№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Жузэ Эдуарду Агуалуза (José Eduardo Agualusa)

1960 -

Жузэ Эдуарду Агуалуза
Ангольскі пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў партугальска-бразільскай сям’і ў горадзе Ўамбо ў Анголе. Вывучаў аграномію і лесаводства ў Лісабоне. Аўтар некалькіх раманаў, перакладзеных на дваццаць моваў свету, — “Пара дажджоў” (Estação das Chuvas, 1996), “Чужы ў Гоа” (Um estranho em Goa, 2000), “Жонкі майго бацькі” (As Mulheres de Meu Pai, 2007), “Трапічнае барока” (Barroco tropical, 2009) і інш. Раман “Крэольская нацыя” (Nação Crioula, 1997), узнагароджаны Вялікай літаратурнай прэміяй Партугаліі, расказвае гісторыю таемнага кахання прыдуманага партугальскага авантурыста (персанажа твора Эсы дэ Кейроша) з былой рабыняй, адной з самых заможных асобаў Анголы.

У 2007 годзе Агуалуза стаў першым афрыканскім аўтарам, які атрымаў Прэмію замежнай літаратуры газеты The Independent (Independent Foreign Fiction Prize), — за раман “Прадавец мінулага” (O Vendedor de Passados, 2004). У 2006 годзе заснаваў бразільскае выдавецтва Língua Geral, якое займаецца выданнем твораў выключна партугальскамоўных аўтараў. Жыве ў Анголе, Бразіліі і Партугаліі.

Чытайце таксама

Жан Както

Жан Както

"Чалавек-аркестр" французскай культуры, выявіўся ў разнастайных галінах мастацкай дзейнасці.

Роберт Энтан Ўілсан

Роберт Энтан Ўілсан

Амерыканскі раманіст, эсэіст, філосаф, псіхолаг, анархіст

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Беларускі паэт, літаратурны крытык, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу

Джон Мэйсан Ніл

Джон Мэйсан Ніл

Ангельскі гімнограф, англіканскі святар

849