№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Лінда Клакен

не міргаючы

Вершы

Пераклад з нарвежскай Вольга Гапеева
пратанчыўшы з табою ўсю ноч
(etter å ha dansa med deg hele natta)
 
дадому
уздоўж тратуара
марозная смуга над прыстанню
чоўны — фіялетавыя цені
 
халодна
і трошку святла
у грудзях
 
 
 
адлегласць
(avstand)
 
вібруюць
мембраны
паміж двума целамі
 
усё, што было
жыве ў нашай памяці
 
што мы рабілі
і што не рабілі ніколі
 
 
 
не міргаючы
(uten å blunke)
 
ляжу на спіне
пасярод падлогі
 
з распасцёртымі рукамі
як Ісус у 33
 
утаропіўшыся ў рэзкае святло лямпы
не міргаючы
 
дзяўчо чэрпае лыжкай
з пустога рондаля
 
цікава, ці зменіцца нешта
калі застануся ляжаць так
 
 
першы
(først)
 
яна пытаецца
чаму мы нараджаемся
і я не ведаю
 
але не думаючы
цалую ейную спіну
высока-высока
 
першы
раз
потым двойчы
 
 
 
цяпер зразумела
(jeg forstår det nå)
 
нельга трымаць
на адлегласці нешта
 
трэба цалкам адкрыцца
і проста прыняць
 
узяць да сябе
што б там ні было
 
 і любіць 
Пераклад з нарвежскай – Вольга Гапеева © 2017

Чытайце таксама

Сяргей Пясэцкі

Сяргей Пясэцкі

Польскамоўны пісьменнік, публіцыст, афіцэр выведкі

Наташа Герке

Наташа Герке

Польская аўтарка прозы і паэтка, майстарка кароткіх сюррэалістычных апавяданняў

Жан Жыраду

Жан Жыраду

Французскі празаік, драматург і дыпламат, знакаміты стылістычнай вытанчанасцю і паэтычнай фантазіяй

Агата Крысці

Агата Крысці

Ангельская аўтарка дэтэктыўнай прозы, яе творы — адны з самых выдаваных за ўсю гісторыю чалавецтва

1152