№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Харпер Лі выдасць працяг кнігі "Забіць перасмешніка"

5 лютага 2015

Харпер Лі выдасць працяг кнігі

На 90-м годзе жыцця пісьменніца вырашыла апублікаваць сваю другую кнігу, якая стане працягам рамана “Забіць перасмешніка”. Выданне будзе называцца радком з Бібліі: “Ідзі, пастаў вартаўніка”. Ужо вядома, што новы раман выйдзе 14 ліпеня 2015 году і што ў ім будзе 304 старонкі.

“Забіць перасмешніка” быў апублікаваны 11 чэрвеня 1960, і на цяперашні момант гэта адзіная выдадзеная кніга Харпер Лі. У 1961 годзе за гэты раман пісьменніца атрымала прэстыжную Пулітцэраўскую прэмію, а ў 1999 годзе “Забіць перасмешніка” амерыканскі “Бібліятэчны часопіс” прызнаў найлепшым раманам стагоддзя. На яго аснове ў 1962 годзе Роберт Маліган зняў аднайменны фільм з Грэгары Пекам у галоўнай ролі, што таксама спрыяла росту папулярнасці кнігі.

“Ідзі, пастаў вартаўніка” — сіквел да “Забіць перасмешніка”, створаны ў 1950-я гады, гэта значыць, да выхаду арыгінальнага рамана. У цэнтры сюжэту — дарослая Скаўт; па словах Харпер Лі, калі яна аддала рукапіс рэдактару, той палічыў кнігу вартай, аднак пераканаў пісьменніцу напісаць кнігу ад асобы маладой Скаўт.

У “Ідзі, пастаў вартаўніка” гераіня вяртаецца ў Мэйкамб з Нью-Ёрка, каб наведаць свайго бацьку Атыкуса. Выдавец паведамляе: “Яна (Скаўт) вымушаная змагацца з палітычнымі і асабістымі праблемамі, у той час як сама спрабуе зразумець стаўленне яе бацькі да грамадства, а таксама свае ўласныя пачуцці да месца, дзе нарадзілася і правяла дзяцінства”. Асобна падкрэсліваецца, што раман выйдзе без правак — у тым выглядзе, у якім ён быў гатовы ў 1950-я гады.

паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
337