№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Мінску распачаўся Месяц шведскай літаратуры

8 лютага 2012

У Мінску распачаўся Месяц шведскай літаратуры
Вітальным словам адкрыў вечар пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

Паэткі Валянціна Аксак, Аксана Данільчык і Валярына Кустава расказалі пра выспу Готланд, дзе ім давялося пабываць у творчых камандзіроўках, Уладзімір Арлоў — пра сваю сустрэчу за келіхам гішпанскага віна з нобелеўскім лаўрэатам Тумасам Трастромерам і вандроўку за Палярнае кола на шведска-фінскае памежжа ў госці да пісьменніка Мікаэля Ніемі, Лявон Баршчэўскі выступіў з перакладамі Трастромера, Анатоль Івашчанка расказаў пра тое, як па-рознаму ставяцца шведы і беларусы да літаратурных персанажаў, Вера Бурлак прачытала ўласныя вершы-экспрэсіі пра скандынаўскія авіялініі. Мадэраваў сустрэчу Андрэй Хадановіч.

Вашай увазе – фотарэпартаж з імпрэзы:

Арт-дырэктар кнігарні "логвінаЎ" Павал Касцюкевіч

 

Мадэруе сустрэчу паэт Андрэй Хадановіч

 

Уладзімір Арлоў і Стэфан Эрыксан

 

Паэтка Валянціна Аксак і перакладчыца Вольга Рызмакова


Лявон Баршчэўскі чытае свае пераклады Тумаса Трастромэра


Выступае Валянціна Аксак

паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
329