№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Выдаўца і перакладчыка Паланюка ў Турцыі хочуць пасадзіць у турму

4 кастрычніка 2011

Выдаўца і перакладчыка Паланюка ў Турцыі хочуць пасадзіць у турму
Кніга, якая выйшла ў 2008 годзе, у Турцыі была апублікаваная пад назвай “Смяротнае порна”. Пасля публікацыі перакладу адбыўся скандал, выдавецтва было прыцягнутае да судовай адказнасці, на судзе яго абвінавацілі ў непавазе да этычных і маральных нормаў турэцкага грамадства.

Абвінаваўцы ставяць у віну выдавецтву прысутнасць у кнізе велізарнай колькасці сэксуальных сцэн, а таксама тое, што на вокладцы адсутнічае згадка пра непрыстойны змест, у сувязі з чым яе могуць набыць няпоўнагадовыя. Сам выдавец, Хасан Басры Чыплак, адмаўляе абвінавачванні, апелюючы да сусветнай вядомасці Чака Паланюка.

Гэта ўжо не першы выпадак цэнзуры ў дачыненні да літаратуры ў сучаснай Турцыі. Раней такі самы пераслед зазнавалі творы рознага кшталту контркультурных аўтараў (сярод іншых — “Мяккая машына” Ўільяма Бэроўза), а таксама занадта “смелыя” часопісы і коміксы.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
130