№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Дзіна Кампана (Dino Campana)

(1885-1932)

Дзіна Кампана

Італьянская даследчыца Арыяна Б’янкі так ахарактарызавала разнастайную дзейнасць Кампаны: “Ёсць Кампана — вучоны, даследчык Дантэ і Леапардзі, зачараваны класічнай паэзіяй і ўзвышанай мовай; ёсць Кампана — валацуга ў няспынным падарожжы паміж Італіяй,Францыяй і нават Аргентынай; Кампана — псіхічна хворы, неаднаразовы вязень італьянскіх вар’ятняў; а яшчэ Кампана-футурыст, Кампана-закаханы, Кампана безграшовы, Кампана — мастацтвазнаўца і, натуральна, Кампана — чытач Ніцшэ”. 

Дзіна Кампананарадзіўся 20 жніўня 1885 г. у мястэчку Марадзі ў Таскане (правінцыя Фларэнцыя) у глыбока рэлігійнай сям’і настаўніка пачатковай школы і хатняй гаспадыні. Дзяцінства прайшло дастаткова спакойна, аднак гадоў з пятнаццаці пачалі выяўляцца першыя прыкметы пэўных псіхічных праблем. Меў пастаянную схільнасць да ўцёкаў і доўгіхсамотных пешых вандровак, але быў усебакова адукаваным маладым чалавекам. Пасля заканчэння школы паступіў на хімічны факультэт Балонскага ўніверсітэта, аднак курс не скончыў, вучыцца ў ваеннай установе таксама не атрымалася. Зноў вярнуўся ў Балонскі ўніверсітэт і зноў спыніў навучанне. У 1906 г. быў змешчаны ў псіхіятрычную лякарню. Пасля збег у Швейцарыю і Францыю, быў злоўлены і вернуты ў Імалу. У 1907 г. адпраўлены бацькамі ў Лацінскую Амерыку, пабываў у Аргентыне, магчыма, у Расіі (дакладных звестак няма), у 1909 вярнуўся ў Італію. Пасля збег у Бельгію, быў злоўлены ў Брусэлі, змешчаны ў вар’ятнюў Турнэ (1910). Зноў вярнуўся ў Марадзі.

У 1914 годзе апублікаваў на ўласныя сродкі зборнік вершаў 1906—1912 гг. “Арфічныя песні”, які такі застаўся яго адзінай кнігай.
У 1916—1917 гг. перажыў бурны і нешчаслівы раманз пісьменніцай-феміністкай Сібілай Алерама (Sibilla Aleramo, 1876—1960). У 1918 быў зноў змешчаны ў псіхіятрычную клініку, з якой ужо не выйшаў.

Памёр 1 сакавіка 1932 г. у Скандычы пад Фларэнцыяй.

Чытайце таксама

Эма Лазарус

Эма Лазарус

Амерыканская пісьменніца.

Пэтра Дваржакава

Пэтра Дваржакава

Чэшская пісьменніца, публіцыст, медык

Ян Бжэхва

Ян Бжэхва

Польскі паэт габрэйскага паходжання, аўтар вершаў і казак для дзяцей, перакладчык.

Вацлаў Гавал

Вацлаў Гавал

Чэшскі драматург, эсэіст, дысідэнт, першы прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі

709