№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Дзеці любяць Маер і Роўлінг больш за Руала Дала

11 лютага 2013

Дзеці любяць Маер і Роўлінг больш за Руала Дала
Амерыканская адукацыйная кампанія Renaissance Learning высветліла: хоць Руал Дал застаецца найбольш чытаным аўтарам у дзяцей, ніводная з яго кніг не трапіла ў дзясятку ўлюбёных твораў у межах даследавання “Што чытаюць дзеці”.

Апытанне паказала: самая папулярная кніга — “Шкляны дом: Вампіры Морганвіля” Рейчэл Кейн, першы раман з 15-часткавай фэнтэзійнай серыі, разлічанай на падлеткаў. Некаторыя кнігі серыі ўвайшлі ў спіс бэстсэлераў паводле версіі Тhe New York Times. Першая частка суперпаспяховай сагі пра вампіраў Стэфані Маер — “Змярканне” — таксама трапіла ў спіс перавагаў юных чытачоў, заняўшы трэцяе месца. Знайшлося месца і для двух раманаў Джоан Роўлінг — “Гары Потэр і вязень Азкабана”, “Гары Потэр і Кубак агню”, — і для “Кракадзілавых слёз” Энтані Горавіца.

Зрэшты, Дал стаў “любімым аўтарам настаўнікаў” у 2012 годзе. “Нягледзячы на ​​тое, што творы Дала да гэтага часу шырока вывучаюць у школах, густы дзяцей вельмі змяніліся пад уплывам тэле- і кінаіндустрыі: напрыклад, цяпер мода на вампіраў. Палова кніг з топ-дзясяткі была экранізаваная: з раманаў Маер зрабілі 5 блакбастэраў, чатыры з якіх залічваюцца да 55 самых касавых фільмаў усіх часоў”, — каментуе Дзік Фох, кіраўнік кампаніі Renaissance Learning.

Тэксты Дала таксама натхняюць рэжысёраў. Том Мінчын стварыў мюзікл пра Мацільду, які заваяваў 7 прэмій Лоўрэнса Аліўе ў 2012 годзе. А “Чарлі і шакаладная фабрыка” ўдастоілася дзвюх экранізацый, апошнюю з якіх, з Джоні Дэпам, зняў Цім Бёртан у 2005 годзе.
паводле litakcent.com

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
145