№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ханс Крысціян Андэрсэн (Hans Christian Andersen)

1805 - 1875

Ханс Крысціян Андэрсэн
Дацкі пісьменнік, аўтар сусветна вядомых казак для дзяцей і дарослых. Нарадзіўся 2 красавіка 1805 у Одэнсэ (Дацка-нарвежская унія) у беднай сям’і, але ў Даніі існуе легенда пра яго каралеўскае паходжанне, бо ў сваёй ранняй біяграфіі Андэрсэн пісаў, што ў дзяцінстве гуляў з прынцам Фрыцам, будучым каралём Фрэдэрыкам VII, які быў яго адзіным сябрам. Гэтае сяброўства, паводле Андэрсэна, працягвалася да самай смерці Фрыца. Вытокі гэтай фантазіі палягаюць у аповедах бацькі хлопчыка, які расказваў яму, што ён сваяк караля.

Андэрсэн з дзяцінства быў летуценным і ўвесь час нешта выдумляў, часта ладзіў імправізаваныя хатнія спектаклі, з чаго смяяліся і здзекаваліся дзеці. У 1816 годзе бацька хлопчыка памёр, і Андэрсэну давялося ісці працаваць.

Вучыцца маці аддала яго ў габрэйскую школу, і з таго часу ён захоўваў сувязь з гэтым народам, напісаў некалькі казак і апавяданняў на габрэйскія тэмы.

У 14 гадоў Ханс паехаў у Капенгаген, з яго словаў, “каб стаць знакамітым”. Пасля доўгіх спробаў ён паступіў у Каралеўскі тэатр, дзе выконваў другасныя ролі, але і тых яму давалі ўсё меней, а калі ў яго пачаў ламацца голас, яго звольнілі. Тым часам Ханс Крысціян напісаў п’есу ў пяці дзеях і даслаў ліст каралю, пераканаўшы даць яму грошы на выданне. Ён змясціў у гэтай кнізе яшчэ і вершы, таксама даў анонс у газеце, але ніхто не купляў кнігу, і яна пайшла на абгортку. Тады Андэрсэн прынёс кнігу ў тэатр, каб паводле п’есы паставілі спектакль. Яму адмовілі, але параілі вучыцца. Пасля хадайніцтваў спагадлівых людзей перад каралём Даніі Фрэдэрыкам VI Андэрсэн атрымаў дазвол вучыцца за кошт казны. Потым ён успамінаў гады навучання як самы змрочны час у сваім жыцці, бо вельмі моцна і хваравіта перажываў крытыку рэктара школы. Андэрсэн скончыў навучанне ў 1927 годзе. Да канца жыцця ён пісаў з мноствам граматычных памылак. Ніколі не быў жанаты і не меў дзяцей.

У 1833 годзе Андэрсэн атрымаў ад караля грашовую дапамогу і здзейсніў першае ў жыцці падарожжа за мяжу. З гэтага часу ён пачынае актыўна пісаць, у тым ліку і свае знакамітыя казкі. У сярэдзіне 1840-х Андэрсэн быў ужо вядомы ў Еўропе. Свае казкі ён не любіў і спрабаваў сцвердзіцца як раманіст і драматург, але яго высілкі тут не прыносілі плёну. Апошнюю казку Андэрсэн напісаў на Каляды 1872 году. У 1872 ён упаў з ложка і моцна пабіўся, пакутуючы ад траўмаў да самага скону. Памёр 4 жніўня 1875, пахаваны на могілках Assistens у Капенгагене.

Паводле твораў Андэрсэна ставіліся оперы і спектаклі, здымаліся мультфільмы і кінастужкі, выпускаліся маркі (ёсць і беларуская марка, прысвечаная пісьменніку). У самых розных краінах можна пабачыць скульптуры Андэрсэна або яго герояў. Існуе прэмія Андэрсэна, якой узнагароджваюцца найлепшыя дзіцячыя пісьменнікі і мастакі-ілюстратары. Яе называюць “Нобелеўскай прэміяй у дзіцячай літаратуры”.

Чытайце таксама

Францішак Карпінскі

Францішак Карпінскі

Польскі паэт, адзін з пачынальнікаў польскага сентыменталізму.

Ян Чачот

Ян Чачот

Паэт-рамантык, філамат, фалькларыст, этнограф і драматург, сябра Адама Міцкевіча

Ханс Крысціян Андэрсэн

Ханс Крысціян Андэрсэн

Дацкі пісьменнік, аўтар сусветна вядомых казак для дзяцей і дарослых

Вальжына Морт

Вальжына Морт

Беларуская паэтка і перакладчыца. Піша на ангельскай і беларускай

1030