№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Юльян Тувім (Julian Tuwim)

1894 - 1953

Юльян Тувім
Польскі паэт і перакладчык Юльян Тувім нарадзіўся ў горадзе Лодзь у польскай габрэйскай сям’і. Скончыў там школу і ў 1916–1918 гг. вывучаў юрыспрудэнцыю і філасофію ў Варшаўскім універсітэце, але курсу навучання так і не скончыў, цалкам аддаўшыся творчасці.

Свае першыя вершы паэт надрукаваў у студэнцкай газеце. У 1918 годзе выйшаў яго першы зборнік паэзіі “Czyhanie na Boga”, праз два гады “Sokrates tanczący” і яшчэ праз два – “Siódma jesień”.

Вялікі ўплыў на аўтара зрабілі такія паэты, як Л. Стаф, Ў. Ўітмэн і А. Рэмбо. У яго паэзіі часта выкарыстоўвалася гутарковая мова. Аптымізм, што знайшоў свой адбітак у яго ранніх вершах, паступова замяняецца горкім і спустошаным светабачаннем. Паэма “Bal w Operze” (пераклад на беларускую В. Сёмухі), што сатырычна выяўляла польскі ўрад, была ў свой час забароненая цэнзурай.

Юльян Тувім – адзін з заснавальнікаў эксперыментальнай літаратурнай групы “Скамандр” у 1919 годзе. А з 1924 ён вёў штодзённую калонку ў газеце “Wiadomości Literackie”.

У перадваенныя 1930-я гады ў вершах Тувіма прагучала рэзкая крытыка фашызму. І пасля эміграцыі (1939–1945 гг.) ён працягваў выступаць супраць яго. Тады ж, у эміграцыі, ён пачаў працу над сваёй у выніку не скончанай паэмай “Kwiaty polskie”.

Пасля вяртання на радзіму Тувім актыўна працаваў, захапляўся тэатрам, выпусціў анталогію польскай паэзіі, зборнік сатырычных твораў “Piórem i piórkiem”, шмат перакладаў – “Медного всадника” А. Пушкіна, “Горе от ума” А. Грыбаедава, “Кому на Руси жить хорошо” М. Някрасава, Бальмонта, Брусава, Блока і іншых. Таксама вядомы сваімі дзіцячымі вершамі.

Памёр Ю. Тувім 27 снежня 1953 году.

Чытайце таксама

Алешандры Радрыгеш

Алешандры Радрыгеш

Бразільскі пісьменнік і журналіст

Ханс Хайнц Эверс

Ханс Хайнц Эверс

Ханс Хайнц Эверс – нямецкi празаік i паэт, аўтар мiстычных апавяданняў i раманаў гатычнае скiраванасцi

Манула Каліцка

Манула Каліцка

Польская пісьменніца і журналістка. Сапраўднае імя — Марыя Магдалена Каліцка.

Дэніэл Мендэлсан

Дэніэл Мендэлсан

772