№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Данііл Хармс

Адам і Ева (Адам и Ева)

Вадэвіль

Пераклад з рускай Алена Пятровіч


Вадэвіль у чатырох частках
Кошт 30 рублёў


Частка першая

АНТОН ІСАКАВІЧ [1]: Не хачу больш быць Антонам, а хачу быць Адамам. А ты, Наташа, будзь Евай.

НАТАЛЛЯ БАРЫСАЎНА (седзячы на кардонцы з халвой): Ты што, з глузду з'ехаў?

АНТОН ІСАКАВІЧ: Нічога я з глузду не з'ехаў! Я буду Адам, а ты будзеш Ева!

НАТАЛЛЯ БАРЫСАЎНА (глядзіць налева і направа): Нічога не разумею!

АНТОН ІСАКАВІЧ: Гэта вельмі проста! Мы ўстанем на пісьмовы стол і, калі хто-небудзь будзе да нас уваходзіць, мы будзем кланяцца і казаць: “Дазвольце прадставіцца – Адам і Ева”.

НАТАЛЛЯ БАРЫСАЎНА: Ты з глузду з'ехаў!

АНТОН ІСАКАВІЧ (залазіць на пісьмовы стол і цягне за руку Наталлю Барысаўну): Ну вось, мы будзем стаяць і кланяцца гасцям.

НАТАЛЛЯ БАРЫСАЎНА (залазіць на пісьмовы стол): Чаму? Чаму?

АНТОН ІСАКАВІЧ: Ну вось, чуеш два званкі! Гэта да нас. Рыхтуйся. (Грукаюць у дзверы) Заходзьце!

Уваходзіць Вейсбрэм.

АНТОН ІСАКАВІЧ і НАТАЛЛЯ БАРЫСАЎНА: Дазвольце прадставіцца – Адам і Ева.

Вейсбрэм падае як удараны навальніцай.

Заслона

Частка другая

Па вуліцы скочуць людзі на трох нагах. З Масквы дзьме фіялетавы вецер.

Заслона

Частка трэцяя

Адам Ісакавіч і Ева Барысаўна лётаюць па-над горадам Ленінградам. Народ стаіць на каленях і просіць у іх літасці. Адам Ісакавіч і Ева Барысаўна дабрадушна смяюцца.

 

Заслона

Частка чацвертая і апошняя

Адам і Ева сядзяць на бярозе і спяваюць.

Заслона


[1] Антон Ісакавіч, Наталля Барысаўна Шанько – знаёмыя М. В. Маліч, другой жонкі Хармса.

 

23 лютага 1935

Пераклад з рускай – Алена Пятровіч © 2009

Чытайце таксама

Анатоль Франс

Анатоль Франс

Анатоль Франс (сапраўднае імя Франсуа-Анатоль Тыбо) – французскі пісьменнік і літаратурны крытык

Тадэвуш Ружэвіч

Тадэвуш Ружэвіч

Польскі паэт, празаік, драматург і перакладчык.

Шэрвуд Андэрсан

Шэрвуд Андэрсан

Амерыканскі празаік, аўтар раманаў і апавяданняў.

Павел Анціпаў

Павел Анціпаў

Беларускі рускамоўны празаік, аўтар кнігі "Дипломная работа". Жыве ў Мінску

579