№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Арцюр Рэмбо (Arthur Rimbaud)

1854 - 1891

Арцюр Рэмбо
Французскі паэт, адзін з пачынальнікаў сімвалізму Арцюр Рэмбо (поўнае імя Жан Нікаля Арцюр Рэмбо) нарадзіўся 20 кастрычніка 1854 году ў Шарлевіле на паўночным захадзе Францыі. Яго бацька, ваенны паводле прафесіі, служыў у Алжыры, маці паходзіла з заможнай сялянскай сям’і. Калі Арцюру споўнілася чатыры гады, бацька кінуў сям’ю; хлопчыка выхоўвала адна маці.

У жніўні 1870 году Рэмбо збег з Шарлевіля ў Парыж, але паліцыя вярнула яго дадому, праз паўтара месяца сітуацыя паўтарылася. Ва ўзросце семнаццацці гадоў Рэмбо пазнаёміўся ў Парыжы з Полем Вэрленам, даслаўшы яму свае вершы і атрымаўшы ад яго запрашэнне. Рэмбо прывёз Вэрлену ў Парыж свой новы верш “П’яны карабель”, і Верлен зразумеў, што адкрыў генія. Некаторы час Арцюр жыў у яго, пасля зняў пакой. У 1872 годзе Вэрлен кідае сям’ю і разам з Рэмбо з’язджае ў Бельгію, а пасля ў Лондан; вярнуўшыся ў снежні на радзіму, яны зноў выпраўляюцца ў Англію, а праз некаторы час – у падарожжа па Еўропе і расстаюцца ў Брусэлі пасля таго, як Вэрлен, прастрэліўшы Рэмбо руку, трапляе ў вязніцу. Рэмбо вяртаецца дадому.

За гэты час у Рэмбо выходзіць тры зборнікі: “П’яны карабель” (Le bateau ivre, 1871), “Адно лета ў пекле” (Une Saison en Enfer, 1873) і “Азарэнні” (Les illuminations, 1874). Пасля вяртання дадому паэт перастае пісаць і зноў выпраўляецца ў падарожжа да 1880 году. У 1880 годзе ён з’язджае на Кіпр, а адтуль – у Егіпет, пэўны час працуе ў жахлівых умовах Адэны і Афрыканскага Рогу. Апошнія дзесяць гадоў свайго жыцця ён займаецца гандлем у Абісініі (сучасная Эфіопія). У 1885–1887 ён першым прайшоў шлях да будучай Адыс-Абебы (пасля там была пракладзеная чыгунка).

У лютым 1891 году Рэмбо вярнуўся ў Францыю, дзе праз пухліну ў калене яму ампутавалі нагу. 10 лістапада 1891 году паэт памёр у Марсэлі і быў пахаваны ў Шарлевілі.

Уплыў Рэмбо на літаратуру быў вельмі значны. Сімвалісты называлі яго сваім папярэднікам, Віктор Гюго назваў яго “Шэкспірам-дзіцем”, а Луі Арагон лічыў, што развіццё французскай паэзіі ХХ стагоддзя прайшло “пад знакам уплыву Рэмбо”. Адна з самых знакамітых спробаў асэнсаваць лёс Рэмбо – фільм Агнешкі Холанд “Поўнае зацьменне” (Total Eclipse, 1995), зняты паводле аднайменнай п’есы Крыстафера Хэмптана (1967).

Чытайце таксама

Ян Руар Лейквол

Ян Руар Лейквол

Нарвежскі пісьменнік.

Эльфрыдэ Елінэк

Эльфрыдэ Елінэк

Аўстрыйская пісьменніца, паэтка, эсэістка, драматург, літаратурны крытык. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2004).

Арцюр Рэмбо

Арцюр Рэмбо

Французскі паэт, адзін з пачынальнікаў сімвалізму

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Беларускі паэт, літаратурны крытык, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу

1045