Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3

АРКАДЗЬ ЛІЦЬВІН
ПРАСТРЭЛЕНЫ ТАЛЕР
Аркадзь Ліцьвін
ПРАСТРЭЛЕНЫ ТАЛЕР
кніга першая
ЮрСаПрынт Гародня 2013
УДК 821.161.3
ББК 84 (4 Беі) 5
Л 301
Аркадзь Ліцьвін
Л 301 Прастрэлены талер. Кніга першая / Аркадзь Ліцьвін Гродна : «ЮрСаПрынт», 2013.-414 с. : іл..
ISBN 978-985-141072-28-56
ISBN 978-985-141072-28-56
© А.Ліцьвін 2013
© Афармленне,
ТА А «ЮрСаПрынт», 2013
/Іітаратурна-мастацкае выданне
Аркадзь Ліцьвін
ПРАСТРЭЛЕНЫ ТАЛЕР
Кніга першая
Падпісана да друку 12.08.2013 Фармат 60x84/16
Ум.друк.арк.28,2. У/і.выд.арк. 24,8 Папера афсетная. Друклічбавы Тыраж юо паас. Заказ 09/12
Падрыхтоўка да друку І друк
Таварыства з абмежаваннай адказнасцю «ЮрСаПрынт» вул. Карла Маркса,11, 230005, г. Гродна +375152 771820 +37529587 8411
УСТУП
Для Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў XVII стагоддзе было эпохам бесперапынных войнаў, рокашаў і канфедэрацый. Галоўнай сілай ва ўсіх гэтых падзеях была шляхта Кароны I Вялікага Княства.
ВКЛ наша гісторыя, бо мы, беларусы, мелі ў ёй самы значны ўдзел, якое б найменне тады не насілі. Шляхце Кароны прысвечана вялікая навуковая і мастацкая літаратура, беларуская выглядае, як падвешаная ў паветры.
Нібы няма і не было за ёй нацыі (этнічнай ці палітычнай), нібы ўзнікла невядома як і дзеля чаго. Польскія даследчыкі і літаратары па большасці прызнаюць ёй дапаможную ролю. А беларускія найчасцей паводзяць сябе так, нібы беларусам шляхецкае саслоўе і ўсё ім здзейсненае не належала і не належыць.
"Вучоныя з Захаду і Усходу" падаюць нашу гісторыю як сялянскую зусім не выпадкова. Калі ад нейкага этнасу яго гістарычны і культурны даробак адбіраецца, то некаму ён абавязкова дадаецца. Так здаралася з румынам! ў Трансільваніі, з харватамі, славакамі і шмат з кім яшчэ ў Аўстра-Венгрыі. Усіх іх старанна падавалі народам! негістарычнымі, бездзяржаўнымі. Беларусы аніяк не збяруцца,ці не асмеляцца,вярнуцьсабе сваю шляхту і яе культурную і пал ітычную спадчыну. За коштлегкаверных, лёгкадумных і здраднікаў усё гэта ішло і йдзе на карысць чужакам. Аўтарвыбраўгалоўныміперсанажамі "Прастрэленага талера" шляхту, дамарослую, тутэйшую, ліцьвінскую ці беларускую, як каму даспадобы яе называць. Яна выконвала наканаваную гісторыяй ролю на ўласнай зямлі, у сваёй дзяржаве. Служыла Рэчы Паспалітай і свайму Вялікаму Княству. Хадзіла ў кунтушах, у рыцарскай зброі і сурдутах урадоўцаў. Займалася дзяржаўнымі справамі: ваявала, стварала законы і судовую сістэму, ажыццяўляла самакіраванне тэрыторый, дыпламатычную і парламенцкую дзейнасць, гаспадарыла на зямлі.
Недасканалая, а больш тэндэнцыйна высмеяная, форма палітычнай "залатой вольнасці", апроч адмоўных, выпрацоўвала звычаі, вартыя пашаны і сёння: "прыціранне" пазіцый на сходах, г. зн. дасягненне кампрамісаў, удзел усяго "палітычнага народу" ў публічных справах, талерантнасць іншых поглядаў. У гэтых умовах сфармаваліся ўзоры шляхціца як асобы: пачуццё асабістай годнасці, перакананне роўнасці ўнутры саслоўя, значнасць роднай культуры, адрознай, але не горшай чым у суседніх краінах. Не ўсім аднолькава ўдавалася наследаваць гэтым узорам, але ж хіба з-за гэтага яны не наш здабытак? Першыя адраджэнцы, Багушэвіч, Лучына, браты Луцкевічы, Магдалена Радзівіл, Эпімах-Шыпіла, Купала і шмат іншых выйшлі менавіта са шляхты.
Уявіць жыццё гістарычных асобаў і літаратурных персанажаўтакдалёкіхчасоў магчымаздапамогайлітаратуры. Каралі з іхнім атачэннем паўставалі з успамінаў Яна ПачабутаАдляніцкага, з лістоў Сабескага да жонкі, з біяграфічных слоўнікаў. Шляхецкі побыт і ваярская будзённасць выяўляліся праз мемуары Яна Пачабута-Адляніцкага, Яна Хрызастома Пасэка, працы па вайсковасці Рэчы Паспалітай. Што тычыцца судзебнасці і "творчасці" пана Пуцяты, то найлепшым дапаможнікам паслужыў, як і самому Пуцяту, незаменны Статут Літоўскі.
НОВЫ ПАН
Ужо колькі год, як у гэтым ціхім павеце атабарыўся новы пасэсыйны ўладальнік пан Сымон Бурскі. Выпадкова ці не, але ніхто з навакольнай шляхты пра яго нічога не мограсказаць. Чулі нібыта, што ён з Полаччыны, ці то з Амсціслаўшчыны і нібыта можны. Сам пан Бурскі ніколі не кранаў мінулага: ці то не лічыў патрэбным, ці таварыства, на яго думку, было таго не вартае. Hi з кім не сябраваў, хоць з пэўнага складу людзьмі сыйшоўся. Чалавек у гадах, але не стары, жвавы, з гарадскімі звычкамі, шмат для каго быў знаёмцам пажаданым, ганаровым. Добры кампаньён да пляшкі, ахвотнік забавіцца картамі. Але ўсё гэта, казалі, у межах прыстойнасці. Быў ці то бяздзетным удаўцом ці старым кавалерам, але жаночага таварыства не шукаў. Усё-ткі, па агульным меркаванні, хутчэй ганарысты, чым сціллы.
За кароткі час пан Бурскі стаў уладальнікам і дзяржаўцам некалькіх вёсак і маёнткаў, лепшым з якіх была Крушня. Праўда, уваход ва ўладанне ёю адбыўся не зусім ясным спосабам. Па словах пана Бурскага, здарылася прыкрая памылка ў паперах, і ён мусіў яе выпраўляць сваімі сродкамі. На той час яму належаў невялікі дварок Слабодка, між Крушняй і Ведрыцай. У сваёй Слабодцы пан Бурскі эмаль не бываў. Там гаспадарылі яго памагатыя, вельмі заядлыя людзі. Не прыйшліся яны ў ваколіцы ані шляхце, ані сялянам.
I раптам разнеслася вестка: пан Бурскі з гэтымі сваімі людзьмі наехаў на Крушню, захапіў двор з палацыкам, усю маёмасць, заадно і вёску. Гаспадара Крушні, пана Юрагі ў двары не было. Нікога, праўда, не патурбавалі, пакінулі служыць усю дворню, нават ахмістрыню. Проста забралі ўсё ў пана Юрагі і пакінулі сабе, як было.
А пан Юрага толькі што набыў, ці то ўзяў у арэнду гэту Крушню ў спадчыннага гаспадара пана Івана Хмялеўскага. Пайшлі размовы, пагалоскі, нібыта Бурскі захапіў Крушню па праву, бо яна яму належыць як заклад за нявернутую Хмялеўскім пазыку. Казалі і такое, што пан Юрага ўзяўу арэнду
ўжо прададзены Бурскаму маёнтак. Можа пан Юрага і адстаяў бы свой набытак, але чалавек ён быў стары, хваравіты. Сесію земскага суда яшчэ трэба было чакаць, а тым часам пан Юрага адыйшоў туды, дзе і маёнткі і працэсы нікому непатрэбныя.
Пакуль спагадлівыя людзі вучылі пані Юрагу даходзіць справядлівасці, судовая даўнасць была страчана, і земскі падсудак пан Пуцята патлумачыў, што на маёнтак удава ўжо не мае аніякіх правоў, таму суд не можа браць яе справу да разгляду. А тут безкаралеўе настала. Можа і падумвалі людзі што бла­гое пра Бурскага, але доказаў не было, І не было каму ix шукаць: беспатомна памёр пан Юрага. Гадалі толькі, навошта яму быў той маёнтак, але можа хацеў памерці сапраўдным панам, пасэсыйным*. Хто ведае? У земскім судзе ад цікаўных адны адмахваліся, як ад камароў, іншыя, прыкладам пан Касьян Пуцята, падсудак, шматзначна надзімалі шчокі, пазіралі ўгару і з ўсведамленнем сваёй значнасці крэкалі. Назолы з разумением ківалі галовамі і адыходзілі. Усё ж пан Пуцята колішні вілянчук.
Не было каму абараніць і добрае імя патомнага гаспадара Крушні Івана Хмялеўскага.Трапіўшыўтатарскі палон, ён змушаны быў прадаць ці заставіць свае маёнткі Крушню ды Малую Крушню, здаць у арэнду нейкія вёсачкі дзеля выкупу. Рабіў гэта спехам, бо закладнікам за яго ў палон пайшоў іншы ваяр, добры таварыш. Сабраўшы патрэбнае, паехаў з выкупам і ад тае пары пра яго нічога не чуваць. Тыя, што за Бурскім, уводзілі людзям у вушы, нібы Хмялеўскі ва ўсім вінаваты, змахлярыў і ўцёк з грашыма. Мо' і палон той сам прыдумаў, каб вочы замыліць. Але хто яго добра ведаў, а такіх нямала, баяліся, што з ім нейкая бяда, альбо з палону таго не выпусцілі. Бо Іван Хмялеўскі ча­лавек годны і паважаны, тутэйшы, не прыблуда, як гэты Бурскі.
Пан Бурскі зрабіў Крушню сваёй сядзібай, і там пачалося новае жыццё. Частымі гасцямі новага гаспадара зрабіліся той-сёй з павятовых урадоўцаў, найчасцей пан Пуцята, навакольная шляхта, іншым разам, нейкія, калі верыць Бурскаму, важныя асобы з Вільні ды Гародні. Падоўгу абіваўся пляменнік,
*Сэнс малазнаёмых словаў тлумачыць слоўнік у канцы кнігі.
ці то Чыж-Вішнявецкі, ці проста вішнявецкі Чыж, гаспадар слабенечкага, на адны халявы ў год, маёнтачка Вішнявец. Казалі, менавіта ён параіў Бурскаму, дзе і што было да набыцця. Маладзён часта надоўга знікаў, І пан Бурскі браў на свае плечы клопат па гаспадарцы сваяка. Непрыхільныя нашэптвалі, што адлятае той Чыж не да палацаў роду Вішнявецкіх, а да варшаўскіх непрыстойных дамоў. Хлопец, сапраўды, быў не вельмі, хоць на абыходжанні знаўся і апранаўся пад француза. Мог і перамовіцца з тымі французам!, каб такія ў павет завіталі. Але што казаць, самастойным чалавекам не здаваўся. Асабліва ж адпіхаў праставатых, затое з пэўнымі звычкамі прыстойнасці, шляхцюкоў хваравітай цягаю да картаў і, як усе аднадушна казалі, махлярствам у гульні. Тыя, хто прайграўшы Чыжу, развітваліся са значнымі для іх грашыма, упарта мармыталі пра туза ў рукаве.
Але сапраўднай карай Божай сталі для ваколіцы гайдукі пана Бурскага. Лотры адзін у аднаго, кожны ледзь не ў сажань, а пысы такія, што перад сном лепш не аглядаць. Не дзіва, што іх сталі зваць "воўчай зграяй". Мянушка гайдукам спадабалася, і гэта наводзіла на думку, ці не яны самі пусцілі яе між людзей.
У павеце не было патрэбы ў такім войску. Больш праніклівыя задумваліся з пэўнай насцярогай, навошта яно Бурскаму, бо гэта ж немалыя траты. А "ваўкі" час ад часу ўсчыналі бойкі, рабілі паборы па вёсках і жыдоўскіх корчмах. Слабому засцянкоўцу маглі прынесці немалую шкоду проста дзеля забавы. Верхаводзіў імі бязлітасны цівун Васіль Яцута. Дужы, цыганаватага аблічча, са злым ваўкаватым поглядам, няздольны шкадаваць ні сваіх ні чужых. Чужымі яму былі ўсе, хіба толькі не пан Бурскі, які заўсёды браў Васіля пад сваю абарону. Увогуле, усе спробы паскардзіцца на гайдукоў пан Бурскі не ўспрымаў сур'ёзна. Адсмейваўся, аднекваўся, абяцаў іх прысгруніць, але ўсё ішло па ранейшаму.
Сярод "ваўкоў" было й некалькі неблагіх хлапцоў. Незаможнасць, а то і беднасць змусілі іх шукаць нейкага ўладкавання. Прасцейшым аыйсцем з жыццёвых нягодаў была
служба, калі не ў магнацкім двары, то заможным. Зразумела, што склад таварыства ад самога найміта не залежаў. Не заўжды мог ён выбіраць, чым займацца, а чым не. Пан, альбо яго давераныя асобы вырашалі, каму што даручыць. У здольнасцях сваіх гайдукоў пан Бурскі разбіраўся і адразу пасля з'яўлення ў маёнтку Багдана Вайніловіча вылучыў яго для заняткаў, не звязаных з наглядам за людзьмі, з гвалтам. Ацаніўшы адукаванасць маладога шляхціца, магчыма бачыў у ім добрага ганца-даручэнца, а можа і сакратара, калі ўсё ўложыцца як задумана.
* * ♦
Адгалоскі вялікіх падзей даляталі і да ціхіх паветаў, дзе жыццё ішло здаўна накатанай каляінай. Старыя ва ўспамінах даўно мінулых залатых год праймаліся клопатамі сваіх дзяцей, а тыя, маючы ўжо сваіх дзетак, ставілі гэтым апошнім у прыклад уласную маладосць і ўласную тых часоў разважлівасць і цноту. Маладыя жылі адвечным законам росквіту і непахіснай верай у шчасце наперадзе.
Так, мабыць, глядзеў на свет вершнік год дваццаці з нечым, які, загуменнямі аб'ехаўшы вёску, палявой сцяжынай выбраўся на прасёлак. Ды як не пачувацца шчаслівым, калі ты малады, дужы і здаровы? Конь пад табой аж танцуе, паветра такое, што не надыхацца, сонца гарачае, а ветрьж прахалодны, бо ад лесу. Прасёлак прывёў да ўзлеску і ўліўся ў старую лясную дарогу, ужываную час ад часу зімовай парою дзеля тралёўкі лесу.
Дарога была выбоістая, для вазоў нязручная, але конна цалкам прыдатная. Час ранні, ехаць недалёка, а лесам заўсёды прыемней. Ды і бліжэй, чым па тракту, так што можна не спяшацца. Конь ішоў жвава. Набітая гульдынка кавзлерыйскім звычаем вісела на рэмені, нож у похве на поясе. Хлопец з асалодай удыхаў сасновы водар, разглядаючыся дзеля забавы, ці не выскачыць знячэўку якая дзічына. Але толькі дзяцел нястомна працаваў у сваёй зялёнай кузні.
Праз якую мілю дарога пайшла ўніз, цераз нешырокі ручай. Проста так, без мастка, без грэблі, падарожныя ехалі па жвірыстаму броду на пядзю глыбінёй і ўзнімаліся лагодным узгоркам на другі бок неглыбокай лагчыны. Наблізіўшыся да броду, вершнік заўважыў невялікую каламажку ці брычку, і дваіх ездакоў.
- Нанесла іх ліха гэтай дарогай, хмыкнуў хлопец.
Здзівіўся, што гэта жанчыны: старая, калупалася ў нечым на каленях, маладая, сярдзіта мармытала, ладзячы штось ля хамута.
- Дзень добры паням, павітаўся вершнік, ці не магу чым дапамагчы?
- Во! Кавалер! Якраз і патрэбен, кіўнуўшы галавою, прамовіла старая ці то сама сабе, ці ўсяму наваколлю і ўтаропілася ў нейкае сваё пляценне.
- Супонь парвалася, каб на яе халера! адначасна азвалася маладая.
Вершнікужосаскочыўзканяізаўважыў,штогэтадзяўчына, вельмі пекная , год, мабыць, дваццаці.
- Дазвольце, я займуся, прапанаваў хлопец, лагодна вызваляючы рэмень з яе рук.
Бяда была невялікая, але ў дзяўчыны не хапала сілы сцягнуць хамут, а мо' і дуга была непадатлівая. Хутка звязаў супонь, падрэзаў расцягнутыя канцы, паправіў гужы і сцягнуў хамут. Заадно праверыў сядзёлку, падцягнуў церазсядзельнік і сказаў:
- Калі дазволіла паненка заняцца рымарскай справай, то можа возьме за фурмана?
- Але ж вашмосьць некуды спяшаецца, а з-за нас і так затрымаўся.
- 3 прыемнасцю затрымаўся, усміхнуўся вершнік, лю­блю коней і ўсялякі пры ix занятак. А паням куды?
- Да мястэчка.
- Дык нам па дарозе! весела ўсклікнуў вершнік.
Прывязаў повад свайго каня да брычкі і, падсадзіўшы дзяўчыну, скочыў побач з ёю на пярэднюю лаву.
- Ну ён у мяне пачухаецца, няздара! сярдзіта прамовіла дзяўчына, калі брычка паціху рушыла ўверх па схілу.
- Karo гэта бяда чакае? нібы жартуючы, запытаўся хлопец.
- Ды стаеннага нашага, Стася, адказала дзяўчына і перадражніла, У мяне заўжды парадак! У мяне ўсё, як у радзівілавай стайні!
- А навошта ж вы паехалі гэтай нязручнай дарогай? Мо' трактам было б і не здарылася нічога? Там і коням лягчэй, і на збрую не такі высілак.
Дзяўчына гарэзліва зірнула на суразмоўцу і, нібы насуперак раней сказанаму, павінілася:
- Ат! Тутужо сама вінаватая. Захацелася, каб карацей.
- Кароткі шлях больш каштуе, так магаметане кажуць.
- А пан ц! не з татараў, што ўсходнія прымаўкі ведае? Але ж занадта русявы, ды і вочы не татарскія, адбіла дзяўчына і сумел ася, выдаўшы сваю цікаўнасць да выпадковага спадарожнага.
Хлопец весела засмяяўся, выразна задаволены ўвагай да сваёй асобы.
- Не, не татарын! I завуся па хрысціянску, Багданам.
- Мо' Хмяльніцкі, крый божа! жахнулася, смеючыся, дзяўчына.
- Не, не Хмяльніцкі, а... хлопец на імгненне сумеўся, Багдан Вайніловіч, з дазволу паненкі.
- А я Алена, назвалася дзяўчына. 3 дому Лужэцкіх. Вось толькі дому таго даўно нямашака, са смуткам дадала яна.
Багдан памаўчаў. Зразумеў, што незнарок кранулі балючы ўспамін. Напэўна вайна альбо мор, а можа адно і другое. Даліся ў знакі няпрошаныя маскоўскія госці. Дзяўчына ацаніла далікатнасць.
- Справы далёкія, не варта іх варушыць.
Ізноў усталявалася маўчанне. Каб неяк яго парушыць, Багдан запытаў:
- I не баіцца паненка адна ехаць лесам, глухой дарогай?
- Я ж не адна, мы з бабкай!
- Ці ж і старэйшая пані такая адаажная? ціхенька запытаўся Багдан.
- Бабка нічога не баіцца! абвесціла Алена. -Ды ёй хоць з гарматы страляй, бо яна нічога нечуе! Абое весела засмяяліся. А каго тут баяцца?
- Ну, звера, ліхога чалавека, ёсць жа і гэткія.
- А на гэткіх я вось што маю, Алена выцягнула з нейкай схованкі вялікі пісталет, а другі з вашага боку. I ў бабкі два. I зарады маем. Чаго нам баяцца!
Багдан здзіўлена крэкнуў. Не тое, што ўпершыню бачыў зброю ў жаночых руках, але вельмі ўжо нязвыкла выглядала, як глухая бабка адстрэльваецца ад разбойнікаў з брычкі, якую гоніць дарогаю гэта прыгожая паненка.
- А вы не глядзіце, што яна рахманая, дзячына як угада­ла, пра што ён думав. Вочы ў яе, як у ястраба. Яна, калі хочаце ведаць, за сваім мужам з войскам хадзіла, як толькі пабраліся. Навучылася і страляць і нават шабляй крыху.
Відаць, свае здольнасці Алена лічыла неаспрэчнымі, бо не кранала гэтай матэрыі.
- Ну, калі вы такія амазонкі, то гора таму, хто вас зачэпіць, Багдан засмяяўся як мага найзычлівей.
Даўно не пачуваўся так добра, так утульна, як вось за­раз побач з гэтай рашучай дзяўчынай. Злавіў сябе на жаданні ехаць павольней і не спяшацца ў гэтае там мястэчка, на чорта лысага патрэбнае.
- А што гэта такое... амазонкі? перабіла яго думкі Алена.
- Амазонкі хто? ачомаўся хлопец. Гэта племя такое, ваяўнічыя жанчыны ў старажытных. Не ў жыцці, вядома, патлумачыў ён, у казках, у легендах. Сям'і не прызнавалі.
Дзяўчына задумалася.
- Не, я не хацела б быць амазонкам. I бабка таксама, каб чула, упэўнена сцвердзіла Алена. Жанчына павінна дом трымаць, мужа, дзяцей даглядаць. Богам так вызначана.
- Me ж бабка, сам! кажаце...
- Ну, калі дакладна, то яна мне бабка вельмі-вельмі да­лёкая. А пра тое, што вы хацелі заўважыць, дык вядома, калі мужу неабходна дапамагчы, то і трэба, не залежыць дзе: дома, у хваробе ці ў ваеннай патрэбе.
Багданаўразілаглыбокаяперакананасцьутонедзяўчыны, міжволі кінуў на дзяўчыну здзіўлены позірк.
- Будзе некаму шчасце, а можа і клопат, падумаў ён, усміхнуўшыся сам сабе.
- 3 чаго, пане Багдане, пасміхаецеся? Ці ж няпраўду кажу, ці іначай думаеце?
- Шчырую праўду кажаце! горача запэўніў хлопец. А пасміхаюся, бо гаворка прыемная і час незаўважна сплывае.
- Можа і добра, што супонь парвалася, гарэзліва зірнула Алена і засмяялася.
Напэўна ведае, што ўсмешка робіць яе яшчэ прыгажэйшай, падумалася Багдану.
- То і стаеннаму варта тынфа даць, у тон дзяўчыне падказаў ён.
- Хіба што! Але з чыйго кашаля?
- Усё прыемнае ад сустрэчы на маім баку, рашуча сцвердзіў Багдан.
- Але ж васпан самалюб! Варта нешта і спадарожным пакінуць апроч звязанай супоні. А на таго хвалька не варта траціцца.
- Відаць, хоча паненцы спадабацца, магу яго зразумець.
- Ой! Вялікае шчасце афэкт ад конюха! кепліва перасмыкнула плячыма Алена.
Бач, ты, задавака, падумаў Багдан, але злосці чамусьці не адчуў.
- Прашу прабачыць, але ж канюшы ў нашу ваколіцу наўрад ці завітае. Застанецца паненка ўдзеўках.
- Наўсё воля Божая,-уздыхнула роблена дзяўчына і зноўку засмяялася. Да таго ж не пасуе таму канюшаму беспасажная.
Ведае, шэльма, што не заседзіцца і будзе мець з наго выбіраць. Калі не з ваяводзічаў, то І не з беззямельных.
- Даруйце смеласць, але паненка свой пасаг з сабою носіць. I не малы! -адважыўся Багдан.
- Скажаце! заруменілася дзяўчына. А ў беднае сіраціначкі толькі чорны бровы?
- Во! Во! падхапіў Багдан. Бровы не зліняюць!
- Зліняюць, зліняюць, уздыхнула дзяўчына. Бачыце, якая бабка? А кажуць, каб яна захацела, то ўся ix харугва замест ротмістра за ёй бы рушыла і любых нехрысцяў пашаткавалі б як капусту.
- Розныя бываюць людзі і між нехрысцяў.
- Як гэта?
- Ну, бачылі ж вы пэўна татараў нашых? Яны тае ж крыві, што і тыя з Крыма. I веры тае ж самай. Але не падаліся паненцы звярамі, праўда? Ці можа я памыляюся?
Алена падумала хвіліну, як бы прыпамінаючы.
- Не, так не думалася, хоць і бачыла ix мала. Як войска праходзіла, ды аднойчы на кірмашы ў Наваградку. Людзі як людзі, толькі тварам Іншыя.
- А мне давялося размаўляць з тымі, каму ваяваць з татарам! давялося і ў палоне пабыць. У бітвах яны лютыя, а дома цалкам звычайныя І да тых жа нявольнікаў вельмі часта нават паблажлівыя.
- А да веры сваей не прымушаюць?
- Ды не, але ахвочых прымаюць без перашкодаў.
Дзяўчына з цікаўнасцю зірнула на суразмоўніка. Пэўна не часта трапляліся гэткія.
- Што вы кажаце? здзівілася Алена. Няўжо ёсць і такія?
- Здараецца. іншым разам чалавек толькі так можа жыццё ўратаваць. У тых землях жыццё чалавечае не вельмі шануецца, што ж казаць пра нявольніка.
- Барані Божа да іх трапіць, прамовіла дзяўчына, уражаная пачутым.
- У чужых краях і нашы не анёлы, працягваў Багдан. Я не пра бітву кажу. Там мужчыны між сабой са зброяй у руках змагаюцца. Я пра тое, што пасля перамогі творыцца. Не для вушэй паненкі гэта. Дзякаваць Богу, што жывем не на памежжы з тым Буджакам ці Дзікім полем.
Алена з недаверам зірнула на хлопца. Чула і пра Дзікае Поле і пра Малдову, але ўсё гэта здавалася такім далёкім нібы і не існавала па сапраўднаму.
- Няўжо і там быць давялося?
- Мала, падлеткам з тэтам, прызнаўся Багдан. Больш наслухаўся ад старэйшых.
- Пэўна і зараз з бацькам жывеце? Алена не стрымала цікаўнасці і тут жа пашкадавала, заўважыўшы як пасуровеў дагэтуль лагодны, нават вясёлы твар Багдана. Даруйце мне!
- Нічога, супакоіўён дзяўчыну.-Няматутаніякай вашай віны. Служу я. Дваранін напалам з гайдуком. Двор не магнацкі, таму ўсялякай працы перападае. Вось павінен універсалы пра соймік ксяндзу давезці, заадно пан нейкія лісты перасылае, адтульлісты забяру. Невялікі клопат.
- А пан ці суровы?
Багдан весела зарагатаў. Алена пакрыўджана зірнула на яго.
- Чым пана хваліць, лепш не лаяць. Вельмі вы мяне ўзвесялілі сваім пытаннем. Сымон Бурскі мой пан, з Крушні.
- Дык гэта ж побач з намі! А я вас дагэтуль нідзе не бачыла. Бо мы з бабкай у Клінку жывем.
Алена не прыкмеціла іскры, што бліснула ў позірку хлоп­ца, калі ён пачуў пра Клінок.
- Служба, то служба: не на сваім гаспадарыць. Але з нечага жыцьтрэба.
- Ой! Сапраўды, няма шчаслівага чалавека! уздыхнула Алена.
- Не кажыце так! запярэчыў Багдан. Вось як выберацца васпанна куды-небудзь ды супонь парвецца, то я буду тым шчаслівым, калі надорыцца ізноў дапамагчы. А зараз, бачыце, званіцу відаць, паказаў ён пугаўём. Мушу развітацца і перасесці на свайго Буцэфала.
Багдан аддаў дзяўчыне лейцы і лугу, а сам лёгка ўзляцеў у сядло. Відаць і каню перадаўся настрой вершніка, а мо' адпачынак паспрыяў, бо ірвануў наўскапыта, толькі пыл закурэў.
- Гжэчны кавалер, Алена! Добры кавалер!
- Адкуль ведаеце, бабуля? Вы ж нічога не чулі, адкрыкнула, перагнуўшыся да яе, Алена.
Бабуля кінула на малую позірк каралевы.
- Не чула, затое бачыла! Каб жа я магла чуць, то ў вас І размова ішла б іначай. Ці ж не зацны кавалер, прызнайся?
Алена перабралася побач з бабкай.
- Сапраўды ўважны чалавек. Душэўны, відаць. I, як то кажуць, з манірамі, выхаваны, ахвотна адказвала дзяўчына, нахіляючыся да бабулінага вуха. А што гэта за мянушка ў ягонага каня? Буцэфал! I не вымавіш.
- Буцэфал? перапытала бабка. А гэта быў конь такога Аляксандра Македонскага, караля старажытнага, ці можа гет­мана. Славуты быў ваяр, ну то дзеля жарту людзі сваіх коней часта Буцэфаламі дражняць, хоць яны і не славутыя.
- Бач ты, Буцэфал! паўтарыла Алена, як запамінаючы.
Бабка прыгледзелася да яе, памаўчала і паведаміла:
- От, вер не вер, дзеўка, калі ён не з начлегам, напэўна будзе чакаць нас на ўзлеску.
- Ой, скажаце, бабуля! Ды я й не казала, ці надоўга мы ў гасціну і калі назад. Не падглядваць жа нам, Алена злёгку заружавелася.
- Вось і я кажу! Ці мала я ix бачыла, гэткіх зухаў, каб па твары не разумець, з вачэй не прачытаць? Чытаю, як па кантычцы, абвесціла бабка. Ды не гані ты, бо зараз даедзем, а не крычаць жа нам на вуліцы пра заляцанні, яна весела засмяялася. А ты чырвань не разводзь, а распытай, чый ён ды адкуль. Я
такіх Вайніловічаў, як ты кажаш, паблізу не ведаю, хоць род, здаецца, неблагі.
Алена смяшліва скасавурылася на бабку.
- Гпяджу, бабуля, ці не ў сваты вы яго падбіць збіраецеся?
- Кожнага хлопца, паненка, трэба разглядаць, на што прыдатны. Ён жа цябе, кажаш, папярэдзіў, што канюшы ў Клінок не трапіць, прыжмураным вокам зірнула бабка. -Ды і на халеру табе той канюшы. Трэба, каб чалавек на жонку глядзеў у захапленні, прынамсі, некалькі першых год. А як звыкнецца, то і надалей ты яму будзеш прывабнай. А там, дасць Бог, дзеці. Вось і ўся навука. Ну, а зараз кіруй да крамы, а пасля і да пані падка морыхі.
Цікава ўсё-ткі, будзе ён чакаць на ўзлеску ці не, думала дзяўчына, мінаючы знаёмыя дамкі павятовага мястэчка. Ёй вельмі хацелася, каб бабка не памылілася. Але няўжо ён з тых ваўкоў крушнянскіх? Шкода, калі так, але не верыцца.
А Багдан выканаў свае нескладаныя даручэнні, забраў у гродзе універсалы, падсілкаваўся ў карчме, зазірнуў у крамы і скіраваўся назад той жа дарогай. Час ад часу твар яго асвятляла ўсмешка, затым ён зноў пахмурнеў. Нейкая неадчэпная думка не давала хлопцу спакою.
* ♦ ♦
17 чэрвеня 1696 года памёр Ян Трэці, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, уладар Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, званы яшчэ Сабескім.
На жыццёвым шляху каралю-ваяру свяцілі дзве зоркі: вайсковай славы і кахання да Марыі Казімеры дэ Аркуэн, папросту Марысенькі. Пад першай ён прайшоў ад каманды ўласнай харугвай у бітве пад Жваньцам у 1653 годзе праз во­йны з татарамі, туркамі, маскавітамі і казакамі да змагання з ракашанамі вялікага гетмана кароннага Ежы Любамірскага, які некалі ўратаваў яму жыццё пад Берасцечкам.
Большасць шляхты не лічыла ўдзел у няслаўнай вайне 1665 года між каралём і Любамірскім заслугай, але Сабескаму братазабойчае змаганне принесла тытул і пасады. Харунжы, гетман... Абавязковы для тагачаснага магната ўдзел у інтрыгах, у хаўрусе са шведамі, вельмі падобным на здраду. Ці не большасць можных у тыя часы, бачыла найлепшы шлях вырашэння дзяржаўных праблем з дапамогай іншаземных двароў і войскаў. Асабліва, калі не мела ўласнага войска і не
магла пакарыстацца войскам
Кароны ці Вялікага Княства Літоўскага, дзвюх складовых частак Рэчы Паспалітай. На гонар Яна Сабескага, апроч хаўрусу са шведамі, ён служыў Рэчы Паспалітай шабляй і булавою сумленна і аддана, нават калі збіраўся натуралізавацца ў Францыі. Бліскучая перамога пад Хоцімам 11 лістапада 1673 года,
што ледзь не дзень у дзень супала са смерцю караля Міхала Карыбута Вішнявецкага, праклала Сабескаму трыўмфальны
шлях на трон.
Ці не жонка, якую ён кахаў без памяці, вывела яго на трон? Марыя Казімера, францужанка з фраўцымеру каралевы Рэчы Паспалітай Людвікі Марыі, асоба эгаістычная, самалюбная, хцівая, на поўніцу выкарыстала вайсковую славу мужа і ў выніку зрабілася каралевай.
Ян Сабескі сеў на трон якраз пасля таго, калі паслы ад Вялікага Княства на Сойме выказаліся супраць караля-паляка. Падбухтораныя ворагам Сабескага Крыштапам Пацам ліцьвіны доўга не пагаджаліся з кандыдатурай пераможнага ваяра, але ўрэшце саступілі і 21 травеня 1674 года над элекцыйным
полем прагучала: "Vivat Joannes Rex!" Восенню таго ж года пароль вярнуў ад туркаў паўднёвыя крэпасці Бар і Брацлаў, а летам наступнага разбіў орды Сафа Прэя, што ўварваліся ў Рэч Паспалітую.
Дваццаць з нечым год панавання Яна Трэцяга ўкладаліся па рознаму. Спробы рэформаў разбіваліся аб неразуменне народу-шляхты і рашучы супраціў магнатаў. Першыя бачылі ў рэформахпагрозусваім правам! прывілеям,другія-змяншэнне уплываўі самаволі. Ледзь неадразу пасля каранацыіўчарашнія прыхільнікі сталі апазіцыяй.
Даходзіла да такіх абраз, што Ян Трэці, забыўшыся пра гонар манарха, хапаўся за шаблю. I не дзе-небудзь, а на Сойме, калі магнат Пац з Вялікага Княства пагражаў пазначыць караля сваёй шабляй, як то зрабіў некалі ў маладосці.
Намеры выбарнага манарха вельмі часта не супадалі з інтарэсамі дзяржавы. Жаданне забяспечыць карону дзецям штурхала на інтрыгі, на авантурныя войны дзеля трону ў суседняй Малдове ці Трансыльваніі.
Выратаеанне Вены ад непазбежнага захопу туркамі ў 1683 годзе ізноўзасвяціла над галавою Яна Трэцяга німб збаўцы Еўропы ад турэцкага нашэсця. Урачысты ўезд у Варшаву Ільва Лехістану, як пачалі зваць Сабескага, прыгадаў Хоцімскі трыумф і элекцыю. 24 снежня 1683 года Ян Трэці вывесіў над гробам Святога Станіслава вялікую харугву пераможанага султанскага везыра Кара Мустафы Кюпрулю.
Але шчырым быў і гнеўны папрок: "Пануй справядліва, альбо не пануй!", кінуты хэлмінскім біскупам Я нам Апалінскім, калі карольнездолеўабараніцьліцьвіна Казіміра Лышчынскага ад Сойму, нацкаванага прагнымі павышэння клерыкаламі...
3-за празмернай сквапнасці да Яна Сабескага моцна прыліпла мянушка "Собэк". Нездарма пасля яго смерці гучалі патрабаванні канфіскаваць добры, набытыя за час панавання, а каралевічаў, хворых на тую-ж немач, пазбавіць княскіх тытулаў.
Слава пераможцы турак штурхнула караля ў Хрысціянскую Лігу, створаную у 1684 годзе дзеля разгрому і падзелу Турэцкай імперыі. Спадзеючыся на дапамогу Масковіі, Ян Трэці аддае ёй Смаленск і Кіеў з часткай тэрыторыі, пагаджаецца на ўмяшанне Масквы ў справах веравызнання ў Вялікім Княстве і на Украіне. Дапамога выявілася ілюзорнай. Малдаўскі паход 1686 года скончыўся вяртаннем галодных, хворых рэштак велізарнага войска праз спустошаны, спалены стэп. Толькі на мяжы знайшоўся правіянт, дастаўлены клопатамі каралевы Марыі Казімеры. Каму іншаму такое палічылі б за здраду, але і Яну Трэцяму не заставалася нічога іншага, як паціху адыходзіць ад спраў. Да таго ж стан здароўя пагаршаўся, асабліва пасля 1690 года. Затое дзейнасць каралевы ажывілася да такой ступені, што гэта былі змушаны ўлічваць дыпламаты.
Асабліва ўпадабала яна гандаль пасадамі, пачала перамовы нават з Сапегамі, да якіх кароль ставіўся непрымірыма. Уплыў французскага пасла на каралеву, непапулярнасць яе учынкаў, спрыянне французскім фаварытам прывялі да таго, што паслы Сойму 1690 года дамагаліся выдалення французаў з Рэчы Паспалітай. Выключэнне зрабілі толькі для самой каралевы і яе бацькі.
А Ян Трэці ў гэты час спязае з бандурыстамі казацкія думы, вядзе тэарэтычныя дыспуты з галіны тэалогіі, філасофіі, альбо гісторыі. Выдатны ваяр, замілаваны ва ўсходняй раскошы рабаўнік, быў адначасна ачытаным, здольным да пяра чалавекам. Спрабаваў маляваць, добра валодаў лацінай, нямецкай мовай, крыху грэчаскай. Ведаючы французскую мову, граматыку засвойваў самастойна, а па гішпанску чытаць навучыўся ў пяцьдзесят гадоў. Турэцкіх паслоў мог слухаць без перакладчыка, разумеўся з татарамі. Цікавіўся матэматыкай, перапісваўся з вялікім нямецкім філосафам Ляйбніцам.
Асвечаны чалавек семнадцатага стагоддзя, вядома, з прымхамі і забабонамі свайго часу. Шчыра верыў, што вялікі везыр, праціўнік з-пад Вены, чарамі накіраваў шалёны вецер супрацьяго войска. Падчасхваробыпатрабаваў,кабспецыяльна
прызначаны экзарцыст выганяў д’ябла з лекаў, прывезеных з Францыі. Такім быў кароль і вялікі князь Ян Трэці.
Ад моманту смерці караля ўлада ў Рэчы Паспалітай адпаведна закону пераходзіла да арцыбіскупа гнезненскага Міхала Радзеёўскага, прымаса, першага сенатара. Ён менаваўся інтэррэксам і браў на сябе адказнасць за краіну падчас так званага безкаралеўя. На ім ляжаў абавязак падрыхтаваць і правесці элекцыю абранне новага караля. Яму ж па традыцыі і закону належала права і гонар менавання абранага караля і яго каранацыі.
Міхал Радзеёўскі ўрачыста ўехаў у Варшаву 24 чэрвеня 1696 года. Перш чым заняцца справамі Рэчы Паспалітай, яму давялося мірыць пасвараную між сабою сям'ю нябожчыка. Звязаны сваяцкімі сувязямі з каралеўскай сям'ёю, прымас не хацеў пераносіць гэтых прыкрых спрэчак у Сенат, і спрабаваў палагодзіць прэтэнзіі спадкаемцаў без удзелу старонніх.
Але ж і дзяржаўныя клопаты, што дакучалі Яну Трэцяму за гады панавання, не зніклі з яго смерцю. Іх яшчэ дадалося. Таму абедзьве сталіцы, Варшава і Зільня, кіпелі вялікай палітыкай. Перад важным выбарам сталі варагуючыя групоўкі магнатаў Вялікага Княства: прыпыніць міжусобную барацьбу дзеля дзяржаўнай мэты, ці надаць гэтай барацьбе новы імпэт, каб на элекцыйным полі з'явіцца аднаасобным выразнікам палітычнай волі ўсяго Княства?
* * ♦
Добра па абедзе трактам, што пралягаў побач з мястэчкам, сталіцай павета, кацілася лёгкая каламажка. Сівы, самавіты, нават у старасці прыгожы чалавек павозіў сам, без фурмана. Пуга ўжывалася не столькі, каб падганяць буланага, колькі па звычцы. Ехаць было недалёка, каламажка мякка падскоквала на выбоінах, не спраўляючы ездаку адчувальных не­выгод. Пан Севярын Мяжэвіч выбраўся ў адведкі да таварыша
колішніх вайсковых паходаў Лявона Шарэвіча, які аканоміў у Клінку, невялікім двары з вёскай паблізу.
Па звычках сваіх ды і дзеля немалога веку пан Севярын не любіў пакідаць мястэчка, дзе меў уласны дом. Двары свае здаваў у арэнду, бо сам гаспадарыць ужо не меў схільнасці. Нешта пільнае змусіла яго ехаць напалудні ў самую спякоту.
Севярыне! Браце! Як жа рады вітаць цябе ля свайго парога! Выбраўся нарэшце!
Пан Лявон сустрэў госця вясёлымі воклічамі, як толькі каламажка прагрукатала па невялікім дзядзінцы кліноцкага двара і спынілася акурат перад ганкам панскага дома. Абняліся, пацалаваліся і, прапускаючы адзін аднаго, ледзь не разам праціснуліся ў гасцінны пакой.
Ну, сядай! Mo' з дарогі чарку перахопіш, а пазней грунтоўны пачастунак зладзім.
Калі ёсць, то халоднага квасу. Якая тут чарка па такой спякоце.
Тады можа піва? Якраз у крыніцы некалькі пляшак халодзіцца. Момант і на стале будуць!
- Давай піва!
Шарэвіч крыкнуўу дзверы пра піва і вярнуўся да госця.
- Не будзем разводзіць канвенансы, адразу пытаю, што змусіла да адведзін, бо пэўна ж не горкі сум ла старому сябру?
Мяжэвіч усміхнуўся. Ім, сапраўды, не было патрэбы выконвацьскладаны рытуал шляхоцкай гасціннасці.
- Прычына, канешне, ёсць. Важкая прычына, але рады, што знайшлася прынука з табою сустрэцца, усміхнуўся пан Севярын.
- Ну і добра, сказаў Шарэвіч. Мне самому летам з маёнтка цяжка выбрацца. Як кажуць, панскім вокам коньтлусцее. Хоць наракаць грэх: людзі ў двары працавітыя, але зноў жа імі кіраваць трэба.
Гэта праўда, з вясковай гаспадаркі не вельмі пабегаеш, калі хочаш прыбытак мець, кіўнуў Мяжэвіч. Я вось так і цаляў, што падчас абеду ў двары цябе заспею.
Шарэвіч згодна кіўнуў. Уласніца маёнтка, пані Яніна Забела з Ялозаў, стала жыла ў Гародні і толькі зрэдку наведвала Клінок. Увесь клопат на невялікай, але прыбытковай, гаспадарцы ляжаў на плячах аканома. Дзякуючы яго стараниям і здольнасцям прыбытковасць тая трымалася ўжо добры дзесятак год.
Дык з чым прыехаў? Ці, крый Божа, бяда якая?
Ці ж нам, старым ваякам, бяды баяцца? Але слухай пер­шую навіну: соймік збірацьмем. 3 выпадку Канвакацый.
Але ж нічога не чуваць.
Ну, вось адмяне і пачуў. Вільня зуніверсаламі спазнілася. Думаю гэтымі днямі разашлюць па парафіях. А другая рэч цікавейшая: прывёз табе ліст.
Ліст? Ад каго ж? здзівіўся пан Лявон.
Мяжэвіч падаў двойчы перагнуты аркуш:
Такім да мяне трапіў, без пячатак, патлумачыў ён.
Пан Лявон з цікаўнасцю разгарнуў паперыну, спісаную паспешлівымі дробналітарнымі радкамі, пачаў чытаць, трымаючы яе крыху зводдаль:
"Шаноўны васпане! Не пазней як на гэтымтыдні чакайце наезду на Клінок. Хутчэй удзень, чым поцемкамі. Але кожнай парою сцеражыцеся крушнянскіх. Прастрэлены талер." Вось дык маеш! усклікнуў ён.
Узняў на Мяжэвіча ўстрывожаныя вочы.
Так! вымавіў задуменна. Сапраўды, такі ліст з ганцом пасылаць не выпэдае. А як ён да цябе трапіў, калі мне прызначаны? Нехта свядома выбраў такі шлях, ведаў, што перадасі неадкладна.
Хлапчанё прынесла, жыдзянё карчмарнае. Кажа нейкі пан перадаў, сказаў, што дадуць тынфа. Даў тынфа, але нічога пра таго пана не даведаўся. Пан і пан, прыстойны, лапоча, і шляхціц, ды малады.
Ну, для жыдзяняці то і гайдук магнат, засмяяўся пан Лявон.
- Сапраўды, падтрымаў Мяжэвіч. Але ты хоць нешта з гэтага разумеет? ён паказаў на ліст. Ад каго? Мо' дурны жарт? Ці мала такога за чаркай выдумляецца.
Шарэвіч яшчэ раз прабег вачамі напісанае.
- Не, гэта не жарт, упэўнена сказаў ён. Які сэнс некаму з мяне кепікі строіць? Папярэдзіць мяне хочуць. А вось хто і чаму, не здагадваюся.
- Подпіс надта ж дзівацкі! Чаму гэта талер ды яшчэ прастрэлены? здзівіўся пан Севярын.
Шарэвіч уздыхнуў. Было відаць, што навіну ён прымае як нечаканы і важкі клопат.
- А подпіс для мяне якраз самае доказнае, браце. Бо та­лер такі існаваў і, мабыць, дагэтуль у некага перахоўваецца. Ды і ў мяне адзін ёсць.
- Нешта з даўняга? запытаў Мяжэвіч. Не памятаю, каб што-небудзь такое расказваў.
Шарэвіч паціснуў плячыма, усё яшчэ ўзіраючыся ў паперыну:
- Не прыйшлося да слова. Само яно, што было, ані цікавае, ані важнае. Цікава, што чалавек на гэта спасылаецца. Выснова тут адна: хоча, каб яму паверылі. Доказ для мяне выстаўляе, разумеет. Няшмат людзей пра тэты талер ведала. На сёння мо' не ўсе з іх жывыя. Але піва мы дапілі, ты крыху адпачні, калі трэба, памыйся, а я тым часам гляну наконт абеду. Спадзяюся, не папрэшся ты ў сваё мястэчка, нанач гледзячы. Пасядзім, пагамонім. I пра ліст тэты і пра іншае.
Пасля добрага абеду сябры селі ў халадку, як сказаў пан Севярын, каб тлушч завязаўся, і прыдрэмвалі, як старыя каты. Нейкі час моўчкі ўзіраліся ў навакольныя палі, задаволеныя сустрэчай, добрым надвор'ем і нагодаю вось так пасядзець удвох, адчуваючы падсвядома тую непарыўную повязь розных па крыві людзей, што завецца сяброўствам, таварыствам і ча­ста робіць чужых людзей бліжэйшымі за радню.
- Дык расказачь табе пра тэты прастрэлены талер? парушыў маўчанне Шарэвіч. Калі ёсць ахвота, слуха й.
- Ахвота ёсць. Але каб і не было, то мусім мазгамі паварушыць. Соймік тут не збярэш, з суседам не параішся.
Шарэвіч згодна кіўнуў галавою. Добра, што ёсць выпрабаваны часам прыяцель, здольны і параіць нешта разумнае, і таямніцу захаваць.
- Тады слухам. Быў у нас у харугве адзін. Коні і рыштунак як мае быць і ў самога, і ў паштовых. Ваяваў таксама няблага. Але ўжо пыхі на тузін Сапегаў! Дык вось сядзім гэта мы ў хлюпоту па шатрах. А ў яго і шацёр быў шыкоўны, зялікі, то і назбіралася таварыства. Яшчэ і пачаставацца было чым. Байкі баялі, а як трохі ў чубе зашумела, пачалі выхваляцца, як то ў звычаі жаўнерскім: хто лепей шабляй робіць, у каго пісталеты лепшыя. Вядома ж, лепшыя былі ў гаспадара. Яны і сапраўды былі выдатныя. Рулі доўгія, свідраваныя тонка, не тое што іншы, як гарлач, фігай залезеш. Кулькі драбней вішні, але б'юць, ого! Італійская работа. Аўпрыгожаны-жывога месца не засталося! Казаў, штодзядзька на нейкім шведзе ўзяў, калі нашы хадзілі Даніі дапамагаць.
Ваяры Княства любілі ўспамінаць тэты паход: тамтэйшыя замкі, безліч выспаў сярод халоднага восеньскага мора, бітвы за гэтыя выспы, калі даводзілася пераадольваць пратокі, трымаючыся за конскую грыву.
- Уперлася яму давесці, што і стралок ён адмысловы, хоць бы вось з нас, прысутных. Слова за словам, спрэчкі, і тут ён прапануе канкурэнцыяй спраўдзіць: страляцьмем з яго пісталета ў талер, вось за пяць крокаў, каб на макрэчу не выстаўляцца. Усе згодны страляйма, чым яшчэ заняцца.
Прыгадаліся і Мяжэвічу гэткія біваковыя турніры. Прыпомнілася іх бестурботная весялосць, жартоўнае ганараванне пераможцаў і прымірэнне нязгодных з пройгрышам. А праз дзень ці два непрадказальны лёс вяртаў з бітвы ў бівак горшага стралка жывым, а лепшага ўпоперак сядла, а то і пакідаў у полі, што засталося за ворагам.
- За пяць крокаў не заблізка, калі ў талер, сказаў пан Севярын.
- Так, пагадзіўся Шарэвіч. Талер, праўда, выбралі не наш, а саксонскі, дрэздэнскага біцця, ладны такі. Ну, талер той да шаста перад уваходам, пісталеты набівалі старанна, порах адмервалі нібы лекі якія, кулькі, каб без дрэпін. I пачалося! Хто ні зложыцца Пану Богу ў вокны! Аж тут чарга Хмялеўскага !вана. Бярэ ён пісталет, мерыцца нібы і не старанна. Лясь! Шасток ледзь не напалам! Служкі насамі ў гразь нясуць той талер: дзірка якраз пасяродку. Гаспадар наш спахмурнеў, а таварыства ажыло: хто ж пераможа? Гаспадар, як і належыць, усіх перад сабою пусціў. Можа і дзеля трыумфу на прыканцы: такое да яго вельмі пасавала. Другі, значыць, талер на шасту. Стрэл куля ў сяродку! Віват! крычым. Два найлепшых, хоць Бог тройцу любіць! Чаркі апаражнілі раз, другі. Аж тут гаспадару стрэліла думка: а праверым, хто з двух першы. Прапануе страляць у талер, які хто ў пальцах трымаць будзе. Стралкі то абодва адмысловыя, але ж няма дурняў дзеля забавы без пальцаў застацца, не спакусіш аніякай узнагародай. Хмялеўскі ўвогуле не квапіцца, саступае пяршынства, нешта там выдумляе, што яго стрэл слабейшы, але дзе там! Упёрся канкурэнт, віно сваё бярэ. Раптам загадвае прывесці яго паланяніка. Чэлядзь шусь і вядзе маскаля, рослага такога дзецюка. Тлумачаць яму, што ды як. Давай мы, некаторыя, адгаворваць: хоць непрыяцель, але жаўнер, хрысціянін да таго ж. Дзе там! "Мой палонны, заяўляе, хачу мілую, хачу галаву сцінаю! А калі так яму спачуваеце, даю хлопцу выйгрыш: адпушчу на волю, калі не спужаецца. А спужаецца, руку адхопіць, то з другога пісталета проста ў галаву яму стрэлю." I тут маскаль пагаджаецца. Мы з Хмялеўскім да­вай настойваць, каб палонны руку на нешта ўстойлівае абапёр, іначай і добры стрэл Хмялеўскі не прызнае, бо рука без апоры і выпадкова можа крануцца якраз пад кулю. Таварыства нас падтрымала: шкода ім было пазбавіцца забавы.
Мала прыпадала забаў у тых цяжкіх войнах. Ды і забавы тыя неслі незнішчальны адбітак жорсткасці, жаўнерскай пыхі і незгаворлівасці. Абодва сябры добра гэта помнілі.
- Узяў маскаль талер правам рукою, працягваў пан Л явон, так, кажа, надзейней. Абапёр далонь на калок, што палатно ля ўваходу падпіраў, рука не дрыжыць. Хлопец хіба толькі тварам крыху пасвятлеў, але ж усе і порахам і вогнішчамі так правэнджаныя, што кужалем збялей не заўважыш. Адно несумненна: мужны чалавек. I так захацелася, каб ён выйграў, што стаў я ў душы маліцца за трапны стрэл. Мерыўся стралок не так каб і доўга, але мне здавалася канца таму не будзе. Трах! Маскзль хапаецца за руку, потым сам падымае той талер І паказвае. Прабіты! I рука ў хлопца цэлая, відаць, толькі скуру смаганулэ тым талерам, але крыв! не відаць. Ну тут кінуліся з віватамі, на руках падкідваюць першага стралка, а мы з Іванам за маскаля ды прэч з шатра! Пасадзілі на каня, апоньчу накінулі і вывезлі па-за заставы, там, дзе з нашай харугвы варты стаял!. Далей, кажам, сам пойдзеш. Каня даць не можам, а вось пістоль, зарадаў з дзесятак ды нож вазьмі. Памажы табе Бог!
Маскаль усё ўзяў, сухароў ды каніны кавалак у кішэню сунуў і так нам гаворыць:
"Не скажу, паны, каб да мяне ў палоне са злосцю ставіліся, абразу чынілі, але вас дваіх у сэрцы панясу. Кожнаму скажу, што з ліцьвінаў сапраўдныя рыцары, а не "літва акаянная", як іншы раз у нас чуеш. Няма ў мяне нічога, вазьміце вось гэта напамінкам пра маю вам удзячнасць." I падае нам той та­лер. У мітусні ніхто яго не запатрабавэў. Вось ён.
Пан Лявон выцягнуў далонь да сябра. На ёй ляжаў та­лер з адтулінай якраз пасярздзіне. Мяжэвіч асцярожна, нібы рэліквію, узяў яго між двух пальцаў і ўважліва агледзеў.
- А што таварыства? Не сердавалі пасля, што вы саматугам хлопца выправілі?-запытаўся ён.
- Ды не. Урэшце такая была гаспадара воля. А ён хоць І пыхлівы, але слова сваё цаніў высока. А кал! гэты трэці талер пайшоў па руках, усе згодна вырашыл!, што ён мне належыць. У лепшага стралка свой, у Хмялеўскага таксама, а паколькі я шчыра лёсам палоннага праймаўся і ён мне трэці талер аддаў, то так, значыць, вызначана.
Часта мы з Хмялеўскім тыя талеры аглядалі, былі яны нам нібы талісманы, ці што. Пасля ўсё крыху прызабылася. Але заўсёды пазнаю кожную з тых манет, чыя яна. Усё, браце, про­ста. Мой у мяне. Першы, Хмялеўскага, прастрэлены ад рэверсу, бо і чужым уладарам павага належыць, таму зазубінкі адпаведна з другога боку. А вось другі, што прабіў сам зачыншчык канкурэнцыі, ладзілі ў паспешлівасці, таму забыліся на веліч каралёў. Гірабіты ад аверсу, проста ў выяву. Вось чаму, яктрапіў мне на вочы гэткі талер, пазнаў яго адразу.
- Што ты кажаш! ускінуўся пан Севярын. Як жа гэта?
- Так сталася, што папрасілі мяне ў сведкі. Знаёмец пазычаў ладныя грошы, то вэксаль даваў і заклад вызначыў. Вось як грошы лічыліся і пераходзілі з рук у рукі, гэты дзіравы кружок і пакаціўся па стале. Ды, як па нагавору якому ці наканаванню Боскаму, проста ў мой бок. Ляпнуў я па ім далоняй і гляджу: талер Хмялеўскага! Паглядзеў я на яго, паглядзеў, нібы нічога такога і не думаю, ды кінуў на кучку іншых. Інтэрэсант узяў, глянуў ды кажа: дзіравы, васпане, забяры, зрабі ласку, на­зад. Як хочаш, той кажа і кінуў назад у мяшэчак. А мяшэчак той трымаў у руках пан на Крушні Сымон Бурскі! з націскам закончыў Шарэвіч.
Ад нечаканага павароту падзеі пан Севярын не адразу пераадолеў здзіўленне, не знаходзіў, што сказаць.
- Гэта жтрэба так собіцьІ-урэшцевымавіўён.-Сапраўды, як наканаванне.
- Я ж і кажу. Разумееш цяпер, чаму дзіўны табе подпіс у маіх вачах такі доказны?
Твар пана Севярына спахмурнеў.
- Цяпер разумею,кіўнуў Мяжэвіч. Але загадан ад гэ­та га не паменшала. Хто і чаму пакарыстаўся гэткай мянушкай адна. Другая, не менш важная, як трапіў талер да Бурскага, калі Хмялеўскі, кажаш, насіў яго як напамінак. Не мог жа без дай прычыны кінуць яго разам з іншымі. А калі б дарыў таму Бурскаму, у што я не веру, то пэўна ж з тлумачэннямі, што гэта
за манета. У такім выпадку не ставіўся б да яе Бурскі так абыякава, а мо' і грэбліва. Ці ж не так?
Шарэвіч пахітаў галавою.
- Па ўсім выглядала, не ведае Бурскі, што тэты талер азначае, з чым звязаны. Адтуліна, то адтуліна. Выкідаць? А навошта? Няхай валяецца. Прыкладна такое стаўленне, патлумачыў, уздыхнуўшы.
- Калі то быў талер Хмялеўскага, працягваў Мяжэвіч свае разважанні, то ці не быў і мяшэчак ягоным? Мне так адразу падумалася, як толькі ты скончыў. Плёткі ж не так даўно прыціхлі. I пра Хмялеўскага дагэтуль ані гуку.
- Калі б то не Бурскі быў, задуменна сказаў Шарэвіч, калі 6 хто іншы, то паспрабаваў бы распытаць, як ды адкуль такая рэч. Але да гэтага суседа ў мяне ад пачатку стаўленне не лепшае. А пасля гэтага ліста, Шарэвіч ізноў узяў у рукі паперку, думаю Бог мне падказаў стрыманасць. Не чыстая тут справа, адчуваю.
- 1 мне так здаецца. Я ж бачыўся з Іванам, размаўляў. Нядоўга, праўда, бо спяшаўся ён, як ніколі.
- Дык раскажы яшчэ раз, як з тым паланеннем, папрасіў пан Лявон. Бо з кім ні гаварыў, ніхто, як след, не мог патлумачыць. А пасля і распытваць сэнсу не было.
- Мабыцьівартаўспомніць,бо,здаецца,інаездкрушнянскі і папярэджанне гэтае з Хмялеўскага лёсам звязаны.
Пан Севярын на нейкі час засяродзіўся, прыціх, нібы ўспамінаючы, перабіраючы ў памяці пачутае, каб выкласці ўсё паслядоўна і дакладна.
- Пачалося ўсё ў дзевяноста чацвертым. Кароль Ян, як памятаеш, у маргозы раз пайшоў на Малдову. Татараў паганяць, гаспадара тамтэйшага прыструніць. Ну і нашы выбраліся, панцырнікі, петыгорская харугва яснавяльможнага князя Караля Радзівіла.Хмялеўскізімісаматрэцьпаехаў,алежтакому ваяру як і падвойнаму не адмовяць. Да таго вельмі яму спрыяў адзін радзівілаўскі дваранін, што ў князя сзайго ў вялікім фазо­ры быў. Так што Хмялеўскага мелі там за свайго.
Аднойчы наскочылі на чамбул. Наляцела татарва, як саранча, і пайшла сеча па ўсім полі, купамі. А ў такім выпадку, сам ведаеш, неспадзяванка можа здарыцца самаму дасведчанаму.
- Гэта праўда, пацвердзіў пан Лявон, Няведама дзе свой, дзе чужынец. Здаецца іншым разам усе супраць цябе аднаго, а свае ўсе загінулі.
- Во-во! Так і з тым дваранінам. Абляпілі яго татары, як сляпні, схапілі на аркан. Але Хмялеўскі згледзеў і кінуўся ратаваць. Аркан абсек, як радзівілавец ужо ляцеў з каня. Татары на Хмялеўскага ўтрох! Дык ён двух з пісталетаў, што былі яшчэ набітыя, а трэцяга, што з-за аркана прыпазніўся, шабляй пачаставаў. Можа тым бы і абыйшлося, аж тут нашы гоняць цэлую зграю гэтых нехрысцяў і якраз на Хмялеўскага. Трапіў Іван нібы ў вір. Татары, як гэта ў іх звычаі, і ва ўцёках здабычы не ўпусціць, аркан на Хмялеўскага, другі на яго каня і пагналі раз­ам. А што зробіш, як локці да бакоў прыціснуты? Тут, каб уратавацца, адно трымайся сядла, ды тых, што з арканамі.
- Няшчасце, уздыхнуў Шарэвіч.
- 1 не кажы! А радзівілаўскага нашы знайшлі. Пад капыты не трапіў, толькі крыху быў патурбаваны, ды кавалерысту гэта не бяда: з каня зваліцца. Ачомаўся хутка, але гараваў несуцешка за Хмялеўскім, што яго ўратаваўшы, сам у палоне апынуўся. Сябе лічыў прычынаю.
- Чым жа вінаваты? спачувальна азваўся пан Лявон, Пэўна і сам бы Хмялеўскага ратаваў, як і той яго. Але так ужо чалавек Богам створаны, што чужую бяду дараваць сабе не можа, калі неяк да яе спрычыніўся.
- Вядома, калі сумление мае, падхапіў Севярын.
Абодва памаўчалі. Міжвольна прыпомнілі часы, калі самі ваўчком круцілі коней, адстрэльваючыся ды адбіваючыся ша­бляй ад увішных татарскіх вершнікаў, шчыльнымі мушкетнымі залпамі адказвалі на стрэлы доўгіх турэцкіх янычарак. Як нястрымнаюлавай, нізка пахіліўшы дзіды, несліся, аж гудзеў стэп,
насустрач незлічоным чамбулам, ортам, аджакам турэцкага султана і яго шматлікіх васалаў.
- А дзаранін той, сапраўды, чалавек зацны. Адразу да рэгімэнтара свайго кінуўся, пасля да самога князя, каб дапамагл і сябра вызваліць, калі жывы застаўся.
Татарскзе паланенне ў тыя часы не належала да незвычайнасці і не абавязкова несла безвыходнае паняволенне. Наибольшая небяспека чакала палоненых па дарозе ў татарскія землі. Маршы па бездарожжы у холадзе і голадзе, у восеньскай макрэчы нішчылі ясыр горш зброі. А калі раны, хвароба, крый Божа! Але як здароўе ды шчасце паспрыяюць дапяць да сталага жытла, лёс могваражыць рознае. Нямала ла­донных меў і другі бок. Абодва ведалі, што за ваяра, асабліва заможнага, можна добры выкуп садраць, як і за сямейнікаў знакамітага роду. Можна і памяняць чужынца на свайго. Абы выведаць, дзе ён ды ў каго. А з гэтым вандроўныя купцы ахвотна дапамогуць, вядома, за надежную плату.
- Вось як толькі такое-сякое замірэнне ўсталявалася, пан Севярын прыклаўся да збанка з квасам і хвілінку перадыхнуў, як прыціхла, значыць, радзівілавец, імя яго забыўся, з дазволу князя івыправіўся да татараў. Войска якразгібэрнуатрымлівала, на зімовыя кватэры ішло. Іван на той час са свайго боку весткі слаў, спадзеючыся на абмен. Так, ідучы ў стараниях насустрач, сустрэліся ў пэўны дзень у татарына, чые сыны і паланілі івана. Таргі ішлі няспешна, але з абодвух бакоў настойліва і з павагай. Даволі прыязная пастава старога схіліла сяброў на такі выбар: радзівілавец застаўся закладнікам, а Хмялеўскі паехаў па грошы на выкуп. Татарын прысягнуў, што не прадасць закладніка ні ў якую Кафу, нават роднаму брату не пазычыць.
Шарэвіч паківаў галавою, паўздыхаў над горкай нядоляй, як ні кажы, блізкага чалавека.
- Рызыка ўсё ж, сказаў ён, але, падумаўшы, што ім заставалася, калі плаціць не мелі чым.
Закладніцтва было ўзаконена трэдыцыяй. Не заўжды яно выглядала па рыцарску. Існаваў ганебны звычай продажу па-
лонных пасярэднікам, каб лазбавіцца ад лішняга клопату і неадкладна атрымаць жывы грош. Асабліва гэта шырылася, калі войска было далёка ад радзімы. Лёс такіх палонных трапляў у рукі людзей абыякавых да прычын і скуткаў вайны, у ix не было інтарэсаў апроч грашовых. Становішча набытых імі люд­зей мала рознілася ад рабства, асабліва калі яны былі бедныя і простага паходжання.
- Так усё склалася, пан Севярын правёў рукою па твары, як адганяючы прыкрыя прывіды, за маца вал І дамову падарункамі, і Хмялеўскі рушыў дадому. Грошай вялікіх у яго не было, то вырашыў прадаць альбо заставіць якія вёсачкі ды фальваркі. Што ў арэнду. Абы хутка. Прадаў Малую Крушню гэтаму Бурскаму, выгадна прадаў. Юрагу вырашыў здаць на пяць год Крушню, сваю дзедзіну.
Шарэвіч пакруціў галавою.
- Вельмі, значыць, непакоіўся, калі і дзедзіну, заўважыў з выразнай нотай шкадавання.
Як незаможны, але гаспадарны шляхціц, пан Лявон з вялікім піетэтам ставіўся да захавання ў некранутым стане спадчыннай маёмасці продкаў. Разумеў, што арэнда не про­даж, і выйсця іншага ў Хмялеўскага не было.
- Яшчэ нешта дробнае прадаў блізу Ваўкавыска, ну і я яму крыху пазычыў, працягваў Мяжэвіч свой сумны аповяд.
- От жа не было мяне тады! з горыччу ўсклікнуў пан Лявон. То сяджу год не вылазячы, а як трэба было б... ён замоўк, задумаўся. Можа як і назбіралі б патрэбнае, не кранаючы дзедзіны.
- Што ж зробіш! Разумеў Іван, як там таварышу ў няволі, ды яшчэ закладнікам.
- I што ж зараз з тым радзівілаўскім, калі і пра нашага ані слыху?
- А хто ж то ведае? уздыхнуў пан Севярын. Як на гора, бачыш, нават імя невядомае. А 1ван, як сеў на каня, нібы ка­мень у ваду! Адзін жа паехаў.
Пан Лявон памаўчаў добрых некалькі хвілін, нешта прыкідваў, пакусваючы сваім звычаем вусны, запытаў:
- Выходзіць, Бурскі ледзь не адразу і наехаў Крушню?
- Можна сказаць, праз лічаныя тыдні.
- А зараз, нягоднік, на Клінок намерыўся! злосна прамовіў Шарэвіч, ляснуўшы далоняй па парэнчы крэсла.
- Разласаваўся! у тон яму адгукнуўся пан Севярын і працягваўуроздуме:-Але наштояму гэта? Не разумею. Маёнтак невялікі, удовін. Шляхта не ўхваліць такога ў дачыненні да самотнай жанчыны.
Пан Лявон пацёр скроні, твар яго слахмурнеў і перасмыкнуўся ад нейкага прыкрага ўспаміну.
- Не ўхваліць, але не абароніць, Севярыне. Мне здаецца ёсць нейкая загваздка, на якой усё трымаецца. Можа хоча, каб ягоныя землі сутыкнуліся з маёнткам таго недарэкі-пляменніка, Вішняўцом? Але ж ён не дурань. Крушню ўтрымаў, бо Юрага памёр, а так невядома, чым бы ўсё скончылася.
- Спадзяецца, безкаралеўе ўсё пакрые. Глянь з той жа Крушняй нават заступнікі знайшліся. А ўсё ж так няпэўна з гэтым маёнткам: дзіцяці зразумела, што не мог Іван прадаць дзедзіну, рашуча зазначыў Мяжэвіч. А каб і рашыўся на та­кое, то не мог бы не ўспомніць, не пажаліцца на такі мус.
Абодва памаўчалі, нібы ўзважвалі разумнасць учынкаў Хмялеўскага.
- Гэта праўда. Такі крок... пан Лявон пакруціў галавою. Больш падобна, што адбылася арэнда.
- Брэша Бурскі, а за ім яго памагатыя, рашуча прамовіў Мяжэвіч. Ведаю дакладна, што пан Юрага азваўся ці не першы. Арэнду сплаціў за пяць год наперад, бо Хмялеўскаму інакш і не падыходзіла. Як гэта мог Іван двум гаспадарам адзін маён­так прадаваць ці здаваць, ды і пан Юрага не дзіця. А вось Малую Крушню Бурскі разумна набыў, бо побач са сваёй Слабодкай. Атрымаў суцэльны абшар. Адтуль і на Крушню наляцеў. I я мод­на сумняюся, што ў Бурскага ёсць нейкія паперы па яе набыццю. Дарэчы, хто яго бароніць, ані разу не спаслаўся, што бачыў
нешта з такога на свае вочы. Адно цвердзяць: усе ж ведаюць! Алеў нас няма падстаўдля высвятлення. Справа ні мяне ні цябе асабіста не датычыць.
Шарэвіч скрушна ўздыхнуў, паскроб за вухам.
Падставу можна стварыць, але ж падсудкавы пацукі і змахлярыць здатныя. Не радня мы. Цяжка выйграць у такім становішчы.
Калі не сам Іван, то можа сын аб’явіцца ды ўсё назад адкруціць. сказаў пан Севярын. Не дай Божа, каб загінуў, як пляткараць! Зацны род звядзецца.
Ат! У нас, як каго доўга не відаць, то адразу на вайне загінуў. Нібы не можа чалавек з іншай прычыны недзе затрымацца, прамовіў пан Лявон. Вось і мы нашага Андрэя чакаем, чакаем, а дагэтуль аніякіх звестак.
Дасць Бог, дачакаемся, абнадзеіў сябра Мяжэвіч. А наконт Івана, то я пачынаю непакоіцца. Мяне той талер Бурскага, моцна ўстрывожыў. Уцёк Хмялеўскі з грашамі, з'едліва перакрывіў ён нябачных паклёпнікаў. Прадаў не ўсё і пабег, астатняе кінуўшы! Толькі ў карчме можна гэткі дэкрэт выпрацаваць! Але давай, браце, падумаем, каб Андрэю вашаму было да чаго вяртацца ды і вы з пані стольнічыхай не пайшлі з торбамі.
Мяжэвічузяўлістз папярэджаннем і нанова яго перачытаў. Чытаў павольна, ўслых, хоць чытва таго было зусім няшмат.
Не, не блазнота! зазначыў канчаткова. Можа шляхту крыху склічаш?
Пан Лявон адмоўна пакруціў галавой.
Не трэба добрых людзей пад пагрозу ставіць. Нашы прыяцелі, як і мы, не надта заможныя, хто іх пасля адтых ваўкоў абароніць? I ў мястэчку не варта нікога трывожыць. Тут іначай трэба, ён задумаўся, паводзячы паглядам па двары. Дам я рады гэтым забіякам. Няхай лезуць у пастку. Як то кажуць, praemonitus-praemunitus, папярэджаны значыць узброены!
Мяжэвіч відавочна вагаўся ці пагадзіцца з сябрам ці настойваць на нейкім іншым вырашэнні.
- Ведаю, што на вайсковы фартэль ты майстар. Але ж гэтым лотрам альбо шыбеніца, альбо вось такая служба.! пакалечыць, і забіць могуць.
- Нічога, супакоіў пан Лявон. Людзі мае не захочуць пад Бурсиага, адаб'емся. А ты лепш выведваннем займіся. Пісаў нехта блізкі да Хмялеўскага, нехта, каму вядома пра наша сяброўства. Мае і каля Бурскага нейкія вушы, калі даведаўся ўпару пра задуманае.
- Ніхто такі неяк І не ўзгадваецца.
Пан Лявон сярдзіта паскроб падголеную патыліцу, злосна крэкнуў:
- От халера, ды яшчэ на жніво! Выбраў час, свалата! А да цябе яшчэ просьба: Алену з бабкай у мястэчку затрымай. Знайдзі спасылку. I пані я нічога паведамляць не буду. Так будзелепш.
- Добра, паабяцаў пан Севярын. Ганьбай было б нам, хоць І старым, але ўсё ж рыцарам, перад зграяй нахрапаў саступіць. Што іхтолькі штурхае на гэта?
* * ♦
Нажаль, старыя сябрукі не былі сведкамі пэўных размоў у земскім судзе. Пан Бурскі паклапаціўся перанесці адпаведныя запісы з гродзкіх у земскія кнігі, як таго патрабаваў закон, на бліжэйшай сесіі. Пан Пуцята паспрыяў, каб просьба знаёмца была задаволена неадкладна. А назаўтра новы ўладальнік Малой Крушні нечакана з'явіўся ў земскім судзе разам з пляменнікам. Іхмосьці папрасілі выпіску з кніг аб набыцці маёнтка, патрэбную нібыта дзеля мэтаў матрыманіяльных. Прасцей кажучы, каб паказаць бацьку выбранкі, што канкурэнт мае забяспечаны грунт пад сямейнае гняздо. Панна пасажная і пекная, без прапаноў не заседзіцца, таму час не церпіць.
- Чаму ж не дапамагчы? Не бачу прычын чыніць затрымкі зацным і маёмасным абываталям, пан падсудак злёгку націснуў на слова "маёмасным", зірнуўшы на пісара.
- Дадай, вашмосьць, і ўдзячным, удакладніў пан Чыж.
Пуцята згодна кіўнуў і пайшоў у сумежны пакой. Ідучы, раздумваў, каму гэта так пільна да ажэнку? Пану Сымону? Не верыцца. Пан Чыж спяшаецца? Але каму ён патрэбны са сваімі дзесяццю хаткамі? Ды і Малая Крушня не на яго імя набыта. Нешта задумаў пан Сымон, але з гэтым ажэнкам то вельмі нязграбна. Што б ні рабіў, след тут застаецца, вельмі верагодна, што пану Бурскаму давядзецца раскашэліцца чалавек ён азартны. Падазрэнні павялічыліся, калі пан Пуцята ўзяў выпіску Ў РУКі.
Інтэрасанты ўпрасілі, каб неўпаміналася, што Крушня ма­лая. Бо, самі разумееце, пане пісар, малое то малое, заўсёды можа падацца, што яно нязначнае. Маёнтак ладны, але ж на паказ да Вільні не павязеш.
- Нарачоная вільнянка? запытаў пісар, не тоячы пашаны да шчаслівага канкурэнта.
- Бацька яе, можна сказаць цесць, нядбала ўсміхнуўся Бурскі, там зараз на сесіі.
Пяро зашоргала жвавей, зусім не цікавячыся, хто з гэтых двух шчаслівы абраннік, памінула слова "малая", не ўдакладніла павету, але, каб падкрэсліць вартасць избытку, адзначыла, што блізу Гародні. Паперу падпісалі, прыклалі пячаткі пісара і падсудка. Адзін сведка склаў подпіс адразу, Іншыя змогуць і пазней. Абодва бакі развітваліся задаволенымі. Кішэню пана пісара прыемна абцяжарваў доказ удзячнасці.
- Што ж, няхай робяць, а мы паназіраем, мармытнуў пан падсудак, зграбаючы ў шуфляду сваю долю грошай.
Калі па заканчэнні сесіі пачалі перапісваць бруліён у чыставую кнігу, пан Пуцята падыйшоў да падпіска і загадаў заняцца пёрамі. Нечакана пану Касьяну стрэліла ў галаву прыхамаць:
- А ці захавалася ў руцэ ўправа? ён пацягнуўся з усмешкай да кнігі, дай жа мне, хлопча, твайго пяра, здаецца яшчэ не затупілася.
Пісаў пан падсудак чыста і прыгожа, не страціў рамяства. Літары адна ў адну, прамежкі між словамі, як меркай адмераў. Толькі ўадным месцы, між словамі "маёнтак" і "Крушня" ён быў
крыху большы. Пакуль падпісак еярнуўся, пан Касьян спісаў цэлую старонку.
- Ну як? паказаў ён падначаленаму сваю працу.
- Ого!Самбыхацеўумець,якпанпадсудак! -узахапленні прамовіў хлопец.
- То вучыся, пан Касьян саступіў яму месца.
Няхай пакульбудзе, якутой выпісцы, вырашыўён. Рызыка мізэрная, а карысць можа быць немалая. За такую дапамогу мы ад пана Бурскага што-небудзь ды атрымаем. А выправіць, як належыць, заўсёды паспеем. У кожным выпадку, і на звычайную апіску спаслацца не грэх.
Ані Севярын Мяжэвіч, ані яго сардэчны прыяцель пра ўсё гэта, натуральна, не ведалі. Трывожыліся, ці не чакаюць клопаты большыя.
- Не абыйдзецца без вэрхалу гэта элекцыя, памянеш маё слова, сказаў пан Севярын, калі яны перайшлі да спраў палітычных, без якіх соймік не соймік нават у самым нязначным павеце.
- Маеш на думцы магнацкія сваркі? 3-за ix шляхта заўсёды галовы кладзе. Хоць бы наш павет абмінула! Агалоцяць дашчэнту...
Хто назіраў, што дзеецца ўдзяржаве, а пачутае і ўбачанае прапускаў праз розум і сэрца, адчуваў блізкі подых навальніцы, што набліжалася, каб збаламуціць і парушыць больш-менш усталяванае жыццё. Нажаль, большасць гэтых людзей не мела ані ўлзды ані сілы, каб уплываць на падзеі, ці кіраваць іх у бяспечнае рэчышча.
♦ * ♦
Стан бескаралеўя, што прыводзіў Рэч Паспалітую ў часовы бязлад і няўстойлівасць, заўсёды спяшаліся выкарыстаць авантурнікі, махляры і нягоднікі самых розных саслоўных, маёмасных ды палітычныхузроўняў. Інтэррэкс і сенатары займаліся справамі абрання новага манарха. Прыпыняла дзейнасць
судовая сістэма, а часовыя суды, званыя каптуровымі, што ствараліся на перыяд бескаралеўя, пры ўсёй сваёй суровасці не маглі ахапіць усе бакі жыцця. Ды і суровасць тая не да ўсіх стасавалася. Павятовыя і ваяводскія ўрадоўцы мусілі самі ўпраўляцца са штодзённымі патрэбамі сваіх тэрыторый, маючы пустыя скарбонкі, войска на пастоях, самавольства магнатаў і заможнай шляхты.
Зручна было прыспешыць цёмную справу, зладзіцьяе тай­ным коштам і без рызыкі. Адны, драбяза, махлярылі, збіваючы грош да гроша, другія, вышэйшага палёту, узгаднялі свае мэты і памкненні з мажлівасцямі вялікай палітыкі, прыглядаліся, ці не з'явілася нагода сягнуць па лесвіцы пыхі на локаць вышэй, бліжэй да прывілеяў і даходных пасад. Кожны па сваіх магчымасцях.
Захоп Крушні адразу прыпомніў Касьяну Пуцяту тую выпіску з нязначнымі на першы поглядзменамі. Падсвядома ён чакаўнечагападобнага, бовельміўжоневерагоднымівыглядалі вясельныя намеры родзічаў. Здзіўляла падсудка толькі нахабнасць, з якой выкарыстоўвалася тая паперка, каб пусціць пагалоску пра набыццё Крушні Бурскім. Вяртанне Хмялеўскага неадкладна прывяло б Бурскага ўТрыбунал. Пазбаўленне гонару, выгнанне было б яшчэ мяккім пакараннем.
Самаўпэўненасць Бурскага мімаволі наводзіла на думку пра нешчаслівы лёс пана Хмялеўскага і датычнасць да гэтага новага крушнянскага ўладальніка. Пан Пуцята пачаў уважліва сачыць за выказваннямі свайго прыяцеля і набыў упэўненасць, што Крушняй захопы не скончацца. Што і калі Бурскі ўчыніць, пакуль не здагадваўся, а распытваць не лічыў разумным. У пэўнай ступені таму, што звязваў з гэтым свае, пакуль яшчэ кволыя, надзеі.
Ведаў пан Касьян, што вострая зайздрасць да чужога поспеху спалучаецца ўяго з баязлівасцю. Менавіта перавага гэтай апошняй іўратавала ягоадбяды. Паслятаго віленскага выпадку даў сабе зарок не спакушаць закон на сваёй уласнай дзялянцы. Няхай гэта будзе справа каго іншага, а ён, Пуцята, будзе пама-
гатым, з меншай карысцю але без непатрэбнай рызыкі, каб не страціць таго, што маеш.
Служкі Феміды мясцовай гадоўлі не былі абцяжараны ведамі, і віленскі досвед стаў неблагой крыніцай даходу пана падсудка. Ён, як ніхто, здольны быў прыпомніць патрэбны ар­тикул Статута альбо адпаведную соймавую канстытуцыю, ужо і Богам забытую, якраз у той момант, калі чалавек траціў надзею выйграць працэс. А дзеля каго і што варта ўспамінаць, пан Касьян ніколі не памыляўся. Таму, апроч звычайнага памятнага ў скарб, у кішэню падсудка трапляла, не прадугледжанае ніякімі статутам!, падзячнае. Пан пісар, хоць і прысяжны, разумеў сваю залежнасць ад падсудка і быў сама паслухмянасць і стараннасць, пра што не шкадаваў. Звычкі папярэдняга судцзі, супакой Божа яго душу, вельмі спрыялі такому ходу спраў.
Новы суддзя, пан Максім Савіч, таксама не замінаў зладжанай працы сваіх бліжэйшых памочнікаў. Пан падсудак ва ўсім стараўся дагадзіць прынцыпалу, беручы на свае плечы большасць дакучлівых абавязкаў, што таго, чалавека немаладога, шматдзетнага і спакойнага, цалкам задавальняла. Нярэдка, а хутчэй звычайна, пан падсудак з пісарам удвох трыма ключамі, адзін з якіх быў судзейскі, адмы кал і і замыкал і скрыню з земскімі кнігамі. Пячатку сваю пан суддзя прыкладваў да паперы не марудзячы, калі там стаялі подпісы ды пячаткі яго падначаленых.
* * *
Ад захопу Крушні пан Касьян ва ўсіх размовах стаяў на баку Бурскага. Хоць яўна гэта не выказвалася, але намёкамі, недагаворкамі даваў зразумець, што нічога дрэннага пан Сымон не ўчыніў. Гаспадар ён, па ўсім відаць, дбайны, а хіба ж старая Юразіха здолела б упорацца зтакім маёнткам? А што добрага, калі такая гаспадарка змарнуецца? I не такі ўжо там на­езд, калі нікому і вока не запарушылі, не тое што пабіць альбо параніць. А што да той удавы, то напэўна з часам пан Бурскі ёй чым-небудзь дапаможа, каб злагодзіць крыўду, учыненую не-
разважным Хмялеўскім. А ўжо з той пратэрміноўкай даўнасці, як ні глянь, сама вінаватая. Да Бурскага даходзілі водгукі гэтых размоў і спрыялі ўмацаванню прыяцельскіх стасункаў з падсудкам. Пан Пуцята стаў частым і жаданым госцем у Крушні.
- Добры дзень, пане Сымоне! весела павітаўся Пуцята. Які дзень цудоўны! Ад самага мястэчка аж да вас едзеш нібы ў воблаках амброзіі. Сапраўды, dulcis locus patriae, салодкія мясціны айчынныя! Але бачу, ваша каламажка запрэжана пэўна куды збіраецеся? А я тут са сваёй выправаю.
Бурскі якраз выйшаў з афіцыны, апрануты як на гаспадарчы выезд.
- Ды не, пане Касьян. Дзень добры! Якраз вярнуўся са Слабодкі, паглядзеў, што там ды як. Пазней думаў да Вішняўца адскочыць, зірнуць на палеткі, але гэта пачакае.
А што ж пан Чыж?
- А пан Чыж, як тая птушка, яму ўсё Бог дае, засмяяўся Бурскі. Калі не прыгледзіш, то будзе мець найлепшы ў павеце плён пустазелля.
- Ясна. Але ж калі з-за мяне, то не варта адкладваць, пане Сымоне.
Бурскі ляснуў пугаўём па халяве.
- Як гэта не варта! Зраблю сабе паслабленне, калі здарылася нагода, ён весела зарагатаў, Пан Чыж усё адно старанні не ўлічыць. Пойдзем у пакоі.
Прысеўшы ў прахалодзе гасціннага пакоя, куды сонца яшчэ не паспела зазірнуць, абодва выпрасталі ногі, занямелыя ад сядзення ў каламажках.
- Частуйцеся, пане Касьян, Бурскі пасунуў да госця гла­дыш увесь у расе. Бярозавік, толькі з лядоўні. Вось кубак. Я ўжо скаштаваў, але яшчэ не адмоўлюся.
Пуцята наліў у абодва кубкі і прагна прыпаў да свайго. Ад смачнага пітва зашчымелі зубы.
- Асалода! Асабліва ў такую цеплыню.
- Лепш любога віна, як на мой густ, падтрымаў Бурскі. Ну, што там чуваць у мястэчку?
- Асаблівага нічога. Хіба што пра соймік.
- Перадканвакацыйны, як я здагадваюся.
- Але, кіўнуў пан Касьян. Сенат збіраўся. Канвакацыі прызначыў на 29 жніўня. Так што пачнецца нейкі рух.
- Вам, урадоўцам, дадасца клопату.
- Ды ўжо ж. Абы ўсё ў згодзе прайшло.
Бурскі апаражніў свой кубак і зноў пацягнуўся да збана.
- Баіцеся якіх закалотаў?здзівіўся ён.
Пуцята паціснуў плячыма:
- Падстаў нібы няма. Але ўсякае здараецца. Урэшце, хай пра гэта баляць галовы ў Вільні ды Варшаве.
- Ну і вы не абы хтоў павятовай іерархіі, усміхнуўся Бурскі, падліваючы ў кубак падсудка. Піце, калі ласка, на здароўе.
- Дзякуй! Але я, сапраўды, ніякавею пры думцы, што перашкодзіў вам у справах. Так, прабачце, insperate, неспадзявана.
- Ат, кіньце пра гэта! адмахнуўся Бурскі. А ў Вішнявец я зараз Антося выпраўлю. Здаецца, прадраў вочы. Мянуецца Вішнявецкім, няздара, а сядзіць увесь час у Крушні, сярдзіта чмыхнуў ён.
- Не ўлягае ў гаспадарку, як я разумею.
- Ой, не ўлягае! Бурскі порстка падхапіўся і выйшаў на дзядзінец.
Праз адчыненыя дзверы чуцен быў яго гучны голас. Даваў нейкія загады, слухаў тлумачэнні. Пачуўся скрып колаў, шчоўкнула пуга: пан Антось Чыж-Вішнявецкі скіраваўся аглядаць свае ўладанні.
- Цяжкавата аднаму на такой гаспадарцы, спачувальна адзначыў падсудак, калі Бурскі ізноў прысеў да стала.
- Цяжка, пацвердзіў той без ценю какецтва, як чалавек, які ведае сабе цану і не баіцца чужых меркаванняў. Мала вольнага часу, хоць і ўпраўляюся. Але ж абы каму не даверыш.
- Можа варта за якім аканомам разгледзецца?
Бурскі памаўчаў, перш чым адказаць. Як быццам задумаўся над прапановай.
- Добры аканом, сапраўды, прыдаўся б, прамовіў ён у роздуме. Вось пакінуў я ахмістрыню Хмялеўскага і не шкадую. Лепшай гаспадыні ў доме не знойдзеш. Але ж здатнага чалавека на кірмашы не напытаеш.
- Так, гэта пасада важная. Тут патрэбен vir activus, чалавек дзейны, з ведамі і сумленнем, бо іначай абкрадзе і не агледзішся.
- У гэтым і бяда, уздыхнуў Бурскі. Гэткі зладзеяваты ён жа і сведка небяспечны. Кроку не ступіш, наб не цікаваў. Не агледзішся, як будзеш у яго на кручку. Гэта мяне стрымлівае.
- Невядома будзе, хто пан, а хто падпанак, падтрымаў Пуцята.
Ведаў, што так іншым разам і здараецца, а Бурскі заўсёды мае непажаданыя для чужых вачэй справы. Пра якія мова за­раз, здагадацца пэкуль не мог.
- Вось каб вам такога, як кліноцкі Шарэвіч. Ён і з трыма такімі Крушнямі даў бы рады. Summa cum laude, з найвышэйшай пахвалой! Во ўжо за кім у пані стольнічыхі галава не баліць.
Пан Касьян не крывіў душою. Лявона Шарэвіча ўвесь павет паважаўза колішнюю вайсковуюславу ісёняшнія гаспадарчыя поспехі. Сваёй пасады трымаўся рупна, бо быў хоць і гербовы, ледзь не кармазынавы, але небагаты са сваім невялічкім лапікам зямлі. Дзякуючы стараниям аканома пані стольнічыха магла весці спакойны і цалкам дастатны лад жыцця, ды і ў двары няблага ўтрымлівалася і нешматлікая дворня, і нават, з ласкавага дазволу пані, двое-трое шляхціцаў-рэзідэнтаў.
- А я ўжо і сам, пане Касьяне, думаю, ці не ўзяць мне гэтага Шарэвіча, хітра прыжмурыўся Бурскі, нібы выпрабоўваў госця на здагадлівасць.
- Не пойдзе! Ані за якія даброты не пойдзе! горача, нібы пра яго самога мова, запярэчыў Пуцята. Хіба пасля смерці пані стольнічыхі, але ён і сам немалады.
- Вы мяне не зразу мел і, насмешліва пырхнуў Бурскі, я не збіраюся яго перакупляць. Сам свой інтэрас вылічыць і стане мне служыць.
- Сапраўды не здагадваюся, прызнаўся падсудак.
Ён ліхаманкава спрабаваў здагадацца, на што намякае гаспадар і з якою мэтай. Неаспрэчна, мова пра новую аферу і гэта шчырасць не надта рада вала пана падсудка.
♦ * ♦
- Не разумееце? перапытаў Бурскі. Вазьму яго разам з гаспадаркай.
- Як гэта? разгубіўся, калі не спужаўся падсудак. Няўжо вы, пане Сымоне, сапраўды мерыцеся захапіць Клінок? Не думаеце ж вы яго купляць?
- А навошта купляць? зачэпіста адказаў Бурскі. Забяру, як і Крушню.
- Жартуеце? у грудзях падсудка пахаладзела.
Няцяжка было здагадацца, што, давяраючы яму свой намер, Бурскі спадзяецца не толькі на захаванне таямніцы, зле і на нейкую падтрымку, а можа і ўдзел. Пажыва была б нема­лая, нават большая, чым Бурскі спадзяецца, зле заўчаснэ пэ яе кідацца. Ды хіба гэты ўпарты паслухаецца, хіба паверыць?
- Чаму ж жартую? адказаў Бурскі. Усё выведана, спраўджана. Прыйшоў да высновы, што самчас.
- Але ж гэта не дробязь: захапіць Клінок. Ёсць і пані, і аканом з дворняй. Становішча іншае, чым з Крушняй.
- Дробязямі я не займаюся: ані карысці ані азарту, пыхліва зазначыў Бурскі.
- Усё ж спадзяюся, вы на гэта не наважыцеся, асцярожна, як просячы, прамовіў Пуцята.
Бурскі паціснуў плячыма.
- Я ўжо наважыўся, сказаў ён. Вось прыйшлося да сло­ва, то і вам расказаў.
Пуцята не лаверыўуненаўмыснасцьвыказвання Бурсиага. Янім бы ўдалым ні быў наезд, ён не застанецца па-за ўвагай павятовага таварыства, хоць бы з-за магчымасці ахвяр. Не так лёгка будзе здабыць спрыянне ці хоць бы абыякавасць уладаў. Усё гэта трэба старанна рыхтаваць, а прыкметаў падрыхтоўкі не было бачна. Яшчэ з Крушняй невядома як абыйдзецца, калі аб'явіцца хто з Хмялеўскіх, бацька альбо сын.
- Можа і добра, што прагаварыліся, пане Сымоне, памярйоўна азваўся Пуцята, бо паспрабую адвесці вас ад гэтага намеру. Не дасцё вы рады Шарэвічу, а справу будзеце мець з ім. Не такі ён чалавек, каб паддацца. Шляхту ўзніме, да Вільні дойдзе, але крыўды не спусціць, не тое, каб да вас ісці ва ўслужэнне. Вы хоць і сусед, але мала яго ведаеце, памыляецеся наконт яго рахманасці.
- Мы яшчэ разам пасмяёмся з вашыхстрахаў, пане Касьян. I адбудзецца гэта ў кліноцкім двары. Асабліва, калі вы ў тым ці іншым паспрыяеце.
Гэтага пан Касьян і баяўся.
- Не пустыя гэта страхі, пане Сымоне. Настойліва раю прыслухацца да маіх перасцярог. Клінка не возьмеце, а сябе асмешыце, паверце.
Апошнія словы падсудка выразна зачалілі самалюбства Бурсиага. Ён адводзіў падсудну ролю вельмі сціплую: сеяць чуткі, прыдумваць апраўданні. Можа сунуць яні грош йрынунам, урадоўцам нязгодным, а вырашаць будзе ён, Бурсйі.
- Чаму гэта я павінен вас слухацца? Ці ж васпан шмат наездаў здзейсніў? Можа таму ні нала, прабачце, ні двара.
Пуцята перасмыкнуўся ад незаслужанай йрыўды, але стрымаўся. Сапраўды, ягоныя ўладанні курица без спеху абыйдзе за чвэрць гадзіны.
- Гэта таи, ні нала ні двара, з горыччу паўтарыў ён. А вось зараз і добрага, як я лічыў, знаёмца трачу. Але мушу адзначыць, галава ў мяне ёсць. I пэўныя рэчы бачу лепш, данладней і шырэй, чым вы, пане Сымон. Што ж, налі вы не прымаеце ніяніх пярэчанняў, нават відавочных, бо заслеплены беспака-
ранасцю і перапоўніліся пыхай з-за аднаго захопу безабароннага маёнтка...
- Але васпан задалёка пасунуўся ў сваіх павучаннях! узвысіў голас Бурскі.
- Ат! Не варта чапляцца да слоў, адмахнуўся падсудак. Не пакрыўдзіць хачу, а папярэдзіць. Я ж толькі адказаў на вашы вострыя словы. Вы памыляецеся ў сваіх высновах. Пасягнуўшы на Клінок, сутыкнецеся з уладамі, хоць зараз і бескаралеўе.
Бурскі пагардліва скрывіўся:
- Праглынуць, як і Крушню, а я яшчэ запіць дам.
- Не думаю. I з Крушняй не ўсё так муравана, як вам здаецца.
- Пра што гэта вы? насцярожыўся Бурскі.
- Я хачу сказаць, што абставіны вакол Крушні залежалі і дагэтуль залежаць не толькі ад вас, пане Сымоне.
- А ці нельга ясней?
Пуцята зразумеў, што хоць часткова паквітаўся за нанесеную абразу. Бурскі занепакоены. Можа і адступіцца, калі не з развагі, то з асцярогі.
- Ясней пакуль нельга, станоўча паведаміў падсудак. Нажаль, нельга, таму раю і прашу прыслухацца: не чапайце Клінка! Яшчэ не выспеўчас.
- А хто ж мне вызначыць спрыяльны? Вашмосьць?
- Можа і я, усё гэтак жа паважна адказаў Пуцята. Можа мы ўдвох. Не паслухаецеся будзеце шкадаваць.
Мабыць апошні сказ быў лішні. Бурскі набычыўся.
- Пабачым...
- Сказаў сляпы, з сумам дадаў падсудак. Пераканаць не ўдалося.
- Другі раз змушаны прыпомніць, што васпан у маім доме бярэцца мяне павучаць і то ў зняважлівым тоне, ускінуўся Бурскі. -трэцяга разу не зычыў бы ані пану, ані сабе!
- Што ж, у такім разе мушу развітацца, з непрыхаванай крыўдай прамовіў Пуцята, узнімаючыся з крэсла.
Ён скіраваўся да дзвярэй, не спадзеючыся, што гаспадар патурбуецца яго праводзіць. Але спыніўся і павярнуўся да Бурскага.
- Апошняе папрашу: хоць сам! не кіруйце тым наездам, калі не перадумаеце.
- Vale, бывайце, кінуў той, не ўзнімаючыся з крэсла. ♦ * *
Зтаепарычорны котпрабегміжпрыяцелямі.Сустракаліся, размаўлялі, але толькі на людзях. Не стала колішняй блізкасці, мінуліся сяброўскія вечары за картам!, у Крушн! пан Пуцята з'яўляўся толькі ў таварыстве, каб не парушаць павятовых традиций; быў, хоць і правінцыйным, але homme du monde, свецкім чалавекам.
Час ад часу ўспамінаючы разлад з Бурскім, падсудак хваліў сябе за прадбачлівасць. Разумныя захады ўчыніў ён у заблытанай крушнянскай справе, разумныя і своечасовыя...
Якраз закончылася чарговая, чацвертая ла ліку, сесія. Галава гудзела, як звон, спраў разгледзелі процьму. Давялося не аднораз выяжджаць у двары, поўзаць па гонях, наслухацца блытаных тлумачэнняў абодвух бакоў. Але ж на гэтым не канец. Пан Пуцята завіхаўся сам, папіхаў пісара, ганяў падпіскаў, адбіваўся ад наведвальнікаў, якія аніяк не маглі ўцяміць, што тры дні пасля сесіі сыйшлі, таму кнігі запісаў для прагляду ўжо не падаюцца. Быў на гэта свой, визначаны законам час, а зараз нельга ні ўпісваць туды заявы, ні патрабаваць выпісак. Ды хіба гэтай цёмнай шляхце зразумець, якая адказнасць ляжыць на плячах земскага ўрадоўца, што яму і без гэтых назолаў «лопату хапае!
Клопатаў, сапраўды, было пад завязку. Прывесц! да па­радку запісы гэтай сесіі, перапісаць начыста, праверыць разам з пісарам, бо на пісары гэтая праца паводле Статута Літоўскага. А пан суддзя, як то ў яго звычаі, з нагоды шчаслівага заканчэння сесіііпачаткупрацяглагаадпачынкуаддакучныхспраў,увайшоў
у канчатковую недыспазыцыю. Але без яго нават лягчэй. Пісар, вядома, невялікі знаўца, але старанны і паслухмяны, дзе трэба, увішны, падпіскаў трымае ў цуглях. Хлопцы нішто сабе, калі над імі такі пан Пуцята з яго неаспрэчным досведам.
Як то належыць пасля чацвертай сесіі, надыйшла пара звесці запісы трох папярэдніх у адну кнігу. А гэта добры кавалак працы. На падпіскаў яе не здасі, сваім вокам на ўсё трэба кінуць, каб спаць спакойна.
- Ну што, хлопцы, гукнуў пан Касьян з парога свайго пакойчыка, змарыліся?
- Ой! Пане падсудак, заенчыў наўмысна жаласлівы галасок самага стараннага з падпіскаў, маці ўжо кажа, што я і лыжкай, як пяром, ваджу!
- А што дзіўнага? падкрэслена сур'ёзна патлумачыў Пуцята. Ці ж не праз пяро твая лыжка поўніцца?
Смялейшыя сцішана рагатнулі, не такія смелыя старанна саплі над аркушамі. Калі пашэнціла трапіць на служ­бу, скардзіцца не выпадае. Ведалі, куды ішлі, да таго ж пан пісар суцешыў, што потым стане лягчэй. Гэта пасля сесіі такая навала.
Як бы грэбліва іншым разам не выказваўся пан падсудак пра сваю службу, урадовец ён быў дбайны. Усведамляў, што з яго маёмасцю пасэсыйным ён можа лічыццатолькі з ветлівасці, а ветлівасць тая толькі ад пасады, таму абавязкі трэба выконваць старанна. Пра ваяводскую, тым больш віленскую пасаду, як і пра тутэйшую судзейскую пакуль думаць нельга.
- Карусь! У цябе трэцяя сесія? А чарнавыя запісы? аклікнуў бліжэйшага падпіска пан Касьян. Дай ix, браце, сюды, а сам перапішы пакуль вось гэта, ён падаў хлапцу аркушык. Прагледжу яшчэ раз, ці не здарылася якой памылкі.
Хлопец паклаў стужачкі на лістах, дзе вёў перапіс, ста­ранна склаў кнігі і занёс пану падсудку. Усе прывыклі, што пан Касьян запісы праглядае ўважліва і не аднойчы. Нават пана пісара не раз прымушаў перарабіць паперу, што выйшла з-пад яго рукі з нейкімі хібамі.
Пасунуўшы кнігі на край стала, Пуцята паклаў перад са­бою свой неадлучны Статут. Ласкава правёў рукою па тоўстым скураным абкладзе. Сам паклапаціўся ў Гародні. Не танна абыйшлося, але праца варта таго: і вока цешыць і руцэ прыемна і наведвальнікаўда вялікай пашаны настройвае. Разгарнуўу адным месцы, у другім...
- Ага! Восьяно...
Прыемна чытаць добры друк на чыстых, без плямачкі старонках. Свой Статут пан Касьян не даваў у рукі нікому, сам жа раіўся з ім штодзённа.
- Ах, мудры Леў, сам сабе мармытнуў падсудак. Ну няма, здаецца, выпадку, які б не прадугледзеў!
Пан падсудак меў вялікі рэспект да славутага складальніка Статута, кнігі, без якой не мог абыходзіцца аніводзін шануючы сябе судзейскі.
Статут Вялікага Княства Літоўскага ад 1588 года, распрацаваны пад кіраўніцтвам канцлера Астафі Багданавіча Валозіча і падканцлера Ільва Іванавіча Сапегі, дзвесце пяцьдзесят год быў дзеючым зводам законаў на тэрыторыях цяперашняй Беларусі, Літвы і Украіны. Дзвесце год ён заставаўся самым выдатным зборам законаў у Еўропе, ахапіўшы нормы крымінальнага, ваеннага, судова-працэсуальнага, спадчыннага, зямельнага, ляснога і наватпаляўнічага права. Упершынюўзаканатворчай практыцы еўрапейскіх дзяржаў былі ўключаны нормы дзяржаўнага права. Дзякуючы настойлівай і гнуткай пазіцыі Сапегі пры зацвярджэнні Статута каралём Жыгімонтам Трэцім, былі захаваны артыкулы, якімі замацоўваўся аўтаномны палітыкаправавы статус Вялікага Княства ў складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай. Сярод іх такі важны, як забарона палякам з Кароны атрымоўваць пасады і землі ў Княстве.
Пан Касьян засяродзіўся на адным артыкуле, затым прагледзеў яшчэ два ці тры.
- Але ж і сам Леў Сапега не знайшоў спосабу запабегнуць розным злым выпадкам. Здараліся пры ім, здараюцца і сён-
ня, усміхнуўся ён сваім думкам. Як не паспрыяць удзячнаму інтэрэсанту, калі ўсе ніткі ўтваіх руках!
Прыгадалася, як ніхто не падказаў пані Юразісе своечасова парупіцца, каб запісы пра арэнду Крушні перанеслі з гродзкіх кнігуземскія. Можа і Бурскі, даведаўшыся пра гэта, не рашыўся б на свой фартэль, хоць малаверагодна. А ў выніку даўнасць страчана, і маёмасць атрымаць нельга. Калі б пан Хмялеўскі гэтым займаўся, атрымаў бы спрыянне і паблажку, бо быў у вайсковай патрэбе. Але ж сам не затрымаўся да сесіі земскага суда, адсюль і клопат.
- Ці ж не так, шаноўная пані? пераконваў ён у свой час няўпраўную ўдаву.
Тая слухала ўважліва, ківала галавою на ўсе довады, нібы лічыла іх слушнымі, а ў выніку сцвердзіла:
- Так то яно так, але ж грошы сплочаны, ды немалыя.
Падсудак цярпліва тлумачыў:
- Тут зноў жа патрэбен сам пан Хмялеўскі. Ён мог бы вярнуць грошы, паколькі маёмасць не перайшла пад карыстанне арандатара. Мог бы наноў дамовіцца з вамі наконт арэнды, захаваўшы атрыманую належнасць.
- Але ж там зараз гэты Бурскі 1
- Заўважу, што і ён спасылаецца на трансакцыю з панам Хмялеўскім. Як бачыце, у кожным выпадку падыходзім да адной і той жа асобы. Так што, шаноўная пані, без яе прысутнасці аніякі суд не возьмецца разглядаць гэту справу.
Так пані Юрага і адсгупілася. Але паперы напэўна захавала, спадзяецца, што Хмялеўскі рана ці позна аб'явіцца. У пана Пуцяты такога спадзявання амаль не засталося. Ведаў ён, чым іншым разам заканчвалася паланенне і спробы выкупу ды вяртання дамоў.
Ад пэўнага часу ў пана Касьяна з'явіліся моцныя падазрэнні, якімі ён баяўся з кім бы то ні было падзяліцца, памятаючы пра крушнянскіх ваўкоў і рашучы характар іх гаспадара. Не чакаў пан падсудак неспадзяванкі ад самога Хмялеўскага, але ж нельга выключыць нейкіх зацікаўленых асоб. З'явіліся
ж аднекуль тыя двое, што год таму пыталіся пра Крушню. Ці то сам Бурскі занадта часта соваў усім пад нос тую выпіску, ці сведкі з п'яных вачэй каму-небудзь лішняе наплявузгалі? Так ці інакш, двое маладых паноў перапрасілі за нашэсце, бо ў мястэчку праездам, і запыталі наконт продажу маёнткаў пана Івана Хмялеўскага. Патлумачылі, што бацькі апекаваліся дач­кою Хмялеўскага, якая даводзіцца ім пляменніцай па кудзелі, адсюль маюць цікаўнасць да справы. Бо можа і дачцэ нешта з таго належыць, хоць яна ўжо жыве сваім домам.
Пан падсудак не паказаў, што здзіўлены ўвагай толькі да Крушні і сам асабіста адшукаў патрэбныя запісы. Наведвальнікі пераканаліся, што маёнтак Крушня набыты панам Сымонам Бурскім, аб чым сведчыць належны запіс. Паны пераглянуліся, пачухалі патыліцы. Было відаць чакалі нечага іншага. Пан Пуцята здагадваўся чаго чакалі.
- Усё як мае быць, задаволена прамовіў ён. Няма ніякіх памылак. Прыемна самому пераканацца, што твой урад працуе належным чынам. Можа яшчэ чаго сабе зычыце?
Іхмосьцям больш нічога не было трэба. Прапанова даслаць імвыпіску, калібудзезапыт павятовыхуладаў, таксама не зацікавіла. 3 тым і развіталіся, пакінуўшы невялікае памятнае за турботы. Пан падсудак нават адчуў няёмкасць, зграбаючы грошы са стала.
Маладыя, каб злавіць такога ліса як Пуцята, падумаў ён. Ім жа і ў галаву не стрэліла зазірнуць у гродзкія кнігі, зараз тым больш не стрэліць. Вядома, так і належыць: па справах купліпродажу звяртацца ў земскі суд. Адкуль гэтым маладзёнам ведаць-памятаць, што мела месца выключэнне: земская сесія была яшчэ далёка наперадзе, а Хмялеўскі не мог чакаць і ўсё адбылося ў гродзкім. Там бы інтэрэсанты маглі даведацца, што прададзена не Крушня, а Малая Крушня. Саму ж Крушню ўзяў у арэнду пан Юрага. Не магло ім прыйсці на розум, што крыху большы звычайнага прамежак між словамі ў запісе ў адпаведны момант прыме слоўца "Малая" і ўсё будзе так, як у чарна-
вых запісах сесіі, так, як зараз будзе ўчынена ў зводнай кнізе чатырох сесій.
- Пане Кярдай, пазваў падсудак пісара. Перанясіце запісы вось ад гэтага месца проста з бруліёну, тут усе дакладна, я праверыў. А з кнігай я яшчэ папрацую.
Пісар аддаліўся, а пан Касьян задумаўся, колькі часу яшчэ захоўваць тэты сфальшаваны запіс. Хоць усё абыйшлося, з'яўленне маладых паноў падсудка насцярожыла. Мала верагодна, што ад Хмялеўскіх з'явяцца яшчэ нейкія цікаўныя, але не бясконца ж засланяць пана Бурсиага сваёй спіною. Дарэчы і за гэта пара нешта патрабаваць, абы толькі нагода якая.
Як ні кажы, а прадбачлівасць была недарэмная. Ці не давялося б разам з панам Сымонам вочы ў сабакі пазычаць, калі б дайшло да высвятлення справы з той выпіскай. I пан пісар атрымаў бы на арэхі, а мо' і горш.
А так, падумаўшы, можа і ўстрымаўся б пан Бурскі са сваімі знявагамі, калі б ведаў, пра што ішла гаворка падсудка з колішнім настаўнікам падчас не такога і даўняга наведвання Гародні. Сам пан Пуцята расказваць каму б то ні было пра гэта лічыў заўчасным, а можа і ўвогуле неразумным. Не адпавядала гэта яго глыбока прыхаваным мэрам. Кожны мае права на ўсмешку Фартуны, кожны на яе спадзяецца.
* * *
- А гэта вам кадоўбчык мёду з нашага Каралеўскага лесу, пан Пуцята паставіў на стол прыгожую пасудзіну, абцягнутую пругкімі арэхавымі абручыкамі.
- Дзікі мёд! радасна ўспляснуў рукамі пан Кастусь Гарабурда. 3 Каралеўскага лесу! Няўжо?
Стары нізка схіліўся над векам кадоўбчыка, уцягваючы паветра носам.
- Божа! Праз века водар струменіць! у захапленні прамовіў ён, павярнуўшыся да госця. Ну, вашмосьць, дагадзіў
старому аж плакаць хочацца! Зараз жа пакаштуем! А ты пакуль адчыні.
Гарабурда жвава выкаціўся з пакоя і праз хвіліну вярнуўся з трыма лыжкамі і невялікай глінянай латушачкай. Нібы распачынаючы якое паганскае набажэнства, наблізіўся да стала і зачэрпнуў густы янтарны плын. Паклаў у латушку, дадаў яшчэ. Узяў другую лыжку, трэцюю падаў Пуцяту.
- Частуймася! урачыста прамовіў стары.
Спачаткуўдыхнуў пах, пасля прымружыў вочы і скаштаваў ласунак. Старанна, па-дзіцячы аблізаўлыжку.
- О, то нашы прынёманскія лясы! -ледзь не праспяваў пан Кастусь. Хоць тут, ля Гародні таксама Неман, але лясы не тыя, што там у нас. Ці я не праўду кажу? Тут такі мёд мець немагчыма.
- Шчырая праўда, пацвердзіў Пуцята.
Як на яго гарадское вока, вялікай розніцы між лясамі ля Гародні і якіх сотню вёрстаўуверх па рацэ не было, але радасць пана Кастуся ўзрушыла даволі цынічную натуру падсудка. Паласаваўшыся, гаспадар паклікаў дзяўчыну і загадаў пакуль прыбраць спакусу з вачэй.
- А вось гэта табе, паказаў на латушку, мёд з нашага павета.
Магло падацца, што павет належаў яму з усімі борцямі і бортнікамі. Правёўшы замілаваным поглядам запаветны кадоўбчык, пан Кастусь павярнуўся да госця.
- А мы, Касьяне, пойдзем у маю келлю, пагамонім. Не крыўдуеш, што я цябе так проста, адным імем клічу? Гэта ж я нібы ў мінулае адступіў, цябе ўбачыўшы. Мёд вінаваты, хітра прыжмурыўся стары.
"Цэля" альбо келля пана Гарабурды сапраўды нечым нагадвала працоўню вучонага манаха, альбо кляшторнага перапісчыка. Але там, напэўна не было так утульна. Стол з крыху пахіленай сталешніцай, каб зручней пісаць і чытаць, добра асвятляўся з бакавога ваконца. Ля стала стаяла высокае крэсла з разьбёнага цёмнага дубу. Зтакога ж дрэва паліцы над сталом,
заваленыя стосамі папер і схруткаў. Паперы ляжалі паўсюдна. Нехальхі палічах былі застаўлены кнігамі. Добрыя, пацягнутыя скурай вокладкі сведчылі пра дбайнасць уладальніха. Праз расчыненае вакно відаць бліскучую стужху Нёмана і чырвонаахрысты кубік цархвы на Каложы на тым беразе, а далей замах за разбуранымі вітаўтавымі сценамі. 3 другога вакна палі, узгоркі, гайкі левага берага і захрыўшыя далягляд цёмназялёныя сцены лясоў. Усё прыціхшае ў блізхім надвячорку, мілае сэрцу і воку. Хацелася сесці за тэты стол і апынуцца ў зачараваным свеце людскіх успамінаў, старадаўніх падзей, мінулых спадзяванняў і страт.
- Вось, сядайце, пане Касьян, запрасіў стары, прыняўшы стосік хніжах са старасвецхага, простай работы хрэсла. Аж не верыцца, што гэта той самы паніч Пуцята! Гэта ж холькі год!
- 1 не хажыце, пане Кастусь! Іншым разам і сам не верыш, зірнуўшы ў люстэрха. Але ўсё ж гэта я, хоць і не супраць быў бы выглядаць, ях той паніч. У любым выпадху ваш адданы вучань!
- Колькі год, хольхі год! Хоць для гісторыі гэта што? Імгненне, усполых знічхі. Дык што і дзе вашмосьць зараз і з чым да Гародні? Глядзі ты, у маім родным павеце атабарыўся! -усхліхнуў пан Кастусь.
Здзіўленне і захапленне сведчылі, што трапіць у земскі суд гэтага маленькага павета-здарэнне незвычайнае, малаверагоднае і для пана Пуцяты несумненна шчаслівае. Пан Касьян выказаў свой жыццяпіс ях мага больш прыстойным, падаўшы сваю цяперашнюю пасаду узорам ахвярнасці на карысць айчыны, чым цалкам задаволіў былога настаўніха, які, дзяхуючы гаспадарнасці сына, ужо не першы дзесятах год лунаў у тахіх эмпірэях, худы шэрая будзённасць не мела доступу.
- А вы ж над чым працуеце? Ці не адарваў вас ад нечага пільнага? Пуцята пахазаў на рухапісы на стале.
- Ат! Нічога. Пачахае. А я тымчасам даведаюся чаго іншага. Mo' i табе раскажу што цікавае. Нада мною, бач, пасмейваюцца: ці ж ты бакалаўр які! Праўда, на ўніверсітэт у нас
грошай не ставала. Але і ў калегіюме адукацыю належную атрымаеш, калі часу не марнаваць на блазноты. Я на гэтых аркушах, браце, нанова жыццё пражываю. Viximus nuper! I мы жылі некалі! Успамінаю сваё і ад іншых пачутае, што на маіх вачах адбывалася, а што і далёка. Нешта па слабых чутках і аповядах данеслася. Спадзяюся, некалі знойдзецца lector benevolins, найпрыхільнейшы чытач, які захоча даведацца, як усё адбывалася ў нашы часы. Historia magistra vitae, нездарма гэта кажацца.
Certissima veritas, найдакладнейшая праўда! падтрымаў Пуцята. Я вось, маючы час, бо жыццё ў нас ціхае, з асалодай паглыбляюся ўжыццяпісы старажытных. А калі нам цікава пра рымскіх імператараў, то будзе калісьці цікава і пра наша быццё. Ды хіба не цікава было б даведацца, як у нашых землях жылося ў тыя ж рымскія часы. Нажаль і пра бліжэйшае мы няшмат ведаем. Нават пра свае мясціны, дзе штодня ходзімездзім.
Пан Гарабурда павучальна паківаў пальцам.
Адлянотыўаялікаймеры,васпане.Усёапісвацьперадалі манахам, а ім частка жыцця даступная. Не маглі святыя айцы пра ўсё распавесці. Большасць падзей праходзіла па-за іх зрокам, іншае лічылі нявартым увагі. А рукапіс, калі ён, сапраўды de factum, будзе некалі варты сваёй вагі ў золаце. Вось на гэтым мне і залежыць. Напісана па праўдзе і дакладна. Дзе, што, калі і як дзеялася, асабліва тое, чаму сам сведка.
Пан Касьян слухаў уважліва, старанна ківаў галавою, паказваючы супадзенне думая і меркаванняў, чым відавочна цешыў былога настаўніка.
- А я вось слухаць,чытаць люблю, распытвацьнелянуюся, а каб сесці ды спісаць усё пачутае, не стае рупнасці, вінавата засмяяўся Пуцята.
- Разумею, з даравальнай усмешкай кіўнуў пан Кастусь. Наш павет, дарэчы, не менш цікавы, чым іншыя. Вось, прыкладам, той жа КаралеўскІ лес. Чаму Каралеўскі а не Вялікакняскі? Не задумваўся?
Пуцята скрушна пахіліў галаву.
- Прызнаюся-не,хоцьледзьне празтыдзенътампаслуж­бовых справах ежджу. Але ж дрэвы не раскажуць, пажартаваў ён.
- О! Каб дрэвы маглі гаварыць! -летуценна прамовіў ста­ры. тады і людская памяць не спатрэбілася б: толькі слухай ды запісвай...
Пан Гарабурда задумаўся, перакладваючы паперы, нібы перанёсся ў той неверагодны, але які шчаслізы для гісторыі свет, дзе тысячагадовыя волаты-дубы з наднёманскіх пушчаў выкладалі б яму пра ўсё тое, што незваротна знесла плынь часу.
- Ага! Знайшоў, пан Кастусь, як абудзіўшыся, паказаў Пуцяту нейкі скрэмзаны л іст. -Хто ж той Каралеўскі лес не ведае! Гэта ж там навокал, дай Божа ўспомніць, маёнткі: Крушнянскі, Кліноцкі, яшчэ Ведрыца, Слабодка...
- Вось гэта памяць! усклікнуў Пуцята.
- Ну, не такая як раней, задаволена прызнаўся стары, але пакуль служыць. А я не так даўно пісаў пра валочную рэформу, то зазірнуў у паперы вашага павету.
- А хіба яны ў Гародні? здзівіўся Пуцята.
- Адзеіхняма!-заўважыўпанКастусь.-Падчасмаскоўскай навалы, in tempora belli, ваенным часам, тут некалькі вашых соймікаў адбылося, так і ўхвалы захаваліся. Частка ў Вільні зацерушылася. А найбольш, як ні дзіўна, да Варшавы трапіла, ды там і засталася. Нікому пільна не спатрэбілася. Можа яшчэ дойдзе чарга. Што ім у той Варшаве рабіць з нашымі паперамі, а наша шляхта будзе на злом галавы адно перад адным правоў даходзіць. Ці ж не так?
Пуцята падхапіў думку, задаволены мажлівасцю ўставіць пару сваіх словаў.
- Менавіта так, пане настаўнік. Я, дзякуючы пасадзе, якраз з зямельнымі справамі сутыкаюся. Толькі і чуеш: знайдзі, адшукай, дай выпіску! Як пацукі ў тым лёху корпаемся, ды не
ўсё знаходзім. Але, даруйце, перапыніў вас, блізка мне ўсё гэта, кранае.
Пан Кастусь ухвальна кіўнуў на вучнёўскую рупнасць.
- Дык вось пра лес той. Сапраўды быў ён вялікакняскай гаспадаркай, эканоміяй. Пазней стаў каралеўскай. Пасля Вітаўта, вядома. А затым кліноцкім.
- Як гэта кліноцкім? не зразумеў Пуцята. А што, пасля ізноў вярнуўся да караля?
Пан Кастусь задаволены пацёр рукі. Спадзяванне, што раскажа госцю нешта цікавае, перайшло ва ўпэўненасць. Пуцяту насамрэч зацікавіла, гісторыя лесу. Дзе лес, там інтэрас, немалыя прыбыткі, а тут гэткі абшар і без апекуна ці карыстальніка? Так, цягнуць патроху, але з пашанай каралеўскай маёмасці. Павінны ж ацалецьхоць нейкія знакі?
- Зацікавіўся, вашмосьць? пан Кастусь заўважыў, што госць задумаўся над пачутым. А пачуў жа вельмі мала.
Стары пашлэпаў у кут да невялікай шафы і, цяжка прысеўшы, даволі доўга ўёй корпаўся. Шафа, налэўна аднагодак уладал ьніка, была поўная скруткаў і звязкаў папер. Нарэшце патрэбнае было адшукана і абтрэсена ад пылу.
- Лягчэй расказваць, маючы нешта пад рукою, патлумачыў пан Кастусь. Але, каб усё зразумець, набярыся, васпане, цярпення, бо казка будзе не кароткая.
- Пастараюся, пане настаўнік, запэўніў Пуцята. Дзе ж яшчэ пра тэта даведаешся.
- У клубку маем некалькі нітак. Пачнем ab initio, ад пачатку, з таго, што ў нашым павеце, я ўсё ж лічу яго сваім, з часоў Жыгімонта Трэцяга атабарыўся род Забелаў, гербу Тапор. Ці то якая галіна, ці простая лінія, не скажу, бо род даўні І шмат дзе сустрэнеш зараз Забелаў. Гэтыя паходзілі з Меншчыны і сталі ў павеце ўлік самых значных і заможных. Пазней крыхузаняпалі, а зараз і не ведаю, як там.
Пуцята ўжо слухаў, не прапускаючы аніводнага слова, імя Забелаў адразу прыпомніла пані Яніну, уладальніцу Клінка, землі якога зліваліся з Каралеўскім лесам.
- Як на наш павет, патлумачыўён. -сярэдняй заможнасці. Але толькі адна сям'я, якая валодае Клінком.
Пуцята стараўся гаварыць абыякавым тонам, каб нейкай згадкай не перавесці ўвагу суразмоўцы на пабочны шлях.
- Шкада, калі так, адзначыў пан Кастусь. Але слухай жа, вашмосьць, як тое было.
Пуцята стрымаў усмешку, пазнаўшы даўнюю звычку старога вінаваціць слухачоў у тым, што сам збіваецца на іншую тэму.
- Начну хоць бы з таго, што ў Забелаў была завядзёнка першынцу па мячы даваць імя дзеда. Так павялося ад таго продка, што Андрэем быў названы. Род быў праваслаўны, пасля вуніяты, а там адно імя даюць, як ведаеш. 3 вуніі на каталіцтва перайшл і, але ўсе пяршынцы па мячы былі Андрэямі. Бог не абыходзіў іх шчасцем мець хлопцаў i tanto modo, такім спосабам, здавалася, што жыве несмяротны Андрэй, Андрэеў сын, унук і праўнук і гэтак далей углыб часу.
- Пашыраная традыцыя, заўважыў Пуцята. -Але цікава, што дагэтуль падтрымліваецца. Апошні гаспадар, што памёр не так даўно, быў Андрэй. I сын яго, таксама нябожчык, меўтое ж імя і ўнук.
- Бач ты! Шануе род традыцыю! задаволена ўсклікнуў Гарабурда. А ці гэты апошні мае сына?
- Пакуль яшчэ не жанаты, Пуцята не хацеў уводзіць настаўніка глыбей у сёняшнія справы Забелаў.
- Ну гэта не бяда, усё ў свой час, суцешыў пан Кастусь.
- Але ж пэўна ў сям'і былі яшчэ хлопцы? Ці пра гэта няма следу? пацікавіўся Пуцята. Чаму ж лінія не разраслася?
- Былі, вядома, але рассыпаліся па свеце, маглі І на вой­нах загінуць. Не адных Забелаў падобны горкі лёс напаткаў.
- А мы з табою, браце, азначым для сябе прапрадзеда сёняшняга Андрэя Забелы, хоць І нежанатага, пан Кастусь крамзануў на аркушыку колькі словаў. Праваслаўны ці вуніят, служыў каралю Жыгімонту Трэцяму старанна галавою і па­лашом, таму меў ад Міласцівага Пана цалкам заслужаныя
даравізны. Выпадкова тое адбылося, ці кемлівы Забела цераз адпаведнага чалавека даў накірунак каралеўскім думкам, але атрымаў ён землі акурат у нашым павеце, дзе magna pars, значная частка, каралеўскіх уладанняў ляжала блізу значнейшай сядзібы Забелаў, Клінка. Невялікі дагэтуль быў двор і вёска пры ім.
- Ён і зараз невялікі, але спраўны, уставіў пан Касьян.
Стары кіўнуў на знак, што прымае да ведама, і працягваў.
- А далей так. I зямлі i лесу меў чалавек шмат, а пакарыстацца не змог, бо і гады былі немалыя і час быў няпэўны: ані году без войнаў ды закалотаў. То ў войску, то ў Вільні, то ў Варшаве. Але сына займеў і ўсё яму пакінуў. Гэта ўжо ў на­шым пазначэнні будзе прадзед апошняга з роду,пан Кастусь ізноў чыркнуў пяром. Тут і далей прасочваем, што сем'і былі маладзетныя. Забелы вайсковасць у крыві мелі. Да гетманаў не ўзнімаліся, але і ў абозе не пляліся. Так што і прадзед сваім парадкам адгойсаў у сядле, як на ўсходзе і захадзе, так і на поўначы з поўднем. Лёс склаўся, што і дні свае скончыў далёка ад дому. У блізкіх сяброў на гасціне занядужыў і ў хуткім часе развітаўся з гэтым светам блізу Варшавы.
Пуцята старанна запамінаў пакручасты ход забелавага роду. Не думаў, што пан Кастусь так грунтоўна яго прасачыў. Відаць ад маладых год не ленаваўся распытваць ды занатоўваць.
- Ну вось і набліжаемся да нашых часоў, прамовіў пан Кастусь, маючы на думцы свае гады, але ніяк не свайго вучня. Мецьмем справы з дзедам. Тэты служыў карал ю больш шабляй, чым галавою. Можа таму меў больш ран, чым адзначэнняў за тыя раны. I так сталася, што калі in articulo mortis, у хвілі смерці, прадзед дыктаваў сваю апошнюю волю, пакідаючы сыну ўсе маёмасці рухомыя і нерухомыя, якімі кіравалі ды карысталіся незлічоныя арандатары, сын ягоны, па нашаму дзед, трапіў у вялікія тарапаты. Паланёны, быў памылкова палічаны забітым. Так і дадому весткі паляцелі. Там, аднаго з другім блытаючы, абодва ж Андрэі, абодва ў войску, палічылі абодвух памерлымі-
забітымі. Тады і пачалі пагаворваць пра беспатомную смерць і права кадука адносна іх маёмасці, велізарнай як на нашы мясціны. Спадзяюся, васпану, як урадоўцу, ды яшчэ судзейскаму, не трэба тлумачыць, што такое права кадука?
Пан Кастусь з хітраватай ухмылкай утаропіўся ў былога вучня, спадзеючыся, што падлавіў яго з незасвоеным урокам.
- Ды не, не забыўся, паспяшаўся запэўніць Пуцята. Як жа такога не ведаць.
- Можа і так, але вы, маладыя, часта блытаеце простыя рэчы, то я ўсё ж прыгадаю з большага.
Нічога іншага не заставалася як пагадзіцца.
- Як ведаеш, васпане, маёмасць, што засталася без уласніка і без нашчадка завецца спусцізнай. А пасля пераходу да караля кадукам...
Пан Гарабурда не заўважыў, як замест кароткага, з боль­шага, напамінання выклаў былому вучню ўсе складанасці вырашэння лёсу маёмасці без уласніка. Такое ў часы амаль няспынных войнаў, вынішчальных эпідэмій, наўмысных смяротных паядынкаў здаралася часта. Таму яшчэ ў 1588 годзе было пастаноўлена, што як няма бліжэй восьмага пакалення нашчадкаў памерлага ўладальніка, спадчына пераходзіць да караля. Але не адразу, а праз год і роўна шэсць тыдняў пасля смерці. Аспрэчыць гэта дазвалялася, калі нехта, маючы падставы, не мог у час запабегнуць вышэйзгаданаму рашэнню. А вось спадчына па бяздзетных чужаземцах заўсёды пераходзіла да караля, каб набытую імі маёмасць не вывозілі з краю. Праўда Сойм не дазваляў такую маёмасць далучаць да каралеўскай і прызначаў яе для разданы рыцарскаму стану за заслугі.
- Восьтак з гэтым правам кадука, пан Кастусь перавёў дых пасля працяглага выкладу. Але з кліноцкімі абшарамі выпадай асаблівы, casus particular's. Усё пайшло не так, як належыць. Бо нібы з меху пасыпаліся на наш край няшчасці і няўладзіцы. Тут і безкаралеўе, патоп шведскі, навала маскоўская, уцёкі ды няскорыя вяртанні, абдыкацыя караля, пераезды ўладаў, элекцыі, соймікі ды Соймы і шмат чаго іншага. Так склалася,
што і кліноцкі гаспадар доўга не з'яўляўся. Аканомы паміралі, арандатары-дзяржаўцы на фальварках ды вёсачках у гэтым баламуцтве парабіліся нібыта ўласнікамі. Большасць з іх былі з колішніх вайсковых таварышаў, што сваё адбегалі і багатым прыяцелем былі на яго абшарах пасаджаны на ўмовах ге vera, сапраўды, вельмі паблажлівых. А паколькі Забелы больш ганяліся за славаю, чым за здзерствам, то і плата гэтая век не пераглядалася. Ео ipso, тым самым, склалася тое, што, мабыць, сёння маем. Ну што, галава не закружылася?
Пан Кастусьхітра прыжмурыўся наколішняга вучня.
- Ды не, але без запісаў лёгка заблытацца, прызнаўся Пуцята.
- Я ж і кажу, напомніў пан Кастусь, на саму памяць палягаць нельга. А мне дарэчы будзе сказаць, што маладзенечкі scryptor, які шкрэбаў пяром тэстамэнт прапрадзеда, стаў з ча­сам вядомым у павеце палястрантам.
- То гэта... здагадаўся падсудак.
- Ва ўласнай асобе. Адкуль бы я ўсё так дакладна ведаў? з сонарам адзначыў пан Гарабурда. Дадам, што тэстамэнт той быў аблатаваны ў каралеўскай канцылярыі. Да Княства ў завірусе мог і не трапіць. Нашчадак, ведаю, вярнуўшыся з палону, атрымаў яго другі асобнік. Але яго права ніхто не аспрэчваў, вярнуўся чалавек на дзедзіну, дадому. Пазней ажаніўся, меў сына, вядома Андрэя. А як мы яго пазначым? пан Кастусь запытальна ўтаропіўся ў Пуцяту.
- Бацька, тонам здагадлівага вучня падказаўтой.
- Дакладна, пахваліў стары. А вось што далей, вашмосьць лепш за мяне павінен ведаць і мне пры гэтай нагодзе падказаць.
- Ахвотна. Тут як ні дзіўна, гісторыя ў нейкім сэнсе паўтараецца. I нетолькі ў імёнах, бо апроч, як вы запісалі, бацькі ёсць і сын, што пайшоў у войска і як на сёння лёс яго дакладна невядомы. Адны кажуць паланёны, другія забіты, трэція жывы і неўзабаве вернецца. Але ўсё гэта чуткі і нічога пэўнага.
А бацька, як васпан казаў, памёр? удакладніў пан Кастусь.
Памёр, Пуцята памаўчаў, даючы пану Кастусю час усведаміць гэта і змясціць у сваіх часовых раскладах. Абагнаў Дзеда, бо здароўем быў слабы. Нядоўга пакутваў, вярнуўшыся з венгерскага паходу ў ранах і з хваробамі. Неўзабаве і сын, насуперак угаворам дзеда, зажадаў вайсковае славы. Ну і маем сёння тое, што маёнткам кіруе аканом ад імя ўдавы па дзеду, а ўнук няма ведама дзе.
Пуцята замоўк. Пан Кастусь таксама не азываўся. У галаве пана падсудка між неакрэсленых шкадаванняў, што до­бры маёнтак можа пайсці не таму каралю, які дарыў, а новаму прыхадню, як іскра, узбліснула думка, яшчэ не зусім ясная, аднак нечым значная. Дзякаваць Богу, пан Гарабурда ў сваёй задуменнасці не перашкаджаў ёй выспяваць і праясняцца. Накідвалася пытанне: калі кліноцкі лесзліваецца з Каралеўскім, а землі маёнтка адным кавалкам прыступаюць да лесу, то...? А тыя засценкі за лесам ці не тыя самыя фальваркі, зданыя некалі ў арэнду? Гэта ж за колькі год яны не плацілі ўласніку? Божа! Як жа кліноцкія паны страцілі ўяўленне, што ім належыць? Можа дзе на Падоллі такі абшар дробязь, але ў нас у Княстве ого! А ляжыцьаблогам, альбо пад лесам, нічый!
А цікава было б, васпане, парушыў маўчанне пан Кастусь, спісаць сямейную хроніку гэтай галіны Забелаў, назавём ix кліноцкімі. Гэта ж частка гісторыі ліцьвінскай шляхты! Той, хто гэта зрабіў бы, не столькі тых Забелаў уславіў бы, колькі сваё імя ўвекавечыў. У мяне ўжо на гэта сіл ы не стае ды і часу не хопіць. Як казаў Сэнэка, старасць хвароба невылечная.
Так, цікава было б чытаць.І падзеі гістарычныя не малой вагі і лёс саміх Забелаў шмат у чым незвычайны, задуменна прамовіў Пуцята.
I раптам яму стрэліла задума. А што калі заняцца гэтым? Не дзеля гісторыі, дзеля сваёй уласнай карысці. Не пакінуць без падзякі гаспадары такой фартуны, калі дапамагчы ім даведацца, чым яны маюць права валодаць. А калі яшчэ папярэдзіць
лра пагрозу права кадука? Пра Забелаў усе гавораць як пра людзей прыстойных.
- А што б вы, exemplum, прыкладам, сказалі, пан настаўнік, калі б ваш не такі ўжо кемны вучань паспрабаваў бы гэткай працы хоць з большага?
Пан Кастусь ускінуўся:
- А чаму толькі з большага? Я ўпэўнены, што там у павеце ёсць яшчэ каго распытаць, няхай сабе і не з першых вуснаў, але шмат чаго даведацца. Ды і ў архівах не адно знойдзецца.
- Досведу ў мяне малавата, прызнаўся Пуцята. Пакуль усведамлю накірункі, дзе што шукаць, шмат часу змарную. А яшчэ служба патрабуе ўвагі.
- Гэта праўда. Абавязкі належыць спраўляць належным чынам, павучальна загуў пан Кастусь. Але ж у нечым я табе магу дапамагчы. Вось давай дамовімся: гэтым разам, паколькі мусіш ехаць, я ўжо нічога не паспею, так, можа якія дробязі. Але наступным прыездам дам табе ўсё патрэбнае для пачатку. Што ў сваіх паперах знайду, што ў каго іншага, спіс падрыхтую, дзе якія прывілеі на павет выдаваліся і дзе іх пабачыць можна. Пры Жыгімонце Трэцім, пры тым жа Яну-Казіміру, пры Сабескім. Кожны сваю цагліну паклаў. Дык што, згодны?
- Калі так, то сорам адмаўляцца, пане настаўнік, усміхнуўся Пуцята, схіляючыся ў пашанотным паклоне.
♦ * *
Калі ўсе патрэбныя сабраліся, пан Лявон Шарэвіч, аканом на Клінку, агледзеў прысутных, нібы пералічыў і ўзважыў наяўныя сілы.
- Вось што, мужчыны: на нас збіраюцца наезд учыніць. Ці згодны вы бараніцца? Пытаю вашай згоды, бо я не пан ваш і прымушаць не магу, а без вас абараніць маёнтак не здолею.
- А хто гэта, пане? Мо' пужаюць дурнымі жартамі?
- Не, не пужаюць. Ад суседа наедуць, з Крушні, адказаў пан Лявон.
Ого! Дык там жа такія ваўкі, а нас тут колькі! пачуліся галасы поўныя трывогі.
Але на радасць Шарэвічу прагучала некалькі смялейшых.
А на ваўкоў зялезы ёсць. азваўся каваль Юрась.
Кажыце, пане, што рабіць, а мы не збаімося! Так, хлопцы?
Дваровыя разумел!, што наезд І магчымы захоп маёнтка парушыць увесь лад іх жыцця ў горшы бок.
Але з-за чаго гэта? пачулася нясмелае пытанне.
Пан Лявон, збіраючы людзей, вырашыў не таіцца, адказваць нават на недарэчныя пытанні, тлумачыць справу ясна, проста. Дворня стане на рашучую абарону, калі людзі зразумеюць, што бароняць не маёнтак, а саміх сябе ад вельмі благога пана і яго бязлітасных памагатых, што сядуць ім на карак.
Справа простая: маёнтак лакомы. Разлічваюць, што бараніць яго некаму, за ўдаву заступацца ніхто не кінецца. Гэта не проста вэрхал узняць, абрабаваць ды ваўкам даць пацешыцца, не спяшаючыся тлумачыў аканом. 1дзе пра тое, што вашым панам замест пані Яніны можа стаць Сымон Бурскі. А ці будзе кто аканомам, не ведаю, цень усмешкі крануў вусны Шарэвіча.
Ратуй, Божа! Гэта ж скуралуп і акрутнік!
Узняўся сур'ёзны і надзейны ў кожнай справе Марцін. Азірнуўся на прысутных і прамовіў:
Як каго, а мяне пераконваць не трэба, ён ізноў акінуў поглядам невялікую грамаду, нібы выглядаючы нязгодных. Я, пане, вас ведаючы і досьвед ваш вайсковы немалы, мяркую, што ўсё абдумалі і вырашылі, перш, чым нас сабраць. Так што давайце загады.
Добра сказаў, Марціне, усцешыўся пан Лявон, па тварах бачу, усе з ім згодныя. Мы абаронімся, людзі! Hi сваёй ні чу­жой крыві, веру, не пральем, бо ведаеце,як да гэтага паставіцца наша пані. Толькі папрацаваць давядзецца і падрыхтавацца, як належыць. А зробім так...
Пан Лявон падрабязна эыклаў свой спосаб абароны. Стараўся, каб кожны з мужчын праняўся верай у яго здзяйсненне, прызнаў яго сваім.
Размяшчэнне пабудоў двара было для задумы аканома надзвычай прыдатнае. Палацык, а калі дакладней, прыгожы дом, што не часта здаралася ў такім невялікім маёнтку, стаяў наверсе лагоднага схілу да дарогі. Дарога з прысадаю вяла да тракта і далей на мястэчка. Ад тракта да паблізкіх вёсак і двароў адбягалі звычайныя прасёлкі. Адзін з іх напрасткі вёў да Крушні.
Пабудовы кліноцкага двара ішлі справа і злева ад панскага дома амаль упрытык адна да адной у выглядзе падковы. Невялікі дзядзінец з добрай студняй пасярэдзіне быў не столькі прадстаўнічым пляцам панскай рэзідэнцыі, колькі плошчай гаспадарчага жыцця маёнтка. Так было здаўна а можа і спрадвеку, як казалі старыя. Чацверты бок двара меў шырокія вароты, ад якіх у абодва бакі ішоў звычайны шчыльны паркан, не завысокі, але проста так не пераскочыш.
- Трэба добра абгарадзіцца,-тлумачыўаканом.-Пралёты між домам і пабудовамі заставім вазамі і карэтай. На вазы ды пад іх усялякае ламачча, кадушкі, бароны, кашы. Абы канём не перасягнуць ды пешаму не пралезці. Разбяром азярод і жэрдкамі падвысім агароджу, дзе трэба.
- Тэта ўсё не цяжка, ды і дзятва дапаможа, падтрымаў нехта.
- Дарэчы пра дзяцей, заўважыў пан Лявон. Пакуль няхай дапамагаюць, але пазней іх трэба будзе схаваць. Падлеткаў не ўтрымаеш, але меншых, каб не трапілі ў бяду, лепш пад нагляд. Ведаеце з кім мецьмемы дачыненне.
- Ды ўжо ж! Хто-ніхто на сваёй скуры пераканаўся.
Пан Лявон згодна кіўнуў галавою і працягваў:
- Старэйшых жэўжыкаў, хто пажвавей, пасадзім на чаты. А вось бабам неадкладна быць на дзядзінцы, як толькі тыя пакажуцца. Каб усё ў двары было будзённа, каб тыя дурні ўляцелі
сваім звычзелл, з гікам ды стралянінай. Няхай сваю зброю разрадзяць адразу, больш ім стрэліць не дамо.
Па грамадзе прайшоў лёгкі пошум, той-сёй ціхенька засмяяўся. Прадчувалі, што пан аканом рыхтуе нешта незвычайнае і напэўна забаўнае, бо чалавек сур'ёзны і на глупства не папусціцца.
- Што ў цябе, дзядзька Ігнат? Кажы, кожная парада спатрэбіцца.
Шарэвіч заўважыў, што стары, ціхманы вартаўнік не рашаецца нешта сказаць.
- О, то ж у нас між свірнам і стайняю, яшчэ дзе, ёсць такія пралёты, што каню не праціснуцца, а воўк прашмыгне, Ігнат усміхнуўся свайму нечаканаму досціпу. А што, каб насупраць іх ды зрабіць воўчыя ямы?
- Добрая рада! Якраз на ваўкоў, засмяяліся мужчыны. Раптам шусне каторы.
- Табе, Марціне, важнейшыя задачы, звярнуўся пан Лявон ці не да самага спраўнага з дворні.
Выслухаўшы,штоямудавядзеццарабіць,Марцінздзівіўся і ледзь не пакрыўдзіўся:
- Ну, знайшлі, пане, задачу!
- А ты даслухай, падумай і пабачыш, што тэта самае вырашальнае, калі падумаць, суцешыў яго аканом.
Пан Лявон выбраў поглядам тых, хто са стайні, з аборы, ад быдла і дробнай жывёл ы, загадаў прыслухацца і добра засвоіць пачутае.
- Цялят, цялушак, драбязу розную патрымаем няпоенымі, ім моцна не зашкодзіць. Калоды ад студні перацягніце бліжэй да склепа. Я, Макар, пазней пакажу куды. Адну трэба з вёскі пазычыць. Усе наліць поўныя. Быдла сабраць у вазоўню, у свіран, што пусты, яшчэ, дзе можна. Увесь час трымаць зачыненымі, карміць, але паіць вельмі ашчадна, абы мзлако не прапала.
Калі ўсё было абмеркавана і размеркавана, пан Лявон папярэдзіў не пужаць жанок І не разбалбатаць пра намеры, бо шанец у хітрасці і нечаканасці. Усе разыходзіліся засяроджаныя,
хмурныя. Разумеяі, што яёс уласны і сям'і вырашыцца тым, як пойдзе ўсё на гэтым дзядзінцы, дзе калі й узнімаўся часам вэрхал, то хіба як сабакі счэпяцца, ці бабы пасварацца. Шарэвіч спадзяваўся, што гэта разумение паспрыяе стрыманасці і захаванню таямніцы лепш усякіх перасцярог; падаў знак застацца Алесю, свайму лляменніку, і двум небагатым шляхціцам. Яны жылі ў Клінку як рэзідэнты, сталыя госці, і сплочвалі сваё ўтрыманне чынным удзелам ва ўсіх гаспадарчых справах, дапамагаючы аканому ў рахунковасці і гандлі.
- Начнем, вашмосьці, сваё рыцарскае кола, звярнуўся да бліжэйшых памочнікаў пан Лявон.
Прыпомніў вайсковы звычай у складаных момантах збіраць на агульную нараду таварыства-шляхту харугвы, а то і значнейшага рэгімэнту. Кожны мог выказацца незалежна ад месца ў ролі, спісе таварышаў, які складаўся адпаведна за­слугам і досведу. Алесю, які яшчэ не нюхаў ні парахавога ні бівачнага дыму, забава вельмі падабалася. Рэзідэнтам, старэйшым, рыцарскае кола было не ў наеіну і абодва пасмейваліся над алесевым узрушэннем.
- Ты, Алесь, пан Лявон глянуў на пляменніка, скочыш у вёску. Трэба, каб яны дапамаглі ў простых справах. Але пра наезд ані гуку. Пад нейкім прэтэкстам заскоч у Крушню, хоць бы каня папаіць, ці да дворкі якой пазаляцацца. Разведай ці Бурскі ў маёнтку, ці не мерыцца куды ехаць. Наезд напэўна адбудзецца ў яго адсугнасць, каб хітры ліс быў ні пры чым. А самае галоўнае: пусці пагалоску, што пані вось-вось прыедзе рабіць "вальны сойм".
Усе засмяяліся. "Бальным соймам" звалі наведванне паняй сваёй вёскі, калі збіраліся ўсе, хто хоча, і маглі выказваць свае просьбы ці крыўды, а то і парады. Як завядзёнка было, што пасля такога збору вёсцы перападала нешта добрае.
- Зразумелі? дапытліва зірнуў на іхмосьцяў пан Лявон. Наезд вырашаць рабіць да "вальнага сойму". Вось мы ім адну мяжу вызначым, па нашаму таньчыць прымусім, калі
ўжо забараніць не можам тае забавы. Другую мяжу паводзіны Бурскага падкажуць.
- А калі ехаць? нецярпліва запытаўся Алесь.
Усе ведалі: пакрасавацца ў сядле перад вясковымі прыгажунямі і крушнянскімі дворкамі для хлопца было як свя­та. Ды І тым чаму не зірнуць на прыгожага паніча.
- Удакладнім крышку пазней, а пакуль пра іншае, пан Лявон на хвіліну задумаўся, пасуровеў тварам. Хоць і казаў, што без крыві адолеем, але рознае можа здарыцца. Калі шабля на цябе ляціць, мусіш шабляй бараніцца, а не Боскі запавет успамінаць. Таму агледзьце ўсю зброю, памяркуйце, дзе і як размесцім стральцоў. Порах, кулі падрыхтуйце, гэта ўсё на вас. Рулі мушкетаў мы ім у любым выпадку мусім паказаць. Як звечарэе, нанасіць вады ў кадушкі ды цэбры па пакоях. Ну І пра пастронкі не забудзьцеся, можа каторага вязацьтрэба будзе. Здаецца ўсё, падвёў рысу пан Лявон і запытаўся: Ці ўсё зразумела?
Пытанняў не было, рыцарскае кола Клінка можна было заканчваць. Але пан Лявон успомніў яшчэ адно.
- Там, у гэтай зграі нібыта ёсць некалькі шляхціцаў. Hi ў якім разе не даць прэтэкстуда выкліку на паядынак. Нам залежыць на іх прыніжэнні, на ганьбе. Тады гаспадар зграі страціць нахрапістасць, а шляхта асмялее і справіць ваўкам канец.
* * *
Вытокі шляхецкіх наездаў трэба шукаць у тых часах, калі феадал, маючы збройную сілу з наёмнікаў альбо васалаў, кідаўся на слабейшага суседа, не адолеўшы спакусы мець яшчэ адзін кавалак зямлі, яшчэ некалькі вёсак а то і мястэчак.
Але мацавалася ўлада каралёў, стваралася іх адміністрацыя, сталае войска, і самаволя феадалаў паступова але няўхільна траціла маштаб. I ў Вялікім Княстве наспела патрэба ўвесці наезды ў нейкія рамкі, калі ўжо немагчыма іх зусім
выкараніць. Поўнаму зліквідаванню гэтага звычаю перашкаджала недастатковая моц выканаўчай улады і абмежаванасць правоў караля.
Статут 1588 году ў пятнаццаці артыкулах аб наездах вызначыў просты, гвалтоўны, крывавы, наезд у ваенны час. Адпаведна парушэнням ці злачынствам прадугледжваліся пакаранні і санкцыі, часта вельмі суровыя. Разглядаліся такія справы ў замкавых (гродзкіх) судах паветаў, альбо ў Літоўскім Трыбунале. Траплялі і на Сойм Рэчы Паспалітай.
Злачынцы, схопленыя на месцы, альбо на працягу дваццаці чатырох гадзін пасля наезду, дастаўляліся ў суд без папярэдняга ўручэння позваў. Прытым шляхціц, сямейнікі якога ўчынілі наезд, быў абавязаны даставіць іх сам, калі не хацеў быць пазваным у суд асабіста. Саўдзел не варажыў нічога добрага.
Пакрыўджаны бок павінен быў як мага хутчэй абвесціць суседзяў аб наездзе і паказаць ім доказы. Затым рабілася афіцыйная заява ў суд з адпаведнымі запісамі ў гродзкіх кнігах. Раны і пабоі павінен быў засведчыць судзейскі ўрадовец возны. За параненых і забітых нападнікаў пацярпелы бок адказнасці не нёс.
Калі злачынец не з'явіўся перад судом па позве, ён мог быць сказаны на выгнанне за межы дзяржавы, а гэта ставіла яго па-за законам і пагражала жыццю. Праўда такая мера тычылася злачынстваў, што караліся смерцю. Карам падлягалі не толькі выканаўцы, але саўдзельнікі і нават падбухторшчыкі да наезду. Зразумела, давесці віну апошніх было нялёгка.
Калі падчас наезду здаралася забойства, а здаралася даволі часта, кара смерці пагражала як выканаўцам так і саўдзельнікам. Адны і другія плацілі галоўшчыну і навязку, штрафы за забойства і ранение. За ранение на смерць сказвалі толькі выканаўцу, а саўдзельнік ішоў у турму.
Пераслед за наезд доўжыўсятры гады. Пасля гэтага справу ўсчынаць не дазвалялася. Грашовыя кары, навязка, галоўшчына на карысць сваякоў забітага розніліся ў залежнасці ад паход-
жання чалавека, яго пазіцыі ў грамадскай іерархіі. Галоўшчына за шляхціца была ўчацвёра большай, чым за селяніна. Варта адзначыць, што забойства жанчыны цягнула спагнанне двайной галоўшчыны.
Негледзячы на ўсе гэтыя суровыя пакаранні, наезды ў сямнаццатым стагоддзі не належалі да рэдкіх выпадкаў. Шляхціц збіраў радню, розных павінаватых, кліентаў, калі быў магнатам, урэшце дворню, а то і проста ахвочых да бойкі і налятаў на непрыяцеля. Захопвалі фальварак, маёнтак, дзе памёр гаспадар, мястэчка, наватцэлуюардынацыю; на што хапала сілы. Наездам выкошвалі чужое поле, наездам бралі заарандаваны двор, калі папярэдні наймальнік не хацеў яго пакідаць, хоцьтэрмін арэнды скончыўся. Утрыманне захопленага залежала ад сілы, пасады і ўплыву ва ўладных колах. Часам няпраўна захопленае ўтрымлівалася гадамі, а то і вечна без усякага пакарання.
Даходзіць справядлівасці пакрыўджаны вельмі часта мусіў тым жа спосабам, нават маючы на руках вырак суда на сваю карысць. Суды таго часу не мелі сілы прымусіць захопніка падпарадкавацца прысуду. Таму, відаць, дазвалялася пацярпеламу выканаць судовую пастанову аб вяртанні захопленага сваім наездам, але ўжо праўным, у прысутнасці вознага, альбо іншага павятовага ўрадоўца. Вось і пацярпелы сваім па­радкам склікаў радню і прыяцеляў, кліентаў, калі быў магна­там, і, выбраўшы адпаведны момант, адбіраў сваю маёмасць. Спадзявацца на дакладнае і справядлівае расследаванне ў такіх абставінах было б недаравальнай наіўнасцю. Не хапала ў абывацеляў краіны павагі да закона, больш спадзяваліся на сілу, а пры малой сіле, на хітрасць і вынаходлівасць.
♦ * *
Недасведчанае вока не заўважыла б асаблівых пераменаў у жыцці Клінка. Завіхаліся, як заўсёды, жанчыны, мужчыны кіраваліся ў лес ды ў поле, але больш былі занятыя ў двары. Марцін з двума маладзейшымі пілаваў старую разгалістую вяр-
бу, што здавён-даўна стаяла ля варотаў І катары год прасілася на дровы, хоць якія з тае трухлі дровы. Але ж магла і прываліць каго выпадкам. Мужчыны ўсё нешта падсякалі, білі кліны, ізноў шоргалі пілою. Тоўсты, пакручасты камель у вялікіх гузах кары ўпарта не паддаваўся. Відаць, ушчэнт уходаўшыся, дрывасекі плюнулі і, пераканаўшы аканома, адступіліся да іншага разу.
У кузні весела дзвынгаў малаток, цяжка грукаў молат. 3 коміна ўраззподыхаммяхоўвыляталі клубы дымуды іскры. На дзядзінец выцягвалі з вазоўні калёсы, роспускі, брычкі, старасвецкую карэту, на якой ужо колькі год ніхто не ездзіў. Прыходзіл і кавалі, аглядалі ўсё гэта знараддзе, спрачаліся, разам з цесляром нешта папраўлялі і ставілі ў радок, як для панскага агляду. Паўсюль ішоў звыклы гаспадарскі рух: там нешта капалі, тут прыбівалі у Лявона Шарэвіча людзі ніколі не сноўдаліся без занятку. А тут сама пані мае завітаць, трэба прыбрацца.
Раптам у двор уляцелі, седзячы на адным коніку, двое падлеткаў:
- Скачуць! Скачуць! Ад Крушні скачуць! Якраз першую сажалку мінаюць, захлынаючыся ад хвалявання, лемантавалі хлапцы.
Пан Лявон і яго вайсковая рада былі ўжо на ганку. Аканом хутка расставіў сілы на пазіцыях і схаваўся ў доме.
Калі арда Васіля Яцуты падляцела да прысады, на дзядзінцы ўсё выглядала будзённа. Некалькі мужчын пры хлявах і свірнах, прыпыніўшы працу, прыглядалася да спрэчкі жанчын ля студні. Спрэчка абяцала перайсці ў сварку, то можа спатрэбіцца ўмяшанне. Па дзядзінцы, вываліўшы языкі, лена сноўдаліся сабакі, у кароўніку патрабавальна мычэлі цялушкі. Недзе зводдаль дзвынчала жалеза. Усё выглядала санліва і неваяўніча.
Відаць, каб надаць свайму налёту маладзецкі дух, коннікі загікалі, завішчэлі як татары, праляцелі браму і, выцягваючыся ланцугом, пусцілі коней кругом дзядзінца, раз-пораз страляючы ўгару. Людзі, заспетыя знянацку, спачатку скамянелі, затым, нібы куры ад ястраба, кінуліся, хто куды. Жаночыя крыкі перайшлі ў лямант і віск.
Відовішча раззухваліла крушнянскіх гайдукоў. Менавіта такога яны чакалі. Носячыся наўкруга, раскашаваліся сваімтри­умфам. Хто мог, ляскаў з мушкета ці пісталета, іншы ўздымаў каня на дыбкі, прымушаючы яго вытанцоўваць розныя выкрунтасы. Цівун стаяў ля студні, як ваявода, акідваючы поглядам пераможцы перапалоханы двор. У захапленні ані ён, ані хто з гайдукоў не заўважыў, як двое-трое мужчин завіхнуліся ля бра­мы і старая разлапістая вярба пахілілася, затрашчала і грымнулася долу, ломячы сукі. Гайдукі міжволі азірнуліся ў той бок. Загарадзіла браму як кратамі: ані возу ані вершніку не праехаць. А тым часам ля хлявоў помнілі пра сваё: адзін момант і з расчыненых варотаў кароўніка, стайні, наватсвірна і вазоўні на дзядзінец павалілі каровы, цялушкі, цяляты, коні з жарабятамі і авечкі са свіннямі. Пах вады ў калодах пацягнуў няпоеную жывёлу, як магніт жалеза. Статак пёр наперад, нібы кавалерий­ская лава: сабачы брэх, іржанне, мычэнне і рохканне зліліся ў адзін несамавіты гук.
Не паспелі гайдукі агледзецца, як апынуліся ў куце дзядзінца, дзе не тое што гарцаваць, павярнуцца месца не ставала. Жывёла тоўпілася, катлавалася ў невялікай прасторы двара, імкнучыся туды, дзе мацнейшыя і дужэйшыя ўжо наталялі смагу. Дзверы пабудоў ураз зачыніліся, а людзі ад іх некуды пазнікалі. Гайдукі няўцямна азіраліся, круціліся на сёдлах, ставалі ў страмёнах, не ведаючы, што ж далей. Нехта яшчэ стрэліў угару, але ў агульным гармідары гэта нічога не значила.
- Спакойна, хлопцы! крыкнуў цівун.
Яго таксама знесла ў кут жывой паводкай. Заціснуты чарадой цялушак, ён тузаў повад, спрабуючы расштурхаць непадатлівае атачэнне ды выбрацца, дзе вальней, хоць і не знаходзіўтакога месца.
- Нічога! Мы ім зараз пакажам! падбадзёрваў сваё ваярства Васіль.
- Пакажы! пачулася з гары і на цівуна пляснулася пятля аркана.
He паспеў ён тузануцца, як локці моцна прыціснула да тулава, а самога пацягнула з сядла. Аркан кінулі з вакна на гарышчы. Стась выканаў задание як належыць і не даваў слабіны.
- Хлопцы! Секаніце аркан, хто там бліжэй! зароў раз'юшаны цівун, упіраючыся, каб не зваліцца пад капыты ко­ней. Ды зброю, зброю набівайце, наб'ем ім дзічыны!
- Ані руху, гіцлі! -уладны голас спыніўтых, хто памкнуўся дапамагчы правадыру, альбо пацягнуўся за парахоўніцай, каб падрыхтаваць бескарысныя на тэты момант мушкеты.
3 расчыненых вакон пазіралі чорныя вочкі некалькіх руляў. Дурны зразумеў бы, чыя перавага.
- Кідайце зброю, ваяры, а то кароў перапужаеце, запусцяцца сярод лета. Хто не паслухаецца, шротам пачастуем, а то і куляй.
Адказам было панурае маўчанне. Васіль перастаў выкрыкваць пагрозы і толькі тузаўся, марна спрабуючы вызваліцца. За кожнай спробай аркан падцягваў яго разам з канем бліжэй да ганка.
- Вы што, аглухлі? пан Лявон выйшаў на ганак з гульдынкай гатовай да стрэлу. Мушкеты, пістолі, шаблі, нават ладоўніцы, усё неадкладна кідайце на зямлю. Вайну сваю вы прайгралі. Не важцеся на які фартэль, бо ён будзе апошнім у вашым жыцці. Закон на нашым баку: уварваліся збройна -з-за аднаго неразумнага маем права перастраляць усіх. Усведамілі?
Нехаця, з чырванню на пысах спачатку хто-ніхто, а затым І ўсе няўдалыя захопнікі пачалі кідаць зброю пад ногі коням.
- А зараз прабівайцеся конна вунь туды, пан Лявон паказаў гульдынкай на чорны правал уваходуўглыбокі склеп. Злазьце і ўсклеп!
Яктолькі гайдук прабіваўся да склепа, хлапчукі пераймалі каня і паўз пабудовы, дзе было вальней, адводзілі ўбок. Адзін за адным, лаючы сябе, аканома і ўвесь белы свет, гайдук! давал! нырца ў цемру склепа і адтуль ужо далятала !х роспачнае зласлоўе. Раптам вясёлы дзіцячы крык перакрыў агульны гоман:
- Ага, ваўкі, папаліся!
У замяшанні двое ці трое гайдукоў зніклі ў шчыліне між пабудовамі, спадзеючыся на ратунак. Адтуль і даляцелі ўскрыкі і рогат.
Далей пайшло без прыгод. Дзверы склепа зачыніліся, цяжкія засаўкі прыпячаталі перамогу. Тыя, у воўчай яме, былі пад шчыльным наглядам падлеткаў і ўвязанага на доўгім пастронку брытана. Заставаўся правадыр, цівун. Падцягнуўшы Васіля з канём да ганка, Стась для пэўнасці апошні раз напяў ар­кан і кінуў аднаму з рэзідэнтаў, які ўслед за Шарэвічам выйшаў на ганак.
- Злазь, палкоўнік, зняважліва кінуў рэзідэнт. Возьмем яго, хлопцы, ў сені, павярнуўся ён да двух дужых дзецюкоў за сваёй спіною. -Звяжыце пакуль, размова пазней будзе.
- Няма нам пра што гаварыць, адрэзаў Васіль, бліснуўшы злымі цыганскімі вачыма. Зараз пан прыляціць, то памяняемся месцамі. Атады ўжо я вырашу, ці будзе гаворка ці прамовіць мой бізун!
Шарэвіч уважліва прыслухоўваўся да пагроз цівуна. Заслеплены паразай і прыніжэннем, Васіль страціў асцярожнасць і міжволі здраджваў тое, пра што ў ягоным становішчы было разумней маўчаць.
- Кажаш, пан прыляціць? Таксама са стралянінай? пан Лявон зірнуў на цівуна.Не будзьтакі пэўны, каб потым не расчаравацца, аканом павярнуўся да рэзідэнта, Пане Яраслаў, вазьміце брычку ды скочце за сведкамі. Трэба ж ім паказаць нашых нязваных гасцей. Добра, што не трэба паказваць чаго горшага.
Па ім было не пазнаць, што ўсё яшчэ не верыў у сваю бяскроўную перамогу. Затое дворня глядзела на яго як на збаўцузтатарскагаясыру.Дзядзінецпачаўзапаўняццалюдзьмі, як толькі пан Лявон з'явіўся на ганку. Усім карцела бачыць "ваўкоў", пакананых такім незвычайным спосабам. 3 вясёлай гаманой разбіралі жывую мешаніну быдла па катухах і стой-
лах. Астатняе прыбярэцца пазней. Але аканом так не думаў, азірнуўся за Алесем.
- Алесік, вазьмі хлопцаў, хто здатнейшы, ды праляціце па наваколлю. Раптам гэтыя злыдні яшчэ што надумалі. У вёску праскочце ды папярэдзьце, хай сцерагуцца, а калі што, неадкладна наказваюць, дапаможам.
Абаронцы маёнтка сцякаліся да склепа. Хто ўзброены, а хто і так. Перагаворваліся, чакалі загадаў, разумелі, што зроблена галоўнае, але не ўсё.
- Пакуль у раскладзе нічога не мяняем, распарадзіўся пан Лявон. Ноч нам трэба перажыць з пільнымі вартамі. За гэты час паведамім улады. Сведкаў папросім застацца нанач, не бойцеся, нас не зможуць. А зараз тых з ямы вядзіце ў склеп, а то ім з брытанам сумна, у купе весялей.
Пад здзеклівы смех і кпіны двух гайдукоў прапіхнулі ў нізкія дзверы склепа. Асабліва шчыравалі ў лаянцы жанчыны. Позна пра ўсё даведаўшыся, яны зараз перажывалі трывогу і непакой за лёс свой і дзетак, жахаліся, што магло чакаць іх дачок, кал і б гэтых пацукоў не ўдалося загнаць у пастку. Пан Лявон знакам суцішыў крыкі і стаў насупраць адчыненага сутарэння. Некалькі паланёных стоўпілася наперадзе, з-за спін, наколькі дазваляла месца, выглядвалі іншыя.
- Слухайце ўважліва, каб пасля не перапытваць, прамовіў Шарэвіч да гайдукоў. Вы парушылі права і нанеслі абразу ўладальніцы маёнтка, нашай пані Яніне Забела, павятовай стольнічысе. Учынілі шкоду яе маёмасці. За ўсё гэта з вас спагоняць належныя ўлады.
Пасля апошніх словаў з склепа данеслася глухое вуркатанне. Бліснулі вачыма смялейшыя з пярэдніх. Але мушкеты, нацэленыя проста на уваход, пераконвалі да паслухмянасці. Кароткі час, праведзены ў цемры, астудзіў нават гарачэйшыя галовы. Такой паразы лайдакі і ў сне не спадзяваліся.
Не вабіла іх і сустрэча з уладамі. Шмат каму з іх несла непазбежную цікаўнасць тых уладаў да папярэдняга адрэзку гай-
дуцкага жыцця, а там рознае магло прыгадацца, асабліва калі ва ўспамінах возьме ўдзел пан маладобры, прасцей кажучы, кат.
- А навошта ж тыя ўлады, пане? памяркоўна азваўся адзін з пярэдніх. Хіба ж яны нас паланілі?
Гул ухвалення з глыбіні склепа сведчыў пра адзінадушнае прызнанне заслуг ваяўнічага аканома.
- Мы ж не мястэчка наехалі, а тутпан гаспадар, падтрымаў яшчэ адзін дыпламат, баючыся, што адзін голас не пераканае гэтага адважнага старога, хай яму не спіцца, не ляжыцца, як ён "ваўкоў" зняславіў: гэта ж ні ў адну карчму не зойдзеш!
Шарэвіч хаваўусмешкуўвусах. Падлізванне гайдукоў,тытулаванне гаспадаром павінны на думку небаракаў змякчыць яго сэрца. Гайдукі пагаджаліся аддацца пад яго руку і прысуд. Іх гарбаваныя спіны і азадкі прымуць належную долю бізунамі, а тым больш дубцамі нават з зада вал ьненнем, калі мець на дум­цы пачастункі ката.
- Цешыць, што нешта вы самі дапетрылі, сказаў пан Лявон. Калі ўжо мы гаспадары, то якчастковае адшкадаванне забіраем вашу зброю і коней.
- Коні ж не нашы! Панскія! роспачна крыкнулі са склепа.
Там лёгка звязалі страту коней з выплатай утрымання. Пан Лявон пацвердзіў такую магчымасць падзей.
- Пэўна пан ведае, як разлічваецца падданы, што насуперак яго волі ўчыніў з панскай маёмасцю нешта неразважнае?
- Ого! Добра ведае! Хоць не вяртайся!
- Ну, вам жа не сёння вяртацца, супакоіў гайдукоў аканом. Атам і пан крыху супакоіцца, палагаднее.
- Як гэта не сёння! сярдзіта выгукнуў рослы, даволі сталага веку гайдук. Пан што, лічыць нас вязнямі? Я шляхціц, ніхто не мае права мяне арыштоўваць! Пану гэта вядома!
Палымяная прамова абаронцы шляхецкай недатыкальнасці, па ўсім было відаць, аканома не ўзрушыла.
- Можа ацан і шляхціц, але звычаяў не ведаеш, здзекліва адказаў пан Лявон. Хіба я вас арыштоўваў? Нават слова та-
кога не ўжывалася. Я ж не ведаў, што вы ў госці завітаеце. Не падрыхтаваўся. Сустракаю вашмосьцяў, як магу. Пачастую па сціплых нашых магчымасцях. Ежа для вас ужо варыцца, па чарцы возьмеце, адпачнеце, выспіцеся пасля рыцарскай забавы. Я тым часам падумаю, як мне такіх гасцей празодзіць. Ізноў жа шляхецкі звычай наказвае трымаць госця ў доме кожным спосабам. Я вось коней вашых не даю, каб не пагрэбавалі маёй гасціннасцю. Ці пана ваяводу задаволіла маё тлумачэнне? Шарэвіч ветліва пахіліў галаву да шляхетнага захопніка.
Высакародны палонны страціў рашучасць, але не здаваўся:
- Нешта пан цёмна разводзіць. Мы людзі простыя, кажыце, што думаеце рабіць з намі.
- Ага! Лепш адразу ведаць! -выгукнулі ад менш важнага саслоўя.
- Што тут цёмнага? здзівіўся пан Лявон. Гэта вы мне загадкі даеце. Да ўладаў не хочаце, пану на вочы паказацца баіцеся. Мне што, выпусціць вас, каб у крыўдзе яшчэ чаго натварылі? А ў нас справы ляжаць, таму паседзіцё тут пакуль што.
Склеп маўчаў, збіты з панталыку довадамі аканома. Самі амаль сяляне, не маглі адмовіць іх слушнасці.
Зразумелі, значыць, падвёў рысу пан Лявон. Не атрымалася па вашаму. Выбраліся рабаваць і пляндраваць. Пэўна людзей бы пакалечылі, дзяцей ды жанок напалохалі, а то і зняважылі каторую. Хіба ж вам упершыню! Што чакаць ад шалёнага ваўка?
Непрыхаваная пагарда, пачутая "ваўкамі" ці не ў першы раз так адкрыта, выказаная без ценю вагання альбо страху, да чаго яны прывыклі, не столькі раззлавала, колькі насцярожыла ix. Адкуль такая смеласць у гэтых кліноцкіх, адкуль зухвальства? Ці не стаіць за гэтым аканомам які можны? Ці не занадта пасягнуў пан Бурскі?
Мы, пане, людзі на панскай службе. Між нас І шляхта, і ваяры не з горшых, напомніўтой жа памяркоўны.
- Яно і бачна, што ваяры, але ці не з горшых? зняважліва кінуў Шарэвіч. Так што кожнаму належыць адпаведна стану: шляхце на дыване, а ваяроў скрозь дубцы. Войска не маем, то баб у шыхты паставім ды разы са тры прапусцім. Ну а про­стых, то звычайна: на лаву ў стайні і ўвесь клопат. Мабыць так і зробім.
Шарэвіч дамогся свайго: разбіў гайдуцкую еднасць, прыбіў пыху і пахаваў надзею на беспакаранасць, што грунтавалася на страху перад "ваўкамі". У гайдуцкай грамадзе пасеялася апаска, што гэты аканом можа перадаць іх уладам, калі яму пярэчыць ды фанабэрыцца сваім шляхоцтвам. Шляхцюкам могуць і дараваць, а тых, простых, гарапашных нішто не ўратуе. Таму, калі рослы шляхціц ізноў выгукнуў: "Злыя жарты правіш, пане", на яго накінулася цэлая гурма сяброў па няшчасцю. Але пан Лявон пачуў і адказаў.
- Ты, ацан, лепш пра споведзь падумай, чым мяне папракаць. Адно магу дазволіць: няхай адзін з вас завязе ў двор звестку, што з цяжкой бітвы з каровамі ды пастухамі выйшлі жывымі-здаровымі, чаго і ласкаваму пану зычыце. Парайце, каб не квапіўся з выручкай, бо вам і так цеснавата.
- Няма дурных самому на ражна лезці, пачуўся смех у склепе.
Тыя, штоў дзвярах, маўчалі, алебыло відаць, як не вабіць іх прапанова аканома. Адно ўсёй грамадою слухаць панскія кпіны, іншае самому.
- Злы ганец-то ганцу капец!
- Лепш у склепе пераседзець, а на лаву і там не мінеш! Будзе Пракопу працы.
- Аднадушна, як на ўдалым сойміку, засмяяўся пан Лявон. Ну, як сабе хочаце! Пашлю каго са сваіх.
Разумеў, што значыць з'явіцца гайдуку без каня, без зброі, з навіною, як стары аканом з купкаю чэлядзі ды чацвёркай шляхты паланіў іх зграю, якой ніхто словам, не тое, што чынам, упоперак стаць не асмельваўся! Ён ужо збіраўся загадаць,
каб склеп запіралі, пакуль вячэра не будзе гатова, як адтуль пачуўся вокліч:
- Я паеду, калі трэба, срозь корак у дзвярах прабіваўся хлопец ладнай постаці, з разумным і нават прыемным тварам.
- Едзь, Багдан! Пан цябе любіць, не зачэпіць! Ды і Пракоп з намі застаецца, загаманілі ўслед смеламу, зарагаталі.
Смех гайдукоў пануЛявону быў незразумел ы. Бо ён нічога не ведаў пра абавязак Пракопа частаваць сваіх паплечнікаў бярозавай кашай, а то і бізунком па прызначэнню пана.
Малайчына,Багдане!Затаварыстваідзеш.Панпагрыміць і сцішыцца, а тады ўжо мы... склеп гудзеў воклічамі падтрымкі і натхнення ахвярнаму, каб той раптам не перадумаў.
- Ідзі, хлопец, на стайню, атрымаеш каняку і аброць, па­куль я падрыхтую ліст да твайго пана, загадаў аканом. А вы там, у склепе, агню не зацерушыце, салома ж! папярэдзіў па­лочных, даючы знак зачыняць дзверы.
Дзверы зарыглявалі, неўзабаве каля іх засталася толькі варта. Васіль Яцута, абматаны ўсё тым жа арканам, стаяў у се­нях пад наглядам. Якраз у пару каваль прынёс самаробныя кайданы і прыладзіў ix на цівуна, аркан можна было зняць.
- Бачыш, на цябе зробленыя. Але гэта, калі не прыйдзем да паразумення. Сядай, пагамонім, Шарэвіч апусціўся ў крэсла. Цівуну падалі зэдлік. Хлопцы ў склепе вызначылі ганцом нейкага Багдана. Ты не пярэчыш?
- Не, няхай, Васіль прысеў на зэдліку, дзвынгнуўшы жалезамі.
Тое, штозапыталіяго меркавання,відавочнападзейнічала станоўча. Зацятасць, злосць не сыйшлі з твару, але як бы памякчэлі, страцілі сілу. Можа і кайданы паўплывалі: канчаткова ўсведаміў паразу. Шарэвіч хуценька крамзануў некалькі радкоў.
- Калі хочаш, накажы што з ім, я дазваляю, кіўнуў на Багдана, які з’явіўся за лістом.
Цівун толькі прамармытаў:
- Раскажы там усё.
Відаць было, што не дорыць хлопца прыязнасцю.
- Раскажу, паціснуў плячамі гайдук. Але ж і выбраў мне вашмосьць стаенніка, павярнуўся ён да пана Лявона, каб не са старэйшым размаўляў, то пажадаў бы яму век на такім не­мым без сядла ездзіць.
- Усцешна, што век мой шануеш. Горш, што раней гэтага не зрабіў, адрэзаў аканом. Едзь з Богам, і больш сюды ні нагой!
Ганца выпусцілі, адкаціўшы карэту: стан аблогі не быў зняты, наперадзе была няпэўная ном. Абяцаная прысутнасць пары суседзяў з людзьмі, а магчыма і ксяндза, дадавала бадзёрасці, але Шарэвіч ведаў, з кім увязаўся ў змаганне. Не выключаў, што Бурскі можа сабраць хеўру блюдалізаў і нацкаеаць на Клінок, вызваляць пакрыўджаную шляхту. Дай, Божа, сілы!
- Здаецца, можам пагаварыць. Адразу кажу, маўчаннем анічога не выйграеш, пан Лявон устаў і незаўважна для цівуна паказаў прысутным на дзверы. Усе выйшлі.
- А я нічога не прайграў! агрызнуўся Васіль.
Шарэвіч паківаў галавою.
- Наезд не ўдаўся, войска тваё ў склепе, сам у жалезах, Ён памаўчаў, даючы цівуну час падумаць. Невядома ці захоча пан мець надалей такога цівуна, бо ці будзеш мець послух у гайдукоў. А ты кажаш, не прайграў.
- Яшчэ пабачым, пабачым! голас Васіля загучаў пагрозай, але падняць вочы на пана Лявона рашучасці не хапала.
- Пабачым, кажаш? Шарэвіч устаў і падыйшоў бліжэй.
Раптам, ведзены здагадкай, запытаўся нечакана для сябе самога, а тым болей для цівуна:
- А не спадзяешся ты пабачыць пана Хмялеўскага?
Васіль ледзь заўважна скалануўся ўсім целам. Рука тарганулася, нібыта, каб перахрысціцца.
- Не палохайся, я не вядзьмак, каб нейкія прывіды паказваць. Я пра сапраўднага пана на Крушні, пра жывога чалавека кажу, Івана Хмялеўскага. Калі мы разам цябе за два наезды абскардзім? Даўнасць, не сплыла, бо Хмялеўскі лічыцца ў вой­
ску, а гэта даўнасць падоўжвае, Шарэвіч пільна ўзіраўся ў твар цівуна.
- Н-не, не можа быць, прахрыпеўтой. Дурыце мяне!
Было відаць, што ён збіты з панталыку, разгублены і крыху напужаны.
- Не ведаю я ніякага Хмялеўскага! раптам узарваўся цівун і, сціснуўшы сківіцы, адвярнуўся ад аканома.
- Чаго ж тады злуеш? спакойна запытаўся Шарэвіч. Я хачу, каб ты зразумеў, у якім апынуўся становішчы. Пан не такі дурань, каб прызнацца, што цябе паслаў. А ў цябе не хапіла мазгоў уцяміць, што ты не просты гайдук, і будзеш вінаваты, як завадатар нападу. А ўтакім разе лёгка паверыцца, што і Крушню наехаў сваёй задумай. А пан Бурскі скажа, што толькі ўзяў яе пад ахову да вяртання Хмялеўскага, бо і пан Юрага памёр.
Спакойнае тлумачэнне, відаць пачало даходзіць да розуму Васіля. У вачах, зноў скіраваных на аканома, недавер мяшаўся з трывогаю. Не надта моцны ў законах цівун заўсёды палягаў на сіле і ўладзе свайго пана, якога адорваў поўным даверам. Усё было добра, па куль васілёва зграя перамагала. Але вось здарылася параза і тэты стары шляхцюк даводзіць, што расплата можа абрынуцца на аднаго цівуна, а пан не толькі не дапаможа, але і адступіцца. Не хацелася Васілю верыць, але і зусім не лічыцца з пачутым было цяжка: вельмі ўсё гучала пераканаўча. А што пан лёгка знойдзе сабе іншага васіля, не сумняваўся.
- Дзякуй, хлопча, Богу, што не даў я вам каго падстрэліць, а то і на кол мог бы сесці, альбо, як вепрука, на чатыры кавалкі падзялілі б. Аты тут ерапенішся! Не шляхціц жа!
Прывід жудаснай кары канчаткова прабіў кару самаўпэўненасці. Раптам пабялелы твар цівуна не адразу вярнуў сваё смуглявае адценне. Ён маўчаў, утаропіўшыся ў падлогу, нарэшце глуха прамовіў:
- Пан майстар на пасткі, гуляе з чалавекам, як кот з мышшу. Што вам ад мяне трэба, бо разумею, што ў вашых руках?
"Што ж, большага ад яго не даб'ешся, падумаў пан Лявон. Не дурань усё выкладваць, але зламаўся ўсё-ткі." А цівуна грызлі свае думкі: "Лепш ужо з гэтым, чым у мястэчка. Здаецца, на лайдацтва не здольны. Пан то пан, але маю галаву мне ратаваць..." Як усе нягоднікі, трапіўшы ў бяду, цівун адмаўляў пераможцам права карыстацца тымі спосабамі, якія сам ужываў у адносінах да сваіх ахвяраў. Яшчэ раз зірнуўшы ў твар Шарэвіча, цівун азваўся на дзіва паслухмяна:
- Адкажу пра ўсё, што спытаеце, пане.
- Вось і добра, пагадзіўся аканом. Даб'ем торгу, для цябе выгаднага, для мяне зручнага. Зараз пры сведках раскажаш, хто цябе паслаў, што загадаў, як ты павінен быў загад выканаць і што табе за гэта абяцалі. Паперу падпішам і надзейна схаваем. Калі мне альбо сведкам ад твайго пана ці ад цябе якая прыкрасць здарыцца, папера трапіць уладам, проста ў Літоўскі Трыбунал. Жывы я, Клінок не крануты жыцьмеш і ты.
Абодва памаўчалі, кожны са сваімі невясёлымі думкамі.
- А як з панам? вырвалася ў Васіля.
Ён сам не заўважыў, што шукае рады ў Шарэвіча. I той пайшоў насустрач:
- Я думаю лепш за ўсё вінаваціць сябе самога, а мяне толькі лаяць, што абхітрыў. Скеміў?
- А калі сведкі...?
- Разумею, кіўнуў Шарэвіч. Надзейныя людзі, словам гонару заручыліся. Адзін з іх ксёндз. Дык што, будзеш спавядацца? -усміхнуўся аканом.
- Клічце сваіх сведкаў, з нейкім адчаем сказаў цівун. Але калі мяне дурыце... пагрозліва дадаў ён.
- Эх, Васіль, Васіль! Ну хоць зараз падумай, ці ўсё на свеце толькі сілай ды нахабствам трымаецца, ці можа вызнаецца людзьмі нешта іншае. Вось пакульсхаджу, падумай.
СОИМ1К
Пасад Рэчы Паспалітай належаў абранаму каралю пажыццёва і хоць не перадаваўся ў спадчыну сынам, даваў немалыя выгоды не толькі самому манарху.
Была магчымасць пакінуць нашчадкам княскія тытулы і немалую маёмасць, забяспечыць удаве каралеўскае ўтрыманне коштам дзяржавы. Уладар краіны мог распараджацца велізарнымі зямельнымі плошчамі з карысцю для сябе і набліжаных асобаў. Ад караля залежала атрыманне пасад і пачэсных тытулаў.
Вызваленне пасаду Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў ажывіла, як за кожным разам, рой дыпламатаў, пасланнікаў, давераных асобаў і ўсялякага роду агентаў ад каралеўскіх і княскіхдвароўЕўропы. Прыйшліўрухсілы прэтэндэнтаў і ў род­ных межах. Умацоўваліся традыцыйныя групоўкі: французская і аўстрыйская. Перамога французскай партыі несла сугучную Вэрсалю міжнародную арыентацыю: у першую чаргу спыненне войнаў з Турцыяй, бо Францыя мела з ёй традыцыйна прыязныя стасункі. Гэта вяло да непазбежнага аслаблення сувязяў з архіхрысціянскім венскім дваром, глыбока зацікаўленым у сумеснай барацьбе з турэцкім наступам на хрысціянскі свет, у першую чаргу на землі, лакомыя для Аўстрыі. За аўстрыйскім цэсарскім дваром стаяў магутны прастол Рымскага Папы, уплыў якога на Рэч Паспалітую быў ва ўсе часы велізарны. Выбар, як бачым, быў істотны і нялёгкі, кожны бок меў аргументы pro et contra дзеля згуртавання прыхільнікаў.
Збірала адданых вакол свайго штандару і каралева-ўдава Марыя-Казімера. Нашчадкі памерлага караля мелі немалый шанцы ў змаганні за трон і яна хацела іх выкарыстаць, не забыўшыся і пра сваё месца пры новым манарху.
Для народа-шляхты Рэчы Паспалітай лозунг "Дзяржава гэта мы" быў лепшы, чым "Дзяржава гэта я". Але што застанецца ад "залатой вольнасці", калі замежны канкурэнт
узорам сваей радзімы пасягне па "absolutum dominium"? Сыны панаваўшага караля былі абазнаныя з асаблівасцямі ладу шляхецкай рэспублікі, дзе ў кіраванні дзяржавай бярэ ўдзел значны слой насельніцтва, бо ад дзесяці да пятнаццаці адсоткаў. Ледзь не кожны магнат Кароны і Вялікага княства Літоўскага,перафразуючыпазнейшуюпрымаўку, "насіўукішэні каралеўскую карону". Таму нешчаслівы канкурэнту крыўдзе на белы свет за непрызнанне мог лёгка перакінуцца на барацьбу пад лозунгам "калі не Я, то і Яму трасцу!".
Рашэнне Сойму іншым разам залежала ад згоды ці нязгоды якога-небудзь Піліпа з Канапель, чый голас каштаваў чарку гарэлкі.
28 чэрвеня 1696 года прымас Радзеёўскі склікае Сенат, які складалі прадстаўнікі выканаўчай улады і святарства ад абодвух складовых частак Рэчы Паспалітай.
Абмеркаваўшы становішча, прызначылі на 29 жніўня канвакацыйны Сойм. Алеперад Соймам прымас мусіўвырашыць адну дакучлівую спрэчку. У вялікім торжышчы вакол незанятага трону дапамога ці голас кожнага, ад магната да сціплага павятовага пасла, мела сваю вартасць і на яе заспакаенне прэтэндэнтам былі патрэбны грошы. А не ўсе іх мелі. Да такіх належаў і Якуб Сабескі. Ды і каралева шукала іх для падтрымкі сваіх сыноў, не забываючыся і пра сябе. Бліжэйшай крыніцай былі скарбы Яна Сабескага.
Таму ў першыя дні пасля смерці Яна III распачалося змаганне за яго спадчыну між старэйшым сынам і каралевай. Адно аднаму не саступалі ў сквапнасці і бесцырымоннасці. Кінуліся да скарбаў караля і Любамірскія: маршалак і вялікі каронны падскарбі Станіслаў і ягоны брат Геранім. Якуб прывёў да прысягі каралеўскую гвардыю і выставіў варты ў каралеўскім палацы, а Любамірскія, як дзяржаўныя міністры, паставілі пячаткі на скарбец.
Раніцой 18 чэрвеня, на другі ж дзень пасля смерці бацькі, Якуб праз двух біскупаў паведаміў каралеве, што не пусціць яе ў замак. Толькі пры падтрымцы касцельных іерархаў і натоўпу
варшавянаў каралева змагла размясціць труну з целам Яна III ў замку. У другі замак, у Жолкві, навыперадкі панесліся давераныя каралевіча Якуба і прыхільнікі каралевы, каб накласці свае пячаткі і выставіць стражу. Калі па ўзаемнай часовай згодзе справай падзелу маёмасці між каралевай і сынамі занялася "прыяцельская рада" на чале з прымасам, Якуб настойваў на атрыманні ўсяго. Рашуча выказвалі прэтэнзіі Рэчы Паспалітай браты Любамірскія, імкнучыся пазбавіць Якуба сродкаў на элекцыйную кампанію. Нарэшце ў палове ліпеня падзел адбыўся на карысць каралеўскага дому. Незадаволеныя Любамірскія не склалі зброю і распачалі барацьбу на сойміках. Там начало шырыцца патрабаванне адсутнасці каралевы ў Варшаве падчас Канвакацыйнага Сойму і выключэнне паляка-"Пяста", гэта значыць Сабескага, з элекцыі.
На гэткім перадвыбарчым Сойме дэлегаты ад шляхты абмяркоўвалі прапановы і абяцанкі прэтэндэнтаў і такімчынам вызначалі найбольш адпаведных. На Канвакацыяхсутыкаліся ў змаганні за галасы шляхты канкуруючыя групоўкі, яктады казалі, факцыі. Гэта быў адзін з нешматлікіх момантаў у палітычным жыцці, калі просты шляхціц, пасланы паветам з адпаведнымі інструкцыямі, мог пакарыстацца сваімі прывілеямі: дэкляраванай роўнасцю і правам "liberum veto".
Перадэлекцыйныя соймікі і Соймы былі сапраўдным святам сярэдняй і дробнай шляхты. Поспех той альбо іншай групоўкі на Сойме залежаў ад колькасці яе прыхільнікаў, абраных пасламі на перадканвакацыйных сойміках шляхты ў ваяводствах, землях і паветах па ўсёй дзяржаве. Групоўкі ўплывовых асобаў навыперадкі імкнуліся ўздзейнічаць на ход соймікаў і шляхта на нейкі момант адчувала сваю сукупную сілу I значнасць. Зразумела, што пад уціскам магнатэрыі маса паноў-браці рабілася інструментам у руках сваіх можных братоў. Неабмежаваны ўплыў магнатаў на паводзіны шляхты наўпрост і ўскосна, пры адначаснай магчымасці ўпартаму засцянкоўцу ўзняць вэрхал і сарваць Сойм, неслі велізарную верагоднасць выпадковага выніку такога сходу. Не кожны
адважваўся прэтэндаваць на ролю маршалка сойміка, а тым больш Сойма. Маршалам мог адчувальна ўплываць на ход і вынікі сесій, пэўнымі знакамі ці заўвагамі выводзіць на арэну адпаведных байцоў, у яго моцы было, калі і каму даць слова. Вялікі ўплыў меў пры складанні laudum, пастановы сойміка, пры рэдагаванні інструкцый паслам на Сойм, што было адной з важных задач соймікаў. Стырнавому няўстойлівага і крохкага карабля шляхоцкай дэмакратыі патрэбна было складанае спалучэнне красамоўства, талерантнасці, настойлівасці і гнуткасці, а, найперш, бязмежнай цярплівасці. Без гэтыхякасцяў немагчыма было дапяць жаданай прыстані.
Таму прасоўванне на маршалкаў патрэбных асобаў было вялікім клопатам палітычных колаў. Дзеля гэтага ў ваяводствы, землі і паветы рушылі ўплывовыя асобы, каб забяспечыць падтрымку, сфармаваць грамадскую думку, закруціць інтрыгу на карысць сваёй групоўкі.
♦ ♦ ♦
3 такімі намерамі набліжаўся да павятовай сталіцы ўладальнік утульнай нятаннай карэты, запрэжанай шасцярыком. Эскорт быў, як на тыя часы, можа і невялікі, але выстаўны. Вершнікі маладыя, коні добрыя, у адну масць, зброя і вопратка паказвалі, што пан на гэтым не ашчаджае. Штрыфелі кунтушоў, аблямоўкі, чапракі усё ў адным колеры, пёры на шапках усе аднаго памеру. Зайздрасць брала, на гэткае гледзячы!
Карэта, ахова, бляск аздобаў, лак гербаў між жытніх палёў, зялёных паплавоў ды прыціхшых вёсак усё гэта было як прывід іншага жыцця, свету замкаў, палацаў, каштоўна выстраёных паноў і паняў, святочнай мітусні перад храмамі, баляў у магнацкіх і каралеўскіх дварах.
Сустрэчныя сяляне доўга стаялі без шапак, у нізкім на­клоне, углядаючыся ўслед такому багаццю і вялікапышнасці. А картэж ехаў бестурботна, весела гамонячы, зусім не стомлены дарогаю. Мясціны былі хоць і лясныя, але, дзякаваць Богу, спа-
койныя. А што пыл ды крыху цяплей, чым хацелася б, то гэта бяда невялікая, можна вытрымаць. На адлегласці, каб не псаваць велічнасці панскага выезду, цягнуліся некалькі вялікіх фурманак. Што на іх месцілася пад шырокімі палатнінамі, цяжка было меркаваць. Мабыць лягчэй было б гадаць, чаго там няма, бо ў тыя часы нават на вайну шляхціц валок за сабою ладны хвост абозу. Чым той ваяр быў значнейшы і багацейшы, тым даўжэйшым быў тэты хвост. Злыя пёры пісалі, што дадатковы склад вялікалітоўскага войска ці не ў пяць разоў перавышаў колькасць ваяроў. Што ж дзівіцца ў час міру і спакою, ды яшчэ даведаўшыся, хто ўладальнік карэты. Сам пан кашталян Траян Храптовіч, гербу Адравуж, сенатар, гаспадар прыбытковых старостваў, чалавек немалой вагі як у Вільні, так і ў Варшаве выбраўся з нейкай нагоды ў родныя мясціны. Меў ён і тут уладанні, але прывялі яго, напэўна, больш важкія прычыны, чым агледзіны сваіх добраў.
Не даехаўшы да мястэчка, ля высокага крыжа карэта з аховаю збочылі на прасёлак, абоз жа павалокся далей, каб спыніцца ля карчмы, лепшай не толькі ў мястэчку, але на думку яе гаспадара, ва ўсім павеце.
Галава каравана, узнімаючы яшчэ большыя клубы пылу, жвава рушыла да багатага двара, што адкрываўся вачам, абкружаны з трох бакоў паркам і закінутым, ці не наўмысна, са­дам. Прыгожы І з выгляду ўтульны палац глядзеў вокнамі фаса­ду проста на дарогу ў прысадах, а прасторны дзядзінец перад ім абкружалі шпалеры кустоўя.
- Ладны дварок мае Сцяпан, пахваліў у душы падарожны.
Карэта тымчасам няспешна кацілася ўкруж дзядзінца, каб спыніцца акурат ля прыступак, дзе з вясёлай усмешкай ужо чакаў гаспадар, Сцяпан Тур, павятовы маршалак, даўні сардэчны сябар, таварыш вайсковых паходаў шаноўнага госця.
Як толькі апрануты па венгерску гайдук адчыніў дзверы карэты і адкінуў прыступку, абодва рушылі адзін аднаму насу-
страч, раскінуўшы рукі для абдымкаў. Абняліся моцна, двойчы пацалаваліся, зірнулі адзін на аднаго, ізноў абняліся.
- Ну, Сцяпане, здароў будзь!
- Траян, браце мілы! Вачам сваім не веру!
- Пастарэў? Et singula praedantur anni, гады, мінаючы, абдзіраюць з нас усё. Здаецца, так казаў Гарацый, засмяяўся госць, пэўны, што з яго абадралі далёка не ўсё.
- Не адзін год чакаю, але не спадзяваўся такой радасці. Fugaces labuntur anni, слізгаюць хуткабежныя гады! сугучна сябру праскандаваў гаспадар. Як жа даехаў?
- Дзякуй Богу без прыгод. Гэта ж колькі часу не бачыліся!
- Далёка, бач, ад Вільні да нашых гоняў, мякка паўшчуваў Тур. Але ж, fata nolentem tranhunt, прызначэнне вядзе таго, хтоўпіраецца!
- Ды яно, як выберашся, то нібы і недалёка, але выбрацца баішся, апраўдваўся госць.
- Не назавеш ты госця злыднем,
Што едзе на тры дні, а прагасцюе тыдні?
Абодва весела зарагаталі. СцяпанТурузяў ад служкі кубак і падаўз наклонам.
- Каб добра жылося, каб усяго вялося! прымовіў Храптовіч і з асалодай выпіў.
- Венгерскае? Toe самае? сцвердзіў запытальна.
- Але, тваё любімае, адказаў Typ. Дзеля госця бярог, усміхнуўся, задаволены.
- Дзякуй, браце! То вядзі ж у свае парогі. Але, не, пачакай, дай вокам кіну.
Храптовіч прыпыніўся перад самымі дзвярыма і павёў поглядам па наваколлю, наколькі дазвалялі густыя прысады. Сл ізгануў паглядам па дворні, якая тлумна ціснулася ля пабудоў, каб не блытацца пад рукамі панам, але і не прагледзець чаго цікавага.
- Добра ў цябе тут. А то з гэтай скрынкі, махнуў рукою на карэту, не вельмі што пабачыш. Добра! I палі, і лес, і вада. Рыба, пэўна, ёсць? паказаў на ладную сажалку, што паблісквала з-за ДРэў.
- Ёсць і рыба, і ракі. На свой стол хапае.
Храптовіч ухвальна кіўнуў:
- Усё як трэба і нічога не зашмат, як на мае ўпадабанні. Ну, дакладна пазней агледзім. Я, браце, хоць і віленскі пацук, але сэрцам заўсёды ў маёнтак цягнуся.
А Сцяпан Typ прыглядаўся ахове, якая яшчэ не спешылася і стаяла амаль вайсковым парадкам.
- Але I хлопцы ў цябе! -усклікнуўён у шчырым захапленні. -Зухі, брат, зухі!
- Пасада абавязвае, з непрыхаванай іроніяй азваўся Храптовіч. А так на халеру б я тэту плойму карміў на старасці. Калі шчыра казаць, гойсаюць хлопцы ну зусім без патрэбы. Для аховы тузіна хапіла б.
Шчырая пахвала сябра была яму прыемнай, але надзімацца пыхаю перад Турам было б непачцівым.
- А глянуць прыемна! прызнаўся Тур. Я тут у глушы адвык ад такіх відовішчаў. Зноў жа прыедзь ты сам, ці там з парай гайдукоў, то як бы прынялі?
- Вось тут І загваздка, засмяяўся Храптовіч. Пыха дур­ная, шляхоцкая. Немец бы іх, мабыць, апрануў, абуў ды аддаў каму ў наймы. Няхай за чужыя грошы ваююць, кормяцца, ды нарабаванае дадому валакуць. А ў нас іншы фасон. Застаўся, але выстаўсяі Але на сойміках хлопцы вельмі прыдатныя. Ну, дык вядзі, а то мы загаварыліся, а пара ж і ланям пакланіцца.
3 захаваннем усяго цырыманіялу госць апынуўся ў сенях. У салоне, адперазаўшы палаш, быў зноў пачаставаны, адрэкамендаваны пані дому і сямейнікам. Застаўшыся нейкічасудвох, пераскокваючы ад адной падзеі да другой, вяртаючыся да трэцяй, не маглі наталіць прагнай да ўспамінаў хвілі спаткання.
- Што ж пара да стала, запрасіў Тур госця. Яшчэ нагаворымся, спадзяюся.
- Ёсць, браце, пра што, папярэдзіў Храптовіч, сур'ёзныя будуць размовы.
- Ды ўжо ж, пан кашталян, усміхнуўся Тур, прапускаючы госця ў сталовы пакой, дзе ўсё дыхала ліцьвінскай гасціннасцю,
здагадваюся, пасада абавязвае. Але пакуль тое чым хата багата!..
Надыйшоў час калі сябры маглі крыху адпачыць самнасам.
- Ну што ж, госць накормлены, крыху напоены...
- Добра накормлены і яшчэ лепш напоены...
Храптовіч засмяяўся, паляпаўшы сябе па жываце. Як на свой немалы век і пасаду, чэрава не разгадаваў і ў сядле не глядзеўся б, як цэбар на плоце, падумалася маршалку, прыпомніўшы іншых сенатараў. Рады быў, што і на сойміку сябра будзе выглядаць хвацка, як і належыць колішняму гусару.
- Тады можам і пра важныя справы пагутарыць. Пэўна не дзеля капрызу ты да нас заехаў. Але можа не собіць табе з дарогі са справамі калгаціцца? Mo' адпачыць бы хацеў, а іншае на потым?
- Адклад, сапраўды, не ідзе ў лад, сказаў кашталян. Прыехаў я, вядома не дзеля капрызу, хоць і рады з табою сустрэцца, мо’ яшчэ з кім з таварыства. Ёсць клопат. Усёй браці датычыць, але хацеў бы параіцца найперш з табою. Скажы, як ты тут пачуваешся з гэтым сваім маршалкоўствам?
- Хочаш ведаць ці сам задаволены, ці якое войска маю?
Храптовіч зарагатаў:
- Пра першае мне і пытаць не трэба, прамовіў ён. Чалавек тваёй меры з такой пасады не можа быць задаволены, але з карысцю для агулу ўжыць здольны. Таму пачні пра сваё, як ты кажаш, войска.
- Войска казачнае: волаты, валідубы ды вярнігоры, калі іх саміх паслухаць. Таму туркі, сарацыны ды іншыя нехрысці ў наш павет і носа не сунуць, маршалак памаўчаў, працягваў сур'ёзна. На паспалітае рушанне нейкую харугвачку сабраць здолеем. Здатнейшыя ў выпадку вялікай вайны да сапраўднага войска пойдуць. Цяжка сказаць, колькі экіпіруецца на гусарскага таварыша, а вось да петыгорцаў можа і пара дзесяткаў рызыкне.
Звычаем тых часоў удзел у выдатнейшых рэгімэнтах во­йска, гусарыі і панцырных, альбо як іх звалі ў Вялікім Княстве петыгорскіх харугвах, патрабаваў ад ваяра немалых выдаткаў. Конь, зброя, рыштунак патрабаваліся найлепшага гатунку. Апроч сябе гусарскі, альбо петыгорскі таварыш павінен быў экіпіраваць некалькі прыбочных, так званы почат. Колькасць пачтовых у вялікай ступені ўплывала на месца ў ролі, спісе таварыства ў харугве. Шляхце, якая не магла забяспечыць сынам такой выправы, заставаліся лёгкія, званыя казацкімі, харугвы. А ў паспалітае рушанне траплялі найгорш узброеныя, на слабых конях і мала муштраваныя.
- Мяркуючы па апошняму попісу, працягваў Typ, мацнейшыя маюць почту па тры чалавекі. Ёсць саматрэць, падвойныя, ну і такія, што сам як цвік, хоць узброены і пры выдатным кані. Шаблі, пістолі гэта ёсць і амаль ва ўсіх добрыя, што са спадчыны, што з малдаўскіх паходаў і, вядома, ад маскоўскай вайны. 3 даўгой зброі ў каго мушкет, у каго бандалет, але ёсць і гульдынкі, а то і самапал, хоць гэта ў самых незаможных. Найгорш з вывучкай, яна, натуральна, павятовая: як гармата грукне палова ў россып кінецца. Сам добра ведаеш, састарэла такое войска. Яно для наездаў, для партызанстэа, для канфедэрацый, маршалак прыцішыў голас.
Храптовіч азваўся не адразу. Ён не чакаў, што ў гэтым павеце сустрэнецца з іншым станам вайсковай справы, чым у іншых. Новыя часы патрабавалі добра муштраванага, сталага войска, асабліва калі помніць пра варожае настаўленне да шляхецкай рэспублікі Рэчы Паспалітай яе суседзяў з усіх канцоў свету. Але шляхта аніяк не пагаджалася на павелічэнне падаткаў, каб пасіліць войска, дзеля захавання тых вольнасцяў, якімі шляхта так даражыла.
- Цікавіцьмяневельмі,-прамовіў, падумаўшы, Храптовіч, нуды пойдзе твая шляхта ў выпадку канкурэнцыі ў краіне: канфедэрацыі дзве, а то і тры, альбо рокаш, як лры Замойскім, напрыклад?
Павятовы маршалак задумаўся. Адказваць жартам, альбо не падумаўшы, не выпадала.
- Адразу цяжка сказаць, задуменна прамовіўён. Лягчэй было б, маючы прыкладную сітуацыю, прыкінуць, колькі да якога боку прыхінецца ці чынна далучыцца. Абыякавых, вядома ж, будзе мала.
Храптовіч згодна паківаў галавою:
- Хочаш, каб я адкрыў карты? Мабыць, слушнае патрабаванне.Нельгажмнезлоўжывацьтваёйгасціннасцю,-усміхнуўся ён. Заадно высветлім, ці супадаюць нашы меркаванні наконт таго, што дзеецца ва ўсёй дзяржаве і ў нашым Княстве. Скажы ты мне напачатку, як тут у вас з Сапегамі?
Typ чакаў гэтага пытання.
- Ведаеш, прамых іх родзічаў няма, хіба дзе які банкарт, што і сам пра гэта не ведае, усміхнуўся ён. Хаўруснікаў адданых нібы таксама не відно, ды і нагоды вылазіць з гэтым не ўзнікала. Але чутак шмат далятае. Пра наезды, пра падпалы двароў, пра збіццё. Усё гэта, безумоўна, страх сее, бо шляхта не бачыць спосабу абараніцца, калі яе такое спасцігне. Настрой такі: усюды верхаводзяць Сапегі, крый Божа з імі сутыкнуцца. Колькі захоча ім дапамагаць, сказаць агулам цяжка. Хіба што па прымусу. Ксяндзы, прыкладам, таксама не за Сапегаў: з-за той экскамунікі вярхі свае падтрымліваюць.
- А сам як да іх ставішся?
Маршалак паціснуў плячыма, сярдзіта хмыкнуў.
- Як і раней. Няма мне за што іх любіць, ты ж ведаеш. Выперлі яны мяне з Вільні, хацелі яшчэ горш дакучыць, са свету звесці.
- Пра горшае не чуў, не было мяне пад той час у Княстве.
- Усё проста. Атрымаў я намінацыю на пасаду, адпаведна і паперу з каралеўскім подпісам і пячаткай. Вяртаюся ў Вільню, а там ужо, ex consuetudine, па заведзенаму звычаю, сапежанец з гэткім жа прывілеем, з каралеўскім подпісам і пячаткай, гор­ка скрывіўся Typ.
Toe, што ахвярай каралеўскіх выбрыкаў стаў блізкі чалавек ды і ў Княстве значны, не выскачка які і не пройда, моцна парушыла кашталяна.
- Скажы ты! жахнуўся Храптовіч.Ведаю, што каралева ў гэткіх справах моцна густуе. Баюць паціху, што Міласцівы Пан яшчэ будучы каронным маршалкам і гетманам дасылаў каханай жоначцы ў Францию свае паўнамоцтвы in Ыапсо з подпісам і пячаткай. Магла кабеціна любую дамову з ЛюдовікамХІ\/ заключыць!
Typ кіўнуў на пацверджанне пачутага.
Мабыць і ў маім выпадку нешта падобнае, але хіба яна прызнаецца. Дык што было рабіць? Біцца за пасаду? Але ім якраз гэтага хацелася. Сілы такія-сякія былі. А калі б каго моц­на пасеклі ці забілі? Літоўскі Трибунал, Соймавы суд? Супраць Сапегаў? Падвялі б мяне пад усе тры шыбеніцы: і выгнанне і пазбаўленне гонару ды пасад, канфіскацыя. Вырашыў: не варта. Калі пароль не бачыць урону свайму гонару сутыкаць ілбамі двух падданых, то мне, як слабейшему, не сорамна не трапіць на тэты кручок. Кінуў я ім увесь пляц бою, хай міжсобку на ім грызуцца, бо гэта няўхільна прыйдзе, род жа велізарны.
Храптовіч пакруціў галавою, паторгаў вус.
- Ясна. Ад тае пары не чапаюць?
- Не чапаюць,, адказаў Тур. Сын у Варшаве, служыць у гвардыі, таксама не мае прыкрасцяў з ix боку. Дагэтуль ва ўсякім разе, а мерыліся на паядынак хлопца выцягнуць. Ведаем мы гэтыя паядынкі з сапежанскіх падгавораў.
Храптовіч падумаў хвілінку. Ведаў і ён пра паядынкі, больш падобныя на забойства.
- Не хацелі яны пускаць чужога ў пэўнае кола пасад і ўрадаў, што вызначылі толькі для сваіх, прамовіў кашталян. А кароль, як гэта заўсёды ў каралёў, спадзяваўся раскалоць гэту манапольку тваёй асобай. Варагаваў на той час з Сапегамі.
- Ну, ты яго лепш ведаў, сказаў Typ. А мне ўсё ж дзіўна, як гэткі ваяр пад жаночым пантофлем мог сядзець?
Кашталян засмяяўся, можа прыпомніўшы якое здарэнне з Янам Сабескім пад абцасам каханай жонкі.
- Можа не так яму было там утульна, але вырвацца, сапраўды, не здолеў. Жаночая спадніца магутны штандар.
- Во-во! Баюць, што пад гэтым штандарам ізноў войска гуртуецца. Ой, не бывае нічога добрага, калі баба ў палітыку лезе, маршалак няўхвальна пакруціў галавою.
- Каралеўская фамілія вялікі закалотладзіць.-кіўнуў каш­талян, Канфузію сваімі паводзінамі вакол спадчыны наводзіць страшэнную. I ўдава-каралева, і сын старэйшы, што нібыта на элекцыю рыхтуецца. Пішуць мне людзі акуратна.
У гэты час кур'еры і паштальёны між двума сталіцамі несліся ў абодва канцы ледзь не бясконцым ланцугом. Давераныя асобы на добрым утрыманні, званыя мануалістамі, штодзень паведамлялі сваім прынцыпалам усё вартае ўвагі з палітычнага жыцця згуртаванняў, урадавых устаноў і магнацкіх двароў.
А што іншыя прэтэндэнты? Шмат іх? Чаго вартыя? пацікавіўся маршалак.
Ён быў задаволены, што размова перайшла на іншае: атрымаў час засяродзіцца, падумаць над павятовым раскла­дам сіл і прыхільнасцяў. Чым больш даведаецца ад сябра, тым лягчэй будзе адказаць.
Чаго вартыя? перапытаў Храптовіч. На мой погляд нічога добрага. Ізноў усе адтуль, з далёкіх краёў. А сваіх адзін Якуб Сабескі. Але і ў мяне не ляжыць да яго душа. Не ў бацьку пайшоў. Нелюбіцьсвайго, польскага. Бацька сармат сапраўдны, маці французка, а сына на нямецкае цягне. А трон яму падавай польскі! Ну а нам што ад такога карысці?
Я думаю, чужога выберуць, сказаў Тур. Шмат каму каралеўская кроў важная. Але ж калі яна такая адметная, то напэўна і сваю ўласную прывязанасць мае. Куды пацягне фран­цуза ці немца? Пашкадуе ён нашу ды польскую кроў, каб сваім дапамагчы? А ці благі быў Сабескі, што б ні казаць пра яго хібы?
Храптовіч ізноў паторгаў вус, пачмыхаў незадаволены. Раз-пораз даводзілася чуць такое, нібы ўсе разумеюць, а як да справы, то ані руш няма парадку.
- Згодны, браце з табою. Бяда адна: амаль кожны ўпэўнены, што карона акурат на яго галаву пасуе. А калі не ставіце мяне, то трасцу іншым, няхай немец з княства, меншага за наша слуцкае, карону бярэ. А пасля валадар гэткі сядзіць на Сойме, маркоціцца, мух на столі лічыць, бо ані слова не разу­мев. Ва ўсім залежны ад таго, хто яму тлумачыць будзе. Наш то туды век не праб'ецца, упэўнена закончыў кашталян.
- Палякі ўжо Ягелонаў да сваіх крэўных залічылі, і то пазбавіліся. Хутчэй жыда ці мурына, абы толькі не ліцьвіна, засмяяўся Typ. Наконт Сапегаў на троне я спакойны.
Храптовіч пагадзіўся. Магутны род трос Вялікім Княствам, але здабыццё пасаду Рэчы Паспалітай было для яго практычна немагчымым. Ян Трэці здолеў грунтоўна пасварыць сваіх апанентаў Сапегаў са шляхтай Княства. А часу на саступкі і пагадненні ўжо не заставалася.
- Хопіць і таго, што маем, прамовіў кашталян.Гэта ж калі ад Сапегаў, то што ні цівун нібы гетман, што ні зборшчык падаткаў-ледзь не падскарбі, а падсудак то не менш як маршалак Трыбуналу. Пара зламаць гэты ўціск на ўсіх і ва ўсім, ён выглядаў шчыра ўзрушаным.
Сцяпан Typ зразумеў, што гэта, напэўна, і будзе важнай размовай.
- Калі спрабаваць, задуменна сказаў ён, то зараз самы адпаведны час. Пасля абрання караля будзе позна: абблытаюць яго сваім павуціннем.
- Правільна разумеет, Сцяпане, пахваліў кашталян. Але на прамое сутыкненне сілы пакуль малавата, а вось перафа рсаваць на Сойме пэўныя патрэбныя нам змены законаў ша­нец ёсць.
- Накінуць ix новаму каралю... падхапіў думку маршалак.
Разумелся з паўслова, немалы досвед за спіною, не адна параза, але былі і перамогі.
- Менавіта так, кіўнуў Храптовіч. Увесці адпаведныя патрабаванні ў Pacta conventa і трымацца гэтага на Соймах.
- Тады каралю будзе цяжэй ухіляцца ад іх выканання, згодна кіўнуў Typ. Трапіцца малады, не звяжам папярэднімі ўмовамі, што тады застанецца? Рокашы ды канфедэрацыі? Выбіраем пажыццёва.
Абодва былі абазнаныя ў хваробах дзяржаўнага ладу, у згубнасці асвечанага звычаямі шляху. Памаўчалі. Маршалак першым парушыў цішыню.
- Але ж патрэбны асобы. Без вядомых і можных людзей шляхту не збярэш, пабаіцца ісці. А што Радзівілы?
- А тое самае, адказаў Храптовіч. Свае пары чакаюць, на радзівілаўскі выигрыш.
Кожны значны род марыў ператварыць Княства ў сваю велізарную ардынацыю, дзе воля гэтага роду будзе адзіным за­конам. Войска прыватнае, скарб прыватны, усе пасады толькі сваім. Аніякіх абавязкаў перад Рэчай Паспалітай. Яе абарона абавязак караля, дзе ён возьме грошы на гэта яго клопат. Нездарма Ян Сабескі раздражнёна кінуў: "Сядзець дома, падаткаў не плаціць, жаўнера не карміць, а Пан Бог хай за нас ваюе!" Пацы, Сапегі, Радзізілы рвалі адзін у аднаго не краіну з народам, а прадмет уладання, крыніцу багацця дзеля самога багацця, якое і так не ведалі куды І на што скарыстаць. Адзінкам прыходзіла на розум стацьтутуладарамі, вырашаць, якім шля­хам вывесці Княства ў лік моцных дзяржаў, калі ўжо не працуюць на карысць народу заключаныя колісь вуніі.
- Хто б з магнатаў ні ўзначаліў справу, на істотныя змены не спадзяюся, адзначыў кашталян.
- Ну а сам ? Ты ж усё-ткі... пачаў Typ.
- Амбіцый такіх не меў і не маю. Не той у мяне памер ілба, браце, перапыніў яго кашталян. -1 кашталяніі маёй, сам ведаеш, далёка да віленскага ваяводства.
Typ зразумеў намёк. Тытул віленскага ваяводы традыцыйна лрыкладаўся да пасады вялікага гетмана, па сутнасці самай магутнай у Княстве.
- Тут патрэбен чалавек кшталту Замойскага, ці Ільва Сапегі. Бачыш, засмяяўся Храптовіч, і тут без Сапегаў не абыйшлося.
- Не кажы! падтрымаў Тур. Гэта ж ад такога продка, а такія нашчадкі. Можа пры самастойнасці было б іначай?
- Хтото ўгадае? Магчыма І не адбіліся б самі ад маскавітаў. Было б зараз як у тых дзікуноў, ані соймікаў, ані Сойму, сядзіць цар-бацюшка ды пакаранні баярам прыдумвае, кашталян пагардліва хмыкнуў. А мы з табою былі б Сцёпка ды Трышка. Цьфу!
- Гэта не дай Бог! Як-небудзь сваё самі направім. Тыя нам ужо напамагалі, пагойсалі не горш за татарву, хоць хрысціяне, кажуць, горкая ўсмешка пакрывіла вусны Тура.
Спрэчкі пра мэтазгоднасць вуніі з Польшчай не сціхалі ад першых дзён яе падпісання, яны працягваюцца нават сёньня. Абавязковым складнікам гэтых дэбатаў была справа хаўруснікаў і бяспекі Вялікага Княства. Сквапнасць маскоўскіх уладароў не варажыла нічога добрага, не гледзячы на адзінаверства значнай часткі жыхароў краіны. Настырнасць каталіцкага клеру, асабліва езуітаў, стварала непрыймальную для шматканфесійнага асяроддзя напружанасць і фанатызм, чым карысталіся праваслаўныя іерархі прамаскоўскай арыентацыі.
- Першае, што трэба зрабіць гэта ўраўняць правы ў нас і ў Кароне, кабтак, як Сапегі, ніхто больш край не апанаваў, сказаў Храптовіч. Але, каб не стала ў Княстве як на Украіне. Там жа што ні можны, то караняж. У настаксама нетолькі значнейшыя, але і засцянкоўцы застогнуць, як пачнуць іх землі скупляць ды захопваць. I селяніну няма горшага пана як прыблуда. Правы Вялікага Княства, закладзеныя ў Статуце, павінны застацца непарушнымі, што б ні спявалі айцы-біскупы пра адзіную веру і вяршэнства Божых спраў над "дачэснымі".
Тур з разумением паківаў галавою.
- Можа варта было б абгаварыць гэтыя справы ў нейкім цяснейшым коле? запытаў ён. Пан кашталян, я мяркую, не спяшаецца з ад'ездам?
- Калі не прагоніш, засмяяўся кашталян. Але збірай надзейных людзей. Потым паназіраем, якія пагалоскі, якія ўражанні, настроі, размовы. Дарэчы, ці маеш адданага чалавека, каб прыкладам ліст неабыякі даверыць?
- Ёсць такія, нават не адзін.
- Тады выберы самага надзейнага ды пакажы мне. Калі настрой будзе адпаведны, сустрэнемся на вашым рэляцыйным сойміку. Не з'яўлюся будзе ад мяне чалавек.
Храптовіч устаў і пацягнуўся.
- Як ты на тое, каб пашпацыраваць па твайму парку ці саду? Як ты яго называеш?
Сцяпан Тур падумаў, што кашталян не хоча паглыбляцца ў слізкую тэму Сапегаў у пакоях.
- Пайшлі, калі не стаміўся. Там і паглядзіш, якой назвы варты, засмяяўся гаспадар.
Выбрал! дарожку. Абапал была наўмысна занядбаная глушэча: падлесак шчыльна абсеў высок! баравы сасоннік. Ішлося нібы лесам, пад нагамі спружыніла сакавітая траўка.
- Хітра скарыстаў барок, пахваліў Храптовіч. Проста з парогу ў пушчу.
Гаспадару спадабалася пахвала.
- Вось цяпер магу адказаць на тое пытанне, сур'ёзным тонам прамовіў ён. Супраць Сапегаў можа і няшмат выступіць, але за іх, думаю, ніхто. Наконт караля прыхільнасці больш французскія. Чаму, пэўна і сам! не ведаюць, бо дзе тая Францыя і ці існуе насамрэч, не ўсе ўпэўнены, засмяяўся Тур.Што да канфедэрацый, то залежыць ад пары году, настрою і падбухторшчыкаў. Наконт Сапегаў-лепш выкарыстаць наш павет дзеля падрыхтоўкі і забеспячэння. Дарогі неблагія, рака, да таго ж ціха, менш увагі і шанцаў выкрыцця.
- Твая праўда, кіўнуў Храптовіч. Варта ладумаць. А за­раз наконт вашага сойміка. Паслязаўтра? Тады заўтра, Сцяпане, усё рыхтуем: інструкцыі паслам, "laudamus" і ўсё іншае. Нельга, каб гэта рабілася саматугам, нельга і сарваць соймік.
Сцяпан Typ згодна ківаў галавою. Зрыў сойміка ў прысутнасці кашталяна стаў бы сведчаннем непавагі да яго высокай пасады, альбо, што не лепш, дачынення высокага ўрадоўца да зрыву. Здаля ад месца падзеі, у віленскіх палацах ворагі Храптовіча абавязкова гэтым пакарыстаюцца.
- Як са зрывачамі? Маеце? пацікавіўся кашталян.
- А ці ж мы горшыя за іншых! усклікнуў маршалам. I крыкачы ёсць, і зрывачы. Але мы з імі ладзім, засмяяўся ён, ужо каторы год соймікаў не зрывалі, а спрабавалі кожны раз.
Храптовіч разумеў, што немалая, калі не пераважная, заслуга ў ратаванні соймікаў ад зрыву належыць маршалку. Права "liberum veto", патрабаванне адзінадушнай згоды, угрунтаваласвоеасабліваерамяствозрывача соймікаў, і Сойму ўсяе Рэчы Паспалітай. Хвароба гэта шырылася, распаўзалася год ад году. Зрывалі Соймы, зводзячы на нішто карпатлівую працу па выпрацоўцы законаў. Зрывалі прыняцце ўхвалаў, што не адпавядалі прыватным мэтам . Зрывалі і дзеля таго, каб паказацца: а я вось што магу! Шляхта, у імя права залатой вольнасці, упарта не пагаджалася замяніць адзінадушнае ўхваленне воляй большасці паслоў.
Могуцьздарыццанечаканасці?-занепакоіўсяХраптовіч. А як з абраннем маршалка?
- Нечаканасцей не спадзяюся. А дырэктарам, як вышэйшага рангам, дагэтуль выбіралі мяне. Ёсць праўда адна асаблівасць: справа наезду. Здарыўся такі надоечы.
- Наезд! усклікнуў кашталян. Што ж ты маўчыш! Як гэта недарэчы! Паранены хто, ці, барані Бог, забіты?
Наезд, сапраўды, мог сапсаваць усе намеры. У такіх выпадках шляхта дзялілася на два бакі і траціла цікаўнасць да іншых, тым больш далёкіх, падзей.
- Не варта трывожыцца, махнуў рукою Typ. Усе цэлыя. Наехалі гайдукі аднаго новага, Сымона Бурскага, разбэшчаная зграя, але трапілі ў палон. Думаю на сойміку гэта ўсплыве, але дамо рады.
- Ты лепш ведаеш, што рабіць, прызнаў кашталян, я са свайго боку зраблю захады супраць зрыву. I на Канвакацы! мы павінны абраць пасламі сваіх. Здолеем?
- Спадзяюся. Ёсць значнае кола надзейных, пойдуць, куды падкажу. Дакладней, гэтым разам, куды ты падкажаш, усміхнуўся Тур.
- Ясна. Абрады павядзеш ты, але я сяду за тваім сталом, так будзе лелей.
Маршалак кіўнуўз разумением: кашталян мудра пакідаў непарушным месца кожнага на першых лавах. Абодва ведал!, што значьщь зрушыць шляхціца з вызначанага рангам месца на лаве. Бліжэй да першыхкалі ласка. Назад, гэта значыць ніжэй па іерархіі ан! на пядзю! Рукамі ўчэпіцца за лаву, вочы ўніз, анічога не бачыць, аніякіх довадаў не чуе! А ранг кашталяна змусіў бы пасунуцца ўсіх. Пра якую згоду тады думаць? Цяжкое рамяство кіраваць шляхоцкай дэмакратыяй.
♦ * *
На соймік выбіраліся загадзя, каб якая неспадзяванка ў дарозе не спазніла, каб заехаць па прыяцеля ц! кума ды рушыць далей у вясёлай кампаніі, каб вырвацца на нейк! час з гаспадарчага калаўрота, наведаць царкву альбо касцёл, завітаць да крамы, да рамеснікаў, у шынок. Ужо напярэдадні мястэчка гуло як вулей.
У заездах, корчмах, шынках да ночы не моўкла гамана. Шляхта абменьвалася навінамі, палітыкавала, пляткарыла, піла і весялілася. У дварах ціснуліся адна да адной брычк!, каламажкі, а то й простыя вазы ради! ! знаёмых. Чутка аб прыбыцці нейкай важнай асобы ці не з самой Вільні дадала сойміку прыцягальнасці. Захаваць інкогніта пану кашталя-
ну не ўдалося, ды пра гэта, шчыра кажучы, не вельмі дбалі. Своечасова пушчаная чутка паспела даляцець да самых аддаленых куткоў, таму не дзіва, што шыкоўную, як на павет, карэту пана кашталяна ў суправаджэнні хвацкіх коннікаў вываліла аглядаць ледзь не ўсё мястэчка.
Кашталян, апрануты ў кармазынавы кунтуш з сінефіялетавымі адваротамі ітакога ж, яктады называлі, гранатовага, колеру жупан, ехаў на прыгожым карым, венгерскай гадоўлі кані. Аздобны пояс і шабля з залачоным эфесам сыпалі пробл іскі пры кожным руху. Натапыраныя вусы, шапка крыху набакір, выпраставаная спіна, здавалася, скінулі Траяну Храптовічу год з
дваццаць. Ён весела перакідваўся заўвагамі з павятовым маршалкам Сцяпанам Турам і суддзём Уласам Кундзічам. Абодва ехалі поруч, але на паўкроку ззаду ў барвах свайго павету, таксама на карых конях, толькі шабля ў кожнага была іншага выгляду. Тройца, то ласкавым узмахам рукі, то кіўком галавы, то лёгкай усмешкай вітала жыхароў, выклікаючы захапленне.
Павятовая шляхта не часта мела нагоду апранаць свя­точны строй, таму не адмовіла сабе прыемнасці павыхваляцца перад раднёй і местачкоўцамі. Малінавыя, зялёныя, гранатовыя, блакітныя, пунсовыя кунтушы, пад імі жупаны самых розных колераў, вясёлкавай разнастайнасці паясы зіхацелі, пераліваліся ў неспакойным, жывым тлуме вершнікаў, што рухаўся ўслед за выездам кашталяна. Прыгожа апранутыя, на лепшых сваіх конях пры шаблях-карабэлях, асыстуючы асобе з Сэнату, усе адчувалі сваю прыналежнасць да народу-шляхты, гаспадароў краіны, поўніліся адчуваннем гонару і ўрачыстай хвіліны. Кожны падкручваў вус, напружваў ногі ў страмёнах і сачыў, каб не ападалі спрацаваныя плечы ды не горбілася спіна. Думкі старэйшых адляталі ў тыя часы, калі з труха на рысь, з рысі на галоп, мераючы адлегласці на конскія стаянні, праляталі яны неабсяжныя паўднёвыя стэпы альбо родныя палі і лясы. А шаблі, сёння толькі аздоба строю, былі неабходнай, штодзённага ўжытку, прыналежнасцю гусара, панцырніка-петыгорца ці казака павятовай харугвы ў сутычках і бітвах з татарскімі чамбуламі, маскоўскімі і шведскімі палкамі, турэцкімі ортамі, разбойнымі сотнямі з рашучасцю vincere aut тогі, перамагчы альбо памерці!..
Святочная прыгажосць праплывала галоўнай вуліцай мястэчка ў напрамку рынка, па абодва бакі якога высіліся два небагатыя выглядам храмы: грэка-каталіцкі і рыма-каталіцкі, збудаваныя ў адным часе і ці не адным не надта амбітным дойлідам. Менавіта ў касцёле, адкуль ужо вынеслі святыя дары, было падрыхтавана ўсё неабходнае для правядзення сойміка, альбо, патэтычна кажучы, Рыцарскага Кола павятовай
шляхты ад самага заможнага да найбяднейшага загонавага пана-брата.
Калі шумлівая грамада, штурхаючыся, перапрашаючы, цырымонна вітаючыся, утаймавалася ў прасторы касцёла, месца за сталом, што паставілі перад алтаром, занял! павятовы маршалах Сцяпан Тур, па праву дырэктарства на папярэднім сойміку, сакратар Мікола Дольскі і ганаровы госць Траян Храптовіч. Як уладальнік немалых зямель у павеце, пасэсыйны, кашталян быў паўнапраўным абывацелем павета.
Сцяпан Typ узняў жазло, патрабуючы цішыні, абвясціў пачатак сойміку і звярнуўся да паноў-браці з кароткім словам.
- Вітаю вашмосьцяў і ласкава прашу цішыні. Перш чым прыступіць да нарадаў дазвольце паведаміць усім нам прыемную навіну: разам з намі возьме ўдзел яснавяльможны пан кашталян, сэнатар Траян Храптовіч!
Калі сціхлі гучныя віваты, маршалак працягваў:
- Лічу, шаноўнае Кола пагодзіцца з маёй прапановай аддаць жазло нашага сойміка ў рукі зацнага госця, дасведчанага дзяржаўнага мужа і нашага шаноўнага земляка, пана кашталяна. Як то кажуць, cedo majori, саступі старэйшаму!
Збор узарваўся крыкамі, уверх узляцелі шапкі, магеркі, заляскалі ў похвах шаблі. Але пан кашталян не драмаў. Перш, чым маглі прагучаць воклічы нязгоды, а такое заўжды магло здарыцца, ён ужо стаяў перад сходам з пакорай і ўзрушэннем на твары, чакаючы пакуль уляжацца радасць, апанаваўшая паноў-братоў.
- Паны-браты! Шаноўныя вашмосьці ведаюць мяне здавён-даўна, як і я кожнага з вас. Gens una sumus, мы адно племя! Абавязкі пасады, якуюўсклаўна мяне наш Найяснейшы Пан кароль, Пан наш міласцівы Ян Трэці, апякуйся, Божа, яго душою, трымалі мяне здаля ад гэтага краю, дзе я нарадзіўся і ўзрос. У гэтым касцёле я, як І шмат хто з вас, быў ахрышчаны. Тут стаў да першай камуніі. 3 таго вунь рынку першы раз, яшчэ маладзёнам, як вось гэтыя рыцары, пайшоў у паспалітае рушанне бараніць наш куток, як і ўсю Айчыну, ад варожай нава­
лы. Таму не магу без слёз узрушэння бачыць вашай падтрымкі прапановы шаноўнага пана маршалка. Мне хапала цвёрдасці ў службе нашаму Найяснейшаму Пану і ўсёй Рэчы Паспалітай, але сёння ў гэтых мясцінах, на гэтых нашых нарадах голас мой будзе гучаць няпэўна, сэрца маё будзе стукаць прыспешана, а думкі перабівацца мроямі былога. Volo, non valeo, хачу, ды не магу! Таму, складаючы шчырую падзяку шаноўнаму сходу за такі гонар, прашу згоды вашмосьцяў пакінуць дырэктарства нашага сойміка ў руках годнага чалавека, добра абазнанага з тутэйшымі дачыненнямі і звычаямі, шаноўнага пана Тура.
Шум і віваты закончыліся працэдурай, вынік якой быў прадвызначаны пасадай выступоўца. Прастадушныя паныбраты нават не ўцямілі, што пан кашталян перадаваў павятоваму маршалку тое, чаго яшчэ сам не атрымаў, бо галасавання не было. Тыя, хто гэта ўсведамляў, таксама не збіраліся пратэставаць. Чар пасады, веліч постаці і здольнасць выкарыстаць настрой натоўпу зрабілі сваё. Усе разумел!, што пан кашта­лян патурбаваўся прыехаць не дзеля ўспамінаў. Не выпадкова і не знянацку падтрымала павятовага маршалка яго рука. Канкурэнтаў у такой сітуацыі быць не магло.
Маршалак сойміку, альбо, як казалі, дырэктар, быў важнай асобай. Сцяпан Typ меў для гэтага дастатковы жыццёвы і службовы досвед. Атрымаўшы паўнамоцтвы, ён акінуў позіркам залу і пераканаўся, што ўсё так, як заўсёды. Першыя лавы, сцісла па іерархіі займалі раўнейшыя з роўных, мясцовыя ўрадоўцы, заможныя, бясспрэчна гербовыя, перахапіўшыя до­брых манер у войску, а то і ў Вільні. Яны ўмелі доўга і, як тады казалі, палітычна, прамаўляць, перасыпаючы сказы местачковай лацінай. Валодаючы значным эканамічным і фінансавым уплывам, павязаныя сваяцтвам і кумаўством, не пазбаўленыя дару задурыць слухачам галовы, яны былі здольныя дапяць сваіх мэтаў у кожным выпадку, выкарыстоўваючы слабыя бакі шарачковай, малазямельнай шляхты.
Далей углыбстаяла значная купа сярэднезаможных. Шмат хто з іх прэтэндаваў на месца сярод пярэдніх, а яшчэ больш пра
гэта марыла. Таму іх паводзіны заўжды дыктаваліся жаданнем падтрымаць мацнейшых, кунтушовых, замацоўваючы свой статус. У гэтым асяроддзі было дакладна не акрэсленае кола не вельмі заможных, але і не бедных, задаволеных у цэлым сваім жыццём на ўпарадкаваных маёнтках, якія вяліся з перайманнем падгледжанага ў немцаў, датчан, ці яшчэ дзе, куды закідаў іх, пераважна вайсковы, лёс. Гэтыя гаспадары не ленаваліся заводзіць у сябе рамесніцкія майстэрні: стэльмахі, ганчары, сталяры давалі ім добры прыбытак ад тых, хто на полі ніколі яго не прыносіў. Найвышэй за ўсё гэтая шляхта ставіла сваю незалежнасць і шляхецкія правы. Бацькі ў свой час вырабілі ім сякую-такую адукацыю, што дапоўніла прыродныя здольнасці і схільнасці. Меркаванні іх былі па большасці слушнымі, прамовы змястоўнымі і ўзважанымі. Пэўнымі рысамі да гэтых набліжаўся невялічкі гурт маладых, што вярнуліся з войска. Задзірлівасць, смеласць поглядаў, як тады казалася, марсавы выгляд, былі заўважны як у старэйшых, так і ў зусім маладых. Людзей сталага веку між імі ўжо не было. Трымаліся яны друж­на, не дапускаючы разладу сваёй прэстыжнай, у іх разуменні, карпарацыі.
За імі калыхалася шматлікае засцянковае брацтва. Уладальнікі і дзяржаўцы-арандатары невялічкіх маёнткаў, фальваркаў і засценкаў складалі грамаду, якая толькі тут, у гамане і сумятні сойміка, магла адчуць прыналежнасцьда кіруючага саслоўя. Як бы ні ішлі дэбаты, як бы хто каго ні пераконваў, заўжды даводзілася галасаваць, альбо, як казалася, "збіраць рыскі". Найбяднейшы шляхцюк на кароткі час адчуваў сваю значнасць, сваё права схіліцца туды ці сюды. Менавіта схіліцца, бо права мець і адстойваць сваю пазіцыю перакрэслівалася яго маёмасным станам. Наяўнасць карабэлі пры боку не забяспечвала гэтага права, хоць часта тая і вылятала з похваў, як апошні аргумент.
Крыўдзіць гэтых людзей абыякавасцю было небяспечна, кожны з іх мог змарнаваць працу па ўзгадненню і прыцірцы меркаванняў, адным выгукам нязгоды сарваўшы
соймік. I не з падказкі каго значнага, а з адчаю, з непрызнання сапраўдных альбо ўяўных заслуг. Трэба было іншым разам добра павалтузіцца з імі, пераадольваючы недавер, прагу не прагадаць, амаль дзіцячае жаданне прадоўжыць прыемнае адчуванне сваёй значнасці.
Не мелі гэтыя паны-браты ані прыгожых кунтушоў, ані аздобных паясоў на дарагіх жупанах, ані каштоўных карабэляў. Ад ix патыхала стайняй, полем, а то і аборай. I вельмі выразна карчмой. Прыехалі людзі паслухаць, што на свеце дзеецца, што чуваць, лагуляць у добрай кампаніі, а, калі пашэнціць, то І за нечый кошт.
Былі ў гэтай купе свае аматары палітыкі. Рыцарскае Кола, гуртуючыся адпаведна іерархіі, сяброўству, зямляцтву ці сваяцтву, тым не менш уладкоўвалася і па пэўным палітычным раскладзе вакол асоб, якія вялі рэй і ўплывалі на погляды і пазіцыі ўдзельнікаў. Палітыкі сядалі так, каб мець на воку апанэнтаў, каб зала чула іх з'едлівыя рэплікі і вострыя запыты. Увага маршалка не павінна была абмінаць гэтых людзей, калі хацеў давесці нараду да станоўчага выніку.
Вунь, блізка да амбона прымасціўся пан Жаба, Янказасцянковы магнат, як дражняць яго за пыху і манію велічы. Пан Іван заўжды на баку бяднейшых. Але ў параўнанні з ім уладальнік дзвюх пар ботаў багацей. У запале пан Жаба мог узлезці на амбон, каб давесці да сабраных свае палкія, але блытаныя меркаванні. Усё ў рэшце рэшт заканчвалася тым, што прамоўца абвяшчаў нарады несапраўднымі і чакаў, калі яго кінуцца перапрошваць і ўгаворваць, каб адклікаў свой пратэст. Неадкладна абяцаны пачастунак звычайна вяртаў яго міласць сходу і ўсё ішло сваім парадкам. Сёння пан Іван узвышаўся на ўласным зэдліку, прынесеным адзіным дваранінам "магна­та", як казалі, пляменнікам, узятым ад удавы-залоўкі дзеля яе беднасці. Усе жахаліся, якая там беднасць, калі ўжо горш, чым у Жабаў.
Ля другой сцяны скупілася фракцыя яшчэ аднаго правадыра. Гэтага ляпілі з іншага цеста. Пан Мечыслаў Сікірыцкі меў
схільнасць да юрыспрудэнцыі: хвароба пашыраная між шлях­ты. Ён не прапускаў аніводнай сесіі земскага ці падкаморскага суда, дзе заўсёды выказваў свае меркаванні і парады. Якія б справы ні разглядаліся, якімі б простым! і будзённымі яны ні былі, пан Мечыслаў заўсёды знаходзіў хібы ці недагляды, як ён казаў "на глебе дэ юрэ". А паколькі веды ягоныя ў кожнай галіне былі больш чым сціплыя, абвергнуць ці пераканаць пана Сікірыцкага было надзвычай цяжка. Шчасце суддзяў і падсудкаў было ў тым, што не мелі абавязку ўлічваць думкі такіх добраахвотнікаў. Разам з тым пан Сікірыцкі не славіўся дзіваком, трымаўся, калі не наверсе, то блізу яго і меў цалкам адчувальныя вынікі дэ факта ад сваіх разважанняў на глебе дэ юрэ. Нейкі кантракт, выгадная трансакцыя, няплатная, але прыбытковая функцыя пры ўладах не міналі пана Мечыслава, ці то блазна дэ юрэ, ці хітруна дэ факта.
А вунь і сапраўдны слуга Феміды, пан Касьян Пуцята, гербу Сыракомля, падсудак земскага суда, асоба важная, але ў пэўнай ступені загадкавая. Усе дзівіліся, якое ліха занесла гэтага адукаванага чалавека з Вільні аж у павятовае мястэчка. Аб тым, што ён чалавек адукаваны, пан Касьян нагадваў нястомна, а вось аб прычынах сваёй "трансфігурацыі" не выказваўся. Адны казалі, што паядынак за гонар дамы. Іншыя, што палітычныя інтрыгі крыюцца за словамі пра неўласцівае разумение кімсьці пэўных яго намераў. Тольк! некалькі асоб у Вільні, ды пан маршалак у мястэчку ведал!, што пан Пуцята ці то ноль ззаду, ці то адзінку спераду лічбы ў вэксалі дапісаў. Крэдытору дапамаглі верагодныя сведкі, а махляру заступнікі. Таму апынуўся не ў вежы за кратамі, а ў гэтым ціхім мястэчку. Земскі суддзя Максім Савіч пагадзіўся з лёсам пад прымусам уладных аўтарытэтаў і цярпеў прысутнасць пана Пуцяты як невылечную хваробу, дзеля яго працавітасці. Поруч з падсудкам малады пісар таго ж суда Адам Кярдай, паслухмяны і здольны вучань падсудка як у добрым так і ва ўсім астатнім. Каля двух судзейскіх пара-тройка набліжаных. Сябры да карт і пляшкі, шчаслівыя сяброўствам з вытанчанай асобай пана Пуцяты.
Пан Сымон Бурскі у павеце нядаўна, але ўладкаваўся на сваіх маёнтках грунтоўна. I тут, у касцёле пачуваецца няблага, хоць і не пнецца на першыя лавы. Навокал прыяцелі, падпявалы-мачыморды, няшчырыя сябры яго лайдакаватага пляменніка, сёння адсутнага. Пану Бурскаму належыць важная роля на гэтым сойміку і ён, падобна, разлічвае толькі на поспех. Час ад часу перашэптваецца з лепшым абаронцам павета па­нам Аскеркам. Лепшым па меркаванню самога пана Аскеркі, але нядобразычліўцы таксама згодны, бо лепшага няма, як і горшых. На ўсіх ёсцьтолькі ён, патрон Тодар Аскерка, гатовы да паслуг. Небагаты і ў добрых гадах, ён браўся за любыя справы, каб мець больш-менш дастатняе ўтрыманне, бо іншых крыніц прыбытку амаль не меў. Сёння ён будзе выказнікам і абарон­цам пана Бурскага, які пасля вялікіх ваганняў пагадзіўся пакарыстацца паслугамі лепшага патрона павета.
Між гэтых сяброўска-палітычных груповак таўкліся, бы камары пад дождж, асобы з невызначанай палітычнай глебай. Яны дзівіліся смеласці правадыроў, падтрымлівалі іх воклічамі, прагна хапалі і сеялі чуткі пра тое, як жыва і бурліва праходзяць соймікі недзе далёка: чым далей, тым цікавей. Гаравалі, што гэтак шэра і будзённа сплывае час на родных гонях. Вось у людзей палаюць сапраўдныя жарсці! То нехта, сарваўшы кашулю, паказвае сойміку раны ад штылетаў палітычных ворагаў, нанесеных напярэдадні ля карчмы. То некалькі дзесяткаў шабель з кожнага боку дапамагаюць сваімі лёзамі высветліць, хто мае рацыю ў дыскусіі. А то здараецца зусім выключнае і нехта вяртаецца з сойміка на чужым возе ва ўласнай труне. А што чакаць ад нашага народу? Толькі і размоў, што пра коней ды радзіны, пра соль ды падаткі! Таму трэба цаніць хоць такіх, як маем, завадатараў, а то хоць не едзь на той нудотны соймік.
- Што ж, пачнем, падумаў Сцяпан Тур і абвясціў парадак спраў для разгляду.
Калі ён быў узгоднены, маршалак звярнуўся да паноўбратоў з кароткім словам:
- Шаноўнае Кола, як бачыце, працаваць нам трэба рупліва, не марнуючы часу, каб нарады нашы прайшлі разумна, з карысцю і... ("Весела!" выгукнулі зверху, з хораў, дзе, як заўсёды збіўся маладняк, што ледзь не ўпершыню трапіў на соймік.).
- Можа для весялосці і няшмат будзе нагоды, але, калі заблытаныя справы вырашым, непаразуменні палагодзім, то, безумоўна да агульнага нашага задавальнення і весялосці, пагадзіўся Typ.
Маршалак счакаў пакуль ападзе ажыўленне і надаўтвару выраз глыбокай засяроджанасці і лёгкай скрухі. Грамада ўжо з першых словаў адчула намёкі на нязвыклы ход нарадаў і насцярожылася, баючыся чаго недачуць.
- Нажаль у жыцці хапае сумнага. Перш, чым вашмосьці пяройдуцьда пералічаныхспраў, належыцьразгледзецьдаволі прыкры выпадак. Між двума нашымі пасэсыйнымі і вядомымі абыватэлямі ўзнікла калізія, што носіць усе прыкметы гвалту з аднаго якога, альбо з абодвух бакоў. Хоць у аснове пытанні маёмасныя, справа датычыць гонару і годнасці зацікаўленых асобаў.
- А ці не лепей аддацьяе гродзкаму альбо земскаму суду? выгукнуў пан Пуцята.
Паны-браты захмыкалі ў вусы, заўсміхаліся: няблага пажывіліся б судзейскія на такой спрэчцы. Пан Касьян не зважаў на хітрыя ўхмылкі, і ціха тлумачыў нешта свайму атачэнню.
- Вашмосьць пэўна выпадкова забыўся, звярнуў увагу падсудка Сцяпан Тур, што маем у краіне безкаралеўе і памянутыя васпанам суды часова неправамоцныя ў такіх справах, а каптуровага суду не маем, не атрымалі пакуль універсалаў аб яго стварэнні. Папросім, дарэчы, пана сенатара дапамагчы з гэтым.
Маршалак з падкрэсленай ветлівасцю павярнуўся да Храптовіча. Атрымаўшы такое ж ветлівае пацверджанне, працягваў:
- А ці варта іхмосьцям ісці з гэтым да суда? Я лічу, не варта. Не варта і адкладваць разгляд, бо увесь тэты час наша невялікая і даволі згодная грамада будзе жыцьу непазбежным раздзяленні думай, у напружанні. Я асабіста ўдзячны абодвум бакам за тое, што яны звярнуліся да Рыцарскага Кола дзеля вырашэння іх спрэчкі. Ці згодны са мною, паны-браты?
Іхмосьці, кранутыя свойскім зваротам пана маршалка, за гул і пра згоду.
- А вы, пане падсудак?
- Згодны, шаноўны пане маршалку, цырымонна пахіліў галаву пан Касьян.
- Шаноўнае Кола, абодва бакі падалі свае скаргі пісьмова эмаль адначасна. Як належыць іх агалошваць: паводле чаргі падачы ці паводле альфабэту?
- Па чарзе, па чарзе...
- Добра. Пан Дольскі пачне ад скаргі пана Сымона Бурскага. Наступная скарга ад пана Лявона Шарэвіча. Калі ла­ска, пане Дольскі.
Сакратар голасна прачытаў абедзьве паперы, атрымаў пацверджанне бакоў, што ўсё дакладна, сеў і падрыхтаваўся да запісаў маючых адбыцца дэбатаў. А дэбаты, мяркуючы па скаргах, абяцалі быць вострымі.
- Вось што маем, азваўся маршалак, адзін шляхціц скардзіцца нібыта здзейснены наезд, чаго ў нас даўно не здаралася...
Тур на імгненне прымоўк, як быццам успомніў пра адно выключэнне якраз з гэтым жа Бурскім. А можа хацеў, каб іншым прыйшло на памяцьтое самае.
- Другі пасэсыйны сцвярджае, працягваў маршалак сваё паведамленне, перакрываючы лёгкі гул абмену думкамі ў зале, што аніякага наезду не было, затое ўчынена свядомае пазбаўленне волі на вольнай дарозе цэлай купы шляхты. Абодва ўчынкі, як вашмосьцям вядома, падпадаюць пад вызначэнне злачынства І паводле права караюцца вельмі сурова. Асаблівасць, на якую я хацеў бы звярнуць увагу Кола, у тым, што
ўчынкі выключаюць адзін другога. Таму заклікаю вашмосьцяў паставіцца да разгляду ўважліва з тым, каб знайсці шлях пагаднення і скіраваць на яго абодва бакі. А зараз да вас прамовіць пан Тодар Аскерка, якому пан Сымон Бурскі пісьмова, мар­шала« махнуў аркушыкам паперы, даверыў бараніць яго інтарэсы. Калі ласка, пан патрон.
Грамада была заінтрыгавана. Кожная справа па займальнасці саступала прапанаванаму разбору. Тым болей, што давядзецца не толькі слухаць, але быць суддзём пасвараных. А такое трапляецца не часта.
Пан Тодар, не спяшаючыся, выбраўся наперад, несучы падпахай пачак папер, якога не пасароміўся б сам канцлер. Паклаўяго на стале і разлажыўтрыма роўнымі кучкамі. Захады гэтыя былі разлічаны толькі на тых, з мядзьвежых куткоў, бо бліжэйшыя ведалі, што пан Тодар за ўвесьчас разгляду не кра­не аніводнага ліста. Нарэшце пан патрон быў гатовы.
- Яснавяльможны пан сэнатар! Шаноўны пан маршалак! Вашмосьці Рыцарскае Кола! гучна, не гледзячы на даволі шчуплы целасклад, пачаў пан Аскерка. Я маю гонар in persona, асабіста, у якасці патрона бараніць ад несправядлівых абвінавачанняў зацнага абывацеля нашага павету, усім нам вядомага Сымона Бурскага, пана на Крушнях, Малой і звыклай, на Вярэйках, Верамейках, Слабодцы і шмат на чым іншым, драбнейшым.
- Ну, не раўнуючы, вялікі князь, хмыкнуў хтосьці даволі гучна.
Маршалак узняў жазло і смешыкі згаслі, а пан Тодар тымчасам перахапіў паветра і працягваў:
- Мой прынцыпал, вышэй памянёны Сымон Бурскі, даў мне паўнамоцтвы абскардзіць перад соймікам дзеянні прысутнага тут пана Лявона Шарэвіча, таксама пасэсыйнага, а да таго аканома на маёнтку Клінок, дзе і былі ім учынены ніжэй падаваемыя дзеянні.
- У чым складанасць калізіі? пан патрон акінуў прысутных задзірлівым поглядам, шукаючы ці знойдзецца здольны адказаць на пытанне.
Задаволены адсутнасцю смелых, іранічна ўсміхнуўся:
- Адказваю! Пан Лявон Шарэвіч, у далейшым выкладзе проста пан Шарэвіч, сцвярджае, што бараніў маёмасць. Але quo titulo, з якой рацыі, калі Клінок належыць пані Яніне Забела з дому Ялозаў, а пан Шарэвіч наняты дзеля кіравання, а не абароны? Тым больш ад надуманых пагроз! Дарэчы, спасылкі пана Шарэвіча на пані Яніну Забела, як на прынцыпалку, лічу неабгрунтаванымі, бо ёсць падставы ўсумніцца ў праве Яніны Забела лічыцца ўладальніцай Клінка.
- Ад самага пачатку задаў пан загадку, ужо мацней прагучаў голас з залы.
Сапраўды, не адзін з тых, каму хутка прыйдзецца вырашаць, хто ж вінен, пачаў чухаць брытую патыліцу, альбо тармосіць чуб. Дык што, маёнтачак ляжаў сабе нічыйным, ці сапраўдны ўласнік вачамі лыпаў, не дапытваючыся свайго, пакуль пані стольнічыха з хітрым аканомам мелі ладны прыбытак?
Але болывасць памятала, што недахоп а то і адсутнасць падстаўдлясваіхвысноў, панТодарсмела дапаўняў фантазіямі. Яго рэдка бянтэжыла, ці дапаможа гэта кліенту. Урэшце, сам кліент выбірае сабе абаронцу. Зараз пан патрон рыхтаваўся ўдарыць так, каб на супраціўным баку скура задымілася.
- Калі разглядаць дзеянні пана Шарэвіча сцісла юрыдычна, а так і належыць у гэтым выпадку, сурова адзначыў пан Аскерка, то атрымаем пытанне: адпаведна якім паўнамоцтвам і ад каго атрыманым узяўся ён бараніць той маёнтак ад уяўнага, пра што мы скажам пазней, наезду? Пакуль зацемім наступнае: паколькі абарона не была яго абавязкам, то яго дзеянні не што іншае як свядомы гвалт, дзеля ўласнага задавальнення, альбо з іншымі няўхвальнымі мэтамі. Дакументальнае высвятленне нюансаў, праўна ці няпраўна ажыццяўляецца валоданне
Клінком патрабуе шмат часу, таму вяртаюся да прадмету, вызначанага сходам, так званага наезду.
- Нарэшце, голасна ўздыхнулі ў шэрагах.
Ведалі, што пан патрон і за тыдзень не высветліць, бо Клінокналежаў Забелам спрадвеку, а праякія заставы ціпазыкі нічога не чулася. Ці не разлічвае пан патрон на забалбатанне ды выбельванне свайго кліента?
- Я сцвярджаю, голас пана Аскеркі мацнеў, што ані на­езду, ані нават спробы яго не было. Мой кліент, чалавек bones mores, добрых звычаяў, як вядома зусім не alieni appentes, што значыць, не прагны да чужога. Людз! пана Бурсиага завіталі ў кліноцкі двор па дарозе, можна лічыць выпадкова, дзе з невядомай прычыны былі заатакаваны яго насельнікамі з ужыткам дзікіх звяроў. Усё міралюбна настроенае таварыства было пазбаўлена мажлівасці працягваць падарожжа, што можна прыраўняць да нападу і пазбаўлення волі на вольнай дарозе, як пра тое сведчыць Статут Л ітоўскі.
Пан патрон даў сабе невялікую перадышку, а слухачам мажлівасць усведаміць фактзлачынства і абмяняцца кароткімі заўвагамі, ці гісторыя з Крушняй пацвярджае словы пра стаўленне да чужога. Нехта пакарыстаўся цішынёй і выгукнуў:
- Дзядзінец прыватнай пасэсіі не вольная дарога! А што ж ехалі няпрошаныя ды са зброяй?
- 1м спатрэбілася напаіць коней, імгненна знайшоўся пан Тодар.
- Дык жа ад Крушні да Клінка крон ступіць! не здаваўся абазнаны ў мясцовай геаграфіі. -1 ўжо коні засмяглі?
Пан патрон і вокам не міргнуў:
- Напомню васпану, што спёка тымі дням! была невыносная.
Па зале пракаціўся сцішаны смех. Было ясна, што соймік шмат для каго пройдзе весела. Здольнасць пана Аскеркі, памянутая ў прымаўцы пра дождж і пляванне ў вочы, не раз дзівіла, а яшчэ часцей збівала з тропу шарачковую шляхту, якая цвёрда
трымалася пэўных асноў маралі. Менавіта ў такіх выпадках павятовая славутасць выйгравала працэсы.
Паколькі стан надвор'я дастаткова тлумачыў прычыну візіту яго падабаронных у кліноцкі двор, пан патрон вярнуўся да галоўнага:
- Такім чынам пан Шарэвіч кваліфікуецца як opresor, гэта значыць спраўца гвалту над асобамі шляхецкага і нешляхецкага стану. Тым самым ён парушыў усім нам вядомую канстытуцыю шматгадовай даўніны, бо яшчэ кароль Уладыслаў-Ягайла прывілеем 1425 ці то 1430 года пастанавіў, што шляхціц не можа быць ані ўвязнены, ані караны да суда. Neminem captivabimus, нікога не ўвязнім!
Пан Тодар ускінуў рукі так імкліва, што рукавы кунтуша матлянуліся нібы харугвы.
- Ці варта казаць, што гэта наша святое права было і пазней не раз пацверджана. Дык чаму пан Шарэвіч бярэцца яго парушаць? Мала гэтага! патэтычна ўсклікнуў пан Аскерка. Ён прысвоіўсабе права судовайінстанцыіўсправепакарання на дыване ці без дывана, адпаведна стану дэліквэнта. Лёгкадумнае, калі не злачыннае стаўленне да закону! Парушана habeas corpus, недатыкальнасць асобы, не ўзгадваючы мажлівую знявагу асоб шляхецкага стану!
Хоць апошняе гучала звышпафасна, тут ды там не стрымаліся ад рогату, бо вельмі ўжо не пасаваў гонар да крушнянскіх "ваўкоў". Весялуноў суцішылі суседзі, усім было цікава, як жа паланілі дзікую зграю: у таго Шарэвіча і людзей жменька і двор не ўмацаваны. Пан Максім Савіч, земскі суддзя, пакарыстаўся сваім правам чацвертага ў іерархіі ўрадоўца і запытаўся:
- Ці нельга, пан патрон, сур'ёзна патлумачыць, чым было выклікана з'яўленне цівуна з гайдукамі ў чужым двары без дазволу і са зброяй? Як сцвярджае пан Шарэвіч, была страляніна. Маглі ж быць ахвяры, хоць бы выпадковыя.
- Ахвяры рашуча выключаю, нібы малому даверліва патлумачыў патрон. Гэта гарантавалася здольнасцямі стральцоў.
Спахапіўся, што двузначнасць сказанага ізноў выкліча смех.
- Я маю на ўвазе выключныя здольнасці, дадаў ён такім тонам, нібы здольнасці тыя ім асабіста ўзгадаваныя.
Чалавек мяккі, іншым разам нерашучы, але сумленны, пан Максім наколькі паважаў Шарэвіча, настолькі ж не любіў пралазу і нахрапа Аскерку.
- А чаму ж з'явіліся? суддзя не даваў вужацы выкруціцца.
- Аб прычынах мы маглі б даведацца ад памянёнага цівуна Васіля Яцуты, які беззаконна ўтрымліваецца ў палоне. Я патрабую неадкладна вызваліць яго, каб ён меў магчымасць скласці важныя konfesaty перад шаноўным Колам.
Сам маршалак не стрымаўся ад усмешкі:
- Але як яго вызваліць, калі кліноцкія ваяры такі атрад паланілі. Хіба ўсім соймікам на каня сесці.
Перачакаўшы з кіслай мінай усплёск весялосці, пан па­трон зрабіў чарговую заяву:
- Я перакананы, што не абыйшлося без найму лёзных людзей, што, па чутках, шастаюць па наваколлю.
Шарэвіч, які дагэтуль спакойна слухаў патрона, пачуўшы такое, не стрымаўся:
- На тых гіцляў, што вы бароніце, мне сваіх людзей хапіла. Гэта васпан жыдоўскія шынкі ў аблогу браў, а мне і ваяваць давялося.
- Пан адкажа за абразу, пане Шарэвіч! ускінуўся Аскерка.
- Бог нам дапамог, адказаў пан Лявон, то і надалей нас не пакіне, а за вамі праўды няма.
- Калі ўжо памінаць імя Божае, з найглыбейшай пашанай пачаў патрон і вочы яго папаўзлі ўгару, ці па-боску гэта кінуць у сыры цёмны склеп, на голую зямлю...
- На салому, удакладніў Шарэвіч.
Зала замерла. "Ваўкі" ў склепе! Ды ніхто ж не па веры ць, як вернется! Не адному прыйшло такое на розум. Ціша была непарушная.
- На голую салому, горасна падхапіў пан Тодар, маладых прыгожых хлопцаў! Квет нашага рыцарства!Horribile dictu, страшна сказаць! А тым часам сябры i родныя нават не ведалі, што за невыносны лёс іх спаткаў.
Вялікай рызыкай было гаварыць аб скрусе і роспачы радні, якая пра гэтых забіякаў даўно думаць перастала, а сяброў яны мелі толькі па няшчасцю. Але пана патрона панесла хваля фантазіі і ён не заўважаў, што невыносны лёс гайдукоў большасць залы лічыць заслужанай, хоць і недастатковай узнагародай за іхучынкі.
- А калі вашмосьць даведаўся пра ўсё гэта? запытаўся маршалак, каб нейкім чынам перапыніць горкі плач над гайдуцкай доляй.
Простае пытаннезбянтэжыла пана патрона. Не адказваць маршалку сойміка нельга. Адказаць, што толькі ад Бурскага, то пацягнуць яго і ён будзе незадаволены такім абаронцам. Прызнаць, што ведаў ад пачатку? А з якой такой крыніцы, пры якіх абставінах? Выручыў яго Шарэвіч. Ведаючы, што патрон ізноў пачне несці лухту і толькі зацягне разбор, патлумачыў:
- Аднаго з гультаёў я выпусціў адразу з паведамленнем да пана Бурскага, каб больш нікога не дасылаў, бо ў склепе і так цесна.
Пан Лявон палічыў, што пара ўмешвацца ў ход разгляду, паколькі ўжо ясна, што адбылося. Традыцыя такое дазваляла, і ён спадзяваўся на спачуванне значнай часткі прысутных. На дзейсную падтрымку гэтых людзей ён разлічваць не мог, як не мог забыцца, што варожы бок мае дастаткова сілы, каб падтрымаць няўдольнага абаронцу. Трэба, каб яны не захацелі вылазіць са сваімі меркаваннямі. Дасціпнасцю, знаходлівасцю ёсць шанец асмешыць крыўдзіцеляў, схіліць соймік на свой бок і выціснуць патрэбную ўхвалу.
Імгненне цішыні скарыстаў павятовы падкаморы, значны ў павеце чалавек.
- Ці дазволіце, пане маршалак, пытание да шаноўнага пана патрона?
- Калі ласка, пане Рамане, на правах сябра Сцяпан Тур спрасціў зварот.
- Пане Аскерка, ці былі спробы з вашага боку як-небудзь звязацца ці спаткацца з панам Шарэвічам неадкладна па атрыманні паведамлення аб тым, што здарылася? Палястранту варта было высветліць, ці не ўчынена звычайнага свавольства з боку дворні пана Бурскага альбо пана Шарэвіча. У такім выпадку прымірэнне альбо сумесны разбор быў бы натуральным вычарпаннем справы.
- Не, пане падкаморы, такіх дзеянняў не рабілася, бо пан Бурскі, як вядома, быў у мястэчку, што могуць пацвердзщь цалкам верагодныя сведкі.
Пасля гэтых слоў ніякавата адчуў сябе пан Бурскі, а затым, пад яго поглядам і сам патрон. Атрымоўвалася, што бок Бурскага апраўдваецца. Няёмка было і Раману Талочку, чыё пытанне прывяло Аскерку да абарончай пазіцыі, а на Бурскага кінула лёгкі цень падазрэння. Цень згусціўся пасля пытання маршалка:
- А чаму ж не зрабіл і нічога для прымірэння, ці хоць бы высвятлення? Што там той дарогі ад мястэчка да Клінка ці Крушні. Як я разумею, пан заняўся справай не самапасам, а з нейчага паклікання? Я мяркую пана Бурскага?
Пытанні былі клапатлівыя. Калі Бурскі даручаў, то чаму было не сустрэцца з Шарэвічам, каб усё высветліць. А настойваць, што не бачыўся з Бурскім, занадта нават для пана Тода pa.
- Шаноўны пане маршалак, фанабэрыста ўскінуў галаву патрон, але ж цалкам зразумела, што мой прынцыпал быў гл ыбока ўзрушаны І абражаны тым, як абыйшліся з яго людзьмі і не лічыў мажлівым паступіцца гонарам шляхціца перад нахабным ужыццём гвалту, калі права было partibus nostris, на
нашым баку. Таму было вырашана дабівацца справядлівасці на шляху законнасці. Такім чынам, я сказаў. Dixi!
Маршалак канчаткова высветліў, што Бурскі не шукае пагаднення. Наезд не ўдаўся, таму спрабуе павярнуць справу так, каб пацярпелы бок выглядаў вінаватым. Самаўпэўненасць, нахрапістасць Бурскагамногіятлумачылінаяўнасцюўплывовых апекуноў недзе ў вярхах і прыстасоўвалі свае дачыненні з крушнянскім панам да гэтых, памылковых, але пашыраных, меркаванняў. А з Шарэвічам аніякіх таямніц. Яго ды пані стольнічыхі сіла толькі ў сувязях са старэйшымі, паважанымі, але эмаль без улады, людзьмі. Разлічвае на сябе ды на сумленны падыход паноў-браці, на яго, Сцяпана Тура, сумленне. А ў маршалка ў галаве галоўная мэта сойміка і неабходнасць пераважнай падтрымкі патрэбных кандыдатаў.
- Ex ungue leonem, пазнаю ільва па кіпцюрах, з лёгкай насмешкай прамовіў маршалак, але не магу пагадзіцца з меркаваннем пана патрона. Няўжо суседскае высвятленне абставін з дапамогай юрыста магло прынесці шкоду чыйму б то ні было гонару. Калі не было злога намеру, а толькі свавольства дворні, то справа там жа і ўлагодзілася б. Тут, як бачым, гэта зрабіць цяжэй. Але, па словах старажытных, audiatur et altera pars, няхай будзе пачуты і іншы бок. Калі ласка, пане Шарэвіч.
Пан Лявон у кароткіх словах павітаў Рыцарскае Кола і папярэдзіў:
- Баюся, што ад маёй прамовы ягамосьці не атрымаюць вялікага задавальнення, звярнуўся ён спачатку да маршалка. Не стае мне юрыдычнай вытанчанасці, элаквэнцыі, пакарыстаюся словам! будзённымі, але затое больш зразумелымі. Не адкрыюшаноўнаму Колухітрыкаўгаспадарання, накшталттаго, што коні ахвотней п'юць у суседа пад страляніну з мушкетаў.
Зала прыціхла ў чаканні. Як там з гаспадараннем, але хітрыкамі авалодаць увагай слухачоў пан Шарэвіч мог бы падзяліцца. Нездарма казалі, што больш схільны да кніжкі, чым да кілішка.
- Па словах пана Аскеркі да нас завіталі госці, праўда няпрошаныя і нечаканыя. Як належыць паводле звычаю прыняць госця, нават нечаканага? Ці парушыў я звычай? Папрасіў адперазаць палашы адпаведна звычаю. Запрасіў у падрыхтаванае спехам памяшканне па звычаю. А што было яно небагатае, дык па нашых магчымасцях і пры раптоўнасці прыезду на лепшае нас было не стаць. Ды гжэчны госць і не павінен патрабаваць больш, чым здольны даць гаспадар. Урэшце пачаставаў чаркаю, бо так наказуе звычай. А што дагэтуль не выпусціў, дык звычай не толькі дазваляе, але патрабуе ўтрымліваць госця любым спосабам. 3 каня нікога не сцягвалі, самахоць госці спешыліся і зайшлі па запрашэнню. Калі ў чым і парушыўся за­кон гасціннасці, то я ж не маршалак двору, а просты аканом. Мог і не дагледзець чаго, але, ацаніўшы ўсё in genere, што азначае, калі не памыляюся, агулам, такія недаробкі можна дараваць.
Пан кашталян сядзеў, падпершы бараду рукою, каб не засмяяцца. Маршалак трымаўся свядомасцю сваей ролі дырэктара. Шляхта не стрымлівалася нічым, нават першыя лавы. Калі рогат і шум сціхлі, Шарэвіч пасур'ёзнеў:
- Бачу, што вашмосьці належным чынам ацанілі нашу адданасць традыцыям гасціннасці. Спадзяюся, усе заўважылі, як лёгка на блазноту адказаць тым жа самым. Але ж est modus in rebus, усяму ёсць мера. Калі злезці з apicilus juris, вяршынь юрыспрудэнцыі, на грэшную зямлю, то мэтода пана патрона выглядае на падман зроку, deceptis visus, як акрэсліў бы мой шаноўны апанэнт. Але я не стаў бы дзеля жартаў з пана Аскеркі турбаваць шаноўнае Кола. Справа выглядае зусім іначай, калі разглядацьяе сур'ёзна і згодна з правам.
Шарэвіч дакладна і паслядоўна выклаў сваё бачанне падзей у той бурлівы дзень. Ані словам не абмовіўся, чаму сустрэў наезд гатовым. Без ценю ўсмешкі ўдакладніў, што не маючы, падобна Ганібалу, баявых сланоў, пакарыстаўся не дзікім, а свойскім статкам.
Рогат не сціхаў доўга. Бурскі сядзеў чырвоны, як бурак. Злаваў і на недарэку патрона і на сябе самога, што не ацаніў гэта-
га праставатага аканома. Як заўсёды пасля ўсплёску весялосці, дасведчаныя палітыкі паспявалі ўплішчыцца ў хвіліну цішыні са сваімі пытаннямі. Нагодай пакарыстаўся пан Сікірыцкі:
- А ці ведаў пан, пане Шарэвіч, што сярод прыехаўшых была шляхта?
Пан Лявон вінавата ўсміхнуўся:
- Цяжкавата было адрозніць, дзе там пан, а дзе яго почат, пысы аднолькавыя. А сваім парадкам, калі б з вашэці сцягвалі боты, ці высвятляў бы васпан якога стану рабаўнік, ці спачатку трэснуў яму ў лоб вольнай нагою?
Пан Сікірыцкі ўхвальна зірнуў на Шарэвіча, павёў вачамі па бліжэйшым атачэнні і паведаміў:
- Цалкам задаволены адказам. Накірунак абароны пана Шарэвіча юрыдычна правільны.
- А чаму вы не пажадалі звярнуцца ў суд? земскі суддзя пытаўся з выразным намерам супаставіць на вачах шляхты пазіцыі бакоў.
- У нас няма неадольнай прагі пометы, адказаў Шарэвіч. Даволі будзе прабачэння пана Бурскага і слова гонару не чыніць гвалтаў над людзьмі і маёмасцю пані стольнічыхі ў далейшым. Зычым маёнтку сваёй пані спакою, які мелі дагэтуль.
Пан патрон не вытрымаў.
- Толькі і ўсяго! выгукнуў ён. А я сцвярджаю, што мой апанэнт баіцца сустрэчнай позвы з нашага боку. Каптуровы суд не стаў бы на ягоным баку, вось пан Шарэвіч і хавае сваё апасенне за фальшывы гуманізмус!
- Заўважу, пане патрон, азваўся маршалак, нават у вашым паданні выпадак больш адпавядае кампетэнцыі кампрамісарскага суда, значна лагаднейшага. Але і такога ў безкаралеўе склікаць немагчыма. Памінаючы суды, мяркую, выступоўцы маюць на думцы прымірэнне, а не зыск і помету. Але даслухаем пана Шарэвіча.
- Я па сутнасці закончыў, ветліва кіўнуў маршалку пан Лявон. Наес habui, quae dixi, што меў, тое сказаў. Магу адказаць на пытанні і заўвагі. Хоць бы на апошнюю ад пана патро­
на: не думаю, што суд, супаставіўшы маёмасныя правы пана Бурсиага на Крушню з яго прэтэнзіямі на Клінок, стане на ягоным баку.
Ува га ўсяе залы была прыкавана да Шарэвіча і, мабыць, ніхто не заўважыў, як пры апошніх словах аканома Бурскі ўвесь насцярожыўся і ўпіўся вачыма ў Шарэвіча, які адкрыта абвінаваціў яго ў спробе захопу маёнтка, а не ў свавольстве дворні.
У дапамогу Аскерку, ці то сам па сабе ўзняўся яшчэ адзін законнік, малады пісар земскага суда.
- Пане Шарэвіч, ці не стаў пан ахвярай наўмыснага ілжывага паведамлення невядомага дэлятара? Можа хто недобрасумленны захацеў сутыкнуць вас з суседам. А вы на гэта паддаліся і парушылі права.
Шарэвіч уважліва прыглядаўся да маладога судзейца, нібы бачыў яго ўпершыню, пакуль той не пачаў разгублена азірацца. Нарэшце Шарэвіч сабраўся адказаць.
- Парушыў права, паддаўшыся нагаворам, падбіў гайдукоў суседа наляцець на маёнтак маёй пані? з'едліва ўдакладніў ён. Нязграбна бароніш, пане Кярдай, таго, хто першым права парушыў. Успомні, ацан, што кажа пра наез­ды наш Статут Літоўскі. На збройны напад са стралянінай мы мелі права адказаць стралянінай і нават забіць нападнікаў in facie loci, на месцы злачынства. Мы ж не ведалі, наўмысна яны б'юць міма, ці адпаведна здольнасцям, адзначаным панам па­тронам. Абяззброілі гіцляў і звялі на нішто іх ганебныя камеры. Дзе ж тут парушэнне права? Належыць нам навязка з прычыны наезду? Статут сцвярджае: належыць. За страту летняга дня працы належыць кампенсацыя. Мы яе атрымалі ў выглядзе ко­ней і рыштунку. А ўтрыманне гэтых нягоднікаў! Кожны жарэ як добры падсвінак, а мы ix голадам не морым. Гэта ж таксама каштуе. Што да ілжывага даносу, можа васпан пра што ведае, але не я. На мой погляд кожны пан павінен мець сваіх людзей на воку. Можа пан Бурскі патлумачыць, хто кіраваў гэтым цівуном?
- Меркаванне слушнае, пагадзіўся маршалак.
Ён уважліва сачыў за настроем збору, спрабаваў параўнаць расклад сіл. Як часта здараецца, бок пацярпелы, а ім безумоўна быў Лявон Шарэвіч, пакуль што атрымліваў больш нападаў, чым вінаватыя. Гул у касцёле не сціхаў. Былі тут і тыя, хто перажыў падобную лявонавай сітуацыю, былі і такія, што вытваралі падобнае. Хоць і даўно, зле не забылася. Чакаць аднадумства не даводзілася. Замаўчаць ці забалбатаць справу? Не з Шарэвічам такія спосабы, маршалак ведаў гэта ад пачатку. Ён адшукаў вачыма Бурскага.
- Дык папросім шаноўнага пана Бурскага выказацца ў гэтай матэрыі.
Бурскі даўно зразумеў, што адседзецца моўчкі яму не дадуць. Занадта няўклюдна павёў абарону пан Тодар, хай на яго халера! Паспрабаваў адбіцца адным сказам.
- Я гэтага наезду не рабіў і не загадваў рабіць. Калі нехта з маіх людзей у маю адсутнасць учыніў шкоду, то хай і адказвае паводле права.
- Але ж звярну ўвагу шаноўнага пана, настойліва адзначыў маршалак, што Статут Літоўскі на такія наезды, калі ўсё было так, як кажа пан Шарэвіч, глядзіць вельмі сурова. I, як вы, безумоўна, памятаеце, абцяжарвае непрыемнасцямі прынцыпала злачынцы. Якія вашы намеры ў гэтым накірунку? Непакоюся ўжо як павятовы ўрадовец, вы ж разумееце.
Бурскі па ранейшаму спрабаваў нахрапам.
- Але ж, сваім парадкам, мае людзі падлягаюць абароне таго ж права, не саступаў ён. 3 імі абыйшліся неадпаведна з іх віною, па сутнасці ўяўнай. Калі быў наезд, то дзе ж пацярпелыя?
- Пацярпелыя ёсць! рэзка ўставіў Шарэвіч. Чаму вы прывыклі, што гуза павінен мецьтой, на каго нападаеце, ахвяра? А калі нападнік атрымаў па заслугах за лайдацтва ад тых, каго ён збіраўся пакрыўдзіць, то вы і не вінаватыя? Вось і маюць адсідку ў склепе, а нахабны панскі цівун, якога вы разбэсцілі
беспакаранасцю, зараз з нашым дурнаватым кухцікам курэй скубе. I няхай толькі памкнецца лайдачыць!
- Як пана разумець? узвіўся Аскерка. Шляхціц па прымусу курэй скубе? Est modus in rebus, усяму ёсць мера! Гэта ж кантумэлія, знявага шляхоцкага стану!
Шарэвіч на палкую філіпіку толькі паціснуў плячыма.
- У таго цівуна шляхоцкасці, як у васпана, перапрашаю, сораму. Вашмосьць выдатна ведае, што ў найлепшым выпадку тэты гіцаль-скартабяляк. Але я не веру ўяго вайсковыя заслугі. Баб на падворку ганяць, дворню сцёбаць вось любы яму занятак.
Бурскі пакарыстаўся выпадам патрона і, не адказаўшы на пытанні маршалка, выслізнуў з дыскусіі. Заўвага пра скартабяляка прыйшлася яму вельмі недаспадобы. Пакуль маршалак разважаў, ці падняць яму Бурсиага, ці больш не чапаць, азваўся пан Бака, гербу Вага. Герб неблагі, але нядобразычліўцы казалі, што для пана Бакі варта было дадаць спераду літару "3". Адсутнасць уласнага стаўлення да любой падзеі не стрымлівала яго ад выказвання на сесіях земскага суда бязглуздых меркаванняў, заснаваных на пачутым ад наго іншага. Вось і зараз прамова патрона і безстароннасць маршалка штурхнулі стаць на мацнейшы, як яму здавалася, бок.
- "Ну, і што гэтаму ёлупню трэба? прастагнаў у душы маршалак, праклінаючы таго, хто дазволіў прысутным на судо­вых паседжаннях выказваць свае прапановы, дзякуй Богу, не абавязковыя для разгляду. Вось і намножылася такіх Бакаў ды Сікірыцкіх, а слова мусіш даць!"
Пан Бака пажаваў шчарбатымі сківіцамі, памычэў, нібы прыкідваючы, ці не адступіцца ад намеру, але зыказаўся:
- А ці не паспяшаўся васпан з тою вярбою, пане Шарэвіч? Можа тыя крутануліся б на падворку ды ад'ехалі. Заўжды лепш трымаць варогы зачыненымі, бо, як усё наросхрыст, то чаму б коням не заляцець, павучальна закончыў пан Бака.
Маршалак таксама пажаваў вуснамі.
- Божа, улічы маё цярпенне, як прыйдзе час!
Ён у роспачы зірнуў на пана Лявона, бо не ведаў, як бы сам адказаў на такую сентэнцыю. Затое ведаў, што ў двор пана Бакі трапіць цяжэй, чым у іншую фартэцыю.
- Не дагледзеў, вашмосьць,-патульна прызнаўпанЛявон. -3-за занятасці, не ад нядбальства, павініўся ён. -Зачыняў, чым знайшлося, ды спазніўся. Ну а цяпер трымаю зачыненымі, як васпан раіць. Няма, бач, грошай на такія вароты, як у вашэці.
- Слушна, васпане, робіш, слушна, заківаў Бака, не падазраючы аніякіх кпінаў у словах Шарэвіча.
Пан Сікірыцкі не мог дазволіць, каб ватаванне завяршаў гэты недарэка Бака. Толькі ён, Сікірыцкі, можа дапамагчы маршалкуўтакойзаблытанайкалізіі. Атрымаўшыдазвол,загаварыў з мінай вынаходніка:
- Звяртаюўвагу шаноўныхягамосьцяў на мажлівы паварот разгляду. Ён дасць нам бліскучае вырашэнне і задаволіць абодва бакі, абнадзеіў соймік прамоўца. Паварот такога кшталту, пан Сікірыцкі замоўк, скіраваўшы погляд на неўгамонных на хорах. Калі, як кажа пан Бурскі, яго людзі дзейнічалі самавольна, то сама сабою накідваецца наяўнасць крадзяжу імі панскіх коней дзеля злачынных мэтаў. Адсюль канклюзія: іх можна павесіць, як канакрадаў, коней вярнуць уладальніку, а ўладальнік, азначаны пан Бурскі, складае падзяку слоўна і маёмасна пану Шарэвічу за тое, што злавіў гэтых канакрадаў. Ці ясна я абгрунтаваў прапанову, пане маршалак?
- Як у Літоўскім Трыбунале, вашмосьць, уздыхнуў Сцяпан Тур. Гэта ж колькі лесу пойдзе на шыбеніцы! Хіба васпан ахвяруе?
- Гэта мною пакуль не ўзважвалася.
Паварот такога кшталту не спакушаў ашчаднага пана Мечыслава, затое Сцяпан Тур знайшоў у яго выказванні карысную думку.
- Пакуль пан Сікірыцкі разважыць наконт лесу, а заадно, дзе нам знайсці тайным коштам ката, я прапаную бакам падумаць аб палюбоўным замірэнні, якое, па слушнаму меркаванню пана Мечыслава, задаволіцьусіх. Схіляю да гэтай канклюзіі
Рыцарскае Кола. Спрыяйце, вашмосьці, сваім аўтарытэтам захаванню спакою ў павеце і зладжанасці ў нашых паседжаннях. Гэта тым болей прыймальна, што пан Шарэвіч не настойвае, як я зразумеў, на сплаце шкоды, на пакаранні, што патрабавала б судовага ўмяшальніцтва. Кожны працэс будзе нямала каштаваць абодвум бакам.
- О! 3 суда, як з пруда, сухім не выйдзеш! дадаў пан Сікірыцкі, задаволены поспехам.
Бок пана Бурскага адчуў аслабленне сваей пазіцыі І паспрабаваў вярнуць страчанае.
- Але ж соймік нельга ператвараць у нейкі нібыта суд, незадаволена выказаўся пан Трыпуцкі, часты госць і застольнік крушнянскага двара. Было б больш адпаведным заняцца надзённымі справамі, а не растрасацьтут сваркі ды маёмасныя прэтэнзіі, нявартыя ўвагі.
Але і маршалак старанна сачыў за настроем залы І не збіраўся пазбаўляцца хоць і нязначнай перавагі. Трыпуцкі насуперак намеру стварыў прыдатную, да таго ж нейтральную, нагоду падмацаваць дасягнутае.
- Калі васпан лічыць бяспеку і гонар шляхцянкі, удавы паважанага чалавека, не вартым нашай увагі, то, на маю думку, пан сказаў гэта, абмовіўшыся. Уяві, вашмосьць сваю жонку ў падобным становішчы. Усе мы пад Богам ходзім, дай ён нам усім здароўе.
Намёк быў трапны: сыноў у Трыпуцкага не было, а сам ка­тары год працэсуецца з двума суседамі з-за нейкай сенажаці.
- Я лічу, сказаў маршалак, пан Шарэвіч, калі жадае, можа сесці.
Пара было пераходзіць да ватавання, выказвання меркаванняў і прапаноў па разглядаемай справе. Аматары красамоўства не маглі ўпусціць магчымасці высыпаць на галовы таварыства воз местачковай лаціны і шмат вазоў слоўных загадан, адгадкі на якія былі невядомыя самому прамоўцу. Блізкасць да Цыцэрона не абавязвала, у іх разуменні, да дробязнай дакладнасці. Гаварылася "палітычна", гэта значыць
шматслоўна, мудрагеліста, павяртаючы сваю думку, а за ёю змардавануюўвагуслухачоўтакды гэтак. СамЛітоўскіТрыбунал не атрымаў бы ад іншага яснага адказу, як ён ставіцца да падзеі, пра якую мова.
Абыйсці тэту працэдуру ніхто б не дазволіў, бо соймік без ватавання, што лазня без вады альбо карчма без гарэлкі. Даўшы сабе і таварыству хвіліну перадышкі, Сцяпан Тур узняў жазло, просячы цішыні.
Паколькібакі,здаецца,нічогановаганедадаюць,-сказаў маршалак, а ўзаемныя ўшчыпы могуць толькі зашкодзіць, я прашу паноў Аскерку і Шарэвіча ўстрымацца ад заўваг і абмежавацца адказамі на пытанні. Запрашаю панства да ватавання па дадзенай матэрыі, і выказвання прапаноў, як нам пагадзіць бакі і захаваць згоду, а тым самым правадзейнасць нашага сходу.
Усе афіцыйныя асобы, маючыя пяршынства ў выказваннях, угрунтаванае як законам так і звычаем, па чарзе хітнулі галовамі, саступаючы слова ўніз па іерархіі.
- Не хочуць ублытвацца, адзначыў сам сабе маршалак. Можа так яно і лепш.
Дзіўнага ў такой нясмеласці ўрадоўцаў для яго не было. Шматхто з гэтых павятовых магнацікаў падобным ці вельмі на­добным шляхам дахрапаўся маёмасці, а затым і пасады. Калі не самі, то бацька, альбо дзед. Такім імпанавала нахабная рашучасць, здольнасць зацугляць фартуну ў адпаведны момант. А ці не найлепшы для гэтага момант безкаралеўе? Лепшы хіба толькі вайна, але там усё-ткі і жыццё можна страціць, а што тады з тае здабычы!
Сумленныя адчувалі настрой залы і спадзяваліся на справядлівасць маршалка. Адно было для ўсіх непажадана: зрыў сойміка. Да галоўнага яшчэ і не падступіліся.
Першым напрасіўся пан Ярмола, па мянушцы Чоп. У сваіх соймікавых прамовах ён таксама карыстаўся парай выразаў з лаціны, найчасцей in vina veritas. Можа, з-за моцнай цягі да модных жа напояў, бо мала хто мог пахваліцца, што бачыў
пана Ярмолу сапраўды цвярозым. На тое было тлумачэнне: валодаючыневялікімброварам,самбыўгалоўнымдэгустатарам вырабаў. 3 усіх дзяржаўных спраў яго цікавілі толькі дзве: цэны на гарэлку і чопавы падатак ад яе продажу, адсюль і мянушка, на якую пан Ярмола зусім не крыўдаваў. Чалавек ён быўтаварыскі, добразычлівы, вакол яго заўсёды гуртаваўся невялікі, але клапатлівы для соймікавых дырэктараў хаўрусік. Тым болей, што пан Чоп з'яўляўся на сойміках не меней як з парай ладных біклажак. Але пакуль што пан Ярмола быў здольны належным чынам ацаніць падзеі.
- Шаноўны пане маршалак і ўсё шаноўнае Кола! Адразу скажу пра галоўнае, папярэдзіў ён сваім сіпаватым ад вышэй памянёнай схільнасці голасам. -Усе мы чулі, хлопцаў сустрэлі, як мае быць. Пачаставалі чаркай, а каб па-дурному не нарабілі сабе ці каму шкоды, зброю забралі. Усе ведаюць, што in vina veritas, калі піць з розумам. Таму я заўсёды кажу госцю: заходзіш у бровар складзі зброю і, калі ласка, частуйся. Так што ў гэтай справе пан Лявон учыніўусё як належыць і далажыў
нам палітычна. Памажы яму, Божа, і надалей. А што да пана па­трона, даруй, моцюмпане, шчырасць, Ярмола павярнуўся да Аскеркі, але грэх не схаваеш у мех. Дык вось, я пана патрона колісь вытурыў прэч, як ён лез пасля палявання ў мой бровар з гульдынкай. I з тае пары не пускаў яго і не пушчу, Бог сведкам.
Ухвальны пошум залы не парадаваў ні пана Тодара, ні прыхільнікаў Бурскага. Маршалах добра ведаў, які модны ўплыў маюць на шарачковую шляхту вось такія, злёгку блазнаватыя, арацыі і быў удзячны пану Чопу.
- Наконт зброі, то пане Чоп, ой, даруйце, пан Ярмола, выказаўся правільна, пачаў разводзіць свае маралі пан Буйвід. Нечага, што ні крок, са зброяй дурэць! На гзспадарцы, ці ў двары не толькі людзей, але ж і коней пастраляць ці пакалечыць лёгка. А куды гэта будзе варта?
Пан Міканор коней цаніў, калі не вышэй, то нароўні з людзьмі. Меў лепшытабунупавеце, і размовы пра канакрадаў яго ўстрывожылі.
- Я да чаго кажу? строга запытаўся ў схода пан Міканор. Я да та го, што дарма пан Шарэвічдатае страляніны ў сваім два­ры давёў. Ці ж не пагаварыць было з людзьмі ды высветліць, з чым завіталі? А як з гасцінаю, ці з якім запрашэннем, альбо з паведамленнем ад пана? Можна ж было і гэтак, без страляніны.
- "От здзек са здаровага сэнсу! зазлаваў маршалак, не спадзеючыся дачакацца канца гэткіх дэбатаў. Спаў ці што гэты мудрэц!"
Палічыў патрэбным запытаць Шарэвіча, што ён на гэта.
- Пытанне ці парада, не ўгадаеш, Шарэвіч паціснуў плячыма, адно пэўна: пане Буйвід альбо толькі што прачнуўся, альбо хварэе на вушы. Не мы стралялі, вашмосьць! I стралецкім майстэрствам забаўляць не прасілі. А калі пан такі гасцінны, то, адпускаючы гэтых гасцей, параю ім наведаць двор вашэці. Можа коней ім пазычыце, замест намі забраных.
- Хай на цябе! -жахнуўся Буйвід. Накрэкаеш яшчэ бяды з тымі гасцямі! Здаецца, і вашэць ім не рады.
Хвароба з вушэй яўна не абыйшла галавы пана Міканора. Па зале прайшоў стрыманы смех. Усе ведалі, што і крэкаць не трэба. Такая пазыка для воўчай зграі не была немым незвычайным. А зараз асабліва, бо шмат хто з іх палічыць за лепшае пакінуць межы павета. Не пешкі ж уцякаць гэткім зухам.
Ніхто не думаў, што ў дыскусію ўключыцца пан Пуцята. Падсудак у дэбатах, працэсах і размовах заўсёды імкнуўся паказаць, што вымушаны займацца справамі дробязнымі, не вартымі ўвагі яго выкшталцонай і вытанчанай асобы, якую важкія абставіны змусілі шукаць прытулку, калі не схованкі, ў гэтым ціхім мястэчку. Да таго ж не на пасадзе суддзі, бо суддзя навідавоку, прыкметны, а на менш заўважным месцы падсудка. Але, сваім парадкам, падсудкам павінен быць чалавек падрыхтаваны, з рамяством сваім абазнаны дасканальна, бо іначай не мецьмеш суда ані адказнага, ані справядлівага. Так і ратаваў пан Пуцята павятовую судзебнасць ужо катары год.
Як чалавек не толькі юрыдычны але і палітычны, сваю прамову ён выклаў у адпаведнасці з канонамі сталічных інстытуцый, гэта значыць, не паніжаючыся да ўзроўню засцянковых паноў-браці. На іх разуменні яму не залежала, а майстэрствам гаварыць доўга, як мага даўжэй, незалежна ад тэмы, пан Пуцята валодаў дасканала.
Напачатку надзяліўсваім глыбокім шанаваннем пана кашталяна, зацнага земляка і выдатнага дзяржаўнага мужа, затым пана маршалка, выключнага дырэктара сойміка, пана пісара, здольнага зацеміць кожны выраз ватуючага таварыства. Ну і, безумоўна, усё Рыцарскае Кола павета, сукупныя здольнасці якога вырашаць самыя складаныя справы зможа ацаніць хіба сама гісторыя. Пан Касьян перадыхнуў, палічыўшы ў думках да дваццаці, даючы шляхце ўсведаміць, наколькі высока ўзнёс яе чалавек, як ні глянь, не ix меры, і выправіўся бясконцымі шляхамі красамоўства да аднаму яму вядомай мэты. Раз-пораз вяртаючыся да ўжо сказанага, нібыта дзеля паглыблення і ўдакладнення, кранаючы тое, што аніякім бокам не датычыла справы, але давала мажлівасць бліснуць лацінай, пан падсудак
нястомна чараваўбратоў-шляхту віленскай рыторыкай. Разам з тым пільнасачыў, кабзахапленнеягоздольнасцямі неперайшло ў стомленасць. Магло здацца, што ён ужо і не ўспомніць, пра што ідзе спрэчка.
Але вось пан Касьян дайшоў да нейкай вызначанай мяжы, за якой агульныя выкрунтасы пара было мяняць на дакладныя вызначэнні, захоўваючы ранейшае зачараванне. Толькі так можна дапамагчы гэтаму пыхліваму паўліну Бурскаму.
- Шаноўнае рыцарства! пан падсудак патэтычна ўскінуў рукі. Толькі вам пад сілу разабрацца ў гэтай causa litigiosa, спрэчнай справе. Я менш за ўсё хацеў бы, каб мой выступ успрымаўся як justuficacja, як прамова апраўдальная для аднаго з пасвараных бакоў. Пры разглядзе кожнай спрэчкі мы павінны грунтавацца на дакладным вызначэнні першаснага і другаснага. Было б недаравальнай памылкай, malum supra omne malum, злом над усімі зламі, паставіцца да гэтага абыякава. Ад гэтага вызначэння будзе залежаць справядлівасць вашага рашэння.
Пуцята акінуў поглядам усю залу, пераканаўся, што яго слухаюць, а калі дакладней, чакаюць чаго-небудзь большменш уцямнага, хоць in genere, прамова выглядала як мае быць. Навастрыўся чалавек у той Вільні, няма мовы.
- Можа ягамосьцям здалося, што я заблукаў in apicilus juris, сярод вяршынь юрыспрудэнцыі? Спяшаюся пераканаць, што гэта не так. Звярніце ўвагу на ход падзей у Клінку.
- Primo: ніхто не паранены, тым больш, удакладняю тым лепш не забіты. Стралялі ўверх, значыць не хацелі трапіць. Не выключаю, што маладзёны жартавалі, каб напалохаць дзяўчат. Недарэчны выбрык непаслухмянай дворні, ці чэлядзі, хай сабе і шляхоцкага стану. Але ці варта так жорстка адказваць на жар­ты, нават недарэчныя, калі яны не прынеслі крыўд і страт?
- Пажартаваў воўк з кабылаю і ў торбе зубы панёс!
3 хораў грымнулі дружным маладым рогатам. Зала знізу, хоць і прыглушана, але адгукнулася.
- Ціха, вашмосьці, напомніў маршалак, слухаем прамоўцу.
- Няхай сабе і так, памяркоўна азваўся падсудак да хораў. Але ео ipso, тым самым, не сведчыцца, што права стане на бок азначанага каня.
- Затое вантробы збярог, запярэчылі зверху.
- 3 дазволу самых дасціпных, пакланіўся тым, на хо­рах, Пуцята, перайду да наступнага. Secundo: захоплены ў палон людзі, у тым ліку шляхта, накладзены кайданы! жахнуўся падсудак. Забрана, лічыце зрабавана, маёмасць: коні, зброя, рыштунак. Перш, чым разглядаць, хто гэта ўчыніў, зробім невялікую дыгрэсію. Адступім у бок і паглядзім на dramats personae, гэта значыць дзеючыя асобы як самой падзеі, так І яе сёняшняга разбору. Адзін бок прадстаўлены in per­sona панам Шарэвічам, а дзе ж другі бок? Дзе тыя, за каго вымушаны прамаўляць пан патрон? 1х няма. Але ж in rem, дзеля справы, яны неабходны, тым больш, што пан Бурскі засведчыў сваю недатычнасць да падзей у Клінку і толькі настойвае на справядлівасці ў дачыненні да яго дворні. А няма гэтых людзей таму, што пан Шарэвіч учыніў іх з'яўленне тут немагчымым. Перашкода разгляду справы ёсць дзеянне спрэчнае з правам, калі не злачыннае. У выпадку пана Шарэвіча мы маем не намеры, а здзейсненыя ўчынкі, у той час як у яго напрамку мы маем, па сутнасці, не пацверджаныя намеры гіпатэтычных учынкаў.
Частка паноў-братоў, што даўно прысела на разасланых бурках і апончах, страціўшы надзею дачакацца нечага яснага, паціху падрэмвала. Іншыя, прываліўшыся да сцяны, вялі ціхія размовы на больш даступныя тэмы. Пан Пуцята, страціўшы надзею давесці панам-братам, што такое другаснае, а што першаснае, рашыўся спрасціць тлумачэнні.
- Пан Шарэвіч са сваімі людзьмі і быдлам, узвысіў голас падсудак, -учыніў злачынства большае, чым крушнянскія хлоп­цы сваімі нераззажнымі жартамі, бо, volens nolens, пасягнуў сваімі дзеяннямі на снову асноў нашага бытавання, на залатую вольнасць, на чым і рабіў акцэнт шаноўны пан патрон.
- Але! пан Касьян папераджальна ўзняў угару палец, Ці можам мы лічыць, што пан Шарэвіч меўзлыя альбо карыслівыя намеры? Ані ў якім разе! Як сапраўдны рыцар, scutum opponet scuto, шчыт супрацьставіўшы шчыту, тэты зацны чалавек стаў на абарону маёмасці прынцыпалкі так, як лічыў патрэбным І мажлівым, нават не зважаючы на пагрозу знеславення. Пан Шарэвіч несумненна,стаўбытакі ўвыпадкусапраўднага замаху на маёмасць пані стольнічыхі. А часу на развагі і ўдакладненні, як лёгка зацеміць, меў няшмат.
Не толькі простыя шляхцюкі, але і сам Бурскі, ды і маршалак з суддзямі былі агаломшаны нечаканымі высновамі пана падсудка. Два, як глядзіш, аднолькавай зацнасці бакі ў сваім супрацьстаянні невінаватыя. Можа пра гэта і клапаціўся пан Касьян? А той, не міргнуўшы вокам, працягваў.
- А калі зірнуць глыбей і далей, то пан Шарэвіч адначасна дапамагаўсуседуўвыхаванніягодворні.Вучыўяешанавацьмаёмаснае права, паказаўшы, як лёгка страціць сваё, пасягнуўшы на чужое. Тое, што пан Шарэвіч бараніў не сваю ўласную маё­масць, пане патрон, Пуцята схіліўся ў пашанотным наклоне да Аскеркі, надае яго дзеянням усе прыкметы адсутнасці асабістай карысці і прамаўляе на кошт высакародных намераў. I нам няма патрэбы ісці да таго склепа, дзе хлопцы набіраюцца розуму. Не варта дашуквацца іх прывілеяў ды гербавых папер, шляхта яны ці паспаліты люд. У апошнім выпадку ўвогуле няма прычыны гаварыць пра паланенне. Для дворні пэўная суровасць абыходжання толькі на карысць. Як казалі старажытныя, merum sabrio male ölet, залішняя ўмеранасць дрэнна пахне. Калі ў гэтага цёмнага цівуна не хапіла дасведчанасці ў выкананні задуманага, хай атрымае навуку. Я не сумняваюся, што ўсё выглядала б іначай, калі б гэтым займаўся сам пан Бурскі.
Пан Касьян спахапіўся і паспяшаўся ўдакладніць, пакуль слухачы не зрабілі непатрэбных высноў.
- Як бачыце, нават гэта асаблівасць сведчыць пра недатычнасць пана Бурскага да прыкрага выпадку. Віна яго ёсць. Але яна тлумачыцца мяккасцю сэрца і празмернай паблажлівасцю,
што і спрычынілася да пэўнай разбэшчанасці гайдукоў. Узяўшы ледзь не пад бацькоўскую апеку цэлы гурт абыйдзеных ле­сам маладзёнаў, пан Бурскі не здолеў далучыць да іх пэўную колькасць сталых, дасведчаных жыццём людзей. Занятасць пана Бурскага і яго анельскі характар стварылі становішча, калі маладымі гарэзлівымі дзецюкамі стаў запраўляць, як яму хацелася, упарты і наравісты цівун. 3-за яго церпіць прыкрасці пан Бурскі і добра, што сусед наклаў на свавольніка заслужанае пакаранне. Будзем спадзявацца, што неўхваленне і спагнанне з боку чужога пана паўплывае дадатна і на гэткага чалавека.
Пан Бурскі спачатку слухаў падсудка нядбала. Яму здавалася, штоўсё гэта, каб паказацьсябе, пакрасавацца пераддрабнатой. Сам не заўважыў, як пачаў прыслухоўвацца і зразумеў, што Пуцята ўскосна бароніць яго пазіцыі, выразна імкнецца змазаць прыкрае ўражанне, пакінутае патронам з яго нахабствам, бессаромнасцю і звыклай дуратой. У тым становішчы, якое склалася з-за неразумней абароны пана Аскеркі, выйсце, што падказвае падсудак, мабыць самае адпаведнае, калі не адзінае. Усё ж тэты павук судзейскі правільна папярэджваў, дарма не паслухаўся, падумалася Бурскаму.
Пан Пуцята тым часам заканчваў пры поўнай цішы сабраных. Што ні кажы, так палітычна прамаўляць у мястэчку не навучышся. Цікава чым ён скончыць?
- 3 усяго вамі пачутага, пачаў падводзіць рысу пан пад­судак, высноўваецца неабвержнае вызначэнне падзеі як недарэчнасці, што вычарпалася сама ў сабе з моманту паланення тых неразважных зухвальцаў. Чарговы раз прыходзіць на думку мудрасць старажытных: casus не абавязкова casus belli! Яна, гэтая падзея, не ўласцівая нашаму побыту, нашым павятовым звычкам і дачыненням. Дзеянні бакоў былі можа і паспешлівыя, але не мелі непапраўных наступстваў. Каб разарваць тэты зачараваны круг, гэты circulus vitiosus, самае разумнае падаць руку згоды і неадкладна забыцца на ўсё прыкрае, бо аніводзін бок, па шчырасці, не мае за сабою юрыдычна бясслрэчнай віны.
- Але ж і закруціў карагод, нячысцік! падумаў Шарэвіч. Хто б яшчэ так мог чорнае паказаць белым?
Тым не менш пан Лявон быў задаволены выступам падсудка. Разумеў, што той ратаваў Бурскага, але адначасна пазбаўляў прыяцеля мажлівасці далейшага нападу і асуджэння кліноцкага аканома. Няхай і так будзе, думаў Шарэвіч, ўсё ж не ўдалося пацукам дапяць свайго.
Але не ўсе лічылі, што справе канец, і бок Бурскага неадкладна павінен павініцца, адсоўваючы пагрозу паўтарэння кім бы то ні было падобнага ўчынку. Нечакана ўзняўся ксёндз.
- Не ў маіх звычках умешвацца ў падобныя справы, уплываць сваім санам і словам Божым на вырашэнне будзённых спрэчак аб дабротах зямных. Але сёння я мушу зрабіць выключэнне і як душпастыр і як абывацель нашага Княства, як падданы каралёў нашых, хай доўгім будзе іх жыццё і міласэрным панаванне.
- Вось жа не ведаю я, Шаноўнае Кола, больш набожнай і цнатлівай верніцы, чым памянутая тут шматкроць пані Яніна Забелава, павятовая стольнічыха.
I пайшоў ксёндз у працяглае апісанне ўсіх заслуг і ўчынкаў зацнай удавы ад маладосці і па сёняшні дзень.
- Са свайго невялікага даходу, замілавана даводзіў ён, пані Яніна ахвяруе і на патрэбы касцёла, і на бедных, і сіротамі апякуецца,як ніхто іншы. Ці ж гэта большасці прысутных невядома? То як жа можна ганьбіць яе парогі бессаромным нікчэмным гвалтам! Ці ж можна, утварыўшы нялюбы Богуўчынак, замест таго, каб ўсклікнуць: "peccavimus"! грэшны!, яшчэ патрабаваць пакарання тых, хто стаў на абарону годнасці і маёмасці сваёй пані?
- Але ж гэта не яе маёмасць, яна карыстаецца ею няпраўна, выгукнуў занепакоены Аскерка, як тапелец з парванай саломінай.
- Прабачце, айцец Габрыэль, павярнуўся да ксяндза маршалак. Як гэта, няпраўна? Ужо каторы раз пан патрон робіць такія заявы без довадаў, Сцяпан Тур не хаваў незадаволенасці.
Вось прынеслі выпіску з кніг: тут пазначана, што пані Яніна Забела, удава павятовага стольніка Забелы ёсць праўны апякун маёнткаў, якія адпісаны ўнуку па мячы, Андрэю Забелу, на сёння адсутнаму.
- Але ж толькі пры жыцці ўнука! не здаваўся Аскерка.
Маршалак няўхвальна зірнуў на пана патрона. Калі б не тэты ўпарты дурань, усё даўно было б палагоджана.
- Вашмосьць мае бясспрэчныя сведчанні яго смерці? Ён прызнаны на праўнай аснове, а не па чутках, памерлым альбо забітым? Не вам жа прыпамінаць, што і ў такім выпадку маёмасць падпадае пад права кадука, але не пад захоп наез­дам, крыху з'едл іва закончыў маршалак. Але мы перапынілі прамоўцу. Даруйце, ойча.
- Нічога. Усё для высвятлення справы, лагодна адказаў ксёндз. Я хутка скончу. Наконт непатрэбных чутак скажу наступнае: не думаю, што парушу таямніцу споведзі, бо не аб граху мова, калі паведамлю, што пані Яніне явілася святая патрон­ка і пацвердзіла яе веру ў тое, што ўнук жывы і хутка вернецца. Падтрымала яе маленні за ўнука.
- Ну, гэта ўжо довад! хмыкнуў пан патрон і змоўк пад суровым поглядам ксяндза.
Мабыць адчуванне, што поле яго абароны курчыцца на вачах, канчаткова пазбавіла пана Тодара асцярожнасці. 3 мноства ягоных неразважных заяў апошняя была самай неабдуманай і расплата прыйшла неадкладна.
- Васпан ставіць пад сумнеў мажлівасць Боскай міласці шчыра веруючым людзям аб'яўленнем святых і анёлаў? стро­га запытаў айцец Габрыэль. Але ж усяму павінна быць мера, modus in rebus, сын мой.
Не могён у прысутнасці такой колькасці сведкаў дазвол іць падобныя выбрыкі ды яшчэ такой няздары, як гэты, зжалься Божа, палястрант. Атой некалькі разоў запар разяўляў рот, нібы ловячы паветра, але нічога не здолеў вымавіць. Відаць, цень няшчаснага Лышчынскага папераджальным знакам стаў яму ў вачах. А неадольны апанэнт не збіраўся злітавацца над разгубленым патронам.
- Шкада, што згубныя ўплывы атэізму замінаюць адукаваным людзям успрымаць...
Ксёндз, відаць, вырашыў не адцягваць увагу аўдыторыі на тэалагічныя размовы і проста сеў, махнуўшы рукою. Усё і так было ясна. Маршалак атрымаў дапамогу не лёгкай шляхоцкай кавалерыі а магутнай гусарыі касцёла. Заставалася даціснуць Бурскага, схіліць да згоды Шарэвіча будзе не цяжка.
- Ці мае хто што дадаць? тон Сцяпана Тура падказваў, што дадаваць больш нічога не трэба.
- Ці мае што пан Бурскі? Аскерку маршалак ужо не ўлічваў.
- Я не прывык сам займацца юрыдычнымі справамі, таму ўстрымаюся ад вердыкту.
Бурскі праклінаў сваіх дарадчыкаў, што пераканалі яго звязацца з гэтым Аскеркам. Можа трэба было пераламаць сябе ды параіцца з падсудкам? Заставалася шукаць пагаднення без страты прыхільнікаў.
- А пан Шарэвіч? маршалак разумеў, што Бурскі чакае выказвання аканома.
- Я склаў у гродзе дэпазыт, мой ліст да пана Бурскага і сойміку. Могбы агалосіцьяго, алетолькі са згоды атрымальнікаў. Мажліва гэта праліло б больш святла на мае паводзіны і нака­зала б, што я не імкнуўся да сваркі і нязгоды. Але ж я і сам гэта пацвярджаю, таму, на маю думку, дадатковыя довады і звесткі не вельмі і патрэбны.
Сцяпан Тур пахваліў Шарэвіча за спрытны ход. Не рызыкне Бурскі новага дыспуту.
- Ці зычыць сабе пан Бурскі агалошвання памянёнага дэпазыту?
Той ўжо зразумеў, што трэба мірыцца, І неадкладна. Невядома, штатам нагрызмоліўтэты стары ваяка. Асабліва калі ўспомніць цьмяны намёк пра Крушню. Дае мажлівасць выйсці з недарэчнай сітуацыі без страты твару, то варта пакарыстацца яго добрасумленнасцю. Далей пабачым, што рабіць.
- Пасля апошніх словаў пана Шарэвіча я таксама лічу непатрэбным раскручваць спрэчку нанова, азваўся Бурскі.
Сапраўды, прыкрае пачуццё крыўды перашкодзіла нам спыніцца ў адпаведны момант. Я перапрашаю шаноўнага суседа за ўчыненыя маімі людзьмі турботы і абяцаю строга пакараць вінаватых. Не маю да яго ніякіхдамаганняў.
3 гэтымі словам! Бурскі ступіў некалькі крокаў у напрамку Шарэвіча і першы працягнуў руку. Маршалах ледзь не ўмольна глянуў на аканома, баючыся, каб што выпадковае не перашкодзіла замірэнню. Але пан Лявон ужо ступіў насустрач Бурскаму і паціснуў працягнутую руку.
- Я прымаю прабачэнні і не маю больш крыўды. Дзякую шаноўнаму Колу і яго дырэктару за справядлівае абмерказанне і вырашэнне нашай справы.
Касцельная зала ўзарвалася воклічамі. Здавалася, усе без выключэння рады вынікам і ганарацца сваёй разважлівасцю. На дражджах гэтага захаплення расла слава Лявона Шарэвіча. Глядзі ты, ваўкоў тых у склепе трымае, дамогся такі прабачэнняў ад гэтага фанабэры! А гой гіцаль непераможны курэй скубе, рамяство спасцігае, псяюха! Што робіцца! Што робіцца? Два тыдні, дзе там, тыдзень які, баяліся пачуць тупат іх коней. Бо стопчуць лотры пасевы і не азірнуцца, спаляць стог і вокам не міргнуць. Аж знайшоўся на іх смелы! Цяпер будуць ціхманыя, прынамсі на нейкі час. А можа, дасць Бог, з'едуць куды.
Абмяркоўваць што-небудзь яшчэ ў тэты дзень не было ніякага жадання. Свята шляхецкай дэмакратыі не варта азмрочваць будзённасцю. Вельмі часта ў імя згоды соймікі паступаліся інтарэсамі слабейшых, пакрыўджаных, іх прымушалі саступаць. Гэтым разам сталася іначай.
Як узнагарода за добры ўчынак прагучала паведамленне маршалка:
- Перш, чым разыйдземся, дайце, ягамосьці, згоду не займаць заўтрашні дзень сесіяй. Айцец Габрыэль хацеў бы не парушаць нядзельнага парадку. Паслухайце і другое, але ў цішы, маршалак хітра ўсміхнуўся, каб пасля не шкадаваць, што недачулі.
Сцяпан Typ дачакаўся поўнай цішыні.
- Па даручэнню пана кашталяна запрашаю вас на вечарыну ў нашу славутую карчму. Пан кашталян ладзіць яе ў наш, яго землякоў, гонар. Адпачніце, прыстройцеся І сардэчна запрашаю!
Грымнулі віваты, аж скляпенні здрыгануліся. Пан кашта­лян, стоячы за сталом маршалка некалькі разоў схіліў голаў у паклоне, прыклаўшы руку да сэрца. Шляхта тлумна і радасна паваліла на рынак, пачала расцякацца па вулках мястэчка. Пан Лявон пакідаў касцёл у глорыі пераможцы разам з Севярынам Мяжэвічам, у якога спыніўся на час сойміку.
- Але ж і накрэкаўтой маладняк, засмяяўся пан Севярын, сапраўды, вясёлы атрымаўся соймік. Мабыць першы гэткі на маім жыцці.
- 1 не кажы, адгукнуўся Шарэвіч. Пачалі з суда, працягнем вечарынай, а чым скончым?
- На большае нельга было спадзявацца. Маршалку з кашталянам Канвакацыіўгалаве, маглі справуспляжыць. Тур павёў сябе ганарова, малайчына. Быў бы хто іншы за дырэктара, цяжэй бы прыйшлося. А што ў тваім дэпазыце?
- Ат, лухта, адказаў пан Лявон. Напісаў на ўсякі выпа­дая, што выстаўлю прызнанні цівуна. Той сапраўды папаўся на дурніцу і тое-сёе нагаварыў. Прызнаўся, што Бурскі наехаць загадаў, як і на Крушню.
Мяжэвіч з разумением паківаў галавою.
- Кажаш лухта, а Бурскі хвост падціснуў. I другім разам яго як шылам джгнулі. Гэта, як ты ўспомніў аб правах на Крушню. Спужаўся.
- Я то не рваўся таго агалошваць, бярог на крайні выпадак. Ды і цівуну быў бы канец. А ён пра Хмялеўскага нешта ведае. Ты б бачыў яго твар, як я запытаў пра Хмялеўскага. Чаму ад гэтага імя яго халера круціць? I адначасна адмаўляе, што ведае гэтага чалавека? Не дае мне спакою той талер. Можа, зноў татарам Івана прадалі, а можа і горш.
Нейкі час ішлі моўчкі. Шарэвіч парушыў маўчанне першы.
- Каб жа хоць супакоіўся. Што яму ў гэтым невялікім маёнтку, Севярыне? Не магу даўмецца, навошта гэтыя звадкі з-за лапіка зямлі? Вельмі ж зухвала, як на тутэйшыя звычкі.
- Хутчэй за ўсё, разлічваў на безкаралеўе. Гэта што да зухваласці. А наконт маёнтка, то даўней быў значны, а зараз то сапраўды не варты звягі, але ён і не спадзяваўся звягі. Выйшла з Крушняй, няхай і гэта будзе танным коштам, праглынуць і другі захоп. А там яшчэ што трапіцца!
* ♦ *
Не было ў мястэчку палаца, як у Нясвіжы, замка, яку Міры, і храмы не цягнулі на гарадзенскія, ці хоць бы, як у Мураванцы, не было аніякай іншай выдатнай будыніны, затое была карчма. Стаяла яна, калі дакладна казаць, не ў мястэчку, а за ім ці то перад ім, атуленая велізарнымі ліпамі, побач з трактам, ад якога вяла бярозавая прысада, прыемная воку ў любую пару года. Прысада прыводзіла падарожніка на добра ўкатаны двор з апошнім избыткам гаспадара, сонечным гадзіннікам, пасярэдзіне.
Карчма была вельмі старая, праўдзівей старадаўняя, але неаднораз перасыпаная і адноўленая. Грунтоўна зрабаваная, але на шчасце не спаленая, маскалямі ў апошняе іх няпрошанае гасцяванне, была разбудавана і падмацавана дадатковымі прыбудовамі бацькам цяперашняга гаспадара.
Будынак, зрублены на нямецкі вугал, меў па фасаду добрых дзесяць сажняў калі не болей. Шэсць ладных вокнаў да зал І досыць святла, бо дом быў пастаўлены, як тады казалася, "на адзінаццатую гадзіну", каб сонца давала мноства святла, перш чым наступіць поўдзень.
Другі паверх у выглядзе мезаніна быў узведзены но­вым гаспадаром, як і стромы, з заломам на сярэдзіне вышыні, крыты гонтам дах а пад ім некалькі невялікіх пакойчыкаў для пастаяльцаў-начлежнікаў. Святло да іх даходзіла праз вокны ў шчытах. Ад фасаду мезанін выступаў невялікім падстрэшкам
над уваходам у сені, а з тылу працягнуўся далёка, даўшы пад сабою месца для добра атуленай сценамі стайні дзеля коней прыстойнай публікі.
Першы паверх дзяліўся сенямі на дзве няроўныя часткі. Ва ўсходняй месцілася вялікая зала з шынком. Ад захаду ка­мора на прыпасы і жыллё прыслугі. Гаспадар, як шляхціц, лічыў для сябе адпаведным жыць у асобным доме. Пераняўшы стырно моцнай гаспадаркі ў здольныя рукі, трымаў свой камерцыйны сцяг высока, не зважаючы на кепікі зайздроснікаў наконт нешляхетнасці карчмарнай справы.
Цяпер, калі пасля дзікага ліхалецця пакрысе пачаў супакойвацца край, акрыялі мястэчкі і гарады, ажывіліся гандаль і рух на дарогах, карчма не пуставала, бо, ведаючы, што ў пэўным месцы заўсёды можна атрымаць добрую ежу, чыстую пасцель у цяпле, ды і каню адпаведны догляд, чалавек выбірае адпаведны шлях. I гаспадар карчмы аніколі не дапусціў, каб нехта паехаў расчараваны ў сваіх спадзяваннях. Ад пэўнага часу кар­чма не была для яго галоўнай крыніцай даходаў. Цаніўтое, што інстытуцыя забяспечвала яму вядомасць.
Абоз кашталяна атабарыўся паблізу ад самага пачатку. Лёгкія дашчаныя перагародкі наверсе хутка разабралі, каб зрабіць адзін вялікі пакой. У суседнім гайку згарадзілі жардзяны загон для коней. Панадворак і будынкі гудзелі, як вулей. Кухцікі, служкі, гайдукі мітусіліся ў двух залах, ладзячы з дошак, пакладзеных на бочкі, доўгія сталы, засцілаючы абрусы, расстаўляючы збаны і латушкі, кубкі і міскі.
Двор быў упрыгожаны зелянінай і ачэплены вітымі каляровымі шнурамі. Па абодва бакі брамкі з гнутых бярозак, перавязаных стужкамі стаялі гайдукі, апранутыя па венгерску: чычкірыўабцяжку і шытыя шнуркамі даламаны. Яктолькі госць набліжаўся да брамы, гайдукі дапамагалі злезці, бралі коней і вялі ў загон. Гасцей тут жа браў пад апеку хто з кашталянавых дваранаў і перадаваў іншым таварышам, каб адпаведна стату­су і рангу правялі ў прызначаную залу.
У зале гаспадар стала паказваў госцю месца, улічваў пажаданні і ўладжваў дробныя супярэчнасці. Сакратар сойміка Дольскі з даверанымі маршалка і кашталяна старанна папрацавалі над вызначэннем рангаў мясцовай шляхты і нават параспісвалі невялікія "кантычкі", каб не памыліцца наконт якога-небудзь мясцовага натабля, бо крыўды пасля хопіць на гады.
Для бясспрэчных нобіляў у двары быў пастаўлены велізарны шацёр, цэлы палац з прыгожай залацістай тканіны, шытай турэцкімі выкрунтасамі, трафей венгерскага ці малдаўскага паходу. Уваходу сцераглі двое гайдукоў, апранутых янычарамі, з бліскучымі, выгнутымі ў востры бок ятаганамі за шырокімі турэцкімі паясамі. Адкінутыя заслоны дазвалялі бачыць на сценах бліскучыя татарскія шчыты-калганы і роз­ную ўсходнюю зброю. На залачоных ланцугах звісалі зіхоткія мядзяныя ліхтары. Толькі ветравік на самым верее шатра быў свойскі. Подых лёгкага ветрыку пакалыхваў звычны абрыс Пагоні, выкананай у тон усяму жоўта-залацістаму каларыту пекнай пабудовы.
Ля шатра гасцей сустракаў сам пан кашталян у атачэнні маршалка і некалькіх урадоўцаў павета. 3 кожным вітаўся нанова і, як гаспадар, дзякаваў за ўшанаванне яго запросінаў.
Хутка стайня, што была прыбудоваю галоўнага будынка, ужо запоўнілася. Стаенныя маршалка сачылі, каб не пагрызліся высакародныя гадаванцы арабскіх, венгерскіх ды іншых крывей. На тылах карчмы фурманы спрачаліся за лепшыя месцы для калясак і брычак, паслаблялі збрую, расцуглівалі коней, выціралі ім спацелыя спіны і бакі.
Мястэчка не Вільня, кашталян у павеце не павінен чакаць, ды самі госці з'яжджаліся, каб мець час усё агледзець і падзівіцца, таму ўладкаванне было справай клапатлівай, але нядоўгай.
Нарэшце галоўны распарадчык, ён жа начальнік эскорту і на тэты вечар "правая рука" кашталяна, зірнуў на сонца, кінуў логляд на сонечны гадзіннік, патрос над вухам замежную
цацку, спрунжыновы гадзіннік, пазычаны дзеля важнасці па­нам кашталянам, і, супакоены супадзеннем трох назіранняў, даў знак трубачу:
- ДзьмН
Той, упёршы левую руку ў пояс, прыжмурыў вочы і дзьмухнуў у сваю залатую, як сонца, трубу. Гучны пералівісты спеў сігнала агульнага збору пралунаў над ваколіцай і прыгожым мяккім рэхам азваўся з лесу. Як толькі яно заціхла, распарадчык павярнуўся ў другі бок і махнуў рукою:
- Палі!
Дзве малыя гарматкі згодна гаўкнулі, і з глыбі карчмы праз адчыненыя вокны мезаніна грымнулі янычарскім мар­шам немудрагелістыя інструменты жыдоўскай капэлы. Калі не ў лад, то гучна.
Свята пачалося. Хто затрымаўся знадворку, бег на сваё месца, каб не спазніцца на першыя прамовы і тосты. А тых прадбачылася шмат. Кухню карчмы дапаўняла маршалкава, а надусімі кухарамі і кухцікамі ўладарыўувішны аканом Сцяпана Тура, празваны за вялікую патрабавальнасць "маршалкам дворні". Патрабавальнасць дала адчувальны плён: было што і піць і есці. На сталах стаялі вялікія місы і латушкі поўныя самай рознай смажаніны: ялавічыны, свініны, цяляціны. Што да птушак, то кухары пастараліся: там і тут на асобных падносах красаваліся засмажаныя ў печы і на ражне гусі, куры, курапаткі і глушцы, фаршыраваныя і нашпігаваныя чымтолькі далося: салам, грыбамі, пячонкай, грэчкай ды яблыкамі. Не маглі абмінуць і рыбы. Ляжалі засмажаныя шчупакі, карпы, ліны, галаўні і язі, абкладзеныя гароднінай, кашай і грыбамі. Цяжэй пералічыць, чаго там не было.
Калі адгрымелі першыя тосты і віваты, заспакоіўся першы апетыт, кашталян перапрасіў застольнікаў і разам з дваранінам, які нёс кубкі і пляшку, накіраваўся да гасцей у пакоях карчмы. Першай наведаў залу, дзе частаваліся больш заможныя, значнейшыя.Тутвёўрэй панДольскі, неадменны сакратарсоймікаў. Старэйшыя гуртаваліся вакол Севярына Мяжэвіча і Лявона
Шарэвіча побач з ім. У іншых месцах шчыравалі таварыскія, скорыя да чаркі весялуны. Але калі побач з панам Дольскім стаў сам кашталян, усе сцішыліся, павярнуліся ў той бок і навастрылі вушы. Траян Храптовіч павітаў прысутных, запытаў, ці досыць пітва і ежы, а потым абвясціў сваё жаданне выпіць за здароўе і дабрабыт каханых гасцей. Адбыўшы пару сустрэчных тостаў на свой сонар, пан кашталян пад удзячныя віваты скіраваўся на­верх у другую залу.
Тутбылонеменш,амо' нават больш людна. Госці папрасцей, але па ціхай дамове з маршалкам прысутнічалі й тыя, чыё няпісанае права быць у першай зале нікім не аспрэчвалася. Іхні ўдзел падтрымліваў пачуццё роўнасці, на якое такія ўражлівыя паны-браты з тых, хто "на загродзе роўны ваяводзе." Такім хо­дам асяроддзе разбаўлялася, рабілася нібы аднастайным, а размяшчэнне ўспрымалася не як вызначанае адным маёмасным станам, але абумоўленае жаданнем сесці разам са знаёмцам, родзічам, ці колішнім таварышам па войску.
Засцянковец не адчуваў сябе прыніжаным, маючы за суседа можнага пана-брата, альбоўплывовага ўрадоўца. Toe, што нехта сядзіць у шатры, нікога не ўражвала. Там былі ўрадоўцы, натаблі, гэта было нават зручна. У сваім асяроддзі было прасцей, ясней, а калі такі высокі гаспадар не абыйшоў шанаваннем, то што яшчэ трэба? Агаломшаныя раскошай І гасціннасцю засцянковыя паны-браты і так былі на сёмым небе.
Працэдура павітання І частавання была тая ж. Можа чаго не стае? Ці смакуюць ягамосьцям стравы? Ці ўдосталь пітва?
- Усяго даволі, найяснейшы пане! Дай Бог сілу выпіць і з'есці!
- Частуйцеся, хлопцы! Не дайце змарнавацца дабру, прасіў кашталян з сяброўскай усмешкам. Рады дагадзіць! Ад шчырага сэрца!
- Пане кашталяне! звярнуўся да яго пан Чоп. Прамаўляў папросту, бо ўжо шумела ў чубе і сваё і гаспадарскае. За пашану яснавяльможнага пана, за прыязнасцьда нас, сваіхземлякоў, нашы шаблі, нашы коні, сэрцы нашыя за панам кашталянам!
Так я кажу, хлопцы?! зрываючы голас, крыкнуў ён да ўсяго таварыства.
Зала грымнула дружным: "Віват нашаму гаспадару!" Усе паўставалі, ўзнімаючы чаркі, шкляніцы, кубкі і келіхі. Пан кашталян расчулена пашморгаў носам і, адолеўшы ўзрушэнне, ўзняў свой келіх, чарговы раз напоўнены бярозавікам, падфарбаваным журавінамі. Якая галава вытрымае гэтулькі тостаў, не зашкодзіўшы нагам?
- Паны-браты!-прамовіўён.-Не ведаю, штоідадацьда раней сказанага. Рады я быць з вамі і ўзрушаны вашай прыязнасцю, як нідзе і ніколі. Здароўе ўсіх! гучна выгукнуў Храптовіч і прыклаўся да свайго келіха.
Калі, выпіўшы, усе з шумам і гоманам расселіся, кашталян застаўся стзяць.
- Бараніць мяне пакуль што не трэба, але за адданасць рыцарскую шчыра дзякую. Хто ведае, што і калі прынясе нам лёс. Таму лаўлю, вашмосьць, на слове, усміхнуўся ён да пана Чопа.
- Усіх, усіх нас лавіце! пакацілася па застоллі.
- Ну, калі ўсіх, то і сам д'ябал не страшны! Але ж і я на гонар мой прысягаю: чым змагу І дзе здолею, павету нашаму дапамагацьмем, пакуль Бог дасць сілы.
Абыходзячы сталы, Храптовіч раз-пораз піў за здароўе паноў-братоў, іх сем'яў і бацькоў, бо памяць меў добрую і яна яму зараз служыла. Спрактыкаваным вокам вызначаючы завадатара, альбо паважанага ў ваколіцы чалавека, прысядаў побач на лаву і абменьваўся парай словаў, нагадваючы агульных знаёмцаў па бацьках, суседзях, дзядах, ізноў прапаноўваў тост за іх здароўе. Але пара было вяртацца ў шацёр, дзе ў вясёлым застоллі чакалі людзі, на якіх пану кашталяну не менш залежа­ла. Цёпла развітаўшыся, кашталян цвёрдай хадою, што было належна ацэнена грамадою, пайшоў уніз на двор.
Заняўшы месца ў галаве стала, Храптовіч з прыемнасцю адзначыў, што госці яшчэ не ўпіліся, здольныя слухаць І размаўляць свядома і з сэнсам. Зразумела, што трафеі Усходу
нагадалі пра татарскія, венгерскія ды турэцкія паходы і венская дапамога караля Яна Трэцяга была між іх галоўнай. Паход, уратаванне Вены ад захопу, параза Сабескага пад Парканамі і канчатковая перамога над туркамі былі ўсім добра вядомыя.
- Але немцы то немцы, пакрывіўся пан Кундзіч. Не мог цэсар не сапсаваць нашаму каралю радасць перамогі! А яму не толькі сталіцу ўратавалі, але і рэпутацыю!
- Такі ўжо іх звычай у дачыненнях з выбарным манархам, падтрымаў Сцяпан Тур. Для іх кроў важней за розум. На каралевіча Якуба і не зірнуў, пыхлівец!
Нежаданне цэсара падаць Яну Сабескаму правую руку на прывітанне было ў вачах шляхты калі не абразай, то крайняй няветлівасцю.
- Як бы цэсар ні ставіўся, прамовіў Траян Храптовіч, сла­ва нашага караля шануецца не толькі ў Рэчы Паспалітай. Ці вядома вашмосьцям, што Венецыя паставіла яму помнік у Рагузе, сваей калоніі?
- Вось гэта хаўруснікі! Ганаровы ўчынак! ухваліла таварыства.
Абмеркаванне незабыўнай перамогі непазбежна сыйшло на разгляд узаемадачыненняў Кароны і Вялікага Княства, караля Яна і гетманаў літоўскіх. 3 жалем успаміналі, як вялікі гетман Сапега вагаўся, спасылаючыся на негатоўнасць. Калі ж войска Княства, добра ўпарадкаванае і экіпіраванае, з'явілася на месцы, падзеі ўжо скончыліся.
- Спазніліся! Ці то наўмысна, ці з-за няздольнасці! Ну то кароль і паўпікаў яснавяльможным Сапегу і Агінскаму, проста насміхаўсязабодвух! Шматпратоегаварылася між таварыства, успомніў Эдвард Шахлач, дапушчаны ў шацёр несумненна самім маршалкам. Ды і нам ад караняжаў кпінаў перапала.
- Ад сваіх таксама. Ад тых, з радзівілаўскіх харугваў, што паваявалі, азваўся нехта з кашталянцкіх. Сам відаць, быў не ў тых харугвах, бо дадаў зацята: Затое нашы пагулялі на Валыні ды Падляшшы! Ды і на Венгрыі, на Славаччыне было раздолле. Праўда, здабычы караняжам дасталося! Як і абяцаў кароль,
легка было набыць у Польшчы турэцкага каня. Ну а нам, што пасля ix.
Чалавек быў, па ўсім відаць, непалітычны. Цярпець давялося зусім не каронным альбо радзівілаўскім ваярам, а звычайным насельнікам зусім не варожых абшараў. Войска гойсала па дварах і вёснах, аб'ядала і рабавала знясіленыя вайной землі.
- Няма ў гэтым рыцарства, сярдзіта запярэчыў Сцяпан Тур. Войска павінна быць паслухмяным і служыць Айчыне, бараніць ад чужынцаў.
- Гэта праўда, падтрымаў кашталян. Але дзеля гэтага войска павінна мець рыштунак, зброю, адзежу І ежу. Тады ад жаўнера можна патрабаваць паслушэнства, а за злачынствы і парушэнні караць сурова. А мы што маем? Няма грошай, бо не сабраны падаткі. А падаткі не ўхвалены, бо нехта, пра каго ні Бог ні людзі не чулі, сарваў Сойм. Вольнасць павінна належаць нашаму саслоўю, але не свавольства. Руйнуем дзяржаву. А ў асобных, вельмі можных, гэта свавольства даходзіць да абыякавасці, што з той дзяржавай можа здарыцца. Куды гэта варта? Парозненне з касцёлам, выкляцце на высокімурадоўцу! Тут вам і пратэст войска і закалоты. А справа ў паводзінах самога гетмана. Кароль бачыў, што войска ператвараецца ледзь не ў прыватнае гетманскае і непакоіўся. Да згубы дойдзем, калі не ачомаемся.
Прысутныя разумел!, што кашталян асуджае не толькі паводзіны вялікага гетмана Казіміра Сапегі, але ўсяго роду Сапегаў, які працягвае выцясняць з пасад кожнага, хто не належьщь да магутнай фаміліі альбо яе кліентуры. Добра разгалошаная спрэчка між біскупам Брастоўскім і вялікім гетманам літоўскім Казімірам Сапегам з-за размяшчэння войска па касцельных уладаннях была дэманстрацыяй поўнай незалежнасці і беспакаранасці ўсяго роду. На экскамуніку гетман адказваў абразлівымі выбрыкамі, спробу вынесці справу на соймавы суд паралізаваў зрывам Сойму. Пакрыўджанае за свайго гетмана войска выстасоўвае пагрозлівы ліст і адрасуе яго каралю. Хіба
толькі дурань мог паверыць, што Сапегі не мелі дачынення да таго ліста. Але пароль не здолеў управіцца з Сапегамі. Тое, што кашталян так адкрыта выказваўся, сведчыла пра выспяванне ў вярхах зладжанага супраціву, да якога, мабыць, кожны будзе змушаны так ці гэтак паставіцца.
Храптовіч заўвзжыў, што закінуў зерне роздуму ў галовы суразмоўнікаў і вярнуўся да ролі гаспадара застолля:
- Але ж я гасцей затлуміў сур'ёзным. Прабачце, каханыя! Бярэмся за чаркіі...
У верхняя зале размова пра скарбы пайшла крыху іначай, хоць і тут пачалася ад заўважанага ў кашталянцкім ша­тры. Амаль усе, бо былі і не згодныя, сыходзіліся на тым, што ў той Турэччыне скарбаў лічыць-не пералічыш. Вось ідзі, бяры і, колькі ні возьмеш, тым нехрысцям яшчэ да халеры застанецца. Бяда толькі, што яны ў бойцы зацятыя і ў сваю зямлю хрысціянаў не пускаюць, у чым паганцам нямала дапамагаюць чары. Але і ў валашскай ці венгерская патрэбе, калі абоз захапіць, разжыцца можна.
- Чуў я ад пэўных людзей, калі хто мае чэлядзь з галовамі, не толькі каб шапку насіць, то ў абозах такіх ой як здолее аблавіцца! расказваў адзін так упэўнена, нібы ўсё было з ім самім і ягонай чэляддзю.
- Кажуць пад Венай караняжы ад прагнасці так нахапалі, што і звезці не маглі, па дарозе кідалі, альбо ледзь не задарма прадавалі, падтрымліваў другі, пераказваючы пачутае ад вартых даверу знаёмцаў, бо тыя ўсё чулі ад навочнага сведкі тых рабункаў.
- Можна думаць сам бы драмаў, туды трапіўшы! загалёкаў нехта вясёлы.
Грамада дружна далучылася. Размовы пра здабычу ды знойдзеныя скарбы належалі да ўлюбёных і ў тых, хто шчыра верыў кожнай байцы і ў тых, хто ахвотна ладсмейваўся з легкаверных.
* А грошай у іхніх буданах аксамітных, як мякіны! Гурбамі на кілімах ляжаць! з захапленнем дадаваў чарговы дасведчаны ў турэцкіх фінансах.
- Бо ў іх не крадуць, тлумачыў прычыну турэцкай заможнасці чарговы знаўца. У нас жа пакладзі ды адвярніся, ці знойдзеш?
- Пэўна ж! Аў іх, басурманаў, зловяць на кражы ~ руку а то і галаву без усялякага суда сцінаюць, такі звычай.
- Бач! То і не крадуць! 3 дурной галавой пападзешся, а без яе ўжо і красці не здолееш! Га-га-га! слухач быў уражаны прастатой і дзейснасцю турэцкага правасуддзя.
Удзельнікаў альбо сведкаў Венскай бітвы пад рукою не было, таму даводзілася задаволіцца пераказам чутак і аповядаў сабраных, дзе каму давялося. Але нечакана знайшоўся чалавек, абазнаны ледзь не з першых вуснаў у справах усходняй здабычы. Малады, сціплага, калі не ціхманага выгляду шляхцюк, асмелены агульнай гутаркай і выпіўкай, пахваліўся:
- А мой дзядзька па кудзелі сам увачавідкі венскія скарбы аглядаў.
Бліжэйшыя з недаверам агледзелі шчаслівага і не маглі вырашыць, ці варта паверыць. Але некалькі аднагодкаў падахвоціла.
- Што ж маўчыш? А ну расказвай, а мы паглядзімо, ці то праўда! Хіба дзядзька ў паходзе быў?
Хлапчына памаўчаў, аглядаючы недаверкаў. Карцела падражніцца, але ж каб не занадта.
- Не ў паходзе то было, а ў самой каралеўскай рэзідэнцыі! з гонарам абвясціў маладзён і вокал зусім сціхла.
Усякае здараецца, але хлопец выглядаў далекавата ад каралеўскай рэзідэнцыі, а што да дзядзькі...
- Давай, вашмосьць, не цягні, падганялі даверлівыя.
- Раскажу, але каб не пацвельваліся, бо ўсё, дальбог, чыстая праўда, папярэдзіў шчаслівы пляменнік. Пашэнціла дзядзьку трапіць у залу, дзе тыя скарбы з-пад Вены раскладзены і развешаны. Гэта ў Яварове, калі хто не ведае. А наглядаць
Міласцівы Пан наш, нябожчык Ян Трэці, прыставіў адмысловага двараніна, з нашых, з ліцьвіноў.
Бач, не з караняжаў, з нашых!
- Бо ў тых, вядома, рукі мёдам мазаны: усё ліпне! таварыства згодна прызнала рацыю каралю-нябожчыку: ліцьвінская сумленнасць была неаспрэчнаю.
- То дзядзька знайшоў таго двараніна, працягваў апавядальнік, уганараваны агульнай увагай, даў яму талера ці штатам, той і паспрыяўсвайму, дазволіў падзівіцца.
I тэты ўчынак знайшоў адпаведную ўхвалу:
- Аякжа! Каму ж і паспрыяць, як не свайму!
- Такому то талера, мабыць малавата? усумніўся нехта практычны, якому тутжа запярэчылі:
- • Але ж і таму хочацца пахваліцца, якая пасада яму каралём даверана.
- Якая розніца колькі? Не табе ж давалі. Не замінайце хлапцу бязглуздзіцамі, сцішылі дыскутантаў.
Маладзён з удзячнасцю паглядзеў на дабраахвотных абаронцаў. Пакуль ішла спрэчка, крыху перадыхнуў І прывёў да ладу свае думкі.
- Ужо, прабачце, не раскажу дакладна. Не сам аглядаў ды і слухаў ці цеперся. Казаў дзядзька, сцены, падлога усё дыванамі ды кілімамі ўслана, завешана, а на ix шчыты самыя розныя, нават залачоныя. А ўжо зброі! Не перагледзець. Шабляў, ятаганаўтых, палашоўвенгерскіх безліч! I што ні шабля то маёнтак, такая аздоба. Золата, пэрлы, дыяменты розныя, смарагды. Гарды ў залачоных завітках, іншая нібы з карункаў, так плецена. На лёзах надпісы таксама золатам, але ўсё па іхняму, па турэцку. Чалавек той тлумачыў, што з большага пра Алаха іхняга.
- Вядома! знайшоўся знаўца. Яны ж па нашаму ні бэльмэс!
Смелы ды не па часе разумны не знайшоў падтрымкі: усім карцела пачуць пра дзівосы, калі ўжо не даў Бог на ўласныя вочы бачыць.
- Сціхні, турак знайшоўся!
He даводзілася хлзпчыне мець гэтулькі ўвагі да свае асобы, таму напружваў памяць, каб не прамінуць якой драбніцы.
- А похвы так камянямі выкладзены, што адзін суцэльны малюнак. Тое ж і эфесы. Не дзіва, што адна пяцьдзесят тысячаў, другая сто, а ёсць і на мільён чырвоных злотых коштам.
- Уга! Хіба ўвесь павет за яе купіш! Мільён чырвоных!
- Павет не павет, але ладны кавалак. I на магарыч застанецца! Але ціха!
- Ну яшчэ лукі там былі і ўсё да іх. Казаў дзядзька, загледзішся, не адарвацца.
I гэта паведамленне не прайшло без меркаванняў. Зброя ды яшчэ такая каштоўная, гэта як і коні, справа вартая ўвагі.
- Лук сёння ўжо не тое, што раней.
- Не кажы так. У здатных руках, дзеля патаемнасці, прыкладам...
- Праўда-праўда! 3 мушкета раз грымнуў, а тады завіхайся, набівай. Пад той час дзесятак стрэлаў пусціш, прымерыўшыся. Татары, нехрысці, ведаюць, што робяць, калі лукаў не цураюцца: у руху ён найлепшы.
Пляменнік удачлівага ліцьвіна асмеліўся ўдакладніць:
- Тыя лукі, вашмосьці, не ад татарвы абшарпанай. Такіх каралю не трэба. Там рамяство іншае: ізноў у золаце, у дыяментах. Скура каляровая з іхніх жывёлін, лак, што век не парэпаецца, аздоба выключная!
- Доўга, мабыць, дзядзьку твайму не спалася пасля тых агледзін.
- Ды ўжо ж. Сам ён стары ваяр, то і не дзіва.
- Пашанцавала чалавеку!
- Ага! кіўнуў маладзён. Ён жа там і караля бачыў. Павятовага стольніка атрымаў за службу. Вось крыж святы не маню! ён старанна перахрысціўся, усё яшчэ баючыся, што палічаць за хвалько альбо манюку.
Але трывожыцца было не варта: удзячныя слухачы аднадушна прымалі пачутае як чыстую праўду.
- Ды мы верым! атрыманне стольніцтва ўзнімала і ста­тус пляменніка. Чаму ж не верыць? Кароль быў ваяр, то і цаніў гэта ў іншых.
Вясёлы гук трубы перапыніў размову, а гаспадар стала запрасіў усіх на двор дзеля роздыху. Служкі тым часам навядуць на сталах парадак ды паднясуць патрэбнае без сумятні ды штурханіны.
На двары кашталян, маршалах, яшчэ некалькі набліжаных сталі крыху воддал ь вірлівага натоўпу, разагрэтага пачастункам і вясёлымі гутаркамі. Гаварыў пан кашталян.
- Я, вашмосьці, ўсё прыгадваю ваш соймік. Мужны і трывалы чалавек гэты пан Шарэвіч. Хацелася б паразмаўляць з ім, нібы прызнаючыся ў нейкай прыхамаці, сказаў Храптовіч, можа яшчэ з кім, дадаў, павярнуўшыся да маршалка.
- Можна б запрасіць яго да стала, прапанаваў Typ.
- Калі гэта яго не зачэпіць? Разумеет пра што я?
Маршалак разумеў, што адмова Шарэвіча была б зельмі недарэчы.Атакоеадганарыстайдробнай шляхты можна чакаць з не меншай верагоднасцю як і празмерную паслужлівасць.
- Запрашу яго разам з сябруком. Той палітык, зразумее, ціха сказаў маршалак, -аз ім і пан Лявон пойдзе без уразы. Вось з панам харужым І падыйдзем да іх, ён кіўнуў пану Макару Пётуху, павятоваму харужаму.
Калі па новаму закліку трубы таварыства рассаджвалася ў шатры, відаць было значнае папаўненне за кошт залаў. Старанием маршалка пан Лявон з Севярынам Мяжэвічам апынуліся блізка кашталяна. Пасля тостаў пачалася размова, агульная і асобнымі купкамі, нават парамі. Адной з такіх пар шмат для каго нечакана аказаліся кашталян з Шарэвічам. Згледзеўшы, як уважна ставіцца высокі госць да простага аканома, ніхто не рашаўся парушыць іхні дыялог. Адчузалася, каш­талян задаволены суразмоўнікам і не зычыць сабе каго іншага. Мяжэвіч прыслухоўваўся з ветлівай усмешкай.
- Пане Шарэвіч, прамовіў кашталян, я ў сёняшняй справе аніякім бокам не ўмяшаны, таму, спадзяюся, нікога не
пакрыўджу, калі скажу, што і на Сойме васпан даў бы рады з кожным апанэнтам.
- Прыемна чуць такое ад яснавяльможнага пана кашталяна, але на мой погляд, ацэнка завысокая, запярэчыў Шарэвіч неабходнасць ішла наперадзе маіх здольнасцяў.
Храптовіч прыязна ўсміхнуўся. Размова пачалася так, як яму хацелася. Бачыў, што не памыліўся ў асобе гэтага шляхціца. Не заглядвае ў вочы, не спяшаецца дагадзіць альбо прыпадабацца.
- А я настойліва раю выпрабаваць свае здольнасці на палітычным полі. Няхай сабе напачатку ў павеце. Нестае нам людзей смелых, рашучых у абароне сваёй пазіцыі, у разуменні патрэб дзяржавы. А ў васпана і жыццёвы досвед немалы і адукацыя.
Пан Лявон не спяшаўся з адказам. Разумеў, што не так проста заводзіць кашталян такія размовы, здагадваўся, што можа быць іх прычынай і мэтай. Меркаванні кашталяна па закранутых справах, адпавядалі яго ўласным. Кашталян яму падабаўся, у чым немалую вагу мела сяброўства віленчука са Сцяпанам Турам. Падумаўшы, пан Лявон вырашыў выказацца шчыра, без выкрунтасаў.
- На маю думку пазнавата ўжо. 3 іншага боку зірнуўшы, дзяліць сілы і час між гаспадаркай і палітычнымі справэмі ў маім становішчы значыць сапсаваць тое, што робіш і там і тут, а я псаваць справу не прывучаны. Дапамагчы, падтрымаць я магу і не лянуюся.
- I ўсё ж падумайце. На Канвакацыйны Сойм патрэбны людзі з яснымі галовамі: манарха выбіраем.
- Так, кіўнуў пан Лявон, вызначаем жыццё на якіх дваццаць, а то і больш гадоў. Так што і дзецям будучыню. Праўду кажаце, яснавяльможны пане.
Прыемна было кашталяну з гэтым Шарэвічам. Не часта сустрэнеш па паветах незалежнага ў меркаваннях, здольнага адбіць рэпліку і з пашанай размаўляць з вышэйшым па ран­гу без ценю прыніжанасці ці ліслівасці. I мова дакладная, яс-
ная, без "палітычнага" шалупіння і бязглуздага красамоўства. Кашталян рашыўся яшчэ на адно выпрабаванне.
- А што скажаце пра нашу вечарыну, пане Шарэвіч?
- Здагадваюся, яснавяльможны пане, што залежыць на грунтоўным адказе? Інакш бы і не пыгаліся, усміхнуўся пан Лявон. Разумны крон, вельмі разумны. I дзень выбраны адпаведна: заутра выспяцца, адпачнуць, абгавораць пачутае і забудуцца пра той наезд. I карчма не "Мардоўня" якая, не "Прорва"! Каштуе, вядома, але цешыць госця і забавязуе. Сапраўднае свя­та для нашай сціплай шляхты, а гым часам і вашым эмісарам нагода папрацавацьзёю.
- Дзякую, пане Шарэвіч! Шчыра дзякую! усцешыўся кашталян. Весела ўсміхаючыся, крануў келіхам шкляніцу пана Лявона. Тут сапраўднае віно!
Згодна выпілі. Вытрымаў пан Лявон выпрабаванне на шчырасць і праніклівасць. Мяжэвіч пад сталом паляпаў сябра па калене.
Шарэвіч усміхнуўся сам сабе: бач ты, да сваёй харугвы цягнуць, на іспыты ўзялі. Але мусіў прызнацца, што гэта яго аніколькі не крыўдзіла, кашталян ранг свой памятае, але пыхай не хварэе. Вось ізноў з нечым звяртаецца, але так, каб усе чулі. А кашталян пераводзіў гутарку на што іншае.
- Скажыце, васпане, а што там зтымі курамі ды кухцікамі? ён весела заўсміхаўся, даючы да зразумення, што чакае нечага вясёлага. Цікавае вы прызначылі пакаранне таму забіяку.
- Ну, ёсць тут і смешнае, і сумнае, адказаў пан Лявон, не ведаю, ці варта займаць гэтым увагу грамады.
- Просім, просім, пане Лявоне! па свойску загаманілі наўкруга стала. Не ў дворні ж пасля распытваць, а нам цікава. Не шкодзіць і парагатаць за добрым сталом.
Пан Лявон сеў зручней, прыгладзіў вусы, памаўчаў, аглядаючы слухачоў.
- Воля ваша, змірыўся. Маем мы хлопца, кухціка. Прыбіўся да нас з войскам, заснуў у свірне, войска пайшло, а яго ніхто не спахапіўся. Ад раны ў галаве ягонай не ўсё добра,
але Бог у міласэрнасці сваей пакінуў бедаку трохі розуму, так што ён да нейкіх спраў цалкам прыдатны, хоць у астатнім жыве еа ўраеннях. Найчасцей бачыць сябе гетманам і, калі чэлядзь дзеля блазноты яго крыху падпоіць, збірае войска. Вось, як убачыў гэтага цівуна, адразу прызначыў харужым. Падгаварылі яго, то запатрабаваў аддаць яму неадкладна гэтага чалавека. Любім мы яго, шкадуем, што было рабіць? Не аддасі, сядзе і будзе плакаць. Аддаў яму харужага, але каб чэлядзь сцерагла. А паколькі гетман акурат курэй скуб, то і харужаму не выпадала капыліцца. Ды і дворня не сцярпела б такога ўхілення ад служ­бы, з усмешкай закончыў пан Лявон.
Застолле загрымела дружным рогатам. Мабыць не ў адным двары дастанецца вінаватым курэй скубсці.
- Вось гэта забава! I панам і дворні! Што гетман, што харужы! прыпомнілася яшчэ пару падобных гісторый.
Калі весялосць суцішылася, Сцяпан Тур перакінуўся позіркамі з кашталянам і запытаўся:
- А што, пане кашталяне, можа так у вузкім коле расказалі б трохі лра варшаўскія справы. Mo' і дзеля паслязаўтрашняй сесіі. Ясней у галаве будзе. Вядома, калі ўсе згодны.
- А то як жа! Павесяліліся, слязу сагналі, ды з прыемнасцю да сур'ёзнага, сказаў суддзя Кундзіч. Не ўяўляю, хто адмовіцца.
Усе дружна падтакнулі, загулі, ухваляючы меркаванне пана Кундзіча:
- Няма такіх, не часта трапляюць да нас людзі з такім ран­гам ды абазнанасцю палітыкі.
Кашталян ветліва кіўнуў на гэткую просталінейнасць і прамовіў:
- Можа паслязаўтра буду казаць тое ж, таму загадзя перапрашаю. Калі пра нешта часта гаворыш, падабенства непазбежнае, а ўжо меркаванні па нейкай падзеі не павінны мяняцца кожным разам, Храптсвіч засмяяўся і працягваў: Сёння Варшава жыве размовамі і спрэчкамі, каго абраць каралём.
Ахвотнікаў на наш трон заўжды хапала. Важна не памыліцца, хто больш адпаведны. Верагоднасць інтрыг І непаразуменняў вялікая, існуе пагроза няўдалага выбару. Таму на Канвакацыі і элекцыйны Соймтрэба выбірацьлюдзей з доль­ных убачыць, пачуць і зразумець. Дай Божа абраць манарха здольнага прынесці лад і парадак, мір і згоду ў Сойме, тады і ў Рэчы Паспалітай усё наладзіцца...
Раз'яжджаліся госці далёка за поўнач, а дакладней, то бліжэй да раніцы. Настрой усеагульнага братэрства дасягнуў той вышыні, калі ўчарашнія непрыяцелі пачуваліся ледзь не сваякамі. Дваране кашталяна гэтак пакіравалі вечарынай, што ніхто не шукаў шаблі, не рэзаў абрус перад сабою і не памкнуўся пакінуць застолле заўчасна. Здольныя людзі ў кашталяна, як ix не ўзнагародзіць! Пан Чоп, абняўшыся па чарзе з трыма ці чатырма маладзёнамі, дастаў з брычкі дзве біклагі.
- Вам, хлопцы. Вы ж цалюткі дзень цвярозыя, а вядома ж...
- In vina veritas! грымнулі хлопцы.
- Во-во! Усведамілі! расчулена прамовіў пан Чоп, хоць язык яго не вельмі слухаўся.
Агульнымі намаганнямі пачалі ўладкоўваць запаслівага госця ў брычку.
- За такую шчодрасць, пане, калі зваліцеся па дарозе, знойдзем і зноў уладкуем.
- Не веру, хлопцы, не веру!
- Як жа так? Слова гонару, а васпан нас крыўдзіць!
- Дарма абяцаеце, хіба не скаштуеце маёй aqua mirabilis, цудадзейнай вадзіцы.
- Няўжо мы пагрэбуем такім пачастункам! Мецьмем дзень адпачынку!
- А тады самі будзеце ляжаць, патлумачыў пан Чоп.
- Ну І зух з пана! зарагаталі дваране, упіраючы таму непаслухмяныя ногі ў падпоры пярэдняй лавы. Дасць Вог, утрымаецца, калі не засне. Фурманаў пан Чоп не цярпеў, як сведкаў.
Спалучэнне стрыманасці і навыку абераглі Севярына з Лявонам ад празмернага ап'янення. Сеўшы ў каламажку Мяжэвіча, сябры скіраваліся дадому. Жадаючы працягнуць уражанне прыемнай вечарыны, разумных і цікавых размоў, якіх даўно не чулі, не падганялі каня, што няспешнай ступою мераў знаёмы шлях, не патрабуючы лейцаў ці пугі. Добрае надвор'е таксама спрыяла добраму настрою.
- Ну як табе сёняшні дзень і вечар? па нейкім часе запытаў пан Севярын.
- Дадай, браце, і ноч, рагатнуў Шарэвіч.
- Загулялі старыя каты, падхапіў пан Севярын. Будзе нам ад жанок на арэхі!
* * *
Для вырашэння ўсіх дзяржаўных спраў Рэч Паспалітая мела Караля, Сэнат і Сойм. Караля пажыццёва выбірала ўся шляхта. Сэнат складаўся з вышэйшых урадоўцаў, прызначаных каралём: канцлераў, ваяводаў, каштэлянаў ды іншых ад Кароны і Вялікага Княства Літоўскага а таксама вышэйшых касцельных іерархаў. Сойм з паслоў ад ваяводстваў, земляў і паветаў, абраных шляхтай на сваіх сойміках.
Спачатку ў Вялікім Княстве ані шляхта, ані святары, ані гарадскія жыхары не мелі права голасу ў вырашэнні пытанняў аб падатках. Іх вызначаў вялікі князь. Недзе ад сярэдзіны пятнаццатага стагоддзя пачалі дапускаць да ўдзелу абмежаванае кола князёў і найбольш заможных паноў. У шаснаццатым стагоддзі надзвычайныя падаткі пачалі ўхваляць баяры ўсяго Княства.
У сувязі з вялікай судовай рэформай віленскім прывілеем караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ў 1565 годзе былі ўведзены соймікі. У Кароне яны з'явіліся значна раней. Удзел у сойміках мела ўся шляхта павета. Урадоўцы і сябры вялікакняскай Рады, якія жылі ў павеце, за ўхіленне ад удзелу падлягалі штрафу.
Соймікі Вялікага Княства ад самага пачатку падпалі пад уплыўмагутнай магнатэрыі, але кожны шляхціцмог разлічваць на запіс сваіх пастулатаў ва ўхвалу, гэтак званы laudum, альбо ў інструкцыю паслам на Сойм. Паслы на абрадах абавязаны былі кіравацца гэтымі інструкцыямі і даводзіць пастулаты да караля, міністраў і Сойму.
Часта соймікі называюць адной з прычын заняпаду і бясслаўнага канца Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Самі словы: соймік, саймікаванне, набылі адмоўнае адценне і ажыўлялівобразнатоўпунецвярозыхпаноў-братоўукаляровых кунтушах, слуцкіх паясах і пры абавязковай шаблі-карабэлі перад местачковым касцёлам. Але соймікавая сістэма не была ані архаічнай, ані нейкай выключнай.
Самакіраванне шляхты, саслоўны лад, быў паўсюдны для тагачаснай Еўропы. Асаблівасцю нашых соймікаў была іх шматлікасць. Кожны "хто-кольвек кляйнод шляхецкі ў асобе сваёй носіць", ледзь не кожны шосты насельнік, меў права гол асу на сойміках Княства. Тэарэтычна, кожны мог быць абраны соймікам для ўдзелу ў палітычным жыцці на больш высокім узроўні (Вальны Сойм, Літоўскі Трыбунал, шматлікія суды). Рашэнні сойміка былі абавязковымі для ўсіх жыхароў павета, вакол соймікаў круцілася ўсё жыццё правінцыі. Іх роля ўзрастала, калі з-за палітычных боек зрываліся Соймы, бо толькі празсоймікі павятовыя ўлады маглі вырашаць праблемы тэрыторыі.
Пры лагрозах нападу, палітычных войнах, бунтах войска, альбо разбоях соймікі склікаліся мясцовымі ўладамі, не чакаючы дазволу зверху. Калі кароль парушыў права і не выдаў універсала пра пасольскія соймікі, іх маглі склікаць сваімі універсаламі ваяводы альбо старасты.
Самы пік "соймікавага праўлення" прыпадае на другую палову і канец XVII стагодддзя. Пазней цэнтральныя ўлады рабілі захады па абмежаванню ролі соймікаў і пазбаўленню іх уплыву на войска і скарб дзяржавы.
Нажаль, соймікі не стварылі сталай жыццяздольнай земскай адміністрацыі. А шанцы для гэтага былі, хоць можа і невялікія. Але пры ўсіх недахопах гэта было не тое, што ў суседняй Масковіі.
Навыксаймікаваннябыўнавукайпрыняццярашэнняўгрзмадой, у выніку дыскусій і абмену меркаваннямі. Соймікі і Сойм былінедасканалыміаленесумненныміінстытутаміпарламентарызму і самакіравання, апірышчам сёняшняй дэмакратыі, тым, што ў свой час было так ненавісна абсалютысцкім манархіям, а пазней аўтарытарным рэжымам аж да нашых дзён.
* * ♦
Назаўтра соймік наблізіўся да галоўнай задачы: абрання паслоў на Канвакацыйны Сойм. Адзначэнне было пачэснае, а пры пэўнай кемлівасці прыбытковае: пасол гэта пасол, не адно можа залатвіць пры нагодзе. Шмат хто спеліў у душы спадзяванне на шчаслівы лёс. Іншыя не збіраліся чакаць, пакуль лёс іх знойдзе: загадзя збівалі купкі, дамаўляліся, пераконвалі, вучылі радню ды прыяцеляў, што і як рабіць. З'яўленне кашталяна зблытала карты. Усе разумелі, што ён пакіруе працэдурай.
Сам балатавацца не будзе: сенатар і так будзе на Сойме. 3 размоў на вечарыне, з выпадковых сказаў, з пачутага ад дваранаў кемныя людзі зрабілі высновы, што ён падтрымлівае напрамак нібы французскі, але з улікам інтарэсаў сям'і каралянябожчыка. Пашана да Яна III, супрацьсапежанскія настроі сведчылі гэта неабвержна. Значыць, пастанова сойміка, і пасольскія інструкцыі будуць укладацца з адпаведным ухілам.
Павятовыя палітыкі-аматары не трымаліся выразнай французскай альбо аўстрыйскай арыентацыі, ці на карысць нейкіх германскіх дынастый. Іх лінія вызначалася проста трапіць на Сойм. Там пад уплывам дасведчаных палітыканаў і іх спрытных кліентаў можна будзе засвоіць пэўную пазіцыю.
Гэткія прэтэндэнты маглі атрымаць рыскі (што значыць галасы) ўсіх, хто не супраць, каб яны ехалі на той Сойм. Прынцыповага стаўлення не прадугледжвалася: выкажуцца за таго, хто бліжэйшы ці прыемнейшы. Але вядучыя сілы сойміка напэўна будуць дапамагаць кашталяну. Перці супраць неразу­мна ды і без сэнсу, гэта ж кашталян.
У маршалка свой клопат: абыйдзеныя лёсам прэтэн­дэнты калі не я, то трасцу каму іншаму! маглі перад самым галасаваннем сареаць соймік, а выбраць можна толькі двух. У тэтых абставінах асоба Лявона Шарэвіча была, як небам дасланая. Ягоная, хай сабе часовая, але несумненная слава здольна прымірыць тых, хто ў іншым выпадку не саступіў бы ані свату, ані брату. Шарэвіч чалавек варты павагі, абазнаны ў праве, ну і свой. Маршалах лепш чым кашталян адчуваў, што погляды Шарэвіча, сугучныя яго ўласным, паставяць яго на Сойме на адпаведным баку. Ён цвёрда будзе адстойваць інтарэсы Княства і ўсёй Рэчы Паспалітай, не будзе ганяцца за дробнымі падачкамі можных. Што да другой кандыдатуры, то абы не сапежанец і не з хеўры Бурскага, інакш, займеўшы ў сваіх шэрагах пасла, хцівая зграя ўвесь паветузбаламуціць. Атады, як бачыш, Сапегі яго перахопяць.
Заняўшы ўвагу сабраных рознай драбязою, і дачакаўшыся пакульдайшліўсеспазніцкіяды нетаропіцы, СцяпанТурвыбраў момант і задаў першае пытанне:
- Як, вашмосьці, загадаеце падыходзіць да выбараў? Ці разгледзім усю палітычную сітуацыю датычна будучай элекцыі, ці адразу пачнем вызначаць канкурэнтаў?
- Выбіраць! Выбіраць! Вылучаем канкурэнтаў! -загула грамада.
Большасць выбрала весялейшае. Гэта задавальняла маршалка. Страх было падумаць пра магчымыя "палітычныя" арацыі павятовых цыцэронаў, бо менавіта яны павялі б рэй. Разумны чалавек маўчыць, калі ў чым не кеміць, а з гэтымі наадварот.
Слушна,-пахваліўсходСцяпанТур.-Ягамосьціправільна ўлічылі, што нашы абраннікі на Канвакацыях даведаюцца пра ўсё з першых вуснаў і складуць нам рэляцыю, а мы да яе застасуемся адпаведна нашым поглядам. Ці ёсць нязгода з такім меркаваннем?
- Усё правільна! Ніхто не пярэчыць, усе згодныя!
Так было ці не, супраць ніхто не азваўся.
- То і добра. Калі ў каго-кольвек узнікне патрэба выказацца аб элекцыі, то лепш падчас ватавання і прыцірання laudum ды інструкцыі нашым паслам.
Маршалам уздыхнуў з палёгкай, адолеўшы першы брод на бурлівай і непрадказальнай рацэ шляхецкай дэмакратыі.
- Дык прыступім да вылучэння прэтэндэнтаў.
Пісаныя і звычаёвыя правілы вызначалі нетолькі іерархію, месца на лаве, але і чаргу ў выказваннях. Асобы тытулаваныя, урадоўцы, мелі пяршынства, як і асобы маёмасныя, што па большасці супадала. Праўда, у выпадках нявызначанасці, калі крокі важнейшых удзельнікаў падзей былі непрадказальнымі, уладальнікі прывілею ахвотна саступалі чаргу менш значным асобам, альбо хаваліся за сваім кліентам. Гэта давала мажлівасць ацаніць сітуацыю і не памыліцца ў выбары боку, асабліва, калі бакоў было больш двух. Прасцей прыстасаваць сваю пазіцыю да шэрагаў пераможцаў, чым змагацца за перамогу.
Першым са значных выказаўся гродзкі суддзя Улас Кундзіч, чалавек сталы, незалежны і справядлівы. Не заўважалася за ім аніякага хабарніцтва, хоць заняў пасаду Бог ведае як даўно. Шануючы свой пасад і людскі час, выказаўся каротка:
- Шаноўнае Кола! Паны-браты! Пашлем ад нас пана Максіма Савіча. Болей я пры ватаванні скажу.
Максім Савіч быўтаксама суддзя, але земскі, абраны і зацверджаны каралём Янам III зусім нядаўна. Здаўна тутэйшы, таксама паважаны, хоць да ўраду свайго не так здатны, як пан Улас.
Як і спадзяваўся маршалак, з гурта Бурскага выгукнулі: "Няма лепшага, як пан Пуцята. Яго прапануем, а чаму, таксама пазней патлумачым." Сцяпан Typ слухаў голас залы. Шматгадовы досвед і веданне людзей дазвалялі яму з высокай верагоднасцю вызначаць яе схільнасці і настроі. Першага канкурэнта сустрэлі аніяк, ні варожа ні прыхільна. На другім прозвішчы, Пуцяты, пракацілася прыцішаная гамана. "Тут аднадумства не будзе", адзначыў сабе Typ і запытаў:
- Яшчэ хто мае прапановы?
- А ёсць такія, ёсць, падаў голас Эдвард Шахлач ад "ваяроў". Мы, пане маршалку, раім свайго харужага, Макара Пётуха, як разумеете.
Хто павятовы харужы, маршалах ведаў, а вось навошта яго прапаноўваюць гэтыя хлопцы, даўмецца не мог. Хіба дзеля забавы коштам пана Макара.
- Будзе клопат, ціха шапнуўТур пісару, хлопцы гаваркія, шмат каго падбухтораць.
Зала прыкметна ажывілася. Усе ведалі, што пан Макар не стол ькі л юбіў эайсковасць, кол ькі быць вайсковым начал ьніхам. Умаленькімпавецеабавязкіхаружага,ітакнязначныя,сыходзілі амаль нанішто. Але пан Пётух з-за гэтага не гараваў, насіў свой тытул важна. Да яго гонару не імкнуўся чэрпаць з гэтай пасады аніякіх даброт. Гаспадар быў дбайны, ашчадны, выстаўляцца са сваім багаццем не меў звычаю, жыў ціха і ўтульна. Пра яго вайсковае мінулае чулася рознае. Сам пан Макар пад настрой клаў руку на эфес карабэлі і, круцячы вус, цьмяна кідаў назвы трансільванскіх ды мадзьярскіх гарадоў. Памінаў мімаходзь: "секлася татарву сваім часам, секлася". Але трафеяў татарскіх, ці якіх іншых у доме не было. Нядобразычліўцы, а ў каго ix няма, пераконвалі, што татары на пана Макара не крыўдуюць. Ды што казаць, няма святых між шляхты: усе патроху на ваяцкі сверб хварэюць. Калі не сёння, то ў маладым мінулым. "Трэба будзе пагаварыць з Эдвардам," прызначыў сабе маршалак. Хлопцы як дубы, а выбрыкі дзіцячыя". Праўда іх таксама зразумець можна: вярнуліся жывыя, то рады пакрасавацца, наце-
шыцца славай, лакуль не зацягнуў вір будзённасці. Шахлачу ж прыемна ўзавадатарах.
Пакуль пан Дольскі занатоўваў прозвішча павятовага палкаводца, прыспела наступная прапанова. Узняўся пан Чоп. Дачакаўся ўвагі і дазволу маршалка.
- Як хто, а я найлепшым паслом ад нас бачу Лявона Шарэвіча. Так прашу занатаваць, пане маршалак.
Гудзенне ў зале ўзмацнілася. Гулі нібы кожны паасобку, але ў агульным тоне адчувалася пэўная разгубленасць, што праўда прыхільная пану Лявону. Прапанова была нечаканая. Шарэвіч не лічыўся прыяцелем пана Чопа да таго ж толькі аканом, пасэсыйны толькі дзеля закона, бо мае нейкую вёсачку. Не раўня тым, з першых лаваў, альбо суддзям.
Маршалак узяў паперыну ад пісара.
- Маем чатыры канкурэнты на дзве вакансіі. Можа задаволімся?
- Хопіць! Хопіць! Даволі, бо заблытаемся!
Задаволены маршалакужо набраўпаветра, кабабвясціць канец вылучэння, як тут, выштурхнуты панам Жабам, узняўся Якуб Дземяновіч. Маршалак бачыў, што пан Жаба ўжо даўно нешта настойліва чаўпе свайму рахманаму суседу, то просячы, то нібы ўгаворваючы. Дземяновіч слухаў уважліва, хітаў галавою, перапытваючы альбо пацвярджаючы. Здавалася, чалавек думае, ці варта скакаць у студзеньскую палонку. Скарыстаўшы разгубленасць маршалка, пан Жаба крыкнуў:
- Пан Дземяновіч хоча прамовіць!
Чырвоны ад нечаканай увагі ўсёй грамады, пан Якуб палахліва азірнуўся, згледзеў усмешкі і канчаткова зніякавеў. Невядома, што было б далей, калі б Сцяпан Тур не дапамог бедаку.
- Слухаем васпана, пане Якуб, прамовіў маршалак спакойным, уважным голасам. Шкода было чалавека, бо ад пана Жабы не кожны абароніцца.
- Я... ад засцянковай, значыцца, шляхты, як спехам завучаны ўрок пачаў небарака. Паколькі яна ў нас найлічнейшая і
належыць яе паважаць, то трэба выбраць паслом пана Івана... Жабу, вось і ўсё, з палёгкай уздыхнуў пакутнік і сеў побач са сваім кандыдатам.
Пан іван падтрымаў суседа ўхвальнымі кіўкамі, але не стрымаўся ад нейкіх заўваг ды ацэнак. Паслухмяны прыяцель ізноў заківаў, выразна задаволены, што цяжкое выпрабаванне засталося ззаду, а маршалак скрушна падумаў, што ў яго яно яшчэ наперадзе.
Частка сходу не ўстрымалася ад смешыкаў і прыцішаных жартаў. Маршалак паспяшаўся скарыстаць момант, каб скончыць з працэдурай вылучэння, пакуль не вылез яшчэ які ахвотнік, бо тады пасыплюцца, як гарох.
Што ж, калі паны-браты згодныя спыніць вылучэнне, то так і ўчынім!
Можна было рухацца далей.
Ці ёсць у каго пярэчанні па вылучэнню? Няма. Тады адпаведна звычаю пытаюся ў названых ягамосьцяў, ці згодныя яны на ватаванне па іх імёнах? голасна скандаваў Сцяпан Тур, каб было чутно ў самым адцаленым кутку, дзе можа хто і прыдрамаў. Пан Максім Савіч? Пан Касьян Пуцята? Пан Макар Пётух? Пан Лявон Шарэвіч? Пан Іван Жаба?
Узнялася рука пана падсудка. Выказаўшы ў некалькіх пакручастых сказах падзяку за вылучэнне, пан Касьян рашуча адмовіўся ад удзелу ў канкурэнцыі. Астатнія не пярэчылі. Маршалак прапанаваў выказвацца аб усіх канкурэнтах у адным выступе, калі ёсць жаданне параўнаць іх аднаго з другім, бо вы­браць трэба пару з чатырох.
Дазвольце, пане маршалак, звярнуўся Улас Куцдзіч. Шаноўнае Кола! Як чалавек юрыдычна дасведчаны, а працягласць мае працы дазваляе так гаварыць, сцвярджаю, што пасольства патрабуе ўніклівасці, цярплівасці ў спасціжэнні настрояў грамады, здольнасці ўсведаміць вагу падзей, сапраўдную сутнасць прамоў. Пан Савіч гэтыя ўласцівасці мае, быў і на сойміках, і на "генералах", і ў Літоўскітрыбунал абіраўся. Так што пачуць, зразумець і запамятаць, што ў Варшаве будзе
гаварыцца, выкласці дакладна і пераканаўча нашы пастулаты здолее, перакажа нам усё праўдзіва, каб мы ішлі на элекцыю свядомыя свайго выбару. Пераконваю шаноўных паноў, што пан Савіч словам і чынам будзе там адпаведны. Давайце яго выберам!
За пана харужага ватаваў той жа Шахлач, Ужо ад першых словаў было ясна, што ён абраны выразнікам агульнаваярскай думкі, а праўдзівей забавы, таму адмовіцца не мог, не страціўшы правадырства.
Karo належыць пасылаць ад Рыцарскага Кола? запытаўся ён сваім сакавітым маладым голасам і сам жа адказаў:Вядома, рыцара. А хто ў нас найлепей адпаеядае гэтаму вызначэнню? Той, хто кіруе вайсковымі справамі павету -пан харужы.
Пан Эдвард Шахлач быў гатовы адказаць на ўсе пытанні, але што-нішто хацелі пачуць ад самога прэтэндэнта.
- А чаму ж канкурэнт без буздыгана? крыкнулі зверху. Ці зламаў на татарскай галаве ў апошнім паходзе?
Калі шахлачова вылучэнне пан харужы яшчэ мог палічыць паважным, дык пытанне пра буздыган, палкоўніцкую адзнаку, не магло яго ашукаць.
- Пачакай, блазнюк! нязлосна прыгразіў пан Макар, паклічу цябе на рушанне альбо попіс, то пабачыш тады буздыган!
Роспачна замаўкаем! -скарыліся на хорах пад гучны ро­гат грамады.
Сцяпан Тур не спяшаўся перапыняць гэтай сяброўскай сутычкі, балазе пан Макар быў чалавек не крыўдлівы. Кандыдатура яго ўжо зараз пераходзіла ў жартоўную, не стасаваўся пан харужы з нечым сур'ёзным дзяржаўнага кшталту: павет і ніяк не вышэй. Сцяпан Тур мог бы ўжо сёння пераказаць рэляцыю пана Макара, калі б ён, барані Божа, трапіў на Сойм. Гэта быў бы грунтоўны пералік нарад пана Пётуха з высокімі вайсковымі асобамі, не выключыўшы ўсіх чатырох
гетманаў. Разлічваць на нешта іншае было б недаравальным аптымізмам.
Пералік цнот пана Макара працягваўся пад вясёлы пошум сабраных.
У каговока пільнае?У жаўнера. А слых востры, а нюх до­бры? Зноў жа ў жаўнера, пераконваў прамоўца. Хто найдакладней угадае, адкульчакаць дапамогі, а скуль пагражае небяспека? Аніхто, кажу я вам, лепш за жаўнера гэта не здолее. Вось і падумайце, хто будзе больш адпаведны: дбайны гаспадар, у якога І ў Варшаве галава будзе занята жнівом ды абмалотам, ці чалавек, што ўдзень і ўноч непакоіцца станам вайсковасці і бяспекі краю? Ці не праўдуя кажу, паны-браты?
"Але ж і палітык! усміхнуўся маршалак.Мабыць, каб зараз памяняць прозвішчы, то за тэту прамову выбралі б самога Шахлача".
А пан харужы, каб мог, то напэўна надаў бы хлапцу палкоўніцтва, тут жа і неадкладна. Будуць ці не будуць ставіць сваю рысачку за жвавага і вострага жаўнера астатнія, пэўнасці не было. Пры ўсёй прыхільнасці да пана Макара, не знаходзілі яны ў яго ані пільнага вока, ані вострага слыху, ды і з нюхам відаць было не лепш. Гады ў чалавека. Але як на тое зірнуць? Не нюхаць жа тых князёў ды каралевічаў, а што пан пасол будзе думаць пра жніво ды абмалот, то гэта пэўна. Не з пасольстваў жыве чалавек, а з гаспадаркі. Вядома, калі хоча, то няхай едзе, грошы мае. Выступ Шахлача спадабаўся ўсім, а найбольш маршалку: не столькі заклікаў за харужага, колькі напамінаў, што прэтэндэнт неадпаведны. Зала ў момант заціхла, бо маршалак аб'явіў выступ кашталяна.
Высокапаважаныя паны-браты! Нязбыўнае права абіраць І быць абраным не пакінула і мяне абыякавым да таго, хто на Канвакацыйным Сойме, выключна важным па наступствах, будзе сведчыць прысутнасць нашага павета.
Пан кашталян на слове "нашага" зрабіў нязначны, але заўважны націск.
Хто выкажа нашы прапановы і пажаданні, калі такія будуць, давядзе да ведама Сойму і пераканае паслоў у іх слушнасці? Выканаць гэта здолее не ножны, нават пры найлепшых памкненнях. Апрача жадання для гэта га патрэбны ясная галава, кругагляд, абазнанасць свету, настойлівасць спалучаная з гнуткасцю, прытым не парушаючы патрабаванняў, закладзеных у соймікавых інструкцыях. Хто з ліку прысутных адпавядае вышэй пералічанаму? Таніх тут нямала, але лепшым з лепшых я назваў бы пана Лявона Шарэвіча.
Такога збор не чакаў. Думалася, што кашталян выкажа "палітычную" прамову, дапамагаючы маршалку спрасціць ды скараціць вата ванне, бо пасля кашталяна ўжо нібыта непатрэбна вылазіць. Аж, бач, замест Чопа сам кашталян ватуе. Ды яшчэ за Шарэвіча, пра якога яшчэ два дні нічога не чуў, не ведаў. А так той Шарэвіч сам, як цвік: аніякіх пратэктараў. Праўду кажучы, пры ягоным жыцці яны яму не надта патрэбныя. А кашталяну на ім залежыць, іначай бы не адстойваў.
- Пан Шарэвіч, працягваў кашталян, давёў нам учора наяўнасць у яго рысаў так неабходных паслу. Даеёў ва ўмовах, прызнаем гэта шчыра, яму неспрыяльных. Ён даў нам прыклад сумленных, разважных паводзінаў пры высвятленні і залагоджванні складаных спрэчак. Прашу падтрымаць мой голас за пана Лявона Шарэвіча.
Заклік кашталяна мог лічыцца дастатковай падтрымкай кандыдатуры Шарэвіча, але пан Чоп не мог адмовіцца ад мажлівасці прыцягнуць увагу і да сваёй асобы. Тым больш яму належала прапанова.
- Паны-браты! весела ўсклікнуў пан Ярмола. Шчыра прызнаюся, не ведаю, ці адбіў бы я наезд на свой бровар. Баюся, што не хапіла б ані рашучасці, ані сілы, а найперш кемлівасці. А вашмосьці ведаюць, што я чалавек кемны. А вось у пана Лявона, зірніце, сілы не было, затое рашучасці і зынаходлівасці аж надта, хапіла б яшчэ і на мой бровар! Кажу вам пра гэта, каб зразумелі: сілу можа і дурань мець, а вынаходлівасць толькі
разумны. Хто аспрэчыць? пан Чоп павёў суворым поглядам па ўсёй зале і папярэдзіў. -Толькі дурань!
Натуральна пасля такога сцверджання ахвотных запярэчыць не знайшлося. Пан Чоп палічыў, што мажлівыя апанэнты загнаны ў кут і закончыў:
- Іншыя з нас можа і не горшыя, але самі ў гэтым не пераканаліся і нам сваёй кемнасці не давялі. А калі так, то абраць належыцьтаго, хто і там, на Канвакацыях, не разгубіцца, менавіта пана Шарэвіча!
Як і выступы першага дня, гэта прамова пана Чопа была сустрэта прыхільна. Слухачоў, як і прамоўцу, натхняла супадзенне думак з меркаваннем самога пана кашталяна, а спадзяванне на вечаровае адзначэнне поспехаў уладальніка бровара несумненна спрыяла гуртаванню вакол яго шмат кэго з малазаможных. Маршалка непакоіла, хто праватуе пана Жабу. Пан Дземяновіч другі раз узнімецца хіба пад руляй пісталета, але ўсё вырашылася проста. Пан Жаба не спадзяваўся ні на свайго сарамлівага суседа, ні на маршалкаў з кашталянамі. Сам не праб'ешся ніхто не правядзе! Перш чым абгрунтаваць сваю прэтэнзію на пасольства, пан 1ван Жаба, не спяшаючыся выйшаў да стала і стаў ледзь не поруч з маршалкам. Дачакаўся цішыні і пачаў з рэкамендацыі сваёй асобы:
- Я, калі хто не ведае, Іван Жаба, гербу Адравуж. Гаспадарку маю не з горшых, але, як кажуць, хадзіў бы ў злоце, каб не дзірка ў роце, ды гэта спраў палітычных не датычыць.
Усплёск весялосці ў грамадзе сведчыў, што спасылка на дзірку ў роце мала каго пераканала. Гаспадарка пана Івана была не тое што не з горшых, а зусім нікчэмная: не ляжала ў павятовага палітыка душа да спраў прыземленых, тым больш земляробчых. Казалі людзі, каб не жонка, то невядома, што трапляла б у тую славутую дзірку ў роце. А кашталян цішком дапытваўся ў Сцяпана Тура, колькі яшчэ такіх Жабаў падшываецца пад герб роду Храптовічаў Адравуж.
- Што мае ўзгодніць наша Кола? запытаўся пан Жаба. Мы павінны ўзгодніць тое, што ў рэшце рэшт паўплывае на вы-
бар манарха. Які нам патрэбен манарх? Манарх нам патрэбен такі, каб служыў агулу народу-шляхты. А ў тым агуле роўных хто найлічнейшы? Мы засцянковыя, загонавыя, грэчкасеі, рыцары ад плуга і шаблі. Як то кажуць: і за канём, і на кані! Менавіта такім належыць даручаць пасольства на Соймы.
На хорах мелі іншую думку:
- Каму што, а лысаму грэбень!
Але палітык не збіўся з каляіны.
- Аніхто, сцвярджаю, лепш за абранніка з гэтых шэрагаў не ацэніцьадпаведнасць прэтэндэнта на пасад нашага вялікага князя і караля польскага, як неаспрэчнае сцвердзіў пан Жаба і скіраваўся на зэдлік, паслужліва пасунуты дваранінам.
Глядзі як вывеў, не мог не прызнаць маршалак. Бяда з чалавекам. Каб у свой час якую адукацыю, ды пыху тэту з лянотай выгнаць, то на нешта і прыдаўся б. Нібы не дурань і прамаўляе складна, а зараз насмяшыць людзей, пакрыўдзіцца і наробіць клопату. Ну куды яго з гэтай ня з горшых гаспадаркай? А пан Жаба падыйшоў да галоўнай высновы:
- Вось такім абраннікам я прапаную сябе, як чалавека смелага і палітычнага.
Хоры не маглі прапусціць такой нагоды:
- Дзе коней куюць, там і Жаба нагу падымае!
- А дзеля такіх нявыхаваных у мяне настаўнік ёсць, задраўшы галаву ўверх, пан Іван паляпаў па аблупленых похвах шаблі.
- А ці востры? Можа мянташкі пазычыць? рагатнуў маладняк.
Пан Жаба не здаўся:
- На дасціпных праверым, паабяцаў ён і скіраваўся на месца.
Гэтым разам ужо пан Дземяновіч пачаў пераконваць суседа, але той, нязгодны з меркаваннем пана Якуба, адмоўна круціў галавою.
Маршалак лічыў, што ў сёняшнім становішчы разумна не прыспешваць шляхту, даць панам-братам час узважыць, каму
аддаць перавагу. Адначасна прыкідваў, як падаць спосаб скарачэння спісу прэтэндэнтаў. Спосаб быў крыху рызыкоўны.
- Шаноўнае Кола, маршалам ізноў завалодаў увагай залы, каб нам не траціць час, я прапаную, пакуль вы будзеце думаць аб прэтэндэнтах, разгледзець кошты ўтрымання нашых абраннікаў. Так мы, па сутнасці, прыступім да прыціркі аднаго з важных пунктаў laudam'a, а можа нават інструкцыі. Усё ж гэта кавалак працы, без якой не абыйдзешся.
Згода была аднадушная, бо ўсім карцела пашаптацца, параіцца, прыслухацца. Голас жа адзін, то цікавей аддаць яго ў грамадзе, што пераможа, бо тады і ты нібы перамог, нават калі табе ўсёроўна каго абіраць. А Сцяпан Typ загаварыў пра грошы, таксама цікава.
- 3 грашыма, паны-браты, як заўсёды, кепска. У павятовай скарбніцы амаль пуста. Ці атрымаем што ад вышэйшых уладаў, невядома, але хутчэй за ўсё ані шэлега. 3 гэтага вынікае, што галоўную частку выдаткаў павінны ўзяць на сябе паслы. Ёсць спадзяванні, што пасля гэта кампенсуецца, як здаралася раней.
Спосаб не мог спадабацца прэтэндэнтам. Маламаёмасных, альбо занадта ашчадных ён ставіў па-за канкурэнцыяй.
- Якія наконт гэтага будуць меркаванні? запытаўся маршалак.
- Можа прадыскутуем коштутрымання на дзень, а на падарожжа туды і назад з кішэні паслоў? прапанаваў Эдвард Шахлач.
Пан Сікірыцкі выказаў прыхаваную думку большасці:
- А я, пане маршалак, лічу так: калі некаму хочацца на Сойм, то не павінен лічыцьтынфы, як карчомны жыд. Палітыка, вядома, каштуе, але яна шмат дае дэ факта, калі ёсць розум.
- Але ў такім выпадку маламаёмасны, хай сабе і разумны, канчаткова траціць мажлівасць удзелу ў Сойме, запярэчыў пан Пуцята.
На думку маршалка хітры судзейскі стараўся давесці да ведама шарачковай шляхты прытоеныя матывы грашовага кло-
пату. Пакрыўджаныя за свой лічны гурт могуць стаць супраць маршалка і яго групоўкі, а пан падсудак парадуецца ix паразе.
- А што, калі мы знізім утрыманне, затое сплоцім кошты падарожжа? прапанова пана Юльяна Бакі была не мудрэйшай за колішнія разважанні пра вароты.
Сцяпан Тур зычліва ўсміхнуўся дарадцу:
- Нажаль, васпане, як ні перакладвай з кішэні ў кішэнь пяць талераў, ix не стане дзесяць.
- Гэта праўда, паслухмяна пагадзіўся пан Бака і больш нічога не прапаноўваў.
Пан Жаба занепакоіўся. Разлік на нечые дабрадзейства, ці на панчоху пані Жабы быў бы недаравальнай наіўнасцю для палітыка ягонага кшталту. Уласныя магчымасці не варажылі надзеі. Калі б нехта адчайны купіў усю "ня з горшых" гаспадарку разам з Жабай і жабянятамі, то далей Берасця пасол на тыя грошы не заехаў бы. Ды і тое, калі мінаць корчмы, а як гэта зробіш, калі яны, як пасткі, на кожнай ростані і ў кожнай сустрэнеш палітыка.
Абмеркавання не атрымоўвалася, бо выйсця, інакш як за свае грошы, ніхто не бачыў. Перакананне гэта трэба было падма цаваць.
- Паслухаем, што нам скажа пан падскарбі, прапанаваў Сцяпан Тур.
Павятовы скарбнік, адначасна збіральнік, а то і спаганяч падаткаў, ведаў, што выдаткі на пасольства трэба абавязкова адвесці ад павета. Тым болей, што ўсе, апроч пана Жабы, здольныя ix панесці без вялікай сабе шкоды.
- Шаноўнае кола, пачаў пан Вяжэвіч. Вырашыць гэтую справу цяжэй, чым абраць паслоў. Спрэчкамі ды прамовамі скарб не напоўніш. Грошай там няма, выдаткі ж патрабуюцца на гвалт. Выйсце ў адным адзіным напрамку: свядома абраць тых, хто возьме на сябе ўсе кошты. Зірніце, што можа адбыцца: вызначым утрыманне за кошт павета, а выберам тых, хто мае магчымасць сам аплаціць. Рабіць крок назад — непачціва,
а страты тым часам будуць неабгрунтаваныя, асабліва сёння, калі ёсць патрэба неадкладных трат, а сродкаў, лічы, няма.
Маршалак узняў сваё жазло, патрабуючы большай увагі збору.
- Прашу шаноўнае Кола занатавацьвыснову, што падказаў нам пан падскарбі. Мэтазгодна ўзважыць аплату пасольства з уласнай кішэні прэтэндэнта, бо іначай давядзецца прызначыць асобны падатак.
- Няма іншага выйсця, пацвердзіў Вяжэвіч.
Іхмосьці, стомленыя безнадзейнасцю пошукаў выйсця і не схільныя да ўсякіх падаткаў, ахвотна ўсклалі на будучых паслоў увесь грашовы цяжар іх ганаровай місіі. Затым узняўся яшчэ адзін сусед пана Жабы, Багуслаў Дашкевіч.
- Пане маршалак, у маёй галаве склалася такая канклюзія. Каб нам спрасціць справу, няхай тыя, хто не здольны, альбо не хоча траціцца, адмовяцца ад канкурэнцыі. I нам зручна І ім ганарова. Я вось адразу прасіў бы суседа: пане-браце 1ван, адступіцеся адразу. Гэта ж такія выдаткі! А за гаспадаркай каму прыгледзець? Зацная пані Жаба, дай ёй Бог здароўя, не адужае ўсіх клопатаў, хоць бы і з пляменнікам вашым.
- Мой дваранін едзе са мною! як справу вырашаную абвясціў прэтэндэнт. Дзеля дабра Айчыны я гатовы ахвяраваць усім, што маю!
Пераконванні Дашкевіча не пахіснулі Янкі-магната, але няблага прыслужыліся задуме маршалка.
- Шаноўны пане-браце, звярнуўся ён да Жабы, паважаючы вас, асмелюся напомніць, што пакуль не маеце досведу ў такой важнай місіі як пасольства на Канвакацыях. Ды і пра жніво сусед праўду кажа.
- Моц дзяржавы, павучальна адпавёў пан 1ван, вызначаецца не гэтулькі плёнам з палёў, колькі адпаведнымі палітычнымі дзеяннямі. А тут, бачу, праўда маўчыць, бо грошы гавораць.
- А на што намёк? моладзь засумавала і захацела азвацца.
- Прымаўка, ацан, з'едліва адбіў Жаба. Для разумных папярэджанне, а дурням тлумачэнне!
- Але ж не кладзі пальца ў рот васпану! скрушна прызналі ў адказ.
Можа гэтыя апошнія словы сталі прыславутай апошняй кропляй. Пэн Жаба раптам крутануўся да стала маршалка і выгукнуў:
- Няма справядлівасці, то няма згоды. Як то кажуць: sisto activitatem!
Раззлаваны рушыў да выхаду, распіхваючы натоўп. Некалькі чалавек скіраваліся ўслед, за імі мітусіўся жабаў дваранін. Нечакана ў дзвярах шчыльная купа маладых шляхціцаў у барвах кашталянскай аховы прапусціла зрывача Жабу, але спрытна адсекла астатніх, лагодна але настойліва змусіўшы вярнуцца назад. Нехта прадугледзеў мажлівасць такой калізіі і задзейнічаў сродкі папярэджання. Маршалак чакаў, што запальчывасцю пана Жабы зараз паспрабуюць пакарыстацца апанэнты. Не дапяўшы свайго, хоць папомсцяцца гэтым зрывам. Сваім sisto activitatem Жаба пазбавіў усе пастановы сойміка законнай сілы. Але маршалак спадзяваўся, што ўпартага засцянкоўца перахопяць, як не раз бывала, і не дадуць давесці пратэст да аблатавання ў судзе, без чаго ён застанецца толькі выбрыкам.
Калі пакрыўджаны засцянковец знік за дзвярыма, па зале пракацілася трывожная гамана. Усе ведалі, чым звычайна заканчваліся пратэсты "палітычнага" чалавека, але гэтым раз­ам ішло пра надта сур'ёзныя справы, каб легкадумна парушаць згоду. Урэшце, належыць ведаць сваё месца і не блазнаваць, як хлапчук.
Маршалак не выпусціў лейцаў з рук.
- Ці ёсць у каго мажл івасцьсхіліць пана Жабу забрацьсвой пратэст ды вярнуцца ў залу? Ані яму ані каму іншаму крыўды не было ўчынена. Жартаў было шмат, ці варта іх прымаць так хваравіта. У любым выпадку трэба пачакаць паведамлення з суда.
Маршалак пытаў дзеля ветлівасці адносна сойміку ды і таго самага Жабы, бо пільнай неабходнасці яго вяртання не было. Тым не менш дыскусія з гэтай нагоды не магла не адбыцца.
- А на якой падставе пан маршала« лічыць мажлівым абмяжоўваць волевыяўленне шляхціца? голас пана Пуцяты гучаў крыху з'едліва, Не маючы іншага спосабу адстойваць сваё разумение справядлівасці, пан Жаба сягнуў да pupilla li bertatis, зрэнкі вол ьнасці, свайго права нязгоды. Pereat mundus, fiat iustitia, няхай згіне свет, абы перамагла справядлівасць! напышліва закончыў падсудак, павёўшы вокам па грамадзе.
- Не сказаць, каб самага разумнага ў гзтых абставінах, запярэчыў гродзкі суддзя. Сяброўская парада не павінна ўспрымацца як акт несправядлівасці, а жарт, як знявага асобы. Галасаваць мы яшчэ не пачыналі, грошай ніхто не шкадуе іх проста няма. Пры чым тут несправядлівасць?
- Можа, пакуль зловяць тую жабу, зоймемся соллю? Хутка восень.
Але нечыя практычнасць не знайшла водгуку ані ў гра­мадзе ані за сталом маршалка. Пан Сікірыцкі перапыніў енкі пра соль пахвалою выказвання пана Кундзіча.
- Юрыдычна дасканалаетлумачэнне калізіі, прамовіў ён тонам знаўцы.
- Так мы век з соллю не вырашым, упарта прыгадаў той жа голас. Хутка восень, саліць ды саліць, даводзіў неразумным.
- Насыпаць бы асіндзеютой солі на хвост! не стрымаўся пан Чоп. Тут пра пасольства мова, а вашмосьць са сваей соллю!
- Соллю мы абавязкова зоймемся, прымірэнча сказаў маршалах, будуць жа і гаспадарчыя соймікі. Калі час мецьмемы, і на гэтым зробім. Але ж трэба, каб соймік наш адбыўся, каб вярнуў правамоцнасць.
Наконт размеркавання солі ад каралеўскіх капальняў спрачацца ніхто не збіраўся, а вось пра соймік думкі аб'явіліся незвычайныя.
- Ніхто не супраць, каб соймік меў станоўчы вынік, упэўнена, рашуча павёў сваю прамову пан Сцяпан Трыпуцкі, але каб падыход быў да ўсяго справядлівы. А што мы маем зараз? Няма, бач, згоды. Адны лічаць так, другія іначай, а можа ёсць і такія, што аніяк не лічаць.
Пан Трыпуцкі ўзвысіў голас: заносілася на "палітычную" прамову:
- Дзе ж тут атрымаеш справядлівасць, калі ў адных сілы болей, у другіх меней, адпаведна і шанцаў на поспех няма, бо на іх будуць ціснуць, каб паддаліся. Таму будзе справядліва, калі кожная частка выкажа сваю волю асобна. Атады ўжо варта будзе разгледзець сітуацыю. Можа з удзелам якіх урадоўцаў ці сената раў.
Кашталян анічым не паказаў, што заўважыў намёк у свой бок. Нагледзеўся на такіх хітруноў, больш здольных. А маршалак вырашыў адразу сарваць фарысейскае покрыва з абаронцы справядлівасці. Вось і на гэтым сціплым сойміку стала бачна, як наспела такое цяжкапрыймальнае галасаванне большасцю, як уяўная аднадушнасць можа бервяном легчы на шляху любой разумнай справы.
- Я так разумею, што васпан прапануе падзяліць соймік? -запытаў ён.
- А што ў гэтым благога? -адказаў пытанием прамоўца.
- Ага! Ага! Мо' так і лепей? раздал іся воклічы там і тут, але пераважна адтуль, дзе тоўпіліся прыяцелі Бурскага.
Гэта было новае ў жыцці павета. Чулі пра такое, але сабе гэтага не зычылі, не прывыклі да вэрхалу, бо і прычын неяк не было.
- Няўжо і мы даспелі да груповак? падумаў Тур, але ўсё ж вырашыў, што пакуль гэта купкі дружбакоў-прыяцеляў.
У такой сітуацыі не магло абыйсціся без дапамогі знаўцы.
- Юрыдычна гледзячы, пан Сікірыцкі на імгненне зэдумаўся, шукаючыўсваёй багатай практыцы адпаведнага выпадку, прэцэдэнты былі, але карысці не прынеслі аніводнаму з бакоў! падкрэсліў ён.
Маршалам тут жа падхапіў думку:
- 1 я не думаю, што нам варта наследаваць памылкі. Можна, канешне, сабра ццаў двух таварыствах. Кожнаеса сваім маршалкам, са сваімі ўхваламі, але кожнае са сваёй рацыяй. Які арбітр вызначыць слушную, калі ані закон ані звычай такога не прадугледжвае? Выйграе толькі той, каму не залежыць, каб у павеце быў парадак і справы вырашаліся з найбольшай карысцю для агулу паноў-братоў. Хіба ж ёсць між нас такія?
Маршалам акінуў прысутных дапытлівым поглядам, спыняючы яго на асобных купках. Адчуў, што шляхта не паддасца на тэты подступ, але рашыў скарыстаць нагоду і адбіць ахвоту да падобнай спробы.
- Можа не ўсе чулі пра сумны прыклад ашмянцаў, якія з аднаго сойміка зрабілі ажно тры, а згоды так і не дасягнулі? усміхнуўся Typ. А як мы сваю жменьку падзелім, то ў Коле па тры шляхціцы застанецца. Усё Княства ўрагочацца.
Маршалам прамаўляў спакойна, магло падацца ляніва, нібы і не так важна, падзеліцца соймік ці не. Яму важна было перадаць гэты спакой прысутным, каб не прыйшло каму ў галаву разыходзіцца, тым больш раз'яжджацца. Аб тым, што пан Жаба ў надзейных руках, толькі што перадалі. Сцяпан Тур нетаропка зірнуў на пектаралік, невялікі аздобны гадзіннік на залатым ланцужку.
- Пратэстацыя пана Жабы дагэтуль не аблатавана, ма пчыма адклаў на заўтра, перачакаў смешыкі. Можа і сапраўды варта падступіцца да солі, а пазней папросім пана кашталяна падзяліцца з намі варшаўскімі ды віленскімі навінамі.
Пратэстацыя пана Івана Жабы незаўважна страціла вастрыню і на неакрэслены час адступіла ў цень.
* * *
3 панам Жабам дзеялася нязвыклае. Выскачыў з касцёла і заўважыў, што няма так неабходных гледачоў і саўдзельнікаў, нібы ані ягоны пратэст, ані ён сам нікому непатрэбныя. Хвілінудругую разгублена круціўся па цвінтары, не ведаючы, што пачаць: вокал нейкая драбяза ды местачкоўцы. Але тут ля яго затрапятаў крыламі анёл спакусы ў асобе нейкага, як потым высветлілася, Адама Турылы. Выслізнуў з купкі, што каркавала ўваход і зусім па-свойску падхапіў пана Жабу пад руку.
- Але ж васпан і ўрэзаў тым, што там... незнаёмец абвёў рукою далягляды недзе за спіною.
- То вашмосьць, чуў?-узрадаваўся палітык.
- А як жа! Такая элаквэнцыя каго хочаш пераканае!
Пан Іван зірнуў на чалавека крыху падазрона, але ўгледзеў толькі шчырае вызнанне сваіх здольнасцяў.
- Што ж, не ўпершыню мне, то досвед вырабляецца, сціпла кінуў Жаба і абгрунтаваў. Асабліва, калі вызначэнне прыродай угрунтавана. Мы, Жабы, і без калегіюмаў свайго дапяць здольныя.
А незнаёмы пан неяк неўпрыкметужо адводзіўздольнага прамоўцу ад касцёла.
- Яноівідаць! Іяшчэяквідацьі-унепадробнымзахапленні падхапіў незнаёмы. А пан зараз напэўна да гродзкіх? Ведаю я гэтых шэльмаў, прыжмурыўся ён.
- I васпан туды ж? А ў якой справе, калі не сакрэт?
- Ды не, адмахнуўся той, прыбавіўшы крону. Я бліжэй, да Воркі. Даведаўся, ён сцішыў голас, хоць нікога блізка не было, што прывёз габрэй бочку сапраўднай раманеі. Варта скаштаваць корац-другі, пакуль уся грамада не наляцела. Да таго ж пасля прамовы васпана нічога лепшага там не пачуеш. Не варта, лічу, псаваць таго ўзрушэння і асалоды, што ўсталяваліся ў душы, пакуль вашмосьць змагаўся. Любуюся ў сойміках выключна дзеля падобных выступаў.
Пан Жабу цешылі пакручастыя, але такія прыемныя выказванні нетутэйшага чалавека. Можа І перахвальвае, але ж хіба ў павеце знойдзеш сапраўднага знаўцу.
- Я так разумею, васпан адзначае мой выступ, як узор рыторыкі?
- Менавітатак!-горачаадгукнуўсясуразмоўнік.-А думкі! Думкі пан проста з маёй галавы дастаў і ў дакладных, сціслых сказах выклаў! Я сам так не здолею. запэўніў ён.
Абодва памаўчалі. Як адаратар, так і прадмет захаплення абдумвалі далейшыя крокі.
- Як шкода, крыху сарамліва пачаў незнаемы, як шкода, што пан так заняты, а я не асмельваюся затрымаць яго сваім запрашэннем.
- Значыцца, пан да Воркі, задуменна адзначыў Жаба, сапраўды, гэта па дарозе...
Адчувалася, што размова пра воркаву ўстанову цікавіла лалітыка не менш, чым хваласпевы яго красамоўству.
- Корац-другі раманеі такой парою вельм! дарэчы. Мне вось горла з ночы шкрабе і ўсё! паскардзіўся ён. Не йначай застудзіў дарогаю.
- Цалкам магчыма. Пасля тых дажджоў, то вечарамі парнасць ды туманы, асабліва па лагчынах. А тут яшчэ тэты высілзк маўлення. Яно аднода аднаго і сыйшлося, паспачуваў шляхціц. Небяспекі пакуль няма, але і марудзіць нельга. Для прамоўцы горла тая ж зброя! Ці ж не так? Берагчы трэба, І лячыць у пару.
- Шчырая праўда, чалавеча, прызнаў пан Жаба. Сёння праміргаеш, заўтра асіпнеш, а тут прамову казаць трэба!
Невядомы спагадліва паківаў галавою і раптам прапанаваў.
- А я што параю: скочым разам ды малачка гарачага ц! ўзвару! Страціш, ацан, хвіліну якую. ЦІ то бяда?
Пан Іван зздумаўся. Незавершанасць палітычнага дэмаршу падказвала Ісці ў гродзкі суд, бо хіба там яго будуць шукаць. А кал! не будуць? Што варта тое наведванне без сведкаў? Хіба
ж ад пісарчукоў тых што-небудзь атрымаеш апроч дурнаватых ухмылак. Прымуць пратэстацыю ды аблатуюць па дурному. А з тым і сойміку канец. Ну і што ў тым радасці? Назад дадому? Нешта не так пайшло гэтым разам. Можа, сапраўды, заскочыць ды прыкінуць, як ды што?
Пан Жаба задуменна зірнуў на неба:
- Час ранні, шчэ' й да паўдня далёка. Не бяда, калі затрымаюся.
- Пра што мова! Мне то няспешна. Пакуль там мой пан ваюе, маю час пабяседзіць у добрым таварыстве. Пэўна хтось знойдзецца.
- Вядома знойдзецца, як знаўца мясцовых звычаяў запэўніўЖаба.
Чулася шкадаванне, што гэтым знойдзеным будзе не ён, найлепшы кампаньён адукаванаму застольніку. Яны ўжо стаялі ля самага парогу шынка. Глеба была падрыхтавана і засеяна.
Незнаёмы павярнуўся да пана Жабы і цырымонна схіліў галаву:
- 3 панскага дазволу, сам я Адам Турыла гербу Равіч. Можа пан не пагрэбуе маёй кампаніяй?
Толькі гэтага і не хапала, каб зламаць апошнія ваганні. Пан Жаба адказаў не менш вытворным паклонам:
- Іван Жаба гербу Адравуж. Небачупадстаўадмовіцьзацнаму чалавеку. Як той казаў: добрага карчма не сапсуе, а ліхога і царква не выправіцы
- Шчырая праўда! падхапіў Турыла. I мы яе зараз пацвердзім.
Удзверы ўціснуліся поруч шчырымі сябрамі. Хоцьу гэтыя соймікавыя дні шынкі не пуставалі ад ранку да цямна, утул ьнае месца для двух рыцараў знайшлося, і сам гаспадар ужо махаў па стале не надта чыстай анучкай.
- Квартачку гарэлачкі для паноў? Толькі што ад пана Чопа, даруйце, ад пана Ярмолы. Адкаркуеш -чысты водар!
- Ты што, не бачыш, хто перад табою? спыніў шынкара Турыла. Тою гарэлкаю частуй свой кагал, ды, калі хочаш, клапоў труці, ерусалімская твая душа!
- Ай-ай-ай! Пан Чоп, такое пачуўшы, моцна ўгневаецца, прыцішана папярэдзіў Ворка.
- Ага! Калі будзе цвярозы, рагатнуў пан Жаба.
- Раманею маеш? строга запытаў Турыла.
- А як жа! А як жа! Чакаючы ласкавых паноў, толькі-толькі адкаркаваў анталак.
- Толькі адкаркаваў? Нясі першы збанок, Турыла падміргнуў кампаньёну: Я лічу, раманея на панскае горла буд­зе лепш нейкага там габрэйскага ўзвару.
- Палягаю на досведзе вашэці, сквапліва пагадзіўся Жаба.
Чакаць давялося недоўга. Малы Лейба, воркаў сын, подбегам нёс поўны збанок і два кубкі.
- Зноў жа, калі разважыць, гаварыў Турыла, наліваючы кубкі, ці ж не можа вольны шляхціц, вырваўшыся з маёнткавай калатнечы, ужыць сабе ў добрай кампаніі?
- Пацешыцца добрым напоем ды разумнай размоваю, радасна падхапіў пан Жаба, беручыся за кубак. Шчырую праўду кажаш, пане дабрадзею!
- Дык здароўе вашмосьціі
- Узаемна васпана! Як той казаў: чарачка, каток, каціся ў раток...
- Каб не балеў жываток і... панскае горла, са смехам падказаў Турыла.
Гучна чмыхнулі, выцерлі вусы і з узнаннем зірнулі адзін на аднаго. Пан Адам пачынаў усё больш падабацца павятоваму цыцэрону.
- Добрая раманея, пахваліў Турыла.
- Без падману. Даўно такой не каштаваў, падтрымаў пан Жаба.
"А ці каштаваў увогуле?" падумаў шчодры сабутэльнік, наліваючы другую чарку, а ўслых прамовіў:
- Дык я вось і кажу, урэзаў заспан дык урэзаў. Як шабляй! Тым аж дых заняло, а выпад адбіць няма як.
Улюбёная тэма палітычных прамоў і агульнага імі захаплення вабіла пана Жабу не менш раманеі.
Кажаш, спадабалася?
Турыла паглядзеў на пана Івана вачамі вучня, падкруціў вусы, зазіраючы ў наліты кубак нібы ў люстзрка, уздыхнуў ад паўнаты сэрца.
- Ды хіба мне аднаму? Хто так крыху палітычны, то млелі ад захаплення. А калі васпану не прызнаюцца, дык тое ад зайздрасці, бо палітыкэ без яе не можа абыйсціся. А як сам я не тутэйшы, то чаму шчыра не пахваліць.
- Зноў жа праўда. Прыемна з разумным чалавекам, прызнаўся пан Жаба.
Што б там хто ні казаў, але і ў Вільні шчырых хлапцоў не бракуе. Пан Іван заліўся вясёлым рогатам.
- Го-го-го! выгукнуў ён. Хай пабегаюць, хай пашукаюць. Пэўна з гродзкіх ужо душу вытраслі: дзе Жаба? А мы тут як у фартэцыі з камендантам Воркам.
- Ага! падтакнуў Турыла. Дзе ды дзе? А мы, браце, тут. Дзе ж тое жыдзяня? Што гэта яны сабе думаюць, ерусалімскія душы? Ці то шляхта і на мёд не мае!
Пан Жаба зазірнуў у збанок. Калі хто ! шукае, то дурнота бегчы ад такога кампаньёна. Высмакталі збаночак, і на друг! не шкадуе.
- Невялікі збанок, са знаўствам адзначыў Жаба, павінны б шпарчэй увіхацца.
Не было ў гэтым справядлівасці, бо Лейба ўжо ляцеў з поўным. 3 кожным чарговым кубкам гродзкі суд з яго кнігамі, пісарамі і падпіскамі адплываў далей і далей, ператвараўся ў нявызначаную і недакладную мэту ў неакрэсленым мінулым. Пан Жаба паступова засяроджваўся на тым, з чаго наліваюць і п'юць. Ну, і на нейкіх дробязях жыцця, яшчэ вартых увагі вялікага палітыка.
- Усе гэта на нас: галота, грэчкасеі! Нават і гэтыя пайсатыя! пан Жаба грэбліва махнуў на прабягаўшага Лэйбу. А скажы, пане-браце, каб мы так ураз кінулі сеяць тую грэчку? Што бтады яны каплунам у пуза пхалі? Салому?
- Крапіву з лебядою! падказаў Турыла з рогатам.
Пан Іван развесяліўся не на жарты. Перагнуўшыся цераз стол, паляпаў суразмоўніка па плячы.
- Смакавітая была б закуска. А ў мяне грэчка во! пан Жаба паказаў упоравень стала. Дзік заблытаўся надоечы, там яго і паклаў, а вызваляць сякерай давялося. Вось такія мы, грэчкасеі!
Адам Турыла прыгледзеўся вясёламу зрывачу і падумаў, што яшчэ збанок, і можна страціць яго для мэтаў вялікай палітыкі. У грод ён ўжо не пойдзе, самая пара пераходзіць да галоўнага.
- А ведаеш, пане-браце, загаварыў пан Адам даверліва, хоцьуся прыемнасць нашага знаёмства мне дастаецца, васпан таксама не пашкадуе, што сюды завітаў, а не ў грод.
- Вядома! Там раманеяй не частуюць, пажартаваў пан Іван.
- 3 глузду не з'ехаў, адзначыўТурыла. Галава модная.
Адсунуў не зусім парожні збанок і ціхенька бразнуў аб стол невялічкім пакуначкам.
- Апроч раманеі можаш мець і гэта, ён кінуў на бакі нібы трывожныя позіркі.
Якім гарапашным ні быў Жаба, прыемны звон пазнаў адразу і ў момант ацверазеў.
- Ого! А што гэта?
- Ды так, трохі талераў, трохі тынфаў, драбяза розная, можа і дукаты якія, засмяяўся Турыла. Ад майго пана гэта.
- Мне? сквапна бліснулі вочы палітыка. Такога з ім яшчэ не здаралася. Што ж маўчаў, вашмосьць?
Турыла дакорліва скрывіўся:
- На ўсё адпаведны час і месца. Не на вуліцы ж ладзіць інтэрас з палітычным чалавекам.
- 1 то праўда! Што гэта я? павініўся палітычны чалавек. Сур'ёзная справа у сур'ёзных абставінах.
Турыла памаўчаў, нешта ўзважваў, можа вагаўся. Пан Жаба, як зачараваны, не адводзіў вачэй ад пакуначка ў руцэ кампаньёна. Пляшка гарэлкі, сціплае застолле ў якога Воркі ці
Шмулі вось звыклае адшкадаванне за адкліканую нязгоду. Але каб жывой манетай, ды яшчэ такой вагою! Гары тарам усе гродзкія суды! Турыла зразумеў, што рыбіна з кручка не сарвецца і загаварыў усё тым жа прыцішаным, змоўніцкім тонам.
- Мяркую, васпан, як чалавек, абазнаны з палітычнымі дачыненнямі, разумев, што гэта не прэзэнт простаму, без крыўды, шляхціцуад сэнатара?-меладыйны звон ізноўкрануў чуллівую душу незаможнага грэчкасея.
- Вядома, кіўнуў ён. Хоча якой падтрымкі?
Пан 1ван не даваў у крыўду простата шляхціца і яго прыдатнасці ў дзяржаўных справах. Відаць моцна прыперла, калі ахвяруюць такі кавалак.
- "О, Божа! узмаліўся ў душы Турыла. Адкуль у гэтага ёлупня гэтулькі пыхі! Ну не дурань жа беспрасветны, шмат у чым разумна разважае."
Пан Адам адсунуў збанок яшчэ далей і забяспечыў яго сваёй рукою.
- Інтэрас наш такі, цвёрда зазначыў ён, васпан зламаў соймік, васпан яго і наладзіць, пісьмова адклікаўшы свой пратэст. А ці гешэфт варты ўзнагароды, зазірні, ацан, і схавай, калі зтодзен.
Пан Жаба хціва адхінуў анучку і хуценька згарнуў пакуначак да сябе.
- Ладная купка, задаволена прамармытаў ён, праўда, бачылася і большае.
- "Ну, крэз засцянковы! Турыла пырхнуў прыхаваным смехам: можа і бачыў бядак нешта падобнае, але не ў сваіх руках."
Запытаўся:
- То як?
- Кажы, вашмосьць, што рабіць, запатрабаваў палітык.
- Найперш падпішы во гэты квіт, што я аддаў табе належнае. Пан мой у разліках парадак любіцы Ну і пратэст адклікаць.
- To робім! Папера пэўна ў жыда знойдзецца, паспешліва сказаў Жаба.
- Папера і ў мяне ёсць. I чым пісаць, супакоіў Турыла.
За некалькіхвілінстараннайпрацыпанТурылапрыгожымі літарамі паведаміў пану маршалку Рыцарскага Кола павета, што шляхціц іван Жаба гербу Адравуж адклікае свой пратэст і з'явіцца на сойміку, як толькі стан нечаканага нездароўя на гэта дазволіць. Пан Іван уважліва сачыў, як кончык пяра выпісвае мудрагелістыя завіясы і ўяўляў уражанне кожнага, каму давядзецца аглядаць гэты ліст. Нарэшце, тужачыся і стрымліваючы дрыжыкі ў напружаных пальцах, нагрызмоліў на дзвюх паперах свой подпіс. Зняў з сярэдняга а не з мезенага, як па звычаю, пальца левай рукі велізарны пярсцёнак, пасмараваў пяром яго пячатку і прыкапціў над свечкай. 3 урачыстым выразам твару прыціснуў пячатку свайго "сыгнэту" ля сваіх подпісаў.
- Во, цяпер дакумент, як дакумент, удзячна адзначыў Турыла.
- Увесь павет мой ведае сыгнэт, з гонарам праскандаваў Жаба.
Яны вельмі пасавалі адзін да аднаго: "сыгнэт" вырабу, хутчэй за ўсё, якога мясцовага каваля, велізарны, няздарны і нейкі пыхлівы, як і яго гаспадар. Турыла скруціў паперы ў труб­ку, сунуў у сваю торбу і наліў кубкі.
- Тост за панскі поспех, шаноўны пане!
- За сумесны наш поспех, памяркоўна паправіў пан Жаба.
Выпілі. Адам Турыла, сам з заняпалага маёнтка трапіўшы ва ўслужэнне, разумеў бяду такіх амбітных ад прыроды людзей. Хацелася ім жывейшага, жвавейшага бытавання, асвечанага таварыства.Непагадзіўшысязлёсам, кожныпасваіхмагчымасцях ствараўсабенейкую замену сваёй мары.Павагаўшыся,рашыўся праверыць глебу для больш грунтоўнага супрацоўніцтва: у выпадку непрыдатнасці ў кожны момант можна адступіцца.
- Калі казаць па шчырасці, пане іване, то ад нашай супрацы можна і надалей мець пэўныя прафіты. пан Адам шмат-
значна змоўк, даючы зразумець, што чакае, ці варта пра гэта гаварыць.
- Якты кажаш?-устрапянуўся пан Жаба.
Мажлівасць лёгкіх грошай, ды яшчэ праз мілую вялікую палітыку! Мабыць упершыню ў ягоным жыцці бядацкая сквапнасць і неадольная прага ўдзелу ў дзяржаўных справах апынуліся ў адным рэчышчы.
- Я так кажу, патлумачыў Турыла, не апошні гэта соймік, не адна зб'явіцца калізія і падобная паслуга можа не раз яшчэ спатрэбіцца. Пан мой шчодры і ўзнагародай нікога не абыходзіць. Зло, дадам, таксама добра памятае.
- Пачынаю разумець, Жаба адказаў, не вагаючыся.
Якім бы ні быўзакінутым маёнтак альбо засценак, яго гзспадар добра ведаў, што такое кліентэля, і якія з гэтага карысці і абавязкі. Пан Жаба ўсведамляў, што прыняцце пакуль яшчэ невыразнай прапановы азначае канец ранейшага блазнавання на свой розум дзеля марнай пляшкі. Канец і палітычным прамовам уласнай выпечкі і ўласнага канцэпту. Але ж з іншага боку гледзячы, будзеш належаць да нейкага гурта, да пэўнай сілы. Не кожны насмеліцца закпіць з такога прамоўцы. Ну і грош на сметніку не валяецца. Крыху бянтэжыла, ці будзе ў павеце дастаткова аказіяў прыслужыцца той сіле, бо ніхто не будзе кідаць грошай толькі дзеля яго дабрабыту.
- Дык кажы, што да чаго, з гатоўнасцю азваўся Жаба. Калі мы да агульнага канцэпту дайшлі, то ці варта марудзіць ды на пасля адкладваць. Ці можа грошай няма?
Хоць і гудзела ў чубе, пан Іван са свайго інтэрасу вока не спускаў. Адчуў сябе як на кірмашы, дзе нечакана сустрэў попыт на заляжалы тавар, якога меў аж надта. Дзіцячая амаль непасрэднасць палітыка і смяшыла, і злавала Турылу. Такі вось пан Жаба не злезе з каня дзень і ноч, пакуль не ўзбаламуціць і не пацягне за сабою шзрачковую шляхту. I шмат хто яго паслухае, бо свой, бо гэткі самы і да таго смелы. Ён усё больш пераконваўся, што, купіўшы гэту дзівацкую асобу, можна будзе блытаць са-
мую складаную камбінацыю мясцовых палітычных нобіляў. A грошы ўтрымаюць яго ў цуглях.
- Грошы тут, адказаў Турыла. Мая шабля надзейны вартаўнік. Я пана ані разу не падвёў, таму ён мне і грошы давярае, але ж з табою, браце, мы першы раз за чаркай сядзімо, ледзь-ледзь знаёмыя.
- Але, глядзі, як добра разумеемся! горача выгукнуў пан Жаба. А калі ты ў пана такі давер маеш, то і ў маёй адданасці пераканаць здолееш. Сам пан Бог звёў нас дзеля агульнай карысці. Пэўна, і твае старанні не міне пан сваёю ўвагаю.
Пан1ванпоўніўсяўдзячнасцючалавеку,здольнамуадным рухам паўплываць на яго грашовыя справы, мінуючы пільнае вока пані Жабавай. Відаць, палкая эскапада зрабіла на ашчадным Турылу патрэбнае ўражанне: паторгаў прыгожа падстрыжаны вус, пачухаў патыліцу, памармытаў, але ўрэшце саступіў. Яшчэ некалькі выразных позіркаў, і пан Адам патлумачыў:
- Можа і варта зладзіць яшчэ адну справу, але тут квітам не абыйдзешся. Справа надзвычай сур'ёзная, крыху небяспечная, таму пратакол патрэбен.
- То і напішам! На Жабе можаце палягаць як на самым надзейным кліенце.
- Тады слухай, пан Адам схіліўся цераз стол і пачаў руч­ным шэптам. Трэба там ды тут, на кірмашы, на паляванні, на хрэсьбінах ці радзінах, дзе надорыцца, расказваць пра наезд ды пра ваш соймік. Але так, каб усе здагадваліся, што гэта сапежанцы натварылі ды асмешыліся. Хоць і магутныя, але не ўсё ім удаецца. Спадзяюся, ацан мяне Сапегам не здрадзіць?
Пан Жаба гетманскім рухам паклаў руку на эфес сваёй карабэлі:
- Жабы ніколі не здраджваюць!
- Ды я гэта жартам, супакоіў Турыла. Хіба выказваўся б так адкрыта, каб не быў пэўны дыскрэцыі з боку вашэці? Значыць, на рэляцыйным сойміку чакай, ацан, належнасці, калі па павеце гул пойдзе. I лепш, калі не ад аднаго васпана, разумеет?
- Сёння ж гэтым зэймуся! запэўніў палітык. Я ў справах дзяржаўных не маруджу.
- Разумна. А яшчэ варта выпытваць, як хто да сапежанскага наезду ставіцца: ці падтрымаў бы іх, ці стаў супраць. Ды запамятаць адных і другіх.
- Ясна, кіўнуў пан Жаба. -У мяне памяць, што на паперы напісана! пахваліўся ён.
Задача яму ўсё больш прыпадала да густу. Падабалася і яснасць, з якой выказваўся Турыла. Амаль як у войску, не саб'ешся з дарогі.
- Але як бы нам да пратаколу пару надзейных братоў шляхты? Знойдзем?
- А ix і шукаць не трэба, шапнуў пан Жаба. Вунь там, ля дзвярэй, двое ўжо даўно пазіраюць на наш збанок, як кот на подмазку. Адзін мой кум, другі сусед ягоны і сваяк. Хлопцы, хоць не такія палітычныя, як я, але свае. Я дагэтуль на ix не глядзеў, не ўзгадніўшы з васпанам.
Адам Турыла чарговы раз адзначыў разумение павятовым палітыкам сваёй ролі.
- Ясна. Але зараз кліч, калі давяраеш, бо табе тут заставацца. I адразу перазнаёміш нас, скажаш, што я давераны пана кашталяна, але для іншых, маўляў, гэта сэкрэт.
Пан Жаба задаволена пацёр рукі.
- Будзь пэўны, вашмосьць, як я сам, ён падміргнуў Турылу, справы не спляжу.
Яго аж распірала ад пыхі. Не чакаў, не спадзяваўся, што ў сваёй павятовай сталіцы будзе раскручваць інтрыгу з віленскім чалавекам ад кашталяна Храптовіча на вачах блізкіх суседзяў. Нібы толькі што згледзеў знаёмцаў, закрычаў праз усю залу:
- Куме! Гэй, куме Антось! Ідзіце да нас, шчыра запрашаем абодвух!
"Апыніся гэта жаба ў іншым балоце сапраўды быў бы палітык. -падумалася Турылу, марнуюцца здольнасці ў глушэчы."
Двое шляхцюкоў з вясёлым грукатам кінуліся да кума, і праз момант ішла ажыўленая рэкамендацыя і вітанне з вельмі шаноўнай асобай ці не самога сакратара пана кашталяна, як гучным шэптам здрадзіў пан іван.
- Дык просім падзяліць з намі, чым стол багаты. Пане шаноўны, а чаркі гасцям! весела папракнуў Жабу пан Турыла і крыкнуў служку: Дзве чаркі для гасцей, ды жвава! I перакускі, што смачнейшее!
Новыя застольнікі ўладкоўваліся. Азіраліся, неўпрыкмет прыглядаліся віленскаму заезджаму, гадаючы пры чым тут кум !ван. А пан Жаба палаючымі вачыма аглядаў прыяцеляў, і ўсю залу, ці не надорыцца яшчэ які сведка яго поспеху.
- Добра, што вы натрапіліся, пан Жаба ўзяўся наліваць сам, разумеючы, што высокай асобе не варта займацца дробязямі, бо мы ўжо з панам Адамам засумавалі, азіраючыся за адпаведнай кампаніяй. Як то гаворыцца: на хрэсьбінах усе кумы, на вяселлі ўсе сваты, а ў карчме... пан Жаба наўмысна прымоўк, зірнуўшы на Турылу.
- А ў карчме усе браты! падхапіў той, узнімаючы чарку.
- Каб жылося ды вялося! -адазваліся госці.
За сталом стала весялей і больш утульна.
- Гляджу, прыпазніліся, заўважыў пан Жаба.
- Але. Гэта ж такая бяда з намі, адказаў кум, Антось Стоцкі.
- Давай я раскажу, перапыніў яго другі, Аўдзей Слухоцкі.
Абодва былі з адной ваколіцы, аднаго гербу Ясеньчык, увачавідкі незаможныя, але не гаротныя. Моцныя, як дубы, здатныя і да касы, і да плуга, у цяжкіх ялавых ботах, на паясах ці не самаробныя карабэлі ў паабдрэпаных похвах. Трымаліся з вялікай пашанай да сталічнай асобы, але з уласцівай вясковым людзям стрыманасцю і годнасцю. Як заўважыў Турыла, сыгнэтаў не насілі. Спадабаліся абодва. Відаць было, што і Жаба цэніць сяброўства з імі, хоць трымаецца крыху паблажліва, як
асоба набліжаная да ўрадавых вярхоў. Заўважалася, што абодва шляхцюкі прымаюць гэта як належнае, маючы перад вачыма бясспрэчны доказ у асобе гарадзкога пана ў адпаведным строі, з абыходжаннем. I пачастунак жа не на іванаў кошт, гэта пэўна. Усё ж зух з яго, хоць у гаспадарцы недарэка. Але як каму Бог прысудзіў.
- Дык што ж затрымала? пацікавіўся Турыла.
- Было гэтак, пачаў Слухоцкі. Выехалі мы абодва адначасна, каб спаткацца на ростані, Іван еедае. Антось на сваёй брычцы злева, а я са свайго боку. А як згледзелі адзін аднаго, то кожны пнуўся, каб першы.
- Атрымалася абодва першыя! здагадаўся Жаба.
- Ды ўжо ж! уставіў Стоцкі. Ну і счапіліся! Яго аглабля пад маю дугу, маё кола на яго атосіну.
- Во-во! Пакуль пакрычалі, пакуль расчапіліся, бачым, што яго кабыла падкульгвае, а мая атосіна напалам, дарма, штожалезная.
- Так што запраглі мы ў маю брычку валаха...
- Жарабца, куме, не валаха, перапыніўСлухоцкі.
- Нарадзіўся і пабыў, не пярэчу, жарабцом, зле зараз ён, як ні глянь, валах, бо так яго канавал перахрысціў, даруй Божа блюзнерства, стаяў на сваім Стоцкі.
- Няхай і так, здаўся пан Аўдзей. -Запраглі мы майго былога жарабца ў яго колішнюю брычку...
- Як то колішнюю? настала чарга пана Стоцкага крыўдзіцца за сваю маёмасць.
- Боякёй колы ад воза пераставілі ды аглоблі ад роспускаў, ды вось заднюю... Што ад той брыкі засталося, калі яе ці не дзед твайго дзеда з Ігуменя прыгнаў?
- Але як ірванулі! павярнуў размову Стоцкі.
- I не кажы! Аніводная баба з пустымі вёдрамі не здагнала б, зарагатаў Слухоцкі, а за ім і ўсё застолле.
Паколькі пан Аўдзей быў схільны працягваць насмешкі з іх сумеснай спраўнасці, пан Жаба вырашыў перапыніць сяброўскія ўшчыпы:
- Адзе спыніліся?
- Ды проста тут у двары. Дзе ні сунься поўна.
- Вечарам пойдзем разам, суцешыў Жаба. Думаю, неяк ушчэмімся. Не той п'яніца, хто ўп'ецца, а той, хтоў карчме спаць застанецца.
- А пакуль тост за шчаслівае падарожжа, прапанаваў пан Турыла.
За ўдалае заканчэнне, за жвавага валаха, за брычку, за майстроў ігуменскіх, бо цяпер такіх не знойдзеш, часы не тыя, шмат за што яшчэ. Збанок паслужліва забяспечваў тост за то­стам. Настрой неўпрыкмет запанаваў амаль святочны. Калі б то была не салодкая раманея, а еыраб пана Чопа, зацная кампанія ўжо ляжала б упокат, набіраючы сілы да пазнейшага наступу на запасы карчмара. А пад пільным вокам віленскага знаёмца засцянкоўцы цешыліся шчаслівай нагадай паласавацца каштоўнай выпіўкай ды смачнай закускай і з прагнасцю слухалі навіны.
- Шмат вы страцілі, спазніўшыся, спачуваў пан Жаба. •Ці чулі вы што пра наезд?
Пан Іван пераможна зірнуў на прыяцеляў, перакананы, што агаломшыў іх навіною.
- Пра наезд? перапытаў Слухоцкі. Дзякуй Богу, даўно нічога такога не здаралася. Каб яшчэ не свавол ьства гэтай крушнянскай зграі, то зусім бы ціха было.
Пан Жаба зірнуў на Турылу і заліўся ледзь не хлапечым смехам. Абодва сябры са здіўленнем пераводзілі вочы з Жабы на Турылу, спрабуючы здагадацца, чым развесяліўся прыяцель.
- Дык ведай, куме, што ўсю тэту, як ты кажаш, зграю разам з правадыром аканом пані стольнічыхі ў палон забраў! пан Жаба абвясціў навіну так, нібы ўсё адбылося па яго думцы і загаду.
- Штоты кажаш?
- Кліноцкі аканом? Як гэта яго? Выскачыла...
Абодва слухачы ўскрыквалі навыперадкі.
- Шарэвіч... Лявон, літасціва падказаў пан Іван.
- Жарты строіш, не паверыў Слухоцкі.
- У яго ж і людзей няма на такое! падтрымаў Стоцкі.
- Вось крыж святы, пан Жаба перажагнаўся, чамусьці зірнуўшы на збанок. Ды і сведка побач. Былі б не спазніліся, самі пачулі б, папракнуў ён,.
Насамрэч пан Іван быў вельмі задаволены гэтым спазненнем. Абодва кумы будуць у кожным пераказе спасылацца менавіта на яго, жабава, сведчанне. Адам Турыла пацягнуўся да збанка, маўклівым кіўком пацвердзіўсловы палітыка і напоўніў кубкі.
- За пагром нягоднікаў!
Калі пан Жаба закончыў маляўнічы пераказ падзей, захапленню кумоў не было межаў. Раз-пораз перапытвалі пра пачутае, удакладнялі кожную дробязь. Трэба ж будзе апавядаць усё дакладна, а не байкі складаць у спеху. Дзеля адной гэтай навіны варта забыцца і пра кульганне кабылы, і пра паламаную атосу і пра невыгоды язды ў старэннай брычцы.
- Цівун, значыць, у ясыр трапіў! А за выкуп курэй скубе! 3 такой нагоды імшу ўдзячнасці замаўляць, ці кварту адкаркоўваць! усклікнуў даволі стрыманы пан Аўдзей.
- Дыку нас жа адкаркавана. Налівайце, панеАўдзей, імшу і пазней можна, запрасіў Турыла.
Слухоцкі, удзячны за пашану, узяў збанок і напоўніўчаркі, пачынаючы з пана Адама.
- Далёк гэты цівун усяму павету? звярнуўся Турыла да пана Аўдзея, ставячы на стол парожнюю чарку.
Той, усцешаны непадробнай павагай і ветлівасцю віленчука нейкую хвіліну абдумваў адказ.
- Ведаеце, васпане, гуртом ад іх абараніцца можна. Але гэтыя лупежнікі могуць табе засевы табуном спляндраваць, гумно ці стагі з дымам пусціць, пабіць дзе-небудзь, спаткаўшы поцемкамі. I не давядзеш нічога! А мы ж не можныя, каб свае войска трымаць, яго вусны кранула горкая ўсмешка. Дай Бог лішнія рукі на жніво ці пакос мець. Таму і цаню адвагу
пана Шарэвіча. Быў бы каралём паўпавета аддаў бы яму як узнагароду.
Пан Адам з разумением паківаў галавою. Таксама памаўчаў, паказваючы, што разумев клопаты і беды простата шляхціца.
- А ведаеце, звярнуўся ён да ўсёй троицы, вашмосьці могуць аддзячыць пану Шарэвічу, і прытым ані шэлега не страціўшы.
- Цікава! засмяяўся Стоцкі. Як гэта?
- А вельмі проста. Падайце заўтра на сойміку свае рыскі за Лявона Шарэвіча, каб ён паехаў паслом на Сойм. А калі б яшчэ другога ды трэцяга схілілі, то ўзнагарода яму была б яшчэ значнейшая, бо павета ж вы яму даць не можаце, пан Адам прыязна заўсміхаўся Слухоцкаму. Зразумела кажу?
Пан Аўдзей прыгледзеўся віленчуку, ці не жартуе выпадкам.
- А чаму ж не зразумела? адказаў паважна. -Чаму не абрацьзацнагачалавека,якіўсёйшляхце прыслужыўся. Праўду я кажу, Антось?
- Калі да нас васпан з такой пашанай ды павагай, то І ад нас адпаведнае належыць. I з іншымі пагамонім, як пан раіць. Вядома з тых, хто прасцей, хто нашай кампаніі не цураецца.
- Палітычна кажаш, пахааліў пан Жаба.
Пан Турыла нагнаў на твар задаволеную заклапочанасць, памармытаў. Застольнікі прымоўклі, шануючы разважанні высокай асобы. Па пэўным часе высокая асоба акінула ўважлівым поглядам усю кампанію і рашылася:
- А што вы скажаце, паны-браты, на такую прапанову? заўважнае маўчанне падкрэсліла сур'ёзнасць таго, што будзе прамоўлена. Вы пагамоніце па заездах ды шынках за Лявона Шарэвіча не нагодаю, а старанна, адмыслова і сёння ж. А калі яго абяруць з вашай дапамогаю, то вам будзе за турботы небла­гая кампенсацыя. А на знак гарантыі спішам такі кантракт, адзін аркуш мне, вам таксама. Калі ўсё па нашай думцы зложыцца,
вы мне ix аддасце за тую кампенсацыю. Вельмі хацеў бы мець згоду такіх надземных, сталых гаспадароў, як вашмосьці.
Засцянкоўцы задумаліся. Ведаючы, як недаверліва глядзяць простыя шляхцюкі на кожнага "палітычнага" з Вільні ці нават з Гародні альбо Берасця, Адам Турыла не насядаў. Затое пан Жаба круціўся на лаве, як на патэльні. Стоцкі і Слухоцкі пераглянуліся, нават пашапталіся і згодна кіўнулі галовамі.
- Але ж мы з граматай не вельмі, нясмела прызнаўся пан Аўдзей.
- Пра тое не турбуйся, супакоіў пан Жаба. Мы гэта зробім.
Стараннямі паслужлівага віленчука дакументы былі напісаныя і пацверджаныя подпісамі ўсіх чатырох. Задаволены пан Адам раздаў кожнаму па асобніку і схаваў свой у торбу раз­ам з пісьмовымі прыладамі.
- Адзначым гэты важкі крок! урачыста прамовіў пан Жаба.
Адзначалі ўжо з новага збанка.
- А цяпер, паны-браты, мушу вас пакінуць, пан Адам узняўся з лавы.
- Ай шкода! нібы дзеці, у адзін голас, выгукнулі Стоцкі са Слухоцкім.
- Пан мяненапэўна патрабуе. Пара!Служба!-зпачуццём прамовіў Турыла.
- Служба! хорам прызналі застольнікі.
- Думаю, вашмосьці разумеюць, што дамова наша, як то кажуць, канфідэнцыянальная. Непасведчаным пра маю асобу лішняе ведаць не абавязкова, сцішаным голасам прамовіў пан Турыла.
Ён быўупэўнены, што колькасць пасведчаных пачне расці, як грыбы па дажджы, і ў бліжэйшы час імі стане паўмястэчка. Кожнаму прыемна паслухацца даверанай асобы пана кашталяна, хай сабе і праз яе давераных.
- То хоць страмённага, вашмосьць!
- А хто ж адмаўляе! 3 прыемнасцю! Дарэчы, вось тут крышку на пачастунак, не ягамосьцям жа траціцца.
Турыла паставіў слупок манет ля аўдзеева локця. Вырашыў, што так будзе лепш, чым з панам Жабам.
Пасля выпітага страмённага, абдымкаў і падзякаў Турыла выбраўся з карчмы і, уздыхнуўшы колькі разоў на поўныя грудзі, пашыбаваў да касцёла. Хоць і моцны быў на галаву, раманея брала сваё. Але ветрык ёсць, спёка апала, ачомаемся. Каб толькі пан маршалак яшчэ не з'ехаў, ды каб палітыкі мае не ўпіліся раней патрэбнага. Здаецца, хлопцы моцныя, ды і на­строй прынялі належны.
Хлопцы паставіліся да справы шчыра, сумленна. Неадкладна пакінулі воркаву інстытуцыю дзеля іншых падобных, дзе справядліва сладзяваліся знайсці адпаведную публіку.
А пан Турыла, сваім парадкам, прыкідваў, кім зоймецца далей, ці не працуе ўжо супраць яго іншы бок. Гэта ж колькі грошай пойдзе на галоту па ўсім Княстве, усміхнуўся ён сам сабе. Маёнтак можна было б справіць і не адзін. Каштуе палітыка, ой, каштуе!
Такія думкі наведвалі яго не першы раз і не адзін год. Але што ён мог змяніць у велізарным млыне, які перамолваў грошы, лёсы, жыцці? Знікалі ці з'яўляліся недзе там уверсе тыя альбо іншыя асобы, аплывалі ў даброты і набыткі, выходзілі на гетманаў, канцлераў, кашталянаў ды ваяводаў, рабіліся магнатам!. Па большасці з некалькіх радоў: Пацы, Сапегі, Радзівілы, Вішнявецкія, Агінскія, Слушкі... А рабілася усё рукамі і галовамі такіх як ён, каму прырода дала разумную галаэу, моцнае здароўе, але збылася пра вёскі, фальваркі, пасады і тытулы. Вось і круціцца пан Турыла.
"Дзякуй Богу, што прынцыпал людзкі, ставіцца з павагай належнай адданамудвараніну, не прыніжае, не папікае хлебам і дахам," разважаў бясспрэчна гербовы, але небагаты Адам Турыла-Шумовіч, несучы маршалку сойміка паперу, якой пан Іван Жаба гербу Адравуж вяртаў дзеяздольнасць Рыцарскаму Колу павета.
♦ * ♦
На трэці дзень сойміка касцёл запоўніўся рана. Ніхто не хацеў адмовіцца адудзелу ў вялікай палітычнай гульні. А перад гэтым было цікава паслухаць і пагаманіць, абмяняцца думкамі і паспрачацца. Нават пасля з'яўлення за сталом Сцяпана Тура, гул сціх не адразу.
Як і спадзяваліся, маршалак паведаміў, што ўчарашняя пратэстацыя ў гродзкім судзе не была аблатаваная, з сойміка ніхто не з'ехаў, "за што Богу і ўсім ягамосьцям падзяка". На рукі маршалка яшчэ ўчора пададзена была супліка, якой пан Жаба свой пратэст адклікае.
- Такім чынам наш соймік не запарушыў нязгодаю "pupilla libertatis", альбо па нашаму, зрэнку вольнасці і можна весці правамоцныя абрады.
Пачаліся шэпты і перамовы, сядзеўшыя здалёк шматзначна пераміргваліся. Разбор наезду, параза кампаніі Бурскага ўзмацнілі супрацьстаянне і маглі значна паслабіць пазіцыю кашталянскага, боку. Не адмовяцца ад пометы тыя, хто са з'яўленнем кашталяна страціў надзею праскочыць у паслы. Учынак павятовага палітыка ствараў для гэтага зручную нагоду. Узняўся пан Пуцята.
- А ці аўтэнтык гэта заява пана Жабы, шаноўны пане маршалак?
- Калі васпан сумняваецца, я перачытаю яе.
Агаласіўшы дакумент, якім пан Жаба не толькі адклікаў пратэст, але і адмаўляўся ад канкурэнцыі, маршалак павярнуў ліст спісаным бокам да сходу.
- Як бачыце, дакумент замацаваны подпісам і сыгнэтам пана Жабы, ёсць і сведкі, якія падалі тэты дакумент з-за часовай недыспазіцыі пана Жабы. Я ўпэўнены, што пан Жаба не абвінаваціць мяне ў дыфамацыі.
Хапіла зірнуць на пана Жабу, каб зразумець, што ні пацвердзіць, ні абвергнуцьсловы пана маршалка ён не мог. Hi то седзячы, ні то лежачы, палітык абапіраўся спіною на Стоцкага і Слухоцкага. Тыя ж трымаліся па-маладзецку, хоць вандроўка па шынках паклала адбітак і на іх мужных тзарах. Дваранін Ігнат
завіхаўся ля свайго пана, несучы калі не палёгку, то суцяшэнне. Тыя кроплі сілы, што не выпетрылі палітычныя змаганні, былі выкарыстаны, каб дайсці да касцёла. Стомлены розум абаронцы вольнасці ўсведамляў, што прапусціць выбары было б недаравальным нядбальствам.
Але што з панам Жабам?-зачэпліва выгукнуў Тодар Аскерка. Ці не атручаны ён гэтымі нехрысцямі з падвучання зацікаўленых асобаў? Вельмі падазрона,
пане маршала«.
Зрыў сойміка быў пану патрону вельмі пажаданы. Можна было б аспрэчваць яго ўхвалу і ў справе наезду. Аж, бачыш, што тэты Жаба вычварыў!
Сцяпан Тур павярнуўся да Аскеркі:
- Калі васпан, пане Аскерка, зірнеце больш уважліва па кутках ды пад сценамі, то заўважыце, што нехрысці прыклалі свае пякельныя здольнасці не да аднаго пана Жабы, хоць іхмосьці І не складалі пратэстацый.
Сапраўды, шмат наго прывяло ў касцёл, калі не магутнае пачуццё абавязку, то дужая рука мацнейшага суседа. Але на гэтым братэрская дапамога вычэрпвалася і дэліквэнт мусіў даходзіць да людзкага стану сваімі сродкамі, найлепшым з якіх лічыўся спакойны сон. Але міма чалавека, які збіраўся сарваць соймік, нельга было прайсці проста так.
- Што да пана Жабы, то маем магчымасць атрымаць мер­ка ванне знаўцы, xipypra, а не нашага канавалацырульніка, што і парэзаны палец не перавяжа, прамовіў маршалак і даў знак
рукою.
Да пана Жабы наблізіўся маладжавы, увішны чалавек. У парыку, апрануты ці то па нямецку, ці пад француза, аднак ясна, што замежнік. Агледзеўшы рот дэліквэнта, вушы, вочы з дапамогай нейкіх бліскучых цацак, памахаў перад яго тварам далонню. Затым дастаў з кішэні сурдута нейкую невялічкую шкляначку і сунуў пану Жабу пад нос. Той аж перасмыкнуўся ў руках сяброў і гучна ікнуў. Хірург шматзначна хмыкнуў, прамовіў нейкія незразумелыя словы, схаваў шклянку.
- Навука, шаноўны пане маршалку, вызначае стан дэліквэнта як вельмі далёкі ад небяспекі Delirium Tremens, прасцей кажучы, белай гарачкі. Абы не было грошай яны могуць зашкодзіць.
Заінтрыгаваная відовішчам шляхта была ў захапленні:
- Бач ты, нібы немец, а шпарыць па нашаму. I наконт грошай усё дакладна. Атрымаў небарака лішні грош, то і не разлічыў сілы.
- Ці здольны ён прымаць удзел у нашых паседжаннях? пашанотна схіліў галаву маршалак.
- Безумоўна! Жыццю яго нішто не пагражае. Варта прынесці яму квашанай капусты з журавінамі, але без яблыкаў. Інакш vomitus, пачне нудзіць. з важнасцю прызначыў вучоны лекар і пакінуў залу, кіруючыся ў закрысцію.
- Свой! канчаткова вырашылі ўсе, праводзячы вачыма вучоную асобу. Бач як наконт капусты! Толькі апрануты па ня­мецку, бо чалавек асвечаны.
Задума пана маршалка, а тым больш яе выкананне прыйшліся вельмі даспадобы, а пан Жаба, яшчэ цалкам не ўсведамляючы, ізноў стаў асяродкам агульнай увагі. Найперш тых, незадаволеных.
- Але ж пан Жаба, калі і не атручаны, то апоены і не здоль­ны адпаведна адзывацца на пытанні, -ушчыпліва прамовіў пан Трыпуцкі. Хоць бы ў справе свайго подпісу.
Перш чым маршалак сабраўся адказваць, на ўсю залу празвінеў юнацкі голас. Гучаў ён крыху спалохана, але з адценнем слыбокай крыўды.
- Ніякі ён не апоены! Пан Іван заўсёды такі, калі крыху перачастуецца. Да абеда гэта пройдзе, але ён і зараз усё разумев і кеміць лепш за каго цвярозага!
Зала весела загула. Спадабалася, як рашуча бароніць ціхманы хлопец свайго прынцыпала.
- А ты, вашмосьць, кім яму даводзішся? прыязна запытаўся маршалах.
- Стрыечны пляменніх, ваша міласць. Ігнат Грамыка гербу Адравуж.
Маршалах стрымаў усмешку вялікім высілкам волі.
- Угу! Гэта пан іван цябе так навучыў?
- Так, ваша міласць. Ён прыпісаў мяне да свзйго гербу як родзіча і свайго двараніна.
- О, Божа! прастагнаў на вуха маршалку Храптовіч. усе ў цябе гербовыя і ледзь не ўсе Адравуж!
А маршалах гадаў, з якой гэта халупы вылузаў Жаба гэтага хлопца, калі ў Жабы яму так ганарова. Хлопец, відаць асмелены спагадлівым тонам маршалка, стаяў за свайго пана цвёрда.
- Калі трэба з маім панам перамовіцца, то я ў гэтым дапамагу. У такім стане, калі ён з чым пагаджаецца, то вокам міргае, а калі не, то заплюшчвае. Во і дзядзька Якуб можа пацвердзіць, хлопец кіўнуў на суседа.
- Ну што ж, добра, калі так, сказаў маршалах.
Працэдура пацверджання нязмушанай волі пана Жабы канчатхова прысароміла малавераў. Развесяліўшы ўвесь сход, ён паміргаў на ўсе пытанні і аддаўся пад апеку пляменнікадвараніна. Соймік пайшоў належным парадкам. Іншых зрывачоў не з'яўлялася. Паколькі ватаванне ўжо адбылося, працэдура збору рысак pro et contra кожнага з прэтэндэнтаў забрала няшмат часу. Калі пісар Дольскі падаў маршалку ліст з радкамі рысак за прозвішчамі кандыдатаў, таму заставалася толькі паведаміць, што большасць прысутных на сойміку паноў-братоў выказалася за тое, каб на Канвакацыйны Сойм паслаць паноў Максіма Савіча і Лявона Шарэвіча. Такая ваша воля, Шаноўнае Кола! Урачысты тон маршалка пакрылі гучныя воклічы. Соймік блізіўся да свайго завяршэння.
- Шаноўнае Кола! суцішыў гоман Сцяпан Тур. Прашу ўважліва паслухаць тлумачэнні, без якіх нам не вырашыць яшчэ адну важную справу. Іх нам дасць пан судддзя. Калі ласка, пан Савіч.
Максім Савіч, як усе суддзі, прывык, што ix слухаюць з увагай i засяроджана. Таму ён цярпліва дачакаўся цішыні, стрываў яшчэ хвілінку, пакуль грамадой не авалодала пэўнае напружанне і толькі тады пачаў:
- Як, вашмосыді памятаюць, я быў у Варшаве разам з нябожчыкам панам Уладыславам Варашылам. Што з гэтым лучыцца? Калі хто забыўся, напамінаю, што мы абралі ў належны час двух дэпутатаў у Літоўскі Трыбунал. Аднаго з іх павінен быў зацвердзіць наш міласцівы кароль, апякуйся, Божа, яго душою. Вызначаны прэтэндэнт, пан Варашыла, памёр так раптоўна, што імя яго не паспелі запісаць у прывілей, хоць сама папера была ўжо з каралеўскім подпісам і пячаткаю. Я ўсё гэта сведчу перад шаноўным Колам. Лёс распарадзіўся сурова. Цяжкі стан нашага караля, штохутка скончыўсясмерцю, не даўмагчымасці вярнуцца да гэтай справы. Такім чынам мы маем незанятую вакансію нашага павета ў Трыбунале. Маем незакончаны, як належыць, але зацверджаны прывілей на тэту вакансію і маем безкаралеўе.
Суддзя здолеў авалодаць увагай залы. Усе слухалі, не перабіваючы заўвагамі альбо пытаннямі. Да таго ж ці варта назаляць суддзю, які песціць сваю пасаду пажыццёва, а хто, скажыце, забяспечаны ад сустрэчы з ім у якасці аднаго з бакоў у бясконцых працэсах між шляхты. На заканчэнне Максім Савіч дадаў:
- Падчас безкаралеўя Трыбунал не будзе займацца сур'ёзнымі справамі. Але, на маю думку, не варта нам выпадаць з чаргі і не медь там свайго дэпутата. Гэта было б sine allegationibus juris vel rationum, супярэчна ўсялякаму праву і розуму. Не шкодзіць нашым людзям набірацца досведу І годна прадстаўнічыць у вышэйшых судах Княства.
Суддзя сеў, гатовы, калі спатрэбіцца, даць парады І тлумачэнні. Загаварыў сам маршалак:
- Здаецца, усё больш-менш ясна. А цяпер паслухайце, як мы можамразарвацьгэтае circulus vitiosus, зачараванаекола,не парушаючы права, але абыходзячы супярэчнасці становішча.
Становішча было сапраўды дзіўнае. Ці той пан Варашыла меў бы свой прывілей, каб не памёр так раптоўна? Як атрымалася, што папера падпісана і з пячаткаю, але без прозвішча. Не ўсе ведалі, нават не ўсе чулі, што апошнім часам ды і раней прызначэнні, можна было атрымаць, паміма асобы манарха, хоць з яго ўласнаручным подпісам і пячаткаю. Яшчэ будучы маршалкам і гетманам Ян Сабескі пасылаў жонцы свае паўнамоцтвы in bianco, з уласным подпісам і пячаткай, каб яна магла заключаць дамовы з ЛюдовікамХМ Што ж казаць пра пазнейшыя часы! Набліжаныя да трону магнаты і сама каралева, маглі зладзіць два, а то і тры прывілеі на адну пасаду мей толькі хады і грошы. А там хай пераможа спрытнейшы! Што і як адбылося ў дадзеным выпадку, маршалак не ведаў, ды і цікавіцца гзтым не належала. Зараз ён вёў узгодненую з кашталянам лінію.
- Што мы можам зрабіць? Пан кашталян мае на руках той прывілей. Ён раіўся з інтэррэксам у гэтай матэрыі і атрымаў згоду, падтрыманую ў каралеўскай канцылярыі: правесці вызначэнне дэпутата на гэтым сойміку, зрабіць запіс у гродзкіх кнігах і выдаць прывілей аднаму з абраных у той час прэтэндэнтаў. Такім чынам мы ўшануем сваё ранейшае рашэнне, пададзенае наразглядкараля,давёўшыягодалагічнагазавяршэння.Чакаць лютага наступнага году не выпадае, бо будзе яшчэ несумненна безкаралеўе, а гэта значыць год адтэрміноўкі. Неразумна выпадаць з такой установы як Трыбунал. Ці хоча хто запярэчыць? Ці ёсць сумневы ў правамоцнасці нашых намераў?
Ані сумневу, ані пярэчанняў не было. Большасць палічыла, што кашталян выконвае сваё прырачэнне спрыяць павету, агалошанае надоечы. Ды і стараецца не дзеля свайго сына ці пляменніка, што таксама нікога здзівіла б. А гэтых дэпутатаў самі абралі. Што ж калі кароль няўдала выбраў, лёс такі, варта выправіць.
- Як памятаеце, абвясціў Сцяпан Тур, мы выбралі двух: пана Уладыслава Варашылу і пана Эдварда Шахлача. Паколькі першы прэтэндэнт выключаецца з разгляду, я прапаную правесці дадатковае ватаванне па асобе пана Шахлача. Можа за тэты прамежак часу паўсталі якія абставіны на яго карысць, альбо супраць.
Вялікія жарсці не .маглі разгарэцца. Уціснуцца некаму замест Шахлача было немагчыма. Ніхто не быў супраць прысутнасці павятовага прадстаўніка ў вышэйшай судовай інстанцыі Вялікага Княства. Кандыдат задавальняў усіх, а найбольш пана кашталяна. Малады Шахлач быў вельмі адпаведны для пасады, якая дазваляла раз'яжджаць між Вільняй і паветам, ды і ў іншыя гарады і мястэчкі, не выклікаючы падазрэнняў. Вялікай удачай было гэта супадзенне: наяўнасць вакансіі, колішняе абранне Шахлача, і ягоная адпаведнасць патаемным мэтам супрацьсапежанскай групоўкі. Ватаваць захацелася толькі пану Сікірыцкаму.
- Я лічу, варта нам пацвердзіцьдэпутацтва пана Шахлача. Чалавек зацны, не стары, але дасведчаны, граматай валодае і нашай, і польскай, і па-нямецку перамовіцца здольны. Анічога благога, неганаровага пра яго ніхто не скажа. Не памыліліся мы тады, не памылімся і сёння, як дэ факта, так і дэ юрэ.
Шэпты, размовы прайшлі па зале хваляю і сціхлі. Старэйшыя заўважылі, што Шахлач прыемны кашталяну. I хло­пец рады што ж дзіўнага: без падпоры ці апоры нішто не трымаецца. А ў Шахлача такой апоры пакуль не было. Для маладзейшых ён быў яшчэ свой і таму таксама пажаданы. Ахвотнікаў прамаўляць больш не знайшлося, і маршалак прамовіў:
- Прыступім да галасавання.
Пан Эдвард Шахлач стаў дэпутатам Літоўскага Трыбуналу пад гучныя віваты сойміка. Асаблівая ўзнёсласць адчувалася ў яго сяброўскім асяродку.
ВЕЛІЧНАЯ ЗАДУМА
Пан Бурскі другі раз перачытваў ліст, прынесены хлапчуком да заезду, дзе ён спыніўся на час сойміку, лянуючыся штодзень ездзіць у Крушню.
" Шчыра мілы нам пане браце!
Баюся, што наша сустрэча адбылася б у неадпаведным сур'ёзным мэтам тоне, калі б я насмеліўся з'явіцца ў маёнтку вашмосьці нават з дзесяткам гайдукоў, якіх, нажаль, не маю. Таму прапаную сустрэчу сам-насам у маёй гасподзе. Пажадана ў як найхутчэйшым часе, бо гэта ў інтарэсах найперш васпана, міласцівы пане і браце.
Застаюся і гэтак далей..."
- Во, падла! ~ плюнуў Бурскі. У маёй гасподзе! Засцянковы пяцісценакпалац побач з яго "гасподай"!
Непрыхаваная іронія ліста, пыхлівы тон, фанабэрыстыя выкрунтасы прыгожых літар выклікалі ў Бурскага глухое раздражненне. Але роднасць натур няўмольна нагадвала, што паедзе і сустрэнецца з гэтым плюгавым пісарчуком, з гэтым віленскім пройдам.
Лаяўся і вышукваў абразлівыя мянушкі, каб прагнаць злосць ды халодным розумам памеркаваць, што змусіла падсудка даслаць такую паперчыну. Не адно жаданне прымірэння, калі яно і з'явілася ў Пуцяты, бо не ён жа, па шчырасці, вінаваты ў разыходжанні. Сваркай іх нязгоду Бурскаму называць не хацелася.
Падумаўшы, ўзяў пяро і паведаміў шаноўнаму пану падсудку, што ліст яго атрыманы і паколькі пільныя справы патрабуюць яго, Бурскага прысутнасці ў мястэчку гэтымі днямі, то няма перашкод для сустрэчы заўтра ўвечары, калі гэта адпавядае мажлівасцям і намерам шаноўнага пана. 3 тым і просіць шаноўнага пана падсудка так пакіраваць сваімі справамі, каб у азначаны час быць вольным.
Сустрэча пачалася ў стрымана-насцярожаным тоне, бо кожны хацеў мець перавагу, адначасна баючыся незнарок уразіць суразмоўцу.
- Лічу сваім абавязкам падзякаваць васпану за падтрымку на сойміку, пасля першых неістотных слоў прамовіў Бурскі.
Вачэй не ўзнімаў, але гаварыць стараўся па магчымасці шчыра. Пуцята разумеў, як цяжка даецца Бурскаму прызнанне памылкі.
- Якая там падтрымка, знарочыста нядбала махнуў ён рукою Я, прызнаюся, больш дбаў, каб уся падзея ўспрымалася як глупства, недарэчнасць, не вартая стараннага разгляду. Пан Аскерка непатрэбна засяроджваў увагу прысутных на ключавых момантах інтрыгі.
Пуцята, баючыся зачапіць самалюбства Бурскага напамінам пра сваё папярэджанне, стараўся падтрымаць дум­ку, нібы наезд быў сапсаваны цівуном, а разгляд на сойміку патронам. Але Бурскі не схільны быў суцяшаць сябе такім спосабам, сам настройваў цівуна на лёгкую перамогу.
- Так, пан Тодар не найлепшы выбар. Ды толькі іншага не было, сказаў Бурскі.
- У любым выпадку было б неразумна выступаць на сойміку самому, суцяшальна адзначыў Пуцята. Было, праўда, лепшае выйсце, але баюся ўразіць сваімі павучаннямі post factum.
- Ды што там, кажыце, калі пачалі, крэкнуў Бурскі.
Было відаць, што сваю паразу ён яшчэ не перахварэў, а можа і не змірыўся з ёю як канчатковай.
"Можа гэта і лепш", падумаў падсудак і патлумачыў:
- Самае разумнае было ўзваліць усё на "свавольнага" цівуна і адразу перапрасіць Шарэвіча, не даводзячы справу да сойміка. Нават падаць усё як спробу рабунку з п'яных вачэй, калі ўжо наезд не ўдаўся. Плёткі пакружылі б і сціхлі: страт ніхто не панёс.
- Можа і маеце рацыю, пане Касьяне, але што тады з цівуном?
Падсудак паціснуў плячыма.
- А што пану захацелася б, кінуў нядбала. Невялікая цаца. Далі б бізуноў прылюдна ды патрымалі ў лёху. Затое не стаялі б так блізка ад вельмі небяспечнай для вас тэмы Крушні.
Ведаючы, як дражніць Бурскага лаціна, якой, відаць, слаба валодае, падсудак даў сабе зарок пазбягаць улюбёных выразаў. Барані Божа зараз пасварыцца, альбо нават паспрачацца, патрэбна згода і ўвага.
- Я слухаю, пане Касьяне, кіўнуў Бурскі і пасунуў да госця табакерку. Частуйцеся, калі ласка.
Абодваўжывалігэтаенатойчасяшчэмалараспаўсюджанае зелле. Хутчэй можа дзеля асаблівасці, чым з прызвычаення.
- 3 прыемнасцю, з прыемнасцю, прыняў запрашэнне падсудак і, з асалодай прачхаўшыся, дадаў: Але наступнай будзе мая табака, з дазволу вашмосьці.
- Што к, пакаштуем і вашай, усміхнуўся Бурскі.
Паміж нзсцярожанымі бакамі перакінулася вузкая клад­ка. Пан Пуцята пачаў уступам, як прызвычаіўся ў судзе:
- Мае папярэднія заўвагі не павінны ўразіць васпана, сказаў ён у роздуме, які павінен быў засведчыць далікатнасць. Яны створаць грунт для далейшых выкладаў і паспрыяюць разумению маёй пазіцыі і пэўных маіх дзеянняў.
- Пастараюся зразумець, але ці нельга скараціць дарогу да нашага, як я здагадваюся, узаемаразумення.
Перад самім сабою Бурскі ўжо прызнаў падсудку рацыю, таму вельмі карцела даведацца пра што будзе мова.
- Слушна, пане Сымоне, слушна, падсудак заўважыў лёгкі акцэнт на "узаемэразуменні", зроблены Бурскім. Але ўзбройцеся цярплівасцю, бо справа патрабуе увагі і праніклівасці. Часам мы дамовіліся сябе не абмяжоўваць.
- Што ж, раз казе смерць. Калі ўжо трапіш на юрыста, то загаворыць на смерць! Я, вядома, жартую.
- Разумею, кіўнуў Пуцята з усмешкаю. Гэта нашы прафесійныя хібы. Але ўсё гэта людское, ці ж не так?
- Ваша праўда.Дыкпачніцеўжо,чамутрэба было сцішыць скандал вакол гэтага няўдалага наезду?
Бурскі выразна даваў дазвол кранаць балючую тэму без паблажанняў. Але падсудак не збіраўся браць рэванш за колішнюю знявагу. Яму было важна, каб суразмоўца зірнуў на наезд з нечаканага боку.
- Найперш таму, пане Сымоне, што наезд сам па сабе, як і размовы пра яго, вярталі ўсіх да справы Крушні. Избытку аніякага, а размовы ўзнавіліся. Той самы спосаб, той самы, прабачце, спраўца, тая ж, напэўна, мэта.
- Ну і што? Чым гэта небяспечна?
- Небяспека ў тым, што справа Крушні не так прыгасла, як можа вам здаецца. Што я вам казаў не так даўно? Умовы валодання Крушняй, а яшчэ больш замацавання захопу, ствараліся рознымі людзьмі і ў значнай ступені дагэтуль ад іх залежаць.
- Так, памятаю пра гэта. Але не разумею, што крыецца за вашымі словам!.
- А вось паслухайце. Перакананы, што вы не чулі, каб нехта цікавіўся абставінамі переходу Крушні ў вашы рукі.
Бурскі не спрабаваў хаваць здзіўлення. Быў нават крыху занепакоены. Усведамляў, што апроч Пуцяты ніхто яму пра гэта не раскажа, таму надаў свайму хмурнаму твару больш прыязны выраз.
- Не ведаю, прызнаўся ён, хто, адкуль?
- Назваліся раднёю Хмялеўскіх, дакладней, жонкінябожчыцы. Тлумачыліся пытаннямі спадчыны на карысць дачкі з прычыны продажу маёнткаў самога Хмялеўскага. А падаслаць іх мог хто заўгодна, нават хто-небудзь з тутэйшых.
- Цікава, сказаў Бурскі. У Хмялеўскага, чуў, і сын ёсць, нежанаты, дарослы. Але дзе ён?
- Гэтага і пан Аскерка не ведае, засмяяўся падсудак. Дзеці гадаваліся здаля ад Крушні. Таму і сын мог вяртацца з вайны несюды. Ніхто дакладна наконтягоўдзелу ў вайне нічога не ведае, адны плёткі.
Паведамленне Пуцяты занепакоіла Бурскага. Калі гэта мясцовыя зайздроснікі бяда невялікая, можна і прыглушыць. Горш, калі хтосьці невядомы, але агледжаны ў справах Хмялеўскага, той жа сын. Але сын выступаў бы адкрыта. Як адгукаючыся на гэтыя думкі, падсудак працягваў свае тлумачэнні:
- Пра сына адовы не было. Пры разглядзе справы, нату­ральна, ён не быў бы абадінуты, калі дзе не загінуў. Дачка была нібыта пад апекаю гэтай радні, адсюль і зацікаўленне.
- А чааду нібыта была?
- Я ж кажу: усё толькі на словах, як папярэдняе высвятленне.
- Ясна. Чааду ж адне пра гэта раней не сказал!? папракнуў Бурскі.
- Не сказаў, адказаў Пуцята нібы не бачыў у гэтыад нічога асаблівага. Бо ! казаць не было пра што.
- Як гэта не было пра што? не разумеў Бурскі. Мне та­кое трэба ведаць.
- Было так, хітра прыжмурыўся падсудак ! пацягнууся да табакеркі Бурскага.
Набраў шчопаць, уцягнуў у нос, дапамагаючы пальцам!. Прачхаўся, захінаючыся вялікай шаўковай хусцінкай. Склаў і схаваў яе ў кішэню. Вырашыў, што дастаткова памантуліў суразмоўцу і патлумачыў:
- Наведвальнікі пераканаліся, што ўсё так, як ёсць: пан Бурскі набыў Крушню, што і засведчана належнымі запісамі. Запрасіць выпіскі не захацелі, сказал! можа пазней заедуць. Але не думаю, што гэтыя яшчэ калі вернуцца.
- Не разумею, шчыра прызнаўся Бурскі, але ж у кнігах гродзкага суда...
- !хмосьці, як! належыцьупадобныхсправах, звярнуліся ў земскі суд. У гродзкія кнігі зазірнуць ім і ў галаву не прыйшло.
Бурскаму такога тлумачэння было недастаткова. Нечаканае паведамленне падсудка, ды яшчэ запозненае, яго непакоіла.
- Але ж кнігі тых сесій? дапытваўся ён.
- Усё як мае быць, падсудак утаропіўся ў твар Бурсиага поглядам немаўляці.
Не гледзячы на пэўную разгубленасць, той заўважыў у вачах Пуцяты іскрынку прыхаванага смеху і здагадаўся:
- Няўжо вашмосьць?...
- Так і ёсць, пацвердзіў падсудак. Ад сама га пачатку я западозрыў, што патрабаванне яшчэ адной выпіскі пра закуп Малой Крушні, ды яшчэ з папраўкамі, не прыхамаць. Не верылася, ведаючы вас з панам Чижом, у раптоўны ажэнак. Таму запісы ў наших кнігах прывёў у адпаведнасць той рэчаіснасці, што створана воляй васпана. Слушна, паколькі Панове дагэтуль не павязаны Гімэнэем, Пуцята зарагатаў.
- Спрытнюга з васпана!прызнаў Бурскі. Але як у такім выпадку выглядае сёння сітуацыя з продажам?
Пуцята прыпомніў парадак падзей.
- Выглядае так. Арэнда Крушні панам Юрагам у земскіх кнігах не пацверджана. У карыстанне маёнткам ён не ўвайшоў, а ў пані Юрагі засталася толькі папера з гродзкага суда, нічога, лічы, нявартая.
- Такім чинам... Бурскі запытальна зірнуў на падсудка, прыспешваючы тлумачэнні.
- Такім чинам, Крушня захоплена наўпрост ад Івана Хмялеўскага. А па той паперы, што вам змайстравалі прыязныя людзі, вусны падсудка кранула змоўніцкая ўсмешка, вы яе набылі ад яго. Апошняе аблатавана толькі ў земскіх кнігах а не ў гродзкіх. Вага вашай паперы, як і Юрагавай, самі разумееце, невялікая. Яна для тих, хто згодны памыліцца, але не для тых, хто не палянуецца корпацца ў датах. Бо ў кожнага ўзнікне пы­тание, чаму адзін продаж там, другі, адначасна, тут. Прытым, што сесіі земскай пад той час не склікалася.
- Ясна, прамовіў Бурскі.
Для яго рабілася ўсё больш відавочным, што ўтрыманне Крушні, а з ёю свайго статусу залежыць ад выпадковасці, апроч таго ад з'яўлення каго з Хмялеўскіх. Бачыў ён і цалкам верагодную магчымасць шантажу з боку Пуцяты. Бачыў сваю за-
лежнасць ад добрай волі чалавека, якога моцна пакрыўдзіў за сяброўскую перасцярогу. Сапраўды, не варта прыцягваць увагу каго б то ні было да Крушні. Варта падумаць, хто ж наведваўся і пашукаць іхмосьцяў. Ён не сумняваўся, што расказанае падсудкам праўда. Не было таму сэнсу маніць, прыдумваць байкі.
- Значыць і васпан рызыкуе? Бурскі ўскінуў вочы на суразмоўніка.
- Так. Але спадзяюся, што на гэтым не прагадаю, адказаў Пуцята, вымоўна зірнуўшы на Бурскага. У выпадку непрыемнасці адзіны ратунак: спасылка на недагляд пры перапісах.
- Хістка, зазначыў Бурскі.
- Вельмі хістка, прызнаў падсудак. Але без маёй рызыкі ваша становішча на сёння магло быць вельмі нязручным, так скажам.
Пераконваць Бурскага не было патрэбы.
- Не хачу быць няўдзячным, пане Касьян і пытаю, які памер ганарару вы лічыце адпаведным у гэтай справе?
- Калі шчыра, я пра гэта яшчэ не думаў, Пуцята не спадзяваўся так хуткага вырашэння.
Бурскі пакруціў галавою, спадылба прыглядаючыся падсудку.
- Шчырасць за шчырасць, вашмосьць, я, ну вось на мезены пазногаць, Бурскі паказаў, не веру.
- Можа і маеце слушнасць, але, прызнайце, маю пра­ва на ганарар, калі не за страх і рызыку, то як прызнанне маіх здольнасцяў, усміхнуўся Пуцята. Мушу звярнуць увагу, што гаворка ідзе пра справу зробленую.
Падсудак не збіраўся распавядаць, што ён ужо яе перарабіў і рызыку звёў на нішто. У канчатковым выглядзе запіс адпавядае не сёняшняму стану рэчаў, а таму, які склаўся пры куплі-продажу. У чыставой кнізе за тры сесіі засведчана набыццё панам Сымонам Бурскім толькі Малой Крушні. Бурскі не асмеліцца калі-небудзь звяртаць увагу на Крушню, а запісы па Малой ніхто не будзе аспрэчваць. Маўчанне такога сведкі каштуе.
- Вызначайце ганарар самі, пане Сымоне. Я дапамог вам не дзеля яго. Дарэчы, вы самі пра гэта нагадалі.
Бурскі ўсміхнуўся:
- Добра! Няхай тады будзе не ганарар, а падарунак з удзячнасці. Параконны выезд пануспадабаецца?
Твар Пуцяты расцвіў шчырай, ледзь не дзіцячай радасцю.
- Ого! Не чакаў такой шчодрасці! Бурскі ўгадаў даўнюю мару падсудка. Скажу вам, пане Сымоне, не пашкадуеце, горача запэўніўён,
- Рады, што дагадзіў, сказаў Бурскі. Але напамінаю, плачу за захаванне таямніцы, а нетолькі за дапамогу.
- Без гэтага мая дапамога не мела б вартасці.
- Прыемна чуць разумение.
Абодва адчулі, што нязгода адыйшла ў мінулае, вяртаецца час прыяцельскіх сустрэч і нязмушанай ветлівасці.
* * *
Ад гэтага часу наноў пайшло збліжэнне кампаньёнаў, розных і адначасна такіх падобных адно да аднаго людзей. 1х аб'ядноўвала незадаволенасцьсваім сёняшнім станам, жаданне ўзняцца вышэй. Але шмат што розніла. Падсудак не разумеў, што штурхае Бурскага да захопу зямлі. Дзяцей нібы няма? Дзеля гэтага шалапутнага пляменніка? Не падобна, каб так пра яго непакоіўся. А як на аднаго, ды яшчэ кавалера, нажытага хопіць на вельмі дастатняе ўтрыманне. Каб яму, Касьяну Пуцяту, нехта такоедаў,тоёнсядзеўбы цішэйтой мышы падмяцёлкай. Але ж хто дасць? Мусіш думаць, чакацьсвайго шанцу. Пан Пуцята быў згодны чакаць, бо не меў смеласці ды сілы духу на рызыку, на высілак, хоць на вынаходкі ды хітрыкі быў здатны. Сустрэча з Бурскім здалася ямутакім шанцам. Бурскі меўтое, чаго пашкадавала прырода Касьяну Пуцяту: сілу, напор, рашучасць.
Судзеянне з падсудкам адпавядала І Бурскаму. Пан на Крушні не лічыў патрэбным уводзіць яго ў дэталі сваіх амбітных
задум. He спадзяваўся зразумення, а яшчэ больш не патрабаваў яго. Ды як патлумачыш, што цябе ўвесь час нібы точыць нейкая вужака. Не дае супакоіцца, пажыць ціха і пацешыцца тым, што маеш. Штурхае, паказвае на іншых, нашэптвае і цягне, так што ўжо не жаданне нешта здабыць, а само здабыванне робіцца патрэбай, сэнсам жыцця. Круціся, думай, рабі! I не аглядайся на іншых.
Бурскі ведаў гэтае сваё шаленства і ўсведамляў, што іншым разам падпадае яму безаглядна. Пуцята бачыў сябе побач з ім як абачлівага, нават баязлівага кампаньёна, які ўкладае ў хаўрус хітрасць і веды. Разумеў, што менавіта ў такой ролі будзе Бурскаму прыдатны. Для Бурскага галоўнае не страціць верхавенства, быцьзавадатарам. Пуцята гэтаму не пярэчыў. Ведаў, што сам не можа ім быць, але ці мала каралёў танцавала пад дудку сваіх міністраў. Важна, каб у кожным выпадку стварыць і захаваць залежнасць шаноўнага пана Бурскага ад здольнасцяў кампаньёна-юрыста. Так і збліжаліся яны, маючы агульную мэту і дзве асобных, кожнаму па сваёй. Між імі блытаўся мала шануемы абодвума пан Чыж-Вішнявецкі, хоць і з Вішняўца, але не з роду Вішнявецкіх, які мала саступаў Сапегам ці Радзівілам.
Наведаўшы аднойчы мястэчка, пан Бурскі выпадкова спаткаў падсудка і падхапіў яго на сваю брычку дзеля добрага сумеснага абеду. Пуцята запрашэнне прыняў з ахвотаю, толькі папрасіў заскочыць да сваёй пасэсіі, каб прыхапіць нейкія паперы.
- Няўжо, пане Касьяне, працаваць у мяне збіраецеся? з удаванай крыўдай запытаўся Бурскі.
- Працаваць не працаваць, а забавіць пана спадзяюся! у тон яму адгукнуўся падсудак.
Пуцята палічыў, што грэх не пакарыстацца добрым на­строем кампаньёна дзеля істотных мэтаў і пасля абеду паклаў перад сабою тыя паперы.
- Я, пане Сымоне, атрымаўшы шчодры падарунак,са свайго боку падрыхтаваў нешта падобнае. Хацеў бы абмеркаваць з вамі адзін цікавы гешэфт. Цікавы нам абодвум. Вы распачалі гульню, не ведаючы якія ў ёй крыюцца магчымасці.
- Пакуль што не здагадваюся нават пра якую гульню мова, а тым больш пра гешэфт і панскія з ім дачыненні, іранічна азваўся Бурскі.
Пуцята не пакрыўдзіўся.
- Патлумачу. Я даўно шукаў свой шанец. I вось нібыта натрапіў, але скарыстаць змагу толькі з нечыяй дапамогай, хоць бы з вашай.
- Вы мяне інтрыгуеце, пане Касьян.
- У значнай ступені наўмысна, прызнаўся падсудак. Задума мае вартасць. Таму, хто возьмецца яе здзейсніць, прынясе шматкроць больш тага, на што прэтэндаваў бы я сам у выпадку пагаднення.
- Значыць, я мог бы ажыццявіць вашу задуму? запытаўся Бурскі. А што, на вашу думку, цяжэй: прыдумаць ці...
- Безумоўна ажыццявіць, адказаў Пуцята без вагання. Мова пра значнае пашырэнне вашых уладанняў.
Ён даўно вызначыў межы саступак. Трэба толькі, каб Бурскі прыйшоў да рашэння сам, пад уплывам пачутага, а не пад ціскам угавораў.
- Коштам?... Бурскі не таіў недаверу.
- Коштам таго ж Клінка.
Пуцята бачыў, што недавер Бурскага не зменшыўся, здаецца, ён пачаў лічыць размовужартоўнай.
- Ну, на Клінку не станет магнатам, хмыкнуў Бурскі, паказваючы, што не дасца злавіць на кручок і не стане прадметам жартаў.
Пуцята весела зарагатаў, а Бурскі падумаў, што хітры пад­судак усё ж пашые яго ў дурні нейкім выбрыкам.
- Вы ж былі рашуча супраць наезду? крыху ўражаны незразумелай весялосцю падсудка дадаў Бурскі.
- Я і сёння быў бы супраць вашай задумы, але ўдакладняю: я тады казаў, што рана і справу трэба рыхтаваць. А момант выбіраць адпаведны, а не хапу-лапу, прабачце.
- Так было, не пярэчу, кіўнуў Бурскі.
Падсудак быў прыемна здзіўлены шчырасцю, бо баяўся чарговай злоснай эскапады. Што ж варта закінуць вуду.
- Вы і не падазраеце, якую вартасць мае тэты малы маёнтак І ў мым яе сутнасць. Але пра гэта пазней, а пакуль што я прапаную сябе ў якасці падначаленага супольніка І прапаную замацаваць нашу дамову «антрактам.
- Кантракт? ужо насамрэч здзівіўся Бурскі. У такой справе? Я ж не думаю, што ваша задума больш прыстойная, чым мой наезд.
Падсудак, не збіты з тропу, паклаў перад Бурскім прыгожа спісаны ліст добрай паперы.
- У гродзкі суд мы гэтага не панясем, усміхнуўся Пуцята. Але слабейшаму боку нават у такіх справах патрэбна пэўнае юрыдычнае забеспячэнне. Verba volant cripta manent, словы адлятаюць напісанае застаецца, адвеку засведчана.
- Але ж у вашэці своеасаблівае вызначэнне юрыдычнасці ў пэўных справах! у сваю чаргу зарагатаў Бурскі. Дамова з Люцыпарам! А лаціны, лаціны! жахнуўся ён, сваіх слоў не відаць.
- Мова навукі і юрыспрудэнцыі! з гонарам прамовіў Пуцята. Тут няшмат, прагледзьце ды пяройдзем да сутнасці, прапанаваў ён. Абавязкі, карысці, гаранты!, усё вызначана сцісла і дакладна, самі пераканаецеся.
Бурскі старанна прачытаў, прадзіраючыся праз нялюбую яму лаціну, але дапамогі не прасіў.
- Што ж, няма тут нічога звыш таго, у чым мяне і так падазраюць, адзначыў ён. Падпішу дзеля цікаўнасці. Але не разумею, хто каму гарантам?
- Гарантам сама патаемнасць і небяспека агалошвання роўная для абодвух бакоў. Кожны мае свой асобнік.
Пуцята пасунуў да Бурскага яшчэ адну паперу. Той прагледзеў і падпісаў з пэўным ваганнем.
- Усё ж гэта падваенне рызыкі. Але можа пяройдзем нарэшце да гешэфту? напомніў Бурскі, прыціснуўшы рукою свой асобнік.
- Гешэфт сур'ёзны, адсюль мае засцярогі, адказаў Пуцята. Сваім наездам вы магл! знявечыць яго канчаткова ! непапраўна.
Ну-ну! Гэта я ўжо засвоіў, нядбала кінуў Бурскі.
А вы, пане Сымоне, перастанеце нукаць, калі, з ласкі сваей, скажаце мне, што там на поўнач ад Клінка. Пуцята памаўчаў, загадкава ўсміхаючыся. Што вам там бачыцца?
Бурскаму не хацелася саступаць у праніклівасці "плюгаваму пісарчуку", але рабіць выгляд, нібы нешта скеміў, было не на месцы. Хітры пройда ведае штосьці, пра што яму, Бурскаму, не здагадацца.
- Не ўхаплю нешта вашай падказкі, здаўся ён.
Не дзіўлюся. Значыць іншыя не болей здолеюць. А вось калі ваша цікавасць ды хцівасць абвострыцца, то вы не толькі маю падказку зразумееце, але і свае пачнеце падаваць. Дык што ж там на поўначы? падсудак пазіраў на Бурскага з усмешкай змея-спакусніка.
- А што там? Засценкі нейкія, драбяза грэчкасейная, ды лес каралеўскі.
- Ага? Лес каралеўскі, тонам настаўніка, які нечага здолеў дабіцца ад вучня, пацвердзіў Пуцята. А той лес васпану вы­ла дкам не спатрэбіўся б, а заадно і засценкі?
Бурскі адразу насцярожыўся, як ганчак, што ўнюхаў дзічыну, але недакладна і баіцца страціць ледзь прыкметны след.
- Ну... і...?-падагнаўён падсудка.
- А калі я скажу, што лестой аніякі не каралеўскі, а кліноцкі? Ды спашлюся на дакументы? Праўда па пэўным часе І тратах, засцярогся Пуцята.
- Але ж усе ў павеце, наколькі я ведаю, лічаць яго каралеўскім.
- Errare humanium est, памыляцца -ўласцівасць людская, пане Сымоне, не ўтрымаўся падсудак ад нялюбай Бурскаму лаціны, Быў калісьці, амаль што ізноў ім стаў, і гэта праўда. Але не стаў, хоць пра апошняе ўсе забыліся. Чулі вы, каб ім займаўся які каралеўскі ўрадовец? I не пачуеце, спадзяюся. Існуе небяспека, што прызнаная звычаем уласнасць стане ею па праву. Усё будзе залежаць ад таго, хто стане каралём, і якія
фаміліі будуць у сіле ў нас у Княстве, бо менавіта ім новы манарх пачне здаваць у арэнду, альбо дарыць землі.
Пуцята памаўчаў, корпаючыся ў сваіх паперах больш для прыліку, чым дзеля неабходнасці. Яму залежала на засваенні Бурскім усяго пачутага. Счакаўшы, працягваў:
- Не будзе, скажам, у Клінку дзедзічнага нашчадка, альбо не пацвердзіць свае правы дзейсны ўладальнік адпаведнымі паперамі, усё пойдзе каралю правам кадука ці проста пацверджаннем колішняга валодання. Хто будзе спрытнейшы: каралеўскія ўрадоўцы ці нехта іншы? Спрытнейшым лягчэй стацьтаму, хто лепш абазнаны ў сітуацыі і мае перавагу ў часе.
- Значыць, атрымаўшы нейкім чынам Клінок, уваходзіш ва ўладанне лесам і тымі засценкамі? здагадаўся Бурскі.
Знарочыста спакойны твар Пуцяты нібы асвятліўся знутры задавальненнем і энтузіязмам.
- Хто б ні авалодаў Клінком, раней ці пазней дакапаецца да гэтага маючы час і ахвоту, горача загаварыў падсудак. Старому Забелу было ўжо не пад сілу, але не выключана, што і ён дзейнічаў паводле прыказкі corrige praetertum, praesens rege, cerne futurum, даследуй мінулае, кіруй сучасным, прадбач будучыню. Я думаю, ён свядома хацеў захаваць status quo да вяртання ўнука. Невядома, што ў ягоным тэстаменце. Насельнікі засценкаў, самі пра тое не ведаючы, ці забыўшыся, толькі звычайныя арандатары на землях кліноцкага пана. Папер не маюць, арэнду з ix не спаганяюць, а падаткаў плаціць, самі ведаеце, ніхто не квапіцца. Так і жывуць, нібы ў Хрыста за пазухай. Але след іх залежнасці знайсці будзе не цяжка. Вось І мяркуйце!
Пуцята злавіў сябе на тым, што думае пра кліноцкія спра­вы як пра ўласныя, а яго настрой незаўважна перадаецца слу­хачу. Неаднораз, вяртаючыся ў думках да наезду, Бурскі ўсё выразней бачыў далягляды добра падрыхтаванай пометы за свае прыніжэнне, за перапросіны Шарэвіча, якога збіраўся мець не больш як аканомам. А калі да пачуцця заспакоенай пометы яшчэ гэтакі дадатак! Абшар будзе ці не з першых у павеце.
- Божа! Бурскі выказаў свае думкі ўслых. Гэта ж... Эльдарада!
- Так, шлях да велізарнай фартуны, урачыста прамовіў Пуцята. -За адзін толькі лес у Караляўцы можна мець... А зямлю пад ворыва, пад сенажаці! Але таму, хто возьме ў свае ру кі тэты двор сілай, неабходна выключыць мажлівасць сустрэчнай позвы, каб утрымаць здабытае. А затым цягам год падмацоўваць рознымі паперамі, так што неўзабаве "усе будуць ведаць": гэтак было заўсёды.
- Разумею, азваўся Бурскі. Спакуса надзвычайная.
Пуцята вырашыў, што пара выкласці пэўныя пастулаты, прымусіць Бурскага шукаць спосабы.
- Вось чаму я стараўся спыніць размовы вакол Крушні ды Клінка. Цяпер разумееце, што пагнаўшыся за лісою, вы паднялі мядзведзя. Ад вас залежыць выбар дзічыны.
- Але ж не магу я кідацца галавою ў вір, верачы на слова, заўважыў Бурскі.
- Ну, аднойчы вы гэтак і рабілі, з лёгкім папрокам усміхнуўся падсудак, бо не я спакусіў вас на той наезд. Няўдача, калі разважыць, не з вашай віны, бо нельга аднаму ўсё ахапіць. Не на пана Чыжа вам было пакідаць гаспадарку. Так і з маім гешэфтам: маючы час, вы самі да ўсяго дойдзеце, паперы неабходныя здабудзеце, але страціце на іншым І прайграеце.
Шмат у якіх здольнасцях Бурскага падсудак сумняваўся, але хацеў пацешыць яго самалюбства. Ведаў, што ў архівах і су­довых пакоях ён пачуваўся б не так упэўнена, як на сваіх палет­ках і дварах. Бурскі адгукнуўся на такое стаўленне:
- Ваша праўда, пане Касьяне. Сілы, адчуваеш ёсць, а вось часу не стае нават на задумы па гаспадарцы.
- Дзеля таго і прапаную супольна працаваць, бо сродкі, як ні мяркуй, спатрэбяцца немалыя.
- А вы пэўныя поспеху? Бурскі яшчэ вагаўся, агаломшаны памерамі аферы.
Наезд, гэта, па сутнасці, проста. А туттрэба будзе здабыць правы валодання, перахапіць у тых, хто ix мае, не падазраючы пра гэта.
- Калі дзейнічаць разумна і рашуча, сказаў падсудак, поспех цалкам верагодны. Натуральна, трэба прадугледзець пэўныя засцярогі, каб у выпадку няўдачы з прычын ад нас не­залежных, захаваць тое, што ёсць. Належыць выкарыстаць до­ступ да актаў земскага суда. Гэта наша вялікая перавага.
- Азчаго начнем?
Падсудак зразумеў, што шчупакзаглынуў кручок. Яктолькі пакіразаць ім, каб быць супольнікам, а не памагатым?
- Для авалодання найадпаведней быўбы выпадак беспатомнай смерці спадчынніка. Але пры пэўнасці яе! падкрэсліў Пуцята. Не так як з Хмялеўскім.
Падсудак заўважыў, як насцярожыўся Бурскі, як кінуў пільны погляд з-пад ілба:
- Што вы маеце на думцы?
Пуцята паціснуў плячыма, як бы здзіўлены неразуменнем Бурекага.
- Toe, што ходзяць пагалоскі: жывы-нежывы. Для пэўнасці поспеху іншы раз неабходна рашуча ўплываць на чалавечы лес, падсудак шматзначна змоўк.
- Пачынаю разумець, Бурскі не чакаў такога зграбнага вызначэння для звычайнага злачынства, забойства.Што значыць быць юрыстам!
- Калі пад той час мець тэстамэнт апошняга ўладальніка, то задума здзейсніцца без перашкод, ледзь не прадэкламаваў Пуцята. Тэстамэнты пішуць людзі, яны ж іх і перапісваюць. Важна апярэдзіць магчымага спадчынніка.
Бурскі ўгледзеўся ў ліст кантракту, нібы там шукаў парады.
- Адзінгэту справу не агораеш,-пагадзіўсяён,-алезбіраць хеўру таксама непатрэбная рызыка. 3 простым! памагатымі лацвей. Прыдасца Чыж, альбо той жа Аскерка.
- Разумна кажаце, пане Сымоне, гурма нам не патрэбная. Галоўныя ніткі справы захоўваюцца між нам! двума, але трэ­ба разгледзецца за магутнымі пратэктарамі. Гэта павінна быць першым нашым кронам.
- Што ж, згодны, сказаў Бурскі. Задума мне па душы, але папярэджваю: сеўшы ў маю лодку, тапіцца будзеце разам са мною і ніяк не пазней мяне.
Каб крыху згладзіць жорсткасць сказанага, пацягнуўся да табакеркі падсудка.
- Скажаце, пане Сымоне! -адгукнуўся Пуцята з адценнем лёгкай крыўды. Калі Бог захавае нам сілу, цалкам мажліва, што ваш недарэка-пляменнік зможа іменавацца Вішнявецкім не з-за нейкага там фальварка, які ён называе дваром, а таму, што залічыцца да fortunatus nimium, празмерна багатых, атрымаўшы ад вас спадчыну не з горшых, як сказаў бы пан Жаба.
- Калі не разаб'юць яму раней мазгаўню за картамі, хмыкнуў Бурскі. А свой стан якім вам уяўляецца?
Пуцята сціпла паціснуў плячыма.
- Як я і запісаў, паказаў вачыма на паперу перад Бурскім. Некалькі прыбытковых фальваркаў, каб дастатна жыць, калі не ў Варшаве, то ў Вільні.
- Так сціпла?
- Гады, васпане, з усмешкай уздыхнуў падсудак. Але ў вашай моцы будзе перагледзець узровень ганарару свайму адданаму камілітону.
* * *
Жан Батыст Кальбер,міністр скарбу Людовіка XIV, у свой час быў гатовы ахвяравацьмільёны ліўраў на "заваяванне" Рэчы Паспалітай дзеля інтарэсаў Францыі. Але геніяльны фінансіст пакінуў тэты свет за трынаццаць год да смерці Сабескага, а вялікія змены ў палітычным жыцці Францыі пачаліся яшчэ ў 1661 годзе.
Усяўладны кардынал Мазарыні, паміраючы, параіў Людовіку XIV кіраваць дзяржавай без першага міністра.
На другі дзень пасля смерці кардынала дваццацітрохгадовы пароль абвесціў Дзяржаўнаму Савету, што бярэ ў свае рукі ўсе справы. Так пачыналася эпоха, укаранаваная воклічам "L' etat c'est moi!"
Двор Караля-Сонца, ненажэрныя метрэсы, даравізны прыбліжаным, велізарнае войска і флот патрабавалі грошай, грошай і грошай. Амаль бесперапынныя войны ледзь не з паловай Еўропы так вынішчылі ўласны край, што ў 1697 годзе ЛюдовікХМ упершыню пагадзіўся на замірэнне без набыткаў тэрыторый. Непамерны ваенны падатак пайшоў намарна. Кароль запазычыўся на велізарную лічбу ў 260 мільёнаў ліўраў.
Але адмовіцца ад ролі першага манарха Еўропы звышамбітны Людовік не мог. Ці ж дзеля гэтагэ ён дзесяцігоддзямі вёў зацятую барацьбу з Ватыканам? Абаронца хрысціянстваіадданейшыкаталікмусіўваявацьзархікаталіцкім цэсарам, бо той заўсёды стаяў на баку Святога Прастолу. Вось і даводзілася трымацда добрых стасункаў з султанам, заклятым ворагам цэсара. "Паслухмяны" пароль Рэчы Паспалітай, што мяжуе з абодвума, вельмі прыдаўся б да той ролі, якую пароль вызначыў шляхецкай рэспубліцы.
- Для Францыі мэтазгодна мець на поўначы прыязную дзяржаву,якаястрымлівалабмоцаўстрыйскагадвара,-павучаў Людовік XIV абата Мэльхіёра дэ Паліньяка. -Такім чынам спра­ва выключнай вагі здабыць Рэч Паспалітую.
- Сір! малады дыпламат схіліўся ў паклоне на знак увагі і паслушэнства. Воля Вашай Вялікасці будзе выконвацца дакладна і няўхільна.
Што ж, можа і будзе старацца гэты здольны абат? 3 прычыны суперніцтва з папскім прастолам, страху перад з'яўленнем новай асобы на меру ўсяўладных кардыналаў Рышэлье і Мазарыні, Людовік не любіў давяраць справы дыпламатыі духоўным асобам, баючыся іх нясціпласці ў таемных справах, падпарадкаванасці рэлігійным іерархам. Калі і пагаджаўся на прызначэнне, то не ў рангу амбасадара, най-
больш пасланнікам. Менавіта такі лёс напаткаў і здольнага абата Мэльхіёра дэ Паліньяка. Яму дааялося падтрымліваць сувязь Вэрсаля з дваром і палітычнымі групоўкамі Рэчы Паспалітай ў складаных умовах бескаралеўя пасля смерці Яна III Сабескага.
Няшмат часу спатрэбілася пранікліваму святару, каб пераканацца, што "усё гэта каралеўства поўнае нянавісці і кожны хоча жыць дрэнна з іншым". Добра асвоіўшыся з Рэчай Паспалітай, усё яшчэ дзівіўся той свабодзе дзе там! беспакаранасці, якую забяспечыла сабе арыстакратыя шляхецкай рэспублікі. Яна парушала дадзенае каралю слова, магла цынічна сарваць Сойм у яго прысутнасці, мела яго ледзьве не за падуладнага. Схілялася да рукі, каб выцыганіць чарговую пасаду ці прывілей, і тутжа перакідвалася на бок апазіцыі, калі не атрымлівала жаданага. Маладога пасланніка спачатку дзівіла няўдзячнасць абсыпаных каралеўскімі ласкамі магнатаў. Але па пэўным часе даведаўся. што ўсе тытулы і пасады сплочаны шчодрымі падарункамі каралю і ніхто не лічыць сябе нічым абавязаным за манаршую ласку.
Падтрымліваючы выбарнага караля Рэчы Паспалітай, дзеля ажыццяўлення намераўФранцыі, нельга было дапусціць празмернага ўмацавання каралеўскай улады. Такі кароль мог бы пасягнуць на залішнюю самастойнасць і вывесці Рэч Паспалітую з-пад французскіх уплываў. Шляхоцкія і магнацкія групоўкі Кароны і Вялікага Княства Літоўскага баяліся абсалютызму і страты вольнасцей як агню і гэта дапамагала паслу знаходзіць у нязвыклым для француза палітычным моры патрэбных у адпаведны момант хаўруснікаў.
Прафранцузскія групоўкі, сапраўдныя і аднадзённыя ствараліся і распадаліся, перакупленыя ці разгромленыя супрацьлеглымі сіламі, але ніколі не знікалі. Мэльхіёр Паліньяк здолеў за кароткі час увайсці ў ласкі каралевы, стаць у пэўнай ступені яе дарадцам і такім чынам спрыяць сапраўдным прыяцелям Францыі.
А для гэтага былі патрэбны грошы, грошы і грошы. Спадзяваная падтрымка золатам ад караля Францыі абуджа-
ла заніклую прыязнасць і падказвала апеляваць да колішніх пачуццяў і прыхільнасцяў. Але трэба было ўважліва сачьщь, дзе насамрэч можна чакаць дапамогі і паслушэнства, а дзе грошы лойдуць намарна.
ЛюдовікХІУ у чаканні смерці Сабескага падчас яго цяжкой хваробы наказваў паслу дапамагаць каралеве пасадзіць на трон аднаго з малодшых сыноў альбо зяця, электара Баварыі Максымільяна-Эмануэля. 3 улікам пэўных традыцый пяршэнства належала Якубу, але любімцам Марыі-Казімеры быў Аляксандр...
Занадта звязаны з цэсарскім дваром старэйшы сын Якуб не задавальняў Францыю. Раззлаваны першынец Сабескага заяўляў Паліньяку, што пры такім стаўленні Вэрсалю да яго асобы, няхай абіраюць каралём чужаземца, "а нават ягонага ворага і суперніка"! Каралева ведала пра гэта і хітра карысталася, манеўруючыў павуціне інтрыг і намераў, шукаючы для сыноў падтрымкі магнатэрыі і высокіх ўрадоўцаў Кароны і Вялікага Княства.
Хітры вялікалітоўскі падскарбі Бенядыкт Сапега яшчэ пры жыцці Яна III пераконваў каралеву, што яна можа разлічваць на падтрымку ўсяго Вялікага Княства, а незадаволенасць караля яе сувязямі з Сапегамі вынік злых падшэптаў нядобразычліўцаў. Мова ішла пра чуткі, нібы апантаны амбіцыйнымі марамі пра карону вялікі гетман Казімір Сапега спадзяецца ажаніцца з будучай удавою і стаць Казімірам 1У, з-за чаго дайшло да сварак каралеўскай пары.
Магутныя ў Кароне Любамірскія раілі Вэрсалю выставіць французскага прынца крыві, але ЛюдовікХІУ асцерагаўся магчымага ў такім выпадку пераходу Марыі-Казімеры на бок ворагаў Францыі. Тым не менш у французскім спісе стаяла імя Яго Высокасці Франсуа Луі дэ Бурбон Прэнс дэ Канці.
Апроч Сабескіх і Канці, прэтэндавалі: электар Баварыі Максымільян-Эмануэль, князь Латарынгіі Караль, князь Бадэну Людвік, рымскі арыстакрат, пляменнік Папы, дон Лівіо Одэскальчы, князь нэўбурскі Фрыдрых-Вільгельм і нават
здэтранізаваны англійскі пароль Джэкаб Сцюарт. Бліжэйшы сусед, электар Саксоніі Фрыдрых-Аўгуст напачатку не высоўваўся.
* * *
Кампаньёны сядзелі ў альтанцы невялічкага садка пана Пуцяты. Гаспадарчыя справы запатрабавалі прысутнасці пана Бурскага ў мястэчку і хаўруснікі вырашылі скарыстаць гэта дзеля важнай нарады.
- Пошукі пратэкцыі для нас справа найістотнейшая, працягваючы размову, пагаджаўся пан Бурскі. Але як нам не памыліцца, бо цяжка будзе такую памылку выправіць? Здагадваюся, не раз і не два пра гэта думалі.
- Прыкідваў, кіўнуў падсудак. Усё будзе залежаць ад новага караля і яго тутэйшых фаварытаў. Мы на гэта ўплызаць не можам, Сёння ў сіле Сапегі. Не думаю, што тэты род пойдзе ў заняпад, але нельга выключаць, што супрацьсапежанскія сілы выб'юцца наверх, як у свой час пры Сабескім Сапегі з Радзівіламі адціснулі на тылы Пацаў.
- Заўсёды лепш прыслужыцца таму, хто пры ўладзе і ў сіле, выказаўся Бурскі, стомлены неакрэсленасцю падсудкавых высноваў.
Ён пацягнуўся да галінкі, што цягнулася пад нізкі дах альтанкі і адламаў вершаліну, пакруціў яе ў руках.
- Слушна, прызнаў Пуцята. Асабліва на гэты час. Што б ні здарылася, пасада вялікага гетмана літоўскага забяспечыць Сапегам вайсковую падтрымку.
- Ну, у Сапегаў і надворнае войска немалое, уставіў Бурскі.
- Але паводзіны дзяржаўных харугваў настройваюць шляхту пэўным чынам, зазначыў падсудак. Да надворнага войска ў грэчкасеяўустойлівая непрыхільнасць.
- Гэтэ праўда. Так што, пакуль Казімір Сапега вялікі гет­ман, нам варта прасіцца пад яго руку? запытаўся Бурскі.
Пахіліўшыся, выцягнуў з-за халявы невялікі штылет і пачаўскрэбсці зламаную галінку. Пуцята ўважліва прыглядаўся гэтаму занятку, але больш яго цікавіў штылет, тонкі, востры, сапраўдная мізэрыкордыя.
- Але ж пан сапраўдны разбойнік! засмяяўся Пуцята, паказаўшы на штылет і на халяву. Што да вялікага гетмана, то паколькі ён на чале Сапегаў, найлепш мець яго апеку, чым каго менш значнага. Вядома, могуць І не ўзяць.
- Але чым прыслужыцца, каб прынялі, пане Касьяне?
Бурскі, не перапыняючы занятку, спадылба зірнуў на падсудка.
- Вось тут мы падыходзім да галоўнага, адказаў Пуцята, Прыслужыцца мы можам тым, што мае для ix нейкую вартасць. Чуткамі, паведамленнямі, назіраннямі. Перш за ўсё пра іх непрыяцеляў.
- Але дзе мы ix зтрымаем? У нас жа ціха, як не ведаю дзе. Што тут паведаміш? Карчомныя плёткі ix не зацікавяць.
Бурскі ўваткнуў штылет у стол, згроб нашкрэбеную кару, набраў шчопаць і некалькі разоў з прыемнасцю панюхаў. Шпурнуў за плячо.
- Маглі б ужываць замест табакі, прыемны водар, усміхнуўся ён. А што? Хіба я няпраўду кажу? Нечага.
- Ізноў вы, пане Сымоне, памыляецеся. I не дзіва.
Падсудак прыгледзеўся кінжалу кампаньёна. Над вос­трым чаты рохгра иным лязом зіхацела ручка ў выглядзе змяіных сплётаў, адкінуты канец хваста служыў апорай пальцам, а галава трымала ў пашчы чырвоны бліскучы камень. Таго ж каменя былі кроплі вачэй.
Страшнаватая цацка, паказаў Пуцята, не датыкаючы пальцам змяінай галавы, быццам баючыся, што ўкусіць. Бачыце, некаторыя рэчы вас не дзівяць, вы ix нават не заўважаеце, прамовіў падсудак, бо не ведаеце таго, што
мне, былому віленчуку, вядома. Хоць бы асаблівасці колішняга жыцця нашага павятовага маршалка.
- Ну, я пра яго, сапраўды, нічога не ведаю. Прызнаюся, ! не цікава было. Але чалавек, здаецца, шанаваны, ганаровы.
Бурскі вырваў штылет, выцер хусткай бліснуўшае сінню лязо і сунуў кінжал за халяву.
- Пан Тур быў на вялікіх пасадах і ў фа ворах, патлумачыў Пуцята, узнімаючы палец як перад сваімі незаможным! кліентамі, але ўраз апынуўся пад вялікай жа пагрозай жыццю. Некаму стаў замінаць. Мабыць, не будзе памылкі, што Сапегам. Насуперак звычаю не стаў інтрыгаваць, збіваць сваю чараду. З'ехаў сюды, на свае землі, стаў павятовым маршалкам, ! яго нібы не турбавалі.
- Дык што з гэтага вынікае? запытаўся Бурскі.
Не знаходзячы занятку рукам выцягнуў табакерку І, пстрыкнуўшы крышкай, паставіў перад падсудкам. Сам палез у кішэню за хусткай.
- Вынікае, што мае тут моцную пазіцыю ! не замінае ў віленскіх змаганнях, Пуцята знакам паказаў, што хоча закончыць думку і пасунуў табакерку да Бурскага. Але застаўся бліжэйшым сябрам кашталяна Храптовіча, каторы з палітыкі не сыйшоў і, як бачна, не збіраецца. Хоць бы гледзячы, як старанна настройваў нашу шляхту ў пэўным накірунку.
- Ну, гэта кожны эмісар робіць, прамармытаў Бурскі набіваючы табаку ў нос.
3 асалодай пакрывіўся, адцягваючы непазбежны чох, прачхаўся, выхіліўшыся за агароджу альтанкі, і сеў, выціраючыся.
- Гэта так, падсудак пацягнуўся да табакі. Але важ­на, чый эмісар і ў якім кірунку. Я мяркую, не толькі ў справах элекцыі ён сюды прыехаў. Не так! важны наш павет, не вырашальны, нешматлікі.
- Дык дзеля чаго, па вашаму? нецярплівы Бурскі не даваў кампаньёну часу на пранюшку.
- Мне стала вядома, пане Сымоне, што пан кашталян сустракаўся з гуртом шляхты ў маёнтку маршалка, куды гэ-
тых людзей век не запрашалі. Дарэчы, пан Шарэвіч таксама затрымліваўся ў мястэчку звыш спадзязанага.
- А што, апроч элекцыі маглі абмяркоўваць? паціснуў Бурскі плячыма.
Нарэшце і Пуцята скаштаваў прыемнасці. Памаўчаў і сярдзіта зірнуў на паплечніка.
- АтІ Нейкі з васпана непалітычны чалавек, як вызначыў бы пан Жаба, дакорліва прамовіў ён.-Вось, дарэчы, у каго трэба вучыцца. Адукацыі амаль не атрымаў, нібы дурань-дурнем, пыхі на пяцёра Сапегаў, але нюх палітычны сапраўды мае.
- Ой, пане Касьяне, знайшлі мне прыклад, зарагатаў Бурскі.
- А тым не менш! Нібы блазен, нібы забаваю, пан Жаба апынуўся ледзь не ў цэнтры падзей. I добра выконвае ролю, вызначаную, хутчэй за ўсё, людзьмі пана кашталяна. Нагадаю хоць бы зрыванне сойміка і адкліканне пратэсту.
Бурскі недаверліва пакруціў галавою. Яму аніяк не пасавала прызнаць грэчкасеям нейкія здольнасці, калі нават з гаспадаркай у іх не ў лад.
- Дык гэта ж выбрык засцянковай пыхі! Ды і што можа зрабіць для кагосьці гэты п'янюга? грэбліва сказаў Бурскі.
- Не згодны з вамі, запярэчыў Пуцята. Ён, хоць і здольны "перачаставацца", як кажа ягоны "дварэнін", усміхнуўся падсудак, але гэта больш ад беднасці, ад прагі паласавацца, калі надорыцца выпадай. Ён, паверце, не большы прапойца, чым той жа пан Чыж. А на палітыку хворы.
- А калі так, то што?
- А тое, што пан Жаба вельмі паспяхова настройвае шлях­ту за французскага прэтэндэнта і... пан падсудак шматзначна прыпыніўся, супрзць Сапегаў.
Пуцята ўзвысіў голас, даючы Бурскаму зразумець важнасць сказанага. Палец ізноў узняўся ўгару.
- Але ж Сапегі і самі за француза! не здаваўся Бурскі.
- Ну, Сапегі ў канчатковым выніку апынуцца за тым, хто сядзе на троне. Каралю не рэзон будзе раскідвацца такімі
падданымі. Я тут іншае хачу падкрэсліць: калі такога прасцяка падахвоцілі агітаваць, значыць некаму важна прыцягнуць да сябе дробную шляхту. Элекцыя, французскі прэтэндэнт тут толькі для зману вачэй. Хто можа збіраць дробную шляхту? Той, пане Сымоне, хто мае амбіцыі, мэты, але не мае сілы ix ажыццявіць. Вось азірніцеся і ўспомніце, што павет наведаў адзін з Храптовічаў, а тыя, хоць можа часова, у хаўрусе з Агінскімі, Пацеямі, часткай тых жа Пацаў.
- Хм I Нешта і я пачынаю разумець, з усмешкай прызнаўся Бурскі. Гучыць, трэба прызнацца, пераканаўча, нават для чалавека, далёкага ад палітыкі.
Пуцята заўважаў, што Бурскі паддаецца і пачынае прыкідваць, дзе ў гзтай гульні іх месца. Невялікая дыскусія дадала яму бадзёрасці.
- Вось гэта мяне цешыць. За гэта вас і пан Жаба пахваліў бы, бо ён практык, засмяяўся падсудак. -1 ў вас гэта модная рыса.
- Як ні кінь, трэба вучыцца ўЖабы!
- Дарэчы, у гэтага галадранца раптам грошы. Частуе І ўгаворвае,а не прапівае ўшчэнт і сам.
- Але ж васпан, гляджу, пільна да ўсяго прыглядаецца!
Бурскі падняў вочы на суразмоўніка І той не заўважыў у поглядзе звычайнага ценю лёгкай кпіны. Там свяцілася непадробная павага і добразычлівасць. Часам Бурскі быў здольны на цяплейшыя пачуцці да патрэбнага чалавека.
- Ад сумоты, васпане, жартаўліва паскардзіўся падсудак, але закончыў сур'ёзна. Па ўсім выглядае, заносіцца на нейкую канфедэрацыю.
- Але якой і супраць каго? запытаў Бурскі. Хіба не ў падмогу французу, ён у Княстве і так фаварыт. Нават Сапегі за яго.
- Нехта разлічвае пакарыстацца злосцю шляхты на сапежанскае засілле і ўціск, як бясспрэчнае выказаў падсудак.Атрымаць палітычную падтрымку ад прэтэндэнтаў на трон.
- Тады, шукаючы пратэкцыі, мы павінны паведаміць, што выспявае ў нашай глушэчы? здагадаўся Бурскі.
- Дасканалае вызначэнне мэты і сродка ў іх непарыўнай лучнасці, пахваліў падсудак. Нельга траціць часу, пакуль нашы сведчанні маюць вартасць. Нават хаўрусам непрыяцелі не перамогуць Сапегаў, пакуль за імі войска. Ва ўсякім разе гэта не ўдасца да элекцыі. Але спрабаваць будуць.
Бурскі паківаў на знак згоды і запытаўся:
- Папярэдзіць Сапегаў раней, чым яны даведаюцца ад іншых, зробяць захады і разаб'юць супаратаў?
- Толькі так мы атрымаем патрэбнае, пацвердзіў Пуцята. Сапегам начхаць на нашу ліслівасць ці адданасць. Ацэняць толькі карысць. Тады можа і аддзячаць.
- Але вы згодны, што не варта ўводзіць іх у нашу задуму?
- Ані ў якім разе! жахнуўся падсудак. Самі захочуць загрэбсці такі кавалак. Хапае між імі прагнай галоты. Наша ўзнагарода сціплы маёнтак Клінок між двума кавалкамі вашай зямлі,якімы возьмемуворагаўсапежанскагародусваімірукамі. Абы Сапегі літасціва суцішылі мажлівых незадаволеных.
- Выдатна! пахваліў Бурскі.
- А зараз, не марудзячы, рыхтуем тое, з чым паедзем да вялікага гетмана, вызначыў задачу Пуцята. Колькі дзён трэба паслухаць і паназіраць.
Грэшнікаў, якія каюцца, лягчэй уводзяць у святыя, чым шчырых вернікаў. Ім шырэй адчыняюць сэрцы і зяпы, выкладваючы нават вялікія таямніцы. Асабліва пасля добрай вячэры за картамі.
- Трэба злавіць гетмана, пакуль ён не выправіўся на Канвакацыі. Мутно, ён якраз у Вільні.
- Але ж патрэбны хады, каб да яго трапіць, заўважыў Бурскі. А ў мяне іх, нажаль, няма.
- У мяне таксама. Але гэта можа і лепш. Калі мы, сярэдняй рукі шляхта, невядомая, праб'емся да вялікага гетмана, больш верагодным будзе наша паведамленне. Ехаць вам, пане Сымоне.
- Але ж, мушу адзначыць, у вас на гэта бол ьш здол ьнасцяў. Што б я без вас у гэтай справе разабраў, шчыра прызнаў Бурскі.
- Як і я без вас, успомніце мае словы. Толькі разам мы нечага варты. Што да Вільні, то чалавеку вашага стану, пасэсыйнаму, занепакоенаму мажлівымі закалотамі ў павеце, будзе больш даверу, чымся судзейскаму кручку без кала без двара, засмяяўся Пуцята.
Яму было прыемна напомніць кампаньёну зняважлівае выказванне менавіта зараз, пасля прызнання Бурскім сваей слабасці ў пэўных важных справах.
- Ну чаго з гарачкі не вырвецца, пане Касьяне. Па дурно­му гэта, каюся.
- Ды я не крыўдую! А ў Вільні для пачатку тое-сёе маем. Ротмістр з адной прыбочнай харугвы вялікага гетмана. Ён нам, думаю, знойдзе патрэбнага чалавека, набліжанага да гетмана. Давядзецца патраціцца, але гэта ў любым выпадку нелазбежна і ў свой час акупіцца. А далей ваш выгляд, манеры чалавека бывалага, выхаванага, надзейнага ў справах зробяць сваё.
- Вашы словы Богу ў вушы! Будзем рыхтавацца, іншае пачакае, пагадзіўся Бурскі.
* * *
3 падказкі падсудка адчуць і заўважыць патаемныя рухі ў павятовай грамадзе было няцяжка нават не ўпадаўшаму за палітыкай Бурскаму. Роспытамізачаркай,трапнымісустрэчнымі выказваннямі зручна было пераканацца ці пачутае проста выпадковасць, ці нешта вартае ўвагі. Шляхта, згуртаваная на падтрымцы французскага прэтэндэнта, пачувалася, як ніколі, братамі і не грашыла залішняй канспірацыяй. Дастаткова было кінуць колькі словаў незадаволенасці ўсюдыіснымі Сапегамі, падфарбаваць гэта апавяданнем, пераказаным сябрам сябра далёкага прыяцеля пра тое, як недзе, нядаўна Сапегі некага пакрыўдзілі, і чалавека ўжо цягнулі ў асяроддзе прысягуўшых
на таямніцу з тым, каб ён клікаў гуды ж сябра таго сябра і яго далёкага прыяцеля.
Па пэўным, надзіва кароткім, часе, Бурскі з падсудкам адчулі сябе ледзь не завадатарамі будучага павятовага супраціву. Падзялялі братэрскую гатоўнасць суразмоўцаў стаць пад штандары канфедэрацыі ў абароне залатой вольнасці і свя­той каталіцкай веры, хоць апошняй Сапегі нічым не пагражалі, апроч пастояў войска ў касцельных добрах.
Роля шмат кагоз мясцовай шляхты была для кампаньёнаў дастаткова яснай. Усё неаспрэчна сведчыла пра падрыхтоўку рашучых дзеянняў супраць сапежанскага ўціску.
* ♦ *
Напярэдадні ад'езду ў Вільню пан Бурскі з пляменнікам і пан Пуцята, які гасцяваўу Крушні, забаўляліся картамі. Без азар­ту, ледзь не па сямейнаму. Вечарам чакаліся суседзі, а пакуль кампаньёна да гульні не хапала, Антон Чыж паказваў розныя хітрыкі з картамі і апавядаў, як і з чым каторы звязаны.
- А з-за гэтага мне аднойч ы ледзь мазгаўню не прастрэл іл і, тлумачыў ён, тасуючы калоду і раскладваючы карты нейкім адмысловым парадкам.
- Невялікая была б страта, калі падумаць, асуджальна прамовіў Бурскі. Які сэнс рызыкаваць так па дурному?
- Ну, чаму ўжо так па дурному, пакрыўдзіўся пан Антон. Вось, глядзіце. Угадаеце карту?
Ён спрытныміі рухамі перавярнуў стосікі і памяняў дзенідзе месцамі, нібы не тоячыся ад прысутных. Тыцнуў пальцам. Бурскі не ўгадаў. Другі раз тое ж самае. Нібы і сачыў і запамятаў, аж на табе!
- Да тшэх разы штука, як кажуць палякі! весела абвясціў Чыж. А вы кажаце!
Па яго словах, гэта дробязь, прасцейшыя рэчы, для недасведчаных. Здатнаму гульцу такое нудна, няма палёту. Пуцята, сам аматар, з цікаўнасцю наглядаў за чыжовымі попісамі.
Спрытныя пальцы ў шэльмы, каб яшчэ гэткі ж розум. Але такое спалучэнне рэдка здараецца.
- За адзін такі фартэль з угадайкам! мне ў Вене хлопец ад Любамірскага ледзь руку не адсек. Ён тым вечарам загроб усё, вось я і заклаўся: з трох разоў не адкрые хітрык грошы мае! Ну, ён не адгадаў і, натуральна, раз'юшыўся, як бык. Давялося з той Вены ад'ехаць раней жаданага, але выигрыш ягоны са мной паехаў: і ў Кракаве і ў Варшаве спатрэбіўся.
- А да дому хоць што давёз? насмешліва запытаў Бурскі.
- Вельмі мала, са скрухай прызнаўся пляменнік.
- Васпан небяспечны партнёр, засмяяўся Пуцята, трэба мець на ўвазе. Пэўна як супраць пана, так і ў пары з ім?
- У картах, пане Пуцята, як і ў каханні, нельга выйграваць удвух, павучальна прамовіў пан Антон.
З'явіўся лёкай з паведамленнем, што вярнуўся Васіль Яцута. Усе трое міжволі пераглянуліся.
- Скажы, няхай памыецца, пераапранецца І неадкладна ідзе сюды, загадаў Бурскі.
- Выпусціў, значыць, азваўся падсудак, маючы на ўвазе Лявона Шарэвіча.
- А навошта ён яму, паціснуў плячыма Бурскі, вярнуўся, як і мы, з мястэчка і адпусціў.
- Відаць куры скончыліся, гыгыкнуў Чыж.
- Ты, васпан, не ўздумай пры ім так жартаваць, строга папярэдзіў Бурскі. Не будзеш пэўны заўтрашняга дня.
- Ну, можа гэта ён ня будзе пэўны!
- Што, толькі і занятку, каб дзеля забавы сваркі чыніць? абсек пляменніка Бурскі. Пакрыўдзіш ён заўтра з тымі знюхаецца. Зашмат ведае, каб з ім сварыцца, а служыць пакуль аддана.
Падсудак падтрымаў Бурскага, але гэтак, каб не надта зачапіць самалюбства славутага карцёжніка. З'яўленне цівуна перапыніла спрэчку. Васіль павітаўся, зняўшы шапку і моўчкі чакаў.
- Сядай, Васіль, дазволіў Бурскі.
Гэта было адыходам ад звычаю і цівун зразумеў, што пан не мае зла за паразу ў наездзе. Бурскі сам наліў чарку і падаў цівуну.
- На, прамачы горла.
Васіль устаў, узяў чарку і, пажадаўшы ўсім здароўя, прагна выпіў. Бурскі прыязна ўсміхнуўся:
- Відаць, што даўно не частаваўся. Выпі яшчэ.
Калі Васільапаражніў другую чарку, пан Сымон не загадаў, а прапанаваў:
- Вось цяпер расказвай.
- А што, пане расказваць? Вы, мабыць, і так усё ведаеце. Хітры гэты Лявон, як ліс. Да таго ж усё ведаў і падрыхтаваўся.
Бурскі з дакорам зірнуў на цівуна:
- Пан Шарэвіч, Васіль, падкрэсліў мякка, Пан Лявон Шарэвіч сапраўды хітры, знаходлівы. А ты разлічваў на разявакаў, на дурняў, таму пашыўся ў дурні разам са сваімі ваякамі. Чаму не выведаў, што там у маёнтку робіцца?
Васіль слухаў, апусціўшы галаву, але па тым, як камячылі шапкумоцныядалоні,былозаўважна,штоямуцяжкапагадзіцца з непапраўнасцю становішча. Горка ўсведамляць, што ягоны лёс пасля кліноцкага палону павернецца не на лепшае. А ці ж толькі ён вінаваты ўтым, што здарылася?
- Дык жа глядзелі, пане, і вакол маёнтка, і ў вёсцы, апраўдваўся цівун. Вядома, тое-сёе здзіўляла. Навошта той азярод разбіраць, амаль новы? Вазы тыя выкочваць? Але чаго ў гаспадарцы іншым часам не робіцца, каб людзі не лайдачылі! Яны ж пані чакалі. Толькі пасля даўмеўся, дзеля чаго ўсё гэта.
Бурскі паківаў галавою. Сам папаўся на падман з тым прыездам пані стольнічыхі. Пакіраваў ім Шарэвіч, як дзіцём на шлейках, нічога не скажаш.
- Бачыш, Васіль, на кожны выпадак свой падыход патрэбен. Адным бізуном ды пісталетам усяго не дапнеш. Раскажы ўсё парадкам, часу хопіць, каб падумаць разам, дзе і што прагледзелі, дзе памыліліся. Тут усе свае, таіцца не трэба.
Пуцята дзівіўся здольнасці Бурскага размаўляць з гэтым амаль разбойнікам як з роўным. Адначасна не знікала выразная мяжа, якую паслугач ані словам, ані поглядам не мерыўся пераступіць. Падсудак сумняваўся, ці здолеў бы ён так, калі б меў уласных гайдукоў ды яшчэ гэткай гадоўлі, як Васіль.
Слова за словам, цівун разгаварыўся і даволі складна пераказаў г.адзеі таго нешчаслівага дня , як яны яму бачыліся. Сорам паразы раз-пораз заліваў чырванню ягоны твар, але спагадлівая ўвага пана і маўчанне іншых прысутных супакойвала і дадавала смеласці. Бурскі пераканаўся, як дакладна расказаў пра ўсё Шарэвіч.
- На аркан, кажаш, схапілі?
- Ага! Ну хто б думаў, што ў двары, з хаты аркан кінуць!
- Твая праўда, нечаканасць выключная, згадзіўся Бурскі. Нічога, патрывай, яшчэ і ты іх на аркане павядзеш. Возьмеш яшчэ сваё. Сёння, значыць, вызваліў?
- Прыехаў і сам сказаў: можаш ісці дадому.
Васіль упарта не хацеў зваць нейкага там аканома панам, калі ўжо не дазвалялася клікаць проста Лявонам.
- Больш нічога не казаў?
- Ну, казаў, каб больш не прыходзіў, калі не клічуць. Хіба што з добром. Усміхаўся, праўда, не сярдзіта.
- Бач ты! Калі не клічуць! Бурскі разумеў, што папярэджанне дасылаецца яму. Каня не аддаў?
- Пешкі выправіў, адказаў Васіль.
- Ясна. Што ж, адпачні дзень-другі, пасля пабачым. У справы пакуль не лезь. Можа ўвогуле на паляванне якое выберыся.
Васіль разумеў, што пан хоча на нейкі час прыбраць яго з людскіх вачэй, але запытаўся: "А служба як?"
- Гэтым хто іншы пакуль зоймецца, з уздыхам прамовіў Бурскі. Пасля ўсяго, табе ў цівунах быць не выпадае.
Васіль спахмурнеў, сківіцы моцна сціснуліся. Бурскі гэта заўважыў.
- Ты не сярдуй, Васіль. Так лелей. А табе праца знойдзецца. Я ведаю, што ты сваю "харугву" ў цуглях утрымаеш, але не
будзе ранейшага послуху, той вагі, што меў. Час патрэбен, значны ўчынак, каб усё вярнулася на ранейшае месца.
Цівун моўчкі пахіліў галаву. Бурскі быў задаволены. Ведаў, што, застаўшыся цівуном, Васіль будзе помсціцца на дворні і гайдуках за кожную ўсмешку, за бяскрыўдны жарт, а гэта непатрэбна.
- Вось І добра, пахваліў яго Бурскі. Даю табе адпачыць. Можаш і да суседняга павета праехацца. Заадно разведаеш тое-сёе.
- Пра што гэта? Не разумею, пане.
- А ўсё пра тое ж. Вось ты кажаш, што пан Шарэвіч падрыхтаваўся, бо ведаў. Адкуль даведаўся? Калі здагадаўся, то па якіх прыкметах? Мы ж не здрадзіліся. Ды і ведалі толькі тыя, хто ўдзельнічаў.
Твар Васіля ажывіўся, ён памкнуўся насустрач пытаниям.
- Не ўсе, пане! Я хлопцам вельмі мала тлумачыў. Больш пра коней, пра зброю. Дык гэта я заўсёды. А што рабіць будзем, то ўжо толькі напярэдадні. Але нікога з двара не пускаў. Хіба я справы не ведаю?
- Ведаеш,кіўнуў Бурскі, таму і шаную цябе, Васіль, не гледзячы на паразу. Вось і трэба даведацца, хто папярэдзіў, зыведаць дакладна. Я на нейкі час ад'яжджаю, то ты гэтым займіся. Лепш за цябе ніхто не здолее. А на гаспадарцы пані Адэля застанецца, ну І пан Антон. Ёсць, здагадваюся, у цябе падазрэнні.
- Ёсць, пане. Гэта найперш...
- Пачакай, спыніў Бурскі.
Ён не вельмі быў пэўны стрыманасці пана Чыжа. Заняўся б неадкладна, каб не ад'езд, а то пырхне птушка папярэджаная, толькі яе і бачылі.
- Ты, свае падазрэнні правер і ні з кім імі не дзяліся, папярэдзіў Бурскі. Мы са свайго боку высновы зробім. Вярнуся -разам абмяркуем, вырашым, як аддзячыць "дабрадзеям". Ты ні на каго не зважай, рабі сваё. Толькі нікога не чапай! Барані Божа! Каб і вэрхалу пазбегнуць і дзічыну не спудзіць.
Цівун пасвятлеў тварам. Страта пасады ўжо не здавалася яму такой цяжкой. Заківаў галавою.
- Разумею, пане, зраблю, як кажаце.
- Ну і добра. Панаглядай заадно, хто да кліноцкіх ездзіць. 3 чым і да наго яны наведваюцца. Каб пометай задаволіцца, яе падрыхтаваць трэба.
- Сабраць бы хлопцаў ды пусціць з дымам той Клінок! вырвалася ў цівуна. Да раніцы і галавешкі патухлі б.
- I думаць не важся! не стрымаўшыся, крыкнуў Бурскі. -Я цябе ведаю, га рачка! Мне патрэбен маёнтак з непакрыўджанай дворняй і цэлым статкам, а не папялішча. А так другі раз на ражон узапрэшея. Добра, што гэтым разам не засмажылі, усміхнуўся ён, спакайнеючы.
Прайшоўся ла пакоі, суцяшальна дадаў:
- Будзеш ты яшчэ на тым дзядзінцы цівуном хадзіць, а можа І арандатарам. Малады ж яшчэ-усё наперадзе.
Бурскі ўмеў пусціць грэбень і супраць, і па поўсці сваіх ваўкоў. Падсудку і асабліва Чыжу цярплівасць і нават спачуванне пана ў адносінах да цівуна, які праваліў важную справу, была незразумелаю, асабліва ведаючы характар Бурскага. Але ў Пуцяты на працягу ўсёй размовы мацнела адчуванне, што ён не пераацаніў кіраўніцкія здольнасці свайго кампаньёна.
- Разумею, пане. Гэта я ад крыўды.
- Добра. Ідзі ўжо, адпусціў цівуна Бурскі.
♦ * *
Вялікае Княства Літоўскае Рускае і Жамойцкае, які Карона, мела двое найвышэйшых вайсковых начальнікаў-гетманаў: вялікага і польнага, адпаведна над дывізіямі правага і левага крыла.
Раздача чатырох гетманскіх булаў была для караля магутным сродкам уплыву на магнатаў. Пажыццёвыя пасады давалі
ўладальнікам велізарныя палітычныя і матэрыяльныя карысці. Адабраць булаву было эмаль немагчыма, таму яна давала значную свабоду і ў дачыненнях з каралеўскім дваром.
Мала таго, што ўладальнікі вялікай і малой булавы дзейнічалі самастойна, дык амаль заўсёды каралі прызначалі на гэтыя пасады людзей між сабою не згодных, а іншым раз­ам варагуючых. Асабістая непрыязнасць часта пераносілася на поле вайсковай дзейнасці і штурхала да крокаў не тое што не суладных, але часта злачынных, несумяшчальных са статусам абаронцы Айчыны.
Здавалася б вайна, пагроза самому існаванню дзяржавы і яе народаў павінна выключаць ўсплёскі пыхі і самалюбства, што на карысцьтолькі ворагу. Але стагодцзі пратрываў тэты не­разумны звычай, старанна пеставаны каралямі.
Выключная вага гетманаў у палітычных справах прымушала і прэтэндэнтаў на трон шукаць іх падтрымкі. Давераныя асобы канкурэнтаў імкнуліся выкарыстаць ролю сапежанскага двара ў Вялікім Княстве дзеля мэтаў свайго прынцыпала. Вялікі гетман Казімір Сапега не цураўся такіх сувязей, спадзеючыся значных фінансавых кампенсацый за сваю прыхільнасць і пасілення пазіцый у будучым. Перадэлекцыйная палітыка не спыняла свайго руху ні на хвіліну: падтрымка ў вачах яе носьбітаў ад шараговага кліента да буйнага магната, мела цалкам акрэсленую вартасць.
Давераныя асобы паслоў, надворныя "дыпламаты" князёў-каралятаўКняства,кур'ерывысокіхурадоўцаўняспынна кружылі між Вільняй і Варшавай, між магнацкімі рэзідэнцыямі ў краі і сталіцах, пераконваючы, паведамляючы, давозячы і забіраючы патаемныя лісты і, натуральна, грошы. Гудзеў вялікі палітычны кірмаш. Тавар адзін галасы на элекцыі. Хоць мэтай торгу быў найвышэйшы пасад дзяржавы, грошы, што плылі на Рэч Паспалітую, не мацавалі яе скарбніцу.
Не мог Паліньяк уявіць, каб у Францыі, альбо суседніх Саксоніі ці Брандэнбургу арыстакрат дазволіў сабе дамовы з іншаземным дваром за спіной уладара манарха.
А вось род Сапегаў, здабыўшы гегемонію ў Княстве пры падтрымцы караля, адразу выступіў супраць яго дынастычных намераў. Ад 1692 году колішнія прыхільнікі Сабескага, "жудасныя браты" Сапегі, Казімір і Бенядыкт, амаль адкрыта змагаліся за яго дэтранізацыю.
Нялёгка было каралю з такою апазіцыяй. Не без яго спрыяння займалі Сапегі вышэйшыя пасады Княства, але адабраць іх практычна было немагчыма. А зараз, куды ні глянь Сапегі!
КазімірЯнСапега-вялікі гетман літоўскііваяводавіленскі. брат яго, Бенядыкт падскарбі літоўскі, сын вялікі маршалах, другі сын стольнік. Трэці канюшы. Ніжэйшыя паверхі таксама раяцца нашчадкамі прамых і бакавых галін сапежанскага дрэва.
Як толькі ў 1687 годзе пагоршылася здароўе Яна III, Сапегі пачалі перамовы з Берлінам і Венай пра выключэнне з будучай элекцыі старэйшага сына караля Якуба Сабескага. Пасля смерці караля вялікі гетман Сапега замацаваў чарговы хаўрус з Францыяй супраць прааўстрыйскага кандыдата. 3 дакладных крыніц ведаў, што Вэрсаль у ліку іншых прэтэндэнтаў не адмаўляў кароны аднаму з вялікіх гетманаў, кароннаму, Станіславу Ябланоўскаму, альбо яму, Казіміру Сапегу, пры ўмове, што абраны возьме шлюб з удавою караля.
Але шмат сілы адцягвала барацьба ўнугры Вялікага Княства. I ў ёй был! прыдатныя самыя розныя людзі і самыя разнастайныя сродкі І спосабы.
* * ♦
Патрэбны дом пан Бурскі знайшоўлёгка. Лёгка сыйшоўся з пастаяльцам, моцным I мужным з выгляду вайскоўцам, вясёлым, гаваркім. Не зусім зразумела было, што яго звязвала з панам Пуцятам. Можа сваяцтва, а можа карты, але на спасылку адазваўся з разумением і спагадай, хоць яшчэ не ведаў, з чым завітаў да яго незнаемы чалавек.
Ротмістр Хоцька выглядаў так, як і належала чалавеку, блізкаму да найвышэйшай вайсковай асобы Княства. Як бы ні выглядаў сам гетман, прыбочныя павінны сваёй марсавай на­ставай выклікаць павагу і рэспект да ўладальніка булавы.
Скаштаваўшы сціплага пачастунку, які зладзіў у цеснаватым пакойчыку старанны ардынанс, пан Бурскі перайшоў да мэты свайго падарожжа.
- Штож,-сказаўротмістр,тармосячывус,-панКасьян крыху перабольшыў мае магчымасці, але чым здолею, дапамагу.
- Кожны высілак, вашмосьці будзе сустрэты з удзячнасцю, запэўніў Бурскі. У мяне, шчыра прызнаюся, няма аніякіх хадоў у вайсковым асяроддзі. Так ужо склалася. А тут гетман.
Бурскі адчуваў, што ён падабаецца ротмістру, і стараўся сваімі паводзінамі не парушыць гэтага стаўлення. Хоцька то скроб патыліцу, то торгаў вус, нібы спадзяваўся такім чынам прыйсці да патрэбнай думкі.
- У мяне самога, лічы, таксама. Далекавата я ад яго пакояў. Але ёсць адзін хлопец, якім можна пакарыстацца. Толькі гэта будзе каштаваць, папярэдзіў ён.
- Колькі, прыкладам?-пацікавіўся Бурскі.
- Тут трэба так, не адказваючы на пытанне прама, патлумачыў афіцэр, яму належыць пазычыць. Разумеет, вашмосьць? Скажам, на добрага жарабца, Хоцька растапырыў пальцы, паказваючы, колькі соцень трэба выкласці невядомаму дабрадзею. Але важна, як гэта зрабіць! Хлопец вядомы як змагар з хабарам, ротмістр зарагатаў, але згодзен пазычаць. Ну а што не аддае пасля, то гэта ўжо дробязь, засмяяўся Хоцька. Дзе ты ўсіх упомніш, каму аддаваць.
- Разумею, усміхнуўся ў адказ Бурскі. Урэшце, абы з паслугай не падмануў.
Ротмістр перайшоў на паважны тон:
- За гэта можна быцьспакойным. Муравана! -запэўніўён. Дык вось, як сустрэнемся, я падам лічбу, а васпан успомніць, што яшчэ якіх пяцьдзесят злотых ёсць магчымасць дадаць. Не болейI
Бурскі слухаў з падкрэсленай узагай.
- Ясна! А калі мы гэта маглі б зрабіць?
- Ды хоць бы і сёння! У мяне дзень якраз вольны, а ён, ве­даю, па абедзе будзе дома. Было б добра клікнуць да кампаніі якую гасподу наведаць. Пэўна і васпан даўно не каштаваў віленскіх прысмакаў?
- А даўно, пацвердзіў Бурскі.
- Ну то паседзімо крыху, адпачнем, плёткі-чуткі перакажам, а між тым дамовімся. Згода?
- Як найпаўнейшая, кіўнуў Бурскі.
Яму падабаўся тэты чалавек. Адкрыты, шчыры. Сам не маючы гэтых рыс, спадзяваўся сустрэць падобнага да падсудка, альбо да сябе самога. Быў задаволены, што свой невялікі гешэфт трэба зладзіць з такім вось чалавекам. Не трэба будзе хітраваць, мудрагеліць, усё адбудзецца па таварыску.
Па знаёмстве, размове аб дарозе, надвор'і ды першых віленскіхуражанняхпанБурскі ненавязліва запрасіў вайскоўцаў раздзяліць з ім абед у якой прыстойнай аўстэрыі з добрай кухняй і прыемнай музыкай альбо спевамі, бо з гэтым у павятовых сталіцах, вядома, не вельмі. Абодва афіцэры на прапанову прысталі ахвотна, і неўзабаве ўсе сядзелі вакол стала ў невял ікай утульнай зале для больш прыстойных наведвальнікаў.
Па першых тостах за прыемнае знаёмства размова пайшла аб усім патроху і паступова перайшла на нягоды жаўнерскай службы, на недастатковы жолд, які да таго ж затрымліваецца, а выдаткі не чакаюць, увесь час на пазыках, вось і зараз...
- Слухам, Янаи, успомніў Хоцька, ты прасіў пазычыць, але я, браце, усё што было, мусіў аддаць таму шкуралупу Салвэсю. Ты ж ведаеш здзерцу, не дасць і дня адтэрміноўкі.
- Ага! Ён такі. Сам трапляў у яго сіло. Але што мне рабіць? Куды ні кінься пуста! паскардзіўся Янак.
Ротмістр скрушна задумаўся, нібы гэта ён быў вінаваты ў цяжкасцях янакавага жыцця.
- Слухай! раптам успомніў Хоцька, А можа пан Сымон табе пазычыць, а я паручуся. Бо ўсё ж ён мой прыяцель, ды і ты даўны, выпрабаванытаварыш. Га?
Што ты кажаш! узрадавана ўсклікнуў афіцэр і павярнуўся да Бурсиага. Гэта было б збавенне!
- Калі ўжо так, то чаму ж не дапамагчы, прамовіў Бурскі задуменна. Калі сябра майго добрага прыяцеля ў клопатах, грэх не дапамагчы.
Хоцька пачухаў патыліцу, павагаўся ў межах прыстойнасці і вырашыў.
- Пан Сымон прапанаваў пяць соцень, але мне пакуль не карціць, перацярплю дзеля сяброўства.
- Mary з паўсотні накінуць, калі гэта дапаможа, падумаўшы, сказаў Бурскі. Больш няма, але гэта хоць за­раз. Пакуль, дзякаваць Богу, справы ідуць не найгорш, зямля родзіць. Спеху з аддачай няма, ну а нейкія там вэксалі між сяброў гэта я лічу, як знявага. Ці ж не так?
- Пане Сымоне! горача ўсклікнуў Янак Сварык. Ды ў вашмосьці гжэчнасці на вялікага гетмана! Пан мяне ратуе! А ці надоўга да нас у Вільню? Справы? Інтэрас?
Пан Сварык адчуў наплыў нястрыманай сімпатыі, калі кашэль Бурскага пазбавіўся адпаведнай вагі. Можа, маладзён быў неблагім скамарохам і прыкідваўся, але Бурскаму здавалася, што афіцэр паводзіць сябе шчыра, прынамсі так, як і прадказваў Хоцька.
- А вось ты якраз успомніў вялікага гетмана, перапыніў Янака ротмістр. Пан Сымон хацеў бы сустрэцца з ім.
Хоцька гаварыў, нібы выдаючы патаемнае жаданне правінцыяла.
- 3 гетманам? Гэта справа складаная. Янак задумаўся, пакусваючы пазногаць. Але ж калі да мяне з такім разумен­ием, то мушу аддзячыць. Ці ж не так, ротмістр Хоцька?
- Слова Янака Сварыка-сталь!-адказаў у тон яму Хоцька. -Гонар афіцэра зарукай! Да таго ж пан Сымон, ледзь з табою знаёмы, ні хвілі не вагаўся з выручкай.
- Зацнага чалавека бачна адразу, уставіў Бурскі, нібы зніжаў вартасць свайго кроку.
- Ія не завагаюся!-запэўніў Сварык.
Бурскі ледзь стрымліваўся, назіраючы гэты тэатр, дзе, як і ў сапраўдным тэатры, нераздзельна перамешваліся шчырасць і ўдаванне, праўда і наўмыснасць. Кол ькі раз тэты Янак адыгрываў такую камедыю перад бясконцай чаргой інтэрэсантаў? Але што зробіш? Афіцэрам таксама трэба з нечага жыць, мець утрыманне і на забавы, на рыштунак ды вопратку. А на здабычу ў мірны час разлічваць не даводзіцца.
- Да самога гетмана цяжка прапхнуцца. Але паспрабуем. Добра мець пры сабе барылачку, другую нечага моцнага. Прабівае любую фартэцыю, засмяяўся Янак. Ну і пару дзён на падрыхтоўку штурму.
- Будзе ўлічана! запэўніў Бурскі.
Хутка ўзгоднілі парадак візіту ў рэзідэнцыю вялікага гет­мана. Дамовіўшыся, калі і дзе сустрэцца, змоўшчыкі адклалі думкі пра гэта на потым і поўнасцю аддаліся смачнаму піццю і спажыванню лепшага, што знайшлося ў гасподзе.
* ♦ ♦
Дамоўленым днём Бурскі і Хоцька спынілі каламажку ў бакавой вулцы і пешшу скіраваліся да рэзыдэнцыі вялікага гетмана.
Казімір Ян Сапега займаў пасаду ўжо чатырнаццаць гадоў, быў у свае пяцьдзесят год у поўным росквіце жыццёвай і палітычнай дасведчанасці і разам з братам Бенядыктам з'яўляўся галоўным апірышчам роду, прызнаным галавою яго кіруючай групоўкі.
Ужо на падыходзе да пляцу было відаць, што значыць вялікі гетман літоўскі. Перад палацам неслі варту венгерская і янычарская харугвы, стаяла пешая гвардыя. Усе пры поўным рыштунку, з афіцэрамі і музыкамі. Велізарныя барабаны, здавалася, пры адным поглядзе гатовы азвацца грукатам. Трубы з пазалочанай медзі сляпілі вочы, у розных канцах пляцу чуліся адрывістыя воклічы. Фармацыі выконвалі эвалюцыі, перамяшчаліся, мяняліся месцамі. Дыбкі ўзвіваліся афіцэрскія коні, каб раптам панесці вершніка нястрымным галопам.
Бурскі, хоць не вельмі захапляўся гэтымі забаўкамі дарослых мужчын, усё ж, як кожны шляхціц, не мог застацца абыякавым назіральнікам.
- Ва ўсім гэтым і заблудзіцца можна, Бурскі павярнуўся да спадарожніка.
Амаль адразу іх згледзеў Янак Сварык, і пераняў Бурскага пад сваю апеку, пакінуўшы Хоцьку на пляцы. Падхапіўшы пана Сымона леваю рукою пад локаць, Янак праваю адказваў на салюты сустрэчных вайскоўцаў і адначасна паказваў, куды кіравацца ў квяцістым і гулкім людскім лабірынце.
- Як вам наша войска?-з непрыхаваным гонарам запытаў афіцэр, спадзеючыся толькі на захапленне.
Бурскі не падмануў яго спадзявання:
- Выдатна! Такая прыгажосць! Такія хлопцы! Пэўна і да бою не менш здатныя, чым да муштры?
- У гэтым, васпане, мейце пэўнасць. А пабачылі б вы драгунаў ды гусарыю! То ж насамрэч, арлы, хоць старыя ка~ жуць, што ім далёка да колішніх. Сюды, калі ласка. А вось вам І драгуны.
Ля высокага парога стаялі моцныя, як дубы, дзецюкі з цяжкімі мушкетамі пры назе і доўгімі палашам! на паясах.
- Ого! На такіх волатаў і коней не знойдзеш! усклікнуў Бурскі, каб дагадзіць Янаку, відавочнэ закаханаму ў драгунію, не ўсімі гэтак паважаную, як гусары.
Сварык аж заружавеўся адзадавальнення. Няхай парадуецца местачковец і ведае, што не марнуюцца ягоныя падаткі. А конная пяхота сваё пакажа, кал! што якое. Азіраючы няспынны парад афіцэраў і падафіцэраў, выструненыя варты ледзь не перад кожным! дзвярыма, крочылі яны праз бясконцую анфіладу пакояў.
- Я ўжо ! дарогу назад не знайшоў бы, ціха звярнуўся да Янака Бурскі.
Сам сабе тымчасам прыкідваў, няўжо патрэбна гэтулькі афіцэраў тут у палацы. Як іх ні галадзіць, але ж гэткая плойма нямала каштуе.
Сварык стрымана ўсміхаўся на скаргі Бурскага і па таварыску паціскаў локаць, не бойся, маўляў, калі з табою афіцэр галоўнай кватэры. Час ад часу даваўтлумачэнні.
- Далей, заўважце, варту маюць падафіцэры. Ім жа давераны стол, дзе ляжыць вялікая булава. Там жа і бунчук вялікага гетмана. Натуральна, афіцэрыяадаручэнняхзаўсёдыўпярэдніх пакоях гетмана. Асобныя непасрэдна пры яго боку.
- То сам-насам з ім перамовіцца нельга? ледзь не шэптам спытаў Бурскі.
Вялікапышнасць І парадная веліч анясмельвалі яго. Адна справа размаўляць у крушнянскім доме, іншая апынуцца ў гэтым ваяцкім віры.
- Калі зусім вока ў вока, то так. Але ёсць пэўнае кола асоб, якім пан гетман давярае, як сабе, і на іх дыскрэцыі павінны палягаць усе, паведаміў Сварык як неаспрэчнае, з чым належыць мірыцца.
- Ясна, кіўнуў Бурскі.
Апошняе яму не вельмі адпавядала, але тут ужо, пэўна, нічога не парадзіш. Урэшце, першы крок зроблены, трэба ісці далей. Ды і смешна было б спадзявацца, што асоба такога ран­гу захоча сакрэтнічаць з невядомым шляхціцам сярэдняй рукі аднекуль з павету.
Яны апынулісяля самых дзвярэй гетманскай прыймальні. Янак адпрацоўваў пазыку без падману. Бурскі заўважыў, што толькі час ад часу ён абменьваўся кароткімі заўвагамі з сустрэчнымі афіцэрамі і вёў свайго падапечнага, амаль не спыняючыся.
- Ну, вось мы і на месцы. Цяпер будзем чакаць. Сядаць не будзем. Гэта ў войску не ў звычаі.
- Нічога, пастаімо, прыцішана адказаў Бурскі.
Ён супакоіўся і засяродзіўся на тым, што і як будзе выкладаць. Калі запрасілі да гетмана, Бурскі ўжо цалкам авалодаў узрушэннем, павітаўся, назваўшыся, хоць ад'ютант далажыў пра яго, і чакаў дазволу ці нейкага знаку, што можна перайсці да зместу сваёй справы.
- Слухаю, васпане, урэшце прамовіў Сапега.
- Дзякую, яснавяльможны пане вялікі гетман! Бурскі свядома выбраў такую грувасткую форму тытулавання. Першнаперш прашу прабачыць мажлівыя хібы з майго боку з прычыны няведання мною вайсковых звычаяў, паколькі не давялося служыць у войску. Другое: я вельмі прасіў бы, каб тое, з чым я звяртаюся, было вядома як найсціслейшаму колу асоб. Натуральна, я не хачу кінуць цень недаверу на прысутных, а толькі непакоюся за поспех майго візіту і вядома ж за сваю асабістую бяспеку.
Сапега кінуў Бурскаму здзіўлена-незадаволены погляд, але той вытрымаў яго спакойна і з годнасцю. Відаць гэта зрабіла добрае ўражанне і гетман шапнуў нешта прыбочнаму. Некалькі афіцэраў ціха пакінулі пакой.
- 3 астатнімі, васпан мог бы размаўляць, як са мною, прамовіў гетман, і Бурскі зразумеў, што большага патрабаваць, і нават прасіць, не належыць.
Сапега са свайго боку, ацаніўшы наведвальніка, прыйшоў да высновы, што гэты шляхціц не рваўся да яго дзеля пыхі альбо цікаўнасці. I ўзрост не той, і розум у твары. Трымаецца не як засцянковец. Бывалы, відаць, чалавек, несумненна перахапіў гарадзкога жыцця. Такі з дробяззю не палезе і без уласнай кэрысці не будзе набівацца. Гетман ведаў, што чалавек трапіў да яго, панёсшы пэўныя траты, варта ступіць крок насустрач.
- Дзякую, пане вялікі гетман, сказаў Бурскі.
Саступка гетмана ўзрадавала яго і насцярожыла. Як падаць усё такім чынам, каб пазерылі і адчулі ўдзячнасць за ста­рание? Усё ж перад ім чалавек, які трасе ўсім Княствам. Гэта пра яго крычала шляхта ў Сойме: "Цябе, Казімір, каралём абяром!"
- Дык расказвайце, пане... Бурскі, гетман на імгненне прыпыніўся, нібы ўспамінаючы прозвішча.
На гэта запрашэнне Бурскі, паступова засяроджваючыся на галоўным, выклаў гетману свае назіранні і падазрэнні. I пра тое, што ў павеце ствараецца, па ўсім відаць, тылавое забеспя-
чэнне будучай канфедэрацыі, і пра ўдзел у перадканвакацыйным сойміку кашталяна Храптовіча. Кідаючы кароткія погляды на прысутных і ўважліва адсочваючы настрой самога гетмана, Бурскі заўважыў, што яго паведамленне зацікавіла ўсіх. Гетман слухаў, не перапыняючы, а малады ад'ютант рабіў раз-пораз нататкі. Пачуўшы пра кашталяна, гетман нечакана звярнуўся да аднаго з прысутных:
- Сам парупіўся?
- Як бачыш!
Важны тоўсты ягамосьць, у адрозненне ад афіцэраў, гатовых выканаць даручэнне па першаму слову, рассеўся ў крэсле і пачуваўся калі не гаспадаром то вельмі самастойным госцем. Паміма розніцы ў гадах і целаскладзе заўважалася падабенства з гетманам. "Ці не брат гэта яснавяльможнага?"падумаў Бурскі.
- А маршалкам у іх, запытаны кіўнуў на Бурскага, калі забыўся, Сцяпан Typ.
- Ого! Але мы перапынілі пана. Прабачайце, пане Бурскі, у голасе гетмана пачулася выразная зычлівасць.
Пад праніклівым, недаверлівым поглядам таўстуна, строгі твар гетмана здаўся Бурскаму амаль сяброўскім.
- Нічога, яснавяльможны пане. Я не страціў ніткі.
Бурскі заўважыў, што цікавасць да яго паведамлення і нават да яго самога павялічылася і паглыбіў свае тлумачэнні. Выказаўсваёбачаннеўдзелуўсоймікулюдзей пана кашталяна і падагуліў выкладам становішча ў павеце з падачай найбольш палітычнз заангажаваных асоб.
- Так, задуменна прамовіў Сапега, калі Бурскі скончыў. Грунтоўнае паведамленне. Дзякую пану, пане Бурскі. Бачу, што чалавек вы сур'ёзны, станоўчы і спасцярожлівы, хоць, як кажаце, не палітык. Я не памыляюся?
- Не, яснавяльможны пане, так і ёсць, усміхнуўся Бурскі. Гетман таксама злёгку крануў вусны ўсмешкай.
- Тады я пытаюся, што пан хоча медь за свае старанні? Пан не крыўдуе за простае пытанне?
- Hi ў якой меры, яснавяльможны пане. Мне нават імпануе такое разумение справы, хоць кіраваўся я крыху іншымі матывацыямі.
Сапега з цікаўнасцю зірнуў у твар Бурскаму:
- Якімі ж, калі дазволена запытаць?
Якпасэсыйныўладальнікнеблагіхабшараўязацікаўлены ў спакоі і мажлівасці медь прыбытак, а не карміць плойму абібокаў, якія пачнуць наязджаць мае добры за харчам і фуражом.
Гетман выслухаў тлумачэнне з выразным задавальненнем, ізноў пераглянуўся з таўстуном.
- Слушная пазіцыя, пане Бурскі. Пабольш бы такога раз­умения нашай шляхце. Спаной Княства залог дабрабыту яго абывацеляў. Спаной, а не закалоты! Але мне хацелася б чуць пра нейкі асабісты інтарэс.
- 3 прыемнасцю, яснавяльможны пане! Першае пэўная пратэкцыя. Як і ножны чалавек маю зайздроснікаў і недобразычліўцаў, якія могуць пакарыстацца паслугамі змоўшчыкаў.
- Сярод зайздроснікаў, як я здагадваюся, ёсць і верагодныя канфедэраты.
Размова складвалася як найлепей.
- Ёсць, кіўнуў Бурскі. Да некаторых маю маёмасныя прэтэнзіі, межавыя спрэчкі.
- I маеце схільнасць вырашыць іх сваімі ўласнымі сіламі, не ўблытваючы ўрадавыя ўстановы, напалову запытаў, а больш сцвердзіў Сапега.
- Калі акалічнасці паспрыяюць, то і так, бо па судах цягацца не маю часу, цвёрда адказаў Бурскі.
Гетман не выказаў ані пахвалы ані абурэння.
- А ці дастатнова ў васпана для гэтага сілаў? пацікавіўся ён.
- Маю гайдукоў. Дарэчы, на пэўных умовах мог бы прапанаваць іх як "павятовых лісоўцаў".
Дасціпнае вызначэнне, гетман абвёў вачамі прысутных. Тыя ветліва заўсміхаліся. А васпан казаў, што не разумеецца на вайсковых справах. Пакуль у такой дапамозе патрэбы няма, але хто ведае, што можа здарыцца. Дзякую, пане Бурскі. Ваша паслуга не будзе забыта. Шмат будзе залежаць ад вас і ад таго, як павернуцца падзеі.
Бурскі зразумеў, што аўдыенцыя скончана. Пакланіўшыся і развітаўшыся, пакінуў пакой, трапіўшы ў рукі цікаўнага Янака.
- Ну, як?
- Усё як найлепей, узрушана адказаў Бурскі. Шукайма пана Хоцьку і едзем святкаваць поспех.
Але перш чым пакінуць рэзідэнцыю, атрымалі прапанову зайсці заўтра да гетманскага ад'ютанта дзеля невялікай размовы вока ў вока.
А ў гетмана таксама адбыўся абмен думкамі пра нечаканы візіт.
- А хто там ёсць з нашых? запытаўся ён у свайго важнага госця.
Бенядыкт Павал Сапега, падскарбі надворны літоўскі, адказаў, не марудзячы:
- Ведаеш, якраз там ніхто з Сапегаў не атабарыўся. Смешна, але так.
- Сапраўды смешна, калі ўспомніць, як блізка да Гародні. Але смешнага будзе менш, калі там заварушацца Храптовіч ды Typ, якія-небудзь Корвін-Кіршэнштэйны з Козелам. Ашмяна таксама побач. Але такі павецік і прыдушыць не цяжка.
Але "літоўскі Мак'явелі", як звалі за спіною Бенядыкта Сапегу, меў іншае меркаванне:
- Ты мабыць здзівішся, калі скажу: не варта. Патрэбен нейкі ціхі куток, дзе шляхта будзе раны залечваць, як мы яе пакалашмацім. Што ж мы без шляхты рабіцьмем, калі яна ўся вынішчыцца, хмыкнуў Бенядыкт.
- Слушна, пагадзіўся гетман.
- А пад нагляд возьмем. Тэты Бурскі вельмі дарэчы. Яго "лісоўцы" зробяць, калі што спатрэбіцца, а Сапегі будуць ні пры
чым. Але што ў гэтага пана-брата на думцы, варта выведаць. Трэба, каб да ад'езду нехта з ім пагутарыў, дамовіўся, пра што належыць, увогуле ўзяў на вока.
Дасведчаны палітык вызначаўся той пагардай да ніжэй пастаўленых, якая нараджаецца звычкай да інтрыгаў, да няспыннай барацьбы за сваю ролю ў жыцці дзяржавы. Выхаваны часамі раздораў, палітычнай варажнечы і гатовасцю задушыць звычайны ў такіх выпадках супраціў, адкідаў і глушыў у сабе непатрзбныя на яго думку дабрадзейнасць і спагаду.
Ужо распарадзіўся, з гэтымі маёнткавымі войнамі парознаму бывае. Вось яшчэ што, вялікі гетман павярнуўся да афіцэра, ты хлопча, ўсё што трэба, думаю, занатаваў. Цяпер ідзі скажы Ахматовічу, каб паслаў з паўсотні сваіх татараў. Хай не спяшаюцца, праедуць тым паветам, але без глупстваў, бо будуць шкадаваць. I пашлі з імі каго з нашых, каб прыгледзеў. Хай спыняцца ў гэтага Бурскага на дзень-два, але не аб'ядаюць. Паглядзім, які з яго гойны прыхільнік. Зразумеў? То ідзі і перада й загад.
♦ * *
3 ад'ездам Бурскага жыццё ў Крушні ішло звычайным парадкам: палеткі, сенажаці, грады, догляд быдла і дробнай жывёлы, направа інвентару ды розныга прыладдзя. Багдан, за­няты з коньмі, дапамагаў стаеннаму, працаваў з кавалём, нават на начлег з хлопцамі ганяў. У вольную хвіліну, каб конь не застаяўся, кіраваўся ў аб'езд. I заўсёды ці то вершніка, ці самога каня цягнула на сцяжыну ўздоўж межаў з кліноцкімі землямі.
Так аднойчы здарылася, што па той бок мяжы ў лёгкай каламажцы ехала Алена Лужэцкая. Ехала адна, як мела ў звычаі, можа таксама з аглядам. Ёй, паненцы з маёнтка, было прывычным тое, ад чаго самлела б не толькі варшаўская панна, але і яе маці ў купе з цёткамі. Багдан здалёк пазнаў, хто едзе, і першым спыніўся, з заміраннем сэрца спадзеючыся, што і каляска не праедзе міма.
Маё шанаванне васпанне! Багдан, зняўшы шап­ку, схіліўся ў лёгкім паклоне. Пэўна па справах? асмеліўся запытаць.
Алена крыху разгубілася, не ведаючы, як сябе паводзіць. Гэта ж быўтой самы гжэчны кавалер з лясной дарогі, праўда яна ўжо ведала, што і гайдук з наезду, выпраўлены панам Лявонам на здохлай кабыле без сядла. Але дабразычлівы выраз твару, ветлівасць, пастава хлопца сведчылі на карысць таго першага вобразу, бо пра наезд і ўсё з ім звязанае Алена даведалася толькі з чужых словаў і ў вельмі смешным пераказе.
- Дзень добры, вашмосьць, Алена нацягнула лейцы. Пан Лявон паслаў паглядзець, ці не нашкодзілі там пад лесам дзікі.
- 0! Дык і мнетуды ж! А дарогі нашы, як стрэліў, побач! весела ўсклікнуў Багдан, павярнуўшы каня.
- Але ж вашмосьць нібы адтуль? здзівілася Алена,
- Ды не! Я вось толькі зараз на тэту сцяжыну выбіўся, здавалася гладка зманіў кавалер. А з паненкаю будзе весялей, чым на адзіноце.
- То едзем, дзяўчына тузанула лейцамі.
Падзеі наезду абодвум хацелася як мага хутчэй сцерці з памяці, выцесніць іншымі, прыемнейшымі ўспамінамі. Можа таму прыгадалася тая сустрэча на шляху да мястэчка. Зялёны пас мяжы хутка знік, і дзве сцяжыны паабапал яе зліліся ў адну дарогу, што размяжоўвала палі аж да самага лесу. Конь Багдана пайшоў побач з каламажкаю. Абмяняліся скупымі навінамі ваколіцы, узгадалі пра ўраджай ды надвор’е, пра хуткую выправу пана Лявона на Сойм аж да Варшавы. Як ні кажы, падзея незвычайная. Алена паведаміла, што пан Лявон старанна рыхтуецца і бярэ з сабою Стася.
- Таго зуха, што нашага цівуна заарканіў?
Алена сумелася. Баялася словам дакрануцца таго наезду, а тэты Багдан, відаць, І не саромеецца ўспамінаць.
- Але, той самы, кіўнула дзяўчына.
- Дык жа васпанна збіралася моцна даць яму дыхту за недагляд з той супонню, засмяяўся хлопец. Ці ўжо даравана яму шчаслівае нядбальства?
- Даравала! махнула Алена рукою. Але чаму раптам шчаслівае?
- Ну гэта як каму, удакладніў Багдан. Я, прыкладам, меў прыемнасць прыслужыцца паненцы і пазнаёміцца.
- Скажаце! Алена паружавела і паспяшалася перавесці гаворку на што іншае. А цівун ваш ізноў прыязджаў да нас у двор.
Багдан міжволі насцярожыўся. Не ўтрымаўся, каб не даведа цца болыв.
- Вось гэта дзіва! Куды ж хаваў свае сабачыя вочы? А дзеля чаго завітаў да суседзяў, калі дазволена спытаць?
- А хто яго ведае? Алена паціснула плячыма. Пытаўся пра нейкую згубу, з адным, з другім пагаманіў, з кухцікам нашым. Нават з панам Лявонам прыязна павітаўся і пагутарыў. Можа сумление падштурхнула наведацца?
- Што-што, а сумление Васілю ніколі клопату не спраўляла, хмыкнуў Багдан.
Вынюхвае, зразумеў ён, пачуўшы навіну. Толькі нейкая паскудная задума магла загнаць цівуна ў Клінок.
- Нелюбіць васпан свайго наглядчыка,-адзначыла Алена, зірнуўшы на Багданаўтвар.
- Не люблю, шчыра вызнаў той. ! не бачу, за што яго можна было б не тое што любіць, а хоць бы паважаць.
- Мушу пагадзіцца. Непрыемны, а нечым нават страшны чалавек. А яшчэ не такі стары, хутчэй наадварот.
- Няўжо васпанна лічыць, што ўсё благое набываецца з гадамі,кабустарасцічалавеквыглядаўпачварай?-падражніўся Багдан. Але ж і васпанна некалі пасталее.
Алена хітра прыжмурылася.
- Але ж васпан дасціпны! Ведаю, што не толькі пасталею, але і старою буду, ды што зробіш, яна ўздыхнула са знаёмаю наўмыснаю скрухаю, якая гэтак спадабалася Багдану тады, І
засмяялася. А што да цівуна, то дзіўна, як нестары чалавек паспеў так асатаніцца.
За размоваю не заўважылі, як апынуліся на ўзлеску. Пахадзілі, агледзелі палі абодвух маёнткаў і гэтак жа згодна, хоць і не дамаўляючыся, павярнулі дадому. Ехалі, пакуль не раздзяліла іх зялёная мяжа, а неўзабаве сцяжына з Аленінагэ боку павярнулаўлева,дакліноцкагадвара.Багданяшчэпастаяў, пазіраючы ўслед, затым пусціў каня сцежкаю на Крушню.
* * ♦
Ад таго дня выпадковыя сустрэчы рабіліся ўсё часцейшымі і даўжэйшымі. Ніхто Багдану перашкод не чыніў, заўваг не рабіў. Як панскі даручэнец, ён і раней меў дастаткова вольнага часу. Але аднойчы стары стаенны шапнуў Багдану, што Васілю вельмі не падабаюцца яго раз'езды.
- Бурчыць, што каня браць дазваляю. А ці каню горш, калі трохі прабяжыцца не па дурному? Ведаю, ты коней разумеет, дарма ганяць не станет.
- Сапраўды люблю. Каб быў панам на сваім, трымаў бы табун, не шкадаваў бы ані часу ані грошай.
Ён задуменна павёў поглядам навокал, аж туды, дзе за крушнянскімі палямі ляжаў Клінок.
- Час у цябе яшчэ ёсць, а што з грашыма горш, то не бяда. Ажэнішся з добрым пасагам будзеш медь свой табун, засмяяўся стаенны.
Багдан праходзіў шкрэбалам па баках і спіне каня, раз пад волас, два па воласу, шкура адлівала мяккім, приемным глянцам. Жарабец нібы ў падзяку ціха пырхаў і ўскідваў приго­жую сухаватую галаву.
- Аксаміт! -пляснуў Багданпа конскай спіне далонню.А што таму Васілю да коней? Не цівун жа зараз?
- Ат! Не ведаеш Васіля! Ён сам сябе раз у год любіць, прыцішана адказаў стаенны. А ты перад ім не гнуўся, дык і не даспадобы яму. Пан цябе цэніць, то І гэта яго дрэпае.
- Было чаму зайздросціць, Багдан павёў каня ў стойла.
Дні праздва Багданударучылізавесці да канавалажарабца, парода якога была нечым сапсаваная, таму не варта было мець адягожарабятаў. Хайлепш працуе спакойным, цягавітым валахам. Разам з Бзгданам выправілі яшчэ аднаго гайду­ка. Тое, што ехалі ўдвох, было не дзіўна: жарабец быў дужы І наравісты. Але чаму навязаўся Васіль, было незразумела. Хоць апошнім часам цівунскія абавязкі часова ці назусім перайшлі да Макара Шышкі, Васіль паводзіў сябе не як звычайны гайдук, якім, па сутнасці, стаў. Хіба што рыкаць стаў цішэй і не так ча­ста, ды бізуном не размахваў. Пан яму, па ўсім мяркуючы, ніякіх даручэнняў не дэваў. Гуляе абібок, адпачывае.
Гайдукам не падабалася, што нефартунны правадыр, пахадзіўшы, як бычок, на аркане, шпацыруе вялікім панам. Становішча Васіля не адпавядала звычаю, і Багдан разумеў, што за гэтым крыюцца нейкія асаблівыя адносіны між панам і памагатым. Хутчэй за ўсё, і ў мястэчка ён выправіўся не дзеля таго, каб развеяць сумоту. Ці не вяжацца гэта выправа з навед ваннем кліноцкага двара, з роспытамі?
Калі Багдан пачаў сядлаць каня, да яго прыбегла дзеўчанё і падало невялікі кошык з покрыўкай:
- Пані ахмістрыня загадвае купіць у мястэчку прыправы. Грошы там, у кошыку.
- А скуль ведаць, што купля ць! жахнуўся Багдан.
- А пан Багдан грамаце вучаны, і ў кошыку паперка, прашчабятала дзяўчо і знікла.
Багдан ведаў, што і за вочы яго шматхто заве панам. Іншы раз гэта насцярожвала. Скончыў сядлаць, узяў у рукі кошык, каб прывязаць да сядла.
- Трэба ж грошы перакласці ў кашалёк, падумаў ён і падняў века.
Узяў у рукі паперчыну і стаў, як аглушаны.
"Сцеражыся, за табою цікуюць. Добра сцеражыся", прабег ён вачыма напісанае і сунуў паперку ў кішэню. У кошыку была яшчэ адна, з пералікам усяго, што трэба купіць. Там жа І
загорнутыя ў анучку грошы. Праглядаючы спіс, Багдан адчуў за спіною нечыю прысутнасць. Азірнуўся і ўбачыў, як Васіль старанна заняўся седлаваннем. Багдан, не спяшаючыся, прыладзіў кошык, паклаўшы туды ж паперу, грошы сунуўу кашалёк і павёў каня на двор.
Па дарозе ў мястэчка Васіль ані словам не прагаварыўся, дзеля чаго едзе. Час ад часу зыркаў на Багдана, нібы хацеў што спытаць, але так і не адазваўся. Калі трэба было павярнуць да канавала, Багдан нечакана для Васіля папрасіў:
- Можа скочыш па крамах? Пані ахмістрыня даручыла купіць што-кольвечы, Багдан ляпнуў па кошыку. Якраз зробіш, пакуль мы ўправімся?
Васіль сквапна згадзіўся.
- Давай. А што браць?
Багдан ужо адчапіў кошык і падаваў разам з грашыма:
- А там у кошыку спіс, што трэба.
Багдан заўважыў, як змяніўся з твару Васіль, і зразумеў, што былы цівун спадзяваўся чаго іншага ў тым лістку. Можа думаў, што Багдан забыўся на тую паперку, але адмаўляцца было ўжо няёмка.
У канавала Васіль з'явіўся цвярозы, купіўшы ўсё, што было загадана. Падаў кошык Багдану:
- Вось рэшта. На паперцы надрэпана колькі за што.
- Спадзяюся, пані ахмістрыня не будзе сварыцца, што дорага, усміхнуўся Багдан. Не нашага розуму такія закупы.
- Ды ўжо ж, пагадзіўся Васіль. Але калі ехалі, то чаму не пакарыстацца выпадкам. Я, праўда, крамніку прыгразіў адкруціць галаву, калі абдурыў.
- 'Тлядзі ты, падумаў Багдан. Цівуном і памрэ."
А ўслых прапанаваў:
- А мо заскочым перахапіцьчаго ды півам паласавацца?
У карчме пабылі нядоўга і рушылі дадому. Ехалі моўчкі. Хлопцам замінала прысутнасць Васіля, а той ужо даўно адвык ад таварыскіх размоў з падначаленымі. Багдан разважаў над паводзінамі цівуна. Несумненна, ён цікаваў, можа за абодвума,
але за Багданам найперш. I нечым падобным займаўся, пакуль яны былі ў канавала.
- Можа і пранюхалі што, ці здагадаліся, думаў ён. Вось і гэты лісток ці не наўмысна падсунулі? А калі не, то хто ж папярэджвае?
Падкінуць у кошык мог ножны, але напісаць! Хто ў маёнтку пісаць умее? Можа каторая з пакаёвак? Тыя, з засцянковых, могуць і ўмець, нікому не кажучы. Ат! Хто 6 ні пісаў, трэба ўлічваць, але хіба можна было зрабіць іначай? Багдан раптам уявіў Алену ў абдымках вось гэтага вылюдка Васіля і аж здрыгануўся ад непамыснасці.
- Чаго гэта ты? Як ад марозу! гыгыкнуў Васіль.
- Халера яго ведае? Нешта сцепанула ў плечы, Багдан падумаў, як добра, што людзі не здольныя чуць чужыя думкі.
Дагледзеўшы каня, пайшоў у афіцыну, дзе жылі гайдукі і прылёг. Не мог даўмецца, хто даслаў нечаканае папярэджанне. Калі аддаваў кошык і рэшту грошай ахмістрыні, уважліва прыглядаўся, ці не здрадзіцца якім знакам. Але пані Адэля прагледзела спіс і змесціва кошыка, задаволена кіўнула, запытала, забіраючы рэшту: "Сам выбіраў?"
- Не, бо мы былі занятыя. Я Васілю аддаў спіс і грошы, ён і купляў, Багдан ізноў нічога не заўважыў у вачах ахмістрыні. Да таго, што даручэнне выканаў Васіль, паставілася абыякава.
- Добра, дзякуй! адправіла Багдана.
♦ * *
Пан Касьян не хаваў задавальнення вынікамі падарожжа Бурскага.
- Вось цяпер, маючы абяцанку, весялей будзе корпацца ў архівах. Трэба пабыць у Гародні, затым напэўна ў Вільні і Варшаве.
- А чаму ў Варшаве? запытаў Бурскі, уважліва гледзячы на падсудка.
Ён прыкідваў, у што яму абыйдзецца наведванне варшаўскіхархіваў: няшмат пакладзе на гэта кампаньён.
- Найбольш верагодна, што дакументы захаваліся там. Трэба найперш знайсці след, куды падчас шведскага патопу і маскоўскай вайны з'ехалі нашы павятовыя ўрадоўцы. Ці не заверушыліся дзе па дарозе архівы тых часоў, растлумачыў пан Касьян.
- А можа ісці па слядах павятовых соймікаў, як вы казалі? напомніў Бурскі.
- Менавіта так і пачну. Толькі б не на вайсковым полі яны адбываліся, ботады след страчаны напэўна.
Соймікі на вайсковым полі не належалі да незвычайных, бо і падчас войнаў жыццё не спынялася, і павятовыя ўлады, пазбаўленыя прытулку, збіралі шляхту, дзе прыдасца.
- Справасапраўдыскладаная. Аці нельгабезяе?-запытаў пан Сымон.
- Без яе нельга, цвёрда запэўніў падсудак. Вярнуўшыся, патлумачу чаму.
- Таямніца? адразу зацікавіўся Бурскі.
- Ды не. Самому не ўсё ясна, што трэба знайсці, як ім лакарыстацца. А можа нешта і скрасці, сцішыўшы голас і нахіліўшыся да суразмоўніка, адказаў Пуцята.
- Ого! не стрымаўся Бурскі.
Пуцята хітра прыжмурыўся, паварушыў вусамі, як прусак.
- А як вы думалі, пане Сымоне? Павінна застацца тое, што на карысць нам, іншае знікла, а лепш і не было, не існавала. У Вільню, можа, якраз зараз дарэчы паехаць. Усе мае непрыяцелі, прынамсі небяспечныя, будуць на шляху да Варшавы. Ды і ва ўрадах будзе спакайней.
- Восьбы мне ў Варшаву! -летуценна вымавіўЧыж.-Сам частамаблавіццанапавятовыхкапшуках,атоінаякіммагнаціку! А што, заадно пасачыў бы за Шарэвічам ды Савічам.
Бурскі бліснуў да падсудка вачыма, павярнуўся да пляменніка.
- Вось і сачы, пакуль не паехалі, з'едліва сказаў Бурскі. Вернуцца, ізноў пачнеш. Тайней мне будзе.
- Не, я сур'ёзна, пан Антон ухапіўся за сваю мімалётна кінутую думку. Хіба была б карысць. Разам з панам Касьянам?
Гарачае жаданне дапамагчы выведамі не падманула анізоднага з кампаньёнау. Абодва, як, дарэчы, і сам Чыж, разумел!, што гэта марна выкідаць грошы. Ці даехаў бы ён да Гародні альбо Берасця?
- Маеш за што, едзь, прапанаваў Бурскі. У мяне воль­ных грошай няма.
- Можа пан Касьян?-з няпэўнай надзеяй запытаўЧыж.
- Адкуль? Была ў сабакі хата, а ў карцёжніка вольныя гро­шы, Пуцята вырашыў адбіцца жартам.
- Ну і скнары з вашмосьцяў, незадаволена сцвердзіў пан Антон і пазяхнуў, стомлены неразуменнем.
Як большасць легкадумных лічыў ахвяраванне на свае забавы ледзь не святым абавязкам радні і знаёмцаў.
- Не гаруй. Праедзешся ў іншы бок, суцешыў яго Бурскі.
- А куды?-устрапянуўся Чыж.
- Куды пашлю, бо грошы не твае. Ліст павязеш. Ну І на сло­вах даручэнне, так што рыхтуйся. Бурскі заўважыў недавер у вачах пляменніка. Я праўду кажу. Ідзі збірайся на тыдзень.
Кал! Чыж выйшаў, Пуцята з разумением зірнуў на Бурскага:
- іхняе даручэнне?
- Так! Да Быхава.
- О! Гэта добры знак. А вы чым зоймецеся, пане Сымоне, апроч, зразумела, гаспадаркі?
- Ды ўсё тым жа. Надавалі задач, дарма не возьмуць пад абарону. Пры Антосю не хацеў казаць. Калі дзе стане плявузгаць, што быў я ў самога Сапегі, не кожны паверыць. А паверыць гэта толькі нам на карысць. Але падрабязнасці разгалошваць непатрэбна. Апроч гетмана была размова сам насам з яго ад'ютантам.
- Як вярнуся, пачну вам дапамагаць, весела паабяцаў Пуцята.
Настрой абодвух быў як найлелшы, будучыня варажыла поспех.
- Само сабою. Бо за маёнткамі не дагледзіш, то не будзе за што ездзіць, засмяяўся Бурскі.
- Я не забаўлюся, запэўніў Пуцята.
- Як збяромся, зоймемся нашай бяспекай, нагадаў Бурскі. А то, дапамагаючы Сапегам выкрываць змовы, сваю здраду не знішчым.
- Абавязкова трэба. При тым, што пачынаем, сябе неабходна забяспечыць надзейна. Я ўжо тое-сёе правяраў у мястэчку. Па даручэнню ведаеце каго? Васіля! засмяяўся Пуцята.
♦ ♦ *
У Гародню пан Касьян ляцеў як на крылах. Але, пад'яжджаючы, адчуў неспакой, прадчуванне нейкай бяды ці прыкрасці. Адчуванне, якое ён не ведаў чым растлумачыць, расло з набліжэннем да дома пана Гарабурды. Пан Касьян і пазней не здолеў з гэтым разабрацца.
Дома была тая самая дзяўчына, што і ў мінулыя адведзіны. Толькі пасталела крыху і хацела выглядаць як маладзіца, пэўна спадзеючыся стаць ею неўзабаве.
- А я вас пазнала, пане. Вы яшчэ нашаму пану мёд прывозілі. яна сарамліва ўсміхнулася ў рог хусткі.
- Што здарылася? -спытаў Пуцята, ужо здагадваючыся.
- Пахавалі мы нашага пана. Ужо і саракавіны справілі.
- Хай яму лёгкай зямля будзе, перахрысціўся Пуцята. Як жа ён? Хварэў ці раптоўна?
Дзяўчына ўсхліпнула ад горкага ўспаміну.
- Раптоўна, пане. Ішоў у свой пакойчык і паваліўся. Свечку выпусціў, полымя на паперы, што нёс. Усё і занялося. 3 пакоя дым, то мы кінуліся з братам, а там усё гарыць. Пакуль пана адцягнулі, ды з вёдрамі прыбеглі, там ужо добра гарэла, дзяўчына расказвала, час ад часу выціраючы хусткай слёзы. Гэта шчасце, што пакой атынкаваны, а паперы тыя хлып і згарэлі але дом наш не заняўся. Агонь залілі, толькі папераў
шмат згарэла. Пасля пан Ігнат іх пераглядаў, шмат у печ кінуў, не разабраць, кажа, нічога. А пан ужо быў нежывы, як мы да яго кінуліся. Сэрца ў яго разарвалася. Такая вось бяда.
- Сапраўды бяда. I мне ён быў вельмі патрэбны, -уздыхнуў Пуцята.
Ён стаяў, не ведаючы, што пачаць. Усё было звязана з па­нам Кастусём і нечаканая смерць пакрыжавала задуманае.
- То можа пан Ігнат чым дапаможа, нясмела заўважыла дзяўчына. Ён бацьку шанаваў і дапамагаў іншым разам пры тых паперах.
- Што ж можа і так, пан Касьян быў рады нечаканай падказцы. Падкажы мне дзяўчына, як да яго трапіць. Але ці не ў ад'ездзе ён?
- Не. Учора наведваўся сюды з іншымі панамі.
- То часам жыве тут?
- Не, наведваецца. 1ншы раз з паняй і панічом, ды з гасцямі. Госці часам застаюцца на колькі дзён. А за гаспадыню мне даводзіцца быць. Брат дапамагае. Сумна толькі без пана Кастуся, уздыхнула яна.
Даўшы дзяўчыне на развітанне пару тынфаў, Пуцята скіраваўся за раку ў горад, каб знайсці пана Ігната Гарабурду.
- Пана няма дома, а паніч у гасцёўні, паведаміў служка на пытанне пра гаспадара.
- Што ж, паведамі панічу, сказаў Пуцята.
- Тады, калі ласка, сюды. Паніч! без вялікай цырымоніі крыкнуў служка ўглыб дому. Да нас госць!
Калі на крык выйшаў юнак, хутчэй падлетак, гадоў пятнаццаці, пан Касьян зразумеў адкуль тая служкава непасрэднасць.
- Вы да таткі? Яго пакуль няма. Калі трэба што паведаміць, то я перакажу.
- Мушу сустрэцца з тваім бацькам, таму набіваюся ў госці.
- Тады, калі ласка, ідземце ў гасцёўню.
Пан Касьян, хоць і госць, але як старэйшы, узяў рэй, пазнаёміўся з хлопцам і даведаўся, што бачыць сына Ігната Гарабурды, Міхася.
- Вельмі рады, васпане. А я Касьян Пуцята, колішні вучань твайго шаноўнага дзеда, свяці Божа над яго душою.
- Сядайце, дзе вам зручна. А можа вы згаладаліся з дарогі?
- Не. Дзякую. Але ад пітва не адмоўлюся.
Міхась,яктолькіяны зайшліўгасцёўню,кінуўсяпрыбіраць са стала аркушы з малюнкамі.
- А што гэта ў цябе? пацікавіўся Пуцята.
- Ды так, рознае, ніякавата прамовіў хлопец, нічога цікавага для пана, малюнкі.
- Чаму ж? Якраз цікава, калі з-пад тваёй рукі.
- Сам маляваў, з прытоеным гонарам, але ўсё яшчэ крыху саромячыся, прызнаўся хлопец. Глядзіце, калі ла­ска. Захацелася намаляваць браму для нашага маёнтка, патлумачыў Міхась, раскладваючы лісты перад Пуцятам.
Хлопец быў усцешаны непадробнай увагай незнаёмага чалавека і, выбіраючы лепшае, падсоўваў бліжэй.
Ого! Смела! Сам на думаўся, ці хто падказаў?
- Ой! Шчыра кажучы, ад зайздрасці, засмяяўся хлопец ужо свабадней.
- Што ты кажаш! Як гэта ад зайздрасці? не зразумеў Пуцята.
- А так, што татка з дойлідамі заўчора разглядалі адну браму да нечыяй пасэсіі ці юрыдыкі, не асмеліўся дапытвацца, бо дазволілі паглядзець. Так было прыгожа і чыста накрэслена ды фарбамі падмалявана, што і мне захацелася.
- А прыемней рабіць, уявіўшы, што да нечага прыдасца, падказаў пан Касьян, усміхнуўшыся хлопцу і заахвочваючы да размовы.
- Але, узрадавана пагадзіўся Міхась.
Цяпер ужо пан Касьян уважліва прагледзеў малюнкі і чарцяжы. Хоць і заўважна было юначае жаданне падладзіцца лад бачаны ўзор майстроў, працаваў хлопец старанна і не без здольнасцяў.
- Прыгожа! Прыгожа! пахваліў Пуцята, А які ж там у вас дом?
- Дом добры. Вялікі, драўляны на каменным падмурку. Вось ён.
Міхась выцягнуў аднекуль яшчэ адзін аркуш.
- Драўляны, кажаш, пан Касьян разглядаў малюнак. А можна даць параду? добразычліва запытаўся ён. Я, ведаеш, крыху паглядзеў такіх папер у Вільні.
- То пан з Вільні да нас? пацікавіўся хлопец.
- Не. Я ў Вільні жыў сваім часам. Дык можа дапамагу табе сваімі сціплымі ведамі, калі, вядома, хочаш?
- А што вы раіце? хлопец быў задаволены падтрымкай і разумением дарослага суразмоўцы.
Пан Касьян яшчэ раз прагледзеў малюнкі, выбраў патрэбныя і паклаў іх вакол таго, дзе быў намаляваны дом.
- Авосьзірні,-запрасіўёнхлапца.-Ты,васпане, намаляваў браму мураваную, а дом ваш драўляны. Раю табе на ўзор гэтай тваёй брамы накрэсліць другую, з дрэва. Каб яна пасавала да вашага, сапраўды ладнага дому. Вось у сугучнасці гэтаму ганку з калонамі. Разумееш? Будзе гармонія ў выглядзе ўсяго разам.
- Разумею! усклікнуў Міхась. Што такое гармонія з кніжак ведаю. Прызнаю пану слушнасць. Гэта недаравальная мая памылка не згледзець, што брама не адпаведная да такога будынку.
- Ну гэта не бяда. Такое здараецца І дасканалым майстрам, а ты быў пад уплывам працы дасведчаных дойлідаў. А яшчэ, працягваў пан Касьян сяброўскім тонам, каб не ўразіць хлапечага самалюбства, ты альбо не паспеў, альбо забыўся адну рэч дадаць.
Пан Касьян уважліва зірнуў на Міхася, чакаючы здагадкі. Але хлопец колькі ні ўглядаўся ў малюнкі, не мог даўмецца свайго недагляду. Пан Касьян падказаў:
- Вы ж гербовыя? ён вымоўна прыжмурыў вочы і ўсміхнуўся.
- Так, Гарабурды гербу Шалігі, з гонарам прамовіў Міхась і шлэпнуўсябе па ілбе.-Шчытз гербам! Якжаязабыўся! Гэтаж так прыгожа!
- 1 прыгожа i ганарова, пра гэта таксама не забывайся, зазначыў пан Касьян.
- Як добра ж вы мне падказалі! твар хлопца ззяў ад удзячнасці. Шкода, татка не згодзіцца. Скажа, няма грошай. Хоць ён прыгожае шануе.
Пану Касьяну прыйшла неблагая парада, як прадоўжыць хлопцу забаву тайным коштам.
- А ты вазьмі ды зрабі такую цацку: сваю браму, але ў локаць-паўтары памерам. Маляваную, з гербавым шчытом, як ты яе ўяўляеш. Тады, глядзіш і тэта пагодзіцца. Драўляная тай­ней за мураваную, могуць і грошы знайсціся.
Міхась уважліва паглядзеў на пана Касьяна. Ці не жартуе, не на суцяшэнне гаворыць. Супакоены ўбачаным сцвердзіў:
- Абавязкова зраблю, як пан раіць. Абавязкова!
- Але ж нешта бацька затрымліваецца, занепакоіўся Пуцята.
- Ён са слонімскімі пайшоў. Ад родзіча нашага, Міхала Гарабурды, колішняга харужага слонімскага, прыехалі. Наконт ліста размаўлялі.
Пуцята насцярожыўся, але па сабе гэтага не здрадзіў. Успомніў, што і за Неман Ігнат Гарабурда ездзіў з нейкімі гасцямі. Але ці мала якія справы ў такой асобы могуць быць. Пану Касьяну было крыху ніякавата выпытваць што-небудзь у хлопца, чый поўны давер і зычлівасць ён так хутка заваяваў. Але адмаўляцца ад мажлівасці нешта выведаць не выпадала.
- Важны, мабыць ліст, калі здалёк ехалі, заўважыў ён нядбала.
- Важны, кіўнуў Міхась. Да Яе Мосьці Каралевы! Дзядуля адзін такі дапамагаў складаць. Амаль не ў апошні свой дзень, уздыхнуў Міхась.
- Шкадуеш дзядулю, спачувальна прамовіў пан Касьян. Я вось таксама спазніўся. Прыехаў, а майго настаўніка ўжо няма.
- То пан таксама пасвечаны? спытаў Міхась амаль шэптам.
Пуцята не чакаў такога пазароту размовы. Хлопец з юнацкай непасрэднасцю зычлівага знаёмага залічваў да аднадумцаў.
- Як табе сказаць, сумеўся Пуцята, не ведаючы, зманіць ці казаць праўду.
Але Міхась па свойму ацаніў яго хістанні.
- Разумею! Таямніца! -сцвердзіўён тонам змоўшчыка.
Пуцята з усмешкай хітнуў галавою.
- А як вы лічыце, пане, мяне возьмуць у канфедэрацыю?
Пуцята ведаў пранырлівасць і цікаўнасць такіх вось падшпаркаў. Разумеў, што і Міхась шмат патаемнага мог падслухаць, але не лічыў Гарабурду такім неасцярожным і прастадушным. Тут нешта іншае.
- У якую канфедэрацыю? здзівіўся ён.
- Ну, у тую, што будзе. На абарону залатой вольнасці і спрадвечных правоў.
Хлопец выразна прамаўляў з чужога голасу. Дзякуй Богу, з гэтым хітрыць не трэба.
- Такіх, як ты, маладых не прынята браць, сур'ёзна адказаў Пуцята.
- 1 чаму ж такая несправядлівасць! усклікнуў хлопец. Усе ж мусяць бараніць такія важныя рэчы.
- Бачыш, хлопча, пан Касьян рашыўся спрасціць зварот, так складзены законы. У якім узросце і што мае права рабіць абывацель краю. А законы складаюць мудрыя людзі, прыкладам, як твой дзед. I яны разумеюць, што юнакі павінны засвойваць навукі, вызначыць свае здольнасці і схільнасці, каб імі з карысцю для агулу распарадзіцца. Каб шляхціц разумеў, што і дзеля чаго адстойваць, як прыйдзе яго пара.
- Разумею, уздыхнуў Міхась, але шкода, што так. Цікава быць пасведчаным у таямніцу, мець да вер паноў-братоў.
- Пэўна некаму зайздросціш, выказаў здагадку пан Касьян. Як і з тою брамаю?
Міхась не пярэчыў. Кінуў сумны погляд некуды ўдалеч і прамовіў:
- Так. Брату стрыечнаму. Ездзілі да ix на хрэсбіны, то І мяне татка забраў.
- Пэўна ладны кавалак краю пабачыў?
- Ага. Аж за Слонім. Там іх маёнтак. Яшчэ адзін Гарабурда нарадзіўся! з гонарам сказаў Міхась.
Хлопец сам ішоў насустрач роспытам, і Пуцята адчуваў, што дакранаецца да той агульнай таямніцы, што пакрыёма ахоплівала павет за паветам. Сумление падказвала яму ўстрымацца, але прывід утульнай камянічкі, поўнай цікавых і каштоўных кніг, з вокнамі на Нёман ці Вяллю, з бочкай венгерскага ў сутарэнні і здольнай кухаркай пры печы адцясняў, а затым і развейваў слабыя пакуты сумлення і змушаў да адпаведных паводзінаў. Пан Касьян спагадліва запытаў:
- То стрыечны ўжо на сваім сядзіць?
- Дзетам! -зарагатаў Міхась весела. -Ён яшчэ нежанаты, але старэйшы за мяне, таму фанабэра. Ходзіць важны, як певень, шабляй пагруквае, каб усе бачылі, ды вус падкручвае. А якія там вусы, пух адзін!
Міхась з’едліва пырхнуў, успомніўшы прыкрую паставу брата.
- Дык гэта ён у канфедэрацыю збіраецца? здагадліва кіўнуў пан Касьян.
- Кажа, ужо прынялі, даверыўся хлопец, шчаслівы тым, што сталы чалавек гутарыць з ім на важныя тэмы. А можа ён маніць? з раптоўнай надзеяй усумніўся ён.
Пан Касьян таксама не выключаў такой мажлівасці. Маладыя пеўнікі любяць кукарэкаць як падгадаваныя. Што ж замінае гэтаму невядомаму брату падражніцца з малодшым, які яшчэ не ходзіць з шабляй па падворку.
- А ў нас нічога такога не чутно, сказаў пан Касьян.
- А ён хваліцца, што вось-вось будзе, мякка запярэчыў Міхась. Ужо, кажа, шаблю навастрыў.
- Нічога, не гаруй! На твой век яшчэ хопіць канфедэрацый, суцешыў Пуцята.
Падумаў, што больш ад Міхася нічога не даведаецца, але І пачута га да вол і.
- Дык і вы не ўхваляеце, з адценнем дакору адзначыў Міхась. Вось i татка тое ж: расці, вучыся.
- Разумны ў цябе тэта. А што да канфедэрацый, то трэба глядзець, дзеля чаго і хто ix завязвае. Могуць быць мэты слушныя, але здараюцца i памылковыя. А каб належна ацаніць, патрэбен жыццёвы досвед, а не толькі пух пад носам.
Міхась развесяліўся намёкам, але збіраўся яшчэ нешта высвятляць. Прыход гаспадара дому выбавіў пана Касьяна з клапатлівага дыспуту, хоць не вызваліў з палону насцярожанасці. Клопат пра дакуманты кліноцкага маёнтка саступіў справам больш важным на тэты момант, справам палітычным, як сказаў бы пан Жаба.
Пачаставаўшы госця запозненым абедам, Ігнат Гарабурда запрасіў яго ў свой пакой, які нечым нагадваў "цэлю" пана Кастуся. Прыгледзеўшыся, Пуцята зразумеў: сталом, заваленым паперамі і паліцай з кнігамі над ім. Відаць, Ігнат Гарабурда, у вадрозненне ад многіх багацейшых, не лічыў набыццё кніг, рэчаў як ні кажы, каштоўных, марнаваннем грошай. Успомніўшы міхасёвы малюнкі, падумаў, што старасць пана Ігната будзе падобнай на бацькаву. Паколькі агульныя размовы і абмен навінамі адбыліся за абедам, пан Ігнат адразу заняўся тым, дзеля чаго і завітаў госць.
- Бацька быў вельмі абавязковы. Усё падрыхтаванае для вас перадаў мне. На ўсялякі выпадак, сказаў. I вось бачыце, не памыліўся, уздыхнуў Гарабурда.
Ён выцягнуў з шуфляды акуратную скрынку. Пакрыва яе не адчынялася на завесах, а высоўвалася як у драўляных табакерак. Паставіўшы скрынку на стале, пачаў раскладваць радком паперы, даючы тлумачэнні.
- Вось тут л ісцік, што да чаго. Даведаецеся, як усімі гэтымі запісамі карыстацца. Гэтыя, зшытыя разам да Вільні, а гэтыя варшаўскі розшук. Тут-дакуманты.
Пан Кастусь свята верыў, што яго колішні вучань напіша гісторыю кліноцкіх Забелаў і не пашкадаваў нават аўтэнтычных дакумантаў, датычных гэтага роду.
ПАВЯТОВАЯ “ІДЫЛІЯ"
Пасля вяртання з Вільні пан Бурскі яшчэ больш ажывіў свае таварыскія сувязі. Няспынна гасцяваў па наваколлі, то каб спраўдзіць чуткі пра выгадныя кантракты, то падзяліцца ўражаннямі ад віленскага жыцця, а то проста заяжджаў у суседскія адведзіны па дарозе куды-небудзь.
Старание прынесла плён. Паступова згладжваліся прыкрыя ўспаміны пра наезд і соймік, пра "ваўкоў", якія, дарэчы, суцішыліся, нібы іх не было на свеце. Толькі Клінок Бурскі па ранейшаму абмінаў, але гэта нікога не дзівіла. Не так хутка забываецца крыўда абодвума бакамі, а другое пан Шарэвіч не гаспадар маёнтка, а толькі аканом, хай сабе і паважаны, хай сабе і мае там нейкі засценачак.
Частка адходл івай у сваіх пачуццях шляхты ўвогуле пачала лічыць за гонар быць у добрых адносінах з заможным Бурскім, які ўжо не грэбаваў кампаніяй менш заможных паноў-братоў. Але тое, што магло збіць з панталыку праставатых шарачковых, не дзейнічала на больш дасведчаных. Гэтыя разумел), што новае ўвасабленне пана Бурскага хітры ход, мэта якога пакуль не ўгадваецца, але налэўна не больш прыстойная, чым апошні наезд.
Маршалак Сцяпан Typ і Эдвард Шахлач лічылі патрэбным даведацца, што гэта за мэта. Цікавіліся гэтым і Лявон Шарэвіч з панам Севярынам. Змены паводзінаў Бурскага аніяк не зменшылі яго ўвагі да спраў гаспадарчых. У гэтым ён стаў нават больш патрабавальным і старанным. Не забыўся і пра свой няўдалы наезд. Бачыў залежнасць сваіх дзеянняў эд высвятлення прычын няўдачы.
- Дыкпачнемсваювайсковуюрадуадніжэйшага пасадай. У яго, мабыць, будзе больш назіранняў, чым ва ўсіх нас разам, сказаў Бурскі, абводзячы поглядам Пуцяту, Чыжа і Васіля, што сядзелі перадім паўкругам.
Размова, была не для чужых вушэй, таму за дзвярыма гасцёўні стаяў адданы пану нямова Далмат, ні то лёкай-ахоўнік, ні то гайдук.
- Пачынай, Васіль. Хто ж, па-твойму, папярэдзіў кліноцкіх?
- Не было каму, апроч Багдана, рашуча выказаўся цівун.
- Ды што ты! А не ад зайздрасці кажаш? Ведаю, ты яго не любіш, заўважыў Бурскі.
Васіль падрыхтаваўся менавіта на такі водгук, таму не разгубіўся.
- Было там чаму зайздросціць, злосна адрэзаў ён. Вы як сабе хочаце думайце, пане, а я сваё ведаю.
- Як жа ён гэта зрабіў? Ты ж сам казаў: нікога нікуды не пускаў.
У вачах былога цівуна бліснула злая іскра.
- А на мястэчка хто ездзіў? Га? запытаў ён.
- Так, у мястэчка я яго сам пасылаў, прызнаў Бурскі. Але ведаю, што да Клінка ён не ездзіў. Ды і раней там не бываў, няма ў яго там нікога.
У гэтым Бурскі быў упэўнены, бо патаемна сачыў з дапамогай тых жа гайдукоў.
- Затое з Клінка на мястэчку акурат у той дзень нехта быў, хітра заўважыў Васіль. Я дакладна ведаю.
Яго чорныя цыганскія вочы злосна ўтаропіліся на пана. Быў задаволены сваёй перавагай у спрэчцы.
- То кажы, прапанаваў Бурскі, я ж сам у цябе пытаюся, што ты выведаў. Кажы, чаму падазраеш Багдана.
- А я наперад забягу, пане, прамовіў Васіль. Я нават у маёнтак да іх завітаў, нібы капшук там згубіў. То і з аканомам, і з кухцікам тым чортавым пагутарыў, і з іншымі. А яшчэ высачыў, што Багдан наш з іхняю Аленай, пляменніцай таго аканома, усё неяк выпадкова сустракаюцца то на межах, то на ўзлеску, ці на дарозе. Яна нібы палеткі аглядае, а ён дзеля якой халеры круціцца ля іх узмежкаў у кожную вольную хвіліну?
Бурскі ўтаропіўся ў Васіля. Ведаў, што хітры, але не думаў, што набярэцца цярплівасці і ўдаванай пакоры, каб з'явіцца ў Клінку ды яшчэ перад Шарэвічам.
- Гэта сапраўды навіна, але дзеўка таго вартая, заўважыў Бурскі, хаваючы сваё здзіўленне.
- Гляджу, пане Сымоне, ваш Васіль і ў цяжкіх умовах не разгубіўся. Інтарэс свайго пана ўсюды меў на мэце, азваўся Пуцята.
Яму ўдалося пахваліць адразу абодвух. Заўвага незнаёмага пана прыйшлася даспадобы Васілю.
- Бачыце, пане, патлумачыў ён, звяртаючыся ўжо неяк да абодвух, Бурсиага і Пуцяты, яшчэ ў палоне пачуў я, як іхняя паненка, Алена, лаяла стаеннага, якраз таго, з арканам, то я са злосці вушы і натапырыў.
- За што ж яна яго лаяла?
- Ды супонь у яе парвалася, сказаў Васіль і сумеўся.
Усе засмяяліся, нават сам цівун.
- Ну, не ў яе, а на хамуце, вядома, збянтэжана паправіўся ён
- Гэта калі яна на мястэчка ездзіла. Я так нібы па дур­ному, тое-сёе запытаў у дваровых і даведаўся, калі гэта было. А было гэта...
- У той дзень, як я паслаў Багдана, здагадаўся Бурскі.
- Так, пане, у той дзень.
- Ну і што? уставіў падсудак.
Ён здагадваўся, што адкрыў Васіль і стараўся падтрымаць яго, каб не збіваўся на злосць і помету, а выклаў усё грунтоўна.
- А то, пане, з ахвотаю патлумачыў Васіль, што нейкі гжэчны кавалер ёй дапамог з тою супонню. А бабка яе, глухая як пень, што з ёю ездзіла, пасля колькі разоў таго кавалера хваліла. Як ix паслухаць, то кавалер той, рыхтык наш Багдан, разам з імі да мястэчка ехаў. Мог расказаць той прыгажуні? Мог!
Васіль акінуў усіх, не выключаючы Чыжа, цяжкім злосным паглядам, нібы папярэджваў ix, каб не спрабавалі пярэ-
чыць. Чыж не ўтрымаўся, каб не вылезці з питанием асабістага кшталту:
- А паненка тая, як сабою? Не даводзілася бачыць. Сапраўды пекная?
- Нават вельмі! адрэзаў Васіль, кальнуўшы пана Антона здзеклівым поглядам. Але на пана яна і зірнуць не пажадае.
- Гэта чаму ж? пакрыўджана запытаў Чыж, незаўважна для сябе праглынуўшы кпіну.
- Таму, ухіліўся цівун ад тлумачэнняў, ганарыстая!
- Але ж дзеўка тая і бабка вярнуліся ў Клінок пасля на­езду. У мястэчку гасцявалі, напомніў Пуцята. У Севярына Мяжэвіча.
Васіль з удзячнасцю зірнуў на падсудка. Адчуваў, што той яму спрыяе ў размове.
- Пане! радасна ўсклікнуў ён. Але ж нейкі пан Севярын гасцяваўу Клінку незадоўга перад тым. Ведаеце, як гэтыя кухары языкам! менцяць, усё перабяруць, што чулі, што бачылі.
У голасе Васіля чулася, як не хапае над тым! балбатунам! здольнага цівуна. Ён працягваў, ахоплены новай здагадкай:
- Але ж тым на дакладнасц! не залежыць. Ды і я, не ведаючы гэтага пана Севярына, не звярнуўтады такой увагі.
Пуцята ўхвальна кіўнуў цівуну.
- Гэта, Васіль, сябра пана Шарэвіча, таварыш яшчэ з вайсковых часоў, патлумачыў падсудак. Сапраўды, спра­ва ўскладняецца. Не ў звычаях Севярына ехаць з дому, калі тая бабка ў яго гасцюе. Паверце, пане Сымоне, гэта вельмі незвычайна.
- Добра было б у такім разе даведацца, калі тэты візіт адбыўся, сказаў Бурскі.
Пуцята хітра ўсміхнуўся задаволены і падміргнуў Васілю.
- А нам гэта і сёння вядома. Я ж казаў, што пачну выведваць. Вось, распытваючы наконт бабкі, даведаўся выпадкам, што з Мяжэвічам не пабачылася, бо той паехаў у Клінок. А баб­ка з унучкай дабіраліся, з капрызу старой дарогай і мелі нейкі клопат. Бачыце, як супадае.
- Сапраўды, працягнуў Бурскі, пераводзячы пагляд з аднаго выведніка на другога.
Усё таварыства памаўчала, разважала над пачутым: раптам што прыпомніцца, выпадкова забытае. Азваўся Бурскі.
- Бачыш, Васіль, табе і без цівунства хапае заняткаў. Без цябе мы гэту загадку не разгадал! б.
- А чаму пан Лявон пасылаў у Крушню менавіта гэтага Багдана? пацікавіўся Пуцята ў цівуна.
- Той сам вызваўся. Калі запыталі, хто паедзе паведаміць пану, усе баяліся.
Чыж зарагатаў:
- Вестуну злога башку прэч! Ніхто не хацеў першай узнагароды.
- Ага, кіўнуў Васіль. Але таму аканому, па ўсяму відаць было, усё адно, хто паедзе. Смяяўся ён з нас, расказвалі, каня Багдану даў здохлага, без сядла выправіў, з адной аброццю.
- Не ацаніў, значыць, яго паслугі, адзначыў Чыж, якому доўга не ўдавалася нешта ўставіць.
Падсудак пакруціў галавою.
- Дарма васпан так лічыць. Цалкам лагічна было не выдаваць дэлятара дробнымі прывілеямі. Усё разумна.
Бурскі пацвярджальна заківаў. Васіля турбавала не логіка аканомавых учынкаў, а неадпомшчаная знявага, паняверка перад кліноцкай дворняй. Першы вінаваты быў тут у Крушні, руку працягнуць!
- Але што зробім з Багданам, пане? з адценнем настойлівасці запытаў ён. Няўжо дасце выкруціцца макам?
- Трэба ўпэўніцца, Васіль, памяркоўна азваўся Бурскі.
Вельмі яму не хацелася пераканацца, што здольны дваровы, можа лепш казаць дваранін, яму здрадзіў. Ды яшчэ на карысць старога, незаможнага Шарэвіча. Урэшце мог атрымаць тую дзеўку як узнагароду, кал і яму так на ёй залежала. Павянчаў бы і пасаг з кліноцкага даў бы. Прыдаўся б такі хлопец у яго но­вых задумах. Але, калі здрадзіў, даравання не будзе. За здраду.
за спробу зруйнаваць ягоныя мары, Бурскі будзе бязлітасны. Як бы ўгадаўшы панскія думкі, Васіль прыйшоў на дапамогу:
- А каб яго ў сутарэнне, ды пад бізун 1
- Шляхціца? Бачыў бы ты, які вэрхал узняўся на сойміку.
Бурскі ведаў, што шляхецтва не заўсёды і не ўсюды абарона ад гвалту, але не з яго вагою спакушацца на гэта, асабліва зараз.
- Трэба, хлопча, хітрэй, паўшчуваў ён Васіля. Няхай Багдан жыве, як жыў і тым жа займаецца, а мы будзем назіраць. Здрада для нас не проста небяспека, а пагроза вялікай спра­ве. Памятай што я табе абяцаў: павядзеш на аркане сваіх крыўдзіцеляў.
Але асмелены панамі цівун не саступаў. Васіль муляўся, альбо хацеў распаліць цікаўнасць, каб было больш веры.
- Пане, дык жа не толькі гэта...
- Кажы, што яшчэ маеш, нецярпліва падагнаў яго Бурскі.
Цівун зірнуў спадылба і пачухаў патыліцу.
- Баюся, пане, вы ізноў не пагодзіцеся. Скажаце, дарма падазраю.
- Што, яшчэ каго падазраеш? У чым?
- У здрадзе, пане, як і Багдана, рашуча заявіў Васіль.
Пуцята насцярожыўся. Яго даўно дзівіла зажыласць пыхлівага Бурскага са сваім цівуном. Ці не была таму прычынай назіральнасць і хітрасць гэтага ваўкаватага, злога чалавека. Не марнаваў цівун адведзенага Бурскім часу. Чаго-чаго, а наведвання Клінка падсудак па ім не спадзяваўся. Бурскі, як паи, хутчэй за ўсё, быў не здольны ацаніць гэтыя якасці гайдука належным чынам.
- Ды ты цэлую змову раскрыў! хмыкнуў ён, усё яшчэ канчаткова не перакананы. Кажы адкрыта, каго падазраеш. Можа каторага з нас?-усміхнуўся ён, каб падбадзёрыць дамарослага выведніка.
- Аўгіньку вашу, пане.
- Пакаёвачку? А ёй што да гэтага?
- Знак яна падавала. Напярэдадні, якраз у той дзень, калі вы на мястэчка выбраліся.
- Які знак? Каму?-зацікавіўся падсудак.
Не ведаючы людзей асабіста, ён лягчэй успрымаў падазрэнні і высновы цівуна. Васіль адчуўшы гэта, пачаў апавядаць, звяртаючыся проста да падсудка.
- Бачыце, пане, я пасля дапетрыў, што да чаго. Хоць і адразу мне падалося незвычайным, чаго гэта пакаёўка да той агароджы бегае і збанок на кол ускідвае, нібыта сушыцца. Не яе гэта клопат, ды і чаму там, дзе ніхто ix век не сушыў. Я ёй нават пра гэта казаў, а яна пырхнула, ведаеце, як гэтыя цацы, што пры панах.
Усе засмяяліся. Аўгінька, маладзенькая дзяўчына, сірата засцянкоўца, сапраўды працавала блізка пры панах, але не гэтак, як іншым разам здавалася гайдукам ды цівунам.
- Пырхнула, значыць і зняла, працягваў Васіль. А пасля я кручуся па двары, аж тэты збанок ізноў на кол надзеты. Hy і халера з ім, думаю, не лаяцца ж з дурніцаю.
- Дык што з гэтага вынікае?
Пуцята вырашыў дапамагчы цівуну давесці слушнасць яго назіранняў. Бурскі заўважыў, што Васілю лягчэй размаўляць з чужым, прыхільна настаўленым панам, і не перашкаджаў.
- Ды тое, што да Аўгінні нашай улягае Стась, кліноцкі стаенны.
- Ізноў той, з арканам, здагадаўся Бурскі.
- Той, змрочна пацвердзіў цівун. Вось я і зразумеў пас­ля, навошта той збанок быў: знак гэта нягодніца падавала.
- Можа дзеля спаткання? уставіў пан Чыж.
Васіль недужа цырымоніўся:
- У пана, прашу прабачыць, заўжды адно на розуме.
- А чаму ж так не магло быць? здзівіўся Бурскі.
Васіль і яму адказаў сярдзіта. Яго выразна злавала неабходнасць дробязна даводзіць бясспрэчныя назіранні.
- Вы, пане, відаць забыліся, як маладыя былі. Хто гэта спатканне прызначае, калі цэлы дзень спрэе заняты? Ці ж яна сама сабе гаспадыня?
Бурскі ўсміхнуўся:
- Я ж не ведаў, ці яна была занятая.
- На той дзень пані ахмістрыня вялікае мыццё ладзіла і Аўгінька да самай начы хвіліны вольнай мець не магла.
Як хто, а падсудак не пераставаў дзівіцца праніклівасці цівуна, які не толькі ўлічваў нядаўнія назіранні, але ўмеў вылушчыць з памяці і супаставіць з імі ранейшыя, нічым, здавалася, не ззязаныя падзеі.
- Васіль, твая перамога! прызнаўся Бурскі. Дык ты ду­мает, што яна ведала, у які дзень адбудзецца наезд?
- Мабыць ведала. А сама лепш яе запытаць! бліснуў вачыма цівун.
Зараз у малой Аўгіньцы для яго ўвасобіліся сілы, якія прывялі да ганьбы і пазбаўлення цівунства.
Усе нейкі час маўчалі, узважвалі прапанову. Разумелі, што прызнанне пакаёўкі пацягне за сабою хвост нейкіх пакуль неакрзсленых падзей. Нарэшце сам Бурскі парушыў цішыню.
- А што, пане падсудак, можа і сапраўды ўчыніць допыт? Прычыну ж знайсці лёгка.
- Відаць, ёсць сэнс. Урэшце падазрэнні Васіля, а яны даволі важкія, Пуцята ласкава зірнуў у бок цівуна, нельга адкінуць дзеля якіх іншых, не праверыўшы.
- Так, здрада нам ужо бокам вылезла, а нашкодзіць можа яшчэ больш, пагадзіўся Бурскі.
- Дык прывесці яе? з гатоўнасцю падскочыў Васіль.
- Паклічам, сказаў Бурскі і пазваніў, Аўгіньку прышлі, загадаў служку.
Зграбная дзяўчына год сямнаццаці нервова тармасіла фартушок, баючыся падняць вочы на пана. Не здагадвалася навошта яе паклікалі, але не чакала нічога добрага.
- Скажы, Аўгінька, часта бэчышся са сваім Стасем? пан Бурскі пытаўся спакойным тонам.
Дзяўчына яшчэ больш спалохалася і густа зачырванелася, апусціўшы галаву. Маўчала, страціўшы мову ад сораму перад некалькімі мужчынамі.
- Адказвай, калі пан пытае, гыркнуў Васіль.
- Не, пане, не часта. Хіба ў царкве, ціха прамовіла дзяўчына.
- Ага, у царкве. А сюды ён хіба не ездзіць?
- Бывае, рэдка, ледзь чутна прызналася яна.
- Так, ужо ясней. А калі ён апошні раз быў? далей дапытваўся Бурскі.
Аўгінька маўчала. Страх, сорам, непакой перапаўнялі яе істоту, не дазвалялі знайсці нейкае выйсце.
- Дык калі ён тут быў? строга паўтарыў пытанне Бурскі.
- Не памятаю, пане. Можа тыдні два таму. Здагадвалася, што распытваюць нездарма.
- А як жа вы дамаўляецеся, калі сустрэцца?
Дзяўчына маўчала, не падымаючы вачэй.
- Агладышоктой навошта на кол навешвала?-несцярпеў Васіль.
Аўгінька па ранейшаму маўчала, толькі твар яе з чырвонага станавіўся ўсё святлейшым, пакуль відавочна не збялеў. Гэта Бурскаму і было трэба.
- Васіль, твае хлопцы дзевак любяць? запытаўся ён.
- Яшчэ як, пане!
- Можаш яе ім аддаць, махнуў ён рукою на Аўгіньку.
Дзяўчына кінулася ў ногі пану:
- Злітуйцеся, пане! Пашкадуйце!
- А навошта ж цябе шкадаваць? Ты нават часу майго не шкадуеш. Маніш мне заместтаго, кабусё сказаць.
- Я ж усё сказала, пра што пыталіся. Усё чыста! адчайна выгукнула Аўгінька.
- Ну, Васіль, забірай яе, мне некалі.
- Не трэба! Не трэба мяне забіраць! у роспачы закрычала перапалоханая пакаёўка. Я ўсё скажу, бо нічога благога не зрабіла! За што ж мяне караць?
I бедная дзяўчына, звар'яцелая ад жаху, прызналася, што збанком тым давала знак, што пан з'ехаў. Бо так яе Стась прасіў, а навошта, яна не ведае. Можа, прыехацьхацеў, ды пана баяўся.
Крыж святы, больш нічога не ведае І не рабіла нічога! Няўжо ж ад гэтага якая каму шкода? Усе бачылі, як пан ад'ехаў!
- У лёх яе, загадаў Бурскі Васілю, на ваду і скарынкі з чаляднагз стала.
Калі Васіль, схапіўшы за руку, вывалак пакаёўку з пакоя, Бурскі, нібы нічога асаблівага не адбылося, звярнуўся да падсудка:
- Ну, і якая будзе выснова?
Пан Касьян пахмыкаў дзеля важнасці, агледзеў мыскі ботаў, нібы там шукаў адказу і прамовіў:
- Выснова адна: кліноцкія дакладна ведалі пра наезд. Хітрун Шарэвіч скеміў, што ў дзень наезду вас у маёнтку не будзе.
- 1 я так думаю. Цяпер ясна, што тою чуткай, нібыта стольнічыха павінна з’явіцца ў маёнтку, ён вызначыў мне час: змусіў паслаць хлопцаў да яе "прыезду". Бурскі падціснуў губы ў горкай усмешцы.
- Лагічна, пане Сымоне. Шарэвіч сапраўды хітрун. Рызыкоўна недаацаніць такога апанэнта, хмыкнуў пан Пуцята, стараячыся не паказаць, што нагадвае пра свае папярэджанні.
Рабілася відавочным, што і другая частка васілёвых падазрэнняў набывае цвёрды грунт: багданава даручэнне, Севярын Мяжэвіч, ад'езд Бурскага, прызнанне Аўгінькі, усё моцна счэплена. Пасля хвіліны маўчання Бурскі прамовіў павольна, нібы насуперак волі:
- Не хочацца прызнацца, штотак правароніў, то і хістаюся. Але напэўна так і было, Бурскі падняўся і моўчкі прайшоўся з кута ў кут. Спыніўся перад Пуцятам. А ці была дзяўчына заадно з Багданам, як лічыце?
- Рухі гэтага Багдана варта абмежаваць, сказаў падсудак, але з іншага боку, разумна не патрывожыць, не пака­заць, што падазраем. Калі яны супольнікі, па немым будзе бачна. Сумленныя людзі, пане Сымоне, ён усміхнуўся нейкай грэблівай усмешкай, будуць спачуваць, паспрабуюць дапамагчы.
Бурскі задумаўся. Паўзіраўся на палеткі за вакном, ціха прамовіў:
- Разумна. Тым больш гэта шляхціц. Чорт ведае адкуль і радня наляціць.
- Безумоўна. Завялікая стаўка, каб на глупстве пагарэць. азваўся нарэшце пан Чыж.
- Так што паназіраем за ім. Не дарма збірал іся, усміхнуўся падсудак і ўстаў. Пара дадому, пакуль не сцямнела.
Калі пан Пуцята развітаўся і пайшоў, Бурскі нейкі час сядзеў моўчкі. Было відаць, што думкамі ён далёка ад гэтага стала з картам! і пляшкамі.
- Шкада, што Багдан апынуўся не з намі, азваўся нарэшце.
- А што тут шкадаваць! Ці мала такіх гойсае навокал, адгукнуўся Чыж.
- Каб гойсаць, галава не вельмі патрэбна. Гэткія прыдатны, дзе думаць не трэба. I развітвацца з такімі лёгка. Але ёсць іншыя справы, дзе разважлівасць патрэбная, спрыт розуму, іншы раз нават адукаванасць. Вось такіх у нас няма. і ты, браце, не такі. Таму шкада.
* * *
Багдан зайшоў у пакой і павітаўся. Бурскі не загадаў, а хутчэй папрасіў:
- Схадзі, Багдан, у пакой для гасцей, прынясі паперы, ззбыўся на стаде. Усе забяры, прагдедзім разам.
Багдан кіўнуў і скіраваўся наверх. Адолеўшы лесвіцу, ступіў у калідор і пакрочыў да самых дальніх дзвярэй, пакоя для гасцей, хоць пры багданавым быцці ніхто ў ім не гасцяваў. Раптам пачуў ззаду нейкі шолах і міжволі азірнуўся. Цёмны цень хістануўся за вугал.
"Далмат, маўклівы панскі пёс, пазнаў Багдан. Што яму трэба?"
Далмат быў другім, пасля Васіля Яцуты, прыбліжаным пана. Поўны нямова, бо меў ці то пакалечаны, ці то адрэзаны
язык. Мог падаць нейкія гукі горлам, але рабіў гэта рэдка, калі быў нечым раззлаваны, альбо ўсхваляваны, хоць, здаецца, анічога ў свеце не здольна было ані раззлаваць, ані ўсхваляваць гэтага бамбізу. Нават вочы яго мелі заўсёды адзін і той жа выраз аніякі, як два кавалкі лёду. Шапталася дворня, што пан Бурскі прывёз яго зднекульздалёку, але гэта было нялэўна, бо Далмат разумеў усё, што яму казалі па-беларуску. Можа быў адкуль з Масковіі ці Украіны. Не дзіўна, што ні да каго не хінуўся, бо цяжка было ўявіць, каб нехта хацеў шукаць з ім сяброўства. А пасля таго, як разы два Далмат, паехаўшы з іншым гайдуком па даручэнню пана, вярнуўся адзін, але з двума коньмі, увогуле ўсе сталі яго пабойвацца. Тыя, што не вярнуліся, мелі перад панам нейкія правіны. Ізноў жа, толькі па шэптах мяркуючы.
Багдан адчыніў дзверы і ўвайшоў у пакой. Аніякіх папер на стале не было, там зусім нічога не ляжала. Дзверы, якія ён пакінуў адчыненымі, раптам ціха зачыніліся. Багдан падыйшоў і адчыніў іх насцеж. Перад ім стала мажная постаць Далмата. За поясам пісталет, на баку корд. Не зварухнуўшыся з месца, Далмат адмоўна пахітаў галавою і, працягнуўшы доўгую руку, шчыльна зачыніў дзверы.
- Цікава! падумаў Багдан. Значыць гэта арышт. Ніякія паперы тут ні пры чым.
Ён заўважыў, што звонку не было ані замка, ані якой зашчапкі, толькі простая драўляная ручка. Знутры ж даволі моцная жалезная засаўка.
- Незвычайная цэля, падумаў ён. Чаму не пасадзілі ў якое сутарэнне? Мабыць, не хацелі розгаласу, каб усё ціха.
Ад гэтай думкі зрабілася непамысна. Калі пазбягаюць розгаласу, то можна спадзявацца горшага, а пры сабе нават нажа няма.
Агледзеўшы пакой, не знайшоў анічога замест зброі, і прылёг на ложак, накрыты простай посцілкай. Думкі круціліся вакол аднаго: чаму арыштаваны? Ды яшчэ падманам? Можа неяк звязана з вяртаннем цівуна з палону? Бо адразу пасля наезду і сойміку аніякай насцярожанасці не адчувалася ані з
боку Бурсиага, ані ад каго іншага. Пазней можа што і было, але ўсе былі знерваваныя, раззлаваныя няўдачай і ганьбай, магло здацца, чаго І не было насамрэч.
Але што варта такіх захадаў? Ну, уходалі б бізунамі і квіта! Няўжо даведаўся, хто я? I ў такім выпадку прасцей прагнаць з двара і справе канец. Але ж, успыхнула думка, калі не гоняць, то ёсць прычына. Мабыць не дарэмныя мае падазрэнні, і Бурскаму ёсць з чым таіцца.
Што ж рабіць? Уцячы? Шкода, што нічога не даведаўся, толькі час страціў. Заставацца на ласцы гэтых ваўкоў неразважна, але як вырвацца з гэтага пакоя: вязніца надзейная, на вокнах краты, ля дзвярэй гэта боўдзіла, а сам без зброі! У пакоі толькі ложак, стол, простае але зручнае крэсла, нешта накшталт камоды і вялікі, як для багатага пасагу, куфар.
Ён адзіны варты ўвагі і нават захаплення. Моцна збіты, прыемны ў прапорцыях, фарбаваны ў два колеры: белы і блакітны, з бліскучымі медзянымі акоўкамі па кутах і кантах, куфар пасаваў і да значнейшай рэзыдэнцыі. Чатыры, аздобна каваныя ручкі прымацаваныя да бакавых сценак тоўстымі заклёпамі. Ці хопіць яшчэ гэтых ручак, каб зрушыць такую скры­ню? Хіба што асілкам.Века як часта ў такіх куфрах, было выгнута лёгкай дугою, аздоблена медзянымі палосамі і жоўтымі, пад золата, цвікамі.
- Сам куфар пасаг, усміхнуўся Багдан, спрабуючы зру­шыць з месца майстэрскі выраб. Той ані варухнуўся.
Падыйшоў да дзвярэй і гучна ляснуў засаўкай. Выніку чакаў нядоўга. Пудовы кулак загрукатаў у дзверы. Багдан адсунуў засаўку і адчыніў. Далмат паказаў на засаўку, адмоўна пакруціў галавою і, як незадоўга да гэтага, зачыніў дзверы.
- Ясна! гучна сказаў Багдан. Што ж, пачакаем.
Чакаць давялося доўга. Ён наватпрыдрамаў, але імгненна прахапіўся, як толькі адчыніліся дзверы. У пакой зайшла ахмістрыня, пані Адэля, несучы шырокі ліпавы ладное.
- Ну што, арыштант, згаладаўся? гукнула яна сярдзіта. Бач, мушу сама насіць яму есці, пан вялікі!
Паставіла ўсё на стол, сама, нібы дзеўчанё, ускокам села на куфар, пастукваючы ў сценку абцасамі. Далмат стаяў у расчыненых дзвярах.
- Ці ён хоць прьісеў за дзень, небарака? чамусьці паспачуваў гайдуку Багдан.
- А ты еш ды я посуд забяру! падагнала ахмістрыня.
Багдан павярнуў галаву і заўважыў, як ахмістрыня, злавіўшы яго позірк, вымоўна паляпалз далонямі па веку куфра.
- А ты, стражнік, не галодны? Mo' і табе трэба прынесці? Але ўжо не сама, прышлю з кім-небудзь. А?
Далмат адмоўна пакруціў галавою.
- Ну, як хочаш. Ой! Я ж з-за вас зусім забылася! Гэта ж абрус трэба ўзяць! А ты еш, пакуль вярнуся.
Ахмістрыня хутка з'явілася, дзвынгаючы ключамі. Выбрала патрэбны і ўставіла ў адтуліну куфра.
- А ну, волат, дапамажы! загадала Далмату.
Той імгненне павагаўся, але ацаніў, што Бэгдан цалкам заняты вячэрай, падыйшоў да куфра і падняў века. Трымаючы адной рукою, на другую прымаў стосікі абрусоў, ахмістрыня шукала патрэбнага. Яна зусім прагнулася ў куфар, нешта перабіраючы з незадаволеным мармытаннем. Далмат круціў галавою, пераводзячы погляд з вабных клубоў Адэлі на Багдана і зноў назад.
- Во ён! На самым сподзе быў! нарэшце выпрамілася ахмістрыня, спрасціўшы Далмату задачу назірання. На самым сподзе! гучна паўтарыла яна, ізноў цвёрда глянуўшы ў вочы Багдану і начала складваць абрусы назад, старанна, адзін за адным.
- Госці едуць, патлумачыла яна абодвум, нейкія важ­ный, то І абрус патрэбен адпаведны. Вечарам будуць! Як сцемніцца!
Выраўняла ўсё ў куфры, разам з Далматам асцярожна апусціла цяжкое века.
- Прыцісні, наказала Далмату, а Багдану крыкнула: Ну што, усё з'еў?
Багдан пачуў, як ключ кляцнуўтуды І назад, двойчы. Гэта адбылося якраз тады, калі Далмат зірнуў на стол, дзе Багдан збіраў посуд. Ахмістрыня выцягнула ключ, пазваніла нізкай пад носам Далмата І паляпала яго па плячы.
- Думы ты хлопец!
Далмат зрабіў на твары тое, што лічыў усмешкай, і стаў за парогам. Падхапіўшы паднос, Адэля знікла за дзвярыма. Багдан застаўся адзін.
* ♦ *
Куфар! Штосьці з гэтым куфрам! Нездарма ж гэтыя знак! ды маніпуляцыі. Тольк! так! дубалом, як Далмат мог гэтага не заўважыць. Але пры чым тут ахмістрыня? Магла ж прыслаць з абедам каго іншага. Багдан ведаў пра яе не нашмат больш, чым пра іншых.
Была ахмістрыняй даўно, пры ранейшым пану. Бурск! не захацеў нікога адпускаць, хоць нікому не забараняў пайсці, і ахмістрыня засталася. Жанчына вабная, прыгожая на свае гады, ніякіх кавалераў не падпускала. Казалі, што колішні пан меў да яе афэкт, а яна да яго яшчэ болылы. Але мужчынам пра тое балбатаць было непрыстойна, а з жанкамі маладому хлоп­цу і пагатоў. Нічым не вызначала ахмістрыня і Багдана, як і ён яе, бо якіх-небудзь сумесных спраў не было, калі не лічыць выпадковай якой дробязі. I вось зараз яна нешта яму падказвала. Ці не ад яе была тая паперка?
Багдан паціху наблізіўся да куфра, стаў да яго спіною !, маючы дзверы на воку, асцярожна паспрабаваў падняць века. Падалося! Стрымліваючы раптоўнае хваляванне, ён гэтак жа павольна, каб не грукнула, апусціўяго на месца. Не памыліўся!
Адэля на гэта і разлічвала, заняла Далмата, адвяла яго ўвагу, каб нешта там пакінуць. Глянуўшы на засаўку, Багдан імгненне лавіў нейкую, яшчэ неакрэсленую падказку і знайшоў.
Прымусіў сябе супакоіцца, бо сэрца раптам затахкала ў прадчуванні рызыкі, рашучага дзеянння. Трэба крыху пачакаць пакуль сцемніцца. Галоўнае вырвацца, а там будзе відаць!
Пасля адведзін ахмістрыні неабходнасць уцёкаў стала для яго відавочнай. Яе спрыянне сведчыла пра наяўнасць пагрозы, для яго самога пакуль невядомай.
Перачакаўшы ў такіх роздумах гадзіну, а мо' і болей, Багдан, гучна ступаючы, скіраваўся да дзвярэй. Адчыніў іх і, трымаючыся аберуч за жывот, паказаў, што яму трэба. Далмат ухмыльнуўся і дзьмухнуў у свісток. Подбегам з'явіўся хлопец, ураз скеміўшы, хутка прынёс ладнае вядро, у якім плюхалася крыху вады. Па знаку Далмата ўнёс у пакой і знік. Удасца звесці Далмата ці не? Багдан вымоўна паказаў на засаўку і на вядро. Далмат ізноў хмыкнуў і кіўнуў сцвярджальна. Відаць, размова знакамі больш адпавядала пры яго калецтве. Зачыніўшыся на засаўку, Багдан пагрукаў вядром і на дыбачках кінуўся да куфра.
Адкінуў века і ціхенька прыхіліў да сцяны. Паспешліва выклаў на падлогу бярэмя абрусаў і посцілак. Пад імі на са­мым дне ляжаў невялікі турэцкі ятаган, побач паперчына. На ёй быў адзін сказ:"уцякай, бо заб’юць." Схіліўшыся за ятаганам, заўважыў на дне куфра завесы І ручку з жалезнага прэнта ў па­лец таўшчынёй. Пацягнуў за ручку і люк адкінуўся на завесах да бакавой сцяны куфра. Пад ім была чорная пустата, выйсце кудысьці. Багдан таропка закрыў люк, паскладваў назад абрусы і асцярожна апусціў века, ятаган сунуў у пасцель.
Заставалася самае нескладанае. Управіўшыся, узяў вя­дро і гучна ляснуў засаўкай. Адчыніў дзверы, перапрашальна ўсміхнуўся Далмату і задаволена паляпаў сябе па жываце. Далмат ізноў свіснуў.
- Цяпер усё ў парадку, сказаў Багдан гучна, каб чуў хлапец, які забіраў вядро. Спаць таксама запруся, баюся, як не зачынена.
Ён паказаў усё на мігі, Далмат нейкі час думаў і, відаць, вырашыў, што і яму так будзе спакайней. Засаўка рухаецца
з грукатам, у любым выпадку пачуеш, так што яшчэ адна перасцярога. Гайдук згодна кіўнуў галавою, сам паказаўшы на засаўку. Багдан удзячна ўсміхнуўся, сказаў "Дабранач" І сам зачыніў дзверы.
Цяпер хутчэй! Мала што ўзбрыдзе ў галаву Бурскаму, альбо і гэтаму боўдзілу. Ужо лрывычна падняўшы века, хутка пера нёс частку абрусоў у камоду, астатнія ссунуў на бок І палез у люк, намацваючы нагамі нейкія прыступкі. Калі галавой стаў упоравень з верхам скрыні, апусціў над сабою века і асцярожна вызваліў спружыну замка. Сувалды павярнуліся і рыгель паслухмяна заняў сваё месца: куфар быў замкнуты. Скурчыўшыся, ступіў ніжэй, апускаючы люк, каб стос абрусоў прыкрыў яго зверху. Усё гэтак жа асцярожна Багдан сыйшоў на якія два сажні ўніз па зрубе з драўляных брусоў. Відаць дуб, падумалася, бо плесні амаль не чуць. Ступаць даводзілася па прыступках з двух бакоў. Хутка ўжо стаяў на дне гэтага калодзежа.
Няўжо тупік, схованка? Гэта яго не ўратуе. Але не падобна на тое, павінна быць выйсце, бо і паветра не застаялася, а хто калі тут лазіў. Багдан пачаў абмацваць сцены, увесь час прыслухоўваючыся. У скляпенне не далятала аніякіх гукаў, не прабіваўся анінайменшы праменьчык. Але вось рукі наткнуліся на дзве драўляныя завалы, уціснутыя за жалезныя крукі ў бэльках абшалявання. Вызваліў адзін канец і лёгка зняў моцны брус. Частка шалёўкі адразу адскочыла, вузкай шчылінай святла вызначыўшы люк. Асцярожна паклаў зазалу пад ногі і, падпіраючы люк плечуком, заняўся ніжняй. Адхіліў верхні край покрыва і зірнуў у шчыліну. Пусты пакой ці нейкая камора. Адставіўшы покрыва, пралез у люк і агледзеўся.
Ён быў у сутарэнні. Праз два закратаваныя вакенцы прабівалася крыху святла і на беленай вапнай сцяне даваўся разгледзець надпіс вугалем: "Сядзі тут." Агледзеў дзверы, краты, вярнуўся да люка, прыладзіў покрыва на месца і залажыў тымі ж заваламі з гэтага боку.
Трэбачакацьзбавіцелькі,каліўжодаверыўся,-разважаў, сціскаючы тронак ятагана. Прынамсі хоць нейкая зброя. Каб на пядзю даўжэйшы, то і зусім бы тое, што трэба.
Багдан прысеў і паспрабаваў прыслухоўвацца да адгалоскаў дваровай крутаніны перад начным адпачынкам. Вось знаёма зарыпелі вароты стайні. Пагрукваючы даёнкамі, жанчыны вярталіся ад кароў, рыпеў журавель студні і даляталі галасы мужчын, што цягалі ваду ў калоды. Нарэшце скрыгатнуў ключ у замку і ў дзверы праслізнула ахмістрыня.
Ты ўжотут? Малайчына! Я так і разлічвала.
Багдана ўразіў яе бестурботны, злёгку смяшлівы тон. Успомнілася папярэджанне: "заб'юць."
- "Нібы ў хованкі гуляем!" папракнуў яе ў думках, але апамятаўся і запытаў. Чаму разлічвалі?
- Ну не мог жа такі рыцар змусіць старую жанчыну дрэпацца па тых лазах, з уздыхам пажартавала Адэля. А ты, выпадкам, не ведаў пра гэту схованку?
- Адкуль жа! Толькі вось зараз даведаўся. А Бурскі ведае?
- Не, не ведае. Гэта ж дзед дзеля мілага ўнука пастарзўся. Хоць і малы палацык, а таямніцу мусіў мець. I забаўляліся абодва, як хлапчукі. Такое ад бацьк! твайго чула. Ажно, бач, праўнуку спатрэбілася.
Багдан насцярожыўся. Не тое, што не давяраў гэтай жанчыне, але нейкімі дзіўнымі падаліся словы пра ўнука, пра бацьку.
- А я вось ніяк не дадумаюся, у што мяне рыцарскасць ублытала, ён зрабіў выгляд, што не зразумеў словаў пра бацьку.
- У дрэнныя справы ўблытала, спакойна патлумачыла ахмістрыня. Але ці твая толькі ў гэтым віна? А што паверыу мне, дзякуй. Зняў мне камень з сэрца. Кемлівы, як бацька.
- Адкуль вы ведаеце, як! мой бацька?
- Добра ведаю. Ты ж Хмялеўскі, сцвердзіла Адэля. Багдан Хмялеўскі, сын майго пана, а ніякі не Вайніловіч.
Багдан быў агаломшаны. А што, кал! яшчэ нехта адкрыў ягоную таямніцу. А што, кал!! Бурскаму яна вядома? Па якой жа брытве ён хадзіў у такім разе!
- Аяк вы здагадаліся?Таіцца мне пасляўсяго вамі зробленага не выпадав, ды І не ганарова.
- Пазнала. Падобны вельмі на яго. Ды і сэрцам адчула, ці што. Не ведаю, чым патлумачыць. А каб паверыў, скажу, што на правай лапатцы маеш вялікі шнар. Лазіў буслянят глядзець і сарваўся. Сама і лячыла. Мала ты ў нас пабыў, таму не запамятаў мяне. А чуў пра Адэлю з Карпекаў пэўна не раз? Гэта я.
- Чуў, неяк нерашуча, нібы прызнаваўся ў нечы м, адкззаў Багдан.
- Ведаю, што і як казалі. Не зважала на гэта аніколечкі. Не маю граху ані перад Богам, ані перад вамі, дзецьмі майго Івана.
Яна супакоіла яго запозненую трывогу:
- Апроч мяне, можаш быць пэўны, ніхто пра цябе не ведае. Сачыла ўвесь час і папярэдзіла б, не думай. Тыя смаўжы з бацькам нядоўга бачыліся, ды і не падумалі пра такую смеласць.
Пані Адэля кінула на Багдана погляд захаплення. Сын рыхтыку бацьку!
- Я веру вам, пані Адэля, і нічога благога пра вас не думаў.
- 1 добра рабіў, хлопча. Кахала я твайго бацьку І кахаю, шчаслівая, што ён майго сэрца не адрынуў, хоць І не адразу гэта адбылося. Ты не пужайся, перабіла яна свае думкі, час у нас ёсць, трэба пачакаць, пакуль тыя вепрукі нажлукцяцца ды паснуць.
Ахмістрыня кіўнула галавоюўверх.
- Мы з табою першы раз так размаўляем. Невядома, ці яшчэ давядзецца. Хачу, каб усё зразумеў. Як маці ваша памерла, я ж зусім дзяўчо была. Дзяўчо і закахалася ў твайго бацьку. Як вяртаўся ён з войска, прыгожы, у зброі, з прыбочнымі і чэляддзю, вачэй не магла адвесці! А сапраўднае пазней прыйшло. Ён апроч маці вашай не заўважаў нікога. А як адыйшла яна, то і зусім як не па гэтым свеце хадзіў. Пакрысе, як крыху боль прыціх, стаў усведамляць, што і вы дагледжаныя і ў доме пара­дак і ў двары лад. Стаў са мною раіцца, думкі маёй пытаць.
А я, ведаеце, той час памятаю, так, па дзіцячаму, сказаў Багдан.-I вас помню,толькітую...
Маладзейшую, усміхнулася Адэля. Прыемна. Жанчыне прыемней, як яе помняць маладою ды прыгожаю.
На яе аблічча наплыла хмурынка смутку, вачыма душы бачыла сябе тую, маладую.
Што вы, пані Адэля! На вас і зараз азіраюцца! нечакана смела ляпнуў Багдан і спужаўся: Ой, прабачце!
А што ты благога сказаў? Дзякуй за такія словы, нявесела ўсміхнулася ахмістрыня. Але для мяне ўсе гэтыя кавалеры не існуюць. А як пайшлі гэтыя чуткі пра смерць, то мне стала ўсё адно, дзе жыць, што рабіць, хто вокал.
Можа ў іншым месцы лягчэй бы забылася, згладзілася, прамовіў Багдан.
Жанчына паглядзела перад сабою. Быццам не сцяна была перад ёю, а нешта прыгожае, хоць і далёкае, незваротнае. Загаварыла як сама з сабою:
А навошта мне пра дарагое забывацца! Не хачу я гэта га. Каб не войны праклятыя, мы б пабраліся. Быў, ведаю, момант, бацька твой нібы сам свайго пачуцця спалохаўся, альбо майго не ацаніў. Вырашыў мяне сасватаць некаму. Не думаю, што за благога мяне б выдаў. Але як ён пачаў пра гэта размову, то я не стрывала, усё са слязьмі і вылілася. Так і пачалося. Я табе чаму расказваю? Дарослы ты ўжо, раптам нешта падобнае з табою адбудзецца. Можа спатрэбіцца, каб не прагледзець шчасце. Ты не мяркуй, што я толькі пра сябе думала. Я хацела быць яго паняй, гаспадыняй яго дому, але з вамі разам. Ці вас двое, ці пяцёра было б усіх сэрцам прыняла б. Хочаш вер, хочаш не, але як вас, малых, з Крушні да радні забралі, па першым часе месца сабе не знаходзіла. Можа баялася, што і яго з вамі страціла. Але не... I мне шчасце ўсміхнулася. Пачаў Іван часцей бываць, жыў падоўгу. Каб жа не гэты паход непатрэбны, не той палон!
Багдан І сам кляў тую злашчасную выправу, што нікому не принесла ні славы ні здабычы, а пакутаў І цярпення вышэй галавы.
А вы з ім бачыліся, як ён за грашамі прыязджаў? спытаўся Багдан з надзеяй.
Адэля ўсклікнула з адчаем:
-Ды не! Гэтак жа собіла! Даведалася, вярнуўшыся з Гародні. Хоць ты ўслед бяжы! Але ўсё спадзявалася, што хутка вернецца. Таму і тут заставалася. Ды і куды ехаць? А Бурскі дворню не крануў. Яму так зручней. Людзі справу ведаюць. Сам жа ўсё з нейкімі махлярствамі ды гешэфтамі гойсае, павет, Вільня. Ну і мне выгадна: прыглядаю за гаспадаркай, бо сэрцам адчуваю, вернецца Іван.
А мне, пані Адэля, давялося чуць, нібы ў знікненні бацькі вінаваты вось тэты наш пан, Багдан з'едліва падкрэсліў апошнія словы.
Ён сярдзіта бліснуў вачыма на столь. Недзе там хеўра Бурскага святкавала нейкае чарговае мярзоцтва.
- Балбочуць рознае, пагадзілася ахмістрыня, але дзе ж доказы? Не веру ў яго смерць! Жывы! -упарта дадала яна.
- 1 я не паверу, пакуль не атрымаю доказаў, а яны недзе тут. Прынамсі, доказы махлярства. Таму і наняўся да Бурскага. Думаў, ніхто мяне тут не ведае, ён усміхнуўся пані Адэлі. Калі пакрыўдзіў бацьку не пакіну помету Богу. Богу дапамагаць трэба, зашмат нягоднікаў на яго аднаго.
Пані Адэля ўглядалася ў сцяну са сваім папярэджаннем.
- Праўду кажаш, Багдане. Можа і грэх гэта, але я не магу такога дараваць. Не думаю, што Бурскі даведаўся, чый ты сын, хоць ён і затаіцца здольны.
- Зараз цяжка сказаць, але, здаецца, не. Неяк бы праявілася, пагадзіўся Багдан. Ды і хітры ён, захацеў бы прасачыць, падгледзець. А ён жа даручаў паперы вазіць, лісты дыктаваў. Не стаў бы так рабіць, каб ведаў, што я Хмялеўскі.
Пані Адэля памаўчала. Мажліва спрабавала ўспомніць якое здарэнне, нейкую праяву асаблівай увагі да Багдана.
- Мабыць так. За што ж уз'еліся? Toe, што пачула, ды І па­кой тэты, яна паказала ўверх, да аднаго зводзіцца: Багдан павінен знікнуць.
- Хіба што з-за наезда. Там я ім не выслужыўся. Але, каб з-за гэтага забіваць!
- А неабавязкова проста забіваць. Выкліча хто на паядынак, а на полі апынуўся бты адзін супрацьнекалькіх. А то секун­дант са спіны секануў бы. I ўсё нібы ганарова сведкі пацвердзяць. Чуў жа, мабыць, пра такія выпадкі?
Багдан міжволі сцепануў плячыма.
- Чуў, вядома. Толькі да сябе чалавек такое звычайна не навязвае, адказаў Багдан. Але не думайце, што я лічу вашу дапамогу нестасоўнай. Шкада толькі страчанага часу. Трэба пачаць пошукі з другога канца.
- Што ты, хлопча, надумаў? устрывожылася Адэля. Ці не да татараў сабраўся?
- Ды не. Думаю, ці не пашукаць таго радзівілаўца? Можа ён нешта падказаў бы. Раптам бацьку з палона не выпусцілі? А з гэтым Бурскім яшчэ разбяруся. Мець бы тыя паперы! Уласна дзеля іх гібеў тут, каб вырваць у змяі зубы.
Адэля павярнулася да Багдана.
- Якія паперы? запытала. Пра што?
- Паперы на маёнтак. Арэнда, набыццё. Запісы ў земскіх кнігах пра арэнду ці продаж бацькавых маёнткаў ёсць. Але не мог ён прадаць Крушню! Гэта ж дзедзіна, яна не падлягала продажу. Бацька ўвесь час мяне вучыў, што мне пасля гаспадарыць і для сваіх дзяцей захоўвацы А вось зараз пра вас і яго даведаўся, Багдан сумеўся, але прадоўжыў, не мог ён вас не папярэдзіць і кінуць на волю лёсу. Не такі ён!
Яна ўдзячна глянула на Багдана. Грэла ёй сэрца разумен­ие хлапца, які ледзь-ледзь не стаў яе пасынкам.
- Я з гэтага боку неяк і не глянула, хоць думала-перадумала не адну ноч, уздыхнула жанчына. Але ўсё пра адно: абы выкупіўся, абы на волю вырваўся. Ой, цёмная справа! Па ўсім выглядае, што не з дабрыні нас Бурскі пакінуў. Напэўна такая дамова была ў бацькі з панам Юрагам. А тэты махляр не хацеў лішняга вэрхалу, так і ўчыніў.
- Я, ведаеце, не мог распытваць, сведкаў шукаць. Разумеў, што толькі раскрыюся і нічога не даведаюся. Неверагодна, але
ў запісах усё як след. Хіба што і там падман. Таму і наняўся, як толькі пачуў, што Бурскі гайню збірае.
- Але ты ж мог у судзе здрадзіцца. А мо' і пазналі ды западозрылі?
Багдан задумаўся, прыпамінаючы тыя няўдалыя спробы. Мала што яны далі, але шкоды, здаецца, не прынеслі.
- Западозрыць Бурскі мог, калі даведаўся. Але там быў чалавек з матчынай радні, нібыта дзеля вызначэння долі сястры, бо дзедзіна ж. Так што я нібы ні пры чым.
- Хітры ты, пахваліла ахмістрыня.
- Ну, страхі пра тое ўжо запозненыя, усміхнуўся Багдан. А вось дзе паперы, гэта цікава. Нейкае там махлярства, перакананы. Крушня захоплена наездам, а затым Клінок. Нашто наязджаць, калі купіў адпаведна праву? Ды і бараніць не было каму. Усё наводзіць на адно: махлярылі.
Адэля, слухаючы, перабірала ў памяці назіранні апошняга часу, што значнейшыя падзеі ад моманту з'яўлення Бурскага ў Крушні. Навязліва круцілася ў галаве нешта знаёмае, нейкая рэч ці чыннасць, датычная гэтай вось размовы, але як, якім бо­кам, не магла даўмецца.
Усяго не перагаворым, уздыхнула яна. Мне пара. Збегаю, зірну, што там. Жлукцяць, як галодныя свінні пойла. А ты сядзі ціха ічакай! Можа і доўга давядзецца, нетрывожся. Есці не хочаш? Не? То пацярпі, кіруючыся нейкім сваім разумен­ием, загадала яна.-Як баба захоча, то і чорта абхітруе! Праўда? А зброя нішто сабе? 3 бацькавага збору, сама схавала...
Грукнула клямка і Багдан ізноў застаўся адзін. Маці ён амаль не памятаў. А вобраз маладзенькай жанчыны, прывабнай, рухлівай, вясёлай, што паспявала ўсюды і за ўсім прыгледзець, ад дзіцячых год, праведзеных у Крушні, захаваўся, хоць і прыглушаны пазнейшымі ўражаннямі. Вось яна якая, Адэля Карпека!
Сёння, з вышыні свайго жыццёвага досведу, ён мог бы назваць яе сваёй другой маці. Жыццё ў маёнтку дзеда з бабуляй не было сумным ці пазбаўленым ласкі, як нярэдка вы-
падае на долю сірот, але можа дарма старыя аддалілі ад яго і сястры гэтую і сёння такую живую, дзейсную і прыхільную асобу. Хто ведае, каб не мусіў бацька хавацца са сваім пачуццём, можа і жыццё яго пайшло б іншым шляхам. А так заламалася гвалтоўна, нібы палявы дуб ад дзікай віхуры.
Зусім сцямнела, бо наплылі хмары і закрылі маладзік, што дагэтуль прабіваўся са сваім святлом праз лёгкія аблачынкі. Ахмістрыня прыйшла, як падалося Багдану, праз некалькі гадзін.
- Бяры, падала яна торбу. Тут ежа, пісталет. Набіты, але зарадаў не здабыла. Адзін стрэл, са шкадаваннем патлумачыла Адэля.
- I тое добра! узрадаваўся Багдан. Дзякуй вам, пані Адэля.
- Пасля аддзячыш. На вяселле запросіш. Вазьмі, у руцэ яе быў ладны скрутак, загорнуты ў хусцінку, здаецца гэта тое, што табе трэба.
Багдан вобмацкам узяў ладны скрутак, пад рукам! зашамацела.
- Што тут? запытаўся ён, Няўжо?... апякла яго зда гадка.
- Так. Паперы. Не ведаю якія, схапіла ўсё, што ляжала ў шуфлядцы. Можа і не тыя, але важныя, калі хаваў. Зможаш злыдню хвост прышчаміць.
- Як жа вы іх знайшлі? здзівіўся Багдан.
- Здагадалася. Раптам неяк на розум прыйшло, сказала Адэля, дапамагаючы хлопцу ўладкаваць знаходку ў торбу. Ложак яго бачыў? Там ! знайшла.
Ложак у спальным пакоі Бурскага быў яго асабістай уласнасцюўадрозненнеадусягоастатняга,спрадвекукрушнянскага. Відаць привык ! не жадаў адступацца. Гэта была велізарная, незвычайная прылада. Уся ў адмысловай разьбе, з пазалочанымі аздобамі, з мноствам шуфляд і скрыначак. Прывезлі гэта дзіва нібыта з Венгры!, бо дрэва было нетутэйшае. А там, кажуць, звычка на такія ложкі. Як глянуць, то ён на адну пару, а кал!
раскласці ды павысоўваць розныя прыстасаванні, цэлая сям'я размесціцца, і не цесна будзе. Багдан бачыў яго толькі цераз парог, бо доступ у спальню меў Далмат ды пакаёўка пад яго наглядам, каб паслаць нанач. А сёння Далмат на стражы, вось Адэля і пакарысталася абставінамі.
- Але што ж з вамі будзе, як адкрыецца? затрывожыўся Багдан.
Ён разумеў, што схованка не заставалася незамкнутаю, што нейкім чынам ахмістрыня здабыла ключ і знайшла магчымасць ім пакарыстацца. Такое Бурскі не даруе, нават калі б нічога не прапала.
- Не бойся за мяне. Сам не пападзіся, бо найперш пра цябе падумаюць, а я ж не магу цябе разграшыць, горка ўсміхнулася Адэля. Так што пра сябе думай.
Багдана не пераканала яе суцяшэнне, але, што сказаць, не знайшоў. Адэля дапамагла накінуць сярмягу і прыладзіць торбу за плячыма.
- Зараз я цябе выведу. Там твой конь-небарака. Калі няма надзейных сяброў, перасядзі нейкі час у пушчы. Тыдзень ці два вар'яцець будуць, усё перавернуць, шукаючы. Тут табе крыху грошай.
- Не трэба, пані Адэля. I так ужо... запярэчыў Багдан.
- Бяры, сыне! голас яе ўздрыгнуў. Барані цябе Божа! Дай я цябе абдыму на дарогу. Пайшлі!
Трымаючыся за рукі, ціха пракраліся сутарэннем І цераз гаспадарчы двор выйшлі ў закінутую частку сада. Вартаўнік недзе здалёк пару разоў грукнуў у сваю дошку, але гэта ix не трывожыла.
- Конь там, прашаптала Адэля. Але не сядай адразу вершкі, адвядзі далей, параіла яна.
Багдан укленчыў перад жанчынай і прыпаў вуснамі да яе рукі.
- Да пабачэння... матуля, прашаптаў ён, ледзь стрымліваючы слёзы.
Схіліўшыся, Адэля перахрысціла яго, пацалаваўшы ў лоб.
- Ідзі, беражыся, памятай пра бацьку... і пра мяне.
Цемра праглынула яго постаць, але Адэля ўсё старалася яе разгледзець. Нарэшце глухі тупат капытоў па ўтравелай сцежцы апавесціў, што Багдан шчасліва ад'ехаў.
* * ♦
Такім чынам усе сумненні адпалі, падвёў вынік Бурскі. Што з ім будзем рабіць?
- Можа сварка ды бойка між гайдукамі? Ён кінецца мірыць, разнімаць, выказаўся Чыж.
- Але ён нам трох уходае, калі скеміць, запярэчыў Бурскі.
- Такой бяды. Гэтага дабра хапае. А можна ж з першага Ўдару-
- Бач, знаўца, не хаваючы кпіны сказаў Бурскі. Думаеш, ён будзе выбіраць горшых? А яны асвоеныя, амаль кожны на кручку. Ды якая бойка, калі ён пад арыштам?
- Пан Сымон праўду кажа, падтрымаў Бурскага падсудак. Навошта нам некалькі нябожчыкаў, калі мы на аднаго не адважваемся. Падумаць трэба. Калі вырашым канчаткова, то лепш няшчасце на паляванні, ці з канём наравістым. У будзённае лягчэй павераць.
Бурскі пацягнуў глыток віна. Прыцягваць увагу да Крушні незвычайнымі здарэннямі няварта, але з Багданам трэба вызначыцца. Так і крушнянскія справы могуць усплыць на якім сойміку. А Крушня немалы прыбытак, грунт вялікага гешэфту.
- А ці не дапытаць нам яго зараз? запытаўся Бурскі. Раптам яго паводзіны падкажуць нейкае выйсце. Я, вашмосьці, не выключаю мажлівасці торгу: за пакаянне дараванне, а за жыццё-адданасць. Вядома з пісьмовым пацвярджэннем. Што вы на гэта?
Пан Чыж паціснуў плячыма, бо не верыў нават сваім абяцанкам, нетое што чужым, хай сабе і пісьмовым. Але падсудак, замілаваны ў хітрыках, ахвотна падхапіў новае меркаванне.
Найлепш навязаць пагрозу выяўлення нейкага ганебнага ўчынку, альбо злачынства, нечага такога, што будзе трымаць яго ў паслухмянасці.
Ну,гэтаможназнайсці.Пазычымукагозгайдукоў,аддамо Багдану, засмяяўся Бурскі.
- Няблага, пахваліў падсудак, хоць з гэтай брыдой ніколі няма пэўнасці. Нап'ецца і расплявузгае, што ягоную зухваласць іншы прысвоіў. Лішні клопат. А вось як вам такі ход: Багдан прызнаецца, што абрабаваў пана Хмялеўскага, а можа і параніў, і той не мог ані паехаць з выкупам, ані вярнуцца сюды, бо меў бы сорам за недатрыманне сяброўскага абавязку. А паверыць, што такога ваяра абрабавалі, ніхто б не паверыў.
Пуцята павёў вачыма па суразмоўніках і быў здіўлены. Пан Антон ізноў паціскаў плячыма, хоць не так рашуча, а вось Бурскі быў выразна збянтэжаны. Падсудак гэта заўважыў:
- Чымсьці мая прапанова не падабаецца?
- Не, чаму ж, няпэўна азваўся Бурскі. -1 так можа быць. Але ў каршэнь нас ніхто не папіхае з нейкім прысудам: аднаго вязня Крушня ўтрымаць здолее, не збанкрутуе. А вось дапытаць, ці, скажам так, пагутарыць з ім варта. Лепш, мяркую, зрабіць гэта далей ад вачэй, у тым пакоі.Пакліч Васіля, папрасіў Чыжа.
- Навошта, адгукнуўся той, там жа Далмат ды нас трое.
- Ну калі ты з намі, то страху няма, здзекліва кінуў пан Сымон, кіруючыся да дзвярэй.
Далмат, стомлены няспынным чуваннем, адразу павярнуўся тварам да пана і яго суправаджэння.
- Малайчына, Далмат, паляпаў па плячы вартавога пан Бурскі. Адчыняй!
Далмат моцнай далонню налёг на дзверы, але тыя не варухнуліся. На твары гайдука адмалявалася здзіўленне, і ён грукнуў кулаком. Прыслухаўся і загрукатаў, як у бубен. Устрывожаны Бурскі ірвануў свісток з грудзей Далмата. На пералівісты посвіст куляй падляцеў хлапец.
- Бяжы вакол дома, схапі драбіну і зірні ў вакно. Што там з ім? Але маланкай, загадаў хлапцу, а сам стукнуў разы два ў дзверы і пазваў: Адчыні, Багдан, гэта я!
3-за дзвярэй не адгукнуліся. Далмат гэпнуў у дзверы плечуком, яны уздрыгнулі, наколькі дазваляла засаўка, але не паддаліся. Бурскі здзіўлена глянуў на Пуцяту.
- Няўжо налажыў на сябе рукі? Не падобна, каб быў такі ўражлівы.
Падсудак, незнаемы з Багданам, толькі паціснуў плячыма.
- Вам лягчэй меркаваць. Я ж яго так і не пабачыў.
Задыханы хлапец мала што праясніў:
- Нікога не відаць, пане. У абодва вакны зазірнуў. Хіба што пад ложак схаваўся. Ён учора казаў, што баіцца спаць, як дзверы незарыгляваныя.
Бурскі глянуў на прасцяка, але стрымаўся: стараецца як можа. А вось пан Касьян, навыкшы да ўліку дробязяў, чамусыді запамятаўгэтузабаўнуюасаблівасцьдужага,па словах Бурскага, гайдука.
- Бяжы, хлопча за кавалём, распарадзіўся Бурскі. Хай возьме, што трэба, каб дзверы ўзламаць, альбо краты ў вакне. Што яму лягчэй. Скеміў?
- Бягу, пане!
Думкі Бурскага круціліся ліхаманкава вакол аднаго:
- Як жа ўцёк? Калі Далмат выпусціў, то хто зарыгляваў дзверы?
Каваль з'явіўся бегма, звонячы сваім жалезным прыладдзем. Стаў задыханы перад панам.
- Ламі! загадаў той, паказаўшы на дзверы.
Упораліся хутка. Пакой быў пусты. Мэбля на месцах, шыбы і краты ў воинах цэлыя, пад ложкам нікога няма.
- Такога не бывае! прамовіў нібы сам сабе Бурскі, і пачаў тупаць па масніцах падлогі. Загадаў адсунуць ложак, камоду, куфар. Апошні не паддаўся ані кавалю з Далматам, ані агульным намаганням чатырох мужчын. Века таксама не адчынялася.
Ламі! загадаў Бурскі.
Каваль завагаўся. Шкада было стараннай, адмысловай работы.
- Можа замок як-небудзь, пане,... ключ?... няпэўна запытаў ён.
- Ламі ды хутчэй! падагнаў Бурскі. Не хацеў да пары розгаласу: ключ, беганіна, крыкі...
Крэкнуўшы, каваль падсунуў невялікі ломік пад века, і яно з ціхім скрыгатам замковых жалезак і трэскам дрэва паддалося. Як толькі выкінулі стос абрусоў і посцілак, усё стала зразумелым.
Ключ ад парожняй каморы ў сутарэннях быў у звязцы, даступнай амаль кожнаму. Хто адчыніў уцекачу, той і замкнуў, а ключ павесіў на месца. Вось тут і загадка. Не прыпаміналася, хто б так быў з Багданам запрыязнены, каб рызыкаваць? Не сварыўся, але і не сябраваў. 3 кім сутыкаўся вязень за час свайго кароткага зняволення? Кароткае распазнанне на мігі з Далматам, прадоўжылася роспытам пакаёвага хлапца.
Ты прыносіў вядро ў пакой?
- Але. Далмат мне свістаў, пане.
- А ў вядры нічога не было? Не заўважыў?
- Як сюды нёс, дзве конаўкі вады плюснуў, пане. А назад, то ўсё, што належыць, як чалавек добра пад'есць.
- Тфу, дурань, плюнуў Бурскі. Добра ўжо!
Ён разумеў, што не тэты хлопец дапамог Багдану. Самае большае, мог нешта перадаць. Ну хоць бы ключ ад таго куфра, ці якую паперку. Багдану, як падказкі, і ключа хапіла б. Але наўрад ці гэты недарэка здолеў бы абдурыць Далмата. Заставалася ахмістрыня.
- Пойдзем уніз. А вы напраўце ўсё як было. Люк забіць І не балбатаць лішняга, а лепш забыцца, што бачылі! -загадаў Бурскі.
- Так, пане, паслухмяна пакланіліся дваровыя.
Калі пані Адэля ўвайшла ў пакой, Бурскі прапанаваў ёй прысесці.
- Слухаю, пане, у голасе жанчыны не чулася аніякага хвалявання.
- Колькі разоў вы кармілі Багдана?
- Адзін раз, як і загадвалі. А што?
Пані Адэля разумела, да чаго прывядзе размова І не хацела аддаваць поле бітвы ў рукі Бурскага. Той не адказаў на пытанне.
- Ясна. А хто насіў ежу?
- Сама, як і загадвалі. Сама і посуд забірала.
- Ці заўважылі што нязвыклае ў яго паводзінах?
Хто б ні дапамагаў Багдану, не магло прайсці міма яе ўвагі, а хутчэй за ўсё і дапамогі. I ключ магла пакінуць, і ўсё астатняе падказаць. Але прама хітрая дворка нічога не скажа, хіба што прагаворыцца выпадкова.
- Нічога такога. Ды я і не прыглядалася. Пакуль ён еў, мы з Далматам абрус дасталі. Той, што вашмосьці застольнікі ўчора засвінячылі, удакладніла яна незадаволена.
- Ну-ну! Без знявагі! заўважыў Бурскі. Дык кажаце абрус даставалі? 3 куфра? злосна ўдакладніў ён.
Было відаць, што ён ледзь стрымліваецца,каб не раз'юшыцца, не кінуцца на жанчыну з кулакамі. Усведамляў, што толькі праз Адэлю можа дабіцца нейкай яснасці.
-Тамунасусеабрусызахоўваюцца,-павялаянапрыгожымі плячыма.
- А ці замкнулі вы яго пасля гэтага?
- Пэўна што замкнула, наморшчыўшы лоб, прыпомніла ахмістрыня. Так, бо прасіла Далмата прыціснуць века.
- А ключ?
- Што ключ? перапытала пані Адэля. Ключ на месцы, звязка ў шуфлядзе ў сталовым.
- А як жа яго Багдан адамкнуў? Бурскі ўжо не хаваў з'едлівага тону.
- Не ведаю. А навошта яму было адмыкаць?
Бурскі адчуваў, што без яе ва ўцёках не абыйшлося, што ахмістрыня будзе выдурвацца хоць бы з прычыны свайго ха рактару, каб лішні раз дапячы яму.
- Як жа ён тады ўцёк?
- Хто?
- Хто, хто! перадражніў яе Бурскі. Не кот ! не сабака нейкі. Багдан як уцёк?
- Як пашэнціла. Уцёк то і добра. А як зловіце запытаеце.
- Запытаемі-злавесна паабяцаў Бурскі.
- Груганам сокала не злавіць, пасміхаючыся, сказала ахмістрыня.
Яна ўвачавідкі цешылася разгубленасцю ! злосцю Бурскага, не сумнявалася, што здабыча была вартаснай.
- Ц! не дапамагла яму пані, што так весяліцца? упікнуў пан Чыж.
- А калі І так, то не бачу граху. За што хлопца са свету зжыць хацелі? вы гукнула Адэля, ўкладаючы ў вокліч усю сваю крыўду.
- Ніхто такога і не думаў. Сама пані выдумала і таму дур­ню натрындзіла, сказаў Чыж.
- Ат! Маўчы хоць ты, хлюндра бруковая! бліснула вачам! жанчына.
- Дык як жа ён уцёк на вашу думку? I куды? злосна лаўтарыў сваё пытанне Бурскі. Лепш адказваць, сама пані разумев.
Сам! па сабе ўцёкі Багдана пана Сымона не трывожылі. Пабег, ну і хай бяжыць. Іншая справа, што хлопец кемлівы, магчыма што-нішто вынюхаў і можа нарабіць «лопату разам з тымі Турам! ды Храптовічамі. А гэта лішняе, кал! такая мэта з'явілася!
- Кал! б ! ведала куды, не сказала б вашай несвятой тройцы, жанчына акінула іх пагардлівым позіркам. Але на шчасце не ведаю, то! перад катам не выкажу.
- Ц! ж няма вашай віны ў такім разе, што хлопцу зараз няведама дзе бадзяцца? паўшчуваў яе пан Пуцята.
- Не стройце з сябе анёлкаў! Не спачувал! ж яму як пад варту саджалі!
- Вінаваты ён, то! кара належала. Але не тое, што васпанна прымроіла, сілячыся на мяккасць, пераконваў падсудак.
Ён мала верыў у саступкі ахмістрыні, больш дбаў, каб не выглядаць такім занятым як Бурскі. Пойдуць жа размовы, плёткі, не ўтоіцца такое.
- Ведаю я гэтыя кары! горная ўсмешка кранула вусны ахмістрыні. Не адчуваў бы небяспекі, не збег бы. Нешта не помніцца за ім ніякага зухвальства.
- А цяпер яго самі гайдукі бізунамі захвошчуць за тую здраду з наездам, злосна сказаў Бурскі.
Ахмістрыня акінула ўсіх нейкім зухвалым позіркам.
- Дык гэта ён вас у дзіравы лапаць пасадзіў! зарагатала яна. Вось з-за чаго вы на хлопца ўз'еліся! Але спачатку злавіць трэба. Ды і ў такім выпадку не раіла б вашмосьці гайдукам яго кідаць.
- 3 чаго б гэта? зачэпліва крыкнуў Бурскі. -1 я не дарую!
- Мае ён сродкі ўздзейнічаць на пана.
Удаваная абыякавасць пачала знікаць з твару Бурскага. Да яго сведамасці пачаў даходзіць прыхаваны сэнс слоў ахмістрыні.
- На мяне? грэбліва крывячыся, запытаў Бурскі.
- Не на мяне ж! зачэпіста выгукнула Адэля.
Адчуў непакой і падсудак, можа нават раней Бурскага. Толькі пан Чыж усё яшчэ знаходзіўся ў стане высакароднай крыўды на нягжэчную ахмістрыню.
- Цікава! прамовіў Бурскі. Як гэта ён з усімі дамовіцца?
- Васпан будзе дамаўляцца, нядбала патлумачыла Адэля. Таму не раю ўводзіць гайдукам у вушы, што вашмосьць зада вол ішся мёртвым уцекачом. Але ці зловіце! Даўся вам той Клінок! Цівун дурасць упароў, дык ён жа разлічыўся.
- Бачу ўсё ведаеш, змяя! не стрымаўшыся, ўзарваўся Бурскі.
- Ахмістрыня ўсваім доме ўсё павінна ведаць, павучальна прамовіла Адэля.
- У сваім доме! перадражніў Бурскі. Я тут пан і на маёй ласцы сядзіш!
- He быў ты тут панам, вашмосьць, і не будзеш, рашуча прамовіла ахмістрыня. Ты так, часовы рабаўнік, прыблуда, а не гаспадар.
Пуцята спалохаўся, што Бурскі на такую абразу адкажа нястрыманым гвалтам, І строга параіў неразважнай жанчыне:
- Васпанне лепш стрымаць язык, бо нам лёгка знайсці на яе ўправу.
Але і для яго Адэля не выбірала выразаў.
- Чхала я на твае пагрозы, моль папяровая. Лаві сокала са здабычай, Шахрай віленскі!
Бурскі падхапіўся і страсянуў ахмістрыню за плечы.
- Якой здабычай? Якой такой здабычай, змяя падкалодная?! Кажы зараз жа, альбо...!
Сведамасць здзейсненай пометы штурхала яе далей. Хай шалеюць, хай палохаюцца! Ці ж не гэтыя гнюсары зламалі ёй жыццё якраз тады, калі яно пачало цешыць напоўніцу, калі доўгачаканае шчасце, здавалася, ўжо не пакіне яе ніколі.
- Альбо заб'еш! А тады як даведаешся? здзекліва запытала Адэля, страсаючы рукі Бурскага з плячэй.
Бурскі павярнуўся да Чыжа збялелым тварам. Успомніў, што Далмата не было ля спальнага пакоя.
- Хто? прахрыпеў. Хто мяне распранаў?
Звычайна не траціў пачуцця меры, а тут даў сабе слабіну.
- Знайшоў каго пытаць! пагардліва ўставіла Адэля. Ягамосьць сам ляжаў як бервяно. Я распранала і ўкладвала яснебездаламожнага пана.
Пуцята паспеў прыкрыць усмешку, а Бурскі мабыць не заўважыў здзеклівага досціпу ахмістрыні. Адпіхнуў Адэлю так, што яна звалілася на падлогу і, пераскочыўшы цераз яе, кінуўся за дзверы. Праз кароткі час зверху даляцеў дзікі рык. Ізноў загрукаталі прыступкі, раз'юшаны Бурскі ўляцеў у пакой і кінуўся да ахмістрыні, якая паспела ўстаць і прысела на каналу блізу дзвярэй.
- Дзе падзела? Кажы, нягодніца, бо іначай канецтабе! у руцэ Бурскага скакаў пісталет.
- Аты мяне не пужай. Я табе неслу...
Раптоўны стрэл абарваў яе словы. Адэля схапілася аберуч за грудзі і звалілася тварам наперад з каналы. Бурскі, яшчэ неўцямны ад дзікага гневу паглядзеў на нерухомае цела, на пісталет, нібы не разумеючы, чаму той стрэліў, і паклаў яго на стол. Сам цяжка плюхнуўся на крэсла.
- Налі мне, бо сам не здолею, цяжка дыхаючы, загадаў Чыжу.
Пан падсудак устаў і старанна зачыніў дзверы на зашчапку. Пракаўтнуўшы паўчаркі, Бурскі вымавіў:
- Зніклі паперы. Усе паперы па маёнтках. I па Крушні таксама.
- Як жа гэта! жахнуўся Пуцята. Вы ж казалі, што надзейней месца не знойдзеш. I раптам нейкі хлапчук...
- Не хлапчук гэта ўчыніў, а вось гэта выдра! У яе мазгоў на двух мужчын хопіць! Хапіла б, паправіўся Бурскі.
Злосць паступова саступала месца ўласцівай яму звыроднай вынаходлівасці, упартаму імкненню да вызначанай мэты.
- Часу марнаваць нельга. Калі схопім пташка, а паперы пры ім, усё стане на сваё месца. Калі схаваў-за жыццё верне.
- А калі яна сама схавала?прамовіў Чыж. -Ты ж ведаеш, што яна з Хмялеўскім...
Пан Антон быў добра напалоханы здарэннем. Рознае здаралася ў яго бяспутным жыцці, але быць сведкам забойства жанчыны!...
- Можа і яна, у роздуме прамармытаў Бурскі. Піхнула хлопца на ўцёкі і пад гэтым покрывам сваё зладзіла. Што ж, цалкам мажліва.
- Трэба абшукаць яе пакой. I каморы, дзе яна гаспадарыла, прапанаваў Чыж. Я займуся. Магу І зараз.
- Пачынай з пакоя. Не думаю, што яна паперы будзе ў каморы хаваць. Дае ж ключы службе.
Чыж знік за дзвярыма, Пуцята ізноў старанна зашчапіў дзверы. Аніводзін не хацеў кранаць цела. Абодва ўдавалі, нібы яго тут няма.
- Я думаю, пане Сымоне, паперы яна яму аддала, прамовіў падсудак. Што ёй было з імі рабіць? I Багдан ваш, перакананы, далёка не выбраўся.
- Гэта як разумець? не здагадаўся Бурскі.
- Ён у Лявона Шарэвіча! падсудак гаварыў, адначасова ўзважваючы свае меркаванні. Клінок яго прыме І схавае за папярэджанне, Пуцята ўздыхнуў, і за вашы паперы. За ix пан Лявон і заплаціць згодзіцца, калі, вядома, Багдан пра ix скажа.
Бурскі з пава гаю глянуў на падсудка.
- Так. Можа не сказаць. Хлопец кемлівы, ведае, што ад нас вытаргуе больш, чым ад Шарэвіча. Паводзіны вось гэтай, Бурскі кіўнуў на падлогу, ды і словы паказваюць, што паперы сапраўды ў Багдана. Дарэчы, што з ёю рабіць?
Дастрэлаўудомепрывыклі.Служба ведала, штоцікавіцца, як паны бавяць час, не належыць.
- 3 ёю? у расцяжку прамовіў падсудак, цешачыся сваёй хвілёвай перавагай. Што з ёю! Справа гарлавая, што нам і трэба, пстрыкнуў ён пальцам!. Аддавайце нам, пане Шарэвіч, забойцу няшчаснай жанчыны, каб не быць у ліку пакрывацеляў альбо і саўдзельнікаў злачынства. Як вы на гэта, пане Сымоне?
- Ход! усклікнуў Бурскі. Бліскучы ход!
Падсудак самазадаволена ўхмыльнуўся.
- Чэлядзі, калі што чула, пашчы на замок!
З'явіўся пан Чыж: пакой агледзеў, нічога не знайшоў, але замкнуў. Бурскі ведаў, што шукаў пройда найперш грошы і, мяркуючы па задаволенай пысе, нешта згроб.
- Я думаю, лазіць па сутарэннях няма сэнсу, сказаў Бурскі. У маёнтку Багдана няма, інакш бы ахмістрыня так не ерапенілася.
Пан Чыж падзяляў гэта меркаванне. Бурскі вызначыў за­даны супольнікам.
- Я зараз у Клінок. Пане Касьян, вы ў мястэчка да вознага, не мне вучыць, што трэба. Але пакуль коней, складайце мамрам: такая ды гэткая забітая пры сведках праз Багдана Вайніловіча, шляхціца, і гэтак далей... з прычын пакуль не вы-
светленых. Ты, Антось, бяры Васіля ды пару хлапцоў і скокні на віленскую дарогу, на гарадзенскую. Распытайце-раскажыце, сам разумеет. 3 карчмы чуткі ўмомант разыйдуцца. Але гэта не значыць, што ў карчме сядзець! папярэдзіў ён.
- А што з целам? напомніў падсудак.
- 3 целам? перапытаў Бурскі. Пакуль тут пакінем. Антось! Бабу Маньку сюды! Няхай рыхтуе да паховін, але пад ключом, пакуль не вернемся. Я не забаўлюся.
Бурскі цвёрдым крокам скіраваўся на дзядзінец, дзе ўжо чакалі гайдукі з асядланым для пана канём. Думкі яго круціліся вакол новай сітуацыі. Разгубленасць пасля стрэлу канчаткова знікла. Небяспека, рызыка, інтрыга заўсёды надавалі вастрыню яго высновам, падводзілі да нечаканых для самога рашэнняў
♦ * ♦
Хлапчукі прынеслі трывогу: ад Крушні едуць коннікі, можа з паўтузіна. Пан Лявон супакоіў людзей, але дваранам сваім і Алесю загадаў узброіцца і схавацца ў доме. Сам выйшаў насустрач гасцям.
Пан Бурскі, заехаўшы на дзядзінец, ветліва павітаўся і злез з каня. Гайдук падхапіў повад.
- Я мірна, пане Шарэвіч, прамовіў Бурскі, але па справе непрыемнай і не для чужых вушэй.
- Ды ўжо ж! У суседа, што ні справа да нас, то непрыемная, іранічна ўсміхнуўся аканом, і не для ўсіх вушэй.
Бурскі стрымаўся і нават павярнуў заўвагу на жарт.
- Такое жыццё, васпане. А то галота пачуе, сама дадумае, а клопат і страты на пана.
- Падалейтрэба ад галоты,-параіў пан Лявон.-Заходзьце, калі з мірам. А хлопцаў сваіх выпраўце за вароты. Так будзе спакайней, бо і мае могуць што-небудзь дадумаць ды ўтварыць.
Ахова ад'ехала з дзядзінца. Калі прыселі ў гасцёўні, Шарэвіч распарадзіўся пра збанок добрага віна: не паважаеш асобу, паважай звычай. Бурскі скаштаваў, пахваліў і адразу перайшоў да прычын наведвання.
- Пане Шарэвіч, мы ведаем, што вы перахоўваеце майго двараніна Багдана Вайніловіча, які збег з Крушні гэтай начы.
- Адкуль такая пэўнасць? здзівіўся пан Лявон.
- Ёсць пэўнасць. Але не ў тым справа. Незалежна ад падзей, што засмуцілі нашы адносіны, я не зычыў і не зычу прыкрасцей свайму суседу. Прыкрасці ж гэтыя, незалежна ад маёй волі, зноў пэўнымі злачыннымі ўчынкамі звязаны з Крушняй.
Шарэвіч не крыўся са сваім здзіўленнем і Бурскі падумаў ці не паспяшаўся падсудакз падазрэннямі.
- Можа, вашмосьць, удакладніце, альбо спросціце свае выклады? прапанаваў пан Лявон. Як дагэтуль я не разумею мэты панскага візіту.
- Ахвотна, пане Шарэвіч. Багдан Вайніловіч збег з маёнтка, застрэліўшы з пісталета маю ахмістрыню. Вы бароніце забойцу бязвіннай жанчыны.
- Вы маеце сведкаў злачынства? спакойна запытаў Шарэвіч.
Ён не баяўся, што пытанне прагучыць, як доказ недаверу і сумнення ў праудзівасці сказанага. Бурскі, калі і быў абражаны, то не паказаў гэтага.
- Вядома маем. Два шляхціцы былі побач са мною ў гэты момант, вырвалася ў Бурскага.
Відаць, клопаты і хваляванні апошніх дзён прыглушылі яго пільнасць. Шарэвіч не хацеў, каб Бурскі заўважыў свой прагавор, і запытаў:
- Я пра перахоўванне забойцы. У вас ёсць сведкі, што мы далі яму схованку?
- Мы ведаем гэта без сведкаў, пане Шарэвіч. Вашмосьць быў з ім у змове, гэта не так цяжка зразумець.
Пан Лявон толькі паціснуў плячыма на такое сцверджанне.
- Калі васпан такі здагадлівы, то яшчэ лягчэй было б зразумець, што яго тут не можа быць, бо чалавеку зручней хавацца ў натоўпе. Заручаю сваім словам, што аніякіх забойцаў у маёнтку няма і не было. Натуральна маё сведчанне не датычыць вашых гайдукоў.
Бурскі і на тэты раз стрымаўся. Шмат што залежала ад гэ­та й размовы.
- Але я павінен звярнуцца да судовых уладаў. Сустрэчныя крокі васпана засцераглі б маёнтак ад непрыемнай працэдуры ператрусу.
- А вы, пане Бурскі, упэўнены, што вашага меркавання ці падазрэння дастаткова, наб учыніць ператрус у шляхоцкай пасэсіі? Можа яшчэ вашымі гайдукамі?
- Вось таму я тут, наб не было прыкрасцяў і ўзаемных папрокаў між суседзямі. Вы аддаеце нам злачынцу, мы дастаўляем яго ў грод, няхай заменіць вашу гасціну на вежу ў чаканні суда і прысуду. Хіба ж не разумнае вырашэнне справы? Ані вы, ані маёнтак не фігуруе ў працэсе.
Пан Лявон пабарабаніў пальцамі па стале, каб прыглушыць раздражненне. Адчуваў, што мае справу з чарговым лайдацтвам, але пакуль не мог здагадацца з якім і нерваваўся.
- Мяркуеце па свойму лагічна, прызнаў пан Лявон, але час мы марнуем дарэмна. Дарэчы, не будзе з майго боку залішнім пацікавіцца, з-за чаго дайшло да забойства?
- Стан узбуджэння, паціснуў плячыма Бурскі. Можа рэўнасць, альбо якія застарэлыя парахункі. Для мяне нечаканасць і невядомасць.
- Ахмістрыня пэўна ж немаладая, а гайдук, кажаце, хлопец.
- Так, але жанчына вабная і з характарам. А хлопца вы магчыма ўспомніце. Гэта той, якога вы пасылалі з паведамленнем ад маіх гайдукоў.
- Бяда! спачувальна прамовіў пан Лявон. Малады ж зусім дзяцюк. I нібыта ваш давераны.
Бурскі паківаў галавою, дапіў віно і паставіў шклянку.
- У мяне няма падстаў не верыць слову шляхціца, лрамовіў крыху напышліва, але схаваць магла якая маладзіца з дворні, ці хто іншы і без вашага ведама. Таму я намераны абставіць маёнтак сваімі людзьмі і назіраць да прыбыцця вознага, калі да гэтага часу не выкрыем злачынцу самі.
- Што ж, у мяне няма ні сродкаў ні жадання перашкаджаць вам у гэтай місіі, адказаў Шарэвіч. Вартуйце, але наб на дзядзінец ці ў вёску вашы цэрберы не памкнуліся ані нагой.
- Гэта я абяцаю. Шкада, вельмі шкада, што васпан не пажадаў зручным і простым спосабам выйсці з так небяспечнага становішча.
3 гэтымі словамі Бурскі падняўся і ў суправаджэнні аканома скіраваўся на дзядзінец, дзе яму адразу падвялі каня.
Наступныя доўгія гадзіны дворня назірала, як дзесятак гайдукоў пражыўся на сонцы па навакольных узгорках і палях, гойсаў на ўзлеску і па гайках.
Пан Лявон, выправіўшы Бурскага, доўга сядзеўза сталом, абапершы галаву на рукі.
- Божа мілы! Ну адкуль гэтыя беды на старыя гады! Ці то араць, сеяць, жаць ды касіць гэта малы занятак, каб яшчэ гуляць у забаўкі з прайдзісветамі? У іх жа адно на думцы: хітрыкі, хцівасць, мана, прага ўладарыць, не адказваючы за ўчынкі. Хлопец, па ўсім выглядае, галаву ратаваў, а яму след крывёю палілі!
Сведкі! Ці не сведкі і забілі? Бач ты, трое шляхціцаў назіралі, як чацверты жанчыну застрэліў, і схапіць не здолелі. Рыцары! Нешта моцна іх напалохала, што такі ліс, як БурскІ, прагаварыўся. Штось ізноў у сваім гняздзе намахлярылі. А тут яшчэ гэты Сойм не ў пару. На каго ўсё пакінуць? Севярына папрасіць? Разам з Яраславам дагледзяць, пакуль вярнуся.
* * *
Вярнуўшыся з Клінка, пан Бурскі здзівіўся, згледзеўшы Пуцяту.
- Што, ужо вярнуліся? Так хутка? запытаў Бурскі.
Толькі зараз заўважыў, што падсудак у вялікай трывозе:
- Я не ездзіў, пане Сымоне, ціха прамовіў пан Касьян.
- А што затрымала? Не варта адкладваць. Антось зараз разнясе па корчмах, то хутка і без нас даведаюцца, а гэта горш.
- Хвіліначку, пане Сымоне, спыніў яго падсудак. Адыйдзем убок. А лепш на двор. Вушы і ў сценках здараюцца.
Бурскаму перадаўся непакой падсудка, і ён без пярэчанняў скіраваўся на дзядзінец. Выйшлі ў сад, пераканаліся, што паблізу нікога няма, прыселі на лаўку.
- Што яшчэ здарылася? не вытрымаў Бурскі.
- Пане Сымоне, яна жывая! Ахмістрыня ваша жывая.
- Вы ўпэўнены?! цяпер ужо Бурскі ні то з жахам, ні то ўзрадаваны ўтаропіўся ў падсудка.
- А як жа! Хіба дазволіў бы сабе такія жарты? Пры мне ж прыйшла ў свядомасць, Пуцята ўздыхнуў з палёгкай, паведаміўшы самае непрыемнае. Не служылі мы з вамі ў во­йску, вось і пзмыліліся!
Бурскі ўсё яшчэ не мог паверыць у нечаканую навіну.
- А рана цяжкая? Страляў жа ледзь не ва ўпор.
- У тым і справа, што няма ані крыві, ані раны. Гэта проста кантузія. Відаць, дасталося па нейкіх жылах, і не куляй, а пы­жом. Цвёрды пыжз лямца знайшла баба за пазухай ахмістрыні. Толькі сінец на тым месцы. Як пачалі мы з вашай кабецінай укладваць яе на каналу, застагнала.
- Гм. Штожзараз?Дзеяна?!-Бурскі цяжка соп, нібы цягаў цяжары.
- Тамсама. I баба ля яе. Замкнуў і папярэдзіў, каб ані гуку.
- А можа?... Бурскі шматзначна глянуў у вочы падсудка.
- Не, пане Сымоне! зразумеў Пуцята. Што не адбылося, тое не адбылося. На замардаванне не згодны. Я ўсё ж
прадстаўнік улады, юрыдычны бок справы, самі ведаеце, чым можа павярнуцца.
- Што ж, тады трэба альбо адмовіцца ад задумы, альбо шукаць іншае выйсце. А я ўжо Шарэвіча папярэдзіў па вашай парадзе, пане Касьян, напомніў Бурскі з лёгкім папрокам. Урэшце, можа так лелей. Не будзе вісець забойства. Дзякаваць таму шалапуту Антосю, што з п'янай галавы пра нулю забыўся... Гэта ж ён пазаўчора страляў дзеля забавы. Пашанцавала Багдану, з забойствам на шыі быў бы паслухмяны. Колькі з-за гэтага пройды клопату!
Бурскі аніяк не мог уявіць сябе вінаватым. Што робіцца дзеля яго мэтаў, само па сабе мае сэнс і грунт. Усё, што насуперак, не мае рацыі існавання. А падсудак напружана абдумваў сітуацыю. Яму таксама было шкада свайго вынаходніцтва: прышпіліць Багдану Вайніловічу знак забойцы.
- Сапраўды нарабіла клопату, яктыя жонкі Сіняй Барады! хмыкнуў пан Касьян.
Бурскі глянуў на падсудка спадылба, нібы не зразумеўшы пачутага. Думкі ягоныя шукалі нейкай ледзь заўважнай сцежкі, спрабуючы ўшыхтавацца ў такі-сякі парадак.
- Сіняя Барада, кажаце? прамовіў ён у роздуме. Вочы яго нібы ўбачылі нешта за спіною суразмоўніка. Чуў я гзтую казку... Пане Касьян! А вы ізноў падкінулі незвычайную думку.
На вуснах Бурскага блукала ўсмешка, якую самы паблажлівыдаягочалавекненазваўбыпрыемнай.Ёнуглядаўся ў твар падсудка, чакаючы здагадкі і водгуку. Пуцята ад магчымых здагадак яшчэ больш насцярожыўся.
- Няўжо вы, пане Сымоне, адважыцеся?... 3 жанчынай..., са шляхцянкай? пан Пуцята спадзяваўся яшчэ на нясмачны жарт.
Тое, што адпала пакрыццё забойства, прынесла яму вялікую палёгку і нават трывогу з-за скрадзеных папер адсунула некуды далёка. Каб толькі пан Сымон не натварыў яшчэ чаго-небудзь у сваёй непрадказальнай рашучасці.
- Але ж як наш выпадакпасуедатой легенды,-з непрыемным смехам пачаў Бурскі. Той шэвалье сінябароды за што сваіх абранніц уходваў? За тое, што насуперак забароне лезлі ў патаемны пакой. А мы сваю цікаўную не замардуем, хоць заслугоўвае, а зробім вязнем таго патаемнага пакоя! Ясна? Як вам прысуд сёняшняй Сіняй Барады?
- Гэта сапраўды выйсце, прамармытаў падсудак. Анічога не давядзецца мяняць.
- Супакойцеся, пане Касьяне, з тае легенды ці казкі мы на патрэбны нам час пазычым самае істотнае: таямніцу. Пазней жанчыне добра заплоцім, ды няхай далей ахмістрыніць. Чым дрэннае выйсце?
Бурскі засмяяўся, не хаваючы насмешкі.
- Штосьці вы страцілі імпэт, васпане. Аддаеце мне лейцы? Не маркоцьцеся! Розгаласу ўзнімаць не будзем: удзел улад ані нам, ані Багдану не патрэбен.
Падсудак усё ж вагаўся, хоць у такім падмане для яго, сапраўды, не праглядалася небяспекі. Асабліва, калі гэтую Адэлю ўдасца ўлагодзіць.
- А пахаванне! раптам спахапіўся пан Касьян.
- Пахаванне адбудзецца, не міргнуўшы вокам адказаў Бурскі.
Яшчэ ўчора ён сам не дадумаўся б і не пагадзіўся, прапануй яму хто-небудзь, выдаць жывую жанчыну за мёртвую, а зараз спакойна разважаў, як зладзіць пахаванне, каб нікога не здзівіць паспешнасцю і залішняй сціпласцю.
- Радні не ведаем. -Бурскі упэўнена працягваў, гледзячы ў твар падсудку. Будуць толькі свае. Ясна? Ксёндз пабурчыць, а яму ды нам гэта, што пугай па вадзе, перажывем, даўшы добрае ахвяраванне.
Падсудак вычарпаў свае страхі. Калі прыкінуць, то сціпласцьпахавання няблагатлумачыцца крыўдай: згаварылася з лайдаком супраць пана, ўчынілі немалую шкоду: прапалі грошы, паперы каштоўныя, цалкам прыймальна. Горш з ксяндзом. Можа якога мніха прывезці? Памармыча над закрытай труною:
спёка, рана жудасная, не да агледзін. Чэлядзь насамі пашморгае, ну і мы сувора засяродзімся. Пан падсудак занатаваў, што усе клопаты кладуцца на гаспадара Крушні, нават якіх-небудзь пацверджанняў ад яго не патрабуецца. Ён рашыўся выказаць парады, каб згладзіць непрыемныя ўспаміны пра свае страх! ды ваганні.
А можа яе лепш куды завезці?
- А як там сцерагчы? Ды і каму даверыцца? Тут у нас усё на вачах, запярэчыў Бурскі.
Усё ж для Пуцяты гульня была занадта заблытаная, хоць менш рызыкоўная, чым спачатку здалося. Хацеў высветліць мажлівыя пасткі.
- А як будзе з доглядам? Гэта ж жанчына, Далмата не прыставіш.
Бурскі задумаўся.
- Тут вы праўду кажаце. Далматам не абыйдземся. Жанчына патрэбна, альбо дзеўка.
- А што калі тую, што знак надавала? Як то яе клічуць, забыўся?
- Аўгіньку? Сапраўды! Добрая парада. Яшчэ крыху папужаем, лёхам прыгрозім, кал! што пісне. Дзецца ёй некуды, буд­зе маўчаць, вырашыў Бурскі.
- А з бабай гэтай?
Бурскага ўжо несла хваля ягонай лайдацкай, заўжды практычнай фантазіі.
- Бабу неадкладна выправім на багамолле ў Кіеў. Даўняя яе мара. На крыжы паклянецца маўчаць. Антось падвязе да Жыровіц, а далей сама з такімі ж. Дачка тут застаецца, то старая будзе маўчаць як камень, яшчэ памоліцца за мяне, што шчодры. А можа І памрэ па дарозе, яшчэ лепей.
- Нібы ўсё ўладжваецца, з пэўнай палёгкай зазначыў Пуцята.
Сваімісумненнямііваганняміён добра дапамогБурскаму. Спрытным розумамтой вышукваў выйсце ! сам пераконваўся ў надзейнасці задуманага.
- А з ёю, з ахмістрыняй, самі пагаворыце?
- А вашмосьцьсаромеецца?-усміхнуўся Бурскі.
- Прызнаюся, адчуваў бы пэўную ніякаватасць, павініўся падсудак.
Не адна сарамлівасць была прычынай. Пуцята рашуча пастанавіў, што аніхто не павінен бачыць яго побач з Бурскім пры вырашэнні такіх спраў. Невядома, чым можа скончыцца гульня ў падобныя легенды.
- Нічога, даляцеў да яго голас Бурскага. Сам пагавару. I суцешу, і папярэджу. Скажу, што будзе пад ключом, пакуль не прызнаецца, дзе паперы і дзе той Багдан.
Падсудак не мог не прызнаць яму рацыі. 3 пазіцыі законаў ахмістрыня дапусціла злачынныя дзеянні ў адносінах да свайго пана і несла пакаранне. Зразумела і цалкам лагічна.
- Я вось яшчэ што падумаў, пане Сымоне. У пана Аскеркі за ахмістрыню немка, злая, што гадзюка. Па нашаму, як і па польску эмаль нічога. А што калі яе пазычыць?
- Варта ўзважыць! усклікнуў Бурскі. Гэта можа быць якразтое, што патрэбна. Толькі не ўводзячы пана Тодара ў спра­ву, засцярогся ён.
- Ані ў якім выпадку! Прыдумаю што-небудзь І дамоўлюся.
Крушня займела сваю небяспечную таямніцу.
* * ♦
ПанЛявонказаўпраўду:чужыхукліноцкімдварынебыло. Але яшчэ глыбокай ноччу ў яго вакно ледзь чутна пастукалі. Аканом стаў ля сцяны побач вакна і ціха запытаў:..
- Хтотам?
- Прастрэлены талер, пане Шарэвіч, пачуўся сцішаны шэпт, не бойцеся, я прашу дапамогі.
- Стань супраць вакна. Ты адзін?
- Адзін. Але мяне ніхто не павінен бачыць. Гляньце, вы мяне пазнаеце, малады голас прагучаў больш выразна.
Пан Лявон асцярожна глянуў з-за вушака. Чалавек раздзімаў распаленую губку, асвятляючы твар.
Кемлівы,-пахваліўШарэвічі,прыгледзеўшыся,здзіўлена прашаптаў:
- Ты "прастрэлены талер"? А як мне паверыць?
Той, відаць разгубіўся, бо адказаў не адразу:
- Успомніце, пад словам "талер" кружок з дзіркай намаляваны. Пусціце, Богам прашу, а то яшчэ вартаўнік заўважыць, альбо сабакі ўчуюць.
- Ідзі да задніх дзвярэй, толькі ціха.
Напамінак бадай што лішні, чалавек праслізнуў у прыадчыненыя дзверы, як кот. Пан Лявон хуценька правёў яго ў свой пакойчык.
- Сядай. Кажы, што цябе прывяло.
Пан Лявон трымаўся насцярожана і міжволі кідаў погляды ў бок вакна. Святла запальваць не спяшаўся, урэшце, прыхадня пазнаў і пакуль гэтага дастаткова.
- Я -Хмялеўскі, пане Шарэвіч. Багдан Хмялеўскі, сын Івана Хмялеўскага, пачаў начны госць...
Калі Багдан змоўк, пан Лявон не азываўся некалькі хвілін. Усведамляў? Думаў? Не верыў? Багдан губляўся ў здагадках, вагаўся, ці разумна зрабіў, звяртаючыся за дапамогай да аканома. Але не ведаў, што пачне, калі тут адмовяць. Нарэшце Шарэвіч крэкнуў, нібы данёс цяжкі мех да патрэбнага месца, і запытаўся:
- Ты мабыць есці хочаш?
Нечаканае, будзённае пытанне раптам усё праясніла. Амаль адразу ў душы Багдана аслабла нейкая напятая спружына, адступіла пачуццё адзіноты і небяспекі. Ён пракаўтнуў даўкі камяк у горле і сказаў, як паскардзіўся:
- Не, дзякуй, яшчэ не паспеў выгаладацца, толькі піць хочацца. Да студні падыйсці баяўся.
- Правільна рабіў. Вунь там збанок, напіся. Побач і корац берасцяны. Гэта мой, як кажуць, капрыз берасцяны ко-
рац, засмяяўся пан Лявон, з яго піць смачней. Ты тут пасядзі ціхенька, я зараз.
Неўзабаве пачуліся ціхія крокі і ў пакой услед за панам Лявонам зайшоў Алесь Лужэцкі.
- Знаёмцеся нанова, вашмосьці, усміхнуўся аканом. Спадзяюся, будзеце сябрамі. А зараз сядайце і слухайце, што зробім...
Пан Лявон каротка але дакладна давёў абодвум задачу і падагнаў:
- Завіхайцеся, хлопцы, а я сваёй часткай займуся. Адно памятайце: ціха!
Праз якую гадзіну двое юнакоў на адным кані пакінулі маёнтак і зніклі ў цемры, пакуль пан аканом вёў змястоўныя размовы з вартаўніком, як то ў звычаі старых, калі ім не спіцца. У лесе хлопцы разыйшліся кожны сваёю дарогаю...
Яшчэ не пачынала шарэць, калі моцны грукат у дзверы падняў карчмара Ёселя.
- Вой! Хто там будзіць бедных людзей?
- А каб ты так жыў! Жабрак знайшоўся! Вось не будзеш рухацца, то дальбог, бедным станеш! крыкнуў падарожны і грукнуў так, што шыбы дзвынгнулі.
Але Ёсель не саступаў.
- А вэй-вэй! Куды ж рухацца, калі на дварэ ноч, а ноччу ўсе добрыя людзі адпачываюць ад дзённых клопатаў. А як хто поначы, то гэта ўжо...цягнуў сваё карчмар, прыкідваючы на чым больш страты: пабітых шыбах ці задавальненні патрэбы гэтага нахрапа.
- Ты што квэкаеш, пархаты? Па твойму, шляхціц, змушаны стукацца ў тваю смярдзючую карчмунядобры чалавек? ЦІ мне разбіць шыбы ды вывалачы цябе за пэйсы на панадворак, каб павучыць бізуном, як належыць сустракаць госця рыцарскага стану? Глядзі, не пашкадую часу, хоць бы дзеля іншых!
Крык незадаволенага шляхціца мог абудзіць і продкаў нерастароплівага карчмара.
Які пан сярдзіты, які нецярплівы! Аж страх! Не разумев яснепан жартаў простата чалавека. Я ж толькі баюся, што мой сціплы заезд не для гэткага вяльможнага рыцара. Зараз, зараз адчыняю!
Паляскаўшы клямкамі ды засоўкамі, загрымеўшы цяжкім рыглем, Ёсель адчыніў дзверы і, пераступіўшы парог, схіліўся ў наклоне.
Прашу, міласцівы пане, зрабіце гонар!
- А мне непатрэбная твая карчма. Вынясі ежы на дарогу, ды кварту піва напачатку. I не скуголь, заплачу! малады шляхціц паходжваў каля каня, ляпаючы бізуном па халяве.
- Ужо робіцца, яснавяльможны, ужо робіцца, забалбатаў Ёсель, хаваючыся ў цемры сеняў.
Калі ён вынес торбу, коннік доўга прыладжваў яе за сядлом, пасля корпаўся ў машне, шукаючы патрэбнай манеты. Карчмар тым часам спрабаваў здагадацца, адкуль ды куды едзе тэты няўрымслівы шляхцюк, каб яму тое піва ды... Ці не пушчанскі тэта маладзец? Ды халера з ім, абы заплаціў ды ўжо ехаў сабе. Але той нешта не спяшаўся. Прыладзіўшы ўсё як трэба, раптам пляснуў каня па азадку і сказаў:
- Як бы мне каня памяняць? Я даплачу. Мой, бачыш здарожыўся, а справа мая пільная, дзяржаўная.
Ёсель ледзь не ўкленчыў у роспачы.
- Найяснейшы пане! Адкуль у беднага габрэя стаеннікі? Калі ёсць пара нейкіх авечак з грывамі і хвастом, то супраць ix панскі жарабец ну чыста венгерскай пароды!
- Як гэта ты ўтакой цемры згледзеў, што жарабец ды яшчэ венгерскай гадоўлі?
- А які, скажыце, можа быць конь у такога спраўнага ры­цара? строга запытаў Ёсель.
- Дык кажаш, няма? рыцар не праняўся высокай ацэнкай каня як І сваёй асобы.
- Няма! Няма! Аўраамам клянуся, каб найяснейшага пана пераканаць.
- Не трэба, злітаваўся падарожны. А вось на зваротным шляху праверу. Калі згледжу, што збрахаў, то вывучку дам.
- Заўсёды да панскіх паслуг! Заўсёды! запэўніў Ёсель, сярдзіта плюнуўшы, калі вандроўнік ужо не мог гэтага заўважыць.
А той пачлэпаў нетаропкаю хадою свайго "венгерскага" жарабца да наступнай па віленскім напрамку карчмы. Там усё адбылося падобным чынам з дадаткам, што дрэнна давядзецца Ёселю пры сустрэчы. Бо ў габрэйскай морды нават піва добрага не знайшлося, таму змушаны смагаю затрымлівацца пры выкананні ўрадавага даручэння, на чым і падарожны, і конь страцілі апошнія сілы. Крый Божа, беднага Мойшу пайсці сле­дам свайго неразумнага супляменніка. Ад неадкладнай рас­платы іх пакуль што ратуе недахоп часу, але пазней...
Тым не менш, і Мойша не пажадаў стаць уладальнікам венгерскага жарабца, бо лічыў, што праўдзе адпавядала толькі апошняе. Пасля няўдалых перамоў з Мойшам пільная ўрадавая справа абрыдла вершніку, як і яго выдатны конь. Ад'ехаўшы ў глухаваты лес за некалькі вёрст далей, рассядлаў стаенніка, пераапрануўся ў адзежу, што меў у торбах і, насыпаўшы туды зямлі, запхнуў усё знятае і разам з сядлом шпурнуў у невялікае азярцо. Не зірнуўшы на каня, які спакойна скубаўтраву, пайшоў прэч, унікаючы непатрэбных сустрэч.
* * *
Багдан драмаў, папалуднаваўшы, калі пачуўся стук дзятла: тройчы па тры. Асцярожна выглянуўшы ў расчыненыя дзверы, згледзеў брычку аканома.
- Як атабарыўся, лесавік? запытаўся пан Лявон, адказаўшы на радаснае прывітанне Багдана.
- Амаль як мядзведзь, ем ды ляжу, пажартаваў хлопец.
- Яна, бачыш не зусім развалілася, кіўнуў пан Лявон на старую леснічоўку, так што дажджом ці віхураю пад дрэ-
вам сядзець не будзеш. Да таго ж, месца лічыцца нячыстым, і людзі яго абмінаюць. Лухта, вядома, але нам з табою адпавядае. Толькі будзь пільны і сустрэч пазбягай. Тэты кавалак лесу наш, а далей каралеўскі, то там шмат лазяць, пароль далёка, усміхнуўся аканом.
Пан Лявон ніяк не мог вырашыць, ці варта наўпрост сказаць пра тое забойства, ці не чыніць хлопцу лішняй прыкрасці. Недзеў самым куточку душы заставалася няпэўнасць: а раптам сапраўды! Усё ж рашыўся высветліць.
- На нейкі час мы ix са следу збілі. Вы з Алесем як наўмысна і ростам, і паставай падобныя, ды і век, лічы аднолькавы. Бурскаму я таксама ў вушы ўводзіў, што да гарадоў якіх падаўся. Пасядзіш пакуль тут, а пазней прыкінем, куды табе падацца.
- А што Бурскі?-устрывожыўся Багдан.
- Ужо з ранку прыпёрся, грэбліва скрывіўся Шарэвіч. Уцекача шукаць. Я такому апошняга збіра не аддаў бы.
- А нічога не казаў, як там у Крушні?
Аканом заўважыў хваляванне Багдана і насцярожыўся:
- А што меўся казаць? Тым болей мне?
Пан Лявон бачыў, што хлопцу карціць пра нешта даведацца, але вагаецца, а можа і баіцца.
- Я, пане Шарэвіч, вельмі непакоюся. Не ведаю, ці выпадав пра гэта казаць, але таіцца перад вамі нядобра. Мне дапамаглі ўцячы. Сам яшчэ невядома, ці здолеў бы.
- Баішся, ці не адкрылі, хто табе паслрыяў? пан Лявон па ранейшаму не налягаў, каб пачуць штосьці дакладнейшае.
- Баюся, прызнаўся Багдан. Жанчына гэта, пані Адэля. Зацная жанчына, пане Шарэвіч, што б вам пра яе ні казалі, горача закончыўён.
У пана Лявона адлягло ад сэрца: і тое добра, што невінаваты хлопец.
- А я наконт яе самай лепшай думкі. змушана ўсміхнуўся аканом. Пра пачуцці яе да твайго бацькі ведаю ад яго самога.
Сам раіў канчаць з войнам! ды браць яе за жонку. Бачыш І не варта было таіцца.
Усмешка тая далася яму цяжка. Добра, што сядзелі побач, І Багдан не бачыў яго твару. Лепт пакуль устрымацца, хай хлопец крыху ачуняе, а то невядома на што наважыцца ў роспачы ды злосці.
- Ты адпачні як след. Нікуды не хадзі, мы сам! за ўсім прасочым. Так! табе мой загад. Ты з сумленнасці сваей за намі стаў, то і мы цябе не адступімся, будзь пэўны.
- Дзякуй вам, пане Шарэвіч.
- А яшчэ, ведаеш, дамовімся, каб ты мяне клікаў дзядзькам Лявонам. Так яно прыемней будзе. А я цябе, вашмосьць, пан Лявон ласкава ўзяў хлопца за плячук, Багданам зваць буду.
- За гонар палічу! -усклікнуў Багдан.
- То так і будзе! А зараз забяры, што там Алена наладавала, ды я паеду. Такія аб'езды ў маім звычаі, так што ніхто ўвагі не зверне.
Пры ўпамінанні імені Алены Багдану прыгадалася тая першая сустрэча на дарозе, ix сумесныя аб'езды палеткаў, размовы.
- Перадайце паненцы маё шанаванне і падзяку, сказаў Багдан, стараючыся прыхаваць сваё ўзрушэнне.
- Ды ўжо ж перадам, паабяцаў з усмешкай Шарэвіч. Ну, бывай!
- Шчаслівай дарогі, дзядзька Лявон!
ГРОШЫ, КРОУ I
Пара было падумаць, калі выпраўляцца да Варшавы. Эдвард Шахлач прынёс вестку, што Траян Храптовіч, кашталян, прапануе паслам ад павета далучыцца да ягонага картэжу ў Ваўкавыску. Гэта было б вельмі зручна: ахова належная ды І весялей у караване, шмат там будзе бывалых, адукаваных людзей.
Але ўсё астатняе на саміх палягае. Адзежу і бялізну, пасцель і посуд, ежу і пітво -усё гэта лепш было мець з сабою, чым разлічваць на волю выпадку і гасціннасць нечыіх двароў, альбо таго горш, прыдарожных заездаў ды корчмаў.
Жонка пана Савіча і Алена з бабкай бралі ў прыгатаваннях чынны ўдзел. 3 куфраў, шуфлядаў вымаліся даўно не ўжываныя рэчы, выбіваліся і выветрываліся ад тытунёвага і палыновага пылу ды паху, чысціліся, мыліся і прасаваліся, каб вярнуць да патрэбнага выгляду.
Пан Савіч адразу прапанаваў сваю карэту. Пан Лявон крыху засумняваўся, ці адпаведная будзе варшаўскаму краявіду старая ляндара, але пан Севярын рашуча стаў на баку суддзі.
- А вам што, французскіх краляў катаць?Ты жтолькі глянь! Будзеце ехаць, як у хаце.
Карэта, сапраўды, была ладных памераў. Карысталіся ёю мала, нават лак не парэпаўся, вядома, там, дзе быў пакладзены. Лічылася, што яна з-пад Ігуменя, вядомага простым але надземным стальмашным рамяством. Дзе б ні рабілі, але мод­на і шчыльна.
- Вось І я кажу, пане Севярыне, узрадаваўся суддзя падтрымцы, непагадзь не страшная, пыл у вочы не сыпле, І падрамаць можна, калі дарога добрая.
- Але ж гаргара! ня мог супакоіцца пан Лявон.
- Затое восі, глянь, жалезныя, паказвалі апаненты I колы, як у гарматы, хоць да Парыжа гані.
- Ну, каб гнаць, то да яе табун коней трэба, засмяяўся Шарэвіч.
Вялікіх пярэчанняў супраць дому на калёсах ён не меў, проста прывык да лёгкай брычкі.
- Затое майдану колькі хочаш бяры. I скрынак розных І кішэняў і на запятках куфар змесціцца, пераконваў сябра пан Севярын. Толькі гэтым і ехаць! рашуча сцвердзіў ён.
- Тады коней возьмем маіх, здаўся пан Лявон.
- Гэта я не супраць, ахвотна пагадзіўся суддзя, вашы, сапраўды, будуць лепшыя.
- Возьмем чацвярык, расшчодрыўся Шарэвіч.
- Чацвярык, вядома лепей, падтрымаў пан Севярын.
- Але фурмана вашага давайце, пане Савіч, бо мой з гэтаю фураю не ўправіцца. Аднаго стаеннага я вазьму, коней дагледзець, ды і дзеля аховы.
- Вось і добра, весела заключыў той, больш нам і не трэба. Не адны будзем ехаць, не кінуць, калі ў якой каляіне загрузнем.
На нарадах І клопатах, у спрэчках з жаночай тройцай сплылі дні. Настаў ранак, калі да ганка кліноцкага дому падалі вымытую толькі што брычку. Пан Лявон Шарэвіч, пасол Сойму Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, кіраваўся ў мястэчка, каб адтульразамздругімпаслом,панамСавічам, рушыцьда Варшавы. Моцныя запрэжныя коні былі адведзены напярэдадні ў двор суддзі, туды ж даставілі ўсё неабходнае ў да розе І на месцы, у Варшаве. Стась, якому выпала шчасце суправаджаць пана Лявона і пабачыць каралеўскую сталіцу, пахаджваў ва ўсім новым, з непрывычнай для яго шабляй, у бліскучых панавых ботах.
Самога пана Лявона ўжодаўно небачылітакім прыгожым і наватмаладым. У добра дапасаваным кунтушы, блакітным ат­ласным жупане, падперазаным аздобным поясам, з севярынавай шабляй-карабэляй у прыгожай, абцягнутай аксамітам похве пан Лявон ва ўсім бляску беларускага шляхецкага строю з хвац-
на падкручаным вусам выклікаў захапленне ўсіх насельнікаў маёнтка. Круглую шапку з мяккім султанам трымаў у руцэ.
Аніякі Радзівіл, абсыпаны дыяментамі, не выклікаў гэткіх шчырых віватаў дворні, якія выпалі на долю аканома Шарэвіча. Не спяшаючыся, пан Лявон абыйшоў старэйшых, развітаўся за руку і аддаў апошнія загады. Абняўся з дамоўнікамі, пакланіўся ўсім разам, сеў у брычку і ціхенька штурхануў фурмана. Брычка пакацілася вакол дзядзінца і скіравалася ў вароты. Вярба ад іх ужо даўно была адцягнута ў бок, хоць яшчэ не ўся папілавана і пашчапана.
"Якянытутбезмяне?"-падумаўпанЛявон,павярнуўшыся, памахаў шапкай. Стась махаў, стаўшы ў страмёнах. 3 дзядзінца даляталі неразборлівыя крыкі і, нібы крылы, трапяталі жаночыя хусцінкі.
"А з Багданам як?" пагляд пана Лявона ўпёрся ў зялёную сцяну лесу, нібы спрабуючы ўгледзець схаваную за ёю леснічоўку.
У апошняе наведванне пан Лявон рашыўся паведаміць пра смерць Адэлі Карпекі. Шчырае гора Рамана прагнала рэшткі сумненняў, затое ўзмацнелі падазрэнні, што падзеі падпарадкаваны нейкай злачыннай задуме.
- Я вам, дзядзька Лявон, тады не казаў, што пані Адэля за­брала ў Бурскага паперы і мне аддала.
- Якія паперы? не зразумеў пан Лявон.
- Маёмасныя, пра набыццё маёнткаў і іншыя. Але я іх яшчэ не прагледзеў, як трэба.
- А дзе ж тыя паперы зараз?
- Схаваў я іх. Можа дастаць?
- Пачакай. Схаваў надзейна? Не папсуюцца?
- Засмаліў, патлумачыў Багдан.
Шарэвіч зразумеў, што страта папер магла быць прычынай непакою Бурскага. Але ж толькі ў тым выпадку, калі там не ўсё ў парадку. Запісы ў кнігах і не так цяжка іх аднавіць.
- Разумна, пахваліў ён Багдана. Даставаць не трэба, але нікому не кажы, дзе яны. Так лепш. Прыеду з Сойма, выра-
шым, як з імі быць. Важный, мабыць, паперы, калі да забойства дапусціліся.
- Я, дзядзька Лявон, баюся, ці не абыйшліся так з бацькам гэтыя нелюдзі. Не мог ён прадаць Крушню, дзедзіну нашу.
- Будземспадзяваццаналепшае,-паспрабаваўсуцешыць пан Лявон. Зоймемся, як вярнуся. Можа там што напытаю. Ты, хлопча, сцеражыся. Не да пары тэты Сойм, халера!
- Нічога, не турбуйцеся за мяне, супакоіў Багдан. Ці та­кая бяда ў лесе летам пасядзець? Вы сябе аберагайце, шлях няблізкі, клапатлівы.Паненцы маё шанаванне.
Шарэвіч усміхнуўся, прыпамінаючы слаба прыхаваныя знак! ўвагі да ўсяго, што так ці іначай кранала імя Алены. Добрая была б пара, падумаў пан Лявон, і абавязак апякунскі выканаў бы як належыць. Вось пасаг, уздыхнуў ён у дум­ках, лічы, няма таго пасагу. "Але што гэта я, нібы ўжо ў сваты прыехаў?" перапыніў ён свае летуценні. "Спачатку во трэба Рэч Паспалітую замуж выправіць".
***
- Я вось бакі адбіваю, але думаю, што б то было, калі б караля адразу з цэлай гурмы выбіраць, сапраўды паціраючы бок, прамовіў пан Савіч.Пачакай? Ад якой гэта пары павяліся Канвакацыі?
Пан Лявон адарваўся ад аглядання праплываўшых міма карэты нечыіх палеткаў.
- Няблага дагледжаны, пахваліў невядомага гаспадара. Канвакацыі пытаеш? Ды ад сёняшняга ужо сто год з гакам. Як памёр Жыгімонт-Аўгуст, першы студзеньскі Сойм 1573 года назвал! Канвакацыйным. Тады ж ухвалілі, што інтэррэксам будзе навечна архібіскуп гнезненскі.
- Бач ты, кніжнік, засмяяўся пан Савіч. I калі паспяваеш!
Памаўчаў, таксама зірнуў у вакно, але ўдзел у Сойме займаў мацней.
- Валтузня канешне, але лепш папярэдне ўзгодніць, каго дапусціць да элекцыі, а каму скласці падзяку за турботы і нашы прабачэнні.
- Безумоўна лепш. Пры змене караля, лёгка да спакусы ўсталяваць absolutum dominium. Вось захаванне сверкай улады прымаса таксама гэтаму запабягае. Адсюль і прывілей ягоны абяшчаць электа каралём і каранаваць яго.
- Наконт прымаса, то нешта прыгадваецца з соймікавых размоваў, сарамліва прызнаўся пан Савіч.
- Не думаю, што ты такі слабы на памяць, літасціва адзначыў пан Лявон. -Хоць шматхто думае, штотак ад Гедыміна павялося, а то І раней.
Абодва засмяяліся і зноў утаропіліся ў агляданне мінаных ваколіц.
Сойм, які пачаўся 29 жніўня 1696 года, гарачымі дыскусіямі між так званымі незадаволенымі і рэгалістамі, прыхільнікамі каралеўскага двара і ўлады наогул. Максім Савіч і Лявон Шарэвіч, адвыклыя ад гарадзкой сумятні і вялікіх палітычных вэрхалаў, дзівіліся, як гэта маршалак і яго памочнікі
даюць рады кіраваць сходам. Усё ж гэта не соймік, вунь якое панства з'ехалася!
Як шмат хто з паслоў, не маючы дакладнай арыентацыі, абодва паціху радаваліся, што не мусяць выяўляць свае бачанне падзей. На пачатку незадаволеныя абвінавацілі прымаса Радзеёўскага, што, сядаючы пад балдахінам, ён узурпуе манаршыя прывілеі.
- Паны-браты, шаноўная Ізба і яснавяльможныя сенатары! патэтычна выдзіраўся шляхцючок, як сказаў бы пан Жаба, не з горшых. Ці ж не дзеля таго сабраліся мы, каб разважыць, каго дапусціць да канкурэнцыі за гэта ганаровае месца!
Ён выкінуў руку ў напрамку прымаса. Мімаволі ўсе зірнулі на інтэррэкса. Прымас, чалавек амбітны, спрактыкаваны палітык і выдатны прамоўца не спяшаўся замінаць крыкунам.
- Мы сабраліся разважыць, крычаў на ўсю залу пасол, аж месца ўжо занятае!
- Можна падумаць, што яму там сесці належала, пахіліўся пан Лявон да Савіча.
А вокал гарлалі аднадумцы-незадаволеныя.
- А якім то правам? заходзіліся крыкам з лаваў насупраць.
- На тое ж і інтэррэкс, каб займаць месца манарха! напружвалі горла іх апанэнты, рэгалісты. Гэта ж знак, што безуладдзя ў Рэчы Паспалітай няма!
Аднадумства выключалася ўжо з тае прычыны, што за кожным з тузіна прэтэндэнтаў на карону нехта стаяў. У змаганне шматлікіх груповак дзейсна ўключылася каралева-удава. А тым часам паслы ўсіх перадканвакацыйных соймікаў мелі інструкцыі з патрабаваннем, каб сям'я Яна Трэцяга, адпаведна звычаю, пакінула сталіцу, а шмат хто меў наказ сарваць Сойм, калі гэта не будзе выканана. Не дзіва, што ўвечары першага дня дэлегацыя паслоў з'явілася да прымаса з пытанием: ён за вольнасці стаіць, ці за каралеву. Так выглядае, што каралева спрабуе падмяніць вольную элекцыю ледзь не прызначэннем
некага з сыноў Яна Сабескага. А гэта, пане-браце, як ні хітруй, нагадвае спадчынную манархію!
Каралева, сапраўды, раптоўна забылася на спрэчкі са старэйшым сынам Якубам і кінулася ў змаганне за трон на яго карысць. Парушыць звычай было тым лягчэй, што прымас Радзеёўскі, сапраўды, яе падтрымліваў. Каб набыць яго прыхільнасць, каралева не шкадавала сродкаў, а супрацьзалатых аргументаў прымас ніколі не могустаяць. На баку каралевы былі вялікі гетман каронны СтаніслаўЯбланоўскі, куяўскі біскуп Станіслаў Домбскі, другая асоба ў касцельнай іерархіі, шэраг уплывовых урадоўцаў і сенатараў. Групоўка каралевы расла з дня на дзень. Калі 7 верасня плоцкі падкаморы Павел Мастоўскі распачаў наступ, грубымі выразамі патрабуючы выдалення ка­ралевы з Варшавы, гучныя пратэсты рэгалістаў змусілі пасла змоўкнуць, не скончыўшы.
Але і супрацьлеглы бок не драмаў. Як толькі ўгаманіліся з балдахінам, узяліся за каралеву.
Вялікі гетман Казімір Сапега прыбыў на Сойм з княскай, калі не каралеўскай пышнасцю. Пры пасярэдніцтве папскага нунцыя даўся пагадзіць з Берастоўскім, затым з Радзівіламі, супраць якіх другі год вёў фактычную вайну, і рашуча кінуў ў соймавыя змаганні немалыя сілы.
Сапежанскія падбухторшчыкі шчыравалі між павятоеых абраннікаў Княства, адданыя Сапегам паслы прамаўлялі старанна падрыхтаваныя гарачыя прамовы. Абяцанні, дадзеныя каралеве Бенядыктам Сапегам, былі забытыя. Зараз, у выпрабаванні, Сапегі выступілі супраць Марыі-Казімеры, у сукурс інтарэсам Францыі.
На паседжанні 9 верасня п'янаму паслу з Галічыны ўдалося лрачытаць сваю інструкцыю "аб рэлегацыі карале­вы з Варшавы." Крык усчаўся ўсеагульны. Лямантавалі тыя, хто за гэта і хто супраць. Жарсці і сваркі разгараліся такія, што пазнанскі біскуп прынёс крапідла, каб свянцонай вадой суцішыць паноў-братоў. Так-сяк пачалі ўгамоньвацца, калі рэферэндар Станіслаў Шчука, здольны прамоўца і дасведчаны
ўрадовец, завалодаў увагай Сойму. Ад пачатку прамовы стала ясна, што і рэферэндар, набліжаны да каралеўскага двара і не абыйдзены яго дабрадзействамі, нетолькі нападае на каралеву, але стаіць супраць усяго каралеўскага дому.
Незадаволеныя пагражалі, што не дазволяць працягнуць сесіі, калі каралева не ад'едзе са сталіцы, а 12 верасня сплываў час двухтыднёвых Канвакацый. Шмат хто з паслоў ужо схіляўся адкінуць словы і пераканаць апанентаў больш дзейснымі сродкамі.
Любамірскія з Сапегамі старанна падагравалі такія настроі.
Каралева не саступала. Прымас Радзеёўскі, спрабуючы яе бараніць, віўся ўюном, адбіваўся ад папрокаў сенатараў, пераконваў, пагражаў, угаворваў. У выніку Сойм ні на крон не наблізіўся да галоўнага: дэбатаў над кандыдатурамі.
Урэшце зацятасць каралевы абрыдла ўсім. Нават пры­мас пачаў угаворваць упартую. Баючыся, што гэта дрэнна скончыцца, удава Яна Сабескага міласціва паведаміла: яна пакіне Варшаву, але не па прымусу, а па сваёй добрай волі.
Пыхлівая францужанка ад'ехала зусім недалёка. У паблізкіх Бялянах пасялілася ў кляштары камедулаў і занялася ўжо не столькі справамі элекцыі, колькі пометай незгаворліваму Сойму. Найлягчэйшы на гэта спосаб зрыў. А ці будзе ад гэтага Рэчы Паспалітай карысць ці шкода, пра гэта няхай баліць галава ў самой Рэчы Паспалітай. Сітуацыя ў Сойме складвалася не найлепей. Канвакацыйны Сойм лічыцца надзвычайным і адведзеныя на яго законам два тыдні, ужо скончыліся з марнымі вынікамі. Прадоўжыць сесіі можна толькі пры аднадушнай згодзе паслоў. 27 верасня пасол з чарнігаўшчыны Лукаш Гарадэнскі склаў пратэст, пакінуў паседжанне і Сойм быў сарваны. Паслы ў роспачы кінуліся шукаць-лавіць зрывача, але той прапаў, развеяўся, як дым. Адны вінавацілі каралеву, іншыя незадаволеных.
Дэбаты дэбатамі, ды найважней усяго належала прызначыць дату элекцыйнага Сойму. Была яшчэ адна неадклад-
ная справа: якраз перад Соймам кароннае войска завязала ў Самбожы канфедэрацыю і яе маршалак Багуслаў Бараноўскі пагражаў бунтам у выпадку невыканання яго патрабаванняў, што галоўным чынамтычыліся невыплаты належнасці. Войска, заняўшыся рабункам навакольнай тэрыторыі, асабліва паношылася ва ўладаннях Марыі-Казімеры і Якуба Сабескага. Але гэта не замінала незадаволеным абвінавачваць Сабескіх у інспіраванні канфедэрацыі і падбухторванні войска, каб перашкодзіць вольнай элекцыі. Прыхільнікі каралевы сваім парадкам вінавацілі Патоцкіх і Любамірскіх, бо маршалкам канфедэрацыі невыпадкова абралі таварыша гусарскай харугвы пана Любамірскага.
Кожная канфедэрацыя пагроза спакою краіны. Канфедэрацыя войска небяспека ўдвая, утрая большая. Натуральна, адкладваць тэту справу на потым было нельга. Таму І з гэтай прычыны Сойм трэба было абавязкова ратаваць. Урэшце паслы пачулі кароткую, але вымоўную рэляцыю пра Лукаша Гарадэнскага.
- Нічога не скажаш, вашмосьці! узмахваючы магеркай над успацелым чубам, тлумачыў адзін з тых, каму старанныя пошукі прынеслі сумніўную радасць пераканацца, што пасол Гарадэнскі жывы і здаровы. -Чалавек няблага зарабіў. Спачатку Яе вялікасць Каралева ахвяравала яму шэсцьсот чырвоных зло­тых, каб сарваў Сойм. Затым мы, грэшныя, сабралі гэтулькі ж, каб ён у гэтым прызнаўся. Калі для Міласцівай Пані гэта драбяза, то для нас кошт.
- Дык можа варта было апярэдзіць таго Лукаша? выгукнулі з залы.
- А дзе ж ты быў са сваёй парадай, вашмосьць, калі ведаў, які грош капне? азваўся выведнік. Ці можа сам спадзяваўся ды прамарудзіў?
Перачакаўшы рогат і шум, пасол працягваў:
- Дзякуючы нашым шасці сотням, можам засведчыць публічнае прызнанне пасла Гарадэнскага ў атрыманні хабару. Так што, шаноўны пане маршалку і вы, вашмосьці, маеце фар-
мальна складзенае признание, як да таго пратэсту дайшло. Вашмосьцям вырашаць, што далей.
Адпушчаны маршалкам пасол пайшоў на свае месца. Прагучалі першыя крыкі:
- Прадоўжыць Сойм, і ўсё тут!
Асабліва стараліся Любамірскія са сваімі кліентамі. Сабраўшы вакол сябе значную колькасць паслоў і схаўрусаваўшыся з Сапегамі, спадзяваліся завязаць канфедэрацыю, каб канчаткова адсунуць каралеўскі дом ад трону.
Але амаль адначасна пракаціліся воклічы фанатичных вызнаўцаў права liberum veto:
- Але ж пратэст не адкліканы! Сойм будзе неправамоцны!
Сенатары перашэптваліся між сабою, маршалам раіўся з примасам. Гул, як у вуллі, перабіваўся раз-пораз усплёскамі гучнай спрэчкі між пасламі.
Па пэўным часе маршалак вырашыў, што першае полы­мя апала, і ўзняў жазло, заклікаючы да цішыні і ўвагі. Выклаў праўную сітуацыю, якая большасці паслоў была зразумелаю, напомніў, што раз'ехацца зараз, не вырашыўшы аніводнай задачи было б, калі не здрадай Рэчы Паспалітай, то страшэннай лёгкадумнасцю, спасылаючыся на падобныя выпадкі ў мінулым, прапанаваў засяродзіцца на тых справах, якія можна абмеркаваць. А тым часам, можа ўдасца нешта ўчыніць з тым пратэстам. Падрыхтаваўшы такім чынам паслоў, маршалак даў слова інтэррэксу.
Прымас Радзеёўскі выказаў горкае шкадаванне з при­чины неразважнасці аднаго з паслоў. Пра неразважнасць каралевы паслы павінны былі здагадацца самі. Затым архібіскуп перайшоў да сутнасці справы.
- Я мяркую, Шаноўнае Кола, што ў нас ёсць адпаведнае выпадку выйсце: яно ў абвяшчэнні нашага Сойму канфедэрацыяй.
Па залі хваляй пракаціліся ціхія пакуль што воклічы нязгоды і ўхвалення. Немагчыма было вызначыць, якіх больш. Прымас пакорліва счакаўхвіліну-другую і далей пераконваў:
- Ужо не аднойчы на сойміках і Соймах так рабілася. Асабліва, калі над тэрыторыяй ці надусёй дзяржавай навісала пагроза. А хіба зараз не так? Мы ўсе шануем права залатой вольнасці, але ж усе мы ведаем, што бываюць такія часіны ў жыцці нашым, калі нельга рызыкаваць лёсам нашых народаў. Нельга, каб гэты лёс стаў цацкай для неразважнага, а іншым раз­ам пакрыўджанага на ўвесь светчалавека. Зараз маем такі час. Маем і цалкам адчувальную пагрозу з боку сканфедэраванага войска. Гэта шчасце, што яго не падтрымала Вялікае Княства. Пагроза ўзрасце, калі перыяд безкаралеўя зацягнецца.
Цішыня паказвала, што большасць паслоў паддаецца ўгаворам прымаса. Чаго гэта будзе варта, калі дома на рэляцыйным сойміку давядзецца паведаміць, як паслы ўсталі ды раз'ехаліся, не прыняўшы аніякіх ухвалаў. Добра, калі паныбраты толькі палаюць ды паплююцца, а могуць жа і лупцоўку даць. Прымас адчуў настрой і прыкідваў, якімі довадамі пераканаць завадатараў шляхоцкай грамады.
- Шаноўнае рыцарства! Ужо сёння вы падзелены на фракцыі асобных прэтэндэнтаў на трон. Небяспечны стан павінен як мага хутчэй скончыцца. Дасягнуць гэтага нельга, не прызначыўшы даты элекцыйнага Сойму. У іншым выпадку раздзяленне думак можа паглыбляцца, не знаходзячы выйсця, і прывядзе да бязглуздага змагання без надзеі на разумны вынік. Вось таму я прапаную сканфедэраванне Сойму і вырашэнне важнейшых спраў без рызыкі, што гэтаму перашкодзяць чарговыя шэсць соцень злотых.
Высокія ўрадоўцы, кашталяны, старосты ды ваяводы лепш за простых паслоў разумел! слушнасць слоў прымаса. Але шмат у каго з іх прыватныя мэты не мелі нічога агульнага з інтарэсамі і дабром дзяржавы. На бясспрэчныя довады прыма­са ўіх лёгка знаходзіліся пярэчанні, таксама пераканаўчыя.
- Яго правялебнасць прымас выклаў нам думкі на карысць канфедэрацыі. Але ці так гэта добра, як яго вялебнасці здаецца? загаварыў малады, невысок!, дробны делам пасол.
Смуглявы, як на паляка, твар з доўгім носам і вузкімі сціснутымі вуснамі нёс выраз упэўненасці ў сваёй значнасці. Злёгку раскосыя вочы кідалі кароткія патрабавальнапраніклівыя позіркі.
- Патоцкі, галіцкі староста. Ганарлівы пан! патлумачыў нехта ззаду Шарэвіча.
Па справах кароннага войска дыскусію натуральным чынам павялі паслы Кароны.
Юзаф Патоцкі, хоць і меў дваццаць тры гады, цаніў сваё слова высока, бо не пачаў гаварыць, пакуль не ўсталявалася прыймальная на яго погляд цішыня.
- Згодзен, сканфедэраваны Сойм нельга сарваць, працягваў ён. Сапраўды, ён зможа прымаць ухвалы большасцю, а не абавязковым аднагалоссем. Але ж гэта тычыцца не толькі слушных прапаноў, але і тых, якія могуць быць навязаны праз ціск на паслоў з боку тых, хто пакіруе такім Соймам. Сёння, зрабіўшы крок ад правоў, асвечаных як зако­нам так і звычаем, мы рызыкуем заўтра стаць цацкай у руках такой невялікай, але маючай уплывы групоўкі. Дзе ж будзе нязмушаная воля большасці, яе неаспрэчнае права вырашаць дзяржаўнай вагі справы? Сойм Рэчы Паспалітай, а тым болей Сойм Канвакацыйны, не павятовы соймік, каб ісці на такую рызыку, тым болей, калі ён ужо сарваны.
Дэмагогія Патоцкага не ўсіх магла збіць з тропу, бо не на­давала аніякога ўцямнага шляху, але ўражлівыя на свае пра­вы паслы, маглі не падтрымаць адзіна разумную прапанову прымаса.
- Дык што, і пра войска не будзем вырашаць? выгукнуў бэлскі ваявода Сеняўскі.-Атак пакінуць-хіба не рызыка? Калі яснепана слухаць, то мы па войску ні на крок не зрушымся.
Самавіты, вайсковай паставы Адам Сеняўскі быў з тых, з кім нельга не лічыцца. Неаднораз выказаў схільнасць да вай-
сковай справы, шмат часу бавіў між харугваў, у жаўнераў меў цалкам заслужаны послух.
- Не, войскам абавязкова трэба заняцца! усклікнуў Патоцкі, абвяргаючы логіку сваіх папярэдніх довадаў.
Маршалак неадкладна скарыстаў прамашку, каб вярнуць думкі паслоў у рэчышча першасных задач:
- Тоякжа гэта зрабіцьпаміма Сойму?-гучна, кабусе пачулі, запытаў ён ці то абодвух дыспутантаў, ці ўсіх прысутных.
Прымас яму ў падтрымку пачаў ізноў пераконваць у неабходнасці сканфедэраваць Сойм, узнімаючы толькі тыя пытанні, што будуць для ўсіх прыймальныя. На тым пагадзіліся.
- Ого! ціха сказаў Максім Савіч суседу. Гэта табе не наш соймік. Бедны быў бы тут наш Сцяпан Тур, а пан Жаба і не квэкнуў.
- А я думаю, наш маршалак і тут знайшоў бы адпаведны тон.Усёжчалавекасвечаныі Вільняй падгадаваны. Ну а паніван меў бы тут шмат нагод пакрыўдзіцца, засмяяўся Шарэвіч.
- Можа і так. О! Здаецца, рушылі далей.
Такім парадкам, не зважаючы на пратэст, паслы здолелі прыняць шэраг важных ухвалаў. Найперш выключылі з ліку прэтэндэнтаў на трон "Пяста", гэта значыць паляка. Усе разумелі пра каго мова: іншых палякаў апроч Сабескіх між прэтэндэнтаў не прадбачылася. Выбрык Лукаша Гарадэнскага вельмі паспрыяў адзінадушнасці ў гэтай справе. Каралева, ізноў вярнуўшыся ў Варшаву, канчаткова зруйнавала ўсе надзеі на трон для свайго сына.
Вырашылі ўзмацніць ахову межаў, а элекцыйны Сойм пачаць 15 травеня 1697 года. Іншых абавязуючых пастаноў сарваны Сойм прыняць не меў права.
Пра Самбожскую канфедэрацыю войска дыскутавалі асобна. Яна непакоіла нетолькі каронных, але і паслоў Княства. Было небяспечнай традыцыяй, што канфедэрацыя аднаго на­роду неадкладна шукала падтрымкі і паразумення ў шляхты другога народу Рэчы Паспалітай, бо з выплатай жолду ў Вялікім Княстве было не лепш. Не паўнейшым быў і дзяржаўны скарб.
Станам войска Княства цікавіліся і давераныя асобы прэтэндэнтаў. Абраны манарх абавязкова атрымае ад пераможаных канкурэнтаў хоць і невялікую, але здольную на збройны супраціў апазіцыю. У такім выпадку зусім непрыймальна, каб войска падпала пад самакіраванне, не слухаючы ані гетманаў, ані інтэррэкса, ані Сойму. Не тое што ўціхамірыць бунтаўнікоў, а нават размаўляць з імі было нялёгкай і нават небяспечнай спра­вам. Таму здзіўленыя паслы ахвотна ўхвалілі жаданне Адама Сеняўскага заняцца перамовамі з канфедэратамі.
Блізіўся восеньскі сплыў, і Сеняўскім, а тым больш Любамірскім, адкуль паходзіла жонка Адама, трэба будзе сплавіць да Гданьска тысячы лаштаў збожжа ды іншых тавараў з усяе Польшчы і значнай часткі Украіны. Маюць дзеля гэтага безліч суднаў і прычалаў, не стае тол ькі спакою над Санам, Бугам і Віслаю. Не дзіўна, што спецыяльна абраныя Гданьскам дэлегаты далучыліся да перамоў з канфедэратамі. Партовы горад шмат цярпеў ад "сваіх" навакольных канфедэрацый і разумеў, як перашкаджае дастаўкам збожжа самбожскае таварыства.
Непакоіліся станам войска і гетманы, даверыўшы перамовы Юзафу Патоцкаму. Ужо восенню 1696 года разам з паплечнікамі ён спрабаваў вярнуць збунтаваныя харугвы ў рамкі статутаў. Сеняўскі меў больш шчасця. Не падмануў даверу Сойма, хоць патраціў шматчасу, нават уласных сродкаў, каб дапяць свайго. Дзе абяцанкамі, дзе ўгаворамі, дзе грашамі, а дзе і гучнай жаўнерскай вячэрай паступова знаходзіў разумен­ие як у простых жаўнераў так і ў верхаводаў канфедэрацыі. Ужыў бэлскі староста і пагрозлівых, хоць і прыхаваных сродкаў. Даў зразумець, што не дзеля забавы сцягваюцца ў наваколле адданыя гетману Ябланоўскаму рэгімэнты войска.
Паступова сітуацыя выспела да таго, што ў травені 1697 года пад Львовам Багуслаў Бараноўскі звычаем тых часоў прыпаў да каленяў вялікага гетмана, са слязьмі просячы прабачэння і міласэрнасці. У самы час, каб элекцыйны Сойм не меў за спіною небяспечнай пагрозы.
Але галоўнага Канвакацыйны Сойм не выканаў: не адбыліся дэбаты над кандыдатурамі прэтэндэнтаў. У выніку
не вызначыліся сімпатыі многіх паслоў, не прагучала выразна і бясспрэчна імя фаварыта. Найболыв прыхільнікаў нібыта меў француз, але гэта не было належным чынам разгалошана і заяўлена, не было падкрэслена ў ватаванні сесій, ва ўхвалах, таму не кансалідавала асобныя групоўкі прафранцузскай арыентацыі, супрацьлегламу боку было лягчэй уплываць на слабейшых, раскалваць і перацягваць на свае пазіцыі. Сойм не даў падстаў сцвярджаць з абсалютнай пэўнасцю аб паўсюднай, шырокай ладтрымцы князя Канці.
Шарэвіч і Савіч вярталіся дадому незадаволеныя. Абмяркоўвалі пачутае і бачанае, укладалі сваю будучую справаздачу панам-братам і гаравалі, што яна будзе такой неакрэсленай, што гэта будзе не справаздача пра ўхвалы Сойму, а пераказ уражанняў. Ці не адаб'ецца гэта на блізкай элекцыі?
♦ * *
Васіль Яцута не верыў, што Багдан будзе шукаць схованку ў горадзе. Такі пан падсудак ды Чыж гэты нягеглы маглі паддацца на падман, але цівун, які і сам хаваўся б у лесе, перакладваў такое меркаванне і на Багдана. Як прапойцу да карчмы, прага пометы цягнула Васіля да Клінка. Кружляючы па наваколлю, ён штодня набліжаўся да ўзлеску і назіраў, што там дзеецца. А тут яшчэ раз-пораз далятала, што Васіль, нібы які пан, лайдачыць сабе, калі іншыя працуюць. Не квэкалі б такога, каб заставаўся цівуном.
У а дзін зтакіх дзён Васіл ь згл едзеў, як АлесьЛужэцкі паехаў у лес на брычцы. Дзіўна! Усе ў наваколлі ведалі, што Алеся з сядла на козлы можна было загнаць хіба бізуном. Схаваўшыся ў гушчар, Васіль прапусціў брычку і назіркам рушыў услед.
Цікава, што ў іх за гульня такая? падумаў цівун.
Ён меў даволі спрыту, каб, не здрадзіўшыся, стаць пятым уладальнікам таямніцы. Пазбягаючы выпадковага сутыкнення з кім-кольвек, Васіль нетаропка скіраваўся дадому. Як пакарыстацца сваім здабыткам? Запатрабаваць нешта за датрыманне таямніцы? Але што ў гэтыхтрох возьмеш. Чмыхне пташак і "бы-
вай" не скажа. Каб хоць Лявон Шарэвіч быў. Ды і то, пры чым ён да Багдана, каб траціцца? Хоць без Шарэвіча тут напэўна не абыйшлося: Багдан паголены, апрануты чыста і не галодны відаць. Алесь, не ўпершыню, мабыць, нешта прывозіць.
- Калі што і мецьмем з гэтага, то ад пана, вырашыў Васіль, падыходзячы да Крушні. Тым, што Багдан сцягнуў, сам наўрад ці змагу пакарыстацца. Хутчэй стану дзічынай, а то і ахвярай. Каб пана прыціснуць, самому трэба быць панам. А калі ізноў цівуном стану, сваё, належнае сам вярну. Не папушчу ім таго скубання!
Пан Бурскі з падсудкам якраз размаўлялі пра Багдана, заканчваючы палудназаць.
- Чалавек не іголка, зусім не знікне, прамовіў пан Пуцята.
- Ну, нямала і пазнікала, Бурскі памаўчаў шматзначна. Праўда паперы ў падобных выпадках трапляюць у іншыя рукі.
- У любых руках паперамі ёсць сэнс шантажаваць тут, у павеце. Ані Вільні, ані тым болей Варшаве не ў галаве павятовыя спрэчкі. Там ёсць важнейшы клопат, заўважыў Пуцята.
- Гэта праўда, пагадзіўся Бурскі. Выглядае, што безкаралеўе можа зацягнуцца. А калі ўзнікнуць нейкія канфедэрацыі, то яшчэ лепш. Асабліва калі не ў Княстве.
- Перакінецца, пане Сымоне, упэўнена сказаў падсудак. Трэба сачыць, каб не памыліцца за кім стаць.
- Я згодны, сачыцьтрэба. Але не спяшацца на нейкі бок.
Сама па сабе палітыка Бурскага не вабіла. Не бачыў ён там сваёй сцежкі, а крочыць па нейчаму следу, то ці знойдзеш што вартае? Пакарыстацца ўплывам, атрымаць заступніцтва, дзейнічаць, каб ты іх выкарыстаў, а не яны цябе, вось яго дзялянка.
- Цікава, куды пойдуць Сапегі? Асабліва, калі пароль падтрымае тых, хто баламуціць супраць Сапегаў. Усё ж такі гэта не апошнія рады: Агінскія, Храптовічы, іншыя з імі.
- Мяркуеце лепш трымацца Сапегаў? запытаў Бурскі.
- Не будзе ў тым памылкі, але яны грэбуюць малымі сіламі. 3 іншага боку зірнуўшы, хто абароніць прыхільнікаў
Сапегаў, калі дробная шляхта ды сярэдняя кінецца ў якую канфедэрацыю супраць іх?
- Праўду кажаце, пане Касьян. У Вільні, Гародні яшчэ дапускаю, а ў такім вось павеце, пакуль тая выручка, пасякуць і з дымам пусцяць, хмыкнуў Бурскі. Дарэчы, дзе ў такім раскладзе апынецца наш Багдан!
Падсудак заклапочана пачухаў патыліцу, спадылба пазіраючы на кампаньёна. Даваў зразумець, як цяжка вызначыць месца іх маладога і рашучага ворага.
Загадка,-прамовіўён.-Маладыялёгкаідуцьзавоклічам свабоды. Можа з'явіцца са штандарам канфедэрацыі ў адной руцэ, а з нашымі паперамі ў другой. I аблупіць нас як змагар і пераможца.
Размова ішла жарцікамі, але абодва дапускалі мажл івасць менавіта такога павароту падзей.
- Ео ipso, тым самым, узняў палец Пуцята, нам дыктуецца спалучэнне шляхоў. Recta via, гэта значыць простай дарогай апынуцца ў той верагоднай канфедэрацыі, адначасна, per fus et nefas, усімі праўдамі і няпраўдамі, шукаць прыхільнасці су­пра цьлеглага боку.
Бурскі нават не раззлаваўся залаціну. Рагатнуў,узнімаючы келіх:
- Маючы на ўвазе найперш наш уласны інтэрас!
Пуцята падтрымаў тост сустрэчным рухам.
Калі паны па абедзе развіталіся, служка ціха наблізіўся і шапнуў, што Васіль, цівун, вел ьмі просіць хвілінку размовы з па­нам. Бурскі сам выйшаў да Васіля. Разумеў, што нешта пільнае дало таму смеласць патурбаваць пана ў такі час.
- Дык што ў цябе? запытаў, выслухаўшы васілёва прывітанне і перапросіны.
- Я знайшоў Багдана, пане! у цыганскіх вачах цівуна гарэла прытоенае ўсведамленнетрыумфу.
- Дзе ён?! выгукнуў Бурскі і спахапіўся.
Махнуў Васілю ісці за ім. Васіль старанна прычыніў дззеры і наблізіўся да стала, за якім прысеў пан.
Каліцівунскончыўапавяданне,Бурскідоўгамаўчаў. Васіль цярпліва чакаў загадаў. Разумеў, што пан разважае, як лепш парадзіць у новым становішчы. Бурскі сапраўды прыкідваў як лепш дзейнічаць, патаемна ці з розгаласам. Розгалас даваў пэўны выигрыш, але каб не тое здарэнне з ахмістрыняй. Што рабіць з яе забойцам, нібы забойцам? Загіне пры затрыманні ці будзе перададзены належным уладам? У такім выпадку і ахмістрыня павінна знікнуць, на што тэты мямля Касьян не згодны. Спадзявацца на яго маўчанне, калі зрабіць насуперак яго меркаванню, было б рызыкоўна. Трэба браць хлапца жывым, непабітым. А што на кліноцкім абшары то не бяда. Ловім забойцу, гэта адно, а другое, слова я даваў Шарэвічу, а не, зжалься Божа, рэзідэнту нейкаму, які за яго застаўся.
- Малайчына, Васіль! Пакліч Макара і чакайце мяне тут, загадаў Бурскі.
* * *
Алена перакладвала нешта ў сваім шыцці, калі з двара трывожна паклікалі:
- Паненка, паненка, ідзіце сюды, калі ласка!
- Што зноў здарылася?
3 ад’ездам пана Лявона раптам высветлілася, які ён незаменны. Штораз то Алену, то Алеся, не кажучы пра пана Рагозу, клікалі па справах, якія пры аканому нібыта і не ўзнікалі. Ля ганка жанчына выцірала фартухом твар ушчэнт захаканага хлопца.
- Паненка!... Я з вёскН... Там гэтыя... з Крушні! Да нас едуць! хлопец глытаў словы, захлынаючыся паветрам.
- Супакойся крыху, адсапніся, спыніла яго Алена, памаўчы хвіліначку. Напіся вось, паказала на кубак, принесе­ны здагадлівай жанчынай.
Усе кліноцкія насельнікі яшчэ не забыліся пра наезд і жылі ў чаканні магчымай пометы "ваўкоў" і іх злога правады-
ра. Перадыхнуўшы i напіўшыся, хлопец загаварыў больш-менш выразна.
- Я, паненка, у вёсцы быў, у хроснай. Якраз гайдукі гэтыя, крушнянскія пад'ехалі. Коней паілі, то я іх падслухаў. Яны да нас выбіраліся, але лесам, укругаля, каб патаемна. Мы, кажуць, пакажам ім склеп.
- Дык яны паехалі? запытала Алена.
- Не ведаю. Але яны неяк не спяшаліся. А я адразу сюды напрасткі цераз поле. А колькі ix?
Хлапчына ўжо крыху адсопся і апавядаў з сэнсам І без спеху.
- Можа з дзесятак, хлопец растапырыў пальцы, усе са зброяй. Усё казалі: цівун тое, цівун гэта. Перапытвалі адзін аднаго ці далёка да леснічоўкі.
-Да леснічоўкі?! жахнулася Алена. "Божа! Там жа Багдан!"-апякла хваля страху.
- Які ты малайчына, Васілёк! абхапіла хлапчука за плечы. Бяжы да пана Алеся! Усё яму раскажы, а я паляцела!
- Куды ж вы, паненка? ускрыкнула жанчына.
- Я ў лес, некалі марудзіць! крыкнула Алена І пабегла да стайні.
Там адпачываў адзіны асядланы конь, відаць пасля палявога аб'езду. Як хлапчук, узляцела ў сядло і пагнала да лесу. Не шкадуючы, гнала каня, хоць змораная жывёліна не аднавіла свае сілы. Апанаваная трывогай за Багдана дзяўчына не зважала ні на што, апроч нізкіх галін над дарогай, ды глыбейшых выбоін.Таму не пачула анітупату другога каня ззаду, ані посвісту аркана, што захліснуўся вакол яе плячэй. Кідала дасведчаная рука, таму Алену не выбілі з сядла, а паступова скараціўшы адлегласць, прымусілі спыніцца.
- Папалася, ластаўка! зарагатаў вершнік. Алена пазнала Васіля Яцуту. Бачыш, не толькі ваш конюх валодае арканам.
- Мярзотнік! кінула Алена. Калі нешта ўмееш, апоч скубання курэй, дык і то з ганебным ужыткам.
- Ну-ну! Ты, паненка, не дужа распускай язык, бо ў мяне шмат мужчынскіх здольнасцей, пагрозліва раз'юшыўся Васіль.
"Век не пазбыццатагоскубання, кабтаму Шарэвічу так жылося!" Васільтармаснуў арканам, каб пятля мацней прыціснула локці да стану дзяўчыны, ведаў, што не вылеціць з сядла нават на галопе.
- Не хваліся сваей жывёльнасцю, яе і так усе бачаць, пагардліва адказала Алена.
- Яшчэ раз кажу, не вельмі зухвалься. А зараз паедзем да сокала, здзекліва прамовіў Васіль, беручы повад аленінага каня.
Трымаючы ў левай руцэ повад яе каня, а ў правай нарыхтаваны да стрэлу мушкет, Васіль гнаў лёгкім трухтам, уважліва азіраючы наваколле. Спыніўся і насцярожыўся, пачуўшы наперадзе конскі тупат. Насустрач выехалі двое. Адзін мажны, высакарослы, другі звычайнай будовы, хутчэй хударлявы, але ўвішны, спрытны. Абодва сядзелі на конях, як улітыя. Калі б не зухвалыя, лайдацкія пысы, можна было б залюбавацца іх кавалерыйскай выпраўкай.
- Мы, Васіль, ад цівуна, пачаў меншы і сумеўся, Макар паслаў нас паглядзець, што з гэтага боку.
- Усё ў парадку, буркнуў Васіль. Але раней трэба было глядзець.
Відаць было, што гэтае "ад цівуна" балюча кальнула яго самалюбства. Ані хлапчук кліноцкі, ані Алена не здагадваліся, што некалькі гайдукоў з новым цівуном Макарам былі ўжо ў кліноцкім лесе, калі другая частка паіла ў вёсцы коней. Такі быў разлік Бурскага, каб заблытаць і адвесці вочы ад нападу на леснічоўку.
- А там? кіўнуў Васіль у напрамку, адкуль з'явіліся гэтыя двое.
- Усё павінна быць добра, адказаў гайдук і нібы толькі заўважыўшы Алену, узняўся на страмёнах і па блазенску пакланіўся.
- Ці дазваляе каралеўна далучыцца да яе аховы?
- Каралеўна не ў гуморы, рагатнуў Васіль, але я ў яе за маршалка двара, то дазваляю.
Меншы з гайдукоў з удаванай дворнасцю сцягнуў з галавы круглую шапку і, ўзмахнуўшы ёю, нізка схіліўся ў сядле.
- О! То служым ёй сваімі шаблямі! -усклікнуў ён, ляскаючы далонню па баку.
- А можа літасцівая каралеўна і мне вызначыла б якую пасаду? нахіліўся ў сваю чаргу асілак, нахабна зыркаючы вачыма.
- Табе?-зарагатаўмаларослы.-3рабіце ласку,каралеўна, кіньце незадаволены позірк на яго твар! павёў ён шапкай у бок прыяцеля. Такое відовішча знойдзеце хіба ў Наваградку, гледзячы на замак з яго равоў. Тэты нос Бог семярым нёс, але аднаму дастаўся.
Параўнанне было трапнае. Нос гайдука нібы магутная вежа падпіраў не вельмі значны лоб і быў самай адметнай часткай твару.
- Глядзі, Франак, з удаванай злосцю адказаў даўганосы,будзеш мяне абгаворваць перад дамаю, то страціш той кіпаць, што маеш над аблезлымі вусамі. А сваім парадкам, хачу запытацца ў шаноўнай каралеўны, ці ж не ўласціва людзям маламаёмасным зайздросціцьтым, хто мае нечага шмат?
- Іншы раз аж зашмат! -уставіў Франак. Такой спарудай самы раз дранку шчапаць, а не даму палохаць.
- Што ж, такога і сабака не перабрэша, змірыўся даўганосы, звяртаючыся да Алены за спагадай.
Васіль не ўдзельнічаў у ix забаве, але i не думаў бараніць Алену, ехаўхмурны іўсёпрыглядаўся ды прыслухоўваўся. Ітаму, мабыць, першым знайшоўся, пачуўшы аддалены стрэл. Адным махам адрэзаў аркан ад свайго сядла і кінуў даўганосаму.
- Трымай! шпурнуў повад аленінага каня, а сам стрымгалоў паімчаўся ў напрамку стрэлаў, што сыпануліся ў лясную цішу.
3 крикам "Стой, дурні! Не страляць! Ён нам живы і цэлы патрэбны!" были цівун вылецеў на паляну і адразу зразумеў: позна! Убачыўшы распасцёртага на траве Багдана, злосна паўтарыў сам сабе:
- Ён жа нам живы патрэбен.
Гайдукі тоўпіліся вакол. Васіль саскочыў з каня.
- Ёлупні! Як гэта здарылася?
ВасільзвяртаўсядаМакара,свайгонаступніканацівунстве, галоўным чинам, каб паказаць, каго лічыць вінаватым у няўдачы.
- Ён, бачыш, зброяй займаўся на ганку, пісталет чысціў, вінавата тлумачыў Макар, бачым, не зараджаны, хлопцы і кінуліся. А ён, падла, з-за спіны другі! Лясь, ледзь не ва ўпор! Адзін, бачу, асунуўся. Але і мы імпэтам ужо ля яго. А ён за шаблю! Ну, хлопцы не стрымаліся і грымнулі. То і атрымаў. Але ж паспеў разануць, сабачы сын. Юрась пэўна шаблі ў руку не возьме. Іншыя нічога, выліжуцца. Так і звалілі. Але гэта нічога, паспрабаваў супакоіць Васіля.
- От пан табе за тое што звалілі, яшчэ ўваліць! са злой задаволенасцю паабяцаў Васіль. Набраў тарбахватаў магілёўскіх, не дзіва, што справу скноцілі.
Макар, крануты за живое, сярдзіта начапурыўся, гатовы спагнаць сваю крыўду на суперніку. Але на паляну ўжо заехаў сам Бурскі з некалькімі гайдукамі. Пачуўшы, што сталася, сціснуў сківіцы, тоячы дзікі гнеў і нават роспач.
- Я каму казаў не чапаць яго? кіўнуў на Багдана.
- Дык не забілі ж, пане, рашыўся падаць голас Макар, камечачы шапку. Дыхае! Крыху паранены.
Бурскі толькі плюнуўу адчаі: што з такіх возьмеш.
- НезабіліІ-перадражніў цівуна.-Скажилепш,ёлупень, што ты цяпер ад яго даведаешся?
Гаротны Макар хацеў нейкім чынам паправіць сваю прамашку. Не рваўся ён на цівунства, а ўжо даводзіцца адказваць за няўдачу.
- Калі пан дазволіць, нясмела прамовіў ён, я паспрабую тое-сёе зрабіць, каб ачуняў хутчэй. Я крыху ўмею.
- Спадзяюся, не катаваннем? злосна азваўся Бурскі. Мне трэба з ім гутарыць. Спакойна гутарыць, падкрэсліў ён.
- Я зраблю, пане. Перавяжу, іншае што. Я на вайне лекарам дапамагаў, то навучыўся, патлумачыў Макар, рады магчымасці здзейсніць нешта карыснае.
Алена са сваімі стражнікамі пад'ехала да леснічоўкі якраз, калі Макар схіліўся над непрытомным Багданам. Дзяўчына з крыкам ірванулася з каня, але моцныя рукі стрымалі яе. Бурскі запытальна зірнуў на Васіля.
- Не паспеў паведаміць, пане, перапрашаючы, адказаў той і на дазвольны ківок Бурскага працягваў: Неслася да леснічоўкі, як вар’ятка. Ці то папярэдзіць, але адкуль ведала, ці то на сустрэчу, што можа больш верагодна.
- На гэтым кані? здзіўлена запытаў Бурскі.
- На гэтым, пане. Гаспадарчая кляча. Але можа было пільна, Васіль брыдка хмыкнуў, а ейны раскаваўся. А мо', каб падмануць дворню ці брата?
- Мажліва,у роздуме адзначыў Бурскі.
З'яўленне Алены было вельмі недарэчы. Непажаданы сведка, ад якога не так проста пазбавіцца. Непадобна, каб яе ад'езд ніхто не заўважыў.
- Вітаю шаноўную паненку і перапрашаю за невыгоды ў шпацыры, створаныя маімі людзьмі. Бурскі схіліў галаву ў наклоне. Неадкладна здыміце аркан! рэзка загадаў даўганосаму.
- Якім правам, пане Бурскі, вы ізноў наязджаеце наш маёнтак? Вашы гіцлі чыняць гвалт і пускаюцца на абразы безабароннай жанчыны! увесь назбіраны за дарогу гнеў звінеў у голасе Алены.
Яна пакарысталася нагодай і саскочыла з каня, трымаючы яго пад цуглі. Але падступіцца да Багдана ёй не далі.
- Адкажу шаноўнай паненцы, спакойна адказаў Бурскі. За ўчыненую вам крыўду вінаватыя, хто б яны ні былі, па-
нясуць пакаранне. Што тычыцца наезду, то яго не было. Я са сваімі людзьмі, якіх вы так зняважліва назвалі гіцлямі, у тоне Бурскага цяжка было згледзець мяжу між ветлівасцю і прыхаваным хамствам, я са сваімі людзьмі пераследаваў злачынцу. Адпаведна свайму абавязку захапіў яго і аддам належным уладам. Як наёмны слуга, Багдан павінен адказваць за нанесеную мне шкоду.
- Ніякі Багдан не злачынец. Гэта тыя, хто ў яго стралялі злачынцы! крыкнула Алена. -1 вы іх сюды прывялі.
Гайдукі, якія стаялі зводдаль, пачалі прыслухоўвацца да размовы Бурскага з Аленай.
- Гэты чалавек атакаваў маіх гайдукоў, некалькіх параніў.
- Адзін на цэлую зграю?-пагардліва запытала Алена.
- Адвагі яму не пазычаць. Але да ўсяго, што тут ім учынена, ён яшчэ і забойца маёй ахмістрыні.
- Няпраўда! Ён нікога не забіваў! горача запярэчыла дзяўчына.
- Шаноўная паненка! нібы цярпліва тлумачыў ёй Бурскі. Маючы сардэчны афэкт да чалавека, лёгка паверыць любым яготлумачэнням.
Бурскі хацеў яшчэ нешта дадаць, але заўважыў, што да яго ідзе Макар.
- Пане! Раны яго не на смерды А непрытомнасць, гэта з гарачкі, задаволена абвясціў гайдук. Адна куля ў галаву, дру­гая ў бок і адна вось тут, Макар паляпаў сябе па леваму плечуку. Перавязалі, кроў пакуль утаймавалі, не ідзе.
Бурскі заўважыў, як пасвятлеў твар дзяўчыны.
- Ачуняў? перабіў ён саматужнага эскулапа.
- Пакрысе даходзіць да свядомасці. Далі яму гарэлкі.
- Пайшлі!
- Дазвольце і мне, папрасіла Алена.
Бурскі на імгненне завагаўся, але рашуча адмовіў.
- Пакуль пабудзьце тут.
Дзяўчына бліснула вачыма, але мусіла скарыцца.
- Нелюдзі! з нянавісцю прашаптала яна. Цяжкія слёзы бездапаможнасці пабеглі з яе вачэй.
- Служба, паненка, нібы просячы прабачэння, прамовіў Франак.
Відаць не ўсё чалавечае было ў ім вынішчана гуляшчым жыццём. Даўганосы маўчаў. Коні абодвух стаялі шчыльна з бакоў аленінага.
* ♦ ♦
- Ну што, Багдан, здароў будзь! сказаў Бурскі, наблізіўшыся. Гучыць неадпаведна твайму становішчу, але з іншага боку, можа наадварот. Хіба ў маім маёнтку было горш, чым у гэтай трухлявай леснічоўцы? Але гэта, як каму падабаецца. Адыйдзіцеся, хлопцы, загадаў гайдукам. А ты, Васіль, застанься.
Калі гайдукі аддаліліся, Бурскі ціха з утоенай пагрозай запытаў:
- Дзе паперы?
- Якія паперы?-з цяжкасцю вымавіў Багдан.
- Спрабуеш хітраваць? Не варта, папярэдзіў Бурскі. Можа кліноцкім аддаў, каб перахоўвалі?
- Не чапайце іх. Сам я тут пасяліўся, без іх дазволу.
Бурскі недаверліва хмыкнуў.
- Магчыма. Але я ведаю, што ты іх папярэдзіў пра наезд. Маглі б аддзячыць. А зброя адкуль? Ежа?
- Зброю прыхаваў загадзя. Ежу ў корчмах купляў, адказаў Багдан. Не чапайце кліноцкіх. Я ж у вашых руках, хіба не да вол і?
- Што ж, магло быць і так. Мяне найперш цікавяць папе­ры, скрадзеныя з маёй спачывальні.
Багдан маўчаў, апусціўшы павекі. Бурскі чакаў цярпліва. Досвед падказваў яму, што налягаць не трзба: няхай крыш­ку ўвойдзе ў сілу, пераадолее агаломшанне. Затое Васіль аж кіпеў.
- А што з ілл вэждацца! Пан вялікі! Націснуць, дзе трэба і як належыць, то ўсё выкажа!
Бурскі сярдзіта зірнуў на яго і змусіў замаўчаць.
- Дык што скажаш, Багдан? голас Бурскага гучаў нават лагодна.
- Не быў я ў вашай спачывальні і папер аніякіх не забіраў.
- А чаго ж збег?
- А пра гэта васпану лепей ведаць.
Бурскі хвіліну-другую памаўчаў, падумаў, нібы шукаючы падыходу.
- Разумны ты хлопец, Багдан. Шкода, што не на маім баку. Але ж гэта можна выправіць. Не быў, кажаш, у тым пакоі. Ізноў жа магу дапусціць. Але тады скажы, хто табе ix прынёс.
Багдан нічога не адказваў. Твар яго пачаў бялець, вочы закрыліся.
- Макар! пазваў Бурскі.
Той падбег і нахіліўся над параненым. Даў глынуць вады з пляшкі. Паклаў руку на лоб хлопца. Заўважна было, што пасада лекара падабалася Макару не менш, чым цівунская. Такі ўжо меў чалавек характар: гульнёй праймаўся ўсур'ёз.
- Паслухай, Багдан, і падумай, ізноў пачаў Бурскі, калі хлопец ачуняўадчасовай слабасці.-Вуньтам, падаховай маіх людзей стаіць панна Алена. Яе затрымалі, калі ехала сюды. Ніхто не бачыў, як яе схапілі. Разумеет, пра што я? Прыкра, але я не маю іншага выйсця.
Вочы Багдана засвяціліся нянавісцю і пакутай.
- Звяругі двуногія! прашаптаў ён. Бог вас за ўсё пакарае, калі не я.
- Мажліва, паціснуў плячыма Бурскі. Але гэта ў будучым. А цябе можна аддаць кату хоць сёння. За напад на маіх гайдукоў, за тое, што застрэліў пані Адэлю.
- I гэта на вашым сумленні, ціха адказаў Багдан.
Бурскі, як не чуў апошняга, працягваў:
- Але ж я магу гэтага ўсяго не рабіць, узамен за паперы.
- А дзе пэўнасць, што панна Алена бяспечна вернецца дадому? Багдан ізноў заплюшчыў вочы.
Бурскаму здалося, што пагадненне мажлівае, бо Багдана лёс дзяўчыны турбуе больш, чым уласны.
- Я дам слова шляхціца, пыхліва прамовіў Бурскі.
- Не стрымаеце вы яго, Багдан памаўчаў, збіраючы сілы, каб я здолеў праверыць, а так...
'Трэба шукаць спосаб", падумаў Бурскі. Пакут хлопец не вытрымае. Проста памрэ, і нічога не даведаемся. Патрэбен хітрэйшы ход. Можа і з выгадай гэтаму ўпартаму.
- Слухай, Багдан, калі мы табе не дапаможам, памрэш на вачах сваёй абранкі. Я ж бачу, ды і сам разумееш. Што я прапаную? Едзем у мой маёнтак. Панна Алена таксама. Там будуць сведкі, суседзяў паклічу, і з імі яна ад'едзе дадому. Табе ж на гэтым залежыць? А ты застанешся ў маіх руках. Тады начнем дамаўляцца. А пакуль тое, цябе падлечым.
- Для ката, хмыкнуў Багдан.
Бурскі зразумеў гэта як гатоўнасць саступіць і пастараўся замацаваць свой маленькі поспех.
- Дрэнна ты пра мяне думаеш. Але гэта па маладосці. Я ж інакш усё бачу. Ухапіўты паперы -твая ўдача. Я цябе злавіўмая. Жыццё адна вялікая гульня. А што за гульня, калі заб'еш партнёра? Ані азарту, ані смаку. Пагадзіўшыся са мною, будзеш служыць лепш, я гэта ведаю.
- Не ўцямлю, то пан цынік, то філосаф, ціха сказаў хлопец.
Убачыўшы маленькую надзею для Алены, не хацеў злаваць Бу река га.
- Цынізм, хлопча, таксама філасофія. Дык што?
- Мабыць, гэта выйсце, ва ўсякім разе для панны Алены.
- Вось і добра! -бадзёра ўсклікнуў Бурскі.
Ён усё-ткі верыў, што жыццё маладому хлопцу будзе даражэй за нейкія там паперы, якімі мо' не ведае як пакарыстацца. Можа і знішчаць яго не спатрэбіцца: крыху грошай ды сплавіць куды ў Дзікае поле. Атам сваю кулю знойдзе.
- Але дзве ўмовы, пане Бурскі, пачуў ён ціхі голас.
- Слухаю.
- Першая перамовы не раней, як панна Алена апынецца ў Клінку, другая -дасце нам хвіліну на развітанне, бо пэўна больш не пабачымся.
- Добра, пагодзімся на гэтым, крыху падумаўшы, кіўнуў Бурскі і азірнуўся, Макар!
- Я тут, пане! падбег гайдук.
- Калі ты ў нас так! медыкус, то наладзь свайго падапечнага, каб завезці ў Крушню.
Макар нехлямяжа пераступіў з нагі на нагу, ціскаючы шапку ў моцных далонях. "Які з яго цівун, з гэтага хлопа ад стадолы," падумаў Бурскі і незадаволена запытаў:
- Ну, што мармычаш?
- Не давязу, пане, жывога.
- Як гэта? Сам жа казаў, што нічога асаблівага.
- Дык гэта, пане, калі ляжаць, калі супакой. А конна не даедзе. Лепш ужо зараз мяне пакарайце, чым пасля вінаватым буду, як з непазбежным пагадзіўся гайдук.
- Ці ж я цыган, каб загадзя караць. Што трэба, каб яго давезці?
- Я думаю, пане, каб на фурманку, ды на саломе, то будзе як мае быць.
- Добра! Тады спехам фурманку, хоцьбы з іхняй вёскі, усё бліжэй. Пашлі пару хлапцоў, нецярпліва загадаў Бурскі.
Ведаў, што часу марнаваць нельга, калі хоча прывезці Багдана ў Крушню здольным размаўляць.
- Раблю, пане, пакланіўся Макар, адыходзячы.
- Лячыць збіраецеся, пане? ціхенька запытаў Васіль.
- Пакуль не скажа, дзе паперы. А там... Ну можа яшчэ пры сведках прызнаецца ў забойстве. Нам гэтага хопіць, адказаў Бурскі шэптам.
Абодва падступілі бліжэй да Багдана. Той уважліва ўзіраўся ў іх твары. Бурскі павярнуўся да памагатага.
- А ты, Васіль, адпраў паненку да Крушні, хай там нас чакае. Чаго ёй тут марнавацца.
- Хвілінку, пане Бурскі. Мая ўмова! аклікнуў Багдан сла­бым але мутным голасам.
- Ах! Ну вядома! Бурскі зрабіў выгляд нібы выпадкова забыўся. Няхай паненка падыйдзе сюды.
- Я спадзяюся, шаноўны пане, сказаў Багдан, што ў вас хопіць выхавання, каб адыйсці на пару крокаў з гэтым, ён паказаў вачыма на Васіля.
3 ваганнем, але яму саступілі. Калі Алена падыйшла да Багдана і ўкленчыла побач, ён паспрабаваў усміхнуцца.
- Не плач, васпанна. Нічога са мною не здарыцца.
- А хіба ўжо не здарылася?! Алена ў роспачы абхапіла яго за шыю і ледзь не зайшлася ад плачу.
- Ціха, ціха, супакойваў яе Багдан. Не давай злыдням цешыцца нашай бядою. Слухай, што скажу, прашаптаў у валасы, абхапіўшы яе галаву здаровай рукою. Уцякай пры першай нагодзе. Так і мне дапаможаш. Але з Крушні без сведкаў ані кроку, як бы ні ўгаворвалі. Нічога ў ix не выйдзе, асабліва калі ты ўцячэш. Астатняе ўсё не важна, што ні скажу гэтым вылюдкам. Супакойся, да пабачэння, васпанна, прамовіў ён то­нам развітання.
Багдан злёгку адхіліў Алену, і Бурскі з Васілём шпарка наблізіліся да ix.
- Вось і ўсё, пане Бурскі, прамовіў Багдан з цяжкасцю. Я вызваліў панну Алену ад дадзенага мне слова. Пярсцёнкамі мы абмяняцца не мелі магчымасці, так што цярпеннем вашым, як бачыце, незлоўжывалі.
Твар Бурскага распагодзіўся. Тлумачэнні падаліся яму натуральным!. Падазраваць нешта іншае не выпадала.
- Ну І добра. Васпанна паедзе ў Крушню па сваёй нязмушанай волі, так?
Алена згодна кіўнула няздольная вымавіць слова.
- Адну яе не адпушчу, але ствараць уражанне паланёнай адзін-два гайдукі не павінны. Ці ж не так?
- Няхай, пагадзілася дзяўчына.
- Мы рушым услед неўзабаве, так што шлях будзе бяспечным, ці то супакоіў, ці папярэдзіў Бурскі.
Калі Алену падвялі да каня, даўганосы ўжо трымаў стрэмя. Значыць ён і будзе яе ахоўнікам. Нялёгка будзе вырвацца з-пад такой стражы.
Спачатку ехалі моўчкі. Алене і ў галаву не прыходзіла пачынаць размову, а гайдук відаць не ведаў, як да яе падступіцца. Слухачоў-гледачоў не было, так што звычайнае выскальванне было недарэчы, а іншага ён мабыць не ўмеў. Нарэшце, пахмыкаўшы ды пахэкаўшы, рашыўся:
- А ці паненка так ужо шкадуе, што тэты хлопец папаўся? Усё адно такое забойства яму б не даравалі.
Алена маўчала.
- А што паненка думае, што пан яе адпусціць?
Не атрымаўшы і на гэта пытанне ніякага адказу, рашыўся выкласці галоўную думку.
- А вось я мог бы паненку адпусціць. Нават да самага Клінка даставіў бы. I ніхто б нічога не ведаў. Здагадваецца па­ненка? А ад пана я адбрахаўся б.
Злосць заліла Алену і пазбавіла яе апанавання.
Чамужсабакадынеадбрэшацца!-кінулаянапагардліва, не зірнуўшы на гайдука.
- Ага! Дык ты на дабро гэтак! рыкнуў ён. Каралеўна засцянковая!
Гайдук крутануўсвайго каня насустрач і, абхапіўшы Алену, паваліў на луку свайго сядла. Яна тузанулася, але трымалі яе моцна.
- Бач ты, цаца! Яшчэ шкуматаецца, зарагатаў асілак.
Схіліўся да дзяўчыны, дыхаючы гарэлачным смуродам:
- А мо' лепш пацалуемся на пачатку? Часу ў нас хопіць.
Вырываючыся з жалезных ашчапераў даўганосага, Алена ўперлася ў яго пояс і адчула пад рукою ручку нажа ці кінжала. Доўгія вусы ўжо казыталі твар, нахабныя вочы здзекліва жмурыліся.
- Ой! Трэба ж каралеўне страмёнка зняць, а то ножку вывіхне.
Гайдук схіліўся ў бок аленінага каня, дзяўчына выхапіла яго нож і адным махам увагнала яму ў бок. Той войкнуў і схапіўся аберуч за параненае месца. Алена, страціўшы апірышча, ледзь не паляцела ўніз галавою, але ўтрымалася і, выправіўшыся, штурхнула пятамі каня. Услед данеслася хрыплівая лаянка гай­дука. Праз нейкі час дзяўчына апанавалася.
- Куды ж ехаць? ЗабІла ці параніла, крушнянскія яго хутка знойдуць і кінуцца ўслед. Трэба ехаць, як не спадзяюцца пакуль на Крушню.
Праехаўшы так з паўмілі, Алена згледзела затравелую дарожку і звярнула на яе, затым яшчэ раз, і так прабівалася ўсё далей І далей ад свайго маёнтка. Напаткаўшы густы ельнік, зашылася ў яго з канём і сцішылася. Сэрца грукала, як цэп на таку, твар увесь мокры, гарыць агнём. Дзяўчына скінула лёгкі кафтанік і старанна выцерла каню галаву. Затым абматала хра­пу, завязаўшы рукавы за рэмень аброці.
- Тролькі не іржы і не пырхай, любы! папрасіла шэптам.
Конік, не распешчаны доглядам, нібы разумеючы, паглядзеў на дзяўчыну, памахаў галавою, задаволены, што ўрэшце ізноў можа адпачыць, набегаўшыся за гэты клапатлівы дзень. Алена паслабіла сядзельную папругу, паправіла чапрак, наскубаўшы моху, выцерла каню бакі. Зусім рассядлаць не рашылася. Палезла ў сядзельныя торбы і да сваёй вялікай радасці знайшла акраец хлеба і пляцёнку з цёплай чыстай вадою. 3 прагнасцю выпіла вады і пачала грызці смачную скарынку і яшчэ не зачарствелы мякіш.
- Добра, што не паспелі забраць, падумала зудзячнасцю пра нейчую няўпраўнасцы
Толькі зараз адчула, як згаладалася. Памеркаваўшы, што варта тут перачакаць да змяркання, прысела, каб даць і нагам адпачынак. Пакуль зусім сцямнее, трэба будзе выбрацца на дарогу да Клінка. А там можа хто надзейны сустрэнецца, а не то і сама дабярэцца. Не будуць жа на яе рабіць кругавую аблаву
з-за гайдука. А далей пабачым. Пакуль што загад Багдана яна выканала. Не ўдасца Бурскаму давесці свае пастулаты належным уладам, як не дапамагло яе патаемнае паланенне. Адно, каб не рашыўся на забойства, але гэта, па ўсім відаць, яму не аыгадна.
Пры ўспаміне пра Багдана ізноў сціснулася сэрца. Але разам з тым цёплая хваля заліла душу. Як гэта ён сказаў пра вяртанне слова! Алена разумела, што гэта быў зручны спосаб падмануць Бурскага, але адчувала, што не выпадкова Багдан выбраў менавіта такі. Думаў, значыць пра іх абаіх. Чамусьці ўспрымалася гэта не як вяртанне слова, а як асведчыны.
- Божа, злітуйся над намі, начала маліцца Алена.
Калі сонца схавалася за вершалінамі дрэў і пачалі гусцець цені, яна ціха вывела каня з гушчару, прыслухалася і, супакоеная, скочыла ў сядло. Акрамя звыклых гукаў вячэрняга лесу нічога не было чуваць.
♦ * *
Бурскі не адразу выправіўся ўслед за Аленай. Рашыў яшчэ раз пагутарыць з Багданам, скарыстаўшы кволае паразуменне, што ўсталявалася між імі.
- Ну вось, панна Алена хутка будзе ў Крушні, а там і цябе забярэм, памяркоўна, ледзь не па сяброўску пачаў Бурскі. Разумныя людзі заўсёды дамовяцца. А што пагарачацца іншым разам, дык гэта, як кажа пан Пуцята, людское. Але ты, хлопча, занадта пагарачыўся.
- А вы што жартам да мяне Далмата прыставілі? Прыкончыць вырашылі, толькі час адпаведны выбіралі ды спосаб.
Бурскі нават нахіліўся над Багданам, каб той бачыў, як кранула яго незаслужаная крыўда.
- Ну, тут ты, Багдан, пальцам у неба трапіў! Справа правалілася, то скажу, чаму пасадзіў цябе пад варту. Баяўся, што папсуеш адну задуму, гол ас Бурскага гучаў даверліва, зда-
лося б каму, размаўляюць два сябры, старэйшы з малодшым. Аднойчы пашкадаваў слабейших, можа з-за дзяўчыны, вартая таго, признаю, то мог і другі раз такое зрабіць. Але каб прыкончыць! Ты мне во як патрэбен! Бурскі правёў далонню па шыі. Гэта мабыць тая дурніца табе ў вушы ўвяла. Праўда зараз гэта ўжо не істотна.
Багдана ахаліла злосць, але ён стрымаўся. Другі выпадак так пагутарыць з Бурскім не надорыцца.
- А што ў тых ваших палерах, што вы ix гэтак патрабуеце?
- Дык ты што, не прагледзеў ix? з недаверам запытаўся Бурскі.
Багдан улавіў у яго голасе ледзь заўважную палёгку, надзею, што гэта сапраўды так. "Гэта была б удача, падумаў Бурскі. Ён зараз у маіх руках, то і, захацеўшы, не здрадзіць пра што паперы, калі не паспеў ці паленаваўся прагледзець. Абы не трапіл і ў іншыя рукі." Крыху падумаўшы, спакойна патлумачыў:
- Там паперы на маёнткі. Не ведаю ці дасца аднавіць, бо не заўсёды знойдзеш старыя запісы: войны шмат пагарэла. Што ты іх узяў я не давяду ніколі, але ведаю, што гэта так. У што б ты, прыкладам іх ацаніў?
- Адкуль мне ведаць? Я гэтым век не займаўся.
- Ну, не такі ўжо доўгі твой век, засмяяўся Бурскі. А здарылася, бачыш, нагода, то карыстайся. А так навошта было ix браць?
Багдан увесь час думаў, як выпытаць пра пані Адэлю і не знаходзіў спосабу. Нешта тут было не так з тым забойствам. Не вельмі налягаў на яго Бурскі ў размовах з ім. Адны паперы яго непакояць. Шкода, не паспеў прагледзець, хоць сам, магчыма, і не разабраўся б, што там да чаго.
- Дык навошта іх браў? паўтарыў Бурскі.
- А на злосць вам! За знявагу адпомсціць, Багдан канчаткова ўпэўніўся, што Бурскі не ведае, хто ён насамрэч і прыняў ролю пакрыўджанага слугі.
- А хіба я не меў права на помету за правал наезду? пакарыстаўся нагодай і Бурскі.
Невядома, які вынік дала б размова, каб не звычайная муха, што пакружыўшы над галавою хлопца, села над брывом, дзе запякліся кроплі крыві. Багдан, забыўшыся, матлянуў гала­вою, міжволі таргануўся і страціў прытомнасць ад болю, што прашыўяго наскрозь. Ён нешта замармытаўу трызненні, нібыта спрабаваў адказаць альбо запярэчыць Бурскаму. А той схапіў хлопца за руку і схіліўшыся да яго вуха лагодна але настойліва прашаптаў:
- Багдан, дзе ты схаваў паперы? Дзе схаваў? Скажы.
Нечакана для самога Бурскага вусны Багдана пачалі бязгучна шавяліцца, нібы ён сіліўся нешта вымавіць. Бурскі злёгку паціснуў яго руку і паўтарыў пытанне. Нарэшце з невыразнага мармытання прабіўся адзін дастаткова ўлоўны сказ.
- Ніхто незнойдзе... ні воўк... ні мядзьведзь... ні вы, сабакі смярдзючыя... шаптаў Багдан як у сне.
Разам з Бурскім пачуў і Васіль, які падыйшоў запытаць, ці хутка ехаць. Бурскі выпусціў руку Багдана і сярдзіта плюнуў:
- Нягоднік!
Наблізіўшыся да гайдукоў, стаяўшых гатовымі ля коней, тыцнуў пальцам у двух бліжэйшых:
- Вы двое, ты і ты, застанецеся тут чакаць фурманкі. Астатнія са мной у маёнтак. Размовы пра Клінок вяліся, каб змыліць вочы. Пальцам ix кранаць забараняю!
У суправаджэнні Васіля і Макара Бурскі скіраваў свайго каня на неширокую крушнянскую дарогу. Астатнія паволі выцягвалісяўкалонуўследза імі. Ехалі лёгкай рыссюі неўзабаве заўважылі вершніка. Конь ішоў, ледзь перабіраючы нагамі.
Не адразу пазналі аленінага ахоўніка. Даўганосы гайдук сядзеў скурчыўшыся, прыціскаючы скрываўленую руку да правага боку. Крыві страціў шмат, бо твар быў як крэйда, хоць у сядле трымаўся ўпэўнена.
- Хто гэта цябе? спытаў Бурскі. Рука яго моцна сціснула плётку. Дзе дзяўчына?
- Уцякла. Гэта яна, ведзьма, адказаў гайдук.
- Чым? У яе ж ніякай зброі, вырвалася ў Васіля.
- Нажом... маім, дадаў гайдук. Сучка I
- Але чаму? Ды як такое дзяўчо...? раптам Бурскі здагадаўся. Палез да яе, хаме! Шляхцянкі захацелася!
Злосць заліла Бурскага і ён з размаху перацяў плёткай нядошлага палюбоўніка. Раз! Друг!! ТрэцН
- Ваяры, каб вас пярун пасмаліў! раз'юшана загрымеў ён. Вепрукі перакормленыя! То ix стары з сотняю кароў у палон забірае, то дзеўкі нажамі поруць! Послуху ўтрымаць не здольныя. Лепш ужо татараў наняць. Тыя хоць па корчмах бур­ды не ўзнімуць!
Доўга не мог супакоіцца, сыплючы праклёны і знявагі на сваіх ваўкоў. Шукаць-лавіць тую Алену сэнсу не было. Хай даедзе шчасліва дадому, халера на тэту дзеўку! Хлопцам бы ёй нарадзіцца!
Гайдукі прымалі вымовы па рознаму. Тыя што наперадзе, навідавоку панурыўшы галовы, спусціўшы позіркі долу. Хто стрымліваў сустрэчную злосць, хто крыўду на пан­скую несправядлівасць. А хто зводдаль, за дрэўцамі, то можа і забаўляўся здарэннем. Зухі гэтыя кліноцкія, хай на ix паляруш.
Хоць патаемна, затое напоўніцу цешыўся Васіль Яцута. Адно, што ў новага цівуна воўчая зграя не выглядала лепш, чым пры ім, другое не з яго аднаго за ўсё спаганяць! Яшчэ пан пабачыць, што значыць адпіхнуць Васіля. Будзе нагода. А Бурскі думаў, як будзе размаўляць з Багданам.
З'яўленне фурманкі збіла напружанне. Коннікі далі росступ, шыхт рассыпаўся, сціх і гнеў пана.
- Васіль! ужо паспакайнеўшым голасам загадаў Бурскі. Вазьмі з дзесятак хлапцоў і едзь за фурманкай. Няблага, калі і апярэдзіце. Можа тая дзеўка ўжо сваіх узбаламуціла. Кінуцца ж на выручку. I гэтае боўдзіла вазьміце на воз, паказаў плёткай на даўганосага.
- Даруйце, пане, але я хацеў бы конна, прамармытаў гайдук, каб толькі хто дапамог перавязаць.
- Ну, як хочаш, абыякава кінуў Бурскі.
* * *
Ледзьве пан з гайдукамі аддаліўся, двое вартавых сел! ў цяньку, перамолваючы ў жорнах сваіх мазгаўніц папрокі! пагрозы за ранение гэтага шалёнага Багдана.
- Як, Міхал, думает, пан лапрэ нас з двара? запытаўся маладзейшы векам і відаць менш абазнаны ў крушнянскіх дачыненнях.
Блазнаваты, лайда цкітварсвяціўсятрывогайіняпэўнасцю лесу.
- Можа ! папрэ, але не ўсіх. Можа і нікога, глыбокадумна азваўся Міхал, тармосячы калматую чупрыну. Ці то ўпершыню? Дзе ён возьме лепшых?
- Вось! я так мяркую.
Размовы такія ўзнікалі неаднойчы асабліва падчас гучнай пагулянкі ц! чыёй-небудзь правіны ! не вельмі займалі старэйшых.
- А што пану ад яго трэба? гайдук кіўнуў на Багдана.
- Не нашага, Халімоне, розуму справа. Ён у пана быў за набліжанага, вось і ўзніклі нейкія парахункі. Лепш не ўлазіць.
- Твая праўда, пагадзіўся Халімон. Слухай, Міхал, а яго ж здаецца ніхто не абшукаў. Ці няма тамякога кашалька, ці хоць капшука зтытунём.
- Ён жа, здаецца, не курыў і не нюхаў.
Халімон вінавата пачухаў патыліцу.
- Ага. Я і забыўся. Можа ў той хаце варта зірнуць?
Чалавеку не цярпелася пакарысгацца воляй: ан! пана ані цівуна, а хутка нехта вернецца.
- Там ужо ўсё ператрэслі. Сам Васіль шчыраваў, нібы на скарб спадзяваўся, хмыкнуў Міхал. А ў гэтага давай паглядзім.
Гайдук няспешна ўстаў і падыйшоў да палоннага. Зламаўшы галінку, памахаў, разганяючы мух, і прыкрыў твар хлопца. Усё адно як саромеўся таго, чым зоймецца. Багдан быў ці то ў сне, ці ў непрытомнасці. Другі гайдук таксама наблізіўся
і, стаўшы з другога боку, назіраў як Міхал спрактыкаванымі рухамі кішэннага злодзея абмацвае Багдана, запускав рукі ў кішэні, каб выцягнуць адтуль незамыславатыя скарбы. Нічога вартага ўвагі не знаходзілася.
- Хіба што капшук, падвёў вынік Міхал і распусціў шну­рок. -Тут і губка, і крэсіва. Добрае, нямецкае.
- Гданьскае, паправіў Халімон, у мяне гэткае ж. Можаш сабе пакінуць.
Аніводзін не пачуў, як у недалёкім ядлоўніку шчоўкнула цеціва лука, і з фуркатам смігнула страла, працінаючы горла Халімона. Не паспеў падстрэлены асунуцца на зямлю, як дру­гая страла ўпілася ў шыю Міхала, ускінуўшага галаву на смяротны харкат таварыша. Гайдук паваліўся ўпоперак цела Багдана, ломячы аб зямлю дрэўца, аперанае цецяруковым пяром.
3-за высокага ядлоўцу, азіраючыся, выслізнуў барадаты чалавек у шкураной вопратцы поўсцю навонкі, і нагавіцах, запраўленых у высокія скураныя буркі, перавязаныя лад каленямі тонкімі раменьчыкамі. Нібы далёкі прашчур ажыў у спракаветнай пушчы і выйшаў з нетраў, каб умяшацца ў жыццё неразумных нашчадкаў. Лясны жыхар рашуча адкінуў цела гайдука, схіліўся над Багданам і пашукаў слабое біццё сэрца. Асцярожна, але лёгка падняў хлопца і таропка панёс у гушчар. Неўзабаве вярнуўся, забраў з пальцаў Міхала капшук і крэсіва, яшчэ раз агледзеўся і знік.
* * *
Васілёк, паслухмяны слуга, доўга бегаў, шукаючы, як было загадана, пана Алеся. Той, устрывожаны пачутым, пабег да рэзідэнта Яраслава Рагозы, і кінуў-рынуў стаў падганяць усім гуртам імчацца ў лес ратаваць Алену. Пан Рагоза злаваў, не разумеючы, чаму трэба кінуць маёнтак без дагляду І ехаць да леснічоўкі, і што там Алене пагражае. Нарэшце Алесь рашыўся і выклаў з бол ьшага таямніцу. Пакуль завіхаліся, пакул ь збіраліся, прайшло досыць часу.
Ад'яжджаючы, даручылі спраўнаму дворнаму скочыць да суседзяў і паклікаць на дапамогу. Чорт ведае, што стукне ў галовы гэтым ваўкам. Рушылі, як коні здолеюць.
На паляне перад леснічоўкай ляжалі два распасцёртыя на зямлі целы і круціўся малады ваўчок, абнюхваючы крывавыя плямы. Перш, чым хто злажыўся да стрэлу, звер шуснуў у гушчар.
- Не страляйце, хлопцы, папярэдзіў пан Рагоза, пільна азіраючыся і несвядома мацаючы рукой шаблю. Больш небяспечнае звяр'ё павінна з'явіцца. Адвядзіце коней далей ды будзьце напагатове.
Разам з Алесем падыйшоў да забітых. Бровы рэзідэнта палезлі на лоб, калі ён убачыў абломак стралы, што тырчэў з горла гайдука. Другому страла прашыла шыю наскрозь.
- Спраўны стралец, прызнаў пан Яраслаў, агледзеўшы абодвух забітых. Выпрастаўшыся, азірнуўся для парадку навокал, зірнуў у твар Алесю. Разумею, што Багдана між іх няма, але няма, бачыш, і Алены. Хто тут з кім біўся ? Ды яшчэ стрэламі! Пакуль нічога не чапайма.
Незадаволена зірнуў на людзей, якія, ня ведаючы, што рабіць, сталі напагатове ля леснічоўкі.
-Хлопцы, затаіцца! закамандаваў рэзідэнт. Давай, Марціне, агледзімся навокал.
Агляд паказаў няшмат. Нехта аднёс некага ў гушчар, паклаў на траву. Конь там стаяў. Каня павялі гушчаром, вывелі на бітую сцежку, з яе на мох, да балота. Сачыць далей не было сэнсу. След наўмысна заблытвалі, а на балоце яго зусім сатруць. Хто б гэта ні быў, ён не мог быць чалавекам Бурскага. Калі Бурскі пакідаў тут вартавых, то хутчэй за ўсё ля Багдана, альбо Алены, а можа каля абаіх. Павінны за імі вярнуцца. Можа тады што высветліцца.
Не лягчэй было здагадацца, што тут адбылося, І людзям Бурскага, калі разам з фурманкай выехалі на паляну. Мала таго, што ляжалі забітыя двое спрытных хлапцоў, дык яшчэ І тое цела, мёртвае ці жывое, знікла. Гайдукі насцярожана азіраліся,
нарыхтаваўшы мушкеты. Хто-ніхто перахрысціўся вольнай ад зброі рукой. Васіль і яшчэ двое ступілі да леснічоўкі, але іх спыніўуладны вокліч.
- Ані кроку, бо страляем!
- А, сабачыя сыны, то вы ўжо тут! загарлаў Васіль, наліваючыся чырванню. Пачакайце, здзяру з вас скуру!
- Чые мы дзеці, нашы маткі ведаюць, а вось да цябе не кожная сучка прызнаецца! насмешліва выгукнуў хлапечы голас.
Леснічоўка і бліжэйшыя кусты азваліся маладым бязлітасным рогатам.
- А скуру драць цяжэй, чым пер'е, удакладнілі ад леснічоўкі.
Раз'юшаны цівун не стрываў знявагі і стрэліў у напрамку галасоў. У адказ замест стрэлаў даляцеў спакойны але цвёрды голас кліноцкага рэзідэнта.
- Пан камендант,ты ж цівун! Бяры прыкладса сваіхарлоў ці там ваўкоў. Калі б мы былі такія нястрыманыя, як ацан, некалькі з вас ужо абмыліся б крывёю. Што вы тут шукаеце? Што рабілі тут гэтыя забітыя? Яны ж вашы?
- Во! злосна крыкнуў Васіль, павярнуўшыся да сваіх. Ён яшчэ дапытваецца! Вы ж іх, пэўна, забілі.
На думку пана Яраслава, Васіль не хітрыў: занадта быў злосны. Відавочна, мёртвыя гайдукі былі для яго поўнай нечаканасцю.
- Слухай, цівун! крыкнуў пан Рагоза. Набярыся цярплівасці, і давай разважым, што ды як. Я не сабраўся з табою ваяваць. Я, дарэчы, як І ты, тут не гаспадар. Паваяваць паспеем. Ці так я кажу, хлопцы? Гэта я да вас, да крушнянскіх! узвысіў голас пан Яраслаў. Вы ж разумееце, што нашы пальцы на курках, а вы адкрытыя.
Васілёва грамада заварушылася, загаманіла. Становішча было ізноў незайздроснае. I каторы ўжо раз з гэтымі кліноцкімі!
Што там казаць! Запабеглі вы нас, загучалі пала­сы з крушнянскай каманды. Не варта шалець, так мабыць, разумней.
Калі згода, кладзі, цівун, зброю і ідзі да забітых. Я выходжу без зброі, прапанаваў пан Яраслаў.
Абодва сыйшліся ля мёртвых гайдукоў і цівун утаропіўся ў стрэлы. Рэзкім рухам ірвануў адломак і здзіўлена ўскрыкнуў. Старанна апрацаванае, моцна і нават прыгожа прыплеценае да яловага дрэўца вастрыё было не жалезнае не медзянае, а касцяное.
Ну не думает жа ты, што мы нарабілі гэткіх стрэл, каб паляваць на вашых гайдукоў? сказаў пан Рагоза. Маем што лепшае. Ды і целы не пакідалі б, дрыгва ж недалёка.
Пан Яраслаў не заўважыў, як пры апошніх словах Васіль падазрона зыркнуў, але адразу супакоіўся і прамармытаў:
Хто ж ix? Чаму?
Вось І я не разумею, ані хто, ані чаму. I каго вы тут скралі, каго яны сцераглі? пан Рагоза паказаў на гайдукоў.
Як каго! Багдана, гайдука майго. Нешта круціш ты, рэзідэнт! Вы ж яго тут хавалі. Не веру, што ты пра гэта не ведаў.
Цыганскія вочы Васіля дапытліва ўпіліся ўтвар кліноцкага рэзідэнта, але не знайшлі і знаку хвалявання ці разгубленасці.
Як сабе хочаш, абыякава паціснуў плячыма пан Рагоза, але я, сапраўды, не дасведчаны ў вашых дачыненнях з па­нам Шарэвічам. Мяне цікавіць, дзе панна Алена. Цераз хлопца паведаміла, што едзе сюды. Хто яе заспеў? А Багдана свайго маглі забраць па праву, з судзейскімі людзьмі, як належыць.
Васіль маўчаў, утаропіўшыся ў зямлю. Толькі бізун, што паляпваў па халяве, выдаваў яго непакой. Нязручна было прызнавацца гэтаму шляхцюку, што сам схапіў дзяўчыну на аркан. Рэзідэнт тым часам працягваў так, кабчулі гайдукі, бояк ні страляй, іх тут больш і яны спраўнейшыя за яго дворню.
Я тут нікога не хаваў, таму і бараніць не мусіў. Але вашай самаволі дапусціць не магу. Гэта ты здольны ўцяміць? Калі па-
ненцы якая крыўда здарыцца, як я пану Лявону ў вочы зірну? З'ехаць мушу, хоць мне тут добра і ехаць не маю нуды.
Відаць апошняе, ды і спакойны тон рэзідэнта пачалі neраконваць Васіля, што яму кажуць праўду. Палічыў за лепшае зрабіць крок насустрач, бо таксама не хацеў страляніны.
- Уцякла ад нас ваша Алена. Адзін такі да яе палез, то яна яго нажом, ды шуснула ў гушчар.
- Даўно?
- Ды не вельмі. Можа гадзіну якую. Але што рабщь?нечакана для сябе запытаў рады цівун,Значыць, І Багдана не вы забралі?
Ён ужо амаль паверыў Рагозу. Канчаткова пераканацца замінала неразуменне, хто ж тады пастраляў гайдукоў і навошта.
- Багдана вашага я нават у твар не ведаю, запэўніў пан Яраслаў. А што рабіць, чорт яго ведае! Мы тут у аднолькавым становішчы. Давай раз'едземся мірна. Ты забярэш гэтых сваіх, кіўнуў пан Рагоза на целы гайдукоў. Мы пашукаем Алену. Вы яе, сустрэўшы, не затрымлівайце. Пану скажы, калі змаўчыце пра свайго нядошлага гвалтаўніка, я вэрхал падымаць не буду і з дзяўчынай справу палагоджу. Але памятайце, што пагражае за спробу гвалту над шляхцянкай. Тут вам не Мультаны і не Буджак. Што да таго Багдана, то як я яго не хаваў, то і страты не маю. Ці яго нейкі яцвяг, ці лясны дух знёс, мне да гэтага справы няма. Вам мы шкоды не зрабілі, а вашу нам даруем. Зусім па Боскіх запаветах.
Прамова разважнага рэзідэнта спадабалася васілёвым гайдукам. За няпоўны дзень ім ужо хапіла і прыгод, і крыві. Таямнічае забойства двух таварышаў гняло іх як нейкая чарадзейная кара. Гайдукі паспешліва заняліся сваімі смутнымі абавязкамі, а пан Яраслаў адыйшоўся да сваіх. Неўзабаве глухі стук капытоў ды дудненне колаў па сасновых каранях дарогі парушылі лясную цішу. Крушнянскія везлі свайму пану чарговае сумнае паведамленне.
Вечарам пан Рагоза паклікаў Алеся і Алену да сябе і запатрабаваў тлумачэнняў.
- Я не лезу ані ў сямейныя, ані ў маёмасныя таямніцы, але мне патрэбна ўсведамленне, што вакол дзеецца. Прынамсі да вяртання пана Лявона. Вы можаце мне не давяраць, гэта зразумела, але я заўсёды быў лаяльны да ўладалычіцы маёнтка і яе аканома.
Алесь сядзеўчырвоны, саромеючыся зірнуцьу вочы пану Яраславу, якога меў ці то за настаўніка ці то за значна старэйшага брата.
- Ды не, пане Яраслаў, няма мовы пра недавер, горача запярэчыў ён. Мы былі звязаны словам дзядзьку Лявону. Але як таямніца раскрылася, то трыманне таго слова ў дачыненнях з вамі, я лічу, будзе найменш непачцівасцю. Думаю і Алена з гэтым згодна. Праўда, яна парушыла забарону ездзіць адной да леснічоўкі, бо гэта ўсё ж падазрона...
Алена заружавелася, але задзірліва зірнула на мужчын. Крыху саромелася раскрыцця яе таямніцы і непазбежных наконт гэтага размоў.
- Ну і што! А гэта нікому не ў клопат!
- Не кажы, дзяўчына. Клопат і сёння з-за гэтага ўзнік не­малы, аспрэчыў Алесь,незадаволены яе лёгкадумнасцю.
Пан Яраслаў спыніў Алену, гатовую кінуцца ў спрэчку з братам.
- Алесь праўду кажа, панна Алена. Апраўданне ваша ў тым, што ўсё добра скончылася. Можа якраз дзякуючы вашай неразважлівасці.
- Што ж добрага! ? роспачна запярэчыла Алена. Багдан жа прапаў!
Расказаўшы больш дакладна абставіны і прычыны з'яўлення Багдана ў леснічоўцы, Алесь і асабліва Алена чакалі ад пана Яраслава, як старэйшага векам і больш дасведчанага, нейкай рады. Алена ледзь стрымлівала сваю роспач. Пан Яраслаў быў настроены рашучым чынам:
- Адно давайце дамовімся: панна Алена не павінна пакідаць двара. У лес ані кроку! Таго ляснога васпанне не знайсці. На суцяшэнне скажу, што ніхто не стаў бы красці мёртвае цела. Калі забраў, то жывога, бо хацеў ратаваць. 3 якімі б мэтамі ні было нам ён не вораг. А гэта хоць пакуль ніклая, але надзея. Мы з Алесем ды Марцінам палазім глыбей у лес. Але спадзяюся, што не мы знойдзем, а да нас азавуцца, калі палічаць патрэбным. Асабліва ўспомніўшы пра парушэнне забароны шаноўнай паненкай, закончыў пан Яраслаў, ізноў заганяючы Алену ў чырвань.
* * *
Васіль быў нагэтулькі прыгнечаны няўдачай на парозе, здавалася, поўнай перамогі, што Бурскаму не павярнуўся язык зрабіць нейкі папрок. Урэшце, ён сам загадаў заставацца ля Багдана тым двум гайдукам, сам адаслаў Алену. Тут назат Макара вінаваціць не выпадала.
Недзе страціў панаванне над сабой і ўсёй сітуацыяй. Але ад усведамлення гэтага лягчэй не рабілася. Ён пазіраў на дужага, ваўкаватага мужчыну і думаў, а ці добра зрабіў, забраўшы яго з малдаўскага паселішча і выхаваўшы на паслухмянага паслугача. Ані сям'і, ані сяброў. Hi ён з панамі, ні з дворняй. "Але ці лепш было яму тады трапіць у чужыя рукі, а не ў мае," падумаў Бурскі.
- Дык раскажы, Васіль, усё парадкам, ад пачатку, ад таго, як мы разлучыліся. Не спяшайся, час не позні.
Васіль другі раз, але ўжо дакладней, пераказаў падзеі і размовы, звязаныя з таямнічым знікненнем Багдана і смерцю яго вартавых.
- Так! працяжна адазваўся Бурскі. Сапраўды загадка. Хто то мог быць? Як лічыш?
- Можа ватага якая. Дзеля забавы.
Васіль добра ведаў звычкі лясных бадзяг. Разбойныя выбрыкі без дай прычыны былі нечым накшталт забавы ў рызыкоўным, кароткім і аднастайна-шэрым жыцці.
- Але навошта ім параненага цягнуць?
- Вось гэта зусім незразумела, пане. Хіба знаёмец надарыўся.
- Цяжка ўявіцьтакога знаёмца ўБагдана, Бурскі заўважыў, што гэтыя словы не спадабаліся былому цівуну.
Васіль паціснуў плячыма, пачухаў патыліцу.
- Ну то не ведаю, пане. Але таму кліноцкаму рэзідэнту я ўсё ж паверыў. Не падобна на ix. Хутчэй бы прымусілі нашых паддацца, але не забівалі б.
- Разумна разважыў, Васіль, пахваліў Бурскі. I добра зрабіў, што не ўвязаўся ў бойку. Што да іншага, то віны тваёй тут няма. У гэткіх справах, не табе расказваць, сам ведаеш, па рознаму даеодзіцца, раз зверху, раз знізу. Тым болей, ёсць і пэўныя карысці.
- Ну, гэта вам, пане, меркаваць.
- Восья і памяркую. Асёння ідзіўжо, адпачні. Пахаваннем, перадай, хай Макар заапякуецца.
- Слухаю, пане! пакланіўся Васіль і пайшоў.
Застаўшыся адзін, Бурскі задумаўся над новым раскладам сіл ! асобаў распачатай ім гульні. Знікненне Багдана ўскладніла сітуацыю. Жывы і нават мёртвы, ён быў вельмі патрэбны. Лепш жывы. Віна Шарэвіча за перахоўванне забойцы Адэлі, само забойства былі козырамі пры наяўнасці Багдана. Пастараўшыся, можна было б падаць Шарэвіча наватяк натхніцеля забойства. Напрыклад чуткамі пра "аморы" між ім ды ахмістрыняй. Чаму не? Стары? Дык жа якраз са старымі такое і здараецца. Але за­раз гэта страчана і не варта тлуміць сабе галавы.
Ведаць бы, ці жывы... Паняволення ён мне не давядзе ані ў якім судзе. Праўда, і з забойствам тым суд нам не патрэбны. Так што ўсё зноў зводзіцца да папераў. Калі памёр, а ў паперы не зазірнуў, то сказаць нічога нікому не мог. Няма небяспекі, пакуль ніхто не знойдзе. Дрэнна жыць ды чакаць: а раптам! Трэба шукаць. Ані воўк, ні мядзьведзь, успомнілася Бурскаму. А можа двуногі воўк знойдзе? Старанны, настойлівы...
Назаўтра Бурскі паклікаў да сябе Васіля і доўга з ім раіўся. Васіль быў адзіным, каму пан мог даверыць такую справу.
Знойдзеш не пашкадуеш! спакушаў ён цівуна. Не цівуном станеш панам!
Не верылася ў гэта Васілю, але нейкая салодкая надзея заскрабла глыбока ў душы. А што ты думаеш! Чым ён, Васіль Яцута, горшы хоць бы за гэтага пройду Чыжа? А таксама ж пан, фірцык засмоктаны.
- Аблазьусё яшчэ раз, тлумачыў Бурскі. -Леснічоўку тую ж. Можа дзе будан які не заўважылі. Не ў зямлю ж ён іх закапаў. Адсырэюць, панішчацца што яму з іх. У сухім недзе ляжаць. Мо' ў дупле якім. Пашукай. Нюх жа ў цябе воўчы!
Для Васіля гэта не было абразай.
Крок па крону шныпарыўён, разумна мяркуючы, што схованка павінна быць паблізу леснічоўкі, каб мець яе над рукою хоць бы на выпадах уцёкаў. Не навечна ж Багдан у ёй сяліўся: перачакаць ды ад'ехаць. Сам бы гэтак рабіў. Цівун прыкідваў магчымыя багданавы дзеянні, калі, стаміўшыся, ляжаў пад сасною і жмурыўся на сонца. Глядзеў уверх на чыстае, блакітнае неба між галінамі. Роўны ціхі пошум уласцівы сасновым барам закалыхваў, зачароўваў. Павекі апускаліся, вейкі зліпаліся, сон напалову з яваю апаноўваў разморанае цела.
I раптам нібы іголка кальнула недзе ў нетрах розуму! Штосьці мімалётна ўбачанае, але не ўсвядомленае абудзіла непакой, прыгадала аб сабе. Што ж гэта было? Дзе? Соннае ачмурэнне адляцела пад уплывам думкі, і Васіль убачыў над сабою тое, што пасеяла непакой. Проста ў напрамку на сонца высока ў густых галінах сасны віднелася шырокая рама.
Стайліна! Як гэта ён раней не заўважыў: рама шкілет падкура, памоста, што мацуецца пад борцю! Дошкі, відаць, даўно сатлелі, альбо іх пасцягвалі за непатрэбнасцю, а рама засталася.
Моцная старая сасна служыла старажытнейшаму рамяству-медазбору. Вершаліну дрэва наўмысна спілавалі, кабяно раздалося ўтаўшчыню, а галіны разрасталіся моцнымі і густымі. Затым выдзёўбалі ў сасне доўжню, адтуліну пядзі на тры ў вышыню і на паўтары далоні ўшыркі. Праз яе ўжо высякалі дупло, камору борці, дзе і сяліўся пчаліны рой. Доўжня шчыльна закрывалася, нібы коркам, тоўстай дошкай з адтулінай для пчол.
- 1 як мы на яе не натрапілі?падумаў Васіль. -Усё понізу глядзелі. А ці здагадаліся б, каб і згледзелі?
Як ганчак на звярыным следзе, ён адчуваў, што не памыляецца.
- Тут! Тут яны! Дзе ім яшчэ быць! I ўсухім і пад вокам! Як ён трызніў? "Hi воўк, ні мядзведзь не знойдзе!"дзікая нянавісць палыхнула ў душы цівуна пры ўспаміне апошніх словаў: "Hi вы, псы смярдзючыя".
"А вось зараз паглядзім!" нянавісць саступіла перад пачуццём трыумфу і самазахаплення. "Але гэта ўжо будзе мой набытак. Яшчэтрэба паглядзець, дзеля чаготак непакоіцца пан Бурскі, ці варта яму ўсё аддаваць?!" Разважаючы сам з са­бою, Васіль не марнаваў часу. Ад былой млявасці не засталося следу.
Адхапіў ад аркана пару кавалкаў, хутка змайстраваў просценькае, але моцнае лазіва. Пераступаючы між вострых дубо­вых калкоў, набітых пад сасною дзеля мядзьведзяў, падыйшоў да дрэва і прыладзіў лазіва да моцнага, эмаль у абхват, ствала. Замацаваўшы ў ім ногі, абхапіў сасну і пачаў пядзя за пядзяю ўзнімацца да падкура.
Можа і пашэнціла б яму, калі б не быў так апанаваны думкамі, калі б дзейнічаў з халодным розумам. Але гарачка ўдачы, паспешлівасць зацямнілі ўвагу і ён не заўважыў тонкага шнурка, хутчэй ніткі з конскага воласу, які крануў плену­мом. Выскачьіла недзе нейкая зашчапка, і велізарная калодасамабітка вагой у некалькі пудоў, замацаваная на тоўстай вяроўцы, рушыла, апісваючы дугу вакол пункту падвесу і з усяго імпэту ляснула ў няпрошанага госця. Цівун бачыў гэтае пужала на мядзьведзяў яшчэ з зямлі. Заўважыў, што вісіць збоку, а не пры ствале, як належыць. Во мядзведзь, наткнуўшыся на самабітку, адпіхвае яе лапай і чым мацней, тым цяжэй яна яго б'е, аж пакуль не скіне на вострыя калы, альбо не змусіць адступіцца ад ласунку.
Чалавек не мядзьведзь, яму меней трэба. Калода грукнулэ ў правы плячук, прыбіла руку да ствала. Хруснула костка перадплечча, аглушаны болем цівун адваліўся ад ствала і
паляцеў уніз галавою. Лазіва, замацаванае за ногі, чапляючыся за наросты кары, не магло ўтрымаць цяжару цела, што неслася насустрач пагібелі.
Перад сконам цівуну явіўся злы анёл, а мо' гэта быў сам д'ябал з доўгай мордай. Глянуўшы на Васіля, страшыдла зарагатала дзікім рогатам, ашчэрыўшы велізарныя жоўтыя зубы. Гэта было апошнім зямным уражаннем цівуна Яцуты. Над ім іржаў яго конь.
Дзякуючы каню і знайшоў цела Алесь. Ён не быў тут ад сутычкі з крушнянскімі. Непрыемны ўспамін сагнаў добры на­строй, захацелася хутчэй пакінуць тэту мясціну. Раптам ягоны конь устрапянуўся, застрыг вушамі і ціха заіржаў. Нечакана ў адказ пачулася іржанне, нейкае трывожнае, ці то радаснае, калі можна такое казаць пра каня. Ён быў недзе блізка. Алесь павярнуўутой бок. Заўважыўшы вершніка, асядланы коньізноў заіржаў і памкнуўся насустрач.
- Дзе ж гзспадар? азірнуўся Алесь.
Нешта падказвала, што конь тут даўно, бо павыскубаў тра­ву наколькі дазваляла прывязка. Алесь ціха гукнуў, але ніхто не азваўся. Хлопец саскочыў з сядла і наблізіўся. Моцны пастронак ад сядла слаўся па зямлі і быў недзе замацаваны. Павёўшы позіркам дзе, Алесь скамянеў.
- Бач ты! выдыхнуў ён.
Праз поўгадзіны галопу Алесь расказаў пра страшнае адкрыццё пану Рагозу, а неўзабаве абодва конна імчалі ў лес. Пан Яраслаў, згледзеўшы цела цівуна, здрыгануўся, перахрысціўся і прамовіў:
- Даруй Божа яго правіны. Ворагу такой смерці не зычу.
Саскочыў з каня, абыйшоў сасну. Прыглядаючыся да слядоў, павярнуўся да Алеся.
- Не будзем яго рушаць. А вось што ён шукаў, трэба даведацца, Рагоза задраў галаву і запытаўся: здолееш залезці? Хіба пчол там няма?
- 3 мінулага лета не занялі. А залезці змагу.
- Толькі асцярожна, Алесь. Сам бачыш. Давай, браце, так. Дзе твой аркан?
Ад наезду арканы вельмі палюбілі ў кліноцкім двары, нават малыя жэўжыкі ганяліся з нечым падобным за сабакамі. Алесь таксама заўсёды меў аркан пры сядле.
- Бачыш вунь тую галіну, вышэй падкура? паказаў пан Яраслаў. Трэба цераз яе перакінуць, глядзі, каб не заблыталася.
Дзве спробы не ўдаліся, за трэцяй аркан павіс двума канцамі да зямлі. Алесь абвязаўся падпахі, другі канец, аркана замацавалі да сядла. Пан Яраслаў узяў каня пад цуглі і паволі павёў ад сасны з борцю. Алесь, пакручваючыся, узнімаўся ўгару, адхіляючы галіны, што заміналі, і неўзабаве вісеў нагамі упоравень з падкурам, маючы пад сабою надзейны сук, на які абапіралася адна з бэлек. Стаў на яго і, перасоўваючы аркан, пасгупова набліжаўся да падкура. Рэзідэнт не спускаў з хлопца вачэй. Калі Алесь апынуўся на падкуры, загадаў:
- Трымайся, а я замацую тэты канец. Конь грунт ненадзейны! Рагоза адвязаў аркан і замацаваў за бліжэйшае дрэва, пакінуўшы слабіну, каб Алесь мог рухацца. Цяпер, нават страціўшы апору, ён не мог зваліцца на страшныя калкі ўнізе.
- Слухай, Алесь, рабі ўсё так, каб не пакінуць следу, папярэдзіў ён хлопца. Не крышы кары, не адшчапі якой трэскі. Пасля нас сюды абавязкова заявяцца.
- Пастараюся, пане Яраслаў. Разумею.
Алесь асцярожна падважыў нажом шырокую дубовую дошку, "снет", прымацаваную да ствала з дапамогай драўляных пальцаў. Паклаў яе побач на раму. Пад гэтай дошкай ладны дубовы брусок са скошанымі бакамі "доўжань", што нібы корак закрываў адтуліну борці, выняўся без вялікага клопату.
- Ну, вось зараз паглядзім! крыкнуў зверху Алесь. А што як там рой? А я нібы цюцька навязаны.
- Каб і не навязаны, не даў бы рады, жартам на жарт адказаў пан Яраслаў. Але ты, браце, цішэй.
Алесь стаў зручней, бокам, і асцярожна прасунуў руку ў камору борці. Разварушыў крыху смецця і намацаў мяккі скрутак.
- Нешта ёсць! -усхвалявана крыкнуў хлопец.
- Ціха, кажу! устрывожана спыніў яго пан Яраслаў. Даставай, што там, ды стаў усё на месца.
Калі штосьці там ляжала, то за гэтым і палез цівун, таму Рагоза не сумняваўся, што з Крушні могуць у любы момант наехаць іншыя шукальнікі. Трэба спяшацца і самім паведаміць пра гібель Васіля. Так лепш для абодвух бакоў. ДамовілІся ж не шныпарыць па суседзкіх лясах.
- Во што тут, Алесь паказваў скрутак, залеплены жывіцай.
- Мяккі? запытаў пан Яраслаў. Тады кідай уніз, ды правер ці не засталося там чаго. Зачыняй усё, не марудзь!
Тым жа парадкам Алесь апынуўся на зямлі. Стараючыся не глядзець у бок цівуна, вызваліўся ад аркана і сабраў яго ў звой. Абодва ўважліва агледзелі скрутак, зашыты ў кавалак скуры.
- Мабыць багданаў, сказаў пан Яраслаў. А тэты воўк ці то здагадаўся, ці неяк пранюхаў. Ды, бач, не пашанцавала яму.
- А што зараз? 3 гэтым як? Алесь кіўнуў галавою ў напрамку борці.
- Зробім так: я проста адсюль еду да Бурскага. Я яго знайшоў, разумееш? Пан Яраслаў паказаў на цівуна. А ты нічога не даставаў І наверх не лазіў!
- Не цяжка зразумець, пане Яраслаў, хмыкнуў Алесь.
- Добра, як хлопец кемлівы, пасміхнуўся пан Яраслаў. А ты, вашмосьць, не крыўдуй: я для Бурскага толькі рэзідэнт, нахлебнік, а ты Алене брат ды Шарэвічу пляменнік. Скеміў? Тады едзь дадому, нікому ані гуку, скрутак схавай і ад таго мес­ца ні на крок. Другога наезду нам не трэба.
- Думаеце, наважацца? не паверыў Алесь.
- Могуць. Мабыць, важныя тут паперы, калі так за імі палююць. Мы ix чапаць не будзем, пачакаем пана Лявона.
* * *
Бурскі прыняў пана Рагозу неадкладна, не выяўляючы варожасці ці незадаволенасці, запрасіў у пакой. Павітаўшыся, рэзідэнт адразу папярэдзіў:
- Я з непрыемнай навіною, пане Бурскі. Палічыў за лепшае сам гэтым заняцца.
- Што ж, так ужо склалася, што сустракаемся толькі перад абліччам напрыемнага, спакойна адказаў Бурскі.
Ён, відаць, не спадзяваўся, што непрыемнасць будзе такой прыкрай, і змяніўся з твару, калі Рагоза паведаміў пра знаходку ў кліноцкім лесе. Пасля хвіліны маўчання Бурскі наеажыўся запытаць:
- Як гэта здарылася? Што з ім?
- Зваліўся з дрэва. Я не хацеў бы спыняцца на падрабязнасцях. Самі пабачыце.
Бурскі кіўнуў з разумением. Адначасна пан Яраслаў заўважыў на яго твары ледзь улоўны цень насцярожанасці. Зразумеў, што не сваім одумам, не дзеля хлапечай забавы на­лез цівун на дрэва.
- Хто ж яго знайшоў?
I гэтае пытанне было не ад простага жадання высветліць акалічнасці. Рагоза ведаў, што яно прагучыць абавязкова, таму прыслухоўваўся да тону. Не памыліўся.
- Для кожнага гэта цяжкое відовішча, уздыхнуў Рагоза.
Бурскі, па ўсім было відаць, зразумеў так, як і хацелася рэзідэнту.
- А калі гэта здарылася? На вашу думку, вядома.
- Цяжка сказаць. Пэўна, што не сёння, можа і не ўчора. Нічога не кранаў, палічыў, што варта пакінуць, як ёсць, І адразу да вас. Конь яго там жа ўвязаны. Конь і адазваўся.
Бурскі памаўчаў, думаючы, пра штояшчэспытаць, але мабыць не знайшоў.
- Я на вашым месцы зрабіў бы тое ж, Бурскі пазваніў і загадаў служку:
- Пакліч мне Макара.
Калі Макар, ціскаючы сваім звычаем шапку, стаў у дзвярах, пан Бурскі загадаў:
- Маю брычку і фурманку! Возьмеш пару хлапцоў і некалькі посцілак, паедзем па Васіля.
- А што з ім? Макар асекся. Даруйце, пане, сябрукі мы.
- Няма больш Васіля, нежывы ён, з горыччу сказаў Бурскі. Зваліўся з дрэва. Ідзі, зрабі, што сказаў.
Пан Яраслаў з пэўным вызнаннем назіраў, як натура Бурсиага не скараецца пад уплываю непрыемнасцяў і паразаў. Ён несумненна быў агаломшаны гібеллю цівуна, відавочна шкадаваў адданага паслугача, але адначасна, перапрасіўшы Рагозу, аддаў загады і наконттруны, і пра ўсё іншае. Адчувалася, што сам пазней праверыць, як усё выканана. Дбаў пра парадак і сваю ў гэтым парадку ролю.
Калі спыніліся перад леснічоўкай, Рагоза паказаў напрамак. Бурскі скіраваўся туды першы. Крок быў цвёрды, але прыгорбленыя плечы, пахіленая галава сведчылі, што даецца гэта немалым высілкам волі. Рагоза ішоў колькі крокаў ззаду, за ім астатнія.
Бурскі даволі доўга стаяў перад жудасным відовішчам. Ледзьчутна прамовіў:
- Вось і ўсё, Васіль.
Пан Яраслаў пачуў гэтыя словы, падумаў ці то шкадаванне з прычыны страты адданага памагатага, ці ўсведамленне, што неабходна шукаць іншага падобнага. Адчувалася, што Бурскага трывожыць не толькі смутак і шкадаванне. Але вось ён павярнуўся да гайдукоў:
- Забірайце яго на фурманку. Асцярожна, па-людску.
- Зробім, пане, як належыць, сцішана запэўніў Макар.
Рагоза выказаў свае спачуванні і развітаўся. Сядаючы на каня, заўважыў, як Бурскі разглядае борць.
- Як ад'еду палезуць, падумаў пан Яраслаў. Няхай лезуць.
... ПАЛІТЫКА
Не паспела высахнуць зямля на магіле Васіля Яцуты, як да Крушні пад гром барабана і гукі пішчалак, у аблоках пылу падыйшла паўсотня сапежанскіх татараў. Не даехаўшы да двара, звярнулі з дарогі і раскінулі бівак у засені прыгожага бярозавага гайка, што якраз прылягаў да сухога поплава. Месца для кавалерыі як наўмысна створанае. Хутка ўжо стаялі шатры, гарэлі вогнішчы, рассядланыя коні скублі траву і дзесяткамі кіраваліся да рэчкі пад наглядам смуглявых жаўнераў. Рабілася ўсё хутка, спраўна і без вялікага крыку.
Бурскі назіраў здалёк і разважаў як будзе лепш: чакаць афіцэраў тут ці самому іх наведаць. Спыніліся, разгасцяваліся, як дома, не пытаючыся хоць бы з ветлівасці. Пачакаем, што да­лей. Нетакія ў гэтай арды палкоўнікі, няхай самі едуць.
Яны і сапраўды неўзабаве з'явіліся: адзін раскосы, другі свой.
- Паручнік Даніла Сурмач, ад кватэры вялікага гетмана, адрэкамендаваўся вышэйшы.
- Паручнік Ахмет Крыніцкі, назваўся татарын.
Павітаўшысяіперапрасіўшызаапозненывізіт,патлумачылі яго стомленасцю жаўнераў і патрэбамі нагледзець за парад­кам. Месца выдатнае-адразуспакусіліся.
- Думаю, пан не прагневаецца, а мы вялікай шкоды не наробім, ветліва пакланіўся Ахмет Крыніцкі.
- Ды насусяго жменька, дадаў Сурмач. -Калі не пагоніце, адпачнём дзянёк-другі і далей рушым.
- Калі ласка, адказаў Бурскі, гасцюйце, колькі трэба. Месца хопіць. А вас, Панове, запрашаю ў двор. Пэўна, ёсць каму за жаўнерамі наглядаць? Не на вайне, усміхнуўся ён. А вам тут будзе ўтульней, чым у шатры. Спадзяюся, не адмовіце.
Татарскі паручнік зірнуў на таварыша як за дазволам.
- Калі так шчыра запрашаюць, то было б нягжэчнасцю хаваць задавальненне. Амаль тыдзень у маршы, расплыўся ва ўсмешцы Сурмач.
- Тады, з вашага дазволу, пайду, загадаю падрыхтаваць пакоі, а затым сядзем да стала. Праўда, госці хоць і мілыя, а ле нечаканыя, таму выбачаюся, што абед будзе просты.
Але абед быў вельмі добры. Абодва афіцэры, памыўшыся і пераапрануўшыся, бралі рэванш за невыгоды паходнай кухні, бо дагэтуль у маёнтках не спыняліся. Елі і пілі шмат і смачна, хвалячы па чарзе ўсё, што трапляла на стол.
Адваліўшыся ад стала, перайшлі ў садок, дзе ў альтанцы, аплеценай вінаградам, чакала лёгкае віно, халодны бярозавік і талеркі з садавінай.
- Сёння ўжо не паспеем, сказаў Бурскі, але назаўтра пачастуем вашых жаўнераў. Гарэлкай іх спакушаць не буду, засмяяўся ён, але піва ды некалькі тлустых баранаў ім не зашкодзяцы Ну і гародніны там, прыпраў, што трэба.
- О! усклікнуў татарын. То з вашмосьці гойны гаспадар! Аб'ядуцца хлопцы, што і конь не панясе.
- Яшчэ ўзбунтуюцца нам, не пажадаюць пакідаць гэткі ку­ток! далучыўся са сваім жартам Сурмач.
- Рады вітаць войска. Тым больш у прыймальных памерах, засмяяўся Бурскі.
Афіцэры весела зарагаталі.
- Праўду баеш, вашмосьць. Бо як рэгімэнт такой саранчы наляціць, то і вялікі маёнтак за год не ачомаецца.
Усе трое был! ў добрым гуморы. Афіцэры раскашавалі пры добрай ежы і шчодрым пітве, Бурскі быў задаволены, што гасцей сапраўды не занадта. Разумеючы, чаму спыніліся якраз у яго, тым больш паручнік гэта пацвердзіў, Бурскі паводзіў сябе гэтак, каб афіцэры ў сваіх рапартах падалі гаспадара Крушні як найадданейшага патрыёта і прыхільніка сапежанскага двара.
Назаўтра дзень крушнянцаў быў нібы святочны. Падораныя бараны і абвешчаны двухдзённы адпачынак паднялі настрой кавалерыстаў. Добра папіраваўшы, татары пацешылі гаспадароў дзікаватай музыкай, гарачымі танцамі і адчайным гарцаваннем. Насіліся як апантаныя па ўсяму поплаву, з коньмі і з сабою паказваючы такія штукі, якіх не здолеў
бы паўтарыць аніводзін крушнянскі гайдук. Асабліва захапіла ўсіх стральба з лукаў. 1 стоячы, і на скаку з каня, і перад сабою, і ўбок, і да ўяўнай пагоні. Ды з такой хуткасцю, што не ўгледзіш, калі той коннік чарговую стралу выхоплівае, нібы ў яго не адзін лук у руках, а некалькі. Стральба з мушкетаў ці пісталетаў так гледачоў не захапіла б.
- I куды ж вы далей? запытаў Бурскі ў паручніка Сурмача.
- Туды, махнуў рукою Сурмач, да Наваградка, а там будзе відаць.
Паручнік прыцішыў голас і дадаў:
- Маёнткі непакояцца. Пагражаюць ім нападам. Загадана паглядзець, мо' і ўмяшацца, калі трэба.
- Але хто ж наважваецца трывожыць маёнткі Сапегаў?
- Ёсцьадчайныя галовы,-усміхнуўся Сурмач.-Заплоцяць яны на каго хочаш кінуцца. Зрабуюць ды ўцякуць, вядома, калі не пападуцца. Ну і сам, вашмосьць, ведаеш, не таямніца, не ўсім можным даспадобы сіла Сапегаў. Падбіваюць галоту, яна заўжды незадаволеная, лёгка ўзнімаецца, рабуе, паліць. А тут яшчэ бескаралеўе.
Бурскі паківаў галавою на знак разумения.
- Я таксама гайдукоў трымаю больш, чым адпавядала б прыбыткам. Паскнарыш на гэтым, а як спатрэбіцца адбівацца, то не будзе з кім.
- А ёсць такая небяспека?
- Пакуль ціха, але хто ведае наперад, што можа здарыцца.
- Гэта як і ў дзяржаве, пагадзіўся паручнік. 3 войскам вялікія траты, але ж без войска нельга. Ага! -ускінуўся ён. Каб не забыўся! Нам трэба якую хвілінку сам-насам пагутарыць. Маю ліст даручыць, можа адказ атрымаць, зместа не ведаю, патлумачыў ён.
- Дык зараз і пойдзем, прапанаваў Бурскі. Няхай хлоп­цы весяляцца. Бурды ж не наробяць.
- Не. Гэтыя паслухмяныя, ды і Ахмет з імі застанецца.
♦ * *
- Прачнуўся, хлопча? пачуў Багдан ціхі голас, ледзьве расплюшчыў вочы і няўцямна разгледзеўся.
Павярнуўшы галаву, убачыў побач са сваім пасланнем чалавека, апранутага незвычайна, бо ў шкураную камізэльку поўсцю навонкі, у скураныя буркі ці то боты, падвязаныя раменьчыкамі. Валасы даўгія, барада і вусы ахайныя, твар прыемны, погляд дабразычлівы, спакойны. Хаціна ці можа зямлянка, выглядала дагледжанай, чыстай, хоць на першы погляд цеснаватай. Дзверы былі адчыненыя, святло лілося праз невялікае ваконца, таксама адчыненае, таму ўсё было добра бачна.
- Во які балдахін, павёў Багдан вачыма на адмысловы полаг над сабою.
- Як ты кажаш? Балдахін? А што гэта такое? Жыва пацікавіўся гаспадар нязвыклага жытла.
Што гэта гаспадар, Багдан чамусьці быўупэўнены. Пакрысе ўсё прыпаміналася. Напэўна, ён забраў яго ад леснічоўкі.
- Гэта покрыва такое над ложкамі каралёў. Бывае, падобнае нясуць над імі падчас урачыстасці, патлумачыў Багдан.
Голас яго слухаўся, хоць гаварылася трохі з высілкам, як ласля цяжкой хваробы. Але хацелася гаварыць.
- Там, праўда, усё на залачоных слупках мацуецца, а збоку фіранкі з каштоўнай тканіны, каб сонца не сляпіла і дзеля цяпла ў халодную пару.
- Бач ты! Не давялося аглядаць. Алеіўнасслупкі. Незалатыя праўда, -засмяяўся гаспадар. Відаць, тлумачэнні прыйшліся яму даспадобы. Заві мяне, хлопча, Янкам, бо я Янка-Лесавік, так мяне дражняць. А цябе твае ворагі Багданам клікалі, так?
- Багданам ахрышчаны, кіўнуў ён і запытаўся: Даўно я тут?
- Не сказаць каб даўно, бо як чалавек у непрытомнасці, то час іначай вымяраецца. Спаў можа першую ці другую ноч без трызнення, а ранкам і загаварыў нарэшце, Янка-Лесавік гаварыў як бы не яму, а каму іншаму.
- "Нібы лекар сваякам хворага", падумаў Багдан і рашыўся запытаць: А дзе гэта я? I самі хто будзеце?
Невядомы Янка паправіў на Багдане коўдру з воўчых шкур, падаткнуў з бакоў. Не спяшаўся з адказам.
- Я ж табе казаў, Янка-Лесавік. А ты ў мяне маеш прытулак і дагляд. Нішто табе тут не пагражае. Спі, еш, лячыся. Пазней пагамонім, хай толькі раны твае падгояцца. Пра гэта я паклапачуся. Табе ж адзін занятак: ляжаць ды лекара слухацца.
- Дык я не пярэчу. За тое ўжо дзякаваць, што забралі мяне ад тых. Ты, дзядзька, сапраўды лекар? Багдан усміхнуўся, бо прымаў словы пра лекара як жарт.
На яго здзіўленне Янка адказаў паважным тонам без ценю ўсмешкі:
- Лекар, хлопча. Самавук, але лекар. Што ад старэйшых засвоіў, да нечагэ сам дадумаўся. Тое-сёе пашэнціла ад сапраўднага лекара-саксонца даведацца.
- У войску, мабыць? Багдану здалося, што Янку будзе прыемна пра гэта расказваць.
- Не, адказаў Янка, пасмутнеўшы тварам ад нейкіх, відаць, не лепшых успамінаў.
Памаўчаў, перастаўляючы рознае начынне, мажліва вырашаў ці варта варушыць мінулае з незнаёмым хлопцам. Але патрэба перамовіцца з жывым чалавекам перамагла.
- Гасцяваў той саксонец у майго пана колішняга, працягваўлесавік.-Аяпалясоўшчыкамслужыў,топры паляваннях меў нагоду перамовіцца пра зёлкі розныя ды іх уласцівасці. Знайшоў у таго немца послух а можа і павагу. А ён, хоць немец, па нзшаму размаўляўледзь неяк мы зтабою. Пашэнціла мне з ім, паляваць любіў і загасцяваўся надоўга. Вось і тэты, як ты кажаш, балдахін-яго навука. Бароніцьад пылуды церухі рознай. Ад іх у ранах шкодныя сокі ўтвараюцца, а затым гной.
Багдан слухаў нібы казку. Выратаванне з лап гайдукоўусё яшчэ здавалася цудам. Часцінкай цуду здаваўся і гэты чалавек, хутчэй за ўсё беглы, бо сказаў жа "колішні пан". Хто б ні быў, але
двойчы ўратаваў яму жыццё: забраўшы ад Бурскага і вырваўшы з небыцця.
- А каго вам тут лячыць у пушчы? Не ласёў жа.
Янка-Лесавік весела зарагатаў:
- Скажы, як угадаў, браце! Аднойчы сустракаю лася, а ў яго сцягно распаласавана. Можа аб сук які, уцякаючы, развярэдзіў, так што ад ваўкоў бы не ўцёк і не адбіўся. То я, паверыш, навязаў яго вунь там да асіны, Янка паказаў праз адчыненыя дзверы, ды так трымаў, пакуль рана не загаілася. Вядома, зёлкі прыкладваў, скуру жылкамі сцягнуў, карміў, паіў. I выхадзіў. Пасля ён доўга па наваколлю хадзіў. Пазнаваў мяне. Жывёла таксама божае стварэннее, удзячнасць адчувае.
Пушчанскі лекар быў рады, што хворы прыходзіць да ладу, стараўся адцягнуць яго ўвагу ад прыкрых успамінаў, баючыся пагаршэння. Цяжкавата аднаму ўпраўляцца з гаспадаркай ды яшчэ даглядаць непрытомнага хворага. Багдан ужо здагадаўся, што жытло гэтае далёка ў нетрах лесу, таму яго і не знайшлі і не забралі назад у палон.
- Цудды й годзе, падзівіўся Багдан. -1 мяне сваімі зёлкамі ўратавалі.
- Каб меў шчасце нарадзіцца шляхціцам, вывучыўся б лекарскаму рамяству! Рады быў бы гэтым займацца. А простаму чалавеку ды пры нястачы... Янка пакруціў галавою, уздыхнуў ад успамінаў пра штосьці прыкрае.
- Добры вы, дзядзька, чалавек. Шкода, што ў пушчы марнееце, паспачуваў Багдан.
Янка-Лесавік пільна прыгледзеўся Багдану. Апошнія словы выразна кранулі старога.
- Чаму ж марнею? -не то крыўдуючы, не то дапытваючыся прамовіў ён. Я і тут з людзьмі. Каму здолею, дапамогу нясу. Не адной толькі павуцінай з хлебам тоўчаным, хоць на раны гэта сродак выпрабаваны. Я і сапраўдныя лекі маю, выменьваю на віцінах, як вяртаюцца з Прусаў. Я ім дзічыны якой, яны мне лекі. Калі і не давязуцьтрохі тым Радзівілам альбоХраптовічам, бяда невялікая. Але зёлы з майго лесу не горшыя.
Багдан яшчэ не мог адрозніць, што тэты дзіўны чалавек кажа жартам, а што ўсур'ёз. Запытаўся, смеючыся:
- А што тэты лес ваш?
- Ну, не зусім, сур'ёзна адказаў Янка, ён наш з каралём, Я ў яго за палясоўшчыка. Паколькі Міласцівы Кароль увесь час заняты, як я чуў больш на войнах, то як магу, даглядаю, бо іншага гаспадара не адчуваецца. Плаціць таксама ніхто не рупіцца, дык я бяру тое натураю: зайцамі, цецярукамі, грыбамі ды ягадамі, зёлкамі вось таксама. А ваўкі сваёй шкурай плоцяць, засмяяўся Янка, як разбойнікі. Думаю, кароль не ў страце.
Абодвазгодназасмяяліся. Багдана вельмі пазабавіла дум­ка пра каралеўскіх урадоўцаў, якім пашэнціла 6 знайсці самазванага каралеўскага палясоўшчыка ды паслухаць меркаванні наконт сплаты належнага, пэўна не за адзін год.
- Я мяркую, Міласцівы Пан навату барышы. Але быўу барышы, бо памёр нядаўна, на пачатку лета.
- Памёр, кажаш? -■ уздыхнуў Янка-Лесавік, як па каму до­бра знаёмаму. А я і не чуў. На ўсё воля Божая. Хто ж іншы будзе?
- Яшчэ не абралі, вясною збяруцца.
Янка ўстаў, падаў Багдану бярозавы корац.
- Выпі да паловы. Падмацуе цябе.
Напой быў гаркаваты, з мядвяным смакам. Пакуль Багдан піў, Янка асцярожна падтрымліваў яго пад галаву, пасля апусціў на пасланне.
- Супакоіўты мяне, прызнаўся, шчыра кажу, рады, што павярнулася на папраўку. Цяпер нам лягчэй пойдзе, абнадзеіў ён.
Багдан і сам адчуваў, што немач адступае, вяртаецца цікавасць да ўсяго навокал, прыемна слухаць свайго незвычайнага выратавальніка.
- А хлеб у вас адкуль, палатно, сукно тое ж? пацікавіўся ён.
- Выменьваю, адказаў Янка. Пару-тройку снапоў з бабкі вазьму, птушыну пакіну, ці мёду, яшчэ што. Ані разу на мяне
крыўды не было, а тым болей аблавы якой. Не раз і да хворых клікалі. Ведаюць, як мне наказаць, каб з'явіўся. Патаемна просяць, бо для мяне гэта ўсё небяспечна.
Багдан з разумением кіўнуў галавою, хоць не ведаў дакладна, але здагадваўся, якія таму прычыны.
- А вы часам не ерэтык які ці кніжнік, як то кажуць? Але можа непрыстойна так пытацца? спахапіўся Багдан.
- Чаму непрыстойна? Не абраза гэта, таму і адказаць не ганьба, як бы хто мяне ні назваў. Не ерэтык я, не чарнакніжнік, і Лесавіком я не сам назваўся. Патлумачу табе, Багдане, проста, не дзеля спачування мне, а дзеля разумения. Можа ў жыцці прыдасца.
Стары выглянуў на сонца, відаць, палічыў, што мае час, і прысеў нанова.
- Пачну з таго, што ўсе святары не любяць, калі нехта такі як я, просты, нясе людзям палёгку, а іншым разам ратунак. Асабліва вольныя ім не даспадобы, а я ўжо даўно чалавек вольны, такім і памру. Мне здаецца, у ксяндзоў ды папоў зайздрасць з'яўляецца, калі нехта не толькі моліць Бога аб дапамозе, але сваімі рукамі ды розумам яе прыносіць. Баяцца, што послух страцяць, таму і плятуць, даруй Божа, пра нейкія чары ды грахі. А лекар, нават такі, як я, у чары верыць не можа, бо навука, хоць І маленькая, кінула ў яго душу цікаўнасць да Божага свету, жаданне спазнаць яго глыбей, чым тыя святары тлумачаць.
Чаго-чаго, але не чакаў Багдан пачуць такіх выкладаў у дзікіх нетрах. Тым болей ад простага чалавека, якім падаваў сябе Янка. Але палясоўшчык належаў да тых нешматлікіх, што прагна І беспамылкова ловяць кожнае каліва ведаў, пры лю­бым зручным выпадку жывым розумам дапаўняюць прагалы і няспынна дасканаляць сваё рамяство ды ўмельства. Сярод цемнаты вяскоўцаў ды шарачковай шляхты лёгка выставіць іх здольнасці як вынік чараў, а то і дапамогі Д'ябла. Багдан падзякаваў у душы дзеду з бабуляй, што гадавалі іх з сястрою ў
павазе да кніжнай ллудрасці. Іначай як бы ён зараз слухаў гэтага пушчанскага вальнадумца?
- Не згодны са мною, ці як? запытаўся стары. Тады дадам, што з усім складаным святары звыклі адсылаць да Божай мудрасці. А на маю думку яны тую мудрасць павінны самі спасцігнуць і людзям дапамагаць.
- Згодны я з вамі ва ўсім, запэўніў Багдан. Дзіўлюся вашаму розуму і спадзяюся яшчэ нямала пачуць цікавага.
- Гэта добра, усцешыўся Янка. Рады я, калі даводзіцца пабыць з чалавекам, здольным слухаць і разумець пачутае. Рэдка мне з гэтым шанцуе.
Янка, відаць, палічыў размову скончанай, 6о падняўся, падбіў злёгку падгалоўе, паправіў коўдру, агледзеў, ці ўсё ў парадку.
- Цяпер засні, а я гаспадаркай займуся. Прачнешся будзем палуднаваць. Гэтым разам па сапраўднаму, усміхнуўся стары і выйшаў.
Багдан у свае гады не мог спасцігнуць пачуццяў старога чалавека, але падсвядома адчуў, што прыпамінае адзінокаму лесавіку некага блізкага. Адчуў шчымлівае спачуванне і глыбокую ўдзячнасць за тую непадробную дабрыню і ласку, што ішла ад гэтага дзіўнага і відаць няшчаслівага чалавека.
Празпакінутыянаросцеждзверы разамзсонцамўлівалася скупое восеньскае цяпло. Багдан паляжаў, прыплюшчыўшы вочы, перабіраючы ў думках размову, і неўпрыкмет для сябе моцна заснуў.
* * *
Пах смажанай рыбы разносіўся па хаціне. Мабыць ён і абудзіў Багдана. Хлопец пацягнуўся, адразу адазваліся раны і ён ціха войкнуў.
- Асцярожна, хлопча. Ранавата яшчэ сілу паказваць, пажартаваў Янка, зазірнуўшы ў дзверы.
- Есці хочацца, дзядзька, ні то здзіўлена, ні то з радасцю сцвердзіў Багдан.
Дагэтуль ён абедаў, вячэраў альбо снедаў без ахвоты, па янкавых загадах.
- Хочацца есці? Гэта, браце, цела хваробу адольвае. Калі так пойдзе, хутка ўстанеш, а там і ў сядло.
- А як хутка, дзядзька?
Успамін пра сядло раптам напомніў Багдану, што ён тут госць, што надыйдзе час, калі трэба будзе некуды рушыць з гэтага прытулку. Але куды не кліноцкім жа на шыю? Усе ягоныя дабрадзеі тамтэйшыя самі на панскай міласці трымаюцца. Не ганарова прыпамінаць ім пра сваё спрыянне.
Янка, завіхаючыся з посудам, тлумачыў:
- Не скажу, ці хутка. Не хачу дражніць Бога, пакуль усё до­бра. Не так моцна цябе павярэдзілі, але спакой патрэбен, таму і стрымліваю.
- Разумею. Але ж вам клопат, а мне сорам, што ляжу здаровы.
- Каб быў здаровы, не трымаў бы, сказаў Янка. А сёння ў нас рыба, сам пэўна ўнюхаў. Цэлы венцер набілася, самы раз на пост. Я праўда з тымі пастамі па свойму мяркую: у пушчы з імі здароўе страціш. Тут чысціня патрэбна, каб зараза не загнездзілася, ды страва, сілу захоўваць.
Так прыгаворваючы, Янка падмасціў хлопцу за спіною, уладкаваўшы напаўлежачы. Багдан еў шмат і з ахвотаю, абыходзіўся сваімі рукамі, без дапамогі. Напіўшыся гарачага ўзвару, адкінуў галаву на пасланне.
- Дзякуй! Здаецца, век так не наядаўся.
- Вось і добра. Зараз крыху прыбяру, дам табе лекаў, а пазней памяняем павязкі.
Зрабіўшы ўсё, што лічыў неабходным, стары ўладкаваў Багдана на пасцелі, выцер яму твар і прысеў побач.
- Можам крыху адпачыць ды пагаманіць. Зараз пра ўсё можаш пытаць, што ведаю, раскажу. Не баюся больш гарачкі. Моцна баяўся, прызнаўся Янка. Усё ж, не ў хаце, не ў той чысціні, што патрэбна.
Агляд ран сапраўды яго супакоіў. Дасць Бог, хлопец хутка ачомаецца.
- Дык ты хочаш ведаць, дзе апынуўся?
- Ага!
- Не так далёка ад Клінка ды той Крушні, толькі ў супрацьлеглым кутку каралеўскага лесу, бліжэй да ракі.
- Як жа вы мяне аж сюды датарабанілі? здзівіўся Багдан,
- Спачатку на кані, краем балота, затым ракою на чаўне. На вадзе след не згледзіш, усміхнуўся Лесавік. Конь услед раку перайшоў, яму неглыбока. Так і дабраліся.
- А вы не казалі, што ў вас конь. Дзе ж вы яго трымаеце?
- На гэтай жа выспе. Ніякі воўк не дабярэцца. Ну і чалавек, калі сцежкі не ведае. Конь у мяне пазычаны, часова, да зімы.
Багдан адчуў, што Янка не хоча роспытаў пра каня і не назаляў. Чужая, мабыць, таямніца. Не перапыняючы скрабання нейкай костачкі, Янка яшчэ раз, больш падрабязна, расказаў пра ўсё, чаму быў сведкам у той жахлівы дзень. Скончыў скрэбсці і падаў Багдану костачку:
- Во яшчэ адно джала гатова.
Багдан трымаў у руцэ чыста выгладжанае джала стралы, вострае, прыгожае.
- Не любіце жалезных? запытаў ён. Прыгожа, але ж крохкае, як трапіць на што цвёрдае, хоць бы ў дрэва.
- Удрэва ўваб'ецца! запярэчыў Янка. -Толькі вырываць трэба асцярожна. А чаму не жалезныя? перапытаў ён. Дык кузьні ў мяне няма. Да таго ж, на птушку навошта жалезныя. Вось і ў тваёй патрэбе такімі абыйшоўся. Даўно нікога збройна не кранаў, не кажучы пра забойства, але тут не было выйсця.
- Забойства? жахнуўся Багдан. Якое забойства?
Янка дагэтуль не тлумачыў, якімчынам забраў непрытомнага Багдана ад гайдукоў. 3 невыразныхтлумачэнняў зразумеў, што выкраў, скарыстаўшы нейкі момант няўвагі, ці нечым іх ззабіўшы ад параненага. Гэта яму здавалася мажлівым, бо не
мог жа ён збегчы ці неяк схавацца. А тут мова пра забойства! Там жа Алена была!
- Ты не пужайся, заўважыў яго трывогу Янка. Паклаў я тваіх наглядчыкаў вось такімі ж стрэламі. Ваўкоў я знішчыў нямала, калі між іх пара двуногіх апынулася, не бачу прычыны каяцца.
Янка-Лесавікужо нетоячыся выклаўусё пра свой асабісты ўдзел у падзеях ля леснічоўкі.
- Павер, хлопча, старому іншага спосабу не было. Ці шукаюць яшчэ цябе, не ведаю, але пакультуды лезці не след. Не ўсё я тады пачуў, не ўсё зразумеў, рабіў, як сэрца падказвала. Можа і памыліўся, нашкодзіў табе? Янка дапытліва зірнуў у зочы хлопцу.
- Жыццё вы мне ўратавалі, дзядзька, горача спыніў старога Багдан. Цуд мяне мог толькі ўратаваць, каб не вы.
Багдан на імгненне завагаўся, але рашыўся запытацца:
- Вы дзяўчыну там бачылі? Можа ведаеце, што з ёю?
Не трэба было вялікага спрыту, каб зразумець багданаў непакой. Усё відаць было па твары хлапца.
- Усяго не ведаю, але чуў, як тыя злыдні лаяліся, што ўцякла. На свае вушы чуў, запзўніў Янка.
- Дзякуй Богу! Святы вы, дзядзька, чалавек! усклікнуў Багдан.
Калі Алена вырвалася, чаго яшчэ жадаць! Багдан адчуў такі прыліў радасці, што гатовы быў скочыць на ногі і затаньчыць з гэтым дарагім Янкам.
- Рады, бачу, задаволена сказаў той. Ну і мне добра, што патрапіў са сваей дапамогай. Не магу я, калі бачу здзек з безабароннага, са слабейшага. Можа таму і схаваўся ў лесе, што між людзей не вытрымаць, столькі там здзекаў з Боскіх запаветаў.
Янка памаўчаў, узяў чарговую костку, уважліва агледзеў, на што вартая, запытаў, не глянуўшы на Багдана:
- А не хочаш, хлопча, расказаць мне з-за чаго на цябе тая плойма накінулася? Я не налягаю, але чалавеку іншы раз лягчэй, як выкажацца.
- Бядз ў тым, што сам не ўсё разумею, адказаў Багдан. Нешта ёсць прыхаванае, невядомае ва ўсім, што са мною і вакол мяне адбываецца.
Багдан у сваю чаргу расказаў, як і чаму, на яго думку, адбыўся яго арышт. Паведаміў пра наезд, пра тое, што папярэджанне неяк стала вядомым Бурскаму. Не называў некаторых імёнаў ды пра паперы вырашыў маўчаць, хай ляжаць спакойна ў схоеанцы.
- Даўно не чутно было пра наезды, аж на табе, ізноў! -сярдзіта плюнуў Янка. Кроў кіпіць у шляхты!
- Не ў адной крыв! тут справа. Замінаў я ў нечым, ну і рабунку таму перашкодзіў. Не маглі дараваць, хоць маёнтачак той невялікі і пан Бурскі не збяднеў, не захапіўшы. А вось раз'юшыўся не ў меру.
- Берагчыся табе трэба. Багдан. Можа на які час з'ехаць, калі моцных заступнікаў няма, а то і назусім. Малады, вольны жыццё перадтабою.
- Няма ніякіх заступнікаў, адказаў Багдан. Нішто, лічы, не трымае мяне тут. Падымуся, пачну ізноў бацьку шукаць. Не выключаю, што яшчэ ў палоне, маглі і не выпусціць. Ці я вам казаў, што ён выкуп павёз, а там за яго таварыш з харугвы закладнікам застаўся?
* * ♦
Хто хацеў у палітычным змаганні мець войска на сваім баку, павінен быў дамовіцца з гетманам!. Істотнымі былі не ix ваярскія, а палітычныя здольнасці і схільнасць да аргументаў у добрай манеце. Вялікую вагу мелі сваяцкія повязі, шматлікасць і згуртаванасць кліентуры, рашучасць у дзеяннях.
Вялікі гетман літоўскі Казімір Ян Сапега адпавядаў большасці, калі не ўсім гэтым патрабаванням. Ужо больш дзесяці год ён пры выдатнай падтрымцы брата Бенядыкта ўзначальваў сямейную фракцыю і быў першай асобай у Вялікім Княстве.
Род Сапегаў, як дрэва каранямі, прарос усе ўстановы, пасады і ўрады Вялікага Княства Літоўскага, меў незлічоныя
багацці і сувязі, сваяцкія і таварыскія, па ўсёй Рэчы Паспалітай, у суседніх дзяржавах. Значныя ліцьвінскія рады, не выключаючы Радзівілаў, былі ім адціснуты ў цень.
Амаль бесперапынная барацьба шляхты з гэтым сапежанскім засіллем моцна ўплывала на войска Вялікага Княства. Заўсёды была небяспека пераходу якой-небудзьчасткі войска на супрацьсапежанскі бок. Удзел надворных рэгімэнтаў буйных магнатаў таксама мог перахіліць вагі фартуны.
Сапегі, апроч свайго ўласнага войска, маглі цынічна адкрыта, альбо пад покрывам абароны дзяржаўных інтарэсаў выкарыстацьу прыватныхмэтахдзяржаўнае, паколькі займаліўсе ключавыя пасады. Замінаць маглі толькі выключныя абставіны альбо ўмяшанне караля. А пакуль караля не было, Сапегам магло пагражаць толькі адкрытае паўстанне шляхты. Але яны сачылі за настроямі і рабілі ўсё, каб не дапусціць згуртавання значнейшых радоў у адзін хаўрус.
Найважнейшым на тэты час было не памыліцца ў выбары арыентацыі. Перамовы роду з палітычнымі групоўкамі, ваяжы на каралеўскія і княскія двары, уплыў праз сваю кліентуру на соймікі займалі шмат часу і безліч людзей і сродкаў.
Давераныя асобы прэтэндэнтаў на трон, сваім парад­кам, не абыходзілі ўвагай важнейшыя постаці Княства. Другі з народаў Рэчы Паспалітай часта выконваў цяжкую першую ролю ў змаганні з ворагамі, а лёс усёй дзяржавы залежаў ад паставы народа і войска Вялікага Княства.
Натуральна, што французскі пасланнік Мельхіёр дэ Паліньяк скарыстаў прысутнасць вялікага гетмана ў Варшаве, каб чарговы раз спаткацца дзеля размовы сам-насам. Калі абодва ўладкаваліся ў зацішным пакоі рэзідэнцыі Казіміра Сапегі, пасланнік прамовіў:
- Дзякую, пане гетман, што згадзіліся на сустрэчу.
- Уся прыемнасць на маім баку, шаноўны пане, адказаў Сапега.
Ён разглядаў сустрэчу як палітычны ход і вырашыў звяртацца да Паліньяка як да асобы свецкай, памінаючы яго святар-
скую годнасць. Пасол гэта пасол. Француз разумеў, што ў яго суразмоўцы гетманства стаіць наперадзе каталіцтва і нічога не меў супраць. Абы сустрэча мела вынік.
- Але ж цяжка прарвацца да вас праз усе кардоны, пажартаваў Паліньяк. Salvo honore, не кранаючы гонару, перапрасіўся ён, што н! дзверы, то жаўнеры!
Ён зручней уладкаваўся ля каміннага агню, наб забыцца на кастрычніцкі холад.
- Становішча абавязуе, нічога не парадзіш, адказаў гет­ман прывычнымі словам!. Іншым разам І самому замінае, засмяяўся ён, спадзеючыся на французскае пачуццё гумару.
Што як што, а вайсковая працэдура ў вялікалітоўскім войску ўтрымлівалася на высокім узроўні нават тады, калі ад гэтага войска засталося некалькі тысяч. Параднасць І вялікапышны цырыманіял патрэбны был! найперш гетманам, каб падкрэсліць іх значнасць ! вагу ў справах, часта вельмі далёкіх ад вайсковасці.
- Я спадзяюся вельмі многага ад нашай размовы, пане гетман, даверлівым тонам сказаў пасланнік, ветліва ўсміхаючыся.
Абодва, нібы рыцары на рысталішчы, прыглядаліся адзін да аднаго, рыхтуючыся да паядынку.
Адпершыхдзёнбезкаралеўяблізкіястасункізкаралеўскай сям'ёй увайшлі ў супярэчнасць з абавязкам пасла адстойваць французскага прэтэндэнта князя Канці. Калі Сойм адмовіў Сабескім права ўдзелу ў канкурэнцыі, Паліньяк з чыстым сум­лением дбаўтолькі пра свайго суайчынніка.
- Усё будзе залежаць ад таго, пра што і як наша размова пойдзе, сказаў гетман.
Не ўпершыню было яму выбіраць між французскім і цэсарскім бокам. Яшчэ ў канцы 1682 года, кал! пасол дэ Вітры гуртаваў прыхільнікаў Людовіка XIV, Ян Андрэй Морштын, вялікі каронны падскарбі, паэт, а перад усім памагаты і найміт Францыі, пераканаў яго ў слушнасці "французскай" пазіцыі. Ян Сабескі, зацікаўлены на той момант у саюзе з цэсарам,
паспрабаваўкупіцьтадыяшчэпольнага гетмана Сапегу вялікай гетманскай булавою, а рэзыдэнт цэсара падмацаваў спра­ву адчувальнай сумай у золаце. Але палітычныя разлікі ўзялі верх над удзячнасцю. Пакрыўджаны нязгодай караля ў спра­ве кампутовага войска Княства новапрызначаны вялікі гетман запэўніў Вітры пра сваю адданасць інтарэсам Францыі. Калі ж Ян Трэці расправіўся з французскім згуртаваннем, Казімір Сапега афіцыйна адхрысціўся ад усялякіх сувязяў з Вэрсалем. Але нават падпісаўшы 31 сакавіка 1683 года пагадненне з цэсарам Леапольдам I, не адмовіўся ад падтрымкі Францыі ў яе змаганні з Аўстрыяй.
Сапега разумеў, пра што б ні пайшла гаворка, сустрэча падпарадкавана выключна справам надыходзячай элекцыі.
- Certissima veritas, найдакладнейшая праўда, -пагадзіўся пасланнік. I я перакананы, што пан гетман прыхільна выслухае маладзейшага векам і даруе магчымыя хібы.
- Я думаю, гэта ў нашай моцы, кіўнуў гетман.
Ведаў, што трыццацішасцігадовы абат мае спрытны розум і неблагую школу дыпламатыі Людовіка XIV.
- У сукурс з толькі што згаданым, пане гетман, я хацеў бы запрасіць да адкрытасці і ўзаемнай паблажлівасці ў выпадку кранання, sit venia verbo, няхай мне дазволена будзе сказаць, далікатных спраў.
- Умежахакрэсленыхзвычаямі дыпламатыі,такі падыход sine qua non, неадменны, Сапега лёгкай усмешкай змякчыў сваю засцярогу.
Паліньяк хвілінку павагаўся, а можа падумаў над пачутым, і сказаў:
- Адразу пакарыстаюся вашай згодай і выкажу сваю трывогу з прычыны несуладдзя ў Вялікім Княстве.
- Маеце на думцы нашу няўрымслівую шляхту?
- Няхай будзе і так. Вы ж не будзеце пярэчыць, што добрага ў тым мала, асабліва зараз?
- Вас непакоіць элекцыя, а не стан рэчаў у Княстве сам па сабе? эмаль сцвярджальна азваўся гетман.
Паліньяк кіўком пацвердзіў здагадку гетмана і патлумачыў:
- Натуральна, пасол французскай кароны павінендбаць пра яе інтарэсы. Думаю, што не памыляюся, ацэньваючы шан­цы князя Канці як найвышэйшыя. I ў Польшчы і ў вас, у Вялікім Княстве. Але варажнеча можа адкінуць частку шляхты да іншага прэтэндэнта толькі таму, што не схоча падаваць голас разам з непрыяцелем. Паспрыяе і непакой, што новы кароль будзе схільны да аднаго боку на шкоду другога.
Казімір Сапега мог бы зазначыць, што так было з кожнай элекцыяй. Групоўкі звязваюць з новым каралём найперш спадзяванні на асабісты поспех: на даравізны, тытулы, пасады. Цікавяцца абяцанкамі канкурэнтаў менавіта ў гэтай матэрыі. Вяртанне Крамянца ад туркаў, ці іншае якое ўзвышэнне Рэчы Паспалітай толькі тады нечага варты, калі нясуць чалавеку ша­нец ступіць крокдругі ўверх па прыступках улады.
- Veritus veritatum, ісціна з ісцін, у роздуме прамовіў гет­ман, але рацыю пан пасол мае не ва ўсім. Не можаце адмовіць, што наш род забяспечвае сякі-такі лад у гаспадарстве..., таму і карыстаецца значнай падтрымкай у Кароне.
- Слушна. Але ці не варта дзеля вышэйшых мэтаў, дзеля спакою ў краі кінуць нешта апанентам? Паліньяк, нібы старанны вучань, дапытліва зірнуўу вочы гетману.
Зласлівая грымаса кранула вусны Сапегі і тут жа знікла, пад паблажлівай усмешкай.
- Думаеце доўга патрывае іх згода? Utinam sim falsus vates, каб толькі стаў фальшывым прарокам, засцярогся ён. Але як толькі Сапегі саступяць, знойдзецца на гэта месца нехта з іхняга хаўрусу, і змаганне пачнецца, як найменей, між траіх мацнейшых. Ці ж не так, пане пасол, было ў свой час у Францыі? Мы праходзім праз тое ж са спазненнем, ну і са сваімі асаблівасцямі. Час, народ, звычаі іншыя, а барацьба за вяршэнства тая самая.
Слухаючы выклад гетмана, Паліньякківаўгалавою, прызнаючы рацыю суразмоўніку, за якім вялікі досвед, хмары шлях­ты, зграі кліентаў!
Гетман, заахвочаны непадробнай і пашанотнай увагай пасла, працягваў:
- Цешу сябе надзеяй, што Яго Высокасць князь Канці, стаўшы нашым вялікім князем і каралём, прызнае слушнасць дзеянням сапежанскага двара. Хаця над пэўнымі пастулатамі, выказанымі вамі, варта паразважаць.
- Гэта мяне радуе, пане гетман, як найшчырэй запэўніў Паліньяк, складваючы далоні як да малітвы.
Ён адзначыў для сябе і выраз "сапежанскі двор", і тое, што тытул вялікага князя быўагучаныпершым, кабпадкрэсліць, што Сапегаў, як ліцьвінаў, цікавіць у першую чаргу. Важна, як новаабраны кароль, выхаванец абсалютнай манархіі, паставіцца да прывілеяў і правоў шляхты Вялікага Княства, да захавання Сапегамі іх сёняшняй пазіцыі. Змірыцца з усемагутнай магнатэрыяй, ці скарыстае імкненне шляхты да ўраўнання ў правах з караняжамі для абмежавання самастойнасці Княства? Ці не спакусіцца ўлагодзіць спрэчкі варшаўскіх груповак коштам шляхты Вялікага Княства, як стала гэта некалі далучэннем да Кароны ўсёй Украіны?
На гэтыя пытанні Мельхіёр дэ Паліньяк не меў адказаў: пасол Людовіка XIV мог пераказваць толькі меркаванні караля. Што да князя Канці, то абодва суразмоўнікі сумняваліся, ці ўяўляў ён лад з выбарным каралём І сходам шляхты, дзе абавязуе адзінагалоснасць і кожны адным воклічам можа адаслаць паслоў туды, адкуль прыехалі, без прыняцця хоць бы аднае ўхвалы. А Сапегі ў гэтых абставінах даюць сабе рады без чыёйнебудзьдапамогі.Паліньякпастукваўпальцамідалоняўідумаў, што варта перавесці размову ў іншае рэчышча. Запытаўся нібы жартам:
- А пан гетман не дапускаў думкі паспаборнічаць у барацьбе за трон? Натуральна, пытанне з чыстай цікаўнасці, спад-
зяюся на паблажлівасць, ён ветліва заўсміхаўся, каб паказаць, што адмовай не пакрыўдзіцца.
- Вы, мабыць, успомнілі, як мае не вельмі цвярозыя і зусім не разумныя кліенты крычалі на Сойме, што абяруць мяне каралём?-здагадаўся гетман.
Паліньяк кіўнуў галавою:
- А было ж такое. I пэўна не толькі ў запале, ці жаданні дагадзіць пану? Лічылі, што маюць падставы так выказвацца.
- Для мяне, прашу паверыць, гэта было блазнотай, хоць я і не пярэчыў. Няхай крычаць, мне такое не на шкоду, адзначыў Сапега.
Паліньяк сквапліва далучыўся да меркавання гетмана:
- У пэўных абставінах папулярнасць палітыку ствараюць дзеянні зусім не мудрых прыхільнікаў!
Сапега разумеў, што за пытаннем крыецца жаданне высветліць ягоную пазіцыю, перш чым пачынаць размову пра сапежанскую групоўку і вырашыў супакоіць пасла.
- Калі гаварыць сур'ёзна, то Карона, я маю на думцы паслоў Сойма, ніколі не дапусціць абрання ліцьвіна.
- Але ж дынастыя Ягелонаў...
Вялікі гетман памаўчаў, шукаючы патрэбных слоў, хмыкнуў:
- Менавіта ад тых часоў, як скончылася дынастыя нашага Ягайлы, у каралях заўсёды чужыя. I галоўным чынам з-за паставы саміх караняжаў, хоць яны любяць спасылацца на нас. Хвароба ў ix такая. Выключэнні рэдкія: Вішнявецкі, у якога бзцька ўкраінец, ды Сабескі, якога ці ж не ліцьвіны моцна падтрымалі. 3 апошнім невядома як было б, каб не Хоцім ды не жонка, ад якой і сёння няма ратунку.
Паліньяк стрымана ўсміхнуўся, здагадваўся, якія пачуцці мае гэты магнат да плоймы шукальнікаў шчасця, што немінуча наплыве ўслед за французскім князем, калі ён будзе абраны. Пасланнік добра ведаў: французы, едучы ў Рэч Паспалітую, не кіраваліся альтруізмам. Разам з ведамі, звычаямі, модамі і набыткамі культуры цягнулі даўгі хвост пыхі,
хцівасці, перакананасці ў сваёй перавазе над "кунтушнікамі". Але французскія ўплывы, нават франкаманія, пераважалі ў магнацкіх колах і ў сталіцах. У шляхоцкіх дварах, аддаленых ад гарадоў і мястэчак яны, натуральна, слабелі, набывалі смешны выгляд і не маглі адолець прывязанасці паноў-братоў да кун­туша і дзедавай шаблі. Калі жанкі і шчабяталі нешта пра свае спадніцы "як у Парыжы", то гэта яшчэ не сведчыла пра поўную адданасць французскаму канкурэнту.
Ведаў пасланнік і тое, што не ў вялікай згодзе падтрымалі ліцьвіны Яна Сабескага. Варожы яму род Пацаў меў за сабою галасы шляхты ледзь не ўсяго Княства і стараўся выключыць Сабескага з канкурэнцыі, нават пагрозамі выйсці з вуніі, што аз­начала распад Рэчы Паспалітай. Інструкцыі амаль усіх соймікаў Княства не дазвалялі пагаджацца на караля-паляка. Аднак перамог Леў Лехістану слава Венскай перамогі ды Хоціма аказалася мацней за ўсе соймікавыя і перадсоймікавыя хітрыкі, але не менш значыла дапамога Сапегаў, аплочаная Францыяй. Трынаццацьтысяч ліўраў атрымаўтады польны гетман Казімір Сапега.
Гетман парушыўхвіліну цішыні:
- Вось і зараз прапануецца выключыць "Пяста"! А ў нас, ліцьвінаў, свае хібы і мы караняжаў не пераканаем, тым больш не перагаласуем. Хутчэй зробім, як яны, хмыкнуў гетман, калі не наш, то няхай і не паляк! Швед, француз, хоць турак, абы хрышчаны на каталіка.
Сапега ўстаў і ступіў некалькі крокаў па пакоі. Размова парушыла дакучлівыя думкі, што не аднойчы наведвалі няўрымслівага палітыка, як на адзіноце, так і ў размовах з братам Бенядыктам. Абодвум было цесна ў рамках Вялікага Княства, а нішто не варажыла пашырэння, тым больш знясення іх. Ці не з гэтых прычын няспыннае нагрувашчванне багацця, бязглуздая валтузня з клерам і непаслухмянай шляхтай! Цесна! Страчаны шанец недзе ў мінулым. Можа з заўчаснай смерцю Януша Радзівіла, а можа яшчэ з канцом княжэння Вітаўта і яго нядошлым каранаваннем.
- А якія ж хібы перашкаджаюць ліцьвінам? мякка запытаў Паліньяк. Мне, як дыплаллату, цікава пачуць меркаванне буйнога палітыка, калі здарылася нагода. Спадзяюся, мая цікаўнасць не здаецца празмернай, ці, барані Божа, абразлівай?
- Hi ў якім разе, запярэчыў гетман, Што ёсць, таго не схаваеш. Калі вам яны невядомы, то толькі з прычыны рэдкага і кароткагз перабывання ў Княстве. Але гэта не папрок.
Гетман старанна сачыў, каб не збіцца незнарок на ментарскі ці тым горш паблажлівы тон. Памятаў, што перад ім не ўлюбенец уплывовага міністра, не родзіч самавітага прыдворнага, а чалавек, які запрацаваў сваю пасаду ўласным розумам і стараннасцю.
- Ну, вось хоць бы тое дзяленне на Літву і Белую Русь. А дзе тая мяжа між імі, ніхто і не пакажа. Мова адна, звычаі адны, там і тут каталікі, праваслаўныя і вуніяты. Народ адзін і пад адным уладаром. Соймікі кіруюцца павятовымі межамі, а не ўяўнымі. Як на здзек, у Кароне існуе Рускае ваяводства якое да нашай Русі аніякім бокам. Маем яшчэ Жмудзь, люд іншай мовы. Зельмі часта нейкая купа шляхты паддаецца злым намовам збоку і спрабуе перанесці гэтыя размежаванні ў палітыку, надаючы ім змест, якога век не мелі. Заўсёды такія спробы неслі карысцьтолькі ворагу. Вось вам дакучлівы хіб, які вельмі цяжка пераадолець і які пазбаўляе ліцьвінскіх урадоўцаў палітычнай волі.
Нядоўга заставалася чакаць таго дня, калі сам гетман паспрабуе шукаць выйсця для сябе, свайго клану, а ў значнай меры ўсяго Княства з чужой, далёка не зычлівай дапамогай. А пакуль што тлумачыў французскаму паслу асаблівасці дачыненняў Вялікага Княства.
- 3 часоў апошняга наезду ўплывы цароў аслабелі, але, перакананы, гэта часова. пакуль ім замінаюць уласныя клопаты. Вызваляцца ізноў палезуцьу нашы справы. Здругога боку паны караняжы хацелі б з нашым Княствам зрабіць як з тою
Украінай. Можа якраз моц Сапегаў ратуе нашу шляхту ад горшага, забяспечвае непарушнасць Княства.
- Пэўная логіка ў гэтым ёсць, пагадзіўся Паліньяк, не толькі кабдагадзіць суразмоўніку.
Ён бачыў, што размова гетмана займае, і не шкадаваў часу. Лягчэй пойдзе ў справах галоўных. Урэшце, і тая аўтаномія будзе на карысць князю Канці, калі Сапегі ды Радзівілы прымуць яго бок. Гетман таксама быў зацікаўлены ў зацясненні сувязяў з французскім бокам, на сёння мацнейшым.
- Ратуе нас, мабыць, рэлігійная памяркоўнасць. Не пойд­зе ў нас адна канфесія на другую, як у вас у Францыі. Адны гэтую рысу лічаць дадатнай, іншыя хібам. Чым бы яна ні была, але бароніць нас ад злых намоў І не дае аслабіць І праглынуць наша Княства. Спрэчкі нашы, наваттам, дзе яны здаюцца рэлігійнымі, спрэе палітычныя. Каб яшчэ крыху памяркоўнасці іерархам, то і зусім было б няблага.
Паліньяк пакруціў галавою ў пэўным здзіўленні.
- Цікавы погляд, заўважыў ён. У нас такое палічылі б вальнадумствам.
Сапега не дзівіўся. Паказная набожнасць ЛюдовікаХІУ, верхаводства гадаванцаў кардыналаў Мазарыні і Рышэлье клалі моцны адбітак на ўсе бакі жыцця французаў.
- Зацятыя і ў нас ёсць, сказаў гетман, але сутнасць шляхоцкіх разборак вельмі прыземленая, тычыцца маёмасных спраў, уплыву на карыстанне дабротамі гэтага свету. Справы рэлігіі ў канфедэрацыях, перапрашаюся, не на першым месцы, бо сам пераход нашай шляхты на каталіцтва тлумачыцца выключна палітычнымі прычынамі. Дзякуючы гэтаму ў непарадкі не ўцягваюцца ніжэйшыя слаі, прыгонныя, рамеснікі, што было бнепазбежнымурэлігійнымсутыкненні. Шляхта б'ецца збройна, а тыя глядзяць збоку і моляцца кожны на свой лад, каб ix не чапалі. Чапаюць, вядома, але да ўкраінскага, тым больш французскага стану рэчаў, далёка. Дай Божа, каб так і надалей.
Што ж, не выпадкова вялікі гетман лічыцца пратэктарам іншаверцаў у сваіх уладаннях.
- Як я разумею, пане гетман, вы лічыце неразумным пераносіць у палітыку рэлігійныя дачыненні. I задаволены, што ў Княстве гэтага няма? пытанне прагучала як мяккае сцверджанне.
Пасланнік быў майстрам даверлівых размоў і разумных кампрамісаў. Нездарма папа Аляксандр Восьмы казаў яму, смеючыся:" Мне заўсёды здаецца, што вы падзяляеце маю думку, а ў рэшце рэшт верх бярэ ваша."
- Ва ўсякім разе ў такой меры, як у Кароне, удакладніў Сапега. Дабра гэта не прыносіць.
Абат Паліньяк добра ведаў, пра што кажа гетман. Ад часоў Варфаламееўскай начы ў імя максымы "адна вера, адзін закон, адзін кароль" няспынна льецца кроў у вайне з няскоранымі гугенотамі. Можа ў гэтую менавіта гадзіну бязлітасна нішчаць мужчын, жанчын, дзяцей, увесь здабытак два варожыя бакі ў палыхаючых паўстаннямі Сявенскіх тарах. Недзе там замак Паліньякаў, закінутае радавое гняздо разбойных продкаў, якія сеялі страх і знішчэнне па ўсім наваколлі. Там жа землі роду Канці. Зможа Франсуа дэ Канці зразумець, як гэтыя нібы не такія асвечаныя ліцьвіны знайшлі спосаб суіснаваць, хоць усе пры зброі ды на конях? Што край, то звычай!
- Гісторыя ўсё ж вучыць, хоць і паволі, уздыхнуў Паліньяк. Мабыць, і вашу спрэчку з біскупам Брастоўскім можна ўспрымацьзулікамтаго, што вы распавялі? Розгаласбыў велізарны, перапрашальна ўсміхнуўся пасланнік, падняўшы вочы на Сапегу.
Гетман не выказаў ані занепакоенасці ані разгубленасці. Саромецца сваіх учынкаў яму было неўласціва.
- Я сказаў бы, што мела месца адступства ад вядомага правіла: Ex nihilenihil, з нічога нічога не бывав. Увесь той розгалас быў без прычыны, працягваў ён тым жа спакойным голасам. Заўважце, Рым у канчатковым выніку стаў на маім баку. Не баўлю сябе суцяшэннямі, нібы там вельмі шануюць верніка Казіміра Сапегу. Проста кіраваліся палітычнай мэтазгоднасцю,
нягледзячы на пэўныя...гетман так і не знайшоў патрэбнага слова, рысы майго ўчынку.
Паліньяк памятаў, як на Сойм 1695 году Казімір Сапега з'явіўся з вялікім войскам, не даўся памірыць сябе з віленскім біскупам, а кліентам загадаў сарваць паседжанні. Тады ж браты Сапегі прапанавалі паслу супрацу ўзамен за 50 тысяч ліўраў кожнаму.
- Палітык Сапега, тым не менш здольны паўшчуваць Сапегу-верніка! рашыўся на жарт пасланнік.
- Ну, я ж не юнак! гетман засмяяўся, даючы зразумець, як ставіцца да тых падзей сёння. Прызнаю, шмат было непатрэбнай вастрыні ў выказваннях і ўчынках. Errare humanum est, памыляцца рэч людская.
- Quieta non movere, прамовіў Паліньяк, імітучы бласлаўленне. У душы быў трохі заклапочаны, ці не занадта ён заглыбіўся ў далікатныя справы. Я забыўся на параду старажытнасці: не варушыць мінулага.
Гетман жа, мяркуючы па настрою быў нават задаволены парушэннем далікатнай справы.
- Per amorem Dei! усклікнуў ён, махнуўшы рукою. Як мы кажам, было і быллём парасло! Маю пазіцыю падтрымалі не толькі ўласныя кліенты. Перакананы, большасць шляхты і сёння падзяляе маё стаўленне да недатыкальнай выспы дабрабыту, створанай рэлігійнымі іерархамі. Нават тады, калі ў краіне ўсё знішчана і выпалена ворагам, анічым не жадаюць паступіцца. Што, маюць абмяжоўвацца subsidium charitativum, дабраахвотным падаткам?
- Уяўляю, якія рэфармацыі прынёс бы пан гетман, стаўшы каралём! усклікнуў Паліньяк, удаючы заклапочанасць. Асмелюся заўважыць, што вялікі Мазарыні за два дні да скону раіў каралю не кранаць царкоўных прывілеяў.
Гетман адмахнуўся весела і бесклапотна.
- Як мы ўжо высветлілі, няма прычын для страху, жар­там на жарт супакоіў пасланніка. Тым не менш погляд свой патлумачу. Клопат пра Гаспадарства, бяспеку і дабрабыт яго
насельнікаў ляжыць на каралю, урадоўцах, канцлерах, гетма­нах, ваяводах, нават на ніжэйшых урадоўцах. А вось рэлігійных іерархаў гэта ўсё не датычыць. Клянуць, калі нейкі стог на іх паплавах гусары коням скормяць. Як тая шляхта цёмная, што падаткаў не плоціць, а сыны яе ў войску крычаць, чаму кароль жолду не дае. А скуль тыя грошы каралю ўзяць? Вось я не раз свае даваў таму ж войску. Тады ізноў вэрхал: гетман войска перакупіў! Дык чаму касцёлам ды цэрквам не падаць сваю долю, калі край разрабаваны? Ды ці патрэбна ім такая маёмасць!
Паліньяк не ведаў як адазвацца, не пакрыўдзіўшы гетма­на і не ўваходзячы ў супярэчнасць са сваім станам каталіцкага святара. У словах гетмана было шмат слушнага, але саміх Сапегаў папракалі, што ix маёмасць сягнула такіх памераў, якія не ўкладваюцца ў цвярозыя спосабы карыстання. Што да падаткаў, то магнаты да іх яшчэ менш ахвочыя, чым дробная шляхта.
- Мабыць вашу гарачнасць у дачыненнях з іерархамі можна аднесці на коштадмоўных рыс народа, знайшоў пасол адпаведны выраз, спадзеючыся на прошаную паблажлівасць.
- Наколькі мяне можна лічыць узорам ліцьвінскага характару, у тон Паліньяку сказаў Сапега і, падумаўшы, дадаў, Усё ж у галоўных справах імкнуся выкарыстаць рысы дадатныя.
Паліньякадчуў,шточасдаверлівыхабменаўмеркаваннямі вычарпаны, і пара перайсці да мэты сустрэчы.
- Ці гатовы пан гетман сказаць, над якімі палітычнымі задачам! ёсць сэнс паразважаць?
Сапега адназваць не спяшаўся, падумаў.
- Прапанаваў бы перш-наперш разгледзець мажлівасць дамовы між асобнымі групоўкамі Княства і Кароны ў справе адзінага для іх прэтэндэнта, натуральна Яго Высокасці Франсуа Луі дэ Бурбон Прэнс дэ Канці, урачыста закончыў Сапега.
Тону прыніжанасці пасланнік не адчуў: гетман гаварыў, як пра роўнага сабе. "Урэшце ён таксама князь", успомніў Паліньяк.
- Для мяне гэтае меркаванне падарунак лёсу! горача падхапіў француз. Наго першым вы хацелі б бачыць за сталом перамоваў?
- 3 кожным згодзен размаўляць, калі гэта нясе выгаду майму боку. Вядома з улікам узаемных саступак, як мы кажам, прыцірак. А што лічу за выгаду, мяркуйце па тым, што сёння пачулі. Здаецца, я залішне не крыўся.
- Я так разумею, што спадзяецеся на маю разважлівасць, напалову запытаў, напалову сцвердзіў пасол.
- Так, кіўнуў Сапега. Давяраю. Пры пэўных дадатковых умовах.
- Несумненна, гэта самы адпаведны шлях да сумеснага поспеху. Ваша згода, пане гетман, мяне акрыляе. Штотычыцца дадатковых умоў, вусны пасла кранула змоўніцкая ўсмешка, то я маю пры сабе невялікую суму на выдаткі сярод кліентуры. На войска гэта лічба недастатковая, сам разумею. Але вось папера на Гданьск, да месье Клода Маці... Ён выдасць чатыры ты­сяч ы дукатаў.
3 французскім камісарам у Гданьску Сапегі мелі сталую сувязь. Гандаль і палітыка спляталіся тут непарыўна.
- Што ж, грошы немалыя, але недастатковыя. Ведаеце колькі каштуе выставіць адну харугву?
- Але ж вы маеце сваё надворнае войска. У выпадку... нясмела заўважыў пасол.
Грошы на войскі ад яго цягнулі з усіх бакоў. Нібыта заносілася на вялікую вайну, але каго і з кім, калі ўсе за кня­зя Канці? Паліньяк разумеў, што апроч жадання ўхапіць жывы грош, магнаты разлічвалі ўзмацніць свае надворныя войскі дзеля абароны раскіданых па ўсяму краю маёнткаў у выпадку непарадкаў. Апроч шляхты існуе і просты люд! А Яго Вялікасць кароль Францыі прызначыў сто тысяч талераўна падтрымку каралевы і васемсот тысяч для князя Канці І не больш!
- Надворнае войска тут непрыдатнае, хоць і яго можна скарыстаць. Ва ўсякім разе афіцэраў. А на іх патрэбны выдаткі звыш жолду, шматзначна падкрэсліў гетман апошнія словы.
- Ясна, адказаў Паліньяк, але на тэты момант такіх сродкаў не маю. Буду шчыры: Яго Вялікасць Кароль зрабіў мне заўвагу, што занадта перавышаю квоту, ахвяраваную ім на элекцыю. Але буду прасіць, буду тлумачыць. Раблю ўсё, каб пераканаць караля выправіць князя ў Рэч Паспалітую як найхутчэй.
Сапега верыў паслу. Старанныя мануалісты даносілі з Парижа і пра каралеўскую незадаволенасць і пра тое, што прыедзе яшчэ адзін пасол, ці то ў дапамогу, ці дзеля нагляду за вельмі шчодрым Паліньякам. Прага пазбавіцца прысутнасці князя Канці ў Вэрсалі змагалася з нежаданнем класці на гэта каралеўскія грошы.
- Каб толькі не запозна, пане пасол. Колькі таго часу да элекцыі, падкрэсліў гетман.
- Падзяляю вашу трывогу, пранікнёна прамовіў Паліньяк.
Затрымка з прыбыццём французскага прэтэндэнта вельмі раздражняла Сапегу. Пра што той думае? Спадзяецца, што за яго ўсё зробяць і будуць прыніжана чакаць з'яўлення Яго Вялікасці? А тут цягнуць у розныя бакі І не ведаеш, ці варта трымаццатаго неразваротлівага француза!
- Яму трэба быць тут на момант элекцыі, настойліва даводзіў гетман. Наша шляхта, як дзеці, альбо, дакладней, як жаўнерская грамада. Ссячыце на ix вачах нехлямяжага тата­рина, вас акрыкнуць героем i пойдуць за вамі, як пыляняты за квахтухай. А каб вы, прикладам, у дыпламатыі загналі ў казіны рог самога Мазарыні ці Рышэлье, яны і галавы ў ваш бок не павернуць.
Паліньяк весела зарагатаў, не зважаючи на ранг пасла І свой сан. Уявіў сабе твари абодвух кардыналаў, пераможаных ім у дыпламатыі. Жартаўнікі гэтыя ліцьвіны, але і пачуваешся з імі неяк свабодна!
- Князю трэба з'явіцца ў бляску рыцарскай славы, як то зрабіў у свой час Сабескі, працягваў гетман, баючыся французскай самаўпэўненасці. Калі не ў самой Польшчы, то недзе на
памежжы. А не то пыляняты пойдуць за бліжэйшым пеўнем. Во певень, як ведаеце, пачаў кукарэкаць.
Паліньяку спадабалася трапнае параўнанне саксонскага курфюрста з пеўнем. Даходзілі пакуль яшчэ невыразныя чуткі, што блізкі сусед пачынае ўважліва прыглядацца да вольнага трону.
- Маеце рацыю, пане гетман. Таму і прашу вашага садзеяння.
Гетман адказаў стрымана але рашуча:
- Я палітык, пане пасол. Безнадзейную партыю няхай падтрымліваюць грэчкасеі, ім урэшце ўсё адно, а гетману ёсць што страчваць. Трон зойме рашучы і ад яго будзе залежаць мой лёс, ды і .маіх прыхільнікаў. Баюся, стаўленне да справы князя Канці можа каштаваць яму кароны.
* * ♦
Дні сплывалі за днямі. Застаючыся адзін, Багдан дзівіўся, якія прыгоды зваліліся на яго галаву. А ўсё нібы ад дробязі: пайшоў паляваць на "ваўкоў", а сам ледзь не стаў стрыжаным, як у той прымаўцы. Думаў пра Алену, дзе яна зараз, што робіць. Іншым разам спрабаваў уявіць, як тут у гэтай хаціне зімою, калі лес занесены снегам, а знадворку мароз. Ці змог бы, як Янка, адзін? Аднойчы запытаўся пра гэта.
- А чаму не? адказаў Янка. Кожны, мабыць, змог бы. Хіба ж я адзін гэткі? Па пушчах розныя людзі ходзяць. Клікалі і мяне адчайныя хлопцы да сваіх ватагаў, але я кожным разам адмаўляўся. Яны ж таксама неяк даюць сабе рады. Толькі іхні занятак не па мне. Думаю, Богам мне вызначана такое жыццё. Хоць і ў мяне, лічу, права на помету ёсць. Двор мой дымам пайшоў, дзеткі з жонкай загінулі. Панская сям'я таксама. Следу па маёнтку тым не засталося... 3 тае пары агнём мяне пячэ, як бачу панскія звадкі. Усё гэтай шляхце не жывецца, усё ёй мала I Дурнейшага народу са свечкай шукаць.
- Дык вы з дваровых будзеце?
- Былы дваровы, падкрэсліў Янка голасам. Пана свайго не шкадую, шчыра прызнаюся. Не магу яму нават мёртваму дараваць, як ён сына майго паслаў на згубу, замест свайго пляменніка. Малады хлопец загарэўся да ваячкі і прапаў. Вочы меў слаба ватыя, можа гэта падвяло. Хтояго ведае. Я помету Богу пакінуў, зле служыць такому вылюдку ўжо не мог. Бог пакараў яго рукамі такіх жа нелюдзей, заадно І нам, дворні, дасталося. Так адзін на свеце застаўся.
- Вось І я нечага такога баяўся. Таму папярэдзіў тых, на наго наехаць сабраліся.
- Добра ты зрабіў, Багдане, па людску. Богтабе залічыць, будзь пэўны.
Багдан міжволі ўсміхнуўся. Янка казаў так упэўнена, нібы ўзгодніў сваю думку з самім панам Богам.
- Я табе скажу, хлопча, у злачынства заўсёды ёсць нейкія сведкі. Заўсёды хтось бачыць ці чуе. Калі не чалавек, то звер які. А калі ўжо ніхто, то Бог бачыць.
- Але ж Бога не спытаеш.
- Бог сам знак падасць І кару вызначыць, упэўнена прамовіў Лесавік.
- А што з тымі нападнікамі сталася?
- А хто ix ведае. Пакуль я сваіх не пахаваў, ды не сыйшоў, то нічога ім не было. Пасля чуў нібы ўцяклі, ці з'ехалі.
- А што ж за фамілія? Ці то зграя якая? запытаўся Багдан.
- Не. Адзін род, Чыжы. Чыж іх прозвішча.
- Чыж? Ёсць і паблізу такое.
- Ну ix жа не адзін, гэтых Чыжоў. Прозвішча простае, пэўна шмат людзей з такім. Не абавязкова радня.
- Можа быць і так.
Пасля чарговага агляду багданавых ран Янка раптам запытаўся:
- А ці не пара табе крыху патэпаць? Разлёгся, як бычок на трауры.
- Няўжо можна? Багдан даўно чакаў гэтага дазволу, але прывычка слухацца старога стрымлівала і не дазваляла настойваць.
- Калі ж ты такі паслухмяны хворы, што ўсё гоіцца, не ў крыўду кажучы, як на тым сабаку. Малайчына.
- Гэта лекар малайчына, а не хворы!
- Ну не самому ж мне сябе хваліць, сказаў Янка і нечакана дадаў: Пара І тую дзяўчыну адведаць. Пэўна ж непакоіцца.
Багдан злёгку зачырванеўся і сказаў проста, як свайму:
- Залежыць мне на ёй, дзядзька, вельмі залежыць.
- То давай і выправімся. Чаўном заедзем на другі край лесу, далей ад крушнянскіх. А там пешкі падкрадземся поцемкамі. Ну і назад гэтак жа. Гэта толькі дзеля той дзяўчыны паслабленне. Дужа яна за цябе перажывала. Сам бачыў і табе зайздросціў, хоць і стары ўжо, засмяяўся Янка.
* * *
- Які добры човен! Ды прыгожы! Багдан не мог нахваліцца, калі яны размясціліся ў асінавай доўбанцы.
Настрой у яго быў прыўзняты. Усё здавалася новым і вясёлым. Дыхалася лёгка, ішлося борзда.
- Ён і на хаду лёгкі, хутка пераканаешся, сказаў Янка, заграбаючы ранішнюю тонь, пакрытую дробнымі бурбалкамі. Гэта я не сам рабіў. Я толькі калоду падрыхтаваў, збольшага сякерай паабчэсваў, астатняе іншы чалавек, майстра.
- Даводзілася бачыць і веславаць на доўбанках, але ж у гэтага во як бакі раздадзены, сядзець зручна і ўстойлівы дай Божа. Зручная прылада.
- Гэтаадспосабу.Тыяпроставыдзёўбваюць.Выстругваюць, як калода дазваляе, і ўсё. А лепей іначай. Выдзеўбеш нутро, на сталюгах пастаў, налівай вады, а знізу агонь раскладзі. Але невялікі, каб усю калоду грэць, а не абсмольваць. Яна
і распусціцца нібы тая пупышка на сонцы. Астатняе ўжо ад здольнасці: выгладзіць, абстругаць. Звонку можна агнём пасмаліць, эле зноў жа не спальваючы, а на чорны бляск.
- Не чуў пра такое. Буду ведаць можа спатрэбіцца.
- За плячыма не насіць, пагадзіўся Янка.
Роўна працуючы вёсламі, гналі судзенца ўверх супраць плыні, трымаючыся берага. I дзеля лягчэйшага ходу, і каб быць менш заўважнымі, хоць на гэтым адрэзку ракі нечаканая сустрэча была малаверагоднай, тым больш такою ранняй па­рою. Добра змарыўшыся, зрабілі прыпынак, папалуднавалі, падрамалі ў прыемнай засені. Потым плылі ізноў. Праз нейкі час Янка скіраваў човен у невялічкую рэчку і, стаўшы ў рост, пачаў адпіхвацца вяслом ад неглыбокага дна. Рэчка паступова звужалася і больш нагадэала ручай з чыстай, але імклівай плынню.
- Ну вось і прыехалі! Далей няма сэнсу высільвацца. Лягчэй берагам прайсці. Ты глянь якіх пару галін, карабель наш прыхаваць, а я пакуль яго аслабаню ды прыстрою, каб не кідаўся ў вочы каму зайздроснаму.
Скончылі працу, калі наблізіўся вечар. Яшчэ раз падсілкаваліся, і Янка сказаў:
- Два дні табе хопіць? Больш не раю. I дзеля ран тваіх, і дзеля бяспекі. Праз два дні будзь тут.
- А вы дзядзька?
- А што я? Зброя са мною, крэсіва ў кішэні. Трэба мне тэты куток лесу агледзець. Даўно тут не быў. А то раптам кароль прыедзе! зарагатаў Янка.
- Не прыедзе. Прынамсі ў бліжэйшы час. Стары мабыць райскія гаі аглядае, калі грахі дазволілі, а новага яшчэ не хутка зыберуць.
- Тым болей трэба сачыць. На дабро без гаспадара кожны можа паквапіцца.
Багдан і зараз не мог зразумець, дзе Янка жартуе, дзе кажа сур'ёзна пра свой лясны дагляд. Можа звыкся са сваей "пасадай" як з сапраўднай. Жыў з лесу таму і для лесу.
Багдан кінуў за плечы невялікі клунак з ежай і кароткай бякешай з заечых скурак, паправіў нож на поясе і пакрочыў. Аж да ўзлеску, патлумачыў Янка, трэба трымацца ручая, а там сцяжынай выйдзецца акурат наўпрост двара. Дарогаю падумаецца, як і да якой будыніны скрадацца, куды пастукаць. Галоўнае, што ён нарэшце здаровы, рукі-ногі маюць сілу, што хутка пабачыць Алену. Здаецца, не тыдні прайшлі, а гады ад апошняга, такога страшнага развітання.
* * ♦
Прываліўшыся да сцяны, Багдан выкрасаў агню, раздзьмухаў губку і наблізіўся да знаёмага вакна. Ціхенька пастукаў, як колішнім разам, тры разы па тры. Калі за шыбамі мільганула невыразная поста ць,пачаўмоцна дзьмухаць на чырвонаевочка,трымаючы губкуперадтварам.Яго,відаць,пазналі ці здагадаліся, бо ціха бразнулі ў шыбу. Багдан скіраваўся да тыльных дзвярэй.
- Заходзь, лесавік, шэптам павітаўпан Лявон. -Ідзіў мой пакойчык, толькі ціха.
Багдан вобмацкам дабраўся да дзвярэй і стаў пасярод пакоя, чакаючы пакуль пан Лявон зачыніць. Вярнуўся той амаль нячутна.
- Добра ты прыдумаў з губкай. Не гэтулькі ўпазнаў, як здагадаўся. Не тушы, зараз запалім свечку.
Пан Лявон завесіў вакно і запаліў невялікі агарак.
- Дай жа на цябе глянуць, хлопча! абхапіў ён Багдана за плечы. Ну, што з табою? Як маешся? Як дабраўся? засыпаў ён хлопца пытаннямі.
- Ды ўсё добра, супакоіў яго Багдан. А ў вас як? Як з'ездзілі?
- I ў нас, дзякаваць Богу, усё добра і ўсе здаровыя.
- А як Алена, Алесь?
- Нічога, нічога. Алена сумуе толькі, непакоіцца. Ну а ты сапраўдны лесавік, кіўнуў Шарэвіч на шапку і бекешу Багдана.
Распранайся, сядай. Не галодны? і тут жа спахапіўся. -Чаму гэта я пытаюся! Пэўна ж галодны.
Багдан адмоўна пакруціў галавою.
- Нетурбуйцеся. Я праўда не галодны, павагаўся хвілінку. А ці нельга Алену пабачыць?
- Чаму ж нельга? адказаў пан Лявон. Зараз паклічу! Пэўна яшчэ не спіць. Усё з Параскай на нейкага бубновага караля варажылі, -хітра ўсміхнуўся ён, выходзячы.
Праз хвіліну вярнуўся.
-Зараз прыйдзе, апранецца толькі.
Багдан спрабаваў уявіць, як выпадзе іх сустрэча, як належыць сябе паводзіць, калі тут пан Лявон, але дзяўчына паламала ўсе яго прыдумкі. Згледзеўшы Багдана, яна знерухомела, ззтьім кінулася да хлопца, абхапіла яго за шыю і зайшлася нястрыманым плачам. Не верылася ёй, што бачыць жывога і здаровага.
- Ну што ты, што ты, Аленка, ціха прыгаворваў Багдан, асцярожна пагладжваючы яе па дрыжачых плячах, супакойся, жывы я, здаровы. Усё добра.
Але ўгаворы мала дапамагалі. Усю трывогу за жыццё любага, увесь непакой і тугу гэтулькіх дзён невядомасці выплаквала Алена. Страшным прывідам паўсталі перад вачамі гадзіны палону і здзеклівая ветлівасць Бурсиага, пэўнага сваёй перамогі. Адчула, кім стаў для яе Багдан.
- Божачка, як жа я напакутеалася, як нагаравалася! скрозьусхліпы пажалілася яна.
ПанЛявон,самкрыхупашморгваючы носам, паспрабаваў дапамагчы Багдану.
- Кхэ, кхэ! пракашляўся ён нерашуча. Ну, супакойся, дзеўка. Утопіш чалавека сваімі слязьмі, лагодна дакараў ён. Бачыш сама: жывы, здаровы.
- Здаровы! скрозь слёзы запярэчыла Алена. Каб вы бачылі, што тыя нелюдзі з ім зрабілі!
Багдан заўважыў, што дзяўчына крыху супакоілася, і лэгодна прымусіў яе сесці. Алена ўжо крыху саромелася сваёй
нястрыманасці і старанна выцірала вочы ражком хусткі. Багдан адчуў сябе вальней і патлумачыў:
- Раны добра загаіліся. Мяне больш аглушылі, чым паранілі.
- Цалкам мажліва, пагадзіўся Шарэвіч. Стралялі ж зблізку. Але хто цябе ўратаваў. Хто лячыў?
- Добры чалавек. Пазней раскажу, бо адным словам немагчыма. Вас, скажыце, больш не чапалі? Мяне не шукалі?
- Ды не вельмі, адказаў пан Лявон. Дзень, два пабаламуцілі ды прыціхлі.
Пераказаў, што і як адбывалася ў тыя турботныя дні. Запытаўся ў Багдана:
- Ты да нас надоўга?
Абодва разумелі, што Клінок не можа быць схованкай, не мае сілы, каб абараніць. Алене з гэтым змірыцца было цяжка.
- А куды ён пойдзе?! з трывогай і папрокам усклікнула яна.
- Пазней абмяркуем, супакоіў яе пан Лявон. Ты лепш пашукай якога сенніка і што трэба, каб паслаць. Мы тут размесцімся, тут надзейней. Ды клікні сюды Алеся, толькі ціхенька, папярэдзіў ён.
Калі засталіся ўдвух, расказаў Багдану, як праз жудасную смерць Васіля Яцуты натрапілі на схованку, і што ўсё схаванае зараз тут, у Клінку.
- Ну і добра. Я ж зусім не глядзеў, што там, адкладваў на пасля. Вось і вам не мог паведаміць ні пра схованку, ні пра сябе. Лекар мой не мог ад мяне адыйсці.
Пакуль Алена займалася пасцеллю і пачастункам для Багдана, ён расказваў пра сваё выратаванне і жыццё ў ЯнкіЛесавіка.
- Скажы ты! здзівіўся пан Лявон. Мне тое-сёе абілася аб вушы, але я думаў байкі. Аж вунь яно як.
- Так адзін і жыве? жахнулася Алена. Страшна ж аднаму ў лесе.
Багдан распавёў крыху пра янкаву гаспадарку, пра паляванне, пра човен, якім яго Янка вёз непрытомнага.
- Але які цвёрды чалавек і якой дабрыні, прамовіў пан Лявон. Не здзічэў, не азверыўся, такі клопат на сябе ўзяў!
- Я ж кажу, святы чалавек, сказаў Багдан.
Яшчэ крыху пасядзелі, цешачыся добрымі навінамі, узгадняючы, як уладкуюць Багдана на тэты час у Клінку.
- Ну добра, дзеці, устаў пан Лявон. Ідзіце кладзіцеся і мы з Багданам прыляжам. Заўтра дагаворым, чаго не паспелі. Уцешымся радасцю і Богу малітвай падзякуем.
Хутка ў доме ўсё ізноў сціхла.
Назаўтра, вызваліўшыся ад гаспадарчых клопатаў, пан Лявон зайшоў у пакой. Вакно яны з Багданам яшчэ на світанні завесілі белай тканінаю, каб і святла не закрываць, але і знадворку цікаўным паглядам запабегнуць.
- Зараз зірнем на твае трафеі, калі дагэтуль, кажэш, не сабраўся.
Адамкнуўшы шафу, пан Лявон пакорпаўся там і з нейкай схованкі выцягнуў знаёмы Багдану скрутак.
- Глядзі, пячаткі твае не парушаны, засмяяўся Шарэвіч, паказваючы на нязграбныя знакі на смале.
- Калі б і раскрылі, не меў бы крыўды, адказаў Багдан.
Ён узяў нож і пачаў асцярожна ўспорваць скуру, стараючыся не пашкодзіць змесціва скрутка.
- Апроч таго, што не мной схавана, перакананы быў, што з усім гэтым не спешна, патлумачыў Шарэвіч. Але што іх на забойства штурхнула, цікава?
Багдан пачаў разгортваць ды распрамляць скрутак, упартыя аркушы не паддаваліся, звіваліся ў трубку.
- Надавай мне па аднаму, а я буду ix на ложку раскла дваць, прапанаваў пан Лявон. Так нам будзе зручней разбірацца.
Упораўшыся з гэтым, пачалі папера за паперай праглядаць і гуртаваць. Хоць і не так шмат ix, але чужыя, то не адразу скеміш, што да чаго. Не ўсе мелі аднолькавую вартасць.
Найперш трэба было выбраць тыя, што мелі дачыненне да гэтага павета, а сярод іх шукаць самыя неабходныя.
- Зірніце, дзядзька Лявон, тут нешта на лаціне, падаў Багдан чарговы аркуш. Я, ведаеце, не вельмі ў лаціне, дадаў сарамліва.
- Што ж, часы пайшлі іншыя, засмяяўся Шарэвіч, прыемна, што і мы са сваімі ведамі бываем патрэбныя.
Ён узяў паперыну і пачаў старанна ўчытвацца. Багдан нецярпліва чакаў, калі яму патлумачаць, што там такое, бо Шарэвіч хмыкаў, пасмейваўся, ізноў рабіўся паважным. Нарэшце зірнуў на Багдана.
- Вось дзе пачатак! Але яшчэ не разгадка.
- Дык што гэта?
Шарэвіч ізноў хмыкнуў, з'едліва, пагардліва.
- Дамова шаноўных іхмосьцяў аб сумесным лайдацтве. Вось паслухай, лаціны тут не так і шмат, але без яе сэнсу не зловіш.
Пан Лявон старанна пераказаў змест дамовы Бурскага і Пуцяты, пачакаў, ці не будзе пытанняў.
- Але ж і страшная папера! Гэта ж альбо мне іх забіць, альбо яны мяне выканьчаць у бліжэйшы час. Сведкаўтакога не пакідаюць жывымі. Ці можа я перабольшыў? ён запытальна глянуў на Шарэвіча.
Той даў лісту скруціцца ў трубку і акуратна паклаў збоку ад іншых. Багдан зразумеў, што яшчэ вернецца да яго, надае яму вялікую значнасць.
- Не перабольшыў ты, браце. Пасля ўсяго, што яны натварылі, пасля гібелі Адэлі, так і стане, калі трапіш ім у рукі. Тое самае пагражае кожнаму, хто будзе мець гэты скрутак, кіўнуў ён на раскладзеныя аркушы. Але добра, што яны тут, закончыў пан Лявон.
- Яны ж ведаюць, што паперы ў нас, заўважыў Багдан.
Шарэвіч адмоўна пакруціў галавою.
- Яны лічаць, але не напэўна, што паперы ў цябе. I зусім не ведаюць, дзе ты і як цябе знайсці. Бог ласкавы не дазволіў
ім завалодаць страчаным. Затое мы ведаем, што наезд быў не выбрыкам, не выпадкам. Не дробязная тут хцівасць, а нейкі разлік. Які, нажаль, з іхняй дамовы не відаць Але чамусьці свет ім клінам сышоўся менавіта на Клінку.
Раптам Багдана апякла думка:
- Але ж тады і Андрэй Забела...
Шарэвіч не даў яму дагаварыцы
- Вось таму і добра, што тэта паперына трапіла да нас. Нешта ладзілася, каб Андрэй наш прыехаў на роднае котлішча, калі яно ўжо будзе занята. Багацця ў яго няма, маёнтак страціў цяжка яму было б праўна яго эярнуць. Мелі нягоднікі яшчэ прасцейшы спосаб: каб не было аніякага вяртання. Але за­раз тэты спосаб занадта рызыкоўны, бо папера невядома дзе. Зразумеў?
Як тут не зразумець? Шарэвіч ведаў, што непазбежна нагадае Багдану пра знікненне бацькі, але так было трэба. Няхай хлопец усвядоміць небяспеку, неабходнасць сцерагчыся, бо спадкаемец Крушні для Бурскага вечная пагроза.
- Што ж нам рабіць з усім гэтым?
- Гульня сур'ёзная, адказаў Шарэвіч. Разгадка, напэўна, ў тэстаменце старога Забелы. I гэтым пройдам яна вядомая. 3-за дробязі такі д'ябальскі кантракт складаць не будзе ніхто, тым больш судзейскі, Шарэвіч грэбліва махнуў на паперу. Значыць баіцца, што можа быць пздмануты, засцерагаецца па грозай раскрыцця махлярства. Другі, па ўсім выглядае, не можа абыйсціся без дапамогі. Магчыма, патрэбны паперы, пячатка, яшчэ што. А вось што дзяліць збіраюцца і чаму з Клінка пачалі, не разумею... Трэба пачакаць. Пакарыстацца паперамі сілы ў нас малавата. Бескаралеўе скончыцца, запрацуе Літоўскі трыбунал, тады лягчэй будзе. Бурскі на бескаралеўе разлічваў, ды ты яму моцна пакрыжаваў намеры. Ну і я з тваёй дапамогай. Давай прагледзім іншае, там пэўна яшчэ што знойдзецца.
і сапраўды знайшлося. Паперы набыцця Бурскім тутэйшых маёнткаў, між імі Малой Крушні. Амаль адразу за імі трапілася выпіска пра набыццё панам Бурскім маёнтка Крушня
ад пана Івана Хмялеўскага. Шарэвіч уважліва яе прагледзеў, нават супраць святла зірнуў, паказаў Багдану.
- А тут твая разгадка. Гэта тое, чым Бурскі людзям галовы тлуміў. Вядома, калі яны самі на гэта пагаджаліся, сказаў Шарэвіч і патлумачыў: Зляпалі паперку ды яшчэ і дапісвалі вось тут, нават чарніла не парупіліся ўзяць тое самае. Няма тут бацькавага подпісу, значыць пісалася пасля яго ад'езду. А навошта, скажы? Разумней было б ужыць другі асобнік ды ўсімі патрэбнымі падпісаны, яку пана Юрагі і зроблена. Разумеет?
- Значыць не прадаваў бацька Крушню. Я так і думаў! усклікнуў Багдан.
Пан Лявон згодна кіўнуў і правёў рукою па аркушы.
- Вось гэта ды яшчэ той іхні д'ябальскі кантракт самае для нас каштоўнае. Бурскі звычайны разбойнік, хоць і шляхціц. Грошы мае, але сувязяў моцных няма. На Сойме сам спраўдзіў, не паленаваўся. Пыл ён дурням у вочы пускае, а яны далей разносяць. А паперамі распарадзіся, як хочаш, яны твае.
Багдан задумаўся. Небяспека, звязаная з ix захаваннем паўстала перад ім з усёй выразнасцю. Вазіць з сабою поўнасцю выключаецца. Ізноў схаэаць у лесе? А як што з ім здарыцца, што з ix карысці для таго ж Забелы, для кліноцкіх? А здарыцца бяда можа з кожным.
- Прасіў бы, каб вы іх надалей захавалі, але ж гэта такая небяспека для вас, для Алены з Алесем.
Шарэвіч спадзяваўся нечага такога. Сапраўды, дзе Багдану іх хаваць? I для Андрэя так лепш, калі вернецца раней Багдана. Перапляліся жыцці хлопцаў, раней чым самі пабачацца. Засябе і пляменнікаўбыўспакойны. Незачэпіцьіх Бурскі, не маючы пэўнасці, што паперы ў Клінку. Дробязнай помслівасцю ён, на шчасце не хварэе, не захоча пладзіць ворагаў, ды яшчэ між немаёмасных.
- Што ж, зберагу, не сумнявайся. А калі Андрэй з'явіцца раней, як быць?
- Яму пакажыце, сказаў Багдан, збіраючы паперы. Здаецца мне, ён не ўжые іх на зло, а ведаць адкуль пагроза, павінен.
- 3 гэтым вырашылі, прамовіў пан Лявон. А зараз я дам табе параду. Самае разумнае, на маю думку, скіравацца табе да Берасця.
Абодва ад самага пачатку разумелі, што Багдан павінен ад'ехаць. На які час і куды пакуль гаворкі не ўсчыналі, зле спра­ва для ix была відавочнаю.
- А чаму да Берасця? Хоць я і сам прыкідваў, бо ў тым напрамкубацька знік.Раптамуякімдварыследаб'явіцца.Начаваў жа ён недзе, а з грашамі ў карчме спыняцца не найлепей.
- Разумна мяркуеш, пахваліў пан Лявон. -Аяз іншага боку, хоць і тэты варта мець на воку. Дзе лепш хаваць саломіну? У сцірце, бо і сам можаш не знайсці, штотады казаць пра іншага. У Берасці збіраюць паспалітае рушанне, ад казакоў бараніцца, бо могуць з Валыні прыйсці. Народ збярэцца розны, будуць І выпадковыя, не толькі з блізкіх паветаў.
- Раіце пайсці заланцёрам, здагадаўся Багдан.
Шарэвіч усміхнуўся.
- Кемны, вэшмосьць. Ты малады, на шукальніка прыгод пасуеш. Чаму не ўзяць валанцёрам, калі нават плаціць не трэба? Ідзі пад сваім прозвішчам. Шукаюць і выпытваюць Вайніловіча, а не Хмялеўскага. Што сын Івана, таксама не хавай, можа паспрыяць у пошуках.
Ён і сам бы так вырашыў, але ж не ведаў пра рушанне. Багдан быў удзячны пану Лявону за пачутую на Сойме вестку, так для яго прыдатную. А Шарэвіч прадугледзеў і далейшае.
- Паедзеш пад покрывам ночы. Так старайся, мабыць, аж да Слоніма. Заезды ды корчмы абмінай, лепш у якіхсмалакураў спыняйся. Але ты лесавік, вучыць не варта, засмяяўся пан Лявон. Каня знойдзем, зброю таксама, не з касцянымі стрэламі паедзеш.
Багдан зарагатаў, не гледзячы на сур'ёзнасць хвіліны.
- Я ж не Янка-Лесавік: з лука так не патраплю. Але вы ўсё абдумалі, мне толькі пагадзіцца ды ехаць.
* * *
Нечаканая перашкода ўзнікла, калі пра ўсё даведалася Алена. Насуперак усім довадам яна не згаджалася выпраўляць Багдана не тое што ў Берасце, але нават у лес. Жудаснае відовішча параненага Багдана ў руках гайдуцкай зграі ўсплыло ў яе памяці і аніяк не адступала. Тлумачэнні і дакоры пана Лявона не даходзілі свядомасці. Калі дзяўчына ўбачыла, што ані Шарэвіч ані Багдан не прымаюць яе хісткіх пярэчанняў, яна ў адчаі абхапіла хлопца за шыю і залілася такім плачам, нібы той ужо быў нябожчыкам. Усе спробы суцішыць яе не давалі аніякіх вынікаў. Багдан стаяў разгублены і не пазнаваў дзяўчыны, што хвалілася пісталетамі і смелай бабуляй.
- Кхэ! разгублена выдыхнуў пан Лявон, напамінаючы пра сваю прысутнасць.
Па ўсім выглядала, што ён тут не на месцы, але ж і пайсці не выпадала. Багдан не больш за яго ведаў як даць рады гэтай роспачы.
- Даруйце, пан Лявон. Бачыце, як яна...
- Ды ўжо ж, бачу. Галосіць, не раўнуючы як па нарачоным, набурмушоны апякун можа ўпершыню не ведаў, як падступіцца да пляменніцы. Змовіны вам рабіць, ці што, на суцяшэнне? пан Лявон паспрабаваў за жартам схаваць сваё ўзрушэнне.
Нечакана для ўсіх, а найперш для самога сябе, Багдан асцярожна, але рашуча, вызваліўся з абдымкаў і ўкленчыў перад Шарэвічам.
- Даруйце, пан Лявон, што лаўлю на слове. Не ў маім становішчы гэта прасіцьі гэта даруйце. Дайце згоду на заручыны, калі панна Алена згодзіцца.
На момант усе трое анямелі. Шарэвіч не чакаў такога наступства свайго лагоднага жарту. Алена ў сваім адчаі не ду­мала ні пра якія заручыны, а Багдан збянтэжыўся ад уласнай смеласці, бо сапраўды, не выпадала звязваць дзяўчыну сло­
вам, калі туляешся з абвінавачаннем у эабойстве, не маючы магчымасці абараніцца.
Шарэвіч управіўся з хваляваннем першы. Нозыя абставіны былі не зручней папярэдніх, але права звычаю наказвала адпаведныя дзеянні. Прынамсі, ясна, што ён, апякун, павінен рабіць.
- Бачу, абблыталі вы адно аднаго безвыходна, ён памаўчаў, прыкідваючы, ці не сказаў чаго неадпаведнага, удакладніў: Адно выйсце ёсць, але ўсё павінна быць, як належыць, хоцьумовы для такой справы не найлепшыя. Сведка ў нас павінен быць, няхай сабе і адзін. Пайду паклічу.
Калі Шарэвіч выйшаў, Багдан запытальна зірнуў Алене ў вочы.
- Даруй, васпанна, што не так, як належыць па звычаю. Не сам я вінен, а сэрца майго рух. Перш чым запытаць, само вырвалася!
- 1 добра, што вырвалася, усміхнулася Алена скрозь слёзы.
- Дык згодна?
- Згодна! А што да звычаю, то Бурскі нас сасватаўтаксама не па звычаю.
Да Алены вяртаўся спакой і смяшлівы гумар. Яна падала руку Багдану. Той апусціўся на калена і крануў яе вуснамі.
ПанЛявонвярнуўсязАлесеміпанамЯраславам.Заручыць сірату без ведама старэйшага брата было б парушэннем традыцый, а ў надзейнасці слова Рагозы ніхто з прысутных не сумняваўся. Шарэвіч паважна, як І належала праўнаму апекуну, паведаміў старэйшаму брату, што шляхціц Багдан Хмялеўскі просіць рукі яго сястры Алены з дому Лужэцкіх. Ці мае ён што супраць за румын, ці згодны?
- А хто ж ад такога швагра адмовіцца? Алесь не стрымаўся, каб не пажартаваць. Ды і плаксу хіба хто іншы возьме? Шанцуе дзеўцы. Згодны, пане Шарэвіч! апамятаўся хлопец.
Пан Шарэвіч не траціў павагі і не даў збіць сябе з урачыстага тону. Лічыў патрэбным абгаварыць пэўныя асаблівасці нязвыклых заручын.
- Мушу папярэдзіць, вашмосьць, звярнуўся ён да Багдана, вялікага пасагу за ёй даць не магу.
Багдан адказаў без хвілі роздуму:
- Няма тут святара, няма маёй радні, але няма для мяне свяцейшай гадзіны. Кажу вам, што няма шчаслівейшага за мяне чалавека. Што мне пасаг, калі панна Алена аддае мне сваё сэрца! Я казаў ёй аднойчы, што пасаг яе найвялікшы заўсёды пры ёй. Усё зраблю, каб не зазнала яна ні гора ні галечы!
Пан Лявон павярнуўся да Алены.
- А ці згодная ты, Алена? Вяселля, сама разумеет, пачакаць давядзецца.
- Даю сваю згоду і чакаць буду, колькі спатрэбіцца. Абяцаю перад Богам і вамі, прысутнымі, урачыста прамовіла дзяўчына.
Пасля такога гарачага вызнання, пан Лявон палічыў залішне працягваць якія іншыя высвятленні. Наблізіўся да Алены і Багдана, узяў іх рукі і злучыў, прамовіўшы голасам шчаслівага бацькі:
- Бласлаўляю вас, дзеці! Прыйдзе час, павядзем вас пад вянец.
Нарачоныя пацалавалі руку пану Лявону.
- А зараз, дзяўчына, ідзі і думай пра гэта. Лепшага выйсця, павер, пакуль няма. А нас яшчэ справы чакаюць, бо поцемкамі трэба выбрацца.
* * *
Калі Багдан з'явіўся на вызначаным месцы, падалося, што Янка-Лесавік і не пакідаў яго ад трох дзён.
- Вось і я! Добры дзень, дзядзька Янка! весела гукнуў Багдан.
- Здароў будзь, хлопча. Чакаю цябе, падыйшоў бліжэй, зірнуў на каня, зразумеў. Куды зараз?
- Да Берасця.
- Бацька?
- Не толькі. Мушу з'ехаць на пэўны час, каб добрым людзям бяды не наклікаць, сказаў Багдан са смуткам.
Янка кіўнуў на знак разумения.
- Усё ад тых самых?
- Ага. Тое-сёе даведаўся. Нельга тут заставацца. Але і з вамі развітвацца не хочацца, уздыхнуў Багдан.
- А мне думаеш лягчэй? запытаўся Янка. Але ты малады, тваё жыццё там, а не ў лесе.
- А можа паехалі б разам?
Янка горка ўсміхнуўся. Не дзівіўся запрашэнню, ведаў, што яно ад шчырага сэрца. Але ў адрозненне ад Багдана ста­ры ведаў, як не на месцы будзе Янка-Лесавік там, куды яго клічуць. Тут, у лесе яны роўня, Янка нават мае выразную перавагу. А там, між людзей, тэты шчыры і добры хлопец можа сам адчуць, што лясное сяброўства з былым палясоўшчыкам дакучае яму, робіцца путамі. Слугой быць не прапануе з пашаны, а таварышам прызнаць не дазволяць шляхоцкае паходжанне і атачэнне.
- А на каго я гаспадарку пакіну? нявесела пажартаваў Янка. А раптам новы кароль на паляванне прыедзе. Хто яму такавішчы пакажа, выпасы, логавішчы? Га?
Багдан усміхнуўся, падтрымліваючы жарт. Ён ужо ведаў звычку лесавіка хаваць за жартам маркотныя думкі адзінокага жыцця.
- Лепш мне, Багдане, ля свайго вогнішча грэцца, чым на чужой печы. Табе самому некуды галаву прыхіліць, а тут яшчэ стары на карку. Помні, тут я вольны. Едзь, не шкадуй. Ведай: у кожнай бядзе тут маеш схованку І дапамогу. А гэта прымі, каб лепш паміналася.
Янка дастаў з кішэні нешта на раменным матузку. Упрыгожаны глыбокай разьбою крыж быў выразаны з ласінага рога. Багдан надзеў раменьчык цераз галаву і старанна схаваў падарунак на грудзях.
- Дзякуй, дзядзька Янка! -узрушана сказаў Багдан і абняў старога.
- А што гэта ты каня так наладаваў? Янка наўмысна перавёў размову на іншае.
- Гэта мне ў дарогу і вам падарункі, Багдан зняў з каня вялікі пакунак. Вам ад усіх нашых, ну і ад мяне, бо ведаеце, дзядзька, заручыўся я з Аленаю. Віншуйце.
- Віншую з радасцю. Яна мне тады падалася вартаю добрага хлопца, хоць бачыў яе нядоўга. А гэта ж навошта? Янка глядзеў на гульдынку, што падаў яму Багдан.
- Гэта вам ад пана Лявона, аканома кліноцкага. Перадаць казаў, як трэба што, заўсёды ад яго дапамогу мецьмеце. А гэта во ад мяне.
Багдан ладаў скураны мяшэчак, поўны сталёвых джалаў для стрэл.
- Вось дагадзіў старому! Вось дагадзіў! радасна ўскрыкваў Янка, перабіраючы добра навостраныя, ладныя вырабы кліноцкага каваля, адкляпаныя за цэлы дзень стараннай працы. Багдан быў задаволены, што не памыліўся з выбарам падарунка.
- Ці не занадта ўжо тае падзякі? сарамліва ўсміхнуўся Янка.
- Не занадта, запярэчыў Багдан. Тут во порах і кулі, шроту крыху. Не заўжды стрэламі абыйдзешся, хоць бы з тымі ваўкамі.
- Гэта праўда! Дзякуй, Багдане, дзякуй!
- Ну а тут ласункі ды тое-сёе з адзежы. Алена непакоілася ці да твару будзе, засмяяўся Багдан.
Услед за ім засмяяўся Янка, але смех яго гучаў нязвыкла. Узрушылі яго знакі ўвагі і шчырай удзячнасці незнаёмых людзей.
Удваіх вызвалілі човен, перанеслі ўяго пакункі, расклалі і стал! побач на беразе. Пара было развітвацца.
- Хоць бы каня майго ўзяў! Янка запытальна зірнуў на Багдана.
Абодва падсвядома адцягвалі хвіліну канчатковага расстання. Багдана не вабіла дарога ў невядомасць, а Янка думаў, як вернецца ў сваю апусцелую хаціну, дзе на кожнае яго сло­ва будзе адгукацца толькі ўласнае. Цяжка будзе пазбыцца ўспамінаў пра гэты кароткі адрэзак часу, асветлены прысутнасцю маладога, добрага, такога свойскага хлапца.
- Каня, дарэчы, можаце на зіму ў Клінок аддаць. А на вес­ну забярэце. Ну што ж, пара нам абодвум...
Багдан абняў старога і моцна пацалаваў.
- Бывайце здаровы, дзядзька!
- Бывай,хлопча! Хай бароняцьцябе Маці Вострабрамская ды Жыровіцкая!
Янка прыціснуў хлопца да грудзей і мякка штурхнуў да каня.
КАНЕЦ ПЕРШ АЙ КН/П
СЛОУН I к
новы ПАН
Пасэсыйны -уладальнік пасэсіі (нерухомай маёмасці)
Дзяржаўца арандатар
Ахмістрыня загадвала гаспадаркай у доме пана.
Падсудак памочнік суддзі. Земскі падсудак меў права рашаючага голасу, а падчас адкрыцця актавых кніг (выдачы выпісак і копій дакументаў) разам з пісарам быў галоўнай асобай у судзе.
Безкаралеўе перыяд між смерцю караля і абраннем наступніка.
Таварыш ваяр шляхоцкага стану.
Гайдук-дваровы казак, ахоўнік І паслугач.
Цівун памочнік дзяржаўцы ці аканома па нагляду за працай сялян у маёнтках.
Гульдынка паляўнічая стрэльба.
Супонь рэмень, які сцягвае хамут.
Рымар майстар па збруі, сёдлам і да т. п.
Стаенны чалавек, які даглядае коней
Тынф, тымф срэбная манета, бітая ад 60-х год XVII ст.
Афэкт моцнае пачуццё
Канюшы ганаровы тытул без вызначаных абавязкаў (ра­ней адказваў за вялікакняскія табуны і стайні).
Харугва самастойная вайсковая адзінка кавалеры!.
Ротмістр камандзір пешай альбо коннай роты.
Буджак паўднёвая частка Бесарабіі, нізіннаяраўніна.
Дзікае Поле незаселены паўднёвы стэп Украіны ў часы татарскіх наездаў.
Дваранін назва шляхціца, які служыў пры двары вялікага князя, ахоўваў межы і да т. п.
Універсал каралеўская адозва, дзеля склікання войска перад выправай у паход, дазвол на скліканне сойміка і т.п.
Соймік сход шляхты павета, інстытуцыя самакіравання.
Кантычка зборнік рэлігійных і калядных песень.
Падкаморы земскі ўрадовец, адказны за вызначэнне межаў і нанясенне іх на малы, за вырашэнне праз падкаморскі суд межавых спрэчак.
Гродскі суд, замкавы суд (ад замка, горада, грода) павятовы суд для простых людзей і шляхты. Сведчыў здзелкі, копіі дакументаў, вёў актавыя, гродскія кнігі.
Земскі суд павятовы шляхецкі суд дзеля крымінальных і грамадзянскіх спраў. Выконваў функцыі натарыята, запісваў скаргі на службовых асоб павета.
Харунжы, харужы службовец, які вёў улік ваеннаабавязанай шляхты, збіраў рушанне і з павятовым маршалкам вёў да гетманаў.
Ракашане-удзельнікі рокашу, збройнага супраціву шлях­ты каралю. Адпавядаў звычаю і часткова праву.
Гетман (каронны і Вялікага Княства) начальнік войска, міністр.
Булава адзнака гетманскай пасады.
Фраўцымер дамы двара каралевы.
Трансыльванія княства на захадзе сёняшняй Румыніі. Знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Турцыі.
Экзарцыстчалавек здольны еыганяць д'ябла, дзе б той ні загняздзіўся.
Прымас(Архібіскуп) вышэйшы іерарх каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай.
Аканом кіраўнік маёнтку з даверу ўладальніка
Дзядзінец пляц у маёнтку, абкружаны пабудовамі два­ра. Toe ж і ў замку.
Канвенансы правілы прыстойнасці.
Канвакацыі, Канвакацыйны Сойм абмяркоўваў прэтэндэнтаў на элекцыю, узгадняў мерка ванні соймікаў тэрыторый, прызначаў час элекцыі і хто будзе да яе дапушчаны.
Парафія ніжэйшая адміністрацыйная адзінка рымакаталіцкага касцёла са святаром і абшчынай, якая ўсё тэта ўтрымлівае.
Талер срэбная манета з такой назвай білася ў розных краінах.
Аверс пярэдні, вызначальны бок манеты.
Рэверс адваротны бок манеты.
Пачтовыя, почат прыбочныя таварышаў харугвы, звычайна не шляхціцы. Ішлі ў бітву ў другой лініі, забяспечваючы тылы таварыства.
Саматрэць-таварыш з двума пачтовымі.
Падвойны -таварыш з адным прыбочным.
Чамбулы загоны, атрады, рассыланыя ардой на маршы.
Орт полк янычараў.
Аджак янычарскі корпус з двух палкоў.
Панцырнікі кавалерыя, прамежкавая між гусарыяй і лёгкай. Назва ад панцыра-кальчугі, галоўнага сродку аховы. На галаве мелі місюрку. У Вялікім Княстве мелі назву петыгорцаў.
Рэгімэнтар камандзір рэгімэнту, вайсковай адзінкі.
Гібэрна род падатку дзеля забеспячэння войска падчас зімовага кватаравання. Адсюль перанос на самы грошы і назву зімавання.
Янычары пяхотныя войскі ў Турцыі.Янычарка стрэльба.
Кафа(сёняшняя Феадосія) колішняе месца гандлю рабамі.
Стольнік ганаровы тытул, надаваны феадалам(раней) і шляхце. Некалі адказны за сервіроўку вялікакняскага стала.
Бруліён-чарнавік.
Падпісак памочнік пісара ў земскім судзе дзеля паскарэння пісьмаводства.
Інтэррэкс-галава Рэчы Паспалітай адчасу смерці караля да элекцыі новага. Па закону ім быў прымас.
Элекцыя абранне караля (Іншай выбарнай асобы). Элекцыя viritim абранне, калі кожны падае голас паасобна.
Каптуровы суд-суды,якіядзейнічаліпадчасбезкаралеўя. Назва ад каптура, ускладаемага пасля смерці ўладара.
Прынцыпал палітычны апякун, начальнік, гаспадар.
Рэзідэнтсталы госць у шляхоцкім двары.
Гербовы шляхціц, які мог пацвердзіць свой радавод гербам.
Кармазынавы яркачырвоны (пунсовы) колер, у пераносным сэнсе радавіты шляхціц.
Чаты раз'езд дзеля выведвання, назірання за непрыяцелем.
Брытан вартавы сабака, трыманы на ланцугу.
Рэспектпашана, павага.
Калегіюм навучальная установа.
Эмпірэі, эмпірыі самая высокая частка неба.
Першынец па мячы першае дзіця мужчынскага роду, па кудзелі жаночага роду.
Абдыкацыя адмова ад трона.
Азярод збудаванне са слупоў і жэрдак, прапушчаных праз адтуліны ў слупах, для дасушвання снапоў, бульбоўніку і да т.
Рэгімэнт-вайсковая адзінка, у больш сціслым значэнні замежнага ўзору.
Кліент шляхціц на палітычных паслугах уплывовай асобы.
Маршалак вялікі каронны першы міністр, які аб'ядноўваў у сваёй асобе дварова-міністэрскія функцыі. Меў асобны маршалкоўскі суд па справах парушэння публічнага парадку ў месцах побыту караля і на мілю навокал. Прысуды былі неадкладныя і безапеляцыйныя.
Падскарбі земскі ўрадовец, які наглядаў за спагнаннем падаткаў, іх улікам і зберажэннем. Адпаведна існавалі міністэрскія пасады падскарбіяў Кароны і Вял. Княства.
Маршалак сойміка(дырэктар)-кіраўніксойміка, абіраўся шляхтай адкрытым галасаваннем.
Лібэрум вэта (ад лац. Liberum veto) права кожнага дэпутата Сойму ці сойміка выказаць нязгоду з любой пастановай, тым самым скасоўваючы ўсе прынятыя на гэтым Сойме рашэнні.
Барвы паветы, ваяводствы мелі свае традыцыйныя аздобныя колеры на параднай вопратцы.
Штрыфель адварот крыса верхняй вопраткі, кунтуша, сурдута.
Кашталян-ганаровытытул (папярэдне-камендантзамка, памочнік ваяводы, адміністратар у кашталяніі, центральным павеце ваяводства).
Староства дзяржаўны маёнтак у Рэчы Паспалітай, які даваў на карыстанне шляхце карольза заслугі. Гродавыя староствы забяспечвалі "кармленне" дзяржаўных службовых асоб, старостаў.
Маршалак павятовы камандзір павятовага войска.
Экскамуніка адлучэнне ад царквы.
Канфедэрацыя часовы ўзброены хаўрус шляхты дзеля абароны пэўных ідэй і пастулатаў (караля, шляхецкіх вольнасцяў, веры і т. п.).
Пакта канвента (Pacta conventa) дамова між шляхтай і новаабраным каралём, запісаная ў пунктах. Накладвала на манарха палітычныя і фінансавыя абавязацельствы. Паступова стала крыніцай прывілеяў шляхты і сталага абмежавання ўлады караля.
Ардынацыя маярат. Непадзельная і неадчужальная ўласнасць пэўнага магнацкага роду ў Рэчы Паспалітай з зямель, лясоў, гарадоў, мястэчак і вёсак. Пераходзілі да старэйшага нашчадка па мужчынскай лініі. Уладальнік называўся ардынатам. Права на спадчыну вызначалася адмысловым статутам, ардынацыяй, адсюль назва.
Рэляцыйны соймік-справаздачны для паслоў Сойму
Гранатавы цёмнасіні колер.
Кунтуш верхняя вопратка, узору перанятага ў крымскіх татараў, кроіўся ніжэй каленяў, з доўгімі разразнымі рукавамі, якія закідваліся на плечы.
Жупан кроіўся двухбортным, часцей з вузкімі рукавамі, каўняром стойкаю і прыталены на спіне. Зашпільваўся мноствам дробных аздобных гузікаў. Пасля часоў Батуры кроіўся карацейшым, чым кунтуш. Кароткія жупаны часта зваліся даламанамі.
Карабэля баявая і парадная шабля ўсходняга паходжання. Стала абавязковай часткай шляхоцкага строю падчас урачыстасцяў: соймікаў, Соймаў, з'ездаў і да т. п.
Стаянне мера адлегласці, вызначаная няспынным прабегам каня. У розныя часы мела адрозныя велічыні.
Загонавы дробнапамесны шляхціц.
Магерка шырокараспаўсюджаны мужчынскі галаўны ўбор з лямца альбо шыты з тоўстага сукна.
Трансфігурацыя змена.
Патрон-(адлац. Patronus-абаронца) назва пракуратара альбо адваката.
Дэліквэнт правапарушальнік, злачынца.
Канфэсаты прызнанне перад судом, у тым ліку ў выніку катаванняў.
Лёзныя людзі асобы без пэўных заняткаў і пастаяннага месца жыхарстза, якія не займаліся карыснай працай. У асобных выпадках прымусова прыцягваліся да працы.
Палястрант-прадстаўнік палестры, юрыст.
Элаквэнцыя красамоўства.
Маршалак двору загадваў справамі каралеўскага двара у тым ліку працэдурнымі і датычнымі этыкету.
Дэлятар даносчык.
Навязка налічэнне да кампенсацыі за нанесеную шкоду, пабоі і да таго падобнае.
Кантумэлія знявага.
Скартабеляк жаўнер, які атрымаў часткова правы шляхецтва за вайсковыя заслугі ( поўныя з'явяцца толькі ў трэцім пакаленні).
Ватаванне-спрэчкі па праблеме, абмеркаванне.
Чопавы падатак падатак ад піва, мёду, гарэлкі і віна. Бровар плаціў восьмую частку цаны, па якой прадаваў выраб.
Дыгрэсія адхіленне, адступленне.
Дэпазыт уклад грошай ці папер ва ўстанову дзеля захавання.
Чычкіры вузкія штаны венгерскага ўзору.
Даламан верхняя частка адзення гусара венгерскага паходжання.
Ятаган халодная зброя краін ісламу, асабліва Турцыі. Лязо злёгку загнутае, 70-80 см, вастрылася па ўгнутым краі.
Нобілі вышэйшы клас у Старажытным Рыме, тут прывілеяваная частка шляхты.
Н атабл і -у да рэва л юцы й на й Ф ра н цы і сходы п ра дстаўн і коў трох саслоўяў (святарства, шляхты і трэцяга стану) па прызначэнню самога караля.
Рэзаць абрус гасцінны стол павінен засцілацца абрусам. Калі хто з кім быў у нязгодзе, рэзаў абрус перад сабою, тым са­мым аддаляючыся ад нежаданага застольніка, нягоднага сядзець за адным сталом. Прыпомніць каму, што перад ім рэзалі абрус, было вялікай абразай і выклікам.
Арацыя урачыстая прамова.
"Генерал" генеральны соймік, на якім прыціраліся пазіцыі некалькіх павятовых.
Sisto activitatem^au.) чынным голасам. Устрыманне правамоцнасці абрад сойміка (Сойма).
Аблатаванне запіс да ўрадавых актаў, прыкладам, да гродзкіх кніг.
Цвінтарганак храма.
Адаратар-паклоннік, прыхільнік.
Анталак невялічкая бочачка.
Дыскрэцыя здольнасць захоўваць чужую таямніцу. Валах палягчаны жарабец.
Аўтэнтык арыгінал дакуманту.
Дыфамацыя знеславенне.
ВЕЛІЧНАЯ ЗАДУМА
Камілітон кампаньён, супольнік.
Мізэрыкордыя кароткі штылет з вельмі вузкім лязом. У сярэднявеччы служыў дзеля дабівання параненага латніка між часткамі даспехаў.
Супарат-непрыяцель.
Ротмістр афіцэр кавалерыі, камандзір роты альбо харугвы.
Ардынанс веставы, жаўнер на паслугах афіцэру. Аўстэрыя(залазычанне з італ.) карчма, заезд. Жолдплата наёмнаму войску (увогуле жаўнеру). Дыскрэцыя здольнасць захоўваць чужыя таямніцы.
Афіцына асобна размешчаная пабудова ў двары для дваровых, рэзідэнтаў, гасцей, канцылярыі аканома.
Дойлід будаўнічы-архітэктар.
Юрыдыка адміністрацыйна адасобленая частка горада пад уладай магната, царквы ці манастыра, на якую не пашыралася ўлада гарадскога самакіравання.
ПАВЯТОВАЯ "ІДЫЛІЯ"
Корд халодная зброя, звычайна з простым лязом, карацейшая за шаблю ці палаш, ужываная ў бітвах і на паляванні.
Мамрам -уласнаручны запіс стараной сутнасці справы з уласным подпісам і подпісамі сведкаў, які належала падаваць земскаму ці гродзкаму суду. Папера ў суд, ліст пергаменту для дакумента.
Сіняя Барада шэвалье Барбэ-Блю, герой французскай казкі, забойца шасці сваіх жонак, за тое, што ў яго адсутнасць
адмыкалі таемны пакой месца злачынстваў. Сёмую жонку ўратазалі яе браты.
ГРОШЫ, КРОЎI...
Рэгаліст прыхільнік пракаралеўскай групоўкі.
КАНВАКАЦЫІ
Лашт мера велічыні суднаў, вызначаемая грузам, які можна бяспечна перавезці. Прыблізна роўны 2000 кілаграмаў. Мяняўся ў залежнасці ад порта і характару груза.
ПАЛІТЫКА
Те Deum Laudamus Цябе, Божа, хвалім. Касцельная пес­ня, спяваная перад і пасля важнага здарэння.
Бівак лагер, месца часовага альбо сталага размяшчэння войска.
ЗМЕСТ
УСТУП 3
НОВЫ ПАН 5
СОЙМІК 81
В ЕДИНАЯ ЗАДУ МА 199
ПАВЯТОВАЯ "ІДЫЛІЯ" 260
ГРОШЫ, КРОЎІ 310
*** 314
... ПАЛІТЫКА 361
СЛОЎНІК 406
интернет-магазин
kn ig er. by
исторической и другой литературы, подарков ручной работы, военно-исторической миниатюры (оловянных солдатиков)
Кніга I

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.