№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Шэрвуд Андэрсан (Sherwood Anderson)

1876-1941

Шэрвуд Андэрсан

Нарадзіўся 13 верасня 1876 г. у вёсцы Камдэн, штат Агаё, дзе паводле перапісу 1870 году налічвалася каля 650 жыхароў. Яго бацька быў рымарам, маці гадавала семярых дзяцей, трэцім з іх быў Шэрвуд. У 1884 годзе сям’я пераехала ў мястэчка Клайд, якое зрабілася прататыпам для гарадка Ўайнсбург у аднайменным цыкле апавяданняў. Пасля смерці бацькі маладому Андэрсану ў 14 гадоў давялося кінуць школу, каб дапамагаць сям’і. У 1895 годзе, прыкладна праз год пасля смерці маці, ён з’ехаў у Чыкага, дзе ўладкаваўся працаваць на склад, але адразу ж быў прызваны ў войска на Кубу падчас Гішпанска-амерыканскай вайны. Пасля свайго вяртання ён адвучыўся ў Вітэнбергскім каледжы ў Спрынгфілдзе (Агаё), затым вярнуўся ў Чыкага. Пачаў пісаць эсэ і апавяданні.

У 1904 годзе пісьменнік ажаніўся, пераехаў у Кліўлэнд, дзе зрабіўся кіраўніком паштовай фірмы, пасля адкрыў уласны бізнэс у Элірыі (Агаё). З 1910 году ён пачаў пісаць раманы, з 1914-га — друкавацца. У 1912 годзе Андэрсан перажыў цяжкі нервовы зрыў, пасля чаго вярнуўся ў Чыкага. У 1916 годзе развёўся з жонкай (пасля шлюбу засталося трое дзяцей). Усяго пісьменнік быў жанаты чатыры разы. У 1921 і 1927 вандраваў па Еўропе. У 1926 годзе Андэрсан купіў ферму ля г. Мэрыён (штат Вірджынія), дзе і пасяліўся да канца жыцця.

Да найбольш значных яго твораў адносяць зборнік “Ўайнсбург, Агаё”(1919), “Трыюмф яйка” (1921), “Коні і людзі”, раманы “Бедны белы” (1920), “Шматлікія шлюбы” (1923), “Цёмны смех” (1925) і іншыя. Яго творчасць зрабіла вялікі ўплыў на Ўільяма Фолкнэра, Томаса Вулфа, Джона Стэйнбека і Рэя Брэдберы.

Памёр Шэрвуд Андэрсан на лайнеры падчас вандроўкі ў Паўднёвую Амерыку ад перытаніту, прычынай якога зрабілася выпадкова праглынутая зубачыстка. Пісьменнік пахаваны на могілках у Мэрыёне.

Чытайце таксама

Ян Руар Лейквол

Ян Руар Лейквол

Нарвежскі пісьменнік.

Эльфрыдэ Елінэк

Эльфрыдэ Елінэк

Аўстрыйская пісьменніца, паэтка, эсэістка, драматург, літаратурны крытык. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2004).

Арцюр Рэмбо

Арцюр Рэмбо

Французскі паэт, адзін з пачынальнікаў сімвалізму

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Беларускі паэт, літаратурны крытык, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу

576