№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Ян Максімюк

Ян Максімюк
Беларускі перакладчык і журналіст. Нарадзіўся ў 1958 г. у вёсцы Ляхі на Беласточчыне. Закончыў фізічны факультэт Варшаўскага універсітэта. З 1998 году жыве ў Празе ў Чэхіі, дзе працуе на Радыё Свабода. Перакладае з ангельскай, французскай, нарвежскай, дацкай, шведскай, чэшскай і польскай на беларускую; з беларускай на польскую; з нарвежскай, шведскай, дацкай і нямецкай на падляшскую. Перакладаў, між іншым, Дж. Джойса, Ў. Фолкнэра, П. Мадыяно, Т. Вэсаса, Г. Нордбранта, А. Ліндгрэн, Б. Грабала, С. І. Віткевіча, Г. фон Додэрэра, В. Акудовіча, У. Арлова, І. Бабкова, А. Глобуса, А. Разанава, А. Хадановіча. Разам з Сяргеем Шупам і Аляксандрам Максімюком рэдагаваў літаратурны часопіс “Правінцыя” (2000–2002), цяпер з гэтымі асобамі даглядае літаратурна-перакладніцкі сайт Літаратура.org. На сайце Svoja.org займаецца кадыфікацыяй пісьмовага стандарту падляшскай мовы.

Чытайце таксама

Паўліна Скурко

Паўліна Скурко

Гісторык

Венядзікт Ерафееў

Венядзікт Ерафееў

Рускі пісьменнік, аўтар паэмы "Масква - Петушкі"

Антонія Поцы

Антонія Поцы

Міхал Вівэг

Міхал Вівэг

Адзін з самых папулярных і добра прадаваных сучасных чэшскіх пісьменнікаў

603