№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Эльфрыдэ Елінэк (Elfriede Jelinek)

(нар. 1946)

Эльфрыдэ Елінэк

Аўстрыйская пісьменніца, паэтка, эсэістка, драматург, літаратурны крытык.

Нарадзілася ў 1946 годзе ў Мюрццушлаг (Аўстрыя). Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2004) — “за музычнае шматгалоссе ў раманах і драмах, якое з уласцівай ёй жарсцю выкрывае абсурднасць і ўладу сацыяльных клішэ”. Скончыла Венскую кансерваторыю па класе аргана, вучылася ў Венскім універсітэце. Зрабілася вядомай у 80-я гады мінулага стагоддзя дзякуючы скандальным публікацыям і тэатральным пастаноўкам, у якіх Елінэк паўстае як крытык грамадства з левых і фемінісцкіх пазіцый. Вядомая сваёй барацьбой супраць замоўчвання нацысцкага мінулага Аўстрыі, а таксама як крытык аўстрыйскай правакансерватыўнай палітыкі.

Аўтарка раманаў “Каханкі” (Die Liebhaberinnen, 1975), “Пажада” (Lust, 1989), “Піяністка” (Die Klavierspielerin, 1983), “Дзеці мёртвых” (Die Kinder der Toten, 1995) ды інш. Некалькі твораў Эльфрыдэ Елінэк былі экранізаваныя. 

Чытайце таксама

Ян Руар Лейквол

Ян Руар Лейквол

Нарвежскі пісьменнік.

Эльфрыдэ Елінэк

Эльфрыдэ Елінэк

Аўстрыйская пісьменніца, паэтка, эсэістка, драматург, літаратурны крытык. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2004).

Арцюр Рэмбо

Арцюр Рэмбо

Французскі паэт, адзін з пачынальнікаў сімвалізму

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Беларускі паэт, літаратурны крытык, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу

702