№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Лінда Клакен (Linda Klakken)

Нар. 1979

Лінда Клакен

Нарвежская пісьменніца і журналістка.

Нарадзілася ў Олесуне (Нарвегія). Яе першы паэтычны зборнік "Маці, жонка, рабыня" быў названы адным з найлепшых у 2013 г. Другая мастацкая кніга Клакен "Скончыць кнігу пра сваё жыццё" выйшла ў 2014 г. Гэта празаічная паэма пра армянскага хлопца, які спрабуе ўладкавацца ў грамадстве, перамагчы беднасць, знайсці каханне і сям'ю на ўскраіне Осла. Апошні паэтычны зборнік Лінды Клакен "Восем хвілін" быў надрукаваны ў 2016 г. і  ўхвалены крытыкамі. Кніга ўяўляе сабой пэўныя роздумы пра тое, што можа здарыцца, калі сонца раптам згасне. Назва кнігі звязаная з тым фактам, што сонечнае святло дасягае Зямлі за восем хвілін і дваццаць секунд.

Паэзія Лінды Клакен уваходзіць у склад шматлікіх выставаў, напрыклад, у Калекцыю Марціна Тэбуса ў музеі мастацтваў Тронхейма і калекцыі галерэй Осла.

У 2017 г. таксама выйшла першая дзіцячая кніжка Лінды Клакен “Дурное, дурное сэрца”.

Чытайце таксама

Італа Звева

Італа Звева

Італьянскі пісьменнік габрэйскага паходжання.

Жузэ Эдуарду Агуалуза

Жузэ Эдуарду Агуалуза

Ангольскі партугальскамоўны пісьменнік, журналіст, выдавец

Роналд Нокс

Роналд Нокс

Ангельскі рэлігійны дзеяч і пісьменнік, аўтар дэтэктываў

Вірджынія Вулф

Вірджынія Вулф

Ангельская раманістка і эсэістка, адна з самых яркіх фігураў ангельскага мадэрнізму XX ст.

533