№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У маскоўскім метро надрукуюць чылійскіх паэтаў

15 лістапада 2010

У маскоўскім метро надрукуюць чылійскіх паэтаў
У прыватнасці, пасажыры метро пазнаёмяцца з вершамі Пабла Неруды, Габрыэлы Містраль, Вісэнтэ Ўідобра, Гансала Рохаса і Ніканора Пары. На думку прадстаўніка метрапалітэна, іх вершы "несумненна знойдуць водгук у сэрцах пасажыраў маскоўскага метро". Пасля тэмы будуць змяняцца, а асноўная мэта праекту - "пазнаёміць пасажыраў метро з найлепшымі паэтамі розных краінаў свету".

Вершы будуць прадстаўленыя як на рускай, так і на гішпанскай мовах. Акрамя вершаў, у цягніку будуць размяшчацца урыўкі з біяграфіяў паэтаў, а таксама іх фотаздымкі. У падрыхтоўцы праекта метрапалітэну дапамагалі супрацоўнікі амбасады Чылі ў Маскве.

Гэта ўжо сёмы адметны цягнік у маскоўскім метро, у ліку іншых - цягнікі "Масква, якая чытае" і "Акварэль", прысвечаныя гісторыі "Курская дуга", "Чырвоная страла" і "Народнае апалчэнне", а таксама цягнік "Сакольнікі".
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
139