№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Роналд Нокс (Ronald Knox)

1888 - 1957

Роналд Нокс
Ангельскі рэлігійны дзеяч і пісьменнік, аўтар дэтэктываў. Нарадзіўся 17 лютага 1888 у Кібварце (Лэстэршыр) у англіканскай сям’і. Вучыўся ў Ітане, пасля ў Трыніці-каледжы ў Оксфардзе, дзе атрымаў бліскучую класічную адукацыю. Нокс неаднаразова выйграваў розныя конкурсы, у тым ліку конкурс на найлепшы верш па-старагрэцку (1908) і найлепшы верш па-лацінску (1910). У1912 годзе Нокс зрабіўся капеланам каледжа, але ў 1917 годзе перайшоў у каталіцтва. Гэтае сваё рашэнне ён патлумачыў у кнігах “Апалогія” (Apologia, 1917) і “Духоўная Энеіда” (A Spiritual Aeneid, 1918). У 1918 ён зрабіўся каталіцкім святаром, у 1919—1926 выкладаў у каледжы Св. Эдмунда ў Хартфардшыры, а ў 1926—1939 быў каталіцкім капеланам у Оксфардзе.

Нокс напісаў шэраг дэтэктыўных раманаў (першы з іх — “Забойства ля віядука” (The Viaduct Murder) — выйшаў у 1925 годзе), а ў 1929 годзе акрэсліў 10 запаветаў дэтэктыўнага твора. Разам з Гілбертам Чэстэртанам і Агатай Крысці заснаваў Дэтэктыўны клуб і напісаў некалькі даследаванняў дэтэктыву, а таксама пяць раманаў і адно апавяданне пра Майлза Брэдана, прыватнага дэтэктыва, нанятага не названай у творах страхавой кампаніяй.

Роналд Нокс пераклаў на ангельскую мову Вульгату і напісаў шмат рэлігійных працаў. За пераход пісьменніка ў каталіцызм бацька выкрасліў яго з тэстаменту.

У эсэ “Вывучаючы літаратуру пра Шэрлака Холмса” (Studies in the Literature of Sherlock Holmes) — першым жартоўна-сур’ёзным даследаванні тэмы, Нокс выказвае меркаванне, што Холмс, Ўотсан і іншыя маглі напраўду існаваць. У іншым эсэ такога кшталту, “Пра аўтарства верша “In Memoriam” (The Authorship of “In Memoriam”), ён спрабуе давесці, што знакаміты верш Тэнісана напісала каралева Вікторыя.

У 1953 годзе Нокс пабываў у Занзібары і Радэзіі і падчас падарожжа пачаў перакладаць на ангельскую трактат “Пра перайманне Хрыста” Фамы Кемпійскага. У 1957 годзе ён цяжка захварэў на рак і 24 жніўня 1957 памёр. Яго цела было перанесенае ў Вэстмінстэрскае абацтва і пасля пахаванае на цвінтары царквы Св. Андрэя ў Мэлсе.

Чытайце таксама

Ян Руар Лейквол

Ян Руар Лейквол

Нарвежскі пісьменнік.

Эльфрыдэ Елінэк

Эльфрыдэ Елінэк

Аўстрыйская пісьменніца, паэтка, эсэістка, драматург, літаратурны крытык. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2004).

Арцюр Рэмбо

Арцюр Рэмбо

Французскі паэт, адзін з пачынальнікаў сімвалізму

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Беларускі паэт, літаратурны крытык, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу

572