№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Брытаніі заснаванае Міністэрства апавяданняў

18 лістапада 2010

У Брытаніі заснаванае Міністэрства апавяданняў
Міністэрства апавяданняў будзе складацца з крамы, дзе можна будзе купіць усё неабходнае для цацачных монстраў, і памяшкання для майстар-класаў і урокаў пісьма.

Крама прыладаў для монстраў неабходная для таго, каб стварыць атмасферу прыгодаў і фантастыкі, дзякуючы якой можна заваяваць цікавасць дзяцей. Само міністэрства будзе арганізаванае ў выглядзе своеасаблівага клуба, у якім Хорнбі і іншыя пісьменнікі будуць праводзіць урокі для дзяцей ад 8 да 18 гадоў. Таксама там будуць праходзіць і іншыя творчыя мерапрыемствы – семінары, майстэрні і гэтак далей.

Праект ужо атрымаў падтрымку брытанскага ўраду, а частковае фінансаванне яму забяспечыць Рада па мастацтве Вялікабрытаніі.

Міністэрства апавяданняў было створанае па аналогіі з амерыканскім праектам "826" пісьменніка Дэйва Эгерса. У 2002 годзе ён адкрыў у Сан-Францыска пісьменніцкі клуб для дзяцей, які таксама сумяшчаўся з незвычайным крамай – пірацкіх прыладаў. Пасля ў ЗША адкрылася яшчэ некалькі такіх творчых майстэрняў.

Пасля Эгерса такі праект арганізаваў ірландскі пісьменнік Родзі Дойл. За 17 месяцаў працы на яго творчых курсах пабывала больш за 11 тысяч дзяцей. "Мы ўпэўненыя, што пісаць трэба, не абмяжоўваючы сябе ніякімі правіламі і парадкамі. Больш за тое, нам здаецца, што менавіта так і можна дасягнуць найлепшых вынікаў", – заявіў Нік Хорнбі.

паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
136