№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

(Гектар Х'ю Манро) Сакі ((Hector Hugh Munro) Saki)

1870 - 1916

(Гектар Х'ю Манро) Сакі
Гектар Х’ю Манро (Hector Hugh Munro), больш вядомы па псеўданіме Сакі, – брытанскі пісьменнік, чые дасціпныя, а часам нават змрочныя апавяданні былі сатырай на норавы эдвардыянскай Англіі. Сакі лічыцца прызнаным майстрам апавядання нароўні з О. Генры і Дораці Паркер.

На яго творчасць зрабілі моцны ўплыў Оскар Ўайлд, Льюіс Кэрал і Кіплінг, у той час як яго творы паўплывалі на А. А. Мілна, Ноэла Каўарда і П. Г. Вудхаўза.

Нарадзіўся пісьменнік у Бірме (цяпер М’янма). Яго бацька служыў у паліцыі яшчэ ў тыя часы, калі Бірма была часткай Брытанскай імперыі. У 1872 годзе яго маці прыехала пагасціць да родных у Брытанію, але там і памерла. Пасля гэтага бацька адправіў сваіх дзяцей, у тым ліку і двухгадовага Гектара, у Англію, дзе ў строгасці іх выхоўвалі бабуля і цёткі.

У 1893 годзе Сакі паступіў на службу ў Індыйскую імперыяльную паліцыю, а затым быў адпраўлены ў Бірму, як і бацька. Праз два гады праз праблемы са здароўем ён сышоў з арміі і вярнуўся ў Брытанію, распачаўшы кар’еру журналіста.

У 1900 годзе выйшла першая кніга Манро – гістарычнае даследаванне “The Rise of the Russian Empire”, адзіная кніга, што выйшла пад яго сапраўдным іменем. У цэлым пры жыцці пісьменніка выйшла некалькі зборнікаў яго апавяданняў і два раманы.

З 1902 да 1908 г. Манро працаваў замежным карэспандэнтам The Morning Post на Балканах, у Расіі, Варшаве і Парыжы. Пасля ён кінуў гэтую працу і асеў у Лондане.

У пачатку Першай сусветнай вайны, хаця Сакі і было 43 гады, то бок яго ўзрост перавышаў афіцыйна дазволены для прызыву, ён пайшоў на службу звычайным салдатам. Некалькі разоў вяртаўся на поле бою, хаця і быў занадта хворы або паранены для таго, каб працягваць ваяваць. У лістападзе 1916 году на тэрыторыі Францыі яго застрэліў нямецкі снайпер. Па некаторых звестках, апошнімі словамі пісьменніка былі: “Выцягні з рота гэту чортаву цыгарэту!” Пасля яго смерці сястра Сакі Этэль знішчыла большасць яго дакументаў і апісала сваё асабістае бачанне іх агульнага дзяцінства.

Чытайце таксама

Эма Лазарус

Эма Лазарус

Амерыканская пісьменніца.

Пэтра Дваржакава

Пэтра Дваржакава

Чэшская пісьменніца, публіцыст, медык

Ян Бжэхва

Ян Бжэхва

Польскі паэт габрэйскага паходжання, аўтар вершаў і казак для дзяцей, перакладчык.

Вацлаў Гавал

Вацлаў Гавал

Чэшскі драматург, эсэіст, дысідэнт, першы прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі

861