№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Роналд Нокс

Дзесяць запаветаў дэтэктыўнай літаратуры (10 Commandments of Detective Fiction)

Пераклад з ангельскай Юля Цімафеева


1. Злачынцу варта ўвесці ў пачатку твора, але ім не павінен аказацца герой, чые думкі чытач можа адсочваць.


2. Усе звышнатуральныя і ненатуральныя дзеянні варта адразу выкрасліць.


3. Можна выкарыстоўваць не больш за адзін патаемны пакой ці праход.


4. Не дапускаецца выкарыстанне невядомых на час дзеяння твора атрутаў або прыстасаванняў, якія вымагаюць доўгага тлумачэння ў канцы.


5. Ніякіх кітайцаў у рамане.


6. Дэтэктыву не можа дапамагчы выпадак, а таксама невытлумачальныя падказкі інтуіцыі, што пасля спраўджваюцца.


7. Дэтэктыў не можа сам здзейсніць злачынства.


8. Калі дэтэктыў натрапіў на якія-кольвек доказы, яны мусяць адразу стаць вядомыя чытачу.


9. Дурны сябар дэтэктыва (Ўотсан) не павінен хаваць свае думкі. Яго розум мусіць быць крыху слабейшым, чым у звычайнага чытача, але толькі крыху.


10. Блізнятам і двайнікам звычайна не варта з’яўляцца ў творы, калі толькі мы не былі падрыхтаваныя да іх з’яўлення.


Пераклад з ангельскай – Юля Цімафеева © 2012

Чытайце таксама

Наталля Вішнеўская

Наталля Вішнеўская

Беларуская паэтка

Ўільям Батлер Ейтс

Ўільям Батлер Ейтс

Ірландскі англамоўны пісьменнік, паэт, драматург. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Албрэхт Радэнбах

Албрэхт Радэнбах

Адзін з самых значных фламандскіх паэтаў і лідар руху за адраджэнне фламандскай літаратуры

Чэслаў Мілаш

Чэслаў Мілаш

Польскі паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, перакладчык, юрыст і дыпламат

442