Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2

ПРАСТРЭЛЕНЫ ТАЛЕР
кніга трэцяя
Гродна «ЮрСаПрынт» 2018
УДК 821.161.3
ББК 84(4БЕИ)-5
Л 30
Ліцьвін. А.
j] эд Прастрэлены талер. Кюгатрэцяя/А Ліцьвін Гродна, 2018 298 с
ISBN 978-955-4244-5-8.
“Прастрэлены талер” прыгодніцкі раман у трох кнігах Аркадзя Л іцьвіна (Аркадзя Жукоўекага), ирысвечаны ідэі вяртання беларускай шляхты ў чытацкі свет.
“Прастрэлены талер” ахоплівае падзеі ў Рэчы Паспалітай ад смерці караля і вялікага князя Яна III Сабескага ў 1696 г. да трагічнай братазабойчай бітвы дзвюх палітычных груповак шляхты Вялікага Княства Л ітоўскага пад Алькенікамі ў лістападзе 1700 г.
УДК 821.161.3
ББК 84(4БЕИ)-5
ISBN 978-955-4244-5-8
© Ліцьвін А., 2018
Уступ
Палітычныя падзеі заўсёды моцна ўплывалі на лес шлях­ты Рэчы Паспалітай двух Народаў. Не былі выключэннем і насельнікі ціхага навета Вялікага Княства пасля смерці караля Яна Трэцяга, званага Сабескім.
Незадоўга ў павеце аб’явіўся амбітны пан Бурскі і, ледзь атабарыўшыся, пачаў пашыраць свае ўладанні не зусім прыстойнымі ўчынкамі. А часцей зусім непрыстойнымі. Яго гайдукі-ваўкі трымалі наваколле ў страху і пакоры.
Але смелыя людзі між шляхты ніколі і нідзе не пераводзіліся. Сціплы аканом Лявон Шарэвіч звёў на нішто спробу Бурскага захапіць маёнтак Клінок. Невядома, як бы гэта ўдалося, каб не таямнічае папярэджанне невядомага добразычліўца. Не дзіва, што адвага Шарэвіча стала падставай яго ўдзелу ў значных палітычных падзеях, а добразычлівец, якім аказаўся малады гайдук Бурскага Багдан Вайніловіч, трапіў у складаныя, а часам і небяспечныя прыгоды. А тут яшчэ раптоўны афект маладзёна да кліноцкай паненкі Алены, пляменніцы Шарэвіча.
Другая кніга заканчваецца элекцыяй, выбарам новага караля Рэчы Паспалітай абодвух народаў.
Услед за падзеямі першых дзвюх кніг “Прастрэленага талера”: Берасцейскай канфедэрацыяй, варшаўскімі інтрыгамі і прыгодамі ІванаХмялеўскага-трэцяя нясе героям новыя выпрабаванні і нягоды.
4
Ад Дзюнкерка да Гданьска
Пенілісялёгкімі грывамі халодныя воды Па дэ Кале. Вузкі марскі калідор між еўрапейскім кантынентам і Брытанскай вы­тай заўсёды быў цесны для варагуючых флатоў Англіі, Францыі, Галандыі, Гішпаніі,
Пяць французскіх фрэгатаў і лёгкі карвет, пакінуўшы Д зюнкерк, імкнуліся неўпрыкмет праслізнуць у Паўночнае мора, званае яшчэ Нямецкім, а затым у Балтыйскае. Адразу пасля элекцыі Мельхіёр Паліньяк паведаміў свайму каралю, што князь Канці абраны трыма чвэрцямі галасоў, але адна чвэрць “у роспачы абрала такога, якога ніхто не спадзяваўся”. Толькі праз два месяцы пасля абрання настойлівыя дэпешы пасла змусілі Людовіка XIV выправіць свайго кузэна да Варшавы.
Першым ляцеў флагманскі саракагарматны прыгажун “Л ь’Адруа”. Заім шыхтом уступа, шырокараскінуўшыветразі, імчалі: “Ль’Асіён“, у сорак гармат, “Ле Жэрве“, што меў іх аж сорак шэсць, “Лё Комт” на дзясятак меней і “Лё Мільфор“ з трыццацю гарматамі. Карвет “Ля Райоз“ быў узброены толькі шаснаццаццю і прызначаўся для разведкі і пасылак.
На юце флагманскага карабля два чалавекі наводзілі трубы ў напрамку еўрапейскаага берага. Там стаяла на якары вялікая англійская эскадра.
Ну вось, Ваша Высокасць, пераадолена яшчэ адна перашкода. Пройдзем міма іх гэтак жа шчасліва, як сённяшняй ноччу прамчалі міма лінейнай эскадры гішпанцаў Жан Барт, флагман эскадры, шчоўкнуў трубою, складаючы яе.
Абвёў позіркам прыгожы шыхт сваіх караблёў. Быў задаволены і не таіўся з гэтым.
Пэўна маеце падставы для такой упэўненасц, адмірал? ветліва запытаў князь Канці, тытулуючы Варта моцна на вырост: нерадавіты фламандзец на думку французскай адміраліцыі не меў шанцаў на адміральскі чын, якімі б дасягненнямі ні вызначаўся.
Князь не адрываў погляду ад варожай эскадры: тры лінейных і дзевяць фрэгатаў. Магутнасцю залпа яна пераўзыходзіл а французаў шматкроць, але Барт вёў сваю эскадру ледзь не дэманстрацыйна.
Мы пройдзем міма, махаючы капелюшамі, і не пачуем мушкетнага стрэлу самазадаволена запэўніў славуты карсар і павярнуўся да вахтавага афіцэра. Месье Манмор, перадайце ўсім мой загад адчыніць порты правых бартоў і выкаціць гарматы.
Князь Канці, як кожны французскі ваяка, быў не супраць фанфа­ронства, але гэтая эскадра выглядала паважна, калі не грозна. Не выключана, што на гром кананады з-за далягляду з’явяцца іншыя. Ішла заключная фаза вайны Людовіка XIV з Аўгсбурскай лігай, што складалася з Цэсарства, Англіі, Гішпаніі, Аб’яднаныхПравінцый Нідэрландаў, міма якіх неўзабаве давядзецца праходзіць. Калі да пералічаных дадаць ІПвецыю, Савою, Баварыю і шэраг іншых нямецкіх княстваў, то амаль уся Еўропа аб’ядналася супраць адной Францыі. Для фрэгатаў Барта асабліва небяспечнай была англа-галандская эскадра.
А не баіцеся абыходу, адмірал?
Князь дапытліва зірнуў у твар самаўпэўненага пірата. Але той толькі паціснуў плячыма.
Пры гэтым ветры, Ваша Высокасць, ім не тое што абыйсці нас, але і наблізіцца не ўдасца. Я думаю, іх камандзір дастаткова дасведчаны ў навігацыі, каб не трапіць у смешнае становішча. Яны занадта позна нас заўважылі, каб перахапіць.
Але адчуў, што не пераканаў князя, і патлумачыў:
Пакуль яны паднімуць якары і стануць пад ветразі, мы будзем у іх на даляглядзе. Здагнаць нас ім не пад сілу. Так што асмелюся заўважыць, Ваша Высокасць, мой выбар караблёў быў адзіна адпаведны мэтам, што б ні казалі месье з адміралтэйства. Маючы пад сцягам нават дзесяць лінейных, не пазбегнуў бы сутычкі, а то і значнага бою. А гэта, як я разумею, не ўпісваецца ў расклад ва­тага ваяжу.
Князь ведаў, што Жану Барту давялося вытрымаць цэлую бітву з каралеўскімі міністрамі, якія навязвалі яму магутную, але павольную і непаваротлівую эскадру акіянскіх волатаў. Міністры спасылаліся на бяспеку асобы каралеўскай крыві, але досвед карсара, дзе хуткасць ставілася вышэй гарматнага залпа, падказваў Жану Барту іншы выбар. 3 найлепшага ў Еўропе флота апроч адпаведных караблёў ён атрымаў спрактыкаваных матросаў і здатных афіцэраў. Сярод апошніх у якасці афіцэра для адмысловых даручэнняў пры адмірале апынуўся лейтэнант флота Яго Вялікасці караля Францыі Андрэй Забела.
Андрэй прачнуўся рана. Паўглядаўся ў нізкую столь каюты, усведамляючы, дзе ён і што з ім. Першая ноч на апошнім яго караблі. Колькі дзён таму далучыўся да канвою, што вёз нема­лы скарб: дзевяць тысяч залатых дукатаў, амаль на два мільёны франкаў банкаўскіх білетаў, выпісаных на далёкі Гданьск, а так-
сама каштоўныя камяні вартасцю шэсцьсот тысяч франкаў. Усё гэтае багацце забіраў з сабою князь Канці, абраны каралём Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, каб узнагародзіць рупліўцаў за вынясенне яго на каралеўскі пасад. Нельга сказаць, што ім дагэтуль не плацілі, але жывы грош заўсёды знойдзе ўдзячную кішэню.
Эскадра на чале з Жанам Бартам чакала ў Дзюнкерку. Яе асабовы склад налічваў 1430 чалавек. Кароль Людовік XIV ведаў каму даручыць адказную місію. Нашчадак фламандскай сям’і суднаўладальнікаў-карсараў перайшоў на службу Францыі і ад 1672 году змагаўся з усімі яе непрыяцелямі. Кар’ера яго, напоўненая бітвамі, перамогамі, паразамі, паланеннем і зухвалымі уцёкамі ахоплівала як родныя воды Ла-Манша, так і адкрытую прастору Атлантыкі.
Андрэй сеў на вузкім цвердаватым пасланні. Апрануўся і, прыгнуўшыся пад нізкімі бімсамі, выбраўся з каюты, дзе на другім ложку і ў дадатковым гамаку спалі пасля начной вахты два лейтэнанты, з якімі дзяліў тэты цесны прытулак. Князь Канці са сваімі слу гамі і дваранамі моцна пацяснілі афіцэраў эскадры, і так не распешчаных выгодамі.
Моцны, прахалодны брыз дыхнуў у твар і разам з прыемнымі дрыжыкамі канчаткова сагнаў рэшткі начной млявасці і пасцельнай цеплыні. Спыніўшыся над навесам юта, Андрэй пачуў размову над галавою. Пазнаў голас адмірала і затрымаўся, каб не замінаць размове сваім з’яўленнем.
Але, калі б непрыяцель нас асачыў і атакаваў, то з нашымі сіламі мы маглі трапіць у палон прагучаў лагодны голас чалавека, не прывыкшага да пярэчанняў.
Такой магчымасці, Ваша Высокасць, проста не існуе катэгарычна запэўніў голас Барта.
“Ого! Дык гэта сам князь Канці!” зразумеў Андрэй.
Адкуль такая ўпэўненасць, адмірал? здзівіўся князь. Я не марак, але разумею, што нашых сілаў малавата, каб супрацьстаяць такой эскадры, як гэтая.
Андрэй кінуў погляд на правы борт і на траверзе заўважыў сілуэты варожых караблёў. Колькасць і памеры быліўнушальнымі.
Ваша Высокасць патлумачыў Барт перш, чым нас паспелі б паланщь, мой сын па дамоўленаму знаку ўзарваў бы карабель.
Наверсе запанавала працяглае маўчанне. Андрэй паспрабаваў уявіць твар князя і ледзь стрымаўся ад смеху. Канці не быў баязліўцам, але пачуць, што жыццём асобы каралеўскай крыві так смела распараджаецца нехта іншы... Спачатку пачуўся крыху ненатуральны кароткі рогат. Магло падацца, што апроч князя і Барта на юце быў вушасты родзіч коней.
О, мой адмірал! даляцеў нарэшце княскі вокліч. Ваша ля-
карства горш хваробы! Забараняю ўжываць яго, пакуль я на ва­шим караблі!
Болып гучны чым мілагучны смех паўтарыўся. Князь ачуняў пасля незвычайнай навіны.
Загад Вашай Высокасці прымаю да выканання ад гэтай хвіліны, але не спадзяюся надалей якіх-кольвек рызыкоўных сустрэч запэўніў голас адмірала.
Андрэй не хацеў вяртацца ў цёмную каюту і рызыкнуў прайсці далей наперад, але быў заўважаны адміралам. Адсалютаваў і застыў у чаканні. Жан Барт знакам запрасіў падняцца на ют. Непадалёк ля самага фальшборта князь Канці ўсё цікаваў за непрыяцельскай эскадрай. Як і абяцаў адмірал, там не заўважалася аніякага ажыўлення.
Як адпачывалася, Андрэ? было відаць, што адмірал у добрым гуморы, значыць усё ідзе як належыць.
Выдатна. Дзякую, мой адмірал. Гэта шчасце, што вы ўзялі мяне з сабою. Хоць на астатак нацешуся морам і караблямі. А гэтыя фрэгаты нібы створаныя дзеля такога выпадку. Хада, узбраенне, дастатковыя выгоды размяшчэння усё гэта не ў такіх ужо і вялікіх памерах карабля! I апошняе, насмелюся звярнуцьувагу, пан адмірал, кранае іх прыгажосць. Я перакананы, што прыгажосць карабля спеліць адвагу ў сэрцы марака, мацуе веру ў сваю сілу.
Жан Барт усміхнуўся, але было бачна, што андрэева захапленне караблём яму даспадобы.
Вы паэт, Андрэ прамовіў Барт. Я думаў, што такое ўласціва французам, гішпанцам, а не стрыманым славянам. Што да караблёў, то нашы будаўнічыя за нейкія дваццаць гадоў шмат што здолелі. Цяпер важна не здаць гэтых пазіцый, бо сусядзі не дрэмлюць. Галандыя лесу і на дровы не мае, а які флот завяла! I маракі ў яе на зайздрасць іншым.
Князь Канці, пачуўшы размову за сваёй спіною, апусціў трубу і павярнуўся да адмірала. Андрэй, як надежна ніжэйшаму рангам, памкнуўся перайсці на другі борт. Барт спыніў яго, ступіў пару крокаў да князя і прамовіў, паказаўшы на Андрэя:
Дазвольце, Ваша Высокасць, рэкамендаваць вам майго добрага прыяцеля, а вашага будучага падданага, лейтэнанта фло­та Андрэ Забела.
О! Французскі афіцэр падданы польскага караля? усклікнуў князь гэта цікава...
Дадам, Ваша Высокасць, калі у вас створыцца свой каралеўскі флот, у асобе месье Забелы атрымаеце гатовага каштана, а з цягам часу і вышэй.
Канці ўважліва прыгледзеўся свайму падданаму, надарыў яго прыязным поглядам і нават ласкава кіўнуў. Андрэй неўпрыкмет
прыгледзеўся свайму мажліваму манарху. Высока прыўзнятыя плечы, галава крыху пахілена ў адзін бок падкрэслівалі ўражанне рассеянасці, разладжанасці, якое навейвала яго пастава. Але пагляд быў ласкавы, прыязны. Адчувалася, што князь мае звычку падабацца.
Пан адмірал перабольшвае мае здольнаесці, Ваша Высокасць Андрэй стрымана пакланіўся на прыязнае прывітанне князя і ветліва працягваў маё прызванне на радзіме праца на зямлі, далёкая ад набытых на моры ведаў.
Андрэй не хацеў тлумачыць князю, чаму і калі ён апынуўся ў Францыіі, ведаў, што таму гэта не цікава і не патрэбна. Да заступніцтва такіх высокіх асоб ён не прывык і не шукаў яго.
Як я зразумеў, маё каралеўства на моры не засведчана? запытаў князь. Нават невялікім флотам?
На жаль так, Ваша Высокасць. Я не так даўно з дому, каб за такі час нешта магло змяніцца ў гэтай матэрыі. Вайсковага фло­ту, як і гандлёвага няма. Флот у горадзе Гданьску (нямецкая назва Данцыг) часта ў руках колаў непрыхільных Рэчы Паспалітай і ўвогуле польскім нэгацыянтам. У Вялікім Княстве Літоўскім марскіх партоў няма.
Андрэй нават за кароткі час размовы заўважыў, што будучы кароль не вельмі ўсведамляе, чым ён будзе ўладарыць. Не цікавіцца альбо мае нестаранных дарадцаў?
Чаму ж так? Цікава ведаць меркаванне чалавека мора асцярожна складваючы бліскучую трубу, запытаўся князь.
Цяжка адказаць каротка, Ваша Высокасць, але на маю думку на гэта паўплывала як непрыхільнасць і супрацьдзеянне суседзяў, так і неразуменне нашым рыцарскім саслоўем, шляхтай, карысці, што дае валоданне морам. Прынятыя законы, устойлівыя традыцыі не заахвочвалі да гандлю, да купецтва. Так быў страчаны час. Такое меркаванне я вынес з параўнання нашай краіны з тымі, дзе мне давялося быць, Ваша Высокасць.
Андрэй дапытліва зірнуў на князя, спрабуючы здагадацца, ці дагадзіў адказам.
Дзякую за шчырасць, лейтэнант. Цікавыя і карысныя назіранні прамовіў князь. Належала б гэта направіць. Хоць я пакуль не ведаю тамтэйшых звычаяў і не скажу, як лепш пачынаць. Мабыць вам не пашэнціла мець свайго Рышэлье ці Кальбера?
Андрэй стрымаў усмешку, што прасілася на вусны пры ўспаміне імя Рышэлье. Як здзівяць Яго Вялікасць караля Франсуа камен­ный твары сенатараў, пачуўшых гэтае імя!
У вачах шляхты абодвух народаў кардынал быў найярчэйшым узорам крывавага прадстаўніка абсалютызму. Але няхай гэта тлу­мачыць нехта іншы. А як паставіцца да нашай залатой вольнасці
тэты прынц з абсалютнай манархіі, Андрэй не уяўляў, але яму здавалася, што не ўяўляе гэтага і сам князь і яго атачэнне.
Ён у вогуле няшмат ведаў пра свайго будучага караля. Чуў, што тэты трыццаці шасці гадовы пляменнік Вялікага Кандэ здольны вайсковец. I гэта мабыць усё. Такое ўражанне склалася з пачутага ад афіцэраў, ад службоўцаў князя Канці: карабельная прастора не спрыяе захаванню сціслых таямніц, што ж казаць пра звыклую гаману з нудоты і бязчыннасці.
Няўцям была маруднасць, з якой князь выбіраўся ў свае каралеўства. Не кажучы пра тое, што і караблём прыемней прыплыць да Польшчы ў цёплы летні час, нельга было не звяртаць увагі на крокі канкурэнта. Глядзіш, пакуль даплывём, той і каронай завалодае. Можа не вельмі на ёй залежыць гэтаму князю?
Так раздумваў Андрэй, калі міласціва кіўнуўшы афіцэрам, князь Канці сышоў з юта, каб схавацца ад наляцеўшага дажджу. Шкада, але падзяліцца думкамі няма з кім. Марсэль з Арманам нават не зразумеюць у чым тут клопат. Іншая краіна, іншае выхаванне.
А князь, ідучы ў десны адміральскі салон, успамінаў вытанчаную раскошу заляў Вэрсаля, пакінутых усяго пяць дзён таму. Падумаць толькі: пяць дзён... А ці ёсць там у Польшчы большменш прыстойны палац, каб было дзе пасяліцца хоць на першы час? “Можа дарма згадзіўся я на гэтае абранне? Але ж кароль гэта кароль, хоць і выбарны! Ды і не выпадала чарговы раз пярэчыць Яго Каралеўскай Вялікасці. А гэтае падарожжа карабельная задуха, непрыемнага паху вада і невыказная цяснота! Куды ні ступі, вяроўкі і на канцы кожнай амаль заўсёды нейкі чалавек! Жах!”
Ані сам Жан Барт, аніводзін з яго афіцэраў, у тым ліку Андрэй Забела, не пагадзіліся б з такой ацэнкай іх каханых фрэгатаў, твораў французскай будаўнічай школы, лепшай у Еўропе. Высокія калоны мачтаў, як і шматсоттоннае цела карабля, зладжанае магчыма з наддзвінскай ці наднёманскай сасны. Вежы белых ветразяў з палатна, вырабленага ў, вёсцы Алон адмысловым спосабам, падтрымліваліся на вышыні дзясяткаў сажняў пругкімі, як стру­ны, канатамі з майстэрань Нанта.
Заданы фрэгатаў самастойныя аперацыі на далёкіх марскіх шляхах, дзеянні на камунікацыях ворага, суправаджэнне гандлёвых канвояў, выведка ў складзе эскадры. Тып магутнага кара­бля, што пратрывае на флатах тры стагоддзі, пакуль век пары не пазбавіць іх белых крылаў, нарадзіўся ў выніку змен у тактыцы і стратэгіі марскіх бітваў, што прынеслі тры ангельска галандскія войны ад 1652 па 1674 год.
Новым караблям было чым заняцца не толькі блізу айчынных берагоў. Англія, Францыя, Гішпанія і нават маленькая, але рухлівая Галандыя навыперадкі рваліся да Індыі, Амерыкі,
трапічных выспаў. Ішла вострая канкурэнцыя ў гандлі, захопе зя мель, у рыбалоўстве.
Ад цяжкіх, павольных крэпасцей трэба было пераходзіць да хуткіх, але дастаткова моцных караблёў, здольных дзейнічаць на адлеглых акіянскіх прасторах. Абрысы з высокімі пабудовамі спераду і на карме падлягалі зменам, рабіліся больш стройнымі, пазбываліся непатрэбнага каштоўнага дэкору. Прыгажосць разьбы, пазалоты, фігур і арнаментыкі саступала гармоніі ліній і прапорцый. Выгляд карабля стаў больш суровы, але поўны своеасаблівай пекнаты і выразнасці.
Бліжэйшымі днямі фрэгат “Ла Воляй” паверне назад, несучы ў Францыю вестку пра шчас лівы пераход эскадры ў Паўночнае мора. Дні рутыннага карабельнага жыцця будуць сплываць без прыгод і падзей, вартых вызначэння. У адзін з такіх дзён матрос-пасыльны паведаміў, што адмірал кліча лейтэнанта Забелу на ют.
- Месье Андрэ, наш бедны Жан, лейтэнант Рэньяр, раптоўна захварэў, і вам належыць заняць месца вахтавага афіцэра сказаў Барт. Я ведаю, што вам гэта па сілах, так і сказаў старэйшаму афіцэру.
У гэтым быў увесь Жан Барт. Сам зрабіў кар’еру, дзякуючы асабістым здольнаесцям, а не паходжанню, таму цаніў і вылучаў іншых у адпаведнасці з іх ведамі і якасцямі. Нямала ўчарашніх карсараў служыла над яго началам, атрымаўшы афіцэрскія адзнакі. Шмат каму ў Парыжы гэта не падабалася, але прыбытак ад продажу прызоў і ўратаваныя канвоі збожжа муравалі вусны незычліўцам.
- Слухаю, мой адмірал адказаў Андрэй службіста і дадаў Ваша рэкамендацыя для мяне як вызначэнне.
- Вось і добра. Якраз ваша вахта.
Андрэй зразумеў, што Барт наўмысна прызначыў яму першую вахту адначасна са сваёй прысутнасцю на юце. З’яўляючыся на юце, адмірал сам камандаваў флагманам ва ўсім, што датычыла навігацыі, пакідаючы старэйшым афіцэрам астатнія клопаты. Прысутнасць прынца крыві, як і адмірала абавязвала. Працаваць даводзілася больш, адпачываць у меру, чысціню падтрымліваць ледзь не палацавую. Але затое гонар плаваў з самім Жанам Бартам!
Прызначэнне для Андрэя было вельмі дарэчы. Уключэнне ў бясконцы ланцуг вахтаў і адпачынкаў надавала сэнс прысутнасці на караблі, ўводзіла ў жыццё афіцэрскай грамады.
Немалое і само задавальненне ад пачуцця сваёй ролі ля стырна цудоўнай махіны вялікага вайсковага карабля. Зладжаны з тысяч дошак, бэлек, брусоў, знітаваны безліччу заклёпаў, цвікоў, прантоў ён нёс сотні тон гармат, зброі, пораху, ежы, вады і ўсяго, што патрэбна для існавання гэтага кавал ка людскога свету са сваімі задачамі,
законамі і асабістымі дачыненнямі. У ягонай здольнаесці рухацца адчувалася нешта магічнае. Нібы не просты ціск ветру на распятае палатно, ачароўная сіла несла карабель, а пукатыя вежы ветразяў здаваліся прыземленымі воблакамі, штозачапіліся за гонкія машты і заблыталіся ў павуцінні такелажу. Моцны фарштэвень успорваў ваду і адкідаў на бакі ўскосныя хвалістыя вусы, а ззаду як прыклеены пеніўся і сціраўся ў далечыні вірлівы кільватэрны след.
Сонца свяціла ясна, мора іскрылася, а вецер быў такі, што леишага і жадаць нельга. Пашэнціла з надвор’ем, невядома ці надоўга. Андрэй адзначыў, што ветразі стаяць як належыць і няма патрэбы ў першую вахту назаляць матросам і падафіцэрам. Адчуў, як зжыўся з гэтай марской будзённасцю. Як будзе яе не хапаць, калі вернецца да колішняга жыцця і заняткаў. Мабыць, так і будзе жыць дзвюма паловамі душы. Адной традыцыйным жыццём беларускага шляхціца, другою узгадкамі пра распаления сонцам скалістыя выспы Міжземнага мора, свіст ветру ў такелажы караблёў, што былі яго домам, яго полем бою, крэпасцямі і вязніцамі, трымаўшымі здаля ад радзімы гэтулькі гадоў.
Ветразь сціплай нёманскай працаўніцы віціны, выплываючы з-за прыбярэжных дрэў, будзе шчымліва напамінаць бурлівыя дні, непаўторныя, як сама маладосць, на якую яны прыпалі. Мабыць лёс кожнага чалавека выпадав так, каб нешта атрымліваючы, штосьці страціў, аб нечым незваротным шкадаваў.
Перад здачай вахты Андрэй прасачыў за выкананнем усіх неабходных дзеянняўсваімі падначаленымі, зрабіў адпаведныя запісы і, здаўшы вахту наступніку, спусціўся ўніз. Ідучы да сваёй каюты міма прыадчыненых дзвярэй, пачуў вясёлы вокліч:
Вітаю, мосье камандор!
А, Жан! павітаўся Андрэй, заглянуўшы ў каюту як самаадчуванне?
Выдйтнае, калі для вас гучным шэптам адказаў Жан але не вельмі, калі для нашага эскулапа журботна закончыў лейтэнант, і абодва весела зарагаталі.
Ну, то ёсць з чаго выбіраць.
Приемная гэта хвароба, па філасофскі мяркуючы. Вам, Андрэ, яна прынесла нейкую разнастайнасць, мне перапыніла аднастайнасць. Як кажуць, кожнаму сваё. Я не пакрыўджуся, калі маё прадоўжыцца да прыбыцця ў Польшчу. Там я, напэўна, імкліва вылечуся. Але няхай гэта будзе нашай таямніцай Жан ізноў засмяяўся. А калі сур’ёзна, то гэта дробнае недамаганне. Застудзіўся. Пабудзьце трошкі з хворым таварышам, Андрэ. Яму так сумна на адзіноце наўмысна плаксіва закончыў Жан.
Андрэю падабаўся гэты жартаўнік. За непрацяглы час сумеснага ваяжу ён ніколі не бачыў Жана пахмурным, незадаволеным. Гэтак
жа легка і бесклапотна нёс ён і вахтавыя абавязкі. Не здзівіўся б, убачыўшы яго такім жа ў бітве.
Вы даўно ведаеце нашага адмірала, Андрэ? запытаўся Жан, калі Андрэй прымасціўся на скрынцы для рэчаў, уціснутай у кут маленькай каюты. Добра, што другі жыхар быў акурат на вахце.
Хто ж пра яго не чуў! адгукнуўся Андрэй. Мне больш давялося плаваць з дэ Грэсэ на Міжземным моры. Ен і рэкамендаваў мяне Жану Барту. Так што не вельмі даўно.
Ого! Такую рэкамендацыю нялёгка заслужыць! усклікнуў Жан. Я крыху чуў пра дэ Грэсэ. Патрабавальны камандзір.
Так пагадзіўся Андрэй.
То вы можа былі і над Тэксэль? Жан нават прыўзняўся на пасланні, а вочы лейтэнанта загарэліся цікаўнасцю.
Апавяданні пра Жана Барта, як і пра шэраг іншых французскіх карсараў-адміралаў залічваліся да марскога фальклору. Шмат якія нагадвалі авантурныя аповесці, і толькі замкнутасць асяродзя перашкаджала ім выліцца на паперу. Вось зусім нядаўна, год таму, адмірал спаліў і здабыў болып васьмідзесяці караблёў у пераможнай бітве з галандцамі. А два гады раней прарваў шчыльную ан­гельскую блакаду вакол Дзюнкерка і прывёў у порт вялікі канвой са збожжам. Вайна за збожжа была вайной за выжыванне Францыі і полем хвалы для маракоў. Аднойчы Жан Барт свядома пайшоў у ангельскую няволю, каб уратаваць ад захопу канвой гандлёвых суднаў. Нядолю палону і рызыку ўцёкаў падзяліў з ім другі будучы адмірал Клод Фарбэн, “жах Міжземнага мора”. Шчасце ці гарт дапамаглі ўцекачам два дні веславаць ад ангельскага Плімута да гнязда французскіх карсараў Сент-Мало.
Давялося быць і над Тэксэль кіўнуў Андрэй. Але вы, бачу, самі дастаткова ведаеце. Што тут дадаць? Гонар служыць у Жана Барта, гэта так.
Дык на тэты ваяж вы прызначаны самім адміралам?
Андрэй не крыўдаваў на такія роспыты. Цесны свет карабельнага жыцця патрабаваў навін, чутак, урэшце плётак. А фаварызаванне каго б то ні было вышэйшым начальнікам выклікала калі не зайздрасць, то цікаўнасць.
Тутусё іначай. Адмірал ласкаваўважыў маю просьбу. Я не фран­цуз. Я з той краіны, куды мы вязём Яго Высокасць патлумачыў Андрэй.
Дык ты суправаджаеш свайго караля! здагадаўся Жан.
Ды не засмяяўся Андрэй. Выпадкова мы апынуліся на адным караблі. Вось у адной карэце мы б не маглі апынуцца.
Жан прыўзняўся, абапёршыся на локаць, гатовы слухаць.
Я чуў ваша нязвыклае прозвішча, але яно мне нічога не гаварыла. А распытваць не выпадала... Андрэ, Андрэ і гаворка, як
у радавітага француза. Цягне на радзіму? Але тут вы зрабілі б до­брую кар’еру. Наш флот лепшы ў свеце. Эскадры ў Індыйскім акіяне, у Вест-Індыі, на Атлантыцы. Адмірал вам спрыяе, а гэта важыць нямала.
Андрэй не пярэчыў. Усё пачутае было праўдай і мары маладых афіцэраў пра жыццёвы аванс былі яму зразумелыя. Асабліва тых, з бяднейіпых шляхецкіх радоў.
Чалавека, як і птушку, цягне да родных мясцін прамовіў на тлумачэнне.
Пэўна за такі працяглы час крыху ўсё ж адвыклі, забыліся на былое? спагадліва запытаўся Жан. Ubi bene, ibi patria, дзе до­бра, там і радзіма.
У нечым так. Увесь час у іншым асяроддзі, з чужымі людзьмі. Чалавек змупіаны прыстасоўвацца, нават не ўсведамляючы гэтага. Але сам-насам са сваімі думкамі, ажывае нешта, здаецца даўно забытае, незваротна страчанае. Dulcis locus patriae, салодкія мясціны айчынныя усміхнуўся Андрэй як на пярэчанне.
Разумею, Андрэ, мне цікава вас слухаць запэўніў лейтэнант, нібы баючыся пакрыўдзіць калегу недаверам.
Я лічу, гэта кожнаму ўласцівае. Рантам з’ява за з’явай усплывае ў памяці. Тады і прыходзіць настальгія: ты адтуль, твае там.
Жан, як старанны слухач, заківаў галавою. Урэшце, як марак, ведаў, што такое сум па дому, асабліва падчас халодных начных вахтаў.
Так, там жа і сям’я, бацькі? напомніў ён.
-1 гэта. Хоць у мяне там толькі дзед і бабуля. Але звестак з дому не маю. На мае колькі лістоў адказу не атрымаў. Хоць і як было атрымаць у маім становішчы? Так што невядома, ці жывыя мае старыя прамовіў Андрэй.
Бачыце, мне хацелася пазнаёміцца з вамі бліжэй, Андрэ. Хвароба дапамагла. Не шанцуе мне на сяброўства з тымі, хто спацабаўся! Толькі пазнаёміліся, а хутка развітанне. Але, ведайце, Андрэ, у Францыі вы маеце сяброў не толькі між адміралаў, a і сярод малодшых афіцэраў.
Ен імкліва працягнуў руку Андрэю.
* * *
Калі эскадра Жана Барта без прыгод і страт прайшла Паўночным морам і павярнула ў Дацкія пралівы, на польскай зямлі адбывалася канчатковае ўсталяванне Фрыдрыха-Аўгуста I на пасадзе Рэчы Паспалітай. Пакуль князь Канці чакаў нейкіх намроеных паслоў Рэчы Паспалітай з запрашэннямі,Фрыдрых-Аўгуст I не марнаваў часу. Адным з першых яго пачынанняў стаў зварот да ка­рали Даніі з просьбай не прапускаць французаў на Балтыку. Гэта
было б легка: Данія ў тыя часы мела злачны флот і валодала абодвума берагамі праліваў. Але кароль Даніі не хацеў сварыцца ні з Саксоніяй, ні з Францыяй. Даўшы французскім караблям згоду на праход Сундам, зрабіў выгляд, што не ведае і не цікавіцца, ані хто там едзе, ані куды і навошта. У выніку французы рыхтаваліся аддаць традыцыйны салют на гонар не караля, а каралевы. Момант быў не толькі цырыманіяльны, але і палітычны.
У дзверы каюты пастукаліся і на парозе з’явіўся пасыльны.
Вахценны начальнік вітае месье лейтэнантаў адсалютаваў матрос. Загадана паведаміць, што набліжаемся да Кронбурга.
Дзякуем, хлопча! ажывіўся Арман. Ідзём вітаць дацкі каралеўскі двор!
Караблі ў кільватэрным парадку, ідучы адзін за адным, набліжаліся да важнага пункту падарожжа. Пазіраючы праз трубы на велічны каралеўскі замак, Андрэй з Арманам слухалі грукат гармат, што выкідвалі з пашчаў языкі полымя і клубы густога дыму, спавіўшага чорнымі хмарамі ўсе пяць караблёў. Каралева выканала патрабаванні этыкету, і замак адказаў належнай князю крыві колькасцю залпаў. Да Андрэя з Арманам падышоў сусед па каюце, Марсэль з Марсэля, як ён сам сябе называў. Ад яго патыхала парахавым дымам.
Вось і ўсё! Караля няма дома, а што ты зробіш з жанчынай, асабліва калі яна каралева? Яе Вялікасць разумев, што нам пара пахадзіць па цвёрдай зямлі! Некалькі барылак пораху далі неабходны гук і дым і, прашу, месье, праходзьце! Вось гэта ветлівасць' весела пракрычаў ён, яшчэ аглушаны громам сваіх гармат у цеснай падпалубнай прасторы.
Я чуў, пастаім у Капенгагене пару дзён сказаў Андрэй.
Рыхтуйцеся да мірнага дэсанту Марсэль пакрочыў да люкаСпадзяюся, Данія не такая змрочная, як у Шэкспіра?
Упэўнены, што не такая адказаў у тон яму Андрэй але папярэджваю, што зусім не падобная на Марсэль.
Між волі адзначыў, што да Гданьска ўжо зусім блізка. Што нас там чакае?
Дасведчаны Паліньяк яшчэ за восем тыдняў да выбараў настойваў на неадкладным прыбыцці князя, каб узяць уладу адразу пасля элекцыі. Дыпламат нагадваў пра закалоты падчас падвойных выбараў у часы Стэфана Баторыя і Жыгімонта, дапускаючы “магчымасць грамадзянскай вайны, калі які-небудзь выпадковы кандыдат вырушыць на Кракаў, каб там каранавацца.” Ведаючы пра гістарычныя прэцэдэнты, як у чароўную кулю глядзеў. Затое канкурэнт не марудзіў.
Як толькі Фрыдрых-Аўгуст даведаўся, што 28 чэрвеня яго абралі каралём, звольніў усіх чыноўнікаў Саксоніі з абавязкам адкупіць
пасады альбо саступіць іх больш заможным людзям. Каб саксон­ская шляхта запамятала радасную падзею, наклаў на яе кантрыбуцыю, устанавіў акцызы. Уся Саксонія кляла Рэч Паспалітую, за гэтыя дадатковыя паборы, калі курфюрст вырушыў туды, ведучы з сабою восем тысяч войска.
Дэлегацыя сенатараў і паслоў, маючы з сабою пакта канвента, сустрэла яго ў Тарноўскіх Гурах. Між паноў Вялікага Княства нельга было не заўважыць вядомага канфедэрата Людвіка Пацея, берасцейскага падскарбія і яго пераможцаў Сапегаў, стрыечных братоў Міхалаў. Каб узрушыць сэнтымэнтальную шляхту, сак­сонец выступаў у кунтушы і жупане. Некалькі дзён ішло гучнае святкаванне з бясконцымі тостамі і віватамі. У гэтым здольнаесці і густы абранніка задавальнялі самага моцнага п’янтоса і гуляку.
Толькі 25 ліпеня скіраваліся да Кракава. Саксонец да па­ры не даваў волі жаўнерству, дзе грашамі, дзе ўгаворамі ды абяцанкамі схіляў на свой бок уплывовых людзей. Праз таго ж махляра Пшэбэндоўскага плаціў запознены жолд кароннаму во­йску і рэгімэнты, прызнаваўшыя дагэтуль князя Канці, тлумна
Каранацыя Аўгуста II у Кракове
пераходзілі на бок саксонца. Шырылася прызнанне ФрыдрыхаАўгуста і між кракавянаў. Пара было пераходзіць да каранацыі.
Частка сенатараў над старшынствам біскупа Домбскага прави­ла нараду і прызначыла дзень каранацыі а праз два дні каранацыйны Сойм. Пратэст прыхільнікаў Канці з Варшавы не меў рэальнай сілы. Завязаны варшаўскім з’ездам канцістаў рокаш, не падтрыманы войскам, застаўся на паперы. Вялікі гетман Сапега, прызначаны 28 жніўня яго правадыром, адмовіўся заняць пасаду з-за адсутнасці грошай на войска. Прымас, усе яшчэ схільны да рокашу, прызначыў гетмана старшыняваць на з’ездзе ракашанаў Вялікага Княства, але абодва палітыкі ўжо вагаліся і кожны вёў па~ таемныя перамовы з Фрыдрыхам-Аўгустам. А той, у абыход Сапегі і Радзеёўскага, паціху перамаўляўся з іншымі завадатарамі рока­шу. Гешэфт круціўся вакол цаны за падтрымку.
А вось каранацыю належала выконваць цырыманіялам, асвечаным традыцыямі і замацаваным законамі. Соймавыя ўхвалы сцвярджалі права каранавання выкл ючна за архібіску пам гнезненскім, прымасам. Замена дазвалялася ў выпадку смерці альбо адмовы. Тым часам прымас Радзеёўскі быў жывы-здаровы і не збіраўся адмаўляцца ад свайго прывілею. Болып таго, засцерагаў Домбскага перад грахом святатацтва. Станіслаў Домбскі, прагны ўзвышэння і цікаўны спраў свецкіх мо’ больш, чым рэлігійных, працяглымі прамовамі пераконваў нерашучых, што мае права на каранацыю.
Была перашкода ў выглядзе звычайных дзвярэй скарбніцы, дзе захоўваліся каралеўскія рэгаліі, неабходныя для каранацыі. Яны адчыняліся са згоды Сойму і дазволу інтэррэкса-прымаса, таго ж Радзеёўскага, у прысутнасці васьмі вызначаных Соймам сенатараў, кожнага са сваім ключом. Але шэсць з васьмі былі канцістамі, а выважваць дзверы закон забараняў. Супакоіўшы рэшткі сумления і павагі да права сафізмам, калі што не забаронена, то дазваляецца, удзельнікі нарады вырашылі выбіць дзіру ў сцяне і атрымаць патрэбнае, не кранаючы дзвярэй. Маральныя перашкоды адолець было лягчэй, закон жа не парушаўся!
Яшчэ 8 верасня Фрыдрых-Аўгуст I паспавядаўся ў езуітаў, тры дні пасціўся, а 12 верасня выслухаў урачыстае набажэнства. Жалобнае набажэнства за памерлага караля Яна III адбылося 13 верасня, а назаўтра ў касцёле Св. Станіслава нядаўні лютэранін пад пільнымі позіркамі шчырых каталікоў удзельнічаў у перадкаранацыйым набажэнстве. 15 верасня 1697 года ў Кракаве, у вавельскай катэдры біскуп Станіслаў Домбскі ўсклаў карону Рэчы Паспалітай на галаву таго, “каго, па словах Паліньяка, ніхто не спадзяваўся”. Чарговы кароль Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў атрымаў імя Аўгуста Другога.
Падчас каранацыі нованавернуты каталік лёг крыжам перад
вялікім алтаром і ляжаў так, пакуль над ім не прачыталі літаніі. Хітры немец ведаў, што не адзін прымас Радзеёўскі падазрае, ці не вернецца ён у сваё лютэранства, калі не ўдасца стаць каралём Рэчы Паспалітай. Напэўна меў падобныя апасенні былы душпастыр Яна III айцец Вота, які са згоды каралевы стаў спаведнікам новаабранага караля. Езуіт меў права параўнаць, бо менавіта яму вырваўся некалі ўздых: “Чаму я так Бога любіць не магу?”, маючы на думцы пабожнасць ЯнаІІІ. Той нёс абавязкі шчырага верніка, пасціўся на хлебе і вадзе, калі хварэла жонка, дзе мог, заказваў набажэнствы, ахвотна фундаваў касцёлы. Што адчуў душпастыр новаканверсаванага каталіка Аўгуста II, калі пабачыў надоечы падараваны ім ружанец на шыі каралеўскага сабакі?!
Калі ў рэлігійных цырымоніях Фрыдрых-Аўгуст падпарадкоўваўся патрабаванням іерархаў, то ва ўсім астатнім паводзіўся адпаведна сваім звычкам. На ўрачыстую цырымонію ехаў пад пунсовым аксамітным балдахінам на бялюткім кані, вялікі марпіалак Кароны нёс перад ім жазло, усыпанае брыльянтамі. Суправаджэнне складалася з урадоўцаў саксонскага двара, генералаў і святароў, шматлікага эскорту шляхты Кароны, Вялікага Княства і Саксоніі.
Болып дваццаці пазалочаных карэт прыводзіла ў захапленне не толькі простых разявакаў. Але сярод гэтай раскошы вызначалася тузінам прыгожых пэрлавай масці коней карата самога кур­фюрста. Следам крочыла войска: асабістая гвардыя, кірасіры, дра­гуны. Уздоўж дарогі стаяла саксонская пяхота.
Вагатыя шаты караля, шабля, сядло і збруя зіхацелі брыльянтамі, дыяментамі і рубінамі коштам болып як на мільён злотых. Каб пусціць пыл у вочы шляхце і кракавянам, давялося не толькі прымусам збіраць каштоўнасці ад падданых але і пазычаць ад венскіх купцоў і ювеліраў. Нятанна была апранута графіня Эштэрле з дому Лямбэрг, актуальная на той час фаварытка. Хоць саксонец і не пусціў яе ехаць побач з сабою, упартая аўстрыячка з’явілася ўслед самастойна. Наяўнасць мэтрэсы замест жонкі не перашкаджала дэманстрацыі пабожнасці і нават айцы-езуіты не заўважалі распуснасці новага караля. Чаго не зробіць святая каталіцкая вера ў інтарэсах вялікай палітыкі! Аўгуст II замест каралевы прывёў у Рэч Паспалітую плойму метрэс.
Месцічы сустракалі новаабранага манарха ўшыхтаваныя пад знакамі цэхаў, з належнай іх стану зброяй, за імі гвардыя і гарнізон. Натоўп, падагрэты паслу гачамі ўладаў, захапляўся багаццем шатаў і мужнай наставай караля. Найболып пільныя адразу згледзелі лагоднасць і дабрыню ў кожным яго поглядзе і руху.
У Кракаве пачаліся шумныя і тлумныя святкаванні, натоўпу кідалі срэбныя манеты, мацуючы легенды пра казачныя скарбы
новага карал я. Восем вядомых месцічаў горада атрымалі згодна звычаю шляхецтва, а пасля каранацыйнага Сойму надыйшоў час раздачы вакансій на пасады. Пазбягаліся на цалаванне рукі і па ўзнагароды ўсе, хто так ці гэтак спрычыніўся да абрання каралём таго, каго неўзабаве ўзненавідзіць амаль уся шляхта і пачне зваць каралём-д’яблам.
А пакуль што яго міністры памяталі пра наяўнасць канкурэнта і неабходнасць супрацьдзеяння.
Я да вас, гер бургамістр, у вельмі пільнай, важнай і сакрэтнай справе прамовіў Якуб Флемінг, калі працэдура вітання дзеючага бургамістра Гданьска і даверанага міністра саксонскага электа, была выканана.
Разумею, што выключная неабходнасць змусіла вас наведаць наш сціплы ўрад пакланіўся бургамістр. Калі ласка, сядайце, дзе вам зручней.
Думаючы пра новага караля, ён між волі параўноўваў мажлівага наступніка з папярэднім, Янам III. Сам сабе прызнаваўся, што не­мец, як ні дзіўна, можа быць для горада нярадасным набыткам. Сармат Ян Сабескі быў даволі ўкладны і зычлівы. Разумеў месца адзінага порта дзяржавы і спрыяў ягонаму жыццю. Нават у пы­таниях з каталіцтвам, так яму мілым, быў цалкам памяркоўным. А распусны, марнатраўны саксонскі курфюрст будзе ўвесь час шукаць грошай. А дзе іх лацвей знайсці, як не ў багатым, ашчадным і нямецкім Гданьску? Але з такімі меркаваннямі, асабліва пасля абрання саксонца, ані на Радзе, ані ў вузкім коле бургамістраў, выходзіць не выпадав. У нейкай меры і сам, як немец, не мог не цешыцца з гэтай перамогі.
Паведамленні сындыка Альбертыні з Варшавы давалі дастатковае ўяўленне, чаго запатрабуюць ад горада, і бургамістр не спяшаўся з роспытамі.
Флемінг памаўчаў, падумаў і пачаў нетаропка і дакладна:
Каранацыя адбылася, і я маю гонар весці перамовы ад імя Аўгуста II з Божай ласкі Караля польскага, Вялікага князя Літоўскага, Рускага, Прускага, Жамойцкага... і шмат чаго яшчэ прамовіў міністр, мабыць не ўсё яшчэ засвоіўшы ў даўжэзным пераліку тытулаў.
Бургамістр выслухаў гэты ўрачысты пачатак без заўважнага ўзрушэння, і Флемінг, перавёўшы дьхх, падступіў да сутнасці.
Я палічыў разумным пагаварыць сам-насам наконт чарговага ліста Яго Вялікасці патлумачыў ён. На ліст ад 16 жніўня Гданьск не адгукнуўся -у голасе міністрачуўся лёгкі папрок. У новым лісце шэраг прапаноў і патрабаванняў, з якімі варта пазнаёміцца загадзя.
Асмелюся заўважыць, гер Флемінг, што змест таго ліста не абавязваў Раду да адказу.
Флемінг чакаў, што бургамістр будзе прыкрывацца гарадской Радай. 3 усіх устаноў толькі Рада мела права склікання пася джэнняў і права заканадаўчай прапановы. Яна ж выконвала функцыі три­буналу ў справах мора, гандлю, разбою і да таго падобных. Тым бо­лей будзе ўважлівай да спраў вайны.
Падазрэнні бургамістра пацвярджаліся, таму ён адразу перайшоў да абароны.
Пагадзіцца на выказаныя там пастулаты горад не мог. Падобным чынам яшчэ ў ліпені
мы паставіліся да звароту пасла князя Канці бургамістр памаўчаў і дадаў з адценнем горычы хіба можна было чакаць іншага, калі нашых дэлегатаў на перадканвацыйны соймік жорстка збілі і зняважылі, калі нашы ваколіцы ўвесь час рабуе шляхта?
На гэта Флемінг мог бы толькі спаслацца, што на той час Фрыдрых-Аўгуст не меў тут улады. Але ж яе меў хэлмінскі кашталян Ян Пшэбэндоўскі, якога і вінавацяць у нацкоўванні шляхты.
Прыкрае здарэнне скрушна прызнаў міністр.
Абодва ведалі, што кашталян сёння ў вялікім фаворы ў караля і марыць пазбавіць Гданьск права судзіць і караць шляхту за злачынствы, дапушчаныя ёю ў горадзе.
3 вашага дазволу, вярнуся да каралеўскіх прапаноў, rep бургамістр. Кароль зычыць сабе, каб Рада выдаліла з горада ўсіх французаў.
Як гэта выдаліла? не на жарт ўстрывожыўся бургамістр. У нас сталыя сувязі з лепшымі гандлёвымі дамамі Францыі! Выслаць іх агентаў гэта спыніць гандаль. А як на гэта паглядзяць негацыянты іншых краін? Ды на якіх падставах?
Гэта першае Якуб Флемінг перачакаў сполах бургамістра і працягваў наступим крок арышт іхніх прыхільнікаў.
Трэба сказаць, сам Флемінг не ўяўляў, як гэтых прыхільнікаў выявіць, пачым адрозніваць і якімі падставамі кіравацца, але пастулат караля быў выразны.
Але ж прыхільнікі французаў шаноўныя грамадзяне нашага горада. Я ж не думаю, што мова ідзе пра плебс. Чаму сяброўства ці гандлёвыя сувязі з французам! абавязкова сведчаць пра падтрымку князя Канці альбо дзеянні супраць караля Аўгуста II?
Як я разумею суха прамовіў Флемінг вы не прымаеце гэтых прапаноў да выканання?
Ен не спадзяваўся, што думкі караля ўзрадуюць гданьскіх радцаў, але не думаў, што адпор будзе рашучым. Тым часам бургамістр саступаць не збіраўся, хоць быў выразна ўсхваляваны. Адчуваў за сабою сілу. Быў пэўны, што Рада Галоўнага Месца з чатырнаццаці радцаў, чатырох бургамістраў і пяці радцаў Старога Месца, меўшых агулам адзін голас, пераважна з багатага купецкага патрыцыяту будзе бараніць інтарэсы горада.
Маё асабістае стаўленне адмоўнае. Мы згодныя назіраць за ўсімі, магчыма ўжыць нешта выключнае да пэўных асоб... але не да ўсіх агулам. Так я выкажуся ў дыскусіі на Радзе. Рашэнне прыме Рада.
Флемінг ведаў, што ўлады Гданьска не раз абмяркоўвалі, як не пасварыцца з Фрыдрыхам-Аўгустам, які напэўна стане каралём. Раіліся, як абмежаваць дзейнасць канцістаў, але не занадта ўгнявіць Людовіка XIV. Несумненна, болыпасць радцаў зойме пазіцыю, надобную бургамістравай, нават у размовах сам-насам. Нялёгкую задачу ўсклаў нецярплівы ўладар на свайго міністра, але ж ці не міністр са сваім шваграм падахвочвалі яго да гэтай кароны.
Што яшчэ нам прапануецца? перапыніў роздумы Флемінга бургамістр.
Яшчэ адно абмежаванне: банкіры не павінны даваць францу­зам ані грошай, ані асыгнатаў як завучаную літанію працытаваў міністр.
Мяне здзіўляе такі падыход да спраў горада, гер міністр у голасе бургамістра гучаў непакой і крыўда. Нашы капітаны выдатна разумеюць, хто такі Жан Барт.
Мажліва бургамістр успрымаў бы ўсё іначай, не будзь кароль і гэты яго пасланец немцамі.
Бачу, напужалі вас капітаны, а яго яшчэ няма Флемінг паспрабаваў зменшыць напружанне.
Ён ужо ў Дацкіх пралівах, а можа і бліжэй запярэчыў бургамістр. Дзвесце гармат і паўтары тысячы ваяроў прыдатныя не толькі для салютаў. Калі б князь Канці плыў на купецкім судне, ані Рада, ані я не вагаліся б. Але мы адказваем за спакой горада.
Вы думаеце, што Барт абавязкова пачне вайсковыя дзеянні?
Флемінгу залежала на схіленні хоць бы аднаго з вышэйшых урадоўцаў горада.
Прапануемыя Яго Вялікасцю крокі могуць унесці ў шэрагі канцістаў разгубленасць, пазбавіць апірышча ў гарадскім асяродзі паспрабаваў суцешыць бургамістра.
Бургамістр адказаў нечакана рашуча:
Я не думаю, што князь Канці плыве з мэтамі пачаць вайско­выя дзеянні. Але, калі пачаць тыя захады, якія нам прапануюцца, то сутычкі пачнуцца насуперак думкам князя і нашым! А Барт імі пакіруе адпаведна свайму таленту.
Але кароль!.. заўважыў Флемінг з ноткай папроку.
Хітрыя гданьскія негацыянты, ён не сумняваўся, не паленаваліся выведаць усё цікавае наконт эскадры Жана Барта.
Гданьск ад пачатку не жадаў умешвацца адгукнуўся бургамістр. Абвясціў, што прызнае таго, хто карануецца першы. Эльблонг і Торунь нас падтрымалі. Чаго яшчэ жадаць ад купецкіх гарадоў? Гданьск не можа весці вайну з дасведчаным войскам.
Але князь Канці высадзіцца менавіта тут, і сюды будуць сцягвацца яго прыхільнікі з націскам зазначыў Флемінг.
Бургамістр пачаў сумнявацца ў разумовых здольнаесцях людзей, што рыхтавалі ўсе гэтыя загады і прапановы. Як дагэтуль, не прагучала анічога на карысць горада.
Як вам, гер міністр, бачыцца наша вайна з эскадрай Барта, прыхільнікамі Канці і часткай войска, што стане за ім? Дзе людзі, дзе прыпасы, зброя? Пра гэта ж ні гуку!
Ну, Гданьск горад не бедны...
Не бедны? То стане бедны! ужо са злосцю ўсклікнуў бургамістр. Зачапіць французаў азначае страціць на гандлі з Францыяй! Раздражнім Барта, ён затопіць пару караблёў блізу Гданьска, і бліжэйшым летам шмат хто з традыцыйных гасцей пойдзе на Рыгу і Каралявец. Пакуль тудою ідуць лес ды каноплі з Вялікага Княства, а пойдзе і наша збожжа, і тавары з Украіны. Каралю залежыць на бедным Гданьску?
Флемінг не мог прызнацца бургамістру, што Міласцівы кароль у пэўных сваіх разліках спадзяецца менавіта на багаты Гданьск. Вырашыў на нейкі час перайсці ад спраў вайсковых да скарбовых. Можа тут пагадненне знойдзецца лягчэй?
За Гданьскам ёсць запазычанасць асцярожна пачаў ён. Кароль даручыў напомніць пра належнасць з палёвага міністр вымоўна зірнуў на бургамістра.
Але на гэтай глебе бургамістр адчуваў сябе больш упэўнена. Палёвае, ад слова “паль“ прычал, прыстань збіралася пад наглядам палёвага камісара, другога, пасля бурграфа, каралеўскага прызначэнца, які пільнаваў пабору належнай каралю паловы мытнага збору з караблёў. За час бескаралеўя ў палёвай каморы сабралася значная сума.
Горад моцна патраціўся на абарончыя прыгатаванні заўважыў бургамістр. А нам дагэтуль не вернуты больш двух мільёнаў зло­тых, ахвяраваных на абарону яшчэ падчас шведскага патопу.
“Добра, што не падчас сусветнага,” — злосна падумаў Флемінг, разу меючы, што пачынаецца торг. Бургамістр у сваю чаргу сердаваў на Аўгуста II: ледзьве пачаў панаваць, а ўжо азываецца за належным. А хіба сённяшнія выдаткі на войска не дзеля яго кароны?
Мы прасілі б Яго Вялікасць ахвяраваць гэтую належнасць на пакрыццё нашых выдаткаў сказаў ён.
Асмелюся меркаваць, што Яго Вялікасць не задаволіць та­кую просьбу.
Флемінг павагаўся, ці казаць, што кароль ужо выдаў асыгнаты пад гэтыя грошы для платы войску, скіраванаму ў Каралеўскую Прусію супраць Канці. Вырашыў, што ўсё адно стане вядомым, і патлумачыў сітуацыю.
I тэты кароль не збіраецца вяртаць даўнія траты. Трэба трымаць тое, што ў руках, каб не пашыцца ў дурні, зразумеў бургамістр.
Калі ж можна разлічваць на аплату запазычанасці? нагадаў міністр.
Вы ж ведаеце, што гэтая справа не ў маёй выключнай кампетэнцыі. Я выказваюся як адзін з урадоўцаў. Але асмелюся напомніць: не можа ісці гаворка, што горад нешта вінен бургамістр рашуча стаяў на сваім. Было безкаралеўе, палёвае захоўвалася адпаведна закону. Дадам, калі гер міністр не ведае, што па звычаю, яно выплочваецца толькі пасля пацвярджэння новым каралём прывілеяў і вольнасцяў горада.
Так, я ведаю пра тэты звычай. Але сённяшнія абставіны... Флемінг прымоўк.
Бургамістр не пачутках ведаў, што каралеўскія “абставіны”, датычныя грошай абавязковая і неадступная прыналежнасць кароны.
Сённяшнія абставіны, гер міністр, прымушаюць Гданьск плаціць выкуп канфедэратам, якія пагражаюць спаліць вёскі гора­да. Не атрымала таварыства аніякай платы ад улад канфедэрацыі! А пры чым тут Гданьск? Дзе ж абарона ад караля, я ў вас пытаюся? Мы вымушаны наймаць жаўнераў для аховы вёсак, а гэта зноў выдаткі.
Не шанцуе з гданьскімі купцамі, падумаў Флемінг. Міністр ведаў, што не раз рабіліся спробы ўсе даходы ад палёвага перахапіць на карысць караля і Рэчы Паспалітай. Горад запатрабуе забеспячэння ад гэтай пагрозы перш, чым разлічыцца. Хітрая Рада будзе ціснуць на караля, каб хутчэй пацвердзіў прывілеі.
Але ж прывілеі ўжо можна было пацвердзіць. Чаму Рада не парупілася?
А хто мог забяспечыць ахову дакументаў? адказаў бургамістр, не хаваючы раздражнення. Хіба мы маглі ў той сітуацыі, ды і ў сённяшняй, рызыкаваць аўтэнтыкамі прывілеяў? Вакол гойсаюць зграі шляхты, разбэшчанае войска.
Так, гэта вы слушна кажаце паспяшаўся прызнаць Флемінг. Неспакойна ў дзяржаве, вельмі неспакойна. Але Яго Вялікасць загадаў рыхтаваць значны экспедыцыйны корпус. Ён скіруецца сюды, бліжэй Гданьска. Дарэчы, камандаваць ім хутчэй за ўсё давядзецца мне патлумачыў ён. Можа стане цішэй у ваколіцах.
Гэта яшчэ невядома, падумаў бургамістр, але ні адмяніць, ні перашкодзіць гэтаму Гданьск, вядома, не можа. Абодва памаўчалі, не знаходзячы выйсця кожны са свайго становішча. Цішыню парушыў бургамістр.
Я думаю, Рада пагодзіцца з выплатай па частках, але значна пазней сказаў ён як на суцяшэнне.
Флемінг быў задаволены і гэтым. Пакуль канчаткова не вы-
рашыцца, хто застанецца каралём, горад грошы не аддасць, гэта ясна. Трэба, каб кароль зразумеў і гэта, і тое, што горад сапраўды патраціўся. Багаты Гданьск спатрэбіцца і Саксоніі. Цяпер гэта і яе выхад да мора. Усё ж у Флемінга выспела перакананне, што Рада знойдзе выйсце прымальнае і для карали, і для горада. Клопат пра французаў пакінем Людовіку XIV.
- Я зраблю ўсё, каб пераканаць караля, калі не саступіць у пэўных патрабаваннях, то глянуць паблажліва на не зусім дакладнае ix зразуменне. Якуб Флемінг усміхнуўся бургамістру як паплечніку ў змове.
- Перадайце каралю, што Гданьск шануе маястат Яго Вялікасці і абароніць яго як належыць шчырым падданым’
♦ ♦ ♦
Норд-вест, што парывамі схіляўся да чыста паўночнага, прынёс кароткія дажджыстыя шквалы. Неба ахінулі цяжкія, змрочныя хмары, з якіх раз-пораз сыпаўся дробны, надакучлівы дождж. Усе вольныя ад вахты зніклі пад палубай і па каютах, вахтавыя шукалі схованкі за наветраным фальшбортам. Захіналіся плашчамі афіцэры на юце, лаючы непагадзь і паўночныя краіны, марылі пра сухое адзенне і кубак гарачага віна.
Андрэй, павярнуўшыся спіною да ветру і ўцягнуўшы галаву ў плечы, вяртаўся думкамі да Капенгагена, які даўно схаваўся за шэрым даляглядам.
Два дні пастою не пакінулі якіх-небудзь значных уражанняў. Першы пайшоў на выпраўленне дробных пашкоджанняў, набралі свежай вады і правіянту, аддалі і атрымалі пошту.
На другі дзень Андрэй з Марсэлем адбылі кароткі шпацыр па горадзе. Горад паказаўся невялікім і ў параўнанні з портамі Францыі панурым, ці хутчэй сумнаватым. Ды і пара такая, надвор’е не з лепшых. Сябры не хацелі сядзець у якім задымленым шынку, слухаючы марскія байкі. Самі іх ведалі безліч, таму пасля агляду гора­да скіраваліся назад: Марсэлю было неўзабаве на вахту. Андрэй прапанаваў павярнуць на вузкую вулку, што па яго разліках вяла проста да прычала, дзе чакала шлюпка з іх фрэгата. Занятыя размовай, ледзьве паспелі адскочыць, калі проста перад імі плюхнулася вылітая зверху вада.
- От, халера! выгукнуў Андрэй, задраўшы галаву.
Зверху пачуўся спалоханы дзявочы піск і мільгануў у вакне белы фартух. Згледзеўшы, што іх строі не панеслі шкоды, дзеля прыліку трэпнулі капелюшамі па рукавах і крысах кафтанаў, пасмяяліся, пачуўшы ў доме нейкі лямант, і рушылі далей. Азірнуліся, пачуўшы за сабою цокат драўляных хадакоў і дзявочы крык. Маладзенькая дзяўчына ў белым фартуху даганяла іх, нешта лапочучы. У руках
трапятала штосьці белае, як яе фартух. Афіцэры спыніліся. He змаўкаючы, дзяўчына ў хвілю абмахала ручніком абодвух, змятаючы нябачныя пырскі, пакланілася і паказала назад на дом, адкуль выбегла. Лейтэнанты, не разумеючы, знакамі паказалі, што ўсё ў парадку, што няма клопату, і няхай паненка ўжо ідзе сабе і не лямантуе. Андрэй нават сунуў ёй у далонь манетку, паўтарыўшы нямецкае “гут, гут“. Аднак спробы адправіць дзяўчо не ўдаліся. Яна спрытна аббегла іх і, схіліўшыся ў наклоне, затараторыла сваё, паказваючы назад.
Ну што ты з ёю зробіш! усклікнуў Марсэль.
Каб жа яшчэ страшыдла якое, а то такое слічнае дзяўчо пагадзіўся з ім Андрэй.
А дзяўчына сапраўды была слічная, і чырвань ад узрушэння ці то ад сораму толькі надавала прывабнасці. Ад усведамлення бездапаможнасці ў вачах яе ўжо набягалі слёзы. Але тут ззаду пачуўся мужчынскі голас. Паспешлівым крокам да іх набліжаўся мужчына ў гадах, з выгляду купец. Пэўна, з заможных месцічаў. Узмахам далоні і нейкім загадам ён адаслаў дзяўчыну, і стукат хадакоў хутка заціх.
Вы размаўляеце па-нямецку, панове? першае што ён запытаў. Во я не валодаю французскай.
Так, хоць і не выдатна адказаў Андрэй а мой сябар з большага разумев.
Вельмі добра. Мая віна. Выправіўшы пакаёўку з перапросінамі, скеміў, што вы яе можаце не зразумець. Яшчэ і яшчэ раз перапрашаю за прыкрае здарэнне.
Няма пра што гаварыць, мы толькі крышачку спалохаліся ад нечаканасці усміхнуўся Андрэй.
Ен раскінуў рукі паказваючы, што іх строі зусім не пацярпелі.
Тым не менш, тым не менш. Асмелюся запытаць, ці вы з тых французскіх караблёў, што зайшлі да нас надоечы?
Так, мы лейтэнанты флота Яго Каралеўскай Вялікасці Людовіка XIV, караля Францыі адказаў за абодвух Андрэй і адрэкамендаваў Марсэль Мансыньі і Андрэй Забела.
Забела! Дык гэта вы ўсклікнулі “халера“?сквапна запытаў датчанін.
Я, шаноўны... пакланіўся Андрэй, здзіўлены нечаканым пы­танием.
Датчанін ступіў крок наперад і цырыманіяльна пакланіўся.
Ханс Енсен! Даруйце, не адрэкамендаваўся як належыць, хвалююся прамовіў ён.
Я, гер Енсен, выказаў свае адносіны да падзеі на роднай мове засмяяўся Андрэй. Ужываю, каб не крыўдзіць чужаземцаў.
Няўжо вы паляк?
Не, я ліцьвін, падданы Рэчы Паспалітай.
Лёс вызначыў нашу сустрэчу.урачыста прамовіў Енсен.
Не разумею прызнаўся Андрэй.
Датчанін абхапіў падбароддзе і хвілінку памаўчаў, збіраючы думкі.
У двух словах не патлумачыш, дык ці не ўчыніце мне гонар і зойдзеце у мой дом? Перапрашаю за дакучлівасць, але Бог не даруе, калі я не скарыстаю пасланай мне нагоды ў мэтах, запэўніваю паноў, палкам прыстойных, пра якія хацеў бы расказачь шаноўным панам.
Усё ў выглядзе і паводзінах чалавека прамаўляла на яго карысць. Ды і ўзрушанасць, шматслоўнасць, так не ўласцівая дат­чанам, сведчыла, што важная справа прымушае яго звярнуцца да выпадковых сустрэчных. Андрэй зірнуў на таварыша.
Заставайся, Андрэ сказаў Марсэль шпага з табою, вось табе пісталет. Асцярожна, набіты!
А гарматы ў цябе няма? усміхнуўся Андрэй.
Не паспеў захапіць, ты ж падганяў!
Датчанін уважліва сачыў за іх перамовамі i відавочна трывожыўся, што адмовяцца.
Відаць, гэтаму чалавеку, сапраўды, патрэбна мая дапамога. Не спыніў бы незнаёмых сказаў Андрэй.
А што ты, як перапрашаеш? Ты ж вольны да ранку. Па выгляду і гаспадар, і дом яго заслугоўваюць даверу.
Марсэль ляпнуў Андрэя па плячы, ветліва пакланіўся датчаніну, а Андрэй патлумачыў, што Марсэль не можа прыняць запрашэнне, трэба на вахту.
Тады я хацеў бы вітаць месье ў сваім доме на зваротным шля­ху павольна, старанна вымаўляючы нямецкія словы сказаў Ханс Енсен вуліцу і дом вы ведаеце.
Ахвотна, гер Енсен. Толькі папярэдзьце пакаёўку, каб нагрэла ваду, бо надыходзяць халады.
Дружна парагатаўшы пасля андрэевага перакладу, развіталіся. Марсэль, пасвістваючы, пакрочыў у порт, а датчанін павёў Андрэя у свой дом.
У гасцінным пакоі, маючы пад рукою куфлі з пеністым півам, адразу перайшлі да справы.
Я маю ў Гданьску кампаньёна сказаў Енсен. Сумленны і надзейны чалавек. I я абавязаны як найхутчэй папярэдзіць, што яму пагражае вялікая страта, а можа і банкруцтва. Падрабязнасці пэўна будуць пану нецікавыя, але, давяраючыся, ахвотна адкажу на любое пытанне. Калі казаць карацей, несумленны контрагент і звязаны з ім махляр-пасярэднік могуць зруйнаваць майго кам­паньёна небяспечнай трансакцыяй. Ваша дапамога, пан Забела, для мяне найлепшае выйсце.
Андрэй яшчэ быў не ўпэўнены, ці варта брацца за такую непрывычную і незразумелую справу, як дачыненні ў гандлі.
А ці не лепш знайсці каго адпаведнага на якім гданьскім суд­не? запытаў Андрэй.
У тым бяда, што тэты шлях зараз ненадзейны. Ані ў захаванні таямніцы, на чым нам абодвум залежыць, ані ў пэўнасці дастаўкі. Ваенны карабель не затрымаюць ані ветры, ані злыя людзі. Ну і яшчэ адно я павінен даверыцца дастаўшчыку ліста прызнаўся Енсен, зірнуўшы Андрэю проста ў вочы.
Але ж для вас тут найбольшая няпэўнасць. Васпан першы раз мяне бачыць, ды і то выпадкова зазначыў Андрэй.
Так, рызыку ю шчыра, не апускаючы вачэй, адказаў датчанін. Але менш, чым у іншым выпадку. Не думаю, што на французскіх караблях шмат афіцэраў з Польшчы. Не думаю, што тыя, якія ёсць, глыбока ўблытаныя ў нашы дацка-польскія справы. А дастаўца можа разлічваць на палкам адчувальную кампенсацыю за турботы, на пэўны аванс. На прайдзісвета вы, пан Забела, не падобны.
Датчанін ізноў уважліва зірнуў у вочы Андрэю.
Так, я ўпэўнены, што не памыляюся.
Андрэй ніякаватаўсміхнуўся. Манеры, характар размовы схілялі да даверу гэтаму чалавеку і сустрэчнай шчырасці.
Дзякую за добрыя словы, гер Енсен. Я зраблю ўсё, каб вы не змянілі свайго меркавання аб маёй асобе. Мы адыдзем заўтра. За некалькі дзён будзем у Гданьску. Дайце мне неабходныя тлумачэнні і падрыхтуйце ліст.
Калі ўсё было зроблена і узгоднена, Андрэй і гер Ханс яшчэ доўга гутарылі пра дацка-польскі гандаль, пра магчымасці Гданьскага порта, які рвуцьда сябе палякі, шведы, немцы. Выказваўся датчанін і пра няздольнаесць палякаў карыстацца портам на поўніцу.
Але як ты гэта зробіш, не маючы сваіх суднаў і сваіх людзей мора скрушна прамовіў Енсен. Сама шляхта не хоча, а дру гім не дазваляе, законы такія. Кампаньён мой, добры польскі шляхціц, каталік, вельмі гэтым незадаволены. Я на яго меркаванне і спасылаюся.
Я пра тыя мясціны Гданьск, Памор’е нічога не ведаю. Не даводзілася ані самому быць, ані чуць ад каго іншага. Далекавата гэта ад нашых краёў сказаў Андрэй.
А я там быў і даволі грунтоўна вывучыўся, чаму належыць. Вазьміце хоць бы велізарную манаполію нямецкага элемента. Мала таго, дык да гандлю прымешваюць супрацьстаянне каталікоў і пратэстантаў. На маю думку, гэта на шкоду абодвум бакам. Вось у майго кампаньёна жонка пратэстанка, дык гэта дапамагае яму ў справах. Гэта ж сорам! Не здольнаесці нэгацыянта, а прыналежнасць да канфесіі ўплывае на справы.
Андрэй пакінуў дом Ханса Енсена надвячоркам, маючы за пазухай добра забяспечаны ад вільгаці скрутак з лістом да пана Генрыка Гурніцкага, нэгацыянта. Услед за Андрэем крочыў хлопец, несучы ладны пакунак з некалькімі бутэлькамі добрага французскага віна, пляшкамі дацкага піва і нейкімі ласункамі. Спробы Андрэя адмовіцца былі адкінуты так рапіуча, што ён паддаўся.
Сунуўшы хлопцу пару манет, Андрэй знайшоў лодку і лёгка дамовіўся з веслярамі. Неўзабаве пад радасныя воклічы лейтэнанцкага брацтва выстаўляў у кают-кампаніі сумленна запрацаваныя падарункі.
Дзень адплыцця з Капенгагена быў апошнім днём прыстойнага надвор’я. Не паправілася яно і пасля кароткага заходу на Барнхольм. Андрэй акінуў вокам палубу. Як падмецена! Усе, хто мог, пахаваліся. А тут на юце недзе прытуліцца, каб і раіпыўся на такое вахтавы афіцэр. Як ні адварочваўся Андрей, агідны дожджык засякаўу твар, і мокры каўнер сарочкі ўжо вярэдзіў шыю. Мокра было і ў рукавах амаль да самых локцяў. Больш, чым выпіць гарачага, хацелася апрануць сухое, але да канца вахты яшчэ было далёка. А як зараз там, ля Рагузы, каля Венецыі? А дзе “Жан Сабескі“ слаўны гале­он? Ганяецца за турэцкімі піратамі ці дажывае век у глухім кутку якога порта? Усё ж яму каля дваццаці год і тысячы міль за кармою.
Негасцінна сустракае нас польскае мора! вясёлы голас Жана Барта перабіў андрэевы думкі.
Адмірал рухам рукі спыніў даклад, павярнуўся тварам да ветру, прыслухаўся, кінуў вокам на мачты, спраўдзіў курс. Адвярнуўся ад ветру і запытаў:
Як вы мяркуеце, лейтэнант, шведы нас не перастрэнуць? засмяяўся і сам адказаў. Дзе ім! У іх такіх караблёў няма, я ве­даю. 1х слабейшыя.
Андрэй згодна кіўнуў, бо не ведаў, якія караблі ў шведаў і ці ўзбрыдзе ім у галаву ганяцца за кім бы то ні было ў такую хлюпату.
Пазнавата выбраліся, якраз пад асеннія штормы прамовіў Барт.
Ані ў голасе, ані ў выглядзе гэтага вялікага авантурніка не чулася стомы ці незадаволенасці надвор’ем. Для яго мора было абшарам працы любою парою дня і ночы, зімою і летам, увесну і восенню. Ён прымаў яго такім, якім было ў той ці іншы час і момант, прыстасоўваючы свае намеры адпаведна абставінам з найбольшай карысцю для сябе.
Вы не змянілі свайго намеру застацца на радзіме, Андрэ? зірнуў на яго Жан Барт.
Не, мой адмірал.
Шкада. Я, вядома, разумею вашы пачуцці, але шкадую, што трачу здольнаега афіцэра.
Дзякую за прызнанне маіх здольнаесцяў, мой адмірал, але і маёй Айчыне патрэбны афіцэры.
Андрэй увесь час зайздросціў Францыі з-за яе флоту. Рэч Паспалітая вывозіць столькі ўсяго! 3 яе лесу, пянькі, смалы, паташу ў чужых краінах узнікаюць вось гэткія прыгажуны, а ёй і не зайздросна.
Разумею, лейтэнант. Але мне хочацца, каб мажлівасцямі добрай кар’еры карысталіся людзі, здольныя перахапіць стырно з нашых рук. А нельга прыкласці свае веды і сілы дзеля стварэння флоту на радзіме?
Мой маёмасны стан, мая пазіцыя ў саслоўнай іерархіі выключаюць гэта горка ўсміхнуўся Андрэй. Патрэбна найперш палітычная воля, а праявіць яе могуць вельмі нешматлікія людзі. Але яны, На жаль, не разумеюць важнасці і карысці такой працы.
Кожная справа павінна выспець пагадзіўся адмірал. Што я магу яшчэ зрабіць для вас? Кажыце проста, як марак мараку.
Дзякую, мой адмірал! Toe, што вы ўзялі мяне ў ваяж, вялікае дабрадзейства. Але калі дазволена папрасіць, то я хацеў бы пакінуць эскадру, як толькі знайду мажлівасць ад’ехаць дадому.
Андрэй заўважыў, як проста ў яго вырвалася гэта “ад’ехаць да­дому“. Зашчымела сэрца ў разуменні, што ён вось-вось будзе там, адкуль можа пара тыдняў дарогі да роднага маёнтка. Толькі моцны вецер не даў паказацца слязам узрушэння.
Спаткаўшы пасля вахты старэйшага афіцэра, неадкладна папрасіў дазволу наведаць горад у дзень прыбыцця.
Безумоўна, лейтэнант! адказаў той. Хіба толькі не марак вас не зразумее.
.. .Падчас кароткай стаянкі на Барнхольме нічога асаблівага не адбылося. Чутак і плётак з берага не даляцела, хоць Андрэй сам даводзіў шлюпкай, каб даставіць на фрэгат некалькі прадстаўнічых асоб. Як яны трапілі на закінутую дацкую выспу і чаму тут сядзелі, цяжка было здагадацца. Сустракалі іх людзі з блізкага атачэння князя і адразу ж павялі ў княскія апартаменты, пад якія адвялі найлепшыя каюты, улучна з камандзірскім салонам. На бераг з’ехалі з іншым афіцэрам, але Андрэю здалося, не ўсе. I вось гэта пацвердзілася. Ягамосць з іх ліку не спужаўся непагадзі, выйшаў на палубу. Як чалавек умоўна цывільны не бачыў перашкод загаварыць з вахтавым начальнікам. Раптам таму будзе весялей.
Як я чуў, месье лейтэнант намераны застацца ў Польшчы? пытанне магло быць звычаёвым, але ад каго мог даведацца пра намеры маладога афіцэра.
Так, пакідаю службу Андрэю не хацелася тлумачыцца незнаёмаму чалавеку, але і незадаволена пырхаць не было прычыны.
Чалавек быў абыходлівы і настойлівы.
Але ж нечым пан мусіць заняцца? Флота ў Рэчы Паспалітай няма. Ці маеце маёмасць, што забяспечыць дастатнае жыццё?
Так, тое-сёе спадзяюся мець. На раскошу не прэтэндую.
Адказ быў на адчэпнага, але незнаёмы меў нешта сваё паведаміць ці давесці.
Але ж у Рэчы Паспалітай ёсць магчымасць прыкласці свае маладыя сілы і досвед на ўрадлівым полі палітыкі. Момант самы спрыяльны? Намацальныя выгоды ў прыналежнасці да атачэння будучага манарха. Хоць бы пачаўшы ад гэтага фрэгата?
Відаць суразмоўнік недаацэньвае яго жыццёвага досведу. Свядома ці ненаўмысна ставіцца да лейтэнанта з пазіцый Рэчы Паспалітай? А можа ўвогуле не ўсведамляе сітуацыі?
Вельмі далёка лейтэнанту майго ўзроўню і паходжання да каралеўскага двара, каб на нешта прэтэндаваць усміхнуўся Андрэй.
Але чалавек быў несумненна “палітычны”, як ацанілі б на першым лепшым сойміку.
Гэтаму можна дапамагчы асцярожна прамовіў незнаёмы. Яго Высокасць з кароткай размовы з вамі вынес самыя дадатныя ўражанні.
Андрэй між волі зацікавіўся.
Чым мая асоба магла прыцягнуць увагу?
Стараннасцю ў службе. За вамі назіралі падчас канвою. Ну, калі вас не здзівіць, сціпласцю паводзінаў, стрыманасцю. У вашай асобе шчасліва спалучаюцца служба Яго Вялікасці Людовіку XIV і ваша ліцьвінства.
Але ж дагэтуль ніхто з ім не загаворваў пра будучыню. Урэшце, што каму было да маладога афіцэра. Але ж, на табе, кажа, што назіралі, улічвалі нават яго ліцьвінства.
Ну і рэкамендацыі адмірала... даляцела скрозь рой думак.Сітуацыя з каронай, буду шчырым, незайздросная. Але перамога князя Канці яшчэ магчымая. Час падганяе і я змушаны гаварыць адкрыта. Па дакладных звестках ваш вялікі гетман Казімір Сапега належыць да французский групоўкі. Яго паводзіны вызначаюць стаўленне не толькі войска, але і ўсёй шляхты Вялікага Княства. Але ён вагаецца, а шляхта больш захапілася міжкланавай барацьбой чым элекцыяй і канкурэнтамі. Адна з першых задач было б вяртанне цікавасці ў перамозе Яго Высокасці. Згуртаванне так званых канцістаў, адыход шляхты ад узаемнай варажнечы.
Чалавек быў абазнаны з падзеямі ў Вялікім Княстве і несумнен­на ў ix уцягнуты. Андрэй з простай цікаўнасці хацеў пачуць не­шта больш дакладнае, чым няпэўныя чуткі з княскага асяроддзя. Незнаёмы тым часам працягваў свае ўгаворы.
Яго Высокасць патрабуе людзей у Вялікім Княстве, не звяза-
ных шчыльна з тамтэйшымі групоўкамі. Новых людзей. Асабліва перахапіўшых шырокага свету. Я думаю, прычыны вам тлумачыць не трэба. У межах Княства чалавек вашага крою можа мець велізарныя ўплывы.
Усё ж досвед марской службы недастатковы грунт дзеля палітычнай кар’еры ветліва запярэчыў Андрэй.
Адкрытасць суразмоўніка на погляд Андрэя патрабавала ўзаемнай шчырасці.
На маю думку засваенне ролі грэчкасея запатрабуе немалога высілку усміхнуўся ён.
Але незнаёмец не збіўся з тропу. Больш таго, здавалася, згледзеў зрухі ў пазіцыі кандыдата на канціста.
Што ж, у гэтым напрамку ёсць свае прыцягальныя рысы дзе­ля службы каралю. Мажліва для вас больш адпаведныя. Вы вернецеся да традыцыйнага ладу жыцця, да кіравання маёнткамі, да ўдзелу ў сойміках і Сойме. Адначасна ўздзейнічаеце на асяроддзе ўласным прыкладам, размовамі, дапамогай адпаведным людзям. Усё гэта ў нязмушанай форме, на побытавых дачыненнях. Кіруючыся падобнымі мерамі мы здолеем дабіцца вяртання кароны прававіта абранаму прэтэндэнту...
Андрэю нават шкада было разбіваць магчыма шчырыя мары чалавека.
Нават па маіх вельмі скупых звестках час страчаны і яго не вернеш? стараўся, каб пытанне гучала як роздум. -Якімі ж сродкамі гэта можна направіць.
Сродкі ў вас будуць. I немалыя. Самі можаце меркаваць па кан­вою Яго Высокасці. I вы будзеце не ў адзіноце ў Вялікім Княстве.
Чалавек выразна не зразумеў сэнс слова “сродкі”. Для яго гэта грошы, а не спосабы дзеяння. А для Андрэя не адзін у Княстве можа азначаць самае рознае. Ад таго, што нехта будзе ім кіраваць да таго, што самога прызначаць як кіраўніка змовы. А змова ж будзе супраць уладкаванага манарха! Што за гэта ў выпадку выкрыцця? Пара неяк скончыць размову.
Натуральна, служба французскай кароне прадвызначыла мае французскія сімпатыі, але я не надаюся да такіх задач. Не прагну мець ні ўлады ні ўсяго з ёй звязанага.
Незнаёмы ўздыхнуў. Андрэю падалося, што меў досыць угавораў. А можа змёрз на мокрым сіберы. Усё закончыў з адценнем надзеі.
Як кажуць, абы пачаць. Настойлівы чалавек набывае управу за кароткі час... Усё ж варта падумаць параіў зусім па сяброўску.
* * *
Тройчы прагучаў у аддаленні салют з форта Віславуйсця, тройчы грымнуліў адказ гарматы адміральскага фрэгата. На гэтым выразы ўзаемнай ветлівасці скончыліся. Ані князь Канці, ані адмірал Барт не даслалі ў горад свайго прадстаўніка, як таго патрабаваў
звычай. Гданьскія ўлады адказалі тым жа. Гданьск не мог уплываць на падзеі, але думаў, як не прайграць і збіраў дакладныя звесткі. Адразу пасля падвойнай элекцыі горад пачаў рыхтавацца да сустрэчы зусім не жаданых гасцей. Пошта паведаміла пра каранаванне саксонскага курфюрста на трон Рэчы Паспалітай праз дзевяць дзён пасля падзеі, а менавіта 24 верасня. Пасыпаліся лісты: ад новага караля Аўгуста II з надзеяй на супрацоўніцтва і прызнанне, з германскіх княстваў пра эскадру князя Канці і яе хуткае з’яўленне ў польскіх водах. Узважыўшы ўсе паведамленні, Рада, Лава і Трэці ардынак ухвалілі падрыхтаваны Радай ліст да Аўгуста II аб прызнанні яго манархам і прызначылі святкаванне каранацыі на наступную нядзелю, 29 верасня.
А пакуль тое, Гданьск, як і дэкляраваў, абвясціў сваім уладаром таго, хто каранаваўся першым, Аўгуста II. Але, не спадзеючыся на яго дапамогу, горад мусіў ратавацца сам і ад навакольнай разгульнай шляхты, і ад французская эскадры. Вайсковая Рада атрымала загад даставіць на фартэцыю Віславуйсце прыпасаў на месяц. Пастанавілі ў першых днях жніўня мабілізаваць чатыры харугвы з грамадзян горада для патрулявання валоў і вуліц. Увялі набор: на месяц па шастаку ад кожнага склада, дзеля падваення там варты. Дзвесце жаўнераў скіравалі на абарону вёсак, раздал! зброю надзейным сялянам.
Калі 26 верасня французская эскадра кінула якары на гданьскім рэйдзе, горад думаў толькі, як не апынуцца між молатам і кавадлам. Гром салюта абудзіў Андрэя з паслявахтавага сну.
Вось і твая Польшча паказваючы ў бок берага, крыкнуў Марсэль, спаткаўшы Андрэя на палубе. Пара рыхтаваць парадны мундур, за­раз пачнуцца візіты. Ад нас, да нас.
Горад адсюль не вельмі разгледзіш, падумаў Андрэй, але гэта ўжо вароты дадому. Размова пасля Барнхольму прымушала гадаць наколькі шырока яны адчыняцца.
Але ж і няўтульная твая радзіма, Андрэ — засмяяўся Марсэль, пацепваючы плячыма ад халадэчы. Не разумею людзей, якія выбіраюць такое месца, каб пасяліцца.
Гэта залежыць ад густу, смеючыся адказаў Андрэй. Затое спёкі не бывав. Тут і зімою не сумна: паляван-
не, вяселлі, забавы на святы. Шкода, што нельга пакінуць цябе ў гасцях на год-два.
Можа з наступным каралём сцішана прашаптаў Марсэль і дадаў сур’ёзна і з сумам. Не хочацца верыць у наша расстанне. Як мы будзем без цябе?
Мне таксама горка, браце. Але такая ўжо марацкая доля цярпець развітанні, спадзявацца на сустрэчы. Мне трэба ў горад, памятаеш? нагадаў Андрэй.
Капенгаген? кіўнуў Марсэль.
Так. Дазвол маю. Злаві мне лодку.
Неўзабаве Андрэй, апрануты па цывільнаму, скочыў у адну з лодак, што ўжо круціліся ля эскадры і загадаў везці сябе ў горад. Заахвочаныя добрым авансам весляры не ленаваліся. Калі лодка мінала невялікую шмаку, што гайдалася на лёгкай хвалі, адтуль пачуўся вокліч: чалавек махаў капелюшом, звяртаючы на сябе ўвагу. Вясляр запытальна зірнуў на Андрэя, той кіўнуў галавою і лодка скіравалася да судна. Марак, пэўна шкіпер, спрытна скочыў з невысокага борту і прывітаўся з Андрэем.
Данке шён! Гутэн таг!
Гутэн таг! Біттэ! запрасіў Андрэй, крыху пасунуўшыся на лаўцы.
Лодка скіравалася ў пратоку між пясчаных наносаў, якой Вісла ўлівалася ў мора. Начала адчувацца лёгкая плынь і весляры мацней упіраліся нагамі, адкідваючыся з кожным поцягам вясла. Андрэй з цікавасцю аглядаў ваколіцу.
Віславуйсце патлумачыў бліжэйшы вясляр, махнуўшы га­лавою ў бок умацавання, што шчэрылася гарматнымі пашчамі з двух шанцаў паабапал віслянскага русла. Далей яшчэ пойдуць умацаванні, па левай руцэ, праўда слабейшыя.
Віславусце
“Нібы надзейныя вароты, калі добрыя артылерысты” падумаў Андрэй. “Нялёгка было б прарвацца праз такі калідор.”
Сусед заўважыў цікаўнасць Андрэя:
Першы раз у Гданьску?
Не даводзілася бываць раней. А ці далёка яшчэ да горада?
-Калі галоўнай плынню, то якіх дзве з паловай марскіх мілі, а калі пратокай, Лаха завецца, то на паўмілі-мілю бліжэй. Гэта да ўваходу ў Матлаву, да сцен горада. Во горад стаіць не на Вісле, а на притоку, Матлаве.
То ў сам горад і заплыць можна? запытаўся Андрэй.Мне на Піўную, недзе блізу Ратушы.
Гэта да Галоўнага Месца марак быў ахвочы ўслужыць. Я вам падкажу. Во спачатку будзе Старое Месца. Ну а з поўдня Ніжняе Месца гэта прадмесце. О! Што гэта? Нас сустракаюць?
Да іх набліжалася ладных памераў лодка. Апроч весляроў у ёй было некалькі жаўнераў, а на карме, паўсім відаць, афіцэр. Калі лодкі зблізіліся, андрэеў спадарожнік замахаў рукою і весела закрычаў:
-Эгэй, Рудзі! Гутэн таг! Што, з эскортам, нібы адмірал? Можа хочаш браць на абардаж Жана Барта?
Афіцэр пазнаў марака, нешта весела адкрыкнуў, але з-за рогату весляроў нельга было разабраць. Афіцэр запытаў мацней, хто і куды едзе.
Ясна куды у шынок! Ты мог бы да нас перасесці і было б весялей.
На жаль, не магу, дружа. Служба. А тэты пан з табою? запытаў афіцэр.
Хутчэй я з ім! адкрыкнуў марак. -Аз чаго такія строгасці?
Лодкі значна зблізіліся і можна было перамовіцца, не надта высільваючы голас. Весляры прыпынілі сваю працу і расціралі занямеўшыя далоні.
Загадана апытваць усіх і сачыць, каб не мелі зброі. Ну, а да французаў падсаджваць жаўнера.
Пэўна, каб не чапалі гданьскіх дзевак? пад гучны рогат дапытваўся марак, падміргнуўшы сваім спадарожнікам.
А ты, браце, заскоч у ратушу ды запытай, бо мы пакуль не ве­даем параіў Рудзі.
Так і зраблю. А пасля вам патлумачу паабяцаў марак. Калі тыя старыя пернікі скажуць нештаўцямнае.
Толькі ці здолееш на той час языком варушыць засмяяўся афіцэр ну, бывай здароў, можа, сапраўды, пазней спаткаемся.
Весляры, крыху адпачыўшы, жвава ўзмахвалі вёсламі. Рух на рацэ быў значны. Пераважалі гружаныя і парожнія рачныя судны, але сустракаліся і невялікія марскія, прыдатныя прайсці ў раку. За якіх шэсць-сем вёрстаў ад мора, дзе Вісла дзялілася на галоўную плынь, Ляніўку, і вузкую пратоку, Лаху, пачынаўся знешні партовы абшар Гданьска. Тут жа на выспе гаспадарылі гданьскія суднабудаўнікі. Абагнуўшы востры мыс, званы Польскім Гакам, мож-
на было зайсці ў раку Матлаву, ваўнутраны порт. Па матлаўскіх берагах больш як дзве-тры вярсты ўздоўж і ўшыркі раскінуўся горад, абкружаны равамі і сценамі з амаль трыма дзесяткамі бастыёнаў.
Восем брам вядуць у горад, але мы пойдзем дзявятай засмяяўся марак.Яшчэ крыху цярпення...
Зручны прычал быў аблеплены чаўнамі і чоўнікамі, болыпымі лодкамі.
Ну, вось мы і ў горадзе правёў рукою марак, калі яны абодва, разлічыўшыся з веслярамі, сталі на памосце. Вам зараз туды, Пойдзеце ўздоўж ракі і супраць маста направа будзе Длугі Тарг. Па ім дойдзеце да Ратушы, а там спытаеце, дзе ваша Піўная. Так вам будзе найлепей, калі вы горада не ведаеце.
Шчыра дзяку ю, пане! Рады быў займець такога спадарожніка Андрэй паціснуў руку мараку і прыемнага, і карыснага. Можа яшчэ спаткаемся.
Чаму не? Горад вялікі, але ўсе маракі таўкуцца ў шынках.
Андрэй пакрочыў падказанай дарогай і хутка апынуўся на галоўнай вуліцы. Мяркуючы па яе выгляду, горад быў не бедны. 3 цікаўнасцю назіраў знаёмую па нямецкіх гарадах забудову, новы для сябе натоўп, Першае, што заўважалася, гданьскі патрыцыят быў надзвычай схільны пакланяццаўсяму французскаму. Здалося, мужчыны пераймалі французскую манеру апранацца ахвотней за жанчын. Андрэй пазнаваў сурдуты з рукавамі і крысамі, камізэлькукафтанік без рукавоў, блюзы з буфястымі рукавамі. Апроч звыклых вузкіх штаноў трапляліся штаны-спадніцы да каленяў. Шмат хто выхваляўся каляровымі кашулямі замест белых сарочак. Боты з шырокімі падкасанымі халявамі аздаблялі стужкі, спражкі, разэты. I даўсяго гэтага мноства карункаў: на манкеты, каўняры і да шмат чаго іншага. Мяккія капелюшы з шырокім рондам і пакуль рэдкая ляска дапаўнялі строй гданьскіх моднікаў.
Жанчыны, мяркуючы па сустрэчных, любілі яркія колеры: кармазын, пурпуру, лаванду, фіялет і пунсовае.
Запытаўшыся раз ці два дарогі, прайшоў па вуліцах з меншымі, чым на Длугім Таргу дамамі. Але па ўваходах, дэкараваных балюстрадамі, каванымі кратамі, адмысловымі парэнчамі, па рын­ках, што пад дахам і ўнізе над сцёкамі заканчваліся галовамі фан­тастичных стварэнняў, урэшце па разьбе на каменных частках, паглынуўшай немалую працу і немалы ж грош, відаць было, што тут жыве заможная частка грамадзян. Адзін з гэтых дамоў і належаў пану Генрыку Гурніцкаму. Андрэй падышоў да моцных дубовых дзвярэй, рэзаных раслінным арнаментам, і пастукаў завешаным на медным ланцу гу мал атком.
Скажы гаспадару, што пан Забела хоча бачыць яго ў пільнай справе сказаў дзяўчыне, якая з’явілася на парозе.
Толькі б ён быў дома, падумаў Андрэй, бо іначай невядома з кім гутарыць. Але праз лічаныя хвіліны яго запрасілі ў сені, дзе ўжо чакаў
гаспадар. У сенях, што былі ў гданьскіх дамах прадстаўнічым памяшканнем, было крыху цемнавата. Андрэй разгледзеў толькі схо­ды на невялікую галярэю, і на ёй некалькі дзвярэй.
Прывітаўшыся, назваўся і патлумачыў, што яго прывяло. Гаспадар запрасіў у гасцёўню, прапанаваў прысесці, а сам на момант адлучыўся. Вярнуўшыся, уладкаваўся насупраць госця. Андрэй убачыў перад сабою прыемнага з выгляду чалавека гадоў за сорак, росту не так высокага, будовы складнай, значна пасівелага, але відаць моцнага целам.
Паколысі пан ужо адрэкамендаваўся і з’явіўся па пільнай спра­ве, я мушу засведчыць уласным словам, пгго перад ім гаспадар гэтага дома Генрык Гурніцкі ветлівая ўсмешка ажывіла яго твар. Чым магу служыць?
Пакуль што толькі увагай адказаў Андрэй.
Ен коратка выклаў усё здарэнне ў Капенгагене і падаў пакет з лістом Ханса Енсена. Пан Гурніцкі агледзеў пячаткі, зламаў іх, разгарнуў покрыва. Уважліва прачытаў ліст, на хвіліну задумаўся, яшчз раз прагледзеў. Паведамленне занепакоіла.
Не чакаў у роздуме прамовіў Гурніцкі не чакаў, але і не здзіўлены. Пану вядомы змест ліста?
Толькі тое, што гэта папярэджанне для пана, і спешнае. Таму я неадкладна з’явіўся да вас адказаў Андрэй згодна з праўдай.
У сам час сказаў Гурніцкі. Некалькі дзён пазней было б позна. Вы ўратавалі мяне ад вялікіх страт, калі не ад банкруцтва.
Значыць, трывога пана Енсена была абгрунтаванай? Гэта яго, а не мая заслуга ў дапамозе васпану патлумачыў Андрэй.
Трывога цалкам абгрунтаваная пацвердзіў гаспадар. Цяпер, калі небяспека амаль знікла, дазволю сабе пажартаваць: дзяліце з Хансам свой удзел у ратаванні як хочаце, але мая ўдзячнасць абодвум проста невымерная.
Унеслі пачастунак і размова пайшла аб розным. Г аспадар паступова даведаўся пра адысею Андрэя Забелы, якая яшчэ не скончылася, але, здаецца, набліжалася да завяршэння.
Пане Забела, я гатовы да паслуг не толькі ў якасці звароту пазыкі, але з пачуццяў чыста чалавечых. Таму не палічыце навязлівасцю, калі сам запрапаную пэўную дапамогу ветліва, але настойліва прамовіў Гурніцкі.
-1 думкі такой не можа ўзнікнуць! горача ўсклікнуў Андрэй. У мяне тут аніводнага блізкага чалавека, зусім не ведаю, што робіцца ў Рэчы Паспалітай. У Францыі не шмат даведаешся, а князя Канці мне, лейтэнанту, распытваць не выпадала усміхнуўся Андрэй.
Гаспадар аддаў належнае жарту госця і заўважыў з сумнай усмешкай:
Асмелюся сумнявацца, ці Яго Высокасць сам надежна павядомлены, інакш не змарнаваў бы гэтулысі часу, зруйнаваўшы свой шанец.
Аж гэтак?!
Мяркуйце самі: Гданьск да сустрэчы рыхтаваўся, як да аблогі альбо штурму. Да ранейшых немалых прыгатаванняў Рада ўвяла яшчэ адзін падатак на вайсковыя патрэбы. Вярбуецца трыста жаўнераў і два дзесяткі кавалерыі. Камендант патрабаваў больш, ды Широкая Лава не згадзілася.
Стала ясным з’яўленне патруля на моры і тлумачэнне наконт французаў.
Але ў атачэнні князя мякка запярэчыў Андрэй хутчэй наадварот, спадзяюцца на зычлівае стаўленне.
Горад сам на сутычкі не пойдзе, але радасны натоўп насустрач князю не з’явіцца Гурніцкі раптам спахапіўся. Даруйце, я выказваюся так рэзка, а вы напэўна належыце да французскай партыі?
Мая партия, пане Гурніцкі, складаецца з мяне аднаго і не мела выпадку вызначыцца. На французскай эскадры я па зычліваму запрашэнню адмірала Варта з дазволам атрымаць поўны абшыт з прыбыццём да Гданьска.
Ого! То вы маеце значныя сувязі!
Дзе там махнуў рукою Андрэй. Не больш як пэўная адарацыя камандзіра да стараннага афіцэра. 3 адплыццём эскадры ўсе сувязі парвуцца назаўсёды.
Гурніцкі з разумением паківаў галавою і над нечым задумаўся. Андрэй не парушаў яго думак, чакаючы далейшых роспытаў.
Скажыце, пане Забела, вы маеце якія сведчанні вашай асобы, дыпломы якія? Не падумайце, крый Божа, што я хачу ўпэўніцца на­конт вашай асобы. Але сёння такія паперы могуць вам спатрэбіцца на кожным кроку. Асабліва пасля звальнення з эскадры. Улады панічна баяцца шпігуноў. Кароль ужо патрабаваў арыштаваць усіх французаў, заадно і тых, хто з імі трымае. Нават каралеву-ўдаву, можа таму, што францужанка, папрасілі спыніць рассылку сваіх незлічоных кур’ераў і двор паменшыць. Вядома, не ўсе забароны выконваюцца, але іх лёгка ўжыць да кожнага ў патрэбны момант.
Я ўжо з гэтым сутыкнуўся, да вас кіруючыся.
Андрэй пераказаў размову выпадковага спадарожніка з афіцэрам хутчэй за ўсё гарадской варты, дзякуючы якой пазбег высвятлення асобы.
Што да папер, то калі падумаць, нічога і няма заклапочана адзначыў Андрэй. Што было пры мне, калі трапіў у палон, знікла. Магу атрымаць нейкі ліст ад Барта ці камандзіра фрэгата, але, з улікам пачутага, карысці ад гэтага можа быць менш, чым шкоды. Легкадумнасць з майго боку.
Ясна гаспадар усміхнуўся госцю, баючыся паказацца нягжэчным. Ці маеце з сабою якую маёмасць? Памятаеце, я папярэджваў пра навязлівасць.
Крыху ёсць. Пару куфэркаў, адзенне, зброя, кнігі... Розныя дробязі. Маю трохі грошай пералічыў Андрэй сваю небагатую здабычу тулячых год.
Усё гэта зараз на караблі? здагадаўся Гурніцкі. Вы ўзважце такую прапанову, час, я спадзяюся, ёсць. Толькі трэба не ўпусціць яго, бо можа быць па рознаму.
У тоне размовы Гуніцкага адчувалася прыхаванае папярэджанне. Відавочна было, ён няблага арынтаваўся ў тутэйшых справах, а мо і ў становішчы ўсёй дзяржавы.
Я мог бы пераслаць вашы куфры ў надзейнае месца ў Варшаву. Адтуль будзе лягчэй іх забраць, ды і клопату менш. Неўзабаве выпраўляю ўверх па Вісле свае шкуты на зімоўку. Вось з імі усё перадалі б майму кампаньёну на перахоўванне.
Гэта было б выдатна, пане Гурніцкі. Лепш і не прыдумаць! Андрэй не хаваў задавальнення нечаканай прапановай. Боя хацеў адбыць першае падарожжа ўлегцы, у сядле.
Разумна! Хоць ваш намер не грунтуецца на разуменні сітуацыі Гурніцкі перапрашальнаўсміхнуўся. Бескаралеўе распаношыла ўсякую пошасць па лясах. Наўзброенагавершнікаменш ахвотнікаў нападаць, чымсьці на чалавека ў вазку ці карэце з куфрамі.
Андрэй рызыкнуў выказаць меркаванне.
Але ж да нейкага абозу ці атраду можна далучыцца?
Вядома, можа трапіцца шанец. Але ў паветры моцна пахне канфедэрацыямі. Нос маю неблагі пан Генрык засмяяўся, таргануўшы свой сапраўды не кароткі нос. А тады, хто каму вораг, хто сябар? Ручнік на левай руцэ, ці повязь на правей? Не разбярэш, дзе палітыка, дзе звыклы разбой. Таму і кажу, што нельгамарудзіць.
У такім разе і грошы везці з сабою неразумна?
Безумоўна. Я раіў бы пакарыстацца тутэйшымі банкірамі. Бяруся рэкамендаваць пан Генрык запытальна зірнуў на Андрэя. Пазней гэты дэпазіт можна перавесці на Вільню. Між Гданьскам і Вільняй сталыя фінансавыя сувязі.
Ахвотна застасуюся да вашых рэкамендацый, пане Гурніцкі. Я не належаў да можнай сям’і, а зараз увогуле не ведаю, да чаго вяртаюся.
Гурніцкі з разумением паківаў галавою. Памаўчаў, раздумваючы.
Калі кан’юнктура і панскія намеры супадуць, то можна і тут пусціць пэўныя сродкі ў абарот. Гандаль Гданьска церпіць ад войнаў, але не занікае. Ў выпадку мірнага ўсталявання ўлады можна чакаць усплёску гандлю абгрунтаваў пан Генрык сваю прапанову. А мне, васпане, прыйшла думка! Што, калі даць вам даверчыя лісты да сваіх кампаньёнаў у Варшаве, у Любліне, у Вілыгі? Тут, у ратушы, выправім дакумент, як майму агенту. Адпаведныя пячаткі хоць з воску, а маюць вялікую вагу засмяяўся Гурніцкі.
Андрэй задумаўся. Прапановы пана Генрыка здымалі цяжар непрывычных клопатаў і ўводзілі справы ў пэўны парадак.
Цяпер я павінен вам дзякаваць, пане Генрык усклікнуў Андрэй. Сам я ваўсім гэтым проста не кемлю.
Андрэй спахапіўся, што звяртаецца да гаспадара па свойскі. Гурніцкі сам пайшоў услед.
Ну, маракі, пане Андрэй, народ увішны. Неяк бы далі сабе рады. Але ўдзячнасць вашу прымаю з прыемнасцю. Здаецца, мы з большага ўзгаднілі ўсе справы. А цяпер я настойліва запрашаю вас застацца ў мяне з начлегам. Выпраўляць вас на карабель такой парой было б для мяне зусім, ну зусім непрымальным!
Андрэй ахвотна саступіў, і яны ўдвох выйшлі на кароткі шпацыр, крыху паглядзець горад і перахапіць свежага паветра пакуль вячэра ды сон. Паколькі Андрэю ўсё было ў навіну, ён прапанаваў прайсціся, як зручней для пана Генрыка, толькі папрасіў паказаць, па магчымасці, накірункі вуліц. Так ідучы, размова пра тэты партовы горад, яго ўдзел у гандлі Рэчы Паспалітай перакінулася на шырэйшыя тэмы і справы.
На маю думку, пане Андрэй, ёсць два спосабы ўзбагаціць
дзяржаву. Першы рабунак суседніх ці аддаленых краёў. Лепшы шлях гандаль, моцны гандаль. Прытым вырабамі, а не першаснай сыравінай і без пасрэднікаў. Але замест спрыяць гэтаму, шляхта натхнёна гуляе ў свае ўласныя “ваяводствы“ на лапіках зямлі, дзе і буслу цесна з горыччу працягваў пан Генрык. Хоць, паступіўшыся, атрымала б нешта большае, чым мажлівасць павыдурвацца на сойміку, дзе панамі-братамі, як у батлейцы, круцяць кліенты бліжэйшага магната.
Андрэй з цікаўнасцю слухаў Гурніцкага. Прыемнай была мане­ра выказвання, шчырасць і павага да меркавання значна маладзейшага суразмоўцы. Ён ужо не здзівіўся, калі на сваю заўвагу, што неабходна мяняць звычкі і нават спосаб выхавання шляхты ад малалетства, каб запэўніць памянутыя змены, пачуў:
Залатыя словы! Прыемна чуць такое ад маладзейшага.
Яны не заўважылі, як апынуліся паблізу прычалаў. Спыніўшыся, зводдаль назіралі рухлівае жыццё на беразе і суднах.
Вось Гурніцкі шырока павёў рукою. Вартасны тавар для суднабудавання пром на Еўропу, а стуль вязём забаўкі, рэчы дзеля раскошы. А да Гданьска дакладна пасавала б выказванне суседа, брандэнбургскага Вялікага Электара Фрыдрыха-Вільгельма: ган­даль і суднаходства галоўныя слупы, на якія абапіраецца дзяржава. Але важнасць другога слупа негацыянты Гданьска ва ўсе часы недаацэньвалі. Вострая патрэба ў сваім флоце і людзях мора адчуваецца і сёння.
Каб не страціць у рызыкоўным марскім гандлі, гданьскія не­гацыянты захапіліся пасрэдніцтвам. У 1697 годзе Гданьск меў 49 суднаў уласнай будовы і 17 набытых за мяжой. Вельмі мала для пор­та, праз які ішоў асноўны ўвоз і вываз з Рэчы Паспалітай. Гэтым пакарысталіся галандцы, а перад гданьскімі купцамі паўстала не-
абходнасць здабываць новыя рынкі. Тым не менш гданьскія караблі даходзілі да Францыі, Гііппаніі, заплывалі аж у Міжземнае мора.
Маглі іх там сустрэць і захапіць як прыз! засмяяўся Гурніцкі. У Ла-Маншы галандцы не раз так рабілі. Гарадскія ўлады дзеля гэтага раяць капітанам ісці вакол Брытанскіх выспаў
Андрэй падумаў, што сапраўды такое магло здарыцца, але прамаўчаў.
А вы не лічыце, пане Генрык, што магло б быць іначай, калі б месцічы нашы мелі свабоду дзеяння, як, прыкладам, у Галандыі?
Гурніцкі прыязна ўсміхнуўся да Андрэя. Яго таксама цешыла размова, дзе было больш супадзення думак, чым рознасці. Недарма тэты малады ліцьвін прабавіў за мяжою кавалак жыцця. Вудзе з хлопца карысць Княству, калі не перашкодзяць дурні абаронцы безадказнай вольнасці ды прывілеяў.
Зноў трапіў пан дакладна! Каб недарэка-шляхціц пыхліва пахаджваў, набыўшы ўжываныя халявы, бо на новыя не запрацаваў, трэба працавітага месціча заганяць у прыніжэнне. Ведаеце на колькі труп падзелены жыхары Гданьска паводле строю? Аж на шэсць! Не па розуму, не па здольнаесцях па адзежы!
Суровая рэгламентацыя вызначала, якія аздобы дазваляліся, а чаго нельга насіць Гданьскаму грамадзяніну і яго сямейнікам у залежнасці ад месца ў грамадскай іерархіі.
Не дзіва, што нават у Гданьску цэхі не змаглі дабіцца аднаго для ўсіх грамадзянства замест двух: вялікага для купцоў і малога для рамеснікаў працягваў пан Генрык. У выніку маем аж тры: купецкае, рамесніцкае і працаўнічае. Што ж казаць пра іншыя, слабейшыя гарады!
Патрыцыят карыстаўся гэтай няроўнасцю праз шматлікія камісіі ардынкаў, прыціскаючы рамесніцкія цэхі. Яны абмяжоўвалі пра­ва гандлю, асабліва сыравінай, рэгламентавалі колькасць вучняў і чаляднікаў, шмат чаго іншага. Цэхі праз сваіх старэйшых часта апелявалі да каралеўскай ўлады і асабіста да караля у змаганні за пашырэнне сваіх правоў, пры нагодзе звярталі ўвагу, што празмерная ўлада ардынкаў зводзіць уплыў каралеўскай амаль на нішто. Нават прасілі караля не зацвярджаць прывілеі, пакуль не будзе абмежавана гэта бязмежная ўлада. Але кароль не пагаджаўся.
Маладосць Андрэя не мела досведу пана Генрыка, але ён надоўга стаў часцінай чужога жыцця і меў нагоду штодзённага параўнання ў каго лепш, дзе дастатней, дзе разумней. Слухаючы, мог супаставіць бачанае на чужыне з тутэйшым.
У гэтую ноч Андрэй упершыню за шмат месяцаў заснуў у гасцінным доме, на пасцелі, што не гойдалася ў такт хваляў, а над галавою не шоргалі канаты, не грукалі абцасы матроскіх чаравікаў.
Два ліцьвіны ў Гданьску
Пакінуўшы пасля снедання гасцінны дом Гурніцкага, Андрэй з ахвотай крочыў па вуліцах, аглядаючы горад. Знаёмым шляхам выбраўся на Піўную, адтулъ на Длугую, не спяшаючыся прайшоў у самы яе канец. Далей ужо былі разнастайныя таргі і сцены з бастыёнамі. Туды ісці не хацелася, і ад Залатой Брамы ён павярнуў назад, дайшоў да Длугога Таргу і неўзабаве апынуўся ля Матлавы.
Жвавы рух на шматлікіх суднах і на беразе, нагрузка і разгрузка, маеты, шлюзы нагадвалі Галандыю з яе рухлівымі канал амі. Доўга хадзіў паўзбярэжнай, назіраючы прывычнае партовае жыццё, затым праз Хлебніцкую апынуўся ля касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі. Завітаў у касцёл, агледзеў паблізкую Каралеўскую капліцу і вуліцаю Святога Духа, ізноў скіраваўся да Матлавы. Добра стаміўся, захацелася, перш чым шукаць лодку, выпіць піва. Азірнуўшыся за якою карчмою, заўважыў надпіс на франтоне блізкай камяніцы: ’’Вялікая каравела”.
Першае, што кінулася ў вочы, калі пераступіў парог, быў прыгожы і ладны карабель. У Гданьску выявы пузатых когаў трапляліся і ў касцёлах, і ў крамах, і на франтонах камяніц. Але на гэтую цацку было варта падзівіцца! Вялікае, на пару локцяў, пукнатае нібы жолуд, цела карабельчыка несла надбудовы з жэрламі гарматак і аздобным роспісам. Старанна выплеценае павуцінне канатаў і драбінак падтрымлівала мачты з лёгкімі ветразямі, што адзываліся на кожны павеў скразняка: карабель калыхаўся, нібы ўзбіваючы пукатым носам нябачныя хвалі, і доўга гойдаўся, паступова заміраючы, пакуль штучны шквал не ўсчынаў ізноў гэтае прыгожае відовішча. Андрэй, як зачараваны, глядзеў на маленькае судзенца.
Падабаецца пану? пачуўся голас з-за прылаўка.
Пытаўся карчмар. Пушыстыя вусы былі амаль белыя. Бялюткія валасы да плячэй надавалі яму прапаведніцкую веліч. Жывыя вочы, жвавыя рухі і гаварлівасць чамусьці гэтага ўражання не разбівалі, не псавалі.
Par Dieu! Выдатная работа. А яшчэ лепшая прэзентацыя усклікнуў Андрэй, не крыючы захаплення.
Усё з маіх рук! Ганаруся, таму тут і выставіў. Гэта Вялікая Каравела, імя ёй “Пётра з Ла-Рашэлі“. А сам я П’ер з Ла-Рашэлі! засмяяўся карчмар. Заўважаеце?
Разумею і ўхваляю адказаў Андрэй па-французску. Хто пераўзышоў французаў пачуццём гумару?
О! Месье француз! 3 эскадры? Як жа я не здагадаўся! А можа і адчуў, але пасаромеўся запытаць!
Карчмар высыпаў на Андрэя цэлы кош клічнікаў, але не прыпазніўся з півам.
Так, лейтэнант з фрэгата “Ль Асіён “ адказаў Андрэй.
Вочы карчмара акругліліся ад сапраўднага ці добра ўдаванага захаплення.
3 адміральскага! -выгукнуў ён. Ah са!
Так, на ім адмірал Барт нясе свой штандар.
~ Жан Барт! Ah, mon eher! Як я хацеў бы яго пабачыць! Даруйце, але гэта так. Не карал я, гэта значыць прынца Канці месье П'ер чуць прыцішыў голас а адмірала Барта, сябра і паплечніка майго капітана. Ён для мяне кароль на марах і акіянах, а я яго верны надданы, хоць і закінуты лёсам сюды. I я ўжо не выплыву з гэтага шынка на шырокія воды. Не las карчмар сапраўды прамаўляў як прапаведнік.
Я таксама стаўлюся да адмірала з вялікай пашанай і любоўю падтрымаў Андрэй.
Твар месье П’ера сведчыў, што іначай і быць не можа.
-1 вам даводзіцца размаўляць з ім? Можа выконваць яго загады?
Меў такі прыемны і ганаровы абавязак.
То вы шчаслівы чалавек, месье! Скажыце карчмар раптам сумеўся, нерашуча, а можа крыху спалохана зірнуў на Андрэя. Не! Я ўсё ж спытаю! Як вы лічыце, месье, ці мог бы я трапіць на ваш карабель і зірнуць на адмірала?
Андрэй адставіў парожні куфель і задумаўся. Вось дык прось­ба! Процьма рознага народу перавальваецца зараз цераз палубы караблёў, асабліва адміральскага. Але ж нехта іх запрашае, прымае. А ці можа ён гэта зрабіць, асабліва, калі ўспомніць пра хуткае звальненне? Вочы месье П’ера свяціліся невыказанай надзеяй. Андрэй пачаў шукаць спосаб і знайшоў, як яму падалося, адпаведны. Ва ўсякім разе, цалкам мажлівы.
Месье П’ер, ці не маглі б вы ўзяць абавязак па прымальнаму кошту даставіць для нашай кают-кампаніі нейкія прыпасы, скажам, вяндліну, гародніну, булкі, яшчэ што? Ласункі нейкія? I асабіста прывезці іх на карабель?
Ma foi! Безумоўна! Parbleu! жвава адгукнуўся карчмар. Вы геніяльны стратэг, месье. Знаходлівы, як сам Барт. Амаль, як сам Барт паправіўся ён. Цудоўна!
Калі з’яўленне карчмара на фрэгаце можа падацца неўласцівым, то прыбыццё інтэнданта паноў лейтэнантаў не павінна нікога здзівіць.
Есць адна асаблівасць, месье. Я неўзабаве бяру звальненне і сыходжу на бераг... заўважыў Андрэй.
Ад адмірала Варта на бераг! жахнуўся месье П’ ер.
Я не француз, месье. Вяртаюся на радзіму. Запрашэнне на эска­дру было для мяне зручнай аказіяй патлумачыў Андрэй.
Дык вы паляк? Па мове чысты француз!
Дзякую за пахвалу, месье. Я ліцьвін, з Вялікага Княства. У Гданьску затрымаюся ненадоўга. Таму я хацеў бы прыйсці да вас са сваімі сябрамі-афіцэрамі, і тады ўсё узгоднім. Так было б найлепш. А ў канчатковым поспеху я не сумняваюся.
Месье П’ер пляснуў рукамі. Перагнуўся цераз прылавак і па сяброўску паціснуў плячо знаходлівага лейтэнанта.
Ah, eher амі! Вядома, я згодны. 3 радасцю павітаю ў сваім доме французскіх афіцэраў абвясціў задаволена калі яны ўчыняць мне такі гонар.
Вось і добра. А пакуль змушаны развітацца. Дамоўлюся з калегамі і канчаткова ўзгоднім кошты з месье запэўніў Андрэй.
Лічыце, што мы ўжо дамовіліся і ўзгаднілі. Hi аб якіх прыбытках мова не ідзе.
Бывайце здаровы, месье Андрэй лёгка пакланіўся і пакінуў гасцінную аўстэрыю.
У шчырых пажаданняхудачы і здароўя карчмар правёў Андрэя аж за дзверы і яшчэ доўга стаяў на парозе, відаць абдумваючы трансакцыю, важную не фінансавым здабыткам, а нечым, чаго і сам не мог назваць.
Вярнуўшыся на фрэгат, Андрэй змяніў цывільны строй на мундзір і далажыў вахтаваму афіцэру, хоць ужо колькі дзён яму не прадугледжвалася аніякіх службовых абавязкаў. Заняўся ўпарадкаваннем сваіх рэчаў, адклаў у асобную торбу неабходйае, агледзеў зброю, паклапаціўся пра порах і кулі, пакуль яшчэ лічыўся афіцэрам фрэгата. Пасля скіраваўся да сакратара адмірала.
Месье Жануа, я наконт папер па звальненню напомніў Андрэй.
Сакратар устаў і падышоў да невялічкага бюро ля борта. Невысокі рост дазваляў яму хадзіць без рызыкі пакамячыць парык аб бэлькі над галавой.
Вось вашы паперы урачыста абвесціў месье Жануа. Лейтэнант Андрэ Забела атрымлівае поўны абшыт з флота Яго Вялікасці Людовіка XIV, караля Францыі.
Дзякую, месье. Андрэй хуценька прабег вачыма паперы. Усё, як я прасіў. Мэрсі, месье Жануа.
А гэта надежны вам жолд. Адмірал распарадзіўся, каб усё было ў мяне. Складзіце вось тут свой подпіс.
Андрэй, калі і спадзяваўся на нейкае разлічэнне, то хутчэй сімвалічнае. А тут сума была значная пры такіх сціплых абавязках. Месье Жануа заўважыў яго ніякаватасць і крыху паблажліва, хоць не крыўдна, усміхнуўся.
Не дзівіцеся, лейтэнант. Яго Вялікасць мае дастаткова сродкаў, каб надежна аплачваць службу афіцэраў свайго флоту пры выкананні адказнай місіі прамовіў сакратар з гонарам за шчодрасць свайго манарха.
Андрэй зразумеў прыхаваны намёк. Месье Жануа круціўся ў колах, дзе добра ведалі пра ахілесаву пяту ўсіх каралёў Рэчы Паспалітай невыплачальнасць войску. Што на гэта запярэчыш? Колькі варожых нападаў спусташала краіну толькі таму, што паўгалоднае войска пакідала пазіцыі і рабавала ўласную тэрыторыю, здабываючы сродкі ўтрымання?
А можа вы крыху паспяшаліся, лейтэнант? ветліва запытаў сакратар.
Не думаю. Баюся, што ў іншым выпадку мне давядзецца адплываць з вамі назад, бо не дадуць сысці на бераг.
Я не ў гэтым сэнсе, месье Забела... заўважыў Жануа.
Андрэй здагадваўся ў якім сэнсе зададзена пытанне, але не хацелася ў каторы раз тлумачыць. Ды яшчэ чалавеку, з якім не быў блізка знаёмы. Вечныя згадкі пра мажлівасці кар’еры пачыналі яго злаваць. Вельмі ўжо упэўненыя французы, што служба іхняму каралю неад’емная мара кожнага, хто здольны насіць зброю. 3 кім жа ім ваяваць, калі ўсе да іх кінуцца усміхнуўся сабе Андрэй, а сакратару патлумачыў:
Я павінен паклапаціцца пра сваіх старых. Я ў іх адзін, як і яны ў мяне. Вось і ўсё.
О! Разумею! Безумоўна, гэта мяняе сітуацыю. Я гэтага не ведаў месье Жануа прыязна ўсміхнуўся. Але вы зачаравалі адмірала. Як вам гэта удалося?
Гэта было яшчэ адно абрыдлае пытанне. Каб схаваць незадаволенасць, пачаў складваць атрыманыя паперы.
Не ведаю, месье вымушана засмяяўся Андрэй. Кожнаму чалавеку хочацца рабіць дабро, калі ён мае магчымасць, я так ду­маю. Мне пашэнціла на дабро ад Жана Барта. Вялікі гонар і вялікае шчасце.
Відаць, вы варты гэтага пахваліў месье Жануа.
-■ Д зякую за добрыя словы, месье. Мне самому сумна развітвацца з вамі ўсімі прызнаўся Андрэй.
Дакладна ў тэты момант у салон увайшоў Жан Барт. Андрэй выструніўся наколькі дазваляла столь.
Усё ў парадку, лейтэнант?
Так, мой адмірал службіста адказаў Андрэй.
Што я магу яшчэ зрабіць для вас?
Вы і так зрабілі для мяне столькі, што і ўнукі мае будуць успамінаць адмірала Барта горача адгукнуўся Андрэй.
Адно тое, як спрасціў Барт шлях дадому, было вялікім дабрадзействам, не кажучы пра кошты.
Дзякую за шчырасць, лейтэнант Жан Барт уважліва паглядзеў на Андрэя і кіўнуў сакратару.
Той нахіліўся і дастаў з шуфляды аркуш.
Вось, спадзяваўся мець у сваёй эскадры капераў здольнаега афіцэра, ды не варажыў лёс засмяяўся Барт, беручы паперу ад сакратара.
Як гэта эскадра капераў? вырвалася ў Андрэя.
О, гэта проста, лейтэнант. Сёння мы ў караля, а заўтра, з яго дазволу, вольныя каперы. Так ужо не раз бывала. Няхай гэта застанецца вам на памяць ад Жана Барта падаў паперу Андрэю.
Што гэта? зірнуў той на запіс.
Адмірал пераглянуўся з сакратаром і абодва ўсміхнуліся.
Мой рэкамендацыйны ліст адказаў Варт. Хоць для паноў з Адміраліцыі я і не паўнапраўны адмірал, на моры меркаванне Жана Барта пакуль што мае вагу. Разлічваў, раптам спатрэбіцца: будуць прызы спатрэбяцца каштаны. А так, няхай будзе памяць унукам пра цябе і мяне, двух адважных піратаў, цьфу, карсараў. Гэта ўсё ж прыстойней, праўда Жафруа? хмыкнуў Барт.
Сакратар велічна кіўнуў сваім шыкоўным парыком.
Дзякую, мой адмірал,узрушана прамовіў Андрэй. Даруйце, што не спраўдзіў вашых спадзяванняў.
Якраз спраўдзіў, мой хлопча Барт ступіў да яго і абняў. Дай табе Бог удачы!
Усе памаўчалі, адчуваючы ўрачыстасць хвілі. Затым Барт запытаў ужо будзённым тонам:
А зараз станеце, як гэта ў вас?... Пан?
Так, гэта дае мажлівасць пазбягаць палітычных віроў, захоўваць пэўную самастойнасць. Маёнтак, гаспадарка, продаж плёну, клопаты пра зямлю і сялян. Палітыка мяне не вабіць, прызнаўся Андрэй.
Вы маглі б увайсці ў акружэнне Яго Высокасці. Звальненне стварае для гэтага пэўную зручнасць заўважыў месье Жануа.
Адмірал з цікаўнасцю зірнуў на Андрэя. Нібы па адказу хацеў спраўдзіць сваё аб ім меркаванне. А можа ведаў пра барнхольмскую размову.
Я ў Варшаве жыць не захацеў бы, месье Жануа адказаў Андрэй. Мы, ліцьвіны, прывязаныя да свайго. Ды і дачыненні між людзьмі там у нас іншыя, чым у Кароне, гэта значыць у Польшчы. Прашу прабачэння, я злоўжываю вашым часам спахапіўся ён.
Не, якраз не, лейтэнант жыва перабіў Барт. Мне вельмі цікава слухаць. Я ж сяджу тут, як карабельны пацук. Пабуду ў Полыпчы і не пабачу яе. Вось, хоць бы тэты Гданьск, што вы пра яго скажаце?
Андрэй на момант завагаўся. Ці патрапіць выказацца надеж­ным чынам пра горад, які наведаў упершыню.
Што ж, атрымаўшы звальненне, магу гаварыць як асоба прыватная сказаў Андрэй. Па Гданьску добра відаць, што Яго Высокасць страціў шмат каштоўнага часу, таго, што супернік яго, саксонец, не змарнаваў. Калі б сіла была на баку князя Канці, го­рад не стаяў бы за немца, вёў бы гарачыя таргі з князем за свае прывілеі. Падмацоўваў бы свае аргументы зол атам. Так было б, але так не ёсць.
Разумею задуменна адзначыў Барт. Я і сам нешта такое вызначыў. 3 дакладаў афіцэраў, ад наведвальнікаў. Прыкра.
Яны яшчэ крыху пагутарылі і, пажадаўшы адно аднаму шчасця і ўдачы, развіталіся, каб болей ніколі не спаткацца.
У каюце Андрэй толькі прысеў, як уціснуліся Марсэль з Арманам.
Андрэ! Не ведаю, ці бывав такое ў тваім Княстве, але нам напэўна не давядзецца яшчэ раз пабачыць раўт, які мы мелі ўчора на сваім сціплым караблі абвясціў Арман.
Марсэль навыперадкі кінуўся апісваць відовішча: візіты бясконцай чарады магнатаў, высокіх урадоўцаў, біскупаў. Натуральна, гэта былі прыхільнікі французскай лініі.
Не думаю і я, што яшчэ такое ўбачу сказаў Марсэль. Гэткі невялікі раўт у плывучай каралеўскай рэзідэнцыі! Вядома, ў са­лоне мы не былі, але і тут хапіла: дзівосныя касцюмы, такая маляўнічасць. Гэтыя доўгія кафтаны...
Кунтушы удакладніў Андрэй.
Ага! Мажліва. А паясы! Нібы з металу.
Яны так і завуцца-літыя. Тканыя срэбрам і золатам. Дарэчы, якраз з маёй радзімы, Беларусі, самыя лепшыя.
-1 ты ў такім будзеш хадзіць? — запытаўся Арман. — Уяўляю кня­зя Канці ў такім строі, з падбрытай галавой і гэтым смешным чу­бам Арман заліўся вясёлым рогатам.
Андрэй падумаў, ці варта ім казаць, што князю Канці гэткі ма­скарад не пагражае.
Хутчэй за ўсё, Арман, ён свой двор пераапране па французску і ўскладзе ўсім парыкі засмяяўся ён. Такое ў нас ужо было. А калі глянуць сур’ёзна, то якое ўражанне ад гэтых падданых?
Афіцэры задумаліся. Высновы даваліся ім цяжка, баяліся ненаўмысна сказаць прыкрасць. Нарэшце Марсэль, як больш разважлівы, прамовіў:
Не ўсё гаварылася па французску, але з пачутага і ўбачанага,
не гледзячы на ўсе наклоны, прамовы, урачыстасці, склалася ўражанне чагосьці ненадзейнага. Можа так уплывае гэта нефранцузскае надвор’е? лейтэнант сцепануў плячыма. Як афіцэр я ведаю тры асноўныя дыспазіцыі: наступление, адступленне, падрыхтоўка першага альбо другога. А вось тут не адчуваецца пакуль анічога, але пахне найбольш адступленнем.
Уражанне не было памылковым. Пляменнік каралевы, маркіз дэ Вэцьюн з’явіўся на адміральскім фрэгаце адным з першых. Перадаў князю Канці віншаванні ад каралевіча Аляксандра і кардынала дАркуэн, бацькі каралевы. Фармальныя прывітанні даслала і каралева. У адказ прадстаўнік князя, дыпламат Фарваль, даручыў ліст Людовіка XIV. Але ўсё гэта было данінай этыкету. Для МарыіКазімеры справа была вырашанай: карона на галаве саксонца, князь непапраўна спазніўся. Спадзявалася пасля адплыцця эска­дры пакінуць Гданьск і вярнуцца ў Варшаву.
Мы не ведаем, хто з іх хто, але чулі, як многія напіралі, каб князь, для ix ён ужо кароль, пачынаў дзейнічаць, рашуча дзейнічаць ізноў уступіў у размову Арман. Відавочна, трэба ісці ў сталіцу. Не каранавацца ж у адміральскім салоне.
Навага ці небяспека, але Арман не мог абысціся без жартаў, нават рызыкоўных для афіцэра каралеўскага флота.
Але як ён пойдзе ў тую Варшаву сказаў Андрэй калі яго непрыяцель зусім блізка, а прыхільнікі за трыццаць лье? А колькі во­йска стане за князям невядома.
3 таго, што мы чулі, Андрэ, у Гданьску ідзе размова пра нейкае нейтральнае становішча. Як гэта так? Горад адмаўляе гасціны абранаму манарху, не зважаючы нават на наяўнасць больш двух­сот гармат?
У вас такое немагчыма пагадзіўся Андрэй а выйграе не столькі разумнейшы, колькі мацнейшы.
У каго сілы, грошы, войска. прамовіў Марсэль. А пакуль не відаць ні таго войска, ні нашай ролі ваўсім гэтым закалоце. Як нам тлумачылі, не дзіва, калі і мора замерзне. Ці гэта можа быць?
Тут я дакладна не скажу усміхнуўся Андрэй вінавата. Не тутэйшы я, то не ведаю. Але яшчэ ранавата. А калі што, то паедзем зімаваць да мяне ў госці.
Можа гэта было б хоць і з прымусу, але нядрэнна весела прызнаў Арман.
Ну, калі яшчэ тая зіма! махнуў рукою Андрэй. А вось за тое, што вы мне ўсё так давялі, запрашаю вас у горад на сапраўдны французскі абед.
А ты не ведаеш, як нашых сустрэлі ў горадзе? з крыўдай у голасе запытаў Арман.
Каб злагодзіць непаслушэнства каралеўскім патрабаван-
ням, улады забаранілі продаж французам зброі і якой бы то было амуніцыі. Закуп правіянту і ўсяго неабходнага для ремонту караблёў дазволілі, бо гораду гэта апроч карысці нічога не несла, але патрабавалі спісы тых, хто сыходзіць на бераг.
Ды не! Я спакойна ўсюды хадзіў. Нічога прыкрага. Праўда я быў не ў мундзіры, але строй французскі сказаў Андрэй.
Гэтыя польскія немцы сярдзіта патлумачыў Марсэль вельмі нахабна паводзілі сябе з нашымі афіцэрамі на перамовах наконт правізіі ды рознага іншага. Натоўп пачаў чапляцца да нашых матросаў і абражаць ix.
Уяўляеш дадаў Арман з не меншым абурэннем у партовым горадзе матросам значнейшага флоту Еўропы не дазваляюць хадзіць купамі! Нібы яны здолеюць прасачыць за кожным!
Сапраўды, у гэтым балтыйскім Вавілоне катлаваліся маракі з бліжэйшых і аддаленых надморскіх гарадоў. Гарадскім ўладам ха­пала клопатаў, каб яшчэ высочваць паводзіны менавіта хлопцаў Барта па шынках і аўстэрыях. Хутчэй за ўсё назіралі за афіцэрамі ды гасцямі князя Канці.
Нечуваная рэч! далей грымеў Арман. У шлюпку падсаджваюць жаўнера! Нібы канвой! Адмірал абураны! Матросы бурчаць!
Андрэй падзяляў незадаволенасць сяброў празмернай навязлівасцю гданьскіх урадоўцаў. Які матрос у чужым порце пойдзе ў шынок без сяброўскай падтрымкі? Але не гэта галоўнае.
3 пачутага, месье, адна выснова прамовіў Андрэй у задуменні: канкурэнт нашага князя мае Гданьск за сабою.
Але як жа з нашым абедам? Марсэль вырашыў вярнуцца да прыемнай будзённасці.
Трое лейтэнантаў у любым выпадку прарвуцца да вызначанай аўстэрыі у тон яму адказаў Андрэй.
Асабліва, калі добра ўзброяцца, а Марсэль прыхопіць гармату на выпадак зачыненых брамаў дадаў Арман.
-■ Жарты жартамі, сказаў Андрэй але і да гэтага можа дайсці.
— Таму трэба спяшацца. Калі яшчэ прапануюць нам сапраўдны французскі абед? Куды ты нас павядзеш? Арман патрабавальна зірнуў на Андрэя.
А гэта будзе яшчэ адным маленькім сюрпрызам таямніча прыжмурыў вока той, канчаткова заінтрыгаваўшы прыяцеляў.
Назаўтра Андрэй выбраўся ў горад як мага раней. Размовы з Гурніцкім і на фрэгаце наводзілі на думку пра магчымасць большых ці меншых сутычак, асабліва, калі ўспомніць, што горад прызнаў саксонца. Як можа эскадра паўплываць на падзеі? Амаль
не маючы пяхоты, што можна зрабіць на сушы? Добра, калі скончыцца на патаемных перамовах і гешэфтах. Уліпаць ваўсё гэта, як муха ў мёд, не варта. Пакінуць Гданьск як найхутчэй!
У доме Гурніцкага Андрэя ўжо сустракалі як свайго. Адразу паведамілі, што пан Генрык у сваім пакоі, ці як ён смеючыся, казаў, канцылярыі. Андрэй пераступіў парог, бо дзверы не былі зачынены, і збянтэжыўся, пачуўшы словы: “Але ж мы з прынцыпалам панясем вялікія страты У гаспадара быў наведвальнік.
Андрэй падаўся назад, але Гурніцкі яго заўважыў і запрасіў заходзіць.
Вось узор своеасаблівага разумения гандлёвай этыкі Гурніцкі відавочна не лічыў патрэбным знаёміць прысутных. Ягамосць лічыць стратай тое, што не змог выцягнуць з майго кашалька.
Пан Генрык выйшаў з-за стала і ступіў пару крокаў у напрамку маладога яшчэ чалавека, невысокага, з невыразным тварам і ў неахайным парыку. Апрануты пад французскую моду, але зноў жа неахайна. Відаць, размова пачалася незадоўга да з’яўлення Андрэя, і госць не атрымаў запрашэння сядаць...
Нават з вашым уяўленнем аб прыстойнасці ў трансакцыях тэта немагчыма аднесці да страчанай выгады павучальна і з адценнем насмешлівасці патлумачыў Гурніцкі. -1 то моцна прыжмурыўшы вочы. На гэтым лічу нашы дачыненні скончанымі. Розгалас будзе залежаць ад вашай стрыманасці. Думаю, васпану ўсё ясна, таму болып не затрымліваю.
Лёгка было здагадацца, што гэта той несумленны пасярэднік, пра якога казаў Ханс Енсен.
Першае ўражанне звычайны малады нэгацыянт, пачатковец, якому шмат што можна выбачыць сказаў пан Генрык, калі яны засталіся адны. А па сутнасці тарбахват з добрымі рэкамендацыямі, на якія я і трапіў, як плотка на кручок. Але халера з ім, ці мо’ лепей, Бог яму суддзя!
Андрэю падалося, што малады купец, выходзячы, зірнуў на яго, нібы хацеў запомніць. Можа здагадаўся, хто папярэдзіў Гурніцкага, але мабыць здалося: мала хто мог завітаць.
А мы, пане Андрэй, зараз пойдзем у ратушу. Глеба падрых таванаея, насенне кінута, пасля полудня абяцалі плён Гурніцкі засмяяўся.
Я гатовы. Што браць з папераў? Усе са мною.
А ўсе і возьмем. Вашу асобу засведчу я і ваш лейтэнанцкі патэнт, а не то прывязем яшчэ аднаго афіцэра. Хоць у сённяшніх абставінах гэта хутчэй зашкодзіла б.
Ідучы, пан Генрык праверыў з большага андрэева вымаўленне і перасцярог карыстацца толькі нямецкай мовай.
Мы гэтых гусакоў на сарматаў не перавыхаваем, ды і не варта ~ засмяяўся ён. Урэшце ў ix свая культура, а ў нас свой гешэфт.
Не любіце немцаў, пане Генрык не то запытаў, не то сцвердзіў Андрэй.
Гурніцкі прайшоў моўчкі з дзясятак крокаў. Андрэй ужо занепакоіўся, ці не сказаў наго нестасоўнага.
Лепш сказаць не прымаю. Вядома, не ва ўсім. У ix свае звычкі, яны ім адпавядаюць. А ў нас свае, нам зручныя. I калі мы не змушаем іх карыстацца нашымі, польскімі звычаямі, дык яны вельмі ўжо перакананыя ў сваей перавазе. Таму я ад караля-немца нічога добрага не чакаю. Я ўвогуле не разумею, навошта вакол пустота трона збіраць цэлы, прабачце, кагал канкурэнтаў і ўсё замежных. У пераборлівай маладой нарачоным можа стаць зусім не лепшы.
Андрэй пакарыстаўся хвілінай маўчання і заўважыў:
Гэтак нібыта пазбягаем жорсткай барацьбы ўласных прэтэндэнтаў, што магло б моцна зашкодзіць дзяржаве. Няма ў гэтым рацьгі, як вы мяркуеце, пане Генрык?
Няма. Вакол кароны амаль заўсёды ўзнікалі бурды з удзелам і сваіх, і чужых рашуча азваўся Гурніцкі. Дастаткова прыгадаць вашых ды нашых магнатаў. Вось і зараз, пакуль адзін збіраўся, другі ўплішчыўся праз шчыліну, як тхор у курнік. Ды яшчэ які ваяр? Адных банкартаў ці не тры харугвы мае, певень юрлівы, бо хто ж уладару адмовіць.
Пан Генрык сапраўды не прымаў душою немца-караля.
Весела з ім будзе ў Варшаве ды Кракаве усміхнуўся Андрэй.
Так размаўляючы, падыйшлі да ратушы. Патрэбнага чалавека адшукалі легка: той ужо іх чакаў. Пакланіўшыся абодвум, зіркнуў на Андрэя.
3 кім маю гонар?
Пан Забела Андрэй з Вялікага Княства Літоўскага, пасэсыянат на Гарадзеншчыне адрэкамендаваў спадарожніка пан Гурніцкі.
Ансэльм Дзікман, урадовец ратушы месца Данцыг.
О, Дзікман! Прозвішча вядомае прыязна прамовіў Андрэй панямецку пострах для шведаў.
Пан размаўляе па-нямецку узрадавана адзначыў Дзікман.
Не так, як хацелася б, але разумею выдатна.
Немец узважыў адказ і сур’ёзна прамовіў:
Пан занадта сціплы, пане Забела. Але гэта рыса хутчэй дадатная ён прыязна ўсміхнуўся. Пяройдзем да справы. I ў панства час гэта грошы, і я на службе.
Слушна падтрымаў Гурніцкі.
Усё гатова. Прашу да стала. Вось тут і тут складзіце свае подпісы. Я на пэўны час вазьму вашы паперы і, калі ласка, адпаведную суму за аблатаванне вашага кантракту.
Прашу падаў патрэбнае пан Генрык. Тут столькі, колькі належыць.
Пан Дзікман разумеў, што рэшты вяртаць не трэба. Чакаць давялося даўгавата, але Гурніцкі, спрактыкаваны ў надобных справах, не хваляваўся і не выказваў нецярплівасці. Разам з Андрэем хадзілі ўздоўж сцен і разглядалі гравюры, на якіх выяўлялася гісторыя месца Гданьску лепшыя і горшыя моманты. Але заўсёды з годнасцю і гонарам за стойкасць і жыццяздольнаесць. Бастыён банкіраў і нэгацыянтаў усходняй Балтыкі не цураўся навук і мастацтваў. У ім працавала шмат дойлідаў, разьбяроў і мастакоў, выдаваліся кнігі на нямецкай, лацінскай і польский мовах.
Ансельм Дзікман нёс паперы нібы канцлер пасольскія граматы каралю.
Гатова. Ад гэтага моманту гер Забела ёсць юрыдычна правамоцны кампаньён пана Гурніцкага. Віншую і жадаю поспехаў на новым для пана полі дзейнасці.
Дзякую. Шчыра дзякую, гер Дзікман сказаў Андрэй, прымаючы паперы. У якасці сведчання маёй удзячнасці дазвольце пакінуць вам невялікі напамінак.
Андрэй падаў чыноўніку загорнуты ў паперу пакунак. Немец асцярожна адхіліў край абгорткі і войкнуў у захапленні. Падарункам быў прыгожы, пышна аздоблены пёрнік з пахкага роўнага дрэва, акаваны тонкім арабескавым карункам з пазалочанай медзі. Цуд усходняга рамяства, недасяжная мара дробнага урадоўца і гонар старэйшага, калі яму давялося такое атрымаць. Адчыніў вечка і ўбачыў там некалькі прыгожых пёраў, не гусіных, Бог ведае, ці не райскіх птушак. Дзікман не хаваў свайго захаплення.
Пальма? удыхаючы водар дрэва запытаў ён.
Сандалавае патлумачыў Андрэй. Выраб маўрытанскі, з Кардобы.
Відаць Дзікман, нягледзячы на захапленне, узважыў вартасць сваёй паслугі і каштоўнасць падарунка і прыйшоў да высновы, што вінен нейкую рэшту, гэта значыць паслугу. У гешэфтах быў па-свайму сумленны.
Я вось зараз падумаў, што ў раз’ездах пану Андрэю Дзікман перайшоў да болып свойскага звароту прыдаўся б такі “жалезны ліст“ ад пана бургамістра нашага месца да надежных уладаў гарадоў і паветаў аб садзеянні азначанаму пану ў выкананні даручэнняў Рады і ў камерцыйнай дзейнасці.
Залатая ў вас галава, пане Дзікман усклікнуў Гурніцкі. Вось што значыць чалавек урада! Гэта было б выдатна. Толькі я не хацеў бы умешваць сюды гільдыю. Пан Андрэй не самастойны негацыянт, а толькі мой агент.
Разумна пахваліў немец. Не будзем трывожыць гільдыю. Я
гэты ліст для пана Андрэя выпраўлю. Сёння ўжо часу не стае, але заўтра пасля полудня яго можна будзе забраць. Аніякіх дадатковых выдаткаў гэта не пацягне.
Дзікман даваў зразумець, што яны за ўсё разлічыліся.
Заўтра, у тэты ж час, мы вас наведаем запэўніў пан Генрык. А пакуль, дазвольце развітацца.
Усяго найлепшага панству. Думаю, вы разумееце, што ў ме­жах горада гэтымі паперамі лепш не карыстацца прыцішана папярэдзіў Дзікман.
-Безумоўна, пане Дзікман запэўнілі абодва, развітваючыся з задаволеным немцам.
Самі былі не менш яго задаволеныя.
Ну што ж сказаў пан Генрык, калі яны апынуліся на рынку першы поспех легалізацыі тулячага сына Рэчы Паспалітай дасягнуты з бляскам. Не ведаў я, што маладыя ліцьвіны такія спрытныя ён па-шальмоўску прыжмурыў левае вока.
Андрэй адказаў падобнай мінай.
Усё ж я крыху абцёрся аб Усход, нешта з іх звычак прыліпла зарагатаў ён весела.
Паперы ў руках трымаў нібы пропуск на радзіму.
Мабыць гэта звычка, сваё не ўпусціць, уласціва ўсім напрамкам свету сказаў Гурніцкі.
А ўсё ж хто яны, гданьцы, найперш немцы ці лютэране?
Гэта шмат ад чаго залежыць, Андрэй. Жывём жа побач. То і яны ад нас, каталікоў, нешта засвойваюць, і каталікі нашы вучацца... спакайней глядзець на “лютраў“.
Поўныя грамадзянскія правы мелі толькі лютэране, якіх была пераважная болыпасць, і каталікі. Лютэране, атрымаўшы прывілей вольнасці веравызнання яшчэ ў XVI стагоддзі, самі былі вельмі не паблажлівымі. Не згаджаліся, прыкладам, на каталіцкія працэсіі, шэсці, пахаванні. Рада рашуча адмаўляла езуітам до­ступу ў Каралеўскую Капліцу. Гэта было не цяжка, бо каталікоў не прызначалі ані ў Раду, ані ў Лаву, ані ў Трэці Ардынак. Ян III ў спрэчках з горадам настойваў на пашырэнні іх правоў, у тым ліку праз гарантаванне месцаў у ардынках. Але Трэці Ардынак, самы шматлікі, так і не саступіў. Тады ў 1677 годзе кароль пастанавіў, што шэсць каталікоў павінны засядаць у Трэцім Ардынку.
Вось вам цікавая асаблівасць Гданьскай грамады, нямецкай якраз прыпомніў пан Генрык. Вы ж пэўна ведаеце, што ў Трансыльваніі, шмат пратэстантаў: лютэранаў, кальвінаў? Дык нашы гданьскія немцы спачуваюць венгерскім паўстанцамкуруцам, якія ваююць супраць цэсара, хоць і немца, але каталіка. Ходзяць газеткі, нібыта правадыр венгерскі, Цёкелі, змагаецца за пашырэнне пратэстанцкай веры, хоць кожны немец ведае, што
той правадыр есць хлеб з турэцкіх рук і больш працуе на султана, чым на “лютраў”.
Так, з тамтэйшымі дачыненнямі я знаёмы. На ўласнай скуры зведаў сказаў Андрэй, і, заўважыўшы запытальны погляд пана Генрыка, патлумачыў быў у палоне ў тых краях. I ў венграў пабыў, і ў туркаў. На шчасце не доўга. Але, прабачце, перапыніў вас.
Нічога... Дык вось, тэта адно назіранне. Зараз другое. Саксонскі электар здрадзіў свайму пратэстанству і стаў каталіком, дзеля польскай кароны. I што ж гданьскія пратэстанты? Вядома ж, з двух каталікоў лепшы свой, немец рагатнуў Гурніцкі Вось і мяркуй, хто яны найперш.
Сапраўды, заблытаешся засмяяўся Андрэй.
Найперш яны, як мабыць і я негацыянты заўважыў Гурніцкі. Спадзяюцца ад немца росту нямецкіх уплываў, атрымання такіх правоў, каб тая Варшава ім і ў сне не спатрэбілася. А ці Аўгуст II сваю Саксонію ў каталіцтва перавядзе, ці ў пратэстанцтве пакіне, гданьскім купцам, а за імі і ўсяму плебсу, будзе ўсё роўна. Сапраўдны герб Гданьска дукат ці талер. Гданьск схіляўся б да Рэчы Паспалітай, калі б яна была моцнай і забяспечвала яму бяспеку, правы, росквіт гандлю і рамёстваў. Тады б і караблі свае назвалі па-польску і не крывіліся б, гледзячы на варшаўскія ды кракаўскія шкуты.
Развітаўшыся з Гурніцкім, які забраў з сабою ўсе паперы, бо так было бяспечней, Андрэй вырашыў заскочыць да месье П’ера. Павітацца, выпіць куфель піва ці чаго мацнейшага і дамовіцца наконт сваіх рэчаў. Не хацелася ствараць нейкія нязручнасці пану Гурніцкаму звыш таго, што ўжо адбылося. А тут якраз нагода перавезці свае куфры лодкай месье П’ера.
Перамовы не занялі шмат часу. Гучна павітаўшы Андрэя, гаспадар сам прынёс яму пачастунак і з дазволу лейтэнанта заняўся справамі, што не маглі быць адкладзены нават дзеля такога госця.
Нечакана да Андрэя з куфлем у руцэ наблізіўся незнаёмы.
Пан Забела, калі не памыляюся? Дазволіце каля вас?
Так, калі ласка запрасіў Андрэй, хоць незнаёмы ўжо сядзеў насупраць.
Лейтэнант французскага каралеўскага флота?
Былы лейтэнант. Але з кім маю гонар?
Маё імя вам нічога не скажа. Ну, няхай для зручнасці будзе хоць Адам. Першы чалавек. А род яго хай будзе, скажам, Кавальскі. Адам Кавальскі адрэкамендаваўся чалавек год сарака, строем падобны на гародскога ўрадоўца, хударлявы, доўгатвары.
А вам не здаецца, пане Кавальскі, што размова наша, як для людзей незнаёмых, пачынаецца вельмі не паважна. I заўважу: не з майго боку.
Незнаёмы не збянтэжыўся. Мажліва, наўмысна абраў гэткі тон.
Моцна перапрашаю! Гэта толькі на ўступе. Я прасіў бы васпана выдзеліць дзеля мяне крыху свайго несумненна каштоўнага часу з удаванай ветлівасцю сказаў Кавальскі.
Андрэю ад пачатку не спадабалася тэта незразумелая балбатня. Чалавек прыстойна апрануты, відавочна, выхаваны, вёў раз­мену неўласцівым яго выгляду тонам, з адценнем навязлівасці, самаўпэўненасці. Але ці то пачуццё ветлівасці, ці нейкая доля цікаўнасці стрымала жаданне ўстаць і перасесці, альбо папрасіць таго аддаліцца да іншага стала.
Я прасіў бы адразу перайсці да сутнасці вашай справы, не лю­блю бязглуздых жартаў сказаў Андрэй.
Застасу юся да вашага ультиматуму, каб пазбегнуць яго поўнага зместу усміхнуўся незнаёмы. Улічыце адразу, што перад вамі важны кліент для вельмі сур’ёзных спраў. Мой прынцыпал, дакладней, мае прынцыпалы значныя асобы ў вашым Вялікім Княстве. Патрабуючы звестак пра тутэйшыя падзеі, яны, натуральна, не могуць збіраць іх самі. Я выказваюся ясна?
Андрэй прыгледзеўся болып уважліва. Не пашкодзіць запамятаць новы твар.
Абсалютна ясна. Як усё гэта датычыць маёй асобы, я не хацеў бы праясняць.
Я ўсё ж патлумачу заспяшаўся пан Кавальскі. Урэшце, пан згадзіўся мяне выслухаць.
Так, мушу кіўнуў Андрэй, не хаваючы незадавальнення.
Настроі ў атачэнні князя Канці, яго асабістыя намеры, сілы і сродкі, якія згодны ахвяраваць прыхільнікі. Любыя звесткі такога кпіталту будуць сустрэты з вялікай і цалкам намацальнай удзячнасцю! падкрэсліў незнаёмы. Не выключаецца прадстаўніцтва інтарэсаў Гданьска.
Андрэй вырашыў, што варта даведацца крыху больш, хоць бы з пачуцця лаяльнасці да Жана Барта. Зацікавіла і ўпамінанне Вялікага Княства.
Я такімі звесткамі не валодаю стрымана патлумачыў Андрэй. Першае -не набліжаны да князя Канці. Другое атрымаў поўны абшыт з флоту і рыхтуюся пакінуць Гданьск, каб вярнуцца дадому. Спадзяюся, ўсё ясна?
Абсалютна ясна! засмяяўся Кавальскі,Менавіта ў гэтым сутнасць размовы.
Відаць было, што яго цяжка збіць з тропу. Адчувалася жаданне перайсці на прыязны, прыяцельскі тон.
Але ж спеху няма і нават тое, што вам давялося чуць, было б карысна для вялікага гетмана Княства і яго партыі.
Кавальскі адкрыта называў адрас патрэбных звестак, але моцна памыліўся ў разліках на даверлівасць маладога чалавека. А можа і на яго працяглую адарванасць ад Радзімы.
Найн! адрэзаў Андрэй, вымоўна пераходзячы на нямецкую мову. Я не надаюся на шпега, rep Кавальскі. 3 тым і развітаемся.
Нешта не верылася ў прыязнасць немцаў да ліцьвінскіх гетманаў. I Барнхольм міжвольна прыгадаўся.
-Хвіліначку! спыніў яго хударлявец. Пан мяне злавіў, приз­наю. Не ведаю чым, але я срамотна здрадзіўся. Будзем лічыць, што праверыў васпана на ліцьвінскі патрыятызм. Пакінем Сапегам іх клопаты і ваши сімпатыі. Наш горад баіцца быць уцягнутым у вайну і патрабуе дакладных звестак не менш, чым магнацкія колы Княства. Невядомачаго чакаць наступным летам. Намеры Барта...
Андрэй глянуў у вочы настойліваму суразмоўцу. Погляд раз­умны, спакойны, ані следу зухваласці, што праглядала ў першых словах.
Змушаны паўтарыць: я для гэтага непрыдатны.
Дазволю сабе не пагадзіцца, пане Забела. Маім прынцыпалам мякка запярэчыў Кавальскі, не ўзгадваючы прозвішчаў ці пасад і мне з іх ласкі, вядома ваша рэпутацыя ў вачах самога Барта. Дзеля ўзаемнай карысці маглі б абменьвацца звесткамі з замежных партоў. Ад абшыту не позна і адмовіцца. Пасрэдніцкія паслугі, сувязь з гандлёвымі дамамі занятак высокапрыбытковы. Пры панскім веданні тамтэйшых умоў, я маю на думцы Ла манш, Міжземнае мора, атрымаеце невычэрпную крыніцу скарбаў. Мы не кранаем палітычных стасункаў, мова выключна пра гандаль.
Ці то немца падманула маўклівасць Андрэя, ці то з іншай при­чины ён перастаў крыцца з сутнасцю сваіх прапаноў. Злёгку прыкрытыя словамі пра гандаль, яны не маглі не дайсці да такога суразмоўніка як лейтэнант Забела.
Памыляецца пан наконт крыніцы усміхнуўся Андрэй. Дно выдатна відаць з ноку рэі, калі завіснеш у пятлі.
Вы перабольшваеце, пане Забела горача запярэчыў Кавальскі. Альбо па свайму зразумелі сказанае мною.
А роспыты пра князя Канці?
Чыста гандлёвы грунт. Становішча гданьскіх нэгацыянтаў у Францыі будзе залежаць ад таго, як развітаецца князь з Гданьскам. А што развітаецца, гэта несумненнна.
Кавальскі нечакана задзірліва зірнуў на Андрэя. Калі да гэтага моманту яшчэ і засталіся б сумненні, што перад ім немец, яны канчаткова развеяліся. Тон размовы змяніўся, і Андрэй вырашыў яе не спыняць. Яго здзівіла гэткая просталінейная вярбоўка. Адкуль спешка? Чаму менавіта ён трапіў на вочы? Напэўна ж ведалі пра звальненне са службы. Можа таму, што не француз? Шмат пытанняў раілася ў галаве, але тэты Кавальскі на ix не адкажа. Грае прызначаную ролю, не больш.
Не бяруся аспрэчваць пэўнай слушнасці ваших сцверджанняў,
але яны мяне не займаюць прамовіў Андрэй, не сілячыся ані на варожасць ані на ветлівасць. Лічыце гэта маёй месцачковай прывязанасцю, але я не магу дачакацца, калі пакіну Гданьск, князя Канці і ўсё, што між імі адбываецца альбо мае адбыцца. Паверце, вы былі б у стране, аплаціўшы тое, піто маглі б ад мяне даведацца. Шпігун з мяне такі ж кепскі, як і купец.
Немец уздыхнуў, паказаўшы глыбокую скруху з прычыны лёгкадумнага неразумення Андрэем свайго шанцу. Устаў і, пахілены больш звычайнага, прамовіў з адценнем папроку.
Як няма вашай згоды, то няма магчымасці пераканаць, што вы робіце неадпаведны крок на жыццёвай сцежцы. Застаецца пажадаць шчаслівай дарогі і прасіць забыцца пра нашу сустрэчу і размову.
Ахвотна, вашмосць Андрэй пакінуў Кавал ьскаму вырашаць да чаго стасуецца ахвота: да размовы ці суразмоўніка.
Немец пашыбаваў да дзвярэй, пагойдваючыся ўсім целам. “Чысты бусел” падумаў Андрэй. “Ну і мне ўдалося: упалявала баба лося” прыпомнілася дзедава прымаўка.
Не беручы ўдзелу ні ў якіх інтрыгах, раптам ублытаўся ў палітычнае павуцінне. Ведаў, што ў такія нявызначаныя часіны, як іскрыў прысаку, распальваюцца колішнія супярэчнасці і варожасці, прысыпаныя попелам часу. На агонь, дзе смажыцца пячыстае для можных свету, пасылаецца безліч простых, не прагнучых адзначэння і славы людзей. Найлепшы спосаб пазбегнуць непатрэбных клопатаў як мага хутчэй ад’ехаць. Не выключена, што тэты Кавальскі не паверыў яму і яшчэ больш упэўніўся ў адданасці лейтэнанта Забелы французскай справе, бо кінуў добрую службу дзеля нейкага занядбанага маёнтка.
Падчас размовы з Кавальскім Андрэй заўважыў, як месье П’ер, прабягаючы праз залу, кідаў на немца непрыязныя позіркі. Падносячы новыя куфлі, вымоўна глянуў Андрэю ў вочы. Варта запытаць, з кім гэта звёў лёс ці выпадак, падумаў Андрэй. Калі карчмар наблізіўся, каб запытаць, ці не зычыць ён яшчэ чаго-небудзь, папрасіў яго затрымацца на хвіліну.
Гатовы біццца аб заклад на маю аўстэрыю, што распытваў пра князя і адмірала угадаў нявыказанае пытанне месье П’ер і пагардліва скрывіўся.
Угадалі усміхнуўся Андрэй і згодна кіўнуў галавою. Але чаму?
Fi done! Я гэту лісу ведаю. Такі тайняк ад ратушы, заўсёды да замежнікаў ліпне, да купцоў, капітанаў.
А што ён у тых капітанаў выпытвае? Дзеля чаго?
Месье П’ер паціснуў плячыма ў чыста французскі спосаб.
Скажам шчыра: дзе гандаль, там і махлярства. Вялікі гандаль,
то і махлярства буйное. Мытныя зборы, незаяўлены тавар і ўсё та­кое. Канкурэнцыя. Я добра памучыўся, пакуль ён ад мяне адчапіўся.
А да вас ён з чым? Вы ж гданьскі жыхар?
Але француз, можа шпег! Гэта ў некаторых як хвароба. Можа таму, што самі дбаюць больш пра Саксонію ды Брандэнбург, чым пра Рэч Паспалітую. Гэтага завуць Карл Шторх, здыхля нямецкая зусім не палітычна скончыў карчмар.
Андрэй ужо чуў ад Гурніцкага, што ў нямецкіх жыхароў горада кроўная прыналежнасць часта ўваходзіць у супярэчнасць з абавязкамі грамадзяніна.
Непрыемны суразмоўнік падтрымаў Андрэй меркаванне ме­сье П’ера.
Fripon! усклікнуў той. Па-польску размаўляе амаль як паляк, па-нямецку як немец. Не дурны, але, як большасць немцаў, самаўпэўнены і пыхлівы. Але вас ён дні чатыры, а мо і болей турбаваць не будзе запэўніў карчмар.
А чаму гэта? не зразумеў Андрэй.
Па розных прычынах ухіліўся месье П’ер ад тлумачэнняў. Размова была вам непрыемная? Я не памыліўся?
Вельмі непрыемная пацвердзіў Андрэй. Уцягваюць у нейкія свае інтрыгі, а мне, як таму дзіцяці, хочацца да бабы з дзедам. Ды на весну ўзаранае поле пабачыць.
Значыць, я ўсё правільнаўгадаў назідальна прамовіў фран­цуз не то для Андрэя, не то сам сабе.Памятайце, мундур вас ужо не абароніць перасцярог госця месье П’ер. ні да якой карпарацыі не належыце, таму заўсёды майце пры сабе зброю. У Шторха ёсць сабакі здольныя на ўсё. Простая тарбахваты, але маюць пакрыццё сваіх справак за выкананне цёмных паслуг. Ніткі цягнуцца аж да бургамістраў.
Людзі ратушы і Рады не лянаваліся ўбіваць у галовы плебсу пачуццё ўдзячнасці і абавязку служыць тым, хто дыхае адно толькі клопатамі пра дабрабыт і абарону жыхарства ад недобразычлівасці навакольнага свету.
Дзякуй за папярэджанне, месье П’ер адказаў Андрэй. Застасуюся да вашых парад няўхільна.
Ведайце, пане Андрэй, што тут вы заўжды маеце надзейны прытулак.
* * *
Займаючы ўвагу сяброў тлумачэннямі і аповедамі, Андрэй падвёў іх да самай таверны. Зірнулі на шыльду і адразу ухапілі французскі надпіс.
Ага! Гэта тут! Жан рашуча штурхнуў дзверы.
Марсэля і Армана Андрэй наўмысна пусціў перад сабою. Яму
хацелася, каб сябры самі ўбачылі Вялікую Каравелу. Ведаючы іх чуллівасць на прыгожае, прадбачыў захапленне і не памыліўся. Па першых воклічах месье П’ер здагадаўся, хто перад ім, і пабег насустрач. Андрэй, павітаўшыся як сталы бывалец, адрэкамендаваў афіцэраў.
Месье, прашу сюды завіхаўся гаспадар, праводзячы гасцей у невялічкую зальку, аддзеленую цяжкай шторай. Вам будзе зручней, і я буду спакойны, што ганаровыя госці маюць найлепшыя умовы, якія я магу прапанаваць.
Карчмар быў шчаслівы бачыць суайчыннікаў з лепшых колаў, чым звычайныя яго наведвальнікі.
Дзякуем, дзякуем, месье П’ер супакойваў яго Андрэй. Мы ж маракі і не разбэшчаны дабрабытам. Тут так утульна, што лепш, здаецца, быць не можа.
О! Выдатна, выдатна падтрымаў Жан, калі ўсе сядалі вакол стала, адчапіўшы шпагі і склаўшы іх на лаве разам з капелюшамі.
Месье П’ер па змоўніцку нахіліўшыся да Андрэя, пашаптаўся з ім па-польску. Не мог чалавек без фасону і незвычайнасці! Хацелася пахваліцца веданнем польскай мовы. Андрэй за усіх адказаў, што з абедам спеху няма, маюць час, для пачатку добра якога пітва. За ім абгаворым нашу справу на цвярозы розум. Вядома, калі месье П’ер не мае якіх пільных абавязкаў. Абавязкі нішто, па словах карчмара, у параўнанні з іх задумай, таму да перамоваў прыступілі неадкладна, толькі прамачылі горла. Узгоднілі колькасць і якасць правіянту, спіс з азначэннем кошту замацавалі подпісамі і падабенствам пячаткі месье П’ера.
З’явіцца лепш дзесьці перад тым як абед выказаўся Марсэль.
А ці будзе адмірал на судне? устрывожыўся карчмар.
Ен амаль нікуды не адлучаецца. Ведаеце ж якая сітуацыя дадаў Арман.
Чуў, чуў шмат. Не ганарова, брыдка! усклікнуў месье П’ер. Напружанне ўдарыла нават па маіх нейтральных інтарэсах.
Ен няўхвальна пахітаў галавою, пакрывіўся.
Звычайна адмірал перад абедам выходзіць на ют, альбо на шпацыр на шканцы патлумачыў Жан.
Але ж я чуў, што да князя Канці наведваецца шмат народу. I тут я са сваім таварам?
Князь далей павядзе справы на беразе, у кляштары, так яму зручней і прастарней патлумачыў Марсэль і толькі нанач буд­зе вяртацца на фрэгат.
Урэшце, калі нешта незвычайнае перашкодзіць, мы без мітусні адкладзём рандэву васпана з адміралам на наступны дзень. Вядома, з вашае згоды, месье П’ер абнадзеіў Андрэй.
Што ж, бачу ўсё на маю карысць узрадаваўся карчмар. -А з
тым дазвольце прапанаваць вам сціплы французскі абед, і толькі з французскімі напоямі месье П’ер урачыста пакланіўся.
3 вашым удзелам, месье П’ер! Гэта наша адзіная, але абавязковая умова адказаў Андрэй гэткім жа наклонам.
Палічу за гонар!
Праз хвілю стол угінаўся пад цяжарам посуду, страў і пляшак. Шматмесячнае спартанскае жыццё і гэткае ж харчаванне рантам адступіла ў далячынь мінулага, і не хацелася думаць пра яго непазбежнае вяртанне. Маладыя здаровыя лейтэнанты з асалодай спажывалі крыху забытыя дамовыя прысмакі.
Калі першы апетыт быў заспакоены, узнікла патрэба крыху перадыхнуць і адпачыць, пагаварыць пра тое-сёе. Месье П’ер быў шчаслівы пабыць хоць ў невялікім, але сапраўдным французскім асяроддзі, пачуць сапраўднае французские вымаўленне, аздобленае сваімі акцэнтамі, што надавала мове жывасць а застоллю дамавітасць. Афіцэрам было не менш цікава сустрэць земляка так далёка ад радзімы, паслухаць пра незвычайныя павароты яго лесу.
Дык вы сваю таверну назвалі ў гонар карабля “Пётр з Ла Рашэлі”? запытаўся Марсэль.
Так. Уявіце, дзвесце год таму ён быў тут месье П’ер перанёс націск на слова “тут“, нібы хацеў сказаць, што ён мо’ і зараз вунь там за парогам: на Вісле ці на Матлаве.
Разам з гэтым мадэлем, месье П’ер звярнуўся да карчмара Андрэй вы ўнеслі дух і памяць вашай Ла Рашэлі. Немагчыма знайсці лепшую назву для аўстэрыі.
О, вы мяне перахвалілі, Андрэ! Але не буду рабіць выгляд, нібы я гэтаму не рады. Вельмі прыемна, што вы заўважылі і адчулі.
Дзякуючы вашай фантазіі і знаходлівасці, месье! сказаў Жан.
-1 залатым рукам -удакладніў Андрэй. Во, каб вы ведалі, карабель выкананы ягонымі рукамі.
Ого! Г эта падзея, хай і са спазненнем, заслугоўвае асобнага то­сту падаў прапанову Марсэль.
Тост быў сустрэты з ахвотаю. Арман, падахвочаны віном, зацікавіўся прыватным жыццём нечакана спатканага супляменніка.
Месье П’ер звярнуўся ён да карчмара як вы апынуліся тут? Вайсковая віхура ці гандлёвы інтэрас?
— О! Гэта доўгая гісторыя, як і кожнае чалавечае жыццё, калі яго пераглядаць год за годам. Але па галоўных падзеях можна пераказаць карацей. Каб вы зразумелі, чаму я так хачу пабачыць адмірала, скажу, што я плаваў у яго эскадры, толькі не на яго караблі, на іншым.
Афіцэры прыціхлі і ўважліва слухалі.
Плаваў нядоўга, менш чым хацелася б -уздыхнуў месье П’ер. Бяда ў тым, што я хацеў быць мараком, сапраўдным матросам, а
лепш боцманам. Але Бог даў мне здольнаесці кухара, і я не змог ix прытаіць, схаваць. Воляй сцюарда стаў кухарам, і ўсе мае ляманты аб пераводзе палубным матросам ці да гарматы нічога не давалі. У сутычках, насуперак прызначэнню да карабельнага цесляра забіваць прабоіны, я хапаў корд і кідаўся з усімі на абардаж ці біў з мушкета. Мяне нават хвалілі, але, хвалячы, адзначалі, што кухар з мяне лепшы, чым стралок.
-Якая несправядлівасць! горача паспачуваўЖан.
Абсалютна правільна, несправядлівасць! месье П’ер адгукнуўся з такой палкасцю, нібы гэта адбылося ўчора.
Ен нанова перажываў старую крыўду і цяжкаўздыхаў, перапыняючы апавяданне.
Аднойчы, мне здалося, засвітала надзея. Наш капітан прымаў з абедам адмірала. Я заганяў ледзь не на смерць сваіх кухцікаў і пераўзышоў самога сябе. На абедзе адмірал і госці віншавалі капітана і сцюарда, а мяне захацелі бачыць уласнымі вачыма. Калі я апынуўся ў салоне і выслухаў пахвалы, то набраўся храбрасці і, стаўшы на калена, папрасіў адмірала перавесці мяне ў палубныя матросы.
Чаму ж ты гэтага хочаш? запытаў штосьці падобнае адмірал.
Мой адмірал адказаў я я хачу служыць каралю сапраўдным мараком, а кухар ніколі не стане нават боцманам, а тым больш адміралам. Сказаў так і абмёр ад страху. Што будзе? Зусім нечакана для мяне, а можа і для іншых, адмірал зарагатаў. Падышоў да мяне, паклаў у руку залаты і сказаў, як мне здалося, што ён пагаворыць з каштанам. Я выйшаў з салона, нібы п’яны і ледзь давалокся да кубрыка. Стома зваліла, як касой.
Ну і што далей? Ці ажыццявілася ваша мара?
Афіцэрам не цярпелася чуць што ж далей. Кожны спадзяваўся атрымаць у кают-кампаніі лішнюю шклянку пуншу за пераказ цікавай гісторыі, да таго ж звязанай з Бартам.
Дзе там! уздыхнуў месье П’ер. Назаўтра сцюард сярдзіта паўшчуваў мяне за няўдзячнасць, за тое, што не цаню яго ласку да мяне і стаўленне капітана. Бо, як ён мне патлумачыў, ніводзін капітан не пазбавіцца ад кухара, за якога яго хваліць адмірал. Самае болыпае гэта аддасць адміралу, але ізноў жа ў якасці ку­хара. Так што я павінен выкінуць з галавы дурныя думкі і не лезці пад кулі і пікі, калі маю права падчас бою быць пад палубай, дзе небяспека ў стакроць меншая. Тады я зразумеў, што ўсё страчана, і мне застаецца толькі адпомсціць, жорстка адпомсціць.
Ого! Няўжо месье гэтак моцна праняўся сваёй крыўдай, што гатовы быў на помету? усклікнуў Арман.
Ну, помета мая была таксама кухарская. Незвычайная помета. У пэўны горкі час дадаў я ў пітво аднаго зелля. Не пужайцеся, не
атруты. Такога зелля, ад каторага, прашу прабачыць, але гэта істотнае ўдакладненне, вантробы маюць вялікія клопаты.
Усмешкі засвяціліся на тварах афіцэраў. Гісторыя сапраўды была незвычайнай.
Дык вось прадоўжыў карчмар дурнаваты кухцік замест дадаць з гэтай пасудзіны ў кубак вінавайцы, сцюарда, плюхнуў у агульны збан для паноў афіцэраў. Вынікі дэталёва апісваць не буду, Хутка я быў арыштаваны. Мяне чакалі пакуты і, калі не смерць, то вясло галерніка. Ніхто, ведаючы мой куншт, не паверыў бы, што гэта выпадковасць. Я толькі адмаўляў, што меў на мэце пазбавіць баяздольнаесці цэлы карабель і прызнаваўся, што хацеў адпомсціць сцюарду...
Д ык чым жа ўсё скончылася? нецярпліва запытаў Жан, з цяжкасцю стрымліваючы ўсмешку.
Шчасце ці няшчасце, але на той час не было аніякай трывогі месье П’ер глынуў з кубка, адкашляўся і працягваў. Невядома якім чынам пра ўсё даведаўся адмірал. Я пераканы, што гэта ён выратаваў мне жыццё. Усё ж ён быў каперскі адмірал, а не з тых вяльможных. Я збег з дапамогай сяброў. Немагчыма было збегчы, ды яшчэ лодкай, без нейчага дазволу. Сябры ж вярнуліся на кара­бель. Толькі і сказалі: маліся за святога Жана. Гэтага было дастаткова, ведаючы славу Жана Барта. Вось і ўся аповесць майго флоцкага жыцця, месье афіцэры.
Карчмар замоўк. Сябры сядзелі, перажываючы сапраўды сум­ную і нават трагічную гісторыю.
А як жа ваша жыццё далей? запытаўся Андрэй.
Што ж, вы людзі маладыя, мо’ ў нечым мой досвед і вам паслужыць, ахвотна раскажу. Далей я ўжо не марнаваў кухарскага таленту, трапляў ад аднаго пана да другога і апынуўся ў Варшаве. Нашых там было шмат, нават вакол каралевы. Мода на ўсё французскае, у тым ліку на кухароў, так што не блага вялося. Ажаніўся, займеў сям’ю. Ды раптам гадоў пятнадцаць таму фарту на павярнулася да нас не тое што другім бокам, а зусім неўласцівай часткай, прашу прабачыць такі выраз.
На лёс сціплага кухара П’ера Купры паўплывала жаданне Рэчы Паспалітай мець прыязныя стасункі з мацнейшай дзяржавай Еўропы і яе ваяўнічым манархам Людовікам XIV з аднаго боку, і не пасварыцца з архікаталіцкім дваром цэсара з другога. Цэсар карыстаўся поўнай і безумоўнай падтрымкай Святога Прастолу, бо стаяў на першых рубяжах змагання з нехрысцямі. А нехрысцям, да вялікага смутку Папы, спрыяў Людовік XIV, магутны каталіцкі манарх.
Са зменай каралеўскай прыхільнасці ў Рэч Паспалітую наплы­вал! то жыхары цэсарскай Аўстрыі, то сыны і дочкі Францыі.
Многія з іх цягнулі за сабой даўжэзны хвост дранных звычак, пыхі, хцівасці, пачуцця перавагі над “кунтуіпнікамі“. Намагнацкіх дварах круцілася нямала прайдзісветаў, астролагаў, алхімікаў.
Ад сярэдзіны XVII стагодзя ў Еўропе панавала мода на ўсё французскае: строі, кнігі, упрыгожанні, стыль паводзінаў. Амаль кожны князь, не кажучы пра значнейшых манархаў, наследаваў Караля-Сонца як у жыцці двара, так і ў будове палацаў. I ў такіх абставінах эрцгерцагіня аўстрыйская Элеанора, жонка караля Міхала Карыбута Вішнявецкага, лемантуе і плача, што францу­зы яе атруцяць, хоць вакол яе засталіся толькі аўстрыякі і гішпане.
Пры каралю Міхале, з-за аўстрыйскіх уплываў, Францыя нават не мела ў Рэчы Паспалітай свайго амбасадара. Але ж дзе ёсць запатрабаванне на французскую моду, там узнікае попыт на яе носьбітаў. Прыход на трон Яна Сабескага, правадыра прафранцузскай апазіцыі каралю Міхалу, французскае паходжанне жонкі Сабескага спрыялі французам, але ізноў умяшалася палітыка.
Трактат узаемадапамогі паміж Рэчай Паспалітай і Аўстрыяй ад 1 красавіка 1683 года не мог дазволіць у каралеўскіх пакоях французскіх вушэй і вачэй. Выходзяць суровыя загады “з пакояў, з кухняў і ад іншых паслуг французаў аддаліць“.
- Здалося варшаўскім панам, што булёны П’ера Купры могуць пахіснуць хаўрус караля з цэсарам не хаваючы кпіны прамовіў карчмар. Так я апынуўся ў Гданьску.
Далей ад галоўнай палітычнай кухмайстэрні, якой была Варшава, пераследы слабелі, а то і занікалі. У Вялікім Княстве князі-каролікі самі вырашалі, якіх замежнікаў трымаць на сваіх дварах. У такім сваеасаблівым анклаве, як Гданьск, французкаталік быў жаданым госцем для каталіцкіх іерархаў, бо мацаваў супрацьстаянне “лютрам“, а гугенота віталі як брата самі “лютры“.
- Успомніце, месье працягваў сваё апавяданне месье П’ер што я з Ла-Рашэлі. Лютэране прынялі мяне як адзінаверца, не зважаючы на трактаты і распараджэнні. 3 тае пары маю гэтую аўстэрыю замест прададзенай варшаўскай. Дзякуючы гаспадарнай жонцы, працавітай дачцэ і стараннаму зяцю ўпраўляюся з добрым прыбыткам. Маю пару добрых французских кухараў, але цікаўлюся іх стаўленнем не да аўстрыйскага двара, а толькі да майго месье П’ер весела зарагатаў.
Усе падтрымалі разумную палітыку карчмара. Развітваючыся з афіцэрамі, ён прытрымаў Андрэя і ціха сказаў:
- Мушу прызнацца, пан Андрэй, што да таго фірцыка, які тут да вас чапляўся, я застасаваў той жа сродак. Маю дастатковы за­пас як на лекі, так і ў мэтах, скажам так, палітычных.
- Але ж у вас могуць быць непрыемнасці, калі ён здагадаецца ўстрывожыўся Андрэй, хоць не мог стрымаць смеху.
Усё робіцца з розумам, таму дзейнічае не адразу. Затым дні
тры-чатыры ён не зможа аддаляцца ад прыбіральні далей двух, найбольш трох сажняў супакоіў карчмар з вясёлымі агеньчыкамі ў вачах.
Дзякую, месье П’ер за падтрымку! Андрэй паціснуў руку француза і заспяшаўся ўслед за сябрамі.
♦ * ♦
Эгой! “ЛьАдруа”! прагучаў вокліч з лодкі, што набліжалася, нагружаная пакункамі, кадоўбчыкамі і мяхамі.
Фрэгат “ЛьАдруа”! Вахтавы афіцэр Рабэр Банэль. Што трэба?
Пастаўка правізіі для кают-кампаніі, пастаўшчык П’ер Купры, па заказу месье П’ер Купры зірнуў для важнасці на паперку. Ланжэру, Дэшалона і іншых.
Пачуўшы французскую мову ў чыстым вымаўленні, афіцэр здзівіўся, але Марсэль ужо быў побач і шапнуў, што трэба.
Лодка да трапа, пастаўшчык з паперамі да вахтавага афіцэра! распарадзіўся Банэль.
Пару хвілін пазней на палубу выгружалася прывезенае, а ме­сье П’ер, хвалюючыся, адзначаў у спісе пункт за пунктам і зіркаў у напрамку юта.
Усё будзе ў парадку, месье П’ер Марсэль па-шальмоўску прыжмурыў вока: Ці ахвяруеце вы сціпламу афіцэру Яго Вялікасці Людовіка XIV бутэльку арманьяку, калі я вам дам магчымасць пагаварыць з адміралам?
Вы жартуеце, Марсэль! Гэта немагчыма карчмар, здалося, злёгку пакрыўдзіўся.
А вось паглядзім! Дык як з тым арманьякам?
Умова стоі, як кажуць палякі вырашыў месье П’ер.
Тады не спяшаемся. Яшчэ раз пераправерым спіс і прывезе­нае. А галоўнае, не звяртайце ні на што асаблівай увагі папярэдзіў лейтэнант.
Хутка ля борта ўтварылася нешта накшталт склада ці крамы. Месье П’ер, Марсэль і пакліканы ім сцюард старанна праглядалі дастаўленыя прыпасы, а двое матросаў разгортвалі, развязвалі і адчынялі, затым рабілі ўсё ў адваротным кірунку, перакладвалі з аднаго месца на іншае. Праца ішла старанна, але здавалася і канца ёй не будзе. Аж тут нечакана на палубу выйшаў сам адмірал. Услед за ім крочыў сакратар, нешта слухаючы і згодна ківаючы галавой. Раптам зрок Жана Барта спыніўся на арганізаваным гармідары ля трапа.
Што гэта? звярнуўся ён да вахтавага афіцэра.
Марсэль, як старэйшы рангам з прысутных, выцягнуўся стру­ною і адрапартаваў.
Прыём правізіі адпаведна кантракту з пастаўшчыком фло-
та Яго Каралеўскай Вялікасці нэгацыянтам месье П’ерам Купры. Месье П’ер, француз і былы марак, мой адмірал дадаў Марсэль службістым тонам.
Гданьскі француз! Гэта цікавапрамовіў Жан Барт і перавёў позірк на месье П’ера.
Той стаяў выцягнуўшыся не горш за Марсэля. Вачамі, поўнымі адданасці і гатоўнасці служыць, узіраўся ў свайго куміра.
Дык месье марак? ветліва запытаўся адмірал.
Так, мой адмірал. Меў шчасце служыць на вашай эскадры. Фрэгат “Этуаль“, капітан Жан-Поль Мармантэль адрапартаваў месье П’ер.
Лейтэнантам здалося, штоў вачах адміралаўспыхнула іскрынка ўспамінаў, але ён яе адразу затушыў.
Гэта добры камандзір. Вам пашанцавала. Кім вы былі ў капітана Мармантэля?
Месье П’ер набраў паветра ў грудзі, нейкае імгненне вагаўся, але адказаў шчыра з пэўнай ноткай вінаватасці.
Кухарам, мой адмірал!
О! Добры кухар здаровы экіпаж. А там, дзе здаровы экіпаж гарантыя перамогі. Вачу, што і тут, у Польшчы, вам спатрэбіліся ваіпы здольнаесці. Французскі марак заўсёды дасць сабе рады.
Калі і быў спосаб узнагародзіць месье П’ера, то адмірал яго якраз і знайшоў. Твар карчмара засвяціўся непрыхаванай радасцю, і ён прамовіў з гонарам:
Маю ці не лепшую аўстэрыю ў Гданьску. Гасцююць выдатнейшыя капітаны Балтыкі.
Месье, калі б я меў магчымасць, абавязкова наведаў бы аўстэрыю патрыёта Францыі прамовіў Жан Барт.
Месье П’ер глыбока ўздыхнуў, нібы збіраўся даць нырца ў халодную ваду і рашыўся:
Мой адмірал, калі ўжо гэта немагчыма, то зрабіце ласку, прыміце сціплы падарунак ад вашага матроса.
Карчмар зрабіў знак, і адзін з яго хлапцоў хуценька падаў лад­ную барылку.
Вось, мой адмірал. Польская гарэлка, што не саступіць лепшаму рому. Ад шчырага сэрца!
Веру дасведчанаму чалавеку, месье. Дзякую! Жан Барт падхапіў цяжкую ёмістасць і перадаў яе Марсэлю. Марацкі па­дарунак, ды яшчэ з рук француза удвая будзе грэць нас у гэтую халодную пару. Шкадую, што не магу вас адзячыць нічым апроч слоў сказаў адмірал.
Мой адмірал, дазвольце параду ветліва прамовіў Марсэль.
Кажыце, лейтэнант, калі ў нас такая таварыская гутарка.
Марсэль ужо пазбавіўся барылкі і трымаўу руках невялікае гарматнае ядро.
Вы маглі б пакінуць месье П’еру вось гэта сведчанне сваёй удзячнасці. Я добра ўгадаў, месье П’ер? Марсэль кінуў погляд на карчмара.
Аднаго позірка было дастаткова, што Марсэль угадаў дакладна. У тэты момант справа ад Барта аб’явіўся Жан з невялікім пэндзлікам і чарапком белай фарбы ў руках.
Што гэта вы сёння такія смелыя, лейтэнанты? засмяяўся адмірал. Але задума і мне падабаецца.
Ён узяў пэндзаль і лёгкімі рухамі накрэсліў на ядры дзве літары: “J“, “B“ і асцярожна вывеў “1697”.
Вось, месье. Мае лейтэнанты сапраўды падказалі добрае выйсце. Пачастую іх з гэтай барылкі. А вы, месье, вазьміце як знак удзячнасці маёй і павагі прамовіў адмірал і працягнуў руку .
Буду берагчы як памяць пра лепшы дзень майго жыцця, мой адмірал урачыста прамовіў месье П’ер, нясмела працягнуўшы сваю.
Жан Барт паціснуў руку анямеламу месье П’еру і аддаліўся ў напрамку юта. Месье П’ер паглядзеў на лейтэнантаў вачыма шчаслівага дзіцяці і, не знаходзячы слоў, нязграбна схіліўся ў цырыманіяльным наклоне, не выпускаючы з рук каштоўнага дару.
Далей усё пайшло сваім парадкам. Дастаўленая правізія знікла з палубы. Чароўнае ядро надзейна ўладкавалі ў лодцы. Туды ж і ўвесь Андрэеў набытак. На фрэгаце з яго рэчаў заставаўся толькі невялікі скураны куфэрак з самым неабходным на штодзень. Усё астатняе адплывала да “Вялікай Каравелы“, каб адтуль трапіць на шкуты пана Гурніцкага, што маюць рушьщь у бліжэйшыя дні.
Андрэй не хацеў зацягваць ад’езд. I з прычыны няўстойлівага становішча ўсіх, хто мае дачыненне з французскай эскадрай і таму, што пачутках вось-вось могуць з’явіцца саксонцы. Дарога па вадзе ў вялікай ступені засцерагала ад сустрэчы з імі. Падумалася, а што калі выправіцца да Варшавы гэтымі шкутамі замест сухазем’ем. Паперы гданьскія гэта добра, але і цікаўнасць пана Кавальскага трэба ўлічваць. Усё нагадвала, што тэта будзе апошняя андрэева ноч на фрэгаце.
А назаўтра гер Шторх-Кавальскі не мог бы нічым перашкодзіць, каб і надта стараўся. Быў вымушаны працаваць у нязвыкла складаных, а дакладней, прыкрых абставінах. Без хвілі роздуму рады быў бы адкласці ўсе справы, каб перачакаць прыкрую недыспазыцыю, пазбегнуць непатрэбнай выпадковай агалоскі і прычэплівых кпінаў. Сваім парадкам, трэба будзе напомніць адпаведным камісарам, што аслабеў нагляд над якасцю ежы і пітва.
Але, як на злосць, сёння нельга і падумаць пра нейкае зваль-
ненне хоць бы на дзень. Так што гер Шторх слухаў справаздачы сваіх падначаленых з частымі вымушанымі перапынкамі. Чарговы раз вярнуўіпыся адтуль, куды і каралі ходзяць пешкі, ён стомлена прабурчэў:
Давай па парадку, Макс, не валі ўсё разам. Што выведалі за гэтыя дні?
Шпігун глыбокаўздыхнуў, зморшчыў лоб, нібы збіраючы думкі.
Ага! Пачынаю. Першым днём тэты, як яго завуць, Забела, ведаеце, сеў у лодку і скіраваўся ў горад, дзе нам яго і паказалі. Асмелюся заўважыць, ваша міласць, ужо гэта было незвычайна і падазрона.
Ну, высновы я зраблю сам, але чему падазрона?
Здзіўлены пытаннем шпігун рашыўся на тлумачэнні, хоць і баяўся, што яны не спадабаюцца начальству.
Таму што ўсім было цікава паглядзець на гэтага другога караля... нясмела патлумачыў ён.
Князя строга выправіў памылку гер Карл. Каралём у цябе АўгустІІ.
Вя дома паслухмяна азваўся Макс. Хай доўгім будзе яго панаванне! Але ўсе, і я, прызнаюся, таксама, цікавіліся французам, што гэта за ён. Тым болей усё так урачыста, паны пруцца на карабель, а тэты штодзень з’язджае. Хто дазваляў? шпігун пытаўся так, нібы сам гер Карл вінаваты ў свавольстве Забелы.
Гер Шторх падазрона прыгледзеўся. Сярдзіта запытаў:
Ясна! Што ж з ім далей? Вы за ім сачылі ці заставаліся гапіцца на таго князя?
Як можна, міласцівы пане? Далей не менш падазрона, бо ў таго купца Генрыка Гурніцкага, паляка дарэчы, асталяваўся як дома.
Падазрона -удакладніў гер Карл і борздзенька ўстаў. Пасядзі тут загадаў, кіруючы да дзвярэй.
Вось яно піццё на халяву! з’едліва падумаў Макс, правёўшы яго вачамі. Унадзіліся начальнічкі! А простаму чалавеку, то і зайсці ў тыя аўстэрыі нельга!
Слухаю далей — падагнаў гер Карл, сядаючы.
Большую частку пачутага ён ужо ведаў ад іншых, але спраўдзіць, ці старанна выконваюцца загады, ніколі не зашкодзіць.
Што ён рабіў у паляка невядома, але ні з кім не спатыкаліся, гэта дакладна. Шпацыравалі, хадзілі разам у ратушу. А яшчэ Забела хадзіў па вуліцах і заходзіў у карчму з самага ранку.
Зранку ў карчму? здзівіўся Шторх. 3 гасцей?
Шпігун ухвальна зірнуў на свайго начальніка...
Вось і я гэта адзначыў тонам знаўцы падкрэсліў ён. Карчма завецца “Вялікая Каравела“, а гаспадар яе француз! выведнік узвысіў голас да патэтычнага дэкламавання. -Хіба не падазрона?
Ведаю гэтага француза. А Забела што там рабіў?
Невядома. He ўдалося прасачыць шпігун уздыхнуў вінавата.
Гер Шторх не папракаў. Спаілі якой дрэнню да страты розуму, альбо проста выкінулі за дзверы яшчэ цвярозым. У абодвух выпадках не вабіла тлумачыць. “Вялікая Каравела“ не дзеля такой публікі.
Што ж далей?
На карабель вяртаўся цвярозы на твары шпігуна адбілася шчырае здзіўленне. Увесь час ездзіць па цывільнаму, як урадовец які, альбо купец, але расфуфыраны, у карунках і з пёрамі на капелюшы.
Назіранне трапнае пахваліў гер Шторх. Але хвіліначку. Надумай, што далей. Я зараз і выскачыў з пакоя.
Калі начальства загадвае, мусіш пачакаць. Але па такіх справах і начальства не можа выдурвацца, наглыкалася па дзіркі ў носе, то бяжыць як міленькае.
Так нагадала начальства, вярнуўшыся.
Далей Забела ізноў з явіўся ў той карчме.
Аўстэрыі паправіў гер Карл.
Ну, я і кажу, у “Вялікай Каравеле”. Прывёз трох фірцыкаў. Таксама афіцэры. Елі-пілі ў асобным пакоі з самім гаспадаром. Пра што гаварылі, не змаглі падслухаць. Але і так падазрона, бо ўсе французы! Я так і сказаў таму з Вассэр-Дзінэр.
Дык ты і Водным Слугам дакладаеш? непрыемна здзіўлены гер Шторх утаропіўся ў падначаленага.
Ага, і туды прастадушна пацвердзіў Макс, бо не лічыў гэта за незвычайнасць.
Урэшце ўсе пад адным начальствам ходзім, і ўсім цікава ведаць што, дзе ды як. Гер Карл быў у гэтых справах паблажлівы, разумеў, што забарона не падзейнічае. Але сёння, калі ўсе навіны датычаць вялікай палітыкі, праца на два ці больш канцы нясе вялікую рызыку. Найперш вось гэтым не надта кемлівым падглядачам.
Ты вось што зрабі цярпліва пачаў тлумачыць гер Шторх пакуль сочым за французам!, усё дакладвай толькі мне аднаму. Тое, што табе Водныя Слугі даюць, я ўлічу пры выплаце.
Мне без розніцы ахвотна пагадзіўся той. -Абы там не крыўдавалі. Улада, як ні кажыце.
Водныя Слугі займаліся як наймам, так і ловамі збеглых маракоў. Саміх урадоўцаў было няшмат, прыцягвалі на дапамогу розны люд, у тым ліку такі, што мог без падазрэння ашывацца ў самым замызганым шынку.
Не будуць крыўдаваць запэўніў гер Шторх. Што яшчэ маеш?
Назаўтра гэты француз з карчмы павёз цэлую лодку прысмакаў на галоўны фрэгат. Доўга там бавіў, а вяртаўся з нейкімі куфрамі і клункамі. Можа з-пад тавару, здалёк назіралі, каб нас не пазналі.
А Забелы таго не заўважалі ўвесь дзень. Калі і быў на фрэгаце, то не высоўваўся.
Апошняе крыху занепакоіла Шторха. Нельга выпускаць лейтэнанта з-пад нагляду. Звольніцца, ці ўжо звольніўся, і знікне. Вялікае Княства на тое і вялікае, каб было дзе крыцца французскім камісарам. Паспрабуй тады адшукаць след. Гер Шторх старанна занатоўваў пачутае на невялікім аркушыку.
Далей падахвоціў выведніка.
Калі дазволіце, то толькі пра падазрэнні.
Ну добра, давай і пра падазрэнні дазволіў гер Карл. Але пачакай хвілінку.
Гер Шторх ведаў, што даючы выказаць “падазрэнні“, узнімае самапавагу шпігуна, а значыць і старание. Пару хвілін цярпення не такая ўжо страта, а мажліва заўважыў нешта вартае і збярог на заканчэнне.
А падазрэнні такія працягваў выведнік што французы пруцца у тую, як вы кажаце, аўстэрыю якраз тады, калі ўлады патрабуюць устрымацца ад наведвання горада. Лезуць, хоць могуць напрасіцца гуза. Значыць такі загад, бо людзі вайсковыя. Чаму не ў звычайныя шынкі, дзе ўсе дзевак шукаюць? Маладыя ж!
Заўвагі шпігуна пры пэўных папраўках на яго узровень былі вартыя калі не ўліку, то занатавання. Сувязі лейтэнанта Забелы мелі выразна акрэслены напрамак. Выпадковасць ці вызначанасць? Наведванне ратушы, спроба наладзіць сувязі пры зручнай нагодзе, ухіленне ад палітычных падзей можа быць проста покрывам для патаемнагаўдзелу ў важных справах. Сумніўна, каб французскі двор хутка змірыўся з паразай князя і адкінуў прэтэнзіі на трон Рэчы Паспалітай. Калі з розумам пакарыстацца амбіцыямі “каролікаў“ з Вялікага Княства, можна лёгкаўзняць шляхту на рокаш дзеля фаварыта Людовіка XIV. А ў такіх справах малады, абаяльны эмісар з адпаведнымі паўнамоцтвамі і грашыма будзе вельмі прыдатны. Занадта спакуслівая мажлівасць, каб французы яе адкінулі.
Віж заскрыпеў лаўкаю.
Што яшчэ ўспомніў?
Не, ваша міласць. Усё расказаў. Але думку маю.
Кажы дазволіў гер Карл але хутка.
А можа, ваша міласць, дасце нам вольную руку з тым Забелам? Што з ім вэждацца, калі ён вам у шкоду? Толькі клопат дарэмны. Людзей адпаведных маю, ды і сам.
Пачакай крыху! Я надумаю.
Вярнуўшыся з думання, гер Шторх выказаўся, што гэта было б таксама вырашэннем клопату. Але, гледзячы наперад, не зашкодзіць выведаць сцежкі гэтага Забелы: могуць прывесці да палацаў, а то і замкаў. За гэта дрэздэнскі двор няблага заплаціць. Так што з вольнай рукою можна больш страціць, чым знайсці.
Але з усіх разважанняў гера Карла ў нескладанай мазгаўні шпігуна моцна засела толькі першае, што гэта было б вырашэннем справы. Маўклівую задуменнасць начальства прыняў як невыказаны дазвол. А гер Карл проста прыслухоўваўся да сваіх вантробаў і разважаў, калі ж канец пакутам.
Сачыце і дакладвайце падвёў ён вынікі нарады і адправіў выведніка, бо зноў была на тое неадкладная прычына.
♦ ♦ ♦
Пан Чыж пацягваў піва з вялізнага глінянага куфля і з-пад адмысловай металічнай покрыўкі аглядаў наведвальнікаў. Шынок быў сярэдняй рукі, і люд сцякаўся розны: дробныя купцы, рамеснікі, чаляднікі і шмат хто яшчэ. Маракі пазнаваліся па гучнай гамане і паспешлівай траце грошай. Хто перакульваў кілішак і адыходзіў, іншыя засядалі ля шырокіх, добра выскрабаных сталоў надоўга. Двое цяжка шлэпнуліся на даўжэзную лаву, што служыла седалу пана Антона. Пазнаваліся сталыя бывальцы, але зычлівасці на твары карчмара іх з’яўленне не выклікала.
Сусед злева, з якім пан Антон час ад часу абменьваўся нязначнымі заўвагамі, зірнуў на прыбышоў без ценю прыязнасці. Нахіліўся да Чыжа і даверліва паведаміў:
Бачыце тых двух? Асцерагайцеся, пане. Асабліва, калі маеце нешта ў кашальку і goйдзeцe з шынка адзін.
Ого! устрывожана адгукнуўся пан Антон. Небяспечныя людзі?!
Вельмі небяспечныя, асабліва вось тэты, бліжэйшы. Эрыхам яго завуць. Збуй, якіх мала. I другі, Макс, не лепшы. Кажуць, пане, але вельмі ціха кажуць, не грэбуюць аніякай цёмнай працай су­сед вымоўна зірнуў на Чыжа. -1 хоць бы што.
Аж так! жахнуўся пан Антон. Я тут чалавек новы, таму спытаю: а што ж належныя ўлады? Калі ходзяць такія чуткі?..
Сусед вырачыў вочы і прыклаў палец да вуснаў.
Пест! Ціха! спыніў ён пана Антона. Ціха! Яны і дзеля ўладаў працуюць. Слугам Водным беглых матросаў ловяць. Ім толькі імя чалавека, ды з якога карабля ўцёк, а яны ўжо з-пад зямлі дастануць, калі той бядак не мае чым адкупіцца. Такія пройды, пане.
“Вось хто мне патрэбен падумаў пан Антон. Імя ведаю і нават карабель назаву”.
Яшчз да з’яўлення эскадры ён думаў, як знайсці Андрэя Забелу. Нялёгкая задача, калі не ведаеш чалавека ў твар і не маеш досту­пу туды, дзе шукаць было б найлепей. Спадзяваўся на выпадак ды на свае здольнаесці ў картах. Магчыма і пашэнціла б, каб не пастава гарадскіх уладаў. 3 першымі чуткамі пра магчымыя арышты прыхільнікаў князя Канці, пан Антон рашуча адкінуў збліжэнне з
французам!, бо не жадаў трапіць у Гданьскую каталажку. Кружляў па прыматлаўскіх вулках, шынках і корчмах, дзе круціліся людзі мора, распытваў, некалькі разоў выплываў найманым чаўном да эскадры.
На трэці ці чацвёрты дзень роспытаў пашанцавала. У выпадковай размове малады афіцэр паведаміў, што разам з лейтэнантам Забелам прыбыў да Дзюнкерка, але трапілі на розныя караблі. Гэта было ўжо нешта намацальнае. Пачаў завіхацца жвавей, натапырваючы вушы, дзе толькі пачуецца французская мова.
Найміты запатрабуюць дакладных звестак. Але тыя, што высочваюць збеглых, і самі здольныя выведаць. Як толькі да іх падступіцца? Пан Антон адным вухам слухаў гаваркога месціча, але пачаў патроху ўдаваць падхмеленага. Строем сваім пасаваў на заможнага чалавека, мовай на замежніка, негацыянта, альбо ўласніка невялічкага карабля. Раз-другі голасна клікнуў служку, патрабуючы шнапса і яшчэ піва, чым звярнуў на сябе ўвагу Эрыха і яго сябрука.
3-пад рукі назіраў, як тыя пашушу каліся і неўпрыкмет пасунуліся да яго. Сусед злева на той час вырашыў сваю ратаўнічую місію закончыць і ціха сышоў. У крыку і сумятні ніхто ні на каго не звяртаў увагі.
Пан Антон, здавалася, хутка пачне частаваць усіх направа і налева, калі раптоўна не засне. Галава яго даўно апала б на стол, каб не трапіла на руку, але і так нос ледзь не коўзаўся на залітых півам дошках. Нехта на правым канцы стала запатрабаваў месца, і Макс з Эрыхам ахвотна пасунуліся. Эрых ужо сядзеў упрытык. Спадзеў пана Антона пацвердзіўся. Эрых нешта тучна сказаў Максу, затым пану Антону і, адкінуўшыся да сцяны, абняў абодвух яе найлепшых сябрукоў. Прыяцелі весела бавяць вольную хвіліну, а што адзін заслаб, то прыемнасці не псуе.
Эрых даверліва нахіліўся да вуха пана Антона, чула абхапіўшы яго левай рукою. Правая незаўважна апынулася там, дзе спадзявалася намацаць кашалёк. Рука была спрактыкаваная галава ёй саступала. Эрых ужо спадзяваўся на здабычу, кал! адчуў дотык халоднай сталі і пачуў ціхі, але выразны загад п’янтоса: “Гальт! Зайшціль! Каймукс!“
Эрых сам не раз аддаваў такія загады, таму скеміў, што з ім не жартуюць. Калі чалавек такое сказаў, то курок ужо ўзведзены, і куля не міне выдатнага эрыхавага чэрава, а можа дастане і да максавага. Маўчанне зацягвалася. Эрых не ведаў, што пачаць, а сябрук не разумеў чаго ён застыў, як драўляны.
~ Грошы патрэбны? пацікавіўся пан Антон, не адводзячы пісталета і зірнуў на суседа, выпрастаўшы спіну.
Эрых крыху расслабіўся. Відаць, чалавек не супраць нейкай размовы...
А каму яны не патрэбны, пане памяркоўна зазначыў лоўца матросаў.
Задаволены Чыж адзначыў, што Эрых усведамляе розніцу ў ix становішчы. Так лягчэй будзе дамовіцца, падумаў пан Антон, і асцярожна вярнуў курок на месца. Схаваў пісталет.
Мне што з левай, што з правай патлумачыў абодвум суседзям. Гэта я так, для ведама. А наконт грошай ён загадкава прыцішыў голас і памаўчаў ёсць магчымасць, хлапакі.
Паколькі пісталет знік, “хлапакі“ закоўзалі на лаве, мосцячыся зручней, і запытальна ўтаропіліся ў Чыжа. Пан Антон, каб падахвоціць і нагнаць крыху таямнічасці, знакам прапанаваў нахіліцца і прыцішыў амаль да шэпту голас.
Але там не цапу-лапу, на кімсьці п’яным папярэдзіў ён. Папрацаваць трэба. Затое не мой амаль пусты кашалёк, а добрая шкатула дукатаў. Французскіх дукатаў падкрэсліў ён.
Гэта ўжо была справа. Эрых і Макс упіліся вачамі ў твар Чыжа, спрабуючы ўгадаць, ці не дражніць ix тэты пан.
То кажы, пане! Кажы, пакуль мы яшчэ гутарым за стадом падахвоціў Макс.
Што ж, можам пагаварыць. Але спачатку варта прамачыць горла.
Пан Антон гукнуў на тры куфлі добрага піва і зірнуў на суседзяў так, нібы гэта не ён пару хвілін таму настаўляў на іх пісталет.
Хачу адпомсціць аднаму такому. Грошы на ім возьмеце. Нямала, бо лейтэнанцкі жолд за год ды ашчаднасці. Зробіце спра­ву крыху дадам, хоць лічу і таго зашмат. Падстаўляйце вушы ды запамінайце.
Выслухаўшы, абодванапярэймы пачалі пераконвацьЧыжа даць задатак, бо справа лічы ўжо зроблена.
Знойдзем! Знойдзем і высачым! Ад матросаў выведаем, маем кумпля, што па іхняму трэпле запэўніў Макс.
А ці не запатрабуеш, пане, сваёй долі? насцярожыўся Эрых.
Мне на помсце залежыць! Фамілійны гонар! Фэрштандэн?
Ясна! Будзь пан пэўны.
Застаўшыся ўдвох, лотры насуперак звычаю не стал! залівацца чым мацнейшым, а пачалі раіцца. Імя Забелы адразу абудзіла ў Макса трывогу. Чыжу ён паверыў адразу, бо ўсё супадала з выведаным раней і пачутым ад гера Шторха. Усё так, толькі гер Карл нічога не казаў пра грошы! Па шчырасці гэта падазрона! I крыўдна!
Чаму не даць зарабіць людзям, калі ім тэты лейтэнант не падабаецца? Працуецца ж і на холадзе і ў голадзе, і ў дождж, і ў мяцеліцу. Што ж, калі начальства не дбае, мусім самі пра сябе думаць. Абодва згодна сцвердзілі, што прапанова гэтага карчомнага знаёмца больш спакуслівая, чым шторхава. Адбрахацца чым-небудзь знойдзем, асабліва, калі сведкаў не будзе. Нібы той сам нападаў, давяло-
ся бараніцца. Альбо яго хто іншы уходаў. Такой бяды. Забароны забіваць не было? Не было! Дык пра што мова?
Сцерагчы будзем дзень у дзень, калі такі грош чакае вырашыў, як старэйшы, Макс. А пасля і наймальніка пачысцім. Варта яшчэ аднаго-двух паклікаць?
Аднаго! 3 чаўном!сквапліва папярэдзіў Эрых,Хадзем адразу.
Назаўтра Андрэй знакам падазваў адзіную лодку, што боўталася паблізу. Як толькі нос ткнуўся ў борт, ступіў на прыступку шторм­трапа. Марсэль падаў яму куфэрак.
Зброя набіта? запытаўся як заўсёды.
Як жа пірату з ненабітай? жартам адгукнуўся Андрэй.
Не зважаючы на настойлівыя запрашэнні рулявога сесці на лаву між ім і другім весляром, Андрэй застаўся на насавой лаўцы і адпіхнуўся ад фрэгата, даючы знак веславаць.
Мы яшчэ сустрэнемся махнуў на развітанне Марсэлю.
Двое весляроў налягалі на вёслы старанна, хоць адразу было бачна, што гэта не ўласцівы ім занятак. Але затока была спакойная, і лодка неўзабаве зайшла ў раку. Андрэй сказаў, куды кіравацца.
Пан разумев па-нямецку? запытаў рулявы.
Дастаткова, каб дамовіцца з лодачнікамі нібыта з цяжкасцю адказаў Андрэй, даючы зразумець, што даразмовы не схільны.
Моўчкі праплывалі паўз бясконцы шэраг суднаў, парожніх і не разгружаных, зачаленых да памостаў і пастаўленых на якар на мутнай ціхаплыннай вадзе. Час ад часу рулявы кідаў якую заўвагу веслярам. Іншы раз тыя нешта прамаўлялі. I раптам у гэтых урывачных выказваннях Андрэй пачуў штосьці неўласцівае, нейкую іншасць. Звярнуўшы увагу, зразумеў. Ці то наўмысна карэжачы некаторыя словы, ці то сапраўды не валодаючы польскай мовай як след, размаўлялі на блытанай мяшанцы.
Дык што, будзем рыбу лавіць? запытаў другі ад носа весляр у рулявога.
А я лічу, лепей ракаў прывабіць перабіў таварыша пярэдні. Але ў любым выпадку зручней, калі пойдзем Лахай.
Рулявы пакуль маўчаў.
А ці варта рызыкаваць? запярэчыў другі.
А якая тут рызыка? Толькі каб сэнс быў. Ды як начальства паставіцца?
Сэнс, я мяркую, ёсць азваўся рулявы. У такіх куфэрках яно і возіцца. А начальства пакрычыць і сціхне.
“Ах вы лайдакі!” падумаў Андрэй. “Партовыя тарбахваты спадзяюцца на лёгкую здабычу. Што ж, правільна, што не сеў між імі. Няхай плывуць той пратокай. Мне гэта таксама зручней.”
Дык пойдзем правым берагам. Між тых галяраў са збожжам. Там зусім глуха, у Ласе.
Што і трэба рагатнуў апякун ракаў.
Неўзабаве лодка прайшла між двума радамі цяжкіх, прысадзістых галяр. Будаваліся галяры на адзін сплыў, затое забіралі не адну сотню лаштаў грузу. Адны стаялі зачаленыя уздоўж берага, другія на якарах на невялікай адлегласці. Калідор быў вузкі, вёслы з абодвух бакоў ледзь не ўпіраліся ў барты. Андрэй, прыжмурыўшы вочы нібы ў дрымоце, неўпрыкмет сачыў за лодачнікамі. Як толькі бліжэйшы зрабіў рух, каб выпусціць вёслы, упёр яму ў паясніцу рулю пісталета.
Вяслуй! загадаў па нямецку.
У чым справа, пане, што такое?-нібы не разумеючы загергатаў рулявы.
Зараз зразумееш, а пакуль кіруй, як загадана.
Лодка выйшла на шырэйшы плёс, дзе з правай рукі адкрылася Вісла, крыху далей прычал, а насупраць яго стаяла на трох яка­рах магутная віслінская галяра. Грузка асеўшы, яна несла цэлую гару збожжа, стараннна пакрытага саламянымі матамі. Відаць, яе меліся падаць да гэтага вольнага прычалу. Пасля разгрузкі стараяную працаўніцу разбяруць на розныя мэты, а што застанецца, пойдзе на дровы, бо гнаць такую нязграбную пасудзіну супраць плыні не мела сэнсу. Добрае месца, вырашыў Андрэй, і закамандаваў рулявому:
Падыходзьце да гэтага судна кармою кіўнуў галавою ў патрэбным кірунку.
Але ж мы не здолеем, хіба толькі носам.
Ну дык я цябе навучу Андрэй скіраваў на рулявога другі пісталет.
Не вельмі спраўна, але лодка ткнулася да галяры, і рулявы ухапіўся за невысокі борт, чакаючы што далей.
Ты, стырнавы і весляр, лезьце на судна. Хутка! Ані лішняга руху, бо страляю трапна...
Тыя нехаця падпарадкаваліся і, стоячы на галяры, выпроствалі занямелыя ад сядзення ногі.
А ты вяслуй да прычала загадаў Андрэй таму, што застаўся ў лодцы.
Не адплылі і пяці сажняў, як на галяры ўзняўся здаравенны дзяцюк, мабыць вартаўнік з флісакоў, узброены ладным калком і скіраваўся да няпрошаных гасцей. Перш чым тыя яго заўважылі, узяў сваю зброю ў дзве рукі і, прыступіўшы ўшчыльную, адным штуршком спіхнуў абодвух за борт. Адбіўшы так легка нечаканы абардаж, ізноў лёг на маты, не зважаючы на крыкі за бортам.
Яны могуць утапіцца трывожна сказаў весляр Андрэю трэба ратаваць.
Спачатку высадзіш мяне на бераг. Бачыш, трымаюцца за стырно. Не захлынуцца. А верашчаць проста ад страху ці злосці.
Некалькі замахаў вёслаў падкінулі лодку да прычала.
- Ідзі на карму і стань спіною да берага загадаў Андрэй. Грошы за перавоз будуць на лаўцы.
Ён падхапіў куфэрак і скочыў на памост.
- Можаш плысці на ратунак крыкнуў весляру і скіраваўся ў горад.
Дарогаю перабіраў у думках перамовы нядошлых рабаўнікоў і прыпомніў словы пра нейкае начальства. У току падзеі Андрэй не надаў ім вялікай увагі, але зараз, падумаўшы, зразумеў, што тэта ці не самае галоўнае. Тут не просты напад, а падрыхтаваны за­мах. Мабыць тое, што блізу фрэгата была толькі адна лодка невыпадкова, хоць з моманту выяўлення ўладамі сваёй непрыхільнасці лодачнікі ўжо не аблягалі эскадру так тлумна, як у першыя дні.
Pacta sunt servanda
Цяжкія, набрынялыя дажджом хмары зачапіліся за званіцы цэркваў і касцёлаў і віселі ў бязветранай прасторы, зОіраючыся выліццаў абмялелы за лета Нёман. Людзі на вуліцах паглядалі на пацямнеўшае неба і стараліся трымацца бліжэй якога-колъвек даху на выпадак раптоўнага дажджу.
Гандляркі палахліва пакрыквалі, ззываючы хлапчукоў, ды парадкавалі тавар, каб як найхутчэй прыбраць яго пад страху.
А ў гарадзенскай рэзідэнцыі Сапегаў на Брыгіцкай, набытай пятнаццаць год таму ад бернардынаў, было ўтульна, бяспечна і гаманліва. Не часта чальцы вялікага роду збіраліся такой гурмай, хоць Гародня мела дзеля гэтага вялікую зручнасць. Казіміру Яну належала тут шмат нерухомасці, а юрыдыка ў самым сэрцы горада мела два палацы. Пакуль не даехаў вялікі гетман з двара на Віленскай, моладзь пераказвала навіны, спрачалася, пахвалялася набытым ці здабытым.
У галаве стала селі вялікі гетман з братам Бенядыктам, па баках сыны і бліжэйшыя родзічы. Нарада запавядалася бурлівая. Пра каранацыю ведалі з першых вуснаў, пра французскую эскадру пачулі гэтымі днямі.
А ці не прасцей было б, ойча адразу загарачыўся Міхал Францішак, другі з сыноў вялікага гетмана, звяртаючыся да бацькі прызнаць status quo, чым ублытвацца ў няпэўную справу?
Каб жа гэты статус быў вызначаны-уздыхнуў гетман. Няма ж пэўнасці, што да саксонца, што да князя. 3 гэтага трэба зыходзіць.
Вялікі гетман даваў выказацца ўсім. Міхал Францішак, канюшы літоўскі, ад самага пачатку працівіўся збройнай падтрымцы князя Канці. Сустракаў Фрыдрыха-Аўгуста 20 ліпеня ў Тарноўскіх Гурах, пабыў на каранацыі, дзе канчаткова ўпадабаў сабе саксон­ца. Мажліва, гаваркі і абыходлівы курфюрст здолеў зачараваць маладога ваяра сваёй нібыта “марсавай” паставай. У вялікага гетма­на свае меркі і забавязанні, якія яму самому не вельмі падабаюцца. Апроч абрання правадыром рокашу, прымасусклаў наяго старшынства маючага адбыцца 10 кастрычніка з’езду ракашанаў Княства.
Хто разумны пасля каранацыі паедзе на тэты з’езд, тым больш на заклік Сапегаў? Калі і збярэцца якая жменька, то што з ёю зробіш, але ж pacta sunt servanda, дамовы належыць выконваць..! Так што трэба вырашаць тут.
Pacta sunt servanda! Бенядыкт, як угадаўшы думкі брата, дапытліва зірнуў на сапежанскі маладняк.
Ведаў, што пляменнік не адзінокі ў сваіх меркаваннях, але ёсць і адданыя прыхільнікі француза. Як іх пагадзіць, каб не пабіліся міжсобку, калі сам вялікі гетман вагаецца бясконца, хоць перад маладзейшымі імкнецца выглядаць упэўнена.
Ці тут думаюць іначай? усміхнуўся гетман. Грошы ж атрыманы. Jacta est аіеа, жэрабя кінута!
Паколькі нарада тычылася вайсковай дапамогі французу, найболып гарачыліся ваяры, два стрыечныя браты Міхалы. Як на гора, адзін быў супраць дапамогі, а другі лічыў яе неабходнай і згоднай з мэтамі Сапегаў.
А ці варта было падпісваць тое пагадненне? даводзіў Міхал Францішак, сын вялікага гетмана, сваю рацыю.
Prorsus absurdum, пане-браце, бессэнсоўнае пытанне! заўважыў Бенядыкт.
А чаму ж гэта не варта? ускінуўся Міхал Юзаф, баронячы бацьку, Бенядыкта, які вось ледзь не ўчора падпісаў чарговае пагаднен­не з Паліньякам аб падтрымцы князя Канці.
Сапегі абавязваліся выставіць дзесяць-дванаццаць харугваў менавіта над началам Міхала Юзафа. Не збіраўся Міхал Юзаф выкладваць брату, што яшчэ ў 1696 годзе сам абавязаўся падтрымаць Канці за 2000 талераў аднаразова і такую ж гадавую пенсію пасля абрання князя каралём. Але для прысутных гэта не было таямніцай.
Думает саксонец такое шчасце? даводзіў Міхал Юзаф сваю рацыю. Не на цябе ж ён будзе абапірацца. Зірні толькі на гэтага нахрапа Флемінга і будзеш ведаць, што ўсіх чакае. Той жа патоп, толькі нямецкі!
Зухвалая пастава невысокага, калі не казаць малога, палкоўніка Флемінга сапраўды выпраменьвала пыхлівасць і ганарыстасць. Задзірысты погляд поўніўся ўсведамленнем сваёй значнасці і сілы. Ужо сёння шмат да каго са значнейшых наўпрост выказваў наўмысную абыякавасць, калі не адкрытую пагарду. Але Міхал Францішак не толькі ў гэтым бачыў прычыну непрымання саксонцаў.
Ну, вядома, калі атрымаць... пачаў ён.
Але ж і ты мог атрымаць паўшчуваў яго бацька, баронячы пляменніка. Сам не стараўся, бо іншы бок выбраў. Як то кажуць, video meliora, deteriora segor, бачу лепшае, але трымаюся горшага паддражніў ён сына.
Але таго нялёгка было збіць з тропу.
-Боя лепш за вас ведаю Фрыдрыха-Аўгуста заявіў рашуча. Усё-
ткі паваяваў побач, прыгледзеўся крыху. Ён не адступіцца. Прагны ўлады і ўзвышэння.
Нагадаў прысутным пра сумеснае ваярства падчас бітвы пад Венай, але толькі раздражніў брата.
Які ён ваяр, то варта прыгледзецца, як немцы міжсобку крывяцца ды пахмыкваюць, слухаючы пра ягоныя перамогі заўважыў Міхал Юзаф.
Над вясёлымі кабеткамі! хіхікнулі з моладзі.
Гэты фанабэра Флемінг, нахрапістасцю ды бессаромнасцю свайму курфюрсту роўны, людзям галовы ачмурыў злосна прамовіў Міхал Юзаф. Ды той пройда Пшэбэндоўскі з хеўрай. Калі б старэйшыя не перакінуліся, то і шляхта ўстрымалася б.
Добра даплацілі, то і перакінуліся! насмешліва кінуў нехта з канца стала.
-1 француз няблага плаціў запярэчылі там жа.
Што як што, а пра Флемінга ды ягонага швагра было ясна амаль усім прысутным, асабліва старэйшым.
I міністры ў саксонца здальнейшыя, чым у князя рашыліся заўважыць з дальняга канца стала.
А ты адкуль ведаеш? насмешліва запытаўся Бенядыкт, выразна з мэтай пацвеліцца з маладых.
Ведаю! настойліва запэўніў адаратар саксонца, ці то родзіча Міхала Францішка.
Можа і так пагадзіўся Бенядыкт. Але пагадненне тое ў кож­ным разе патрэбнае. I пакуль яго варта прытрымлівацца.
Бенядыкт не ўхваляў хістанні брата і пільна сачыў, каб той не зрабіў непапраўнага кроку. Дзякаваць Богу, гетман і сам баяўся гэтага. Сітуацыя заставалася нявызначанай, адпаведна належала прыглядацца, каб ступіць на пэўную сцяжыну. А дакладней не ўзбіцца на неадпаведную.
Падумаюць зразумеюць паблажліваўсміхнуўшыся, прамовіў да брата. А Міхалам заўсёды карціць абы пабіццападражніў сына і пляменніка.
Ён лепш за маладых пеўняў ведаў, што на караля можна ўплываць, толькі маючы за спіною нейкі магутны двор. У выпадку з Фрыдрыхам-Аўгустам гэта безумоўна Францыя. I сварыцца з ёю, зрываць дамову, якая сама сабою можа страціць жыццёвасць, было б дзіцячым глупствам. Як і кідацца, не падумаўшы, да ног саксон­цу. Няхай усё адбудзецца з віны самой Францыі. Няхай сам саксо­нец прапануе пагадненне.
На з’ездзе жменькі ракашанаў у Гародні не выказаў вялікі гетман запалу да абароны Канці. Толькі пад ціскам Бенядыкта выправіў да Канці сына Аляксандра з абяцаннем збройнай падтрымкі, але яшчэ ў верасні паціху паслаў надзейнага чалавека і да саксонца,
наўсялякі выпадая саломы падаслаць. А зараз трэба выправіць да Канці крыху войска.
Возьмеш тысячу шабель і пакуль хопіць павярнуўся гетман да пляменніка, даючы зразумець, хто пакіруе корпусам. А там пабачым. Але ў агонь не лезь, прыглядайся. Рассылай выведку. Ад Гародні да Гданьска шлях не блізкі. Становішча можа памяняцца кожнай хвіліны. Не надта хто квапіцца збіраць харугвы для рокашу. Баюся, на балбатні ўсё сыдзе.
Гетман абвёў поглядам прысутных. Асабліва прыгледзеўся маладзейшым.
Ibi semper victoria, ubi concordia est прамовіў ён павучальна там перамога, дзе згода. Сапегам пра сваё належыць дбаць. Памятайце!
Фрыдрых-Аўгуст каранаваўся 15 верасня, князь Канці з’явіўся 25 верасня, але толькі пад канец лістапада 1697 года вялікі гетман канчаткова выказаўся за саксонца. Тады ж, ізноў паабяцаўшы жолд, Казімір Сапега схіліў войска да прызнання Аўгуста II і атрымаў падтрымку супраць рэспубліканцаў.
* * *
Калі Андрэй уладкаваўся ў калясцы побач з панам Генрыкам і ўзяў лейцы, раптам адчуў, што жыццё яго на нейкім павароце. Гэта дробязь, лейцы ў руках, была як вяртанне да нечага даўно забытага. Вінаваты быў Гурніцкі:
Прывыкай, васпан. Гэта табе замест тваіх шкотаў ды брасаў гукнуў ён, кідаючы рамённыя пасы Андрэю.
Паспрабую! адгукнуўся весела, а ў душы заварушылася нейкая трывога.
Конь зрушыў ахвотна і лёгка панёс каламажку вуліцамі горада.
Далёка нам? запытаўся Андрэй Гурніцкага.
Не вельмі. Гнаць не варта. Каню то не цяжка, але менш трэсці будзе пан Генрык паправіўся на лаўцы, прываліўшыся бокам да градкі. За горадам дарога ўкатаная, мяккая, там лепей.
Сапраўды неўзабаве выбраліся за горад і вузкай надрэчнай дарогай скіраваліся ўздоўж Віслы.
Я іх перагнаў за горад як толькі разгрузіліся тлумачыў пан Генрык. Адсюль прасцей выпраўляць, ды і людзі менш разбэшчваюцца. Тут імусё прывычнае, самі сабе гаспадары, аў горадзе спакус шмат і забіякаў розных таксама. Чым плаціць штрафы за іх выбрыкі, лепш патраціцца ды сюды патрэбнае прывезці.
Андрэй весела аглядаў наваколле, гатовы, сам дзівячыся, заспяваць, і злёгку трос лейцамі, каб конь не траціў імпэту.
А я, пане Генрык, гляджу наўкола і як у юнацтва вяртаюся прызнаўся Андрэй.
Даруй, вашмосць, але да сапраўднай сталасці яшчэ маеш час засмяяўся Гурніцкі. Мне б такія гады зараз!
Але ж сапраўды працягваў Андрэй Для мяне ўсё нібы не­нова. Вось успомнілася, як некалі бралі мяне на Нёман, на віціны. Ехаў з дзядзькам да Свержані. Гэта ў самым вярхоўі ракі. Там шмат віцін будавалася. Не ведаю як зараз. I дзядзька меў новыя атрымаць.
Пан Генрык усміхнуўся.
Чарствоты ды нудоты заўсёды хапае, а святочнасць і прыемнасць трэба лавіць, падхопліваць, самому ў душы спеліць.
Гэта вы, пане Генрык, добра кажаце. Я вось якраз адчуў па сапраўднаму, што тое, папярэдняе жьщцё завяршылася, а наперадзе ўжо не нешта невядомае, а сваё, блізкае. Якім бы яно ні было, але сапраўднае, сталае.
Так. Наваражыў пану-брату лёс. Калі я сам з хаты ехаў на навуку ці то з даручэннямі якімі, і то вяртанне хвалюе, а шматгадовая адсутнасць, з гвалтоўнымі зменамі тым болей чалавека ўзрушвае... Ну, вось тут стрымлівай. За вербамі, вунь там з’езд да ракі, а крыху далей мае буданы. I шкуты там стаяць. Хутка ўбачым ix.
Дык па рацэ гэта не так далёка ад горада. заўважыў Андрэй, аглядаючы доўгі пясчысты прыплёсак, да якога прыткнуліся насамі дзве шкуты.
Востры, парослы алешнікам і кустамі лазы мысок ствараў утульную бухтачку.
Недалёка. Таму я такі спосаб і прапанаваў. Плынь слабая. Хлопцы дужыя, надзейныя. Сплывеце чоўнам ў горад, а назаўтра і вернецеся. Заначаваць і ў мяне можна.
А я думаю, што і П’ер не адмовіць.
Калі так зручней? Абы хлопцы не ўпіліся са смехам адказаў пан Генрык. Дык табе вельмі хочацца заначаваць на шкуце?
Хоць смайцеся з мяне, але сапраўды так. Калі, вядома, гэта не ў цяжар людзям
Андрэй ніякавата ўсміхнуўся і кіўнуў на пацвярджэнне.
А што ім! Ежы хапае, кажух знойдуць. Начуй, вашмосць, калі так хочацца. Зноў жа і з людзьмі пазнаёмішся.
-1 гэта добра пагадзіўся Андрэй. У горад сплывем разам! Не давядзецца чакаць ці шукаць адзін аднаго.
-Тоі дамовіліся, хоць ад жанчын будзе мне на арэхі, што госця да флісакаў начаваць загнаў.
I вось, стоячы на прыступцы лесвіцы, што вяла на намоет стырнавога, Андрэй углядаецца, як паволі але няспынна знікаюць у далечыні ваколіцы Гданьска. Недзе там засталіся Марсэль, Жан, Арман і адмірал з нерашучым і, мабыць, стомленым усёй валтузнёй князем. Засталіся недаверлівыя і хцівыя гарадскія ўлады. Застаўся мілы месье П’ер, які на развітанне, сарамліва ўсміхаючыся, сунуў яму ў руку драўляную табакерку.
Порцыя на пазногцю мезеннага пальца гэта для трох чалавек на тры дні назідальна прамовіў ён легка запомніць. Можна ўжываць як сродак ад нястраўнасці. У маракоў гэта здараецца.
Адмовіцца было б абразай. Ляжыць зараз у куфэрку чарадзейны парашок, прэзент нефартуннага карсара. Падчас развітання з панам Генрыкам у абодвух было адчуванне, што гэта ненадоўга, і яны хутка сустрэнуцца ізноў. Можа таму, што вельмі адпавядалі адно аднаму сваімі думкамі, а можа таму, што дамовіліся пратое і гэтае, запісалі, дзе каго шукаць і як туды трапіць. Жанчыны Гурніцкага, мілыя і гасцінныя, праводзілі Андрэя са слязьмі і бясконцымі перасцярогамі.
Няўрымслівая “морка”, халодны вецер Балтыкі, гнала шкуты супраць плыні, і ўсе, апроч некалькіх флісакоў пры ветразях і на стырне, адпачывалі. Праўда, там, дзе рака, выгнуўшыся дугою, паварочвала насустрач ветру, даводзілася падбіраць ветразь, брацца за шасты і вёслы, каб мінаваць нязручны адрэзак шляху. Затым ізноўузмываліўверх і напіналіся шырокія крылы, шкуты з булькатам успорвалі шырокую гладзь ракі, а прыгажуня Вісла рассцілала шырокаю стужкай сваю плынь, абцякала жоўтыя лахі пяску, падмывала стромыя берагі з лясамі, што выбеглі глядзецца ў рачную тонь. Нават восеньскі холад не адбіраў у ракі яе велічы і прыгажосці.
Вісла, галоўная польская рака! Вусце, як вароты вялікага краю да мора. На жаль так сталася, што вароты гэтыя ад XIII стагодзя на 200 гадоў апынуліся ў чужых руках, а воды і берагі сталі абшарам змагання з нахабнымі і ненажэрнымі гасцямі, неразважна пушчанымі у свой дом недальнабачным мазавецкім князем. Давялося ўсталёўваць замкі і стражніцы, каб забяспечыць спакой і памалу адцясніць гэтых гасцей ці хоць бы пакласці мяжу далейшым спробам захопу. Толькі заняпад магутнага Ордэна крыжакаў даў магчымасць напоўніцу карыстацца віслінскай плыньню дзеля самой Полыпчы. Ад сакавіка да лістапада ледзь не ад вытокаў плыла Вісла не вадою, а жытам і пшаніцаю. Усюды, дзе можна было правесці гружаную шкуту, дуб ці л ыжву, альбо проста плыт, ладзі ліся прыстані-пал ы для падрыхтоўкі “рызы“ ў партовы Гданьск. I усё гэта злівалася ў вісленскі “фрыёр“, услаўлены гісторыкамі і паэтамі.
Падабалася Андрэю рака, падабаліся і шкуты. Яшчэ пры першым наведванні старанна іх агледзеў, чым спачатку здзівіў флісакаў, за­тым заваяваў іх вялікую павагу, як знаўца. Вось і гэтая, пярэдняя, выглядала выдатна. Яшчэ нядаўняй пабудовы, добра дагледжаная, як належыць пасмоленая і пафарбаваная. Насцілы чыстыя, гладкія, босай нагі не застрэміш. Канаты ад вершаліны мачты да бартоў абцягнуты як трэба. Іншыя скручаны і раскладзены не горш як у маракоў. Андрэй нават адчуў гонар, што тэты малы флот Рэчы Паспалітай такі ахайны.
Пляскадонная шкута, шырокая амаль на пяць сажняў, пры даўжыні ў добрых дзевятнаццаць, звужаючыся да канцоў плаўнымі
погібамі дошак абшыцця, выглядала даволі зграбна. Моцна разваленыя барты давалі лёгкі абток струменям у напрамку рулявога пяра і стваралі запас астойлівасці, калі шкута брала вецер збоку. Днішча яе на ўсёй працягласці роўналеглае, толькі ззаду і ад носа крыху ўзнімалася, забяспечваючы малое заглыбленне нават пад значным грузам.
Стэва, пахілены ўперад насавы брус, дазваляла сустракаць хвалі, не пускаючы іх на прасторны пярэдні памост. Каб працаваць з я ка­рам, укладваць і ставіць мачту, на памосце ў добра замацаваных ёрмах, ляжаў набраны з дубовых плашаку жалезных абручах барабан калаўрота. На бартах было па шэсць уключын-качотаў для вёслаў, а пасярэдзіне, крыху бліжэй да носа, высілася дзесяцісажневая мач­та, што несла ветразь у паўста квадратовых сажні.
Ззаду ўсю шыр судна перакрываў двухскатны дах, утвараючы зручную, на пяць з гакам сажняў каюту для флісакаў, рэчаў, прыпасаў і самых каштоўных грузаў. Нешырокі масток, абапёрты сярэдзінай на канёк каюты, а ля бартоў на брусы з фігурна чэсанымі прыгожымі лапаткамі, служыў стырнавому. Тут ён пахаджваў, налягаючы на даўжэзны брус румпеля, замацаваны да рулявога пяра, што паварочвалася на завесах за кармавым шчытом. Тэты адмысловы румпель, што дугою выгінаўся за кармой шкуты на добрых тры сажні, а таксама адмысловае заканчэнне насавой стэвы ў выглядзе дзюбы ці рога, загнутага назад, былі неадменнымі рысамі шкуты.
Вазілі шкуты скрынкі, бочкі, пакункі, лес. А калі груз быў сыпучы: збожжа, соль альбо руда, мелі адмысловыя шчыльныя скрыні, што пакідалі з бакоў патрэбныя для весляроў праходы.
Дзякуючы добра прадуманай і дзесяцігоддзямі спраўджанай пабудове, шкуты працавалі на ўсіх польскіх рэках: Вісле, Бугу, Сане ды іншых. Вудаваліся яны і ў Веларусі, і на Украіне. Нездарма тры чвэрці суднаў, што сплывалі ў Гданьск, былі шкутамі. Уі'лыб Рэчы Паспалітай яны вярталіся гружаныя рознымі заморскімі таварамі. Тканіна, упрыгожанні, посуд, зброя, разнастайныя прысмакі, садавіна далёкіх краін, ангельские піва і французские віно, чаго толькі там не было!
Шкуты Генрыка Гурніцкага прыхапілі тавар, што не патрапіў на папярэднія рэйсы. Клопат над імі меў Фларыян, старэйшы ран­гам ды іўзростам, давераная асоба пана Генрыка. Ад самага пачатку ў Андрэя з ім склаліся прыязныя стасункі: гэтаму спрыялі нака­зы пана Генрыка і прыроджаная ветлівасць самога Фларыяна, якога Андрэй на ліцьвінскі манер зваў дзядзькам.
Рэйс склаўся даволі ўдала. Коні, між іх сіўка для Андрэя, беглі берагавымі дарогамі і ўлегцы, узятыя на адну доўгую шворку. Усяго разы два ці тры, не спыняючы хады, з пярэдняй шкуты кідалі на бераг тонкі доўгі шнур з цяжарам на канцы. Хлопцы ля коней лавілі яго і выцягвалі на бераг тоўсты канат, мацавалі да конскай запрэжкі,
і шкуты, падцягнуўшы ветразі, жвава беглі супраць плыні, пакуль Вісла не заканчвала свой выкрунтас так, што вецер рабіўся спадарожным. Ізноў яго подыхам напаўняліся вялізныя пялёсткі ветразяў, а на пярэднім памосце хлопцы ўкладвалі зграбнымі колцамі мокры канат, каб быў гатовы слізгануць за борт без перакрутаў і блытаніны. Флісакі ізноў сядалі, і, пазіраючы на знаёмыя да дробязяў берагі, паціху вялі бясконцыя размовы.
Вечарамі, стаўшы ля сухота берага, утульна рассядаліся вакол вогнішча і чакалі, пакуль зварыцца юшка альбо кулеш. Дзеля кожнай з гэтых страў быў свой майстар. Барташ з-пад Пярэмышля, хваліўся, што хадзіў на шкутах ледзь не самога Яна III, якія той трымаў ля Яраслава на Сане, што Ягамосць кароль хоць і кеміў у флісацкім рамястве, не раз пытаў ягонай парады і быў за яе ўдзячны. Раз-другі давялося частаваць Міласцівага пана кулешам.
Знаўца ў справах юшкі, Сташак, не меў такой нагоды, хоць па агульнаму меркаванню яго юшка вартая была каралеўскага стала. Сташак, як і належыць сапраўднаму ўмельцу, сціпла зазначаў, што раней, магчыма, так і было, але часы ўжо не тыя, бо не тая вада ў рацэ і не тая рыба. Як на такіх пражэраў, то і гэта добрая, бо замест каб старанна палазіць з сеткаю, ім абы накідаць цабэрак хвастоў. Няма таго разумения, што не ўсякае стварэнне з хвастом і шчэляпамі да юшкі прыдатнае.
Пан Генрык, сапраўды, не ашчаджаў наўтрыманні сваіх людзей. Mo’ таму і выглядалі яны як спраўныя старанныя сяляне, не відаць было між імі лайдакаватых зухаў, што часта трапляюццаў гэтым рамястве. Ежа была простая, але ўдосталь. Калі надвор’е было сухое, падоўгу спявалі, а то і таньчылі пад гукі дуды і нейкай пішчалкі. Усё больш гуральскія танцы, якія прынеслі маладыя хлапцы з-пад Свентага Кшыжа.
Добра было Андрэю з гэтымі людзьмі. Іншы раз і ён расказваў, дзе быў, што бачыў, чаму адтуль з’ехаў.
I птушкі з выраю вяртаюцца. Іншы раз яшчэ холад і сівер, а яны ўжо свішчуць, звіняць. Вярнуліся, сустракайце казаў ў такіх выпадках Фларыян.
У гасцях добра падтрымліваў хто са старэйшых а дома лепш.
Маладым жа, прагным новага, незвычайнага, цікава было, як там жывуць, чым цешацца, ці шмат там багаццяў такіх, што сюды трапляюць з купцамі і каштуюць. Ці можна там разжыцца і як: гандлем, вайною, а мо’ разбоем, калі невялікая рызыка галавою налажыць?
Гэта ты, браце, мондра адзначыў наконт галавы. Бо без галавы навошта тое багацце? Ня будзе чым разважыць, як багаццем распарадзіцца смяяўся над цікаўнымі бывалы чалавек Барташ. Разбой, браце, не рызыкоўны толькі ў байках! Ды і то ці не ў кожнай горка плачуць, як такога Янашака на страту вядуць.
Лепш, браце, флісачыць, пакуль сіла падхопліваў іншы а на
старасці сыну на гаспадарцы памагацьмеш. Багацця пэўна не будзе, але галава на карку застанецца. То і паспяваць, і чарку перакуліць будзе чым. А без яе як?
* * *
Гюнтар Фрыч, даручэнец Якуба Флемінга, апусціў на стол цяжкаваты з выгляду скураны капшук, перацягнуты шнурком, і пасунуў да суразмоўніка.
Маю прыемнасць паведаміць, гер Шторх, вашымі звесткамі задаволены. А гэта намацальны доказ задаволенасці!
Дзякую, гер Фрыч Шторх узважыў капшук на далоні і ўсміхнуўся. Спяшаюся запэўніць, што і надалей будзем вартыя даверу і вызначэння Пахіліў у наклоне доўгатварую галаву.
Сваю частку вызначайце так, каб вашы паведамленні не страцілі вартасці 3 лёгкай усмешкай ці то папярэдзіў, ці то дазволіў падначаленаму Фрыч.
Я не крыўджу сваіх людзей, гер Фрыч з адценем незадаволення адказаў выведнік нават тых, з ніжэйшай прыступкі.
Маеце і такіх?
А як жа? Усё здараецца. Прыдаюцца і такія.
Ён трывожыўся, як пойдзе размова далей, давядзецца тады паведамляць не толькі пра поспехі, і між волі адцягваў гэты момант.
Што новага ў французскай справе? запытаўся Фрыч суравейшым тонам, даючы зразумець, што скончыўз прыемнымі абавязкамі і пераходзіць да будзённай працы.
“Не дапамагло!” Карл ІПторх выцягнуў з шуфляды і паволі разгарнуў дробна спісаны аркуш.
Сочым паведаміў ён, намагаючыся, каб голас гучаў як мага больш пераканаўча сустрэчы і размовы афіцэраў нічым асаблівым не вызначаюцца. Матросы шукаюць выпіўкі і дзевак. Тым, дзеля чаго тут апынуліся, не вельмі цікавяцца. Павінен сказаць, што адзінай асобай вартай увагі сапраўды быў лейтэнант Забела.
Чаму быў? насцярожыўся Фрыч. Што з ім сталася?
Гер Шторх павагаўся, перш чым адказваць. Не ведаў, што адказваць, каб не маніць і не прызнацца ў прамашцы.
Знік, гер Фрыч. Напэўна, з’ехаў. Узяў поўнае звальненне.
Ці павінен я разумець, што вы страцілі ягоны след? тонам, які не варажыў нічога добрага, запытаўся Фрыч.
Шторх вінавата апусціў галаву, даючы зразумець, што началь­ства не памыляецца. Усё ж рашыўся патлумачыць.
Страцілі след у апошнія дні яго перабывання. Ведалі, што звольнены, то не думалі, што будзе таіцца з выездам.
Гер Шторх не лічыў патрэбным уводзіць Фрыча ва ўсе падрабязнасці падзей вакол лейтэнанта Забелы. Лічыў лепш рызыкнуць,
чым спадзявацца на дараванне памылак. Добра, калі толькі забяруць капшук, можа спаткаць і горшае.
Мы старанна прасачылі яго тутэйшыя крокі, гер Фрыч. Урэшце ён не таіў, што едзе ў Княства і там таіцца не будзе.
Заўвага слушная -пагадзіўся міласціва Фрыч. -Можа, сапраўды, мы іншы раз пераболыпваем з патаемнасцю. Дакладвайце.
Гер Шторх незаўважна перавёў дух.
Адразу пасля прыбыцця лейтэнант Забела атрымаў сталы прытулак у тутэйшага нэгацыянта Гурніцкага.
Паляк! заўважыў Фрыч.
Паляк, каталік, жонка пратэстанка. Справы ідуць добра. Чалавек паважаны. Грамадзянін.
Паляк грамадзянін Гданьска? Значыць багаты.
Не бедны пацвердзіў Шторх. Але грамадзянства атрымаў пры падтрымцы караля. Ад платы быў звольнены.
Атрыманне грамадзянства патрабавала не толькі значнай пла­ты, але і згоды ўсіх трох ардынкаў, што ставіла Гурніцкага па-за падазрэннямі ў непрыхільнасці гораду.
Я слухаю, гер ІПторх азваўся Фрыч амаль прыязна.
На жаль, не удалося высветліць прычын збліжэння гэтых двух людзей.
А варта было! строга зазначыў Фрыч.
Пастараемся. Не менш цікавая сувязь Забелы з карчмаром. Ён гугенот, а Забела нібы каталік. Заўважу, не паляк, ліцьвін. А з гэтымі ліцьвінамі заўсёды клопат у пытаннях веравызнання.
Ну, у нас, немцаў, не лепей дазволіў сабе пажартаваць гер Фрыч. Калі гэтых нешта звязвае, то напэўна не рэлігія. I карчмар, і тэты ваяка, думаю, не надта ўлягаюць на падоле веры.
Карл Шторх згодна кіўнуў галавою:
Вельмі верагодна, што аўстэрыя гэтага француза зручны прытулак альбо месца сустрэч.
Дакладнае вызначэнне, гер Шторх пахваліў Фрыч.
Высветлілі, што лейтэнант карыстаўся надзвычай вялікім даверам адмірала Барта. Быў бяспрэчным фаварытам.
Ого! Мяркую, нелёгка было здабыць гэтыя звесткі.
Стараемся сціпла адгукнуўся гер Шторх, не спяшаючыся паведамляць, што пра гэта ведаў кожны юнга на флагмане. Яшчэ вядома, што лейтэнант рашуча адмовіўся ад добрай кар’еры дзеля вяртання на радзіму.
Фрыч рухам рукі прыпыніў даклад падначаленага, каб засяродзіцца на апошніх словах. Па нейкім часе зазначыў:
Усё гэта, гер Шторх, можа быць покрывам. Нам важна прасачыць, як і хто ўцягнуты ў Вялікім Княстве ў французскія справы. Не буду таіць ад вас, што Яго Вялікасць ад самага пачатку звязваў і звязвае з Княствам шэраг значных намераў, пра якія мы можам
толькі здагадвацца. Нельга дапусціць там моцнага канцісцкага руху. Хай грызуцца зласліва пакрывіўся ён але не за Канці і ні ў якім выпадку супраць Аўгуста II. А высветленае вамі падказвае, што сувязі могуць ісці праз Гданьск. Тым болей, чарговае французскае ўмяшанне, калі і адбудзецца, то толькі праз Гданьск.
Гарадскія ўлады гэтага вельмі баяцца. Невядома яшчэ чым скончыцца тэта супрацьстаянне -уздыхнуў гер Шторх, у якога былі ў горадзе неблагія нерухомасці. Упарта шырацца чуткі пра надыход войска гетмана Сапегі.
Гэта хутчэй перабольшванне, але баюся, што без сутычкі не абыдзецца. Яго Вялікасць пасылае сюды войска. Узначаліць сам гер Флемінг... Але як выслізнуў лейтэнант? вярнуўся да тэмы гер Фрыч, але ўжо тонам звычайнай цікаўнасці.
Такое ўражанне, што ў нашу працу ўблытаўся нехта збоку. Мажліва хто з магнатаў. Можа людзі самога караля.
Ад караля выключана! рашуча запярэчыў Фрыч.
Тады адтуль. Яму дапамаглі выслізнуць, хоць за домам Гурніцкага і за аўстэрыяй сачылі дастаткова ўважліва.
Можа не пашкодзіла б крыху нахабства? са знаўствам прамовіў Фрыч.
Назаўтра зранку цэлая грамада спынілася ля дому Гурніцкага. Як толькі пакаёўка адчыніла на стук, двое віжоў нахабна ўплішчыліся ў дзверы, не зважаючы на пратэсты. На крыкі дзяўчыны з глыбіні сеняў пачуўся ўладны голас:
Ані кроку далей!
Пан Генрык стаў насупраць адчыненых дзвярэй і запытальна аглядзеў наведвальнікаў.
Якім правам, Панове, вы парушаеце спакой майго дому? звярнуўся ён да афіцэра гарадской варты, якога добра ведаў. Побач заўважыў чыноўніка з Рады, таксама болып-менш знаёмага з выпадковых сустрэч.
Пане Гурніцкі, мы па даручэнню Рады і пэўным чынам Шырокай Лавы патлумачыў чыноўнік.
Калі так, прашу заходзіць. А гэтых двое Гурніцкі грэбліва варухнуў рукою ў бок віжоў, нібы вымятаў смецце хай неадкладна вынясуцца за парог.
Старэйшы са шпікоў хацеў нешта запярэчыць, але пад выразным позіркам чыноўніка змоўк і абодва пільныя зніклі за дзвярыма, якія адразу зачынілі, пакідаючы ў доме толькі афіцэра і радцу.
Запрасіўшы гасцей сесці і сам размясціўшыся ў сваім любімым крэсле, Гурніцкі паўтарыў сваё пытанне ўжо ў прыязным тоне.
Дык у якой справе з’яўляюцца да мяне, ды яшчэ з эскортам, не лічачы тых двух ягамосцяў з-пад цемнэй гвязды?
Радца сабраўся з духам і паспрабаваў трымацца афіцыйнага тону выканаўцы сціслых загадаў вышэйшых улад.
Пане Гурніцкі, нам вядома, што панскі дом наведвае афіцэр з французскага карабля пачаў ён памяркоўным тонам. Час ад часу пан дае яму прытулак. Але ж пану вядома, што людзі з эска­дры павінны падавацца спісам і пэўным чынам атрымліваць згоду надежных уладаў на быццё ў горадзе.
-1 што з гэтага? спакойна запытаў Гурніцкі.
3 гэтага вынікае, што памянёны афіцэр парушае пастановы гарадскіх уладаў.
А калі ён значыцца ў тых спісах? Не належыць польскаму шляхціцу адмаўляць каму б то ні было гасціны з-за нейкіх там спісаў. Я ведаю, што гэта шляхціц, афіцэр, чалавек выхаваны і гэтага мне дастаткова.
На вас і не ўскладаецца віны уставіў радца. А мы маем загад суправаджаць яго даратушы. Нават было падкрэслена абыходзіцца з ім ветліва. Мабыць, будзе прыняты кім з сакратароў.
Афіцэр пакуль што маўчаў і паціху пацягваў прынесенае дзяўчынай піва.
Гэткі ветлівы шпацыр у таварыстве гарадской варты і чыноўніка Рады здзекліва зазначыў Гурніцкі ад дому вядомага нэгацыянта-паляка?
Але ж вы ведаеце, як бывае апошнім часам на вуліцы з французамі! зазначыў афіцэр.
Адкуль, пытаюся, хто ведае, што ён француз? Ходзіць увесь час па цывільнаму. Па-нямецку размаўляе, даруйце, не горш за вас. Хто за ім віжуе і з якой мэтай?
Ен увесь час ездзіць туды-сюды, а мажліва яго няма ў спісах. Магчыма, ўлады хочуць удакладніць ізноў завёў сваё ўрадовец.
Удакладніць, чаму ён ездзіць? з’едліва кінуў пан Генрык. Да мяне у госці. Але гэта вы можаце даведацца і без яго. I затым ветліва папярэдзіць нас, калі нешта не так. Ці ён учыніў злачынства?
Абодва наведвальнікі сумеліся. Было відавочна, што той, хто іх паслаў, не жадаў знаёміць іх са сваімі мэтамі. Пад здзеклівым позіркам Гурніцкага чыноўнік апусціў галаву, афіцэр стрымана патлумачыў:
Я і мае людзі не маем ніякага дачынення з тымі двума. Халера іх, урэшце, ведае, гэтых цывільных!
Вядома, не ідзе мова ні пра якое злачынства прадстаўнік Рады вымушаны быў узяць цяжар тлумачэння на свае плечы. А тыя двое дадзены нам як сведкі для мажлівых абставін.
Якія яшчэ абставіны? Пагадзіцеся, што я маю права ведаць, як гаспадар, які прымае госця ў сваім доме.
Справа яшчэ і ў тым, што гэтым афіцэрам учынена спроба за­маху на жыццё і здароўе трох жыхароў нашага горада з пагрозай ужыцця зброі.
Гурніцкі не тоячыся зарагатаў. Ён ведаў ад Андрэя пра выпадак з лодачнікамі і хутчэй для забавы чымся дзеля высвятлення запытаў:
А ці нельга, васпане, не так цьмяна? То гэтыя пацукі павінны былі засведчыць ветлівасць вашага візіту, то яны ахвяры нападу? Мой госць чалавек зацны і без важкай прычыны не захоча мець аніякіх, падкрэсліваю, аніякіх дачыненняў з вашымі, прабачце, сведкамі.
Але некаму карцела выкарыстаць дробязнае, як на партовы Гданьск, здарэнне ў незразумелых мэтах, і бедны чыноўнік мусіў адыграць сваю ролю да канца. Калі ён, напускаючы юрыдычнага туману, выклаў падзеі, выстаўляючы, відавочна з чужых словаў, усю шайку як бедных бяскрыўдных плябеяў, афіцэр таксама не вытрымаў і зарагатаў, нібы гром пракаціўся па пакоях.
А дзе ж той трэці? I ўвогуле, хто гэтыя зацныя абывацелі? скрозь слёзы запытаўся ён.
У ратушы вырашылі, што дастаткова двух, тых што за парогам.
Там ім і належыць быць ля кожнага прыстойнага дома катэгарычна сцвердзіў афіцэр. Вельмі некаму хацелася, каб мы пашыліся ў дурні звярнуўся ён да радцы. Ды і пана намесніка бургамістра асмяшылі.
Можна было аніводнага не браць сказаў Гурніцкі, які рашыў, што больш ён нічога ад гэтых двух не даведаецца, і пара заканчваць следства. Вашы патрабаванні немажліва задаволіць, нават калі дапусціць праўдзівасць тых нікчэмных сведкаў.
Гэта чаму ж? запытаў неяк пакрыўджана радца.
Пры відавочнай недарэчнасці свайго становішча ён не мог пагадзіцца з грэблівым стаўленнем да прадстаўніка ўсемагутнай Рады,
Першае тлумачыў Гурніцкі мой госць часова ў ад’ездзе з маімі даручэннямі. Другое, але галоўнае: ён не з’яўляецца француз-скім афіцэрам. Нават не француз. Гэта шляхціц Рэчы Паспалітай і мой кампаньён. Пра гэта, дарэчы, і ў Радзе вядома, але я вам дам для прагляду пэўныя паперы. Хвіліну пачакайце.
Вось яны сказаў Гурніцкі, вярнуўшыся, і паклаў паперы на стол. Паважаючы вас абодвух і не жадаючы ставіць вашмосцяў у скандальнае становішча, даю ix вам да азнаямлення. Тут кантракт між мною i панам Забелам, а гэта копія поўнага абшыту, атрыманага ім ад французскага адмірала.
Дык ён усё ж французскі афіцэр! усклікнуў чыноўнік, рады сваёй спасцерагальнасці.
Быў! Гурніцкі бязлітасна збіў ягонае задавальненне. Пан Забела трапіў паранены ў палон да туркаў, адкуль вызваліўшыся, быў на французскай службе. Пакарыстаўся мажлівасцю вярнуцца на радзіму з эскадрай. Выстаўляць з-за гэтага шляхціца Рэчы Паспалітай непрыяцелем Гданьска чысты абсурд.
Радца і афіцэр па чарзе прагледзелі паперы. Афіцэр цяжка, але з
выразнай палёгкай уздыхнуў. Зразумеў, што канчаткова пазбавіўся ад непрыемнага абавязку.
Паверце, пане Гурніцкі запэўніў ён нам непрыемная гэтая місія. А з улікам таго, што даведаліся, вам належыць падзяка, што пазбавілі нас ад скандалу і сораму. Каб я, афіцэр з бітваў, затрымліваў вайскоўца ды яшчэ ў вашым доме з-за таго, што ён тром торбахватам не даўся абрабаваць, а то й забіць! Гэта ж страта гонару!
-Я вам веру адказаў пан Генрык. Таму і размову вёў, каб мы ра­зам зразумелі, што вашым няведаннем падзей пакарысталіся. Забела быў абраны як ахвяра. Ужо не француз, а яшчэ не свой. Агідная задума. Дарэчы, каб праясніць сітуацыю, я гатовы разам з вамі наведаць раду і даць тлумачэнні.
Я думаю гэта залішне, пане Гурніцкі паспешліва адказаў чыноўнік. Ваша сведчанне ў нашым пераказе павінна задаволіць улады.
Тым лепей. Не хацелася б сароміць высокіх асоб, што ніяк не пазбавяцца варожасці да ўсяго, што не нямецкае зазначыў Гурніцкі з лёгкай іроніяй.
Паводзіны і выказванне чыноўніка выразна выявілі, што радцы да ўсёй гэтай бурды хутчэй за ўсё не мелі аніякага, альбо вельмі нязначнае дачыненне. Хто вучыў і пасылаў гэтага небараку, трэба будзе падумаць.
Дарэчы, пане Гурніцкі, могуць быць падазроныя прапановы трансакцый з французскай эскадрай. чыноўніку хацелася загладзіць непрыемнае ўражанне.
Дзякую. Ужо былі. З’явіўся ягамосць, нібыта афіцэр ад аправізацыі эскадры. Прапанаваў пастаўку правізіі на выключна выгадных умовах. Даставіць да Алівы, а далей клопат саміх французаў. Доступ праз нібыта зачыненыя брамы ў начны час гарантаваны, стража ў змове. Вось так, панове...
Няўжо пан на гэта прыстаў? Вялікая рызыка для інтарэсаў! усклікнуў радца.
Не люблю парушаць забароны ўладаў, калі і не згодны з імі. Да таго ж наведвальнік так зачараваў мяне сваёй французскай мовай, засвоенай у нейкім шынку, што я не стрымаўся ад рогату і загадаў контрагенту скіравацца за дзвяры. Але не лічыце мяне занадта праніклівым. Гэтага француза прывёў да майго дому адзін з тых хлюстоў, што прыйшлі з вамі.
Нам застаецца толькі развітацца і пажадаць гэтаму дому і гаспадару самага лепшага зусім ветліва і нават прыязна прамовіў чыноўнік, баючыся паглыбляцца ў спрэчныя крокі ўлады.
* * *
Нудота бясчыннай стаянкі моцна дакучала Жану Варту. Як большасць маракоў, ён прывык лёгка зносіць аднастайнасць карабель-
нага жыцця, шчодрага на дробныя клопаты і скупога на радасці і забавы. Але такое жыццё нясе штодзённую, штогадзінную неабходнасць, хай сабе рутыннага, але абавязковагаўзаемадзеяння розных частак карабельнай каманды, супрацоўніцтва афіцэраў і падначаленых. На стаянцы, ды яшчэ такой, дзе ані працягласць, ані мэта не тое, што не залежыць ад тваёй волі, але нават выразна не акрэслены, дзейсная натура адмірала Барта трапляла ў палон чужой волі, незразумелых дачыненняў, палітычных інтрыг.
Каб унесці крышачку разнастайнасці, адмірал, які не пакідаў эскадры без выключнай неабходнасці, запрасіў у суботу на абед камандзіраў фрэгатаў. Жартавалі, абменьваліся ўражаннямі, варажылі, ці сустрэнуць Раство ў цёплай Францыі, ці на ільдзіне ў Паўночным моры. Экспедыцыя па ўладкаванню французскага прин­ца каралём у малазнаёмай краіне выглядала неяк панура і не атракцыйна. Ані табе раўтаў, ані баляў, ані нават магчымасці бліснуць та­лантам перад польскімі паненкамі. Ці паны разварушацца? А калі так і не разварушацца?
Па абедзе адмірал наладзіў кароткую нараду аб надзённых клопатах эскадры, распытаў пра стан асабовага складу і патрэбах забеспячэння. Тут і далажылі аб прыбыцці з горада адміральскага сакратара. Той, павітаўшыся з усімі, адразу пераказаў папярэджанне гарадской Рады, што брамы горада ў нядзелю для французаў будуць зачынены.
Гэта чаму? запытаў Барт.
Голас адмірала пакуль гучаў спакойна, але ў ім чулася набліжэнне навальніцы.
Гарадскія ўлады ў нядзелю ладзяць урачыстае ўшанаванне каранацыі Аўгуста II. Просяць з разумением паставіцца да іх рашэння. Усё робіцца выключна, як яны патлумачылі, дзеля спакою і нашай уласнай бяспекі.
Што? Яны непакояцца пра нашу бяспеку? выгукнуў Барт.
Менавіта так было выкладзена для паведамлення вам, мой адмірал адказаў сакратар.
Гэта было занадта для карсара, адно імя якога палохала палову Атлантыкі.
Тлустыя мяшкі для грошай! Мала таго, што запатрабавалі, каб нашы людзі не хадзілі па гораду вялікімі групамі! Мала таго, што мы павінны паведамляць загадзя іх імёны, дык яны яшчэ і брамы перад намі закрываюць! Баюся, дабром гэта для іх не скончыцца загрымеў Барт.
Але ж наша місія, адмірал... лагодна заўважыў хтосьці з камандзіраў.
Усіх абурыла паведамленне, але рашэнне, як да яго паставіцца і ўся адказнасць палягае на адміралу. А ён мусіць запытаць князя.
Так, місія, халера на яе! Каб не гэта, збамбардаваў бы гандляр-
скае гняздо і яшчэ змусіў бы даць выкуп! А так давядзецца далей гуляць у дыпламатаў.
Адмірал хвіліну, другую падумаў. Усе маўчалі, не перашкаджаючы яму знайсці рашэнне чарговай палітычнай загадкі.
Месье дэ Сэн-П’ер звярнуўся адмірал Варт да камандзіра фрэіата “Ле Комтэ“ наведайце іх улады і запатрабуйце выразнага адказу на пытанне, ці лічыць сябе горад Гданьск у стане вайны з Францыяй? Гэтага дастаткова.
-Так. Г эта як раз адпаведны крок. Трэба паказаць ім нашу сілу. Купецкая веска зусім распаношыласязагаманілі афіцэры, задаволеныя лаканічным ультыматумам адмірала.
Але! узвысіў голас адмірал, каб усе замоўклі. Я папрашу вас, Сэн-П’ер, быць абачлівым. Нельга даводзіць да канчатковага раз­рыву. Першае і галоўнае: мы не маем права на дзеянні, якія маглі б перашкодзіць мэтам князя Канці. А другое, таксама не малаважнае мы залежым ад паставак правіянту з горада. Іншых крыніц тыя, хто лічыць нас саюзнікамі, На жаль, не падрыхтавалі.
Разумею, мой адмірал. Калі я павінен выправіцца? запытаў Сэн-П’ер, устаючы.
Неадкладна. Заўтра яны зачыняць брамы. Аў панядзелак гэта будзе тост над выпітым келіхам.
Дазвольце выконваць? Сэн-П’ер пакінуў салон адмірала.
Выразнага адказу адміральскі пасол не атрымаў. Усё тыя ж запэўніванні ў прыязнасці, шкадаванне з выпадку непаразуменняў і імкненне іх пазбягаць...
Мой адмірал, гэтыя немцы круцяцца, як вужы. Мне здаецца, яны нешта камбінуюць тлумачыў камандзір фрэгата, вярнуўіпыся.
Гданьск наўмысна зацягваў адказ у чаканні саксонскага войска. У нядзелю, 29 верасня 1697 года ад нараджэння Хрыстова горад урачыста адсвяткаваў каранацыю новаабранага караля Аўгуста II, што адбылася ў Кракаве за 10 дзён да прыбыцця эскадры адмірала Барта на гданьскі рэйд.
Па чутках войскі Аўгуста II ўжо ля Мальборка, які дзясятак льё ад Гданьска. Дзе прмхільнікі князя, ані адміралу, ані, мабыць, яго Высокасці было невядома. Замест дзесятка харугваў ад Казіміра Сапегі, на якія князь так разлічваў, з’явіўся сын гетмана Аляксандр са шчуплым эскортам і няпэўнымі абяцанкамі. Харугвы каліскага кашталяна Уладыслава Пшыемскага з Кароны таксама былі дзесці далёка і не мелі шанцаў апярэдзіць прыхільнікаў саксонца. Мала хто цвяроза ацэньваў небяспеку хістанняў і нерашучасці, пераконваў князя рашуча змагацца за карону, бяспраўна захопленую саксонскім канкурэнтам. Ды і гэтыя не былі аб’яднаны адзінай палітычнай воляй, адзіным вайсковым начальствам.
Замест вайсковай сілы перад абліччам мажлівага манарха з’яўлялася шмат вяльможных прыхільнікаў, спадзеючыся на
перавагі, якія прынясе ў далейшым такая смеласць. Палуба вайсковага карабля пачала нагадваць палацавую залу, толькі без сцен і даху: цесныя катухі-каюты і не нашмат большы адміральскі салон былі непрыдатнымі для неспадзяванага прызначэння.
Памеркаваўшы, знайшлі выйсце. Гданьск, як выразны, а з пэўнага моманту задэкляраваны прыхільнік Аўгуста II, адпадаў. Таму князь і яго акружэнне над узброеным эскортам маракоў шлюпкамі адплывалі на бераг і кіраваліся для перамоваў у кляштар паблізкай Алівы. Нанач князь вяртаўся на фрэгат. Дзеля зручнасці і эскадра перайшла на Аліўскі рэйд. Перамовы ішлі, але справа атрымання кароны не рухалася.
5 кастрычніка, праўда, князь Канці з дапамогаю біскупа Залускага выдаў унівэрсал да ўсіх саслоўяў Рэчы Паспалітай, а 8 кастрычніка з’явіліся сябры соймавай дэлегацыі, абранай для ўрачыстага прывітання князя. Але не было між іх паноў з Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку найбольш чаканых, Сапегаў. Не было і Любамірскіх з Кароны.
Сітуацыя ўсё больш праяснялася. Канці чараваў усіх сваёй усмешкай, рагатаў над жартамі, якія не заўсёды разумеў, але ўсё менш быў схільны дзякаваць за шанаванне золатам. Лічыў, што і так выдаткаваў шмат, а нешта не чуваць ані пра войска ані пра тлумы адданай яму шляхты.
Князь ад пачатку не запаліўся прагай барацьбы за пасад Рэчы Паспалітай. Далёкая краіна, чужая мова, панурыя ваколіцы, сівернае ўзбярэжжа халоднага мора нішто не вабіла сына сонечнай Францыі сысці на бераг і застацца на ім да канца жыцця. Падзеі падказвалі вяртацца назад. Ён амаль нікому не казаў, што ўжо даўно папрасіў на гэта дазвол Людовіка XIV і бліжэйшымі днямі спадзяваўся станоўчага адказу.
Са з’яўленнем у ваколіцах саксонскіх войск, улады Гданьска адкрыта перасталі лічыцца з французам!. Нястомны Паліньяк яшчэ 4 лістапада спрабаваў пераканаць бургамістра, каб горад выказаўся на баку Канці, але безвынікова. Больш таго, у тэты ж дзень пад час праверкі французскай шлюпкі быў арыштаваны на некалькі гадзін сакратар адмірала месье Жануа. Абураны князь даў Барту дазвол на рашучыя дзеянні.
Назаўтра французскія маракі захапілі пяць гданьскіх караблёў з таварамі, што чакалі спрыяльнага ветру, каб рушыць у рэйс. Здарэнне ўскал ыхнула ўвесь горад. Улады загадалі закрыць брамы на некалькі дзён і 6 лістапада выдалі эдыкт з заклікам захоўваць спакой і парадак. Адначасна яны выканалі даўняе патрабаванне Аўгуста II: арыштавалі шматлікіх прыхільнікаў князя Канці, між імі камісара французскага караля ў Гданьску Клода Маці, і французаў, меўшых няшчасце апынуцца ў горадзе. Хто ў сваім доме, хто ў ратушы адсядзеў пару тыдняў. Былі арыштаваны тавары і іншая маё-
масць гэтых асоб. Пад час сутычак была парушана нетыкальнасць маёмасці і слуг самога пасла, абражаны французскія афіцэры.
Рада звярнулася да Паліньяка з патрабаваннем вярнуць захоплейыя судны і паведаміць каралю Людовіку XIV, што Гданьск жадае захаваць прыязныя стасункі з Францыяй. Адказ быў несуцяшальны для горада. Адной з прычын такога збегу падзей стала спазненне лістоў Людовіка XIV да князя Канці і адмірала Барта. Хоць міністр вайсковага флоту Францыі Луі Понтшартрэн яшчэ 18 кастрычніка выслаў даручэнне рэпрэсаваць гданьскія караблі і тавары ва ўсе пар­ты Ла-Манша і Атлантыкі, кароль не хацеў парушаць нейтральнасць Балтыкі і не дазволіў застасаваць падобную меру да Гданьска, бо гэта магло б зашкодзіць Даніі, якая прапусціла французскую эскадру без перашкод. Даручэнне караля ўжо не змагло змяніць сітуацыю.
Войскі Аўгуста II, тры тысячы саксонскіх і польскіх кавалерыстаў пад камандай Якуба Генрыка Флемінга і генерала Міхала Брандта, а таксама пазнанскага кашталяна Францішка Галецкага, ужо 30 кастрычніка былі пад Торунем. Па дарозе схіляючы гарнізоны на бок Аўгуста II, вечарам 8 лістапада тысячны атрад Брандта затаіўся ў лесе пад Алівай і ранкам наступнага дня неспадзяванай атакай абрынуўся на прыхільнікаў Канці. Маючы перавагу над шляхецкімі атрадамі, хутка разбіў іх і пачаў рабунак. Барт скіраваў на выручку шэсцьдзесят маракоў, але французам давялося пад агнём, па пояс у вадзе, адступаць да шлюпак. Васемнаццаць з іх трапілі ў палон, а камандзір, афіцэр фрэгата “ЛьАсіён“, памёр ад цяжкіх ран.
Раз’юшаны Барт выклікаў генерала Брандта на паядынак, але той адмовіўся стаць да бар’еру. Рабіць тут болып французам было нечага. Князь загадаў пакінуць негасцінны бераг. Эскадра падняла якары і адплыла, ведучы за сабою ў якасці прызоў гданьскія караблі. Снежная завея хутка закрыла ветразі на даляглядзе.
Данія не пагадзілася прапусціць захопленыя судны. Яны разам з таварамі былі абложаны секвестрам і стаялі ў капенгагенскім порце аж да восені 1699 года, калі іх прадалі з аўкцыёна.
Князь Канці адплываў, каб ніколі болып не вярнуцца, алеўлады Гданьска яшчэ да сярэдзіны наступнага, 1698 года баяліся яго вяртання. Занепакоены сваёй будучыняй горад шукаў падтрымкі ў новаабранага караля, а той імкнуўся ўмацаваць свой уплыў на важны порт. 18 сакавіка 1698 года Аўгуст II ўрачыста ўехаў у горад. У перамовах на просьбы і патрабаванні Гданьска ад імя караля адказваў усё той жа Пшэбэндоўскі. Але кароль не вельмі праймаўся клопатамі горада. Ужо ў кастрычніку 1698 года ён саступіў суседні Эльблонг у якасці здабычы Брандэнбургу за нясплочаную пазыку. Не выкаціў срэбных зліткаў для новых падданых, не збіраўся несці спакой на Рэч Паспалітую. Надоўга застанецца несулад між канцістамі і прыхільнікамі саксонца, не раз успыхне полымя грамадзянскіх боек. I кожны раз карысць мелі чужынцы.
Ад моманту вяртання ў Варшаву пана Чыжа цягнула на бераг Віслы. Кажуць, злачынцу заўсёды вабіць месца ягоных злых спраў. Можа і ахвяра хоча разгадаць, як і што з ёй здарылася. Так гэта, ці толькі байкі, але пан Антон спрабаваў знайсці месца, дзе яго завалаклі ў човен, каб адтуль адшукаць яго колішнюю вязніцу.
Адчуваў пэўную няўтульнасць ад няведання, хто за ім паляваў. А д гэтага залежала, заставацца ў Варшаве, ці лепш не рызыкаваць. Вось і сёння, маючычас, паблукаў па надвіслянскіх вулках і выбраўся на бераг. Стоячы ля вады, назіраў, як завіхаюцца на сваіх судзенцах флісакі. Там валаклі на бераг пакункі, тут займаліся направамі нескладаных прыстасаванняў, а на сухім выганку поўзалі па разасланым ветразе двое ці трое з вялікімі іголкамі і клубкамі вошчанай дратвы.
Ці не будзеце вы, пане, Андрэй Забела з Гданьска? рантам, зусім непадалёк прагучаў голасны, але пачцівы вокліч.
Пан Антон уздрыгнуў. Няўжо такі фарт? Ён між волі зірнуў у тым напрамку, але адразу адвярнуўся, паглядаючы скоса і нібы ненаўмысна мяняючы месца на больш зручнае. Уважліва прыслухоўваўся.
Так, гэта я. А з чым вы да мяне? адказаў нехта спакойна.
Дык мы ж ад пана Машкевіча. I фурманка з намі.
Двое мужчын, з выгляду дваровыя ці рамеснікі, размаўлялі, зняўшы шапкі, з высокім, год каля трыццаці чалавекам. Апрануты ён быў як гданьскі купец, але наставай выглядаў на ваяку ці двараніна з магнацкай гвардыі.
А я, шчыра кажучы, не чакаў вас так хутка і хлопцаў адпусціў да шынка. Засумавалі, плывучы засмяяўся ён. Але двое тут, ды не так тут таго дабра.
Так прамаўляючы, ступілі да блізкай шкуты і пачалі выносіць куфры, скрынкі, пакункі ды укладваць усё на фурманку. Крыху перадыхнулі, патлумачылі маладзёну дарогу і рушылі па берагавому адхону. Малады купец скіраваўся за імі конна, на сіўку, якога аднекуль падвёў хлапец.
Пан Чыж прасачыў за вершнікам, вагаючыся: ён ці не ён? Нібыта не вельмі яго хто і абыходзіць, пан Антон апынуўся ля двух флісакоў, якія сцераглі шкуту ды зайздросцілі сваім шчаслівейшым таварышам.
3 прыбыццём да Варшавы, хлапакі! Як райза?
А нічога, удала, дзякуй Богу адказаў старэйшы.
Ад самага мора ідзём, пане з гонарам паведаміў маладзейшы, хутчэй за ўсё першы раз у рэйсе. Ад Гданьска.
Ого! Глянуў свету. Але ж, пэўна, там ужо шарош пайшла? пазуючы на бывалага, сказаў пан Антон.
He, вецер праўда з мора, але ён жа і дапамог адказаў старэйшы, Зараз ужо блізка. Там і зазімуем.
Такая справа флісацкая: першым рушыць, апошнім вярнуцца паважна адзначыў пан Антон. Крыху абазнаны з гэтым. А дабрадзей тут, пэўна, за старэйшага? звярнуўся ён да флісака.
Не, я на сваёй шкуце, а старэйшы на пярэдняй паказаў ён. А над намі той пан, што ад’ехаў. Толькі далей ужо ідзём самі, а ён тут застаецца.
Пэўна рэтман ваш? пацікавіўся Чыж.
Флісаку падабаўся гарадскі пан, які так зычліва распытвае пра іх працу ды побыт.
Мы ўніз з чужым караванам ішлі, іхні рэтман і вёў. А тэты, пан Забела, ён ліцьвін аднекуль з-пад Гародні, вяртаецца дадому, то ад нашага пана з наглядам.
А-а-а! Пры таварах значыць з разумением адзначыў пан Антон.
Во-во! Тут зоймецца з панам Машкевічам. У яго і загасцюе. Дом там прыглядны пахваліўся, як сваім, флісак. -1 паненак слічных шмат.
Чалавек нежанаты, хлоп на схвал ахвотніц вока пакласці не забракне падтрымаў гутарку пан Чыж.
Такая сур’ёзная гаворка ў паважлівым тоне відавочна цешыла самалюбства флісака, і ён шчыра засмуціўся, калі пан Антон сабраўся пайсці.
Мушу бегчы патлумачыў. Прыпалі вы мне, хлапакі, да сэрца, так і час незаўважна прайшоў. Перакуліце пры выпадку чарку і за маё здароўе.
Пан Антон палез у кашалёк і пакінуў флісакам неблагі напамінак пра выпадковага гарадскога пана, сам, завярнуўшы ў б ліжэйшы завулак, пусціўся подбегай.
Павітаода, абгаварыць даручэнні пана Генрыка, уладкаваць сваё дабро заняло ў Андрэя няшмат часу. Паабедаўшы ў гасцінным доме пана Машкевіча, скочыў у сядло, каб развітацца з флісакамі і ўзаемна пажадаць шчаслівай дарогі. У задуменні ехаў гарадскімі вуліцамі, прыслухоўваючыся да знаёмай мовы, пазіраючы на знаёмае жыццё. Паволі з’ехаў да россыпу розных будак, шопаў, складзікаў і лямусаў, падзеленых звілістымі сцежкамі-завулкамі. Вывеў яго з задумы раптоўны крык:
Людзі! Ці ёсць тут хто! Памажыце!
Зірнуўшы ў той бок, Андрэй заўважыў чалавека на зямлі і юна­ка, які ўкленчыў побач.
Памажыце, пане, стары заслаб! лямантаваў хлопец у роспачы. Не ведаю, што рабіць.
Пачакай крыкнуў Андрэй Mo’ нічога страшнага.
Саскочыў з каня і хутка наблізіўся. Чалавек цяжка дыхаў, вочы
закаціліся, твар набег крывёю. Андрэй схіліўся над непрытомным, каб расшпіліць каўнер ды зручней пакласці.
Можа падучка? запытаў Андрэй, зірнуўшы на хлапца.
Гэта яго і ўратавала. Пляменнік хворага гатовы быў даць калом з поўнага размаху. “Скуль ён яго выхапіў?” мільганула думка, а рука ў той момант хляснула плёткай проста па твары так, што канец яе абруціўся хлапцу вакол шыі.
Андрэй ірвануў што было сілы, і небарака, заклекатаўшы гор­лам, бразнуўся побач з дзядзькам, загарадзіўшы дарогу яшчэ аднаму збіру. Той выскачыў з нейкай шчыліны, трымаючы ў руцэ нож ці кінжал, і рынуўся проста на Андрэя. Андрэй усхапіўся на ногі, але тут жа паляцеў употырч, бо “стары“, не ўстаючы, падсек яму ногі. Рукой Андрэй натрапіў на кінуты пляменнікам кол у сам час, каб пырнуць ім лотра знізу пад дых нібы дзідай. Той адскочыў і скурчыўся, абхапіўшы рукамі жывот. Андрэй чарговым ударам пазбавіў “стрыя“ далейшага ўдзелу ў бойцы.
Але ж лайдакі! вылаяўся Андрэй, адступаючы да каня.
Ён не зводзіў вачэй з усіх трох, асабліва з кінжальніка. Той быў, паўсім відаць, хлопец настойлівы: аднавіўшы дых, пачаў асцярожна набліжацца да Андрэя.
Хлопцы, гэта наш паніч! таргануў яго крык ззаду, і на нейкае імгненне адцягнуў увагу Андрэя.
Нападнік скарыстаў гэта і, прыгнуўшыся, кінуў уперад спрактыкаваную руку, цаляючы проста ў жывот ахвяры. Але Андрэй перахапіў яе, ірвануўшы ў бок і выкруціў за спіну ворага. Лотр выпусціў кінжал і, сыкнуўшы ад болю, крутануўся вінтом, узнімаючыся ў рост спіною да Андрэя, калі грымнуў стрэл. Збір атрымаў кулю проста ў грудзі і асунуўся на калені. Імгненне раней і куля трапіла б у Андрэя. Ен выпусціў лотра і скочыў убок пад сцяну.
“Невядома колькі іх там.” Але тупат сведчыў, што стралок шпарка пабег углыб завулка. Агаломшаны сутычкай Андрэй глядзеў на целы сваіх ворагаў. Што гэта? Рабунак? Замах? Флісакі, піто ў мо­мант стрэлу бразнуліся на зямлю ці шуснулі за бліжэйшы вугал, акружылі боішча.
Пане, што тут здарылася? кінуўся да Андрэя занепакоены Фларыян.
Ды вось, самі бачыце павёў рукою Андрэй і патлумачыў з большага, што яго тут напаткала.
Агледзеліся, але знайшлі за вуглом толькі адтуліну ад нечага вострага.
А я ж з х лопцамі да шынка хадзіў нібы апраўдваючыся, сказаў Фларыян.Аж тут, чуем, гармідар нейкі. Думаем, флісака якога шалупінне гарадское абсела. Але далі вы ім навуку. Ляжаць і не шавеляцца.
Дык гэта ж Яцэк! Яцэк-Шыла! крыкнуў нехта перавярнуўшы забітага.
Андрэй глянуў на свайго нядошлага забойцу і не сваей воляй выратавальніка.
Гэта, пане, вядомы тут, над Віслай, апрышак патлумачыў Фларыян. Шылам яго з-за штылета дражняць, за грошы наймаецца. А рабункам грэбуе. Ніжэй яго годнасці, бач. А гэтыя, што за яны, хлопцы?
А чорт ix ведае, даруй Божа. Сплыўкі з варшаўскіх рынштокаў пагардліва кінуў хтосьці са старэйшых Усё да карміцелькі нашай сплывае і бруднае, і чыстае.
Фларыян павярнуўся да Андрэя. Той заўважыў, як устрывожаны, калі не перапалоханы флісак.
Прабачце, пане, уцякаць трэба. I нам, і вам з намі. У чужым месце хто за нас заступіцца сур’ёзна прамовіў ён.
Так, не давядзеш тут нічога і нікому падтрымаў старэйшага нехта з флісакаў. А гэтыя, як ачомаюцца, набрэшуць на каго хочаш, каб на шыбеніцу не трапіць.
Андрэй гэта разумеў. Адзінымі сведкамі будуць вось гэты стрый з пляменнікам. Сведчанне флісакаў не будзе мець аніякай вагі.
Збіраймася, хлопцы, да шкутаў загадаў Фларыян. Гэта брыда няхай тут валяецца. Вазьміце, пане падаў плётку Андрэю
Пакуль шпарка крочылі да берага, Фларыян услых разважаў:
Не выглядае гэта на рабунак, пане, паверце. Можа ведаеце што ў сваім мінулым, з-за чаго маглі б такі замах на вас учыніць?
Не даўмеюся, Фларыяне, хоць і сам думаў пра гэта. Але... Бог ве­дае калі ад’ехаў з дому. I ў Варшаве раней быць не даводзілася. Не таюся я ні ад вас, ні ад сябе прызнаўся Андрэй. Можа ў Гданьску, сам не ведаючы, дарогу каму перабег. Дык здаецца, не.
Калі дазволіце, пане, скажу, што трэба рабіць у вашым становішчы заўважыў Фларыян.
Зрабіце ласку, ахвотна паслухаюся.
Спішыце, пане, суплічку да пана Машкевіча, каб ведаў, што вы ад’ехалі дзеля кантрактаў па наступнаму ўраджаю. Ну, скажем, да Пярэмышля.
Зразумеў адказаў Андрэй.
Дасце свайго каня, хлопец і адвязе, а мы тым часам лахі пад пахі і разам з вамі далей пойдзем. Трэба ўцякаць.
Маеце рацыю. Цяжка аберагацца, калі не ведаеш ад каго чакаць кулі пагадзіўся Андрэй.
Вестка пра забойства маланкай праляцела між флісакаў. Там і тут шкуты, дубасы, камягі пачалі сплывацьуніз, далей ад граху. Іншыя палічылі за лепшае перакінуцца на той бераг. Між флісакамі нямала было тых, каму ўвага гарадской старожы была зусім непатрэбная.
Апынуўшыся на беразе, Фларыян пачаў аддаваць загады не
горш за ратмана. Збышак паімчаўся ў горад з паперкай, астатнія завіхаліся з адплыццём.
Хлопцы! Ідзём пакуль на кічках. А там альбо вецер, альбо коні. Другую шкуту на шворку, усе на пярэднюю распарадзіўся Фларыян. Ты, Яцэк загадаў маладому росламу дзецюку, з усімі коньмі чакай пад абрывам. Ведаеш дзе. Вазьмі гульдынку.
Не трэба скрывіўся Яцэк. Цюпагу маю.
Цюпагу! перакрывіў яго Фларыян. Тут табе не Свенты Кшыж! Але як хочаш. Збышка там сустрэнеш. Усё падрыхтуйце.
Андрэй не ўмешваўся ў сумятню. Разумеў, што Фларыян мае выразныя загады адносна яго асобы і кіруецца імі. Флісакі часу не марнавалі.
Увага, хлапакі! Юрэк, скідай чалку, скачы сюды!
Юрэк скінуў з берагавой палі апошнюю сувязь шкуты з берагам і скочыў на нос. Флісакі ўжо стаялі па абодвух бартах, упіраючыся ў дно кічкамі з ручкай-папярэчкай на канцы. Фларыян сам стаў ля стырна. Юрэк злёгку адкінуў нос шкуты на раку. Фларыян варухнуў стырном, і паласа вады між берагам і суднам пашырылася. Пад ціскам кічак шкута нібы нехаця кранулася і пацягнулася ўздоўж берага павольна, але няўхільна паскараючы ход.
Ну, вось і паехалі усміхнуўся Андрэю Фларыян. А там перакінем вас з канём на той бераг. Са зброяй не кожны зачэпіць. А далей ад двара да двара, ад гасподы да гасподы. А там і радзіма!
Дзякуй вам, Фларыяне-расчулены шчырайувагай, адгукнуўся Андрэй. Цяжка мне было б без вашай дапамогі.
Юрэк! паклікаў Фларыян вазьмі стырно, дай адпачыць ста­рому.
Хлопец паклаў шост, подбегай скіраваўся на карму і пераняў суд­на ў свае моцныя рукі. Плынь была ціхая, зваротныя струмені ў сувадзях час ад часу давалі палёгку людскім рукам. Неўзабаве перадалі сваю працу коням і расселіся, каму дзе зручней. Пры нагодзе Збышак перакінуў з берага невялікі клунак.
Вам, пане крыкнуў да Андрэя там і лісцік увязаны.
Андрэй распусціў вузел клунка і знайшоў там добры запас ежы. Тырчала і горла ладнай пляшкі. Да пляшкі быў прымацаваны невялікі аркушык. Прачытаўшы, Андрэй павярнуўся да Фларыяна.
Разумная была ваша рада. Вось і пан Машкевіч раіць тое самае.
То ж з цяжкага становішча не так ужо шмат выйсцяў! Не дзіва, што людзі да аднаго і таго ж розумам даходзяць па філасофскі заключыў Фларыян.
Але было відаць, што словы Андрэя яго ўсцешылі і нават супакоілі. Увогуле, як толькі шкуты адвалілі ад берага, на твар флісака вярнуўся выраз непарушнага спакою і ўпэўненасці, знікла трывога. На роднай Вісле, на сваёй шкуце, ён быў панам свайго лёсу.
Як звыкла, у вольную хвілю пачаліся размовы, і амаль адразу
перакінуліся на падзею, што змусіла іх так хутка пакінуць Варшаву. Маладыя моцна гэтым засмуціліся, хоць разумелі, што Фларыян мае рацыю. Незадавальненне засяродзілася на вядомым Шылу і яго невядомых супольніках.
А ведаеш, Фларыян пачулася з-за мачты тэты ж Яцэк у тын­ку мільгануў. Я звярнуў увагу, бо побач з ім стану. Ён як бы выглядаў некага. А з ім яшчэ такі пан: у зялёным кубрачку, з ляскай такой, жоўтай, у вузліках.
“Бамбукувая” здагадаўся Андрэй. “Тут такую не кожны дзень сустрэнеш”. А флісак працягваў, задаволены агульнай увагай:
Я яшчэ падумаў: няўжо яны разам? I падобна на тое, бо той пан нешта яму сказаў ці загадаў. А потым ix ужо не відаць было.
~А, ляскаў вузліках? Такая бліскучая?-азваўся хлапечы голас. А канец востры, як вухналь які ці дзіда, так?
Ага адгукнуўся папярэдні. А ты чаму пытаеш, Мацек?
Дык мы з татусем дакладна такую бачылі ў паніча, што да нас падыходзіў з размоваю адгукнуўся Мацек.
Дарэчы, паніч малады і тэж у зялёным кубраку. Гжэчны паніч паважна сцвердзіў мацекаў татусь. Ляска з гэтага як яго...
3 бамбуку падказаў Андрэй.
Ага хоць і не упэўнена, прызнаў флісак папярэчка зверху як во, на нашых кічках.
Андрэй заўважыў, як Фларыян кінуў яму вымоўны погляд. Ён і сам звярнуў увагу, што абодва панічы выстраі ліся ў зялёныя кубракі пры бамбуковых лясках з вастрыём на канцы. Але ж адтулінаў зямлі як раз і выглядала на зробленую вастрыём. Такая ляска магла паслужыць руцэ як сошка мушкета, каб надзейна злажыцца да стрэлу, падумалася ўжо амаль як пэўнасць.
А пра што была размова з тым панічом, Мацек? аклікнуў хлоп­ца Фларыян, бо ведаў, што ад маладога і цікаўнага даведаецца больш, чым ад яго паважнага, але не вострага розумам бацькі.
Распытваў, адкуль мы ды куды. Ці не рэтман наш пан Андрэй, ну і усё такое. Як раз і з’явіўся, калі фурманка і пан Андрэй ад’ехалі ахвотна ўспамінаў хлопец.
А што вы думаеце азваўся з мастка Юрэк. Можа якраз ён і нацкаваў Шылу.
Фларыян азірнуўся на голас і прывёў да парадку стырнавога:
Ты там не напрыся на бераг, хлопча! Слухаць слухай, але ўважай.
Бачыце, пане ціха прамовіў ён, павярнуўшыся да Андрэя хлопец да той жа высновы дайшоў, што і я. I вы, здаецца, таксама?
Па ўсім выглядае, што так яно і ёсць пагадзіўся Андрэй. Адно не магу ўявіць: хто той паніч у зялёным кубраку, якому я так перашкодзіў, з’явіўшыся ў Варшаве.
А ў Гданьску? рашыўся нагадаць Фларыян.
Андрэй зразумеў, што Гурніцкі і той напад звязваў не з рабункам, а таму папярэдзіў Фларыяна.
Есць нешта, пра што вы і самі яшчэ не ведаеце у роздуме прамовіў бывалы флісак нешта кагосьці штурхае на такія ўчынкі. Таму, пане, майце на ўсё пільнасць і не давярайцеся выпадковым людзям.
Андрэй пазіраў, як халодныя хвалі сціраліся стырном шкуты, аплывалі, ціха журкочучы, нос другой шкуты, якая, нібы жарабё за кабыліцаю, паслухмяна паўтарала рухі пярэдняй. Непрыветна сустракала свайго абывацеля Рэч Паспалітая ўжо ў другім горадзе, аблытвала павуціннем незразумелых інтрыг.
Сядлаючы на правым беразе Віслы свайго каня, Андрэй укладваў у сядзельныя торбы падарункі пані Машкевічавай. Узяўшы ў рукі пляшку з гарэлкай, хацеў падарыць яе флісакам на развітанне, але Фларыян рашуча запярэчыў.
Рэч у дарозе неабходная. Рана там ці драпіна якая прамыць. Альбо холад, сівер -
таксама выручка. Каб іншым разам, то вядома грэх бы адмовіць, а так...
Твары астатніх таксама сведчылі, што вымушаны адмовіцца дзеля выключнасці сітуацыі. Седзячы ў сядле, Андрэй доўга глядзеў з высокага берага услед зграбным судзенцам, якія бы два жучкі, злучаныя павуцінкай, паўзлі па бліскучай стужцы ракі, што адсвеч ва­ла халоднай восеньскай сталлю.
Як добра было б сядзець там разам з гэтымі людзьмі, з якімі зжыўся за дні падарожжа! Грэцца ля вячэрняга вогнішча, слухаючы флісацкія байкі ды успаміны, заснуць потым, закрыўшыся з галавой ад начной прахалоды цёплым, ласкавым у дотыку кажухом... Не ведаючы, ці бачаць яшчэ яго, Андрэй ўзняў руку ў развітальным узмаху, уздыхнуў і рушыў да блізкага гасцінца. Пачынаўся наступны адрэзак шляху на радзіму.
* * *
Сяброўскія памінкі па незабыўным Яцку адбываліся ў шынку, дзе пры жыцці яго лёгка было напытаць. Кампіліёны па рамяству, найбліжэйшыя памагатыя, сядзелі ўкруг стала ў стане вялікага смутку і такой жа няпэўнасці свайго лёсу. Хто забяспечыць ім заўтра чар­ку гарэлкі ды лусту хлеба? Яцэк, rowny gosc, рувны госць, сам жыў і хлапакі пры ім карміліся. Самаму лепшаму адмыслоўцу павінен хтосьці асыставаць, каб знаўца не марнаваў час на дробязі. Няшмат такіх, як Яцэк-Шыла, і ў кожнага свая хеўра, вольных месцаў вобмаль. А хіба ж хто з памагатых здолее замяніць Яцэка-Шылу?!
Чуліся ўздыхі, сцягваліся бровы, цямнелі ад прыліву крыві забіяцкія абліччы. Ад моцнага пітва і жаласлівых выказванняў день незабыўнага гершта здаваўся адданым кумплям увасабленнем усіх
цнотаў і заслуг. Хіба вінаваты Яцэк, хлапак над усімі, што ніхто гэтых цнотаў не заўважаў?
Каб легка было замяніць Яцэка, то ў Варшаве ўжо ўсіх людзей перакалолі б, як кныроў урачыста сцвердзіў тоўсты “стрый”.
Чырвоная пыса сведчыла, што ён канчаткова пазбыўся немачы, якая зваліла яго над Віслай.
Твая праўда, браце! А той фірцык пусціў нас з торбамі сваім пісталетам з усхліпам азваўся “пляменнік”. Куды мы зараз, сіроты?
3 усіх законаў Божых і чалавечых зацная кампанія найвышэй ставіла адзін: вока за вока, галава за галаву. Таму напамін пра няўдалы стрэл, скіраваў яе думкі ў адпаведнасці з гэтым законам.
Так, паспадзяваўся на свой куншт. Паспяшаўся стрэліць ці прамарудзіў, а Яцэка нам забраў. Такое не даруецца! крыкнуў трэці сабутэльнік.
Побач з “пляменнікам” прымасціўся і ўжо некалькі разоў спрабаваў далучыцца не столькі да агульнага гора, колькі да квар­ты, чацвёрты, маладзенькі.
Не лезь, псямаць, у хвіліну смутку! даў яму штурханца “стрый”.
А мо’ дамо і яму кілішак? Шанаваў жа Яцэка, як і мы,нясмела выказаўся “пляменнік”.
Замалады! рашуча абсек “стрый”.
Абыходзіўся малады раз-пораз, з жалем гледзячы, як булькаюць у горлах кумпляў калейкі.
Хай толькі трапіцца мне на вока! злосна прахрыпеў “стрый”, хукнуўшы ад пякучага пітва.
А я таго, з ляскай бамбуковай, высачыў нібы нешта звычайнае ціха паведаміў “замалады”, пазіраючы ў столь.
Дзе? у адзін голас выгукнула тройца.
У адным такім месцы загадкава адказаў той.
Кажы! загадаў “стрый”, падсоўваючы кварту і чарку. Сам налівай, поўную дазволіў ён.
Пасля крывавай сутычкі над Віслай во ўжо нешанцоўная рака! перапалоханы пан Чыж паспяшаўся знікнуць у гарадскім віры. Не заўважыў, што невысокі вяртлявы хлапчына рушыў за ім і не адстаў, пакуль не выведаў, дзе атабарыўся вінавайца смерці настаўніка і карміцеля. Не мог дараваць гэтаму расфуфарынаму няшчаснага стрэлу: бач, шпацыруе сабе і не кшне. Пан Чыж, сапраўды, паволі супакойваўся і думаў над далейшымі сваімі крокамі. Так было і ў гэты вечар. Ці то з-за сутоння, бо які той дзень восеньскі, ці з іншай прычыны пан Антон не заўважыў, што і адкуль гэпнула яго па галаве і выбавіла ад усіх зямных клопатаў. А Вісла, гаротная рака, прыняла ў свае воды чарговае невядомае цела раз і назаўсёды, каб ніколі не аддаць.
На радзіму
Падсілкаваўшыся карчомным аўсом, напіўшыся вады з глыбокай студні, сіўка адмерваў вярсту за вярстою, дзе лёг­кой рыссю, дзе трухам, а болый няспешнай але пэўнай ступою. Конь быўякраз для такого падарожжа і для вершніка, які даўно не сядаў конна.
Мінаючы вёскі і мястэчкі, фальваркі і двары, дзе шырокім трак­там, дзе бітым гасцінцам, а дзе і зусім неважнецкай лясной дарогай, Андрэй то далучаўся да якога абозу, то рухаўся побач з гаваркой кавалькадай мясцовых шляхцюкоў, не набіваючыся ў кампаньёны, але і не пазбягаючы выпадковых спадарожных. Яго, добра апранутага, на спраўным кані і пры зброі прымалі хутчэй заўсё як афіцэра паспалітага рушання, альбо вайсковага ўрадоўца пры даручэнні і не лезлі з роспытамі.
Паўсюдна, найбольш, вядома, ў корчмах, людзі слухалі, пераказвалі і мабыць самі прыдумвалі навіны, чуткі ды плёткі нра тое, што дзеецца далёка, у Варшаве, у Кракаве, у Гданьску. Нібыта ідуць два абраныя каралі адзін на аднаго, кожны са сваім войскам і дамова між імі сустрэццаў вальнай бітве ля Варшавы. А француз той, яшчэ і караблямі вязе сваіх па Вісле. Вядома, цікава б тую вялікую бітву паглядзець, але ўсё-ткі гэта справы каралеўскія і нас не датычаць, бо шляхта ўжо прагаласавала.
Паны-браты разглядалі падзеі палітычна, з успамінам колішніх часоў, калі на думку старэйшых, каралёў выбіралі лепшых і, здаецца, спакайней. Праўда і тады здараліся прамашкі, як з тым французскім Валуем ці Максымільянам з Цэсарства. Маладзейшыя патрабавалі добра ўзважыць, каторы выгаднейшы і мацнейшы, бо час не церпіць і абодва, пабіўшыся, могуць плюнуць і адступіцца.
Усё часцей чуліся размовы нібыта саксонцы ўжо дапускаліся да рабункаў і гвалтаў з паборамі на вёсках і ў дварах. Вядома, у чужой краіне ды каб немец не рабаваў. Ад француза тая зручнасць, што Францыя далёка і менш іх сюды прыблудзіць. Сцягнуць, то і фран­цуз сцягнуў бы, але блізкі свет скрадзенае валачы.
Раз-другі спаткаўшыся з патрулямі ад кварцянага войска, Андрэй
паказваў гданьскія пячаткі, называў сваёй мэтай бліжэйшае мястэчка і адразу ж мяняў напрамак. Вось і сёння павярнуў наўезджаную лясную дарогу, пачуўшы ад сустрэчных, што на тракце гойсаюць і да ўсіх чэпяцца саксонцы. Французскія паперы ім лепш не бачыць, ды і гданьскія няведама як будуць сустрэты якім-небудзь тупаватым райтарам.
Дарога бегла з узгорка на ўзгорак, абапал стаяў сухі сасоннік. Узбоч дарогі, відаць, з паблізкай вёскі да гасцінца пешы люд праклаў бітую сцежку. Сіўка сам выбраў яе замест пясчыстай каляіны і, узнімаючыся на чарговы ўзгорак, без прынукі пайшоў лёгкай рыссю. Андрэй паправіўся ў страмёнах, прыстасоўваючыся да новай хады каня, і якраз у гэты момант пачуў першы стрэл. За ім ляснуў другі, трэці, а потым сыпанула як гарохам. Стралялі ззаду, адтуль жа пачуўся конскі тупат.
“Няйначай нейкі атрад” Андрэй звярнуў у густы ельнік і спыніўся агледзецца. Калі прыгнуцца, хаваўся з канём. На ўсялякі выпадак агледзеў зброю. Пісталеты лёгка вымаліся з ольстраў, порах на палічках быў у парадку. Toe і з мушкетам. “Дык хто ж імчыць?”
Проста ўверх па дарозе ўроссып па ўсёй шырыні імчала гало­пам невялікая кавалькада. Капоты, кажушкі, магеркі. “Свае”! адчуў раптам Андрэй. Коннікі не адстрэльваліся, хоць зброю мелі. Ці то выстралілі, ці галоўнае для іх было ўцячы. Ззаду ляскалі, але ўжо зрэдку, пісталетныя стрэлы. “Відаць дзеля забавы, бо з такой адлегласці з пісталета не дасягнуць” ацаніў Андрэй, пабачыўшы пагоню.
Услед за шляхтай ляцела купа райтараў, невялікая, але ці не ўдвая большая. “Саксонцы!” пазнаў Андрэй па чырвоных мундурах. Першым, значна апярэдзіўшы сваіх, нёсся рослы коннік. Магчыма камандзір і несумненна выдатны кавалерыст. Адлегласць між яго добрым, цёмнай масці канём і астатнімі павялічвалася на вачах, калі дарога пайшла на пад’ём. Раптам Андрэй заўважыў, што адзін з уцекачоў пачаў адставаць, неяк дзіўна седзячы на сваім даволі ладным коніку. Ён ледзь не ляжаў, ухапіўшыся за грыву і нібы коўзаючыся на сядле. “Паранілі!” мільганула здагадка. “Загіне небарака!”
Саксонец насцігаў уцекача. Хвіліны здагону, а з імі, мабыць, і хвіліны жыцця апошняга былі палічаны, бо сталёвым промнем выслізнуў з похвы доўгі палаш райтара. Абодва былі ўжо амаль побач з Андрэем. Ці то ў абарону сваіх, ці то згледзеўшы, што ўцякае амаль хлапчук, штурханулаў сэрца воля супраціву гвалту над сла­бый і безабаронным. Пісталету руцэ і коньАндрэя нібыта сам скочыў насустрач саксонцу. Райтар відаць ад нечаканасці сумеўся і гэтага імгнення хапіла, каб стрэл не хібіў.
Саксонец ускінуў рукі і спіною назад паляцеў з сядла. Крыкі і стрэ­лы райтараў даляцелі ззаду, але адлегласць была значная. Андрэй
падхапіў повад свайго трафея і тузануў за сабою. На шчасце конь не заўпарціўся, і Андрэй, здагнаўшы хлопца, крыкнуў: ’’Скачы!”
На здзіўленне Андрэя, той на поўным скаку ўхапіўся за грыву варанога і пераляцеў у райтарскае сядло. Ірвануў да сябе повад і адчайна крыкнуў:
Каштанік! За мною!
Шалёны алюр доўжыўся некалькі хвілін, пакуль яны ўбачылі сваіх. Немалады чалавек гнаў насустрач, але згледзеўшы абодвух, прыпыніўся і павярнуў за астатнімі.
Пагоня, мабыць, прыпыніліся ля забітага, але ж, пэўна захочуць адпомсціць. Паратунак быў адзін згубіцца ў лесе. Як толькі аб’явілася нейкая сцяжына, адзін за адным, ланцугом пайшлі трухам, даючы сабе і коням адсапнуць пасля забойчай гонкі.
Праз паўгадзіны перайшлі на стапу і спыніліся ў невялікай лагчыне, што ўжывалася некім як сенажаць. Сцяжына, відаць, служи­ла гэтай жа мэце. Далей дарогі не было, але сухі высакаствольны бор дазваляў у выпадку небяспекі адыйсці разам з коньмі. Старэйшы звярнуўся да двух дзецюкоў:
Хлопцы, вярніцеся ціхенька, агледзьцеся і назад. 3 коньмі да дарогі не ідзіце.
Толькі пасля гэтагападышоў да Андрэя. Загаварыў, стрымліваючы хваляванне:
Не даводзілася сустракацца, васпане, дагэтуль, а вось ад гэтай пары няма для мяне чалавека, якому я быў бы болей вінен. Каб не пан, не меў бы ўжо сына. Прымі, вашмосьць нізкі наклон і ўдзячнасць ад шчырага сэрца. Буду прасіць Бога, каб апынуўся я побач з па­нам, калі, барані Божа, спаткае пана якая бяда шляхціц схіліўся ў пашанотным наклоне і, счакаўшы хвіліну, прамовіў спакойней: Малы, мабыць, дагэтуль не ачомаўся.
ІПляхціц кінуў вокам туды, дзе хлапец завіхаўся ля свайго коніка. Андрэй пахіліў галаву ў лёгкім наклоне, паказваючы, што прымае выказаную ўдзячнасць.
Небяспека была пагадзіўся ён. Тым большай пахвалы заслугоўвае ваш сын. Васпан можа ім ганарыцца, паводзіў сябе як ваяр. Але ж я няпрошаны далучыўся да таварыства, таму дазвольце назвацца. Я Андрэй Забела гербу Тапор з Гарадзеншчыны. Вяртаюся на радзіму пасля доўгай адсутнасці і прашу дазволу далучыцца. Кампаніяй спакайней.
-А я сам Мацей Крыжэвіч гербу Любіч адказаў шчаслівы бацька. А як васпан здагадаўся, што мы з Княства? Несліся ж, як апечаныя рашыўся ён на жарт.
Андрэй і сам пра гэта толькі што падумаў. Яснага адказу не знаходзіў, усміхнуўся.
Халера яго ведае! Голас крыві ці што ён абвёў вачамі грамаду. -
Бачу, свае і ўсё! Можа нейкі вокліч пачуў, даўно ж з дому. А барваў жа ні ў каго не відаць.
Усе зарагаталі. Барвы ваяводства ці навета да іхняй сённяшняй вопраткі сапраўды не пасавалі. Пагроза не знікла, але напружанне спала. Учынак незнаёмага кожнаму прыпаў да сэрца і япічэ мацней згуртаваў невялікую грамаду землякоў.
А што, паны-браты, ці не пара нам падсілкавацца, ды і коням заадно? Хлопцы вярнуліся супакоеныя, але варты выставім і доўга тут не забавім. За тэты час памяркуем, ці на ранейшую дарогу вяртацца, ці іншай пашукаць.
Міхаська аклікнуў ён сына дык што з тваім Каштанікам?
Конь не адыходзіў ад гаспадара, паскубваў познюю траву і чакаў, калі ім зоймуцца. Андрэй услед за Мацеем падышоў да каня.
Дасталася коніку!
Куля пакінула на баку каня доўгі апёк. Дробнымі кроплямі дзенідзе закрэпла кроў. Шчаслівы выпадак. Каб крыху іначай, трапіла б пад левую лапатку, альбо ў нагу самога вершніка. А так секанула сядзельную папругу, рэмень расцягнуўся і сядло магло ў любы момант з’ехаць на бок. Хлопец аказаўся маладзец, калі абхапіўшы каня нагамі ў страмёнах, здолеў утрымацца.
Ну, шкода невялікая. Пісяг тэты ад кулі прамый асцярожна вадою, а пасля гарэлкай, каб зараза якая не прыстала. А папругу зараз жа зшый. Рэмень новы, не марнаваць жа дабро. Сырыца ў мяне ў тор­бе, там і шыла. Зробіш пагляджу закончыў Мацей і павярнуўся да трафейнага каня. Значыць тэты прыгажун вынес Міхася з апрэсй!
Паляпаў каня па шыі, правёў рукою па грыве. Глянуў, нібы мімаходзь, на ногі, грудзі. Відаць было, што і любіць коней, і ведае кожнаму цану.
Няйначай афіцэра вашмосьць ссадзіў. Відаць і па кані, і па прыборы. Ды і карабін.
Толькі што з ім рабіць? выказаў свой клопат Андрэй.
Як што рабіць? Ездзіць на ім, такое ў каня прызначэнне. Панскі конь гэтаму хіба што ў стрыечныя браты годны. Неблагі канёк, але не баявы. Вудзённы, выязны. А гэты! Венгерскай стайні, прашу паверыць. Баец!
Я да таго, пане Мацею, што прыкметны. Ды і ўсё саксонскае. А я ж з вамі.
Мацей адказаўудзячным поглядам, выразна задаволены андрэевай тактоўнасцю.
-Амы да саксонцаў, як бачыш, не горнемся -ў роздуме прамовіў нібы сам сабе. Не шукалі з імі ані звады, ані сяброўства. Як то: воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. Гэта ж мы ехалі, як ехалі, спакойна. А яны як заўважылі, што мы са зброяй, то адразу да нас з пісталетаў! Хоць якая тая наша зброя супраць іхняй... А каб на вас халера! Ці то сутычку якую мелі, ці то ўжо гаспадарамі сябе ўявілі.
Як бы там ні было, а надалей абмінаць ix будзем ды асцерагацца. Так што едзем разам i каня не кінем.
Дзякую, пане Мацею. Мне шкода было б яго кідаць.
Вось і добра. Калі вашмосьць не супраць, то няхай Міхась на тваім едзе, а ты асвойвай гэтага варанога. А Каштанік колькі дзён вольны пабегае. Міхась яго ад жарабятка даглядае, дык ён за ім нібы сабака ходзіць, ледзь не па чалавечы разумев. Не маглі яны адно аднаго кінуць. Мацей цяжкаўздыхнуў, нанава прыгадаўшы нядаўняе здарэнне. Я ж, як глянуў, што хлапца не відаць, назад павярнуў. То ўсё на свае вочы бачыў. Дай, Божа, хутчэй забыцца страсянуў галавою, адкідаючы прыкрыя ўспаміны.
Калі ізноў рушылі ў дарогу, наперадзе мелі двух у дазоры. Пан Мацей выбіраў як мага закінутыя дарожкі: дзе полем, дзе ярамі, а найлепш лесам. Разы са два чулі страляніну, але не блізка, і заўжды браліся ўбок. Мацей з Андрэем ехалі поруч нібы даўнія дружбакі-знаёмцы, паны-браты, што не адну біклагу мёду разам пачалі і скончылі. Пакрысе абменьваючыся кароткімі апавяданнямі і сціплымі згадкамі, пазнавалі адзін аднаго.
Дык вы, пане Мацей, тут ад самай элекцыі? запытаўся Андрэй.
Ад траўня кіўнуў той пацвярджальна. На элекцыйны Сойм мяне абралі, астатняе ўжо сваёй воляй. Паўгода ў гэтай калатнечы, а так глянуўшы, і без мяне абышліся б засмяяўся Мацей. Дадому раз адскочыў. Тады і зацягнуў хлопцаў у калізію. А малы мой сам прычапіўся. Караля пабачыць захацелася падшыванцу!
Мацей усё яшчэ быў пад уражаннем страшнай небяспекі для сына і кляў сябе ў душы за саступку прыхамаці хлапца.
Што тут на сябе наракаць супакоіў яго Андрэй. 1м таксама не ніжэй як са страхі...
Мацей засмяяўся задаволены тым, што Андрэй ўжывае яго прымаўкі.
Можа і праўду кажаш, чалавеча. Шляхта любіць незвычайнае, завадзяцкае. Пра што ж пагаманіць на старасці вечарам? А пра яе, пра хвацкую маладосць. Пра цуды-дзівосы, з каторых, што бачыў, што здалося, а што і сам прыдумаў.
Андрэй заўважыў, што такія размовы крыху развейваюць неадступную трывогу пана Мацея за лёс невялічкай гурмы ў моры палітычных закалотаў, якія пачыналі пераходзіць у партызанскія сутычкі. Сам Андрэй, далучыўшыся да землякоў, адчуў сябе насуперак абставінам, спакайней. Адышла насцярожанасць пры сустрэчах з падарожнымі, прасцей і весялей было крочыць бясконцай дарогай. Хлопцы таварыскія, паслухмяныя свайму старэйшаму завадатару, амаль як бацьку ці дзядзьку. Яно і не дзіва, далей ваколіцы мабыць яшчэ нідзе быць не давялося. Як пыляняты квахтухі, трымаліся больш дасведчанага чалавека. Сутычка з саксонцамі пераканала іх, што так будзе найлепей.
У Андрэю ўбачылі дадатковае падмацаванне невялічкага вой­ска. Пасіленне значнае, рашучае, пацверджанае чынам. На пастоях да Андрэя ўсё часцей чапіліся з роспытамі, асабліва назалялі маладзейшыя. Асвоіўшыся з чужым дагэтуль чалавекам, прымушалі расказваць пра бачанае і пачутае на чужыне, аж пакуль у Андрэя не сцерпне горла і Мацей не прысароміць назолаў.
Як ні азіраліся, усё ж аднойчы неўсцерагліся. Некалькі дзясяткаў вершнікаў вайсковага выгляду стаяла на паляне, праз якую вяла дарога. Не спыняючы руху, бо іх, калі не згледзелі, то напэўна даўно пачулі, пан Мацей нібы вёў звычайную размову ў дарозе, звяртаючыся то да аднаго то да другога побач.
Едзем да іх, хлопцы. Уцякаць няма куды. Горш, што неўгадаеш, за каго яны. Але ім з гэтым не лягчэй будзе засмяяўшыся, паабяцаў ён. Увага: я тут галава, а вы мая чэлядзь! Едзем са згледзін, ажно з-пад Чанстаховы. Маёнтак Кропля. Ясна?
Ясна, пане Мацею. Кропля, згледзіны ціха адгукнуліся хлопцы.
Аніякага зухвальства! папярэдзіў па Мацей. Усё цярпець і маўчаць. Непадалёк напаткалі засаду няведама чыю і заблудзілі, уцякаючы пан Мацей працягваў гутарку,Усе мы нехлямяжыя, хто і наколькі здолее. Ты, Андрэй, захініся якой апоньчай ды трымайся пасяродку. Так што, з Богам і без спеху.
Ліцьвінская кавалькада ўжо выехала на паляну, калі пачуўся ўладны вокліч:
Стаць! Стаць і не рухацца!
Пан Мацей, азіраючыся, да каго б мог стасавацца загад, наблізіўся яшчэ на некалькі сажняў, пакуль здагадаўся спыніць каня. За ім астатнія.
Што за людзі? Адкуль і куды кіруецеся?
Два коннікі наперадзе выглядалі на камандзіраў. Пытаўся маладзейшы.
Мы, вашмосьць, з Берасцейшчыны, вяртаемся ў Княства. Але ж нязручна так размаўляць адкрыкнуў пан Мацей. Вы не бойцеся, мы да вас пад’едзем.
У адказ пачуўся смех і дазвол наблізіцца.
А ў якім інтарэсе трапілі аж сюды? Ды і з дарогаю вы нешта памыліліся. Яна не на Берасце, а, наадварот, ад яго сказаў афіцэр.
А гэта ўжо не віна наша, а прымус, пане паручнік ветліва адказаў пан Мацей. Такая ўжо нас спаткала insperatum, неспадзяванка па-нашаму.
А дакладней, вашмосць? уступіў у размову старэйшы. Ці не ад Бродніцы едзеце?
А дзе гэта, пан палкоўнік? перапыніў яго Мацей, азірнуўшыся на сваіх, нібы за падказкай, але пярэднія паціснулі плячыма. Мы з-пад Чанстаховы, з Кроплі.
А што шу калі ў той Кроплі? Што прывяло ваш значок да Кароны?
Зрабі, васпан, ласку і адкажы сцісла і дакладна. Час такі на ўсё пільнасць трэба мець патлумачыў афіцэр, азірнуўшыся на свайго старэйшага, ці надежна выказваецца.
Ані авансаваны панам Мацеем на паручніка малодшы, ані тым больш на палкоўніка старэйшы, не выказвалі незадавальнення. Пан Мацей сарамліва ўсміхнуўся абодвум.
Тут, вашмосьць, ніякай таямніцы. Мы не значок, хоць гэта прыемна. Кампіліёны мы, ну і чаляднікаў пара. Вяртаемся ў скрусе са згледзінаў. Але тут сутычка здарылася.
Сутычка? насцярожыліся афіцэры. 3 кім, калі?
3 кім, то сам не ведаю. Учарашнім змярканнем ехалі мы без асаблівай насцярогі, а тут паблізу як грымнуць з му шкетаў, аж пут­ча загула! Кулі як сыпанулі на нас лісцем!
У атрадзе пазначыўся вясёлы рух: стрэўся гаварун. Увага скупілася на пану Мацею.
Аж путча загула, Панове ужо звяртаючыся да ўсіх, павёў Мацей сваю рэляцыю. Ну, я сам не зломак ды і хлопцы мае малай­цы, то як грымнулі капытамі, то аж тракт затрымцеў і ўвагнуўся. Коні ж у нас, ого!
Пан Мацей зарагатаў над сваім уласным досціпам. Там і тут яго падтрымалі.
Я, вашмосці, стары таварыш. Па татарскіх галовах баторкай пагуляў нямала пан Мацей ляпнуў сябе па леваму боку, дзе некалі тая баторка вісела. Леспазіцыя нязручная, трэба непрыяцеля патрактаваць па-кавалерыйску, aperte, у адкрытым полі! Камандзір атрада ўжо відаць зразумеў, што нічога не даведаецца і, мабыць, дзеля забавы жаўнераў, не перашкаджаў Мацею пахваліцца вайсковымі здольнаесцямі.
Дык значыць, вашмосьць не ўцякаў, а вёў свой швадрон на адпаведную пазіцыю? крыкнуў нехта з-за спіны камандзіра пад агульны рогат. -1 не здагналі вас?
Пан Мацей прыўзняўся на страмёнах, выглядаючы здагадлівага.
-Як там быў, вашмосьць! Ахто ж то Пагоню здагоніць? пыхліва запытаў пан Мацей.
Адчуваў, што тон абраў надежны. Упамінанне Бродніцы, ды яшчэ такія-сякія прыкметы выдавалі ў сустрэчных прыхільнікаў саксонца.
Але гэта так, да слова зазначыў пан Мацей. Мы, значыць, ляцім, а лес і справа і злева. Няма адпаведнага поля і ўсё. А затым глядзім і непрыяцеля няма. Відаць, пабаяўся адкрытага бою. А як галава мая занята былаўкладаннем дыспазіцыі, то і не згледзеў, дзе апынуліся крыху сарамліва прызнаўся стратэг. Так што сустрэча з вашмосьцямі вельмі дарэчы, каб высветліць сітуацыю.
Па твары камандзіра было відаць, што ён падзяляе думку падначаленых наконт адважных ліцьвінаў. Пэўна гэтыя грэчкасеі дзеля
фасону абвешаліся, якой Бог даў, зброяй і цішком прабіраюцца дахаты, дзе пачнуць свае байкі пра геройства ў лясах Кароны.
Та-а-ак! Уцягнуў ажэнак васпана ў тарапаты паспачуваў “палкоўнік”. А ці варта шукаць абранку, за свет едучы?
Калі пасаг вялікі, то адлегласць малая. Такая ў гэтых справах прапорцыя павучальна прамовіў пан Мацей.
Але ж васпан і практык! усклікнуў “палкоўнік”.
Гады і два ажэнкі далі досвед сціпла прызнаўся пан Мацей.
А хто ж між вас той канкурэнт? весела пацікавіўся “паручнік”.
Пан Мацей уважліва агледзеў неразумнага ад капытоў каня да шапкі. Перавёў погляд на “палкоўніка”, нібы пытаючыся, ці ўсе ў яго такія недадумкі і паблажліва адказаў:
Каб не твая маладосць, ацан, то і да паядынку было б недалёка. Ці ж у вас невядома, хто пры такіх аказіях едзе наперадзе грамады? У нас, у Княстве сам канкурэнт!
Дык значыць васпан і ёсць! спрытна ўдаючы захапленне, крыкнуў паручнік. То віншуем пана! гукнуў, азірнуўшыся на жаўнераў.
Няма з чым узмахам рукі спыніў віваты пан Мацей. Я ж казаў, вяртаемся ў скрусе. Усё адбылося па вашай прымаўцы: хто не мае срэбра ці медзі, плаціць тым, на чым сядзі! Марна трудзіў сабе тое самае на доўгім шляху.
Пан Мацей, прыўзняўшыся, паляпаў сябе па натруджаным месцы.
Няўжо адмовіла? не паверыў нехта. Такому зуху!
Зух годна прапусціў пахвалу міма вушэй, апусціўшы вочы долу.
Абранка пакінула гэты мізэрны падол перад нашым прыбыццём на шасцідзясятым годзе жыцця урачыста абвясціў нефартунны канкурэнт горкую навіну.
Такога павароту не чакаў ніхто. Хвіліннае маўчанне прарвалася нястрыманым рогатам усяго атрада. Нават камандзір, імкнучыся захаваць павагу, абхапіў сківіцу, але ў вачах іскрыўся той жа нястрыманы смех. Ліцьвіны нясмела падтрымалі агульную весялосць.
Прымі, вашмосьць, наша спачуванне сабраўшыся з духам прамовіў камандзір. Ну і даруй маладой блазноце махнуў рукою на сваіх коннікаў.
Па маладосці ўсё, па недасведчанасці паблажліва прамовіў пан Мацей. Пасталеюць паразумнеюць. Мае, бач, не лепшыя паказаў за спіну.
Хачу ў васпана даведацца звярнуўся паручнік, весела зыркнуўшы на сваіх жаўнераў. А за якога караля вашмосьць вы­ступав?
Пан Мацей ужо спадзяваўся, што неяк абыдзецца без палітыкі. Не занепакоіўся пытанием, бо бачыў яго як працяг забавы.
-Як гэта за якога? неўразумела зірнуў на паручніка пан Мацей. -
За нашага Міласцівага Пана, карала Рэчы Паспалітай Абодвух народаў.
Дык каралёў жа два! азваліся ад караняжаў.
Глупства правіш, ацан назідальна зазначыў пан Мацей. 3 двух выбіраецца адзін лепшы. ён павярнуўся да “палкоўніка”. Што значыць маладое! Калі карона адна, то як можа быць два каралі? Кароль той, хто пад каронай. А пан паручнік ужо не ў трох, а ў двух соснах заблудзіў, не раўнуючы, як мы ў гэтым лесе. Даедзем дахаты ксёндз, напэўнаўжо ведае і нам скажа, чыё панаванне славіць закончыў ён.
Другі раз грымнуў рогат, а прысаромлены паручнік зразумеў, што не на яго карысць.
Але ж з пана палітык! усклікнуў ён.
3 палітычным чалавекам размаўляючы спагадліва кіўнуў яму Мацей. Але як нам бяспечна ды карацей на патрэбную дарогу выбіцца? напомніў ён пра свой клопат.
Відаць і камандзір палічыў, што досыць вясёлай забавы.
А як пану адпаведней: лесам ці aperte, чыстым полем значыць? прыязна ўсміхнуўшыся запытаў ён.
Пан Мацей пачухаў патыліцу, зірнуў на неба, нібы прыкідваючы ці высока яшчэ сонца, пакруціў вус і агледзеў свой “шквадрон”.
Я так думаю: пакуль непрыяцель не сустрэнецца, скрытая дарога больш падыдзе для кавалерыі са смяртэльнай павагай дасведчанага ваяра прамовіў ён да “палкоўніка”.
Яцэк, правядзі іхмосьцяў да ростані і пакажы загадаў “паручнік” на ківок камандзіра.
То шчаслівай дарогі і перамог, панове ліцьвіны пакланіўся “палкоўнік”.
-1 вам таго ж. Памагай вам Божа, Панове караняжэ адказаў пан Мацей за ўсіх, схіліўшы галаву ў лёгкім наклоне.
Малады Яцэк ірвануў наўскапыта, не азіраючыся на спадарожнікаў. Мацееў швадрон патрухаўуслед пад вясёлыя смяшкі атрада. Дачлэпаўшы да скрыжавання, а было гэта зусім недалёка, знайшлі там кемнага ў дарогах Яцэка, які нецярпліва гарачыў каня, не надта ўганараваны даручэннем.
Вось ваш накірунак. Праз тры мілі павернеце налева і выйдзеце на тракт да Берасця. Чэсьць! хвацка крутануўшы каня, пагнаў наўздагон сваім.
Пан Мацей паглядзеў яму ўслед, выдыхнуў паветра, нібы кавальскі мех, зняў шапку і перахрысціўся.
Усёж у лесе начаваць лепш, чым у арышце. Цікуюць за нашымі, каторыя за француза. Нічога, пазней і мы парагочам: Бог бачыў, хто выглядаў дурнейшым прамовіў ён.
Але і тэатар! усклікнуў нехта. Мабыць і ў Нясвіжы такога не пабачыш.
Ну, дзядзька Мацей, у першай нашай карчме п’еш ад пуза, а грамада плаціць! крыкнуў другі пад вясёлы смех.
-■ Каб толькі не давялося яшчэ раз падхапіў жарт пан Мацей. Во альбо вас агалачу, альбо сам не стрываю і ад смеху лопну.
* * *
Пазнаванне ўсё болей збліжала гэтых учора яшчэ няведамых адно аднаму людзей.
Нібы і ўзрост, і выгляд не спрылі такому хуткаму збліжэнню. Андрэй малады, рослы, зграбны з постаці і ў рухах, з тварам, што выдаваў выхаванне і розум. Побач з ім Мацей. Значна старэйшы, ледзь не ў бацькі годны. Проста апрануты і гэткі ж просты, свойскі, неамбіцыйны шляхцкж, з тых ваяводаў, што на ўласнай загродзе. Толькі ў твары і вачах яго свяцілася тая ж задуменнасць і розум, што іў Андрэя.
У размове дасціпны, у меркаваннях трапны, свет навокал бачыў не з аконца сваёй хаты, а сапраўды, як сам выказваўся, найменш з коміна, а мо і з буслянкі, што на ліпе ля яго сялібы. Калі Мацей з большага даведаўся, што і як завяло Андрэя ў гэтыя мясціны, размова сыйшла на важкія падзеі, уплыў якіх, менавіта, звёў іх разам. Што бліжэй дадому, то спакайнела. А можа падсвядома пачуваліся вальней і менш баяліся неспадзяваных сустрэч.
Дык як там з гэтымі дзвюма элекцыямі? Раскажыце, калі ла­ска. запытаўся Андрэй. Як я зразумеў, аніякіх фартэляў з абраннем князя Канці не было.
А іх і сапраўды не было. Але ў такіх выпадках сумленнасць не мае моцнага голасу сказаў Мацей. Вялікае баламуцтва ўчыніла Міласцівая пані Марыя-Казімера. Кабеты ў палітыцы, васпане, непатрэбныя. Нават каралевы.
Мацей падрабязна і з ахвотаю расказваў Андрэю і пра Канвакацыйны і пра Элекцыйны Сойм.
Кожны, браце, свайго захвальваў, не раўнуючы цыган кабылу на кірмашы. Горы дасць залатыя, грошай копы, вайной на ўсіх пойдзе і адабранае нам аддасць! Нібыта сам ён тых туркаў пашаткуе, як капусту. Дзе тут простаму шляхціцу даўмецца, хто лепшы, хто праўдамоўны. Але найбольшую сілу мелі тыя, хто за францу­за. Ну, я таксама за француза стаяў і так астаўся. Не цягне мяне сыноў ды зяцёў на вайну пасылаць. Зямлі няшмат, але лепш жывому на лапіку, чым мёртваму ў шырокім стэпе. Іначай пара на жыццё глядзець. На ваеннай здабычы шчасця не кожнаму пабудаваць. На Гданьск аднойчы зірнуўшы, прыйшоў да думкі, можа і няслушнай, але спакуслівай: гаспадарку добра ладзячы, можна і без вайсковага рабунку ўзбагаціцца, абы да цябе вораг які не завітаў з тою ж мэтаю. Але, вяртаючыся да Сойму, моцна ўсе пабойваліся, ці не знішчаць гэтыя замежнікі нашы шляхоцкія правы. Нават магнацт-
ваў сваіх арацыях не-не ды прагаворвалася пра захаванне залатой вольнасці. У немцаў жа яе няма.
Пан Мацей задумаўся, вярнуўшыся думкамі ў тыя бурлівыя дні. Ведаў з уласнага жыцця, што большасць сярэдняй і дробнай шлях­ты больш гаварыла пра залатую вольнасць, чым карысталася ёю.
А як жа з элекцыяй? нагадаў Андрэй.
Як заўсёды на Сойме. Доўга валтузіліся са скаргай на Сапегаў, хай на іх паляруш. Нарэшце заняліся французам і немцам, бо толькі яны засталіся. Саксонец, моцна загарэўся нашым каралём стаць. Але выбралі ў першы дзень француза. Абвясціў бы прымас абранне і па клопаце. А ён, бач, адклаў назаўтра. Ну, адклад, вядома, не ідзе ў лад. Назаўтра ўжо ўсім падабаецца саксонец, Фрыдрых-Аўгуст. Мала аднаго, выбралі і гэтага! Наш падскарбі, пан Пацей, вораг Сапегаў, моцна прыціскаў берасцейскіх, каб за немца галасавалі, бо Сапегі за француза. Ну і ўславілі Бога за абодвух! Хіба за тое, што розуму пазбавіў, а найперш сумления. Прымас, нібы ачомаўшыся, абвяшчае з’езд на жнівень, каб шляхта пацвердзіла выбар князя, як то належыць пры раздваенні. Але пакуль той жнівень, іншае жніво пачалося. Не дай Божа! На вуліцах, на полі элекцыйным, па шынках то адзін на аднаго, то гуртамі кідаюцца: ”за немца, ці за фран­цуза?” Бойкіў такой гурме заўжды непазбежныя, бо шмат гарэлкай труцяцца, а тут жа не простае чубаванне, а з палітычнымі намерамі! На элекцыйным полі ваяводствы ледзь не счапіліся. Разважлівыя людзі, дзякаваць Богу, развялі. Ну я лахі падпахі ды дадому. Але на з’езд паехаў.
Пан Мацей паправіўся ў сядле, кінуў вокам на сваю кавалькаду. Хлопцы трымаліся купна, толькі Міхась з суседскім сынам ехалі пар­на, крыху адстаўшы. Каштанік на шворцы ішоў услед. На вольным ад конніка сядле хлопцы ўвязалі скрутак апоньчаў, непатрэбных у гэты цёплы дзень. “Каб не згубілі падшыванцы занепакоіўся пан Мацей змерзнуць ноччу.” Але нічога не сказаў і працягваў:
Сабраўся з’езд, ужо 26 жніўня, а дзе ж той князь ці ўжо кароль? У Францыі сядзіць-паседжвае. Пасол французскі, небарака, не можа растлумачыць, чаго там чакае. А гэтыя, што за саксонца, не сунімаюцца. Прымас кажа, трэба з поля ў замак перабрацца, там бяспечней. Але ж і ў замак увайшлі, прыгразіўшы гарматамі з арсена­лу. Завязалі рокаш, на трэці дзень абралі Сапегу, нашага вялікага гетмана, галавою, а той вазьмі ды адмоўся: няма, кажа, грошай на войска. Акт рокашу, хоць з вялікай затрымкай, падпісаў, а войскам сваім аніякіх рухаў не робіць. Запатрабаваў, казалі, жолд для вой­ска і сабе 50 тысяч талераў. Пеніліся мы там, крычалі, а сілы сваю рацыю адстаяць, як не было так і няма. Прымас жаўнераў не мае, гетманы асобную палітыку вядуць, а саксонцы па Польшчы шастаюць, з “polerai”, як яны палякаў дражняць, кепікі строяць. Так і дачакаліся, што Фрыдрых-Аўгуст на Кракаў каранавацца пайшоў,
а ў Польшчы яго прыхільнікаў адразу пабольшала. Мабыць і ў нас таксама, даедзем пабачым.
Мацей змоўк, даючы горлу адпачыць, а думкам укласціся дзеля далейшага аповеду. Андрэй усё ясней бачыў безнадзейнасць экспедыцыі Канці, марнасць ахвяр і непатрэбнасць страт. Недаравальнае спазненне каштавала князю кароны, а вось што будзе каштаваць шляхце, можна толькі гадаць ды прасіць Бога, каб абышлося без вялікай крыві.
А як там у нас раздваенне прынялі?
Па рознаму, як і тут. Адны за таго, іншыя за гэтага. Здавалася, усе за француза, а, глядзіш, за немца не менш -усміхнуўся Мацей. На ўсіх месца ля трона не хопіць, пачнуць штурхацца. Сапегі меліся войскам французу дапамагчы, а мы ix так i не напыталі, не знайшлі.
Пасольства ад Канці з грашыма і падпісаным трактатам між Бенядыктам і Паліньякам не пераканала вялікага гетмана. Спаслаўся на пагрозу грамадзянскай вайны і чакаў праяснення сітуацыі. А дакладней, хто пераможа.
А навошта яны вам спатрэбіліся? Андрэй меў на думцы сапежанскае войска.
Ат! Можаш пасмяяцца са старога дурня пан Мацей пачухаў патыліцу, ссунуўпіы магерку на вочы. Маю такі траф апынуцца там, дзе не трэба і тады, калі не варта. Загарэліся, бач, мае хлопцы дапамагчы прававітаму каралю, які вось-вось з’явіцца, ці ўжо нават з’явіўся ды чакае адданыі. Чуткі, што шляхта гуртуецца і нашы, найперш Сапегі, з вялікім войскам ідуць яму насустрач. То як жа без нас? Мусіў саступіць, а мо’ і самому трохі карцела, што ўжо таіцца. Баяўся адных адпусціць, бо што бацькам скажу. Так і выправіліся.
Пан Мацей даў Андрэю час усвядоміць складанасць свайго становішча.
А той парою і страляніна пачал ася. I чутно ад людзей, што не ўсе страляюць міма. Што ж нам? Прыбіліся да гурмы караняжаў. Тыя шукалі каліскага кашталяна Пшыемскага, які збіраў сілы за князя Канці. Знайшліся нават знаёмцы па элекцыі, узялі ў гурт, хоць мы, як то кажуць, камунікам, без возу-абозу. Ідзём на той Гданьск, аж тут вестка: пакуль Пшыемскі да Бродніцы дабраўся, саксонцы ўжо ля Мальборна! Як тут паспець, калі адзін за шэсцьдзесят вёрстаў, а другі, гэта значыць мы, больш як за дзвесце! Пра наша войска ані чуткі. Разважыў я сам з сабою і кажу хлопцам: пара дахаты, пакуль нас не пачалі як ваўкоў асочваць. Дзякаваць Богу, паслухаліся. Усё ж далёка забрылі і пачуваліся не надта. Я ім яшчэ прапанаваў: хто хоча, няхай адразу сыходзіць, хто са мною застанецца на потым свой выбар адкладвае. А пакуль будзем пазбягаць і тых і гэтых.
Памеркаваўшы, як хутка будзе пашырацца барацьба груповак у Княстве, пан Мацей з Андрэем прыйшлі да згоднай высновы, што ідучы за прыкладам Кароны, а можа і ёй падаючы прыклад, маг-
наты неўзабаве штурхнуць шляхту на партызанскія войны. А ў гэтых войнах аніякі Цэзар ці Ганібал не вызначыў бы ані фронту ані тылу, а іншым разам нават важнейшай заданы: хто тут за каго. У выніку гора ўсім.
Ва ўсіх нашых закалотах шмат бяды ад таго, браце,уздыхнуў пан Мацей што простая шляхта, грэчкасеі бедныя, не спрабуюць на­ват зразумець, хто і дзеля чаго іх падбівае. I гэта ўжо становіцца натурай, па сабе адчуваю. Паляпалі пана-брата па плячы, ён і расклеіўся. Роўны ён, бач, ваяводзе! пан Мацей здзекліва пакрывіўся. Не ваявода яго клопатам праймаецца, а ён ваяводавы мэты сваёй адвагай і крывёю забяспечвае. I не супраць чужынца, а крывёю такога ж грэчкасея, як сам.
Пан Мацей усё ж не ўцярпеў, каб не паслаць бліжэйшага праверыць клунак з апоньчамі, ці добра ўвязаны. Супакоены, ізноў павярнуўся да Андрэя.
Я так скажу, вашмосьць, калі малазаможны шляхціц свайго пана бароніць у бядзе, падтрымлівае на сойміках гэта ганарова. Але ж нельга, каб ён як безразумны сабака, гаўкаў і грыз толькі таму, што яго нацкоўваюць. А ці не так бывав? Сабраліся, пакрычалі, выпілі, што далі, і раз’ехаліся, так і не скеміўшы, што іх імем прымалася і што будуць мець з таго апроч шуму ў чубе. Я ўжо не пытаюся, што будзе мець Рэч Паспалітая і яе кароль. 3 гэтым яшчэ горш. I калі падумаць, то вольнасць тая залатая, даруй пане шчырасць, зводзіцца для нас, загонавых ды засцянковых, да махання шабляй і калецтваў, адно аднаму ўчыненых. Але барані Бог крануць той жа шабляй магнацкае насенне, бо і горлам заплоціш. Дзе тут тая вольнасць і дзе тое золата? I пазалота пазлазіла.
Думкі пана Мацея выразна перагукваліся з поглядамі Генрыка Гурніцкага. Адзін дзесьці ў Гданьску, паляк, каталік, а другі можа і праваслаўны ці уніят, а калі і каталік, то напэўна з учарашніх уніятаў, ліцьвін. Але абодва аднолькава бачаць хваробы народашляхты, як самі сябе завуць. Абодва па сутнасці ў сваіх нараканнях падказваюць і лекі на іх. Ну чаму здаровыя нараканні агулу не маюць уплыву на сенатараў, магнатаў ды біскупаў? Асабісты інтэрас цалкам слепіць ім вочы і не дазваляе ўсвядоміць, што можна страціць усё, баронячы сваю ўсёдазволенасць і самавольства.
Які ж тут розум, калі яснавяльможныя паны ў каторы раз двух каралёў абралі. Ну не дробная ж шляхта так зладзіла' I абодвух з-за белага свету. Як, не ведаючы народу, кіраваць ім будуць? Можа й засмела для чалавека майго стану, але ж калі вольнасць, то магу я гэта вольна абдумаць. Як можна спадзявацца, што немец ці француз між намі парадак усталюе? Свой, нямецкі ці французскі, можа і навядзе, толькі сабе на карысць. Пераедзе саксонец з Дрэзна ў Варшаву? Сядзе там намеснік-скуралуп з тых жа саксонцаў! А гэта ўжо як у маёй хаце сусед гаспадаром. Ці не праўду кажу?
Праўду кажаце, пане Мацей. Я вам болей скажу. Колькі тыдняў таму, вось гэта, што вы казалі, ад іншага чалавека чуў. I дзе б вы думалі? У Гданьску.
Няўжо ад немца? Месцічы, яны смялейшыя ў меркаваннях. Але ж ш на сойміках, ні ў Сойме ix голасу не пачуеш.
Але тэты чалавек якраз паляк, шляхціц. Даўно там жыве. Гандлем займаецца.
Разумны відаць і зацны чалавек, калі бедамі Айчыны праймаецца.
Вельмі годны чалавек.
* * *
Дадому было зусім недалёка, калі абрынуўся агідны, са снегам, дождж. Як на злосць, паблізу не было ані жытла, ані якой-кольвек будыніны. Усе вымаклі і намерзліся, а на Андрэя насела раптоўная гарачка. Нейкі час ён яшчэ змагаўся з хваробаю, але давялося шукаць фурманкі і везці яго захутанага ва ўсё, што было пад рукою. На шчасце, патрэбная ваколіца была блізка, хлопцы пачалі аддзяляцца ў напрамку сваіх сяліб, а пан Мацей з Міхасём павезлі Андрэя да свайго маёнтка. Радасць ад сустрэчы была крыху азмрочана нядужнасцю дарагога для сям’і госця, але ўсё ж добра, што і яму тут будзе і зручней і ўтульней і догляд як належыць.
Хвароба доўга не выпускала Андрэя з кіпцюроў. Час ад часу крыху адступала і тады прыходзіла нядоўгае ўсведамленне навакольнага свету. Андрэй пазнаваў Мацея, яго жонку Агату, Міхася. Былі яшчэ нейкія твары. Пасля раптоўна правальваўся ў бясконцае трызненне, рабілася нясцерпна горача. Як скрозь туман выплываў незнаёмы дзявочы твар, і з ім прыходзіла палёгка прахалодных дотыкаў, вільготных абкладаў, прыемных клопатаў. Піў нешта смачнае і нешта шаптаў. Збянтэжаная дзяўчына спрабавалаўгадаць, ці патрапіла са сваёй дапамогай, ці аблягчыла хоць крыху пакуты хворага.
Нібы на нябачаных хвалях узнімала і кідала ўніз андрэеву істоту неадступная гарачка цягам некалькіх доўгіх дзён. Маладая, здаровая натура вытрымала выпрабаванне і перамагла. Аднойчы Андрэй адкрыў вочы з адчуваннем, што нарэшце вось прачнуўся. Не з часовага бяспамяцтва выйшаўабудзіўся пасля звычайнага спакойнага сну. Ён паварушыўся на пасланні і звярнуў на сябе нейчыю ўвагу.
Добры дзень наблізіўшыся да ложка, прамовіла незнаёмая дзяўчына. Твар яе чамусьці здаўся Андрэю знаёмым, свойскім. Прачнуліся? Гэта ж першую ноч пан спакойна спаў. Шкода было будзіць, хоць ужо хутка полудзень.
Дзяўчына паклал а далонь Андрэю на лоб і задаволена ўсміхнулася.
Во, і гарачка адступілася! Дзякуй Богу і Найсвяцейшай Багародзіцы!
Андрэй ледзь стрымаўся ад усмешкі, калі яна перахрысціла яго.
Паводзіны і гаворка пасавалі да асобы сталага веку, а ўся істота нянькі квітнела паўнакроўнай дзявоцкасцю якіх дваццаці гадоў.
А што вы ўсміхаецеся? запыталася яна, відавочна задаволеная і гэтай прыкметай паляпшэння. Ведаеце, колькі вы хварэлі, ды яшчэ ў бяспамяцтве?
-1 гадаць не бяруся.
Андрэй нават не пазнаў свайго слабага голасу.
Доўга. Вельмі мы баяліся за вас. От цёця Агата ўзрадуецца, як убачыць!
А васпанна кім ёй даводзіцца? Здаецца я ўсіх мацеевых па аповедах ведаю.
Пляменніца я. Дзядзька Мацей і маці-нябожчыца родныя брат і сястра адказала дзяўчына. А зваць мяне Анэтай.
Дык гэта вы мяне даглядалі! нарэшце здагадаўся Андрэй.
-1 я, і цётка, і Міхасёк, усе. Усе клапаціліся.
Усім я ўдзячны, але васпанне асабліва.
Чаму ж? Я, як і ўсе дзяўчына заружавелася, але відаць было, што ёй прыемна чуць такое.
Анэта адышла да стала, каб заняцца з нейкімі начыннямі.
Вы ж пэўна пагасцяваць завіталі, а не з хворым вэждацца? Ды яшчэ такім, што ў непрытомнасці заўважыў Андрэй.
Я тут крыху пажыць прыехала. Цётцы ў чым дапамагчы. Бо ў мяне свайго дому няма. Можа вам што хочацца з’есці, альбо піць? устрывожылася яна сваёй нядбайнасцю. А я вас байкамі займаю.
Не, дзякуй. Есці пакуль не хочацца. А вады ці квасу якога з ахвотай выпіў бы прызнаўся Андрэй.
Дзяўчына начала завіхацца, наліваючы нештаў малы збаночак.
Гэта добры знак, што вам квасу захацелася, а не проста вады зноў вельмі сур’ёзна патлумачыла яна. гэта ў вас смак абудзіўся. Значыць, і есці будзеце з ахвотаю, да здароўя вяртацца.
Яна асцярожна ўзняла галаву Андрэя і паднесла збанок да вуснаў.
Збанок зручны, якраз хворага паіць як малому вяла Анэта сваю навуку. На здароўечка!
Выцерлачыстым ручніком вусны Андрэю. Той ветліва падзякаваў.
Паненка нібы сапраўдны лекар прамаўляе. Пашэнціла мне ў такім доме хварэць.
Пан жартуе з мяне мякка ўпікнула дзяўчына.
Д ы не! шчыра ўсклікнуў Андрэй. Якія жарты! Г эта я ад сэрца кажу. Бо ці меў бы лепшы дагляд і ў сваім доме, калі б ён у мяне быў.
А ці ж не маеце аніякага? запыталася Анэта і заружавелася. Падалося ёй, што пытанне можа неўласцівае, не да месца.
Андрэй заўважыў і паспяшаўся адказаць, бо і самому хацелася паразмаўляць, адолець урэшце хоць у гэтым сваю слабасць.
Я з дому даўно паехаў. Там дзед і бабуля засталіся. Яны мяне гадавалі. Апынуўся далёка, а звестак, што там, дома, не маю. Ці
жывыя-здаровыя, не ведаю. А тут хвароба гэтая ледзь не на парозе зваліла. Адвык ад халадоў на поўдні. Але што гэта я паненцы галаву тлумлю, мо’ ў якой справе замінаю!
Не жвава запярэчыла Анэта. Мне цікава паслухаць! Разумею і спачуваю вам, бо сама сірата. і пра свае сіроцтва дзяўчына гаварыла спакойна, тонам сталай жанчыны. Відаць было, што даўно з ім звыклася.
Гэта ж, дзядзька казаў, колькі год домане былі! -усклікнула яна ў здзіўленні. А чаму так? Ці не вабіла?
Як не вабіла? Цягнула моцна. Але спачатку ў палон трапіў, а як з палону вырваўся, то так далёка апынуўся, што не мог, от так, вярнуцца. Час і сплыў. Прызнаюся, была яшчэ цікаўнасць маладосці да невядомага, незвычайнага.
Ой-ёй-ёй! Гэта ж трэба, як вас лёс дасведчыў!
Ага! усміхнуўся Андрэй сапраўды дасведчыў.
Тут вярнулася аднекуль пані Агата. Згледзеўшы, як Андрэй гутарыць з пляменніцай, радасна пляснула рукамі.
Вось табе і хворы! Ай, малайчына! Ачуняў загаманіла яна. Ці ж ты яго карміла, Анэтка?
Ня хоча пакуль што адказала дзяўчына.
-Мала што ня хоча! Зараз гарачай поліўкі дамо. На карысць пойдзе, падмацуе, а там паглядзім. Вось мужчыны ўзрадуюцца!
Андрэй нават ніякавата сябе адчуў, гледзячы, як усе па чарзе вітаюць яго выздараўленне.
А ты не глядзі так пані Агата разгадала яго разгубленасць. Тут твой дом, а мы ўсе твая радня. I слухацца мяне, хлопча, павінен не менш, чым Міхась дадала яна з уяўнай строгасцю.
Д ы буду слухацца паслухмяна адказаў Андрэй. Як жа іначай.
То добра! Масці яму, Анэта, за спіною, каб сядзець было зручна, ды будзем карміць яго па сапраўднаму.
Ну, лыжку я ўжо сам утрымаць здолею! пажартаваў Андрэй.
Тады бярыся! дазволіла Агата. Рушнік на шыю пакуль, як малому, усё ж завяжы, Анэтка. Кашуля сухой застанецца.
Неўзабаве Андрэй, з’еўшы амаль поўную латушку гарачай поліўкі з жытнім хлебам, адчуў сытасць і здаровую стому.
А цяпер кладзіцеся і засніце сказала Анэта, ахінаючы яго коўдраю. Да вечара яшчэ далёка, варта крыху адпачыць.
Андрэй сапраўды хутка акунуўся ў ціхі сон, без відовішчаў і трызнення. Ад гэтага часу стан яго паляпшаўся імкліва, дзень пры дні. Гадзіны, калі, седзячы пры ложку, Анэта праводзіла ў размовах з ім, былі самымі прыемнымі. Яна больш слухала, чым апавядала. Да ўсяго была цікаўная і не саромелася распытаць пра незразумелае. Здаралася, што Андрэя асабліва забаўляла, прасіла нанова рас­казачь пра якую-небудзь падзею.
Падумаўшы, зразумеў, што для Анэты падзеі ягонага жыцця,
нібы кніга, якую можна пагартаць у патрэбны бок і, адкрыўшы адпаведную старонку, перачытаць тое, што вельмі ўразіла ці зацікавіла. Асабліва захаплялі яе апавяданні пра розныя краіны і гарады, дзе давялося пабыць Андрэю.
А ці быў пан у Рыме? Гэта ж, здаецца...
У Італіі падказваў Андрэй. Не, не давялося. Гэта далей углыб краіны. Вось ля Венецыі быў. Але ў самым горадзе, зноў жа, не давя­лося. А горад, ведаю, вельмі цікавы. Напрыклад, у іх вуліцамі служаць каналы, як нашы рэчкі. I рухаюцца ад дома да дома на чаўнах.
Ого! А ці шмат там касцёлаў?
Безліч! Смела магу засведчыць, хоць і не бачыў наўласныя вочы.
А чаму ж не заехалі, калі, кажаце, былі паблізу?
Андрэй усміхнуўся. Цяжка Анэце зразумець усю складанасць дачыненняў Венецыі з паняволенымі народамі, асабліва з тымі, хто гэтае паняволенне не прызнае і ўпарта змагаецца.
Шчыра кажучы, нас там не вельмі хацелі бачыць сказаў Андрэй.
Але ж калі там касцёлы, то пэўна жыхары каталікі?
Каталікі па большасці, але там іншых людзей шмат жыве, нават не ўсе хрысціяне. А мы для венецыянцаў былі як разбойнікі.
Ой, Божачка, але ж гэта грэх разбойніцтва! усклікнула дзяўчына, у страху шырока раскрыўшы вочы.
Грэх Андрэй не бачыў іншага выйсця, як пагадзіцца. Але ж яны й самі вядуць разбой на моры, як і мы.
То яны пэўна з нехрысцямі, з туркамі, з сарацынамі бязбожнымі? Анэта спрабавала неяк уладкаваць сваё разумение справядлівасці і граху ў тыя складаныя абставіны.
Васпанне можа не спадабаецца такое, алеў сарацынаў і туркаў ёсць свой Бог. Яны яму шчыра моляцца, выконваюць запаветы, да нашых, хрысціянскіх вельмі падобныя.
Анэта ўважліва прыгледзелася свайму апавядальніку. Андрэю падалося, што яна сумняваецца, ці пазбавіўся ён хваробы, ці не пашкодзіла яму гарачка на розуме.
Прабачце простай дзяўчыне, але такога не можа быць. Вы з мяне жартуеце! нясмела, але пераканана запярэчыла Анэта.
Андрэй зразумеў, што абразіў яе пачуцці. Не магла прызнаць роўнасці сваёй веры з нічыёй іншай, тым больш нехрысціянскай. Хвіліну павагаўшыся, рашыў не адступаць. Жывы розум Анэты павінен адолець так пашыранае ўспрыманне іншай веры як нялюдскай, нявартай павагі і падлягаючай ганьбаванню, а то і гвалту.
Васпанна мае шчырае сэрца і паверыць, што я не магу з яе жарты строіць у тым, што датычыць веры Андрэй няўцям узяў у сваю руку яе вузкую далонь. Я і сам да таго, што перад тым казаў, дайшоў не адразу, бо ваяваць давялося і з туркамі, і з сарацынамі. Але пабыўшы між людзей не хрысціянскай веры, пераканаўся, што
яны такія ж людзі, як і мы. Гэтак жа працуюць на зямлі, гэтак жа любяць сваіх жонак і дзяцей, а старых шануюць нават больш, чым у нас. Варажнеча між людзьмі сеецца ад нязгоды валадароў. Спачатку цяжкаў гэта паверыць, бо варагуюць жа і простыя людзі: забіваюць адзін аднаго на войнах, у палон бяруць, здзекуюцца. Але гэтак робіцца між усіх народаў і не толькі з прычыны рознай веры. Ці я зразумела патлумачыў? Андрэй зірнуў дзяўчыне ў вочы.
Анэта асцярожна вызваліла сваю руку і, каб не ўразіць Андрэя гэтым рухам, пачала папраўляць падушку, хоць у гэтым не было патрэбы.
Зразумела, толькі нязвыкла гэта прызналася яна. Мяне інакш вучылі.
У нейкай кляшторнай школцы, здагадаўся Андрэй.
Венецыянцы, прашу паверыць, сустрэўшы іншаземны хрысціянскі карабель, але слабейшы, рабавалі яго бязлітасна, а за людзей патрабавалі выкуп, а то і ў нявольніках трымалі на цяжкай працы. Іншым прадавалі.
Што вы кажаце! жахнулася Анэта. А як жа яны пасля спавядаліся?
Вось гэтага не ведаю шчыра прызнаўся Андрэй, вялікім намаганнем стрымаўшы ўсмешку. Але неяк давалі сабе рады, калі наступным разам тое ж чынілі.
Як добра, што ў нас гэтага няма узрадавана засведчыла Анэта.
Як жа няма? Ёсць і ў нас. Ваюем жа з маскалямі, са шведамі тымі ж. мякка запярэчыў Андрэй.
Але ж яны схізматыкі. Супраць Святога прастолу стаяць.
Кляшторная школа разумения ўсіх падзей жыцця не саступала ў змаганні. Але і Андрэю стала цікава, наколькі хопіць гэтай моцы.
Запярэчу васпанне, што ўсе яны, як і мы, найперш хрысціяне. Усе Хрыста вызнаюць шчыра, а калі іначай, калі нават памыляюцца, дык ці варта ix з-за гэтага забіваць? I ці годна гэта для ix, каб нашых людзей забіваць за тое, што не іхнім парадкам Хрыста ўхваляем? А гляньце ў нас: і уніяты, і каталікі, і праваслаўныя побач жывуць і не рэжуцца. Бо адзін народ, і звыклі людзі шанаваць суседа-іншаверца за сумленнасць, за працавітасць. Так трэба і да іншых народаў ставіцца. Шкада, што злыя людзі нацкоўваюць іх адзін на адзін.
Андрэй змоўк, прыглядаючыся да дзяўчыны. Можаўпершыню з ёю вялі такія размовы.
Вы, пане Андрэй, неяк зусім не так кажаце, як святыя сёстры разгублена сказала Анэта але чамусьці я не магу вам запярэчыць іхнімі словамі, бо сапраўды, навошта ж хрысціянам кроў праліваць, калі вера вучыць лагодна спрэчкі вырашаць. Хоць бы і да Святога прастолу звярнуцца, калі самі не дамовяцца.
У такія моманты Андрэй разумеў, што тлумачыць войны іншымі
прычынамі, чым розніцу ў веравызнаннях не выпадае. Лічыў за лепшае перанесці ўвагу на нешта будзённае: дзе ў што апранаюцца, чым харчуюцца, як святкуюць. Выхаваная кляшторнымі ўяўленнямі пра навакольны свет дзяўчына ўсе супярэчнасці свету спрабавала высветліць тымі ж кляшторнымі сродкамі. Ня трэба ёй казаць, што безліч войнаў пачыналася пад уплывам таго ж Святога прастолу. Добра, што захавала жывую душу, цікавасць да свету і звычайнага жыцця. Неаднойчы заходзіла пра гэта гаворка з Мацеем і Агатай, калі Анэты не было ўдома.
Бачыш, не хацеў я з кляштарам сварыцца тлумачыў адным такім разам пан Мацей. Думаў, што дзяўчыне так леней, бо вельмі ж да веры хілілася. На Агату, во, злаваўся. Анэту ж да пострыгу рыхтавалі, дык яна, гарачая баба, з пляменнікамі ды іхнімі сябрукамі ледзь не ў апошнюю хвіліну дзяўчыну з рук святых сясцёр вырва­ла!.. Баяўся я, што бокам выйдзе нам яе наезд.
Правільна ваша жонка зрабіла, дзядзька Мацей сказаў Андрэй.
Сам пан Мацей не занадта ўлягаў на абавязках веры. Да імшы трапляў своечасова, маліўся ды хрысціўся, на храм не шкадаваў, як усе людзі. Андрэева вальнадумства яго не дзівіла і не адпіхала: чалавек малады, свету пабачыў, людзей паслухаў, не дзіва, што мяркуе смялей ды шырэй. Але тое, што ўхваліў раптоўнае ўмяшанне ў выбар Анэты на карысць служэння Богу, падалося яму незвычайным.
А чаму ж ты так лічыш? Д зеўка набожная, чытаць-пісаць умее, мо’ ксені стала б з часам. Гэта ж пасада для жанчыны ого якая!
Андрэй памаўчаў, шукаючы довадаў. Размовы ў сям’і пана Мацея былі заўсёды шчырыя, без хітрыкаў. Але не хацелася, асабліва пасля ўсяго добрага, што ён тут сустрэў, спрачацца з кім бы то ні было і пра што б ні было.
Дык што ты на тое? нецярпліва азваўся пан Мацей.
А вы пане, гляньце на яе не як на пляменніцу усміхнуўся Андрэй сваім прыхаваным думкам. Гэта ж некаму такая жонка будзе! Пазайздросціць толькі! Грэх такі Богам дадзены скарб у кляшторнай цэлі марнаваць.
Пан Мацей нават рот разявіў ад нечаканасці. Відаць, зірнуць на Анэтку нейкім іншым поглядам яму і на розум не прыходзіла.
А-а? працягнуў ён няпэўна. Ты з гэтага боку, значыць? ~ пачухаў за вухам і пагадзіўся 3 гэтага боку правільна. Дзяўчына пашукаць такіх і ня шмат знойдзеш.
Пан Мацей павярнуўся да жонкі, якая не мяшалася ў гаворку, але слухала ўважліва, распускаючы на ніткі старую панчоху.
Глядзі, жонка, які ў цябе заступнік. Малады-малады, а пераканаў, як той ксёндз. А мы з табою колькі спрачаліся. Сёстры мае, Андрэй, на мяне глядзелі, на старэйшага. Хоць апякунства за адной з ix, але я, як мужчына, меў вяршэнства і послух. Дык і яны схіляліся да по­стрыгу. Мо’ святыя сёстры паўплывалі? Памыляўся я, па твайму?
Проста вы, дзядзька Мацей, звыкліся з яе сіроцтвам і праз гэта вызначалі яе лес, як вам здавалася найлепшы старанна выбіраючы словы, патлумачыў Андрэй. А вось пані Агата лепш разумев, у чым прызначэнне жанчыны.
Пані Агата расцвіла ўсмешкай, слухаючы Андрэя. На апошніх словах расчулілася і ражком хусткі, правяла па вачах.
Разумны вы чалавек, Андрэй. Тэты во недарэка, за мною, дзеўкаю, бегаў за колькі вёрстаў. Ледзь не на шаблях біўся. Сына любіць без памяці. А што іншаму такія радасці таксама могуць адпавядаць лепш, чым модлы ды суцішэнне цела, уяўлення ўжо не хапіла. Гэта добра, што хлопцы мяне паслухаліся, насуперак род­ным цёткам пайшлі!
Пан Мацей круціўся на лаве, прыбіты словамі жонкі. Пані Агата, задаволеная канчатковай перамогай і андрэевай падтрымкай, нечакана рашуча абвясціла:
Вось я вам, Андрэй, яе і сасватаю. Далібог!
Ну, стараваты я ўжо для яе паспрабаваў жартам адбіцца Андрэй, хоць словы пані Агаты не падаліся непрыемнымі.
Як гэта стараваты? жыва запярэчыў пан Мацей, рады адвесці размову ад сваёй персоны. Шляхоцкі кавалер, браце сорак год! ён павучальна ўзняў палец угору. А табе, вашмосьць, далёка да гэтага. Давай, жонка, займіся гэтым.
Ды ўжо ж, калі ты загадваеш падкалола пані Агата.
Прыход Міхася з Анэтай спыніў гаворку на гэтым рашэнні гаспадара.
Вось, ледзь прыцягнулі! абвясціў хлопец, ставячы на лаву вялікае вядро з покрыўкай. Скінуўшы кажушок, урачыста зняў покрыўку, запрашаючы зірнуць. Прыгажун, праўда, Анэта?
У вядры, скручаная ў колца, пашавельвала хвастом велізарная рыбіна.
Ладны шчупачына ацаніў пан Мацей. Вудзе вам працы, жанчынкі.
А нам ласунку! падхапіў Міхась. Цэлы нерат такіх набілася, ледзь выцягнулі на лёд.
Што з ім рабіць? прамовіла пані Агата ў роздуме. Mo’ ў які цэбар?
Ага! Во яму тут цесна. Яшчэ вядро разваліць, альбо здохне Міхась пацягнуўся за кажушком. Татка мне паможа?
Пан Мацей з ахвотай узняўся.
А чаму ж не? Есці ж разам будзем. Гэткі прыгажун на стол ляжа дых зойме! засмяяўся ён. пайшлі, Андрэй, ваду цягаць.
Можа яшчэ рана Андрэю на холад засумнявалася пані Агата. што думав наша лякарка? яна прыжмурыла вока на Анэту.
Тая заружавелася больш, чым ад марозу. Зірнулаўсё ж на Андрэя.
Калі апранацца цёпла, то можна. Ну і не ўгравацца рашуча выказалася дзяўчына.
Так і зробім усміхнуўся Андрэй, паслухмяна кіўнуўшы галавою. Пара патроху прывыкаць, не застуджуся.
Неўзабаве шчупак плёхаўся ў вялікім цэбры, чакаючы сумніўнага гонару ўпрыгожыць калядны вігілійны стол, калі ад яго новага пераўвасаблення ў прысутных перахопіць дух.
* » *
Вазкі спыніліся адначасна. Коні сталі храпа ў храпу, пускаючы струмені пары.
Ну што стаіш? Аб’язджай! першым не вытрымаў фурман пана Мацея.
Бач ты яго! Аб’язджай! Па гэткіх сумётах? даляцела ў адказ. Я тут першы стаў.
Калі стаў, то мог і звярнуць. I так стаіш крыху ўзбоч! пераконваў першы.
Але і другі не квапіўся саступаць. Не вабілі гурбы вышэй калена.
Ты што, аслеп, чалавеча? Коні вунь цалуюцца, аглоблі адна ў адну ўперліся, а ён узбоч! Калі так, то і ты для мяне ўзбоч!
Але ж твой вазок лягчэйшы. Але па мне, як пан скажа.
А мой пан кажа, каб ты саступіў.
Але ж у нас паненка! фурман пана Мацея знайшоў новы довад.
Ну, калі там паненка... пачуўся гаспадарскі голас ад сустрэчнага вазка тады іншая рэч.
Вялізная ў кажуху постаць выкацілася з санак і скіравалася да мацеевага вазка, развальваючы ботамі снежнае покрыва.
Дык гэта ж Вароніч! пазнаў Мацей сустрэчнага. куды едзеш, браце?
Мацей! Браце мілы! Вось не чакаў сустрэцца! А вы куды? запытаў Вароніч, вітаючыся з Мацеем і Анэтай.
Да касцёла выбраліся.
-1 мы тудысама. Толькі чаму ў тэты бок?
Дык жа спадзяваўся, што ў вас тут больш наезджана усклікнуў Мацей.
Вароніч зарагатаў, аглядаючы аснежаныя палі, без адзінай плямкі чорнага, без адзінага следу.
-А я пра вашу падумаў. Вярста болей невялікі накладак, паеду. Вось і сышліся два бараны на адной кладцы. Як я разумею, вы ізноў у Калодзежах. А гэтая паненка...?
Пляменніца. Сястры-нябожчыцы дачка, Анэтаю зваць.
А я, васпанна, Вароніч. Даўні сябра твайго дзядзькі ветліва пахіліўся пан Кузьма.
Дык як паедзем? Ты адзін? запытаўся пан Мацей.
Як жа адзін! Матруну вязу спавядацца. Сам то я без граху засмяяўся Вароніч. Што ж гэта ты, паненка, так позна нарадзілася?
А што ж табе да гэтага? Мацей ахвотна падхапіў жарт.
Ды пасватаўся б, не марудзячы!
Дзяўчына заружавелася, але знайшлася.
Не з маёй віны, пане.
Праўду кажаш, васпанна, але малое гэта суцяшэнне. А што я прыдумаў? Хай нашы жанчынкі разам едуць. Анэтцы з Матрунай весялей будзе, чым са старым дзядзькам. Амы з табою пагамонім дарогаю. Гэта ж колькі часу не бачыліся. Давай, паненка!
Вароніч кінуў кажух фурману і спрытна падхапіў дзяўчыну на рукі. Тая толькі піскнула ад нечаканасці.
Тапчы снег, Мацею загадаў пан Кузьма. Усё адно мусіш з Матрунаю павітацца.
Во, Матруна, таварышку табе прынёс сказаў Вароніч, уладкоўваючы дзяўчыну побач з жонкаю.
А табе абы трапілася маладзічка, то ўжо і ашчаперыш! засмяялася Матруна. Атуліся, дзіцятка, каб не змерзнуць. Удваіх нам, сапраўды весялей будзе. Ці не патрушчылі табе костачкі гэтыя мядзведзі?
Вароніч павярнуўся да фурмана.
Ты, хлопец, праедзеш, як дамо дарогу, спынішся і нам дапаможаш.
Неўзабаве двое санак, весела пазвоньваючы цуглямі, гналі між іскрыстай снежнай роўнядзі. Пар белымі іголкамі асядаў на храпах і грывах коней. Вароніч з Мацеем, цесна прываліўшыся адзін да аднаго, вялі няспешную размову.
Дык, кажаш, назад вярнуўся? А там хто ж застаўся?
Швагер пакуль што. Можа і далей так будзе. Аддам яму ў дзяржаву тое Рэчышча. Свой чалавек, трэба дапамагчы.
А што той арандатар? Не было выгады?
Мацей ніякавата ўсміхнуўся, як заспеты на нечым неразумным.
Ат, сорам расказваць. Сам з тою арэндай у дурні пашыўся. Каб год-два прамарудзіў, на палетках можна было б крыж ставіць: дзірваном бы ляглі адказаў, пакруціўшы галавою на ўспамін сва­ей прамашкі.
А ў цябе там што? Пясок, балота? Ніколі там не быў зацікавіўся Вароніч.
Зямля неблагая, і ў добрым утрыманні была. А вось чэрці наваражылі з гэтым дзіваком звязацца скрушна прызнаў Крыжэвіч.
А ў чым жа бяда? дапытваўся пан Кузьма, адчуваючы, што чакаецца вясёлае апавяданне, на якія Крыжэвіч быў вялікі майстра.
Бяда, браце Кузьма, у тым, што нехта дурня гэтага за мяжу звазіў. У Францыю, ці то Англію. Наглядзеўся там, ці наслухаўся, але вярнуўся з задумамі. Сам ён з гаспадароў, якім зайцы сена ко-
сяць. Жонка ў яго ўвішная. У яе вёсках і лад, і парадак, і прыбытак ідзе. А сужонага свайго яна нібы сына трактуе: на табе забаўку, а ў гаспадарку не лезь.
Пан Мацей сярдзіта заварушыўся ў цёплым гняздзе кажуха, улёг­ся зручней.
Вырашыў ён, бачыш, на ангельскі манір гаспадарку завесці з’едліва пырхнуў Мацей. каб дзічына дзеля палявання пад сам двор падыходзіла. Алені, лісы, можа і ласі. А паколькі ён усё ж не Радзівіл, то шукаў, каб зямля была адным кавалкам і да пушчы прылягала.
А тваё Рэчышча акурат яму адпавядал а? здагадаўся Вароніч. Але ж ты мог і адмовіць, ведаючы, што ён зямлю аблогам трымаць збіраецца!
Думает, ён мне пра тэта казаў? Ані гуку! Мне ж такое і ў галаву не магло прыйсці! А ён мне пасля: гэта ж кантрактам не забаронена! Цярпеў, бо грошы наперад сплачаны.
Ці ж яму пушчы мала? здзівіўся Вароніч.
Вачыш, для яго наша паляванне недастаткова вытанчанае. Трэба на гэтыя палеткі звера кіраваць, а тут ужо таварыства будзе мець лоў на адпаведны манір.
Знаходзяць жа сабе людзі клопат! засмяяўся пан Кузьма.
А з-за іх і такім прасцякам, як я падхапіў Мацей. Ты ведаеш, з’язджаць дабром не хацеў. Мусіў сабраць людзей ды вознага паклікаць. I то яшчэ страляць уздумаў з-за плота.
Крыжэвіч перагнуўся над бакавінай вазка, прыжмурыўся на бліскучыя снягі. “Добра едзецца!” падумалася. Шчыльнейутуліўся ў цёплае гняздо пад шкураю.
Слухай, а можа ён проста з глузду з’ехаў? выказаў здагадку пан Кузьма.
Халера яго ведае? Хлопцы да яго псярні з паходнямі: спалім, калі не адчыніш вароты! Здаўся, адчыніў. Ну, далей проста. Возны аб’явіў, што належыць, а мы засяліліся. А ў цябе ж якія навіны? пацікавіўся Крыжэвіч, ахвочы паслухаць.
Асаблівых няма. Сын, ты пэўна ведаеш, ажаніўся, на сваім гаспадарыць. Ага, во! Пабыў жа я ў Берасці, на рушэнні, а з тым і ў канфедэрацыю ўляпаўся. Але пра гэта мы, здаецца, гаварылі.
Паваяваў значыць. Ну і я з-за валтузні з злекцыямі пад страляніну трапіў. Быў жа ў Варшаве на з’ездзе патлумачыў пан Мацей. Меў гонар і прыемнасць. Усяго незашмат, асабліва прыемнасці.
Вароніч паварушыўся, падахвоціў сябра:
Цікава паслухаць! Ты ж там бліжэй быў. Чуецца-бачыцца, то і сваё ўяўленне лягчэй складаецца.
Думаецца пагадзіўся Мацей. Вэрхал гэты з двума каралямі, войска чужое шастае, шматнепрыемнага. Саксонцы мне сына ледзь са свету не звялі! Цудам уратаваны захваляваўся ён.
Што ты кажаш? жахнуўся Вароніч Іх жа тут здаецца яшчэ не відаць. Расказвай!
Я ж, дурань, паддаўся на ўпросіны і ўзяў хлопца з сабою, як на з’езд выбраўся. Караля яму хацелася паглядзець.
Паступова Мацей расказаў усю гісторыю з саксонцамі.
Аж уявіць страшна! жахнуўся Вароніч. -1 што ім да нас, гэтым саксонцам? Ці ж пытацца мусім, дзе ступіць, дзе сесці?
Відаць, менавіта такое ў іх разумение, калі іхняга на пасад абралі.
Дык, кажаш, тэты чалавек у цябе зараз гасцюе?
Не скажаш, што гасцюе адказаў пан Мацей хвароба яго зваліла. Зараз ужо нічога, але яшчэ слабаваты, каб ехаць. Мы ўсе прывыклі да яго: ці то брат малодшы, ці сын старэйшы. Вядома, хлопца нам уратаваў, як жа не любіць!
Ясна! А што тэты, як яго, Андрэй, здалёк адкуль?
Не так каб далёка. Крыху за Гародняй. Там у яго бабка з дзедам маёнтак маюць, бацькоў няма. I ён адзін з роду па мячы застаўся патлумачыў Крыжэвіч.
Гэта ж як яго далёка занесла! Паглядзеў свету.
-1 не кажы. Мае ледзь не ўсю ноч гатовыя слухаць, як пачне расказваць. Я табе скажу, але ціха: Анэта наша за ім, здаецца, млее пан Мацей прыжмурыў вока, запрашаючы да таямніцы.
Што ж, калі малады ды бывалы, сабою, кажаш, відны, то чаму ж дзяўчыне не млець. А можа і варта хлопца злавіць? Маёмасны, ка­жаш, станоўчы. Такіх на кірмашы не купіш памеркаваў Вароніч.
Пан Мацей пачмыхаў у вус, прыпомніўшы жончыны дапёкі з тым пострыгам. Што б на тое Вароніч?
А я, думает, працівіўся б? Дзеўка, бач, у кляштары гадавалася. Набожная страх! Ад бацькоў ёй неблагая спадчына дасталася, то манашкі і падбівалі на пострыг.
О, гэтым толькі пакажы! Смалою ліпнуць, каб прысабечыць у голасе пана Кузьмы чулася выразная няўхвальнасць шляхты да кляшторнай сквапнасці.
Ага. Згодзен, браце усміхнуўся Мацей. Але ўяўляю, што было б, каб нашы жанчыны гэта чулі.
Вялікая была б інквізіцыя пагадзіўся Вароніч. То дзяўчына ў вас?
~ У нас. А так па рознаму: то ў адной цёткі, то ў другой пажыве. А да нас прыехала, якраз Андрэя прывезлі, то яна ім апекавалася. Ад манашак навучаная хворых даглядаць пахваліўся Мацей пляменніцай. Іншая старая так не здолее,
Вароніч паківаў галавою, задаволены, што ў прыяцеля ўсё ў лад і нішто не псуе абодвум вясёлага падарожжа.
А што ж жонка да касцёла не наехала?
Ты ведаеш, яна, як і я, спакойна да гэтага ставіцца. А дзяўчына, мы ведаем, вельмі любіць. То вырашылі дагадзіць дзіцяці. Вось я і выправіўся.
-1 добра зрабіў. Будзе табе залічана усміхнуўся Вароніч.
Ды ўжо ж. Буду спадзявацца у тон яму пагадзіўся пан Мацей. Вяртаўся пан Кузьма як носьбіт неспадзяванага рашэння.
Матруна, збіраемся ў госці! закамандаваў весела.
Пані Матруна здагадвалася, але ж сваё дыктаваў звычай.
Куды ж гэта? Надоўга?
Звычаем тых часоў гасцяванне магло доўжыцца не дзень-два, а тыднямі.
Не палохайся. Мацея Крыжэвіча наведаем.
Блізкі свет! не вельмі ўзрадавалася пані Матруна.
А хіба ж ты не ведаеш, што яны ізноў у Калодзежах?
A-а? Ну, гэта недалёка. А як жа двор? занепакоілася гаспадыня.
Ці ж Пятрок з Кацярынай не ўправяцца пару дзён? Наведан ь жа трэба, бо нібы наваселле. Ды і чалавек цікавы ў ix жыве. Ажно з Францыі.
Вароніч памаўчаў, чакаючы, якім будзе водгук на такую незвычайнасць. Але агаломшыць пані Матруну было не так лёгка. Тым больш пазнаць па ёй, ці ўдалося.
Француз, кажаш? перапытала яна і ўсумнілася: Маніць пэўна?
Вось і на табе! усклікнуў пан Кузьма ў роспачы. Маніць! Навошта ж Мацею маніць? Ды яшчэ мне? Ды і не француз той, а свой чалавек. Проста жыў там доўга, а зараз вярнуўся. Цікава распытаць.
Ну, вядома пані Матруна не крылася з насмешкамі. Табе ж край ведаць трэба, як там у тых французаў! Во як жа і дроў накалоць, тых не распытаўшы.
От нездарма кажуць бабскі язык што мянташка! Хлопец з палону турэцкага туды трапіў, па морах плаваў. Ці ж самой не цікава?
Ой-ёй-ёй! раптоўна забедавала жанчына. О, то ж, мабыць, напакутваўся бедны на чужой старане. Ці малады?
Пан Кузьма зарагатаў, паляпваючы сябе па каленях.
Во, ужо і забедавала, пашкадавала. Калі верыць Мацею, хло­пец пекны, але для цябе замалады, гэта пэўна.
А каб на цябе! адмахнулася жанчына. Гэта ж мне Анэта дарогаю не-не ды і ўспамінала пра нейкага госця. Відаць моцна ёй запаў у сэрца успомніла. А можа і была б пара.
От, бабскі розум! падражніўся пан Кузьма. Адны сваты ў галаве.
Не горшы за мужчынскі, калі з тваім параўнаць патлумачыла пані Матруна.
Дык я ж можа і не самы разумны з мужчынаў.
Я табе пра гэта штодзень кажу. Але ж ты не згодзен. А калі ед-
зем? Ахвочая падражніцца Матруна, аніколі не пераходзіла мяжу, за якою права гаспадара было неаспрэчным.
У суботу. Едзем да касцёла, там сустрэнемся, а пасля імшы разам да іх. Весялей ехаць і неяк па святочнаму пан Кузьма павярнуўся да Панаса.
Той шчапаў лучыну ля комінка, слухаў уважліва але не перабіваў бацькоў сваімі заўвагамі.
А ты што пазіраеш, як кот на подмазку? Збірайся, у Мацея сын якраз табе ў старэйшыя прыяцелі.
Праўда? ўзрадаваўся хлопец. От, дзякуй, татка!
Пан Кузьма задаволены павярнуўся да жонкі.
Матруна, як ты лічыш, трэба ж людзям што-кольвечы завезці, калі такія адведкі? Пойдзем, сынку, да каморы, паглядзім, выберам. Цікава да той Францыі?
Цікава прызнаўся Панас. Як Багдан расказваў па кніжках, і то цікава, а тут на свае вочы чалавек бачыў.
Заўваж, на моры ваяваў. Такога ў нас не часта сустрэнеш.
Ого! I з кім гэта ён? крыкнула Матруна ўслед, бо і пры хатняй працы не траціла пільнасці.
3 туркамі, з сарацынамі, ды іншымі. Дарэчы і дадому ён доўга морам плыў. Разам з тым французскім князем, што ў каралі нашы мерыўся адказаў пан Кузьма.
Ён ужо ведаў, што хутка жонка пачне турбавацца, ці ўсё гатова, хто ў чым паедзе і ці не здарыцца якая затрымка з выездам.
Дык ён і з каралём тым па свойскі, знаёмы?
Не ведаю. Сама распытает, мо’ і табе неяк спатрэбіцца падражніўся пан Кузьма на адходным.
А табе абы падкалоць, блазнюк адгукнулася яна ў зачыненыя дзверы.
Адклад не ідзе ў лад, балазе і субота была на парозе. Сустрэча была гаманліваю, гасцяванне вясёлым, застолле шчырым і багатым. Застаўся, але выстаўся загадвала правіла шляхоцкай гасціннасці. На шчасце, гаспадарнаму Мацею не было патрэбы пазычаць.
Калі мужчыны засталіся адны і пачалося больш дакладнае высвятленне, хто чый ды адкуль, то вядома, гэта больш тычылася Андрэя, толькі ён тут быў збоку, чужы. Так і ўзгадаўся Клінок.
Як ты кажаш ваш двор завецца? Клінок? перапытаў Вароніч.
Але! Клінок. Што, можа быць давялося? запытаў Андрэй са спадзяваннем.
Ды не, не даводзілася. А скажы, гэта каля вас там іншы двор, Крушня? дабіваўся Вароніч.
Побач, суседзяў нашых, Хмялеўскіх, маёнтак.
Дык ты Івана Хмялеўскага ведаеш?
Панцырнага паручніка? Вядома. Ён і ў нас бываў зрэдку.
А сына яго, Багдана? Ты прабач, што дапытваюся перапрасіў Вароніч. Пасля ўсё патлумачу.
Андрэй адолеў здзіўленне і паспрабаваў сабраць, што помнілася з тае далёкае пары.
Сына ня ведаю. Сям’я Хмялеўскага ў іншым месцы жыла, у ма­лой Крушні. Можа і бачыў разы са два ў касцёле, але што для мяне, дзесяцігадовага, была тая малеча засмяяўся Андрэй. А вы, я раз­умею, з імі знаёмыя?
Ды ўжо ж, ад пэўнага часу. Цікавая калізія усміхнуўся Вароніч Андрэю. Багдан Хмялеўскі, сын Івана, гаспадара на Крушні, ў маім двары жыве зараз. Як мы жартуем рэзідэнт. А ў Крушні іншы пан сядзіць.
Вось яно як? Прадалі, значыць, маёнтак. А што ж сам пан Хмялеўскі? Мабыць у войску на пасадзе, меў на тое здольнаесці? А можа пра маіх што чулі? Не дачакаюся, каб выбрацца. Ліст падрыхтаваў, калі надорыцца пасланец. На свае лісты ані разу дасюль не атрымаў адказу. Яно то не дзіва такая далеч.
Вароніч крыху павагаўся, нібы не рашаўся пра нешта распавядаць, але ўспомніў, хто перад ім і што кожная вестка для яго важ­ная і жаданая.
Значыць і пра наезд на ваш Клінок, адразу кажу, няўдалы, напэўна нічога не ведаеце?
Адкуль жа?
-Аз якой прычыны наезд? Во і двор, як Андрэй казаў, невялікі здзівіўся пан Мацей. Не ў крыўду кажучы, што ўжо там нарабуеш? Як той казаў: свінню галіць не столькі шэрсці, колькі піску.
Усе засмяяліся, і знікла напружанасць ад варонічавага паведамлення. Параўнанне Мацея было трапным, але прычын не тлумачыла і адказу не несла.
Міхасёк аклікнуў сына Мацей пахваліся Панасіку нашымі коньмі, андрэевага пакажы. Ды і ўвогуле гаспадарку суседу. Вам жа пасля панаваць.
Хлопцы перашэптваліся ў куце, але ахвотна падхапіліся і кінуліся ў сені апранацца. Калі яны выйшлі, пан Мацей патлумачыў:
Няхай прабягуцца, ды і размова, адчуваю, не для ix.
Правільна адчуваеш пахваліў Вароніч і дадаў для Андрэя. Павінен цябе засмуціць, але што зробіш, усе мы пад Богам ходзім. Дзеда твайго пахавалі таму здаецца два ці тры гады, але бабуля жывая і здаровая. Так Багдан расказаў. А яшчэ трэба табе ведаць, што як там з’явішся, над табою можа небяспека завіснуць. Бо Клінок ваш хацеў захапіць не хто іншы, як той, хто зараз на Крушні сядзіць. А звёў яго намеры на нішто ваш аканом.
Пан Лявон?
Напэўна. Імя не запамятаў.
Пан Кузьма пераказаў усё, што пачуў ад Вагдана, не ўтаіўшы і ролі апошняга ў тых падзеях. Паведаміў з большага і пра захоп Крушні.
Вось што я вам скажу прамовіў пан Мацей калі мы ўжо ў жыццё гэтых хлопцаў ублыталіся, хоць не з іх ці нашай віны, то мусім дапамагаць, я так разважаю звярнуўся ён да Вароніча.
-Хіба што так пагадзіўся той. Найперш яны павінны адзін аднаму дапамагчы, а мы да гэтага свае магчымасці далучым. Нельга, каб іх дзедзіны пазбавілі. Злыдзень на Крушні засеў адмысловы. А калі бабуля старая, а спадчыннік загінуў... Вароніч не закончыў сказу...
Пан Кузьма расказаў абодвум суразмоўцам усё, ад свайго знаёмства з Багданам пачаўшы і вызваленнем яго бацькі закончыўшы.
Які страшны лёс! жахнуўся Андрэй. Вось не чакаў, што і дома мае прыгоды не скончацца. Спадзяваўся пасля Гданьска з Варшавай, што па сваёй зямлі ў цішы ды спакоі ехацьмем ён іранічна ўсміхнуўся.
Прыгадаўся той варшаўскі напад. Калі дагэтуль ён схільны быў звязваць яго з Гданьскам, то зараз не выключаў іншых прычын за­маху.
Турбот, браце, і тут пад завязку. Толькі мех падстаў жыццё насыпле павучальна зазначыў Мацей.
I не кажы пагадзіўся Вароніч. Не дапытваўся я ў Багдана больш таго, што ён сам хацеў расказачь. Не хацелася хлапцу варушыць перад чужым чалавекам бацькавы справы. Хацелі бацьку зняславіць з дапамогаю нейкіх папер, але хлопец імі завалодаў. Як бацька да здароўя прыйдзе, спатрэбяцца толькі людзі ды нейкія грошы.
А дзе ж зараз пан Хмялеўскі? пацікавіўся Андрэй.
Ён зараз на гасціне ў свайго таварыша па войску. Там яму бяспечней.
Скажы, нягоднікі! узлаваўся Мацей. Людзі маюць маёнтак, гэтулькі нагараваліся, а мусяць жыць начужой ласцы. Ды яшчэ і погалас ганебны ўслед пускаюць! Але да пары ваду збан носіць!
Пан Кузьма агледзеў застольнікаў.
Сказаў аднойчы разумны чалавек: у злачынства заўсёды ёсць сведкі, калі не чалавек, то звер які, а ўжо заўсёды -Бог! Тут, бач, усе трое спрычыніліся.
Авантуры найяснейшага пана
Асновы ладу Рэчы Паспалітай Аўгуст II, натуральна, ведаў, але яе палітычныя традыцыі быліяму чужыя. Адзінае выйсце, меркаваў ён, уваходзячы ў ролю ўладара Кароны і Вялікага Княства, як найхутчэй змяніцьусё па нямецкаму ўзору. Да сваіх новых падданых
Ставіўся, па прыкладу іншых еўрапейскіх уладароў пасля Венскай бітвы: ахвочыя да вайсковай славы па першаму закліку выступяць у абароне хрысціянства. На гэтай струне і трэба зайграць. Паабяцаць адабраць у туркаў Камянец-Падольскі і украінскія землі і шляхта размякне ад захаплення. Хоць і непакоіла магчымасць новай сутычкі з князем Канці, не забываўся на прыпавесці тракта­ту Паўла Грэбнера “Sericum mundi filum”, “Шаўковая нітка свету”. Здабыццё польскай кароны і стальца Вялікага Княства Літоўскага як найдакладней пацвярджала праўдзівасць прадказанняў старадаўняга астролага. Сярод іх вельмі прывабна выглядае вяртанне хрысціянскаму свету Канстантынопаля і аднаўленне манархіі Палеалогаў. Што лепш сведчыла б на карысць нованавернутага каталіка? I тэта магчыма, калі спалучыць фінансавыя сілы невялікай Саксоніі са значнымі рэкруцкімі магчымасцямі Рэчы Паспалітай.
12 студзеня 1698 года Міласцівы Пан з’явіўся нарэшце ў сваёй другой сталіцы. Напачатку ён завітаўў Вільянова, дзе на прыступках палаца яго сустрэлі каралевічы Сабескія, каб леваруч караля правесці да пакояў Яе Вялікасці Марыі-Казімеры.
Абход палаца пачаўся ад пакоя, дзе памёр святой памяці Ян III. Агледзеўшы каралеўскія пакоі, Аўгуст II наведаўЯе Вялікасць, пад аксамітным, у шырокія залатыя пасы, намётам пагрэўся ля агню, бо быў апрануты па летняму. Затым выйшаў у сад абыйсці палац, аглядаючы яго звонку. Зноў трапіў да пакояў нябожчыка-караля, дзе пад парчовым каралеўскім балдахінам меў пачастунак і келіх віна. Лагодная ўсмешка, ласкавы позірк, пекныя рухі моцных рук яшчэ здаваліся рысамі характару, а не добра засвоенай маскай
бязмежнага эгаізму, якая дапамагала саксонцу адгарадзіцца ад усяго непажаданага, клапатлівага, непрыемнага. Што Міласцівы пан не кеміў па-польску, дзівам не было, але прыкра было пераканацца, што не вельмі і па лаціне. Толькі й мог па-нямецку ды пафранцузску, як немец.
А дзясятай гадзіне развітаўся з каралевічамі і рушыў у горад, сустраканы на ўсім шляху свецкімі і духоўнымі знакамітасцямі, што далучаліся да суправаджэння караля. За натоўпамі і будынкаў было не разгледзець. 3 вокан аднаго з дамоў за ўсёй цырымоніяй сачыла і каралева Марыя-Казімера з сынамі.
Праз трыўмфальную браму ля бернардынскага касцёла, аздобленую шматлікімі лацінскімі павучэннямі, рушылі да касцёла Святога Яна, каб праслухаць Те Deum Laudamus над гром гармат з Гнойнай Гары. Далей Міласцівы Пан, атрымаўшы ключы ад прэзыдэнта Варшавы, аглядаў горад. Па абедзе наведаў Яе Вялікасць МарыюКазімеру на Марывілю і меў з ёй і каралевічамі размову. Напэўна гутарылі і пра сплату каралём удовай і сірочай адправы, а таксама страт падчас бескаралеўя. Абяцанні караля нібыта грунтавалі добрыя стасункі з сям’ёй Сабескіх на працяглы час. Але Аўгуст II выключив легка ахвяраваў кім бы то ні было і не трымаў дадзенага слова. Сплыве некалькі гадоў і, раззлаваны палітычнай дзейнасцю Якуба Сабескага, ён загадав арыштаваць яго разам з братам і ўвязніць у замку Кіршэнштэйн.
Са з’яўленнем караля ажыў занядбаны Сабескім варшаўскі замак. Служба прыспешыла працы, але першы варшаўскі карнавал Аўгуста II быў даволі сціплы. Не склал ася яшчэ вялікапышная світа, а варшаўскае таварыства не засвоіла звычак новаабранага манарха. Жонкі сенатараў прыхільнікаў караля адчувалі сябе няпэўна і абмяжоўваліся выкананнем прыдворных абавязкаў. Пагалоска, што замест жонкі караля суправаджае метрэса, пацвердзілася і прывяла да ўхілення варшаўскіх паняў ад карнавальных імпрэзаў. Давялося Аўгусту II прыстасоўвацца да варшаўскіх традыцый, хоць ён ніколі не быў схільны ахвяраваць сваімі звычкамі дзеля каго іншага.
Вялікі гетман Сапега з сынам Міхалам прыбыў у Варшаву не дзеля забаў і пакланення. Некалькі дзён ішлі перамовы наконт згоды ў Вялікім Княстве. Але ні ў студзені, ні пазней, калі напачатку пацыфікацыйнага Сойму 1698 года афіцыйна перапросіць Аўгуста II, грошай на войска вялікі гетман не атрымае. Не даб’ецца і суда над Рыгорам Агінскім. Сапега ўлёт зразумеў, што бойкі і авантуры ў Княстве цалкам адпавядаюць намерам караля. Не парываючы з Сапегамі, ён не хацеў іх перамогі над апазіцыяй.
Нарэшце 28 студзеня гетман падпісаў адпаведны дакумент і прызнаў каэквацыю правоў. Не атрымаўшы ад караля мала спад-
зяванай дапамогі, вялікі гетман не разгубіўся. Не бачыў прычыны паступацца сваімі намерамі на карысць каралеўскіх.
...Вазок мякка слізгаў па ўкатаных пасля лёгкай адлігі каляінах.
Ну, як табе Міласцівы пан? павярнуўся гетман да сына. Сумна яму ў Варшаве?
Міхал усміхнуўся, зручней атуліўся футрам. Не хацелася лаянь караля, але пачынаў падзяляць бацькава стаўленне.
Весяліцца, як можа. Незадаволены нашымі панямі хмыкнуў Міхал не такія разняволеныя як дрэздэнскія. Вельмі яго гэта засмучае, больш чым што іншае.
Далі дзіцяці цацку! сярдзіта крэкнуў гетман. Бяда толысі, што цацка Рэч Паспалітая, а дзіця дарослае. Ды і сілы немалой, глядзі, каб не зламала.
Міхал зразумеў алюзію. Гасцяванне ў Варшаве дало магчымасць прыгледзецца і пагутарыць. Не заўважыў з боку караля на­дежней увагі да спраў Рэчы Паспалітай, што казаць пра Вялікае Княства. Калі і схільны пра яго слухаць, то толькі дзеля заспакаення і прымірэння са шляхтай. Хіба яшчэ наконт падаткаў. Сапегам гэтага, канешне, мала.
Як вы, тата, думаеце, ведае ён пра ліст Любамірскага і міхал аў рэйд?
Гетман павярнуўся да сына.
А якая розніца? Кал і і ведае, будзе маўчаць. Не рэзон яму адкрыта з намі сварыцца. Сваім парадкам, і дурню ясна: калі сам вялікі каронны падскарбі ад француза адступіўся, то і мне, яго прыяцелю, не варта адставаць. Таму я і Міхала з ягонай тысячай адклікаў. Ды ён і сам да гэтага схіляўся, дачуўшыся пра Любамірскага.
Міхал павагаўся, але не ўтрымаўся.
А ўсяго гэтага можна было і пазбегнуць.
Мелася на думцы, калі б яго, Міхала Францішка, старый палітыкі слухаліся. Гетман усміхнуўся.
Але генерала артылерыі кароль нам дасць! як на суцяшэнне сабе і сыну упэўнена сцвердзіў ён. А па вяртанні выберамся па Княству.
Міхал запытальна зірнуў на бацьку.
Возьмеш каманду над некалькімі рэгімэнтамі. Пара рыхтаваць наступ на Агінскага. Што б там ні думаў Міласцівы Пан, у Княстве мы гаспадары.
.. .Мабыць іншай думкі трымаўся ваяжор карэты ў чатырохконнай запрэжцы, якая падлятала да Варшавы з захаду. Можа холад справіў, што дарога ад Дрэздэна падалася не надта далёкай? Значны досвед у патаемных справах падказваў ездаку, пра што думае новаабраны манарх Рэчы Паспалітай. I размовы з Флемінгам падказвалі, што бліжэйшым часам Аўгуст II можа пайсці на перамовы і таргі
наконт наследнай кароны коштам значных абшараў Польшчы і Вялікага Княства. Мажліва хутка пра ўсё даведаемся. Пригожая ка­рата ляцела Кракаўскім прадмесцем проста да Каралеўскага Замку. Падарожны, вызваліўшыся з футра, выскачыў з караты і неўзабаве стаяў перад генерал-ад’ютантам Янам Любянецкім.
Крыштап да Басэ! адрэкамендаваўся ён. Па загаду Яго Каралеўскай Вялікасці! Прашу далажыць.
Кароль прыняў даверанага дыпламата неадкладна і ласкава.
-Мой мілы да Басэ-даслухаўшы выразы шацунку і запытаўшы, як ехалася, Аўгуст II адразу перайшоў да справы. Вы мне вельмі патрэбны...
Toe, што меў паведаміць кароль паўнамоцнаму ўдзельніку саксонскай Тайнай Ваеннай Рады, пакуль яшчэ было важнай таямніцай.
~ Як чалавеку з Тайнай Рады вам належыць ведаць, што дзесяць дзён таму я аддаў загады генералам Траўтмансдорфу і Біркгольцу папоўніць склад рэгімэнтаў кавалерыі і пяхоты і рыхтавацца да маршу. У канцы траўня яны павінны быць над Днястром. Пал коўнік Бораў павінен выправіць артылерыю да Польшчы ўжо ў красавіку.
Да Баса слухаў уважліва. Ясна было, што рыхтуецца вайна, і ён зараз атрымае акрэсленую і, несумненна, складаную зада­чу. Мяркуючы па канцэнтрацыі над Днястром, мова пра турак і татараў, бо адны без другіх не ваююць. Але пятнаццаць тысяч саксонскіх жаўнераў на іх малавата.
Кіраваць паходам будзе князь Фердынанд Віртэмберскі працягваў Аўгуст II.
Ён пакідае дацкую службу? ветліва ўставіў Да Баса.
Так. Гэта ўзгоднена кіўнуў кароль і перайшоў да задан­ия менавіта да Басэ. Вам належыць неадкладна выехаць да Галандыі, Англіі і Даніі, наведаць Цэсарства.
Аўгуст II падрабязна абмеркаваў з дыпламатам закуп у Галандыі сапёрнага абсталявання, вярбоўку адпаведнага персаналу, наём войска ў германскіх княствах. Але найважнейпіымі былі спра­вы дыпламатычныя. Належала заключать наступальна-абарончыя трактаты з Англіяй, Галандыяй і Расіяй, каб атрымаць дапамогу ў вайне з Турцыяй. 3 гэтых трох дзяржаў толькі Расія была зацікаўлена ў такіх пагадненнях. Дзве астатнія імкнуліся да ўсталявання міру з султанам і схілялі да гэтага Аўстрыю.
Дэ Басэ бачыў неадольнасць такога рознагалосся. Спадзяванне толькі на цара Пятра. Ён акурат у Галандыі са сваім Вялікім Пасольствам. Трэба схіліць яго, каб нападам на Крым звязаў татарскія сілы. Не менш важным будзе атрыманне пазык найбуйнейшых банкаў Еўропы, бо сваіх грошай на закуп пораху і ядраў, плату за перавоз усяго рыштунку морам да Гданьска няма. Як дас-
ведчаны дыпламат дэ Басэ разумеў, што вайна з Турцыяй немагчымая без удзелу Рэчы Паспалітай, а дзеля гэтага трэба прымірыцца з апазіцыяй, што не страціланадзеі пасадзіць князя Канці на трон.
Вялікія клопаты будуць з Рэчай Паспалітай. Занядбаная артылерыя, слабая пяхота, анічым акрамя шляхецкае пыхі неабгрунтаванае захапленне кавалерыяй былі неадольнымі хваробамі яе войска. Няма грошай на зброю, му ндуры, рыштунак. Затрымка з выплатай жолду падарвала дысцыпліну і мараль каронных і вялікалітоўскіх дывізій. Гетманы ўцягнуты ў бясконцыя палітычныя гульні, а вой­ска Вялікага Княства даўно зрабілася прыладай Сапегаў у змаганні са шляхтай.
Саксонскае войска ў лепшым стане. Эпікіраванае, дасведчанае ў войнах, але і там аслабла дысцыпліна і пашырылася дэзэрцыя. Заспець султана знянацку пры такім стане войскаў немагчыма. Выведнікі данеслі, што туркі заўважылі падрыхтоўку саксонскага войска і занепакоіліся. У канцы студзеня ў Андрыянопалі сабраўся Дыван, затым нарада ў везыра Хусэйна Кюпрулю. Цяжка меркаваць, ці ўсё ўдасца зрабіць да пачатку кампаніі, але часу на роздум не засталося. Атрымаўшы пісьмовыя інструкцыі, праз Дрэздэн, дзе прыхапіў гурт памочнікаў, дэ Басэ вырушыў да Галандыі.
• * *
А Гародню прыкладна ў тэты ж час наведалі два прыемныя паны. Адзін самавіты, старэйшы, другі малады, прыгожы і ружовашчокі з марозу. Імчалі не ў шыкоўнай карэце, але ў спраўным вазку з маладым і хвацкім фурманам.
Вазок спыніўся не перад палацам, а ля невялікага дамка на ўскраіне. Маладзейшы застаўся, а другі, сталага веку, скіраваўся да ганку.
Кузьма Вароніч з Берасцейскага назваўся ён, апынуўшыся перад гаспадыняй. А перада мною, як я здагадваюся, пані Яніна Забела, бабуля Андрэя Забелы.
Не памыляецеся ветліваўсміхнулася пані Яніна, запрашаючы праходзіць далей. Прысядзьце, дзе вам зручней, пане. На ка­напе, ці мо ў крэсле, бліжэй да цяпла?
Сама яна сядзела блізка ля цёплай грубкі, ахінуўшы плечы вялікай хусткай.
Дзякую адказаў Вароніч на запрашэнне. Рады з вамі сустрэцца. Тым болей, што прывожу вам добрыя весткі.
Няўжо ад Андрэя! усклікнула пані Яніна, падаўшыся да Вароніча. Вы ж з ім знаёмыя, калі ўпаміналі?
Яна дапытліва ўглядалася ў твар суразмоўніка, нібы там спадзявалася знайсці адказ раней, чым пачуе.
Вельмі добра знаёмыя. Спяшаюся паведаміць, што ўнук ваш
жывы-здаровы. Гасцюе ў вельмі зычлівых да яго людзей. А як вы тут? Ці са здароўем лад? Ці чаго не патрабуеце?
Дзякую, пане Вароніч адказала гаспадыня. Hi ў чым не маю патрэбы. Што да здароўя, то грэх скардзіцца, як на мае гады. А вы да мяне пэўна па дарозе завіталі? У Гародні клопат які, ці далей?
Вароніч усміхнуўся добразычліва, але крыху па-змоўніцку. Трэба было паволі падступаць да мэты прыезду.
Як вам сказаць завагаўся ён з вызначэннем. Па розных справах, але галоўная ў гэтым доме. Ці не пара вам сустрэцца з унукам? Хвароба яго адступілася канчаткова і, будзем спадзявацца, незваротна.
Ой! Ліст ад яго зняў мне камень з сэрца прамовіла пані Яніна. Не ведаю, як і аддзячыць людзям, што так ім апекаваліся. Перадайце ім, пане Вароніч, што прашу Божай ласкі на ўсю іх сям’ю!
Вароніч кіўнуў і заўсміхаўся як найвесялей.
Абавязкова запэўніў ён. Пры першай нагодзе. А як дазволіць здароўе, то і самі ў гасціну да іх выберацеся разам з унукам.
Цень здагадкі прамільгнуў на твары жанчыны. Пільна зірнуўшы Варонічу ў вочы, не гэтулькі з упэўненасцю, колькі з надзеяй амаль прашаптала:
Андрэйка тут?
Пан Кузьма весела заківаў галавою. Гэтая здагадлівасць адразу зрабіла непатрэбнымі пошукі нейкіх асцярожных падыходаў, аглядных намёкаў.
Тут, пані Яніна задаволена пацвердзіў ён. Я хацеў падрыхтаваць вас да сустрэчы, а вы, бачу, і так гатовы.
Вароніч быў узрушаны не менш, чым пані Яніна. Намагаўся не паддавацца хваляванням, каб сваім спакоем падтрымаць старую жанчыну, якая гэтулькі часу жыла ў няпэўнасці за лёс адзінага ўнука, сваёй апошняй надзеі.
Дык можа я зараз яго паклічу, а сам тым часам коньмі займуся? Добра?
Простае пытанне неяк супакоіла пані Яніну.
Добра! Не бойцеся, клічце, я стрываю запэўніла яна.
Вароніч адчыніў дзверы і ступіў у сені Андрэй ужо стаяў там. Пан Кузьма толькі пачуў радасны вокліч:
Андрэйка! Дзіцятка маё! Дачакалася! і выйіпаў на двор.
Каб адолець узрушэнне, удвох з хлапцом, які аб’явіўся на двары, старанна заняўся коньмі. Распраглі і завялі ў стойла, старанна абцерлі пукамі сена і пакрылі гунькамі.
Папоім пазней распарадзіўся хлопец тонам гаспадара. Я ім вады нагрэю, а пакуль няхай аўсом паласуюцца.
Добра ўпіраючыся, запіхнулі вазок пад павець, павесілі збрую
на калкі ў стайні і сталі адсапнуцца. Пан Кузьма быў задаволены, што ёсць народа пабыць па-за домам, бо прысутнічаць пры такой сустрэчы гэта нібы падглядваць за людЗьмі праз шчыліну, не ганарова. Лепш агледзець нескладаную гаспадарку пані Яніны ды пацікавіцца тым ды гэтым. Вароніч даў хлопцу на пачастунак, паведаміўшы, што у пані яго вялікая радасць. Хлопец падзякаваў і запытаў, ці не ўнук вярнуўся.
Унук пацвердзіў Вароніч.
То будзе маім панам сцвердзіў хлопец. Няхай дадаў так, нібы гэта залежала ад яго згоды.
Добры будзе пан, не бойся! запэўніў, усміхаючыся Вароніч.
Пані таксама добрая, але ездзіць мала, то іншым разам су мотна пажаліўся хлопец.
Вароніч кіўнуў з разумением. Хоць і ў горадзе, але надоўга двор не пакінеш, а ў двары лічы адзін, калі не ўспамінаць старую ку­харку, яна ж і пакаёўка.
Ну, з маладым панам наездзішся. Прынамсі напачатку суцешыў пан Кузьма. Слухай, а ты страляць умееш?
He-а! Пані не патрабуе пашкадаваў хлопец.
Малады пан навучыць паабяцаў Вароніч.
Яно па сённяшнім часе не шкодзіць, калі на далёкай дарозе удумліва сцвердзіў хлопец. Пастрэльваюць па лясах варта засцерагчыся.
Разумна мяркуеш! пахваліў яго пан Кузьма.
Размова асмеліла хлопца, і ён стрымана распытваў пра свайго маладога пана ды і пра самога Вароніча. Пан Кузьма не мог бы дакладна адказаць, колькічасу прайшло ад моманту, калі за Андрэем зачыніліся дзверы.
Тым цяжэй было ацаніць гэта Андрэю. Час спыніўся ў тую хвіліну, калі ён прытуліў бабулю да грудзей, паціху паляпваючы яе па плячах і супакойваючы. Папракаў сябе за ўсе гады, за тое, што мог бы і не застаць жывую тэту адзіную дарагую істоту, згубіўшыся ў чужых краях. Нібы не было ў яго свайго краю, сваіх блізкіх, зразумелых людзей. Якое шчасце, што не спазніўся, не застаў дом пу­стым, што адчувае сябе не сіратою, а чалавекам на парозе роднага дому пасля вялікай вандроўкі! Урэшце Андрэй схамянуўся і з’явіўся на падворку ўсё яшчэ ўзрушаны і крыху прысаромлены сваім беспамяцтвам.
Прабачце, пане Кузьма. Не мог пакінуць яе ні на імгненне.
Няма за што выбачацца спыніў Вароніч. Мы тут з хлапцом час прабавілі прыемна і з карысцю. Ён зычліва паляпаў таго па плячуку і скіраваўся за Андрэем.
Хадземце ўжо запрашаў той а то ж і бабуля непакоіцца, што госць на холадзе.
Ды не так шмат часу прайшло. Гэта так толькі здаецца супакоіў ён Андрэя.
Неўзабаве ўсе трое сядзелі за стадом. Пані Яніна, здавалася, памаладзела на дзясятак год. Аж свяцілася радасцю і прагнула надзяліць гэтым пачуццём абодвух сваіх застольнікаў. Ужо двойчы прымусіла расказаць пра іх сустрэчу i знаёмства, пра пана Мацея i яго сямейнікаў. Як зачараваная глядзела на ўнука і мабыць слухала не столькі тое, пра што апавядалася, колькі сам яго голас. Калі ўрэшце перайшлі да спраў тутэйшых, пані Яніна рашуча аб’явіла:
Не ведаю, як табе, Андрэй, падасца, а мне наш Клінок найлепшае месца у свеце. Я, вядома, стары чалавек, да яго прывязаная, але паставіўшы новы дом, там вельмі няблага жыць.
А на што мне іншага шукаць? весела адгукнуўся Андрэй. Ды й волю дзеда трэба выконваць.
Пані Яніна вельмі хацела б як найхутчэй бачыць Андрэя панам на Клінку. Ані сам Андрэй, ані Вароніч не перашкаджалі ёй выказваць свае мары і надзеі, вьшеставаныя за гады расстання.
Пан Л явон цябе чакае, Андрэй! Хоча здаць гаспадарку ў найлепшым стане, пакуль здатны да працы. А на мой погляд даняздатнасці яму яшчэ далёка засмяялася яна.
Андрэй паступова распытваючы, вяртаўся ў былое. Усплывалі ў памяці забытыя назвы, імёны і мянушкі, ажывалі ва ўяўленні краявіды. Захацелася ледзь не зараз жаусё гэта пабачыць. Вядома, лепш было б летам, але і зараз, зімоваю парою, не горш.
А што, каб мы наведаліся ў Клінок? запытаў ці то папрасіў Андрэй, зірнуўшы на бабулю і пана Кузьму. Як вы?
Станоўча засмяяўся Вароніч. Навошта адкладваць. Было б вельмі дарэчы з паняй ён павярнуўся да гаспадыні. Адначасна засведчылі б і асобу ўнука ў павеце. Ды і справы тэстамэнта пара разварушыць.
Абодва павярнуліся да пані Яніны. Усё залежыць ад яе самаадчування: ехаць жа халадамі, хай сабе і не так далёка.
Вельмі б хацелася уздыхнула яна, вагаючыся. — Мароз, здаец­ца, не так і прыціскае. А зацягваць сапраўды не варта. Падрыхтуюся і едзем закончыла рашуча.
Слушна падтрымаў Вароніч.. Пара маладому валацугу атабарыцца.
Даў бы Бог яшчэ яго ажаніць, тады і паміраць можна у тон яму азвалася пані Яніна.
А вось з гэтым апошнім спяшацца не трэба, тым больш, што не ад нас з вамі гэта залежыць пажартаваў пан Кузьма.
Прыемныя зборы нядоўгія і захутаная, як дзіцё пані Яніна паімчалаў свой Клінок пад клапатлівым і такім кранальным эскор­там любага ўнука.
Ну, у Клінку нам, здаецца, нікога не трэба ашчаджаць павярнуўся Вароніч да Андрэя, калі паказаліся забудовы двара. пан Лявон, як ты кажаш, ваяр, а іншыя маладыя. То ляці, хлопча, на дзядзінец, каб аж пыл курэў гукнуў ён фурману. Пан вяртаецца!
Пан Кузьма выхіліўся з санак і глянуў наперад. Весела зарагатаў, успомніўшы багданаў аповед пра наезд.
Вярбы ў варотах няма!
Укруг дзядзінца прамчалі ў воблаку снежных іскраў. Коні аж прыселі, калі хлопец усім цяжарам цела напяў лейцы, змусіўшы стаць якраз насупраць ганку. Дзень быў сонечны, марозны, вясёлы, самраз на такое з’яўленне. Услед за першым вазком уляцелі санкі з панам Севярынам і суддзём Кундзічам.
На сустрэчу нечаканым гасцям спачатку выйшлі цікаўныя, а як пранеслася чутка, хто прыехаў, то на дзядзінец высыпалі ўсе, хто мог. Андрэй пераходзіў з абдымкаў пана Лявона да Алеся, вітаўся з рэзідэнтамі і Аленай, са службай і ўсімі, хто пра яго памятаў альбо толькі чуў.
Усе перашэптваліся, што малады пан прыгожы і вельмі паглядзісты. Калі яшчэ і норавам падобны, то і страху няма. Пасля періпых павітанняў і выказванняў шчаслівай пані Яніны, Андрэй падзякаваў усім за старанную працу і асабліва за абарону маёнтка ад злых людзей. Паабяцаў, што ніколі пра гэта не забудзецца. Як яны яму дапамаглі, так і ён анікога сам-насам з бядой не пакіне. Аканомам па ранейшаму застаецца пан Лявон і ўсе яго павінны шанаваць і слухацца.
Пан гродскі суддзя выказаўся вельмі коратка, пацвердзіўшы, піто перад усімі праўны ўладальнік маёнтка пан Андрэй Забела. На яго рукі перадае ўсе справы пані Яніна Забела, здымаючы з сябе датыхчасовае апякунства, што адпаведным чынам засведчана ў гродскіх кнігах. Выканаўшы службовы абавязак, пан суддзя адчуў сябе проста госцем і пачаў з Варонічам размовы аб гаспадарцы, да якіх быў вялікі ахвотнік.
Людзі патроху разыходзіліся, каб у цяпле за абяцанай паціху панам Лявонам чаркай абмеркаваць навіну больш грунтоўна. Пані Яніна, Андрэй і суддзя з Шарэвічам выбраліся у вёску, каб скончыць з усёй праўнай працэдурай ды вярнуцца на час да абедзеннага застолля.
У гасцінным пакоі было крыху цеснавата. Сталыя насел ьнікі ды госці перамяшаліся, пазбіваліся ў купкі па двое, па трое, абменьваліся звесткамі і чуткамі, але найболып пра тое, як зараз пойдзе жыццё. Крыху трывожыліся рэзідэнты. Усё ж іх становішча не мела аніякай праўнай падставы, а ўшанаванне традыцыі спра­ва падыходу. Непакоіўся і Алесь, не так за сябе, як за Алену. Ці не палічыць ix Андрэй за непатрэбных нахлебнікаў?
Вароніч прыглядаўся да ўсіх з цікаўнасцю і пакрысе знаёміўся з маленькім сусветам, асяродкам якога быў Лявон Шарэвіч. У параўнанні з дваром Вароніча, кліноцкі выглядаў ледзь не кага­лам. Не адразу скеміш, хто каму радня, а хто толькі прыяцель. Вялікія здольнаесці ў пана Шарэвіча, калі утрымлівае гэтую талаку ў ладзе ды згодзе.
Вярнуўшыся з вёскі, пакуль рыхтавалі стол, Андрэй нібы мімаходзь, загаварыў з адным, з другім, імкнучыся супакоіць усіх, што аніякіх раптоўных змен у іх становішчы не будзе, што ён хоча захаваць тое асяроддзе, у якое зваліўся з далёкай далечыні. 3 тым і селі за пачастунак.
Па нейкім часе, аддаўшы стырно застолля Алесю, пан Лявон павёў Андрэя, Вароніча і суддзю з панам Севярынам у свой малы пакойчык, загадаўшы прынесці, калі не крэслаў, то хоць зэдлікаў з афіцыны. Пара была параіцца, якія захады і калі трэбаўчыніць. Усе чакалі, што скажа Андрэй. Ён жа павінен адшукаць той галоўны тэстамэнт, пра якіўсе чулі, але нічога не ведаюць. Сам Андрэй ведаў не болей за іншых і не мог здагадацца, што ў тым тэстаменце можа быць, пра якія скарбы ў ім гаворыцца.
-Я мяркую, заўтра зранку зоймемся тым першым тэстамэнтам сказаў Андрэй. Сёння ўжо позна, ды і здарожыліся
Дык ведаеш, дзе шукаць? не стрымаўся пан Севярын.
Ведаю, але пацерпім да раніцы. Лепш хай нам пададуць збанокдругі добрага віна, ды падагрэтага усміхнуўся Андрэй старому.
Дапазна свяціліся вокны кліноцкіх будынкаў.
Назаўтра пасля снедання Андрэй услых перачытваў тэстамэнт, а ўсе уважліва сачылі за яго тварам. Якія патаемныя падказкі знойдзе ён у гэтых звычайных, традыцыйных выразах?
Ну што? запытаўся пан Лявон, не тоячы, што яму сёння, як і раней, ніякай здагадкі не аб’явілася
А нічога усміхнуўся Андрэй, крыху бавячыся амаль дзіцячым захапленнем таямніцаю гэтых пасівелых і сівых дзядзькоў. Шукайце які малаток, а лепш кавальскае зубіла ды рыхту йце вазок.
Пану Севярыну здалося, што хлопец жартуе. Сам жа не раз думаў над гэтым тэстамэнтам разам з паняй Янінай ды Лявонам.
Вазок? здівіўся ён. Дык што ты тут выведаў?
Ды нічога тут няма проста адказаў Андрэй. Я і так ведаю, дзе шукаць. А вось што там, не здагадваюся, як і вы. Хоць і так ясна, што дзед Андрэй пакідае мне ўсё.
Але ж не ўсе ведаюць, што гэта “ўсё“? у задуменні прамовіў няўрымслівы пан Севярын, і тут цьмяная здагадка пачала выспяваць недзе ў глыбінях яго свядомасці.
Куды едзем? запытаў пан Лявон, загадаўшы рыхтаваць санкі.
Да каплічкі адказаў коратка Андрэй.
Каплічка стаяла ў тым кутку могілак, дзе былі пахаваны Забелы. Андрэй, разграбаючы ботамі снег, скіраваўся да паўночнай сцяны. Нахіліўся над падмуркам, пачаў адбіваць тонкі слой вапнавага тынку. Ачысціўшы кавалак тры на дзве пядзі, абстукаў цагліны і выбіў між імі рошчыну.
Шукаць тут, сапраўды не прыйшло б у галаву сказаў пан Лявон. Хутчэй падумалася б недзе ў капліцы.
Дзед паказаў мне тэту, схованку на дзевятнаццатыя народзіны азваўся Андрэй, не спыняючы працы. Не хацеў аддаваць яе ў нечыя рукі.
Пажартаваў ён з нас! засмяяўся пан Севярын. А можа мы і самі крыху ў дурні пашыліся? звярнуўся ён да лепшага сябра.
Шарэвіч адказаў сарамлівай усмешкай. Андрэй тым часам паслабіў дзве цагліны, засунуў у шпару нож і, расхістаўшы, выцягнуў спачатку адну, затым другую. Сунуў руку ў адтуліну.
Ну вось і дзедава пасланне! ён трымаў у руках берасцянку, залітую смалою. Адчыняць давядзецца дома.
А што са схованкай? напомніў пан Лявон, але тут жа сам адказаў. Да наступнага тэстамэнту яшчэ далёка.
Калі ў цяпле і ўтульнасці паселі вакол стала, Андрэй асцярожна зрэзаў вострым нажом круглае вечка берасцянага кораба і высыпаў змесціва. Там было толькі два аркушы. На адным быў ліст, што пачынаўся словамі “Майму адзінаму і каханаму ўнуку“ На другой паперыне быў адзін сказ: “Знайдзі Максіма Сапегу з Літоўскага Трибуналу”, подпіс і адбітак дзедавага сыгнета. Унізе дробнымі літарамі, можа пазней напісанымі, было пазначана, дзе той двор, у якім можна знайсці гэтага чалавека.
Але ж і затаемніў стары! крэкнуў пан Севярын, хоць разумеў, што не дзеля жарту гоніць нашчадка з канца ў канец ваяводства.
Цікава, адтуль яшчэ куды папіле, ці не? выказаўся Шарэвіч.
Усё ж як аканом побач са сваім панам, трымаўся сціпла, гатовы да кожнага загаду.
Калі збіраешся ехаць? запытаў Андрэя.
Заўтра і наеду паціснуў той плячыма. Навошта адкладваць.
* * *
Вялікі сядзібны дом у атачэнні высокіх дрэў выглядаў маляўніча і велічна. Здавалася жывуць тут не людзі, а каралеўны з казак ды іх чароўная чэлядзь. Будынак быў аднапавярховы, але на высокім падмурку. Круты дах праразаўся прасторным мезанінам, фасад якога выступаў над ганкам, апіраючыся на стомкія калоны. Шматлікія вокны з вялікімі шыбамі давалі ўволю святла. “Не дом, а палац падумаў Андрэй,няблага мець гэткі ж, альбо падобны.” Абшар перад будынкам добра дагледжаны. Шпалеры кустоў, роўныя грады,
летам напэўна патаналі ў кветках. Падмеценыя ад снегу дарожкі жоўтага пяску яшчэ болып падкрэслівалі святочнасць краявіду. 3 правага боку дом ахінаў парк, які далей зліваўся са звычайным ле­сам, дзе сосны сталі пад шапкамі пульхнага снегу ад учарашняй завеі. Злева вялікая сажалка. На ўмарожаны ў лёд кол накінута кола з уваткнутымі ў спіцы жэрдкамі карусель. Лёд ад свежага снегу яшчэ не расчысцілі, заўважыў Андрэй. Усё перад вачыма раптам падалося такім пазнавальным, такім свойскім, і што і пе­рад чужым домам Андрэй чарговы раз адчуў радасць вяртання.
Успамінам з маленства здавалася беларуская зіма, гэтая свой­ская забаўка на сажалцы, родны сасновы пошум. Але пара было крочыць у дом: магчыма, яго вазок ужо заўважылі. Няёмка доўга затрымлівацца.
Каб упэўніцца, ці не памыліўся, Андрэй запытаў чалавека ля дзвярэй і пачуў, што гаспадыня маёнтка пані Дарота Сапегава. Не дзіва, што ўсё дагледжанае і прыгожае. Чакаць давялося нядоўга. Пані Дарота сама выйшла да госця і без роспытаў запрасіла ў гасцінны пакой. Даведаўшыся пра мэту візіту, паслала пакаёўку, і ў гасцінным пакоі з’явіўся чалавек год за сорак з прыязным, раз­умным тварам.
Рэкамендую вашмосцяў усміхнулася пані Дарота. Пан Андрэй Забела, пан на Клінку. Пан Максім Сапега мой швагер І, як ён кажа, рэзідэнт.
Раз Андрэй Забела ды з Клінка, то напэўна ўнук старога Андрэя Забелы? напалову сцвярджальна запытаў Сапега і, зірнуўшы ў твар яму, дадаў. Здагадваюся, што вас закінула ў тэты куток.
Спадзяюся, я адпаведна трапіў? Андрэй адразу пачуўся ўпэўнена і падаў Санегу аркушык са схованкі.
Дакладна пацвердзіў Максім Сапега і павярнуўся да швагеркі. Гэтага прыходу я чакаю ўжо каторы год!
Не разумею адказала пані Дарота, пераводзячы вочы з аднаго на другога.
Пан Максім загадкаваўсміхнуўся.
Таямніца! прамовіў ён гучным шэптам. Вечарам мы яе адкрыем. А зараз, здаецца, пара палуднаваць?
Ой! Загаварылася з вамі спахапілася гаспадыня. Прабачце, бягу.
Яна выйшла, ці можа выплыла з пакою, такой грацыёзнай і лёгкай падалася Андрэю яе хада. Між волі праводзіў жанчыну вачыма.
Дарота ўдава па маім браце патлумачыў Максім Сапега і запытаўся: Як мы зробім, пане Забела? Зараз, ці пазней зоймемся? Да абеду ёсць крыху часу.
А як вам зручней, так і зробім.
Андрэй баяўся выглядаць навязлівым, хоць і рупіла даведац-
ца, што знойдзе ў гэтым доме. Пан Максім падумаў, пахмыкаў і прыйшоў да высновы:
Мне здаецца вам карціць убачыць усё як найхутчэй, таму хадземда мяне.
Ен скіраваўся передам, паказваючы дарогу і даючы пабежныя тлумачэнні, як то робіцца з чалавекам, які ўпершыню апынуўся ў доме. У пакоі пана Максіма было прасцей, чым у гасцінным, але ўтульна і светла. Андрэя ўразіла колькасць кніг на паліцах і ў шафах. Тое, што кнігі ляжалі і на стале, сведчыла: яны тут не дзеля важнасці і ўяўнай вучонасці ўладальніка.
Адчувайце сябе як дома запрасіў гаспадар. Мы жывем збоку ад вялікіх дарог, то рады кожнаму госцю.
Ведаеце, нязваны госць... пажартаваў Андрэй, усё яшчэ збянтэжаны сутыкненнем з сапежанскім родам.
Не ведаў, як сябе паводзіць у будучых размовах. Дастаткова наслухаўся пра дачыненні Сапегаў са шляхтай, пра спрэчкі магнатаў, але сам не меў пакуль выразнай пазіцыі.
Гэта ў каго іншага, але не ў нас адказаў Сапега, нібы здагадаўшыся, пра што думав госць. Сядайце вось тут, калі ласка.
Гаспадар тым часам уладкаваўся ў старасвецкім крэсле цёмнага дубу. Па таму, як прывычна апусціўся ў яго Сапега было відаць, што цэніць яго не за прыгажосць, а за зручнасць.
Вы да нас проста з дому? запытаў ён, парадкуючы паперы і кнігі, каб вызваліць на стале месца паміж сабою і Андрэем, які сеў насупраць.
Так адказаў Андрэй. Як толькі дастаў гэтую паперыну, так і выбраўся. Дні кароткія, таму зваліўся вам, як снег на галаву. Вы ўжо зрабіце ласку, патлумачце пані дому. Не меў магчымасці папярэдзіць.
Пра што гаворка, пане Забела Сапега нядбала махнуў ру­кою. Ці ж вам было спыняццаў якой хаце ды слаць сюды вяскоўца?
Пан Максім заўважыў, як Андрэй аглядае паліцы з кнігамі і патлумачыў:
Адзінае маё ў гэтым доме. Усё астатняе швагерчына па тэстамэнту брата-у голасе яго не адчувалася ані крыўды, ані шкадавання, відаць такі парадак лічыў натуральным і адзіна правільным.
Вайна? спагадліва запытаў Андрэй.
Чамусьці яму здалося, што гэта так. Магчыма, маладосць уда­вы падказала такую думку, можа што іншае.
Вайна з горыччу сказаў пан Максім. А такая была дабраная пара... 3 кахання, не з разліку. А зараз сын марыць пра ваярскі лёс! Апантанае ліцьвінскае рыцарства.
Андрэй уважліва зірнуў на суразмоўніка. Быў здзіўлены не столькі змесцам пачутага, колькі шчырасцю і прастатой выказвання.
Нязвыклыя словы з вуснаў родзіча вялікага гетмана? з ледзь заўважнай іроніяй запытаўся Сапега.
Сапраўды нечакана прызнаўся Андрэй і паглядзеў на пана Максіма, чакаў, што ён скажа далей.
Гаспадар з натугаю выцягнуў цяжкую доўгую шуфляду, адшукаў у цёмнай глыбіні вялікі каваны ключ і павярнуўся да жалезнай скрыні, што стаяла побач. Азваліся два мілагучныя званочкі, і века адскочыла ўверх ці то ад спружын, ці ад сціснутага там змесціва. Сапега нахіліўся і пачаў выкладваць адтуль пакункі папер і зшытыя простай дратвай кнігі. Нарэшце дабраўся да патрэбнага.
Вось тут усё, што вам трэба сказаў ён, адсопваючыся. -Чакалі вас і дачакаліся пляснуў далоняю па ладнаму стосу папер, перавязаных крыж-накрыж.
Андрэй, стрымліваючы нецярплівасць, пачаў разблытваць вузлы шнурка, злепленыя воскам з адбіткамі дзедавай пячаткі.
Але перш-наперш, пане Забела, зірніце на мой даверчы ліст.
Сапега падаў Андрэю аркуш тоўстай паперы. Гэта была дакладная копія ліста, знойдзенагаў схованцы з дадаткам у некалькі сказаў, дзе Андрэю наказвалася даверыцца пану Максіму Сапегу як распарадчыку тэстамэнта і зацнаму чалавеку.
Ясна Андрзй зірнуў у вочы пану Максіму так і застасуюся. Рады, пане Сапега, і ўдзячны за садзеянне.
Пачуўся аддалены званок.
Во! Клічуць да стала сказаў пан Максім. Давайце ўсё пакладзём, а пасля абеду зоймемся праглядам.
Уладкавалі паперы ў скрыню, зноў азваліся званочкі, ключ лёг у шуфляду. Абедалі ўтрох. Гаспадыня трымалася вельмі міла і про­ста, чым справіла Андрэю вялікую прыемнасць. Ён канчаткова пазбавіўся пачуцця няёмкасці і сцесненасці.
А вы ад нас куды, пане Андрэй? запыталася гаспадыня, пераходзячы да больш свойскага звароту.
~ Мушу наведаць Гародню і Вільню, каб знайсці пэўных людзей. Натуральна, калі з імі чаго благога не здарылася. Людзі сталага веку.
Усё справы спадчыны?
-Так. Дзядуля распланаваў, каб маладзейшы пабегаў усміхнуўся ён. Мушу бегаць, бо такая яго воля, ды і бабуліны даручэнні.
Мяркую, вы не надта спяшаецеся сказаў пан Максім, дзеньдругі не робіць вам розніцы?
Калі столькі год чакалася, то дні лічыць не даводзіцца пагадзіўся Андрэй, яшчэ не разумеючы, чаму пра гэта пытаюцца.
Вось і добра! прытакнуў Сапега. Тады ў нас і заначуеце. I фурман ваш адпачне, стаміўся пэўна па такіх сумётах.
Андрэй ніякавата глянуў на гасцінных гаспадароў.
Што да фурмана, то ваша праўда. Шмат разоў па цаліку прабіваліся.
Успомніў пра стос папер, у якіх яшчэ невядома ці разбярэцца без дапамогі, пра наказ дзеда даверыцца гэтаму пану Максіму, пра здарожанасць коней і стомленасць хлапца.
Няма пра што гаварыць умяшалася пані Дарота. Калі ўжо адчуваеце сябе вінаватым за турботы, то дам вам у Вільню даручэнне. Сама не ведаю, калі выбяруся, а вам жа назад гэтай дарогай?
Андрэй пацвердзіў, перш чым успомніў, што назад мерыўся ехаць іншым шляхам.
Вось бачыце, як мне пашэнціла ~ засмяялася пані Дарота. -1 Максіму якую кніжку давязіце, бо ён ужо ўсе друri раз перачытвае.
Як гэта часта здараецца, нябесныя сілы пакрыжавалі людскія намеры. Ужо надвячоркам усхадзілася завея, што не дазволіла б рушыць з двара, каб і хацелася. Андрэй з чистым сумлением пры свечках засеў за паперы, не думаючы пра непагадзь і затрымку.
Прагледзелі? пан Максім спагадліва зірнуў на стомлены твар Андрэя.
Не спадзяваўся такога прызнаўся той, прыціскаючы паль­цам! павекі. Ды і не марыў, калі шчыра казаць.
Гэта вы дарма, пане Забела пан Максім зірнуў на яго з усмешкай старэйшага векам і дасведчанага чалавека. Заможнасць не зашкодзіць: па першае, дае незалежнасць і пазіцыю ў асяроддзі. Па другое, як ужыць багацце залежыць ад самога чалавека. Ці яс не так?
Мабыць так кіўнуў Андрэй. Я, ведаеце, не спрактыкаваны ў такіх справах. Нават за стадом доўга сядзець не прывычны. Дзед, дарэчы, пра усё гэта не расказваў ён паказаў на паперы а вось наклаў такі абавязак.
Андрэй разумеў, што дзед не спадзяваўся такой ранняй смерці сына, разлічваў, што ўсё пойдзе адвечным парадкам: дзед, сын, унук.
Лёс так распарадзіўся спачувальна ўздыхнуў пан Максім Супакой, Божа, іх душы i суцеш, бо не выпадковы чалавек, а ўнук сядзе на дзедзіну! Сапега перахрысціўся на кут, дзе вісеў невялікі абраз Маці Божай Вострабрамскай.
Андрэй пайшоў за яго прыкладам. Цяжкае бярэмя ўсклаў дзед на яго плечы: аднавіць Кліноцкі двор, якім ён некалі быў. А вось на паперах дагэтуль ёсць.
Пан Максім разумеў андрэевы пакуты
Вы, пане Забела, не ўпадайце ў роспач. Чалавек вы цвёрды, адолееце і тэту навуку. А я дапамагу, калі вы не супраць?
Як гэта я магу быць супраць пры маёй недасведчанасці? усклікнуў Андрэй. Кожную дапамогу приму з найвялікшай удзячнасцю.
Вось і добра адзначйў Сапега. Я і так да справы прывяза-
ны, як выканаўца тэстамэнту вашага дзеда. Падумаем, параімся з разумнымі людзьмі, з павятовымі ўладамі. Нічога асаблівага, паверце, тут няма. Усе прывілеі і даравізны ў парадку і належным чынам засведчаны. Дарэчы, яшчэ адзін асобнік тэстамэнта ў Трибунале.
Пан Максім патлумачыў, што тэстамэнт складаўся і аблатаваўся не ў павеце, а ў Вільні, у Літоўскім Трибунале, дэпутатам якога ён тады быў. А дзед Андрэя быў дэпутатам ад свайго павета. Можа таму так і зрабіў. Законам дазваляецца. А ў павеце ніхто нічога не ведаў.
Я мяркую, дзед ваш зрабіў так наўмысна. Ведаў, што з палону не заўсёды вяртаюцца хутка. А захаванне ў Літоўскім Трыбунале болып надзейнае, чым у павеце. Незадоўга перад смерцю перадаў мне вось гэтыя паперы. ”Ты маладзейшы захавай для ўнука,” як бы ведаў, што з ім станецца.
Дзякуй вам, пане Сапега сказаў расчулены Андрэй. Я не разумеў, навошта дзед усё ускладніў, але пагартаўшы усе гэтыя па­перы...
Пан Максім папярэдзіў Андрэя, што пэўныя клопаты могуць узнікнуць з засценкамі. Людзі прывыклі адчуваць сябе гаспадарамі. Не плацілі падаткаў ані каралю, ані арэнды пану. Не выключана, што пашырылі свае надзелы звычайным захопам аблогаў. Можа быць і супраціў, і неабходнасць судовага разбіральніцтва.
Лепш бы абысціся без гэтага. Толькі вярнуўся і адразу судзіцца занепакоіўся Андрэй.
Бя ды ў гэтым няма паблажліва махнуў рукою Сапега. Л юдзі дзесяткамі год працэсуюцца і жывыя. Але гэта не абавязкова. Абы не знайшоўся там які падбухторшчык. Як я разумею, вам не залежыць на адбіранні гэтых надзелаў?
Крый Вожа! засцярогся Андрэй. Мне і з астатнім цяжка будзе ўпраўляцца.
Ясна! адказаў Сапега. Тады ўсё добра. Я раю пачынаць бліжэй да вясны. А пад той час падрыхтаваць глебу перамовамі, сустрэчамі. Ну і людзей падбіраць, пару тройку палясоўшчыкаў, аканомаў.
Аканом у нас выдатны. У гадах, але ў сіле чалавек.
Яшчэ лепей. Есць на каго гаспадарку пакінуць, а самому заняцца астатнім. I не агледзіцеся, пане Забела, як будзеце па вушы ў сяўбе, жніве ды абмалоце засмяяўся пан Максім, дадаючы ўпэўненасці Андрэю, усё яшчэ разгубленаму перад абсягам спраў.
Той адкінуўся на спінку крэсла, распраўляючы стомленыя плечы. Нязвыкла сядзець гадзінамі за стадом, утаропіўшы вочы ледзь не ў адну кропку. Іначай зірнуў на пана Максіма, які, пэўна, днямі не разгінаў спіны, гартаючы свае кнігі і паперы. Пан Максім, нібы здагадаўшыся, павёў размову пра іншае.
А за мяжою вы чым займаліся? пацікавіўся у госця.
Ваяваў прызнаўся Андрэй нібы ў граху. Адзінае, на што быў здатны, хоць на войны гляджу надобна вам. Але зброю давялося ўжываць не дзеля параду і працяглы час.
Нязвыкла Максім Сапега з цікавасцю зірнуў на яго. Ад ваякаў толькі і чуеш пра перамогі і багатую здабычу. Пэўна, вашы няўхвальныя высновы датычна войнаў грунтуюцца на ўласных назіраннях?
Не люблю, калі ані слова, дзеля чаго вайна, і ці варта яе было ўсчынаць, а толькі хваласпевы.
Пан Максім згодна кіўнуў галавою ў знак разумения, пачакаў працягу, але здагадаўся, што Андрэй чакае яго меркавання.
Так наша шляхта выхоўвалася стагоддзямі. Д ы не толькі наша. Ад вайны да вайны ледзь узрастала пакаленне. Зразумела, што часта мусілі бараніцца. Мяне засмучае закасцянеласць гэтага выхавання: вайна як жьщцёвы занятак лепшай часткі народа. Атрымліваецца, каб мець ёй нейкую прыдатнасць, трэба абавязкова весці войны. Бацька рады выправіць сына ў паход, бо зямлі на ўсіх нашчадкаў не хапае. Але часта замест сына са здабычай атрымлівае звестку пра магілу ў чужой зямлі. I ў моладзі няма схільнасці да стваральных заняткаў, не кажучы пра гандаль. Ваярская зграбнасць, мужнасць, смелы пагляд ды падкручаны вус! I адначасна міралюбнасць, нежаданне плаціць падаткі на войска! Паспрабуй, не то што зладзіць, зразумець!
Сапега ўсміхнуўся, перапрашаючы за доўгае выказванне. Асмелены супадзеннем думак, Андрэй ужо не баяўся выглядаць неадпаведна са сваімі неваяўнічымі меркаваннямі.
У іншых краінах ужо не саромеюцца самых розных заняткаў, гандлю, рамесніцтва, мануфактур. А наша шляхта апроч вайны і маёнткаў анічога не прызнае. А разам з тым у захапленні глядзіць на замежную рапіру ці пісталет, нібы ў нас такіх не здольны зрабіць.
Сапега засмяяўся.
Здолелі б можа і лепшыя! Пэўна чулі, што маскоўскі Іван IV зводзіў ад насу палон збройнікаў сотнямі, калі не тысячамі. А рамесніцтва не на адным збройніцтве трымаецца. Але я вам надакучыў з гэтымі бедаваннямі. Лепш раскажыце, дзе давялося быць-ваяваць.
Больш на моры, на баку французаў.
На моры! здзіўлены ўсклікнуў Сапега. Што вы кажаце? I на якім жа?
Найдаўжэй на Міжземным, супраць сарацынаў пераважна. Апошнім часам у Ла-Маншы, на Паўночным адказаў Андрэй, здагадваючыся, што роспыты будуць не кароткія і падрабязныя.
Максім Сапега сапраўды не хаваў ані шчырага захаплення, ані цікаўнасці.
Прашу прабачыць, пане Забела, але не дам спакою, пакуль
штонебудзь з перажытага не раскажаце твар Сапегі свяціўся ледзь не хлапечым ажыўленнем. Гэта такая нагода! Апроч мяне ў вас будзе яшчэ адзін удзячны слухач, мой пляменнік Міхась, ваяр над ваярамі засмяяўся ён..
Цікавасць Сапегі не здзівіла Андрэя. Сам так бы выказаўся, каб некалі сустрэў чалавека з далёкіх краёў. Мяркуючы па колькасці кніг, ведае іх гаспадар нямала і пачуць жывога сведку падзей для яго сапраўды шчаслівая нагода.
Пастараюся задаволіць слухачоў адказаў Андрэй але я выдумляць і ўпрыгожваць нічога не здатны.
А гэта як раз не патрабуецца супакоіў пан Максім. Мне таму што ўжо не хлапчук, а Міхасю менавіта з гэтай прычыны. Максім Сапега над нечым задумаўся на хвіліну і дадаў заклапочана: Хлопец за ваярствам свету не бачыць. Хацелася б мне на што іншае яго наставіць, але я ўсё ж не бацька, не маю ўсіх магчымасцей уплыву.
Пэўна, маці не хоча рызыкаваць сынам дзеля хімеры славы? запытальна глянуў на яго Андрэй.
Так, менавіта так. Але як трапна вы сказалі, пане Забела, дзе­ля хімеры славы! А зараз так склалася, што славу пачнуць аспрэчваць у братазабойных сутычках з сумам заўважыў пан Максім.
А там маладыя ідуць на першы агонь, як матылі падтрымаў Андрэй. Самога Бог уратаваў.
Размова за вячэрай паступова перайшла на роспыты, і Андрэй мусіў расказваць, тлумачыць, параўноўваць перажытае і бачанае з тым, што тут, на радзіме. Размовы пра элекцыю і ўсё з гэтым звязанае Андрэй з Сапегам дамовіліся весці толькі сам-насам. Сапегу карцела даведацца пра князя Канці і яго атачэнне, супаставіць звесткі са спадзяваннямі вялікага гетмана. Распытваў далікатна, не налягаючы там, дзе адчуваў нежаданне суразмоўніка паглыбляцца ў падрабязнасці, не таіў свайго стаўлення да тых ці іншых падзей і асобаў. Андрэй з пэўным здзіўленнем адзначыў, што пан Максім не мае і следу зацятасці на інтарэсах свайго роду, і ўсе размовы пайшлі легка і нязмушана.
Веданне моў, цікавасць да кніжак, абазнанасць у свеце былі для Максіма Сапегі беспамылковай і найлепшай рэкамендацыяй. За адзін няпоўны дзень яны сталі амаль блізкімі прыяцелямі. Бог дапамог замацаваць сяброўства, бо дзікая завея затрымала Андрэя яшчэ на два дні. Развітваўся як з даўно знаёмым чалавекам.
* * *
Былы лейтэнант Андрэй Забела між волі задумваўся, што і яго продкі, пакаленне запакаленнем, сеялі, жалі, будавалі, збівалі грош
да гроша, каб пакідаць дзецям ды ўнукам пристойную гаспадарку. Хоць была зіма, вір бясконцай працы ўсё глыбей зацягваў і яго, гаспадара вялікіх абшараў лесу, палёў і сенажацяў. Каб давесці ўсё да ладу, каб не сорамна было перад суседзямі, трэба прыкласці і розум, і рукі, і грошы. Калі кароль ліхаманкава прыкідваў, як і ад каго атрымаць пазыку на свае дынастычныя авантуры, Андрэй Забела думаў, колькі забраць сваіх грошай ад віленскіх банкіраў, каб не спатрэбілася ехаць ізноў веснавою парой.
Нібы і недалёкая тая дарога да Вільні, але ж сумёты ледзь не ўпоравень з дугою. Дзе наўзвышшы, то не так пазаносіла, а па лагчынах... Але дабраліся да мясцін, дзе віхура была не такая модная. Андрэй, прываліўшыся бокам, падрэмваў і думаў звычайную дарожную думку, пра ўсё і ні пра што дакладна...
Пра Вільню, якой ніколі не бачыў, пра Гданьск і пана Генрыка, які так дапамог яму ў грашовых справах, пра варшаўскую прыгоду. Мільганула думка, ці прыплыве Жан Варт другі раз? Дзе зараз няўрымслівы адмірал? Як усё тое далёка... А блізкае тэстамэнт, Клінок, дзедавы запаветы... “...Вярні ўсё, што тваё па праву. Не аддавай свайго крумкачам, але паслухай маёй рады: добрага гаспадара руйнаваць нягожа, знайдзі з ім паразуменне. Сквапнасць не заўсёды прыносіць задавальненне і ніколі пашаны...” Андрэй адчуваў палёгку на душы, знаходзячы сугучнасць сваіх думак і меркаванняў з дзедавымі. Прыходзіла ўпэўненасць, што ўсё сказанае выльецца ў шэраг простых і ясных дзеянняў, не прынясе ані яму, ані каму іншаму згрызоты і прыкрасці.
“...А яшчэ воля мая і мара, калі яшчэ гэтак не сталася, каб на Клінок, гняздо наша, неадкладна прывёз сабе жонку, а першае птушаня па мячы няхай будзе, як ты і я, Андрэем...”
Мушу спяшацца усміхнуўшыся сам сабе, падумаў Андрэй і пачаў гадаць, чым зараз займаюцца Вароніч, Мацей, Анэта...
Пра Анэту ўспаміналася і думалася ўсё часцей і часцей...
Начаваў у невялікай карчомцы. Некалькі падарожных, сабраных мяцеліцай, паклаліся ўпокат на саломе ў адным пакойчыку. Але салома былачыстая, печ напаленая, а на вуліцы мароз і цемра не паедзеш. Андрэй лена прыслухоўваўся да размовы свайго фурма­на з дзецюком, што ляжаў побач. Спачатку, як то ў звычаі, гаварылі пра дарогу, коней ды збрую. Хлопец ехаў ад Вільні, таму роспыты, як там далей з дарогаю, зацікавілі Андрэя, і ён прыслухаўся. Дзяцюк трапіўся гаваркі, андрэеў фурман, як маладзейшы, не перапыняў.
Я ж ганец хваліўся той. Не першы раз гэтым шляхам еду. I на весну, і летам даводзілася. А то і восенню, калі не ехаць, ні плыць, а толькі на пузе па гразі слізгаць.
Абодва весела зарагаталі, але спахапіліся, што наб’юцца на лаянку, і прыціхлі.
У можнага пана служыш? з пашанай запытаў фурман Ці пры якім урадзе?
Не, у пана. У пана, каб ведаў, заўсёды лепш, чым пры ўрадзе. Хіба што калі пан злосны. А мой нішто сабе, з мацнейшых у наваколлі. Шмат на што можа наважыцца, чаго іншыя сабе не дазволяць.
-Як то? не зразумеў слухач.
Ганец замоўк на пэўны час. Хутчэй за ўсё, каб надаць сабе большай значнасці ў вачах маладзейшага, а можа вагаўся, ці варта выказвацца незнаёмаму. Пахмыкаў, пакашляў і не вытрымаў, пачаў тучным шэптам:
Вось, скажам, наезд учыніць не кожны адважыцца, а наш можа.
Але ж там страляніна, шаблі! Жах падумаць!
Не заўсёды супакоіў ганец. Іншым разам смех адзін. Нагніся сюды.
Пачуўся невыразны шэпт у самае вуха. Фурман толькі войкаў у захапленні ды тлуміў міжвольны смех.
-I нікому нічога? здзіўлена ўсклікнуў у голас.
Усё абышлося паблажліва паведаміў ганец бо ў пана ў Вільні рука. Да кватэры Сапегаў лісты важу!
Будзе заўтра хваліцца, якога важнага знаёмца займеў падумаў Андрэй, засынаючы. Але нейкая здагадка доўга не давала спакою. Можа заўтра дарогай дадумаецца.
Пакуль Андрэй Забела імчаў да мілага дому, пані Дарота мусіла сама забаўляць госця размовай але той не наракаў. Таварыста маладой яшчэ ўдавы, прыгожай і ветлівай, не належала да прыкрых. I госцю было што расказачь з варшаўскага і нават дрэздэнскага жыцця, бо не чужым быў у саксонскай сталіцы. 3 якой нагоды з’явіўся тут, гаварыць не выпадала ані гэтай пекнай пані, ані каму іншаму непасведчанаму. А вось пра пабочныя прыемнасці падарожжа і ўспомніць, і расказачь было панадна. Гаспадыню дома расповяды вярталі ў забытый, здавалася б, часы вясёлых забаў у віленскіх і варшаўскіх палачах. Як жа гэта было даўно і далёка!
Час сплываў незаўважна, і стук капытоў, скрып палазоў і гамана перад ганкам здаліся нечаканымі.
Пэўна Максім пані Дарота ступіла да акна. Не. Не яго вазок. Ой! Гэта ж пан Андрэй!
Па таму як усклікнула жанчына, як памкнулася да дзвярэй лег­ка заўважалася, што новы госчь не толькі прыемны, але чаканы.
Прабачце, пане Фрыч апамяталася гаспадыня. Я вас пакіну ненадоўга. Трэба ж сустрэчь яшчэ аднаго госця.
Няма мовы! Не турбуйцеся пра мяне. Уважайце, што мяне нібы няма пажартаваў Гюнтэр Фрыч з ветлівым наклонам.
Ды што вы, пане Фрыч усміхнулася жанчына. Але іду, бо час...
Пані Дарота з’явілася ў сенях, якраз калі служка прапускаў туды Андрэя.
Зачыняй, зачыняй дзверы, хлопча, пані застудзіш падагнаў яго Андрэй і павітаўся. Дзень добры, пані Дарота. Ізноў наяжджаю ваш гасцінны дом.
-Добры дзень, пане Андрэй! Рада вас бачыць здаровым і вясёлым. Ці ўдала з’ездзілі?
Усё як найлепей адказаў Андрэй. -1 дарога добрая, і коні не падвялі, і справы шчасліва ўклаліся.
Рада за вас. Распранайцеся, адпачнеце, а там абед паспее. А пакуль прашу ў гасцінны пакой, вып’еце чаго лепшага.
Хвіліначку, пані Дарота. Скіну тэты панцыр Андрэй вызваліўся ад падбітага футрам кунтуша.
А вам у ім вельмі да твару. Сапраўдны ліцьвінскі пан: малады, здаровы, прыгожы! ці то жартам, ці ўсур’ёз сказала пані Дарота, аглядаючы ладную постаць Андрэя.
Ен ужо амаль звыкся са сваімі строямі і да французскіх не цягнула, асабліва ў такую халодную зімовую пару. Тут яга Андрэй паказаў на пакункі, складзеныя служкам на лаве.
Усё, што вы даручалі. Таксама і для пана Максіма. Даруйце, яшчэ мой сціплы ўпамінак для вас патлумачыў Андрэй.
Дзякуй, пане Андрэй, і за памяць, і за турботы пані Дарота злёгку заружавелася. 3 вашай згоды займуся гэтым пазней, на адзіноце. Так нам, жанчынам, прыемней яна сарамліва ўсміхнулася. А зараз хадземце, пазнаёмлю вас з другім нашым госцем.
А тэты госць ад пачатку размовы стаяў блізу дзвярэй і не прапусціў аніводнага слова з размовы. У апошні момант рассеўся на канапе з келіхам ў руце. Такім яго засталі пані Дарота і Андрэй.
Рэкамендую паноў зграбным рухам павяла рукою гаспадыня. Пан Гюнтар Фрыч, пан Андрэй Забела, амаль што сусед і наш добры знаёмец.
Паны павіталіся.
Бонжур, месье Забела устаючы насустрач па-французку прамовіў Фрыч.
Андрэй адказаў таксама па-французку. Ад ужывання французскай мовы як звычайнай яшчэ не адвык, хоць карыстаўся ёю зрэдзьчас. Госць і надалей гаварыў па-французску, нібы хацеў упэўніцца, ці суразмоўнік сапраўды ёю валодае. Гаспадыня перапрасіла гасцей і выйшла па сваіх справах.
Як дарога? Здалёк едзеце? пацікавіўся Фрыч.
3 Вільні адказаў Андрэй. Дарога добрая, увогуле ваяж удаўся.
Па самому пану відаць заўважыў Фрыч прыязна, хоць у вачах яго не праглядала ані іскры дружалюбнасці, адна пільнасць і
праніклівасць. Да таго ж візіт маеце ў найпрыемнейшым доме. Бачу, вы тут свой чалавек.
Я тут друri раз усміхнуўся Андрэй і абодва разы па абавязку.
Абавязак? здзіўлена перапытаў Фрыч.
Абавязак няпрошанага госця нечым аддзячыць гаспадарам патлумачыў Андрэй паўжартам. А ўвогуле, то спяшаюся. Не думаў, што гэтулькі клопатаў звязана са спадчынай.
Дзеля гэтага і раз’езды? Фрыч пытаўся, нібы спадзяючыся, што яму запярэчаць.
Размова ішла вяла, як заўсёды між двума ледзь знаёмымі людзьмі ў чужым доме. Госць, ці такі цікаўны, ці ад сціпласці не кранаў сваёй асобы. Ад разу звёў размову да роспытаў. Абодвух выратаваў пан Максім. Уваліўся чырвоны ад марозу і ў прыўзнятым настроі. Весела павітаўся з Андрэем.
Бачу, вас перазнаёмілі, і я пазбаўлены гэтай прыемнасці усклікнуў ён. А сёння, ведаеце, нейкі незвычайны мароз. Karo ні страну ва ўсіх выдатны настрой. Можа гэта прадчуванне свята?
Мажліва засмяяўся Андрэй. У мяне такое ж пачуццё. Нават коні, здаецца, беглі жвавей.
Пан Максім пацёр рукі і прыклаў іх да цёплай грубкі.
Гэта ж ездзіў вазок таргаваць патлумачыў ён, стаючы да печы спіною. Належала б, паводле мудрасці, рабіць тэта ўлетку, але і стэльмахі не дурні збываць выраб танней пан Максім весе­ла зарагатаў.
-1 які вынік трансакцыі? пацікавіўся Фрыч.
Са з’яўленнем Сапегі ён пакінуў французскую мову і больш да яе не вяртаўся. Гаварыў больш па-польску, але відаць было, што і беларускай валодае цалкам прымальны. Паліглот, падумалася Андрэю. Неяк не мог схіліць сябе да прыязнага стаўлення. Незразумела, хто ён і адкуль, а распытваць лічыў непристойным.
Вынік станоўчы пан Максім выглядаў задаволеным Думаю, што не пераплаціў, вазок здатны. Палазы капаныя, падбіты жалезам, паслужаць. I кораб утульны. Заўтра-пазаўтра павінны прыгнаць. А як тут з абедам? Адскочу даведацца, усё ж двое гасцей у доме. Гаспадыня, пэўна, хвалюецца.
Але пан Максім дарма турбаваўся. Абед быў амаль на стале, і яму давялося паклапаціцца наконт віна і гарэлкі, успомніўшы язду на марозе. За стадом размова пайшла весялей. Пан Максім распытваў Андрэя пра Вільню, сам расказваў пра тое, як фурман ледзь не пабіўся з хітрым стэльмахам з-за крываватай аглоблі. Андрэй адзначыў, што Сапега, не абыходзячы Фрыча увагай і гасціннасцю, ні аб чым яго не распытвае.
Каб не забыцца, пане Максім заўважыў Андрэй амаль усё, што прасілі, знайшоў і прывёз. Астатняе спадзяюцца мець і за-
хаваюць для вас. Так што напытвайце пры нагодзе. Я ім пакінуў запіс дзеля памяці.
Вось за гэта дзякуй, пане Андрэй. Выручылі. Асабліва з паперай. Не люблю пісаць абы начым. Апошнія аркушы Міхась забраў з сабою.
А я ж, прабачце, і не запытаўся, пані Дарота, дзе ваш чароўны сын -усклікнуў пры упамінанні Міхася Фрыч такі з мяне ўважны госць ён вінавата пахіліў галаву.
У Гародні гасцюе, адтуль у Вільню павязуць. Думаю, пара яго ў калегіюм аддаць адказала пані Дарота. Вось паслалі прыглядацца.
Разумна ухваліў Фрыч. У наш час адукацыя неабходная, калі дбаць пра свой статус.
Нават Сапегам дадаў пан Максім.
Фрыч кінуў на яго пільны погляд, відавочна, каб не памыліцца са сваёй заўвагай.
У выпадку Сапегаў статус непарушны зазначыў ён як думку неабвержаную. Але і тут выхаванне і веды, добра падмацаваныя ў якім універсітэце, неблагі грунт да высокіх пасад.
Пан Максім ківаў галавою на знак згоды, але, калі Фрыч скончыў, узняў палец на знак увагі.
Сапегам варта час ад часу ўспамінаць, што і Карфаген быў усё ж парушаны. А дзеля захавання статуса шмат каму са старэйшых не зашкодзіла б крыху навукі, каб хоць пісалі без памылак пан Максім гаварыў з усмешкай, але пераканана і неаспрэчна.
Пані Дарота падтрымала швагра як заўсёды, калі мова ішла пра навуку, пра веды.
Мы з панам Максімам цэлую бойку вытрымалі са сваім маладым рыцарам засмяялася яна, нешта прыгадаўшы. Усё з-за таго, што не прызнае патрэбы ў навуках, апроч ваярскай.
Хоць у гэтай галіне дабіліся ад рыцара пэўных саступак дадаў пан Максім. Мусіў прызнаць карыснасць вайсковых трактатаў. I неабходнасць укладаць ix без памылак.
Усе пасмяяліся з атрыманай перамогі.
Дарэчы, ваш прыклад, пане Андрэй, нам вельмі дапамог пані Дарота кінула Андрэю цёплы позірк, а Андрэй падзякаваў наклонам.
Прыемна чуць, але вы, пані Дарота, завысока ацанілі мой удзел у выхаванні паніча ветліва запярэчыў ён.
Не кажыце, пане Забела азваўся Фрыч. Для юнака прыклад старэйшага ваяра з выхаваннем і ведамі значыць больш, чым усе довады родзічаў. Дарэчы, пане Забела, як вы ставіцеся да заўвагі пана Максіма наконт старэйшых рыцараў? Я сказаў бы наконт ста­рэйшых ва ўсіх сэнсах.
А мне здаецца, пане Фрыч засцярогся Максім Сапега вы маеце на думцы адзін сэнс старэйшасці гетманства. Ці не так? пан Максім прыжмурыўся.
Фрыч не збянтэжыўся. Глынуў з келіха, таксама прыжмурыўся і з усмешкай адказаў:
Няхай будзе і так. Дык што вы на гэта, пане Забела?
Андрэй не разумеў навошта Фрычу патрэбна яго меркаванне. Ды яшчэ ў такой асаблівай справе, як навучанне Сапегаў з гетманскімі пасадамі. Але не захацеў ухіляцца ад выказвання.
Мушу прызнацца, пане Фрыч, што я ў тутэйшых дачыненнях яшчэ не разабраўся усміхнуўся ён, нібы перапрашаючы. Не ўведзены ў кола высокіх асоб Княства, каб вызначыць, ці хапае ім навукі дзеля іх абавязкаў, ці можа варта падвучыцца. У апошнім выпадку не ўяўляю, дзе гэта зрабіць. Можа пан Максім і ў гэтым падкажа?
Ацэнкі пана Максіма вельмі часта бываюць занадта максімалісцкімі засмяялася весела пані Дарота, гледзячы на швагра. Ён не выйшаў бы цэлы з першай жа сесіі Сойму, калі б трапіў ў паслы. Але я з дазволу вашмосцяў пакіну вас. Абавязкі гаспадыні патлумачыла яна.
Не засумуем, думаю, хоць і пакінула нас адзіная дама сказаў пан Максім, адкаркаваўшы пляшку венгерскага і напоўніў келіхі скаштуем!
Максім Сапега ведаў свой грэх і не крыўдзіўся на лёгкія кпіны швагеркі. А вось Гюнтар Фрыч тлумачэннямі Андрэя не задаволіўся.
~ Няўжо так складана разабрацца ў тутэйшых дачыненнях, бываючы ў сталіцы Княства і ў лепшых яго дамах? Фрыч ветліва пакланіўся у бок пана Максіма, паказваючы, які дом мае на думцы.
Андрэй разумеў, што яму напамінаюць пра пытанне і чакаюць тлумачэнняў. Бачыў, што пан Максім уважліва сочыць за гэтымі роспытамі. Можа ўжо шкадуе, што зачапіў старых сапежанскіх невукаў, калі яны ёсць, падумалася Андрэю.
Я, пане Фрыч, зусім нядаўна вярнуўся на радзіму ужо суха патлумачыў Андрэй.
3 Францыі! усклікнуў Фрыч, нібы не заўважаючы андрэевай незадаволенасці. Вымаўленне, як у радавітага француза адзначыў ухвальна. -1 доўга там былі?
Некалькі год коратка адказаў Андрэй, не тоячы, што паглыбляцца ў тлумачэнні яму нецікава.
Суразмоўнік гэта заўважыў і відаць рашыў прыпыніць так відавочныя роспыты. Хоць Андрэй прывык, што людзі цікавяцца яго вандроўкамі, але тут была асаблівасць. Фрыч не з тых, хто не ведае, дзе тая Францыя і хто там жыве. Пакуль мянялі посуд і
неслі новыя стравы, той падрыхтаваўся да працягу размовы. Але падступіўся з іншага боку.
Значыць вам, пане Забела, пашчасціла назіраць, якія поспехі займела Францыя пры Яго Вялікасці Людовіку XIV! Фрыч прамовіў гэта тонам сцвярджэння.
Водгук, як для немца, быў незвычайным, але Гюнтэр Фрыч на гэтым не спыніўся.
Зірнуўшы на Францыю, перавагі асвечанага абсалютызму выглядаюць неаспрэчнымі. Рэч Паспалітая са сваім рэспубліканізмам не мае шанцаў у параўнанні. Вы са мною згодны, пане Забела? ён ветліва ўсміхнуўся Андрэю.
Легка было зразумець, што Фрычу залежыць на высвятленні яго поглядаў, а можа і палітычнай пазіцыі. Невядома толькі дзеля якіх мэтаў.
У нечым згодны, у чыімсці не зусім памяркоўна адказаў Андрэй.
Ён не збіраўся абвяргаць меркаванне Фрыча, што яго суразмоўнік праставаты шляхціц, якому пашэнціла неяк абцерціся аб замежжа. “Няхай сабе лічыць, пыха нямецкая” падумаў Андрэй.
Цікава, у чым першае і што кладзецца на другое?
Калі ласка! Я магу ацаніць бясспрэчныя поспехі ў вайсковай справе, больш мне блізкай. Што да гаспадарскіх, то неяк жа жывуць усміхнуўся Андрэй. Але зазначу галоўнае: гэта поспехі Францыі пад французскімі, зазначу, каралямі. I наступнікі будуць з французскага двара.
Пачуўшы такое, Фрыч насцярожыўся.
Смелае сцвярджэнне заўважыў ён ушчыпліва.
Хутчэй відавочнае заўважыў пан Максім. Каралям заўсёды здавалася, што Зямля мае малы радыус, адсюль і паверхню.
Усе ўгледзеліся ў пана Максіма, з-за нечаканага павароту думкі.
Не ў моцы змяніць радыус, таму няспынна б’юцца за паверх­ню са смехам працягваў пан Максім. Але гора, калі гэта робіць прыхадзень нашымі сіламі, але не ў нашых інтарэсах.
Дык вы лічыце, што няшчасці Рэчы Паспалітай толькі ў тым, што яна аддавала трон замежным электам? Фрыч адразу павярнуўся да Сапегі...
Пану Максіму толькі гэтага не хапала, каб грунтоўнаўмяшацца ў размову
Пераважна так. Пачынаючы ад Сцяпана Батуры, нас прымушалі траціць сілы і сродкі дзеля дынастычных мэтаў абраных каралёў. Вельмі часта дзеля гэтага каралі сутыкалі шляхоцкія групоўкі, аслабляючы дзяржаву. Нібы дбаючы пра абсалютызм, не заміналі сужыццю нашага рэспубліканізму з самаволяй магнатаў, па сутнасці анахранічнага феадальнага саслоўя. Адсюль вычва-
рэнне рэспубліканізму і выкарыстанне ў мэтах не згодных з яго прыродай.
Андрэй быў удзячны за своечасовую падтрымку.
Я не сказаў бы лепш за пана Максіма звярнуўся ён да Фрыча. Асмелюся дадаць, што пры захаванні сённяшніх дачыненняў нашы каралі, абвясціўшы наследнасць кароны, не сталі б мацнейшымі. Без змен усяго ладу гэта было б толькі заспакаеннем прагі пануючай сям’і, а не ўзмацненнем дзяржавы. Асабліва пры ўсталяванні замежнай дынастыі.
Пан Максім паказаў, што хоча паглыбіць сваю думку.
На ролю слабага караля найлепш падыходзіць чужынец. Ен не мае каранёў, не ведае, а часта і не хоча ведаць, ані мовы, ані звычаяў, легка паддаецца маніпуляванню з боку тых, хто дапамог яму атрымаць карону. Рэч Паспалітую лічыць жыццёвай крыніцай прыбыткаў сабе і свайму атачэнню. А калі не ўдасца ўсталяваць сваю дынастыю, то хоць патоп! Ці ясна я тлумачу?
Як пан Maxime! засмяяўся Фрыч.
Па ім цяжка было пазнаць, ці задаволіўся ён пачутым, ці яшчэ нешта хацеў бы выведаць. Большасць выказанага за сталом не было навіной. Ліцьвінская шляхта, загартаваная соймікавай свабодай, выказвалася, не тоячыся. Большасць яе не хацела над са­бою моцнай уладарнай рукі. Паны-браты на загродах не ўяўлялі жыцця без соймікаў, без права вета, без удзелу ў абранні суддзяў, маршалкаў, дэпутатаў і паслоў. Не здзівіла Фрыча і пастава Максіма Сапегі. Мацуючы сваю перавагу, Сапегі не менш, калі не болып, чым шляхта, дбалі пра захаванне святых шляхецкіх вольнасцяў. Бачыш, і тэты Забела, паслужыўшы Людовіку XIV, не закаштаваў у французскім абсалютызме. Не задбае пра тое, каб забяспечыць князю Канці наследную карону. Не дзіва, калі і ў рокаш пойдзе, памкніся князь усталяваць тут французскія парадкі насуперак іхнім pacta conventa? I з саксонскім курфюрстам будзе не інакш.
Д ык ці згодны вы з маімі довадамі? напомніў Сапега.
Як я разумею: у абарону рэспубліканізму? удакладніў Фрыч.
Няхай і так, калі не лічыць рэспубліканцамі вялікіх гетманаў, канцлераў ды маршалкаў засцярогся пан Максім.
Немец не спяшаўся з адказам. Пацягнуўся да келіха, скаштаваў, дэманструючы вялікае задавальненне.
Усё ж у мяне такое ўражанне прамовіў ён што вашы аргу­менты легка павярнуць на карысць асвечанага манарха, якім рухае жаданне ўзняць сваю дзяржаву на прыступку вышэй папярэдніка і забяспечыць тое ж, альбо і большае для свайго нашчадка.
Але толькі для нашчадка і са свайго асяродзя! падкрэсліў Сапега, а Андрэй згодна кіўнуў галавою. На маю думку Ян Сабескі, хоць і хварэў на дынастычнасць, быў ці не самым лепшым таму, што са сваіх. I Княству шкоды не чыніў, хоць з можнымі нашымі
не ладзіў. Не было дробязнай пометы, якая наўсіх бы сыйшла, хоць яго і нацкоўвалі. Як зараз будзе, не ведаю.
Пагаманіўшы на заканчэнне аб розных дробязях, пачалі разыходзіцца па сваіх пакоях.
Калі яны засталіся ўдвох, пан Максім сам здагадаўся патлумачыць з’яўленне Гюнтэра Фрыча ў ix доме.
Некалі быў адрэкамендаваны маладзенькай Дароце Прозар. Гады ў рады трапляўся на якім бале, аж вось зараз выплыў на та­кой пасадзе пан Максім невыразна хмыкнуў.
Слізкі нейкі заўважыў Андрэй.
Як кожны шпег проста і неаспрэчна сцвердзіў Сапега.
Шпег? Але чый?
А хто заплаціць! грэбліва кінуў пан Максім.Сёння напэўна спрабуе ўплішчыцца да канцістаў. Хоць бы з дапамогай французскага вымаўлення.
* * ♦
Далейшае ўвасабленне прароцтваў з “Шаўковай ніткі свету” на абшарах турэцкіх уладанняў, а дакладней у Малдове і Валахіі, выстаўляла АўгустаІІ спадкаемцам палітыкі Яна Сабескага. Нібыта па задуме Яна III меў усталяваць на гэтых землях спадчынную дынастыю, а пры нагодзе аднавіць гандлёвы шлях між Усходам і Еўропай.
Але прадказанні саксонскага містыка не ўлічвалі шляхоцкага рэспубліканізму Рэчы Паспалітай і традыцый соймікавага самакіравання. Не браўся Грэбнерам пад увагу і стан скарбу шляхоцкай рэспублікі, які, дарэчы сказаць, у той час быў нашмат лепшы.
А сёння скарб дзяржавы выглядаў жахліва. Ужо дзесяць год як у Рэчы Паспалітай перасталі біць манету, грошы няспынна страчвалі вартасць. Яшчэ ў 1691 годзе, адбылося амаль поўнае раздзяленне паміж гетманамі дзяржаўнага скарбу, прызначанага на патрэбы войска. Гетманы ператварыліся ваўсёмагутных міністраў, самі вызначаючы не толькі памеры і парадак ападаткавання на вайсковыя патрэбы, але фармавання і фінансавання войскаў.
Аўгуст II спадзяваўся адолець гэтае бязладдзе, падмацаваўшы сармацкі розум абодвух народаў здольнаесцямі саксонскіх міністраў і дарадцаў, пакуль шляхта будзе цешыцца новым паходам на туркаў.
Нехта мне казаў няпэўна прамовіў Аўгуст што самым важ­ным у дачыненнях з Соймам складанне дэлібэраторыяў?
Так пагадзіўся давераны сакратар з паслужлівых палякаў. Іх трэба складаць так, каб сенатары не падумалі, што пытаюцца іх думкі. У дэлібэраторыях павінна выкладацца рашучасць манарха давесці нарады Сойму да неабходнага яму выніку. Сама думка пра зрыў Сойму павінна ўспрымацца як непавага да маястату.
Што ж, выходзіць я нічога не пераблытаў з вашымі Соймамі і Сенатамі задаволена крэкнуў АўгустІІ.
Ужо ў канцы лютага 1698 года інжынер Карду, француз у саксонскай службе, прапанаваў план паўднёва-ўсходняй кампаніі. Шляхта Рэчьх Паспалітай была не супраць вайны за КамянецП.адольскі і ўкраінскія землі, але не хацела, каб выправай кіраваў сам кароль. Баялася, што на хвалі вайсковых поспехаў паспрабуе павялічыць свае ўплывы, а то й усталяваць абсалютызм. Супраць асабістага ўдзелу караля ў паходзе выказваліся сенатары, згуртаваныя вакол вялікага гетмана кароннага Станіслава Ябланоўскага, шмат хто з высокіх ўрадоўцаў. Аўгуст II супакойваў падазрэнні і спакушаў пашырэннямі межаў дзяржавы аж да Дунаю. Усё ж, палохаючы вяртаннем Канці, пераканалі, што кароль павінен мець мажлівасць пакінуць турэцкі фронт, каб заняцца адпорам фран­цузу. На кіраўніка паходу Аўгуст II запрасіў фельдмаршала князя Фердынанда Віртэмбергскага, не найлепшага ваяра, затое адпаведнага грэбнераўскаму акрэсленню “дацка-гальштынскага вайсковага намесніка”, бо акурат служыў дацкаму каралю.
Але намеры Аўгуста II ішлі насуперак стараниям еўрапейскіх краін, найперш Англіі і Галандыі, захаваць усталяваны з такой цяжкасцю мір Святой Лігі з Турцыяй. Падрыхтоўку да малдаўскай кампаніі падштурхнула нота цэсара Леапольда ад 23 красавіка да Рэч ьх Паспалітай і Расіі аб англа-галандскім пасярэдніцтве ў справе міру і аб прапановах султана. Пазіцыя венскага двара вызначалася формулай: Uti possidetis ita possidete, як валодаеце, гэтак і валодайце. Пагадзіцца на цэсаравы ўмовы значыла пакінуць туркам не толькі камянецкую крэпасць, але йукраінскія землі. Напружанасці дадала зняважлівая ацэнка аўстрыйскімі міністрамі ролі Рэчы Паспалітай у Святой Лізе. Усе перамогі, на іх думку, атрыманы высілкамі Аўстрыі і Венецыі, таму Рэч Паспалітая не можа патрабаваць салідарнасці, атолькі падтрымкі намірным кангрэсе, прызначаным на 15 верасня 1698 года. Быліўсе падставы спадзявацца згоды між Аўгустам II і шляхтай.
Аўгуст II вялікай далонню гучна прыпляснуў прачытаны ліст да сталешніцы.
Добра, што Святы Ойча не ладзіць з французскім каралём!
Рады быў даведацца, што французскія дыпламаты не дамагліся ў Ватыкане асуджэння Аўгуста II за фальшаванне элекцыі.
Так, гэта нам на карысць кіўнуў Флемінг.
-1 не каштавала ні талера! весела выгукнуў кароль.
Ен усё яшчэ не перахварэў радасцю атрымання кароны і не бачыў новых клопатаў, прынесеных падвойнай элекцыяй.
Ты, бачу, не вельмі задаволены дасягнутым? кароль дапытліва зірнуў на дарадцу. Хто, як не ты павінен бы радавацца?
Я і рады, Ваша Вялікасць пахіліў галаву Флемінг. Але но­вый набыткі новыя турботы: закалоты ў Вялікім Княстве, тыя ж канцісты. Хапае клопатаў...
Супярэчнасці, што раздзіралі дзяржаву ў апошняе дзесяцігоддзе панавання Яна III, не маглі знікнуць самі па сабе і сталі непрыемным избыткам новага караля і ягоных міністраў. Першым, на каго абрынуўся тэты цяжар, быў Флемінг, як найбольш дасведчаны ў справах Рэчы Паспалітай. Не шкадаваў высілкаў у пошуках выйсця.
Ну і Ломжанскае пагадненне тонам пераможцы нагадаў Аўгуст II.
Працяглыя перамовы з прымасам і магнатам! абодвух народаў завяршыліся 2 сакавіка 1698 года падпісаннем пагаднення. Між дваццаці аднаго пункта ці не самы істотны даваў прымасу пра­ва кантраляваць паводзіны караля і рэпрэзентаваць перад ім Рэч Паспалітую. Такім чынам сцвярджалася толькі персанальная унія Рэчы Паспалітай з Саксоніяй, а не поўная, як вельмі хацелася Аўгусту II.
Але ж гэтыя ўпартыя не пагаджаюцца на каранаванне Крыстыны-Эбергардыны, брандэнбургскай прынцэсы, дачкі Вялікага Электара!не стрымаў злосці Аўгуст.
Ен усё думаў, што махлярствы можна будзе ладзіць пры кожнай нагодзе.
Як і было сваім часам паведамлена Вашай Вя лікасці напомніў Флемінг. Яе Вялікасць, жонка караля Флемінг не сказаў “каралева” можа з’явіцца ў Рэчы Паспалітай, толькі прыняўшы каталіцтва.
Аўгуст пацягнуўся, счапіўшы пальцы на патыліцы, прыгледзеўся свайму міністру, нібы шукаючы парады і раптам зарагатаў.
А ці так ужо варта шкадаваць? выгукнуў, амаль як пустадомак. Можа падзякаваць святым айцам, што ніхто мне тут замінаць не будзе? Я тут, а ўсе кабеты і нават жонка там, у Дрэздэне. Якую пажадаю сюды паклічу! Сапраўды залатая вольнасць!
Флемінг ветліва ўсміхнуўся і паківаў галавою на знак разу­мения незвычайнай выгоды мець такі аазіс незалежнасці. Але падпісанне дамовы не знімала падзел, выкліканы падвойнай элекцыяй. Прыкладам, у Вялікім Княстве супярэчнасці толькі ўскосна тычыліся падтрымкі саксонца ці француза. Клопатаў апазіцыі з Сапегамі Ломжанскае пагадненне не знішчыла. Якраз таго ж 2 сакавіка, падчас генеральнага Колаў Гародні, войска прысягнула вялікаму гетману Сапегу адданасць да смерці.
Не думаю, што яны пагодзяцца паміраць галоднымі хмыкнуў гетман да Бенядыкта. Трэба прыкінуць, ці не знойдзецца яшчэ які грош.
Абяцаных грошай ад караля, ведаў, не дачакаецца, і мусіў шчодра выкладаць свае.
Калі ўлада абапіраецца на сілу, войска павінна быць задаволена. Гэта як найменей. падтрымаў рашэнне брата Бенядыкт. Міласцівы пан не супакоіцца.
Аўгуста II не магла задаволіць рашучая перавага гетманскага боку. Ужо наступив™ днём пасля прысягіў Гародні каралеўскія камісары выдалі ў ІПкудах універсал, заклікаючы войска пакінуць гетмана і падпарадкавацца харужаму літоўскаму Рыгору Агінскаму. Частка войска адмовіла паслушэнства вялікаму гет­ману, і правадыры супрацьсапежанскай апазіцыі неадкладна гэтым пакарысталіся. Шляхта на заклік Рыгора Агінскага, маршалка канфедэрацвіі, збіралася з усяго Княства.
Але вялікі гетман не даў сябе апярэдзіць. Частку войска пад началам сына Юрыя выправіў пад Коўна. Не падвёў бацьку і Міхал Францішак. 30 красавіка пад Жыжморамі змусіў частку канфедэрацкіх сілаў паддацца, а недабіткі пагнаў у напрамку Вілвні, па дарозе бязлітасна караючы іх прыхільнікаў.
Морам разліўся Нёман, пад снегавою вадою схаваліся напла­вы жмудскіх рэчак Дубісы і Невяжы. У кут між берагамі трох рэк і заціснуў вялікі гетман няскораныя канфедэрацкія атрады. Хуткімі і рашучымі манеўрамі адданых войскаў пазбавіў непрыяцеля мажлівасці выслізнуць з аблогі.
Аблажылі мы іх, як мядзведзя.
Двое жаўнераў ціснуліся пад малы застрэшак, спехам зладжаны з яловага лапніку.
Усё б у войску нічога, каб не вартаў дождж пажаліўся маладзейшы.
-1 не кажы, браце. Каб не гэта елка, былі б мы бедныя. У самы раз тут вырасла.
Елка сапраўды надавалася на схованку. Густыя галіны апускаліся ледзь не да зямлі, укрываючы і ад дажджу, і ад чужога вока.
— Ужо лінуў бы ды перастаў, а то... Так і парахоўніцы залье.
Крый Божа! Але ў такую сліпэндзю не пастраляеш. Занеслі нас чэрці на гэтую Жмудзь!
Як гэтая рэчка завецца?
Невяжа, у Нёман плыве.
Дробны дождж шамацеў па галінах і леташнім прэлым лісці ды ігліцы. Памаўчалі, прыслухоўваючыся і ўглядаючыся скрозь лапнік на другі бок паляны. Было ціха.
А Дзвіна наша мабыць таксама ўзнялася сказаў маладзейшы. Але тая вада з Маскоўшчыны можа і прыпазніцца, у іх ха-
ладней. Гэта ж пазалетась ў Віцьбу ў чаўнах заплывалі, а дамоў знесла жах!
Хутка араць ды сеяць адгукнуўся старэйшы. Як там бацька з братамі ўправіцца?
А мой брат хутчэй за ўсё з тымі жаўнер кіўнуў галавою ў бок паляны. -Усё думаю, што гэта будзе, як мая куля яго насцігне, альбо ягоная мяне? Такі грэх век не замоліш, а жыць з гэтым цяжка.
Старэйшы асцярожненька расхінуў галіны і павёў поглядам па паляне. Старанна прыслухаўся.
На грэх, браце, ёсць і разграшэнне, і пакаянне. I пакуту прызначаюць. А вось на страту роднага чалавека рады няма. Таму хай вас абодвух Вог бароніць.
Праўду кажаш. Аднаго не кемлю: я жаўнер, мушу слухацца, а ён чаго сюды прыпёрся?
Маладзейшы азірнуўся назад, ці выпадкам не падслухае які афіцэр, але па такому дажджу каму ахвота лазіць, а стаяць моўчкі, як пень, то з глузду з’едзеш.
Вялікае гэта гора, як падумаць. Брат пойдзе на брата, а сын на бацьку, так кажуць у святых кнігах пісана. жаўнер быў схільны да глыбокіх роздумаў.
Бач ты! усклікнуў малады. Як у ваду глядзелі! Але гэта не пра нас з братам, бо мы вельмі дружныя. Хаця і іншыя, мабыць, не горшыя за нас. Ці ж не аднаго народу, не адных бацькоў?
Рознае здараецца.
Слухай, а ты не ведаеш, Пацей тэты, канфедэрат, ці не радня нашаму колішняму ваяводу?
Сын. Дакладна ведаю, ад паручніка чуў.
Скажы ты! А супраць гетмана не баіцца. А гетмана ж кароль прызначае.
Старэйшы доўга маўчаў, ці то прыслухоўваючыся да наваколля, ці то пра нешта думаючы.
Так то яно так, браце уздыхнуў жаўнер. Але і гетман не павінен намі, кампутовымі, помсціць шляхце, якую сам жа крыўдзіць. Ды і надворнае войска па большасці свае ж людзі. Што ж брата на брата пасылаць? А нам адно цвердзяць, што тыя “вінаватыя”.
-1 я гэта заўважыў прызнаўся малодшы што як непрыяцель, то і горшы, і вінаваты.
Ага! I што павінен паддацца з’едліва дадаў старэйшы. А калі праўда за ім? А чаму б нам не саступіць?
Ты толькі цішэй! За такія словы ведаеш пад што падвядуць?
Ведаю! Хай на ўсё хал ера сыкнуў старэйшы. Ты ж наду­май: каб мы не былі ў войску, маглі б зараз быць па той бок паляны.
Вельмі лёгка кіўнуў малодшы. Асабліва я.
Ну і я не адстаў бы засмяяўся старэйшы. Так што, чыя
праўда, наша ці іхняя, не хутка разбярэш. Але ціха! сыкнуў ён. Нібы трэснула там.
Малодшы спалохана прашаптаў:
Можа лось?
Можа. Глядзі уважліва.
Трэск галля пад нечымі крокамі мацнеў, хоць і перапыняўся хвілямі поўнай цішыні. Хутчэй за ўсё нехта скрадаўся, але не вельмі ўмела, і перапуджаны заміраў, каб супакоіцца самому і супакоіць чужое непажаданае вуха.
Ідуць! Напэўна выведка. Не варушы галін, браце старзйшы шэптам папярэдзіў таварыша, беру чы мушкет напагатоў абедзвюма рукамі.
На паляну крадком выйшлі двое. Сталі, пільна аглядаючы супрацьлеглы бок.
Што будзем рабіць? прашаптаў малады.
Назірай! сярдзіта адказаў старэйшы.
Чалавек на паляне ўскінуў галаву, ўглядаючыся ў неба.
Гэта ён! малады схапіў таварыша за руку і сціснуў запясце Брат! спалохана прашаптаў ён. Ой! Што ж гэта будзе?
Ціха ты! Не енч! За імі, здаецца, ‘шчэ йдуць.
Вартавыя не ведалі, што Рыгор Агінскі, параіўшыся з верхаводамі, палічыўзалепшаенеўдаваццаўбітвуўнязручныхабставінах. Атрады канфедэратаў вырашыў распусціць, абоз кінуць. Але перш чым па маўклівай згодзе гетман даў загад прапусціць ваяроў Агінскага між сапежанскімі кардонамі, асобныя групы канфедэратаў вырашылі вырвацца з аблогі сваімі здольнаесцямі, захаваўшы харугвы, зброю і гонар. Вось і тут такая групоўка, выслаўшы наперад дазор, шукала дзірку ў ланцугу гетманскага войска.
Ідуць! прыслухаўшыся, пацвердзіў малодшы і запытальна зірнуў на таварыша, рады што не яму належыць цяжкі абавязак вырашаць.
Лезь на елку, толькі невысока загадаў старэшы я за табой.
На які сажань-два ад зямлі галіны былі яшчэ гусцейшымі і зелянейшымі. Чалавека між імі было не заўважыць нават прысеўшы. Малодшы выканаў загад раней, чым зразумеў. Толькі калі абодва сталі на моцных галінах, абхапіўшы рукамі ствол, пачаў усведамляць, на што наважыўся старэйшы таварыш.
Няхай праходзяць сказаў той усё гэтак жа шэптам. Няхай ідуць дадому.
Але ж нам за гэта... спужаўся малады.
А ты іх бачыў? кіўнуў старэйшы ўніз на чародку мокрых людзей, што подбегай міналі паляну Не! дадаў рашуча і загадна Не бачыў! Як і яны цябе. Ці можа злезеш да брата на шаблі? ужо па-сяброўску добразычліва ўсміхнуўся спалоханаму маладзёну.
Шум крокаў паступова сціхаў.
Ясна! Скеміў іпапнуў той супакоена. Сапраўды, хай ідуць дадому. Араць жа ды сеяць пара... твар яго асвяціла ўдзячная ўсмешка.
• * *
Камандзіру гэтага невялічкага значка ці атрада не шанцавала. Пасланы агледзець некалькі маёнткаў, дзе па чутках збіраюцца канфедэраты, адстаў ад сваіх. Зусім недарэчы спаткаліся з купкай гэтых самых канфедэратаў. Ад бою ухіліліся парай гадзін паспешлівых, хоць і паспяховых уцёкаў. Моцна паранілі падазронага конніка, які ў трызненні непакоіўся пра маёнтак нейкага пана Жабы. Можа і паспеў нешта аддаць, але каму, так і не выявіў, памёр.
I вось пашэнціла. Выбіліся на дарогу прызначэння, каб дагнаць сваё войска, і нечакана высветлілі, піто некалькі будынкаў пры дарозе гэта і ёсць маёнтак пана Івана Жабы. Іншых паноў гэтага роду, мяркуючы па роспытах, у бліжэйшай ваколіцы не было. Дварок якраз адпавядаў памкненням камандзіра паправіць свой аўтарытэт нейкім ваяўнічым дзеяннем. Навокал ціха і пуста. Аніякіх засад ці неспадзяванак не чакаецца.
Заехаўшы ў двор грамадою, былі сустрэты гаспадыняй з цэлым вывадкам. Маленькія, большыя і яшчэ большыя ўзіраліся ў коннікаў, не паказваючы ані сполаху, ані здзіўлення. Назваўшыся, камандзір шмаргануў далоняў пад носам, натапырваючы вусы, што на яго погляд надавала ваяўнічасці.
Дзе гаспадар? строга запытаў ён.
Паехаў.
Куды?
На тое ён і гаспадар, каб не пытацца, куды яму ехаць грунтоўна патлумачыла пані Маланка.
Афіцэр бліснуў вачыма і вырашыў падступіцца да слабейшага з гэтага роду. Падышоў да аднаго з сярэдніх жабянятаў і запытаў:
Можа ты ведаеш куды бацька паехаў?
Малы зірнуў на маці, пасля на тых, хто вышэй за яго, але не атрымаў падказкі.
На тое ён і бацька, каб не пытацца, куды яму ехаць паважна адказаў хлапчук, зірнуўшы на сярдзітага дзядзьку.
Такога ніхто не чакаў. Жаўнеры заўсміхаліся, а камандзір незадаволена крэкнуў.
Глядзі які падшыванец! толькі і змог заўважыць.
Нашчадак палітыка падшморгнуў порткі і хвацка прышлэпнуў босай нагою пыл на паўкроку перад сабою.
За абразу пан рызыкуе стаць да паядынку яшчэ больш па­важна, з адценем пагрозы у голасе папярэдзіў малы шляхціц.
Працяглае маўчанне афіцэра малыя патлумачылі па свайму.
Ага! Пан зу х на аднаго ўдвух, а супраць зуха здохлая муха! радасна прапішчалі ў падтрымку брату.
Афіцэр аслупянеў, пасля закаціўся рогатам разам з жаўнерамі.
Забяры, пані, сваіх жабянятаў у хату, пакуль я не паставіў ix да паядынку не грудзьмі, а зусім іншай часткай цела.
Пані Маланка не стала спрачацца і нагнала сваіх пылянят у хату, далей ад бяды. Зачыніла дзверы і стала ля парога. Як на гора, недзе прапаў Ігнась. Усё-ткі з ім было б крыху смялей.
Ці не чакаеце якога госця, альбо наведвальніка? паспрабавала знайсці паразуменне начальства.
Бачыць жа гэта баба, што вайсковыя справы высвятляем, не ў гульні бавімся. Жаўнеры тым часам абшныпарылі ўвесь двор, злазілі на гарышча, але не знайшлі ані гаспадара, ані чаго вартага, каб пажывіцца. Спатыкнуліся на замкнутай клеці.
Што тут? запытаўся афіцэр.
Сам, вашмосць, бачыш, клець як малому адказала Жабіха.
А чаму замкнутая?
Во замок вісіць са спакоем, як неразумнаму, адказала гаспадыня.
А ключ? трацячы спакой, крыкнуў афіцэр.
А без ключа як замкнеш? пацікавілася гаспадыня.
-Давай яго сюды, васпані, альбо адмыкай сама! зароў афіцэр.
Неабходнасць весці спрэчку з гэтай тупой бабай на вачах сваіх жаўнераў рабілася яму ўжо невыноснай. Удае дурніцу, а мо і насамрэч ёсць ёю.
Нечага вам там шукаць рашуча заявіла пані Маланка. Не жаўнерскі гэта занятак па клецях лазіць.
Заўвага біла ў афіцэрскі гонар. Тым болып, што ў гэтым дварку ані пляшкі гарэлкі, ані кумпяка худога не знайшлося. Але і саступаць на вачах падначаленых камандзір не мог.
А можа якраз там і хаваецца пан Жаба? паспрабаваў ён жартаў.
Не такое ён золата, каб пад ключом трымаць зняважліва кінула гаспадыня. Зловіш яго, вашмосць, то невядома ці вазьму яго ад цябе.
Ну, як зловім, то сабе пакінем, будзь, пані, пэўная пагрозліва адказаў афіцэр. А пакуль тое, адмыкай клець!
Ані мне снілася! запэўніла пані Жаба.
Глядзі, не злуй мяне, бо можам увесь двор пусціць з дымам! Ламі, хлопцы, дзверы!
Некалькі жаўнераў падступілі да клеці і пачалі прыглядацца. Раз-другі наваліліся на дзверы, але не адолелі. Сталі, сапучы, і разважалі, ці не ўжыць якой жалезіны, калі адзін з іх выцягнуў пісталет, злажыўся і стрэліў. Што ён хацеў мець, перабіць прабой,
альбо дужку замка, засталося невядомым. Моцны выбух разнёс дзверы, а заадно і тых знаходлівых, што каля іх стаялі. Усе астатнія, хто ударам паветра, хто самахоць пляснуліся на зямлю. Не адстала ад мужчын і пані Маланка.
Парушылася сцяна клеці, з аконцаў хаты сыпалася шкло. Злавесны язык полымя лізнуў страху. Палаючая салома са страхі клеці кожную хвіліну магла перакінуцца на хату.
Закрычалі дзеці, і пані Жаба кінулася на ратунак.
Шведы вы праклятыя! Лютры! крычала Жабіха, выпіхваючы на двор меншых і выкідваючы са старэйшымі ўсё, што траплялася над руку.
Жаўнеры ўзняліся з зямлі і, не ведаючы што рабіць, абтрэсвалі пыл з адзення і ўзіраліся ў зыркае полымя.
Можа хату абараніць варта? заўважыў адзін са старэйшых векам. Вунь жа дзяцей колькі!
Трэба падтрымалі яго двое ці трое.
Абыдзецца! адрэзаў камандзір. Бач, порах хавалі. Вунь глянь на нашых.
Глядзець амаль не было на што.
Дзякуй Богу, пані, што вялікі вывадак маеш злосна прамовіў афіцэр да Жабіхі. Не то!
А што ...не то! закрывала пані Маланка на ўвесь двор. Маскаль ты бязбожны, а не ліцьвінскі жаўнер! Ідзі адсюль, каб цябе зямля не насіла!
Афіцэр не зважаў больш на яе крыкі. Прыкідваў вынікі сваёй аперацыі трое жаўнераў пашкуматаныя на шматкі і няведама, што канфедэраты адсюль вывезлі ці не давезлі. Урэшце порах ёсць у кожным маёнтку. А тут барылка стаяла якраз ля дзвярэй. Добра, што сам апынуўся здалёку...
Але праклён пані Маланкі, якая разам з дзецьмі аблівала вадою ды закідвала мокрымі посцілкамі бліжэйшы да клеці застрэшак, насцігнуў ваяўнічага сапежанца. За вярсты паўтары ад маёнтку з гушчару грымнуў адзіны, але нібы з гарматы, стрэл. Куля знесла камандзіру паўчэрапа, а стралок збег перш чым за ім пасыпаліся рэдкія стрэлы наўздагон. Ігнась не кінуў цяжкай фузіі і яшчэ паспеў на ратаванне хаты. Клець, лепшая з пабудоў у двары Івана Жабы, згарэла дашчэнту. Малыя, болыпыя і самыя вялікія, насілі ваду і пясок, засыпаючы галавешкі, каб ноччу не здарылася няшчасця.
А пан Жаба са сваім небяспечным грузам быў не так і далёка. Спачатку ўсё ішло добра. Віціну знайшлі ў дамоўленым месцы, хлопцы на ёй былі спраўныя, усё перанеслі і ўлаштавалі хутка, так што рушылі без затрымкі. Пан Іван усё агледзеў, праверыў і рашуча запатрабаваў:
Хлопцы, аддайце крэсівы!
Нельга іначай з такімі свавольнікамі. Узбрыдзе дурное ў гала-
ву, і ўзляціш разам з імі да анёлаў: пораху на гэта хопіць. Толькі адну барылачку пакінуў сабе на ўсякі выпадак.
Ды што вы, пане, мы ж не маленькія, разумеем.
Аддаць і ані слова! ад пэўнага часу пану Жабу ўсё часцей даводзілася ўжываць камандзірскага тону. Еггаге humanum est, чалавеку ўласціва памыляцца!
А яшчэ раней пан Жабаўгаварыў ксяндза падвучыць пляменніка лаціне. Каб хлопец старанна прыкладаўся да навукі, сам не прапускаў амаль ніводнага занятку, так што ксёндз лёгка скеміў, каму найбольш патрэбна мова навукі і палітыкі.
Здавалася, даплывецца спакойна. Не павінна невялічкая віцінка прыцягнуць увагі. Ніжэй па рацэ падкажуць, дакуль плыць, але пан Жаба не здзівіцца, калі і да самага Коўна. Даляцела чутка, што абяцана аддаць горад канфедэратам на рабунак, калі ўдасца захапіць. Спачатку захапі, а потым прапануй, думаў пан Іван. Адно пэўна, што недзе там, блізу Коўна адбудуцца галоўныя падзеі.
Небяспеку згледзелі блізу Гародні. I заслуга была выключна пана Жабы, бо менавіта ён надумаў паслаць уздоўж абодвух берагоў двух маладых канфедэратаў. Апрануцца прымусіў па сялянскі, з крыкам і гвалтам адабраў у абодвух сёдлы, кінуўшы на спіны коней па дзяружцы. Нават аброці памяняў на жабрацкія, калі б жабракі мелі коней. Вярнуўшыся, маладзёны ўжо не дзьмуліся на свайго няўмольнага каменданта, бо наткнуліся на сапежанскія раз’езды, але не прыцягнулі нават позірку. Мабыць сапежанцы спадзяваліся нейкага сплыву, бо іх людзей на абодвух берагах разгасцявалася нямала, а чаўны былі ў вёсцы побач.
Пан Жаба вырашыў не рызыкаваць. Занадта каштоўны груз, каб аддаць непрыяцелю, і небяспечны, каб трапіць пад абстрэл. Дзякаваць Богу, схованка недалёка, затоімся, прыгледзімся. 3 цяжкасцямі завялі віціну ў ледзь заўважную заточку. Вузкі пас вады між кустамі і густым алешнікам надзейна хаваў судзенца амаль з усіх бакоў. Калі яшчэ накідаць ламачча, то можна сядзець спакой­на, пакуль ганец вернецца з новым загадам.
Hie portus salutis! -урачыста абвясціў пан Іван, а заўважыўшы няўцямныя позіркі, дадаў: Тут выратавальная гавань.
Плысці да Коўна не давялося, затое пан Жаба ўратаваў каштоўны груз на будучае. Як вельмі хутка высветлілася, добра, што не давёз.
* * *
Людвік Канстанцін Пацей, падкаморы берасцейскі, прачытаў ліст, асцярожна паклаў яго перад сабою і паглядзеў на сабраных.
Што, вашмосьці, скажаце?
Удзельнікі з’езду пэўны час маўчалі. Ці то гадалі, каму належыць пяршынства слова ў такой тонкай матэрыі, як ацэнка ліста
да самога карали, ці то ўзважвалі свае ўражанні і высновы перад тым як выказацца.
Захаваўшы людскія сілы да наступнага збройнага зрыву, канфедэраты сабраліся ў Вільні. Вырашылі прасіцьу караля дапамогі саксонскімі войскамі ў змаганні з Сапегамі.
Уявіць сабе Аўгуста II абаронцам шляхты ад сапежанскагаўціску маглі людзі альбо заслепленыя нянавісцю, альбо палітычныя махляры. Запрашэнне саксонскага войска дзеля змагання з магнацкім родам нагадвала спальванне ўласнай стадолы, каб знішчыць мышэй.
Што ж, ліст варты каралеўскай увагі. азваўся нарэшце Рыгор Агінскі Здаецца, ўсё, што хацелі, выкладзена ладна, хоць і про­ста. Але Найяснейшы пан ані польскай, ані нашай не ведае. Будуць перакладаць, а ў такім выпадку, чым прасцей, тым пераказ будзе дакладней закончыў харужы літоўскі, галава прысутных у пакоі аднадумцаў.
Я пагаджаюся з панам харужым дадаў Лявон Агінскі, падстолі літоўскі. -1 чым хутчэй тэты ліст трапіць на каралеўскі стол, тым лепей.
Менш уплывовым не выпадала вылазіць са сваімі прапановамі, калі яны і былі. Але правілы змовы пакуль не дазвалялі на адкрыты дыктат можных удзельнікаў. Пан Людвік счакаў добрую хвіліну, абвёўшы зычлівым поглядам прысутных, і толькі тады загаварыў.
Дзякую, паны-браты, за годную ацэнку працы складальнікаў гэтага ліста. Я мяркую, не марнуючы часу, падпішам ды вырашым, як даставіць яго Міласціваму пану. Ці добра я раю, пане Рыгор і паны-браты?
Добра, добра раіш, пане падкаморы -усміхнуўся Агінскі і першы ўзяўся за пяро.
Калі пачалі абмяркоўваць далейшыя крокі, прыйшлі да высно­вы, што кур’ерамі трэба прызначыць некага са старшыны.
Каб мелі і доступ, і послух на двары. Во там і Сапегі сваіх маюць, могупь не дапусціць да караля выказаўся Рыгор Агінскі.
Трапная заўвага пагадзіўся Пацей.
Я што б раіў? уступіў у гаворку Лявон Агінскі. Паслаць пана Людвіка. Ён караля сустракаў яшчэ на мяжы, калі той толькі ўваходзіў у Рэч Паспалітую. Кароль яго заўважыў, міласць сваю аказаў, значыць запамятаў. Нават калі і забыўся ў турботах усміхнуўся Агінскі успомніць лягчэй. Другое: чалавек ён малады, да паходаў здатны. Хутка даедзе. Трэцяе, справам нашым агульным адданы, добра іх ведае і выкласці нашу скаргу, як не кожны, здолее. Такая мая думка. Можа хто яшчэ каго параіць?
-1 параім! у тон яму азваўся Рыгор Агінскі цябе, пане Лявон, параім у таварышы пану падкамораму.
Таварыства загуло, усміхаючыся. Побач са спраўным Пацеем Лявон Агінскі цяжкі, проста кажучы, тлусты, выглядаў не да пары. Але былі рысы, што рабілі яго асобу вельмі прыдатнаю для адказнага пасольства. Удвох з Пацеем яны мелі ўсе шанцы пераканаць караля ўмяшацца ў зацятае змаганне з Сапегамі менавіта на іх баку.
Не жарты гэта стаць перад каралём са скаргаю. Ды на каго? На Сапегаў! Людвік Пацей не адчуваў гэтага страху. Супраціў Сапегам стаў ужо часткай, калі не мэтай яго жыцця. Ен быў задаволены даверанай місіяй. Хай і небяспечнай, хай ірызыкоўнай. Сустракаў новаабранага караля ў Тарноўскіх Гурах, назіраў яго зблізку і склаў пэўнае уяўленне аб ім і яго атачэнні. Па болыпасці кароль абапіраецца пакуль што на сваіх, саксонцаў. 3 тою каралеўскаю міласцю пан Лявон, шчыра кажучы, перабольшыў: кола тутэйшых прыбліжаных яшчэ выразна не акрэслена. Не ўсе, хто ўецца зараз каля трона, там замацуюцца. Не ўсе твары кароль запамятаў. Але з’явіцца да яго за­раз, на пачатку панавання не зашкодзіць, як бы ні паставіўся ён да скаргі. Усё ж будзе адзначана, каго дэлегавала шляхта. Няцяжка будзе, каб і міністры гэта заўважылі і засвоілі. Шкада, што ані возу з сабою не возьмеш, але гэта пазней можна зрабіць. Варшава нам непатрэбная, хопіць Вільні і Княства. Усё тут сваё, звычнае, нават барацьба з Сапегамі. Пераможам з Боскай і каралеўскай дапамогаю...
Але і Сапегі не драмалі. I на самых высокіх пасадах і тыя, што ніжэй.
Чуў, Яне, паручнік Сурмач прыехаў са Жмудзі? запытаў ў швагра Адам Шырма.
Што там? Ізноў паднялі галовы? Здаецца атрымалі ў Бярэсці навуку.
Відаць не засвоілі з’едліва адказаў Адам.
Ян няўхвальна пакруціў галавою, нібы тыя, няўрымслівыя, маглі яго бачыць і задумацца.
Але, як шкаляр нестаранны, то трэба караць.
Дык пабілі іх там ці не? дапытваўся Ян Сапега.
Дакладна не скажу. Але хутка ад самога даведаемся. Павінен са Сцяпанам пад’ехаць. Нешта там нязвыклае. Без бітвы ўсё скончылася.
Дзякуй Богу!
Швагер кіўнуў, прывычна пагаджаючыся, хоць з твару выглядала іначай.
Дзень добры, паны-браты! жартаўліва выгукнуў Сцяпан Сапега, шырока расчыніўшы дзверы. Вітайце паручніка Сурмача, адважнага ўдзельніка няўхвальнай перамогі.
Вітаю вашмосцяў! Рады трапіць у гасцінны дом з негасцінных жмудскіх зараснікаў Мікола Сурмач, паручнік галоўнай кватэры вялікага гетмана, адсалютаваў, жартоўна ляснуўшы абцасамі.
Сцяпан гучна зарагатаў, грукнуўшы паручніка ў плечы мод­ным кулаком.
I я з не меншага пекла вырваўся пажаліўся ён, стаўшы поруч з Сурмачам. Уходаўся з гэтым Іванам: аўсу гэтулькі, жыта столькі, грэчкі, проса ды іншага праскандаваў, удаючы свайго аканома. Вантробы выматае, пакуль даложыць. Дальбог, як бы сам тыя мяхі са збажыною перацягаў.
Затое усё дакладна з пашанай да стараннага аканома адзначыў Адам Шырма. Хацеў бы медь такога, як твой Іван.
Праўду кажаш, браде, але нудны занятак. А тут яшчэ: на хра­мы дай, пагарэльцам дай, кляштарам і манастырам сваё. Так і сабе не застанецца. А тады навоіпта мэнчыцца ды лічыць? смеючыся ўсклікнуў Сцяпан.
Ян згледзеў зачэпку і не стрымаўся:
На умацаванне веры...
Нібы ў тых свайго мала ашчэрыўся Сцяпан.
Ну ты, браце, зусім як вялікі гетман! Не баішся экскамунікі? усклікнуў Шырма з лёгкім папрокам.
Ат! Гэтыя ксянжулі ды папы не бліжэй да Бога, чым я, грэшны. Даруй мне, Божа! крыху блазнуючы, перахрысціўся Сцяпан. Што мне тая экскамуніка? Ніхто не заўважыць гаротніка: не паспачувае і не асудзіць.
Усе весела зарагаталі, успомніўшы, што вялікі гетман і яго атачэнне добра пастараліся, каб з’явілася экскамуніка, якой аж Рым займаўся. Ян, прыкладны вернік, вырашыў адыйсці ад калючай тэмы.
А ведаеш, Сцяпан, харціца ашчанілася! як найлепшую навіну паведаміў брату.
I не памыліўся.
Што ты кажаш! Ну і як яна? Што малыя? захваляваўся Сцяпан.
Слухаючы збоку, магло падумацца, што размова пра блізкую жанчыну-парадзіху.
3 ёй усё добра паспяшаўся Ян суцешыць. Ляжыць, а тыя да цыцак як прыляпіліся. Слепенькія яшчэ. Пяцёра. Дзве сучачкі, а трое псы.
Ну не раўнуючы сабачыя таты зарагатаў Сурмач. Нібы род­ных дзетак gaudet equis et canibus, мілуем коней і сабак!
Абодва Сапегі не пакрыўдзіліся. Зірнулі адзін на аднаго, як пасвечаныя ў таямніцу чалавеча-сабачых дачыненняў, і Сцяпан патлумачыў неразумнаму паручніку.
Як ты не аматар, то не разумеет. А тут добры род, што па мячы, што па кудзелі.
-1 з абодвух бакоў гербавыя? не сунімаўся паручнік.
Сцяпан засмяяўся і махнуў на яго рукою.
Ты ж памятай нагадаў ён Яну двое ўжо абяцаныя. Пазней памяркуем, каго сабе пакінуць.
Ян згодна кіўнуў. Сабачыя справы былі адзіным полем суладдзя братоў Сапегаў.
Калі сабачыя справы ў парадку, то можа паслухаем, як там з чалавечымі? нагадаў Шырма.
О! Дзе Шырма, там заўсёды палітыка выгукнуў Ян, абводзячы ўсіх смяшлівым поглядам.
А ты што, не любіш палітыкі?
Не-а!
Маладое дурное нязлосна сказаў Сцяпан. Без палітыкі і Сапегі былі б загонавымі і не мелі б такіх харціц, як твая. Дык як там было ля Нявяжы? Ён пасур’ёзнеў, ведаючы, што Сурмача па дробязных справах не пасылаюць.
Ат! Як заўсёды сярдзіта махнуў рукою Сурмач. Сабраў Агінскі сваіх...
Рыгор? удакладніў Ян.
Ага. Са Жмудскага княства, з Беларусі. Ну і частка войска ізноў адмовіла паслушэнства вялікаму гетману.
Войска! Гэтага не чуў. Дрэнна адзначыў Шырма.
Нічога страшнага супакоіў паручнік. Добрага таксама няма, але разыйшліся без бойкі.
Памірыліся? здзівіўся Адам.
Не. Гетман заціснуў іх у кут. Злева Нёман, справа Нявяжа, лезь куды хочаш, а паводка не прайшла Сурмач усміхнуўся нявесела, нібы сам быў заціснуты.
Усе заківалі галовамі, задаволеныя спрытным ходам Казіміра Сапегі. Прыемна было даведацца, што Агінскі і гэтым разам не дараўнаў здольнаесцямі вялікаму гетману.
I што ж далей? нецярплівіўся Ян. Чаму без бітвы? Паддаліся?
У тым і справа, што не паддаліся усміхнуўся Сурмач. Распусціў Агінскі сваіх, абоз кінуў. А мы нікога і не пераследавалі. Абоз вядома забралі. Таму Сцяпан і казаў пра нехвалебную перамогу.
А можа варта было даць лупцоўку? запытаў Шырма.
Навошта пры кожнай сварцы секчыся? запярэчыў Сурмач. Хопіць і страху нагнаць. А зноў Агінскі не хутка іх збярэ.
Сярод прысутных ён быў адзіны сапраўдны вайсковец і найбольш абазнаны ў справах канфедэратаў.
Але ж ніяк не ўгамоняцца! I ў Берасці былі пабітыя, і тут ганьба, але пэўна не супакояцца, пакуль добрага гуза не атрымаюць! сярдзіта выгукнуў Ян.
От, што значыць малады! падкалоў Сцяпан, паказваючы во­кам на недасведчанага ў палітыцы брата. Людзей жа не страціў. Якая ж ганьба? Гэта кожны зразумее, хто кеміць. Да таго дабро не турку ці шведу дасталася, а сваім.
-1 гэта праўда падхапіў Адам Шырма. Усе мы ліцьвіны, чаму не падзяліцца.
Сурмач слухаў, ківаючы галавою на слушныя думкі і крывячыся на глупствы, даравальныя невайскоўцам.
Гэтыя канфедэрацыі ад цемнаты нашай ды недасведчанасці сумна зазначыў ён. -1 не пра галоту шляхецкую кажу, а пра магутных, ад каго ўсё залежыць. Некалькі радоў вынішчаюццаўзаемна на радасць ворагам Айчыны. Зямля, якую мы засяваем, у застаў аддаем ці прагульваем, ня толькі маёнтак, але й часцінка Айчыны. А перад ёй мы, шляхта, у даўгу. Доўг той расце, калі мы адсоткаў не плоцім, не служым ёй, а замест служэння ваюем з уяўнымі ворагамі. Вось штандар узялі! На якім гэта ворагу? Перад кім пахваліцца? Падумаць горка...
Усе маўчалі, прыгнечаныя відавочнай праўдзівасцю слоў паручніка. Ведалі яго даўно, не мелі сумневу ані ў вернасці гетма­ну, ані ў адданасці службе, ані ў асабістай смеласці. Зацны чалавек, і відаць, як моцна засмучаны тым, што адбылося.
Пагаварыць бы табе з панам Максімам заўважыў Сцяпан Сапега. Пазнаёмлю пры нагодзе.
3 тым “вучоным”? не тоячы кпіны, запытаў Шырма.
3 тым кіўнуў Сцяпан. Ад вучонага разумнае хутчэй пачуеш, чым ад нявучанага.
“Нявучанасць” была не лепшай, але заўважнай рысай пана Адама. Сумленны, працавіты чалавек, шчасліва ўжаніўся ў сапежанскі род і быў заслеплены сваёй да яго датычнасцю, ад якой нічога асаблівага не меў: ні маёмасці, ні пасады. Усялякі погляд на Сапегаў, пазбаўлены захаплення, здаваўся яму калі не злачынствам, то грахом.
Максім тлумачыць, што шляхце пара вучыцца жыць інтарэсамі Княства. Тады выйграе, як дзяржава стане моцнай сказаў Сцяпан, звяртаючыся болып да паручніка. А калі нейкі род сваё становішча грунтуе толькі на сіле і варажнечы, непазбежна да бяды дойдзе, бо знойдзецца мацнейшы.
Ну не аддаваць жа пасады гэтым пралазам Пацеям! узвіўся Ян, а Адам Шырма ўхвальна заківаў галавою. Альбо Пацам.
Не такія яны пралазы? асцярожна заўважыў Сурмач. -1 па­сады маюць, і пасэсіі. Заможны род.
Сцяпан падтрымаў паручніка.
А Пацы і ў канцлерах былі, і ў гетманах. Не трэба казаць благога толькі таму, што род не твой, Слабы ты ў палітыцы, васпа-
не. папракнуў ён брата. Лізаблюдства, пакора сабачая нам, Сапегам, вочы засляпіла і моцна нашкодзіла. Ян III ў свой час лег­ка сутыкнуў нас са шляхтай. I што абодва бакі з таго мелі? Я перакананы, што новы кароль будзе рабіць тое самае. Невядома як і выбрысці з гэтай пасткі.
Сурмач быў крыху здзіўлены гэтымі выказваннямі прыяцеля. Сцяпан, спакойны, добразычлівы, заўжды гатовы дапамагчы, не прападаў за соймікамі і пасадамі, не слепнуў над кніжкамі, але, бач, рабіў адпаведныя высновы з назіранняў, з размоваў з дасведчанымі ў палітыцы людзьмі. Не ўсе Сапегі хворыя на неабвержную веліч, на выключнае права ўладарыць. Можа з часам дойдуць гэтыя людзі да голасу, здолеюць памірыцца з непрыяцелямі, паступіцца часткай улады, а мо’ і маёмасці, хоць і цяжка сёння ў гэта паверыць.
Асабліва цяжка было паручніку верыць, калі ўспамінаў, дзеля чаго ён зараз у гэтым двары. Час сплываў у агульнай размове, калі з’явіўся задыханы ганец.
Дзе паручнік Сурмач? Служба, вашмосьць! адсалютаваў ён. Шлі чалавека! Вось лісцік ганец падаў залеплены пячаткай пакет.
Служба! адказаў Сурмач. Перадыхнеш тут?
Мушу ехаць. Хіба толькі выпіць чаго халоднага.
Выправіўшы падначаленага і паклапаціўшыся пра ганца, паручнік вярнуўся да прыяцеляў.
Мы тут пра воўка, а воўк з лесу усміхнуўся Сурмач, сядаючы. Скарга шляхты да караля.
Якой шляхты? не ўцяміў Ян.
Якой! перадражніў Сцяпан. Не нашай з табою. Сканфедэраванай, якой яшчэ? I хто ж вязе?
Паручнік не баяўся, што выдасць таямніцу. Ніхто з прысутных не паспеў бы папярэдзіць, каб і хацеў.
Ведаю толькі, што двое. 3 галоўных, напэўна Пацей, можа Кацёл ці Заранок. Знойдуцца ахвотнікі прабіцца да караля.
Пацей падаць сябе ўмее. Дык спадзяецеся перахапіць? занепакоіўся Сцяпан.
— Да пана польнага пісара ганца піхнуў. — патлумачыў Сурмач. — Той усім пакіруе. Абы не было позна, бо невядома, якім шляхам рушаць.
Польны пісар, Міхал Юзаф Сапега, старэйшы сын Бенядыкта, вярнуўшыся з кампаніі на Падоллі, заблакаваў сваёй дывізіяй Берасцейшчыну, загарадзіўшы канфедэратам дарогу да Варшавы.
А тут жа паблізу і войска зараз вобмаль заўважыў Ян. А калі трэба будзе ў некалькіх месцах заставу рабіць?
У тым і справа уздыхнуў Сурмач. Але ніхто пра такія намеры не трубіць. Даводзіцца дзейнічаць вобмацкам. Да апошняга моманту не ведалі, калі паедуць і кудою.
Навіна была важная і небяспечная на вынікі. Сцяпан Сапега першы парушыў цішыню.
-А так, падумаўшы, кароль можа даць ім дапамогу і па нейкай хвіліне ўпэўнена дадаў. Але яны ад яе хутка самі завыюць. I мы разам з імі, бо ўсім жыцця не будзе, як саксонцы тут распаношацца.
Сапегі свае абароняць запярэчыў Сурмач.
Не кажы так. Саксонскае войска лепш муштраванае і шкадаваць нікога не будзе.
Не буду адмаўляць пагадзіўся паручнік.
Да таго ж гэта войска караля. Сцяпан, задаволены разумен­ием, хацеў выказацца больш дакладна. Ваюючы з ім, ідзеш на рокаш. А чым гэта можа пагражаць, тлумачыць не трэба.
Рокаш часта рабіўся пасткай, у якую заганялі правадыроў ix празмерныя палітычныя амбіцыі.
Перахапіць той ліст было б найлепей выказаўся Ян. Год таму, памятаеце, пашэнціла.
А можа варта было б неяк да караля падкаціцца? сказаў Шырма. Падлашчыцца ды выведаць, як ён да Сапегаў ставіцца, куды схіляецца.
Як ставіцца, я табе, вашмосьць, і без выведвання скажу засмяяўся Сурмач. Невялікая загадка.
Шырма з цікаўнасцю павярнуўся да паручніка. Чалавек пану Адаму малазнаёмы, але бачна, у Сапегаў карыстаецца і даверам і пашанай. Гэтага Шырму было дастаткова, каб паставіцца да яго падобным жа чынам.
То як жа? запытаўся ён як гжэчны вучань.
Няўжо, васпан, думает кароль збіраецца несці нам, ліцьвінам ды палякам, шчасце і дабрабыт? Ані галоце, ані нават Сапегам ён нічога не прагне даваць! Гэта мы, абодва народы, дзеля ягонай Саксоніі павінны старацца. Там яго інтэрас і грунт. А тут ён будзе нашы сваркі падаграваць ды нашы болькі дрэпаць.
Праўду Мікола кажа уздыхнуў Сцяпан.
Ну, Сапегі яго не хацелі напомніў Сурмач. Праўда і фран­цузу дапамагчы не парупіліся.
Не зусім разумею чаму прызнаўся Сцяпан. Старэйшых справа. Але і князь вінаваты, павінен быў раней сюды прыехаць.
Праўду кажаш. А зараз кароль не ўсядзіць ціха сказаў Сурмач дзе пачне бурду не ведаю, але прадчуваю, пачне абавязкова. Добра было б паладзіць з канфедэратамі як найхутчэй.
А можа пашукаць хаўруснікаў з добрым войскам? выказаўся Ян.
Войска найперш забярэ табе і шчанюкоў і харціцу, да ўсяго дацягнецца рука хаўрусніка з добрай зброяй засмяяўся Сцяпан.
♦ ♦ *
Іван, коней не рассёдлываць! пачуўся камандзірскі голас. Хутка рушым.
Багдан з Панасам корпаліся ля коней, калі з двара заезду данеслася іржанне і шматгалосая гамана. Багдан адразу зразумеў: сапежанскія.
Няхай крыху астынуць, пане паручнік мякка, ледзь не плачліва, запярэчыў нябачны Іван. Лепш ім пад страху ды папаіць.
Але пана паручніка заступніцтва не кранула.
Нічога! Некалі! адрэзаў ён. Абатрыце бакі, сена вынесіце. Колькі тут той язды.
Багдан азірнуўся па стайні.
Панас, давай на вышкі, хутка!
Абодва ўмомант ускараскал іся на вышкі, што працягліся над адным канцом стайні і зашыліся ў салому, нагарнуўшы вал перад са­бою. Якраз у пару, бо палова варот адчынілася і зайшлі двое, трымаючы коней пад цуглі.
Во, бачыш, як іншыя за коньмі глядзяць павучальна прагучаў той жа голас, з двара а таксама ж ненадоўга, калі пад сёдламі.
“Варта паслухаць, куды іх чорт нясе” падумаў Багдан.
Усё яшчэ з канфедэрацкай звычкі ставіўся да сапежанскага боку як да непрыяцельскага. За сваіх неблагіх, але не баявых коней, не баяўся, наўрад ці паквапяцца, але на вочы лезці лічыў рызыкоўным.
Жаўнеры па двое, па трое бралі па бярэмцу сена з невялікай сцірты ў канцы стайні і неслі сваім коням. Ці то не мелі аўсу, ці бераглі на пазней. А першыя двое, хутчэй за ўсё чаляднікі камандзіраў, прыставілі коней да ясляў і сталі даглядаць.
Такога каня ўхайдокае! Куды гэта варта? у голасе Івана, як вызначыў Багдан, чуўся папрок гаспадару жарабца. Ад яго веда­ет якія жарабяты могуць быць? Агністыя, перуновыя!
Ну, на жарабяты гетман заводскіх коней мае запярэчыў другі, маладзейшы.
Абодва завіхаліся проста пад сховішчам хлопцаў і кожнае сло­ва чулася выразна.
Кажаш заводскія? насмешліва перапытаў Іван. Але вось такі прыгажун, што тысячы вёрстаў капытамі адбіў рыссю ды га­лопам, гэта ж не той абібок, што па сенажацях гойсае, на кабыл касавурачыся. Не, браце! Баявыя жарабкі толькі ад баявога бацькі вядуцца. Іван прыпыніў навуку, здымаючы сядло і гуньку. Паклаў сядло на паліцу, гуньку страсянуў і выцер. Канешне гэта ўсё, калі не ўхайдокаць божае стварэнне у голасе чулася нязбыўная крыўда за конскія пакуты ад неразумнага вершніка. Дай, коею, я табе спінку вытру ды грыўку прачашу, каб шыйка абветрылася!
На гэтую ласку конь, сапраўды, азваўся ўдзячным пырханнем і пацёрся галавою ад плячук жаўнера.
Ты каня больш, чым пана паручніка шануеш пажартаваў малады
А што пан паручнік! Ён чалавек, сам сабе можа парадзіць. А конь? Хвастом абмахнецца небарака і ўсё спагадліва прамовіў Іван. Ну а як ён спіну сабе вытра, ці падпахамі? Храпы тыя ж? Альбо, барані Божа, клешч!
Пад спачувальныя прыгаворкі жарабцу даваліся ўсе магчымыя палёгкі.
А колькі да той Лосіцы ехаць? Іван раптам змяніў напрамак размовы. Вёска гэта ці двор які?
Хал ера яго ведае. Гэта ўжо лічы Карона. Мабыць мястэчка У голасе маладога адчувалася няпэўнасць.
Дык чаго мы туды промся на злом галавы?
Малады здагадваўся, што йшлося пра няспешную язду трухам, рыссю ды ў меру галопам, каб цягліцы разагрэць, і зарагатаў:
Не іначай лічыш, што яснавяльможны Міхал Сапега са мною раіўся?
На гэтаўжо Іван азваўся густым басавітым рогатам.
Ну ты скажаш! Не раіўся! А мо’ дарма?
Ён жа не ведаў, што табе будзе цікава заступіўся за пана Міхала Сапегу малады жаўнер.
Багдан зірнуў на Панаса, наказваючы асцярожнасць. Даручэнне Сапегаў да Кароны не магло быць дробязным.
Усё ж у душу Багдана запала крыху ад Берасцейскай канфедэрацыі. Прынамсі тое, што Сапегі па той бок агню для яго. Ужо каторы раз так здаралася, што ён выходзіў супраць ix: нібы пад уплывам абставін, але заўсёды супраць. Мабыць, такое наканаванне.
Размова пад імі ішла сваім парадкам.
Мне, скажу, не так і цікава, а вось каню не ўсё адно колькі яму яшчэ цуглямі зяпу ірваць будуць выказваўся старэйшы.
Ведаеш, Іван даверліва, але з ценем лёгкай кпіны, пачаў ма­лады. Я іншы раз думаю, каб коні верылі ў Бога, то яны б цябе святым абралі.
Хлопец спрытна адскочыў ад іванавай плёткі, што пляснула хвастом побач.
От, блазнюк! засмяяўся Іван. Вось паспавядаю бізуном, то будзеш ведаць, як дражніцца ды блюзнерыць.
Але такія насмешкі яму хутчэй падабаліся, чым крыўдзілі. Багдан чамусьці падумаў, што хацеў бы мець над сваім табунком такога стаеннага, як тэты Іван. Абодва жаўнеры былі старанныя і, відаць, у пашане ў сваіх афіцэраў, бо не збаяліся парушыць загад і заняліся коньмі замест проста палайдачыць. Павесілі коням тор­бы з аўсом і сталі адпачываць.
А калі зловім таго Пацея, то далей паскачам ці назад, як ты думает, Іван? запытаў малады.
Багдан замёр, пачуўшы знаёмае прозвішча. Ізноў нешта пачалося між Сапегамі і шляхтай, пакуль ён займаўся сваімі справамі. А можа толькі між можнымі, калі ловяць Пацея?
Са мной, браце, таксама не раіліся крэкнуў Іван, ускідваючы сядло . Халера іх, браце, ведае, гэтых паноў. Можа і далей пагоняць. Але ж сам чуў, што паручнік сказаў: колькі тут той язды.
Відаць, пэўныя, што насцігаем. Але ж і ўз’еліся на таго Пацея! А з-за чаго?
Панскія справы, браце. Палітыкаадсапнуў Іван, асцярожна зацягваючы папругу сядла.
Хоць бы ўжо здагнаць хутчэй ды дадому пажаліўся малады.
Вядома. Але ж яны нас чакаць не будуць рагатнуў Іван. Непапраўную бяду могуць мець ад гэтай сустрэчы. Ну, павялі на двор.
Бач, ім некалі! падражніўся малады ля варотаў. Калі яшчэ адарвуцца ад пляшкі.
Я думает верыў, што тут жа і паскачам? Гэта для жаўнера часу на кілішак няма.
Галасы аддаліліся. Жаўнеры нават вароціну вярнулі на месца. Багдан быў у разгубленасці. Пацей залічыў яго ў рушанне ў цяжкі час, давяраў важныя справы. Таго варшаўскага нападу мог і не спадзявацца, выпраўляючы з лістом. А што задача небяспечная, не таіў. I ў Варшаве, як служыў, добра ставіўся, плаціў шчодра. Няўжо даць яго захапіць знянацку, а то і забіць? Не ганарова гэта аддаць каго б ні было Сапегам.
Выйсце падказаў выпадак. Праз другія вароты заскочыў хло­пец. Справіў малую патрэбу і заўважыў Багдана з Панасам, што высунуліся з вышак.
Ад тых хаваецеся? кіўнуў галавою.
Ад іх прызнаўся Багдан. Чорт ix ведае, што за людзі.
Паноў Сапегаў людзі сказаў хлопец са злосцю. Любога мо­гуць пакрыўдзіць , і простага шляхціца таксама.
Не любіш Сапегаў? спагадліва запытаў Панас свайго аднагодка.
Няма прычыны любіць. Фальварак наш спалілі, бацьку пакалечылі. Сам вось мушу ў карчме слугаваць, бо сям’я ў радні ціснецца, а там таксама небагата. Можа не ўсе ў іх такія, але звераватых зашмат, як зірнеш патлумачыў хлопец.
Багдан вырашыў перапыніць гэтыя горкія думкі. Час марнаваць было нельга.
Скажы, браце, ці далёка да Лосіцаў?
Там хлопец паказаў рукою гэта як на Лосіцу. Дарэчы і яны туды, сам чуў папярэдзіў ён.
А да Бугу як нам незаўважна выслізнуць?
Вунь там лагчына, а з яе сцежка на дарогу. Дарога прама на Буг, а на Лосіцу направа.
Дзякуй, браце! Багдан пакорпаўся ў кішэні і падаў манету.
-1 вам дзякуй, пане! Давайце я вам коней выведу, а вы цішком услед. Так лепш.
Сапраўды, добра раіш! пагадзіўся Багдан.
Усё шмат часу не заняло, і Багдан з Панасам стаялі ў глыбокай лагчыне на сцежцы, што вяла да ростані.
Слухай, Панас, нам трэба на час разлучыцца. Ты ж чуў, што сапежанцы хочуць злавіць і хутчэй заўсё забіць... аднаго чалавека.
Пацея? удакладніў Панас.
Так. А мы з тваім бацькам пад ім ў Бярэсці ваявалі. Не магу не папярэдзіць. Разумеет?
Але чаму я не з табою? Я не баюся!
Багдан ведаў, што гэта не зусім так, але быў узрушаны даверам хлопца і ахвотаю ісці за ім у небяспечную справу.
Удвох мы будзем бол ып прыкметныя патлумачыў паспешліва. Возьмеш грошы і паедзеш на Буг. Сцеражыся. Нікому ані гуку. Зброю ўжывай у крайнасці. Начуй лепш у лесе, чым у карчме. Спадзяюся, да ночы дабярэшся да ракі. Там мяне чакай.
Багдан пераклаў грошы ў сядзельную торбу панасавага каня, праверыў збрую.
Гані, Панас! Павер так трэба.
Усё зраблю як мае быць. Бывай!
ГанН
Багдан пляснуў далоняю па крыжу панасавага каня. Сам не мог хвіліны марудзіць. Сустрэчны вецер выціскаў слёзы з вачэй, замінаў сачыць за дарогай. Але вось і карчма. Даў бы Бог тут насцігнуць пасланцоў. Чалавек на падворку не выглядаў на карчомнага служ­ку. Багдан асадзіў каня побач з ім:
Дзе пан падскарбі? крыкнуў ледзь аддыхваючыся.
Пан падскарбі? маладзён пытаўся абы як, але заўважна насцярожыўся і неўпрыкмет заступіў Багдану дарогу да будынку.
Не дурыся, хлопец! злосна выгукнуў Багдан. Дзе пан падскарбі Пацей? Ён мне конча патрэбен. Небяспека!
Двараніна багданава нецярплівасць не збіла з тропу. Ён з недаверам агледзеў назолу з галавы да ног і паспрабаваў працягнуць допыт.
А чаму ты думает, што ён тут?
Не думаю, а спадзяюся! крыкнуў Багдан амаль у роспачы. Кліч яго неадкладна!
Вось з-за гэткіх старанных і напытваюць бяды іх паны.
А вашмосьць хто будзеш?
А табе што да таго! Багдан ляснуў сябе па халяве плёткай, каб неўжыць яе на гэтагаўпартага. Спяшайся, халера, пакуль не позна! Пагоня за ім! Скажы, валанцёр паведамляе знайшоўся ён.
Нешта ў голасе Багдана пераканала пацееўскага і ён шпарка кінуўся да будынка заезду.
Загадай коней сядлаць! кінуў Багдан услед.
Яшчэ асядланыя адкрыкнуўся той, знікаючы ў дзвярах.
Пацей з’явіўся імгненна і адразу заўважыў Багдана.
Валанцёр! Жывы-здаровы! твар палітыка свяціўся прыветнай усмешкай. Дык што там?
Пагоня за вамі, пане падскарбі! Наступав на пяты! Не марудзьце ані хвіліньх! Хутка тут будуць захваляваўся Багдан.
Сапегі? сцвярджальна запытаў Пацей. Кліч пана Лявона! крыкнуў двараніну, які з’явіўся ўслед за ім.
Багдан крыху супакоіўся, заўважыўшы, што Пацей не сумняваецца ў яго праўдзівасці і пачынае дзейнічаць.
Значыць ведаеш, куды і з чым едзем? нібы сам сабе сказаў Пацей, прымаючы каня ад карчомнага стаеннага.
Не, пане падскарбі шчыра адказаў Багдан і не цікаўлюся. Падслухаў выпадкова размову чаляднікаў, што гоняць за Пацеем і тоўстым Агінскім. Гэта ўсё. Я таксама мушу ўцякаць.
Пацей усміхнуўся на тоўстага Агінскага, які якраз вывалакся на двор, незадаволены турботамі.
3 намі не хочаш? запытаў Пацей.
Не, пане тонам перапрашэння адмовіўся Багдан і патлумачыў я хлапчука ў лесе пакінуў, каб вас здагнаць. Адзін прападзе ў пушчы.
Разумею Пацей відавочна прымаў апраўданне. Што ж, дзякую, хлопча! Сустрэнемся, не забудуся-усміхнуўся ён, паціскаючы руку Багдану.
Пацей скочыў у сядло, азіраючыся на спадарожных. А Багдан вылецеў на дарогу і ў трывозе глянуў у далячынь. Становішча незайздроснае: мусіў ехаць насустрач сапежанцам. Спаткаешся не пазбегнеш роспытаў, а калі нехта запомніў яго ля карчмы, то і горш. Але іншай дарогі, мяркуючы па мясцовасці, не было. Збочваць у ненаезджаныя лясныя дарожкі рызыкоўна. Час ад часу Багдан спыняўся і слухаў ці не чутно стукату капытоў, звону збруі альбо іржання. Так аберагаючыся, не ўпусціў момант і спешна заглыбіўся ў гу шчар. Стаіўся і перачакаў, пакуль сціх у аддаленні тупат і дзвынчанне збруі. Вярнуўся на дарогу, прыслухаўся. Крыху супакоены паімчаў да ростані, адкуль дарога вяла ў двор пана Вугліка, спадзеючыся здагнаць Панаса.
А Людвік Пацей і Лявон Агінскі паспяшаліся сваёй дарогай. Ці то не мелі поўнага даверу да нечаканага папярэджання, ці то перашкаджалі гады і цяжкая туша пана Агінскага, але рашыліся на кароткі пастой, які для апошняга скончыўся трагічна. Сапежанцы перахапілі іх недалёка ад Лосіцаў. Ганцы кінуліся да коней пад гра­дам куль. Пацей, выпрабаваны жаўнер, узляцеў у сядло і пусціўся дарогаю, выглядаючы магчымасці знікнуць у лесе. Лявон Агінскі не здолеў скочыць у сядло, у сумятні ніхто не дапамог, і ён, цяжка паранены, асунуўся на зямлю. Пераможцы кінуліся да параненага не дзеля дапамогі, а каб абшукаць.
3 павагаю там! строга папярэдзіў камандзір. Агінскі гэта, не абы хто!
У скрываўленай вопратцы нічога не знайшлі, не было патрэбнага і ў сядзельных торбах.
Вепрука завалілі, малады дзік збег буркнуў камандзір. Не ўцячэ. Конь у яго выдыхаецца.
А тэты? Што з ім рабіць? кіўнуў жаўнер на непрытомнага Агінскага.
-Ат, нехта ж ім зоймецца. Пэўна служба тут нейкая пахавалася. Занясіце ў карчму і ганіце за намі. адмахнуўся паручнік, даў каню шэнкеля і паказаў рукою кавалерыстам, каб рушылі ўслед.
Атрыманыя раны праз год звядуць Агінскага ў магілу, а здарэнне дадасць новы радок ў даўжэзны спіс шляхецкіх крыўдаў, якія крычалі аб помсце ўсемагутнаму роду Сапегаў.
Магчыма, валтузня з Агінскім на нейкі час затрымала пагоню і дапамагла Пацею пазбегнуць паланення альбо смерці.
Але і ён не ўратаваўся б, каб не дапамога. Рэшткамі сіл сваіх і каня даскакаў да двара ў Мордах і кінуўся да гаспадара, нурскага старасты Гадлеўскага.
Пагоня за мною! Дай, пан, прытулак! Уратуй!
У якой справе, вашмосць, скачаш? запытаў Гадлеўскі, разумеючы, што тут не дробная помета і не сварка з-за глупства.
Скарга да караля ад шляхты Вялікага Княства.
Заходзь! Зачыняйце вароты! Хутка! крыкнуў гаспадар. Зарыгляваць як след і да зброі!
Сапежанскія насамрэч віселі ледзь не на хвасце Пацеевага каня. Убачыўшы зачыненыя вароты і людзей за моцным парканам, камандзір пагоні не без падстаў палічыў, што уцякач тут, бо не мог дапяць куды далей. Ну, то і канец клопату: забяром і дадому! А нанач да якой карчомкі завалімся. Знойдзецца там камора ці склеп для пана падскарбія. Звыклы да беспакаранасці сапежанскі паручнік нават не цікавіўся, дзе яны апынуліся і чый гэта двор. Упэўненым крокам наблізіўся да варотаў і пастукаў ручкай пісталета.
Хто там? пачулася па-польску.
Але паручнік не насцярожыўся.
Адчыняй, ды хутка!
Жаўнеры ў сёдлах спыніліся зводдаль. Крыху прыглушаны варотамі голас адказаў спакойна:
Пан загадаў нікога не пускаць.
Можа і загадаў, але ўсіх, апроч мяне паручнік хмыкнуў на такое неразуменне дурнаватага служкі. Варушыся, каб пасля не шкадаваць! пагроза ў голасе паручніка на яго здзіўленне не мела ўплыву на гэтага ёлупня за варотамі. Паручнік вялікага гетма­на з табой размаўляе, хаме!
Дык пан загадаў... тлумачыўся хам, аніколькі не спужаўшыся, што за варотамі паручнік, ды яшчэ ад вялікага гетмана.
А паручніка ўжо пачынала браць халера. Там жа за спіною жаўнеры! Назіраюць, чуюць.
Заладзіў, псямаць вылаяўся камандзір. А дзе той пан?
Пан з госцем заняты, загадаў не турбаваць.
А ты патурбуй! Скажы паручнік войска літоўскага Талочка яго кліча загадаў камандзір.
Нашага пана належыць прасіць стрымана паправіў чалавек і відаць адыйшоў.
Праз нейкі час за брамай пачуліся прыглушаныя галасы і над верхам агароджы паказаліся некалькі галоў, а таксама пачуўся ўладны вокліч:
Хто наважыўся непакоіць мой двор?
Паручнік войска літоўскага Талочка. Мы пераследуем злачынцу і маем намер агледзець панскі двор.
Усталявалася доўгая хвіліна маўчання. Гаспадар умеў весці такія перамовы.
Больш нічога? А з якімі паўнамоцтвамі лезе да мяне невядомы паручнік з Княства? Маеш гончы ліст? Маеш судовы вырак?
Маю даручэнне ад яснепана пісара польнага літоўскага Міхала Юзафа Сапегі! пыхліва заявіў паручнік.
Вось і выконвай яго, ацан, не турбуючы людзей насмешліва параіў гаспадар, яўна цеіпачыся з бязглуздага становішча камандзіра, болып стараннага, чым кемлівага.
Мы маем падставы лічыць, што ўцякач схаваўся менавіта ў гэтым двары не саступаў паручнік.
Ён усё яшчэ спадзяваўся на страх пры адным упамінанні імя Сапегаў. Але ў адказ пачуў зняважлівае:
А хоць бы і так? Ён што, збег з-пад варты? Учыніў забойства? Адкажы, вашмосьць, і падай доказ, што маеш права яго затрымаць.
Паручнік выкарыстаў усе магчымасці сваёй кемнасці. Застаўся апошні, але прывычны і надзейны, як яму здавалася, сродак.
Маю права, бо маю сілу яшчэ стрымліваючыся, выгукнуў
ён уверх, да галоў над парканам. Калі васпан, дабром не аддаеш уцекача, моцна пашкадуеш! Апошні раз кажу: адчыняйце вароты!
Але зверху пачуўся вясёлы смех.
Ну, літва акаянная, як завуць вас сусядзі з усходу плюнуў гаспадар ваўдаванай роспачы. Адчыняй яму вароты! А я табе раю, чалавеча, вяртайся, адкуль прыехаў, з тым і будзь здаровы.
Паручнік спрытна падкінуў пісталет, які ўсё яшчэ трымаў за рулю, нібы малаток, і, злавіўшы за ручку, стрэліў паўзверх агароджы. Галовы зніклі.
Агонь, хлопцы! выгукнуў паручнік. Дамо ім пары!
Бязладная але густая страляніна сыпанула на браму град куль.
Ну што!? зласліва выгукнуў рашучы ваяр. Бачыце, што мы не жартуем?
Раз’юшаны нечаканым супрацівам, а яшчэ бол ып зняважлівым стаўленнем да сваёй асобы, камандзір не заўважыў, як над агароджай высунулася руля мушкету і плюнула полымем у яго напрамку, зрэзаўшы пер’е на шапцы і збіўшы яе на бакір. Міжвольна ён ухапіўся за шапку і адскочыў бліжэй да сваіх.
Зверху абрынуўся шматгалосы рогат. Абаронцы былі пэўныя сваёй бяспекі і забаўляліся коштам зухвалага сапежанскага пеўня.
А мы, ацан, пакуль што жартуем растлумачыў гаспадар. Наступны стрэл возьме роўна на пядзю ніжэй: там, дзе твой дур­ны лоб.
Гэта мы яшчэ паглядзім! пагрозліва выгукнуў той. Супраціў уладзе ў дзяржаўнай справе гэта васпану не танна абыдзецца!
Староста Гадлеўскі, чалавек не толькі дасведчаны, але і цярплівы, разумеў, што тэты ваяка не больш як паслухмяны і не вельмі разумны слуга сваіх пыхлівых гаспадароў.
Не ўсведамляеш, ацан, сваёй сітуацыі спачувальна патлумачыў ён, ведаючы, што пакуль ідзе размова, стрэлаў не будзе. Сіла не ў цябе, а на маім баку. Мы ва ўкрыцці, ты на го­лым полі. Што да ўлады ці твайго даручэння, то ты зараз звычайны збір, які гнаўся за падарожным на вольнай дарозе з мэтай невядомай, але, мяркуючы па ўсім, падазронай і няўхвальнай. Уцяміў? Парушыў ты права і па нашых, каронных законах і па Статуту Літоўскаму. За тваю неразважную страляніну магу цябе захапіць і зазвоніш кайданамі ў вежы, як паспаліты злачынца, у якога па неразумнасці сваёй пашыўся. Дзеля яе толькі і дарую закончыў гаспадар неаспрэчным тонам.
Нешта ўсё ж прабілася ў мазгі паручніка праз панцыр пыхі і самаўпэўненасці. Падзейнічаў тон гаспадара, што нагадваў аб значнай уладзе і сіле за спіною гэтага чалавека. Паручнік прывык слухацца такога тону, таму адчуў пагрозу, ад якой наватусемагутныя Сапегі могуць не абараніць. Хутчэй за ўсё, нават не парупяцца.
Але ж так адразу паддацца здзеклівым тлумачэнням не мог.
Патрэбен той Статут, калі ёсць воля іўлада Сапегаў! Нездарма, кажуць, і Статут хтось з Сапегаў напісаў!
Схаваўся, вашмосьць, за дубовымі дошкамі і вучыш! Хацеў бы я сустрэцца з табою на пляцы, з шаблямі ў руках! пыхліва крыкнуў паручнік.
Занадта было б для васпана гонару, каб староста нурскі з та­бою на пляцы стаў пачуўся іншы голас, мажліва каго з дваранаў.
Паручнік не вельмі разбіраўся ў межах, але не любіў, каб тэта заўважалі. Прыняты ім тон для размовы са старостам, любым ста­ростам, хай сабе і нязначным быў неўласцівы. Але што зроблена, тое зроблена. Заляцелі ў запале ў чужую парафію, трэба адступіцца.
Едзем, хлопцы! гукнуў ён, скокнуўшы ў сядло спраўным рухам. Ліс у нары, але ж некалі вылезе.
Ну, гэта ўжо твой клопат, ацан азваўся гаспадар. А пакуль наклон пану польнаму пісару.
Пацей трапіць да караля, атрымае абяцанне дапамогі, а менш чым праз год стане стражнікам літоўскім. Заслепленыя ўзаемнай варажнечай шляхоцкія групоўкі не заўважалі, што новы кароль робіць усё, каб яны не дайшлі да згоды, каб бездань між імі, гатовая прыняць безліч жыццяў і мора братняй крыві, надалей пашыралася. У гэтай сітуацыі неразуменне мацнейшага боку, сапежанскага, надзеленага ўладай, было проста злачынным.
Невядома, ці імчаў бы Багдан на злом галавы, калі б ведаў, з чым Людвік Пацей і Лявон Агінскі спяшаюцца ў Польшчу і да чаго гэта прывядзе. Каралеўскі бок улічыць пазіцыю шляхты ў далейшых перамовах з канцістамі. Падпісваючы ў Ловічы чарговае пагадненне, кароль дадасць пункт пра забарону займаць адначасна некалькі пасад асобамі адной і той самай сям’і. А ў палове траўня залпы гармат на ловіцкім замку прыпячатаюць згоду: канцісты прызнаюць Аўгуста II.
* * *
Флемінг закончыў парадкаванне папер і ўзняў вочы на караля.
Расклад усходняга паходу, Ваша Вялікасць, гатовы і ўхвалены нашымі генераламі. Жадаеце выслухаць спрэчныя меркаванні?
Сам-насам з уладаром Флемінг не крыўся са сваёй звыклай самаўпэўненасцю і жаўнерскай пыхай. Толькі ў прысутнасці іншых асоб перад абліччам караля дарадца сачыў за сабою, каб не калола вочы розніца з робленай, але вельмі пераканаўчай, ласкавасцю і дабрынёй уладара.
Цікава, з чым яны не згодныя?
Генерал Ёахім Траўтмансдорф, пяхота, Ваша Вялікасць, сумняецца ў мэтазгоднасці выправы ў цэлым.
Што?! павысіў голас Аўгуст II. Пасля таго, як я адобрыў план?
Ён, Ваша Вялікасць, выказаў цэлы шэраг крытычных заўваг
вельмі дарэчных Флемінг паспяшаўся апраўдаць знадта смелага ваяку. Ёсць думка не траціць сілы на аблогу Камянца-Падольскага, а перарэзаць яго камунікацыі і змусіць да капітуляцыі.
Аўгуст II задумаўся. Аблога магутнай фартэцыі справа нялёгкая і за дні-тыдні з ёю не ўправішся. А жаўнераў зойме шмат. I стра­ты прынесці немалыя.
А што з войскам?
Даклад ад пачатку запавядаўся нецікавым.
-Марудна, Ваша Вялікасць. Ані Карона, ані Вялікае Княства не спяшаюцца. Вось ліст вялікага гетмана Сапегі ад 3 траўня.
Што ж ён піша?
Флемінгу не меў рэзону маніць каралю. Вялікаму Княству было цяжэй рыхтавацца да вайны, чым Кароне. Барацьба Сапегаў з Радзівіламі, Вішнявецкімі, Агінскімі, Крышпінамі і згуртаванай вакол іх шляхтай ад ранняй вясны перайшла ў адкрытыя збройныя дзеянні. Войска, падпарадкаванае вялікаму гетману, несла ў гэтым змаганні значны цяжар.
А вось слухайце, Ваша Вялікасць павучальна прамовіў Флемінг. ’’Ваша Каралеўская Вялікасць, Пане мой Міласцівы, не маем грошай не толькі на сплату жолду, але і на гібэрну. Не бачу рэальных магчымасцяў падрыхтоўкі войска да вайны без фінансавай дапамогі Вашай Каралеўскай Вялікасці.” I далей пра тое ж.
Вочы караля бліснулі. Пра Вялікае Княства Літоўскае ён ведаў яшчэ менш, чым пра Польшчу, цяжка было зразумець яго дачыненні з Каронай і выбарным каралём.
Хітры ліцьвін просіць грошы, а сам няспынна ваюе і на гэта грошы мае! сярдзіта прамовіў ён. ІПляхце цікавей забаўляцца ва ўласную вайну, чым ісці ў мае шэрагі! Дамо гетману дапамогу, але калі суцішыць Княства.
Флемінг вымоўна паціснуў плячыма.
Парадокс, Ваша Вялікасць! Самая ваяўнічая ў Еўропе шлях­та амаль заўсёды не хоча вайны.
Аўгуст II злосна хмыкнуў.
Можа з тае ж прычыны яна гэтак часта не магла абараніцца?
Ён быў моцна незадаволены. Пошук хаўруснікаў не прыносіў спадзяванага плёну. У дара, добрага сабутэльніка, свае мэты, а тыя далекавата ад будучага тэатра вайны. Йрасіць войска? Дык і сваё мясцовы люд гатовы перабіць пакрыёма калі б хапіла сілы. Ізноў жа, дарма ваяваць ніхто не паквапіцца.
Размовы Крыштапа дэ Басэ, даверанага дыпламата Аўгуста II, з расейскім даром у Гаазе ў травені 1698 года не прывялі да пагаднення. Але дэ Басэ дамовіўся, што вяртаючыся ў Расію, дар сустрэнецца з Аўгустам II. Да Равы Рускай блізу Львова Пётр Першы
заехаў па дарозе з Вены, дзе без поспеху спрабаваў схіліць венскі двор да працягу вайны з туркамі.
Аўгуст нават склікаў нараду каронных гетманаў з удзелам дара. Пётр Першы запэўніў прысутных, што “дзеля любові да брата свайго Аўгуста і Рэчы Паспалітай гатовы весці вайну з туркамі”. Караля гэтыя ваяўнічыя настроі на словах толькі раздражнялі, ён хадзіў хмурны і думаў, як выбрацца з турэцка-татарскай справы без стра­ты рэпутацыі. Ахвотна спыніў бы кампанію, ім жа навязаную, але як тэта сустрэне Рэч Паспалітая? Трэба знайсці адпаведную спасылку, на нешта пагадзіцца, каб пасля кінуцца ў болып спакуслівую авантуру. Карона ў Курляндыі сёння здавалася даступнай і прывабнай, не тое, што гэтыя падтурэцкія землі. Там даволі адабраць у шведаў Інфлянты і ўсё атрымаецца.
Таму Аўгуст II не аддаваў саксонскаму войску загаду на марш і нават пазбягаў размоваў на тэты конт. Не хацеў з-за КамянцаПадольскага высільваць войска, патрэбнае дзеля мэты, бліжэйшай яго сэрцу, а царовы клопаты ў Маскве не дазвалялі разлічваць на расейскіх хаўруснікаў. 26 траўня кароль сабраў у Варшаве Раду Сенату. Пядь дзён гарачай дыскусіі закончыліся пастановай усё ж не адмаўляцца ад паходу. Меркавалася, здабыўшы Малдову і Мультаны, аддаць ix “пад апякунскае панаванне Яго Каралеўскай Вялікасці”. Апроч гэтага Рада пастанавіла выслаць ноты пратэсту цэсару, папу Інакенцію XII і Вільгельму Аранскаму, пасярэдніку ў перамовах з Турцыяй. У Вену выправіўся надзвычайны пасол Ян Гамалінскі.
Саксонскае войска падцягнулася да Варшавы толькі ў палове чэрвеня і начало абдзіраць навакольных сялян, выклікаўшы пякучую нянавісць. А кароль быў змушаны заняцца справамі Вялікага Княства.
Мусім усвядоміць, Ваша Вялікасць як малому даводзіў Флемінг што ліцьвінская шляхта, занепакоеная лёсам блізкіх і захаваннем сваёй маёмасці, лічыць малдаўскі паход нечым неістотным і непатрэбным. Магнаты толькі пачалі даваць грошы на свае падапечныя рэгімэнты.
Але ж не ўсе так ставяцца! запярэчыў Аўгуст II. маем скаргу, прывезеную Пацеем. Ёсць падстава ўмяшацца і нязгодных пераканаць.
Так, падставу маем,прызнаў Флемінг але ж неадпаведны час сварыцца з Сапегамі. Пядь-сем тысяч ліцьвінскага войска, што не раз і не два білася з татарамі і туркамі, будуць не лішнія. А прывесці іх можа толькі вялікі гетман.
У Вялікім Княстве насамрэч было далёка да згоды. Яшчэ ў снежні летась Аўгуст II сваім універсалам раіў шляхце і Сапегам памірыцца, але ніхто не паслухаўся. 22 чэрвеня 1698 года на заклік караля вялікі гетман разам з сынам Міхалам і пляменнікам
Міхалам-Юзафам ізноў прыбыў да Варшавы дзеля пагаднення з непрыяцелямі і прызнання каэквацыі правоў у Княстве па ўзору Кароны. Замест асцярожнага Рыгора Агінскага з’явіўся ягоны брат. Агульная амністыя павінна была палагодзіць усе крыўды. Найяснейшы пан раіў мірыцца, мала думаючы, наколькі яго па­рады адпавядаюць варагуючым бакам. Не турбаваўся, як да ix паставіцца не толькі шляхта але і магнаты. Сапежанскі бок гэта разумеў выдатна.
Ну і што скажаш пра нашу дамову? Міхал Францішак сярдзіта набурмушыўся, нібы менавіта стрыечны брат быў вінаваты ў падпісанні чарговага і напэўна не апошняга пагаднення з каралём і рэспубліканцамі.
Так сказаў бы, што яна не наша. Грэчкасеям яна больш выгадная, чым нам прамовіў Міхал Юзаф Сапега, наваспечаны польны пісар літоўскі.
Сапегі на суцяшэнне вымаглі адмову Пацея ад пасады на карысць Міхала Юзафа.
Я не так пра галоту, як пра войска удакладніў Міхал Францішак. Што ты зробіш, маючы марных дзевяць тысяч?
Менавіта гэтай лічбай абмяжоўвалася войска Вялікага Княства. Ваяр над ваярамі, з малалецтваў шэрагах, Міхал-Францішак хацеў бы і ў Княстве мець войска, падобнае цэсарскаму. Тады б і масква пацішэла, і татарва сунялася! А каб яшчэ артылерыю!
Дарма ты гаруеш. Міхал-Юзаф добра ведаў хваробу стрыечнага брата, але не бачыў прычыны ўпадаць у роспач. Калі падумаць, мы і так кладзём на войска свае грошы. Ну, скароціцца кварцяныя, то павялічым надворнае. Ад саксонца не вельмі нажабруеш. I так будзе паглядаць на рукі.
Адзін з пунктаў пагаднення абавязваў справы жолду вырашаць у прысутнасці падскарбія.
Маеш слушнасць. Тэты скнара апошні грош ад Рэчы Паспалітай вырве і толькі для сваіх пагадзіўся Міхал-Францішак.
Што да татарскіх харугваў, то шляхецкія, калі і будуць па першым часе слабейшыя, не бяда. Пад наглядам генерала артылерыі хутка выправяцца на здольнаега жаўнера.
Міхалу-Францішку была прыемна братняя пахвала, хоць разумеў, што гэта дзеля суцяшэння.
I ўсё ж шкада распускаць татараў. Адданыя і бязлітасныя прамовіў апошняе як пахвалу.
Абодва ведалі, як зненавіджаны шляхтай татарскія харугвы менавіта за сляпую адданасць Сапегам і гэткую ж бязлітаснасць.
Дык ты што зараз? запытаўся Міхал-Францішак.
Пакуль пабуду тут, а там будзе бачна паціснуў плячыма брат. На восень гетман шле на Падолле. Трэба аддзячыць Міласціваму Пану за пасаду. А ты, значыць, на Жмудзь, да сваіх?
Калі 22 ліпеня кароль змусіў варагуючыя бакі падпісаць дакумент аб замірэнні, то асобным універсалам паабяцаў выплаціць грошы, як толькі войска Княства з’явіцца пада Львовам. Грошы былі абяцаныя яшчэ падчас элекцыі, але Міласцівы пан ніколі не спяшаўся з выкананнем абяцанак.
Толькі зараз Казімір Сапега склікаў шэфаў рэгімэнтаў і ротмістраў, каб рыхтавалі свае адзінкі да кампаніі ўласным коштам. Тлумачыў, што блізу Львова кароль верне панесеныя імі стра­ты, але патрабаваў, каб войска было гатова “уключна з барвай, мундурункам і правіянтам ” Камандзіры паслухаліся, але маральны стан войска, павольна збіранага ля Берасця, і так невысокі, падрэзала чутка пра чарговую бяду ліцьвінскай шляхты. Як па злой варажбе, у той жа дзень 22 ліпеня, калі Аўгуст II, памірыўшы ліцьвінаў, праслухаў урачыстую імшу і атрымаў бласлаўленне на вайну супраць туркаў з рук надзвычайнага нунцыя маркіза дзі Кальболі, войска Міхал а-Францішка заатакавал а канфедэратаў ля Юрбурга на Жмудзі. I гэта замест таго, каб рушьщь пад Камянец-Падольскі!
...Можа першы раз за апошнія гады старэйшыя Сапегі былі такімі разгубленымі. Крохкая пабудова прымірэння развалілася. Як бы да яе ні ставіцца, ладзілася каралём.
Скажы шчыра запытаўся Бенядыкт каб не твой сын гэта зрабіў, як бы вызначыў падобнае?
Казімір цяжка ўздыхнуў.
Як здраду адказаў, не вагаючыся. Але тут яе няма закончыў цвёрда.
-1 я так палічыў бы, каб не пляменнік Бенядыкт кіўнуў на знак згоды. Неразумны чын у вельмі неадпаведны час.
Думает, я лічу іначай? крэкнуў вялікі гетман. Як быць з войскам? Усе ж будуць баявда пакінуць сем’і, маёнткі. Па войску ўжо кружаць шэпты, каб не ісці далей Люблінскага ваяводства. На што і каму мы там патрэбныя?
Не рваліся да Львова і самі Сапегі. Больш непакоіліся становішчам у Княстве, чым малдаўскімі авантурамі караля. Не вабіла і аблога Камянца, цяжкая і небяспечная. Войска і без таго невялікае. Абодва браты маўкліва пагаджал іся, што з выхадам спяшацца не трэба. Але не ісці ж на авантуры дзеля саміх авантур.
Неразважныўчынак-уздыхнуў гетман, вяртаючыся думкамі да міхалавай бітвы. Спадзяваўся, разумнік, скончыць справу адным махам і канчаткова, каб некаму было парушыць замірэнне, а нават і пакарыстацца ім. Паспадзяваўся “князь Савойскі” здзекліва хмыкнуў Казімір на сваю артылерыю. Так пэўна думаў.
Перамогу Міхалу сапраўды прынесла артылерыя. Канфедэраты адбіваліся мужна, але, як заўсёды, не вытрымалі гарматнага агню і кінуліся ўроссып. Шмат палягло на полі, нямала патанула ў Нёмне. Рассыпаныя купкі пераследваліся і вынішчаліся сапежанскімі
татарскімі харугвамі. Каму ўдалося, адбіліся ад пагоні, частка схавалася ў Прусію, да якой было з дзясятак вёрстаў. Але гэта не была перамога ў звычайным сэнсе. Каторы год канфэдэрацыя ідзе за канфэдэрацыяй, сутычкі пераходзяць у бітвы, а ні Сапегі з іх сілай, ні другі бок з яго шматлікасцю і паўсюднай падтрымкай не можа ўзяць верх.
Я схільны лічыць, што чалавек увогуле не думаў азваўся Бенядыкт. Яму абы гуляць у вайну! Каралеўскае замірэнне мы маглі выкарыстаць так, як нам зручней: захоўваючы сваіх людзей на большасці пасадаў, не трацячы набытага. А цяпер? зірнуў ён на брата Не да смаку карал ю нашы ліцьвінскія звычкі і міхалаву дурноту ён яшчэ выкарыстае. Сам не дадумаецца дарадцы падкажуць. За ім, як ні круці, маястат улады, веліч кароны. Нельга Княства агалочваць ад шляхты. Заўсёды лепш так, як над Нявяжай. Не дай Бог, дамовяцца гэтыя з каралём нам не ўстаяць! Успомні: перамагаў нібыта Любамірскі, але ў выгнанне пайшоў не кароль, а ён сам.
Вялікі гетман слухаў папрокі, абхапіўшы галаву рукамі. Маўчаў, не пярэчыў, не знаходзіў да чаго прычапіцца. Бенядыкт мае рацыю, ён сапраўдны галава роду.
Што ты мяне пераконваеш! адгукнуўся нарэшце. Я і сам не менш нашкодзіў з тым вар’яцкім расстрэлам у Гародні. Але што цяпер зробіш!
Услед за выбрыкам сына Казімір учыніў не менш неразважнае. Сапежанскія жаўнеры, нават надворныя, не кажучы пра кампутовых, былі ўжо стомленыя нянавісцю дробнай і сярэдняй шляхты, простых вяскоўцаў. Праліццё крыві і гвалт пачалі прыядацца, тым болей, што тварыліся не на чужынцах. Здаровы розум падказаў людзям спробу прымірыцца не ў далёкай Варшаве, а тут, у шара­гах харугваў, што сталі адна супраць другой у бязглуздай вайне.
Даведаўшыся пра перамовы з канфедэратамі, Міхал-Францішак загадаў арыштаваць удзельнікаў. Толькі зараз стала відавочнай згубнасць таго кроку. Жаўнеры і вызначаныя імі дэпутаты дзейнічалі ў сукурс намерам караля, а гетман з сынам пакрыжавалі дасягненні гарматным агнём і нялюдскай расправай. Магла б і не адбыцца Юрбургская бойка. Мог і гетман спыніць бязглуздую рас­праву, прыструніць сына. Спазніўся? А мо’ не хацеў памілаваць? Успомніўся той травеньскі дзень і пабялелы ротмістр.
Хто арыштаваны?
Двое, яснавяльможны пане, Бакей і Караль Белазор.
Вусны не слухаліся небаязлівага ваяра, ведаў, што стаіць на хісткай кладцы над прорваю.
Хто ўхваляў перамовы?
Таварыства, яснавяльможны пане.
Я пытаю, хто думку падаў? бровы гетмана сцягнуліся ў шнур, а воны ўпіліся ў афіцэра.
“Няўжо табе мала дваіх?” падумалася ротмістру. Не захацеў паступіцца гонарам і таварыскай салідарнасцю.
Немагчыма сказаць дакладна. Нібы агульнае меркаванне вызначылася.
А дзе былі рэгімэнтары? Цяжкае маўчанне гетмана павісла над ротмістрам нібы катава сякера. Абодва заплацяць горлам!
Можа занадта, пане вялікі гетман? асмеліўся заўважыць ротмістр. Не самаволяй ішлі!
Твар гетмана наліўся крывёю.
Аніякай самаволі ў маім войску быць не можа! рыкнуў раз’юшана. Выбірай разам з імі, калі такі спагадлівы, куля ці шабля. Гэтулькі для іх маёй ласкі! сказаў, як адрэзаў.
Глядзеў, як ротмістр, адсалютаваўшы, нібы не на сваіх нагах панёс сказаным жудаснае паведамленне.
“Не ўваскрэсіш іх сёння” падумаў гетман. Венядыкт таксама думаў над злавеснай збежнасцю ўчынкаў брата і пляменніка. Нешта падшэптвала: ці не давядзецца неўзабаве роду Сапегаў плаціць па гэтых вэксалях?
Як ты мяркуеш, Белазоры праглынуць крыўду? як з-за сцяны глуха пачуў пытанне Казіміра. Можа той хлопец не такі ў іх значны?
Бенядыкт паціснуў плячыма. Род Белазораў разгалінаваны, хоць і не з першых. Напэўна не забыліся, як пацярпелі ад сапежанцаў на берасцейскім сойміку, а тут яшчэ бязлітасны дадатак. Спрабаваў уявіць сябе на месцы радні таго нешчасліўца.
Можа і сцерпяць, калі нешта ім кінуць замест галаўшчыны, але Караль Белазор у рэспубліканцаў сакратар канцылярыі. I мае брата, каноніка. Калі я Макіявелі, то ён Саванарола.
Вялікі гетман не стрымаў усмешкі. Не часта брат ужываў уласную мянушку, хоць, здавалася, лічыў яе ганаровай.
А што рабіць са сваімі “пераможцамі”?
Як што ні здарылася, мусіш дзейнічаць адпаведна новым абставінам. Літоўскі Трыбунал, які трапіў пад уплывы непрыяцеляў, прысудзіў Міхала-Францішка на выгнанне, але ані сам сказанец, ані хто-небудзь з Сапегаў, не збіраўся падпарадкавацца суду. Але, хочаш не хочаш, нейкія крокі зрабіць трэба.
Найперш і неадкладна трэба прыструніць тых, хто звар’яцеў ад гэтай “перамогі” Бенядыкт прамовіў апошняе слова з падкрэсленай пагардай.
Добра ведаў, што за няўрымслівымі лёгка пойдуць тыя, хто ў душы за прымірэнне. Захочуць давесці сваю адданасць і рашучасць.
Лёгка сказаць паківаў галавою вялікі гетман. Самаволя п’яніць не горш віна. Сам ведаеш.
Ведаў Бенядыкт, здатны на добрыя рады ў чужой бядзе. Некалі выгукнуў, гледзячы на падпаленую ягонымі людзьмі шляхецкую BecKy:”Quam pulchrum spectaculum!” Падлізы падхапілі сказанае і разнеслі не горш за якую рымскую прымаўку. Ніякім загадам не спыніць апантаных родзічаў і гатовай на ўсё кліентуры, асабліва маладзейшых. Вачамі дасведчанага палітыка падскарбі бачыў, як становішча мяняецца адпаведна логіцы ўсеўладдзя. У адказ на гвалт расце нянавісць, а без гвалту ўжо не ўтрымаць улады. I што рабіць, калі па ўсяму Княству прагучыць аднойчы пачуты заклік адчаю: “Горш быць не можа, трэба бараніцца! Дасць Бог, зможам пачварны род!”
.. .А кароль у палове ліпеня, як толькі засвяціў шанец у перамовах з ліцьвінамі, выправіў саксонскае войска на Львоў над нача­лам Якуба Флемінга, падвышанага да рангу генерал-лейтэнанта.
Паляцелі ваўсе канцы каралеўскія дэпешы, падганяючы, патрабуючы як найхутчэй збіраць войска. Пасля манеўраў у прысутнасці Аўгуста II і цара Пятра I войска Кароны і саксонскае 15 жніўня прыйшло да Львова. На той час ліцьвіны нават не выйшлі за межы Княства, затое завязалі ў Вільні новую канфедэрацыю. Яе ўзначаліў рухавы віцебскі кашталян Міхал Кацёл. Пачуўшы навіну, Аўгуст II з цяжкасцю адольваў абурэнне.
Карона патрабуе толькі Камянца Падольскага. А што патрабуюць гэтыя ліцьвіны?
Кожны сваё, Ваша Вялікасць ухмыльнуўся Флемінг. Сапегі хочуць усё Княства выключна для сваіх. Шляхта захавання вольнасцей і абароны ад самаўладдзя Сапегаў. I абодва бакі не зычаць сабе прысутнасці ў Княстве цара Пятра. Hi ў якасці непрыяцеля, ні як хаўрусніка Вашай Вялікасці. Такая горкая праўда.
Аўгуст II не адразу знайшоўся, як прымаць гэту праўду. Не так бачыў гэты лясны куток праз грэбнераўскія мроі.
Я з гэтым скончу! выгукнуў злосна. Адразу з абодвума бакамі! Думай над гэтым, вашмосьць!
Апошняе слова наўмысна прамовіў па польску і зняважліва. Натуральна не да Флемінга тая знявага кіравалася.
Але ж Флемінг ведаў, што падрыхтоўка да вайны безнадзейна зацягваецца не толькі па віне ліцьвінаў. Сам кароль надзяляў кампанію значна меньшай увагай, чым пекную княгіню Любамірскую. I з цяж­касцю знаходзіў час на дзяржаўныя справы. Нарэшце сабраў Раду Сенату з прысутных на той час у Львове.
Вяльможныя, ветла нам мілыя Мосьціпанове звярнуўся да сенатараў. Хачу пачуць вашы меркаванні наконт двух важных дакументаў.
Прысутныя ўважліва праслухалі справаздачу венскага пасла і ліст цэсара Леапольда I. Святая Ліга па ранейшаму не хацела ван­ны Рэчы Паспалітай з Турцыяй. Найбольшае, што абяцалаўзамен за паслушэнства, гэта ўзяць пад увагу інтарэсы Рэчы Паспалітай на мірным кангрэсе. На залі пачаўся крык і лямант. Абураныя радцы заклікалі пакараць няўдзячную Вену за бессаромныя прапановы. Нават Пшэбэндоўскі, пройда і прыстасаванец, прапанаваў адабраць у цэсара Шлёнскае княства. Але вялікі гетман каронны Ябланоўскі напомніў гарачым, што дзеля гэтага трэба мець адпаведнае войска. Раіў не дражніць перад самым кангрэсам Турцыю, Аўстрыю і Англію з Галандыяй.
Выправа на Дунай, мосьціпанове, не мае шанцаў на поспех, прашу паверыць майму досведу пераконваў ваяўнічых палацавых стратэгаў. Разумней перад пачаткам перамоў атрымаць нейкія мілітарныя поспехі. Яны стануць зарукай, што нашы пастулаты будуць сустрэты з належнай увагай.
Меркаванне вялікага гетмана Кароны зыходзіла з пазіцый магчымасцяў і знайшло послух разважных удзельнікаў паседжання. Ябланоўскі пакарыстаўся пераломам настрояў і працягваў.
Сёння мы маем побач з войскамі Кароны і Княства моцную саксонскую пяхоту і не слабейшую іх артылерыю. Заўтра на ваеннай нарадзе мы павінны адстойваць паход на Камянец, а не на дунайскія княствы.
У ваеннай нарадзе 21 жніўня апроч караля і сенатараў узялі ўдзел саксонскія генералы і сам фельдмаршал князь Віртэмбергскі. Ад Вялікага Княства былі абодва вялікія гетманы і падканцлер Караль Радзівіл.
У спрэчцы “Камянец ці Малдова”, ад пачатку вызначыліся ажно тры пазіцыі. Натуральна, палякі стаялі за Камянец. Саксонцы лічылі, што здабыць яго будзе цяжка і лепш захапіць у Малдове найважнейшыя пункты, а на Валахію не ісці, гэты погляд падзяляў і фельдмаршал. Генерал пяхоты Траўтмансдорф пагаджаўся з фель­дмаршалам наконт Камянца, але лічыў, што захапіць Малдову яшчэ цяжэй, і разумней камнанію не распачынаць. Раззлаваная Вена можа пайсці на сепаратны мір з туркамі, тады Рэч Паспалітая не атрымае нічога.
Кароль слухаў уважліва, але не выказваўся. Найахвотней пайшоў бы за сваім пехацінцам, але як на гэта гляне шляхта Кароны? Вялікае Княства Літоўскае хутчэй за ўсё ўздыхнула б з палёгкай, але не здрадзіць агульным інтарэсам Рэчы Паспалітай. Змушаны выказаць сваю думку, Аўгуст II ўважлівым поглядам з-пад цяжкіх павекаў абвёў прысутных. Нарэшце, як яму здалося, знайшоў адпаведны ход.
Вяльможныя, ветла нам мілыя Мосьціпанове павольна
праакцэнтаваў традыцыйную формулу звароту. Разумнымі мне падаліся абедзьве прапановы: не штурмаваць Камянец-Падольскі і не ісці ў Малдову. За кожнай з гэтых пазіцый стаяць слушныя довады і мы не можам іх прамінуць без пільнага разгляду. Але будзённасць змушае нас заняцца чым іншым, а дакладней, магчымым татарскім нападам.
Кароль паведаміў, што па звестках, атрыманых вялікім гетма­нам каронным, дваццаць тысяч татараў і дзве янычараў вырушылі з малдаўскай Цэцоры, везучы правізію для камянецкай крэпасці. Такім чынам рашэнне наконт выбару напрамку паходу адкладвалася дзеля адбіцця мажлівага наезду. Аніякага плану дзеянняў кароль не падаў, толькі загадаў паставіць саксонскае войска ў стан гатоўнасці, а польнаму гетману Кароны прыспешыць збор кароннага. Сам кароль заняўся з вялікім гетманам Ябланоўскім адпраўкай пасла на мірны кангрэс. Ім стаў дасведчаны дыпламат Станіслаў Малахоўскі, пазнанскі ваявода.
• * «
Не дзіва, што і шляхта не збіралася адкладваць уласныя клопаты дзеля каралеўскіх і магнацкіх інтрыг і авантураў. Старалася выкарыстаць у іх развязанні наяўныя мажлівасці і ўласныя сілы.
Пан Бурскі заканчваў ранішняе мыццё, калі малы Самусь, прыадчыніўшы дзверы, паведаміў:
Пане, там два паны вас пытаюцца!
Служка не здагадваўся, што паноў прыехала больш, казаў толькі пра бачаных на ўласныя вочы.
Што ж ім трэба? ці то сам у сябе, ці то ў Самуся запытаўся Бурскі.
Самусь заўсёды быў гатовы падказаць пану, калі той сам не мог дадумацца:
Мабыць хочуць з вамі сустрэцца, пане.
Ну пэўна не з табою засмяяўся Бурскі, пырснуўшы на служ­ку вадою з рук. Падай ручнік!
Ён быў у добрым настроі і не перабіваў балбатню Самуся.
Самавітыя людзі, пане! расказваў той, трымаючы адзін канец ручніка, пакуль другім пан выціраў вушы.
Самавітыя, кажаш? Ну калі самавітыя, то рухайся жвавей усміхнуўся Бурскі. Сарочка, гайдаверы. Дзе боты?
Усё вось тут, пане, чысцюткае.
Браў бы я бруднае, ёлуп. Давай жупан ды бяжы папярэдзь, што я зараз. Падай ім якога пітва.
Калі пакаёвы знік, пан Бурскі і сам заспяшаўся. Нікога, здаецца, не чакалася. Можа хто з Гародні? Ці з Вільні? Бурскі падперазаўся, выгладзіў жупан на грудзях, агледзеў у вялікім люстэрку зборкі
на рукавах і, крыху падумаўшы, дастаў з шуфляды двурульны пісталет, падарунак пана Касьяна. Цацка малая, незаўважная, а ix якраз двое, хмыкнуў, правяраючы порах на палічках. Апошнім часам ён часта нерваваўся. Іншым разам сам сабе не мог патлумачыць, што таму прычынай: агульнае напружанне ў краі, ці з-за тых Хмялеўскіх ды пракопаў з васілямі, але раз за разам ахоплівае пачуццё пагрозы.
У гасцінным пакоі чакалі двое добра апранутых, сярэдняга веку паноў. Вельмі важнымі яны яму не падаліся, але што розум і паважнасць свяціліся ўваччу, адмовіць не мог. Адзін выглядаў на заможнага шляхціца, роўню гаспадару, другі, якучора з войска, хоць і апрануты падобна першаму.
Рады вітаць шаноўных паноў прамовіў Бурскі, набліжаючыся да наведвальнікаў з кім маю гонар?
Нешта ў іх паставах падказала вызначыць іх як наведвальнікаў, а не гасцей.
Кузьма Вароніч з Берасцейшчыны назваўся шляхціц.
Пятро Літвіновіч, з-пад Нясвіжа вайсковец схіліўся ў лёгкім наклоне.
Госці выразна трымаліся афіцыйнага тону. “Пэўна радзівілаўскія адзначыў сабе Бурскі. 3 чым яны? Што іх звяло разам?”
Ён яшчэ больш здзівіўся б, апынуўшыся на ганку. Але заспеты за ранішнмім мыццём не меў нагоды і ў вакно зірнуць.
Ці не пагадзіліся б вашмосьці раздзяліць са мною сціплы сняданак? запытаў Бурскі, адчуваючы, што запрашэнне не будзе прынята.
Так і сталася. Першы, Вароніч, падзякаваў, але рашуча адмовіўся.
Просім прабачыць, мы не спадзяваліся, што васпан устав так позна. Самі ж толькі ад стала ды і абавязак наш не дазваляе пакарыстацца панскай гасціннасцю.
Бурскі, разумеючы, што візіт не выпадковы і не дзеля дробязі, не мог даўмецца ў чым справа. Нібы з’явіліся з выклікам на паядынак. Прымусіў сябе ўсміхнуцца.
Гэта не звычай позна ўставаць патлумачыў ён проста ўчора заседзеліся за картамі. Але што ж мы стаімо! спахапіўся ён. Прашу сядаць. Дык я слухаю шаноўных паноў.
Вароніч засяродзіўся на нейкі час і прамовіў:
Просім пагадзіода на доўгую размову, якая не можа быць адкладзена ні ў якім разе.
Другі, Літвіновіч, маўчаў, але выразам твару паказваў, што цалкам падзяляе думку свайго спадарожніка.
Вы мяне заінтрыгавалі, пане Вароніч! Адклад не ідзе ў лад, дык кажыце, што гэта за пільная справа сказаў Бурскі, месця-
чыся ў крэсле.Калі вы ад вялікага гетмана, то людзей у мяне для яго амаль не засталося.
Бурскі наўмысна загаварыў пра вялікага гетмана. Калі яны ад яго, размова пойдзе вызначаным парадкам. Не залічаў сябе ні да канцістаў, ні да адэптаў новага манарха. Можа зараз высветліцца, да каго схіляецца вялікі гетман?
Мы, пан Бурскі, да вас з экзекуцыяй, ці, калі хочаце, з праўным наездам. Вы павінны неадкладна пакінуць Крушню.
Вароніч, як і намерваўся, адразу выявіў мэту іх з Літвіновічам з’яўлення, з разлікам агаломшыць Бурскага. I намер апраўдаўся.
Як гэта пакінуць? Вурскі няўцямна глянуў на няпрошаных гасцей, яшчэ не здольны ўзлавацца ад нахабнай прапановы.Па жаданню людзей, якіх упершыню бачу?
Але на тварах прыбышоў не згледзеў хоць бы следу разгубленасці.
Назаўсёды пакінуць і ніколі сюды не вяртацца удакладніў Вароніч. Вы захапілі яго наездам і карыстаецеся ім не адзін год насуперак праву.
Ен акінуў поглядам утульны пакой з простай, але нятаннай, мэбляй, выдатным шклом у войнах, густоўнай ляпнінай на столі, з прыгожымі кандэлябрамі, хутчэй за ўсё французскага вырабу.
Бурскі заўважыў гэты вымоўны агляд. “Вось яна, трывога апошняга часу” адчуў, стараючыся апанаваць наплываючае хваляванне.
Дык вы хочаце наездам яго адабраць? задзірліва, але яшчэ спакойна запытаўся Бурскі.
Не мог выбраць адпаведнага тону размовы. А сілы выкінуць гэтых ягамосьцяў не меў.
Не, не наездам патлумачыў Вароніч. Экзекуцыяй па рашэнню суда. Але мы прыйшлі прапанаваць іншае выйсце, менш клапатлівае для абодвух бакоў. I для пана менш уражлівае на гонары.
Нешта я не бачу вашмосьцяў як другі бок. Каму пяройдзе маёнтак, калі дапусціць, што я пагадзіўся б яго аддаць?
Праўнаму гаспадару, альбо спадкаемцам, як дыктуе закон. Крушня дзедзіна роду Хмялеўскіх, вы ж гэта ведаеце не запытаў, а сцвердзіў Вароніч.
Што вы кажаце? з’едліва прамовіў Бурскі. Кожнам}' ў павеце вядома, што род Хмялеўскіх вычарпаўся. Недзе засталася дачка, але яна ні на што не выказвала патрабаванняў і невядома ці жывая. Каторы год маё права ўладання ніхто не аспрэчвае. Урэшце ўсе прывыклі -усміхнуўся Бурскі самай прыязнай, на якую здолеў, усмешкай а за ўсімі і я сам.
Бурскі нібы запрашаў гасцей пагадзіцца з неаспрэчным станам рэчаў. Але наведвальнікі трапіліся ўпартыя.
Як бачыце, ёсць і нязгодныя запярэчыў Вароніч. Заўважу, што сваімі словамі, вы пацвердзілі, што маёнтак трымаеце без праўных падставаў.
А ці то такая ўжо рэдкасць? паціснуў плячыма Бурскі.
Што ж, лягчэй будзе паразумецца памяркоўна сцвердзіў Вароніч і падаў на стол шчыльна спісаны аркуш. Ці згодны вы, пане Бурскі, падпісаць гэтую ці надобную ёй паперу? I на якіх умовах?
Бурскі схіліўся над стадом. Чым далей ён ўчытваўся, тым боль­шая ўвага малявалася на яго спахмурнелым твары. Папера была ўзорам акта ці пратакола, знізу заставалася месца для подпісаў і пячатак. Бурскі ўзняў сярдзітыя вочы на сваіх суразмоўнікаў.
А навошта мне гэта падпісваць? Ну захапіў я Крушню, дык хай ваш нехта прыйдзе і адбярэ, калі здолее Бурскі ганарліва ўзняў галаву.
На гэтым нам не залежыць, пане Бурскі. Права на нашым баку, але навошта ўзнімаць вэрхал наўвесь павет? Хопіць аматараў і без нас сказаў Вароніч. -1 вам найлепшае выйсце саступіць ды падзякаваць за такі падыход да вырашэння спрэчкі.
Выказванні Вароніча збівалі Бурскага з тропу. Другі, Літвіновіч, па ранейшаму маўчаў. Ці то ён дарадца, ці ахоўнік? А гэты, Вароніч, ці то не разумев, з кім мае дачыненне, ці то такі самаўпэўнены, што спадзяецца на паслушэнства. Нібы Бурскі вось так, кінуў-рынуў, аддасць некаму Крушню і яшчэ кінецца дзякаваць за параду. Урэшце з паўдзесятка “ваўкоў”, якім некуды дзецца, яшчэ назбіраецца.
Пане Вароніч, вось тут вы спасылаецеся на ўдзел суда Бурскі ткнуў пальцам у адпаведны радок. А ці пагодзіцца суддзя гэта падпісваць?
Бурскі разлічваў, што адцяжка дасць яму час на высвятленне абставін справы і супрацьдзеянне. Адкуль гэтыя людзі і хто за імі стаіць? Яго думкі перабіў голас Вароніча:
Ну а так, a priori, вы пагадзіліся б падпісаць і пакінуць маёнтак, калі б суддзя склаў свой подпіс? Непадпарадкаванне магло б стаць дадатковай падставай для экзекуцыі вас з Крушні сілай.
Бурскі хвіліну падумаў і вырашыў, што трэба найперш выправіць гэтых клапатлівых і настойлівых візіцёраў з нічым, пазбавіцца іх прысутнасці.
Мабыць так, калі б суддзя пацвердзіў правамоцнасць вашых патрабаванняў сказаў ён.
Будзем лічыць, што сказанае заручаеце словам шляхціца? запытальна сцвердзіў Вароніч.
Так, безумоўна так кіўнуў Бурскі. Але...
У чым жа “але”? мякка перапыніў яго Вароніч. Мы ж амаль дамовіліся.
Вароніч не траціў сваёй сцежкі. Ён адчуваў, што размова выбівае Бурскага з каляіны, таму не спяшаўся выкладваць усе козыры на стол. Нікуды гэты злыдзень не дзенецца, а хлопцам будзе час
незаўважна зрабіцьусё неабходнае. Вароніч не верыў аніводнаму сцверджанню Бурскага і разумеў, што таму карціць ад іх пазбавіцца, а там невядома, чый будзе верх.
“Але” маё ў тым, вашмосьць, што я дагэтуль не пачуў дакладна, каму я павінен аддаць, перадаць, ці вярнуць маёнтак? патлумачыў Бурскі.
Уладальніку альбо праўнаму спадкаемцу, яго сыну напомніў Вароніч.
Калі вы знаецеся на спадчынных справах, то павінны прыняць да ведама, што тэстамэнт пана Хмялеўскага не знойдзены і сын яго не быў уведзены ў правы ўладання. Ды і лёс абодвух дагэ­туль невядомы.
Нават Бурскаму нялёгка было прамовіць гэта апошняе пад поглядам Вароніча.
Даводзілася абцерціся аб падобныя справы нядбала кінуў Вароніч,-1 наконт роду Хмялеўскіх у прыватнасці. Паверце, з гэтым не будзе клопату.
“Няхай думае махляр, што перад ім сама менш маршалак Трыбуналу”,вырашыў пан Кузьма. Не лічыў патрэбным развейваць сумненні Бурскага, што пра лёс Хмялеўскіх візіцёры нічога дакладна не ведаюць. А гаспадар Крушні роспачна шукаў сапраўдную прычыну з’яўлення таямнічых наведвальнікаў.
Можа спадзяецеся сесці на апеку? ужо з’едліва кінуў ён.
Думка падалася яму цалкам верагоднай: можа знайшлі якога пляменніка ці паненку і задумалі неблагі гешэфт, як і ён сваім ча­сам. Можа гэты былы ваяка і мяркуецца як апякун?
Нам на апецы не залежыць нядбала адмахнуўся Вароніч. Калі і дойдзе да апекі, то з некім з роду Хмялеўскіх.
“Даўся ім тэты род!” узлаваўся Бурскі. “Адкуль яму ўзнікнуць?”
Усплылі ў памяці і скрадзеныя паперы, і няўдалы напад на кл яштар, і ўцёкі адтуль нейкага нібы вайскоўца. Можа то быў ніякі не Хмялеўскі? Можа мова пра Багдана з Адэляй, якія зніклі і чутак няма? Можа з імі знюхаліся? Але што давядзе Адэля? А на Багдана ёсць такая-сякая зброя.
Усё ж ваш выйгрыш у судзе не такі бясспрэчны, як вам здаецца запярэчыў Бурскі не так Варонічу, як сваім невыказаным трывогам. Пану Хмялеўскаму за Крушню плочаны грошы.
Пані Юрага не мае прэтэнзій да Хмялеўскіх, бо грошы ёй вернутыя з кампенсацыяй з-за недатрымання ўмоў кантракту дэталёва патлумачыў Вароніч.
“Хто ж ізноў той шчодры?” Бурскі зрабіў выгляд, што адказ яго задаволіў. Ад размовы пра сваю плату Хмялеўскаму пакуль устрымаўся.
Што ж, прынамсі трэці бок гэтым самым з працэсу выключаецца хмыкнуў ён.
Вароніч кіўнуў на пацвярджэнне.
Я вось і васпана схіляю да думкі, што лепш адмовіцца ад ролі аднаго з бакоў магчымага працэса. Вы можаце, пане Бурскі, атрымаць не адну, а цэлы пук позваў. Вось, зірніце.
Вароніч паклаў перад ім спіс пытанняў і адказаў з допыту Пракопа Аднавухага. Гэтага ён не чакаў. Сам збіў бы такога Пракопа да смерці, але не прыйшло б у галаву дабівацца такіх сведчанняў. А гэтыя, бач, не забыліся. Не дурні, не дурні, хоць і падаюцца за праставатых. Бурскі зразумеў, што з ім забаўляліся, калі не што горшае. Але адолеў узрушэнне і нібы спакойна адсунуў ад сябе аркуш.
Меркаванне асяроддзя пана не турбуе? запытаўся Вароніч. На страце гонару вашмосьці не залежыць? Ці думаеце пакінуць край?
Бурскі ўважліва прыгледзеўся Варонічу, але нічога не згледзеў. Працягласць размовы, можа наўмысная, навяла яго на думку, што сілы гэтыя іхмосьці не маюць і спадзяюцца толькі на паперы і ягоны страх перад знеслаўленнем.
Не думаю, што сведчанне гайдука, па якім шыбеніца маркоціцца, нешта заважыць! ускінуўся Бурскі, але без ранейшай задзірлівасці. Нез апошніх я ў павеце і гвалту вашему не саступлю.
Аніякі гэта не гвалт спакойна паправіў Вароніч. Маглі вам і не паказваць усяго гэтага ён паказаў на паперы. Розныя бурды, даруйце шчырасць, ваша стыхія. Наезды, спробы замахаў, вязніца ў двары ў выпадку працэсу немінуча падораць вам усю тройцу: інфамію, баніцыю і канфіскацыю. Не будзе месца не тое, што ў па­веце, а ў Рэчы Паспалітай!
Голас Вароніча набыў адценне дагэтуль Бурскаму незнаёмае. Упэўненасць у сваёй сіле і праваце падзейнічала на Вурскага.
Пан сыходзіць на абразы і пагрозы! Якая вязніца? Бурскага як шылам джгнулі. Глупства пляцеш, васпане! Заглыбока лезеш!
Цяпер у тоне Бурскага грымела непрыкрытая пагроза. Яго йачынала заліваць шаленства. Вароніч адчуваў сябе не найлепей. Калі б не абавязак, з асалодай грымнуў бы гэтаму махляру ў хра­пу, каб шаблі не пэцкаць.
Лезем не глыбей, чым васпан нас прымушае Вароніч уздыхнуў, супакойваючы злосць. Довады не ствараем, не фалыпуем, а бяром з вашай уласнай практыкі. Ашчаджаем клопату і прыкрасцяў сумленным людзям, якім вы прынеслі столькі гора. Менавіта дзеля іх спакою, пагаджаемся, што і вы пры гэтым нешта выйграеце.
Добры выйгрыш страціць такі маёнтак! раз’юшана выкрыкнуў Бурскі.
Але для вас гэта лепш, чым страціць усё і апынуцца ў вежы напомніў Вароніч. Таму раім пану падпісаць прапанаваны ліст.
Пан Кузьма вырашыў, што пара дабіваць нахрапа. Усё патрэбнае тут сказана, а ў двары, мабыць, усё зроблена.
Але суддзя? не здаваўся Бурскі.
3 гэтым не будзе клопату на здзіўленне Бурскага азваўся Літвіновіч і ступіў да дзвярэй.
“Такіх бы мне сяброў замест Пуцяты ды іншых” падумаў Бурскі, але разумеў, што такія людзі не ходзяць ягонымі сцежкамі. Заняты гэтай думкай, не ўхапіў моманту, калі на парозе з’явіўся не хто-небудзь, а сам суддзя Улас Кундзіч. I адразу загаварыў па сутнасці.
Пане Бурскі, усяму свой час. Мелі ад Крушні неблагі прыбытак. Сваіх грошай не ўкладвалі, нават дворню чужую выкарысталі. “Ваўкоў” сваіх агідных няблага кармілі, каб іх апраметная прыняла! Саступіце, як людзі ласкава прапануюць, мірам. Гэтыя двое паноў узялі на сябе цяжкі абавязак, пахіснулі вашу самаўпэўненасць, але, здаецца, не пераканалі вас канчаткова. Гэта паспрабую зрабіць я.
Пазнаю пана Кундзіча: абы мірам! насмешліва заўважыў Бурскі.
Пан Кундзіч не разгубіўся.
А ці ж гэта так блага, пане Бурскі? Апроч маіх схільнасцяў за такім рашэннем прамаўляе нежаданне ўблытваць у працэс пэўных судовых урадоўцаў, датычных да вашых, даруйце, махлярстваў лагодны тон Кундзіча гучаў лёгкай пагрозай. Пан Пуцята выказаў скруху, якой цяжка верыцца, а па вас, пане Бурскі, і гэтага не відаць, але надалей Бог вам суддзя.
Бурскі і без напаміну ведаў, якімі будуць паводзіны лепшага сябра і кампіліёна Касьяна падчас следства і суда. Але ўсведамленне, што як толькі складзе подпіс, будзе змушаны выносіцца прэч, было нясцерпным. Гэткае прыніжэнне! I перед усімі гэтымі! Быць не моцным бокам, як прывык, а ахвярай! Страціць найлепшую пасэсію і перайсці да ліку тых ім жа пагарджаных, сярэдніх!
Бачу, пане Бурскі, вы не разумееце лагоднага тону перамоваў, калі абавязковыя да выканання прапановы выкладаюцца спакойна, па-людску ужо незадаволена працягваў суддзя. Во і возны са мною і ўсё патрэбнае для чыну справядлівасці: вяртання маёмасці праўнаму гаспадару. Яшчэ калі было сказана: nullum scellus rationem habet, злачынствы не могуць быць апраўданымі.
Бурскі моўчкі глядзеў у стол.
Што ж уздыхнуў Кундзіч праз якіх пару хвілін складуцца абставіны, якія я ўсё яшчэ хачу абыйсці. Зразумайце, пане Бурскі, пакуль гавораць вось гэтыя зацныя людзі ён паказаў на Вароніча і Літвіновіча у вас ёсць выйсце: узяць пяро і скласці подпіс. Калі
пачнуць прамаўляць іншыя людзі, адзінае выйсце застанецца ў мяне. Усведамце якое.
Пакуль што я не бачу нікога іншага, а тым больш так званага праўнага гаспадара злосна кінуў Бурскі.
Нічога не парадзіш, няхай заходзяць Кундзіч скрушна развёў рукамі, кіўнуў Літвіновічу і той расчыніў дзверы наросцеж.
Бурскіўзняў вочы ад стала і скамянеў. У дзвярах стаяла Адэля, а падтрымліваў яе над руку Багдан Вайніловіч. Твар Бурскага збялеў, і на ім яшчэ выразней засвяціліся перапоўненыя нянавісцю вочы. Пальцы выбівалі на стальніцы дробны перастук. Цяпер ён не сумняваўся, што Вайніловіч сапраўды сын Хмялеўскага. Адчуваць сваю поўную паразу было невыносна.
Вось яны! працадзіў скрозь зубы. Усе зляцеліся на Бурскага! Не выйдзе! рантам зароў ён і ўсхапіўся на ногі. Імгненным рухам выхапіў пісталет, але спрытнейшая рука заціснула запясце, перш чым здолеў узвесці куркі. Дарма не забіў абодвух адразу! крыкнуў, спрабуючы вызваліць руку з жалезнага заціску Літвіновіча.
Аддай пан зброю спакойна прапанаваў той, адбіраючы пісталет з анямелых пальцаў Бурскага і ўспомні, што сказаў пан суддзя. Даём табе яшчэ хвіліну.
Літвіновіч агледзеў пісталет.
Набіты! Прыгожая цацка!
Якраз на гэтых дваіх! злосна рыкнуў Бурскі, падаючы ў крэсла.
Але ж вы іх не спадзяваліся усміхнуўся Вароніч. Значыць, дзеля нас рыхтаваліся. Гасцінны з вашмосьці гаспадар.
Літвіновіч застаўся стаяць побач: хто ведае колькі джалаў у гэтай змяі? У пакоі завісла цяжкае маўчанне, нібы сабраліся тут дзе­ля хаўтурнай цырымоніі. Нарэшце Бурскі ўзняў вочы на суддзю, той ледзь не ўмольна паказаў вачамі на паперы, і Бурскі зламаўся. Прывід вежы страшнейшы за страту маёнтка. Цяжкім рухам узяў пяро, агледзеў яго на святло, макнуў у чарніла і склаў подпіс. Вароніч моўчкі пасунуў другі асобнік. Бурскі прагледзеў яго і гэтак жа моўчкі падпісаў. Кундзіч уздыхнуў з палёгкай.
А зараз гэтыя паперы падпіша праўны ўладальнік Крушні Іван Хмялеўскі прамовіў суддзя нібы самую будзённую навіну.
Гэта было ўжо звыш сілаў Бурскага. Схаваўшы твар у далонях, абапёрся лакцямі на стол і не ўзняў галавы, пакуль Кундзіч не крануў яго за плячук.
Яшчэ хвіліну, пане Бурскі папрасіў суддзя. Абавязак патрабуе грунтоўна пазнаёміць падсуднага з усімі вынікамі яго магчымых няпраўных паводзінаў. Пры ўсёй лагоднасці майго сённяшняга выраку за ім крыецца суровасць закона. Не клічце воўка
з лесу, жывіце ціха. Так бяспечней у першую чаргу для вас самога. Менш размоваў, як пан тут апынуўся і чаму адсюль выбраўся. Усе запісы ў гродзкіх кнігах даведзены да ладу самім парушальнікам. Зніклыя ў вас паперы атрымаеце, даўшы ясныя тлумачэнні пад пратакол. Тыя, што тычацца вашых злых намераў, перадамо туды, куды аніякі падсудак не дацягнецца. У выпадку нейкага выбрыку з вашага боку ім будзе дадзены ход. Даўнасць у такіх справах, каб ведалі, збяжыць не хутка.
Пан таксама мне пагражае! Бурскі ледзь не дадаў, што ў яго доме, але спахапіўся і толькі бліснуў на суддзю вачыма.
Кундзіч не спалохаўся гэтай незаслужанай нянавісці. Даўно не адчуваў такога задавальнення ад сваёй пасады.
Толькі папярэджваю патлумачыў ён Бурскаму. Прысутны тут дэпутат Літоўскага Трыбуналу пан Сапега можа засведчыць, што аніякай пагрозы пану ці каму іншаму не выказвалася. Дарэчы, менавіта ён забярэ вашы паперы.
Сапега? не стрымаў здзіўлення Бурскі.
Так, Максім Сапега да панскіх паслуг схіліў галаву ў паклоне, як здалося Бурскаму зусім не пашанотным, нейкі чалавек, выступіўшы наперад.
Бурскі аніяк не чакаў прысутнасці каго з Сапегаў. Гэта канчаткова нішчыла надзеі на помету, ці адваяванне страчанага. Далейшыя тлумачэнні суддзі яго ўжо не цікавілі.
Мабыць усё сказаў Кундзіч. Вашыя рэчы можаце забраць у прысутнасці вознага і гаспадароў. Гайдукоў забярыце без зброі і толькі з іх уласнымі коньмі, калі яны ў іх ёсць.
Але ж без зброі могуць і коней адабраць злосна запярэчыў Бурскі, надрабляючы прыніжэнне звычайным нахабствам.
Да Слабодкі блізка. Калі паскачуць хутка, то не адбяруць, а ў пешых і адбіраць нечага гэткім саламонавым рашэннем развеяў суддзя апошнюю заўвагу Бурскага: А хто трапіцца на гвалце ал ьбо крадзяжы будзе неадкладна павешаны. Сілы для гэтага маем.
Бурскі зразумеў, што суддзя карыстаецца нагодай вызваліць павет ад апошніх “ваўкоў: як толькі навіна дойдзе да гайдукоў, до­бра, калі да Слабодкі даедзе двое-трое. Гэта ўсведамленне стала апошняй кропляй.
Дамагліся прашыпеў ён да Вароніча. Належыць вашмосьці падзячнае за старание!
Бурскі ірвануў шуфляду і сыпануў на стол манеты са скуранога капшука. Злымі вачыма ўпіўся ў адну. Рука яго слізганула да ха­лявы і перш чым Літвіновіч знайшоўся, тонкае лязо мізэрыкордыі прыбіла да гладкай сталешніцы кружок з адтулінай пасярэдзіне.
Вось так!
Не зірнуўшы ні на каго, панурыўшыся, Бурскі выйшаў з па-
коя. Падаўся Варонічу чымсьці падобным на знясіленага ваўка, пазбаўленага зграі.
Пасля кароткага маўчання Іван Хмялеўскі падышоў да ста­ла і апусціўся ў гаспадарскае крэсла, з якога толькі што ўзняўся захопнік, паклаў рукі на падлакотнікі. Пасядзеў, нібы прывыкаючы. Пацягнуўся да кінжала і адным рухам вырваў з дошкі. Талер не варухнуўся.
Той самы? Прастрэлены! вочы Хмялеўскага звільгатнелі.
Той кіўнуў Багдан. А другі ў пана Шарэвіча. Кажа талісман.
А дзе ж зараз трэці? задуменна прамовіў Хмялеўскі, адольваючы ўзрушэнне.
Можа калі і сустрэнецеся адказаў Багдан.
Сваты
Першай у двары трапілася пані Агата.
Ой, які пан прыгожы! -у шчырым захапленні праспявала яна, аглядаючы Андрэя, калі той саскочыў з брычкі.
Кармазынавы кунтуш аж гарэў у премиях яснага сонца ранняй восені. Доўгія рукавы з белымі манкетамі і проймамі для рук звісалі ніжэй паса болып як на локаць і падкрэслівалі стромкасць зграбнай постаці. Рукавы белага жупана выглядалі з проймаў ледзь не ад плячэй і разам з бялюткімі адваротамі кунтуша выдзяляліся на яго святочнай чырвані. Круглая шапка з пяром чаплі, белым верхам і футранай аблямоўкай зграбна сядзела на галаве з ледзь прыкметным заліхвацкім нахілам на правае брыво. Узорысты паяс пераклікаўся колерам з жоўтымі, амаль залацістага адцення ботамі. Taro ж залацістага тону былі гузікі на адваротах кунтуша і на жу­пане. Толькі аздобная карабэля, падарунак пана Севярына, вярталася да белі выкладзенымі бліскучай маціцай похвамі.
Пан Кузьма, пазіраючы яму ўслед, нават дзівіўся гэтай яго здольнаесці насіць святочны строй. Амаль жа не ўскладаў яго хло­пец. То быў малады, а пасля чужына. А зараз усё на ім, нібы так і нарадзіўся. Можа гэта ад французаў? Тыя, кажуць, у строях выключна замілаваныя!
Вароніч у блакітным кунтушы, звыклым для Берасцейшчыны, не атрымаў такой увагі, як Андрэй, але не крыўдаваў. Не яго ўжо час.
Старанна складваў шырокія апоньчы, якімі аберагаліся ад пылу падчас дарогі. Адначасна рыхтаваўся да важных перамоваў.
Дзе ж гэта гаспадар-недарэка? крыкнула пані Агата ў адчыненыя дзверы. Што ён там корпаецца, калі госці на парозе!
Іду, іду! пачулася ў адказ і пан Мацей паказаўся на ганку.
Дзяўчына за яго спіной трымала паднос з пляшкай і шкляніцамі.
Хоць і папярэджаныя, насельнікі крыжэвічава двара, як заўжды і паўсюднаўтакіх выпадках, стараліся яшчэ нешта прыбраць, штось паправіць, каб госці ўжо ў варотах заўважылі, што да іх прыезду старанна рыхтаваліся. Мацей абняўся з абодвума, адступіўся на пару крокаў і агледзеў, нібы збіраючыся набыць.
Нішто сабе ягамосьці! ён быў больш памяркоўны, чым жонка. Але кармазынавым месца ў палаце, а не ў маёй беднай хаце.
Не выдурвайся, ’’Любіч”! дапамагла Варонічу гаспадыня. усёй ваколіцы вушы пратрубіў сваім гербам.
Іншым разам і ў беднай хаце заводзіцца каштоўная рэч у тон Мацею адказаў пан Кузьма. То можа дазволіш, вашмосьць пашукаць, калі не прыхаваў дзе далей?
Бяжы, гаспадар, ды выстрайся адпаведна, а я ўжо гасцей прывяду падагнала Мацея жонка. Пан Мацей быў апрануты чыста, але не пры поўным парадзе, што было даравальна, улічыўшы ўяўную неспадзяванасць і блізкае сяброўства.
Пані Агата жаночым сэрцам улавіла, што Андрэю трэба.
Анэта хутка прыйдзе ціха прамовіла яна і падхапіла пад руку Вароніча. На самым ганку азірнулася і па-змоўніцку ўсміхнулася Андрэю. Няма спеху кінула, знікаючы ў доме.
Анэту ён згледзеў здалёк і стаў так, каб не адразу трапіць на вочы. Ступіў насустрач і схіліўся ў наклоне.
Добры дзень васпанне!
Д зяўчына су мелася, пачырванела ў разгубленасці, але тут жа адказала на прывітанне. Было відаць, што рада сустрэчы, толькі саромеецца паказаць гэта. Навюткі святочны строй, у якім яна бачыла Андрэя ўпершыню, відавочна яе бянтэжыў. Ведала, з якой нагоды гэтак апранаюцца, але нават не насмельвалася звязваць прыезд Андрэя са сваёй асобай. Праўда, нейкае трывожнае прадчуванне варажыла змену лёсу, калі дасланы Агатай хлапец паведаміў, што прыехалі двое паноў і яе клічуць у двор. Адказаўшы на прывітанне, запыталася, ці добра даехалі і з кім завіталі.
А я тут паблізу ў адведках была. Крыху прыхварэла жанчына.
Анэта прымоўкла, не ведаючы, што пачаць. Ці запрашаць госця ў дом? Але ж ён мо’ адтуль толькі выйшаў. А размовай заняць, то пра што, як на гора, не знаходзіла. Стаяла, ніякавата апусціўшы вочы, і Андрэй рашыўся выбавіць яе і сябе самога з няёмкасці. Не ў чужы дом прыехаў і не ўпершыню дзяўчыну бачыць.
Не буду шмат казаць, Анэта, але святочны строй на мне дзеля васпанны. А ў доме мой сват.
Шмат разоў ён думаў, як пачнуцца сваты, што ён сам будзе думаць пад той час, што скажа. I вось сказалася, стала адразу прасцей, ясней для абодвух. Анэта аблілася чырванню і мабыць ніякая сіла не прымусіла б яе ўзняць вачэй.
Перш чым нас туды паклічуць ціха прамовіў Андрэй хацеў бы пачуць адказ з вашых вуснаў, Анэта. Шукаю шчырага пачуцця і нязмушанага шлюбу. Таму застасуюся да таго, што ад вас пачую. Неадкладна ад’еду, калі такая будзе воля васпанны.
Не трэба ад’яжджаць амаль шэптам прамовіла дзяўчына. Але пан можа знайсці сабе больш адпаведную і розумам і родам.
Не можа быць для мяне лепшай горача запярэчыў Андрэй, беручы яе за руку. Гонар мой зарукай і прашу прыняць мае асведчыны ад шчырага сэрца.
Аднак было бачна, што Анэту непакоіць нешта нявыказанае, што яна вагаецца. I Андрэй раптам спалохаўся, што сэрца яе схіляецца да каго іншага, пра што з дабраты сваёй не рашаецца сказаць наўпрост. Мабыць Анэта здагадалася, пра што ён падумаў.
Я таксама шчыра рашылася яна, але тут жа замоўкла, завагалася, затым хуценька загаварыла. Не здолею іначай..., не хачу насіць у сэрцы..., каб нікога між намі... Хачу запытаць... хто такая Мэрсі, якую вы раз-пораз у забыцці клікалі? запытала, нібы ў халодную ваду шуснула.
Андрэй аслупянеў ад нечаканасці. Усё дапускаў у кароткую хвіліну яе вагання: і розніцу ў гадах, і кляшторныя ўплывы ў параўнанні з яго стрыманай набожнасцю, яшчэ, Бог ведае, што ўстае паміж закаханымі, але не гэта “мэрсі”. Адначаснаў душы яго палыхнула радасць: бедную Анэту мучыла рэўнасць да невядомай далёкай Мэрсі, пра якую Андрэй не забыўся і на радзіме. Значыць кахае, калі раўнуе! Хоча медь яго выключна для сябе, не дзяліць ні з кім іншым ягонага сэрца.
Прыгадалася шчырае здзіўленне дзяўчыны, як гэта можна спаць над вірамі ў сотні сажняў і ён стрымаў радасную ўсмешку, што сама рвалася на вусны.
Мэрсі гэта ніхто, васпанна прамовіў сур’ёзна гэта не імя ён на імгненне задумаўся, як патлумачыць далей.
Анэта скарыстала яго маўчанне.
-Але ж вы яе клікалі ў непрытомнасці прашаптала яна нібыта сама сабе, палаючы сорамам, што даводзіцца нагадваць пра свае дзеля яго клопаты,Як толькі піць давалі, ці яшчэ што.
Андрэю нават спадабалася яе ўпартасць. Дзяўчына прызнавала толькі поўную яснасць адносінаў. Андрэй раптам пачырванеў, успомніўшы, як дапытваў Міхася, хто яго мыў непрытомнага.
Дасюль мы з Анэткай правёў хлопец рукою па жываце, а ніжэй мама з татам.
Ці не ад таго часу з’явілася анэціна Саперніца, калі ён стаў здольны дзякаваць за нечыю дапамогу. Трэба знайсці далікатны спосаб вырваць з яе сэрца тэту стрэмку так, каб не асмешыць, не пакрыўдзіць дзяўчыну ў яе бязмежным даверы і слабым веданні свету.
Бачыце, Анэта, я адвык ад сваёй мовы, а “мэрсі” тое ж самае, што наша “дзякуй”. Трызніў я, то здавалася мне, што я яшчэ там, у Францыі. Не клікаў жа я тую Мэрсі, калі нічога не атрымліваў дазволіў ён сабе ўсміхнуцца.
Так нясмела пацвердзіла Анэта. Але я думала...
А нічога не трэба думаць лагодна перапыніў яе Андрэй. Не камусьці я дзякаваў, а сваей Анэце, яшчэ не ведаючы, што гэта яна ратуе мяне ад хваробы.
Веру вам!яна ўзняла на Андрэя вочы, ў якіх свяцілася радасць і адданасць. Сорамна мне зараз. Даруйце!
Не дараваць я павінен, а радавацца! -усклікнуў Андрэй. Мо дадасць васпанна яшчэ колькі словаў, каб стаў я найшчаслівейшым у свеце чалавекам.
Ён апусціўся на калена, усё не выпускаючы яе рукі, нібы спадзеючыся, што гэта повязь запэўніць яму жаданы адказ. Усплылі ў памяці словы пані Агаты:
Чакаць вас будзем, Андрэй, памятайце пра гэта!
Відаць, бачыла яна, што дзеецца ў дзявочым сэрцы. Анэта, адолеўшы сваю дакуку і сорам, зразумела, што рашэнне належыць ёй. Нечакана для сябе самой смела прамовіла:
Трымаеце ў сваёй руцэ маё сэрца і мой лёс, пане Андрэй. Буду вам адданай і надзейнай жонкай. Кахаю вас ад першага дня.
Андрэй падхапіў яе на рукі і весела закружыўся. Анэта, баючыся ўпасці, абхапіла яго за шыю і залівіста засмяялася.
Гэта ў Францыі так асвядчаюцца тонам знаўцы патлумачыў фурману Міхась.
Абодва не высоўваліся са стайні, саромеючыся, што пападуцца на падгляданні.
Калі Андрэй з Анэтай сталі ў дзвярах, трымаючыся за рукі, пан Кузьма ўбачыў ix першы. Можа што згледзеў і праз вакно, бо сядзеў насупраць. Хітравата прыжмурыўся і пачаў:
Ну што, пане Мацею, ёсць у вас галубіца, а ў нас ясны сокал... Ці ж не так? Прыйшлі мы, браце, па тую кветку, што цвіце зімой і ўлетку і нечакана для таго весела зарагатаў, а пані Агата ўслед за ім, гледзячы на мужа, разгубленага нечаканым выбрыкам.
Ці будзем у дурні бавіцца, ці проста іх запытаем? запытаўся Вароніч, выціраючы слёзы і паказаў у напрамку дзвярэй.
Тут пан Мацей азірнуўся і ўсё зразумеў. Сярдзіта глянуў на весялуноў, затым ізноў на заручаных.
А каб табе шчасна было, васпанна! крэкнуў ён. Гэта ж за­брала ў дзядзькі такую забаву! і разам з усімі разрагатаўся. Што ж, калі вішня саспела, то павінен яе нехта сарваць не ўтрымаўся ён, каб не падаць чарговай прымаўкі. Сёння не тое, што даўней, але можа так яно і лепей.
А ты ж спадзяваўся павыдурвацца, дабрадзей кляшторны папікнула яго пані Агата за колішнія грахі. Хоць яна табе і род­ная пляменніца, уся заслуга на маім баку рашуча заявіла яна. Ну і на Андрэевым, вядома, але яму, такому прыгажуну, гэта не было цяжка усміхнулася яна да свайго ўлюбёнца.
Дык здымай абраз, бласлаўленне, як належыць, дам распарадзіўся пан Мацей. запоіны тут жа зладзім, самае складанае ўжо, дзякуй Богу, за намі.
На сямейнай нарадзе вырашылі, што шлюб браць лепш тут, і на кліноцкі двор уехаць ўжо з паняй. А каб малад ыя не былі абыйдзены увагай, а сусядзі павагай, вяселле справіць у Клінку. Звычаю гэта не пярэчыць, ды і дом, прыдатны для такой падзеі, толькі там. Андрэй пагадзіўся і дадаў, што гэта супадае ў пэўным сэнсе з дзедавым запаветам усталёўвацца ў Клінку жанатым. Тым і кіравал іся ў вірах вянчання і Падрыхтоўкі да вясельнай сумятні. Нарэшце на Клінок абрынуўся новы наезд.
Немагчыма апісаць, як яго вытрымаў кліноцкі двор. Кузьма Вароніч і Мацей Крыжэвіч з’явіліся з сем’ямі. За Мацеем цэлая па­рада анэціных цётак з мужамі, стрыечнымі братамі і сёстрамі, якім век дазваляў удзел ў вяселлі. Усе магчымыя пакоі і закуткі былі скарыстаны, але месца на ўсіх не хапала. Дапамагалі Хмялеўскія ды іншыя бліжэйшыя сусядзі. А яшчэ ж музыкі, фурманы, служкі...
Гасцей запавядалася процьма. 3 наваколля іх вызначалі пан Севярын з Лявонам Шарэвічам, за што Андрэй быў ім бязмежна ўдзячны. Яму заставалася разам з Мяжэвічам аб’ехаць усіх і асабіста запрасіць. Пан малады, ужо павенчаны, час ад часу адчуваў сябе вінаватым, што з-за яго творыцца гармідар ледзь не на ўвесь павет. Але старыя дарадцыпамагатыя супакойвалі:
Прыглядайся, браце, пазней спатрэбіцца сыноў ды ўнукаў жаніць. А за іншых не турбуйся: такі клопат прыемнасць, бо прадчуванне свята.
Пярэчыць Андрэй не мог, адно выпрасіў запэўненне, што жадаючых ад’ехаць дадому сіламоць затрымліваць не будуць, колаў ім не паздымаюць, хамутоў ды дуг не прыхаваюць.
Гэта, браце, што! суцяшаў пан Севярын, знаўца старых звычаяў. Грэх скардзіцца. Вось у нашы часы былі: пярэпыты, згледзіны, сватание, заручыны, змовіны, вялікія запоіны. А там яшчэ ўсё астатняе. Гэта вашмосьць, патрабавала не абы якога гар­ту, каб чым-небудзь не сапсаваць справу!
Сам павятовы маршал ак пагадзіўся ўганараваць вяселле сваей прысутнасцю. Максім Сапега нарабіў вэрхалу сваім прозвішчам, з’явіўшыся з віншаваннем і падарункамі для маладой ад пані Дароты. 3 мэтамі палітычнымі ў складзе судзейскіх быў запрошаны і пан падсудак. Той быў спачатку моцна здзіўлены, нават напалоханы, ці не парэжа хто-небудзь абрус перад ім, але ачомаўся і не хаваў задавальнення. Не забыўся пан Лявон пра засцянкоўцаў, выбраўшы між імі самых паважаных і гаспадарных. Яшчэ напярэдадні першага дня пан Севярын прыпамінаў кагосьці выпадкам забытага, сядаў у брычку і разам з маладым імчаў з перапросінамі і запрашэннем.
Ягамосыіі даруюць кланяўся ён. Столькі турбот, сам я не ў той сіле, малады ж, самі ведаеце, толькі вярнуўся. Не лічыце занядбаннем, а толькі няўпраўкай нашай. Шчыра запрашаем!
Натуральна, не мог шляхціц адмовіцца, калі і цвеліў у душы пэўную незадаволенасць. Як ні глянь, малады ці не з самых пасэсыйных у павеце. Ехалі брычкамі, каламажкамі, карэтамі і конна, хвацка прыўскокваючы на страмёнах.
Каб накарміць і напаіць усю гэту грамаду, праца ішла дзень пры дні ад золку да змяркання. На працягу некалькіх дзён яшчэ цёплы і вясёлы восеньскі ветрык, разносіў па дзядзінцы курыны і гусіны пух. Са стадолы даносіўся апошні віск парсюкоў, кінутых ахвярай на алтар Гімэнэя. Жаласна бэкалі бараны, падзяляючы той жа лёс. 3 камораў выцягвалі кумпякі, у склепе надзейныя людзі разлівалі па збанках і пляшках моцныя і слабыя напоі. А ў кухнях няспынна варылася, пяклося і смажылася.
Ружай цвіла пані Агата. Збоку глянуўшы, здавалася, нібы сына жаніла і дачку выдавала. З’явіўшыся ў двары загадзя з возам, перапоўненым прысмакамі, адразу кінулася ў вір і ледзь не з першага дня стала запанбрат з усімі кліноцкімі. Усе, нават самыя пабожныя, прызнавалі ёй рацыю і хвалілі яе маладых паплечнікаў, паслухаўшы, як ратавала будучую пані на Клінку з кляшторнага палону. Усе, каму пашэнціла кінуць вокам на маладую, былі згодны, што па меншай меры дурнота, калі не злачынства, марнаваць такую кветачку ў кляшторнай цэлі. Кожны разумеў, што выдава­ла Анэту ваяўнічая пані Агата, а не яе неразважны муж.
Што да маладога, то пані Яніне не па гадах быў увесь клопат і ўсе лічылі, што жэніць маладога пан Лявон пры ўдзеле Севярына. Выглядала крыху нязвыкла, але затое цікавей.
Анэту ад самога пачатку схавалі пад клапатлівае крыло Адэлі Хмялеўскай, як пасажнай маці. Там жа, у Крушні, атабарыўся Андрэй, каб не замінаць і не з’ехаць з глузду ў вялікай сумятні. Вока спраўнага аканома і тут паспявала нагледзець, балазе на па­лях праца была амаль скончана.
Час ад часу пану Лявону прыходзіла думка, што хутка, мабыць, ізноў давядзецца завіхацца ў перадвясельным віры, а яны з Іванам Хмялеўскім з сябрукоў раптам перакінуцца ў сваяцтва. Багдан, пэўна, прыглядаецца, каго выбраць на дружбу, а каго пасажонымі бацькамі. Д ы і Алена раз-пораз спынялася ў задуменні, відаць, спрабуючы ўявіць сябе маладою. Што ж, дай Божа прычакаць шчаслівай хвіліны! 3 Алесем, як то з хлопцам, будзе прасцей.
Змова супраць Вялікага Княства
Хмары пылу ўзнімаліся над стэпам. Даўжэзная, на дзясятак вёрстаў змяя татарскага паходу ішла на поўнач. Іржалі і штурхаліся ў табунах падменныя коні, гарцавалі ўздоўж кала­ны спрытныя ардынцы, разносячы загады, рыпелі велізарнымі коламі вазы, наладаваныя ўсім неабходным для паўночнай опо­ры турэцкіх захопаў на Украіне.
Гарнізон Камянец-Падольскай крэпасці не мог пражыць рабункам наваколля. Перашкаджалі войскі Кароны, ды і мажлівасці абшару былі даўно вычарпаныя. Таму начальнік крэпасці Кахрыман-паша чакаў прыбыцця крымчакоў з нецярплівасцю. Вёў іх сам салтанкалга, першы наступнік трону Каплан-Гірэй. Рухаліся, як заўсёды, шпарка, за дзень адольваючы па дваццаць пяць і больш вёрстаў. Ужо 25 жніўня дайшлі да Камянца. Пасля нарады ў Карыхман-пашы некалькі сот ардынцаў і камянецкіх татараў-ліпкаў паімчалі далей, удаючы невялікі наезд ад поўдня. А Каплан-Гірэй з галоўнымі сіламі ў адзінаццаць тысяч скіраваўся на Валынь, галоўную мэту набегу.
Звычайна татарскае войска дзялілася адпаведна прызначэнню ў маршы і па прыбыцці да мэты паходу. Найлепей узброеныя і дасведчаныя ардынцы складалі камунік, конніцу без абозу. Яны не бралі ўдзелу ў рабунках і захопе ясыру, а толькі забяспечвалі чамбулы і кош. Менавіта чамбулам прыпадаў абавязак захопу здабычы і нявольнікаў. Гэтыя рухавыя, хоць і горш узброеныя атрады рассылался па абодва бакі асноўнага накірунку арды. Кош татарскі лагер, дзе базавалі чамбулы, збіраў і захоўваў здабычу і ясыр, палонных.
Гэтым разам Каплан-Гірэй адступіў ад звычаю. Забараніў рассылаць чамбулы, паліць вёскі і браць людзей у ясыр. Хацеў найхутчэй рухацца наперад і не трывожыць край. Толькі першага верасня, раскінуўшы кош паблізу Збаража, распусціў чамбулы на поўдзень, захад і паўночны захад. Ардынцы, нерэгулярнае, але дысцыплінаванае і здольнаее войска, прагнае здабычы, абрынулася на паўночнае Падолле і паўднёвую Валынь нібы ястрабы. Смерць, пажары і папялішчы пачалі значыць іх шляхі. У пер-
шыя дні верасня загінулі тысячы людзей. Хто здолеў, хаваўся да ўмацаваных гарадоў пад абарону нешматлікіх гарнізонаў.
Чамбул у напрамку Львова наткнуўся на моцнае згуртаванне саксонцаў і вярнуўся ў кош. Іншы заўважыў пад Манастыркам над ракой Карапец нешматлікае кароннае войска. Каплан-Гірэй неадкладна сабраў чамбулы і 7 верасня рушыў на слабейшага непрыяцеля.
Татарскі наезд пачаўся, калі кароннае войска толькі сцягвалася да лагеру, а ліцьвінскае нават не вырушыла з Княства. Па віне караля, нават пасля атрымання паведамлення пра набег, не быў распрацаваны план абароны.
Польны гетман каронны Шчасны Патоцкі, выпраўлены каралём прыспешыць збор войска ў лагер ля Манастырка, затрымаўся ў сваёй дзядзіне Падгайцах, за сто вёрстаў ад Львова. Варажыў ім лёс стаць апорай супраціву татарскай навале.
- Яснавяльможны пане выструніўся ад’ютант тры харугвы прайшлі шляхамі на Камянец. Высветлілі, што вялікая арда ўварвалася на Валынь і разаслала чамбулы.
- Неадкладна ўдакладніць сілы гэтай зграі павярнуўся гетман да бліжэйшага ротмістра. Перш, чым яны перакрыюць нам шляхі.
- Толькі што прыляцеў ганец ад поўдня. Адтуль ідзе яшчэ адна плойма нехрысцяў паведаміў рэгіментар, як нешта будзённае.
- Вылазкі гарнізона Камянца таксама на гэта паказвалі кіўнуў гетман. Што ж, ля Падгайцаў бараніцца лягчэй і зручней, чым пад Манастыркам. Станем супраць, але пашлём ганцоў да кара­ля па дапамогу.
Няшмат мінула часу і ганец нанёс да Львова заклік да ўдзелу ў змаганні, якое прынясе манарху “вялікую славу, калі Бог таму паспрыяе”. Патоцкі, не найлепшы стратэг, але смелы і дасведчаны ваяр, зрабіў правільную выснову, што гэта не звычайны рабаўнічы напад. Галоўныя сілы арды пойдуць на Валынь, і сустракаць іх давядзецца яму. Але, не спадзеючыся на своечасовае прыбыццё падмацавання, склікаў рэгіментараў і выклаў спосаб абароны.
- Лагер ля Манастырка пакінуць неадкладна загадаў гетман. Перабрацца ў Падгайцы. Усе гарнізоны навакольных умацаванняў таксама склікаць. Наша надворнае войска прамовіў да старэйшага сына да агульнай купы.
Трыццаць год таму Патоцкаму давялося змагацца тут супраць татараў і казакоў пад началам Сабескага, тады яшчэ гетмана. Высіл кам жменькі кароннага войска ўдалося адбіць навалу. А зараз разам з чатырма сынамі будзе бараніць не толькі Рэч Паспалітую, але і ўласную дзедзіну.
Каплан-Гірэй намерыўся атакаваць Патоцкага да прыбыцця падмацавання, каб затым і яго знішчыць на маршы. 8 верас-
ня клубы пылу абвесцілі абаронцам набліжэнне ворага. Татары спадзяваліся з ходу ўварваццаў горад, але не заспелі палякаў знянацку. Пры адбіцці нападу вызначыўся старэйшы сын польнага гетмана Міхал са сваім рэзервам.
Першы дзень бітвы не прынёс татарам поспеху. Ад золку наступнага дня абодва бакі рыхтаваліся да новай сутычкі. За гадзіну да полудня татары рушылі да Падгайцаў, але спачатку толькі некалькі сот гарцаўнікоў-дабраахвотнікаў з кожнага боку біліся ў паядынку між войскамі. Апоўдні татарскія барабаны далі сігнал да атакі. У крывавай бітве абаронцы панеслі вялікія страты. Пры адбіцці нечаканага нападу з тылу ў бой пайшла чэлядзь, сяляне і абозныя служкі. Поле, густа пакрытае целамі татараў і абаронцаў, засталося за палякамі, а раніцой 10 верасня раз’езды данеслі пра адыход ворага. Арда, рассылаючы чамбулы па здабычу і ясыр, у другой палове верасня дайшла да Камянца-Падольскага.
На пераслед у нас сілы няма астудзіў гетман гарачыя гадо­вы пераможцаў.
“А што ж Міласцівы пан?” задавалі адзін аднаму пытанні аба­ронцы. Хітры ды несумленны заўжды знойдзе адгаворку. Спачатку саксонцы не квапіліся на злучэнне з палякамі, спасылаючыся на няпоўны збор войска. Калі 3 верасня надышлі апошнія адзінкі, адмаўляцца было нечым і Аўгуст II загадаў фельдмаршалу рушыць у поле.
Але спачатку агляд! прагучала воля манарха.
Ну а хто аспрэчыць волю караля і падгоніць марудлівых? Пасля каралеўскага агляду 20-тысячнае войска няспешна, як на парадзе, скіравалася на Падгайцы. Ад шостага да адзінаццатага верасня за пяць дзён!адолелі сорак пяць вёрстаў, менш паловы адлегласці! На тэты час татары ўжо адыходзілі на поўдзень. Вядома, восень была як восень: і дождж і гразь, але ж не штодзень і не паўсюдна. Татары пакрывалі іншым днём да сарака вёрстаў, ды і палякі ім мала саступалі. Саксонскім генералам, як і іх наёмнікам, не рупна было да бітвы! Такімі ўжо хаўруснікамі ашчаслівіў Рэч Паспалітую новы кароль.
Бачылі вочы, што куплялі! злаваліся незадаволеныя на нешматлікіх прыхільнікаў саксонскага абранніка. Але такіх штод­зень меншала.
Аўгуст II быў пэўны, што велізарнай Рэчы Паспалітай тата­ры не захопяць, а беды ўкраінцаў ды палякаў яго мала ўзрушвалі. Сам, толькі атрымаўшы 10 верасня данясенне Патоцкага аб ата­ках татараў, выбраўся ўслед за войскам у суправаджэнні двух ліцьвінскіх харугваў і саксонскіх драгунаў. Разам з ім ехаў вялікі гетман літоўскі Казімір Сапега. А вялікага кароннага папярэдзіць пра свой ад’езд кароль нават не падумаў, затое не пасаромеўся
перахапіць перапіску між гетманамі, патлумачыўшы пазней Ябланоўскаму, што спяшаўся атрымаць звесткі аб татарах. На залішнюю прыстойнасць Найяснейшы пан не хварэў, Затое мод­на непакоіўся, што гетманы, разгадаўшы сапраўдныя намеры свайго ўладара, канчаткова адсунуць яго ад галоўнага камандавання кампаніяй. Даведаўшыся пра адыход арды да Камянца, увогуле палічыў, што пара спыніцца. Да гэтага схілялі і весткі з Вялікага Княства, дзе ізноў насоўваўся прывід грамадзянскай вайны. Маршалак Віленскай канфедэрацыі Міхал Кацёл склікаў на 15 кастрычніка пад Гародню паспалітае рушанне ліцьвінскай шлях­ты. Гетману Сапегу з войскам лепш быць там, на месцы. Шлях да Курляндыі ляжыць праз Вялікае Княства! Трэба каб ён пралягаў па заспакоенай краіне.
У такіх абставінах 17 верасня Аўгуст II склікаў Раду Сенату. Караняжы спрабавалі адстойваць марш на Камянец, кароль настойваў задаволіць просьбу шляхты Княства прыслаць туды саксонскі міратворчы корпус, пра што гаварыў канонік Белазор, прадстаўнік ліцьвінскай шляхты. Былі і такія паслядоўнікі Прбэндоўскага.
Казімір Сапега, модна зацікаўлены ў падтрымцы караля, выказаўся за прапанову спыніць паход, але супрацівіўся ўводу саксонскага войска да эканомій у Вялікім Княстве. Дамагаўся, каб Міласцівы пан сам выбраўся нарэшце да Княства прыгледзецда сітуацыі і супакоіць рэспубліканцаў. Але каралеўскі фаварыт Пшэбэндоўскі з прыхільнікамі усё ж дамагліся ўхвалы аб зімаванні часткі саксонскага войска на абшарах Вялікага Княства і Кароны. Хітры пройда нюхам адчуваў, чым зоймецца кароль бліжэйшым часам. Апынуцца на той момант пры ім азначала магчымасць но­вых даравізн і ўзвышэння.
Вырашыўшы ўрзшце рэшт спыніць усходнюю кампанію, адразу заняліся прызначэннем зімовых кватэр для войска. Непрыязнасць узмацнілася пасля прызначэння саксонскаму войску лепшых зімовых кватэр ў Вялікім Княстве і Кароне. Гэта пры тым, што ні з туркамі ні з татарамі ваявадь не хацелі. Навошта ж яны тут? Каб супакоіць незадаволеных сенатараў, Аўгуст II пагадзіўся склікаць у пачатку снежня камісію дзеля вызначэння шкод, прынесеных саксонскім войскам на абшарах Рэчы Паспалітай. Што да Камянца-Падольскага, то кароль даў згоду на працяг блакады падчас перамоў аб міры, дзеля чаго стварыць 10-тысячны корпус з войскаў Рэчы Паспа-літай і Саксоніі. Але і да гэтага не дайшло.
25 верасня Аўгуст II наважыў з’ездзіць да ліцьвінаў. Там, у ла­геры Казіміра Сапегі яго знайшла злая вестка.
Як толькі кароль пакінуў табар, Міхал Патоцкі, гусарскі ротмістр, сын польнага гетмана Кароны з гурмай нападпітку таварышаў
з’явіўся ля каралеўскіх намётаў і паклікаў мальбарскага ваяводу Яна Пшэбэндоўскага.
Ты, псубраце, пасадзіў нам на шыю саксонца! пачаў герой падгаецкай бітвы. Ты, лёкай нікчэмны, спрыяеш прыхадням! Юда пракляты! Нават зімаваць сваіх гаспадароў уладкоўваеш лепш, чым нас ва ўласнай Айчыне!
Ротмістр пагрозліва размахваў абухом, адзнакай паручніка кавалерыі. Бляск страшнай зброі падзейнічаў на баязлівага прой­ду больш, чым словы. Пшэбэндоўскі спалохана азіраўся, шукаючы дапамогі, але бачыў толькі злосныя твары жаўнераў, якія тоўпіліся вакол ротмістра. I здалёк не далятала ні слова спачування.
-Час самы турнуць з Рэчы Паспалітай і саксонцаў, і памагатых! Няхай ім там служаць, як лёкаям належыць! крычалі з натоўпу. Змыем знявагі і паняверкі іхняй крывёю! Не ўпершыню нам біць немца! I прыхвасцень не ўратуецца!
Натоўп падступаў бліжэй і бліжэй, але фаварыт спадзяваўся на недатыкальнасць каралеўскіх намётаў: большасць таварыства безумоўна пра гэта памятае.
Не абыдземся, вашмосьці, без канфедэрацыі супрацьтакога ка­рали. Не дбае ён пра войска, то і нам пра яго дбаць не належыць! выгукнуў цалкам цвярозы голас.
Менавіта так, на хвалі незадаволенасці нязначным дзеяннем, завязвалася болыпасць вайсковых канфедэрацый. А выказванне Аўгуста II, што ён будзе клапаціцца пра сваё, саксонскае войска, а пра кароннае няхай непакоіцца Карона, гэтымі днямі ўзгадвалася неаднойчы.
Пшэбэндоўскі паспрабаваў суцішыцьузлаваную гурму, спадзеючыся на апраўданне, але канчаткова раз’юшыў зухвалага ротмістра:
Яшчэ ваяводам мянуецца, блюдаліз агідны! Фаварыт бессаромны! То маеш узнагароду! замахнуўся абухом.
Пшэбэндоўскі кінуўсяў намёт, але Патоцкі грымнуў яго ў плечы.
Abi, scurra! Прэч, пройда!
Добра, што плазам а не вострай дзюбай, бо напэўна пазбавіў бы караля адданага прыслужніка. Узняўся вэрхал, замільгалі шаблі, ваявода ўратаваўся, але каралеўскім намётам дасталася.
Аўгуст II, выхаваны ў традыцыях абсалютызму, угледзеў у здарэнні знявагу маястату і запрагнуў раз назаўжды скончыць з падобнымі выбрыкамі. Але злосць не замінала яму вылічыць, што саксонцам самім не адолець кароннага войска. Стлуміўшы раптоўны прыплыў гневу, звярнуўся да Казіміра Сапегі:
Вяльможны, ветла нам мілы мосціпане, ці станет у абароне гонару і годнасці свайго караля, ці дапаможаш пакараць караняжаў?
Цвярозы розум вялікага гетмана літоўскага звярнуў увагу, што мова не пра вінаватых, а пра караняжаў, нібы ўсё войска парушыла
закон, альбо ўсе, як адзін, стануць у абароне вінаватыху парушэнні парадку, Далейшыя словы караля толькі пацвердзілі назіранне.
Ударым па ix адначасна! Мае саксонцы пойдуць ад пераду, а твае, Мосціпане, ад тылу.
Адмаўляць дапамогі каралю не выпадае.
Так, Ваша Каралеўская Мосьць!
Гетман ня меў права забыцца, што дзеецца дома, у Княстве. Не ўправіцца там, калі мець супраць сябе караля, але ці лягчэй будзе, маючы супраць Карону? Аўгуст II заспяшаўся да саксонскага вой­ска рыхтаваць рэгімэнты да збройнай расправы з непаслухмянымі палякамі. А Сапега моцна задумаўся. Аж надта добра ведаў, што сам Найяснейшы пан прыклаўся да сённяшняга выбуху. Яго недавер даўсіх чатырох гетманаў перадаўся саксонцам. У нешырокім коле бліжэйшага атачэння палякі і саксонцы пачалі коса паглядаць адзін на аднаго. Д айшло і да войска. Асабліва злавалі тыя, каму давялося стаяць ля Падгайцаў, так і не дачакаўшыся падмацавання. А рабункі ды пагардлівыя адносіны да палякаў і ўкраінцаў даўно выспелілі лютую нянавісць насельніцтва да саксонцаў.
Кідалася гетману ў вочы, што не пра адну толькі знявагу каралеўскай велічы думае Аўгуст II. Разлічвае, пакарыстаўшыся выпад кам, прыгнуць і змусіць да пакоры войска Рэчы Паспалітай, а тым самым гетманаў, моцных і незалежных, з велізарным уплы­вай на палітыку ў дзяржаве і па-за яе межамі. Ці не разлічвае Міласцівы пан адным махам, караючы недапушчальнае ў войску зухвальства, сутыкнуць гетманаў Кароны і Княства. А калі ў адных улада адбіраецца, некаму ж надаецца! Вел ьмі ўжо хочацца ка­ралю бачыць Рэч Паспалітую з адзінаўладным каралём.
Сапега паклікаў ад’ютанта:
Збяры мне, вашмосьць, рэгімэнтараў. Сам ведаеш, каго.
Запрашэнне да бітвы з каронным войскам! Не з ракашанамі, не з канфедэратамі, а з рэгулярным войскам, не якія адмовілі паслушэнства ні гетманам, ні каралю. Падчас вайсковай кампаніі перад абліччам непрыяцеля!
“Чорт ведае, што сабе думае тэты саксонец! — плюнуў Сапега ў роспачы,3-за гэтага нягодніка Пшэбэндоўскага я павінен ісці на караняжаў!” Вялікі гетман ніколі не паліўся кідаць сваё малое войска ў каралеўскія заварушкі: яно і самім Сапегам патрэбна. А нішчыць рукамі ліцьвінаў войска Кароны зусім ганебная задума.
Калі камандзіры сабраліся, гетман выказаўся каротка і змястоўна:
Прасачыце, вашмосьці, каб ніякія крыкачы-пралазы не баламуцілі вашых жаўнераў. Караняжы ці хто іншы выпраўляйце за вароты. Адзінае маё жаданне на сёння, кабусе нашы сем тысячаў вярнуліся дадому! А гэтаму ёсць пагроза.
У апошніх словах гетмана ўсе адчулі прыхаваную трывогу і нявыказанае наўпрост папярэджанне. А папярэджанне ў яснавяльможнага пана вялікага гетмана ці не заўсёды стаяла поруч з пагрозай. Тое, што не прагучала ніякіх баявых загадаў, было таксама вымоўным: не кінецца гетман у вір галавою.
Падрыхтуйце ўсё для пераносу лагеру і чакайце загаду ў бліжэйшы час.
Нават самыя набліжаныя зразумелі, што пытанняў задаваць не належыць. Усё ясна.
...Ваенная нарада ў намёце караля вельмі нагадвала спрэчкі на сойміках, якія гэтак не любіў Аугуст II. Кароль патрабаваў неадкладнага шыхтавання войска ў баявыя парадкі.
Дзе, у якой яшчэ манархіі чалавек можа размахваць зброяй у намёце караля і не заплаціць за гэта жыццём? пеніўся Аўгуст II, акідваючы злосным поглядам саксонскіх генералаў і некалькіх палякаў, між якімі былі каралевічы Сабескія, Аляксандр і Канстанцін.
Пшэбэндоўскі не высоўваўся, а толькі ўхвальна ківаў галавою. Ніякавата фаварыту пачувацца прычынаю здарэння. Але ў душы ведаў, што кароль можа і рады здарэнню. Саксонскія генералы не трацілі галавы і адстойвалі свае прапановы, асабліва пасля выказвання фельдмаршала князя Віртэмбергскага. Той пачаўугаворамі:
Ваша Вялікасць, абставіны і дыспазіцыя войска не на нашу карысць. Бітва, якую вы прапануеце, непазбежна прынясе стра­ты абодвум бакам. Але вызначаны Вашай Вялікасцю непрыяцель, кароннае войска у сябе дома. А мы апынемся ў варожай краіне без правіянту і забеспячэння. Нават разбітае польскае войска не дасць нам спакою і будзе пераследаваць. Цалкам верагодна, значная колькасць параненых будзе намі пакінутая на здзекі і смерць, бо манеўраваць з абозам мы не зможам. Баюся, што да Саксоніі праб’юцца рэшткі нашага выдатнага войска.
Генералы не раз чулі змрочную показку, што саксонец у тутэйшых стаўках часцей трапляецца, чым рыбіна, і ўхвальна ківалі галовамі. Кароль не перапыняў фельдмаршала.
Заўважу Ваша Вялікасць, нават наймітаў вельмі цяжка весці супраць учарашніх хаўруснікаў. Каб пераламаць іх незадаволенасць, спатрэбяцца дадатковыя выдаткі. Лепш дайсці да паразумення, пакуль яшчэ не позна. Прыкры выпадак не тычыцца асобы манарха. Мова пра нязначную асобу.
Генералы адзін за адным падтрымалі галоўнакамандуючага. Кідалі погляды на фаварыта. Даводзілі, што моц згрупаванага вой­ска грунтуецца не на адных саксонцах. Адасобленыя, яны шмат страцяць на сіле і гэтага нельга не ўлічваць. Асцярожна нагадалі каралю, як ён зусім нядаўна захапляўся спраўнасцю і выглядам кароннага войска.
Так, я хваліў гетману Ябланоўскаму здатнасць кароннага во­йска не саступаў Аўгуст II але яно не ўстаіць супраць саксонскай пяхоты, падтрыманай артылерыяй.
Генералы глядзелі на свайго курфюрста ледзь не як на шаленца. Прывёў іх сюды, ўглыб чужой краіны, каб зладзіць вайну між двума часткамі сваіх уладанняў! I з-за каго, з-за гэтага нікчэмнага лізаблюда? А кароль падрыхтаваў ім яшчэ адзін, на яго думку важкі, довад.
Наша войска не будзе самотным. Вялікі гетман Сапега зараз ужо рыхтуецца выступіць разам з намі. Такі быў вынік нашай з ім размовы.
Станіслаў Шчука, каронны рэферэндар, сам ліцьвін, пахіліў галаву і ціха, але як мага больш пераканаўча прамовіў:
Міласцівы пане! Нізавошта ў жыцці не наставяць ліцьвіны сваіх коп’яў на палякаў. Гэта не рокаш і не канфедэрацыя. Біцца з-за таго, што нехта атрымаў у каршэнь? Не хачу тымі словамі кінуць день на вялікага гетмана літоўскага засцярогся высокі ўрадовец Кароны але стануць пры ім хіба найбліжэйшыя. I то не абавязкова.
Аўгуст II не вагаўся ў даверы Казіміру Сапегу:
А я веру, што ліцьвіны захаваюць вернасць свайму каралю!
Шчука з сумненнем пахітаў галавою, але пярэчыць не рашыўся. Ведаў, што не забыўся кароль пра канцістаў з Княства, што разлічвае не на адданасць ліцьвінскіх жаўнераў, а на моцную руку гетмана, які патрабуе каралеўскай падтрымкі ў сутычках з шляхтай.
Тым часам у польскім лагеры ішла падрыхтоўка да абароны. Гетманам не хацелася верыць, што кароль пойдзе ў наступ. Нават у найгоршым выпадку пастанавілі ўхіліцца ад вальнай бітвы, абмежавацца абаронай лагеру і набегамі невялікіх раз’ездаў.
Адначасна рабілася ўсё магчымае, каб пазбегнуць сутычкі. Гетман Ябланоўскі загадаў перанесці лагер далей ад саксонскага. Патоцкі стрымліваў свайго гарачага сына Міхала, які ездзіў па ла­геры з барабаншчыкам і заклікаў да адпору прыблудам.
Калі таварыства адзін супраць некалькіх нехрысцяў стаяла ля Падгайцаў, гэтыя пыхлівыя пеўні шпацыравалі да нас па пяць вёрстаў за дзень! абураўся ён гучным голасам. Дачакаліся, як мы пагналі татарву, і зараз пойдуць на сытыя кватэры! Мы гібэрну гадамі выбіваем, а ім калі ласка!
Ябланоўскаму з вялікай цяжкасцю ўдалося схіліць завадатараў да перамоў з каралём.
Чатыры абраныя дэлегаты неадкладна скіруюцца да саксон­скага лагера пастанавіў гетман. Іх задачай будзе дамагацца нявыплачанага жолду, вываду за мяжу саксонскага войска, урэгулявання шкодаў, прынесеных саксонскімі хаўруснікамі. Нам зале-
жыць перавесці ўвагу з каралеўскага фаварыта на больш істотныя справы.
Аўгуст II не пажадаў бачыць дэлегатаў і запатрабаваў сатысфакцыі за абразу велічы кароны. Нібы не атрымаў гэту карону ледзь не з рук гэтых шляхціцаў. Абвясціў падрыхтоўку да бітвы і загадаў войску пасунуцца ў баявым шыхце на тысячу крокаў да кароннага войска.
Якуб Флемінг зрабіў яшчэ адну спробу пераканаць свайго ўладара. 3 усіх прысутных меў найбольшыя шанцы. На жаль, шматлікасць сведкаў не дазваляла поўнай адкрытасці. Усё ж, сцішыўшы голас, прамовіў ледзь не шэптам:
Ваша Вялікасць рызыкуе страціць карону а разам з ёю і каралеўскі тытул. Сойм не завагаецца абвясціць дэтранізацыю і гэта будзе згодна з правам гэтага варварскага каралеўства. А ў Вялікім Княстве ніхто і не падумае стаць на абарону Вашай Вялікасці. Ці ж варта забывацца, колькі нам каштавала здабыць трон?
Такое нястрыманы Аўгуст II мог сцярпець толькі ад даверанага і шмат год спраўджанага дарадцы. Адмахнуцца ад меркавання Флемінга было б недаравальна. Не яго віна, што ў тым грэбнераўскім трактаце не было намёку на нешта падобнае, на раптоўную страту набытага. Флемінгу, на шчасце, прыйшла нечаканая дапамога.
Ваша Вялікасць! выструніўся афіцэр, дапушчаны да караля з важнай весткай. Толькі што паведамілі: гетман Сапега зняўся з лагеру і адыходзіць з войскам пад Памараны.
Але ж Памараны за некалькі дзясяткаў вёрстаў! А хто ведае, ці спыніцца там Сапега? Паведамленне было важнае: дзе б ні спыніўся Сапега, на палякаў не пойдзе. Твар караля пабялеў ад гневу, але хітры Флемінг імгненна перавёў яго думкі на іншае. Ведаў, якім чынам і калі можна націснуць на караля:
Гэта разумны крок, Ваша Вялікасць. Гетман Сапега дасведчаны палітык. Ён адчуў настрой войска і палічыў за лепшае адвесці яго далей ад згубнага ўплыву завадатараў з кароннага.
Флемінг ганарыўся веданнем славянскай натуры і разумеў, што Сапега не збіраўся падтрымліваць варажнечу караля з караняжамі збройным чынам. Інтрыгі адно, а праліццё братняй крыві зусім іншае. Довады Флемінга і ўчынак Сапегі перахілілі вагі на карысць пагаднення. Страціць права менавацца каралём, хоць і абраным, было вышэй самалюбства Аўгуста II. Ізноў стаць толькі курфюрстам, ды яшчэ каталіком у спрэе пратэстанцкай Саксоніі! А разлічыцца за абразу і непаслушэнства нагода яшчэ знойдзецца. Флемінг і той жа Пшэбэндоўскі дапамогуць. Асабліва апошні.
Няхай будзе так, як вы просіце! Кароль кіўнуў да Якуба
Флемінга, даючы зразумець, чые довады былі пераканаўчымі. Вы, Панове ён ласкава павёў рукою да Флемінга і Шчукі пойдзеце з перамовамі.
Аўгуст наўмысна не вызначыў, да каго маюць ісці: калі зрываецца нагода прыструніць няўрымслівую шляхту, то якая розніца з кім там дамаўляцца аб замірэнні. Важна адно: не выглядаць пакананым.
Вам належыць дамагацца пакарання вінаватых у злачынстве адпаведна законам Кароны і вайсковым статутам загадаў кароль.
Фельдмаршал паслаў Флемінгу ўдзячны позірк. Флемінг паслухмяна ківаў галавою, слухаючы каралеўскія настаўленні, разумеў, што Аўгуст II толькі робіць выгляд, што прымірыўся. Ніхто з прысутных не верыў, што аддадуць на расправу сына польнага гетма­на ды яшчэ адважнага ваяра.
У выніку перамоваў Ябланоўскі паабяцаў судзіць вінаватых за напад на сенатара і каралеўскія намёты. Калі тое адбудзецца, разумна не ўдакладнялі, бо і гетману на гэтым судзе не залежала. Гонару Пшэбэндоўскага для яго не існавала ўвогуле, а каралеўскі можа... пачакаць. Чакае ж войска абяцанага Найяснейшым панам жолду.
Пагадненне не магло вярнуць даверу. I не вярнула. Палякі пачалі ўважаць караля і саксонцаў за ворагаў горшых чым та­тары. Раззлаваны кароль адмовіўся ад стварэння корпусу дзеля аблогі Камянца-Падольскага і, падзяліўшы зімовыя кватэры для саксонскага войска, 7 кастрычніка вярнуўся ў Львоў. Кароннае войска занялося кватэрамі 4 кастрычніка і тым самым скончыла бессэнсоўную кампанію. Ліцьвіны, не аглядаючыся на каронных, рушылі дадому яшчэ раней і сталі лагерам у Янаве на Падляшшы ў чаканні прызначэння кватэр.
Ад кампаніі засталіся толькі спустошаныя эканоміі і двары Кароны. Ну і горкі ўспамін.
Тым не менш, як дэманстрацыя сілы Рэчы Паспалітай, малдаўская кампанія паўплывала на вынікі Карлавіцкага трактату. Вечны мір, заключаны паслом Малахоўскім, прынёс Рэчы Паспалітай Камянец-Падольскі, частку Украіны, захопленую туркамі, і адмову Турцыі ад прэтэнзій на гэтыя абшары. Больш з Турцыяй Рэч Паспалітая ніколі не ваявала. Люд і шляхта былі рады міру, а кароль ужо марыў пра новую вайну. Адкінуў надзею на працяг вайны з туркамі і цікавіўся выключна Швецыяй.

Замацаванне Аўгуста II на троне Рэчы Паспалітай кашталян Пшэбэндоўскі меў падставы лічыць сваей асабістай перамогай. Прыўсіх важнейшых цырымоніях першага году панавання кароль не абыходзіў увагай і ласкамі свайго адданага прыслужніка. Яны былі настолькі шчодрымі, што перакінуліся нават на выхаванку Пшэбэндоўскіх прыгожую турчанку Фаціму, набытак Венскага паходу. У бліжэйшы час кашталян спадзяваўся вітаць манарха ў сваей рэзідэнцыі ў Мальборку. Нібы шчупака на лакомага жыўца. А сёння на запрашэнне на добрую вячэру ахвотна адгукнуліся Якуб Флемінг і Гюнтэр Фрыч.
Абодва хутка выпраўляюцца ўслед за каралём, а можа і разам з ім, займацца вялікалітоўскімі няшчасцямі, таму маюць права на сапраўдную польскую гасціннасць і шчырую прыязнасць гаспадара. Скасонскае атачэнне Аўгуста ставілася з пашанай да новага фаварыта, ваўсякім разе знешне.
Невялічкае, але прыемнае застолле гуртавалася вакол каралеўскага міністра. Флемінг быў рады хоць на кароткі вечар забыцца пра важный справы, неадкладныя даручэнні і спешныя лісты. За стадом толькі свае, няма патрэбы стрымлівацца, сачыць за кожным словам. Можна папляткарьщь пра палітыку і палітыкаў, а можна пра каханак ды жонак, хоць і гэта, як ні глянь, таксама палітыка. Вось і швагер туды ж:
Зноў той Казімір Сапега! азваўся Пшэбэндоўскі. Колькі яго помню, бясконцыя з ім клопаты.
Вялікі гетман! шматзначна заўважыў Фрыч.
Так, гетман прытакнуў Флемінг, прыкладаючыся да келіха. Адставіў і паведаміў: Яго Вялікасць папярэдзіў, што давядзецца заняцца вялікілітоўскім войскам.
Пара, даўно пара заківаў кашталян.
-Ашто з каронным?пацікавіўся Фрыч.
Маеце на думцы передачу пану міністру Пшэбэндоўскі паказаў вачыма на Флемінга рэгімэнтаў чужаземнага аўтарамэнту?
Вы здагадаліся! ухвальна ўсміхнуўся кашталяну Фрыч.
Войскі так званага чужаземнага ўзору былі найбольш дысцыплінаванай і баяздольнаей часткай узброеных сіл, як у Кароне, так і ў Вялікім Княстве. Драгунія і пяхота забяспечвалі вагу гетманаў у палітычным жыцці дзяржавы. Узмацненне каралеўскай улады без падпарадкавання гэтых фармацый было немагчыма.
Управіцца з двума войскамі адначасова немагчыма сказаў Флемінг. -1 не варта, бо ўзнімецца вялікі вэрхал. Справу трэба рыхтаваць, пагутарыць з рэгімэнтарамі. Дапамога пана Яна будзе тут вельмі дарэчы усміхнуўся Флемінг швагру.
Ён аніколькі не сумняваўся, што Пшэбэндоўскі ні слова не пісне
пра чарговы замах Аўгуста на вольнасці шляхты. Дзе пахне грашыма, кашталян надзейны змоўшчык.
Думаю, здолеем упэўнена заявіў Пшэбэндоўскі, прыкідваючы, колькі з гэтага капне ў яго кішэню.
Ёсць такая задума не спяшаючыся пачаў Флемінг давесці правадырам шляхты слушнасць ліквідацыі шэрагу гусарскіх і панцырных харугваў. Прытым не адначасна а паступова. Замена іх наяўнымі ў Кароне саксонскімі адзінкамі абароннасць не зменшыць, а кошты ўтрымання войска знізіць.
Уся тройца разумела, што паднясецца так, нібыта саксонскае вой­ска будзе жыць са скарбу Саксоніі. Нават прадажны Пшэбэндоўскі не хаваў ад сябе, што саксонскае войска будзе дбаць пра абарону Рэчы Паспалітай не больш, чым, скажам, пра Гішпанію. Думаў, як змусіць шляхту не працівіцца, бо зыск для сябе бачыў значны, а хлоп вынесе і тэты цяжар, не зломіцца.
Задума неблагая падхапіў Фрыч. Яна прыйдзецца даспадобы простай шляхце.
Толькі дурнейшай! заўважыў кашталян і Флемінг яго падтрымаў.
Бліжэйшы дарадца караля легка паддаваўся спакуслівай задуме, і настойліва змагаўся за яе ажыццяўленне.
Так, гэта просты і зручны спосаб перадаць каралю ўладу над войскам Рэчы Паспалітай пацвердзіў Флемінг. Саксонскія камандзіры, натуральна, не будуць лічыцца з гетманамі і звядуць іх уплыў да абмежаванай групоўкі з мясцовага найму.
Што да войска Вялікага Княства, то яно ўвогуле непатрэбна заявіў Пшэбэндоўскі.
Якуб Флемінг, сам без лішніх маральных абмежаванняў, прывык да выключнай амаральнасці швагра, але як свядомы слуга ўладара, іншым разам бянтэжыўся перад такой абыякавасцю да Рэчы Паспалітай і яе вайсковай сілы. Падобнае выказванне з вуснаў Аўгуста II гэта жаданне ўмацаваць сваю ўладу і бараніць яе надзейным саксонскім войскам. Чуць такое ад шляхціца, ды яшчэ кашталяна, крыху непамысна: на такіх нельга палягаць, здрадзяць пры першай лепшай нагодзе. Вялікае Княства магло б даць нема­лое войска выдатных жаўнераў, абы былі грошы. Але вось такія адданыя служкі не даюць ані шэлега, затое пускаюць на пракорм плойму чужакоў, бо так зручней красці.
Калі быць шчырымі, панове заўважыў Флемінг для бяспекі Вялікага Княства сённяшняга ягонага войска недастаткова. 3 поўначы шведы, з усходу маскавіты, а з поўдня казацкія орды. Паспець на абарону з маленечкім войскам у выпадку нападу немагчыма.
Дык вы не падзяляеце думку Яго Вялікасці? здзівіўся Фрыч.
Флемінг добра ведаў і цаніў Фрыча, каб шукаць у яго пытанні скрытага сэнсу ці хітрай пасткі. Спрэчкі па вайсковых справах узнікалі між імі неаднаразова. Маючы пад рукою аж тры войскі: саксонскае, кароннае і вялікалітоўскае, Аўгуст II мусіў вызначыць суадносіны іх колькаснага складу, а два апошніх падпарадкаваць сваёй волі. Але адразу ж вынікалі супярэчнасці: цяжка падпарад­каваць моцнае войска, але Рэчы Паспалітай без яго нельга, бо навокал моцныя і небяспечныя сусядзі. Дарадцы шукалі найлепшых спосабаў здзейсніць каралеўскія жаданні, без страты здольнаесці бараніцца.
Яго Вялікасць стомлены неабходнасцю кланяцца аж чатыром гетманам Флемінг вымоўна зірнуў на кампаньёнаў. 3 па­ром у яго мір, і пакуль што з усходу пагрозы няма. Ад поўначы можна ўправіцца сваім войскам. Самы час рашуча аслабіць уплывы гетманаў і пачаць з Сапегі. Каралю абрыдлі войны ў Княстве.
Разлік быў просты. Правесці праз соймавыя канстытуцыі абмежаванне гетманскіх правоў пакуль не ўдасца, а падзеі малдаўскага паходу сведчылі не на карысць карал я. Найпрасцей аслабіць гетманаў скарачэннем войска. Шляхта на гэта купіцца, калі здольныя людзі пачнуць нястомна падкрэсліваць, што тэта зменшыць падаткі, бо Міласцівы пан сваё саксонскае войска будзе ўтрымліваць за саксонскія грошы. А грошай у Саксоніі, усе ведаюць, як мякіны!
Найяснейшы пан нарэшце адплаціць Сапегу за яго выбрыкі пада Львовам зласліва дадаў кашталян.
Гюнтар Фрыч быў мала знаёмы з Пшэбэндоўскім і сваім па­радкам здзівіўся, што караняж бядуе з прычыны лагоднага, без крыві, вырашэння спрэчкі карали з каронным войскам. Флемінг паспяшаўся перавесці ўвагу на іншае.
Па сутнасці на Вялікім Княстве мы праверым прыдатнасць задумы для ўсёй Рэчы Паспалітай. Скарачэнне войска Княства цесна звязана з накірункамі палітыкі Яго Вялікасці. Калі 1698 год праходзіў пад знакам Малдовы, наступны азначыцца як інфлянцкі! Флемінг ледзь заўважна ўсміхаючыся, павёў вачамі па тварах суразмоўцаў.
Абодва тое-сёе чулі і ведалі, адзін як фаварыт, другі выведнік высокага рангу і выключнага даверу, але паведамленне, што но­вая вайна вырашана, напэўна не ўзнімала настрою.
Але ж новая вайна запатрабуе грошай занепакоіўся кашта­лян.
Не абавязкова усміхнуўся Флемінг, спадзеючыся чарговага здзіўлення швагра. Яго Вялікасць усур’ёз разважае, ці патрэбны яго кароне гэтыя неабсяжныя тэрыторыі.
Гэта як разумець? не стрымаўся кашталян.
Тое, што пачуеце, пакуль таямніца папярэдзіў міністр. -Чым
высільвацца на абарону вялікіх абшараў, ці не лепш выменяць іх на нешта больш вартаснае для нас? Што застанецца, можнаўсцерагчы малым войскам, рэгіментам нават.
На вуснах Фрыча блукала ўсмешка зразумення і падтрымкі. Ведаў, на што ахвотна памяняў бы кароль ці не ўсю Рэч Паспал ітую. Пшэбэндоўскі не мог лёгка пагадзіцца са стратай абшараў, за якія Рэч Паспалітая вядзе бясконцыя войны, ад даўнешых часоў. А што як прыйдзе ў галаву Міласціваму пану аддаць Брандэнбургу Мальборк? Што будзе з яго кашталянствам, ледзь не ўчора атрыманым? Як усе прыстасаванЦы, разумеў, што аніякая адданасць не паставіць яго ў вачах Аўгуста II ўпоравень з саксонскім атачэннем. Што тычыцца Вялікага Княства, то мяняць-купляць разам з насельнікамі лягчэй, калі некаму іх бараніць.
Але ліцьвіны заўсёды вылучаць якога новага Януша Радзівіла, каб са жменькай войска не даваць спакою нават значнаму непрыяцелю заўважыў Фрыч.
Гэта праўда кіўнуў Флемінг. Хоць і жыве тая шляхта на стагоддзе назад: конь ды шабля, артылерыя ім замінае, весці сур’ёзную вайну з такім войскам легкадумнасць. Хіба што аддаць яго нашым генералам.-засмяяўся ён.
Але што прынясе аслабленне Сапегаў? кінуў пытанне Пшэбэндоўскі. Скарачэнне войска канец іх самаўладзтва, але ці усталюецца без іх спакой і лад? Куды кінуцца Сапегі па дапамогу?
Ад такога пытання не адмахнешся. Заўсёды пакрыўджаныя маг­наты шукалі падтрымкі за мяжою, мала дбаючы, чым гэта пагражае краіне і люду. Сапегі так ці гэтак трымалі ўсіх ў аброці. Хоць і выбрыкаецца шляхта, але ўсё ж закілзаная. Ці не справіць усё раз­ам чарговага патопу: шведскага, маскоўскага ці сумеснага?
Флемінг і Фрыч пагаджаліся з кашталянам, хоць не так трывожыліся за лёс абодвух народаў, як за сваю кар’еру. А яна за­лежала ад таго, наколькі гэтыя народы дапамогуць саксонскаму курфюрсту заснаваць спадчынную дынастыю.
Дазвольце пазнаёміць вас з адным назіраннем Фрыч знакам папрасіў увагі датычным роду Сапегаў і парушанай толькі што тэмы. Сапегі не трацяць сувязі з французскім дваром, а дакладней, з князем Канці.
Чаму ж я чую гэта толысі зараз? незадаволена запытаўся Флемінг, адстаўляючы келіх на знак асаблівай увагі.
Пільна сачыў, каб нішто не адбывалася без яго ўдзелу, не дараваў непаслушэнства ці грэбавання яго ўладай.
Бо гэта пакуль толькі дапушчэнні патлумачыўся Фрыч. Собіла мне ў адным доме, дзе меў прыемнасць быць госцем, спаткаць сціплага ліцьвінскага шляхціца Андрэя Забелу. 3 вартых даверу крыніц вядома, што з князем Канці прыплыла асоба, вы-
значаная намі як кур’ер ці камісар Канці на Вялікае Княства. Асоба тая менавалася лейтэнантам флота Андрэем Забелам і звольнілася да адплыцця французаў з Гданьска.
Фрыч шматзначна замоўк.
Цікава! праскандаваў Пшэбэндоўскі. А пры чым тут Сапегі?
Дом той сапежанскі! урачыста абвясціў Фрыч.
Што ж задуменна зазначыў Флемінг значыць, справу Канці французы канчаткова не адкінулі. I перамаўляюцца з Сапегамі. Але ці не было тут збегу акалічнасцяў?
Не думаю. Па маіх звестках сапежанскі двор ужо даўно атрымлівае паведамленні пра ажыўленую дзейснасць шляхты якраз у павеце таго самага Андрэя Забелы.
Істотная заўвага мармытнуў міністр.
Ён ужо думаў, што пачаць з гэтым домам і ягоным цікавым госцем.
Адзін з насельнікаў таго дому працягваў Фрыч Максім Сапега значная асоба ў Літоўскім Трыбунале, вялікі патрыёт Княства. Калі б перад ім паўстала пытанне: род Сапегаў ці Княства, адказ быў бы...
Княства. уставіў кашталян.
Небяспечны чалавек! зазначыў Флемінг. А ў Забелы з ім, на ваш погляд, якія стасункі?
Найцяплейшыя, даўняе добрае знаёмства. На шчасце, Максім Сапега болып заглыблены ў гісторыю, чым у сёняшнюю палітыку усміхнуўся Фрыч. Праўда, якраз такія асобы ствараюць грунт для генеральных канфедэрацый.
Якуб Флемінг паківаў галавою. Хцівасць і прадажнасць заўсёды паддаюцца кіраванню, а свядомая пазіцыя патрабуе разумения і асаблівага на кожны раз падыходу.
Рады, што нашы меркаванні супадаюць зазначыў міністр, даючы зразумець, што ягоныя думкі вяртаюцца да дзяржаўных клопатаў. Збіраліся папляткарыць, а тым часам разгледзелі важную справу. Могуць жа раззлаваныя Сапегі ўчыніць рокаш з разлікам на французскае ўварванне. Сакавіцкае наведванне Гданьска прынесла каралю пэўныя дасягненні, але ці можна верыць купецтву? Не пагадзіліся ж даць грошы на Малдову.
Звесткі пра сустрэчы Сапегі з Забелам я буду атрымліваць сказаў Фрыч, а заўважыўшы нявыказанае пытанне ў вачах начальніка дадаў пан Забела нежанаты, я таксама кавалер, а ўдава маладая, прыгожая і заможная.
Недаравальна мне сумнявацца ў панскай запабеглівасці, гер Фрыч засмяяўся Флемінг. Прашу прабачыць!
* ♦ ♦
Маладзенькі паручнік пятыгорцы, панцырнай кавалерыі ВялікагаКняства, быў вельмі засмучаны тым, што не пашанцавала з чынным удзелам у першай кампаніі пасля атрымання афіцэрскага рангу. Не пашэнціла нават сутыкнуцца з якім татарскім наездам, не кажучы пра чамбул. Слабым суцяшэннем было камандаванне купкай таварышаў, такіх жа як сам маладзёнаў, скіраваных на зімовае кватараванне.
А хлопцы ўсе як маляваныя. Хоць і далёка ад поля бітвы, але як не пакрасавацца ва ўсім рыштунку, па дарозе не адзін двор мінуць давядзецца. Як і належыць петыгорцу, на кожным драцяная зброя, на галовах місюркі аздобнай работы, з пазалотай, з карункавай чаканкай, а ў каго і з камянямі. Пры шаблях, мушкетах ці бандалетах, дзіды вастрыямі маланкі кідаюць! Ну і як ні кажы, амаль паўхаругвы пад яго началам. Была немалая спакуса дамагацца ўдзелу ў тлумленні шляхецкага закалоту, што ўзняў пан кашталян Кацёл з прыяцелямі. Не адзін таварыш на падобным і ў ротмістры выбіўся толькі б хто ад пана гетмана заўважыў, ды слова закінуў.
Завярнуўшы да аднаго з двароў Гродзенскай эканоміі дзеля до­гляду коней і фуражу на дарогу, петыгорцы былі сустрэты раззлаваным аканомам.
Зрабавала, пане, галота цэлы засек аўсу паскардзіўся ста­ры і якога аўсу! Гурт коннай шляхты грэчкасеі, пане, але ўсе пры зброі! заехаў ў двор і запатрабаваў ежы сабе і корму коням. Ды яшчэ з сабою, бо ехаць ім, бач, далёка.
Пан Іван Жаба быў бы моцна здзіўлены ненажэрнасцю коней яго падначаленых. 3 сабою, што праўда, прыхапілі, хоць ехалі не так і далёка па закліку Міхала Кацёла, маршалка Віленскай канфедэрацыі.
Збор, усё пад тым жа знакам абароны вольнасці і барацьбы з сапежанскім уціскам, прызначаўся на 15 кастрычніка пад Лаўнам і Пузавічамі, блізу Гародні. Незадаволенасць сваволяй магнатаў увогуле і Сапегаў адмыслова ўзмацнілася ў душы пана Жабы пасля знішчэння лепшай будыніны яго гаспадаркі. Пан Іван палічыў на­езд за асабісту ю абразу і прысягнуў помету. Адпаведна свайму раз­умению справядлівасці, рэквізаваў неабходнае для сваіх хлопцаў і іх коней там, дзе павінна карміцца сапежанскае войска.
Par pari! Вока за вока! хмыкнуў пан Жаба, слухаючы енкі хітрага аканома.
Іначай глянуў на рэквізіцьпо малады паручнік войска вялікага гетмана. Д аведаўшыся, што шляхецкі атрад не мог ад’ехаць далёка, пастанавіў пакараць свавольнікаў як належыць. У душы быў на­ват задаволены зухаватасцю невядомага канфедэрата. Можа, дзякуючы яму і праявяцца здольнаесці маладога амбітнага паручніка?
У пагоню рушылі неадкладна. Дарога была добрая і ніхто не наракаў на спазненне адпачынку. Не будзе з тымі засцянкоўцамі доўгай валтузні, а ўсё нейкая забава.
Праз кароткі час, сапраўды, заўважылі гурму вершнікаў выразна не вайсковага выгляду, хоць зброя там паблісквала. Кіравалася кавалькада чамусьці насустрач, але паручнік не вагаўся. Некалькі паваротаў дарогі збілі яго з тропу. Тыя, згледзеўпіы лес дзідаў, прыпыніліся, і тэта канчаткова пераканала каменданта, што перад ім вінаватыя ў рабунку каралеўскай аканоміі. Гарачая кроў і пачуццё ўлады падказалі пайсці сапраўднай кавалерыйскай атакай. Дарога ішла выганам. 3 аднаго боку цягнуўся лес, з другога балоцістае драбналессе. Дзецца непрыяцелю некуды, а ўцячы няхай спрабуе!
Насунуць місюркі! Падраўняцца! Калена да калена! звонкі голас паручніка зазвінеў сталлю загадаў.
Петыгорцы прывычна рыхтаваліся да атакі шчыльным шыхтом, як для пралому варожай абароны. Той купе гэта не пакідала аніякіх шанцаў.
Дзіды ўверх!
Дзіды на луку! пярэдні шэраг выканаў каманду, наставіўшы грэбень вастрыёў.
Шаблі! заднія бліснулі вострымі лёзамі.
Задаволена зыркнуўшы на сваё войска, паручнік змусіў каня стаць узбоч шыхта, паказаў шабляй і выгукнуў:
-Наіх!
Адлегласць была малая, таму ледзь не адразу з рысі перайшлі на галоп.
Злажыць дзіды! дрэўцы выцягнуліся да атакі, а коні ірванулі наўскапыта.
Тыя наперадзе ўцямілі, што перад імі не попісы войска сваім майстэрствам, закруціліся з коньмі і згоднай гурмай ірванулі, адкуль ехалі. Гэта толькі дадало запалу нападнікам. Узляцеў баявы кліч і коні ледзь не рассцілаліся над дарогаю. Паручнік імчаўся збоку, назіраючы сваю першую атаку. Мабыць ужо не адчуваў, на якой ён зямлі і хто перад ім. Здрузгоча непрыяцеля першым шара­гам і дакончыць справу шаблямі!
Раптоўны залп з лесу секануў па бліскучым войску, і некалькі пярэдніх паляцелі ўпотырч, а заднія ледзь паспелі іх абмінуць ці пераскочыць, каб самім не зваліцца разам з коньмі. Камендант, які быў найбліжэй лесу, паляцеў з каня адным з першых. Петыгорцы разгубіліся і атака зламалася. Некалькі яшчэ пранесліся з паўсотні сажняў і закруцілі коней на месцы, не ведаючы, што рабіць. Пра па­гоню ўжо ніхто не думаў: важней стаў нябачны непрыяцель з лесу. Выхапілі пісталеты, але ж страляць па ядлаўцах саміх сябе смяшыць. Лезці ў маўклівы лес таксама не вабіла.
Калі б і палезлі, нікога не знайшлі б. Пан Жаба адразу ж пасля залпа бегма адвёў сваіх паглыбей у лес, дзе чакалі канаводы. Гэта ягоны атрад прыйшоў з дапамогай невядомым паплечнікам. Выпадак справіў, што нехта з таварыства спыніўся за патрэбаю і добра такі адстаў. Згледзеўшы пятыгорцы, кінуўся здаганяць, крыючыся між кустоўя і дрэваў.
Пан Жаба думаў прапусціць пятыгорцы, але рассыпаў сваіх за густым ядлоўцам, каб прыгледзецца і ўгадаць іх намеры. Усё пераблытала з’яўленне невядомага гурта канфедэратаў. Як толькі петыгорцы прыпыніліся і пачалі свае ваяўнічыя экзэрцысы, пан Жаба зразумеў, што свеціць. Яго ахапіла злосць: добра ўзброеныя і навучаныя людзі збіраюцца атакаваць паноў-братоў з дзедавымі шаблямі! Як заўсёды, дзеці можных хочуць пацешыцца над гарапашнай шляхтай!
Набіць зброю! Коней далей у лес! кінуў загады палітык. Астудзім гэтых зухаў, бо іначай патопчуць хлопцаў.
Пазіцыя была зручная, амаль пасярэдзіне між абодвума атрадамі, таму момант для залпа выбраць было лёгка. Але пан Жаба не збіраўся весці бітву. Цвярозы розум падказваў, што ні досведу ні сілы яго атрада на пятыгорцы не хопіць. Збіўшы атаку, дадуць мажлівасць шляхце ўцячы, а самі ў лес!
Пакінуўшы петыгорцам іх клопаты, пачалі шукаць сцяжыны ці дукту, каб скіравацца на месца збору.
* * *
Яшчэ пасля вяртання з малдаўскага паходу вялікі гетман спрабаваў сабраць у Гародні сенатараў і шляхту Княства, каб давесці да замірэння. Але спадзяванні не спраўдзіліся. На пачатку снежня Казімір Сапега прывёў войска пад Гародню, каб сілай суцішыць неўтаймоўных рэспубліканцаў, якія сабралі паспалітае рушэнне і пачалі турбаваць Сапегаў.
Занепакоены колькасцю незадаволенай шляхты, а сабралася аж пятнаццаць тысяч, кароль загадаў стварыць камісію для перамоваў з абодвума варагуючымі бакамі. Ці то камісія не старалася, ці бакі былі занадта ўпартымі, але збройныя сутычкі не спыняліся. Калі блізу галоўнага лагеру іх не здаралася, то толькі дзякуючы прысутнасці каралеўскіх камісараў. ІПтодзень прыходзілі звесткі пра страляніну і страты.
Нарэшце асноўныя сілы варагуючых бакоў сышліся пад Каменкай на Гарадзеншчыне. Спробы біскупа Брастоўскага прадухіліць бітву, нягледзячы на вялікія саступкі гетмана, не прынеслі плёну. 21 снежня 1698 году вялікі гетман ушыхтаваў вой­ска да бітвы.
Кароль быў бездапаможны: падчас неразумнага паходу ў
Малдову, вагання і інтрыгаў павага да яго як незалежнага арбітра развеялася.
Як заўжды ў падобных выпадках, дапамог незаменим Флемінг. Бязлітасны, калі не пра яго самога ішло, ён ішоў напралом. Угаворы не адкідаў, як і цьмяныя абяцанкі аддзячыць паслухмяным. Але самым важкім довадам Флемінга было саксонскае войска, ушыхтаванае для бітвы. Рашучая жаўнерская пастава міністра, кароткія, дакладныя загады, смелая, жывая мова паступова прыносілі плён.
Прыклаў старанні і гетманскі пляменнік, Міхал-Юзаф. Прыйшоў з Гародні да Каменкі на чале рэгімэнтаў, верных Венядыкту Сапегу. I сам, і са словаў бацькі разумеў, што сітуацыя не на карысць Сапегам і давядзецца ізноў саступіць. Але і шляхта нічога не набудзе, бо кароль не збіраецца забяспечыць заканадаўча часовую згоду варагуючых груповак. Выйграюць толькі саксонцы ды іх памагатыя.
Нарэшце між Лаўнам і Пузавічамі бакі дайшлі дачасовай згоды. Прыбыўшы ў Гародню, кароль зацвердзіў пастанову. Паводле яе Сапега, захаваўшы прэрагатывы гетманскай пасады, мусіў значна скараціць войска, пацвердзіць каэквацыю правоў і новую ардынацыю Трыбуналу. У тым жа снежні скарачэнне вялікалітоўскага вой­ска было пацверджана каралеўскім трактатам. Ворагі вялікага гет­мана святкавалі перамогу: з маленькім войскам і ўлада невялікая. Шляхта, заслепленая прыніжэннем магутнага роду, не разуме­ла, што скарачаецца войска дзяржаўнае, прысабечанае Сапегамі толькі таму, што паны-браты ўпарта не плацілі падаткаў на яго ўтрыманне.
А шляхта ў запале варожасці запатрабавала, каб харужыя самі ламалі дрэўцы штандараў распушчаных харугваў, каб ганебны акт адбываўся ў Гародні, дзе праводзіліся Соймы Рэчы Паспалітай, дзе рэзідэнцыя Сапегаў была са значнейшых. Помслівасць не да­вала заўважыць, што тым самым шляхта Княства прыніжае сябе з дапамогай чужой вайсковай сілы. Саксонскія чырвоныя мундуры ўжо з’явіліся на гарадзенскіх вуліцах.
Што, карціць ягамосьцям бачыць, як Пагоня будзе ў брудзе паняверыцца? Цешыць вам вока твар Багародзіцы брудам залепле­ны? крычаў у адчаі да канфедэратаў гусарскі харужы.
У вачах, набрынялых цяжкімі слязьмі, мяшаліся злосць і адчай, адмаўляўся чалавек ламаць свой штандар.
А яны ўжо не ліцьвіны, не шляхта, а пахолкі на саксонскай службе! гукалі з шэрагаў. Заспяваем алілуя на нямецкага пана і ягоных халуёў!
Шляхта, панурыўшыся, апускала вочы. Нешта не тое атрымалася, што хацелі. Не Сапегу прыструняць, а нібы Княства зацугляюць. I не моцай шляхоцкай, а саксонскімі штыхамі.
Толькі самыя зацятыя ды не надта разумныя забыліся на ста­рую прымаўку: не хочаш карміць сваё войска, будзеш карміць чу­жое. Такія адбрэхваліся, бліскаючы вачыма ў пошуках падтрымкі. А хто ж яе дасць неразумным?
Кал і ж на Пагоні ўжо даўно не вершнік-абаронца, а сам Сапега гарцуе і над усімі кпіны строіць! выкрыквалі яны, каб заглушыць кволы галасок трывогі і сумневу, што нарастаў глыбока ў сэрцы.
Пачакайце, паны-браты, пачакайце пакуль саксонец уладкуецца. Гонар л іцьвінам будзе, ой, гонар! Як таму сляпому каню ў кераце! неслася ад другога канца пахмурных шыхтоў.
Рэгімэнтары і не спрабавалі прыструніць незадаволеных.
Чужы бізун іхмосьцям саладзейшы! з’едліва патлумачыў ка­летам паручнік, які заўтра павінен будзе шукаць нейкага прытулку, бо на бацькоўскай зямлі ўсім братам не змясціцца.
Панурай купкай, як вінаватыя лёкаі, стаялі правадыры пераможцаў. Задзірлівымі пеўнямі паглядалі ў бок крыкуноў надзьмутыя саксонскія афіцэры. Колькі тае Саксоніі, а вялізную Рэч Паспалітую на повадзе трымае.
Не будзе над намі нічыйго бізуна паспрабаваў нехта супакоіць незадаволеных афіцэраў. Каб так не паношыліся, можа і не дайшло б да ўсяго гэтага.
Але разумелі ўсе, што з крыкаў тых ані кроплі карысці. Што той крык пасля справы не павернеш назад! А тыя пеўні чырвоныя абодвума бакамі пагарджаюць і на абодвух, як крумкачы, кінуцца.
Няма вам, паны канфедэраты, хвалы ў тым, што дапамаглі вой­ска ў ганьбу загнаць горка прамовіў немалады паручнік драгуніі. Хіба ваша рушэнне здольнае на тое, што можам мы, кампутовыя, дасведчаныя?
Якая тут, вашмосць, хвала! адказвалі пераможцы. Але няма хвалы і войску Сапегаў, што нашы маёнткі ды фальваркі паліць, замест з ворагам біцца. Ці ж дзеля гэтага кварцяныя ды надворныя войскі ствараюцца?
Выплёскваліся ў воклічах запознены жаль ды злосць на саміх сябе. I што гэта ўсё ў нас не ладзіцца, чаму ўсё міжсобку б’емся, а мірыць чужых ды хцівых клічам?
Згодны з вашмосцем азваўся драгун. Але не надворнае во­йска штандары ломіць, а кампутовае. Трапілі ў нерат: ні ўзад, ні ўперад. Чырвонапузыя не будуць наша Княства бараніць: схопяць, што дасца, і дадуць драла пры першай пагрозе. На мой розум, то і Кароне падобнае рыхтуюць.
Ой! Сапраўды, што лісой аб пень, што пнём аб лісу пагаджаўся канфедэрат, таксама добра жыццём дасведчаны. 3 немчурой і не дамовішся, па-людску не паразумеешся.
У вярхах Вялікага Княства да рэдукцыі войска ставіліся па
рознаму. Шукальнікі дабротаў і пасад па дурному цешыліся, што менш спатрэбіцца эканомій дзеля ўтрымання войска. А раптам Міласцівы пан тыя непатрэбныя эканоміі ўжые на даравізны адданым прыхільнікам, альбо аддасць ім жаў арэнду? Разумная меншасць ведала, што хутка Княства возьме на ўтрыманне саксонскае войска. Ці не давядзецца ствараць канфедэрацыю супраць Міласцівага пана, ды дамагацца вываду таго войска ў Сенаце і на Сойме?
Толькі затры бліжэйшыя гады саксонская апека будзе каштаваць Вялікаму Княству ажно дзевяноста мільёнаў злотых, а барацьба за вывад войскаў расцягнецца на дзесяцігоддзі і прынясе велізарныя грашовыя і палітычныя страты. Паводзілі сябе саксонскія ваякі, вядома, не лепш за сапежанскіх. Адчулі сябе ў Княстве як у заваяванай краіне. Рабаўнікамі, скуралупамі аказаліся каралеўскія абаронцы, нават Боскіх храмаў не ашчаджалі.
А хто мог ім перашкодзіць? Міласцівы кароль пакінуў Княству тры тысячы жаўнераў, а саксонцаў пад началам генерала Флемінга прыйшло ўпяцёра больш.
♦ ♦ *
Касцёл айцоў бернардынаў велічна ўзвышаўся над вулкамі і дамкамі Падола, што ціснуліся між ракою і стромым схілам нёманскай даліны. Сонца марознага дня прабівалася праз вокны, высвечвала левыя ад уваходу сцены, пакідаючы правыя ў глыбокім ценю.
Высакарослы чалавек у строі чужаземца зайшоў у храм на сярэдзіне імшы. Прыкленчыў і, перажагнаўшыся, ціха прысеў на апошняй правай лаўцы. Вернікаў было няшмат, і чалавек акінуў іх пільным поглядам. Па закліку ксяндза падаць адно аднаму знак супакою, павярнуўся да суседа і зірнуў не ў твар, а на руку, што абапіралася на сталец. Пальцы яе двойчы сціснуліся ў кулак і распасцерліся.
Мір і супакой вам прамовіў чужаземец і пачуў у адказ:
Другі канфесіянал левага нэфа.
Яшчэ не пачалі разыходзіцца вернікі, як чужаземец ціхай хадой скіраваўся да названага канфесіяналу і з пакорай на твары застыў у чаканні святара.
Слава Езусу Хрысту прамовіў, калі той наблізіўся.
На векі вечныя. Аман адказаў святар, сядаючы ў канфесіянале і вывесіўшы на бар’ерку канец стулы.
Усё ішло звычайным парадкам. Некаму здалося б, што спаведнік не столькі распытваў, колысі суцяшаў. Але кожнага, хто намерваўся стаць у чаргу, святар ветлівым рухам далоні і перапрашальнай усмешкай кіраваў да іншага канфесіяналу. Шмат праграшэнняў чакала даравання. Пералічваў іх грэшнік дакладна і сцісла:
Хачу пачуць наступнае: які водгук на падпісанае пагадненне
карала з князем Канці, бо гэта ж пазбаўляе пэўныя колы падтрымкі з Францыі?
Ці слабее канцісцкі ўплыў на канфедэрацыі?
Як ставіцца шляхта да чутак пра магчымую вайну?
Наколькі мажліва выкарыстаць яе настроі для падтрымкі ка­рал я ў гэтым напрамку?...
Пералік здаваўся бясконцым. Святар слухаў і занатоўваў у памяці беспамылкова. Адпаведна грэшнік мусіў слухаць папрокі і суцяшэнні, а затым і вызначэнне належнай пакуты.
Суцяшэнні гучалі не менш асабліва, чым грахі. Грэшнік выслухаў, што чуваць пра віленскую канфедэрацыю, хто апошнім часам завітаў да гарадзенскага палаца Сапегаў. Няблага даведацца з чым. Пра тое, што Інфлянты мала каго цікавяць, бо калі ўспомніць, то болынасць чакала француза. Усё звязанае з Аўгустам II яшчэ чакае ўспрыняцця і засваення. Зашмат уласных клопатаў, таму важней для шляхты, паладзіць ці не паладзіць кароль з Сапегамі.
Нарэшце прагучала формула разграшэння. Пачуўся тройчы лёгкі стук, канец споведзі. Гюнтэр Фрыч перажагнаўся і прыклаўся да стулы. Няспешна пакінуў касцёл.
Неўзабаве, стоячы ў зацішку, назіраў як тоўсты, самавіты ку­пец, не спяшаючыся з’явіўся ад Дамініканскай і крокам упартага моцнага вала агінаў касцёл Вітаўта. Абышоў фару з ценевага боку і выйшаў да лавак перад цвінтаром. Спыніўся, цяжка сапучы, стомлены пасляабедзенным шпацырам. Служка, які крочыў услед, увішна змёў з лаўкі снежны пыл і разаслаў мяккую воўчую шкуру. Аддаліўся і падпёр плечуком недалёкае дрэва.
Купец, апіраючы абедзьве рукі на тоўстай кульбе з булдавешкай белай косці, асцярожна, нібы баючыся каго прыціснуць, апусціўся на лаўку. На шкуры засталося досыць месца для чалавека гэткай жа тушы. Купец непарушна і сур’ёзна ўзіраўся ў фасад касцёла, нібы лічыў цагліны і ўзважваў, які з гэтага быў бы гешэфт. Але адзінотай цешыўся нядоўга. Такой жа няспешнай хадою з’явіўся чалавек значка мал адзейшы і найгожы. Ніхто не звяртаў увагі на двух замежнікаў, калі тэты другі, высокі і спраўны, ветліва павітаўся і пра нешта запытаўся ўладальніка воўчага дывана. Атрымаў адказ, а рухам рукі запрашэнне прысесці побач.
Дзень добры, гер палкоўнік прамовіў Фрыч. Але з пана выдатны купец. Не паверыш, што ў сядло здольны скочыць без дапамогі.
Той хмыкнуў, відавочна задаволены, азірнуўся і хмурна заўважыў:
Цішэй, гер Гюнтэр. Не збіраемся ж мы паведамляць усёй Гародні, якія ваяры ў ёй гасцююць. I дрэвы маюць вушы.
Спадзяюся, тое вуха вырасла ў дрэва з панскага дазволу засмяяўся Фрыч, кіўнуўшы на служку. Але прызнаю слушнасць панскай заўвагі. Як даехалі, гер Эрланд?
Усё добра. Сустрэўся з кампаньёнамі і, дамовіўся, што сотня вазоў будзе ў Рызе праз тры тыдні. Добры торг. А як у пана?
-Таксама няблага. Грэх скардзіцца, хоць мой гандаль сціплейшы засмяяўся Фрыч. Больш купіў, чым прадаў закончыў са шматзначным поглядам.
Абодва кінулі на наваколле пільныя позіркі, але нічога трывожнага не заўважылі.
Мы лічым, гер Гюнтэр, што лепш было б абысціся без вайны ціха прамовіў Эрланд. Наш маладзенькі кароль вельмі гарачы і ўлюбёны ў войны, таму захапіўшыся поспехам, можа страціць пачуццё меры, калі яно ў яго яшчэ засталося уздыхнуў палкоўнік, вымоўна зірнуўшы на саксонца.
Усё адбудзецца, як у сенаце Карфагена? усміхнуўся Фрыч. У пытанні ваяваць ці не ваяваць, як заўжды большая частка бра­ла верх над лепшай ішлі ваяваць.
У нас невялікая папраўка: вырашыць меншасць. Кароль! удакладніў швед. -1 шчыра кажучы, вашаму лепш устрымацца і, як кажуць у гэтых краях, не клікаць воўка з лесу. Швецыі вайна не патрэбная, але сіла яе не страчана.
Фрыч слухаўуважліва, і выраз заклапочанасці сведчыў, што сустрэчнае меркаванне не ўзрадуе палкоўніка Эрланда.
Так, але ж ведаеце, што двое ўпартых на вузкай кладцы... Ну тут ізноў прыдасца мясцовая прыказка вымоўна ўсміхнуўся Фрыч. I мы абодва моцна рызыкуем, ведучы гэтыя перамовы уздыхнуў саксонец.
Швед паціснуў плячыма. Абодва разумелі вагу абмену звесткамі і небяспеку выкрыцця гэтай узаемнай дапамогі.
Не ў першы раз, гер Гюнтэр. Такая наша доля. Хоць каралі нашы збіраюцца ваяваць, нам, даўнім знаёмым, не толькі іх загады трэба выканаць, але і нашы сувязі не страціць. Ну, і галовы, вядома.
Эрланд нахмурыўся, усведамляючы амаль поўную немагчымасць адвесці стрыечных братоў ад згубнай для абодвух задумы. Фрыч першым парушыў працяглае маўчанне.
А ці нельга было б выменяць у Карла XII Інфлянты і Лівонію на ладны кавалак вось гэтага Вялікага Княства?ён павёў рукою наўкола.
Швед адказаў не адразу, захоўваючы ўсё той жа хмурны, заклапочаны выраз твару.
А чым тыя правінцыі для вас прыцягальныя?
Нямецкім насельніцтвам. адказаў Фрыч. Натуральнай блізкасцю да Княскіх і Кралеўскіх Прусаў.
Палкоўнік Эрланд не горш Фрыча ведаў, што не ўсе і нават не большасць у тых лясых для Аўгуста II правінцыях немцы. Вабяць спадчынная карона і выхад да мора. Але гэта ўжо пасяганне на шведскую Балтыку, Imperium maris Baltici, велічную задуму Густава-Адольфа. На такое шведы ніколі не пагодзяцца.
Карона! прамовіў Эрланд. Чароўны бляск спадчыннай кароны! А ці ўсведамляе Аўгуст II, што наш кароль не ўшануе нейтральнасць Рэчы Паспалітай, калі з яе тэрыторыі пойдзе наступ? А пры слабым войску Рэчы Паспалітай... Я не выключыў бы верагоднасці, што раззлаваная шляхта паверне зброю супраць саксонскага во­йска.
Так. Сам Сабескі доўга ваяваў на вашым баку кіўнуў Фрыч. Няма патрэбы таіцца, задума канчаткова апанавала караля. Абы карона, толькі каб спадчынная!
А не разглядалася магчымасць ператварыць у такую карону польскую, ці вось тутэйшую вялікакняскую? Думаю, цэсар не адмовіць саксонцу каранавацца на караля, і мір са Швецыяй застанецца непарушным.
Фрыч усміхнуўся адкрыта, нават цынічна. Даўняя сувязь, ледзь не прыяцельства выведнікаў дазваляла пэўную адкрытасць.
Аўгуст быў бы не супраць, але тутэйшая шляхта гэта не саксон­ская прамовіў ён. Магнаты прадажныя, але прадаюцца менавіта за захаванне існуючага парадку, які акурат выключав спадчыннасць кароны. Аў гэтым і магнаты і дробная шляхта згодныя. Папскі прастол не захоча страціць уплыў і выкажацца на баку шлях­ты. Кароль стаіць перад цяжкім выбарам. Рэспубліканцы ўзамен за абарону перад Сапегамі гатовыя падтрымаць караля, але вайсковая сіла, кампут Княства і ўласнае войска, за Сапегамі. Праўда і яны патрабуюць каралеўскай падтрымкі супраць рэспубліканцаў. Але не цаною вольнасці.
Цяжка зразумець гэтых рэспубліканцаў, хоць іншы раз ім і пазайздросціш прызнаўся Эрланд.
Так, вольнасць рэч прывабная пагадзіўся Фрыч. У ix кожны шляхціц у коле палітыкі і мае, хай і невялікі для незаможных, шанец прабіцца на самы верх, дзякуючы ведам і здольнаесцям.
Гэта іх і слепіць кіўнуў швед. -1 Рым не ўтрымаўся рэспублікай. Але вернемся да нашых клопатаў. Што Сапегі?
Фрыч махнуў рукою з выразам безнадзейнасці.
Не саступаюць ані каралю, ані сваім непрыяцелям. 9 верасня на рэляцыйны соймікў Ваўкавыску сын гетмана з’явіўся з велізарным эскортам, але шляхта не спужалася, выступіла супраць, прытым на дзіва згодна.
Швед памаўчаў, пакрактаў, рашыўся.
Маем звычай не выпытваць пра вайсковыя справы. Але мушу
сказаць: маладосць караля не павінна вас падманваць і яго вой­ска не страціла сілы. Да таго ж у нас здольныя генералы. Вы мяне разумееце, гер Гюнтэр?
Намёк на вельмі нязначныя вайсковыя здольнаесці Аўгуста II пры вялікіх амбіцыях быў даволі празрысты.
Выдатна разумею, гер Эрланд. Паспрабую пераканаць Флемінга, ён акурат дамаўляецца з Сапегамі. Калі атрымаю аўдыенцыю ў караля, таксама не буду таіцца. Ён, На жаль, не ўсведамляе ўзроўню рызыкі.
Эрланд не паказаў па сабе, які важны намёк даў суразмоўнік.
Ваша старание будзе ўл ічана, гер Гюнтэр па-таварыску прыязна паведаміў удзячны швед.
Ну, мы з вамі ніколі не мелі падстаў крыўдаваць на няўдзячнасць усміхнуўся Фрыч, узнімаючыся з лаўкі.
Рады быў бы абмеркаваць пачутае з Флемінгам, але спачатку варта самому падумаць. Усё ж цікава, ці вытаргуе Флемінг больш, чым мне ўдалося?
...Сустрэча палітычных апанентаў, каралеўскага дарадцы і вялікага гетмана, ад пачатку варажыла поспех абодвум бакам, што рэдка здараецца ў палітыцы.
Я думаю, пане гетман, двум вайскоўцам лёгка дамовіцца ў справах ім блізкіх Флемінг прыязнаўсміхнуўся Казіміру Сапегу.
Ва ўсякім разе мы не рыхтуем кампаніі адзін супраць аднаго тым жа тонам жарту адказаў вялікі гетман.
Ён дакладна ведаў, пра што пойдзе размова. Рупіць Міласціваму пану новая вайна, а на гэта патрэбна войска. Калі не сам, то ягоныя генералы разумеюць, што свайго, саксонскага, на ўсе за­даны не хопіць. Не пашкодзіла б мець вялікалітоўскае, але як тады з Пузавіцкімі абмежаваннямі? Без новага набору харугваў вялікалітоўскае войска мала на што прыдасца.
Вельмі ўжо ашчадны Міласцівы пан у сродках насмешліва прамовіў Сапега і непрыхільны да нашага войска.
Абодва ведалі, што ашчаднасць не ўсяго тычыцца. Не дай Бог Яго Вялікасць прачуе, што недзе з’явіўся на продаж прыгожы ка­мень! I на палац чарговай метрэсе ніколі не шкадуе.
Флемінг сам быў схільны ашчаджаць дзяржаўнае з карысцю для сябе. 3 чаго ж мог бы мець? Ну, вядома, з гандлю нерухомасцямі таксама неблагі грош нарастав. Але і гэтых ліцьвіноў без сплаты не перацягнеш на свой бок, не прасцякі яны.
Я так думаю, яснавяльможны пане, што пэўная сума знойдзецца тонам абяцанкі азваўся Флемінг і тут жа дадаў: Можа не адразу, але...
Не зычу сабе дробязі строга папярэдзіў гетман. Грошы патрэбныя не дзеля грошай: Сапегі цікавяць караля не самі па сабе, а
з войскам. I менавітаў гэтай справе Міласцівы пан пакінуў Сапегам зусім не мілыя ўспаміны. Каб іх залагодзіць, патрэбен час і грошы. Харугвы на пустым месцы не вырастаюць.
- Я думаю ў адпаведным часе... працягнуў Флемінг.
Абодва разумелі, што адразу пасля скарачэння войска дазвол караля на стварэнне новых харугваў пад началам Сапегаў, узбаламуціць “рэспубліканцаў”, больш-менш супакоеных змяншэннем сапежанскай сілы. Самы цёмны соймікавы палітык ведаў, што ў караля грошай на ліцьвінскае войска не знойдзецца і будуць выкарыстаны сапежанскія. А чые грошы таго і загады.
- Гэта зразу мела кіўнуў гетман. Горш тое, што Міласцівы пан ніяк не ўцяміць, што харугву стварыць не халявы набыць. На муштру час патрэбен, і немалы.
Флемінг не ведаў, як паставіцца да каралеўскай задумы. Нібы кааліцыя складалася паважная, модная. Але колькі іх звальвалася ў самы адказны момант. Кожны ўдзельнік мае свае інтарэсы і заўжды гатовы на сепаратны мір за нейкія выгоды.
- Я думаю прамовіў ён можна прадугледзець для новых харугваў дапаможныя заданы. Хутчэй за ўсё, кароль будзе тае ж думкі.
- Што ж, пры ўзаемнай дапамозе, можна пагадзіцца адказаў гетман стрымана. -I падкрэслю, войска толькі ў якасці дапаможнага! Парадак на тылах Міласціваму пану спатрэбщца не менш, чым на баявой лініі. I тылавое забеспячэнне патрабуе аховы.
Флемінг не сумняваўся, што Сапегам найперш залежыць на абароне сваіх маёнткаў ад саксонскага войска, бо яно з’явіцца ў Княстве першым. Але адначасна і камунікацыі будуць забяспечаны і межы пад наглядам. А калі так, то, глядзіш, і варожая кавалерыя не праслізне на тылы і не наробіць вэрхалу. Флемінг не збіраўся казаць гетману, а можа той і здагадваўся, што менавіта такім чынам, рэйдам кавалерыі, сам пачне паход, спадзеючыся на сустрэчны рух абяцанай такім Паткулем інфлянцкай інсурэкцыі.
- Я не магу шмат ахвяраваць. I брат патраціўся яшчэ раз нагадаў гетман.
- Надзейны хаўруснік нятанна каштуе прыязна ўсміхнуўся Флемінг.
Паразуменне было крохкае і мала веры, што ўтрымаецца пад ціскам абставінаў. Але ў абодвух не было іншага выйсця, як пагадзіцца з магчымым.
Будзем шукаць супольнымі намаганнямі паабяцаў Флемінг, больш спадзеючыся на старанні Сапегаў.
Яны не ўпусцяць магчымасці ўзброіцца і забяспечыць сябе ад узбунтаванай шляхты. 3 прыходам вайны на Вялікае Княства, аў гэтым Флемінг не сумняваўся, дадатковыя харугвы вельмі спатрэ-
бяцца. У падобных выпадках шляхта заўсёды дзялілася і пачынала ваяваць па розныя бакі і найперш міжсобку. У гетмана заставалася нявысветленай яшчэ адна асаблівасць, палітычнага кшталту.
Незадоўга Скарбовы Трыбунал. Маю падставы лічыць, што мае апанэнты іранічна, нават з’едліва падкрэсліў гетман будуць мець турботы. Падтрымка каралём майго боку павінна быць безумоўнай і вартаснай. Проста спачуванні ды ўшчуванні Агінскаму мяне не задаволяць.
Разумею кіўнуў Флемінг. Войска без гетмана нічога не варта. Не магу абяцаць пэўна, але пакарыстаюся сваімі ўплывамі.
Вынік моцна паўплывае на маю пазіцыю усміхнуўся Сапега.
Суразмоўнікі не патрабавалі падрабязнасцяў. Ведаў Флемінг, што між “апанентаў” хутчэй за ўсё апынуцца Агінскі, Пацей, альбо іх паплечнікі. Старшынства на Скарбовым Трыбунале дасць гет­ману мажлівасць паквітацца за паразы. I не на дзяржаўным грунце, а хутчэй за ўсё на прыватным, на маёмасным.
* • •
Як сабе хочаце, яснавяльможны пане, а жупан тэты трэба зняць! у голасе слугі было пароўну патрабавальнасці і пачцівасці, але першая гучала мацней.
Вялікі гетман пакрывіўся.
От, назола! Ну чым жа тэты жупан дрэнны?
Расшпільваючы безліч дробных гузікаў, стары цярпліва, як ма­лому, тлумачыў:
Жупан добры, бо дрэннага я не дазволіў бы яснепану апранаць. Але на тэты выпадак не адпаведны. Гэта я пану гетману тлумачыў, і аднаго разу даволі.
Казімір Сапега паслухмяна расставіў рукі, дазваляючы сцягнуць з сябе жупан з тонкага чырвонага сукна. Пярэчыць старому, які апранаў і распранаў яго ад няпамятных часоў, усемагутны гет­ман не адважваўся. Гэтак, прыкладам, гарачы жарабец, да якога стаенныя падыходзяць з асцярогай, слухаецца свайго гаспадарападлетка, падумаў пра сябе гетман з усмешкай.
Чым жа ён не адпаведны? пацікавіўся Сапега, каб нечым заняцца падчас працяглай працэдуры.
На немца іншы патрэбен. Хоць бы градатуравы. А тэты дзеля сваіх, ды і то прасцейшых дакорліва сказаў стары. Ад дзяцінства з яснепанам клопаты. Немец пыхлівы. Ён на такія дробязі вельмі ўважлівы. Таму і кашулю трэба памяняць.
-1 кашулю! жахнуўся гетман. А яна чым не падыходзіць?
Падыходзіць кіўнуў слуга але возьмем во гэтую. Палатно коленскае, выдатнае. Немцы на гэтым знаюцца, нехрысці.
Чаму нехрысці? усміхнуўся гетман, ведаючы ўжо якім будзе адказ, дастатковы ў разуменні старога: “Дык жа лютры!“.
3-за нейкага інфляндца такія турботы уздыхнуў гетман.
Гэта не з-за яго, перапрашаю, а з-за пасады вялікага гетма­на паўшчуваў стары.
Правадыр шляхты Інфлянтаў Ёган Рейнгольд Паткуль напэўна не заслугоўваў вялікай увагі, і гетман пагадзіўся на сустрэчу больш з цікаўнасці, чым з павагі. 3 чым і ад каго ён з’явіўся? Ахвотнікі ўжыць сілу і амбіцыі Сапегаў дзеля сваіх мэтаў не пераводзіліся і па-за межамі Княства. Мабыць, і гэты наведвальнік з такой прычыны. Ці то сапраўды змагар за вызваленне Інфлянтаў з-пад шведскага ціску, ці, як нясе чутка шпег некалькіх гаспадароў, між якімі і маскоўскі цар? Няўжо і гэтага цікавіць наша залатая вольнасць і права вета?
Пры ўсіх адмоўных рысах правы залатой вольнасці мелі важ­ную прыцягальную асаблівасць-усведамленне народам-шляхтай сваёй датычнасці да палітыкі, што дзяржава гэта мы. Наймацней усведамлялі тыя, хто быў гаспадаром дзяржавы: гетманы, канцле­ры, сенатары, маршалкі, ваяводы. Калі разгублены князь Канці пытаўся, дзе ж Сапегі з абяцанай вайсковай падтрымкай, яны ўжо абдумвалі чарговы, для каго можа і нечаканы, паварот сваёй палітыкі, што памерамі і абсягам нагадвала міжнародную.
Ручку! загадаў слуга, пачынаючы ўкладаць прыгожыя зборкі на рукавах.
Гетман цярпліва трымаў руку перад сабою пакуль не замлела.
Можа ўжо хопіць?
Рукавы ж наўмысна даўгаватыя, то як жа без зборак? напомніў слуга прычыну цярпення.
Ну, ты мяне як у сваты строіш! папікнуў гетман.
Стары і вокам не міргнуў, запатрабаваўшы другую руку.
А я каму казаў, што на ўсё час спатрэбіцца? I не ўпершыню пан гетман жупан апранае, асмелюся напомніць.
Белы аксамітны жупан з высокім, стойкаю каўняром, як абліў постаць гетмана. Бялюткая вышываная кашуля вытыркалася вакол шыі, роўна на столькі, наколькі было трэба. Слуга пачаў зашпільваць адзін за адным залатыя гузікі.
Гузікі ж, як шыпшынкі! прыгаворваў ён.
Дзе ж ты бачыў жоўтыя шыпшынкі?! падражніўся гетман, каб хоць нечым расплаціцца за свае пакуты.
Ці ж яснавяльможны не здольны ўявіць такое? не здаўся ста­ры. Пану гетману абы пярэчыць! А хіба па-французску альбо пад немца апранацца лягчэй? Нашы строі да таго ж прыгажэйшыя. Што ў тых: пудры ды плюдры! Замежнікаў у сваім прымаць належыць.
Калі былі ўззуты іншыя боты, гетман уздыхнуў з палёгкай, астатняе было прасцей.
Так, бяром паясок! Які ж нам падыдзе да белага жупана? Мабыць, во гэты. Не! Лепшы будзе з пазалотамі. Акурат да гузічкаў!
Hy, і карабэлька да ўсяго. Засталося дэлію, і усё гатова! радасна паведаміў стары, трымаючы ў руках шыкоўную дэлію: ці то футраны плашч, ці тогу.
Божа! Я зваруся ў тваёй дэліі! узмаліўся гетман.
Калі пан вялікі гетман, то ўсё здольны сцярпець рашуча заявіў стары, накідваючы дэлію на плечы Сапегі.
Сапраўды цярплю, нібы пакутнік.
Пурпура, яснепане, нездарма яшчэ канстанцінопальскімі імператарамі шанавалася назідальна тлумачыў нястомны ўпрыгожвальнік. Праз позірк на павагу ўплыў мае!
Дэлія, крытая пурпуровым адамашкам, затканым срэбнымі і залатымі ніткамі, сплывала ледзь не да падлогі. Да сярэдзіны спіны ападаў гарнастаевы каўнер. Шырокія засцежкі ў каштоўных камянях і на двух вялікіх залачоных гузіках ўтрымлівалі дэлію на плячах так, каб пад ёю быў бачны жупан і ўсе аздобы строю.
Каўнерык расправім, рукавы сюды, па баках. Не тое, што горача, а жупан лепей відаць. Ну, вось, цяпер яснавяльможны пан выглядае як вялікі гетман, а не які кашталян задаволены слуга прыглядаўся то з аднаго, то з другога боку.
Каб ведаў, што ты з мяне так здзекавацца будзеш, век бы не дабіваўся булавы засмяяўся Сапега.
Кожны нясе свой крыж з пакорай адказаў стары. Затое не­мец адразу бачыць, што ў іншую краіну трапіў. А то ж ліцьвіны сустракаюцьфранцузаў-у французскім строі. Брыдоцтва! Мабыць, тыя французы кунтуш не апранаюць, як нашы да іх завітваюць? А немец няблага, калі і пачакае! Нашым варта крыху іхнай пыхі ўжываць, калі з імі спатыкаюцца.
Ну ты, браце, і дыпламат! Аглаблёвых звычаяў. Варта каралю ўзяць цябе надворным маршалкам.
А я да немца не пайду! гарэзліва прыжмурыў вочы стары, паслужліва расчыняючы дзверы.-Гэтаўжо ваш клопат, яснавяль­можны пане.
Клопат можа быў невялікі, але аўдыенцыя амаль адразу ўпадобнілася перамовам. Казімір Сапега лёгка разгадаў намеры інфлянцкага палітыка і не ўхіляўся ад самых далікатных пытанняў, тым больш, што ставіліся яны візіцёрам з нямецкай напорыстасцю. Гетман не праймаўся аповедамі пра супраціў шведам у Інфлянтах. Слабы ён і не мае значнай падтрымкі тамтэйшай шлях­ты. Несумненна і тэты правадыр спадзяецца дапяць сваіх мэтаў з дапамогай чужой сілы.
Па маіх меркаваннях, пане гетман, справа вайны караля Аўгуста са Швецыяй практычна вырашана упэўнена даводзіў Ёган Паткуль.
Хцівец Пшэбэндоўскі, дапамагаючы саксонцу, не дбаў, чым гэта
абернецца для дзяржавы, а зараз ці не лезе ў памагатыя чарговы авантурнік? Шанцуе каралю на прайдзісветаў, ці роднасць душ прыцягвае?
Думаю, і вам вядома, пане Паткуль, што Сойм не збіраецца пераглядаць артыкулы Аліўскага пагаднення суха зазначыў гет­ман. Лічу заўчасным рабіць высновы без адпаведнага грунту. Не блытайце Рэч Паспалітую з Саксоніяй.
Ёган Паткуль выслухаў заўвагу, не паказаўшы незадаволенасці, як сапраўдны дыпламат. Хіба Рэч Паспалітая не прагне другога шведскага патопу, падумаў з’едліва, бо да трэцяга можа і не дажыць? Каму, як не гетману, гэта разумець. Вайсковай сілай Рэч Паспалітая шведам не дараўнуе, таму і трымаецца за мірны трак­тат. Але Аўгуст Веттын не СабескИ
Я думаю асцярожна пачаў інфлянцец пан вялікі гетман пагодзіцца, што пасля каранацыі склаліся новыя абставіны, у тым ліку ў справах вайсковасці.
Маеце на думцы саксонскае войска? удакладніў Сапега. Але ж вы арыентуецеся ў характары нашай вуніі з Саксоніяй. Яе вой­ска ў дыспазіцыі курфюрста Саксоніі і Сойму не падпарадкавана. I войскі Рэчы Паспалітай без дазволу Сойма не вырушаць. Не ду­маю, што саксонцы выстаяць супраць шведаў сам-насам.
Паткуль зрабіў выгляд, што вагаецца, ці даверыцца гетману.
3 палітыкам панскай меры варта быць адкрытым рашыўся ён. Не здзіўлюся, калі пан гетман ведае штокольвек пра сустрэчу і перамовы караля Аўгуста з царом Пятром Паткуль кінуў на гетмана дапытлівы позірк.
Мінулым жніўнем у Раве Рускай? не стаў хавацца гетманНатуральна, ведаю.
Перамовы ў Раве Рускай забілі апошні цвік у труну малдаўскай кампаніі. Аўстрыя рыхтавалася разам з Англіяй і Галандыяй да вайны з Францыяй за гішпанскі трон, таму канцлер Удальрык Кінскі даў цару зразумець, што цэсарскі двор намераны памірыцца з Турцыяй як найхутчэй. Падобныя намёкі выказваліся і адмысловаму пасланніку Рэчы Паспалітай кіеўскаму біскупу Яну Гамалінскаму. Хоць перамовы Аўгуста 11 з царом вяліся сам-насам, не трэба вялікай праніклівасці, каб зразумець, што тычыліся перагляду межаў і спосабаў яго ажыццяўлення.
Захады цара на англа-галандскім двары і ў Вене, падказалі абодвум манархам адмовіцца ад вайны з туркамі і выбраць за мэту сла­бейшую, як ім здавалася, Швецыю. Але гэткае рашэнне магло пасварыць Аўгуста II з Рэчай Паспалітай, дзе выспела вераў вяртанне Камянца і ўкраінскіх земляў, і ён трымаў у таямніцы сэнс хаўрусу з царом. Удзел у ім уплывовых палітыкаў Рэчы Паспалітай увогуле не прадугледжваўся.
“Вось і завіхаецца гэты Паткуль дзеля абодвух,” падумаў Сапега.
Я толькі хацеў звярнуць увагу пана гетмана, што адной з парушаных у Раве спраў была вайна са Швецыяй. У выпадку падпісання дамовы вайсковыя сілы не будуць выглядаць так сціпла, як уяўляецца пану гетману. Несумненна, будзе не толькі двое хаўруснікаў.
Інфлянцец папярэджваў пра магчымыя страты ў вачах караля, калі Вялікае Княства, а дакладней Сапегі, спозняцца з падтрымкай каралеўскага намеру. Аўдзельнічаць так ці гэтак давядзецца, бо шведы стаяць на мяжы Княства. Калі Княства ў пару праявіць гатовасць ваяваць і нейкім чынам штурхне шведаў на парушэнне аліўскага замірэння, Рэч Паспалітая будзе змушана бараніцца, Сойм дасць дазвол на вайну, а сам Аўгуст II будзе выглядаць ахвярай нападу.
А чым, дазвольце запытаць, тлумачыцца ваш інтэрас у гэтай вайне? Не думаю, што такая невялікая правінцыя выйдзе з яе без вялікіх страт і цярпенняў.
Пытанне было клапатлівае. Прызнацца, што няшчасці люду яго мала абыходзяць, інтрыгану і авантурніку не выпадала. Збыць пы­танне маўчаннем таксама немагчыма: не той суразмоўнік.
Наш інтэрас жаданне пазбавіцца шведскага прыгнёту узнёсла абвясціў Ёган Рэйнгольд. Мы гатовы да збройнага высту­пу ў дамоўлены час. Шведы апынуцца між двух агнёў.
Казімір Сапега спахмурнеў: вось яна, мэта візіту. Размова рабілася цікавай.
Наконт вашага агню ўстрымаюся выказвацца. Але другі, як вынікае з вашых словаў, мяркуеццараспаліцьу нас у Княстве? Кім так мяркуецца? Што наконт нашай згоды?
Гетман ведаў авантурнасць ліцьвінскай шляхты і разумеў, што Паткуль разлічвае менавіта на яе. Але Сапегі яшчэ здольныя ўзважыць, дзе чакае здабыча, а дзе можа быць страта. 3 такім вось хаўруснікам, голым як бізун, хутчэй за ўсё будзе толькі другое.
Паткуль заўважыў незадаволенасць гетмана.
Я ўжыў бы іншы выраз: раптоўны і моцны націск. У шведаў не будзе магчымасці ступіць на землі Княства. Ну, а клопат у спра­вах забеспячэння войска, пагадзіцеся, непараўнальны з набыткамі, што прынясе перамога.
Ад высвятлення другога пытання Паткуль, на яго думку, хітра і спрытна ўхіліўся.
Пакуль, прабачце шчырасць, не бачу якія набыткі атрымае Княства, парушыўшы мір са Швецыяй азваўся Сапега.
Калі не памыляюся, кароль меў захоп Лівоніі ў сваіх перадэлекцыйных абяцаннях нагадаў Паткуль.
“Усё ўлічылі твае гаспадары!” падумаў Сапега. Патрэбна толькі згода Сойму, і Рэч Паспалітая ўцягнецца ў вайну, якая ёй непатрэбна, як і тая Лівонія: калі і схопіш нейкім цудам, не ўтрымаеш з сённяшнім войскам. А павялічыць ў адзін момант не здолееш. У п’яным чадзе двума “братамі”, царом і Аўгустам II, задумана авантура з ужываннем ліцьвінскай і польскай крыві.
Хапае нам клопатаў і без вайны. Калі цару хочацца ваяваць ёсцьу яго мяжа са Шведамі. Мы не забараняем, але дапамагаць не бачым патрэбы. I свайму каралю згоды не дамо.
Сапега прамовіў апошні сказ так, каб Паткуль разумеў: Сапегі не дапусцяць ухвалення Соймам такой згубнай пастановы.
Але ж прыхільнасць манарха, удзячнага за падтрымку, несумненна спрычыніцца да змяншэння клопатаў Княства і ўзвышэння уякія падтрымалі заўважыў Паткуль.
Не паддаецца тэты ліцьвін на яго чары. Ці то з-за палітычнага досведу, ці з уласцівай ліцьвінам “непадкасці” на знешнасць, на “маніры”, на дворскасць. Не ў прыклад палякам, невысока яны тэта ставяць.
Усё тэта толькі ў выпадку перамогі уставіў Сапега. А вайна, задуманая вашмосьцем, не грунтуецца на цвярозых падліках сілы непрыяцеля і, дазваляю сабе ўмоўна ўжыць акрэсленне, нашых. Небяспечная авантура, пане, можа выліццаў вялікую вайну і вялікую паразу, ізноў жа, умоўна кажучы, нашага боку.
На чым грунтуюцца апасенні яснавяльможнага пана?
Шмат на чым. Не падзяляю, прыкладам, лёгкадумнага спадзявання на маладосць шведскага караля. Яго муштраваным вой­скам кіруюць здольныя і дасведчаныя генералы. 3 уласнай гісторыі маем мноства перамог маладых палкоўнікаў і гетманаў нават у неспрыяльныхумовах. Армія цара саступае шведскай паўсіх якасцях.
Так, гэта вядома пагадзіўся Паткуль, баючыся, каб Сапега не пачаў выклад ліцьвінскіх перамог.
Але вялікі гетман быў найперш палітыкам.
Дадам, што вельмі розныя ў кожнага з хаўруснікаў мэты, а вялікая аддаленасць выключав хуткую ўзавмадапамогу. Не адчуваецца, па нашых звестках, вялікага непакою з боку шведаў. Не здзіўлюся, калі Карл XII ударыць першым, хоць яго міністры супраць вайны.
Што ж, пану гетману нельга адмовіць у абазнанасці і дакладнасці разумения сітуацыі прызнаў Паткуль. Але ваенная фартуна зменлівая і прыхіляецца да смялейшых. Гэта, як на паляванні...
Ваўкоў баяцца ў лес не хадзіць? Гэта вы маеце на думцы? запытаў Казімір Ян, усміхнуўшыся. Вайна між дзяржавамі, шаноўны пане, гэта не паляванне, гэта вялікі высілак. Парупіаць мір са Швецыяй Рэчы Паспалітай няма ані сэнсу, ані карысці, гэта
я вам ужо казаў. Я асабіста адгаварыць свайго караля не змагу, калі ён вырашыць канчаткова, але перакананы, што Сойм згоды на вайну не дасць. А я на Сенаце буду выступаць супраць такога неразважнага кроку.
Гетман ўжо ніколькі не сумняваўся, што першая рэляцыя сённяшняй размовы будзе складзена канцылярыі Аўгуста, калі не яму асабіста.
Але ж воля манарха... пачаў Паткуль.
Спроба спаслацца на манаршую волю, як неаспрэчны аргумент, раззлавала гетмана. Яшчэ падчас элекцыі разгледзеў гэтыя спакусы ў Фрыдрыха-Аўгуста, тады яшчэ курфюрста. Лепш бы ён ім і заставаўся!
Наш кароль абавязаны слухаць Сойму як малому патлумачыў Сапега, хоць ведаў, што спрактыкаваны інтрыган добра ведае лад Рэчы Паспалітай.
Інфлянцкаму шляхціцу ва ўслужэнні абсалютным уладарам не было ўласцівым пачуццё рэспубліканізму, натуральнае для ліцьвінскай шляхты ад засцянкоўца да магната.
Калі воля манарха адпавядае выказанаму панам, вынікі і скуткі будуць тыя, якія назваў я. Таму Вялікае Княства не будзе вітаць такую авантуру на яго землях.
Іншай мяжы з шведскімі тэрыторыямі Аўгуст не мае. Паткуль адчуў, што далейшая размова траціць для гетмана сэнс. Ведаў абачлівасць Сапегі ў вайсковых справах і здольнаесць да палітычнай іх ацэнкі. Асабліва асцярожны гетман быў там, дзе аслабленне вялікалітоўскага войска магло зашкодзіць Сапегам унутры Княства. Чуў, што Казімір Сапега не паспяшаўся да Яна Сабескага пад Вену, маючы выдатна экіпіраванае і падрыхтаванаее войска. Быў у апазіцыі да Сабескага і не лічыў мэтазгодным ахвяраваць войскам Княства, сваёй апорай, дзеля каралеўскай сла­вы і карысці цэсара.
Магчыма, і на сёняшнюю паставу гетмана ўплываюць яго стасункі з каралеўскім дваром. Скарачэнне ліцьвінскага войска балюча ўдарыла не толькі па пазіцыі роду Сапегаў, але і па самалюбству вялікага гетмана. Сам Паткуль не бачыў сэнсу ў такім аслабленні вайсковай сілы перад абліччам блізкага сутыкнення. Ці не лепш было кінуць гэтых ліцьвінаў на першы агонь? Хіба што Аўгуст баяўся, што самі, без яго паб’юць шведаў, а ён застанецца ні з чым. Як бы тое ні было, а інфлянцкаму падбухторшчыку заставалася толькі адкланяцца...
Ну, што ты скажаш? гетман павярнуўся да шчыльнай цяжкай шторы, што закрывала ваконную нішу ў аддаленым куце прасторнага пакоя.
Што скажу? перапытаў Бенядыкт Сапега, пакідаючы схо-
ванку, каб сесці ў крэсла, дзе толькі што месціўся госць. Primo: не нам першым дурыць галовы. Secundo: напэўна прамаўляе са словаў караля і бліжэйшых дарадцаў, хоць бы ўспомні Флемінга. Занадта ўжо адкрыта кажа тое, за што і галавой можа налажыць, калі трапіць у рукі шведам. Адсюль tercio: тэты авантурнік можа нарабіць клопатаў, бо мае сувязь з падобным авантурнікам на тро­не Рэчы Паспалітай.
Бенядыкт ведаў пра Паткуля больш за брата. Адукаваны, хітры інтрыган быў выдатным напарнікам Аўгусту II. Як і саксонскі кур­фюрст, дзеля ўласнай мэты быў здольны наўсё. Хіба што старанней крыўся са сваімі намерамі ад пабочнага вока. Гладкі ў абыходжанні, пераканаўчы ў размове, упэўнены ў слушнасці прапанаванага, лег­ка схіляў на свой бок патрэбных людзей, не выключаючы манархаў.
“Выдатны прадстаўнік школы Макіявелі” -усміхнуўся сам сабе Бенядыкт.
Інфлянцкі бу нтаўшчык умеў пакарыстацца людзкімі слабасцямі і прымхамі. Хітра манеўраваў між Пятром I і Аўгустам II, ад абодвух беручы грошы і абодвум служачы як парадамі так і здрадамі.
Каралю гэта адпавядае працягваў Бенядыкт. Верыць у байкі пра Боскае прадвызначэнне Веттына, то чаму не паверыць пра паўстанне ў Інфлянтах.
Казімір згодна кіўнуў галавою. Паведамленні вартых даверу людзей з Варшавы, Караляўца і Мітавы, размовы з негацыянтамі, назіранні шляхты, якія наведалі Рыгу, пацвярджалі слушнасць высноваў “літоўскага Макіявелі”.
Пакуль Міласцівы пан уцяміць сваю памылку, шмат крыві можа праліцца заўважыў гетман. А Княства наша дашчэнту зруйнуюць.
Бенядыкт адгукнуўся не адразу. Прадвесце вайны, прынесенае інфлянцкім эмігрантам, выклікала ў ягонай душы глыбокі непакой. Раскол шляхты на дзве варагуючыя групоўкі немінуча аддаваў краіну ў чужыя рукі. Не Сапегі будуць валадарыць і не іншыя ліцьвінскія рады. Чужынец будзе гаспадаром.
Здаецца, Казімір, ідзе гон на двух зайцоў адразу: ужыць кампутовае войска і шляхту Княства адно, зваліць на нас віну за пачатак вайны, спакусіўшы лёгкай перамогай і здабычай другое.
Можа другое толькі здаецца? Ці не завялікая нам роля? засумняваўся гетман, хоць скарачэнне войска нібы падказвала та­кую выснову.
Якая розніца, хто пачне, малы ці вялікі Венедикт разважаў і тлумачыў з намі вельмі зручна: непаслухмяныя ліцьвіны кінуліся ў бойку насуперак каралю, мусіў Міласцівы пан умяшацца, каб іх не знішчылі, бо войска маюць вобмаль. Калі пойдзе добра, перамога саксонцам, калі няўдача замірэнне коштам Княства, бо Сапегі
страцілі розум ад хцівасці. Такой бачу місію гэтага спакусніка. Бенедыкт ухапіў нітку клубка і разматваў яго перад самім сабою і братам. А да нас чаму завітаў? запытаўся ён і сам жа адказаў. Во кароль баіода і Флемінг гэта пацвердзіў, што шляхта пачне гойсаць на тылах саксонцаў ды замінаць рэквізыцыям. Ёй гэта не ўпершыню.
Звычай тагочасу весці войны за кошт навакольнага насельніцтва, не зважаючы сваё яно ці чужое, часта даводзіў да роспачнага ста­ну нават краіны пераможцаў. Што ўжо казаць пра нейтральный!
Заблытаўся Міласцівы пан хмыкнуў Бенядыкт. Скараціў нам войска, каб аслабіць нас і трымаць тут сваё, а зараз без нас яму не абысціся. А што мы зробім са сваёй жменькай?
Нават сваіх добраў не абаронім. Задушыць нас галота, калі ўсходзіцца злосна крэкнуў Казімір.
Кожны курфюрст хварэе за спадчыннай каронай! Хоць у Інфлянтах, хоць у якім лялечным каралеўстве. Пашэнціла, то хай бы радаваўся! Дык не!
Гетман устаў, падышоў да каналы, вызваліўся ад сваёй раскошнай дэліі.
Уфф! Хоць дыхаць можна! Мабыць, праўду кажа Любамірскі?
Ты пра ягоны трактат? Закіды не абы якія і прыдуманымі ix не назавеш адгукнуўся Бенядыкт.
Невялікая ананімная брашурка пад назовам “De vanitate consiliorum” (Аб мізэрнасці рад) выкладзенымі ў ёй думкамі неаспрэчна паказвала на вялікага кароннага маршалка Станіслава Геракла Любамірскага, які стаў у апазіцыю да Аўгуста II. Першы каралеўскі дарадца пісаў, што ў атачэнні караля ўзніклі задумы небяспечных зменаў ладу Рэчы Паспалітай.
Намеры стварыць нейкую раду па-за Соймам і Сенатам, абмежаваць правы соймікаў і самога Сойму вельмі ўзрушылі шлях­ту, бо гэта азначала знясенне яе адвечнага права кіраваць дзяржавай. Мела сумны досвед падобнай спробы караля Уладыслава стварыць уласны Ордэн, дзеля служэння каралю. Шляхта разуме­ла, што не абароніць у такіх умовах сваіх прывілеяў. Пісалася ў брашурцы і пра намер караля ўсчаць вайну з адной альбо і дзвюма суседнімі дзяржавамі. Але ані слова пра ўзгаднення такіх важ­ных рашэнняў з Соймам.
Няхай і ўскосна, але ўсё пацвярджаецца заўважыў гетман. Нават наконт дзвюх дзяржаваў і то супадае.
Супадае пагадзіўся Бенядыкт. Даўно кароль са сваімі флемінгамі вагаецца, супраць каго пайсці і з кім. Ці са Швецыяй і Рэчай Паспалітай супраць брандэнбуржца, ці з маскавітамі, Даніяй і Брандэнбургам, алеўжо супраць Швецыі. Думаю, вагі перахіліць гэты прайдзісвет, Паткуль. Здаралася такое ў гісторыі.
Маеш рацыю прызнаў гетман. Пойдзе на Інфлянты. Адзін
аднаго спакушаюць. А Карл XII нашу нейтральнасць не ўшануе: малады тараны.
Паспрабуем з ім звязацца прамовіў Бенядыкт у роздуме. Ліст які, альбо пасланца кемлівага.
Не пашкодзіць пагадзіўся гетман. I наконт гэтага наведвання ад шляхты таіцца не будзем. Ледзь умацаваўся на троне і ўжо лезе ў бойку з такім модным непрыяцелем!..
Абодва на самай шчырай споведзі не адказалі б, які кароль ім бы адпавядаў. Казімір Сапега склаў свой подпіс над актам элекцыі князя Канці, калі адмаўляцца стала немагчыма. Ліст да французскага двара з просьбай прыспешыць прыбыццё князя падпісаць рашуча адмовіўся, але да саксонца не кінуўся. Атрымаўшы ад Канці дзесяць тысяч талераў на войска, харугваў пад Гданьск Сапегі не прывёў. Мараль курфюрста Саксоніі прымала такую паставу. Але даводзіць сваю адданасць на злом галавы, рызыкуючы ўсім Княствам! Не для Сапегаў такая неабачлівасць.
А як ты глянеш на такі ход...? Бенядыкт павярнуўся да бра­та. Пакуль той кароль, наняць харугвы за свае грошы. Пасіленае з дазволу караля войска ўсё адно будзе нашым. I каралю дапаможам, калі спатрэбіцца, але галоўным чынам пра сваё паклапоцімся.
А што ты думаеш можа і дазволіць! падхапіў думку вялікі гетман. Паспалітае рушанне не параўнаць нават з надворным во­йскам. Саксонскае ён пашле ў наступ, бо захоп павінен быць ягоны, курфюрсцкі, але ж межы трэба забяспечыць, за шляхтай прыгледзець. Варта спрабаваць, варта! А грошы сваім часам вернем.
Некаму трэба ехаць. Найлепш то табе самаму, каб не сапсаваць справу.
Мабыць, так і зробім сказаў Казімір. Не кожны да яго праб’ецца. 3 Аўгустам спадзяюся на перамогу, а вось наконт вайны... I халера б з ёй, каб яна ішла ў Саксоніі!
Не здзіўлюся, калі і да Саксоніі дойдзе з’едліва азваўся Бенядыкт. Клюне на гэтага інфлянцкага чарвяка і апынецца на шведскім кручку. А ў шведаў сталь выдатная, не сарвецца.
Так і сталася.
* * •
Невялікі пляц быў ледзь не ўшчыльную запоўнены войскам. Грукалі, адбіваючы такт цяжкія боты, ляскалі аб брук акаваныя металам прыклады мушкетаў. Маланкамі ўзблісквалі шаблі татарскіх харугваў. Ляцелі беларускія каманды, гаркалі па свайму немцы з рэгімэнтаў чужаземнага ўзору. Але ўсё гэта чулася толькі тады, калі на нейкі момант змаўкалі велізарныя барабаны, катлы, абцягнутыя моцнай валовай скурай, і заціхала янычарская капэла.
Дэпутаты Літоўскага Трыбуналу, найвышэйшага суду Княства,
страцілі надзею на спакойную працу. Агляд войска мог доўжыцца бясконца. Прынамсі пакуль не абрыдне вялікаму гетману. Нават калі гэтыя соткі жаўнераў з’едуць з глузду і трапяць замест кашар у вар’ятню, у Казіміра Яна Сапегі знойдуцца іншыя: уся Вільня была абкладзена войскам. А янычарскай капэлы, якая ў гэтай за­баве была найважнейшай, і мяняць не спатрэбіцца: свой свіст, піск і грукат яна лічыць прыстойнай музыкай.
Спробы звязацца з яснавяльможным панам гетманам не мелі поспеху. Нават для самых паважаных дэпутатаў ён быў альбо вельмі заняты, альбо хворы, альбо ўвогуле адсутнічаў. Афіцэры галоўнай кватэры спасылаліся на загады і неабходнасць муштры дзеля вывучкі і дысцыпліны нованабраных харугваў. Пра тое, каб суцішыць гармідар ці памяняць месца, ніхто нават думаць не адважваўся. Праўда, дыскрэтна, міжсобку, дэпутатам казалі, што дастаткова Трыбуналу выканаць тое, чаго зычыць сабе яснепан гет­ман, ды адкінуць усё, што яму не падабаецца, як усё ўладкуецца. Але гэта толькі з вуснаў у вушы і не да ведама ўсіх!
У перамовах і цярпенні Трыбунал трываў на сваіх пазіцыях. Яго маршалак, вялікі канцлер літоўскі Караль Радзівіл, як і ўсе ў Трыбунале ведаў, што прычына раптоўных старанняў войска разгляд скаргаў на самога вялікага гетмана і яго бліжэйшае атачэнне, якія нельга было не заўважыць, альбо адхіліць. У сувязі з разглядам падатковых спраў, кашталян Міхал Кацёл звярнуў увагу Трыбуналу, што вяртанне пэўных падаткаў Рэчы Паспалітай да падскарбія БенядыктаСапегі супярэчыць канстытуцыі. Вялікі гет­ман вырашыў пакараць непрыяцеляў, як лічыў патрэбным.
Асабістыя прычыны не замоўчваць справы меў Радзівіл. Абуральныя паводзіны Казіміра Сапегі тлумачыліся абраннем Караля Радзівіла маршалкам Трыбуналу. Падтрымка заможных Вішнявецкіх прадвызначыла вынік, хоць Сапегі мелі на тэту пасаду свайго прэтэндэнта.
Суперніцтва Сапегаў і Радзівілаў было няспынным і ахоплівала каралеўскі двор, урадавыя ўстановы, Сойм і соймікі. Усяго пяць год таму Сапегі пасварыліся з канцлерам Вялікага Княства Каралем Радзівілам. Той заняў сваім войскам Капыль і Раманаў, сапежанскія ўладанні, і ўтрымліваў іх, пакуль Сапегі не сабралі войска і не выбілі радзівілаўскіх.
Праўда ў лютым 1697 года Сапегі і Радзівілы разам наладзілі пабоішча супрацьсапежанскім сілам на Берасцейскім грамнічным сойміку, але гэты хаўрус неўзабаве разваліўся. Звычка да перавагі ва ўсім і паўсюдна, да хуткай расправы з непаслухмянымі пасту пова пазбаўлялі Сапегаў здольнаесці ўзважваць свае крокі, вылічваць мажлівыя наступствы, ісці на саступкі.
Якая карысць была з перашкодаў Трыбуналу? Не дадавала ані
гонару, ані славы ці павагі, толькі разбэшчвала род і яго памагатых. Ланцуг памылак, ужо амаль абавязковых, нікога не дзівіў, а толькі павялічваў непрыязнасць да самога імені Сапегаў. Яны не разгледзелі гэтага злавеснага знаку, і ў красавіку 1700 года здарылася тое, што заважыла на далейшым лесе магутнага роду і знаменавала беззваротны спад яго ўплываў і страту ўлады.
Вузкімі вуліцамі Вільні на змярканні кацілася шыкоўная карэта ў багатай шасціконнай запрэжцы. Эскорт спераду і ўслед сведчыў, што ў карэце людзі немалой вагі і гэткага ж дастатку. Лёс справіў, каб на вуліцы Святога Яна тэты выезд апынуўся проста насупраць эскорту вялікага гетмана. Не доўга думаючы, саматужна ці па за­саду, эскорт грымнуў з пісталетаў і мушкетаў і кінуўся ў атаку з халоднай зброяй. Ахова карэты, заспетая знянацку, мела параненых, разгубілася і была адціснута. Эскорт ззаду карэты адказаў агнём, але сапежанцы прабіліся да яе. На нешырокай вуліцы разгарэлася сапраўдная бітва. Зазвінела шкло, палі першыя ахвяры. Хто мог, адпаўзаў, каб не затапталі, смялейшыя, рызыкуючы трапіць пад шаблю, кідаліся адцягнуць бездапаможных.
Шум, страляніна, крыкі сцягвалі цікаўных, але гарадзкая старожа не рызыкнула сунуцца туды, дзе паношыліся ахоўнікі вялікага гетмана. А тыя, збіваючы апошні супраціў, з крыкамі і лаянкай спрабавалі палашамі і рапірамі прабіць тонкія дошкі, каб дастаць сталлю тых, хто роспачна шукаў ратунку ў цесным корабе карэты. Нехта з аховы адным махам узляцеў на дах і спраўнымі ўзмахамі шаблі прайшоў па шапках і галовах тых, што аблажылі карэту шчыльным гуртом. Бліскучае джала смеляка на нейкі момант астудзіла пыл сапежанскіх зухаў. Хто грымнуўся на брук, хто адскочыў, заціскаючы рану. Але ляснуў пісталетны стрэл, маладзён пахіснуўся і зваліўся на дах. Крыкі з карэты толькі раз’ятрылі нападнікаў.
Калі гэтага кашталяна, як вепрука, ды валачы сюды! загарлаў нехта, перакрываючы агульны гармідар. -Яснавяльможны гетман аддзячыць, як мае быць!
Якога кашталяна! Звар’яцелі вы ці што? узвіліся гучныя крыкі абаронцаў, якія ўпарта працягвалі супраціў, спрабуючы выкарыстаць ахвярны ўчынак маладзёна на даху і адбіць карэту са сваімі панамі. Гэта выезд князёў Вішнявецкіх! Што вам ад іх трэба, разбойнікі?
Для некага з сапежанскіх гэты крык прагучаў як удар пяруна.
Стой! Стой, хлопцы! зароў афіцэр, кідаючыся да гурмы вакол карэты. Стой, каб вас чэрці смажылі!
Да раз’юшаных людзей словы не даходзілі, і ён пачаў адкідаць бліжэйшых за каўняры ды плазам шаблі частаваць па спінах са­мых заядлых. Крыкі з боку абаронцаў, каманды і лаянка афіцэра,
якому прыйшла дапамога, пачалі даходзіць да розуму не ў меру старанных паслугачоў. Падскочыў з крыкамі Міхал Сапега, сын гетмана. Бойка прыціхла.
Сапежанец распіхаў нарэшце сваіх, даючы дарогу Міхалу, і той зазірнуў у разбітае вакно. Двое маладых Вішнявецкіх, дваццацідвухгадовы Януш і на два гады маладзейшы Міхал, якраз тыя, што паспрыялі Радзівілу з маршалкоўствам, цудам пазбеглі смерці, але абодва былі параненыя. У цесным корабе карэты, калі шаблі раз-пораз прабівалі дзверы, ім заставалася толькі ціснуцца ў які кут, бо не мелі магчымасці ані бараніцца ані выскачыць.
Медыкуса сюды! Цырульніка! крыкнуў Міхал і схіліўся ў паклоне. Даруйце, яснавяльможныя! Даруйце! Прыкрая памылка, людзі наблыталі!
Людзі яснепана быдла! Збіры, разбойнікі з лясной дарогі, а не жаўнеры! Януш з нянавісцю зірнуў на сапежанца, заціскаючы рану рукою. Дзве кулі дасталіся яму.
Брат ацалеў цудам.
Дальбог, памылка, яснавяльможны пане! Мы лічылі, што ў карэце гэты Кацёл, віцебскі кашталян. Нібы яго коні рашыўся ўставіць слова бедны афіцэр.
Сапраўды, шасцярык Вішнявецкіх быў вельмі падобны на коней віцебскага кашталяна Кацёла, аднаго з завадатараў супрацьсапежанскай групоўкі. Ужо адно гэта ставіла яго па-за законам не толькі ў вачах нобіляў сапежанскага роду, але і звычайнага афіцэра аховы.
Значыць на кашталяна такі вось зух можа напасці ў сталічным месце? з’едліва запытаў Вішнявецкі. Дажыліся ліцьвіны!
Яснавяльможны пане заенчыў афіцэр я жаўнер, што загадаюць, то мушу выконваць.
Вішнявецкія гэта ведалі. Ад сваіх патрабавалі такога ж безумоўнага паслушэнства. Але закрануты гонар роду. Абразу нанёс не гэты гайдук з шабляй, нават калі ён і гербавы.
Гэта значыць вялікі гетман даў такі загад? з ледзяным спакоем запытаўся Януш.
Сапежанец пабялеў і азірнуўся на гетманавага сына. Браты зразумелі, што адказу ад яго не даб’ецца нават кат.
Перапраіпаеце толькі жывых, ці забітых таксама? у тым жа тоне прамовіў Януш.
Афіцэр пракаўтнуў камяк у горле. На беднага было шкода глядзець.
Я перакананы, яснавяльможны пане, што вялікі гетман сплаціць усе страты.
Які ж ён гойны, яснавяльможны збуй! пагардліва скрывіўся Вішнявецкі.
А карэту ўжо заварочвалі ў напрамку палаца Сапегаў, дзе меды-
кусы будуць рабіць усё, каб сваім умельствам зменшыць крыўду, нанесеную іх неразважнымі панамі.
Але ўсе спробы Сапегаў залагодзіць нікчэмны ўчынак нічога не далі. Вішнявецкія мелі дастаткова сілы, каб не баяцца пометы, і дастаткова гонару, каб не пакінуць абразу без наступстваў. Тым больш, што Сапегі не адумаліся. Па нядоўгім часе пад Ашмянамі сам Бенядыкт атрымаў над шляхтай ганебную перамогу ў чарговай бітве.
Прыйдзе час, і ўжо хутка, калі абодва Вішнявецкія стануць у шэрагі супрацьсапежанскай канфедэрацыі. Гэтым нападам Сапегі абразілі ўсю шляхту, паказаўшы, што для іх няма абмежавання ў адносінах да жыцця незычлівага ім чалавека. Гэта была тая мяжа, за якой нянавісць і прага вызвалення ад уціску рабіліся ўсеагульнай і ўсепаглынальнай жарсцю.
Сапраўды, з-за спраў Княства гінула Рэч Паспалітая, як гараваў пасол на Сойме.
Nunc aut nunquam, зараз альбо ніколі!
Вялікі гетман злосна крэкнуў, камечачы данясенне.
Вось і пачалося! Ды яшчэ ў лютым! А чым скончыцца, мабыць Найяснейшы пан і сам не ўяўляе.
У лютым 1700 года з тэрыторыі Вялікага Княства без ведама і дазволу Сойму Рэчы Паспалітай, што супярэчыла і палітычнай традыцыі i pacta conventa, саксонскае войска рушылаў Курляндыю.
Не палічыўся з нейтральнасцю Княства. I бясконцыя звароты сенатараў да абодвух пасвараных не падзейнічалі. Што ж, не першы раз вайна між каралямі запавядалася як сямейная сварка азваўся Бенядыкт Сапега. Але ж не з Карлам XII такія забавы.
Сапраўды, маткі варагуючых манархаў былі роднымі сёстрамі. Кароль Даніі Фрыдэрык V таксама даводзіўся блізкім родзічам Аўгусту II, а ў пэўнай ступені і Карлу XII. Толькі Пётр I, які ахвотна прыстаў на прапанову сумеснай вайны, не быў раднёю сваіх хаўруснікаў ці ворагаў.
Не дадасць Найяснейшаму пану прыхільнікаў гэта забава прамовіў вялікі гетман. Горш тое, што плаціць давядзецца і нам... Аўгуст, нібы зводня, сваю сварку са шведам прыцягне ў нашы шэрагі... Па сутнасці, як мы можам стаць супраць шведаў, калі, падзяліўшыся, даўно рыхтуемся да сваёй уласнай вайны.
Перад братамі стаяла задача амаль невырашальная. У но­вых абставінах самім Сапегам з канфедэратамі не ўправіцца. Навыперадкі шукаць падтрымкі Карла XII? Але ж гэта азначае змову з непрыяцелем калі не Вялікага Княства, то караля! Прасіць дапамогі ў караля? Але ж ці не ён падаграе наша несуладдзе.
Гэтага трэба было чакаць узд ыхнуў гетман. Нездарма ж той паскуднік Паткуль з’яўляўся. Падзяліў шкуру яшчэ не ўпаляванага мядзведзя. Толькі ці не падпісаў ён разам з той “капітуляцыяй” свой смяротны прысуд? Не будзе ж у Інфлянтах ніякага паўстання.
Яшчэ 26 жнівеня 1699 года Аўгуст II, не зважаючы на Сойм, падпісаў з прадстаўнікамі інфлянцкай апазіцыі гэтак званую “капітуляцыю”, патаемны артыкул якой аддаваў яму спадчынную ўладу ў Інфлянтах.
Я думаю туды ж прыкладуцца ягоныя пагадненні з даром і Даніяй? Упэўнены, выкананне і расплата толькі часова адкладзены... Бенядыкт скрушна пакруціў галавою. Вядома, не ў спагадзе лесу інтрыгана.
Роля Паткуля і ў гэтым падпісаная была Сапегам добра вядо­ма. Як і тое, што ў тым жа годзе Паткуль падпісвае ад імя Аўгуста II патаемнае пагадненне з даром Пятром I, а таксама бярэ ўдзел у пашырэнні дацка-саксонскай дамовы. Ну не міжнародны інтрыганадзіночка а цэлы дэпартамент.
Уцягванне Рэчы Паспалітай у збройны канфлікт насуперак яе жыццёвым інтарэсам модна пахіснула аўтарытэт караля ў вачах шляхты. Не выконвалася патрабаванне пацыфікацыйнага Сойму яшчэ сярэдзіны 1699 году вывесці саксонскае войска з Рэчы Паспалітай, пакінуўшы для аховы караля 1200 гвардзейцаў. Не падзейнічала і патрабаванне выслаць у Саксонію навезеных адтуль чыноўнікаў, спыніцьумяшанне саксонскіх міністраў у справы Рэчы Паспалітай. Г орш таго, сціслае кола пасведчаных у таямніцу саксонцаў і палякаў старанна занялося падрыхтоўкай вайны яшчэ да заканчэння Пацыфікацыйнага Сойму. Вяліся перамовы ў Даніі, Маскве, Вэрсалі, нават са Швецыяй, каб падмануць яе насцярожанасць. Вось такі набытак атрымала шляхедкая рэспубліка, шукаючы ўладароў па-за сваімі межамі.
Дзеля падтрымкі сваёй авантуры ў Вялікім Княстве ён вёў перамовы то з адным то з другім варагуючым бокам. Саксонцы напл ывалі ў Вялікае Княства то для разбудовы Палангі ў порт, канкурэнцыйны Гданьску, то дзеля міру, то пад іншымі спасылкамі. У выніку ўзаемная варажнеча толькі паглыблялася, групоўкі рыхтаваліся не да каралеўскай, ада сваёй уласнай вайны. Слабасць войска пазбаўляла Сапегаў магчымасці падтрымліваць спакой і па­радак. 3 гэтай прычыны скарачэнне войска Княства шмат кім не ўхвалялася і ў Кароне. Пашырылася думка, што дзеля супакаення варта было пакарыстацца каронным войскам, замест ненавіснага людзям саксонскага, якое сваімі паводзінамі толькі штурхала шлях­ту да збройнага зрыву.
Але і ў Кароне новы манарх паспеў напаскудзіць. Абураны Сойм даведаўся, што новаабраны кароль ужо 7 чэрвеня 1698 года ў тайным пагадненні з электарам даў дазвол на захоп Эльблонга брандэнбургскім электарам Фрыдрыхам II. Захоп адбыўся ў кастрычніку 1698 са спасылкай на нявыплату Рэчай Паспалітай даўняй пазыкі. Гданьск, не баючыся вяртання Жана Варта, якраз паменшыў сваё войска і не мог дапамагчы блізкаму суседу. Сойм запатрабаваў ад Аўгуста II мірнага вяртання горада і рашуча адмовіў згоды на вайну з Брандэнбургам.
Між важнымі дзяржаўнымі абавязкамі не забываўся кароль і пра за­бавы. Калі феерверк у Варшаве 5 мая 1699 года з нагоды міру з Турцыяй не меў сабе роўных, то праз паўгоду, на зімовы карнавал Міласцівы пан прывёз у Варшаву аж трох метрэс, між ix выхаванку Пшэбэндоўскіх Фаціму. Вайна ў Інфлянтах на думку вясёлага стратэга пойдзе лёгка і сама са­бой. Але пачатак вайны бязлітасна развеяў надзею на лёгкую перамогу.
Калі генерал Флемінг на чале кавалерыі рушыў углыб Інфлянтаў, паўстання, абяцанага Паткулем, не адбылося. Шляхта вагалася, а люд быў прыбіты і сваімі, і прыблуднымі панамі. Захоп Рыгі знянацку не ўдаўся, восемдзесят саксонскіх гар-
мат, у тым ліку пазычаныя Брандэнбургам, дасталіся шведам, да распачатай аблогі войска не было падрыхтаванае. Ляснулі салодкія мары зухвалым наскокам займець багаты порт і ўсё, што навокал.
Сенат між волі прыпомніў шведскі патоп часоў караля ЯнаКазіміра Вазы і ў маі 1700 года чарговы раз выказаўся супраць вай­ны і пацвердзіў нейтральнасць Рэчы Паспалітай. Праўда, вялікі гетман Сапега нібыта пагаджаўся на вайну, і нават абяцаў каралю
КарлХІІ
дапамогу, але меў на гэта свае прычыны.
Яшчэ зімою, старшынюючы на Скарбовым Трибунале, гетман выкрыў велізарныя грашовыя злоўжыванні сваіх занятых ворагаў, Міхала Кацёла і Людвіка Пацея.
Перад адкрыццём сесіі прагрымела Казань Міхала Суффчыньскага за ласкай Ясьне Асьвечанага Ягамосьці пана Казіміра Сапегі:
Пан з паноў, пан з продкаў, пан пануючых і ўсёмагутных, у Еўропе з манархіямі параднёны, пан раскідзістых фартун.
Святы айцец не даваў сабе клопату распавесці, адкуль і як раскінуліся тыя фартуны па ўсяму Вялікаму Княству. I слухачы велічальнай казані не патрабавалі тлумачэнняў. Усё на замацаванне на тых фартунах і панаванне над пануючымі.
Раззлаваныя правадыры рэспубліканцаў з новай сілай узяліся бунтаваць шляхту. Сапегі парвалі з Вэрсалем і пачалі шукаць дапамогі ў свайго караля. Адначасна, не маючы поўнага даверу да Аўгуста II, навязалі сувязі з Венай.
Кароль убачыў мажлівасць выкарыстаць шляхту Вялікага Княства. Універсалам ад 1 ліпеня 1700 года абвясціў паспалітае ру-
шанне нібыта дзеля аховы межаў, небяспеку на якія сам і наклікаў. Тады ж, на пачатку ліпеня, абодва гетманы Вялікага Княства, узамен за трыццаць тысяч талераў кожнаму, паабяцалі каралю ў якасці дапаможнага корпусу тры з паловай тысячы жаўнераў да канца жніўня.
Дзеля супакаення ў Княстве Казімір Сапега прымірыўся з Кацёлам і 21 жніўня падпісаў у Віл ьні складзеныя рэспубліканцамі “Punkte namuvione ad unionem animorum”, але абяцанага каралю войска выставіць не змог. Аўгуст II убачыў у гэтым націск з боку Аўстрыі, тым больш, што неўзабаве, 14 верасня, цэсар надаў Сапегу і ягонай сям’і княскі тытул. Падставай паслужылі заслугі для венскага двара, у тым за ўдзел Рэчы Паспалітай у Святой Лізе.
Тым часам Карл XII, падтрыманы Англіяй і Галандыяй, імгненна разбіў Данію і змусіў яе падпісаць мір у жніўні 1700 года. Парушаная Аўгустам II лавіна рушыла з месца.
* * *
Багдан гнаўся за калонай берасцейцаў яшчэ ад Ашмяны. Як толькі даведаўся пра каралеўскі ўніверсал ад 1 ліпеня, настаяў, што пойдзе ў рушанне замест пана Кузьмы. Не верылася, што скончыцца на абароне межаў, да чаго заклікаў шляхту кароль, што паляжыць паспалітае рушанне бівакамі на інфлянцкай мяжы, з’есць ды вып’е, узятае з сабою ды ў наваколлі знойдзенае, і дадому патэпае. Зіма маўляў, блізка, не павінна зацягнуцца кампанія.
Цвярозы розум, свая ды бацькоўская памяць падказвалі, што шведская армія не дзеля забавы існуе. Вораг здольны, моцны і бязлітасны. Грызла і другая турбота. Яшчэ падчас віленскага попісавага сойміку на пачатку кастрычніка вялікі гетман заўважыў, што праціўнікі рыхтуюцца да збройнай расправы з Сапегамі. Шляхта склікала свой з’езд і сцякалася да Ашмяны пад штандары віцебскага кашталяна Міхала Кацёла ды іншых завадатараў віленскай канфедэрацыі.
Задаволены, што нарэшце здагнаў сваіх, бадзёрыў каня, разглядаючыся за якім начальствам.
Віншаванне пану каменданту! пралунаў вясёлы юначы голас. Не заўважае ягамосць шараговай браці!
Пакуль Багдан круціў галавою і гадаў ці не да яго скіраваны насмешлівы вокліч, ізноў данеслася:
Ці васпан ізноў валанцёрам, на шведскае дабро спадзеючыся?
I адразу пасыпалася:
Не аблавіўся, бач, на казаках!
А на шведзе што возьмеш, апроч палаша з добрай сталі?
Ды і то калі дабром аддасць!
А мы яго ўгаворым! крыкнуў Багдан, ляпнуўшы рукою па шаблі, а сам прытрымаў каня, каб весялуны апынуліся побач.
Вітаю таварыства! рухам гетмана ўскінуў руку, пазнаючы паплечнікаў з берасцейскай аблогі.
Вось яны ўсім гуртом, а рэй вядзе, як заўжды, Яраслаў... Лечык, здаецца. Тут і Сцяпан Бялевіч, паважны, хоць і малады. Старэйшых не відаць, але гэта зразумела.
Дык што, пан камендант, да нас, старых паплечнікаў? азіраючыся за падтрымкай таварыства, прапанаваў Лечык. Я так мяркую, хлопцы!
Разумна раіш, Яраславе, разумна. Прыдасца нам Багдан, прыдасца азвалася некалькі галасоў.
Пошум размовы пайшоў углыб кавалькады, бо не ўсе ведалі, хто і адкуль тэты гучна вітаны маладзён.
Хіба ж я супраць? адказаў Багдан. Але тут, мабыць, па на­ветах. Трэба заявіцца начальству, бо прыпазніўся.
Нічога, тут па рознаму. Мы ізноў пад панам Пацеем, кавалерыя з гонарам адзначыў Бялевіч. Неўзабаве прыпынімся, тады і пашукаем.
Абавязкова кіўнуў Багдан. Мушу засведчыць шанаванне.
Пацей, ужо стражнік літоўскі, сустрэў Багдана, як заўсёды, з прыветнайусмешкай, з роспытамі. Шчыраўсцешыўся, што з бацькам усё добра, пацікавіўся як справы з маёнткам. Паабяцаў падтрымку, калі вернуцца дадому жывыя і здаровыя.
Усё ў руках Божых і не нам ведаць, якое каму наканаванне Пацей паляпаў хлопца па плячах. Знайдзі свайго павятовага харужага і скажы, што будзеш пад маім началам.
Багдан ізноў апынуўся пад камандай Людвіка Пацея.
А па Гарадзенскаму тракту доўгай змяёй расцягнулася вой­ска вялікага гетмана. Стукалі падковы кавалерыі, бухалі цяжкімі ботамі рэгімэнты замежнагаўзору, падскоквалі на выбоінах гарматы, рыпелі абозныя вазы і фуры з прыпасамі. Асенняе няўтульнае наваколле не радавала вока. Хмурна паглядалі замежныя найміты, паблісквалі вачамі татары, азіраліся дасланыя каронным гетма­нам Ябланоўскім палякі.
Вялікі гетман сваімі ўніверсаламі асудзіў зборышча канфедэратаў, як нязгоднае з правам, і паклікаў прыхільнікаў пад Вільню. Згуртаваў войска ля Гародні і заплаціў яму за два кварталы з уласнай кішэні. Былі тут і свежа звербаваныя харугвы, на піто кароль даў вельмі запозненую згоду. Сюды ж сцякалася на паспалітае рушанне прыхільная Сапегам шляхта. 3 Гародні шляхам на Вільню вялікі гетман рушыў 14 лістапада, маючы блізу трох тысяч чалавек.
Сапежанскі бок не радаваўся каралеўскай ваенцы. Сапегі ax-
вотна пакарысталіся б пасрэдніцтвам кароннага рэферэндара Яна Шэмбека, пайшлі б на саступкі, але патрабаванні рэспубліканцаў бы лі ці не наўмысна завышанымі. Бенядыкт Сапега не сумняваўся, што абодва бакі нацкоўвае кароль.
А сілы так няшмат. Пасварыўшыся са шляхтай, не выстаіш супраць шведаў, бо кожны будзе дбаць толькі пра сваё. Не выключана, што і ў спіну ўдар атрымаеш. Сама сабою насоўвал ася выснова: спачатку вырашыць справу між сабою, а пасля ўжо разглядацца, дзе там нібыта свой саксонец, а дзе варожы яму швед і як з абодвума абыходзіцца.
Асабліва востра адчувалі сваю адчужанасць караняжы, крадком, пераапранутыя і без зброі дасланыя ў Княства. Не разумелі навошта ім умешвацца ў гэтую ліцьвінскую сварку, калі сваіх хапае. Здагадваліся, што Сапегі ідуць счапіцца не з пыхлівымі нахрапамісаксонцамі, не з забіяцкімі шведамі, а са сваімі адзінакроўнымі, з аднаго шляхецкага стану. Дык ці варта гінуць дзеля гэтага, хоць бы і па загаду гетмана Ябланоўскага?
Міхал Сапега пад’ехаў да бацькі, ціха запытаўся, гледзячы на расцягнутае на шляху войска:
Што, больш нікога не чакаем?
Здаецца, сыне, гэтаўсе нашы сілы. Гетман кінуў на сына заклапочаны позірк.
Няшмат... Усё ж разважце, ойча, ці варта даваць вальную бітву пры такой прапорцыі.
Блізу мястэчка Алькенікі над ракой Мерачанкай на заходнім краі Рудніцкай пушчы, якая раскінулася на поўдзень ад Вільні, мерзла ў сваім біваку дванаццаць з гакам тысяч сканфедэраванай шляхты. Ад Агінскіх, Пацаў, Вішнявецкіх, Радзівілаў пачаўшы, да драбнейшых радоў і зусім бязродных. Можа іх было і дваццаць ты­сяч. Во адзін толькі Радзівіл, як палкоўнік Наваградскага палка, сабраў не толькі павятовую шляхту, але сваім коштам выставіў тры харугвы цяжкай конніцы, полк пяхоты, харугвы татараў і гусараў.
Што ж, не хапіла не грошай, часу прамовіў Казімір, каб нешта адказаць сыну.3 Божай дапамогай.
Хіба што Ён падкіне нам людзей са зброяй хмыкнуў Міхал.
Баяўся страты на ваярскім гонары ў выпадку паразы. Яшчэ летам у Вене атрымаў ад цэсара патэнт генерала-фельдмаршала-лейтэнанта аўстрыйскіх войскаў а заадно тытул князя Святой Рымскай імперыі, і вось зараз павінен са жменькай войска біцца са зборышчам грэчкасеяў.
Не блюзнер, сыне мякка папракнуў гетман. Ведаў, што чакае іх цяжкае выпрабаванне. Іншага выпадку не надорыцца... Возьмеш над усім каманду і да бітвы!
Загад, яснавяльможны пане! службіста адказаў Міхал.
Непрыяцелі Сапегаў упершыню адчулі сваю згуртаванасць і перавагу. Не ўдаліся спробы трох іерархаў касцёла схіліць бакі да прымірэння амаль у апошні момант у карчме блізу Ляйпуноў.
Абодва бакі адчувалі, што шляхі ашмянскай і гарадзенскай груповак перасякуцца тут, далёка ад той мяжы, да якой іх кліча кароль. Злосць, вялікая злосць апанавала шляхту. Падзеі на Невяжы, пад Юрбургам, пад Лаўнам не прынеслі аніякіх змен у дачыненні са сквапным родам. Мала свайго клопату, то яшчэ саксонцы са шведамі счапіліся. А ліцьвін мусіць быць пад рукою як памагаты?
Перавага непрыяцеля была велізарная, але Сапегі пакладалі надзею ў артылерыі. Генерал артылерыі Міхал-Францішак спадзяваўся, як заўсёды, першымі залпамі рассеяць кавалерыйскія лавы шляхты, і яна ў сполаху кінецца ўроссып. А тады, як пад Юрбаргам, справу давершаць адданыя харугвы татараў.
Яшчэ перад світаннем 18 лістапада 1700 года вялікі гетман паслаў пад Алькенікі дзве сотні татараў. Войска канфедэратаў ве­дала, што гетманскія блізка, пакінула лагер пад аховай дзвюх харугваў і рушыла насустрач.
Але атрад Пацея ў тысячу шабель не ставіўся на алькеніцкім полі разам з іншымі харугвамі. Стражнік збочыў на лясныя дарогі і павёў сваіх, агінаючы паселішча вялікай лукою. У пэўны момант спыніў атрад і паслаў за Багданам.
Хто ў нас здатны на пад’езды? усміхнуўся яму насустрач. Валанцёр. Дык бяры, вашмосьць, пару дзясяткаў ды пагойсай па наваколлю, каб нам знянацку не напароцца. Толькі шпарка. Веру, як Пану Богу!
Дазвольце, пане каменданце, сваіх, берасцейскіх.
Калі б і хацеў, такой просьбы Пацей адхіліць не здолеў бы. Хоць і скончылася тое капітуляцыяй, памяць пра берасцейскае братэрства прыемна казытала яго самалюбства. Вось ён плён сумеснага змагання!
Бяры кіўнуў Пацей.
Багданаў значок хутка пашныпарыў па бліжэйшых дарогах, дабраўся амаль да самага поля. Асцярожна з парай хлапцоў Багдан прыглядаўся, як між абодвума войскамі пачынаюць задзірацца гарцаўнікі. Ляскалі з пісталетаў, дзвынгалі шаблямі, але пакуль не вельмі заўзята. Пара было назад.
Затрымка ўсё ж атрымалася. Спаткалі ў лесе купу палякаў і, скарыстаўшы іх разгубленасць, хутка абяззброілі. Гэта, мабыць, было апошняе падмацаванне для Сапегаў. У Кароне шмат хто, сярод іх вялікі каронны гетман Ябланоўскі, баючыся, што непарадкі ў Княстве перакінуцца ў Полыпчу, дапамагаў асочанаму магнацкаму роду.
Вяртайцеся, хлопцы, дадому! параіў ім Багдан. Шмат тут апроч вас такіх, што не вернуцца.
He азіраючыся на пакінутых палякаў, пагналі да Пацея. Той хутка параіўся з афіцэрамі і скамандаваў рыхтавацца да атакі. Наконт палякаў толькі махнуў рукою.
Ну, валанцёр вядомы майстар вырашаць мірам! кінуў Багдану. Каб цябе ўсе так паслухаліся! Марш! Марш! закамандаваў кавалерыстам.
Пацееўская тысяча вылецела на тылы сапежанскіх войскаў якраз у тую хвіліну, калі залп васьмі гетманскіх гармат, пастаўленых на ўзгорку, змёў з поля некал ькі дзясяткаў непрыяцельскіх коннікаў. Пацей палічыў гарматныя стрэлы за сігнал да атакі. Па сутнасці так яно і было. Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, найвышэйшы палкоўнік ваяводстваў і паветаў, як тытулавалі свайго дваццацігадовага начальніка канфедэраты, рупіыў войска па ўсяму фронту.
Конныя тлумы шляхты, маючы колькасную перавагу, абскочылі сапежанскіх адусюль. Калі і заставаўся ў іх нейкі шанец, дык толькі вырвацца з атачэння. На самым пачатку яго выкарыстаў Казімір Сапега з братам Бенядыктам. Міхал Сапега, канюшы літоўскі, застаўся з войскам адзін.
На правым крыле сапежанцаў мужна змагаліся тры татарскія харугвы. Апынуўшыся ў поўным акружэнні, згуртаваліся, адчайным націскам разарвалі смяротны пярсцёнак і шаблямі праклалі сабе дарогу. Вырваліся і адбіліся ад пагоні. Тая, праўда не вельмі старалася: хапала занятку на крывавым пляцы. Атрады палякаў, як і замежныя найміты, больш адбіваліся чым біліся, але шлях­та, ведаючы, што яе чакае ў выпадку паразы, стаяла да апошняга. Шабельная сеча ішла ўвесь кароткі лістападаўскі дзень.
Удача адвярнулася ад Міхала Сапегі. 3 маладых год ішла побач у мностве бітваў і кампаніяў за мяжою, а на сваёй зямлі збочыла і перабегла да іншых. Бліжэй да вечара Міхал-Францішак рашыўся на перамовы, балазе сеча на момант прыгасла, нібы непрыяцель прыглядаўся, чаго дапяў. Але, перш чым парламенцёр наблізіўся да непрыяцеля, сустрэчныя стрэлы паклалі яго на месцы. Пасыпаў снег, начало цямнець, але атака аднавілася. Хутка змаганне сапежанцаў страціла сэнс і Міхал Сапега склаў зброю перад братамі Вішнявецкімі. Разам з ім паддаліся паўтары тысячы ацалелых жаўнераў і афіцэраў. Канфедэраты нарэшце перамаглі.
Князі Вішнявецкія запэўнілі канюшага, што зберагуць яму жыццё і асабіста даставілі яго ў Алькенікі, дзе пасадзілі ў кляштар францішканаў. А ў мястэчку пачаўся шматдзённы трыюмф пераможцаў. Агінскія, Міхал Кацёл, жмудзкі харужы Заранок не шкадавалі гарэлкі. Шляхецкі натоўп абмываў раны і піў, піў, піў. Спіўшыся да быдлячага стану, кідаўся ў шаленстве на палонных. Над шаблямі раз’юшанай браці гінулі не толькі простыя жаўнеры і дробная шляхта, але і вяльможныя паны.
Hodie Caesar, eras nihil! драўся нейкі грамацей, размахваючы скрываўленай шабляй.
Nunc aut nunquam! прыспешвалі апантаныя.
Мястэчка перажывала жудасную ноч. Пераможцы шукалі між палонных сапраўдных альбо надуманых ворагаў, каб адпомсціць за крыўды і паніжэнні ў далёкім і блізкім мінулым, каб атрымаць сатысфакцыю за спанявераны можнымі шляхецкі гонар. Між азвярэлых людзей нястомна завіхаўся “крывавы ксёндз”, віленскі канонік Крыштап Белазор, падгаворваючы да бязлітаснай пометы. За смерць расстралянага Сапегамі брата быў гатовы ахвяраваць ледзь не ўсіх паланёных. Асабліва раз’ятраны быў на Міхала Ca­nary. Вока за вока, сына за брата, меркаваў ён, заклікаючы шлях­ту да кляшторных будынкаў.
Жаўнеры Вішнявецкіх рашуча адбілі напад, абараняючы дзверы.
На дах, хлопцы! прагучаў нейчы вокліч. Там нікога!
Не існуе перашкод для раз’юшанага натоўпу. Прага распра­вы, усведамленне ўсёдазволенасці, належнае дагэтуль толькі сапежанскім, пагнала людзей на тару.
Паляцелі ўніз гонты, латы, затрашчалі кроквы, што зусім не заміналі ганебнаму самасуду над безабаронным палонным. Узадралі дошкі столі, і спітыя ўшчэнт людзі палезлі ў пакой. Канонік скочыў праз вакно.
Міхал Сапега апусціўся перад ім на калені.
Апошняй споведзі, ойча.
Магчыма ў адчаі не пазнаваў, хто перад ім. Але перад ім быў не канонік, а бязлітасны мсціўца.
Вось табе абсалюцыя! святар ляснуў вязня па твары.
Браты Вішнявецкія яшчэ спадзяваліся, што прыбеглі своечасова.
Станавіся, яснепан, між намі! падхапілі Сапегу з каленяў. Нам абы да карэты!
Можа ўспомнілі сваю бездапаможнасць у цесным корабе на віленскай вуліцы. Тады менавіта Міхал першы кінуўся з дапамогай, сам рызыкуючы атрымаць у сумятні ад п’яных кліентаў вялікага гетмана.
Згледзеўшы, што ахвяра можа выслізнуць з рук, тлум асатанеў. Хапай! Сячы! Не дай уцякаць! чулася з розных бакоў.
Крывавы канонік заклікаў да расправы хуткай і неадкладнай, бо ім, пераможцам, скрадуць права да святой пометы. Маладыя Вішнявецкія, як маглі, адганялі зграю з бакоў. Але адзін падступіў ззаду і шабляй па галаве зваліў Сапегу на зямлю.
Малайчына Свідэрскі! зараўлі супольнікі. Так яго!
Давай і гэтых! Хай не бароняць, каго не трэба! роў натоўп.
He пазнаваў ці не прызнаваў свайго найвышэйшага палкоўніка ваяводстваў і паветаў. Вішнявецкія кінуліся на ўцёкі, бо шаблі бліснулі і над іх галовамі.
Кінуўся на ратунак біскуп Берастоўскі, але і святару не дапамог яго сан.
Абсякай гужы святому айцу! гарлалі самыя зацятыя. Адводзь коней! Няхай пабегае!
Бліснулі шаблі каля хамутоў, разанулі гужы і церассядзельнікі, затрашчалі дошкі караты, а біскуп кінуўся ўслед за Вішнявецкімі ратавацца ў касцёле.
Цела Міхала Сапегі, пасечанае на кавалкі, тры дні ляжала ў гразі, як жудасны сімвал перамогі над домам Сапегаў і толькі ў пачатку траўня наступнага году знайшло астатні прытулак у віленскім касцёле святога Казіміра.
Кожнай хвіліны надобны лёс мог насцігнуць і самога гетмана. Пакінуўшы алькеніцкае поле, Казімір Сапега паімчаў да Вільні. Пераапрануўшыся для нераспазнання, разам з братам праз Біржы, Мітаву і Прусію пад эскортам, атрыманым ад кароннага крайчага, толькі 7 студзеня 1701 года дабраліся да Варшавы. Там ужо ад пачатку снежня дабіваўся супакаення шляхты Вялікага Княства Міхал-Юзаф, які з прычыны гасцявання ў караля ў Дрэздэне не трапіў да Алькенікаў. Прыбіты жудаснай весткай пра замардаванне сына, вялікі гетман кінуўся да караля. Уласных сілаў на по­мету не засталося.
Аўгуст II прыняў Сапегаў міласціва і паабяцаў сваё пасярэдніцтва ў перамовах з канфедэратамі. Але кароль праймаўся толькіўласнымі клопатамі і згрызотамі. Бязмежны эгаізм даўно пазбавіў яго здольнаесці спачуваць чужой бядзе. Наадварот, вельмі часта ён цешыўся, асыпаючы ласкамі людзей напярэдадні ўвязнення ў зам­ку Кіршэнштэйн. Такую ўжо марал ь меў уладар Рэчы Паспалітай.
I ў выпадку з гетманам, Аўгуст II не прамінуў магчымасці паінтрыгаваць, прыпомніўшы паводзіны Сапегі падчас малдаўскага паходу. Пасада гетмана была пажыццёвай, падстаў адбіраць була­ву не было і адмахнуцца ад просьбы вялікага гетмана не выпада­ла. Але параза “князя-кароліка” радавала караля, і ён зрабіў усё магчымае, каб пагаднення не атрымалася.
Галантна і ветліва, апусціўшы вочы ва ўдаванай спагадзе, выказаў Казіміру Сапегу манаршае спачуванне і адначасна скіраваў у Гародню літоўскага падканцлера Шчуку і адмысловых ганцоў да Заранка і Агінскага з падказам не ісці на прымірэнне з вялікім гет­манам. А сам заспяшаўся на спаборніцтвы з царом у нахабна заня­тых саксонцамі Біржах.
Манархі спачатку пастралялі з гармат, пазней заняліся не менш захапляючым заняткам, п’янствам. Калі артылерыя была моцным
бокам караля, то ў другой справе перамог цар. Назаўтра пераможца мусіў падмяніць ушчэнт п’янага Аўгуста II на імшы. Што да палітыкі, то пару давялося спакушаць хаўрусніка абяцанкамі вярнуць Кіеў, каб толькі не выходзіў з вайны. Пётр I даведаўся, што сенат і шляхта патрабуюць міру ды і сам кароль моцна хістаецца ў сваіх намерах. Навука шведа не пайшла марна.
Алькеніцкая трагедия ўскалыхнулаўсю Рэч Паспалітую. Ад ка­раля запатрабавалі склікання Сойму, які павінен быў заняцца дзвюма найпільнейшымі справамі: спыненнем братазабойчай барацьбы ў Вялікім Княстве і асуджэннем вінаватых за вайну са Швецыяй.
А ці не сам кароль і быў тым вінаватым? Яму, як і бліжэйшым дарадцам у інфлянцкай авантуры, не адпавядала ані першая справа, ані другая. Спрэчкі на Сойме былі вельмі гарачыя, паслы і нават сенатары не хавалі варожасці да караля і яго атачэння. Найбольш крыку ўзнялося вакол так званай “віленскай пастановы”, выдадзенай вясною 1701 года, якраз пад Сойм.
Брашура бясспрэчна выйшла з-пад пяра пераможцаў над Сапегамі, хоць усе ад яе адмаўляліся. У гэтым акце шляхта Вялікага Княства абвяшчала Аўгуста II дзедзічным уладаром Княства, як самастойнай дзяржавы, не звязанай уніяй з Каронаю. 3 явілася яна не выпадкова і не на пустым месцы. Яшчэ два гады таму шэраг канфедэрацкіх верхаводаў, у тым ліку і Людвік Пацей, звярталіся да караля з прапановай наследнай улады ў Княстве, спасылаючыся на станоўчы прыклад шматлікіх каралеўстваў Еўропы.
Небяспечную брашуру кат спаліў на варшаўскім рынку, але гэта толькі падагрэла цікаўнасць да яе і непрыязнасць да караля з боку абаронцаў залатой вольнасці. Прыпомніліся папярэджанні Станіслава Любамірскага, вялікага маршалка кароннага. Распачатая вайна са шведамі, грамадзянскае супрацьстаянне ў Княстве пацвярджалі праўдзівасць абвінавачанняў і сведчылі супраць караля. Прагучалі патрабаванні новай прысягі кара­ля на pacta conventa. Нарады Сойму былі прыпынены, не даўшы аніякіх вынікаў. Другая частка, у снежні, была проста сарваная мальтыйскім кавалерам Казімірам Пацам з Княства, бо кароль не даў яму абяцанай пасады. Не так назолеў каралю, як паспрыяў.
Паслясоймавая рада Сенату вырашыла паслаць да Карла XII дэпутацыю пад кіраўніцтвам каліскага ваяводы Фелікса Ліпскага з прапановай перамоваў між шведскім каралём і саксонскім электарам, бо менавіта ў такім статусе вёў вайну Аўгуст II.
Сваім парадкам Аўгуст II пачаў захады, каб выйсці з вайны да канчатковай паразы. 3 прапановамі розных саступак і кампенсацый на карысць шведаў выслаў да іх колішнюю сваю каханку Марыю Аўрору Кёнігсмарк. Але ані яе вабноты, ані дыпламатычныя здольнаесці ваяводы не кранулі Карла XII, пэўнага сваёй
перамогі і заядлага ў варожасці. Інтрыгі Аўгуста II павярнуліся супраць яго самога. Дурнейшыя з яго атачэння лічылі, што могуць скарыстаць замежныя сілы, цынікі рабілі выгляд нібы ў гэта вераць. А па сутнасці кароль Рэчы Паспалітай рабіўся папіхадлам гэтых замежных сілаў. Абражаныя Сапегі канчаткова павярнуліся да Карла XII, з якім і раней мелі сувязь.
* ♦ * •
Размова з выпадковым сустрэчным насцярожыла Андрэя. Недабіткі сапежанскага войска напэўна кінуліся на ўсе бакі, а за імі непазбежная пагоня. Не вабіла трапіць ані тым, ані другім пад гарачую руку, тым больш з грашыма. Хай і невялікая сума, але лепш ужыць яе на гаспадарку, чым аддаць рабаўнікам. Падганяў каня, каб да цямна трапіць у які двор ці прыстойны заезд. Бо што да Гародні, што да якога мястэчка аднолькава далёка.
Вылецеўшы лёгкай рыссю да скрыжавання з вузкай затравелай дарожкай, рэзка асадзіў каня. Двое з шаблямі ў руках, хістаючыся, мерыліся паласнуць бездапаможнае цела ля іх ног.
Стой! раз’юшана крыкнуў ён на азвярэлую двойцу. Стой, кажу!
Крык, калі не ацверазіў азвярэлых людзей, то прымусіў утаропіцца ў незнаёмага нахрапа.
Што тут робіцца? Андрэй саскочыў з каня.
На дарожцы тварам уніз ляжаў падлетак, побач валялася шабля. Трое коней тапталася паблізу, вышукваючы апошнюю зеляніну ў збуцвелай траве.
Што з ім? паказаў на хлапца, не падступаючы бліжэй.
Да такіх і бокам стаць небяспечна, не тое што прысесці.
А табе што да таго? Цікава? п’яная пыса бліснула парсючымі вочкамі, зубы ашчэрыліся ў дурнаватай усмешцы.
Цікава адказаў Андрэй. Цікава, чаму два бугаі хлапчука шаблямі джгаюць, ды яшчэ непрытомнага, калі ўжо не мёртвага.
Калі і не мёртвы, то хутка будзе ім загігікаў другі, ледзь рухаючы языком. Такое хлапчанё можа нямала навычвараць, шаблю вунь мае ён памкнуўся джгнуць нерухомае цела.
Ну, ты! рыкнуў Андрэй, узнімаючы пісталет. Не ўцяміў, што сказана? Не руш хлапца!
Андрэй ступіў ўбок, не зводзячы са злыдняў вока, сунуў пісталет за пояс, наском бота падчапіў шаблю з зямлі і ўскінуў уверх. Спрытна злавіў вольнай рукою. Узброіўся ў сам час.
Нешта ты клапоцішся пра падшыванца, як пра роднага бра­та з’едліва заўважыў першы. А нас ты дарма зачапіў, пашкадуеш прагучала ўжо адкрытай пагрозай.
Андрэй стаў зручней, каб мець абодвух перад сабою.
Не ведаю ці ёсць у яго брат, а вось маці то напэўна словы Андрэя прагучалі горкім папрокам, але ён не спадзяваўся, што дойдуць да розуму гэтых двух. Ці яшчэ мала крыві нагледзеліся?
Нягоднікі сапраўды не збіраліся саромецца ці засмучацца. Пачуццё перавагі, двое на аднаго, пазбавіла іх здольнаесці ўзважыць свае сілы.
А вось тваёй крыві мы яшчэ не бачылі сілячыся на злавеснасць, прабулькаў другі.
У абодвух сатанінская прага здзекаў перакінулася на Андрэя. У кожным руху, у самой паставе праглядала жаданне прынесці іншаму боль, а лепш пакуты, стань панам яго жыцця і смерці. Бо калі яшчэ надорыцца такой марноце адчуць сваю сілу!
“Каб дзве шаблі! ” падумалася Андрэю. “Як з тымі сарацынамі!” Дастаць сваю ад сядла не ўдасца, але і пісталет неблагая падтрымка, толькі не спяшацца выстраліць.
А нягоднікі, пераглянуўшыся, пачалі абступаць Андрэя з каме­рам, што адзін апынецца за спіною. Андрэй імкліва скочыў убок. П’янюгі не мелі такога спрыту і апынуліся перад непрыяцелем адзін за адным. Не марудзячы, Андрэй адступіў, каб не замінала цела забітага ці параненага. Тым падалося, што перад імі баязлівец.
Ага! Зараз пабегаеш! зарагатаў бліжэйшы і няздарна ўзняўшы шаблю, кінуўся на Андрэя.
Кінуўся і замёр, напароўшыся на вастрыё. Андрэй адскочыў на­зад, даючы другому мажлівасць даганяць, бо першы грымнуўся, паліваючы зямлю крывёю. Яго хаўруснік, збянтэжаны раптоўнай смерцю паплечніка, усё ж не лічыў яе заслугай непрыяцеля і не зважаў на абарону. Абодва на думку Андрэя былі не столькі спрактыкаванымі фехтунамі колькі нахабнымі павятовымі забіякамі, калі не звыклымі збірамі.
Гэты напіраў на Андрэя, як шалёны бык, з крыкам, лаянкай і ўжо відавочна выбіваўся з сілы. Раптам адскочыў назад і сунуў руку за халяву. Андрэй нізка прыгнуўся і цяжкі нож свіснуў над яго галавою. Нягоднік на момант страціў пільнасць і гэта быў яго апошні момант. Андрэй секануў з усяго размаху і паклаў яго ледзь не побач з супольнікам.
Ну вось, паехалі па воўну, а вярнуліся стрыжанымі, як сказаў бы Мацей Андрэй плюнуў са злосці і выцер лоб рукавом. Шмаргануў пук сухой травы і выцер лязо шаблі, між волі азірнуўшыся за похвай. “Каторы з коней ягоны?” Андрэй быў пэўны, што шабля хлапчукова. “Мабыць той, усё на ім навюткае.” I раптам убачыў на гуньцы сапежанскі герб. Кінуўся да хлапца, асцярожна прыўзняў галаву.
Міхась!
Перад ім ляжаў сын пані Дароты. На шчасце жывы, хоць са
шматлікімі ранамі. Пабежны агляд Андрэя суцешыў, раны не такія страшныя, як магло б здавацца з-за скрываўленай адзежы. Абы вытрымаў да бліжэйшай вёскі. Узнімаючы хлопца, адчуў боль у левай руцэ, але давалася цярпець ды і часу на агляд не меў. Пашчасціла дабрацца да карчомкі, дзе і здабыў сялянскія калёсы, высланыя саломай. Набыў пару посцілак і сяк-так уладкаваў Міхася. Цяпер абы да дому.
Калі нарэшце воз і два ўвязаныя за ім кані сталі на дзядзінцы, адчуў невыказную палёгку. Некалькі дваровыхужо беглі насустрач.
Ой, гэта ж малы панічык! роспачна крыкнула нейкая маладзіца. Што з ім, бедным?
Паранены. Дапамажыце каторы павярнуўся Андрэй да мужчын. Толькі беражліва, я сам панясу. А ты, чалавеча, спераду сцеражы, каб я не спатыкнуўся на чым, ды дзверы патрымай.
А мне што рабіць, пане? азваўся фурман.
Пачакай хвіліну. Я скажу. Паклапаціцеся, людзі пра чалавека, ды і коньмі займіцеся.
Мабыць той-сёй пазнаў Андрэя як госця пані Дароты.
Зробім, пане паслухмяна адказаў хтосьці з мужчын.
Асцярожна ступаючы, Андрэй скіраваўся да прыступак ганку, а насустрач ужо бегла пані Дарота з цэлым роем дзяўчат і маладзіц. Твар жанчыны быў белы як палатніна, а ў вачах нямое пытание.
Толькі паранены, пані, не трывожцеся паспяшаўся супакоіць Андрэй. Кажыце, куды несці.
Можа мы самі? Пан і сам ледзь трымаецца.
Не, яго нельга турбаваць, данясу.
То сюды, сюды заспяшалася яна наперадзе. Дзяўчаткі, дзве­ры, дзверы расчыняйце! I хуценька падушкі, прасціны!
Усё тут, пані, ужо робіцца! зачасцілі пакаёўкі, адсоўваючы з дарогі ўсё, што замінала.
Андрэй асцярожна апусціў хлапца на канапу і ўлажыў як трэба, павярнуўся да пані Дароты.
Ці ёсць які лекар паблізу?
Выправіла чалавека адказала яна. Што цяпер?
Відаць вырашыла слухацца Андрэя, пакуль няма лекара.
Не рушце яго з гэтай паставы. Абкладзём падушкамі ды паспрабуем папаіць, бо ў мяне нічога не было.
Пакуль старэйшая жанчына паіла хлопца і вільготным ручніком выцірала твар і рукі, Андрэй звярнуўся да пані Дароты.
Прабачце, пані, я і не прывітаўся, як належыць. Там на двары фурман, вельмі сумленны чалавек. Трэба было б яму аддзячыць. Паверце, я не меў магчымасці.
Пра што мова! Ды і чаму вы павінны траціцца! Хвіліначку, я зараз, пане Андрэй.
Яна выбегла і чутно было, як некага клікала і нешта загадвала. Вярнуўшыся, ізноў кінулася да сына, прыслухалася, як дыхае, паклала руку на лоб.
А не зручней яму было б на спіне?
Андрэй адмоўна пакруціў галавою, сам шчыльней падаткнуў падушкі за спіною хлапца.
Пакуль лекар не агледзіць няхай так паляжыць, я не меў ані часу, ані мажлівасці. Перавязалі, чым далося, ды паспяшаліся прывезці. Не выключана, што кроў трапіць у горла. Тады чалавек можа захлынуцца. Можа ён паранены больш сур’ёзна, чым здаецца. Давайце мы асцярожнаразрэжам на ім адзенне, пакуль той ле­кар. Гэтым не зашкодзім. Толькі мне рукі трэба памыць.
Вы можа самі крыху лекар, пане? з надзеяй запытала пакаёўка, паліваючы яму са збана на рукі.
Крыху, але не лекар усміхнуўся Андрэй добрай жанчыне. Ад вайны досвед, як у кожнага такога.
Разам з ёю Андрэй вызваліў хлопца ад адзежы. Пакаёўка чыстай анучкай беражліва выцерла пыл і бруд. Пані Дарота трымалася мужна, нават убачыўшы раны на деле сына. Ix было некалькі, хоць і невялікіх. Асцярожна прыклалі чыстую палатніну, на месца якія паспаўзалі часовых павязак. На шчасце, раны закрэплі крывёю і яна не сачылася.
Дзякуй Богу! уздыхнуў Андрэй. Я баяўся горшага. Вы, жанчынкі загадаў пакаёўкам, мокрымі палатнінкамі адкладвайце злёгку вакол ранаў. I на лоб не зашкодзіць.
Пані Дарота не замінала яму сваім непакоем і ён быў вельмі ўдзячны за яе тактоўнасць. Разумеў яе стан.
Як вам аддзячыць, пане Андрэй! ціха ўсклікнула яна, калі ўсё магчымае на тэты час было зроблена і мелася хвіліна спакою. Гэта ж загінуў бы, каб не вы!
Андрэй уздыхнуў, гледзячы на яе роспач.
Усяк здараецца, пані Дарота. Мог хто іншы трапіцца, выпа­ла мне.
Не кажыце так. Бог вамі пакіраваў, за вас і буду яго маліць.
Андрэй лагодна ўсміхнуўся.
Ну, гэта нікому не зашкодзіць. I мне таксама, бо нямала сёння награшыў.
Ой! Што вы кажаце, пане асмелілася ўставіць старэйшая з пакаёвак. Ды за такі ўчынак вам сто грахоў даруецца. Жыццё чалавечае ўратавалі.
Не перахваліце горка ўсміхнуўся Андрэй і ціха, толькі для яе, прамовіў: Я сёння дваіх ссек, бо хлопца не аддавалі. Таксама ж два жыцці.
Нелюдзі гэта, пане упэўнена патлумачыла яна калі на та­кое дзіця з шаблямі кінуліся.
Жанчына павярнулася да Андрэя і ўсхвалявана крыкнула:
Божа мой! Дык пан жа сам паранены! А я такая няўцяма, не бачу. Маня, Параска, хутчэй сюды назвала дзяўчат, што адышліся Ў кут.
Захвалявалася і пані Дарота. Як ні аднекваўся Андрэй, з яго прымусам сцягнулі жупан і стаў бачны скрываўлены рукаў сарочкі. Лязо шаблі, а дакладней яе востры канец хоць і прайшоў ад левага локця да пляча, але пакінуў дрэпіну і кароткую колатую рану. Дзяўчаты адчувалі сябе не вельмі ўпэўнена з маладым прыгожым панам, але пані Дарота кіравала імі рашуча і хутка рана Андрэя была прамыта, перавязана, а саму руку па настойліваму патрабаванню пані Дароты, падвесілі на хусцінку.
Няхай лекар вырашыць, што далей, а мы вас пакуль не адпусцім распарадзілася яна. Божа, Божа! забедавала яна. Навошта было набіраць тыя харугвы на дапамогу саксонскаму недарэку! Навошта гэта бязглуздая вайна між сваімі!
Раптам спахапілася:
Ой! А вы ж на чыім баку былі?
Я, пані Дарота, ні на чыім. Я нават не ведаю дакладна, чым там пад Алькенікамі скончылася. Ведаю толькі, што Сапегі ўшчэнт разбітыя. Даруйце, можа я не павінен...
Яна ўзняла на Андрэя засмучаныя вочы.
А дзе тут ваша віна? Я не з дому Сапегаў і добра вас разумею. Ды і Сапегі не ўсе аднолькавыя. А вы вось нібы ім не сымпатызуеце, а выратавалі іх нашчадка. Ці ж не ведалі?
Андрэй уздыхнуў, не тоячы горычы.
Ну, я ратаваў дзіця ад звыклых забойцаў. Такія справядлівасці не служаць і аніякія вольнасці не бароняць!
А вы не баіцеся, што вам адпомсцяць пераможцы?
Андрэй усміхнуўся, паціснуў плячыма, азвалася рана.
Могуць, калі даведаюцца. Там, у Алькеніках, шмат бязвінных галавой заплаціла за авантуры людзей, якім чаго толькі не стае. Збіраюць на паспалітае рушанне нібы Айчыну бараніць, а ідуць на сваіх жа! А тыя наймаюць харугвы ізноў нібы на ворага, а за ворага бяруць сваіх жа!.. Ці ж так нас, ліцьвінаў, шмат у Бога, каб самім данішчаць тое, што маскаль не паспеў?
Ой, як вы мне швагра зараз нагадалі! Ён жа дакладна так, як вы, гаворыць. I гэтаму дурню малому не адзін раз тлумачыў, а Міхаська так і не паслухаў. Гэта ж ён ваяваць уцёк, да гетмана. Прачуў, што сапежанскае войска паблізу пройдзе і збег, каб далучыцца пані Дарота схавала твар у хусцінку.
Андрэй асцярожна ўзяў яе пад локаць і падвёў да канапы, лагодна прымусіў сесці.
Ведаеце, пані Дарота прамовіў ціха, каб не патрывожыць сон
хлопца. Бяда вялікая, але дзякуйце Богу, што ён не далучыўся. 3 таго пекла мог і не вярнуцца, бо шляхта там, кажуць, пардону не прасіла і не мела. А сапежанскіх было шматкроць менш. Сын ваш пэўна заблудзіўся, альбо каня неразважна стаміў і на шчасце спазніўся.
А хто ж на яго напаў? запыталася яна.
Жанчыне цяжка было зразумець, каму спатрэбіўся тэты падлетак, за вярсту ж пазнаць які то ваяр.
Можа хто з тых, што супраць Сапегаў. Герб згледзелі і з п’яных вачэй асатанелі. А можа і брыда якая, абрабаваць, забіць ды яшчэ пахваліцца сапежанца ссеклі.
Які жах! у яе голасе чуўся страх за тое, што магло б здарыцца з сынам. Божа, дзе ж той лекар?
Як адказ на яе пытанне за дзвярыма пачуліся прыцішаныя галасы, цяжкаватыя мужчынскія крокі. У пакой зайшоў пан Максім. Заўважыў і Андрэя і пані Дароту, але рашучым, паспешлівым крокам ступіў да канапы і ўкленчыўшы на адно калена, уважліва агледзеў пляменніка, прыслухаўся да яго дыхання. Асцярожна прыўзняў прасціну і зазірнуў. Паглядзеў у твар пакаёўкі, што не адыходзіла ні на крок і, нібы адчытаўшы ў ім нешта, кіўнуў галавою. Толькі тады лёгка падняўся і падышоў да пані Дароты і Андрэя.
Вы яго ўратавалі? запытаўся, паціскаючы руку Андрэю. Як гэта адбылося?
Пан Андрэй адбіў Міхаську ад нейкіх двух разбойнікаў патлумачыла пані Дарота.
Дык ён не трапіў пад Алькенікі? Якое шчасце!
Я там таксама не быў сказаў Андрэй. Умяшаўся ў сутычку вашага пляменніка з нейкім двума на лясной дарозе, лічыце выпадкова.
Максіме звярнулася пані Дарота да швагра. Пан Андрэй хоча ехаць, але ён і сам паранены.
Ад тых жа? пан Максім зірнуў на руку на перавязі.
Андрэй кіўнуў сцвярджальна:
Але рана нязначная.
Як жа нязначная запярэчыла пані Дарота. Я ж сама з дзяўчатамі перавязвала. Якая б ні была, а гарачку можна набыць. Асабліва такой парою.
Андрэй успомніў сваю нядаўнюю хваробу і ў душы прызнаў ёй рацыю.
Мы не можам выправіць пана з дому ў такі час і ў такім ста­не сцвердзіў пан Максім тонам гаспадара дому. Вар’яцкі баль пераможцаў не варта ўпрыгожваць дадатковымі ахвярамі. Вам і бараніцца будзе цяжка, а дакладней немагчыма.
3 гэтым нельга не пагадзіцца. Проста не прывык прыносіць людзям турботы.
Пан Максім не хаваў здзіўлення, але здавалася быў гатовы пакрыўдзіцца.
Якія турботы можа справіць мне чалавек, уратаваўшы любімага пляменніка!
Што ж, здаюся, бо іначай будзе выглядаць на какецтва з майго боку усміхнуўся Андрэй.
Я разумею, што лекара мы ўжо чакаем? запытаўся пан Максім.
Павінен ужо быць, калі не трапіўся іншы пацыент трывожна і нецярпліва адказала пані Дарота.
Пацярпелых шляхта нарабіла: і лекарам, і святарам, і тым, хто трунамі гандлюе. Ім прыбытак, усяму народу страта пан Максім ізноў схіліўся над пляменнікам.
Асцярожна паклаў далонь на лоб хлапца. Патрывожаны дотыкам Міхась уздыхнуў глыбей і расплюшчыў вочы. Павёў поглядам па прысутных і спыніўся на дзядзьку.
Праўду стрый казаў кніжка рэч вартасная прашаптаў хло­пец і паспрабаваў усміхнуцца.
Пані Дарота памкнулася да сына.
Ляжы ўжо, ваяка! скрозь слёзы загадала яна пасвятлеўшы тварам. На жарты яго пацягнула, забіяку.
Ой! схамянуўся Андрэй. Кніжка! Забыўся ў сумятні! Я зараз.
Ён кінуўся ў дзверы і праз хвіліну пан Максім, сцяўшы вусны і пабялеўшы тварам, аглядаў свой нядаўні падарунак. На тоўстай скураной вокладцы шабельны штых пакінуў выразны злавесны след.
За пасам у мяне была прашаптаў Міхась.
* * *
Кузьма Вароніч у глядаўся ў сына і, здавалася, усё яшчэ не верыў, што бачыць яго жывым і здаровым.
Кажаш, Язэпе, адбалявалі перамогу быдлячым п’янствам? з горкім уздыхам перапытаў Мацей Крыжэвіч.
Цяжка было бачыць прамовіў Язэп асабліва тым, хто разумеў, як хутка шляхта будзе змушана цверазець.
Асабліва тыя, палітычныя! з’едліва ўдакладніў пан Мацей.
Пан Мацей, сам даволі “палітычны”, не дараваў памылак тым, каго бачыў сваімі апанэнтамі.
Перамога перамогай, але ж і з нашага боку шмат палягло пахмурна зазначыў Язэп.
Іначай і быць не магло уздыхнуў пан Кузьма. Сам Міласцівы пан пад’юджваў да братазабойчай бітвы. I гэта напярэдадні варожага нашэсця!
Язэп раптам спахапіўся.
-Але ж твой камендант, Багдан Хмялеўскі, таксама ацалеў. Пан
Пацей яго да сябе наблізіў і некуды паслаў з паўсотняй перад самай сечай.
Пан Кузьма быў рады. Ад самога Багдана чуў пра дачыненні з Людвікам Пацеем. Можа выпадая, а можа і свядома збярог хлапца.
-1 мой жа падшыванец туды намерыўся перабіў думкі Вароніча пан Мацей. Даў пытлю, каб дурасць прагнаць.
Тут і сталы век не дапамагае разабрацца... прамовіў пан Кузьма.
Пан Мацей не памыляўся. Нават так званыя “палітычныя” не ўсвядомілі наколькі алькеніцкая трагедыя паглыбіла хаос у Вялікім Княстве на момант выбуху вайны, якую гісторыкі назавуць Паўночнай.
Ну, Сапегаў абвясцілі ворагамі Айчыны і пазбавілі пасад. Паны Кацёл і Рыгор Агінскі выйгралі. Атрымалі права накладання і збору падаткаў прамовіў пан Кузьма. Але ж ніводная канфедэрацыя не магла задаволіць нават усіх правадыроў, не кажучы пра грамаду.
А што далей? злоснаўставіў пан Мацей,Засталася ж процьма незадаволеных!
У тым і бяда -уздыхнуў Вароніч. Баюся, пераможцы, не зважаючы на шведскую пагрозу, пачнуць змаганне за сапежанскую спадчыну, маёмасную і палітычную. I па нашаму горкаму звычаю будуць разлічваць на вайсковы поспех пратэктараў: шведаў, маскоўцаў, саксонцаў. А тым які рэзон дзяліць здабычу?
Не будзе еднасці перад агульнай для ўсіх бядой чужой вайною на ўласнай зямлі роспачна ўдакладніў пан Мацей. Але ж меры супраць Сапегаў патрабуюць зацвярджэння Сойму, а прынамсі падтрымкі караля?
-1 з гэтага вынікне яшчэ адна бяда. Найяснейшаму пану ўсё не да спраў Рэчы Паспалітай. I Сойм хутчэй за ўсё сарвуць.
Не аціраўся пан Кузьма ля варшаўскіх і віленскіх палацаў, але вушы і вочы меў не дзеля параду. I розум не з горшых, як вызначыў бы пан Жаба. Кароль раптам ірвануўся да ўдзелу ў змаганні за гішпанскую спадчыну (памёр гішпанскі кароль Карл II). Людовік XIV быў гатовы прыняць на свой бок Саксонію, але без Рэчы Паспалітай. Аў Саксоніі прыязней глядзелі на Вену, чым на яе ворага Вэрсаль. Затое васямнаццацігадовы шведскі кароль, нібы новы Ганібал, шукаў ворагаў дзеля славы і не праймаўся магчымымі набыткамі. Выціскаў са сваёй краіны, што давалася, збіраў рэкрутаў на захопленых землях і пёр наперад. Якраз у дзень алькеніцкай бяды, 30 лістапада 1700 года, разграміў пад Нарвай лепшыя палкі Пятра Першага і мог без перашкоды рушыць на Аўгуста II.
I што маглі дабіцца ад такога караля права дыры пераможных канфедэратаў?
Не да нашых клопатаў каралю сярдзіта хмыкнуў Рыгор Агінскі. Далася яму тая гішпанская спадчына! Шэлега ж ламанага не атрымае, не тое што нейкую цацачную карону! Бач, магутная дзяржава Саксонія выходзіць на боішча!
Людвік Пацей зазначыў, не крыючы насмешкі:
Ну, цяпер пад ім Рэч Паспалітая. Рэкруты для кожнага манарха. Невычэрпная крыніца грошай на метрэс і забавы!
Аўгуст II, насамрэч, не вагаючыся, прапанаваў цэсару Леапольду восем тысяч жаўнераў за субсідыю ў дзвесце тысяч экю. Сам ведучы вайну з мацнейшай арміяй Еўропы!
Але ж там усе ведаюць, якія прафіты атрымае ад нас Аўгуст II. Ці яшчэ захавае карону? Як ты думает, выканае шляхта, і мы з ёю, патрабаванні шведа?
Карл XII адмовіўся ад французскай прымірэнчай місіі і запатрабаваў, каб Рэч Паспалітая пазбавілася караля, які парушыў Аліў-скую мірную дамову. На яго думку, Рэч Паспалітая нясе адказнасць за тое, што дзеецца з яе нейтральнай тэрыторыі. Спробы Аўгуста II выйсці з вайны пры пасярэдніцтве Англіі, Галандыі і цэсарства таксама не далі вынікаў.
А няма розніцы паціснуў плячыма Пацей. Кал і не пагодзімся, прыйдзе ў Варшаву і сам усё зробіць. Пабяжыць Аўгуст да Саксоніі, аж пыл закурыць! Ну і нам Карл пер’е абскубе. Швецыя далекавата, а яму і жаўнеры і грошы патрэбны.
Агінскі пакруціў галавою на такі малюнак, але пярэчыць не было сэнсу. Пабіты кароль нікому не патрэбны. Ды яшчэ такі здрадлівы. Мабыць і саксонцаў не вабіць за яго біцца.
9 ліпеня 1701 года шведы разбілі саксонцаў над Дзвіною. Няўклюдная аблога Рыгі канчаткова развалілася. Усчатая саксонцамі вайна прыйшла да ліцьвінскіх парогаў.
Абодва бакі пачалі шукаць выйсця. Сапегі былі пабіты, але ж не знішчаны. Абражаныя на свайго манарха могуць знайсці ахвотнага заступніка ў асобе Карла XII.
Пара выбіраць да каго прыхінуцца, ад каго адхіснуцца, каб знайсці, а не страціць. Трэба ж і ад шведаў нейкую карысць атрымаць, калі прыперліся ухмыльнуўся вялікі гетман. Абароняць нашы маёнткі і то дзякуй.
Але ж дамо падставу зайсці ў Княства наколькі захочацца у роздуме прамовіў Бенядыкт. Дзе спыняцца?
Спрабаваў узважыць магчымыя страты і набыткі.
Хіба мы можам іх спыніць! Хіба яны і так не зайшлі, куды ім маніцца? з горыччу азваўся гетман.
Карл XII не заўсёды падаваўся легкадумным. Чаму не абараніць маёнткі вялікага гетмана ад недабразычліўцаў, калі ён просіць? А дзе іх толькі няма, тых маёнткаў. Калі ж гераічных шведскіх ваяроў пачну ць непакоіць лятучыя шляхецкія атрады, можна і сілу ўжыць.
У верасні шведы з’явіліся наЖмудзі, у снежні, на плячах разбітай групоўкі Агінскага, уварваліся ў Коўна. Але лёгкадумны “ваяр” Аўгуст II, заняты клопатамі метрэс і забавамі ў дрэздэнскіх па­лацах, не надта праймаўся паразамі. Да Саксоніі шведам далёка!
Значыць адмахнуўся! Да Саксоніі, маўляў, далёка! злосна прамовіў Казімір Сапега. Гэта яшчэ чыімі крокамі мераць!
Бенядыкт толькі паківаў галавою. Таму, хто не паленаваўся пераплыць мора, што за цяжкасці раўнінным сухазем’ем?
Трэба выпраўляць да шведа надзейнага чалавека,прамовіў як прапанову для роздуму. Прыкладам, Панятоўскага. Разумны палітык, баявы жаўнер, павінен спадабацца Карлу.
Разумна раіш пахваліў вялікі гетман. Лепшага не знойдзем. Ацалеў пад Алькенікамі, можа і тут не прападзе.
Станіслаў Панятоўскі, паходзячы з дробнай шляхты, трапіў на службу да вялікага канюшага Міхала Сапегі, адбыў з ім аўстратурэцкую кампанію і стаў даверанай асобай. Пад Алькенікамі цудам ацалеў і неўзабаве апынуўся ў Варшаве пры вялікім гетмане літоўскім.
Казімір і Бенядыкт Сапегі рушылі да Карла XII ўслед за сваім пасланцом. 21 сакавіка 1702 года ў Юрбаргу кароль прымаў іх у жаўнерскім строі і батфортах, без цырымоній але зычліва. Сапегі па размове з Панятоўскім спадзяваліся на помету ворагам і вяртанне страчанага з навязкай. Гатовы былі прыйсці з дапамогай. Але, як толькі вялікі гетман пачаў падзячную прамову, Карл перапыніў яго нядбалым рухам рукі.
Інфлянты і Княства лічы ўжо ў маіх руках. Што да астатняга, то ці не прасцей проста зняць карону з галавы Веттына?
Карл XII не меў да свайго непрыяцеля ні павагі ні літасці і не лічыў патрэбным тытулаваць яго каралём альбо Аўгустам II. Проста недарэка з роду Веттынаў. Не дараваў родзічу здрады веры дзеля трону Рэчы Паспалітай, не прызнаваў права гандляваць яе тэрыторыямі, асуджаў яго распусныя звычкі і лічыў ганьбаю абранне яго на трон, некалі займаны Сабескім.
Яго абранне адбылося з парушэннямі стрымана прамовіў гет­ман і асмеліўся запытаць: А каго Ваша Вялікасць хацеў бы бачыць на троне Рэчы Паспалітай?
Карл XII уважліва глянуў на абодвух Сапегаў, выпрастаў даўгія ногіў велізарных ботах, раз-другі надзьмуў шчокі, нібы прыкідваў у думках адпаведную асобу. А можа меркаваў, ці варта адказваць на пытанне. Нядбала пастрыжаны, у жаўнерскім строі, мабыць даўнавата не мыты, з даўжэзным, нават на яго рост, мячом, Карл нагадваў гоцкага правадыра даўно мінулых стагоддзяў. Але гэтаму юнаку з даўгой шыяй, перапоўненаму неспатольнай прагай ваярскай славы, належала права выбару.
Каго-небудзь з Сабескіх вызначыў, яшчэ не ўпэўнены, задумаўся Альбо... Урэшце, знайду каго-небудзь адмахнуўся ён, як ад неістотнай справы.
Кволыя спадзяванні Сапегаў трапіць у адпаведны час на адпаведнае месца развейваліся як ранішні туман. Казімір усё ж рызыкнуў прадоўжыць абмеркаванне.
Могуць быць клопаты з Соймам...
Калі гетман не мог раптам вылузавда з прывычных уяўленняў аб элекцыі, то Карлу XII гэта было прасцей. Не бываў на Соймах і не прывык да пярэчанняў.
3 Соймам? пагардліва перапытаў ён, нібы не дачуўшы. Абстаўлю ваш Сойм войскам і па клопаце. Дарэчы, разлічваю тады і на ваша, гетман, паслушэнства! не то папярэдзіў, не то прыгразіў кароль.
Калі гетман заўважыў, што лягчэй выйграць вялікую бітву, чым абраць караля ў Рэчы Паспалітай, Карл XII усхапіўся з крэсла і крыкнуў проста ў твар гетману:
Ego semel dico et facio! Я толькі раз кажу і дзею!
Не праймаўся тым, што размаўляе з вайсковым міністрам памянутага Княства, да таго ж нейтральнага. Сіла дае права.
Усё ж Сапегі пакідалі караля суцешаныя абяцаннем дапамогі і абароны.
Што ж, заставайся пры каралю далі наказ свайму паслу. На сёняшні дзень гэта найлепшае выйсце. Глядзіш і пра нас не забудзешся...
Станіслаў Панятоўскі стаў блізкім дарадцам Карла XII ў спра­вах Рэчы Паспалітай і заўсёды трапляў у сукурс думцы караля. У бітве пад Палтавай уратуе параненага Карла XII ад пагрозы палону. Кар’ера яго няблага складзецца і пры Аўгусту II, калі той вернецца на трон пасля паразы шведаў. За тры гады Панятоўскі стане генерал-лейтэнантам літоўскім, затым падстолім, а пасля падскарбім літоўскім. Менавіта Станіславу Панятоўскаму лёс вызначыў стаць бацькам апошняга караля Рэчы Паспалітай. А пакуль што пры боку Карла XII рушыў на Рэч Паспалітую.
I каронныя, і вялікалітоўскія харугвы адбіваліся слаба, а поча­сту пераходзілі на бок непрыяцеля. Пераследуючы войска князя Вішнявецкага, шведы без бою зоймуць сталіцу Вялікага Княства ўжо 3 красавіка.
Сапежанцы распачалі партизанскую вайну супраць саксонцаў і прыхільнікаў Аўгуста II ужо на пачатку 1700 года і змагаліся раз­ам са шведамі, калі 16 красавіка 1702 года, якраз пад Вялікдзень, атрады Людвіка Пацея з двух канцоў напалі на Вільню, але былі адбіты, страціўшы шмат людзей і гарматы. Падчас бітвы жыхары выбілі па кватэрах нямала шведаў, за што паплаціліся жорсткімі карамі і вялікай кантрыбуцыяй.
А саксонцы ахвотна саступалі абшар за абшарам. Маленечкае войска Княства і паспалітае рушанне, выкрывавіўшыся ў алькеніцкай бойцы і ў баях са шведамі, мусіла адыходзіць перад моцным ворагам. Імклівым наступам шведы 24 мая 1702 года былі ў Варшаве, а 7 жніўня у Кракаве. Пачаўся другі шведскі патоп.
Пасля разгрому саксонцаў у 1702 годзе пад Клішавам, а ў 1704 пад Пултускам, ужо на абшарах Кароны, палітыку Аўгуста II асуджалі ўплывовыя асобы ў Кароне і Княстве. Не цешыла манарха павагай і шляхта абодвух частак дзяржавы. Створаная ў Варшаве канфедэрацыя пад ціскам Карла XII дэтранізавала Аўгуста II, абвясціўшы 1 лютага 1704 года безкаралеўе.
Што ж гэта, вашмосьці? дапытваліся адзін у аднаго паныбраты. Мала мы пабілі Сапегаў. Яснепана Бенядыкта варшаўскія канфедэраты выстаўляюць кандыдатам на караля?
Ого! I што ж ён пачне з намі, калі узыдзе на сталец? Прапусціць усё Княства праз сваё рэшата азываліся самыя перапалоханыя.
Ну, Венядыкт не Казімір. Ён, васпане, занадта палітычны для дробней пометы суцяшалі “палітычныя”. Чакае нас большая бяда! “палітычны” пан-брат шматзначна змаўкаў і паводзіў вачыма па-над галовамі застольнікаў.
Што ж бо яшчэ?
А тое, што Сапегі нібыта наважыліся прыдбаць частку Вялікага Княства як сваё ўласнае. Такая, вашмосьці, сапежанская дзяржава, бо Рэч Паспалітую непрыяцелі намерыліся падзяліць.
Выходзіць патрабаванне шведа пазбавіць АўгустаІІ кароны толькі пачатак?
“Палітычны” літасціва кіўнуў здагадліваму. Калі б у краіне жылі толькі магнаты і можныя, патрабаванне Карла XII аб дэтранізацыі прынялі б адразу. Але для дробнай шляхты Аўгуст II яшчэ заставаўся каранаваным манархам. Яны не мелі падстаў здраджваць, альбо пераходзіць да чужога, як не мелі жадання класці жыццё ў незразумелай барацьбе вакол гэтай кароны. Шляхце, праўду кажучы, ужо стаў недаспадобы ні той ні тэты. Не вабілі пошукі канцістаў ці іх апанентаў, гары яны ўсе гарам!
Завязаная 20 мая таго ж 1704 года Сандамерская канфедэрацыя для абароны вольнасці і караля ўжо нічым не магла дапамагчы Аўгусту. Але і ў гэтых абставінах ён не мяняў сваіх звычак, спрабуючы жыць, нібы нічога не здарылася і ўсё нейкім чынам абыдзецца. Выціскаючы апошні грош з саксонскага сялянства, баляваў у атачэнні плоймы дармаедаў і каханак, ганяўся за чарговай кандыдаткай у метрэсы.
А тым часам па ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай шасталі чужаземныя войскі, каму хаўруснікі, каму ворагі, але нікому не абаронцы. У сталіцы нібы ўсталяваліся варшаўскія канфедэраты, але
Станіслаў Ляшчынскі
панам сітуацыі быў шведскі камендант генерал Арвід Горн. Пад яго наглядам рыхтавалася новая элекцыя.
Кожны з магнатаў на паслугах пераможных шведаў лічыў ся-бе вартым каралеўскай пасады. Паколькі Аўгуст II паспеў кінуць у вязніцу двух старэйшых сыноў Яна III, абвінаваціўшы іх у сувязях са шведамі і змове на жыццё караля, а малодшы адмовіўся ад удзелу ў выбарах, кандыдаты ад сям’і Сабескіх адпадалі. Пошук іншага прэтэндэнта скончыўся на дваццацішасцігадовым пазнанскім ваяводзе Станіславе Ляшчынскім.
Калі выбаршчыкі не паспяшаліся на элекцыйнае поле,
генерал Горн ужыў войска. У суботу 12 ліпеня 1704 года паведаміў, што не ляжа спаць, пакуль не будзе абраны кароль. У той жа вечар ім стаў Станіслаў Ляшчынскі.
Пасля каранацыі, што адбылася не ў Кракаве, як патрабавала традыцыя, а ў Варшаве, Карл XII падпісаў з Рэчай Паспалітай мірны трактат, які ператвараў яе ў дзяржаву палітычна і эканамічна залежную ад Швецыі. Перад гэтым, у 1704 годзе Рэч Паспалітая (дакладней Аўгуст II) падпісала шмат у чым падобнае пагадненне з ворагам Карла XII Пятром Першым.
Лёс Вялікага Княства склаўся не менш трагічна. Калі Сапегі прыхінуліся да шведаў, іх непрыяцелі пачалі дамаўляцца з да­ром, выступаючы асобна ад Кароны, як Рэч Паспалітая Літоўская. Пётр Першы атрымаў у сваё распараджэнне крэпасць Друю, якая належала Сапегам і кантралявала вываз па Дзвіне. Пасля раз­грому Сапегаў тут размясціўся Рыгор Агінскі. Дабіўшыся дазволу ўвесці ў краіну войскі, расейскі цар перадаў пад “начала” Агінскага тры палкі сваёй пяхоты і прывёў да Княства дванаццаць тысяч мазепінскіх казакаў. Улада дара ішлаўслед за яго войскам. Ужо 19 чэрвеня 1702 года з’явілася царскае пасланне да ’’бурмістраў, радцаў, лаўнікаў і ўсяго паспольства” Княства з запрашэннем перасяляцца ўглыб Масковіі, з абяцаннем розных дабрадзействаў.
Цар аб’явіў аб сваім пратэктараце над Вялікім Княствам, а патаемнымі інструкцыямі скіраваў высілкі сваіх дыпламатаў на заход краіны. У1703 годзе паміж Княствам і даром быў пацверджаны антышведскі хаўрус, заключаны яшчэ ў 1702 годзе. Саксонскае войска на тэты час ужо адкацілася пад Варшаву.
Апірышчам прамаскоўскай групоўкі натуральным ходам падзей сталі пераможцы з-пад Алькенікаў. На чало іх выбіўся Міхал Сэрвацы Вішнявецкі. Атрымаў пад сваю каманду войска на два гады і марыў пра вяліку ю гетманскую булаву. Крывавы канонік Крыштап Велазор стаў афіцыйным рэзідэнтам Княства пры цары-схізматыку. Ад ганебнай смерці з рук сапежанскага раз’езду ў 1708 годзе гэтага святога айцаўратуе віленская капітула, а вызваленне прынясе толькі перамога цара над Палтавай. Але на гэта пакуль не прыйшоў час.
Паколькі Вялікае Княства, як Рэч Паспалітая Літоўская, дамовілася з царом, Кароне не заставалася іншага шляху, як зрабіць тое ж у 1704 годзе. Усходняя мяжа Рэчы Паспалітай перастала быць перашкодай для міжнароднай палітыкі Расеі.
Шведы наступалі, і напачатку 1706 года саксонская армія была знішчана, а Пётр I выцеснены шведамі з Вялікага Княства. Не маючы сілаў, Саксонія выйшла з вайны, падпісаўшы 2 верасня 1706 года мір у Альтранштадце. Аўгуст II адмовіўся ад трона Рэчы Паспалітай на карысць Станіслава Ляшчынскага і выдаў Карлу XII дэзертыраў, у тым ліку Егана Паткуля. Праз год ён быў пакараны смерцю як здраднік, ачасткі яго цела развесілі на шляху войска. Цар, па чарзе жывучы ў палацах Сабескага ў Жолкві, Яварове і Вілянове, збіраў і вывозіў у Расію велізарныя скарбы. Падбіраў мажлівага кандыдата на трон Рэчы Паспалітай замест Ляшчынскага.
Паўночная вайна спаняверыла Рэч Паспалітую, прызвычаіла яе насельнікаў кланяцца чужой сіле, хоць быў кароль, урады, Сойм з Сенатам.
* * •
Андрэй не адразу ўсведаміў, што яго абудзіла. Ці то больу руцэ, на якую незнарок наваліўся, прыдрамаўшы, ці гучная гамана перад домам. Галасы былі мужчынскія, занадта моцныя, як на звычаі гэтага двара. Чулася нейкая беганіна. Андрэй наблізіўся да акна: перад ганкам тоўпяцца ўзброеныя пешыя і конныя, спрачаюцца з кімсьці, хто быў яму не бачны. Сунуў здаровую руку ў рукаў бекешы, накінуў яе на левы плячук і збег уніз. У сенях насустрач яму кінулася пані Дарота. Тут жа збіліся ў спалоханую чараду яе дзяўчаты.
Ой! Пане Андрэй! Куды ж вы са сваёй рукою? усклікнула яна трывожна. Там ужо Максім з людзьмі. Можа дадуць рады.
Але было відаць, што сама не ведае, ці не лепш будзе, калі на парозе стане яшчэ адзін мужчына.
Нічога супакоіў яе Андрэй. Нічога, мне не зашкодзіць.
Ён адчыніў дзверы, але заўважыўшы на лаве шаблю, ступіў каленам на похву і выхапіў бліскучае лязо. “Ці не міхасёва?” падумаў, але не стаў прыглядацца і ступіў проста ў вір спрэчкі.
Во, яшчэ адзін! прагучала яму насустрач. Можа ix там цэлы швадрон хаваецца!
У натоўпе зарагаталі, але зняважліва, незычліва, як бы чагосьці чакалі.
А гэтага, бачу, нехта пазначыў, але недасек з радасцю закрычалі з натоўпу.
Ясна было, што гэта канфедэраты. Супраць ix на ганку стаяў пан Максім, а за яго спіною некалькі дваровых, узброеных пісталетамі. Відаць, няпрошаныя госці толькі з’явіліся, бо пан Максім узняў руку, каб прыцягнуць увагу і запытаўся.
Хто-небудзь адзін хай скажа, што вам тут трэба? Я вам не замінаў накрычацца. Дык што трэба?
Ён і сам гэта добра ведаў. Апроч пометы на кожным з Сапегаў вабіць багацце двара, лёгкая магчымасць аблавіцца.
Гэта пасэсія Сапегаў? запытаўся адзін з пярэдніх.
Мяркуючы па тым як трымаўся, гаварыў завадатар, альбо і прызначаны камендант гэтага невялікага значка, калі гэты натоўп не быў выпадковай зберанінай схільных да вэрхалу і рабунку.
Так адказаў пан Максім. Гэта ўладанне пані Дароты Сапегавай, удавы палкоўніка Сапегі.
Мы займаем гэты двор для патрэб канфедэрацыі абвясціў правадыр.
На якой падставе?
Пытанне для таго было нечаканым. Ён увогуле не спадзяваўся, што пасля ўсяго нехта з Сапегаў яшчэ будзе ерапеніцца.
Маеш на руках загад генеральнасці ці хоць бы маршалка? удакладніў пан Максім пытанне, захоўваючы спакой і няўзрушанасць.
Правадыр незаўважна для сябе пачаў наследаваць гэтага ўпэўненага і смелага чалавека. Хацеў выглядаць у вачах сваіх падначаленых ці проста хаўруснікаў самавітым і палітычным.
Генеральнасць выпрацоўвае пастанову, на падставе якой будуць пакараны ўсе прыгнятальнікі вольнасці напышліва праскандаваў ён.
Лёгка ўгадвалася, што падхапіў прамоўленае ад некага больш адукаванага.
У тым ліку і ўдовы тых, хто палёг за Рэч Паспалітую? Гэта яны прыгнятаюць усіх гэтых ягамосцяў? насмешліва махнуў рукою на гурму Максім Сапега.
Не, гэтага я не ведаю разгубіўся правадыр, а еёй-той з яго гурта пачаў ніякавата пераступаць з нагі на нагу, шукаючы адпаведнага адказу на клапатлівы закід.
Што ж, як будзе такая пастанова, тады і прыходзь. Але загад генеральнасці таксама мусіш мець на руках, так дыктуе права яшчэ раз патлумачыў пан Максім, разумеючы, што гуляе з агнём.
Аднак іншага спосабу збіць з панталыку тэту зграю не было. Трэба пахіснуць іх упэўненасць у перавазе, у беспакаранасці. А дапяць гэтага не проста.
Не будзь, вашмосць, такі зухвалы! данеслася ад тых няспешаных. Мы ўжо не аднаго такога разнеслі на шаблях! Лепш адступіся ад дзвярэй і стой ціха!
Андрэй дзівіўся апанаванню пана Максіма. Ступіў бліжэй, каб быць з ім поплеч, і сустрэў яго ўдзячны погляд і стрыманую усмешку.
Я ужо казаў, што гвалтам у тэты дом вы ступіце, толькі забіўшы мяне. Але не думаю, што вам сыдзе з рук смерць дэпутата Літоўскага Трибуналу пан Масім прамаўляў не спяшаючыся, каб кожнае слова даходзіла да ўсіх.
Канфедэраты завагаліся. Усё гэта была шляхта папрасцей, а хто можа і з дваровых, замест пана. Наконт усіх пасад і судоў мелі моцна перабольшаную насцярогу. А тут, бач, Літоўскі Трыбунал!
Мы ж не гвалтам, мы дабром прапануем азваўся нехта з больш памяркоўных. Нам сказалі, што тут сапежанскія ваякі пахаваліся, трэба праверыць.
Няма тут ніякіх ваяроў адказаў пан Максім. Усе мужчыны тут перад вамі. Есць яшчэ хлапчук паранены, астатнія жанчыны.
Па грамадзе пайшлі шэпты і прыцішанае буркание. Ваяўнічы запал памалу згасаў. Адно ўварвацца з налёту, іншая справа пасля такіх вось размоў. Камандзір таксама не рашаўся на гвалт, разумеючы, што сваёй воляй на дом трыбунальскага ўрадоўца лезці не варта. Хоць тут і Сапегі, але невядома, чым можа азвацца та­кая смеласць. Аднак і пра тых за спіною, якіх звабіў, не забываўся. Трэба усё-ткі зрабіць па свайму.
Добра, вашмосць відаць нешта вырашыўшы, сказаў ён але ж мы мусім агледзець дом і ўпэўніцца.
Пан Максім ведаў, што пасля агледзін такой гурмай дом будзе выглядаць, як пасля татарскага наезду. I адмаўляцца ад такой прапановы не выпадала.
Згода кіўнуў ён. Толькі зробім так: возьмеш дваіх, без зброі і пройдзем, дзе толькі пажадаеце. Але патрабую слова гонару, што ніхто не зрушыцца з месца. Іначай не дамовімся.
Пан Максім рызыкаваў, палягаючы на слова такога бяспраўнага каменданта, але было хоць і кволае спадзяванне, што кожны з гэ­тага шляхецкага тлуму ўспрыме слова правадыра, як уласнае, і застасуецца да звычаю найвышэй цаніць шляхецкую годнасць.
Хай так будзе азірнуўшыся на сваіх, кіўнуў правадыр і аддаў некаму сваю шаблю.
Трое канфедэратаў раптоўна акрыялі, заўважыўшы Міхася. Павязкі з плямамі крыві яшчэ плавалі ў місцы з вадою.
А гэта хто? нібы ўзрадавана ўсклікнуў адзін.
А гэта ваш вораг! з горыччу адказаў пан Максім. Падыдзе. Не бойцеся.
I ўжо спакайней патлумачыў:
Пляменнік мой. Трапіў пад руку нейкім нягоднікам, да якіх, думаю, ніводзін з вас не захацеў бы ўпадобніцца.
Але як гэта здарылася? запытаўся камандзір.
Проста наскочылі на хлопца на лясной сцежцы. Уратаваў вось той ягамосць, што стаў поруч са мною. I сам быў паранены тымі нягоднікамі.
Дык ён не Сапега?
Не, знаёмец з суседняга навету. Забела, можа чулі?
Прозвішча чуў, але не ведаю нікога. То пойдзем, хлопцы? начальнік у разгубленасці павярнуўся да сваіх.
Ды ўжо ж, што тут ніякавата адгукнуўся адзін.
Выгляд беднага хлапчаняці адбіў ім ахвоту шукаць яшчэ кагонебудзь. Разумелі, што пасеклі яго не сапежанскія, а нехта са сваіх. Неганаровы, нешляхецкі ўчынак.
Але бяда не адступіла ад парогу пані Дароты. Расчараваная ў сваіх спадзяваннях гурма адчула сябе зняважанай. Вінаватым лічыла і свайго няўдаліцу-правадыра і гаспадароў дому, якія не саступілі адразу, а пасля затлумілі ім галовы нейкім дэпутатствам і збілі імпэт. Каб не гэта, даўно мелі б сваё, а заўтра іх сам чорт не знайшоў бы. Гул незадаволенасці і злосці зрадзіўся недзе ў тлуме і пачаў разрастацца.
Дык што там выглядаеш, камендант? -незадаволенае пытан­ие кіравалася не так правадыру, як усёй грамадзе.
Як заўсёды, дзе ёсць правадыр, знойдзецца і ахвотнік яму на замену.
Ата! Што ж знайшоў? Ці не пара дайсці да якога канцэпту? Дакуль тут тоўпіцца? выклікі загучалі з розных канцоў гурмы.
Я ж кажу, нікога няма хмурна абвясціў правадыр. Праўду ягамосць казаў ён кіўнуў у бок пана Максіма. А ці ж нам з жанкамі ваяваць?
Сумление, відаць, не пакінула камандзіра. Хутчэй заўсё, ім рухала застарэлая, загнаная ўглыб крыўда, не маючы на мэце аніякага дакладна вызначанага ворага. Сёння яму паказалі на Сапегаў, заўтра кіўнуць на каго іншага. Але падмануты натоўп часам вызначае ворага сам, асабліва калі нечыя злая рука на яго пакажа.
Дык што, навернем і раз’едземся па пустых засценках? выгукнуў той жа задзірлівы голас. А за што мы пад шаблі ішлі, жыццём рызыкуючы?
Ну, не надта ты рызыкаваў злосна абсек крыкача камандзір.
Не ведаў, як выйсці са становішча, не запляміўшыся чым ганебным, але і не страціўшы послуху грамады. Не цяжка і галавой налажыць, бо не ўсе як след ацверазелі. Але напружанне рантам знікла, бо ўвага перакінулася на іншы атрад коннікаў.
Гэты рухаўся не скопам, а надежным шыхтом і, падзяліўшыся, адрэзаў папярэдняму дарогу да брамы. Другая частка стала так, што за спіной шляхоцкага гурта быў не лес, не парк, а азярцо. Уцякаць не было куды.
Андрэй а за ім і пан Максім з радасцю пазналі ў каменданце невялікага рэгімэнціку Багдана Хмялеўскага. Пан Максім уздыхнуў з палёгкай і выцер успацелы лоб. Толькі зараз даў па сабе пазнаць, як цяжка давалася яму захаваць знешні спакой. Убачыўшы гурт на ганку, Багдан здзіўлена ўскрыкнуў і саскочыў з сядла. Подбегам кінуўся да Андрэя і пана Максіма.
Што тут адбываецца? запытаўся ён, абдымаючы Андрэя і вітаючыся з Сапегам. Наезд, ці што? Што за людзі? ён акінуў незадаволеным поглядам узброены натоўп.
Тыя не чакалі такога павароту ў сваім становішчы. Знаёмства камандзіра атрада з абаронцамі дома не варажыла ім нічога добрага. Калі хто і адчуў палёгку, то правадыр ды мажліва тыя, што аглядалі дом.
Не наезд, пане Хмялеўскі адказаў пан Максім. Хутчэй спроба экзекуцыі імем канфедэрацыі.
Пры гэтых словах Багдан сярдзіта зірнуў на гурму, што няўцямна азіралася, нібы шукаючы дзірку, у якую можна было б шуснуць. Але пакуль што такі шанец не праглядаўся.
Паспелі нашкодзіць? Багдан агледзеўся навокал.
З’явіўся васпан у сам час. Цяжка нам давялося б.
Калі ўсё добра, кажуць у сам час, калі дрэнна эх, каб крышачку раней! засмяяўся Багдан, задаволены, што паспеў з’явіцца у патрэбны момант.
Гэтыя зачапілі? запытаўся Багдан, паказваючы на андрэеву руку. Моцна?
Не, не гэтыя. Пасля раскажу. I не моцна, хутка зажыве адказаў Андрэй.
Высветліўшы, што перад ім звычайная збераніна, а не вызначаны атрад, Багдан звярнуўся да нядошлых выканальнікаў канфедэрацкіх прысудаў:
Дзіўлюся, што ягамосьці тут, калі ў Алькеніках маглі б у гарэлцы плаваць. Там яе не шкадуюць адважным ваярам. Толькі ці былі вы ў бітве, калі ўжо тут паспелі апынуцца? Гэта адно. А дру­гое паспалітае рушанне не распушчана, а ягамосьці, гляджу, ужо самі сабе абшыт далі засмяяўся Багдан. А можа і акцэс да канфедэрацыі не падпісвалі? Тады як разумець, што вы па маёнтках за кантрыбуцыяй гойсаеце?
А вашмосьць хто будзеш? Сам жа таксама тут і як бачым цвярозы выгукнуў нехта смялейшы з дальніх.
Усе зарагаталі. Багдан далучыўся да весялосці, але адказаў без ценю ўсмешкі:
Па даручэнню пана літоўскага стражніка Пацея, калі хто не
ведае, з паўсотняй у раз’ездзе. Патрулюем, каб не было самаволі і гвалту. Усіх падазроных павінны адстаўляць да генеральнасці ці павятовых уладаў тут Багдан палічыў, што не грэх прысвоіць сабе дадатковы абавязак.
Чад перамогі не пазбавіў Людвіка Пацея вайсковай абачлівасці і палітычнага разліку. Зыход вялікага гетмана з поля бітвы мог прынесці нечаканасці. Хоць паўсіх звестках сіл у Сапегаў больш не было, маглі аб’явіцца невядомыя хаўруснікі. Даслаў жа ім вялікі каронны гетман сваіх, хай і ўроссып. Чаму не мог затаіцца дзе-небудзь з больший сілаю? Мог схіліцца да ўмяшання ў ліцьвінскія спрэчкі.
Насцярожанасць Пацея падаграваў успамін берасцейскай паразы і прыніжэння перад Казімірам Сапегам. Нельга, каб якая неспадзяванка зруйнавала дасягнуты такім цяжкім высілкам поспех. Загадаў ад’ютантам знайсці Багдана Хмялеўскага.
Беражонага Бог беражэ! прамовіў, выкладаючы задачу.
Праз кароткі час Багдан пакінуў мястэчка, маючы пад нача­лам паўсотні коннікаў і загад прачасаць мясцовасць уздоўж гарадзенскага тракта. Рушылі падобныя раз’езды і ў напрамку прускай мяжы.
Забіякі крыху прыціхлі. Пан Максім і Андрэй заўважылі, што словы спраўнага каменданта падзейнічалі на саматужных ваякаў. Нямала ўплываў на гэта і выгляд ланцуга ягонай паўсотні.
Не ўсіх Сапегаў чакае пакаранне і не для ўсіх яно будзе аднолькавым патлумачыў Багдан. Тым болып не павінна чыніцца крыўды невінаватым. Да таго ж справа можа выйсці на Сойм і да караля. Так што глядзіце, вашмосьці, не паслізніцеся, шчыра вам раю. А зараз едзьце па хатах, калі звольніліся усміхнуўся Багдан.
Відаць, пра гэтаўсе думал і. Малаверагодна, каб рызыкнулі яшчэ раз спрабаваць такога выбрыку.
Вой-вой! I без чаркі выпраўляюць! жаласліва праспяваў нейкі жартаўнік.
Але спешаныя ўскараскваліся ў сёдлы, паварочвалі коней туды, дзе вершнікі Багдана расступаліся, даючы дарогу.
— Тут карчма непадалёк — падказаў пан Максім. — Пры вашых конях умомант там будзеце.
Андрэй разбіраўся ў конях не надта, але наконт некаторых быў пэўны, што калі і заспяшаюцца тыя да карчмы, то з адной надзеяй: пазбавіцца хоць на час ад таго стварэння, што ўявіўшы сябе гу­сарам, крывяніць бакі жалезкамі на ботах. Хутчэй бы ўжо назад у аглоблі ды пугай па спіне, чым такія пакуты.
А гэта вам адступнога, каб не чапіліся да вёскі Андрэй сунуў шаблю хлапцу побач і кінуў правадыру кашалёк. на чарку ўсім хопіць.
Ого! Знаецца ацан на звычаях! -ухвальна загулі бліжэйшыя. Дзякуем вашмосьці! Ганаровачыніш!
Юзік! крыкнуў Багдан. Пакажы ягамосьцям кароткі шлях да карчмы. Але сам вяртайся з паўдарогі перасцярог патрабавальны камендант.
* * *
У Клінку алькеніцкая вайна адгукнулася нават раней, чым у якіх бліжэйшых ад поля бітвы мясцінах.
Эдвард Шахлач атрымаў дазвол сабраць некалькі дзясяткаў хлапцоў са свайго павета і рушыць дадому. Сцяпан Тур добра ведаў звычкі канфедэрацый і дамовіўся наконт такога забеспячэння. Задачай атрада было запабягаць выбрыкам пераможцаў. Хоць сапежанская кліентура ў павеце не заўважалася, у гарачай галаве магла ўзнікнуць спакуса звесці рахункі пад выглядам справядлівай пометы за сапраўдныя ці ўяўныя крыўды. Нельга было забыцца і на звычайную прагу рабаваць у агульнай сумятні.
Эдвард пастараўся сабраць хлапцоў ад заможных двароў, такім лягчэй давесці слушнасць даручэння. Напачатку той-сёй бурчэў, заўчасна пазбавіўшыся ролі трыюмфатара, але, ступіўшы ў межы свайго павета, хутка суцешыўся. У кожным двары чакалі навін і звестак пра родных ды суседзяў, гасцінна расчыняліся не толькі брамы, але дзверы скляпоў і клецяў.
Сытыя і напоеныя, хлопцы нястомна гарцавалі па дарогах і трак­тах, не наракаючы на развітанне з месцам сваёй славы. Час ад часу ўдалечы заўважалі нейкіх конных, піто, згледзеўшы іх гурт, імчалі да бліжэйшага лесу. Разы са два даводзілі да розуму ўіпчэнт спітых удзельнікаў бітвы, якія лічылі сваім правам патрабаваць узнагароды на аддаленых фальварках ды вёсках. Але ў цэлым павет быў спакойны. Кружляючы па дарогах, Эдвард Шахлач набліжаўся да павятовай сталіцы і не ведаў, што гоніць перад сабою недабітак сапежанскага войска.
Цяжка было сказаць, хто болей стомлены, коні ці вершнікі. Запыленыя твары, засмяглыя вусны, закарэлыя ад крыві анучкі, некалькі коней пад сёдламі, але без гаспадароў. Усё сведчыла, што гэтаму тузіну людзей выпалі цяжкія выпрабаванні. Заехаўшы на дзядзінец, адразу кінуліся да студні наліваць ваду ў калоду. Той-сёй памкнуўся да вядра са сваёй конаўкай. Дзень быў не па-восеньску сонечны, смага дапякала і людзям і коням.
Пачакайце, хлопцы, піць ваду, астыньце крыху, а тым часам што лепшае знойдзем аклікнуў пан Рагоза прыбышоў.
Наблізіўся, прывітаўся. Адказалі бязладна, без прыветнасці.
А ты, вашмосьць, хто тут, гаспадар? хмурна кінуў цераз пл ячо адзін, па ўсім відаць галоўны.
Нахілены над калодай, плюскаў на твар адной рукою.
Не. А ты хто будзеш? у сваю чаргу запытаўся пан Яраслаў, не сілячыся на сустрэчную ветлівасць, але і без непрыхільнасці.
Калі я пытаюся, то гэта не значыць, што ў мяне можна пытацца тым жа незычлівым тонам заўважыў камандзір.
Рэня, хай хлапчукі нясуць вядро піва і дзесяць, не дванаццаць конавак не адказваючы на павучэнне, крыкнуў Рагоза.
Бач спрытны, ужо палічыў!
Вялікі клопат насмешліва адказаў Рагоза разувацца ж не трэба.
А ты, гляджу, смелы! задзірліва кінуў камандзір.
Чалавека грыз нейкі клопат, а можа перанесеная ганьба, шукаў на кім сарваць злосць. Пан Яраслаў такіх не любіў і не ашчаджаў іх самалюбства.
А ты, бачу, зухвалы прамовіў ён, пільна зірнуўшы ў вочы ваяру. Ці ты ў варожым краі? Ці цябе тут кулямі сустрэлі, што так пенішся? Альбо можа я табе грошы пазычыў?
Тут ужо пачуўся смех. Піва, вада для коней крыху паднялі гуморы здарожаных ваяроў. Пан Яраслаў тым больш спагадліва аглядаў іх змізарнелыя твары. На што, скажы, Божа, кладуць гэтыя хлоп­цы свае сілы і жыццё!
Частуйцеся, я зараз папярэдзіў ён. Загадаю аўса прынесці ў парожнюю калоду.
Калі вярнуўся, хлопцы, паскідаўшы буркі і бекешы, змывалі бруд і пыл з рук і твараў.
Дык дзе ж ваявода з гэтай загроды? запытаўся камандзір.
Няма ваяводы засмяяўся пан Яраслаў. Ен у раз’ездах.
А не пад Кацёлам з Вішнявецкімі? Ты ж, мяркую, здагадаўся, хто мы.
Як не здагадацца паціснуў плячыма пан Яраслаў. Хто на ветлівасць адказвае знявагай, хто дапамогу лічыць за павіннасць, хто спадзяецца ўсяго страхам дапяць? Вось і адказ, чые вы.
Размаляваў ты нас! А як мы раззлуемся ды адплоцім па свайму? запытаўся камандзір.
А гэта ўжо як Бог дасць. Д абрынёй ды гасціннасцю прыхільнасці тваёй не заваюеш, адразу было бачна. Доўга цябе на самаволі выхоўвалі. А мне ліслівасць змалку не да твару, таму і не карыстаюся. Так што толькі пацвердзіш рэпутацыю.
Хіба не бачыў, як маёнткі гараць сцвердзіў камандзір, нядобра зірнуўшы ў вочы пану Яраславу.
Маёнткаў не маю, рэзідэнт я. А як гараць, давялося бачыць. Пасля бачыў і падпальшчыкаў... на бярозах.
Камендант перасмыкнуўся тварам, відаць і яму такое было ведама.
Нічога, ачуняем, яшчэ дамо ім пытлю! злосна запэўніў камандзір, адказваючы на нейкія свае думкі. А ты, вашмосьць, што хмыкаеш? ускінуўся ён на Рагозу.
Пан Яраслаў прыгледзеўся сапежанцу наўмысна доўга, так што таму стала неяк непамысна.
Ну як скажы, не хмыкаць? прамовіў Рагоза. Толькі што пагражаў нас спаліць за нейкія свае крыўды, а хто ты ёсць? Адразу ж відаць, што жывеш на чужым хлебе, як і я. Толькі я плачу якойніякой карыснай працай, а ты за панскі хлеб гатовы сваіх нішчыць, рабаваць, апошнюю кашулю злупіць з роднага брата, бо пан цябе перад законам абароніць. Ці не зачаста пан-брат, узяўшы ў рукі зброю, гатовы лічыць ворагамі ўсіх навокал, абы прыпадабацца, абы паказаць адданасць чарговаму прыблудзе: шведу, татару, маскалю? Ці ж не так, па шчырасці?
Голас пана Яраслава загучаў нязвыкла патрабавальна, сурова.
Ёсць такое! нечакана пагадзіўся камандзір. Хай на ўсё халера! Але што зробіш служба!
Служба! горка прамовіў пан Яраслаў. Хіба яна прымушае помсціцца на невінаватых? Добра, ёсць у цябе які памочнік?
А што? завагаўшыся на імгненне, адказаў: Адзін я.
Нешта быццам бы пачало адтаваць у злым абліччы чалавека.
Пара абедаць. Хлопцам тваім вунь там, пад паветкай, сталы нарыхтавалі, цёпла сёння. Ну а для афіцэраў пан Яраслаў злёгку пакланіўся у гасцінным, прашу не адмовіць.
Хто ж бы адмовіўся? Дзякую, васпане! наклонам адказаў камандзір.
Жаўнеры былі збянтэжаны стараннасцю гэтага суровага ў абыходжанні рэзідэнта. Даўно іх так не частавалі. Пачуваліся крыху ніякавата, нібы якія нашкодзілі але якія атрымалі дараванне хлапчукі. Рады былі сесці за стол, дзе стаяла ўдосталь простай, але смачнай стравы і неблагога піва. Каменданту належа­ла больш вытанчаная ежа і адпаведнае пітво. Зацягнуты ў плынь традыцыйнай, нязмушанай гасціннасці, ён між волі перамяніўся. Нібы брыдкая скарынка аддзялілася ад душы, і ў гасцінны пакой ступіў выпадковы, нечаканы, але прыемны госць. Склаў на лаве шаблю і прыняў з рук Алены чарку з удзячным наклонам. 3 асалодай выпіў, прамовіў сарамліва:
Даруйце, васпанна і пан! Лепш позна, чым ніколі. 3 вашага дазволу паручнік Яраш Васько. — ён цырымонна схіліў галаву. — Перапрашаю за ўсё прыкрае, што прынёс сваім з’яўленнем у вашым гасцінным двары.
То сядайма, пане Яраш запрасіў пан Яраслаў не дамо стравам стынуць.
Заспакоіўшы першы апетыт, перайшлі да размовы.
Васпан адзін тут упраўляешся? запытаўся паручнік.
Я ж казаў, што рэзідэнт напомніў Рагоза. Дапамагаю аканому. На мястэчка паехаў.
Давер, пан, маеш, калі ў такі час маёнтак на цябе пакідаюць заўважыў Васько.
Маю пацвердзіў пан Яраслаў. Ветлівыя людзі, такім прыемна дагадзіць. Даўно тут.
Мяняючы тэму, у сваю чаргу запытаў паручніка:
Наколькі адарваўся ад пагоні?
Сапежанец насцярожыўся, але апамятаўшыся, адказаў шчыра і проста.
Спадзяюся на паўдня, можа крыху больш. Але мусіў даць пярэдых, бо і коні і людзі здарожыліся. Можа тыя махнулі рукою, ды паблізу могуць знайсціся ахвочыя пабітых яшчэ пабіць гор­ка ўсміхнуўся ён.
Пан Яраслаў задумаўся. Адчувалася, што тэты сапежанец мае нейкі клопат. Падумаў нават, ці не збег з поля, але і па ім і па жаўнерах відаць, што гэта не так. Пашчасціла людзям ацалець.
Не люблю, як свае са сваімі б’юцца сказаў Рагоза. Нікому не дапамагаю, стараюся развесці. Можаш мяне не паслухацца, маеш права не верыць, але раду падам.
Якую раду? не зразумеў паручнік.
Не едзь на мястэчка! Вунь там паказаў у вакно дарожка ў лес. Ёю трапіш на лепшую дарогу, і ўсё лесам. Нібы далей, але змыліш пераслед і згубішся ім. Не пытаю, куды едзеш, і не кажы.
Паручнік уважліва зірнуў у вочы пану Яраславу, але згледзеў там толькі спагаду і разумение. Павагаўся і прапанаваў няпэўна:
Нявыхаванасць гэта пакідаць гасцінны дом без падзякі. Можа прымеш ад мяне пісьмовае сведчанне, хто ведае раптам спатрэбіцца.
Відаць не верылася чалавеку ў канчатковую паразу дому Сапегаў, спадзяваўся, што ўсё вернецца. Але пан Рагоза адмоўна пакруціў галавой.
Буду шчыры сказаў ён. Захавайма лепш абодва ўзаемную павагу і ўдзячнасць. Можа калі і стрэнемся. Ці магу я чым дапамагчы?
Хіба ежы на дарогу.
Ужо загадаў. Яшчэ што?
Ёсць бяда, але не ведаю, хто мне дапаможа камандзір ледзь не роспачна прызнаўся. Паранены са мною, стан цяжкі. Вязем на фурманцы. Калі нападуць, усім канец, не ўцячы. А як жа кінуць?
Пан Рагоза быў уражаны таварыскасцю сапежанца.
Хто ж ён?
Набліжаны да вялікага гетмана уздыхнуў паручнік, прыгнечаны адказнасцю за жыццё гетманскага ўлюбёнца. Пакінуў у дварку непадалёк. Баяўся, што і сюды не давязем без адпачынку. Вось такі, пане-браце, клопат зусім па свойскі паскардзіўся Васько.
Забяром сюды! рашуча заявіў Рагоза. I не крой сабе сэрца, едзь з хлопцамі, ратуйся. Перамелецца, аціхне. А за тым я сам паеду. Калі нічога там не пакінулі, то едзьце. Як жа таго клічуць?
Сурмач, паручнік Даніла Сурмач.
“Колькі іх згарае, такіх матылькоў у полымі вялікай палітыкі. Колькім яно апаліць крылы, чамусьці не апякаючы нават пальцаў тым, хто іх кідае ў нялюдзкае вогнііпча,” думаў пан Яраслаў, едучыў той жа дзень за фурманкай, дзе амаль у непрытомнасці ляжаў Даніла Сурмач. Алесь, седзячы побач з паручнікам, сачыў, каб той не вылузваўся з посцілак і кажухоў, якімі быў спавіты і захутаны. Дзень стаў ветраны, але на шчасце абышлося без дажджу, ды і язда была недалёкая.
Вось яна, Алесік, служба ваярская павучальна прамовіў пан Яраслаў. Другі бок малюнка, непрывабны. Так я некалі бра­та свайго не давёз, адзін з сям’і застаўся. I ў гэтага волата нехта ж ёсць, непакоіцца, чакае.
Алесь згодна заківаў, бо вельмі паважаў пана Яраслава, каб пярэчыць, але прыгажэйшы бок ваярскага рамяства прыцягваў яго моцна. Калі б не пан Лявон, то напэўна трапіў бы ў рушанне. Але мусіў падпарадкавацца, а як тое дзядзька зладзіў, не яго розуму справа. Так нядошламу ваяру было патлумачана.
Няўжо не выжыве? Такі ваяр! з непадробным жалем азваўся Алесь. Я ж памятаю, якім да нас завітаў.
Пан Яраслаў маўчаў, бавячыся пугаю. Сам думаў пра тое ж. Ведаў, якімі небяспечнымі робяцца недагледжаныя ў час раны. А тут яшчэ холад, туман ды лясныя блуканні.
Будзем, браце, спадзявацца. На гарт ягоны, на сілу, ну і на жанок нашых, на пані новую.
Рэзідэнт прыняў пані Анэту ўсім сэрцам. Можа таму, што сірата, можа з-за нязмушанай яе дабрыні і увагі да кожнага ў двары, а можа і з-за яе лекарскай схільнасці. Не ленавалася кліноцкая пані і не грэбавала несці дапамогу ці то дворні, ці вясковым, ці паблізкай шляхце.
Даніла Сурмач трываў без стогну і енку, пакуль Анэта старанна чысціла рану ад вострых стрэмак. Недзе ў лесе ў табельную рану на плячы ўбіўся адломак сухой галіны.
У пані не рукі крылы анельскія прашаптаў, белы ад болю.
Скажаце сарамліва адгукнулася Анэта, разумеючы, што паручнік хоча яе супакоіць, хоць боль адчувае нясцерпны. Годна васпан трымаецца. Але лепш зараз пацярпець, чым пасля пакутаваць.
Калі вялікі гетман вырашыў сысці з алькеніцкага поля, Даніла Сурмач быў у тым невялікім гурце, што павінен быў забяспечыць адыход і прыкрыць у выпадку пагоні. Менавіта ў сутычцы
з ёю атрымаў свае раны. На шчасце з каня не зваліўся і з купкай жаўнераў згубіўся ў лесе, страціўшы след гетмана. У смяротнае кола, якім аперазала шляхта гетманскае войска, прабівацца сэнсу не было. Разам з паручнікам Васько вырашылі скіравацца ўглыб Княства да якой-небудзь значнай сапежынскай эканомй, а можа нават над Быхаў, калі дасць Бог сілы ды ўсцеражэ ад канфедэратаў.
Добра, што пана тут пакінулі, бо да запалення было недалё­ка тлумачыла Анэта, каб нечым адцягнуць увагу падапечнага ад прыкрых адчуванняў.
Думала і пра Алену, якая гэтым займалася ўпершыню і ў пэўныя моманты выглядала не лепш за параненага.
Пашэнціла мне трапіць да пані кволая ўсмешка кранула вусны Сурмача. 3 наступнай ранай буду ведаць да якога парога дапяць.
Хай Бог бароніць, але дапамагчы заўсёды буду рада, бо пан такі цярплівы усміхнулася ў адказ Анэта.
Упартае змаганне са смерцю толькі пачыналася. Відаць аслабелы ад страты крыві паручнік усё ж недзе застудзіўся. Алена амаль не адыходзіла ад ложка хворага, а пані Анэта выпрабавала на ім усё, чаму навучылася ў кляшторнай лякарні. Паручнік трымаўся жыцця, але выразнай папраўкі не праглядалася. Алена з Анэтай ужо гатовы былі ўпасці ў адчай, калі ля ложка хворага апынуўся чалавек у кароткай бекешы і мяккіх бурках, падвязаных пад каленямі плеценымі раменьчыкамі.
Ну што, дзядзька Янка? з трывогай запытаў Багдан, калі лесавік, перапрасіўшы пані Анэту, агледзеў паручніка.
Будзем старацца. Маладзён, павінен вытрываць, калі дагэтуль не змогся з надзеяй у голасе адказаў Янка.
Багдан, толькі аб явіўшыся ў Крушні са сваімі жаўнерамі, спехам павітаўшыся з бацькам і мачыхай, заспяшаўся ў Клінок. Тут і даведаўся пра Сурмача. Не марудзячы, разам з Алесем выправіўся ў пушчу. I вось зараз з хлапечай верай у здольнаесці свайго ратавальніка чакаў, што той скажа. А лясны лекар уважна і з непадробнай пашанай выпытваў, што і як рабіла пані і чым адзывалася на гэта натура параненага. Анэта спачатку разгубленая і занепакоеная з’яўленнем нязвыклага выглядам і абыходжаннем чалавека, хутка адчула блізкую душу, гатовую несці палёгку ў цялесных пакутах каму б то ні было, начала неўпрыкмет для сябе са­мой падпарадкоўвацца яго парадам і прапановам. Сродкі лясной аптэкі ўразілі яе сваёй разнастайнасцю і лёгкасцю здабыцця.
Андрэй быў зацікаўлены знаёмствам з лясным пустэльнікам не менш за жонку. Можа не верыў так безаглядна, як Багдан, у яго лякарскія здольнаесці, але быў рады, што ёсць каму выручыць Анэту ў цяжкіх клопатах.
Калі Багдан падвёў Янку-Лесавіка да кліноцкага пана, самотнік уважлівапрыгледзеўся дауладальніка лясоў, якія ён сцярогдля караля. У поглядзе не было ані прыніжанасці, ані старания спадабацца. Не заўважалася нават ніякаватасці. Смелы спакойны пагляд, незалеж­ная пастава. Прыкідвае чалавек, ці адпавядае тэты пан яго спадзяванням, ці варта яму служыць. Ці не лепш сыходзіць далей у путчу?
Амаль як тыя далматынскія марскія разбойнікі падумалася Андрэю. Не захоча, не прымусіш, сыдзе ў белы свет.
Але згледзіны скончыліся для Андрэя станоўча, а ЯнкаЛесавік адначасна з пасадай кліноцкага “надворнага лекара“ атрымаў прызначэнне на палясоўшчыка на умовах, якія сам узгодніць з па­нам Лявонам.
* * *
Няшмат часу сплыло, але столькі ўсяго адбылося, разважаў пан Касьян. Вунь і будынкі Крушні паказаліся з-за ўзгорка. Здаецца, ледзь не ўчора ў спалоху прынёсся да Бурскага.
Забела вярнуўся!
Чуў на здзіўленне спакойна адказаў тадышні гаспадар Крушні, бо сёння ўжо няма там пана Бурскага.
А пан Касьян у разгубленасці спадзяваўся ад Бурскага якога загаду, штуршка, але нічога не пачуў.
Дыкшто будем рабіць? пану Пуцяту шкада было развітвацца з марай пра дастатняе жыццё ў віленскай камяніцы.
А што тут зробіш? паціснуў плячыма Бурскі. Хіба тых засцянкоўцаў на яго нацкаваць. Але што нам з таго?
I вось сядзіць пан Бурскі, амаль не вылазячы, у сваёй Слабодцы. Чутно, збіраецца дом разбудоўваць. Ёсць, відаць, грошыкі. Ну, і з Чыжовых маёнткаў нешта мае. А наконт пана Антона шэпты. як некалі пра Хмялеўскага. Відаць, да смерці будзе за Бурскім гэты хвост.
А пан Касьян едзе да тых засцянкоўцаў, але не нацкоўваць, а хутчэй дапамагаць. I не ім, а Забелу, калі надарыцца мажлівасць і калі той не пашле прэч. Шмат што змянілася, шмат. Атады Бурскі таксама пра сваё думаў.
Трэба сцерагчы, каб уласнага не страціць кінуў ён хмурна. Кароль ужо ёсць, становішча пакрысе будзе выпраўляцца. Ажывуць усе ўрады, і Хмялеўскія ўсталююцца.
Менавіта гэта непакоіла абодвух, як незагойная рана. Не жар­ты, як усё ўсплыве. Праўда, за сябе пан Касьян не вельмі баяўся, але ведаў, што не абыдзецца дробязямі, калі нехта капне глыбей. Але, бачыш, і Бурскі абышоўся невялікім страхам. Толькі Крушню страціў, якую ўжо лічыў сваёй навечна. Успомнілася яшчэ, як прамовіў Бурскі:
Антось з ім сутыкнуўся ці не? Невядома. Бо Забела, бач, тут, а пра таго ані гуку.
Так, заляцеў некуды Чыж, добра калі не ў сіло. Пан Касьян паправіўся ў вазку і незнарок штурхнуў пана Рамана Талочку, павятовага падкаморага.
Што, ўжо прыехалі? расплюшчыў вочы гаспадар вазка.
Яшчэ не, Крушню мінаем, пане Раман.
Пуцяту ледзьве ўдалося ўпрасіцца ў спадарожнікі, спасылаючыся на пільную неабходн*асць пабачыць Андрэя Забелу ў спра­ве спадкавых запісаў. А свой вазок нібы патрабуе направы. Пан падкаморы не тое што не хацеў яго ўзяць. Проста пры тушы пана Рамана цеснаватаўдвох, але мусіў пагадзіцца, і зараз во разбудзілі раней патрэбнага. Ужо і не прыдрэмлеш, бо блізка, а сядзець, як сыч нявыспаны, то нібы далекавата. На размовы, як і на агляданне краявідаў, пан падкаморы быў не ахвотнік наглядзеўся так, што ледзь не кожны куст ведае. Але нельга не ўважыць новага гаспадара, у якога дарадчыкам дэпутат Трибуналу.
Так і даехалі да чарады фальваркаў, атрыманых вузкаватымі дарожкамі, а то і проста сцяжынамі. Там, дзе гэтыя дарожкі збягаліся найгусцей, утварыўся невялікі выган. На ім і сабраліся ўсе, каму справа ляжыць на сэрцы. Відаць вунь і Андрэя Забелу, пана Максіма Сапегу, выканаўцу тэстамэнта старога Забелы, і аканома Шарэвіча. Перамовы, відаць, даўно пачаліся. Гаварыў малады кліноцкі гаспадар.
Усе, вашмосці, чулі, якая воля дзеда, і вашы давераныя бачылі ўсе прывілеі. Я пакажу іх кожнаму жадаючаму. Я не адступлюся ад выканання дзедавых запаветаў, як бы тут хто ні крычаў і чым бы ні пагражаў. Але судзіцца я таксама не хачу. Так мне параіў дзед, такое і маё настаўленне. Разумею, што не ўсім легка пагадзіцца з новым становішчам, але я прашу вас зрабіць гэты высілак дзеля згоды і агульнай нашай карысці.
Спрактыкаванае вока пана Касьяна адразу згледзела гняздо нязгоды. Некалькі маладзейшых вакол правадыра махалі шапкамі, каб звярнуць на сябеўвагу, штурхалі суседзяў, прапануючы далучыць голас да пратэсту. Раз-пораз з гэтай купкі выляталі незадаволеныя воклічы. Нехта з бліжэй якія стаялі запытаў пра нешта Андрэя. Пра што пан Касьян не дачуў, але адказ прагучаў выразна. Забела, мажліва ўжо не першы раз, прапанаваў год-два пацярпець, а затым, хто захоча, выкупіць зямлю за невялікую плату.
Прапаную вам такое выйсце, бо я на гэтай зямлі гаспадар. Не вораг, а ўважны сусед. Але каб такое стала мажлівым, я павінен увайсці ў валоданне на ўсім абшары. У тым ліку на тым, які шмат каму з вашмосцяў здаецца сваім. Ізноў абяцаю не накладаць непасільнай платы, не кажу пра спагнанне запазычанасці. Мне
істотна толькі ўзнавіць праўныя дачыненні з арандатарамі, бо ранейшы стан немагчымы, і ў першую чаргу для вас небяспечны.
Навука пана Максіма не пайшла на марна. Сам ён слухаў спрэчкі Андрэя з засцянкоўцамі нават з задавальненнем. Магло быць, і ёя не здзівіўся б, значна горш, Заважылі пашана да дзеда-нябожчыка і сталы век шмат каго з прысутных. Але баламуты не паддаваліся.
Ніякія мы не арэндатары! Гаспадары мы тут адвеку! крычаў маладзён.
Ну, не такі ўжо твой век, браце прагучала з-пад нейчых сівых вусоў. 1
Грамада зарагатала. Пан Максім палічыў момант адпаведным, каб даць Андрэю перадых.
Я прашу вашмосцяў сцішыцца і паслухаць маёй рады. Адкінуць яе вам ніхто не перашкодзіць загаварыў ён не надта гучным, якраз на такую грамаду, голасам.
Упэўнены тон, выразная мова, сама пастава прамоўцы змусілі прыслухацца нават нязгодных.
Я раіў бы вам пагадзіцца з прапановай пана Забелы. Урэшце, калі няма даверу да слова новага чалавека...
Во-во! Чалавек жа новы, невядомы загаманілі баламуты.
Калі няма даверу узвысіў голас пан Максім ніхто не адмаўляе неадкладна скласці кантракт на арэнду і засведчыць яго належнымі подпісамі. Няма патрэбы шукаць састарэлых ды зніклых напер, бо жывы-здаровы гаспадар гэтых земляў стаіць перад вамі і прапануе самыя выгадныя ўмовы. Чаму іх не прыняць? Hi вы, ні я, ніхто пакуль не ведае, які падатковы парадак усталюецца пры новым каралі...
Грамада зашавялілася, зашамацела шэптамі. Сапраўды, хто ведае, як будзе.
Можа здарыцца, што падатак з вашых невялікіх надзелаў, калі вы іх адстоіце, будзе большы, чым арэндная плата пану Забелу працягваў пан Максім тым часам. Можа, вы самі не захочаце ix выкупляць, бо выгадней будзе мець ix у доўгатэрміновым дзяржанні.
Зноў па натоўпу прайшоў гул разумения. Нават не вельмі кемлівым было ясна, што сёняшні парадак не захаваецца пасля таго, як стаў вядомым змест тэстамэнту. Як бы ні сталася, зусім не плаціць, як дагэтуль было, не ўдасца. Чыя зямля, каму належыць, улады будуць высвятляць абавязкова. Нездарма ж пан падка мо­ры тут.
А падкаморы стаяў, сонна лыпаючы вачыма, і нібыта чакаў, калі некаму прыйдзе ў галаву патлумачыць, навошта ён тут. Пан Касьян наадварот, сачыў за ўсім і толькі з ветлівасці не пакідаў пана Рамана на адзіноце. Вельмі карцела стаць бліжэй Забелы і таго Сапегі. Да Лявона Шарэвіча наблізіцца зусім не вабіла.
У грамадзе засцянкоўцаў пачало выспяваць уласнае стаўленне ў справе. Мабыць найстарэйшы з іх выступіў з натоўпу і павярнуўся да ўсіх тварам.
Паны-браты! I мы самі, старэйшыя, і дзяды нашы не мелі крыўды ад Забелаў. Так я кажу, ці хто не згодны?
Нязгодныя, калі і былі, не рашаліся выявіцца.
Малады Андрэй Забела працягваў засцянковец не ў капусце знойдзены і не з неба зваліўся. Маці яго мы пахавалі, бацьку раны дачасна за ёй выправілі і дзед далучыўся да сына з нявесткай на нашых вачах. Хай Бог міласэрны апякуецца іх душамі.
Усе, зняўшы шапкі, захрысціліся. Дзе ні дзе зашморгалі насамі. Прамоўца перачакаў хвілю.
Дык няўжо ўнук не будзе варты сваіх продкаў? Ён жа выконвае волю дзеда. А дзед, вы ж зразумелі, памятаў, што гэта зямля яму належыць, воляй сваёй перадаў яе ўнуку! А не падумаў тут хто-ніхто, што аніводзін з нас не засведчыць анічым сваё ўладанне надзеламі? Не прыйшло ў галаву, што нехта можа і сагнаць з іх, калі будзе ў сіле і ўпадабае гэты лес паблізу?
Удар па баламутах быў моцны. Ды і тыя, што вагаліся, раптам усведамілі, што бліжэйшы лес новы кароль можа аддаць якому магутнаму, чаго добрага немцу, а таму што ўзбрыдзе ў галаву, хто ве­дав. Стары зразумеў, што сусядзі задумаліся.
Што, скажыце, благога, калі Андрэй будзе нашым панам? засцянковец павярнуўся і схіліўся перад Андрэем у наклоне, а Андрэй нечакана для сябе самаго ступіў да старога і прытуліў яго да грудзей.
Шморганне насамі чулася ўжо выразна, але раптам было заглушана гучным:
Віват Забела! Віват пан Андрэй!
Маладзейшым такое адпавядала лепш, чым слаўныя ўспаміны і цяжкія ўздыхі. Дух соймікаў некалькі хвілін уладарыў на выгане. Паступова гоман сціх, і вочы сабраных засяродзіліся на Максіму Сапегу. Можа таму, што ад яго зыходзілі дакладныя прапановы. Перш чым той знайшоўся, пра што сказаць, з грамады пачулася цалкам слушнае пытанне. Усведамленне вырашанасці, чыя зям­ля, скіравала думкі на блізкія і ясныя справы.
Але ж трэба вызначыць межы. Дзе чый надзел, у каго колькі зямлі.
Пан падкаморы ажыў, яго існаванне і прысутнасць набылі сэнс. Злёгку страсянуўшы галавой, падышоў да гурмы і стаў поруч з Андрэем Забелам.
Ці ведае хто, дзе тут межавыя знакі?
Дзе межавыя знакі і ці яны ёсць, гэта павінен ведаць сам пан павятовы падкаморы. Але ён не саромеўся запытацца, бо
тут становішча выключнае: усё сцерлася і забылася, спрэчак між суседзямі не было, то не было патрэбы правяраць межы ды шукаць знакі.
Грамада разгубілася. Усе паглядалі адзін на аднаго, чухалі патыліцы. Маладзейшыя з надзеяй паварочваліся да старых, а тыя чамусьці да пана Максіма. Трыбунал гэта ж самы верх, усё павінен ведаць. Пан Максім не сумняваўся, што прагледзеўшы накрысы і паперы, можна будзе знайсці штосьці з гэтых знакаў. Найважней было знайсці вуглавы. Ад яго каморнікі ўсё адлічаць і вызначаць. Але шкода, што справа адкладзецца. Хвіліна вельмі адпаведная, каб яе завяршыць.
Дапамога прыйшла з нечаканага боку. Пан Касьян адчуў, што гэта хвіліна ягоны шанец. Ступіўшы бліжэй, звярнуўся проста да Андрэя.
Пане Забела, з вашага дазволу, я дапамагу знайсці межавы знак.
Вуглавы межавы знак быў пад вялікай крушняй камення на зямлі правадыра баламутаў.
* * *
Запознены адгалосак алькеніцкіх падзей нечакана азваўся ў двары пана Жабы. Заляцела п’яная плойма і накінулася на гаспадара.
Даваў, ацан, прытулак сапежанскаму ад’ютанту? Адказвай!
Ну, даваў! смела адказаў пан Іван, выпрастаўшыся на ўвесь свой невысок! рост. I заўжды дам кожнаму параненаму, як таго патрабуе рыцарскі гонар.
Шукаць, дзе той ад’ютант ды куды скіраваўся, гасцям было нецікава і непатрэбна. Есць нагода папеніцца ў запале, калі стра­ху ад Сапегаў няма, то і даволі. А тут яшчэ вінаваты пад рукою, а ў такіх выпадках, чым ён займаўся, не пытаюцца.
Але ж ведаў, вашмосьць, што гэта сапежанскі памагаты! гарлалі справядліўцы, што не паспелі з абаронай справядлівасці на алькеніцкае поле з прычын, на ix думку ўважлівых.
Не памагаты, а вайсковы ўрадовец Вялікага Княства і паручнік пры галоўнай кватэры вялікага гетмана! перакрыў лямант сме­лы вокліч соймікавага прамоўцы. Гэта, васпане, не грэчкасей, як ты, пажалься Божа!
Пагарда ў голасе пана Івана сведчыла, што ён у тэты момант адчуваў сябе роўным не грэчкасею, а як найменш, паручніку. Не кожнаму здараецца прыслужыцца вялікаму гетману, няхай сабе і праз набліжаных афіцэраў. Пан Жаба меў свой рахунак да сапежанскага роду, але як чалавек гонару і да таго палітычны, не валіў да кучы справы дзяржаўныя з асабістымі. Але хіба могуць гэта зразумець вось такія засцянковыя недарэкі?
Яны і не зразумелі, а пачалі махаць шаблямі. На такую зухваласць пан Жаба ведаў адно лякарства. Раззлаваны шляхецкай цемнатою ў важны для Айчыны час, выхапіў шаблю і стаў у пазіцыю.
Маю вас усіх там, дзе ў курыцы яйка! А ну, выходзь каторы на канфедэрата! запатрабаваў ён. Пагляджу, ці пасуе мая баторка да ягонага карка, ці модна сядзіць на ім дурная галава!
Баторка са свістам рассекла паветра. Але нядобразычліўцы інакш глядзелі на рыцарскія звычаі. Адзін, незаўважна апынуўшыся за спіною, модным ударам кулака зваліў пана Івана на зямлю. Тады ўжо гуртом кінуліся абкладаць няшчаснага палітыка шаблямі. Праўда секчы канфедэрата ніхто не рашыўся, а можа і не збіраўся. На крыкі з хаты выскачылі пані Маланка з пляменннікам пры неадменнай шаблі. Як спрытнейшы, дваранін абагнаў цётку, уламаўся ў тлум, не надта спраўна пазвінеў па непрыяцельскіх шаблях і пляснуўся, закрыўшы пана Івана сваім шчуплаватым делам. Перш чым каты ўцямілі, што дзеецца, пару шабель прыклалася да спіны адданага пляменніка.
Неганарова гэта! Не па-рыцарску! паспеў крыкнуць Ігнат Грамыка гербу Адравуж.
Рупліўцы справядлівасці схамянуліся. Няёмка неяк біць хлапда, можа сына. Расчуліліся раптам, як тое ў звычаі п’янай шлях­ты перад абліччам адвагі і самаахвярнасці. Спынілі свой самасуд, засаромеліся, а тут і пані Маланка падаспела з таўкачом. Адабралі пана Івана, павялі ў хату.
Вось і ачуньвае патроху, мацнее пад старанным наглядам жонкі. А каб нечым заняць рукі, звівае пастронкі. Пастронкі з рук пана Івана былі насамрэч лепшыя ў ваколіцы. Канешне, раней палітык не мог марнаваць час на гэткія дробязі. Але ў сённяшнім стане нічога іншага не было. Седзячы на зэдліку, перакідваў у руках рагулькі з наматанымі шнурамі, затым уставаў і, адступіўшы пару крокаў ад сцяны, дзе быў замацаваны канец, ізноў прысядаў на перастаўлены малымі зэдлік.
Які гладзенькі! Век не распляцецца, праўда татка? малыя, паклаўшы далонькі на пастронак, прабягалі ад бацькі да самай сцяны, дзе мацаваўся за крук самы пачатак вырабу пана Івана.
Ігнась модна ўзрос у вачах прынцыпала, дзякуючы сваім можа неразважным але смелым учынкам. Сталее сапраўдны ліцьвінскі шляхціц! У душы і нават у размовах з паплечнікамі пан Іван прызнаваў пляменніку вялікае падабенства да сябе самога ў юнацкія гады.
Ты сваім учынкам вялікую пашану з’яднаў суцяшаў ён пляменніка, засмучанага тым, што нельга адпомсціць за крыўду паядынкам. 3 гэтай зграяй паядынак немагчымы, заб’юць употай. Ведаю нягоднікаў!
Але ж яны вас...
Не гаруй, браце. Кожны з ix так ці гэтак паплоціцца.
Сапраўды, паплечнікі пана Жабы не маглі проста так пусціць здзек над сваім правадыром. Па корчмах там і тут адбыліся палітычныя спрэчкі, што перайшлі ў зусім не палітычныя дзеянні. Забітых не было, але ў каршэнь перапала шмат каму з няпрошаных гасцей пана Івана. Няславы дадалі аповеды пра таўкач пані Маланкі. А пан Іван займаў двараніна больш істотнымі справамі. Рада Ігнася набыла ў вачах павятовага палітыка значную вагу.
Кароль наш, бач, пачаў вайну, не падумаўшы. Як ты, браце, лічыш, каго нам біць, калі сюды саксонцы, шведы ды маскоўцы ў клубку прыкоцяцца?
Саксонскія няўдачы сапраўды варажылі з’яўленне ўсіх удзельнікаў. Ігнась не вагаўся ні хвіліны.
Усіх трох без разбору упэўнена заявіў ён,Гэткія госці Вялікаму Княству непатрэбныя!
Я думаю, слушна раіш паважна адказаў пан Жаба, нібы гет­ман на вайсковай радзе.
Падумаўшы хвіліну, задаў болып надзённае пытанне,
Хутка, браце, дэпутацкі соймік напомніў ён. Як мяркуеш, варта нам ублытвацца?
Гэта “нам” было новае, дагэтуль было “мне”.
А чаму ж не? разважна прамовіў дваранін. Вы і ад тых і ад гэтых пацярпелі. Так што кожны расклад можна выкарыстаць. Галоўнае не памыліцца палітычна!
Слоўнік і каментары
АД ДЗЮНКЕРКА ДА ГДАНЬСКА
Флагман эскадры камандзір трупы караблёў, карабель на якім ён нясе свой вымпел ці сцяг.
Порт тут прамакутны выраз у борце карабля для гарматнага ствала.
Бімс папярэчная бэлька пад палубным насцілам.
Ют звычайна ўзвышаная кармавая частка палубы, месца кіравання ветразьнымі караблямі.
Траверз напрамак проста збоку ад карабля.
Вялікі Кандэ князь Людовік II Кандэ выдатны французскі палкаводзец, нацыянальны герой.
Фарштэвеньнасавы вертыкальны брус на якім злучаецца бартавое і доннае абшыцце судна.
Кільватэрны след, кільватэр пеністы след за караблём. Напра­мак проста за кармой у кільватэры.
Ружанец нізка пацерак, ужываная пры маленні.
Фальшборт борт карабля вышэй палубы. Звычайна не вышэй як у рост чалавека, альбо да паса.
Аправізацыя забеспячэнне.
Шмака, шмак невялікае балтыйскае судна.
Кога, ког-судна, пашыранае на Балтыцы ад сярэднявечча прыкладна па XIV ст.
Шкоты, брасы канаты дзеля працы з ветразямі і такелажам.
Кічка шост з папярэчынкай наверсе, якім плытнікі піхаюцца ў дно ракі.
Шкуты, дубасы, камягі рачныя судны.
Льё французская мера адлегласці прыкладна ў чатыры з нечым вярсты.
Сувадзь месца, дзе плынь ракі набывае кругавы рух і стварае лейкападобнае паглыбленне дна. Вялікія сувадзі перашкаджаюць суднаходству.
Кубрак верхняя вопратка ў выглядзе кароткай світкі, курты.
Цюпага сякерка з даўгім тонкім тапарышчам, распаўсюджаная ў Карпатах. Ужываецца як зброя.
Апрэсія цяжкае становішча, уціск.
Мянташка прылада для вастрэння касы непасрэдна на сенажаці.
Каэквацыя ураўненне правоў.
Алюзія намёк.
Клець пабудова са столлю і падлогай дзеля захавання збожжа, розных вартасных рэчаў.
Харт парода паляўнічых сабак.
Інфамія, баніцыя, канфіскацыя знеслаўленне, выгнанне, паз баўленне маёмасці.
Маястат веліч (дзяржавы, кароны).
Экзэрцысы практыкаванні.
Пахолак служка.
ЛІЦЬВІНЫ Ў ГДАНЬСКУ
Гальт! Зайшціль! Каймукс!(ням.) Стой! Не шавяліся! Не рухайся!
Фэрштандэн?(ням.) Зразумеў?
PACTA SUNT SERVANDA
Рувны госьць(з польск.) свой хлопец, надзейны кампаньён.
Гершт(з польск.) верхавод, атаман банды.
Кумпель(з польск.) прыяцель, сябрук.
Калейка(з польск.) тут чарговы тост, чарка за чаркай.
3-пад цемнэй гвязды(з польск.) цёмнага паходжання, не варты даверу.
НАРАДЗІМУ
Райтары цяжкая нямецкая кавалерыя.
Барвы традыцыйныя аздобныя кодеры на параднай вопратцы шляхты павета, ваяводства, альбо зямлі.
Баторка шабля ўзору часоў Сцяпана Батуры (Стэфана Баторыя).
Ксені апатка, настаяцелька жаночага кляштару, ігумення.
Возны урадовец суда, “пасол права”. Галоўны абавязак даручэнне судовых позваў, часта было справай клапатлівай і нават небяспечнай. Калі возных некалькі на павет, то галоўны зваўся ге­нералам.
Мянташка прылада для вастрэння касы непасрэдна на сенажаці.
АВАНТУРЫ НАЙЯСНЕЙШАГА ПАНА
Дэлібераторыі лісты з каралеўскай канцылярыі да сенатараў з фармальным запытам аб парадку правядзення соймавых паседжанняў.
Вышкі насціл наўзроўні столі ў стайні ці хляве, на якім складвалася сена, салома дзеля бліжэйшага выкарыстання.
ЗМОВА СУПРАЦЬ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА
Бандалет кароткая стрэльба.
Экзэрцысы практыкаванні.
Пахолак служка.
Ксені апатка, настаяцелька жаночага кляштару, ігумення.
Керат прыстасаванне, дзе конь ходзячы па кругу, прыводзіць у pyx малатарню, арху ці што іншае.
Канфесіянал пабудова для споведзі ў касцёле ў выглядзе будкі пры сценах бакавых нефаў.
Неф частка храмавай залы, аддзеленая каланадай.
Стула прыналежнасць строю каталіцкага святара ў выглядзе шырокай стужкі, сымбаль святасці, я з якім ён адбывае ўсе багаслужбы і спавядае вернікаў.
Інфлянты колішняя назва паўднёва-ўсходняй часткі сённяшняй Латвіі.
Інсурэкцыя паўстанне.
Адамашак надзвычай дарагая шаўковая тканіна шэрага, чырвонага, зялёнага колеру з аднаколерным, звычайна раслінным узо­рам, выкананым небліскучымі ніткамі на бліскучым фоне. Часам адамашак мог быць затканы залатымі ці срэбнымі ніткамі.
Дэлія футра турэцка-венгерскага паходжання з кароткімі, зручнымі ў баі рукавамі, альбо без рукавоў і з вялікім, ледзь не да паясніцы каўняром. Абшывалася тканінамі яркіх колераў: пурпуровымі, пунсовымі. Апраналі дэлію на жупан.
Аліўскае пагадненне мірнае пагадненне між Рэчай Паспалітай і Швецыяй, якім у 1660 годзе закончылася вайна 1655-1658 гг., на­званая “шведскім патопам”.
Акцэс дакумент прыналежнасці да згуртавання, да канфедэрацыі. Сама прыналежнасць у пераносным сэнсе.
NAN AUT NUNQUAM, ЗАРАЗ АЛЬБО НІКОЛІ
Абсалюцыя аб’яўленне невінаватасці, апраўданне, разграшэнне.
Змест
Уступ, 3
Ад Дзюнкерка да Гданьска, 5
Два ліцьвіны ў Гданьску „41
Pacta sunt servanda _ 75
Ha радзіму. Ю1
Авантуры найяснейшага пана_._ 129
Сваты. _ 199
Змова супраць Вялікага Княства, _ .205
Nunc aut nunquam, зараз альбо ніколі! .245
Слоўнік і каментары. .288
Літаратурна-мастацкае выданне
Аркадзь Ліцьвін
ПРАСТРЭЛЕНЫ ТАЛЕР
кніга трэцяя
Выдадзенаў аўтарскай рэдакцыі
Вёрстка А. А. Рыжы, А.С. Кур'ян
Падпісана да друку 28.09.2018 г. Фармат 60x84/16. Папера афсетная. Рызаграфія.
Ум.друк.арк. 17,58. Ул.-выд.арк 16,1.
Наклад 90 ас.
Падрыхтоўка макета, паліграфія Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЮрСаПрынт». Вул. Карла Маркса,! 1. 230015, г. Гродна. +375 152 77 18 20
+375 295 87 84 11
e-mail sanryzhy@gmail.com
 
Ді подар военк
Ml. (оловяннь
... на самым дне ляжаў невялікі турэцкі ятаган, побач паперчына. На ёй быў адзін сказ: "уцякай, бо заб'юць." Схіліўшыся за ятаганам, заўважыў на дне куфра завесы і ручку з жалезнага прэнта ў палец таўшчынёй. Пацягнуў за ручку і люкадкінуўся на завесах да бакавой сцяны куфра. Пад Ім б^ла чор^ая^устата, выйсце кудысьці.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.