№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Мэйбл Паўэрз (Mabel Powers)

1872 - 1966

Мэйбл Паўэрз

Нарадзілася ў Гамбургу, штат Нью-Ёрк. Адукацыю атрымала ў школе Усходняй Аўроры, Універсітэце Бафала і інш. Цікавілася вывучэннем літаратуры, рэлігіі, міру і расавага ўзаемаразумення, правоў жанчын, а таксама моладзевым рухам. Паўэрз шмат вандравала месцамі рассялення іракезскіх плямёнаў, ад ракі Гудзон да возера Эйры. У 1919 годзе іракезскае племя сенэкаў прыняло яе ў клан Бакаса і дало ёй імя Yeh seh noh wehs — Тая, што захоўвае і расказвае гісторыі.

Творы Паўэрз паказвалі жыццё індзейскага народа, які прыняў яе ў свае шэрагі на Сусветным мірным кангрэсе Міжнароднай Лігі ў 1924 годзе. Яна — аўтарка працаў пра жыццё паўночна-амерыканскіх індзейцаў, такіх як “Індзейская гісторыя Заходняга Нью-Ёрка”, “Гісторыі, якія іракезы расказваюць сваім дзецям”, “Вакол іракезскага вогнішча гісторый” і іншых.

Чытайце таксама

Паўліна Скурко

Паўліна Скурко

Гісторык

Венядзікт Ерафееў

Венядзікт Ерафееў

Рускі пісьменнік, аўтар паэмы "Масква - Петушкі"

Антонія Поцы

Антонія Поцы

Міхал Вівэг

Міхал Вівэг

Адзін з самых папулярных і добра прадаваных сучасных чэшскіх пісьменнікаў

559