№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Сяргей Сматрычэнка

Сяргей Сматрычэнка

Філолаг-славіст, перакладчык, рэдактар. Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Віцебску. Скончыў філалагічны факультэт БДУ, дзе па яго сканчэнні пачаў выкладаць, галоўным чынам, чэшскую і славацкую мовы, і выкладаў да канца 2010 году, за выключэннем 2-гадовага перапынку, калі жыў у Вене і працаваў у асістэнтуры Інстытута славістыкі Венскага ўніверсітэта. З канца 1990-х актыўна супрацоўнічае з часопісам “ARCHE”, у розны час працаваў у газеце “Наша Ніва”, Беларускім ПЭН-Цэнтры і інш. Заснавальнік і куратар кніжнай серыі “Чэшская калекцыя” ў выдавецтве Ігара Логвінава. Суарганізатар некалькіх міжнародных літаратурных акцый, у тым ліку фестывалю “Месяц аўтарскага чытання — 2007” з удзелам 30 беларускіх пісьменнікаў у чэшскім Брне; укладальнік і перакладчык “Анталогіі беларускага апавядання” і анталогіі сучаснай беларускай паэзіі “Дзве душы” па-чэшску. Публікуецца найперш у беларускіх, чэшскіх і славацкіх перыядычных выданнях. Сярод аўтараў, перакладзеных на беларускую мову, — Яхім Топал, Ёзэф Топал, Міхал Вівэг, Мілан Кундэра, Багуміл Грабал, Вацлаў Гавал, Мілаш Урбан, Эва Кантуркава, Вацлаў Чэрны і інш. Цяпер жыве ў мараўскім Брне.

Агляды на "ПрайдзіСвеце": Мультыкульты па-чэшску

Чытайце таксама

Паўліна Скурко

Паўліна Скурко

Гісторык

Венядзікт Ерафееў

Венядзікт Ерафееў

Рускі пісьменнік, аўтар паэмы "Масква - Петушкі"

Антонія Поцы

Антонія Поцы

Міхал Вівэг

Міхал Вівэг

Адзін з самых папулярных і добра прадаваных сучасных чэшскіх пісьменнікаў

1254