№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Алешандры Радрыгеш (Alexandre Rodrigues)

1967 -

Алешандры Радрыгеш
Бразільскі пісьменнік. Нарадзіўся ў 1967 годзе. Навучаўся ў федэральным універсітэце Рыё Грандэ ду Сул (Universidade Federal do Rio Grande do Sul), мае ступень магістра міжнародных адносінаў.

Дзесяць гадоў адпрацаваў карэспандэнтам крымінальнай хронікі Рыё-дэ-Жанэйра і муніцыпальнай акругі Байшада Флумінэнсі (наваколле Рыё), двух найбольш крымінагенных рэгіёнаў Бразіліі. З 1997 г. жыве ў штаце Порту Алегры, на поўдні краіны. У 2002—2005 гг. вёў калонку ў газеце Popular, дзе друкаваў свае апавяданні. У наступныя гады публікаваў свае творы, агляды, артыкулы і эсэ ў розных выданнях. З 2004 г. вядзе ў інтэрнэце блог пад назовам «Стаматалагічны кабінет» (www.gabinetedentario.org). Адносіць сваю творчасць да плыні фантастычнага рэалізму.

Пераклады твораў А. Радрыгеша на рускую мову выходзілі толькі ў Беларусі. 11 апавяданняў, перакладзеных Т. Шарупіч, былі апублікаваныя ў часопісе «Всемирная литература» (№ 4'2006). Першы пераклад на беларускую зроблены К. Мазурэнка і апублікаваны ў часопісе «Паміж» №5 (2006).

Чытайце таксама

Арцюр Рэмбо

Арцюр Рэмбо

Французскі паэт, адзін з пачынальнікаў сімвалізму

Андрэй Адамовіч

Андрэй Адамовіч

Беларускі паэт, аўтар зборніка "Дзень паэзіі смерці дзень". Перакладае з украінскай

Ўолт Ўітмэн

Ўолт Ўітмэн

Амерыканскі паэт, эсэіст і журналіст.

Анатоль Франс

Анатоль Франс

Анатоль Франс (сапраўднае імя Франсуа-Анатоль Тыбо) – французскі пісьменнік і літаратурны крытык

509