№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Міхал Вівэг

Дзіця будзіць цябе а пятай раніцы — і з’яўляецца тэкст “Як тата звар’яцеў”

5 жніўня 2012

Дзіця будзіць цябе а пятай раніцы — і з’яўляецца тэкст “Як тата звар’яцеў”
— Як Вы вырашылі пісаць творы для дзяцей? Якое месца займае дзіцячая літаратура ў Вашай творчасці? Ці працуеце Вы паралельна ў іншай літаратурнай сферы?

Я пішу амаль выключна для дарослых. Сёлета выходзіць мая дваццаць пятая кніга, а гэтая кніга казак хутчэй выключэнне. Я вырашыў напісаць яе пасля “Анёлаў будзённасці” сумнай гісторыі некалькіх чалавек, якія паміраюць і, не ведаючы пра сваю хуткую смерць, паводзяцца так, нібыта будуць жыць вечна (як і ўсе мы). Казкі былі своеасаблівым адпачынкам.

— Як да Вас прыходзяць ідэі дзіцячых твораў? Калі можна, з прыкладамі.

У мяне тры дачкі, з іх дзве маленькія сем і дзевяць гадоў. Інакш кажучы, матэрыял для “Кароткіх казак для стомленых бацькоў” я збіраў штодня, гэтая кніга сапраўды збольшага аўтабіяграфічная. Напрыклад, дзіця будзіць цябе ў нядзелю а пятай раніцы і з’яўляецца тэкст “Як тата звар’яцеў”.

— Ці трымаецеся Вы пэўных прынцыпаў у дзіцячай літаратуры? З іншага боку, ці лічыце Вы, што ў ёй ёсць стэрэатыпы, з якімі трэба змагацца?

Асноўныя прынцыпы, якіх я добраахвотна трымаюся, гэта выразнасць, яснасць і гумар. Стэрэатып, які датычыць казак і ад якога трэба адмовіцца (нярэдка і ў жыцці), гэта абавязковая перамога дабра над злом.

— Якім чынам Вы прэзентуеце свае дзіцячыя творы (у межах і за межамі краіны)? Раскажыце пра цікавы досвед.

— Мая адзіная кніга казак за мяжой яшчэ не выйшла. У Чэхіі мяне часта запрашаюць на чытанні, у тым ліку для дзяцей. Я ўдзельнічаю ў праекце “Уся Чэхія чытае дзецям”. Аднойчы ў мараўскай пачатковай школе я спытаўся ў дзяўчынкі, ці чытаюць ёй бацькі. “Мама чытае мне, толькі калі я ванітую”, — адказала яна.

— Раскажыце пра сітуацыю з дзіцячай літаратурай у сваёй краіне, у тым ліку з перакладной. Назавіце, калі ласка, творы, вартыя перакладу на беларускую мову.

Я б сказаў, сітуацыя даволі добрая. З аўтараў, якія пішуць для дзяцей (і не толькі), я б рэкамендаваў Здэнека Сверака (Zdeněk Svěrák), Арнашта Голдфлама (Arnošt Goldflam) і Паўла Шрута (Pavel Šrut).

Чытайце таксама

Канцэпцыя “двайнога бачання” сусвету ў навэлістыцы Густава Майрынка

Наталля Ламека

Канцэпцыя “двайнога бачання” сусвету ў навэлістыцы Густава Майрынка

Аўстрыйская экспрэсіянісцкая культура пачатку ХХ стагоддзя вылучаецца асаблівай атмасферай патаемнага і містычнага. Так званы “чорны” экспрэсіянізм шырока эксплуатуе матывы падарожжа ў іншасвет, хваравітай…

Час одуму

Пётра Садоўскі

Час одуму

Прайшоў больш чым год з таго часу, як выйшла другая частка апошняга, 5-га тома Тлумачальнага слоўніка нашай роднай мовы, першага слоўніка такога памеру, складзенага не заўзятым адзінцом, а калектывам прафесійных…

Літаратурнае аб'яднанне Узвышша

"Узвышша"

“Узвышша” — літаратурна-мастацкі часопіс (“часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі”), створаны сябрамі аднайменнай літаратурнай суполкі. Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх…

Стыян Холе:

Стыян Холе: "Як шмат агульнага ў тэатра і кніжкі з карцінкамі!"

У невялікай кнігарні я заўважыла дзіўную кнігу з насупленым бялявым хлопчыкам на вокладцы. А раскрыўшы выданне, я яшчэ больш здзівілася бабулям па плечы ў траве ці на скейтбордзе, рэнтгенаўскім здымкам…

569