№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Фіцрой Маклейн (Fitzroy MacLean)

1911 - 1996

Фіцрой Маклейн
Сэр Фіцрой Х'ю Ройль Маклейн — шатландскі вайсковец, дыпламат, палітык і пісьменнік. Першы баранэт Страхур, пятнаццаты спадчынны капітан замка Дунконэл, кавалер Ордэна Брытанскай Імперыі, шатландскага Ордэна Чартапалоха, савецкага Ордэна Кутузава, югаслаўскай Партызанскай Зоркі і французскага Ваеннага Крыжа.

Атрымаў адукацыю ў Ітане і Кембрыджы, удзельнічаў у Другой сусветнай вайне (у прыватнасці, наладжваў сувязь паміж югаслаўскімі партызанамі і войскамі саюзнікаў). Сябраваў з Янам Флемінгам і лічыцца адным з прататыпаў Джэймса Бонда.

Напісаў нямала кніг, у тым ліку пра гісторыю Шатландскага Сугор'я і Астравоў, адкуль паходзіць клан Маклейн.

Чытайце таксама

Арнэ Лігрэ

Арнэ Лігрэ

Нарвежскі драматург і празаік.

Ўолт Ўітмэн

Ўолт Ўітмэн

Амерыканскі паэт, эсэіст і журналіст.

Жорж Экгаўт

Жорж Экгаўт

Франкамоўны бельгійскі пісьменнік, сацыяліст, анархіст, ураніст, як у ХІХ ст. называлі геяў, упадніцкі эстэт, акадэмік, класік бельгійскай літаратуры.

Люба Якімчук

Люба Якімчук

Украінская паэтка, сцэнарыстка і журналістка.

583