№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Вольга Гапеева

нар. у 1982

Вольга Гапеева

Беларуская паэтка, перакладчыца, мыслярка, лінгвістка (к.ф.н., дацэнт). Аўтарка сямі кніг (“Прысак і пожня”, “Няголены ранак” і інш.).

Займаецца літаратурным перакладам (з ангельскай, нямецкай, кітайскай, японскай, латышскай), гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі, філасофіі мовы і сацыялогіі цела.

Творы Вольгі Гапеевай перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую, літоўскую, латышскую, славенскую, грузінскую, галандскую, рускую мовы.

Супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыё-візуальнымі перформансамі.
Удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Літва, Швейцарыя, Польшча і інш.).

Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Падрабязней – www.hapeyeva.org  

Чытайце таксама

Жан Както

Жан Както

"Чалавек-аркестр" французскай культуры, выявіўся ў разнастайных галінах мастацкай дзейнасці.

Роберт Энтан Ўілсан

Роберт Энтан Ўілсан

Амерыканскі раманіст, эсэіст, філосаф, псіхолаг, анархіст

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Беларускі паэт, літаратурны крытык, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу

Джон Мэйсан Ніл

Джон Мэйсан Ніл

Ангельскі гімнограф, англіканскі святар

1194