№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Міхаіл Валодзін (Міхаіл Валодзін)

Нар. у 1954

Міхаіл Валодзін

Беларускі пісьменнік, журналіст, аўтар песняў, выдавец. Нарадзіўся ў Мінску. Аўтар кніг “Наполним музыкой сердца” (1989, зборнік аўтарскай песні), зборніка вершаў “Литературные прогулки” (1997), “Записки белого человека: документальный роман” (2008), “Наш старый добрый Вавилон. Прогулки по городу в минских историйках” (2014).

Скончыў фізічны факультэт БДУ, але па спецыяльнасці ніколі не працаваў. З 1972 году піша песні на ўласныя вершы. У 1978 скончыў курсы японскай мовы пры Гандлёва-прамысловай палаце ў Мінску. Працаваў перакладчыкам, карэспандэнтам газеты “Знамя юности”, літсупрацоўнікам бюлетэню “Рабочая смена” (пасля 1987 году — “Парус”), рэдактарам у выдавецтве, капірайтарам і рэдактарам аддзела кінарэкламы ў агенцтве “Белгандальрэклама”.

У 1987 у Мінску стварыў і ўзначаліў літаб’яднанне “Аллея АП”. Заснаваў і шэсць гадоў рэдагаваў ангельскамоўную мінскую газету “Minsk News”. Супрацоўнічаў з BBC, 4 каналам брытанскай тэлевізіі, аўстрыйскім тэлебачаннем. У 1997 годзе з’ехаў у ЗША, жыў у Бостане, дзе з 1998 да 2002 выдаваў часопіс “Контрапункт”. У 2007 годзе вярнуўся ў Мінск. Апошнім часам займаецца праектам “Минские историйки”, мэтай якога ёсць стварэнне вобразу Мінска. Кніга “Наш старый добрый Вавилон. Прогулки по городу в минских историйках” выйшла па-руску, па-беларуску, па-ангельску і па-нямецку.

Чытайце таксама

Алешандры Радрыгеш

Алешандры Радрыгеш

Бразільскі пісьменнік і журналіст

Ханс Хайнц Эверс

Ханс Хайнц Эверс

Ханс Хайнц Эверс – нямецкi празаік i паэт, аўтар мiстычных апавяданняў i раманаў гатычнае скiраванасцi

Манула Каліцка

Манула Каліцка

Польская пісьменніца і журналістка. Сапраўднае імя — Марыя Магдалена Каліцка.

Дэніэл Мендэлсан

Дэніэл Мендэлсан

788