№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Жан Жыраду (Jean Giraudoux)

1882 - 1944

Жан Жыраду
Французскі празаік, эсэіст, драматург і дыпламат, адзін з самых значных французскіх драматургаў перыяду паміж дзвюма сусветнымі войнамі, знакаміты дзякуючы стылістычнай вытанчанасці і паэтычнай фантазіі.

Жыраду нарадзіўся 29 кастрычніка 1882 у сям’і інжынера, што працаваў у Міністэрстве транспарту. Будучы пісьменнік вучыўся спачатку ў Парыжы, потым у Мюнхене (дзе пазнаёміўся з Франкам Ведэкіндам) і ў ЗША, шмат падарожнічаў па Еўропе. Вярнуўшыся ў Францыю ў 1910 годзе, ён атрымаў працу ў Міністэрстве замежных справаў, працаваў дыпламатам, бываў у тым ліку ў Маскве. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне і ў 1915 годзе зрабіўся першым пісьменнікам, які быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна за вайсковую службу.

У 1918 годзе Жыраду ажаніўся. Прыкладна ў гэты ж час пачаўся самы актыўны перыяд яго творчасці. Першы свой поспех ён атрымаў дзякуючы раманам “Зігфрыд і лімузенец” (Siegfried et le Limousin, 1922) і “Эглантына” (Eglantine, 1927). У 1928 годзе пісьменнік пазнаёміўся з акторам і кіраўніком тэатра Луі Жувэ, разам з якім адаптаваў першы свой раман для сцэны і які натхніў яго на далейшую творчасць, і менавіта наступныя п’есы — “Амфітрыён-38” (Amphitryon 38, 1929), “Траянскай вайны не будзе” (La guerre de Troie n’aura pas lieu, 1935), “Электра” (Electre, 1937), “Вар’ятка з Шаё” (La Folle de Chaillot, 1945) і іншыя прынеслі яму сусветную славу.

Памёр 31 студзеня 1944 у Парыжы, пахаваны на могілках Пасі.

Чытайце таксама

Дзіна Кампана

Дзіна Кампана

Італьянскі паэт

Сяргій Жадан

Сяргій Жадан

Культавы ўкраінскі паэт, эсэіст, перакладчык, арганізатар літаратурных фестываляў

Іда Хегазі Хёер

Іда Хегазі Хёер

Нарвежская пісьменніца.

Жанна Луіза Отэрдаль

Жанна Луіза Отэрдаль

Шведская пісьменніца, была выкладчыкам і актывісткай руху квакераў

606