№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Загадка смерці Федэрыка Гарсіі Лоркі раскрытая?

28 чэрвеня 2011

Загадка смерці Федэрыка Гарсіі Лоркі раскрытая?
Мігель Кабальера Перэс правёў тры гады, перабіраючы ваенныя і паліцэйскія архівы, каб сабраць па кавалачках адзіную карціну 13 апошніх гадзін жыцця знакамітага гішпанскага паэта. Перэс сцвярджае, што высветліў асобы паўтузіна паліцыянтаў і добраахвотнікаў, якія расстралялі Лорку і яшчэ траіх зняволеных, а таксама знайшоў месца, дзе закапалі іх целы. Ён лічыць, што прычына гібелі паэта — шматгадовая варожасць паміж кланамі найбагацейшых сем'яў Гранады, у ліку якіх была і сям'я самога Лоркі, дакладней, яго бацькі.

“Я вырашыў вывучыць архіўныя матэрыялы, а не выслухоўваць сведчанні “відавочцаў”, бо іх паказанні за доўгія гады абрастаюць новымі падрабязнасцямі, якія насамрэч не мелі месца”, — растлумачыў Кабальера, які апублікаваў вынікі сваёй працы, якія выйшлі ў Гішпаніі асобнай кнігай “Апошнія 13 гадзін Гарсія Лоркі”.

Аўтар зазначыў, што першапачаткова яго мэтай была праверка інфармацыі, сабранай у 1960-х гадах гішпанскім журналістам Эдуарда Малінай Фахардам, былым чальцом скрайне правай фашысцкай арганізацыі “Фаланга” (PHALANX), якая падтрымлівала генерала Франсіска Франка. “Дзякуючы сваёй палітычнай пазіцыі Маліна Фахарда меў доступ да людзей, якія лічылі за шчасце расказаць яму праўду, — кажа Кабальера. — Архівы пацвердзілі вялікую частку запісанага ім, так што было разумным палічыць, што яго звесткі наконт месца пахавання Лоркі таксама будуць слушнымі”.

Магілай паэта стала канава, выкапаная кімсьці з мясцовых жыхароў раней у пошуках вады. Яна размешчаная ўсяго за паўкіламетра ад паказанага ў 1971 годзе гісторыкам Янам Гібсанам меркаванага месца пахавання Гарсіі Лоркі, якое раскапалі ў 2009 годзе, але не знайшлі ніякіх чалавечых парэшткаў.

“Новае месца можа быць сапраўдным месцам пахавання Лоркі, бо знаходзіцца досыць далёка ад навакольных вёсак, каб іх жыхары нічога не ўбачылі і не пачулі стрэлаў, і да яго можна дабрацца на машыне — а катам было патрэбнае святло фараў, каб правесці расстрэл у начны час”, — кажа Кабальера.

Паўтузіна паліцыянтаў, з якіх складаўся карны атрад, расстралялі летам 1936 сотні людзей, Гарсія Лорка быў толькі адной з ахвяраў. “Я называю іх катамі, а не забойцамі, — кажа Кабальера. — Некаторыя з іх пайшлі пад прымусам або за 500 песетаў і павышэння па службе, якія абяцалі ім прадстаўнікі рэжыму Франка. Наўрад ці яны нават ведалі, што Лорка быў паэтам — гэта былі простыя людзі, а яго творы чытала эліта грамадства”.

Навуковец прытрымліваецца думкі пра тое, што забілі Лорку не праз яго палітычныя погляды, а помсцячы ягонаму бацьку.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
210