№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Пэтра Дваржакава (Petra Dvořáková)

1977 -

Пэтра Дваржакава
Нарадзілася 12 лістапада 1977 году ў мараўскім гарадку Вэлкэ Мэзыржычы ў каталіцкай сям’і. У юнацтве пэўны час правяла ў кляштары. Сышоўшы з яго, скончыла медвучэльню, пасля якой працавала аперацыйнай медсястрой. Цяжкая хвароба меншага сына вымусіла яе звольніцца з працы і цалкам прысвяціць сябе догляду дзіцяці.

За дэбютную кнігу інтэрв’ю “Пераўвасобленыя мары” (Proměněné sny), якая выклікала вялікі розгалас у чэшскім каталіцкім касцёле і ў шырокай чытацкай аўдыторыі, у 2007 годзе атрымала літаратурную прэмію Magnesia Litera ў галіне публіцыстыкі. Адно з інтэрв’ю з гэтай кнігі друкавалася ў перакладзе на беларускую мову (пераклад Лізаветы Касмач) у часопісе “ARCHE” (№6, 2009). Новая аўтабіяграфічная кніга “Я – голад” (Já jsem hlad) расказвае пра драматычнае змаганне з анарэксіяй на фоне шырокай карціны прыватнага жыцця аўтаркі.

Цяпер Пэтра Дваржакава сама выхоўвае двух сыноў, завочна вучыцца на філасофскім факультэце Універсітэта імя Масарыка ў Брне, працуе капірайтэрам і публікуецца ў спецыяльных медыцынскіх выданнях.

Чытайце таксама

Італа Звева

Італа Звева

Італьянскі пісьменнік габрэйскага паходжання.

Жузэ Эдуарду Агуалуза

Жузэ Эдуарду Агуалуза

Ангольскі партугальскамоўны пісьменнік, журналіст, выдавец

Роналд Нокс

Роналд Нокс

Ангельскі рэлігійны дзеяч і пісьменнік, аўтар дэтэктываў

Вірджынія Вулф

Вірджынія Вулф

Ангельская раманістка і эсэістка, адна з самых яркіх фігураў ангельскага мадэрнізму XX ст.

836