№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Наталля Вішнеўская (Наталля Вішнеўская)

(1907 — 1989)

Наталля Вішнеўская

Нарадзілася ў  Коўне ў сям’і настаўнікаў. Закончыла мінскі Белпедтэхнікум, вучылася ў БДУ. Вершы пісала з 1922 г., друкавалася з 1926 г. у зборніку “Вершы” (супольным з З. Бандарынай і Я. Пфляўмбаўм), часопісах “Маладняк”, “Чырвоны сейбіт”, “Полымя”, газеце “Савецкая Беларусь” і літаратурным дадатку да яе, удзельнічала ў працы літаратурнага згуртавання “Маладняк”. Была замужам за паэтамі Алесем Дударом, Алесем Звонакам і Янкам Бобрыкам — першыя двое былі рэпрэсаваныя, трэці памёр у блакадным Ленінградзе. Сама Н. Вішнеўская пазбегла арышту, з’ехаўшы разам з маці ва Украіну, а потым у Ленінград. З 1945 г. і да  выхаду на пенсію працавала ў бібліятэцы Стаматалагічнага інстытута. Да літаратурнай дзейнасці не вярнулася, але пакінула цікавую эпісталярную спадчыну: перапіска Н. Вішнеўскай з С. Грахоўскім была апублікаваная Леанідам Мараковым у газеце “Голас Радзімы” ў 1999 г.

Чытайце таксама

Сяргей Пясэцкі

Сяргей Пясэцкі

Польскамоўны пісьменнік, публіцыст, афіцэр выведкі

Наташа Герке

Наташа Герке

Польская аўтарка прозы і паэтка, майстарка кароткіх сюррэалістычных апавяданняў

Жан Жыраду

Жан Жыраду

Французскі празаік, драматург і дыпламат, знакаміты стылістычнай вытанчанасцю і паэтычнай фантазіяй

Агата Крысці

Агата Крысці

Ангельская аўтарка дэтэктыўнай прозы, яе творы — адны з самых выдаваных за ўсю гісторыю чалавецтва

928