№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Мексіканская выведка дзесяцігоддзямі сачыла за Маркесам

22 кастрычніка 2009

Мексіканская выведка дзесяцігоддзямі сачыла за Маркесам
Мексіканская выведка лічыла яго кубінскім агентам, праслухоўвала яго тэлефон, а таксама сачыла за яго перамяшчэннямі з моманту, калі Маркес разам з сям’ёй пераехаў на пастаяннае жыхарства ў Мексіку (1967). Падазрэнні спецслужбаў былі заснаваныя на сяброўстве аўтара “Ста гадоў адзіноты” з Фідэлем Кастра, а таксама на яго “левых” поглядах. У адпаведнасці з дакументамі, надрукаванымі ў газеце El Universal, назіранне за Габрыэлем Гарсіем Маркесам, або Габо, як яго называюць у Паўднёвай Амерыцы, цягнулася прынамсі да 1985 году, дакументы ж наступных гадоў дагэтуль засакрэчаныя.

Паводле запісу размовы Маркеса з дырэктарам кубінскага агенцтва навінаў “Prensa Latina”, пісьменнік кажа, што перадаў правы на свой раман “Хроніка абвешчанай смерці” камуністычнаму ўраду Кубы.

“Дадзены факт даказвае, што Габрыэль Гарсія Маркес, акрамя таго, што з’яўляецца пракубінскім і прасавецкім, ёсць агентам прапаганды службы выведкі гэтай краіны”, – гаворыцца ў дакуменце 1982 году. У той самы год Маркес стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

Мексіканскія спецслужбы таксама сачылі за пісьменнікамі: Актавіё Пасам, нобелеўскім лаўрэатам 1990 году, і Сальвадорам Нова.

Васьмідзесяцідвухгадовы Габрыэль Гарсія Маркес і цяпер жыве між Мехіка і калумбійскім горадам Картагена, дагэтуль наведвае Кубу і падтрымлівае сяброўскія стасункі з Фідэлем Кастра.
паводле guardian.co.uk

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
153