№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Электронныя кнігі перамогуць папяровыя ў 2018 годзе

30 верасня 2009

Электронныя кнігі перамогуць папяровыя ў 2018 годзе
У 2008 годзе 27 % рэспандэнтаў выказаліся пра тое, што электронныя кнігі ніколі не пераўзыдуць папяровыя, сёлета іх усяго 22 %.

Такая тэндэнцыя назіраецца нягледзячы на тое, што большасць апытаных выдаўцоў адзначаюць, што доля электронных кніг ад агульнай колькасці прададзеных зусім невялікая. Каля 60 % сцвярджаюць, што сёлета яна складае нашмат менш за 10 %. Але ў далейшым выдаўцы чакаюць значнага росту попыту на электронныя кнігі.

Каля 80 % апытаных лічаць, што лічбавыя кнігі нясуць з сабой хутчэй кардынальныя змены, чым напраўду пагражаюць традыцыйным формам кнігадрукавання.

“Прыйшоў час шукаць новыя стратэгіі, ачысціць рынак, а таксама наладзіць аналіз міжнароднага рынку кнігавыдання”, – заявіў Юрген Бос, дырэктар Франкфурцкага кніжнага кірмашу.

Апытанне праводзілася ў верасні Франкфурцкім кніжным кірмашом, гандлёвым часопісам buchreport пры падтрымцы Publishers Weekly.
паводле thebookseller.com

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
263