№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Наташа Герке

Банальнасць (Banał)

Пераклад з польскай Святлана Рогач


Нам трэба спаткацца, абавязкова. Лепш за ўсё ў дождж: ты будзеш дрыжэць, а я змагу раскласці парасон. Ты прытулішся да майго пляча, я засланю цябе ад ветру, і мы пойдзем наперад па алеі.

Алея будзе алеяй у парку. Лісце пад нашымі нагамі складзецца ў дыван, ты раскажаш мне свой апошні сон, ну што за дзіўныя сны вам сняцца, засмяюся я, мой Божа, гэта ж мой сон, няйначай, прамільгне ў маіх думках. Я ступлю ў лужыну, вада наліецца табе ў чаравік, асцярожна, закрычыш ты, і мы абыдзем вусеня.

Потым вецер твае валасы кіне мне ў твар, мне зробіцца вельмі холадна, мне зробіцца вельмі горача. Восень, скажаш ты, восень, скажу я, ліст гучна ўдарыцца аб парасон, вы б маглі быць маёй дачкой, уздыхну я, і мы наступім на вусеня.

Глядзі, забілі, расплачашся ты, я пачну шукаць цыгарэты, ты замаўчыш, успырхне верабей, дождж перастане.

З-за дрэва пакажацца месяц.

Гэта канец, скажаш ты, мы скаціліся да банальнасці, трэба спаткацца наноў.

© Наташа Герке

Пераклад з польскай – Святлана Рогач © 2012

Чытайце таксама

Томас Стэрнз Эліят

Томас Стэрнз Эліят

Амерыканска-ангельскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў XX ст.

Ігнацы Карповіч

Ігнацы Карповіч

Польскі празаік, перакладчык з ангельскай, гішпанскай і амхарскай моваў, падарожнік

Анджэй Стасюк

Анджэй Стасюк

Польскі празаік, паэт, драматург.

Яна Бэнява

Яна Бэнява

Славацкая паэтка і аўтарка прозы. Жыве ў Браціславе

385