№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Сяргій Жадан (Сергій Жадан)

1974 -

Сяргій Жадан
Украінскі паэт, эсэіст, перакладчык, арганізатар літаратурных фестываляў, тэатралізаваных перформансаў і акцыяў грамадзянскага непадпарадкавання. Віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі ўкраінскіх пісьменнікаў. Камендант харкаўскага намётавага мястэчка на Майдане ў лістападзе 2004 году. Перакладае з беларускай, нямецкай і рускай моваў. Перакладаўся на ангельскую, армянскую, беларускую, літоўскую, нямецкую, польскую, рускую, сербскую, харвацкую мовы. Ва Украіне выйшлі яго зборнікі вершаў: «Цытатнік» (1995), «Генерал Юда» (1995), «Пэпсі» (1998), «Балады пра вайну і адбудову» (2001), «Гісторыя культуры пачатку стагоддзя» (2003), «Марадона» (2007) — і прозы: «Біг Мак» (2003), «Дэпэш Мод» (2004), Anarchy in the UKR (2005), «Гімн дэмакратычнай моладзі» (2006). Жыве ў Харкаве.

Чытайце таксама

Міхал Вівэг

Міхал Вівэг

Адзін з самых папулярных і добра прадаваных сучасных чэшскіх пісьменнікаў

Ары Бэн

Ары Бэн

Нарвежскі пісьменнік.

Сашко Ушкалаў

Сашко Ушкалаў

Паэт, драматург, перакладчык з Харкава

Алан Аляксандр Мілн

Алан Аляксандр Мілн

Ангельскі пісьменнік, стваральнік Віні-Пуха

1014