Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
ПРАСТРЭЛЕНЫ ТАЛЕР
кніга другая
Аркадзь Ліцьвін
ПРАСТРЭЛЕНЫ ТАЛЕР
кніга другая
Гродна «ЮрСаПрынт» 2018
Палітычныя клопаты пана Жабы
Соймік ішоў заведзеным парадкам, але пан Іван Жаба круціўся на сваім зэдліку, як на гарачай патэльні. Ад пэўнага часу страціў вядомасць як гаспадар, на палетках якога, як то кажуць, колас ад колосу не чуе голосу.
Палітык займеў сваю невялічкую “факцыю”, а не аднаго пляменніка-двараніна Ігната Грамыку. Земляробчыя справы па ранейшаму яго не займалі, бо ўсе сілы і ўвагу паглыналі заняткі важнейшыя, даноснейшыя. I, на дзіва самому пану Івану, прыносілі не выпадковы карчомны пачастунак, а даволі намацальныя прафіты. Таму і зараз важна было чуць, што кажуць Савіч з Шарэвічам, каб задаць адпаведныя пытанні. Гэты соймік павінен стаць выпрабавальным для новай сітуацыі не толькі самога палітыка, але і бліжэйшага атачэння, якое ўзнікла і мацнела як па чарадзейству.
Пан Жаба раз-пораз лавіў сябе на тым, што галасы выступоўцаў адплываюць, пацесненыя ўласнымі клапатлівымі думкамі. Невядома, ці хто зрабіў бы болып па даручэннях пана Турылы, даверанай асобы яснепана кашталяна Храптовіча. 3 кім толькі не перамовіўся, з кім не пачаставаўся, з даручаных грошай сабе тынфа ламанага не пакінуў! Пан Жаба матлянуў галавою, вяртаючыся да таго, што дзеецца навокал.
Рэляцыйны соймік павінен склікацца праз два тыдні пасля Сойму, алеусё пайшло не так, як належала. Канвакацыі былі сарваныя, паслы затрымаліся, соймік сабраўся са спазненнем, але ахвочых паслухаць было не менш, чым на дэпутацкім. Усё-ткі свае, добра знаёмыя людзі, наведалі Варшаву. Цікава не толькі, што скажуць у справаздачах-рэляцыях, але што пачулася па-за сесіямі: як там сталічнае жыццё-быццё, пра што думае шляхта ў Кароне, у Прусах, ці не зблышылі там паслы Вялікага Княства?
Наконт Сойма пачулася мала суцяшальнага. Не было належнага ватавання па кандыдатурах прэтэндэнтаў, ніхто ix як след не абвясціў, не патлумачыў, хто яны, ды што маюць у кішэні. Праўда пералік усіх, хто хочаўладарыць у Рэчы Паспалітай, шмат даваў
для роздуму. Гэта ж чорт ведае, што за княствы ды каралеўствы жадаюць намі кіраваць! А ці здолее такі прынц альбо курфюрст з намі, шляхтаю, управіцца? Можа праз колькі тыдняў дасць лататы, як той нефартунны французік, як то яго звалі ўжо забылася. Шкода, што прэтэндэнты самі не прыяжджаюць. Выводзілі б ix, як жарабцоў на таргу, то і відзён быў бы байчэйшы ды прыгляднейшы. I наконт грошай льга было б выведаць. Але ж каралеўскага роду асобы ганарлівыя не менш за шляхту, не выставяцца, нібы дзеўка перад сватамі.
Так ці амаль так разважала шляхта пошапкам у касцёле і голасна на цвінтары ды на рынку. Асабліва настойліва распытвалі пра каралевічаў ды каралеву. Чулі ўсе, што нябожчык Ян III, апякуйся Божа яго душою, добра быў ёю зацугляны. Вось і ўпадабала кабеціна, каб ні ў чым не было супраціву. Чутно, нават ваду купацца ёй аж з Францыі вазілі! Дзяцей так выхавала, што да нямецкага горнуцца. Ну і тое, што Сойм сарвала, не робіць ёй гонару. Што значыць чужы чалавек! Можа і слушна, што не ўзялі сыноў Сабескага да канкурэнцыі. I пану Жабу трэба ўлічыць но­вый абставіны. Хоць бы дзеля “факцыі” і ўласнай ролі.
Па ўсім павеце стараннямі пана Івана, кумоў Стоцкага і Слухоцкага, розных сяброў ды прыяцеляў папаўзлі настойлівыя чуткі пра нейкія закалоты, небяспекі, непарадкі, што могуць прынесці канец спакойнаму жыццю павета і лепшай часткі яго насельнікаў, малазаможнай шляхце. Вось толькі няўцям было, як гэтаму няшчасцю запабегнуць, ды ад каго тая пагроза. Але, хоць і не гучна, але часта паміналіся Сапегі, і слухачы пагаджаліся, што сваім усеўладствам яны давядуць да бяды. Чалавек круціў вус і шматзначна паляпваў па шаблі.
Пан Жаба пакутаваў ад думкі, што такі добры пачатак можа не мець працягу. Бо трываласць “факцыі” будзе залежаць ад таго, ці зафундуе правадыр пачастунак пасля сойміка. А пана Турылы не відно як не відно. Яго шчодрасць не пакідала сумнення ў надзейнасці шляхоцкага слова. Калі не сам, то нехта павінен азвацца, так жа было дамоўлена, але сярод незнаемых твараў аніводзін не выглядаў на пасланца. А як самому звяртацца? Справа палітычная, асцярожнасць патрабуецца, таемнасць.
Пан Жаба ледзьве даседзеў да перапынку. Першым апынуўся на цвінтары і пачаўуважліва прыглядацца кожнаму, хто выходзіў перахапіць свежага паветра, альбо адскочыць па пільнай патрэбе. Не згледзеў патрэбнага і, панурыўшыся, пачаў разглядаць свае не вельмі шчасліва набытыя халявы. Падумалася раптам, як бы выглядаў, трапіўшы на Сойм да Варшавы ці Вільні. У Гародні то прасцей. Што ні кажы, цяжка незаможнаму ў вялікай палітыцы. Горкія разважанні перарваў нечый голасны вокліч:
Гэй, Іван! Куме Іван! Ці ты аглух? Штурхніце ж там тэту Жабу! прагучала калі не здзекліва, то выразна насмешліва.
Пан Іван схамянуўся і пачаў азірацца, адкуль клічуць. Сонца біла ў вочы, але чалавек на фурманцы махаў да яго пугаўём. Менавіта яму махаў, бо ізноў аклікнуў пана Жабу. Прадчуванне чаканай сустрэчы штурханула палітыка наперад. А той кум ужо саскочыў з воза і мядзведжым кронам пераступаў насустрач, раскінуўшы рукі для абдымкаў.
Здароў будзь, куме! I прызнаваць не хочаш! Заганарыўся, браце! чалавек схапіў пана Жабу ў абдымкі і, моцна пацалаваўшы, шапнуў у самае вуха: Прывітанне ад Турылы.
Павятовы змоўшчык улёт апаніў становішча і гэтак жа ахвотна пацалаваў “кума”, выгукваючы:
Як жа магу не прызнаць! з дакорам выкрыкнуў ледзь не на ўвесь рынак. Ды сонца, бачыш, у вочы, а сам з прыцемкаў. Голас чую знаёмы, а хто ды дзе не згледжу.
Пан Жаба адхінуўся, нібы радуючыся госцю, а больш каб прыгледзецца, а то пасля ў натоўпе, крый Божа, пераблытаеш.
Заві Сцяпанам, шапнуў той падчас чарговых абдымкаў.
Чулае вітанне кумоў сцягвала знаёмцаў ды прыхільнікаў: дзе кумы цалуюцца, там і да чаркі недалёка. Пан Сцяпан весела расказваў ужо ўсім прысутным:
Мне ж параілі тут шукаць. Кажуць, на сойміку без твайго палітыка не абыдзецца, там і шукай. А я і не чуў, што ў вас соймік. Выбраўся з попелам да Любчы, чым дома трымаць ды вясною ў бездараж везці, хай лепш ля ракі захоўваецца. Не восенню, то вяс­ною на сплыў пойдзе неадменна. Аж тут бяда, другая мая фур­манка зламалася. Мушу яшчэ раз завярнуцца, то хацеў бы вось гэта, ён махнуў пугаю на бочкі, увязаныя высокім стосам на фурманцы. пакуль што ў цябе перахаваць. Ці знойдзецца якая клуня ці клець?
Пан Іван пачухаў патыліцу. Хоць адмовіць куму немагчыма, уладальнік гаспадаркі не з горшых мусіў падумаць, перш чым згадзіцца.
Знойдзецца, неяк дамо рады. Але навяжы ты сваю каняку ды скочым на чарку, пакуль той перапынак, прапанаваў пан Іван.
Кум прыстаў на прапанову без угавораў. Падвёў коніка да дрэва і зашмаргнуў лейцы вакол ствала.
Нікуды не дзенецца, ён у мяне паслухмяны, прыгладзіўшы вусы, павярнуўся да пана Жабы:
Калі маеш час, то пайшлі. Усё адно магарыча трэба піць, якая розніца ці пазней ці зараз, пан Сцяпан падміргнуў слуха­чам. Ты ж, куме, вадзяная істота, табе высыхаць шкодна.
Пад агульны рогат кумы, абняўшыся, пакрочылі да бліжэйшага,
воркавага, поішча. Прыхільнікі не навязваліся: маюць людзі нейкія асабістыя справы, калі не запрашаюць. Часу было вобмаль, таму ў шынку не забавілі: высакародныя мэты палітыкі звялі на нішто неадольную дагэтуль схільнасць перачаставацца. Правадыр павінен панаваць над сваімі жарсцямі, мець перавагу над хаўруснікамі, іначай пяршэнства перахопіць хто іншы. Пан Жаба не раз памінаў добрым словам свой пратэст на колішнім сойміку, і быў шчыра ўдзячны Адаму Турылу за перамену ў жыцці менавіта такую, аб якой марылася. “Палітычныя” схільнасці пана Жабы раптам набылі рацыю існавання. Нават пані Маланка, суворая гаспадыня, ад пэўнага часу стала выразна мякчэйшай і не касавурылася на таямнічыя знікненні гаспадара. Што ні кажы, разумная галава і ў палітыцы не зблудзіць.
Як і спадзяваўся пан Іван, “кум” меў што перадаць і ў руку, і ў вушы. На сесію палітык вяртаўся пад сурмы, што гучалі ў душы трыюмфальным Те deum laudamus: у кішэні пацяжэла, паперы ў кума Сцяпана, усё, як было дамоўлена. Ганаровы хлопец Адам! I Сцяпан зацны чалавек, мець бы такога за сапраўднага кума! Што ні кажы, шляхта Вялікага Княства!
Узнёс лыя думкі не дал і пану Жабу заўважыць, з якой цікаўнасцю назірае за ім падсудак земскага суда. Для пана Пуцяты паводзіны Івана Жабы былі цікавей, чым падзеі няўдалых Канвакацый. Ужо на пачатку сойміка ён адрозніў жабаву “факцыю”, якая маг­ла трымацца чым хочаш, але не аўтарытэтам свайго правадыра. Як старанны судзейскі, ён ведаў навакольную шляхту навылет і беспамылкова вызначыў, што змацавала новае згуртаванне. Але адкуль грошы ў гэтага гарапашніка? I ў паводзінах правадыра малазаможных пачала праглядацца не дурная пыха, а ўсведамленне сваёй значнасці, вагі, хай сабе і ў невялікім гурце, але ўжо не ў аднаго свайго двараніна. Гратэскнасць фігуры пана Жабы пачынала размывацца і Пуцята не мог не прызнаць прыроджаных здольнасцяў засцянкоўца.
Пан падсудак быў напэўна адзіным, хто не падмануўся чулай сустрэчай кумоў, адразу заўважыў, што кум не роўня пану Жабу. Не пасуе таму і фурманка без фурмана, закладзеная бочкамі з попелам. Падумаўшы, вырашыў і далей не зводзіць вачэй з Івана Жабы. Але добра такі даў маху, не ацаніўшы, наколькі здольным вучнем сваіх новых пратэктараў стаў пан Іван. Захапіўшыся новай роляй, ён, як усе рамантычныя натуры, імкнуўся яе ўпрыгожыць, напоўніць пачуццямі і прыгодамі. Тое, што яго варшаўскія альбо віленскія “калегі” набывалі аціраннем палацавых кутоў, сустрэчамі з высокімі ўрадавымі асобамі, аповедамі і павучаннямі ваўкоў дыпламатыі, пан Жаба вынаходзіў і спасцігаў сам. Адным з такіх спасціжэнняў стала ўсведамленне патрэбы
сціслай патаемнасці ва ўсім, што тычыцца сувязі з Турылам і хто там за ім.
-Між сабою, хлопцы, павучаў ён Аўдзея і Антося, можна менціць языкамі, што хочаш. А што тычыцца таго, пан Іван узнімаў палец угару, то апроч нас, ды можа Ігнася, і то не заўсёды, ізноў засцерагаўся ён, аніводная душа ведаць не павінна. Усё важнае самі зробім, і няхай нас лічаць за недарэкаў.
Быць змоўшчыкам пану Івану падабалася яшчэ болын, чым палітыкам. Кумы згодна ківалі галовамі, радуючыся, што пана Івана не вабіць, як раней, арэол героя. Апрача разумения, што разгалос нясе небяспеку, абодвух грэла думка, што грош у такім выпадку трапіць да ix у лепшай прапорцыі.
Вярнуўшыся з кумам Сцяпанам да воза, пан Жаба падсадзіў свайго двараніна на фурманку, развітаўся з абодвума і пайшоў да касцёла. Там, пакуль пачалося, не тоячыся расказваў, што кум багаты і, каб не пільная патрэба, напэўна не абазваўся б. Кумаўство тое, па шчырасці, ледзь не за вушы прыцягнутае, праз жончыну радню, але ж не ганарова, калі пойдзе шукаць дапамогі ў каго іншага. Пан Касьян у ліку іншых падтакваў разумным думкам і не заўважыў, як Аўдзей Слухоцкі пакінуў касцёл і праз кароткі адрэзак часу праставаў за фурманкай жабавага кума. Абодва вазы зрабілі лішнія вёрсты, затое сустрэліся там, дзе іх ніхто не бачыў. Разам рушылі да Аўдзея, дзе была клець не ў параўнанне з жабавай, сухая, вялікая і амаль новая, са шчыльнай падлогай.
А пан Сцяпан меў на возе не адзін толькі попел. Калі ўсе трое пачалі перакочваць бочкі да клеці, загадаў Ігнату:
Скоч, хлопча, за якім вугалем, альбо крэйдаю. Трэба пазначыць тое-сёе, бо сцерлася дарогаю.
Дваранін прынёс вугаль і па падказцы паставіў тлустыя крыжы на донцах і баках некалькіх зграбных бочак.
Ну во, задаволена сказаў пан Сцяпан. Тэты попел пада­лей ад вачэй, асабліва ад агню, бо навокал і попелу не застанецца, засмяяўся ён.
Порах! здагадаўся Ігнат, вырачыўшы вочы ад захаплення.
Дзе порах, там справы нежартоўныя, дзіцяці зразумела.
А ўжо ж, кіўнуў пан Сцяпан. Здагадлівы! Спадзяюся раз­умны, каб не званіць, дзе не трэба?
Пра што мова! Крыўдзіце, васпане! абурыўся жабаў дваранін. Я з панам Іванам каторы год у палітыцы!
Аўдзей Стоцкі, прывычны да такіх заяў, хаваў усмешку ў вусах, а пан Сцяпан зайшоўся ад рогату.
Скажы ты! Не спадзяваўся, што ацан такі трывалы змоўшчык! Прашу прабачыць маю недасведчанасць, душачы смех, паляпаў хлопца па плячах. Не крыўдуй на старога. Гэта я ад прызвычаення: сам не першы год у палітыцы. Заўсёды варта папярэдзіць.
Розны люд трапляецца, спагадліва сказаў Ігнат.
Год-два і павет атрымае яшчэ аднаго Івана Жабу, падумалася пану Аўдзею.
Пазначаныя бочкі занялі самы кут, паверх і з бакоў змясціліся тыя, з сапраўдным попелам. Клець зачынілі, гаспадар начапіў вялікі замок.
То другую фурманку адразу сюды? запытаўся Сцяпан.
А навошта яшчэ куды ганяць? Сёння ўжо так склалася. Цаляй, вашмосьць, пад ноч, менш цікаўных. Мы з Ігнасем пачакаем.
Добра. А ты трохі патрубі пра мой гешэфт, што на добры прыбытак спадзяюся.
Зробіцца, разумна раіш, пагадзіўся пан Аўдзей.
Соймік тым часам іпіоў сваім парадкам. Маршалку было легка: сціпласць ухвал, принятых Канвакацыйным Соймам, не патрабавала цяжкага пошуку нейкай акрэсленай пазіцыі, таму спрэчкі не ўзнікалі. Рэляцыі паслоў пацвердзілі схільнасць шляхты да французскага канкурэнта і соймік трымаецца падобнага погляду. Трэба толькі заўтра пры ватаванні падмацаваць агульную думку некалькімі прамовамі. Можа, на пачатку прыпомніць словы колішняга канцлера з Кароны, Замойскага, што “az do garde! naszych nie chcemy niemca”.
“Але ж i з французам ужо раз апякліся”, падумаў Сцяпан Тур. Думка пра “французскую памылку” з’явілася не выпадкова. Лявон Шарэвіч перасцярог, што сваркі між палітычнымі групоўкамі могуць зламаць нібыта аднадушную схільнасць да француза. Нават яны, правінцыйныя паслы, лёгка заўважылі супроцьлеглыя плыні ў соймавым жыцці. У выказваннях варшавякаў, у прамовах магнатаў і адукаванай кліентуры. Такія плыні, пасіленыя звонку, могуць у адзін дзень вывесці ў фаварыты каго заўгодна. Не дай Божа падвойнай элекцыі! “Не памыліліся мы з пасламі,” пахваліў сябе ў думках маршалак.
Іначай глядзеў на гэта Бурскі. Папулярнасць Шарэвіча біла па яго самалюбнай натуры. Бач, ужо і пасол! Глядзіш, пасаду якую адхопіць. Падступіся тады да таго Клінка. Варта спыніць гэты рост, думаў Бурскі, але прыдумаць нічога не мог. Шмат клопатаў у пана на Крушні.
* * *
На двор пана Жабы Бурскі выправіў чатырох гайдукоў. На думку Бурскага старэйшы з ix, Рыгор, нахабны, самазадаволены, непісьменны бугай, якраз адпаведны на пана Івана.
Калі чацвёра коней затупалі па двары, гаспадар выйшаў на парог. Сварыцца на няпрошаных гасцей не выпадала, бо дзядзінцу маёнтак палітыка не меў, хоць такая сякая агароджа яшчэ ліпела.
Запрашаць гайдукоў у хату яму і ў галаву не прыйшло, стаяў, як магнат перад палацам, і чакаў.
Павітаўшыся, Рыгор, удаючы важную асобу, загаварыў ветліва, але рашуча:
Нам, пане, загадана агледзець тэты двор.
Кім гэта загадана? не менш рашуча і зусім не ветліва запытаў пан Жаба.
Маем паперу, Рыгор махнуў нейкім шматком. Гэта лічыцца як экзекуцыя судовага выраку.
Гайдук вымаўляў завучаныя словы, баючыся нешта забыцца альбо пераблытаць: юрыдычная дакладнасць не была мод­ным бокам гайдукоў. Звычайна абыходзіліся простымі сродкамі, нахрапістасцю і гвалтам. Але пасля няўдачы з захопам Клінка ды візіту да Сапегі пан Бурскі, дбаючы пра будучыню, засцерагаў, каб выкарыстоўваць іх у крайнасці.
А дзе ж тады возны? Дай мне тваю паперу, запатрабаваў панІван.
Рыгор збянтэжыўся і паспрабаваў прыкрыцца нахабствам.
Папера патаемная і ў чужыя рукі не падаецца. Возны пры ёй непатрэбен! удаючы асобу пры абавязках, прамовіў ён.
Аднаго гэтага было дастаткова, каб раззлаваць палітыка, але ён стрымаўся. Адно цьвяроза ацэньваў свае сілы, а за спіною сям’я. Другое хацеў высветліць, што тут трэба гайдукам пана Бурскага. Чые гэта людзі, пазнаў адразу, і не звязваў іх з’яўлення з бочкамі кума Сцяпана. Можа, зноў які вэрхал у Крушні ды каго-небудзь шукаюць? Надзею гайдукоў чым-небудзь пажывіцца ў разлік не браў: пра такое самы дурны гайдук не мог падумаць.
Ад якіх часоў гайдук сам аглядацьме шляхоцкі двор? гыркнуў ён на Рыгора. -
Прэч адсюль, пакуль я добры!
Рыгор разгубіўся. Д ыпламатычныя перамовы са шляхтай былі яму не пад сілу. Але што скажа пану?
Мы, пане, людзі простыя, маем загад, наколькі мог памяркоўна, сказаў Рыгор. Зробім ад’едзем. Пачнём хіба з хаты.
Жаба ірвануў шаблю з похваў.
Хоць бы Люцыпара хаваў, аніякі гіцаль не пераступіць парог без майго дазволу, а дазволу не дам.
Ціхім рэхам прагучаў яшчэ адзін шоргат і дваранін стаў побач з прынцыпалам з шабляй у руцэ. Твар Ігната сведчыў, што ўжые зброю без хвілі роздуму. Ці не бляск сталі звярнуў увагу пані Жабы, занятай сваімі справамі. Пані Маланка выступіла пе­рад сваімі мужчынамі і акінула гайдукоў уважлівым поглядам. Агляд выпаў не на іх карысць. Пані Жаба ўвогуле не шмат чакала ад асобаў мужчынскага роду.
Швэндаюцца тут, асведчыла неаспрэчна, чалавека ад гаспадаркі адбіваюць, хлапчанё гэтае беднае зводзяць, цёгаюцца, ні дня ім, ні ночы. А цяпер ім непіта, чую, аглядаць трэба, шукаць, чаго не згубілі! Па сваіх каморах шу кайце, а не ў маім двары!
Выказаўшыся, вярнулася ў хату, не зірнуўшы болып на гайдукоў.
На шчасце палітыкаў, слухачы былі не надта праніклівыя: прыкладам, пану падсудку прамова гаспадыні накінула б шмат думак. Увогуле, кожны з бакоў не разумеў, як след, чаго дамагаецца супрацьлеглы. Гайдукам трэба было паглядзець, ці няма ў двары нейкіх бочак з попелам, але каб гэтая жаба не здагадалася, што іх цікавіць. Пан Іван не разумеў, чаму не з’явіўся хоць які шляхціц, калі ўжо ідзе нейкі пошук.
Дык як жа будзе, пане? Рыгор баяўся трапіць у бяду, але не мог ад’ехаць з нічым.
Не збрэшаш пану, што ўсё агледзелі, калі іх ажно чацвёра. Нечакана для гайдукоў азваўся не пан Жаба, а дваранін:
Лепш вам ад’ехаць, пакуль цётка не ўгневалася, ціха параіў ён, азірнуўшыся на дзверы. Яна нездарма Маланкай ахрышчана, удакладніў хлапец.
Рыгор аслупянеў: тэты дзівакаваты юнак яшчэ парады дае, смаркач!
Ты нешта казаў? не паверыў сваім вушам Рыгор.
Я кажу, калі цётка ўгневаецца, вам не мінаваць бяды, як малому патлумачыў Ігнат.
Гайдукі рагатнулі. Рыгор падумаў, ці не прыструніць дурнаватае шляхцянё, але ж стаіць з ножыкам, шмаргане са страху, ды і старэйшы заступіцца. Чорт яго ведае, як з усяго гэтага выбрысці? Урэшце, нешта надумаўшы, павярнуўся да сваіх.
Ат! Навошта нам тая хата, хлопцы! Над паветкай, бачым, пуста, зірніце вунь у клець ды канец справе. Дзе тут яшчэ што глядзець!
Рыгору здалося, што ён знайшоў ганаровае для абодвух бакоў выйсце са складанага становіпгча: без спрэчкі, без бойкі, так, як было загадана. Што шукаецца, таксама не ўспаміналася. Рыгор нават усміхнуўся пану Жабу, задаволены сваёй знаходлівасцю. Палітык можа і пайшоў бы на саступкі, каб хутчэй выправіць няпрошаных гасцей, але гэтага нельга было сказаць пра гаспадыню двара.
Двое гайдукоў ахвотна саслізнулі з сёдлаў і рушылі да невялікай будыніны, ці не лепшай у ня з горшых гаспадарцы пана Жабы. Гэта былі паспешлівыя, калі не трагічныя па выніках крокі, бо словы пра клець даляцелі да вушэй пані Маланкі. Не паспелі гайдукі дасягнуць мэты, як, распіхнуўшы пана Івана і двараніна, гаспа-
дыня вылецела з хаты без шаблі, але з качалкай у руцэ. Не вагаючыся ані хвілі, штосілы грымнула ў спіну бліжэйшага гайдука так, што бядак аж прысеў з перапуду, услед, не даючы агледзецца, пачаставала другога. Абодва шуснулі з двара, не чакаючы працягу.
“Шляхцянка, хай на яе паляруш! Маланка, каб яе пярун пасмаліў!”
А пані Жаба ўсхадзілася не на жарты.
Я вам дам экзекуцыю! Я вам накажу наезд! Бач ты ix!
Размахваючы качалкай перад храпамі коней, крычала ледзь не на ўсю ваколіцу.
За сваімі не ўгледзець, а тут яшчэ нейкая набрыдзь, як пацукі, у шчыліны лезе!
Я ж вам казаў! крыкнуў дваранін Рыгору. Лепш уцякайце, калі паспееце!
Але было запозна. Заспетыя нечаканым нападам і гучнай арацыяй гайдукі не заўважылі чарговай пагрозы. Нехта са старэйшых жабянятаў прыладзіў на доўгае вудзільна ладную куксу з шышак дзядоўніку і сунуў пад хвост рыгоравай кабылы. Падшыванец меў спрыт, бо шышка прыліпла да хваста ды там і засталася. Каб пазбавіцца непрыемнага казытання, кабыла матлянула хвастом, але стала яшчэ горш. Ад раптоўнага болю яна ўзбрыкнула, узвілася на дыбкі і, крутнуўшыся на месцы, ірванула ў вароты. Рыгор утрымаўся ў сядле, але гэта было ўсё, што змог. Бедная жывёліна паімчала дадому, там спадзеючыся паратунку. Астатні з гайдукоў, не разумеючы, што здарылася, палічыў, што правадыр паслухаўся хлопца ды плюнуў на ўсю калатнечу, на гэтых Жабаў малахольных, і даў шпоры за правадыром.
Двое спешаных аб’явіліся, павіснуўшы на рэштках парканіка, што некалі акружаў самы двор. Коні засталіся на двары, каля Жабіхі, а тая ані сыходзіць не збіралася, ані качалкі не адкладвала.
Пані, што ж вы да нас? Мы людзі паднявольныя, пачалі ўлагоджваць яе гайдукі.
Вяртацца ізноў без коней было для ix немагчыма. Каб не той кліноцкі выпадак, разнеслі б тэту шляхоцкую, злітуйся Божа, раз­валюху, а то і з дымам пусцілі б. А так стой, як жабрак, ды свае вымольвай у гэтай выдры. А выдра мела свой разлік.
Янак! Што стаіш, як слуп? гукнула пані Маланка на мужа. Ды схавайце вы свае сцізорыкі, татары паўцякалі! Бярыце гэтых здыхляў, паказала яна на гайдуцкіх коней, ды вядзіце пад павець. Калі наезд, то гэта нам навязка за шкоду і абразу, сам жа расказваў!
Мужныя ўладальнікі гербу Адравуж зірнулі адзін на аднаго: два неблагія кані такім тайным коштам!
А сапраўды! ускінуўся пан Іван.
Як большасць вялікіх палітыкаў ён не заўсёды патрапіў прыкласці свае веды да будзённых спраў. Гайдукі праводзілі сваіх стаеннікаў роспачнымі позіркамі: памяталі папярэджанне, што вызваляць альбо бараніць ад пераследу іх не будзе ніхто, бо задача дзіцячая.
Ігнасік! камандавала далей пані Маланка. Нясі тую ламачыну, што вераб’ёў пужаеце! Агонь там у прыску.
Паслухмяны пляменнік прывалок велізарную фузію, што памятала, калі не Грунвальд, то вайну з Іванам Жахлівым. Запальны кноцік ўжо тлеў, толькі павярнуць да адтулінкі і грымне стрэл. На здзіўленне гайдукоў зброю ўзяла сама пані дому, хлопец толькі падставіў соіпку-фаркет пад цяжкую рулю. А руля зусім нечакана скіравалася на гайдукоў, якія з цікавасцю назіралі ваяўнічыя рыхтаванні.
Вось як грымну катораму з гэтай гарматы, то на тое, што застанецца, і конь не спатрэбіцца: певень мой у дзюбе пану занясе, патлумачыла сваю перавагу пані Маланка.
Гайдукам не верылася, што жанчына захоча страляць, але ж незнарок можа ляснуць. Адсунуліся ўбок з лініі прыцэлу і залемантава лі:
Што гэта вы, пані, выпраўляеце! Так і забіць чалавека можна!
Калі вас Шарэвіч не навучыў, то я давучу, паабяцала пані Жаба.
Навукі гайдукам ужо хапіла, не хапала толькі коней.
Дык што ж з коньмі, пані? абодва зусім не апелявалі да мужчынскага спачування паноў з шаблямі: разумелі, качалка ў гэтым двары амаль гетманская булава. Нас жа прыб’юць, бізунамі распаласуюць. А вы яшчэ сваёй гакаўніцай пужаеце. Грэх на сябе бярэце, пані!
Мужчынская пакора кранула сэрца гаспадыні, але як высветлілася, не зусім, бо, падумаўшы, прапанавала:
Халера з вамі, можаце выкупіць сваіх коней!
Адкуль жа ў нас грошы, шаноўная пані! Мы за харч ды рыззё, што на нас, служым.
Пані Жаба мела іншае меркаванне пра маёмасны стан крушнянскіх гайдукоў, хоць бы з тае прычыны, што апрануты былі лепш, чым два ейныя палітыкі, не кажучы пра ўласны сціплы строй.
Ведаю, што няшмату вашых кашалях, але конь каштуе, таму не дам адсыпаць ані шэлега. Вымайце ды кладзіце долу, зага­дала бязлітасная ваярка.
Гайдукі павагаліся, пастагналі, але выканалі загад.
А зараз адступіцеся далей, дык хлопец аддасць вам коней, сказала пані Маланка.
Як толькі гайдукі скочыліў сёдлы, яшчэ не верачы ў паспяховы торг, пані Жабападвялатлеючы кнот дазапальнай адтулінкі. Пад гром фузіі коні ірванулі наўскапыта. А пані дому, ачомаўшыся ад магутнай аддачы, вярнулазброю двараніну з загадам пачысціць і набіць на ўсялякі выпадак. Абвяла сваім праніклівым поглядам чародку жабянят, назіраўшых, заткнуўшы вушкі, змаганне матулі з наезднікамі.
Хто з вас каня спудзіў?
Малыя хаваліся адно за аднаго, пакуль не ўшыхтаваліся нос да патыліцы па росту. Старэйшы стаяў, панурыўшыся: яму хавацца не было за каго.
Гэта я, матуля, прызнаўся хлапец.
-А дзяды мы ўсе збіралі, прапішчалі за яго спіной.
Не хацелі пакідаць брата ў бядзе. Але матуля не сердавала. Нечакана для ўсіх пазвінела ў кашальку і падала манету двараніну.
Купіш ім пернікаў. Глядзі толькі, каб той пайсаты не падмануў. Можа будзе які квас смачны, то парадуй малых, у руку Ігната лягла другая манетка.
Толькі зараз глянула на гаспадара, дзвынгнула кашалькамі.
-Хоць нейкая карысць ад вашай палітыкі.
Тон яе сведчыў, што ні камісійных, ні падзячных самім палітыкам не прадбачыцца. Але гэтая заўвага неспадзявана навяла абодвух на думку, што гайдукі былі якраз з “палітычнымі” мэтамі. На чыім жа баку ў такім раскладзе пан Бурскі, які нібыта не цікавіцца палітыкай усур’ёз? Змоўшчыкі шматзначна пераглянуліся і цвёрда вытрымалі суворы допыт.
Дык можа скажаце, што яны тут шукалі? хітрая баба пыталася не каго, а што, ды яшчэ так, нібы яны ведаюць, але не прызнаюцца.
Не, цётачка, не ведаю, вось вам крыж святы!
А што ж ты не той крыж кладзеш, хітрун? падлавіла пляменніка пані Маланка.
Каталічкаў першым пакаленні вельмі ўважліва ставілася да рытуалу. Што ж, калі вялікая палітыка патрабуе ахвяр, яны мужна прыносяцца.
Ой! Калі ласка! Ігнат перажагнаўся каталіцкім крыжом.
— Усе мы хрысціяне, глыбакадумна паведаміў пан Іван, даючы да зразумення, што жончына хітрасць не прынясе плёну.
-I гаспадар неведае!-паніЖабанехавалаз’едліваспі. Д апамагла недарэкам, лічы, усё за іх зрабіла, а яны, бач, тояцца'
Не васпані гэта справа, важна патлумачыў гаспадар. Каб не гэпала качалкай па гарбах, можа і даведалася б ад іх саміх.
Але ж і дасціпны не па гадах! усклікнула пані Маланка. У клець лезуць і не мая справа! жахнулася яна.
Затое маеш прыбытак, зазначыў палітык. Можа такая была задума, ён глыбакадумна надзьмуў шчокі. А каб быў не апошні, то маўчы ды не распытвай. Можа тады і другі раз надорыцца.
Змоўшчыкі пераміргнуліся і пайшлі пад павець. Неўзабаве дваранін патрухаў на старой кабылцы да кума Аўдзея.
Берасцейская канфедэрацыя
Утыя часы ў Рэчы Паспалітай, як у большасці краін свету, капіталам была зямля. Яна давала прыбытак, забяспечвала аўтарытэт, сілу, уплывы. Найменш зямлі было ў Кароне, калі нелічыць Украіны, дзе яе хапала, алеж татарскія набегі... У Вялікім Княстве Літоўскім не было лішняй, але для тых, хто перажыў вынішчальныя войны з Масковіяй і Швецыяй, хапала.
Найбольшая частка абшараў была ў руках буйных магнацкіх радоў. Зямельныя ўладанні неслі пасады і прывілеі, а пасады і прывілеі давалі новыя ўладанні. То адзін то другі род магутных абшарнікаў Княства выбіваўся наперад, рабіўся набліжаным да тро­ну, адцясняючы супернікаўуладнымі, палітычнымі, інтрыганцкімі і нават вайсковымі сродкамі. Аўтаномія Княства аддавала яму ў рукі не толькі гаспадарчае жыццё, але і палітычнае. Здаралася, дзесяцігоддзямі кіравалі прадстаўнікі аднаго роду на ўсіх паветах і староствах.
Гаштольды, Радзівілы, Пацы, Сапегі вось ланцуг фаварытаў лёсу і некаранаваных але ўсяўладных гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага. Нажаль, велізарныя фартуны, уласныя гарады, вёскі, маёнткі, палацы, надворныя войскі чамусьці не абуджалі ў магнатаў палітычных амбіцый, жадання на меру, скажам, Вітаўта, ці хоць Януша Радзівіла, стацца паўнапраўнымі гаспадарамі краю. Затое шмат хто з майстроў вялікай інтрыгі, незадаволеныя ўласным манархам, шукаў, каму б выгадна прадаць Вялікае Княства Літоўскае? Гэтыя казачна багатыя людзі, дбаючы толькі праўласныя маёмасныя выгоды, шукалі пратэктараў, згодных узяць Княства пад сваю руку. Часта толькі ў гэтым бачылі сэнс палітыкі, гэтаму падпарадкоўвалі дзейнасць дзяржаўных інстытуцый Княства.
3 царамі маскоўскімі вялі перамовы Пацы, Пацеі, Глінскія і безліч іншых. Са шведамі Сапегі, Радзівілы...
Перад абраннем каралём Рэчы Паспалітай Яна Сабескага Вялікім Княствам правілі Пацы. “Варты Пац палаца, а палац Паца” так казалі пра велічную рэзідэнцыю рода ў Варшаве. Абранне каралём
Сабескага, смяртэльнага ворага Пацаў, стала паразай роду. А там, дзе адзін род траціў, другі знаходзіў.
Угару пайшлі Радзівілы з Сапегамі. Калі ў 1684 годзе памёр вялікі канцлер літоўскі Крыштап Пац, велізарная групоўка Пацаў распалася: удзельнікі рассыпаліся хто куды, але большая частка далучылася да Сапегаў, якія на тэты час ужо былі ў сіле а з тым і ў апазіцыі да караля Яна III званага Сабескім.
Усемагутныя пры Яне III Сапегі не страцілі пазіцый іўчарговае безкаралеўе. Больш таго, шэрагам крокаў пашыралі і ўзмацнялі свой уплыў, прыціскаючы і адціскаючы ад улады і прывілеяў прэтэндэнтаў іншых радоў і яднанняў, не саромеючыся аніякіх сродкаў і спосабаў.
Але адціснутыя не пагаджаліся з лёсам, працівіліся абмежаванню сваіх прэтэнзій на ўладу і маёмасныя здабыткі. У кастрычніку 1696 года завязалася даволі моцная супрацьсапежанская канфедэрацыя шляхты Вялікага Княства. Штуршком і фармальнай прычынай сталі цынічныя паводзіны вялікага гетмана Казіміра Яна Сапегі ў дачыненнях з віленскім біскупам Канстанцінам Брастоўскім.
Кожная палітычная сіла, тым болып усемагутная, павінна мець апанента, супрацьдзейніка. Калі ён адсутнічае, альбо нішчыцца, сама гэта сіла перастае надежным чынам ацэньваць свае ўчынкі і ў канчатковым выніку дэградуе. Адсутнасць адпору часта штурхала і завадатараў і кліентаў на ўчынкі палітычна неразумный, пыхліва дэманстрацыйныя, накшталт пісання апанентам абразлівых лістоў уласнай крывёю. Адданасць прынцыпалам на мяжы вар’яцтва.
Калі каралеўскія эканоміі, створаныя дзеля ўтрымання вой­ска, былі ўшчэнт агалечаныя, вялікі гетман скарыстаў сітуацыю. Падаючы сябе клапатлівым апекуном нясплочанага войска, пачаў размяшчаць харугвы ва ўладаннях касцёла і асабіста віленскага біскупа. Тым самым забяспечвалася прыхільнасць і падтрымка не толькі афіцэраў, але і простага жаўнерства. Дагэтуль такога не рабілася, прынамсі ў значных камерах. Але пэўная частка шлях­ты, незадаволеная сквапнасцю клеру немаведама каму ксянжулі зграбаюць гэтыя маёнткі выказвала задавальненне дзеяннямі вялікага гетмана.
Звычаем тых часоў кожны таварыш харугвы: гусарскай, петыгорскай, драгунскай, меў пры сабе чэлядзь, званую карміцелямі. Яны былі абавязаны плаціць таварышу штотыдзень пэўную суму, а падчас бітвы збіраць трафеі. Злыя языкі казалі, што ў войску Вялікага Княства было ўпяцёра болып гэтых карміцеляў, чым ваяроў. Таму і ў мірны час вялікі гетман мог спустошыць маёнткі непаслухмянай шляхты не горш за татараў з дапамогай дзяржаўнага войска. Не атрымліваючы з пустой дзяржаўнай скарбонкі ані шэлега, яно ператваралася ледзь не ў прыватнае войска сапежанскай фаміліі.
Абураны нечуваным свавольствам біскуп прыгразіў вялікаму гетману выкляццем, але шчыры каталік Сапега і вокам не міргнуў. Спрэчка перарасла ў скандал, калі біскуп публічна выкляў вялікага гетмана. Загаварыла ўся Вільня, у справу ўмешваліся папскі легат, прымас, папа Рымскі, кароль і каралева. Пры гэтым каралеўская пара трымалася не адной пазіцыі. Каралева, адклаўшы іншыя справы, пранялася жаданнем памірыць пасвараных. Вяла перамовы з нунцыем і Казімірам Сапегам, з віленскім біскупам, шукала пасярэднікаў. Пагадзіліся, што Брастоўскі, атрымаўшы адшкадаванне ў васемнаццаць тысяч талераў, адмовіцца ад экскамунікі на гетмане, а там дойдзе і да асабістай сустрэчы і ўзаемнага даравання крыўд. Каралева ахвяравалася напісаць пра замірэнне самому Папу. Пакуль не ўблытвалі каралеўскага двара, Сабескі не кранаў справы двух высокіх асобаў Княства. Але даведаўшыся пра поспехі каралевы, выклікаў Брастоўскага і забараніў мірыцца, хіба што яму прапануюць значка большае адшкадаванне. Сапега зразумеў, што ўмяшаўся каралеўскі двор, і яго кліенты спраўна зрывалі Соймы, на якіх меліся прыміраць бакі. Канфлікт значка пасіліў шэрагі тых, кім паводзіны гетмана ўспрымаліся як абраза касцёла і яго іерархаў. Да таго ж Сапегі і іх кліенты тэррарызавалі не толькі значных асоб, але і шарачковую шляхту, рабуючы засцянковыя ваколіцы, палячы вёскі і двары, збіваючы і нават забіваючы непакорных.
Як вядома, супраціў такім дзеянням выспявае пакрыёма і вельмі часта выяўляецца нечакана для тых, супраць каго скіраваны. Учора шляхта была ніжэй травы цішэй вады, а сёння раптам, як наравісты конь, стала на дыбкі. Так пэўна было і з Сапегамі, калі яны даведаліся пра “берасцейскую” канфедэрацыю.
Каралева-ўдава, змагаючыся за карону для сябе альбо сваіх сыноў, вырашыла скарыстаць сітуацыю ў Вялікім Княстве. Калі яна ахвяравала дзеля гэтага пэўную суму грошай, 17 кастрычніка 1696 года блізу тысячы чалавек завязалі канфедэрацыю на чале з харужым літоўскім Рыгорам Антонам Агінскім. Канцлерам! яе сталі два Пацы, харужыя троцкі ды берасцейскі, віцебскі кашталян КрышпінКіршэнштэйн.
Росту вайсковай сілы канфедэратаў паспрыяў універсал берасцейскага падскарбія Людвіка Канстанціна Пацея аб скліканні паспалітага рушання, бо пагражаў прыход з Украіны паўстаўшых казакаў Сэмэна Палія. Было ў паветаў права сабраць шляхту пад зброю ў выпадку знешняга нападу, разбою ці інакшай пагрозы. Кіравалі такім войскам урадоўцы гэтага ж павета.
Недзе ад сярэдзіны кастрычніка ў Бярэсце пачала сцякацца навакольная, а затым і больш аддаленая шляхта. Не дзіўна, што прылучэнне да канфедэрацыі самога склікальніка рушання Людвіка Пацея, заможны род якога моцна падтрымліваў Агінскіх, пацягну-
ла за ім большасць шляхты павета. Былі, вядома, і людзі, не меўшыя дачынення да Берасцейшчыны, якія з тых ці ішых прычын мусілі далучыцца да павятовага рушання. Сярод такіх апынуўся Багдан Хмялеўскі, які папрасіўся ў шэрагі валанцёрам. Неўзабаве лічба канфедэратаў узрасла шматкроць. Стаць супраць вайсковай сілы Сапегаў яна не магла, але нанесці шкоду рабаваннем іх маёнткаў была здольная, што і рабіла з ахвотаю.
Сапегі адказалі руйнаваннем вёсак і маёнткаў багацейшых канфедэратаў, адначасна сцягваючы пад Гародню надзейныя войскі. На ўсялякі выпадак вялікі гетман папрасіў дапамогі ў брандэн-
Людвік Канстанцін Пацей
бургскага электара. Такі вось ці то разбой з прыкметамі вайны, ці то вайна ў выглядзе разбою, з дапамогай чужынцаў у сваёй краіне на гора ўласнаму люду.
Жаданне Багдана далучыцца да канфедэратаў выклікала здзіўленне і нават недавер, бо валанцёр не меў права на жолд і мог разл ічваць толькі на здабычу. А якая такая здабыча ў павятовым рушанні? Рабавацьуласны павет? Ну хто на гэта пагодзіцца? У кожнагаў павятовым войску знойдзецца заступнік, абаронца. Багдан патлумачыў, што дастаткова маёмасны, ідзе здабываць вайсковы досвед на казаках, мо’ на іх і здабыча якая трапіцца, але гэта не галоўнае.
Важна яму, калі ніякіх сутычак не будзе, у любы момант ад’ехаць. Тлумачэнне было дарэчнае і яго запісалі як Хмялеўскага.
Калі жыццё ў паспалітым рушэнні перацякло неяк само сабою ў канфедэрацкае, нічога асабліва не змянілася. Казакі не прыйшлі, вя­дома было, што ўжо не прыйдуць. А сапежанцы паступова адціскалі канфедэратаў да Берасця. Раз’езды іх вакол горада круціліся няспынна, але абыходзілася дэманстрацыяй здольнасці страляць ды коннымі гарцамі на бяспечнай адлегласці.
Гэтыя крыху смешныя рыцарскія турніры тлумачыліся проста: па абодва бакі ў сёдлах тырчэлі не Агінскія з Сапегамі, а простыя паны-браты. Моладзі пакрасавацца было і прынадліва і цікава, але ж так, каб застацца жывому. Бо што ж з таго гарцавання, як на­зад павязуць упоперак сядла, ды яшчэ без галавы. Час сплываў на такіх пагрозах-забавах. Сам Пацей не раз вылятаў з горада на чале канфедэратаў, але толькі ў лістападзе адбылася першая сутычка з сапежанцамі, што насіла прыкметы баявых дзеянняў.
Але спадзяванага супрацьсапежанскага выбуху не здарылася. Яго вайсковую сілу склалі толькі некалькі харугваў ад войска, астатняе з павятовага рушання, выкарыстанага для пасілення канфедэрацыі. У апошнім была вялікая асабістая за­слуга Людвіка Пацея.
Але зняць аблогу Берасця малымі поспехамі было немагчыма. Раз’езды і патрулі Сапегаў усё часцей набліжаліся да ліній абароны канфедэратаў, усё цясней зацягвалася пятля, перакрываючы шляхі дастаўкі правіянту і фуражу. Берасце невялікі горад, каб
утрымліваць плойму нестарых здароРыгор Антоні Агінскі. вых мужчынаў, іхнюю чэлядзь ды ко­
ней. А тым часам грошы раставалі як снег. Шанец перамагчы Сапегаў вайсковымі сродкамі адпадаў, а на палітычным полі гэта магчыма толькі з дапамогай караля. Але караля яшчэ няма. Заставалася шукаць дапамогу ў ініцыятаркі канфедэрацыі, каралевы-ўдавы. Паціснуўшы на адпаведныя спружыны палітыкі, яна змагла б выбавіць канфедэратаў Княства з безнадзейнага становішча.
Людвік Пацей не меў найвышэйшай пасады ў канфедэрацыі, але належаў да галоўных завадатараў. Разумеючы, што ратунак зацягнутай у закалот шляхты гэта і ягоны ратунак, настойліва шукаў ганаровае выйсце. Належала думаць, моцна думаць, як падысці да той элекцыі, з якога боку. Хто з прэтэндэнтаў будзе лепшы, адпаведны? Думаць і раіцца! Як пакліканая думкай, у пакой уплыла самавітая постаць Рыгора Агінскага, харужага літоўскага. У руках нейкая паперына, на вусатым твары хмурная заклапочанасць.
Што гэта? запытаўся Пацей.
Глядзі! падаў Агінскі. Даставілі нібыта з поштай ад канцылярыі прымаса.
Пацей трымаў у руках копію паслання канфедэратаў Вялікага Княства да Яе Вялікасці Марыі-Казімеры, каралевы-ўдавы, а ў ім просьба даслаць грошай дзеля далейшай барацьбы з Сапегамі.
-1 колькі такіх папер? занепакоена запытаў Пацей.
Пакуль, здаецца, адна. Рассылаюць, як бачыш, па ўсіх сойміках.
А хто ў нас гэта бачыў?
Толькі адзін чалавек. Ён і прынёс, будзе маўчаць.
Так, працягнуў Пацей. А Крыспін пераконваў, што ганец надзейны.
Крыспін-Кіршэнштэйн, узвышаны Каралём Янам III з нямецкіх месцічаў да віцебскага кашталянцтва, быў шчырым канфедэратам, адным з завадатараў. Менавіта ён выпраўляў ганца з лістом да ка­ра левы.
Ганец не здрадзіў, схапілі яго, сказаў Агінскі. Але вось бачыш, ліста не знішчыў.
Адсюль і клопат. Трэба дзейнічаць, пакуль свае не даведаліся, а рана ці позна гэта здарыцца.
Пацею было ўласціва дзейнічаць рашуча і неадкладна. Гэтая рыса, як і знарочыстая свойскасць і даступнасць, прываблівала яму прыхільнікаў.
Што маеш на думцы, Кастусь? Сам-насам Агінскі любіў карыстацца другім імем Пацея.
Пацей падумаў над адказам, памаўчаў, нібы раіўся сам з сабою.
Людзі заўсёды перабольшваюць дасланую нам дапамогу і ніколі не суадносяць яе з коштамі іх утрымання. Таму з’яўленне гэтага ліста не варожыць спакою і згуртаванасці ў нашых шэрагах. Пачнуць гадаць, колькі даслалі ды на што скарыстаны, ці не зніклі ў нашых кашалях.
Бурда можа ўзняцца, пагадзіўся Агінскі, а калі прытоеныя сапежанцы дапамогуць, то і пагатоў...
Абодва выдатна разумелі, што сапежанскі бок атрымаў магчымасць шантажу не менш важкую, чым вайсковая сіла. Распаўсюджванне падобных папер выставіць каралеву ў непагляднай ролі, чаго аніяк нельга дапусціць. Вялікі гетман можа выйсці з перахопленымі лістамі на бліжэйшы сойм. Ад самага пачатку на ўсіх сойміках Княства ён вінаваціў у стварэнні канфедэрацыі каралеву і заяўляў, што мае на гэта доказы. Шмат хто з шляхты ахвотна верыў Сапегам і абураўся паводзінамі каралевы. Каралева рассылала лісты з абвяржэннем паклёпу, скардзілася інтэррэксу, нават спрабавала дамовіцца з Бенядыктам Сапегам, але так і не дабілася апраўдання.
Трэба неадкладна слаць другі ліст, Пацей, як заўжды, не марудзіў. Патлумачым каралеве, што прычына перахопу звароту тлумачыцца не нашым недаглядам альбо нестараннасцю. Непераборлівыя ў сродках умацавання свайго ўсяўладства Сапегі не завагаліся пасягнуць на ліставанне манархіні. Яе гэта падагрэе, змусіць дапамагчы. Абы нам не спазніцца.
Агінскі слухаўуважліва, прыкідваў, якімі словамі дастукацца да сэрца сквапнай каралевы.
Маеш рацыю, нельга марудзіць. прамовіў у роздуме, але навошта гэта ёй? Болып страціць, чым набудзе.
Я больш разлічваю на французскую помслівасць, чым на цвярозы палітычны разлік. На сталую да нас прыязнасць не спадзяюся, занадта Міласцівая пані любіць інтрыгі, сказаў Пацей. А
наша Княства заўсёды ўжывалася дваром як малаток: цвік забіў ды адклаў набок.
Агінскі ўсміхнуўся, параўнанне было трапнае.
Не кажы, васпане. У такім выпадку трэба, каб той цвік альбо гнуўся альбо не легка ішоў, каб не адкінулі нас раней, чым нам адпавядаць будзе.
* * *
Невялікі атрад, у які трапіў Багдан, на досвітку выправіўся разведаць, што дзееццанабліжэйшыхдарогах, асаблівалясных. Варожы бок ведаў, што запасаў горада надоўга не хопіць, і стараўся перакрыць дарогі і сцяжынкі. Раз’езд няшчыльнай калонай па двое лёгкай рыссю прачасаў пару дзесяткаў вёрст, калі пярэдні дазор паведаміў, што недзе непадалёку рыпяць колы.
Камандзір, з тых местачковых палкаводцаў, што гады ў рады трапляюць у сядло падчас кароткага попісу, палічыў непатрэбнай дакладную разведку, як раілі некаторыя, у тым ліку Багдан. Падабраўшы повад і хвацка, як яму здавалася, узняўшыся ў страмёнах, даў знак рушыць насустрач. У выніку, вылецеўшы на ладны выган, заўважылі немалы абоз з нешматлікай аховай. Камандзір, разгарнуўшы сваё войска ў ланцуг, не марудзячы, рушыў у наступ.
Але абознікі заўважылі альбо пачулі іх своечасова і мелі зброю набітаю і напагатове. Сонца было ў іх за спіною, адлегласць невялікая, таму першы залп быў наколькі неспадзяваны для нападаўшых, настолькі ж удалы для абаронцаў абозу. Коннікі пасыпаліся з сёдлаў, тыя, каго не зачапіла, у запале пачалі страляць у адказ. Стралялі ў спеху, абознікі паспелі схавацца за вазамі, таму вынік быў невялікі. Калі, выхапіўшы шаблі, ірвануліся на абоз, чарговы залп астудзіў неразумную атаку.
Раз’езд, як стукнуўшыся аб сцяну, шугануў уроссып. Сярод двух, што спаўзлі з сёдлаў гэтым разам, апынуўся недасведчаны, хоць і рашучы, камандзір. Багдан і агледзецца не паспеў, як апынуўся адзін, калі не лічыць коней ды нядаўніх вершнікаў, раскіданых па выгане.
Раптам ад абозу ірванулі двое конна. Ці то палічылі лёгкай здабычай маладзёна, ці хацелі злавіць безгаспадарных коней. Хутчэй заўсё, Багдан выбраў быўцёкі, але заўважыў, як камандзір курчыцца ад болю. Жывы! Але ці пашкадуюць? Штурхануў каня насустрач і выхапіў палаш. 3 імпэту коннікі праляцелі міма адзін за адным, ён лёгка адбіў іхнія ўдары, і павярнуў каня, адводзячы праціўнікаў ад параненага камандзіра. Тыя пачалі кружыць вакол Багдана, каб насесці адразу з двух бакоў. “Ну і мы не дурні,” прыкінуў Багдан, змусіў каня скочыць убок і паімчаў да кустоўя, дзе зніклі таварышы.
Як і спадзяваўся, пагоня пайшлаўслед. Не даляцеўшы да кустоў, ён крута павярнуўубок, а насустрач пераследнікам ляснула некалькі
стрэлаў Абодваўпотырч паляцелі з коней. Ад абозу пасыпаліся кулі і злыя воклічы, але паўтарыць вылазку ахвотнікаў не знайшлося.
Дзякуй, хлопцы! крыкнуў Багдан і, прылёгшы на шыю каня, падскочыў да камандзіра, перакінуў яго перад сабою і ў момант быў ля сваіх.
Ніхто па ім не страляў: і непрыяцелю належыць навага за ратаванне таварыша.
Параненага, які атрымаў дзве кулі і быў у непрытомнасці, паклалі на мяккую траву пад сасною, дзе ім адразу заняліся двое самазваных лекараў, парваўшы на перавязку кашулю бедака.
Мабыць выкараскаецца, сказаў, перавязаўшы руку, і накладаючы на гарачы лоб нефартуннага палкаводца мокрую анучу сівавусы гаспадар з-пад Кобрыні.
Ацалелыя рэшткі раз’езду, са два тузіны, сабраліся ў кола крыху зводдаль.
Што рабіць будзем, хлопцы? запытаўся Багдан.
Можа таму, піто прывёз камандзіра, можа з іншай прычыны, але на яго кіраваліся позіркі прамоўцаў. Незнарок вынес на агульную нараду пытанне, што паўстала перад кожным.
Можа павернем назад, да горада? нясмела адазваўся нехта. Камандзір жа, во, непрытомны.
Сапраўды, лепш бліжэй да сваіх, разважліва выказаўся немалады ўжо шляхціц на буланым, больш прыдатным да плуга, чым да сядла, узіраючыся ў Багдана лагодным позіркам аратага.
“Нячыстая сіла занесла іх на гэту вайнушку”, падумаў Багдан.
Але ж абоз! Такая здабыча, а іх там жменька. Ці ж уцякаць, як цюцысам пабітым? выгукнуў трэці, смялейшы. Абоз жа па ўсім відаць, з правіянтам, нягледзячы на ўзрост, ён, відаць, меў досвед не адной кампаніі.
Гэта праўда. Пэўна, што з правіянтам, пагадзіўся разважлівы гаспадар буланага коніка. У нас і так не тлуста, шкода страціць.
Там жа, мабыць, і гарэлка ёсць, з надзеяй прамовіў яшчэ нехта.
Грамада ажывілася, пачуліся стрыманы смех і жарты. Рассоўваючы пярэдніх, праз грамаду прабіўся шляхціц не надта ваяўнічага выгляду. Векам не меў і пяці дзесяткаў, рослы, шырокі ў плячах. Але не так гэта кідалася ў вочы, як разумны, уважлівы погляд шэрых вачэй. Як кажуць, самастойны, станоўчы чалавек, з тых, да каго прыслухоўваюцца і ў карчме і на сойміку.
Я хачу сказаць, вашмосьці, мы ж войска, пачаў ён. Маем загад, але страцілі каменданта. Трэба мець каменданта: ён вырашыць, ён і начальству адкажа.
Глядзі ты! Сапраўды! -усклікнуў ахвочы да гарэлкі. Не соймік жа нам склікаць.
Самастойны як і чакаў нечага падобнага.
Вось я і прапаяую не соймік, а як належыць войску, Рыцарскае Кола. Трэба неадкладна вызначыць каменданта. Пакуль тыя стаяць у нерашучасці.
Дык няхай ты і будзь, паказаў хтось на прамоўцу.
Але таго не так легка было збіць з тропу.
Не! Спрыту ў мяне ўжо няма, а камендант павінен быць смелы, знаходлівы, моцны делам і духам. Між нас сёння я такога, прабачце, аднаго заўважыў. Mo’ крыху памыляюся, але мяркую, што для нашага атрада падыдзе менавіта ён, прамоўца паказаў на Вагдана.
Канфедэраты загулі, разглядалі Вагдана, нібы ён толькі што з’явіўся.
Што ж, чалавек праўду кажа, без пастуха што за статак. А хло­пец тэты, сапраўды, зух, сказаў сівавусы, хоць не стары “лекар”. А тыя, бач, нас баяцца: не рашыліся зрушыць, ён махнуўу бок абозу.
Але ж мы яго не ведаем, пачуліся галасы. -Не з нашага ён павету, кажуць!
Багдан вырашыў, што пара выказацца, бо далейшае маўчанне можа завесці ў вялікую няёмкасць.
Дазвольце, вашмосьці, і мне сказаць. Я не тутэйшы, да вашай харугвы далучыўся як валанцёр, адзіночным таварышам. Зваць мяне Багдан Хмялеўскі, гербу Нячуя. Ваяваць раней крыху даводзілася.
Не даўшы яму працягваць, магчыма баючыся рашучай адмовы, ізноў загаварыў той, хто падаў думку абраць камандзіра.
Я, хто не ведае, Вароніч Кузьма. Гаспадарку маю добрую і сям’ю, кожнаму такой зычу, таму хачу з гэтай калатнечы жывым вярнуцца. Вунь да чаго няведанне і неразважлівасць прыводзіць, ён паказаў на выган, дзе ляжалі мо’ яшчэ жывыя ix таварышы, а зводдаль скублі пажоўклую траву ці маркотна стаялі, абмахваючыся хвастамі, асірацелыя коні.
-Давай Багдана на камандзіра! -выгукнуў нехта з маладзейшых.
Грамаду прарвала, воклічы на карысць новага камандзіра загучалі па ўсім атрадзе.
Адну хвілінку, вашмосьці! Багдан узняў руку. Пакуль таварыства не акрычала мяне сваім камендантам, прашу ўзважыць, што скажу. Першае: гэта прызначэнне толькі да вяртання ў лагер. Там усе мусяць пацвердзіць, што я сам выказаў тэту ўмову. Другое: калі нам удасца захапіць абоз ані кроплі да вяртання.
Ого! Ці не бываў васпан на дняпроўскіх парогах? прагучала насмешліва. У казакоў так! звычай.
Быў толькі на нёманскіх рапах, жартам на жарт адказаў Багдан. Але дазвольце скончыць. Трэцяе: у баі слухацца каменданта. Вы давялі здольнасць усведамляць небяспеку і выбіраць манеўр, але для перамогі патрэбна адзіная воля, выбранаму падпарадкоўваюцца ўсе. Калі згодны, рабіце ватаванне, падавайце галасы.
Усім спадабалася, як зграбна акрэсліў кандыдат уцёкі з-пад абстрэлу. Спадабалася, што ён аддаліўся і стаў да грамады спіною. Калі самы старэйшы паклікаў яго як камандзіра, Багдан пакланіўся і падзякаваў за давер.
Адразу ж заняўся новымі абавязкамі.
Шмат часу страцілі, але гэта было неабходна. А зараз слухайце загад. Непрыяцель стаіць, бо баіцца рухацца, альбо чакае дапамогі. Гледзячы на наша маруджанне, пэўна лічыць, што і мы чакаем дапамогі. Для нас гэта вельмі добра. А зараз, хто шкадаваў упусціць абоз? Багдан павярнуўся да маладога хлопца, Возьмет вашмосьць восем таварышаў, па чатыры ад правай і левай рукі, і станет перад абозам ланцугом крыху далей мушкетнага стрэлу. Рабі, браце.
Як толькі гэтыя ад’ехалі, новаспечаны камандзір працягваў:
Хто ахвочы да гарэлкі? Бяры чацвёра і хутка збяры сюды ўсіх палеглых і параненых, збяры коней і зброю. Рухайся, хлопча! Астатнім падрыхтавацца, набіць зброю.
Калі загаданае было выканана, а параненымі заняліся некалькі старэйшых, Багдан сабраў сваіх “афіцэраў”.
Зробім так. Вашмосьць ад гарэлкі, як завешся?
Лечык Яраслаў.
А я Бялевіч Сцяпан, удакладніў другі.
Дык вось, бярэце ўсіх параненых і забітых на коней і едзеце на­зад, адкуль абоз ехаў і нібыта мы. Ты, Яраслаў, едзеш услед, нібы ахо­ва. Ад’едзеце з паўмілі, больш не трэба. Адтуль ты са сваімі, Сцяпан, заходзіце лесам за спіну абозу.
Ясна! усклікнуў Лечык. У ix жа не будзе ўкрыцця.
Менавіта так. Там твае, Сцяпан, засядуць са сваёй і дадатковай зброяй. А ты, Яраславе, возьмеш усіх коней і кругаля аб’ехаўшы, выйдзеш на дарогу наперадзе абозу мілі за паўтары. Коней збіць у та­бун і павязаць парамі, каб не разбегліся.
Не павінны дарога вузкая, зазначыў Яраслаў.
Сапраўды, пагадзіўся Багдан. Колькі табе трэба хлопцаў, каб зрабіць добры галоп усім табуном.
Я думаю чацвярых хопіць, два ззаду, я і двое спераду. Управімся.
Багдан падумаў, пагадзіўся, хлопец павінен управіцца.
Слухай, што далей: станет на дарозе стрэль з пісталета і стой. Пачуеш стрэл у адказ, гані наўскапыта, каб зямля гудзела, але з лесу не вылятай. Спынішся ўкрыты хлопца да мяне!
Га-га-га! Дапамога прыбыла! здагадаўся Лечык.
Вось-вось. А табе, браце Бялевіч, у патрэбны момант дам знак: шапку зніму і лоб вытру. Дасі залп уроссып, але з усіх руляў, што маеш. Рэха дапаможа. Але паўзверх людзей. Аніхто не павінен быць забіты. Ну а мы з твайго прыцэлу адсунемся. Зброю адразу наб’еш і
чакай. Далей я вяду перамовы, а калі памахаю шапкай, значыць усё ў парадку, але сядзіце, пакуль не прышлю чалавека. Ясна, хлопцы?
Ясна, каменданце! Робім! выгукнуў Лечык.
“А што рабіць мне?” засяродзіўся Багдан, калі падначаленыя зніклі. “Узважыць страты і паглядзець, што з параненымі.”
Страты былі значныя, як на нерэгулярнае войска. Непрыяцель таксама модна аслабеў, нават калі ніхто з аховы не паранены. Двое іхніх ляжалі побач, адзін цяжка паранены, другі забіты напавал. Са сваіх таксама было трое параненых апроч камандзіра.
На конях ix, мабыць, не давязеш жывымі, выказаўся сівавусы.
Калі возьмем абоз, пераложым на фурманкі. Коньмі гэта неда­лёка. Каб не былі пад кулямі, патлумачыў Багдан, не жадаючы залішне выкладаць свае намеры.
Калі сумны караван выступіў з загайніка і рушыў, абмінаючы дугою абоз, Багдан тоячыся за дрэвамі, прыгледзеўся. Ахова абозу збілася купкай і, відаць, раілася, што рабіць. Адзінае іх спадзяванне на дапамогу якога выпадковага атрада, альбо на ўцёкі пад покрывай ночы. Апошняе, бадай, са стратай вазоў. Відаць, сапежанцы вельмі вольна пачуваюцца, калі пусціліся ў дарогу з такой аховай. Гэта ж хіба што ад рознай лясной галоты. Пачэшуць яны патыліцы, паскубуць чубы, як даведаюцца, што абоз прапаў.
Абознікі, сапраўды, не мелі магчымасці для манеўру. Паставіць вазы кругам не было дзе, ды і кулі не дадуць. Рушыць уперад на лясную дарогу выб’юць як качак, на выбар. Багдан вярнуўся да сваіх і пачаў розныя рухі і перамяшчэнні, што маглі падацца падрыхтоўкай да адыходу, ці то насустрач дапамозе, якую мажліва накіруюць пасланыя наперад. Такая нявызначанасць дрэнна ўплывала на сваіх, таму Багдан разумеў, што ў абозе нервуюцца яшчэ больш. Сам ён не паказваў свайму войску, што і ў яго душа не на месцы: раптам з’явіцца які сапежанскі раз’езд.
Нечаканы для ўсіх, апроч Багдана, стрэл узбаламуціў абодва бакі. Ён супакоіў сваіх ваяроў і загадаў узяць крыху ўбок, разам з коньмі. Паглядзеў, як абознікі спрабуюць зладзіць абарону ў напрамку багданавага раз’езду і на новым накірунку, узняў мушкет і стрэліў.
Не паспела сціхнуць рэха, зводдаль пачулася дзікае іржанне, затым тупат мноства коней, што мацнеў, імкліва набліжаючыся. Усе слухалі, як зачараваныя. Раптам тупат пачаў прыціхаць, іржанне коней, спыненых у разгоне, сведчыла, што нейкі атрад затрымаўся на выхадзе дарогі з лесу. Хуткае з’яўленне конніка гэта пацвердзіла. Падляцеўшы да Багдана, коннік асадзіў каня і далажыў.
Што далей, пане каменданце?
А вось глянь на іх, і здагадаешся, паказаў Багдан на абоз.
Там відавочна нарастала паніка, асабліва сярод фурманоў. Калі і было нейкае спадзяванне, што скачуць свае, то зараз яно знікла.
Багдан зняў шапку і нібы ў стоме старанна вьщер лоб і патыліцу. I адразу ж ззаду абозу з хвойніка на невысокім адхоне пасыпаліся стрэлы. Рэха шматкроць павялічыла іх, і здавацца магло, што там з паўсотні стральцоў. Кулі зразалі галінкі блізкіх да абозу дрэў, стукалі ў ствалы, але фурманы ад першых стрэлаў былі пад вазамі, альбо ў кустах неглыбокай лагчыны ўздоўж дарогі. Туды ж залягла і ахова.
Калі страляніна сціхла, Багдан махнуў палашом і расцягнуў сваё войска ланцугом. Ганец паімчаўся назад да табуна.
На каня! крыкнуў Багдан і скочыў у сядло.
Увесь ланцуг павольна пачаў набліжацца да абозу. Спыніўшы ўсіх за пару дзесяткаў крокаў, Багдан сунуў палаш у похву, спешыўся і пакрочыў да вазоў.
Стой, бо стрэлім! папярэдзілі адтуль.
Вы ж не баязліўцы, каб па аднаму страляць, крыкнуў Багдан, але спыніўся, давайце пагамонім.
Няма пра што гаманіць: для гэтага маем мушкеты.
Мушкеты і мы маем. I больш чым у вас, самі бачыце. Ці ж вы думаеце, што там, за вашай спіною такія няздары? Маглі вас як найменш палову палажыць. Вы ж стаялі ва ўвесь рост сляпы патрапіў бы.
У адказ панурае маўчанне. Затым не весялейшы голас:
А ты з чым прыйшоў?
3 мірам, як то кажуць. Прапаную вам паддацца, Багдан ступіў некалькі крокаў.
Яго не спынілі.
Добры мір! хмыкнулі ў адказ. Нічога сабе, добры.
Але ж і дрэнны мір лепшы, чым добрая вайна. Ці не так? сказаў Багдан,Няўжо ваша смерць некаму патрэбна ці нейкую карысць прынясе?
Ізноў запанавала маўчанне. Па нейкім часе між абознікаў пачаліся ціхія перамовы і наперад выступіў спраўны, нават зухаваты, як на абознага начальніка, афіцэр.
-Можа праўду кажаш, вашмосьць. Хто ж тую гарэлку піцьма, як шляхта павысякаецца. Не пакідаць жа яе хамам, азваўся ён і, перахапіўшы шаблю за лязо, гардай падаў Багдану.
Багдан падышоў, узяў шаблю, агледзеў багаты ўзор на лязе і вярнуў праціўніку.
Захавай, вашмосьць. На слова гонару, тваё і тваіх таварышаў. Забяром адно мушкеты і пістолі.
Ганаровы з цябе вораг, вашмосьць. Шкода, што не паплечнік. Даю слова гонару, паддаюся.
Яго таварышы паўтарылі за ім гэтую нескладаную формулу. Відаць было, што такое выйсце, ды яшчэ на ганаровых умовах, ix
задаволіла. Старэйшы свістком пачаў склікаць фурманоў і рассаджваць іх па вазах.
-Далей, вашмосьць, сам загадвай, -звярнуўся да Багдана, затым да фурманоў. Я палонены. Весь ваш камендант.
Багдан загадаў вызваліць адну фурманку і ціха сказаў сівавусаму “лекару”:
Дагоніце нашых, возьмеце параненых і будзеце ахоўваць. А вашмосьці, ён павярнуўся да палонных, едуць са мною наперадзе, я хутка да вас далучуся.
Паслаў ганца да табуна і стральцоў, астатнім загадаў гарцаваць па абодва бакі абозу дзе ўзбоч дарогі, дзе лесам, трымаючы зброю напагатове. Фурманы, гучна цмокаючы, выводзілі запрэжкі адну за адной на дарогу і кіраваліся ў той бок, адкуль не так даўно прыехалі.
Ну вось ізноў пабілася шляхта, ліха яе матары, і павяртай назад. Але што зробіш, дзякуй Богу, што і самі і коні цэлыя. Мо’ жывыміздаровымі адпусцяць, як усё гэта дабро забяруць. Такім парадкам абоз рушыў да Берасця і прыцемкамі наткнуўся на канфедэрацкія заставы. Багдан уздыхнуў з палёгкай і перахрысціўся.
* ♦ *
Людвік Пацей чакаў паплечнікаў, каб параіцца наконт далейшых дзеянняў. Не вельмі прыемныя ўспаміны апаноўвалі ў залі, дзе адбылася сутычка з сапежанцамі падчас грамнічнага сойміку, але тут было зручней і вальней, чым у якім іншым месцы. А пакуль што Пацей сядзеў за стадом у прылеглым пакойчыку і спрабаваў засяродзіцца на тым, што скажа сходу.
Сітуацыя не найлепшая. Гэта калі казаць недзе на пазіцыях. А калі сам-насам, то зусім неважнецкая. Добра яшчэ, што апанавалі значны горад ля мяжы з Каронай, прынамсі, бліжэй да Варшавы.
Як захаваць сілы на больш спрыяльны час і не страціць уласнае становішча і маёмасць? Добра было б, пакуль усе не збяруцца, папярэдне перамовіцца з разумнейшымі. У вялікім зборы абавязкова знойдзецца які-небудзь апантаны, засаймікуе нараду, а то і пасварыць сабраных. Як па звычаю крыху раней з’явіўся Агінскі.
Можа прагледзім мае пастулаты ды падрыхтуем ліст? прапанаваў, сядаючы да стала Каб не спазніліся.
Каб не ўзнікла спрэчак, няпэўна прамовіў Пацей.Але ж насамрэч пара адпраўляць.
Ат! Бяромся за працу, Агінскі адчыніў шуфля ду з пісьмовымі прыладамі. Пакуль тая наряда, то і складзем. Пісарчукі нам у гэтым лішнія сведкі.
Спрактыкаваны ў ліставанні з манархамі Агінскі старанна выбраў аркуш, і паглядзеў на святло пяро. Змесціва пясочніцы яго задаволіла.
Не абы якой даме ліст, трэба старацца, усміхнуўся Пацею.
Выклалі роспачны стан берасцейскіх канфедэратаў, абгрунтавалі неабходнасць грашовай дапамогі, бо супраціў сапежанскаму ўціску павольна але няўхільна гуртуе шляхту. Падмацаванне канфедэрацыі надасць ёй новы імпэт, не гледзячы на часовую і нязначную паразу ў Берасці.
А зараз ці не самае галоўнае, сказаў Пацей, загадкава ўсміхаючыся.
Пра што мова?
Усё пра тое ж. Як нам выбрацца з пасткі з найменшымі стратамі, у вачах берасцейскага падскарбія скакалі вясёлыя агеньчыкі, ад чаго ягоны твар выглядаў нашмат маладзейшым, чым колькі хвілінаў таму.
Агінскі быў апірышчам апазіцыі, прадстаўніком магутнага роду, але маладзейшы, жвавейшы, і калі трэба вельмі таварыскі Пацей меў больш хітрасці і вынаходлівасці, і вельмі часта браў лейцы ў свае рукі. Напэўна і зараз мае нязвыклую прапанову. Агінскі падрыхтаваўся слухаць і, калі спатрэбіцца, запярэчыць. Ліст каралеве, а ў яе дарадцаў процьма і ў кожнага сваё меркаванне. Паспрабуй усіх пераканаць!
Слухай, яснавяльможны пане харужы, ды ўзважвай, папярэдзіў Пацей, ягоны позірк зноў набыў сур’ёзнасць і засяроджанасць. Наконт звароту да французскага пасла ўсё ясна: ён сам да ўсіх кідаецца з прапановамі мірыць ды лагодзіць. Але яго высілкаў можа быць недастаткова. Прапаную яшчэ адзін спосаб, Пацей перавёў дых.
У чым жа цвік? Агінскі пачаў нецярплівіцца. Колькі ж можа быць таго блазнавання, калі справы выглядаюць гэтак сумна?
На маю думку нам трэба звярнуцца да... Пацей прымоўк на імгненне, да Сапегаў. Скарыцца давядзецца перад імі, то і звяртацца лепей да ix, ён па блазенску прыжмурыў вока.
Такога Агінскі сапраўды не чакаў.
Але ж і прыдумаў пан падскарбі! Горкі жарт, як у нашым становішчы. I ўсміхнуцца не цягне.
Пацей чакаў падобнага.
А я не жартую. Звяртацца будзе не хто-небудзь з нашай забіяцкай хеўры, а сама Яе Вялікасць каралева.
Венедыкт Павел Сапега
Агінскі ў сумненні пакруціў галавою.
Нават не ўяўляю, як нехта ад яе да гетмана падступіцца. Не сама ж яна да яго пойдзе? харужы зірнуў на паплечніка, чакаючы далейшых тлумачэнняў. Увесь час думаю, як зрабіць, каб нашу шлях­ту ў запале не пасеклі, бо напусцяць таго малахольнага Міхала...
Сын вялікага гетмана Міхал Францішак Сапега, канюшы літоўскі, нястомны і здольны ваяр няспынна ваяжаваў між Вялікім Княствам і Цэсарствам, дзе меў ад Леапольда I вызначэнні іўзнагароды за вайсковыя заслугі. На радзіме раз-пораз ублытваўся ў сварку ці сутычку, з-за чаго мусіў ізноў з’яжджаць. Паспрабаваў свае здольнасці ў кароткай вайне з Радзівіламі за нэўбурскую спадчыну. Разбіў непрыяцеля, наляцеў на Карэлічы, адабраў назад Раманаў і Іван. I весь разам з бацькам ізноў ідзе на сваіх. Праўда, напачатку Людвік Пацей ушчэнт разнёс пярэднюю стражу вялікага гетмана на чале з пляменнікам Міхалам Юзафам. I цэсарскі генерал-ад’ютант Міхал Францішак атрымаў у чуб, але сіла на сапежанскім баку, так што легка можа паквітацца.
Вось каб не напусцілі і патрэбен уплыў Яе Вялікасці! Пацей ведаў схільнасць канюшага літоўскага да змагання абы з кім і абы калі: ашчаджаць сваіх, як і туркаў, не будзе. -Янаўсё яшчэ каралева, але сутнасць не ў кароне. Звяртацца яна будзе не да вялікага гетма­на, а да Бенядыкта, майго найвышэйшага начальніка.
Да гэтага... Мак’явелі? Ён яе паслухаецца? усклікнуў харужы літоўскі Ды як мы змусім каралеву гаварыць менавіта з ім?
Агінскі відавочна траціў цікаўнасць да бескарыснай на яго погляд спробы. Але Пацей не паддаваўся.
Пастараемся лагодна падвесці Міласцівую пані да такога менавіта кроку. Удзел яснепана вялікага падскарбія забяспечыць нам больш-менш ганаровае падданне. У прысутнасціўрадоўцаў, давераных асоб каралевы, таго ж Паліньяка. Абы нашы прыхільнікі раз’ехаліся па дварах не кранутыя.
Агінскі завагаўся. Інтрыга магла ўдацца.
Што ж, ёсць зручная спасылка: не ўсе тут канфедэраты, апынуліся ў горадзе з-за паспалітага рушання, а тут аблога, баяліся высунуцца, прызнаў пакуль неахвотна.
Гэткі пастулат можа задаволіць і Сапегаў: няшмат хто, бачыш, супраць іх. Усе прымкнуць вочы, калі каралева параіць.
Бачыш! I сам паглыбіў довады, пахваліў паплечніка Пацей.
Агінскі, хутчэй за ўсё не ведаў таго, што давала Пацею падставы спадзявацца на поспех у перамовах з каралевай. Адкуль даведаўся Пацей? Хоць бы ад каго з усюдыісных Пацаў, застарэлых ворагаў Сабескіх, меўшых вушы і на каралеўскім двары. Можа ад каго іншага. Як бы там ні было, Людвік Пацей чуў ад людзей год­ных даверу, што Міласцівая пані мела папярэднія перамовы наконт
мажлівасці шлюбу з Бенядыктам Сапегам, калі стане ўдавою ўжо даўно хварэўшага Яна III.
А паколькі ўдавою яна яшчэ не была, адданы Селадон раз’юшыўся, даведаўшыся, чым занятая галоўка непаўторнай Астрэі (імёнамі гэтых літаратурных персанажаў азначалі сябе ў лістах закаханы манарх і яго абранніца). Каралю няцяжка было прыйсці да высновы, што справа не ў палымяным афэкце да ліцьвіна, а ў разліку на сумеснае панаванне. Такі палітычны расклад нёс дадатковыя шан­цы абодвум бакам: Марыя-Казімера заставалася дзеючай каралевай, Сойм і Сэнат, пазбаўляючыся клопату з прызначэннем удаве належнага ўтрымання, маглі пагадзіцца з прэтэнзіямі Бенядыкта на трон, паколькі ён браў на сябе значны фінансавы цяжар. У вачах магнатаў “Літоўскі Мак’явелі” мог быць болып прыдатны да трону, чым ягоны брат вялікі гетман.
Але ж і хітры хлопец пан падскарбі берасцейскі! крэкнуў Агінскі, паслухаўшы, на чым палягае задума Пацея. Далёка, васпане, пойдзеш, калі Сапегаў абдурым!
Не здагадваліся абодва, як блізка да праўды выказаўся пан літоўскі харужы. Змаганне з Сапегамі стане падмуркам удалай кар’еры Людвіка Канстанціна Пацея.
Малавата карысці з тае хітрасці, адказаў Пацей, удаючы сціпласць. Але што скажаш па сутнасці маёй прапановы?
Разумна мяркуеш. На панаванне ні Бенядыкт, ні Міласцівая пані ўжо не разлічваюць. Але, наколькі мне вядома, вывесці на элекцыю аднаго з каралевічаў яна яшчэ спадзяецца. Як ні круці, без галасоў нашага Княства аніводзін кароль не сеў на трон Рэчы Паспалітай.
У такім выпадку мір у Княстве, дапамога Сапегаў, ёй вельмі спатрэбяцца. Асабліва калі ўспомніць, што ўсе ў нас за француза!
Агінскі яшчэ раз уважіва прагледзеў ліст, падставіў некалькі прыгожых росчыркаў у пачатку і ў канцы.
Трэба толькі над кожным сказам думаць, бо гэтая францужанка ў інтрыгах на ўсе чатыры капыты падкаваная. Каб, барані Божа не ўразіць яе гонар і самалюбства, бо тады ўсё страцім.
Патрапіць было сапраўды нялёгка. Ліцьвіны спадзяваліся пакарыстацца супярэчнасцямі і непаслядоўнасцю палітычных захадаў каралевы. Марыя Казімера какетавала з французскім дваром, каб сыны трапілі ў спіс яго фаварытаў, не пакідаючы адначасна і прааўстрыйскай пазіцыі, бо старэйшы сын Якуб павязаны шлюбам з Габсбургам!. А ладу і міру між Версалем і Венай здаўна не было.
Загадаўшы ад’ютанту нікога не пускаць, паплечнікі працавалі, перакрэсліваючы неаднораз ужо зацверджанае, адкідаючы, як шкоднае, толькі што ўхваленае. Нарэшце атрымалі тэкст, які не мелі ўжо
ані здольнасці, ані ахвоты ўдасканаліць. Падпісалі, прыпячаталі свае подпісы сыгнэтамі, падрыхтавалі службовыя пячаткі і воск.
Іншыя падпішуць пасля нарады, Агінскі глядзеў на аркуш як стомлены мастак глядзіць на жаданы, але выпакутаваны твор. Тады і запакуем. Застанецца вырашыць, з кім паслаць.
Пацей падціснуў пухлую ніжнюю губу і скрушнаўздыхнуў: спра­ва ганца была не лягчэйшай, чым складанне ліста. Сапегі палявалі на кожнага вершніка ў наваколлі, а можа і далей. Мелі вушы і вочы ў асяроддзі канфедэратаў. Нездарма столькі ганцоў знікла без следу.
Патрэбен спрытны, разумны і зухаваты, адклікнуўся Пацей. Ну, і каб даверыцца было можна, падскарбі берасцейскі сарданічна ўсміхнуўся.
-1 ўсё гэта ў адным чалавеку! няпэўна ўсміхнуўся Агінскі.
Абодва змоўклі на доўгую хвілю, бо крыху нечаканая шчырасць выклікала ў душы магнатаў мулкае пачуццё няёмкасці: нават са­мым сабе цяжка прызнацца, ў якую прорву завёў Рэч Паспалітую хцівы эгаізм некалькіх арыстакратычных фамілій.
Невясёлы роздум перапыніў даклад ад’ютанта пра захоп і дастаўку абозу ды палонных.
Ого! Як жа гэта адбылося? здзіўленаўсклікнуў Пацей.
Ужо даўно канфедэраты не мелі значных сутычак. Нават маленечкі поспех падыме настрой шляхты і войска.
Усіх падрабязнасцяў яшчэ не ведаю, пане каменданце, апраўдваўся ад’ютант. Спяшаўся далажыць, маладзён свяціўся задавальненнем. Камендант харугвы і часовы начальнік раз’езду мной пакліканы і чакаюць.
Што значыць часовы? звёў бровы Пацей.
У самым пачатку сутычкі камендант раз’езду быў паранены, яго замяніў малады валанцёр. Харужы здзіўлены, бо сваім часам не хацеў яго прымаць.
Тлумачэнні ад’ютанта пазабавілі абодвух ваяводаў.
Абоз! задаволена крэкнуў Агінскі. Гэта ж нейкае забеспячзнне, калі не парожні ехаў. Кліч сюды тых камендантаў!
Пакуль харужы складаў справаздачу, хвалюючыся, як ацэняць няўдалы выбар параненага камандзіра, Пацей прыглядаўся да хлапца, які стаяў поруч харужага. Малады. Але сам Пацей стаў да шэрагу ў нейкія дзевятнаццаць, а ў дваццаць ужо быў паручнікам. I не дзенебудзь, аўпетыгорцаў Караля Радзівіла, падканцлералітоўскага.
Калі ход падзей быў праяснены, усе звярнулі ўвагу на Багдана.
Ну і валанцёр! Пацей павярнуўся да харужага. А яшчэ, кажаш, сумняваліся ці варта браць? Былі б зараз без здабычы.
Пацей падышоў да Багдана, зычліва ўсміхаючыся, і, ляпнуўшы па плячы, абняў ледзь не па сяброўску.
Малайчына!
Я, пан камендант, толькі выканаў жаўнерскі абавязак, замяніў параненага камандзіра са згоды таварыства. Там былі і дасведчаныя людзі, здольныя ўправіцца, патлумачыў Багдан.
Управіліся б, пагадзіўся Пацей і нечакана насмешлівым голасам працягваў, управіліся б вывезці палеглых і вярнуцца, але не з чужым абозам і без палонных. Камандзір гэта галава, а калі галава не працуе, што карысці з тулава. Таму не бянтэжся і не ігрыніжайся! Паказаў сябе! ізноў павярнуўся да харужага, Палонныя вашы, то абшукаць старанна, але ставіцца да ўсіх з павагай. Да ўсіх! падкрэсліў ён.
Допыт вядзецца, адказаў афіцэр. Як дагэтуль нічога вартага ўвагі.
Пацей строга зірнуў на афіцэра, занадта ўзрадаванага нечаканым поспехам, з націскам паўтарыў:
Усё дакладна ператрэсці. Могуць быць прыхаваныя паперы, лісты, дэпешы.
Агледзьце адзежу, абутак, рыштунак, падказаў Агінскі.
Так 1 робім, яснавяльможны пане харужы. Па ўсім выглядае звычайны аправізацыйны абоз. 3 папер толькі спіс пастаўкі, але яго і не хавалі. Дарэчы, усё давезенаў адпаведнасці з рэестрам, аніводная бочка не адшпунтована, пячаткі ні начым не парушаны, раз’езд вярнуўся цвярозы.
Вось гэта парадак! зарагатаў Агінскі. Вось такіх бы нам камендантаў пабольш. Падзяка хлопцу належыць: управіўся са старымі забіякамі, не даў пысы намачыць!
Такога часовага варта ў сталыя перавесці? Пацей прыязна ўсміхнуўся Багдану.
Багдан адчуваў сябе ніякавата, слухаючы пахвалу сваім учынкам. Разумеў, што так зручна камандзіру, бо адводзіць размову ад памылак і страт. Адпавядае такі накірунак размовы і абодвум правадырам, бо падмацоўвае іх становішча. Харужы зразумеў меркаванне Пацея як загад.
Не хоча на пасаду, пане падскарбі, -усміхнуўся афіцэр, ужываючы цывільную форму звароту, каб паказаць, што разумев пачутае як прызнанне стараннасці валанцёра, не болей.
Як валанцёр, ды не з гэтага павета буду ўспрымацца таварыствам, прабачце, як advena, прыблуда па нашаму, адказаў Багдан на нямое запытанне Пацея.
Адказ, па ўсім было відаць, задаволіў і Агінскага і Пацея.
Што значыць advena, я ведаю, засмяяўся Пацей. Ёсць такая брыдкая звычка ў павятовых харугвах. Але, не жадаеш не прымушаем. Знойдзецца і табе занятак.
Пацей крыкнуў у дзверы:
Янка! Збан і пяць кубкаў сюды!
Калі ўсе кубкі былі наліты, Пацей першы падаў Агінскаму, два наступных харужаму і Багдану. Толькі тады ўзяў свой і кіўнуў ад’ютанту.
За поспех маладога каменданта!
Усе выпілі, паставілі кубкі, чакалі, што далей. Пацей яшчэ раз акінуў задаволеным позіркам Багдана і тонам загаду абвесціў:
Валанцёру адпачыць, харужаму займацца палоннымі і абозам! Ідзіце!
Упадабаў цябе пан падскарбі, ціха сказаў харужы, выходзячы з Багданам. Можа дарма адмаўляешся ад прызначэння.
Мне, сапраўды, на гэтым не залежыць, адказаў Багдан. Усёткі я тут часова, разумееце?
Багдан не вельмі спадзяваўся на разумение. Пры ўсім міралюбстве прага да вайсковага вызначэння была ў шляхты ў крыві. Хай сабе і ў канфедэрацыі, хай сабе перад няўмольнай паразай, але ж прызнанне ваярскага досведу!
Не паспелі зачыніцца дзверы за Янкам, які забраў кубкі і збан, як прыбег сакратар, падаючы Пацею некалькі паперын.
Вось, пане падскарбі, знайшлі ў палоннага.
Пацей жвава ступіў насустрач і выхапіў паперы з рук сакратара. Хлопцы стараюцца, часу не марнуюць, нешта знайшлі.
Што гэта? прагляд расчараваў Пацея. Нейкія кантракты.
Ён падняў вочы на сакратара, просячы ўдакладнення. На сапежанскія дэпешы знойдзенае не пасавала.
Знойдзена ў начальніка аховы абозу, у кішэньцы сядзельнай торбы. Палонны нічога не тлумачыць, бо сядло нібыта знята ім незадоўга з чужога забітага каня. Кажа, што не ведаў пра тую патаемную кішэньку.
Цікава, пакруціў Пацей ліст перад сабою, на патаемнае не выглядае: подпісы, павятовыя пячаткі, усё на месцы.
Добра знаўся на падобнага роду дакументах. Не адзін прайшоў праз яго рукі, дзякуючы пасадзе падскарбія. Падаў паперы Агінскаму.
Зірні, калі ласка.
-Яшчэ адна асаблівасць, міласцівы пане, мякка перапыніў сакра­тар. Вядомы вам валанцёр, як убачыў гэтыя паперы, расхваляваўся. Кажа, што гэта кантракты на продаж ці то арэнду, бо ў паперы я не заглядваў, адразу сюды панёс, дык вось ён цвердзіць, што паперы ягонага бацькі. Вельмі хоча іх атрымаць, пытаўся пра гэта, але я па загаду сюды на прагляд.
Пацей ухвальна кіўнуў галавою.
Разумна. А чым яму важный гэтыя паперы? У выпадку неабходнасці легка атрымае ў судзе пацверджанне, здзівіўся Пацей.
Сакратар у адказ паціснуў плячыма.
Бачыце, ён кажа, як памяць. Бацька прапаў невядома дзе. Вельмі шануе бацьку, спачувальна закончыў сакратар.
А гэта да яго пасуе, азваўся Агінскі, вельмі пасуе.
Кажаш знік без следу? перапытаў Пацей, думаючы пра нешта сваё. Здараецца. Пакліч сюды гэтага Хмялеўскага.
Калі сакратар выйшаў, імпэтна павярнуўся ўсім моцным тулавам да Агінскага:
А мы варожым, каго паслаць!
Меркаванне заспела харужага літоўскага знянацку. Не адразу знайшоўся, як да яго паставіцца.
Але ж зусім невядомы чалавек! Нельга нават выключыць, што патаемны сапежанец. Глядзі як да палонных паставіўся па-людзку?
Не будзеш спрачаода, што гэта нам на карысць? да Пацея зноў вярнулася ўся ягоная напорыстасцьПалонныя ж ад Сапегаў!
Не буду, канешне. Я толькі яго паводзіны разглядаю. Ен жа валанцёр! Ці то дабрыня, чаго зусім не адмаўляю, ці свядомае спрыянне сваім у цяжкай сітуацыі.
Пацей слухаў у важліва, але стаяў на сваім. Вырашыў рызыкнуць з выпадковым знаходлівым чалавекам, паколькі свае не ўправіліся. Але імкнуўся, каб паплечнік прыхіліўся да яго рашэння ды падзяліў адказнасць. Так спакойней.
Дапускаю, што хлопец нешта натварыў і хаваецца. Навошта, скажы, Сапегам засылаць нейкага валанцёра, калі пры іх грашах лёгка купяць дзесяць нашых і яшчэ жадаючыя будуць набівацца?
Цынізм Пацея не збянтэжыў Агінскага. Гэта была горкая праўда шляхоцкіх груповак прадажнасць. I чым вышэй, тым верагодней. Кошт рос адпаведна іерархіі, бо вынікі былі значнейшыя.
Маеш рацыю, здаўся харужы. Магчыма, сапраўды бацьку шукае, таму і да нас прыбіўся. Рызыкоўна было б аднаму блукаць па павету. Маглі б і адны, і другія за шпігуна палічыць.
Вось бачыш, задаволена сказаў Пацей, сам зрабіў высновы. А цяпер зірнем з другога боку. Не выключана, што тут, паказаў на паперы, справы маёнткавыя. Ён жа, хутчэй заўсё спадчыннік, яму на ix залежыць. Паабяцаем аддаць паперы, паабяцаем дапамогу ў пошуках. Я чаму настойваю? Не дзіва, што сапежанцы ведаюць у твар, каго пасылаем, а вось пра гэтага не падумаюць.
Агінскі прыклаў палец да носа, задумаўся.
Пераканаў! Здаюся! узняў рукі. Сам бачу, хлопец здатны, але ж разумеет... Пацей быў задаволены. Аддзеленыя сапежанскімі раз’ездамі ад астатніх правадыроў канфедэрацыі, стаўшы галоўнымі ў збройным супраціве, абодва патрабавалі згоды і ўзаемнай падтрымкі. Пацей, хоць больш дзейны, але ніжэйшы пасадай, асабліва.
Яшчэ адна акалічнасць! зазначыў. Калі бацька прапаў, то
і за сынам ніхто не азавевда ў выпадку чаго. Сам разумеет, не на шпацыр выпраўляем.
Ад’ютант сунуў галаву ў прыадчыненыя дзверы і паведаміў, што хлопец даўно марнуецца ў чаканні.
Што ж маўчыш, ацан! папракнуў Агінскі. Кліч!
Пацей сам выйшаў насустрач Багдану, калі той ступіў у пакой.
Загадалі адпачываць, а самі тармосяць! сказаў падскарбі і дадаў перапрашальна. Патрэбен чалавек твайго складу, вашмосьць.
Слухаю, пан камендант! Багдан службіста выструніўся.
Хоць і адвык, але бацькава школа прыдалася. Пацей зрабіў яшчэ пару крокаў, спыніўся перад Багданам, дапытліва зірнуў яму ў вочы. Памаўчаў, даючы зразумець, што справа не простая.
Кажу, хлопча адразу: задача цяжкая, таму добраахвотная. Трэба даставіць ліст у Варшаву. Важны ліст! Не можа трапіць у непатрэбныя рукі! Ну як?
Пацей ізноў зірнуў у вочы Багдану, чакаючы згоды ці адмовы. Багдан разумеў, што праслізнуць праз сетку сапежанскіх патрулёў справа не жартоўная, але ведаў, што адмова перакрэсліць усе шан­цы мець хоць нейкую прыхільнасць гэтых уплывовых асоб і атрымаць бацькоўскія кантракты.
Здолею, пан камендант, Багдан стараўся, каб голас гучаў спакойна і ўпэўнена.
Пацей згодна кіўнуў галавою, нібы ведаў адказ загадзя.
Падкрэслю: ліст не можа трапіць ні да каго апроч адрасата. Заручы гонарам захаванне таямніцы, -загадаў Пацей.
Выслухаўшы прысягу, сцішыў голас да шэпту:
Атрымальнік Яе Вялікасць Марыя-Казімера!
Пачуўшы імя каралевы, Багдан патрабаваў хвілі, каб набраць паветра і здабыцца на адказ.
Ясна, пан камендант! Калі маю ехаць і ў які тэрмін павінен укласціся?
Пацей павярнуўся да Агінскага, нібы завучы таго ў сведкі свайго шчырага задавальнення.
Іншага я і не чакаў ад такога зуха!
Агінскі ж крыху спахмурнеў. Ці то ад напаміну пра іх складанае становішча, ці з апасення, што заўчасна пасвячаюць малазнаёмага чалавека ў таямніцу. Але Пацей сеў за стол і знакам загадаў прысесці Багдану. Ваганні Агінскага яго не кранулі. Жыццёвы досвед і схільнасць да рызыкі падказвалі яму гэты крок.
Патрэбен час, каб усё патлумачыць, сказаў ён. Адлік ідзе не на тыдні, а на дні. Сам бачыў, як людзі стомленыя. Найлеппі гэтай ноччу і выехаць. Бліжэйшыя патрулі адцягнем вылазкай, а там ужо сам павінен управіцца. Каня табе выберуць.
Паеду на сваім, калі дазволіце, запярэчыў Багдан. Прывык.
Няхай будзе так. Можаш узяць дадатковага, але эскорту не магу даць.
Пацей узняў вочы, каб яшчэ раз упэўніцца, ці не памыліўся з выбарам.
Аднаму лягчэй праслізнуць, пане каменданце, заўважыў Багдан.
Вось і я так лічу. Бяспечней. I самому, і лісту... Зробіш, у страце не будзеш, Пацей падсунуў да сябе прынесеныя сакратаром паперы. Д ык гэта паперы твайго бацькі? ён прыўзняў адну над сталом.
Так, вельмі яны для мяне дарагія.
Пэўна, адзін у бацькі? спачувальна глянуў на яго Агінскі.
Хлопец пачынаў яму падабацца. I тым, як уважліва слухаў тлумачэнні, і сваімі дарэчнымі заўвагамі, і непадробным спакоем, хоць напэўна разумев, на што ідзе.
Сястра яшчэ ёсць, замужняя, павярнуўся Багдан да харужага. Цешыла ўвага паважных іхмосьцяў да яго асабістых спраў.
Чулі пра твой клопат, не траць надзеі. Можа ў палоне, а то і хво­ры ды не можа весткі падаць. Бачыш, нейкі след пазначыўся, а мы пусцім чуткі, параспытваем, суцяшальна сказаў Пацей. Няйначай Божай воляй апынуўся ты тут разам са знаходкай, Пацей паклаў руку на стосік папер. Хацеў бы мець іх, так?
Прасіў бы зрабіць ласку, пан камендант.
Пацей адказаў не адразу. Глянуў на Агінскага, падумаў, а дакл ал­ией даў таму час зразумець, якім будзе адказ.
Бач, гэта ўсё ж дакументы, узятыя на ворагу, у пратаколе памянутыя, Пацей гаварыў павольна, нібы сам з сабою раіўся. Але за паслугі справе... Як лічыць пан харужы? звярнуўся да Агінскага.
Агінскі звёў бровы, памаўчаў, прамовіў:
Лічу, не будзе ўрону вайсковаму парадку, калі аддамо паперы сыну іх уладальніка. Зазначу толькі, што ўладальнікам менавіта гэтых асобнікаў мог быць другі бок, які купляў ці браў у арэнду. Варта ўдакладніць.
Харужы знайшоў пераканаўчую прычыну затрымкі папер, а Багдан са свайго боку не мог ім сказаць, што другія асобнікі ляжаць у схованцы пана Лявона.
Зробім так, знайшоўся Пацей, пакуль ты вернется, мы над імі памаракуем, паглядзім. У любым выпадку, вашмосьць, забярэш ix, хоць бы дзеля вяртання набыўцу, калі гэта ягоныя. Згодзен?
Багдану нічога іншага не заставалася. Ён ведаў, што не да па­пер будзе канфедэрацкім ваяводам. Трымаць яго на кручку вось адзіная прычына затрымкі. Гэта яго не злавала, урэшце хто ён для
іх? Падумаўшы, то можа тут паперам будзе бяспечней, чым вазіць з сабою.
Ідзі, вашмосьць, рыхтуйся, цераз дзве гадзіны атрымаеш у пана харужага, Пацей кіўнуў на Агінскага, усё, пра што дамовіліся. Вось табе пярсцёнак. Гэта пароль, казаць нічога не трэба. Да каго пастукацца, пан харужы раскажа. У крайнім выпадку ліст знішчыш! Але гэта значыць новая рызыка і вялікія страты.
Выканаю! запэўніў каторы ўжо раз Багдан.
Ну, тады з Богам! Пацей злёгку абняў хлопца за плечы.
Калі Багдан Хмялеўскі пакінуў абодвух палітыкаў сам-насам, яны ніякавата пераглянуліся.
Адпалі мае сумненні, прызнаўся Агінскі. А ты не думает, што нашы ганцы ў Варшаве гінуць? Каб па дарозе, няўжо не пачулі б. Шкода, калі і тэты прападзе.
Зроблена, твар Пацея злёгку перасмыкнуўся. -Даедзе!.. Хоць бы з-за гэтых папер, калі не дзеля амбіцыі.
Сумленны хлопец. Але ж несумленным такое не даверыш...
У тым і бяда. Палітыка прымае ў ахвяру сумленных, тады і аддае жаданае, крыху ўзнёсла паведаміў Пацей.
Агінскі паківаў галавою.
Аддае то аддае, але не тым, кім ахвяруюць.
Тут мы нічога не зменім. Спрадвеку так б ыло, так ёсць і так будзе! * * *
Вось, прыйшоў цябе адведаць, ціха сказаў Багдан, прыглядаючыся прыслепленымі з двара вачыма да прыцемкаў каморы.
Сядай, калі прыйшоў. Госць і ў палоне госць. Вось сюды, паляпаў далоняй сапежанскі ваяр, здагадаўшыся, што Багдан яшчэ не бачыць яго.
Ну, як ты тут, вашмосьць? запытаў Багдан, уладкаваўшыся на саламянай падсцілцы.
Той ляжаў на спіне, закінуўшы рукі пад галаву.
А нічога. Сумнавата толькі. Вось ляжу ды думаю, што з нашай вайной будзе.
-1 не кажы, засмяяўся Багдан. Я пра гэта ўвесь час разважаю. Ды пра гэта пасля. Тут я вось тое-сёе прынёс, частуйся, калі ласка.
Багдан развязаў клуначак і разгарнуў хусцінку як абрусік.
Нашто гэта ты! нібы з папрокам сказаў сапежанец. У саміх жа, ведаю, не надта
Але бачна было, што задаволены і прыходам і пачастункам.
Не ісці ж у адведкі з пустымі рукамі. Еш, не саромейся, не ду­маю, што вас тут перакармілі.
Сапежанец засмяяўся.
Пасля тутэйшай ежы стан будзе, як у паненак з фраўцымеру.
Але ж, слухай! спахапіўся ён. Я прымаю пачастунак, а дасюль незнаемый. Сам я Даніла Сурмач, паручнік. Вачыш і прозвішча самае ваярскае.
А ў мяне наадварот, мірнае: Хмялеўскі, Багдан Хмялеўскі.
Во, цяпер можна і перахапіць у дадатак да той поліўкі, якой нас замест парасят частуюць, бо парасят даўно з’елі. Але і ты са мною.
Дзякуй, я толькі ад стала. Дзеля прыліку, вось скарыначку схрупаю. Усё астатняе табе.
Сурмач пачаў са смакам заядаць хлеб, сыр, цыбулю, усё разам. Адначасна не забываўся пра роспыты.
Дык кажаш, увесь час пра тэту вайну думает, але ж я чуў, ты валанцёр? Не гэтага, значыць павету? Па якую ж халеру, прабач, налез у калатнечу?
Калі па-праўдзе, то ад безвыходнасці. Але ішоў я валанцёрам у рушанне, не ў канфедэрацыю. Я ў канфедэрацыі, як той цыган, за кампанію апынуўся. Дарэчы, як шмат хто з тутэйшых.
Паручнік паківаў галавою.
Вунь як! А я думаў, маладзён прыгоды шукае, вызначыцца хоча.
Шмат хто так думав, а я не пярэчу. Інтэрас мяне сюды прывёў, дакладней кажучы, няшчасце. 3 тым і да цябе завітаць рашыўся.
А якім бокам я да гэтага? здзівіўся Сурмач.
Багдан маўчаў, не ведаючы, як падступіцца да таго, што яму карцела. Не хацелася, каб Сурмач толькі такуспрымаў яго прыход.
Сказалі мне, што ў тваім сядле знайшлі паперы. У патаемнай кішэньцы, патлумачыў Багдан.
Ага! Нейчыя кантракты на продаж ці заставу нейкага ...Сурмач асекся. Пачакай, пачакай, як гэта тваё прозвішча? Хмялеўскі! усклікнуў ён. Як і ў паперах! Няўжо?
Ці ты сапраўды не ведаеш, як яны ў тваё сядло трапілі? не стрымаўся Багдан. Толькі, Богам прашу, скажы праўду!
Паручнік паляпаў па руцэ Багдана.
А што ты так нервуешся, хлопча? Няма мне чаго таіцца. Разам з сядлом тыя паперы да мяне трапілі. Я пра ix i не здагадваўся, пакуль ix тут не знайшлі. А сядло, я ж казаў, з забітага каня зняў.
Багдан прыглядаўся да твару Сурмача. Здалося яму, што той не маніць, кажа праўду. Рашыўся не таіцца.
Вачыш, Даніла, звярнуўся па імені, гэта паперы майго бацькі. Калі ты праўду кажаш, то пэўна і сядло і конь той майго прапаўшага бацькі.
Ого, у што я наступіў! усклікнуў Сурмач і пільна паглядзеў у вочы Багдану. Вось табе крыж святы, ён перахрысціўся, зняў сядло з забітага каня. Чалавека паблізу не было ані жывога ані мёртвага. А што з тваім бацькам?
Ехаў да татараў з выкупам за сябе. Закладнікам сябар застаўся. 3 тае пары ані слыху і тут раптам гэтыя паперы.
Сапежанскі паручнік спахмурнеў, кінуў на Багдана невясёлы пагляд.
Апроч як словам гонару, вашмосьць, нічым не магу пацвердзіць сваю праўдзівасць.
Веру я, ціха азваўся Багдан, але хацеў распытаць дзе, як, калі той конь быў знойдзены. Як выглядаў, якой масці? Бацька не пры мне ад’язджаў, але з роспытаў ведаю, што на гнядым, добрым стаенніку. Рыштунак меў добры.
Мала што ад мяне пачуеш, уздыхнуў Сурмач,Скакаў я ганцом на Берасцейшчыну і вось недалёка адсюль наткнуўся на таго... гнядога, сцішана прамовіў Сурмач, зірнуўшы на Багдана. Так, сапраўды, гняды. Ляжаў застрэлены. Добры конь, не на адну сотню коштам! 3 усяго рыштунку толькі сядло. Модна мяне гэта здзівіла. Можа спяшаліся...
Паручнік прымоўк, задумаўся. Багдан не дакучаў роспытамі, разумеў, што так Сурмач лягчэй прыпомніць дробязі. А дробязі могуць шмат значыць.
Ані знаку якой бойкі ці валтузні, сказаў паручнік, здагадваючыся, што не сам конь Багдана цікавіць. -Па ўсім выглядала, адвялі ў хмызняк і прыстрэлілі ў вуха. Я пасля так прыкідваў: канакрады нейкія, заспетыя пагоняй, не спадзяваліся пакарыстацца, але і здабычу аддаць не хацелі. Сядло ў спеху не знялі, а можа ўцякалі пешкі, гушчаром. Лішні цяжар. Конь ужо не першы дзень ляжаў, так што забойцы не збіраліся вярнуцца.
Ясна, уздыхнуў Багдан, разумеючы, што больш нічога не пачуе. Дзякуй за тлумачэнне. Усё ж нейкі след.
За што тут дзякаваць? здзівіўся Сурмач. -1 даўно ты яго шукаеш?
Даўнавата, Багдан пакуль не хацеў удакладняць.
Скажу на суцяшэнне, хоць і невялікае, у роздуме прамовіў Сурмач, абхадзіў лес навокал: ані цела якога, ані прыкмет, што закапана дзе-небудзь. Спадзявайся, што канакрады, зусім пасяброўску параіў ён.
Багдан кіўнуў з удзячнасцю. Ён і сам маліў Бога, каб тыя былі канакрадамі, рабаўнікамі, кім хочаш, але не забойцамі. Сурмач павагаўся хвіліну, але не стрымаў цікаўнасці.
А што за паперы там былі, калі не таямніца? Мне ж іх толькі ў нос тыцнулі, усё пыталі, што ды адкуль, ці ведаю нейкага Хмялеўскага.
Сурмач усміхнуўся, прыпомніўшы ператрус яго небагатага скарбу.
Справа такая, адказаў Багдан, што грошай на выкуп бацька не меў, а час прыспешваў. Таму прадаў, што драбнейшае, а лепшы ма-
ёнтак, Крушию, у дзяржаву здаў. Паперы на ўсё гэта з сабою забраў. Чаму не пакінуў? Мабыць спяшаўся, альбо з іншай якой прычыны.
Як, кажаш, завецца ваш маёнтак? нечакана перапыніў паручнік. Крушня?
Крушня. Гэта так вёрстаў дзевяноста за Гародняй, можа крыху менш.
Паблізу ад тракта з Наваградка на Вільню?
Але. А ты адкуль ведает? здзівіўся Багдан.
Дык я ж там быў нядаўна. Гасцяваў два дні з паўсотняй нашых татараў. Добра нас прымаў дзяржаўца, як яго, паручнік пацёр лоб, прыпамінаючы, ага, Бурскі, пан Бурскі. Але ж ён падаваў сябе за гаспадара, не за арандатара, заўважыў Сурмач, але тут жаўдакладніў, Урэшце, калі на якіх пяць-шэсць год, то чаму не гаспадар.
Сурмач нечакана выбавіў Багдана з клопату, як паставіцца да пытания пра арандатара. Добра, што паручніку не чыталі тых кантрактаў і не пыталі пра прозвішчы.
Дык вашмосьць знаёмец пана Бурскага? запытаў Багдан абыякава.
Які там знаёмец! адмахнуўся паручнік. Па службе ехалі, па службе і гасцявалі. Я пры тых татарах быў як афіцэр дзеля нагляду, каб не сваволілі. Першы пастой прызначылі менавіта ў гэтай Крушні. А ты дзе тады быў? Маглі б спаткацца.
Заўвага падалася Багдану забаўнай.
Ды ў іншым месцы. Таксама гасцяваў, адтуль і сюды, у Бярэсце выбраўся.
А... зразумеў Сурмач. А мне, ведаеш, той ваш арандатар не спадабаўся.
Чым гэта? запытаў Багдан.
А ліха яго ведае? Нібыта свойскі, шчыры, а як прыгледзішся збоку, то нешта ў ім такое... нялюдскае. У вачах, ці што. Можа памыляюся, а не спадабаўся.
Сапежанец можа не вельмі трапна, але выразна выказаў сваё ўражанне ад сустрэчы з Бурскім, але Багдан не рызыкнуў заглыбляцца ў тэту размову.
Дык вы, пэўна, адтуль на Берасцейшчыну падаліся? запытаўся ён, каб перавесці гаворку на іншае.
Не адразу. Праехаліся па маёнтках, па эканоміях, да клентаў пэўных завіталі. Мабыць і той Бурскі кліент маіх паноў.
Не думаю, сказаў Багдан. У нас сапежанскага ўплыву неяк не чуецца, няма хіба яго.
Сурмач не пагадзіўся.
Але ж калі ліст з кватэры дасылаюць, то нейкая сувязь ёсць.
Навіна была цікавая. Прыхінуўшыся трохі да палітычных разборак, Багдан пачаў разглядаць не толькі тое, што адбываецца, але і
ранейшыя падзеі. Значыць, Бурскі сапежанскі кліент, толькі патаемны, прасцей кажучы, шпігун. Быў увесь час, ці стаў ім незадоўга? С'урмач не тоіцца, але залішне распытваць не варта.
А мой бацька заўсёды казаў, што ён кліент караля і вялікага кня­зя, -усміхнуўся Багдан.
Паручніку вызначэнне вельмі спадабалася.
А што ты думает: для ваяра самая разумная пазіцыя, адзначыў Сурмач. Ён жа ў цябе ваяр?
-1 кажуць, што вельмі здатны, уздыхнуў з сумам Багдан. Толькі дзе ён зараз?
Тады не мог проста так знікнуць!
Невядома, ці то для падтрымкі духу ці з глыбокага пераканання, казаў Сурмач, але чуць такое Багдану было прыемна.
-1 я на гэта спадзяюся, але баюся, ці не стаў ахвярай якога подсту­пу, здрады якой. Асабліва ў такой калатнечы, як зараз, цяжка чаго дапытацца. Між людзей недавер вялікі, падазрэнні, паскардзіўся Багдан.
Сурмач цяжка ўздыхнуў. Седзячы на адзіноце, засумаваў па звыклай размове.
Самі мы ва ўсім вінаватыя. Лёгка паддаемся на кожны заклік. Адны на адзін, іншыя на супрацьлеглы, а тады ўжо і пан Бог не рассудзіць. Вось, паколькі, як я разумею, ты тут больш дзеля бацькі, чым дзеля чаго іншага, то скажу адкрыта. А ці была ўвогуле тая казацкая пагроза? Ці не наўмысна яе перабольшылі, каб сабраць рушанне дзеля мэтаў канфедэрацыі. Супраць каго канфедэрацыя? Няўжо Сапегі так пагражаюць святой веры? Што, яны на мусульманаў перакінуліся? Не меншы вернік той жа вялікі гетман, чым ваты верхаводы і не большы. Ваўсіх іх моцная вераў прывілей, у грош, у зямлю. Не адзін год у ix на службе, ведаю.
Я i сам так думаю, ахвотна прызнаў Багдан. Таму не падабаецца мне зацятасць некаторых дурняў, што рады з шабляй кінуцца хоць на брата, калі ён іначай на нешта гляне.
Гэтым ты мне і спадабаўся ў той сутычцы, Багдане, шчыра сказаў Сурмач, першы раз назваўшы суразмоўніка па імені. Хапіла тых, што паляглі.
Абодва зрабілі разумна, пагадзіўся Багдан, шкода, што не раней.
Яму не хацелася, каб Сурмач успрымаў тое, як сваю паразу, а багданаву перамогу.
Можа і добра, што той абоз мне далі давесці. Во я быў самапасам, без харугвы, таму прызначылі. Другі б упёрся ці загарэўся, як ваш дурань-камендант, то перастралялі б адзін аднаго. А дзеля чаго, запытацца? Дзеля некалькіх вазоў правізіі? адчувалася, што пра гэта не раз думаў паручнік, будучы вайскоўцам.
Сапраўды, не вельмі ясна, чаго абодва бакі прагнуць, пагадзіўся Багдан. -Але, прыстаўшы, мусіш выконваць, што загадваюць. Аза­раз, прабач, мне пара. Вярнуся, наведаю, бо зноў пасылаюць.
Ідучы ад Сурмача, Багдан разважаў пра тое, што даведаўся. У любым выпадку трэба атрымаць знойдзеныя паперы. Там і сведкі, і судзейскія запісаны. Праясніцца, што, кім і за колькі набыта ці ўзята ў дзяржаўства. Стала выразнай небяспека, пра якую казала пані Адэля, бо ніякага продажу Бурскаму не было. Хутчэй за ўсё арэнда Крушні была прыхаванай пазыкай. У бацькі з Юрагам нешта падобнае на сяброўства, але ўзяць грошы проста так ён не пагадзіўся б. Стары мог памерці, а прыбытак ад Крушні мог прыдацца ўдаве да звароту пазыкі бацькам.
Трывожыла думка, што бацьку маглі і забіць. Няцяжка было здагадацца, хто: калі забілі, то хутчэй за ўсё ваўкі Бурскага. Для яго гэта самы надзейны спосаб замацавацца на Крушні. Але ён не зазнае спакою, пакуль не знойдзе Багдана Вайніловіча з паперамі. Яшчэ больш небяспечны для яго будзе Багдан Хмялеўскі з гэтымі сапраўднымі кантрактамі. Трэба іх заслужыць.
* * *
Пяцёра ўзброеных раптам выскачылі з-за разваленага свірна. Мо’ хаваліся ад ветру? Уцякаць некуды, навокал палі. Багдан выхапіў пісталет і крыкнуў: “Пароль!”
Стрэмя! міжвольна выгукнуў маладзейшы з двух, стаяўшых наперадзе.
Дурань! абсек яго старэйшы, відавочна камандзір, і тут жа знайшоў спосаб спраўдзіць сустрэчнага. Водгук!
Але момант нечаканасці згас і Багдан пачуўся панам сітуацыі. Дзякаваць Богу, гэтыя не з войска.
У мяне, вашмосьць, і пароль, і водгук іншыя, адказаў Багдан і папярэдзіў, Не рушаць зброі! Хто такія?
А ты хто будзеш? у тон яму выгукнуў камандзір.
Я кур’ер і маю права стрэліць у кожнага, хто хопіцца за зброю, свайго ці чужога. Сцеражыцеся
Страляць і мы умеем, а нас, як бачыш, больш, так што мусіш падпарадкавацца.
Але не раней, чым двое з вас ляжа трупам, сказаў цвёрда Багдан, левай рукою дастаючы другі пісталет. 3 трох куль адна можа і хібіць, не болей.
Дасканалы ты стралок, як бачу, крыху насмешліва ацаніў камандзір.
Астатнія не спускалі вачэй з чорных вочак ігісталетных руляў. Варухне пальцам, халера, хоць бы знячэўку, а кулі ўсёроўна, што на-
перадзе, паветра пустое ці цела нечые. Відаць, і камандзір усведамляў нявызначанасць становішча.
Ну дык што рабіць будзем, кур’ер? Што ты кур’ер, верыць не абавязаны, патрэбна сведчанне.
Багдан ужо здагадаўся, што перад ім сапежанскі бок і пара змяніць пазіцыю. Сунуў пісталет у ольстру, выхапіў з сумкі пакет і выставіў перад сабою:
Глядзі, але з маіх рук!
Выгляд шматлікіх пячатак і выкрунтасаў літар зрабілі чаканае ўражанне.
Не бачу адсюль, патлумачыў ужо па свойску камандзір і зрабіў рух, каб наблізіцца.
Багдан злёгку штурхнуў каня насустрач, на ўсялякі выпадак, пагрозліва варухнуўшы пісталетам.
Глядзі лепей! Не маю шмат часу, бо да Ружанаў яшчэ далёка.
Адкуль едзеш? запытаўся камандзір, падахвочаны адказам Багдана.
А гэта ўжо не вашмосьці справа, строга адмовіў Багдан. Д аволі таго, што пачуў.
Гм! пачухаў патыліцу камандзір. Схавай ты сваю пукалку, хай хлопцы ачомаюцца.
Камандзір засмяяўся, Багдан адказаў зычлівайусмешкай, сунуў пісталет за пояс і схаваў пакет.
Служба, вашмосьць! нібы перапрашаючы, прамовіў да камандзіра.
-1 ў нас служба. Мушу ўсіх падазроных дастаўляць паручніку ў двор, патлумачыў той.
Далёка? запытаўся Багдан тонам гатоўнасці.
Д ы вёрст пятнаццаць, махнуў у адпаведны бок патрульны.
Задалёка, рашуча ацаніў Багдан. Не магу, бо не патраплю на час да яснавяльможнага. А гэта, як здагадваешся, моцна каштуе.
Спасылка на яснавяльможнага зноў збіла з тропу камандзіра. На яго здагадку, калі ўспомніць Ружаны, гэта мог быць сам канюшы літоўскі Міхал Сапега, альбо яго стрыечны брат, таксама Міхал. Абодва, кажу ць, ого-го! “Трапіў у нерат, ні ўзад ні ўперад,” падумаў ён. Каб жа хоць адзін на адзін, то ехаў бы кожны сваім шляхам, шапкі прыўзняўшы, і тары яны гарам тыя вялікапанскія парахункі. Але ж тут за спіною вачэй чатыры пары. Падумаўшы пра свой атрад, знайшоў-такі выйсце.
Слухай, што зробім, звярнуўся ён да Багдана, двое маіх паедуць з табою да бліжэйшага афіцэра, які натрапіцца, альбо да Ружанаў.
Словы пра Ружаны выклікалі шчырае зацікаўленнеўсяго патру­ля. Што ж, неблагая прагулянка. Ружаны! Гэта ж не нуднае блуканне
ў палявой пустэчы. Мястэчка, шынкі, крамы, паненкі. Мо’ пад якую спасылку затрымацца ўдасца. Коні патрульных пачалі нецярпліва пераступаць, месячы гразь прасёлка. “Мабыць і сам камандзір не супраць быў бы ўзначаліць эскорт,” падумаў Багдан.
Служба! з разумением сказаў ён. Разважлівы ты чалавек, вашмосьць, палітычны. Сама тое, што абодвум адпавядае.
Меркаванне кур’ера яснавяльможнага ўсім прыйшлося даспадобы.
Вінцэсь, і ты, Тамаш! распарадзіўся камандзір. Паедзеце з ім. Усё чулі. Але без патрэбы йе затрымлівайцеся. Назад проста ў вёску, у лагер. На той час мы ўжо там будзем, калі ж не, то да паручніка. Усё, шчаслівай дарогі, кур’ер!
-1 вам, хлопцы, адказаў Багдан, даючы шэнкеля каню.
Двое патрульных пачлэпалі за ім. Праехаўшы з паўмілі моўчкі, Багдан павярнуўся да спадарожнікаў.
Любата вам у патрулі, прамовіў з добра ўдаванай зайздрасцю.
Тыя ўзрадаваныя мажлівасцю пагутарыць з новым чалавекам, прыспешылі. Дарога дазваляла змясціцца ўтрох цалкам зручна.
А чаму так лічыш, вашмосьць? запытаўся старэйшы, Тамаш. Ці твая служба горшая, цяжэйшая?
-Ато не? з адценнем крыўды азваўся Багдан. Глянь: пакружылі вы па наваколлі ды ў цяпло, пад дах. Стаіце заўжды ў вёсках. Там і перагрызці і выпіць знойдзецца. Ды і дзеўкі ж ёсць, рагатнуў Багдан, прыжмурыўшы вока на Вінцэся.
Ну, да дзевак і ты можаш заскочыць, запярэчыў Тамаш. Не бяжыць жа за табою які паручнік і не сочыць.
Тут, вашмосьць, памыляешся. 3 пакетам не падскочыш. Раздва і ў лапы тым трапіш. А трапіш прымусяць расказачь і тое, чаго не ведаеш. А як жа раскажаш, чаго не ведаеш? запытаўся Багдан у Вінцэся.
То быў хлопец не з кемлівых.
Дык як жа тое расказачь, калі не ведаеш што? здзівіўся ён, пачухаўшы патыліпу.
А каб ведаў альбо ўспомніў, то кур’еру і прыкладучь да пятаў напаленую качарэжку, ці бізуном па спіне напішуць, што трэба ўспомніць. Ці мала хлопчаў так Богу душу аддалі? Во набрэшаш ча­совая палёгка. Спраўдзяць, што мана, то люцей возьмуцца. Такая, брат, служба кур’ерская. А яшчэ зброд лясны за грашыма палюе. Я, калі вас убачыў, таксама думаў, шышы якія.
Гы-гы! рагатнуў Вінцэсь. Мы простая шляхта. Працуем. Нам разбой не да смаку.
Ды я ж кажу, што здалося. Я за пісталеты схапіўся, бо так нашай службе інструкцыі наказваюць. Лісты не павінны трапіць да непрыяцеля. Прывучаны мы самі сабе рады давачь, хваліўся Багдан.
Але ў таварыстве смялей, заўважыў Тамаш.
Смялей то смялей, хто спрачаецца, але і небяспечней. Адзін лацвей праслізне незаўважна. Ізноў жа, калі захопяць некалькіх, шмат непрыяцель здолее даведацца. Хоць бы адкуль ды куды едуць, хто галоўны, іншае важнае.
Багдан заўважыў, што апошняе тлумачэнне, выкладзенае тонам прывычнага паўтарэння, зрабіла на ягоны эскорт пэўнае ўражанне. Не вельмі прыемнае. Застаўшыся толькі ўдвух з гэтым адчайным невядомым чалавекам, Вінцэсь і Тамаш адчувалі палкам натураль­ную няўтульнасць і непакой.
Ведалі, што ў берасцейскіх канфедэратаў ёсць прыхіл ьнікі і па-за колам аблогі. Ды і з горада не раз выскоквалі раз’езды на сапежанскія тылы. Далекавата то далекавата, але калі за тымі кур’ерамі так палююць, то хто паверыць, што яны пры ім выпадкова. Пачастуюць той жа качарэжкай.
Пэўна ж утрыманне, вашмосьць, маеш неблагое за ўсе тыя небяспекі ды пагрозы? каб змяніць настрой, запытаўся Тамаш.
Плацяць няблага, але і за кавалак вяндліны ці пляшку гарэлкі мусіш выкласці. Па такой хлюпаце ды з дажджом іншым разам як без сугрэву?
Гэта праўда, са знаўствам сцвердзіў Тамаш, з надзеяй пераглянуўшыся з Вінцэсем.
Упамінанне пра пляшку выклікала ў Вінцэся толькі горкае шкадаванне, што і ўбачыў Тамаш на яго твары.
Без сугрэву і да хваробы недалёка, крэкнуў Тамаш. Служба, хай на яе паралюш!
“Саспелі хлопцы, зразумеў Багдан. Пара мацаваць сяброўства.”
У мяне тут засталося крыху, ляпнуў ён ззаду рукою. Вядома, калі вашмосьці не пагрэбуюць.
Ды ты што, васпане? пакрыўдзіўся Тамаш. Ці ж мы не паныбраты? Ці ж мы не аднае крыві? Так я кажу, Вінцэсь?
Пра адмову пачастунку Вінцэсь выказаўся рашуча і ясна:
Каб брат пану-брату пачастункам пагрэбаваў?! Ды за такое шабляй і канец размовы! Каб не было да чаго чарку падносіць, зарагатаў патрабавальны ў справах звычаю канвойны.
Але ж ацан дасціпны, пане Вінцэсь! у захапленні ўсклікнуў Багдан. Вашмосьці першы глыток, падаў яму пляшку.
Гэта быў глыток дасведчанага знаўцы. Булькнула, здалося, адзін раз, а пляшка апусцела больш як на чвэрць. Адарваўшыся, Вінцэсь стрымаў дых, прыслухаўся, як там у вантробах, ці палягчэла, хэкнуў і прагна ўцягнуў паветра над зашмальцаванай скарынкай, выцягнутай з кішэні. Тамаш паўтарыў тое самае з выключнай дакладнасцю, не мінаючы скарынкі ўласнай выпечкі.
Ну як? пацікавіўся Багдан, каб было заўважна, што яму залежыць на задавальненні і справядлівай ацэнцы пітва.
Ого! адказаў Вінцэсь, не памятаю калі ўжо піў гэткае. Кракаўская ці што?
-1 краявід зусім іначай выглядае, падтрымаў Тамаш, здаецца, і хмары вышэй пайшлі. А ты што ж, васпан?
Нельга мне. Інструкцыя! Толькі на пастоі, пры адпачынку ці хваробе. Служба!
Служба, гэта праўда. Інструкцыі, яны, брат, для выканання абавязковыя, бо такі парадак, павучальна зазначыў Тамаш.
У вачах яго свяцілася спадзяванне. Багдан прыкмеціў і павярнуўся да Вінцэся.
А што тут везці? страсянуў пляшкай На якую халеру яму тут плёхацца, шчэ й разальецца без дай прычыны,ён падаў пляшку Вінцэсю. У карчме якой вазьму запасу. Вудзе ж карчма па дарозе?
А будзе, будзе, запэўніў той, таропка падхапіўшы пляшку. Не так ужо і далёка.
Прыклаўся адзін, булькнуў другі і Багдан атрымаў пустую пляш­ку разам з удзячнымі позіркамі новых сяброў. “Пашанцавала на эскорт”, падумаў ён. Ясна, што гэтыя шляхцюкі ў сапежанскіх шэрагах такія ж выпадковыя, як ёну канфедэрацкіх. Загадаў яснавяльможны з’явіцца шляхце куды дзенешся!
У яснавяльможнага благіх напояў не бывае, сказаў Багдан. Адна бяда, калі зловіць падпітага на шляху з лістом, то можаш і гор­лам заплаціць.
Гэта, мабыць, ужо занадта, -паспачуваўусім кур’ерам Вінцэсь. Цяжка бывае самотнаму чалавеку ў дарозе. А што там на месцы? Ну, вось, хоць бы ў тых Ружанах?
О! На месцы то іншая рэч! Колькі дзён, пакуль там чытаюць, адпісваюць, рыхтуюць, жыві як кароль. Еш, пі, усё за ix кошт. Хочаш, па шынках прайдзі, але гэта ўжо за свае. Дзеўкі таксама за свае, падкрэсліў, смеючыся, Багдан. Але як ехаць, то каб быў, як цвік. За дзень ці ноч папярэдзяць і ў сядло!
Вясёлае жыццё маляваласяў багданавых кур’ераў: сытае, бесклапотнае, а што рызыкоўнае, то пры такіх выгодах...
-А...Вінцэсь завагаўся. -Аз эскортам як, калі ён здарыўся? Ён жа з кур’ерам, ці не так?
Багдан быў шчодры.
Чаму ж ім не павінна належаць? зірнуў ён на Вінцэся. Памятаю, аднойчы скарб везлі, натуральна з эскортам, дык тыдзень у пала­цы гулялі. Ну, вядома, не ў залах княскіх, у афіцыне для дваранаў.
Ат! Што там тыя залы, грэбліва махнуў рукою Тамаш. Абы пітво ды ежа адпаведныя, спаць у цяпле пусцяць, то што там тыя жырандолі ды статуі!
Так, папросту, нават лепей, падтрымаў Вінцэсь, прасцей, ніхто ў рот ці кубак не зазірае. Маніры там розныя не патрабуюцца.
-1 я так лічу! Між сваіх яно вальней! Багдан горача падтрымаў меркаванні спадарожнікаў.
А як ты глядзіш, ацан, дапытліва зірнуў на Багдана Тамаш, калі мы з табою аж да Ружанаў паедзем? Не палічыш за крыўду?
А чаму ж я павінен крыўдаваць? Вы нясеце службу, і я сваю выконваю.
Тамаш вырашыў падкінуць свае абгрунтаванні.
Цікава пры нагодзе скочыць у тыя Ружаны. Глянуць на палац, на касцёлы ды цэрквы!
Вядома, цікава, падхапіў Вінцэсь, сядзім жа па засценках, як мядзьведзі, а тут нагода!
Чаму ж не скарыстаць? падтрымаў Багдан. Самы адпаведны выпадак.
Тамаш над усім падумаў, падкруціў рыжаватыя вусы і павярнуўся да Вінцэся.
Так што, уцям браце, а то з табою рознае здараецца: аніякаму там паручніку, ці нават рэгімэнтару ці харужаму ані гуку! Пасланыя мы ахоўваць важнага кур’ера да самых Ружанаў!
Вінцэсь падрос на страмёнах. Моцны напой браў сваё, хоць і на холадзе.
Са мною, Тамаш, усё будзе ў лад. Я лічу нам лепш усіх, каго ты ўспамянуў, абмінаць. Гары яны тарам з іх булавамі ды буздыганамй
Праўда, праўда. Толькі ты гэтага, дзе не трэба не ляпні. Ён то хлопец свой, Тамаш кіўнуў на Багдана з усёй магчымай прыязнасцю. Але могуць натрапіцца хітрыя.
Далей ехалі ў вялікай згодзе. Шчокі Вінцэся і Тамаша паружавелі, вочы свяціліся вясёлым хмелем.
Калі, мінаваўшы вёсачку з падслепаватымі хаткамі, непадалёк ад дарогі ўгледзелі карчму, усе трое, не згаворваючыся, павярнулі да брамы. Уладкаваўшы коней у бруднай, недагледжанай стайні, накіраваліся ў шынок, які аказаўся не на шмат лепшы за стайню. Начаваць давялося б у гэтай жа агульнай, з дазволу сказаць, залі, але дзеля мэтаў Багдана карчомка надавалася як найлепей.
Сеўшы за стол, паклікалі карчмара і запатрабавалі есці і піць. Пакуль той завіхаўся і пакрыкваў на адзінага служку, пэўна, сына, Багдан агледзеўся. У супрацьлеглым куце ўтульна размясціліся трое шляхцюкоў. Відаць, даўно тут гасцююць, бо адчэпленыя шаблі ляжалі на лаве, а твары і галасы сведчылі пра блізкае знаёмства са змесцівам пустых ужо кварт і збаноў. Больш нікога не было. Таму карчмар стараўся прыслужыцца абодвум кампаніям. Прынеслі замоўленае, і ўсе трое ўзяліся дагаджаць згаладалым вантробам.
Ну вось, тут і я магу крыху паслабіць лейцы, засмяяўся Багдан, наліваючы чаркі.
Належыць, належыць вашмосьці, прымільна прамовіў Вінцэсь, узнімаючы чарку. Здароўе кур’ераў!
Цсс! прыклаў Багдан палец да вуснаў, вырачыўшы вочы.
Разумею! Таямніца! ледзь не рыкнуў Вінцэсь.
Шляхцюкі азірнуліся. Багдан, седзячы бокам да іх, заўважыў, што стары, сівавусы шлягон, які сядзеў спіною да залы, быў ужо добра на падпітку, хоць на лаве пакуль трымаўся моцна.
Вось так ён заўсёды, нібы просячы прабачэння за нястрыманасць таварыша, сказаў Тамаш. Трэба яму адразу дадаць зараду, каб не плявузгаў на ўвесь шынок.
Як толькі Тамаш рашуча напоўніў чаркі, Багдан спахапіўся:
То куляйце, хлопцы, пакуль без мяне. Трэба бікл ажку напоўніць, бо пасля забудуся.
Але, але! Давай, бяжы, падтрымаў занепакоенасць кур’ера Тамаш.
Багдан падышоў да карчмара.
Масла ёсць? Давай кавалак.
Зайшоў у стайню і стрымліваючы млоснасць, праглынуў масла невялікімі кавалкамі. Забраў з сумкі пляшку і вярнуўся ў шынок. Ідучы паўз свой стол, заўважыў, што кварта апусцела.
Занясі яшчэ адну, загадаў карчмару, ды налі во, чаго лепшага, падаў яму пустую пляшку.
Слухаючы гамонку вясёлай кампаніі, пачуў, як старога шляхцюка некалькі разоў назвалі Стасем. Карчмар занёс Тамашу з Вінцэсем поўну ю пляшку і наліў у багданаву. Багдан занёс яе да сядла і, вяртаючыся назад, нібы выпадкам павярнуўся да кампаніі ў куце. Удаючы добра падпітага, раскінуў рукі і радасна крыкнуў:
Дзядзька Стась! Быць не можа! а сам ужо стаяў ля сівога шлягона і свяціўся радасцю нечаканай сустрэчы.
Былы ваяка з цяжкасцю павярнуўся і здзіўлена зірнуў знізу ўверх на рослага дзяцюка, які звярнуўся да яго так па свойску.
Штосьці, штосьці..., язык старога заплятаўся. Нешта з цяж­касцю..., ён спрабаваў узняцца, але адразу шлэпаўся на лаву.
-1 не дзіва! усклікнуў Багдан. Я тады і вусоў не меў! Не пазналі б, глянуўшы, як я шабляй раблю! Багдан выхапіў палаш і разы два свіснуў ім у паветры. Ваша навука, дзядзька Стась! Ну і бацькава, свяці Божа над яго душою! шмаргануў ён носам.
О, Божа, супакой жа яго душу! Колькі ж таму год?
Багдан зразумеў, што стары прызнаў яго за некага і адказаў упэўнена:
Ды ўжо гадоў з пяць. Так, на Пакравы, акурат будзе пяць.
Ох-хо-хо! Жыццё наша чалавечае! азваўся адзін з застольнікаў. Прысядзь з намі, кавалер. Тут старыя жаўнеры сабраліся, можа чаму навучышся.
Ага, сядай, сядай, як жа цябе, не ўспомню, замітусіўся дзядзь-
ка Стась. пачакай, не кажы, усё ж галава ў мяне не рэшата. Янка! Ян! наколькі мог цвёрда вырашыў ён.
Успомнілі! радасна крыкнуў Багдан і абхапіў старога за плечы.
Пэўна за доўгае жыццё той стрэў не аднаго Янку, родзіча, сван­ка, знаёмца.
А як жа, а як жа! Дык давай! А што ж чаркі парожнія? абурыўся на прыяцеляў.
Першы тост за нечаканую сустрэчу. Другі за адважных жаўнераў, трэці за тых, што ляглі за Айчыну, б’ючы праклятых шведаў і розных іншых ворагаў. Тут Багдан папрасіў дазволу пачаставаць таварыства ад шчырага сэрца, а калі згода, то з удзелам вунь тых зацных іхмосьцяў, якіх змушаны быў часова пакінуць, да старога настаўніка адлучыўшыся. Таварыства ахвотна прыстала і на першае і на другое.
Хутка Вінцэсь і Тамаш сядзелі, абдымаючыся з новымі сябрамі па зброі і паходах, у якіх няведама хто з кім біўся, але ахвярна і пераможна. Багдан уважліва назіраў. Масла пакуль дзейнічала, але гэта ненадоўта. Толькі б не прынесла нялёгкая які раз’езд. Так прайшло гадзіны дзве. Тамашу з Вінцэсем Ружаны ўжо былі непатрэбны. Багдан скіраваўся наконт чарговай порцыі пітва і сказаў карчмару:
Бачыш тых двух, што са мною прыехалі? Пакладзеш на лавы, а як праспяцца пляшку на стол. Вось грошы. Не зробіш агнём пусцяць. Гэта, брат, такія хлопцы, не глядзі, што рахманыя.
А Божа ж мой!
Не палохайся. Не змахлюеш, ад’едуць, не зачапіўшы. Я, назад едучы, праверу, папярэдзіў Багдан.
Карчмар, кланяючыся раз за разам, пачаў прыгаворваць як малітву:
Не сумнявайцеся, панічыку. Усё зраблю, як сабе зычыце. Ці ж мне карчма не маёмасць, каб ёю рызыкаваць? Толькі што выкупіў, усё, што маю.
-Тоі сцеражы свайго інтэрасу. Пра мяне спытаюць, скажы, што спяшаўся, а ад мяне пачастунак. Служба, скажы.
А скажу, скажу!
Чарговая купа пляшак выклікала панурую рашучасць паставіць на сваім і адолець. Адбыўшы два тосты, Багдан без перашкод выслізнуў з кампаніі і шуснуў у стайню. Сунуў два пальцы ў рот і вызваліўся ад небяспечнага грузу. Крыху палягчэла. Паклаў пакунак з ежай у торбу і вывеў каня на двор.
Было ціха і цемнавата. Нізкія хмары не прапускалі промняў ме­сяца. А кароткі дзень і так варажыў хуткую ноч. “Цемень мне якраз і патрэбна,” падумаў Багдан, выязджаючы за просценькую браму, што болып нагадвала веснічкі не вельмі адмысловай работы.
Калі цьмяныя ваконцы бахусавай інстытуцыі зліліся з навакольнай шэрасцю, Багдан прыпыніў каня, пасядзеў, прыплюшчыўшы
вочы, прывыкаючы да цемені, падумаў. Добра атрымалася з тым фальшивым пакетам. Добра, што здагадаўся яго зрабіць, а пан Пацей пагадзіўся паставіць пячаткі. Добра, што і грошай не пашкадавалі. Танным коштам з пасткі выслізнуў. Трэба надалей быць больпі абачлівым. Могуць трапіцца хітрэйшыя, ці разумнейшыя. “Ну, рушылі, ляпнуў ён каня па шыі, нам бы, браце, абы да пушчы.” * * *
Калі на стук у дзвярах адчынілася фортка і выглянуў служка, Багдан ціха прамовіў:
Laudetur Jesus Christus, хай будзе пахвалёны Езус Хрыстус! Пакліч пана, пакажу пярсцёнак.
Sit nomen Domini benedictum, хай будзе імя Божае блаславёна!
Фортка зачынілася, але праз некалькі хвілін дагледжаны, хутчэй укормлены, твар з’явіўся ў фортцы. Зірнуў на пярсцёнак і дзверы адчыніліся.
Ідзі, васпан, за мною, загадна прамовіў чалавек, вельмі падобны на тлустага манаха.
Багдана прывялі ў ціхі, утульны пакой. Мэбля была сціплая, хоць не выглядала таннай. Гаспадар, не прамовіўшы слова, узяў пакет, зламаў пячаткі і выклаў на стол змесціва. Разгарнуў невялікі лісцік і стаў чытаць. Меншы, залакаваны некалькімі пячаткамі пакет не крануў.
Ясна! прамовіў больш сам да сябе, чым да Багдана. Вашмосьць выдатна выканаў даручэнне. Ад імя Міласцівае пані маю гонар выказаць яе глыбокае задавальненне. Прашу васпана пачакаць.
Таўстун выйшаў. Таямнічасць, незразумелая абыякавасць гэтага чалавека, насцярожвалі. Багдан падумаў, што на ўсім небяспечным шляху адчуваў сябе лепш, чым у гэтым пакоі і карцела хутчэй адсюль пайсці. Можа таму, калі гаспадар вярнуўся і запытаў, ці не хоча ён адпачыць ды пад’есці, Багдан падзякаваў і адмовіўся.
Тады, вось, вазьмі, падаў пакет з яшчэ цёплымі пячаткамі. Багдан старанна схаваў пакет запазухай і развітаўся.
Памагай табе Бог! таўстун перахрысціў Багдана і напомніў: Не затрымлівайся з ад’ездам.
Калі дзверы бухнулі за спіною і прыглушана ляснулі засаўкі, Багдану здалося, што ён вырваўся з вязніцы. ’’Чорт ведае што! абурыўся сам на сябе. Ці то дарога так падзейнічала, ці ўвогуле дурныя страхі апанавалі.” Міжволі агледзеўся, але не заўважыў нічога падазронага.
Дарога назад была знаёмая, і ён асабліва не клапаціўся пра асцярожнасць. Раз-другі азірнуўшыся, заўважаў нейкіх людзей, але ж гэта не мястэчка: людзі спяшаюцца туды і сюды. Якіх-небудзь віжоў за сабою не прыкмеціў.
Вось і пабыў у Варшаве! усміхнуўся сам сабе. Прайшоў па
вуліцы і бывай здаровы! А пакуль трэба глянуць, як там конь. Бо калі ў Варшаве ўсе такія гасцінныя, як той парсюк, то назад мы не тое, што трухам, a і стапою не зрушымся.
Стайня карчмы, ці як ix тут называюць, астэрыі, мела скразны праезд, і Багдан сабраўся на тылы, каб не прабівацца праз натоўп на ўездзе, балазе і да стойлаў так было бліжэй. Праўда і на выездзе, свабодна, людзей не відаць, толькі насустрач выводзілі каня. Багдан падаўся ўбок, каб сысці з дарогі, і ў тэты момант да яго ірвануўся цёмны цень.
Багдан выхапіў корд адбіць магчымы напад, але ўдар штылета проста ў грудзі збіў яго з ног. Забойца, відаць, не ўпэўнены ў надзейнасці першага ўдару, імкліва нахіліўся дабіць ахвяру. Занадта імкліва, бо надзеўся на корд, міжвольна выстаўлены Багданам перад сабою. Рука Багдана рашуча даслала зброю і забойца, захрыпеўшы, ледзь не лёг на яго. Багдан крутануўся ўбок, вырваўшы корд, і ўсхапіўся на ногі.
Нікога побач не было. Абодва, ані Багдан, ані няўдалы забойца не крыкнулі. У прыцемках ніхто нічога не заўважыў.
Багдан абмацаў грудзі. Рука наткнулася на разрыўу адзенні, а пад ім на цвёрдую паверхню янкавага крыжа. Штылет трапіў у выяву кветкі, дзе было невялікае паглыбленне і не саслізнуў да цела, апроч тупога болю нічога не адчувалася. “Вось табе і Варшава! прамовіў сам сабе. Хіба Янка не святы чалавек, калі другі раз жыццё мне ратуе?” Багдан пахваліў сябе, што аперазаўся кароткім кордам а не палашом ці шабляй, не рассядлаў каня, і не паехаў вершкі да таго змрочнага дома. “Дай Бог ногі мне і каню,” прамармытаў Багдан і кінуўся шукаць хлапца-стаеннага. Загадаў прынесці торбы і зброю, сунуў яму падзячнае, вывеў каня са стайні і спакойна выехаў за бра­му. Павярнуў у першую вулку і пераклаў набітыя пісталеты ў ольстры, адзін сунуў за халяву. 3 мушкетам на вуліцы не так зручна, а пасля такога “выпадку” не зычыў сабе нечаканасцяў.
Цяпер абы за горад, там ужо ні халеры не возьмуць. Якім бы недасведчаным у палітыцы ні быў Багдан, разумеў, што гэта не напад простага тарбахвата. Рабаваць узброенага, у стайні карчмы, дзе вакол поўна людзей! Але хто гэта падстроіў не ўгадаеш, таму трэба асцерагацца ўсіх. Яму трэба вярнуцца і ён вернецца!
Гэтай думкай мацаваўся на зваротным шляху, аж пакуль не стаў на парозе канфедэрацкага начальства. Паказаў пакет ад’ютанту.
Ліст пану каменданту!
Ад’ютант сунуў галаву ў прыадчыненыя дзверы.
Ганец, пане каменданце! Праходзь, вашмосьць! павярнуўся да Багдана.
Хоць і папярэджаны, Пацей, убачыўшы Багдана, амаль аслупянеў
як ад здзіўлення так і ад радасці. Дабраўся і вярнуўся! I гэтак хутка! Нецярпліва слухаў даклад, а рука ўжо цягнулася да пакета.
Ліст даручаны, тут адказ і вось пярсцёнак, Багдан паклаў усё перад Пацеем.
Той ужо адолеў першыя ўзрушэнні, твар свяціўся прыязнай усмешкай.
Не спадзяваўся, што так хутка вернется. Не спадабаліся варшавянкі?
Не паспеў прыгледзецца, пане каменданце. Як загадвалі, у той жа дзень назад.
Рукі Пацея ліхаманкава ўпраўляліся з пячаткамі і абгорткай ліста. Карцела як найхутчэй даведацца, што ён варожыць, але падскарбі адчуў у тоне ганца нязвыклую стрыманасць, сухаватасць абыходжання. Некуды знікла юнацкая адкрытасць, непасрэднасць. Але на гэта няма часу. Галоўнае, што ў лісце. Багдан быў крыху здзіўлены, што яго не адаслалі, спраўдзіўшы цэласць пячатак, але падумаў, што такі звычай Пацея: праглядаць змесціва пасылак у прысутнасці ганца. Магчыма, запатрабуе якіх дадатковых тлумачэнняў. Вызвалены ліст вярнуў думкі Пацея да таго, хто яго даставіў.
Ай, малайчына!
Таропка разгарнуў ліст і паклаў на стол незапісаным бокам дагары, але Багдану падалося, што аркуш чысты з абодвух бакоў. Мабыць, ужылі чарніла дзеля патаемных запісаў, нябачных воку. Чуў пра такое. Не маглі ж памыліцца ды пакласці нікому непатрэбны чысты ліст. 3-за чаго тады той замах на яго жыццё? Не мог жа то быць звыклы рабунак! Пакуль гэтыя думкі праносіліся ў галаве Багдана, Пацей узяў у рукі яшчэ адзін аркушык. Не дачытаўшы, здзіўлена зірнуў на ганца і крыкнуў ад’ютанту:
Пакліч пана харужага! Скажы, вельмі прашу, затым звярнуўся да Багдана. Пакуль тое, то скажы, як там пайшло ў Варшаве, як справіўся? Ці ўсё добра?
Багдан, вяртаючыся, добра падумаў, што раскажа, а пра што змаўчыць, таму не завагаўся, калі заўважыў суровы, пільны позірк Пацея пасля прагляду другога ліста.
Усё добра. Меў невялікі клопат з патрулём паблізу Ружанаў, ды, дзякуй Богу, абышлося. Выслізнуў.
Пацей прымусіў расказачь гісторыю з патрулём і пахваліў за вынаходлівасць. Тое, што Багдан засяроджваўся на здарэнні з патру­лём і нічога не расказваў пра Варшаву, падказвала: там здарылася нечаканае. Але зразумеў, што нічога не выведае, і мусіў задаволіцца пачутым.
Рыгор Агінскі быў здзіўлены не менш Пацея.
3 прыбыццём, дарагі госць! прывітаў ён Багдана з непадроб-
най прыветнасцю, Рады бачыць цябе, хлопча, жывым ды здаровым! 3 якімі навінамі? глянуў на Пацея.
Ды вось, усё тут, паказаў Пацей на паперы, даючы зразумець, што абгавораць тэта сам-насам. Лепш паслухай, якія чалавек меў прыгоды.
Давялося Багдану, з удзелам Пацея, паўтарыць сваё апавяданне.
Малайчына! развесяліўся Агінскі. Пакінуў эскорт адпачываць, а сам паехаў? дадаў сур’ёзным тонам, Хоць мы ў цяжкім становішчы, узнагарода цябе не міне, сам прасачу.
-Дзякую,яснавяльможныпане,-пахіліўгалавуБагдан.-Выконваў загад, а гэта абавязак. Дастатковым вызначэннем было б атрыманне абяцаных мне папераў.
А, тыя кантракты! успомніў Пацей. Прабач, вашмосьць, у сумятні забыўся, ён палез у шуфляду.
Гэта ён ад радасці, браце, Агінскі прыжмурыў вока да Багдана.
Паперы, відаць, ляжалі недзе зверху, бо знайшліся адразу. Пацей паклаў іх перад сабою, уважліва прагледзеў.
Вось, абяцалі выконваем, падаў паперы Багдану.
Пра нейкія праверкі ці роспыты наконт бацькі не ўспамянуў, ды Багдан на гэта і не разлічваў. Глянуў, каб пераканацца, што гэта жа ■ данае, старанна склаў па старых перагібах і схаваў запазухай.
Дазволіце ісці, пан камендант?
Пацей кіўнуў сцвярджальна:
Адпачывай, але будзь паблізу. Можаш ізноў спатрэбіцца, раз такі спрытны.
У гэтых нібы зычлівых словах Багдану пачулася незадаволенасць, а можа і адценне глыбока прыхаванай пагрозы. Нібы прынёс Багдан нейкі невядомы яму клопат, і Пацей лічыць яго ў гэтым вінаватым. Нявыказанае засмуціла задавальненне добра выкананай працай як Пацею так і Багдану. Агінскі заўважыў ненатураль­ную стрыманасць абодвух у такі ўзнёслы момант, таму, як толькі за Багданам зачыніліся дзверы, запытаўся:
Ну што там? Думает мне не цікава? але выраз твару сведчыў, што жарт тут хутчэй для прыліку.
На, чытай!
Агінскі хуценька прабег вачамі лісток:
-Чорт ведае што! -усклікнуў ён. Аможаён не быўу той Варшаве?
Ну, гэта ўжо бязглуздзіца, пане-браде! А дзе, па твойму, ён гэта ўзяў? Пацей паказаў на паперы. Вось найпершы доказ, калі табе пячатак мала, -у руцэ яго затрапятаў чысты аркуш. Здагадваешся, яснепане?
Па-сяброўску насмешлівы тон супольніка ацверазіў Агінскага.
Нагрэць альбо звільгаціць! здагадаўся ён і дадаў, Але што там адбылося, бо хлопец, як лук напяты?
He дапытаўся, але адчуваецца, вінаваціць альбо падазрае нас у нечым, што здарылася ў Варшаве альбо недзе па дарозе. Як бачыш, дапамогу атрымаем, хоць не ва ўсім, што прасілі. Грошы давядзецца чакаць, але зараз гэта невялікая бяда.
Агінскі кінуў дапытлівы позірк на паплечніка.
Тады што цябе трывожыць? Я ж бачу, што нечым занепакоены.
Toe ж, што і цябе, твар Пацея здраджваў, што ягоная ўвага толькі часткова засяроджаная на размове. 3 ліста ясна, што перасылку нам павінен быў даставіць іншы чалавек. Сам жа чытаў: чалавек той заслугоўвае поўнага даверу і павінен выкарыстацца для далейшай сувязі.
Агінскі заклапочана зірнуў на Пацея і цяжка ўздыхнуў.
-Так, гэта не пра нашага хлопца пісана. Але чаму гэта, паказаў на паперы, апынулася ў нашага. I дзе ж павінен быў падзецца наш, калі слалі іншага? Выходзіць...
Выходзіць, нешта там адбылося не так, як звычайна здаралася, пацвердзіў яго выснову Пацей. А цалкам мажліва, што з тым, тут памянутым, мы павінны былі атрымаць яшчэ нешта.
Альбо і тэты наш ганец павінен быў не вярнуцца, як іншыя, крактануў Агінскі.
Ён зразумеў, што Пацей амаль здагадаўся, чаму не вярталіся кур’еры. Магчыма, не спадзяваўся, што і гэты валанцёр вернецца, таму зараз непакоіцца, што вынікае з такога раскладу. Дагэтуль знікненне ганцоў было легка аднесці на дзеянні варожага боку, тым болей, што таму боку гэта было ні там, ні тут. Хто і як захоўвае таямніцу сувязяў каралевы з канфедэратамі, невядома, таму невядома чаго чакаць тым, хто парушыў усталяваны парадак.
Гэтага мы чытаць не павінны, таму не даведаемся, хто атрымальнік, Пацей крануў чысты аркуш, нібы ён пёк яму паль­цы. Іхні пасланец ведаў, каму перадаць гэты нямы ліст, а нам застаецца толькі варажыць, ён прыціснуў пальцы да скроняў, як паставіцца да нашага ганца. Усё выканаў, вярнуўся, не здрадзіў, аніводная пячатка не парушана.
А можа падпаіць яго ды выпытаць? амаль па-юнацку выгукнуў Агінскі.
Але ж у пана харужага і канцэпты сёння! Пацей не хаваў абурэння. Ці ж яснепан сам з ім у карчму збіраецца, ці каму іншаму даверыць выпытаць, як у нашага хлопца гэтыя лісты апынуліся, з пярсцёнкам на дадатак?
Пацей, ініцыятар звароту да каралевы, адчуваў сваю адказнасць і хацеў бы мець не спагаду, а дапамогу.
Ат! Сапраўды ляпнуў! Агінскі нават пачырванеў ад скрухі. Здавалася, абы станоўчы адказ, то і па клопатах, аж ix яшчэ дадалося. Дык што ж нам рабіць з гэтымі таямніцамі?
Без вя лікай злосці падумаў, што пану падскарбію цяжка дагадзіць, калі такі дасціпны, няхай сам шукае адпаведны канцэпт. Пацей, крыху падумаўшы, сапраўды знайшоў.
А як пан харужы ацэніць такое? падскарбі прымоўк, уперыўшы вочы ў Агінскага. Каралева неаднораз спрабавала дамаўляцца з Бенядыктам Сапегам, дакладна ведаю. I тэты ліст хутчэй за ўсё да яго. Вялікіх таямніц там напэўна няма, але той, хто ткне туды нос, здрадзіцца і страціць давер і ласку. Некрануты ліст пацвердзіць прыстойнасць дастаўшчыкаў, і можна спадзявацца спрыяльнага развіцця падзей...
-1 што з гэтага вынікае? запытаўся Агінскі, каб паказаць, што слухае ўважліва.
Сыходзячы з гэтага, Пацей узняў палец, невядома, што спаткала б нашага ганца, таму пашлем іхняга. Што яснепан на тое?
Агінскі пачухаў патыліцу, усміхнуўся паплечніку усмешкай пераможанага.
Праўду казаў, вашмосьць: падпойваць, толькі грошы марнаваць. Са свайго боку параю: не трэба нам такога хлопца зводзіць. I смелы, і розум з вачэй свеціць, яшчэ спатрэбіцца.
Пацей задаволена кіўнуў і працягваў, дробнымі крокамі абыходзячы стол з таямнічай паперынай на ім:
Рызыкнулі раз, усё-ткі не прайгралі, рызыкнем і другі. Нават калі ліст перахопіць вялікі гетман, без Бенядыкта вырашаць не будуць. Што тычыцца валанцёра, то ў чым яго вінаваціць? Ну, уратаваўся з нейкай пасткі, куды мы яго паслалі? Хай спадзяецца, што мы самі не ведалі і не мелі іншага выйсця. Пацей спыніўся і запытальна зірнуў на харужага.
Рыгор Агінскі слухаў засяроджана. Ён увогуле любіў і ўмеў слухаць суразмоўніка, але не збіраўся быць звыклым слухачом чужых думак. Пакарыстаўшыся перапынкам, сказаў:
Вось і я так разумею. Лепш не насядаць. Хацеў бы здрадзіць, мог выкарыстаць не адну нагоду. А на ганца прапаную таго сапежанскага паручніка ад абозу. Ён жа ад галоўнай кватэры і, калі верыць варце, з валанцёрам нашым ледзь не кумы, засмяяўся Агінскі.
Маеш рацыю, пане. Зараз мы сюды абодвух.
Багдана і Сурмача пусцілі да Пацея разам. Абодвум дазволілі сесці.
Размова не кароткая, сказаў Агінскі. Вашмосьці засведчылі сябе сапраўднымі рыцарамі. Спадзяюся, што падобным чынам паставіцеся да нашай з панам падскарбім просьбы, бо тут няма мовы пра загад.
Агінскі перавёў погляд на Сурмача.
Звяртаюся да гонару шляхціца. Тое, аб чым просім, не парушыць прысягі вашмосьці сваім прынцыпалам, не кране панскай годнасці,
але не павінна выйсці за вось гэта кола пасведчаных. Трэба даставіць ліст яснавяльможнаму пану падскарбяму літоўскаму.
Вусны Агінскага кранула лёгкая усмешка: разумеў, як здзіўлены такой прапановай сапежанец. Калі звяртаюцца да варожага боку, то мова альбо пра падданне, альбо пра нейкі торг. У абодвух выпадках паплечнікі, даведаўшыся пра такое, маглі прыйсці да высновы пра здраду. Сурмач захаваў спакой і паважнасць і Агінскаму гэта спадабалася.
Не трэба, думаю, тлумачыць, што даручэнне не павінна, як гэта часта здараецца, стаць усеагульнай таямніцай. Менавіта таму выбар выпаў на пана, пане паручнік. Прысутны тут Вагдан Хмялеўскі падказаў асобу вашмосьці і дае заруку ў сумленнасці выканання, Агінскі вымоўна зірнуў на Багдана.
Багдан адкрыў рот ад нечаканасці. Але начас спахапіўся і кіўнуў Сурмачу на пацвярджэнне. Той павагаўся добрую хвіліну. У выкарыстанні палоннага для перамоў з непрыяцелем не было нічога незвычайнага. Але якія наступствы гэта прынясе яму асабіста, бо ліст не вялікаму гетману, а ягонаму брату. Апынешся між молатам і кавадлам, калі ліст мае пасеяць нязгоду між імі. 3 іншага боку гледзячы, лепш вярнуцца такім чынам, чым вызваленым пасля непазбежнай капітуляцыі канфедэратаў.
Зброя, конь? Сурмач, відавочна, прымаў прапанову.
Усё будзе вернута. запэўніў Пацей. Вось тут, ён прыкрыў далоняй паперу на стале, глейт для праходу праз нашы пазіцыі. Можа паслужыць пры сустрэчы з нашым раз’ездам. Выведзе васпана той, хто сядзіць побач, закончыў Пацей.
Сурмач глянуў на Багдана, кіўнуў.
Даю згоду і слова гонару. Рыхтуйце пакет.
Развітваючыся за канфедэрацкімі акопамі, Багдан ціха папярэдзіў:
Беражыся, вашмосьць! завагаўся на імгненне. Я з-за іх пасланняў ледзь жыццё не страціў. Яны вінаватыя, ці вашы, нам абодвум, здаецца, аднолькава.
Дзякуй за ўсё, браце! Даніла паціснуў яму руку. Так, як сталася, для мяне найлепей. А перасцярога прыдасца. Бывай!
Цемра праглынула каня і вершніка.
* * *
Нарада, якая мелася стаць апошняй, пачалася і пайшла вельмі бурліва. Пацей нікому не перашкаджаў выплёскваць незадаволенасць ці расчараванне. Прамовы сыходзіліся да відавочнага: далейшае змаганне не мае сэнсу. Шляхта стамілася, вайсковыя харугвы таксама, холад, голад і не вельмі густа са стрэльбамі (так у тыя часы зваліся боепрыпасы).
Верагодна, такім настроям спрыяла вядомасць, што Мэльхіёр
Паліньяк, французскі пасланнік, паабяцаў зрабіць усё, каб дасягнуць ганаровага пагаднення варагуючых бакоў памажы яму Божа бо без такой дапамогі гэтых Сапегаў ніхто не пераканае. А тыя, сваім парадкам, пагражаюць агучыць паперы, што сведчаць аб сувязях канфедэратаў з нялюбай каралевай. Нельга, каб дайшло да гэтага.
Калі ўсе выгаварыліся, далі палёгку душам, выкінуўшы на агульны послух свае згрызоты, Пацей спакусіўся на кароткую прамову. Разумеў стан паплечнікаў (у самога быў не лепшы) таму не крыўдаваў на папрокі яму асабіста, альбо верхаводству канфедэрацыі, ад якога берасцейская групоўка была амаль ад пачатку адрэзаная сапежанскімі кардонамі.
Дазвольце, вашмосьці, зрабіць з вашых меркаванняў прыдатныя для нас высновы. Сталі мы да змагання невялікімі сіламі і маглі разлічваць альбо на выбух па ўсёй правінцыі, альбо на трыванне ў абароне. Нажаль, на агульнае рушанне Вялікага Княства трэба яшчэ пачакаць. Пераход да наступу з нашымі сіламі прывёў бы да іх вынішчэння. Toe, што мы не далі агалаціць ад шляхты павет, а можа і суседнія, што, стаўшы ў абарону, захавалі асабовы склад, дазволіць нам вярнуцца да распачатай справы ў спрыяльны час. Кожны з нашага таварыства панясе весткі, за што мы падняліся і чаго прагнем. Такім чынам наша супрацьстаянне падмурак І зарука далейшага змагання.
Пацей прымоўк, акінуўшы поглядам прысутных. Спадзяваўся, што нявыказаную яшчэ думку сустрэнуць прыхільна, прынамсі большасць. Бессэнсоўнае сядзенне ў аблозе было непрыемнае яшчэ й набліжэннем Раства Хрыстова. Можна было чакаць тлумнага пакідання пазіцый шляхтай. Не кажучы пра дэмаралізацыю, што пачне шырыцца як зараза, дэзертыры стануць лёгкай здабычай сапежанцаў і наўрад ці сядуць за вігілійны стол.
- Кажу гэта, каб кожны канфедэрат усведаміў, што, выканаўшы абавязак, як было мажліва ў гэтых умовах, не сорам і не ганьба пайсці на перамовы і пэўныя саступкі непрыяцелю, пакуль сіла на яго баку, Пацей даў час засвоіць сказанае ім, затым працягваў. Ганаровыя смерці не больш як бязглуздзіца, калі яны не пахіснуць бязмежжа ўлады адных на шкоду агулу нашага народу. Барацьба не ўчора пачалася і не заўтра скончыцца. Таму вось вам мае высновы: падаць пану Паліньяку нашы ўмовы капітуляцыі. Калі яны не задаволяць вялікага гетмана, ісці на саступкі. Калі непрыяцель запатрабуе асабістага скарэння і перапросін, я гатовы пайсці на гэта. Як кажуць нашы суседзі маскалі, павіннай галавы меч не сячэ. Пры наяўнасці пасярэднікаў, Сапегі не змогуць застасаваць нечага нялюдскага, нейкіх выключных рэпрэсаліяў.
- Ну, яны самі не заўсёды трымаюцца такога, панура ўсміхнуўся хтосьці з афіцэраў.
Загаварыў Рыгор Агінскі.
Хачу парушыць справу, на вырашзнне якой у нас амаль не засталося часу. Да нас далучылася шмат людзей, прыдатных на закладнікаў. Гэта зацятыя ворагі Сапегаў, якім аніяк нельга трапляць на вочы пераможцам. Не спадзяюцца на рыцарскасць і беглыя, а такія, напэўна, ёсць.
Разумна кажаце, яснавяльможны пане, горача падтрымаў другі рэгімэнтар, бліснуўшы вачыма на прысутных. У мяне ёсць і адны, і другія. Людзі ў бойцы цвёрдыя. Хоць вывучка ў іх не вельмі, спра­ве нашай адданыя і пазней, пра што добра сказаў пан падскарбі, будуць нам прыдатныя. Нельга іх кінуць Сапегам пад ногі.
Шляхта з бяднейшых не спачувала страціўшым беглых сялян. Ворагі Сапегаў былі натуральным! хаўруснікамі, скуль бы ні паходзілі.
Вашмосьць, бачу, са мною згодны, Агінскі не перапыняў афіцэра і зараз прадоўжыў сваю думку. Трэба даць дазвол на самастойны адыход кожнага, хто захоча. Дапамагчы напярэдадні капітуляцьгі выслізнуць па адным, па двух з пярсцёнка, у які нас прыстроілі Сапегі. Іншыя спосабы выкарыстаць.
Прыняўшы галоўнае рашэнне, камандзіры адчулі пэўную палёгку і пачалі думаць, як паддацца з найменшымі стратамі, як вы­карыстаць час дзеля захавання повязі між сабою, дзеля падтрымкі духу таварыства.
Я што яшчэ прапанаваў бы. азваўся канфедэрацкі абозны. Мы не войска. Па большасці рушанне, і зброя ў людзей свая. Але можна, як хто пагодзіцца, сабраць надзейнымі людзьмі ды схаваць, хто хоча. Знаёмцы ёсць, сваякі. Інакш могуць і адабраць, зрабаваць. Ды і чапляцца менш будуць.
Думка слушная! падтрымалі прысутныя. Пасля забярэм. Зброя яшчэ спатрэбіцца.
Людвік Пацей з вялікім задавальненнем слухаў гэтыя, можа і запозненыя прапановы. Паплечнікі, хоць прыгнечаныя паразай, успрымаюць яе як часовую, як вынік збегу неспрыяльных акалічнасцяў, а неўласнай няздольнасці супрацьстаяць магутнаму непрыяцелю. “Значыць, думаў Пацей, не вінавацяць верхаводаў канфедэрацыі. Прынамсі, не ваўсім, што здарылася.”
Падскарбі берасцейскі не збіраўся сыходзіць з палітычнага боішча. Карысна пахіліцца ён пахіліцца. Варта стаць на калені стане. Запатрабуюць прысягі дамо. А як выпадуць карты іначай, то і адмовімся. А пакуль француза паслухаемся, хоць ён не пра нас дбае. Палітыкай займацца, як маток дратвы разблытваць, цярплівасць перад усім! Разблытвай, не давай зацягнуцца петлям, выцягвай і пераканаешся, што час не пайшоў марна. Прымірэнне не знясе супрацьстаяння. Незадаволенасць пяройдзе на соймы і соймікі і буд-
зе там тліцца, пакуль не надыдзе час кінуць на вугольчыкі сухую салому крыўд дробнай шляхты.
27 лістапада 1696 года пад біццё званоў ва ўсіх храмах і спевы на хвалу Божую вялікі гетман літоўскі Казімір Ян Сапега ўехаў у Берасце, не раўнуючы, як Ян Сабескі ў выратавану ю ад туркаў Вену. Пристроены ў раскошную дэлію, з шабляй у дыяментах і рубінах, з булавою ў руцэ, кідаў пагардлівыя позіркі на скораную шляхту і яе няздарных правадыроў. Услед крочыла войска над началам двух Міхалаў, сына і пляменніка. Karo і ад чаго вызваляла гэтым разам во­йска гетмана, што сваім часам да Вены па яго волі так і не дайшло? А
гэта было не істотна. Істотна тое, што ў абодвух выпадках дасягаліся
мэты дому Сапегаў. Абодва браты Міхалы, выканаўшы вайскову ю задачу, праз два дні ўрачыста склалі свае подпісы пад тракта­там аб заканчэнні канфедэрацыі.
Не даць ушчупліць нейкім чынам свае сілы. Ці то стратамі ў бітве, дзе слава і карысць перападуць іншым, ці то выхадам на­верх нейкай групоўкі, не падуладнай а то і варожай Сапегам. Войска Вялікага Княства для Сапегаў таксама сваё, каб яго марнаваць без дай прычыны.А за­раз, зламаўшы супраціў, можна прыняць прабачэнні неразважнага Пацея ды хто там яшчэ з ім. Няхай перапросяць, няхай прысягнуць. Шарачкі гэтыя абдураныя няхай па хатах разбягаюцца, не залежыць на іх Сапегам. А вось
Ян Казімір Сапега
за правадырамі прыгледзім, пільна прыгледзім. Бо хвост у іх, нібы ў яшчаркі, адрастае. Толькі сапежанскія маладзёны не ўхвалялі гет-
манавага патурання пераможаным.
Sine ulla remissione, sine misericordia, аніякага даравання, аніякай міласэрнасці! бліскаючы вачыма, патрабавалі ад старэйшых зацятыя пляменнікі.
Але вялікіх прыкрасцяў канфедэраты не мелі. Хто як мог хутчэй, пакідалі змагары сваю палітычную арэну. Добра і тое, што гледачы не вызначалі пальцам лёс гладыятараў. Тыя, хто меў сапежанскае суседства, прыкідвалі, чаго ім будзе каштаваць удзел у гэтай заба­ве па вяртанні дадому. Шляхта адчувала палёгку, скінуўшы цяжар абавязку і нягоды абложнага жыцця, але яшчэ болып умацавала-
ся ў нянавісці да ўсеабдымнай улады і неадольнай сілы Сапегаў. Прыніжэнне, пачуццё абразы ў бліжэйшы час штурхне яе начарговы збройны чын.
Людвіку Пацею давялося спазнаць горьгч параз і прыніжэння, але прыйдзе паласа, калі пасады і даравізны пасыплюцца як з меха.
Сустрэне новаабранага караля у Тарнаўскіх Гурах, праедзе ў суправаджэнні да Кракава на каранацыю і неўзабаве атрымае пасаду літоўскага стражніка. За періпай шчаслівай прыступкай падвернуцца наступныя. Да спадчыннай маёмасці набудзе альбо возьме сілай немалыя ўладанні. Няблага падмацуе свой маёмасны стан, атрымаўшы дазвол на біццё манеты, нават з уласнымі ініцыяламі “L.P.” Казалі, што срэбраў тых манетах было малавата, таму звалі іх “людскі плач”. Але скажьще, хто не меў зайздроснікаў, б’ючы манету?
Замкне тэты ланцуг поспехаў атрыманне вялікай гетманскай бу­лавы, не маючы прыкметных ваярскіх здольнасцяў. Людвік Пацей зойме тую самую пасаду, што і чалавек, перад якім ён з пакорай становіцца на калені і просіць даравання бунту і непаслупіэнства.
Валанцёр Вагдан Хмялеўскі мог ехаць сваім канём са сваім мізэрным здабыткам і зброяй куды пажадае. Ніхто і нішто яго ў Берасці не затрымлівала. Усё, што здолеў, выведаў, атрымаў вават бацькавы кантракты. А гэта нямала. Знайшоў сярод сапежанцаў, хоць і з цяжкасцю, у жо вольнага Д анілу Сурмача і зусім па сяброўску развітаўся.
Прамень надзеі
Што стаіш, хлопча?
Задумаўіпыся, Багдан не заўважыў, як выехаў на ўскраіну і спыніўся. Невысокі, пахілены крыж на ростані выглядаў вельмі тужліваміж голых, мокрых палёў. Холад, дождж, сум! Куды ж ехаць?
Не пазнаеш, пане каменданце?
Азірнуўся на вокліч.
Як жа, як жа, васпане! адгукнуўся Багдан. Даруйце, задумаўся, не пазнаў адразу.
Куды ж кіруешся, мо’ нам па дарозе? Гэта быў той, хто прапанаваў Багдана на камандзіра ў патрэбе з абозам.
Шляхціц старанна абмінуў гразкі кавалак дарогі і скіраваў каня па багданавай левай руцэ, адпаведна веку спадарожнікаў.
Сам не ведаю, вырвалася ў Багдана.
Як жа так? Хіба дадому не цягне, столькі ж не паказваліся? шляхціц здзіўлена зірнуў на яго.
Няма ў мяне дома, вось у чым бяда, уздыхнуў Багдан.
Чалавек быў спагадлівы і, зачапіўшы хлапца, не мог збыць яго агульнымі спачуваннямі ды ад’ехаць. Гэта выглядала б на недаравальную нягжэчнасць.
А што ж так? Сіратою рос? Дык жа нейкая радня мусіць быць. Кожны ў нейкім кутку туліўся.
Чамусьці з гэтым чалавекам Багдан не адчуваў няёмкасці: тон І выраз твару сведчылі пра сапраўдную, а не дзеля прыліку, нязмушаную спагаду.
Ды не, не рос я сіратою, хоць маці рана нас пакінула. Але страціў дом цераз злых людзей. Ці не цераз іх прапаў бацька...даверліва прамовіў Багдан. Шукаю, але нічога не знаходжу. Сюды, на Берасце ад’ехаў, а дзе след знік, жывы ці не невядома.
Што ты кажаш! паспачуваў шляхціц. Здавалася, такі жывы ды бестурботны хлапец, а вунь які цяжар на сэрцы носіш! Пэўна і да нас прыстаў дзеля росшукаў?
Угадалі. Вось думаю, ці то на Валынь рушыць, ці далей сле­ду шукаць, бо да татараў выкуп павёз, але па ўсім выглядае, што не давёз.
Хлопец кінуў смутны погляд некуды далёка, дзе тая Валынь ды татарскія землі.
Вялікі ж той выкуп? у голасе старэйшага таварыша было больш спагады чым цікаўнасці.
Як на нас то значны, дзве-тры вёскі мусіў збыць, адказаў Багдан.
Дарогаізноўраздвоілася. Шляхціц прыпыніў каня, павярнуўся да Багдана і нечакана прапанаваў:
Паслухай, вашмосьць, я недалёка тут жыву, Кузьма Вароніч я, калі забыўся, ён злёгку, жартуючы, пахіліўся ў наклоне, нават прыўзняўшыся ў страмёнах, паедзем да мяне! Запрашаю ў гасціну свайго каменданта.
Усміхнуўся, каб запрашэнне гучала па свойску, без ценю ласкі ці паслугі. Баяўся закрануць пачуццё гонару, такое ўразлівае ў маладых шляхцюкоў.
3 дазволу пана, Багдан Хмялеўскі, спахапіўся маладзён. Не ведаю, што і адказваць, завагаўся, заспеты і непадробнай зычлівасцю і запрашэннем. Сказаць, што некуды спяшаюся будзе няпраўда. Ствараць пану клопат у доме таксама не выпадае.
Які там клопат! адмахнуўся Вароніч. Нас у хаце трое: жонка ды я з сынам. Старэйшы ажаніўся незадоўга, на сваім сядзіць. Адно перапрашаю, ці папярэджваю: не дом у мяне, а хутчэй хата, але адпачыць з калатнечы прыдасца.
Ён засмяяўся, каб неяк асмеліць хлапца, падбадзёрыць.
Гэта нічога, што хата, абы ў свірне багата, адгукнуўся Багдан. Я ж не з Сапегаў!
То і добра! у тон яму падхапіў Вароніч і паказаў, нам во гэтай дарогай.
Палічыўшы, што згода атрымана, зрушыў каня лёгкай стапою. Ці то не хацеў гнаць па гразкай дарозе, ці разлічваў на размову, а як ты пагамоніш, падскокваючы на страмёнах. Выбіўшыся на лепшую дарогу, Вароніч і сапраўды распачаў гутарку з тых, што вядуцца, каб незаўважна сплываў час і скрадваліся дробныя невы­годы падарожжа.
Адпачнем крыху ад гэтых гульняў, пачаў ён,Табе, маладому, яно можа і нічога, а нам, старэйшым, іншы раз хочацца і начарэні косці пагрэць, у крэсле з парэнчамі пасядзець, а не ў сядле. Ізноў жа, войны гэтыя між сваімі мне не да смаку. Бач ты, можныя нехта з некім нешта не падзялілі, то мы павінны нават не на кулачкі біцца, ці на паясах дужацца, а забіваць, секчы адно аднаго!
Вароніч перасмыкнуў плячыма, нібы дождж трапіў за каўнер.
Мне таксама, пане Вароніч,адказаў Багдан, няма ў гэтых бойках ані карысці, ані славы.
Па тваёй размове з абознікамі зразумеў, што ты хлопец шчы-
ры, таму не баюся ўразіць. Шчыраму такія бойкі не могуць падабацца. Я чаго сюды, у Берасце, ехаў? На паспалітае рушанне, павет ад казакоў бараніць. 3 тымі ўсё ясна: нібыта з можнымі б’юцца, а наляцяць як татары, паб’юць, спаляць, яшчэ ў ясыр для тых жа татараў забяруць. А куды трапіў? Што мне тыя з абозу вінны, альбо я ім? Ці яны іншай крыві, ды веры?
Багдану было прыемна чуць, што яго разважнасць не лічаць за баязлівасць, за спробу ўхіліцца ад паядынку.
Ваша праўда. падтрымаў Багдан. Бяда, што маладыя сваю зухаватасць стрымаць не могуць і легка паддаюцца на ўгавор. А як пачнецца, пан Бог не памірыць, бо няведама, хто каго першы пакрыўдзіў ды зачапіў. Што за слава свайго забіць! Аяк чужынец прыйдзе, тыя, хто адзін на аднаго ўчора кідаліся, найперш адзін у адным ворага ўбачаць, а ўжо пасля таго агульнага заўважаць.
Вароніч ухвальна паківаў галавою. Размова была яму па душы.
Разумна кажаш, пане Багдане, ой, разумна! Менавіта гэтак і адбываецца. Не раз ваяводы нашыя войскі не даводзілі, куды на­лежала, альбо зводзілі адтуль, дзе павінны былі быць, толькі з тае прычыны, што адзін аднаму былі неўспадоб.
Вароніч усміхнуўся, прыжмурыўся на Багдана, нібы запрашаў выказаць меркаванне.
Шляхціц арэ, сее, ваюе, працягваў нібы сам сабе. -1 хочаў гэтым быць здатнейшым за суседа. А можным, каб быць лепшымі за супернікаў, патрэбна зямля, галоўны падмурак магнацкага роду. Але, каб збіць фартуны патрэбны пасады, каралеўскія даравізны. Жэняцца так, каб атрымаць ці пашырыць ардынацыі, староствы, эканоміі. Але настае час, калі хітрыкамі ці каралеўскімі міласцямі няшмат прыдбаеш. Даходзіць да зброі. I б’юцца з-за гзтага, уцягваючы нас, шляхту.
Вароніч памаўчаў, даючы слухачу час на ўсведамленне пачутага, працягваў.
I паспрабуй знайсці ратунак, каб не пазабіваліся ў гэтым змаганні! Патрэбна сіла, здольная даць гэтым ненажэрам па шапцы і паставіць на месца. Абодва бакі хварэюць не на клопат пра дзяржаву, а на сквапнасць. Не дбаюць, як павялічыць хоць бы самастойнасць нашага Княства, яго самадастатковасць, а толькі як атрымаць найбольш і чыім коштам.
Павярнуўся да суразмоўцы, каб упэўніцца, ці той слухае, ці разумев пра што мова.
Паспрабуй такому Сапегу даць па шапцы! Вельмі яна высо­ка, азваўся Багдан,
Той ды тэты кажуць, што ратунак у абсалютум дамініюм, што замінае лібэрум вэта. Але абсалютум дамініюм не ратунак, катэгарычна сцвердзіў Вароніч. Вось дзеля спробы дапусці яго ў
нейкай частцы, прыкладам у Вялікім Княстве, не агледзішся, як распаўзецца паўсёй Рэчы Паспалітай. Зірні на памянутых Сапегаў. Тое, што адбылося ў Берасці толькі пачатак.
Так думаеце, пане? занепакоена усклікнуў Багдан.
Hi кроплі сумнення, хлопча! горка ўсміхнуўся Вароніч. Hi Сапегі не саступяць, ні іх супараты не змірацца з паразай. Але ў выпадку перамогі ні той ні тэты бок не кране тых памянутых ненажэраў.
Дзе ж выйсце?
Не толькі маладым, старым таксама хочацца справядлівасці, прамовіў Вароніч,Толькі грамадою, агульным высілкам можна іх стрымліваць. Таму, як бы ні лаялі нашы парадкі, лепш Соймікаў і Сойму не думаю, што нехта нешта прыдумае. Хіба што лібэрум вэта як небудзь упарадкаваць, каб баламуты не паняверылі старанняў мудрых людзей. Хіба ж не Соймы ўплывалі на Вазаў? Бацька і сын спрабавалі гандляваць нашым Княствам за спадчынны трон недзе ў засветах. Вось і ЯнШ туды ж! Не паспеў! А колькі жыццяў пайшло на яго старанні! I патрэбны былі тыя ахвяры Рэчы Паспалітай?
А лібэрум вэта? Як яго ўпарадкаваць, калі не скасоўваць?
Спадзяемся, часам так і адбываецца, што нехта адзін з яго дапамогай ратуе права дзеля агульнага дабра. Як яго палепшыць, цяжка сказаць. Лягчэй абараніць ад знясення. Бо той самаўладны кіне такога нязгоднага ў лёх, не вагаючыся, а назаўтра пашле на­роду полымя вайны, не шукаючы нічыйго дазволу. Таму ратуй нас Божа ад такой папраўкі ладу і самі ратуймася!
Выходзіць нам нечага саромецца, што жывем не па нямецкіх ці французскіх парадках? Багдану залежала на меркаванні адн а думца ста лага веку.
Ані ў якім разе. Я думаю яны нам, вольнай шляхце, ў душы зайздросцяць. А Сапен, Пацы, Радзівілы зайздросцяць, што не маюць самаўладзтва. Але не жадаюць мець самаўладнага над сабою. У тым якраз і бяда, -уздыхнуў Вароніч. Ты ці ведаеш, што кварцянае войска не Княству належыць, а Сапегам, бо ў скарбе грошай няма і жаўнерам не плочана? Аў Сапегі ёсць і войска ў яго кішэні! Кароль загадав, а Сапега падумае, весці туды войска ці спаслацца, што не слухаецца, бо ад Міласцівага пана грошай не атрымала. ІПто скажы, можа такі кароль!
-Але ж Сабескі вунь колькі паходаў выйграў, асмеліўся заўважыць Багдан.
Выказваўся не дзеля нязгоды, меў падобныя меркаванні. А яшчэ баяўся, што Вароніч раптам скончыць цікавую размову, запытаўшы пра што-небудзь будзённае.
А ўспомні колькі прайграў! Вароніч сам не заўважыў, як распаліўся не на жарты. I колькі яму тыя перамогі каштавалі?
Ды і наша войска, вялікалітоўскае, колькі разоў высільвалася з Масковіяй, а кароль не слаў дапамогі, не маючы грошай. А грошай не меў, бо нейкі дурань па магнацкаму загаду Сойм сарваў, і падаткаў не ўхвалілі. Раз’яжджаюцца зад аволеныя, а назаўтра масква іх жа маёнткі з дымам пускае.
Але ж з таго, што сказалі, выходзіць, што вы, пане Вароніч, за моцнага караля стаіце, як то кажуць рэгаліст?
Вароніч засяродзіўся. Багдан спалохаўся, што раззлаваў старэйшага, паважанага чалавека. Але Вароніч ахвотна тлумачыў:
За моцную ўладу стаю, пане-браце, зварот прагучаў без насмешкі, хутчэй з падкрэсленай павагай да суразмоўніка. За згодную працу караля і Сойму! Г эта ж здзек над каралём, калі самі абранцы пазбаўляюць яго надежных манарху правоў: уладар над намі, але выконваць мы будзем толькі тое, што не патрабуе нашых высілкаў і грошай! А ў такіх парадках і звычаях магнаты трымаюцца разам і шматкроць мацнейшыя за караля.
Я, ведаеце, таксама пра гэта часта думаю, прызнаўся Багдан. Асабліва вось зараз, бо новага выбірацьмем. Ды і чытаючы кнігі, на гэткія думкі ўзбіваешся.
Добра чыніш, зазіраючы ў кнігі, Вароніч ухвальна зірнуў на суразмоўцу. Часта дурное чуецца, нібыта кнігі глупства і шляхціцу ні навошта не патрэбны.
Пра кнігі вырвалася само і Багдан паспяшаўся патлумачыць, каб не падацца хвальком:
Чытаючы, неяк бачыш далёка. Дзе, што, калі адбывалася. Цікава і такое, што дзеля прыгажосці ці дасціпнасці пісана. Шкода, рэдка трапляепца. У бацькі быў збор.
А дзе ж ён зараз? Калі непрыемна, спахапіўся Вароніч, то не ўспамінай. Так, ненаўмысна цікаўлюся.
Нічога, можа яно лягчэй, як з кім пагаворыш, падзелішся, уздыхнуў Багдан. -Можа і захавалася ў маёнтку, калі злыдні не знішчылі.
Неўпрыкмет для сябе самога ён з большага распавёў сумную гісторыю сваёй страчанай дзедзіны.
Ну і добра, што падзяліўся, мякка прамовіў Вароніч. А ран­там чым дапамагу.
Вузкая сцяжына вілася берагам нешырокай рэчкі. Яна то разлівалася невялікім азярцом, абкружаным засохлым пакуль чаротам і трыснягом, то звужалася, хаваючыся між алешын і рознага кустоўя. Даліна была добрым месцам для выпасу, а вышэй, над адхонамі пачыналіся ворныя палеткі.
Ці то вашы, пан Кузьма? запытаўся Багдан.
-1 мае, і суседзяў, адказаў Вароніч. Слухай, хлопча, заві ты мяне папросту, калі я ўжо старэйшы. Што нам з тых канвенансаў, як то кажуць.
Багдан весела засмяяўся:
Я з ахвотаю, бо ў нас нават дзед не ўхваляў залішняй дворскасці.
Вось і добра. Аж не верыцца, што ўжо дома. Вароніч уздыхнуў на поўныя грудзі. Яшчэ колькі крокаў...
Вароніч не дакончыў сказу, бо з пабліскага лазоўніку насустрач ім выскачыў танклявы падлетак, год на чатырнаццаць.
Татка! хлопец падбег і схапіўся за стрэмя варонічава каня.
Здароў, здароў, сынок, нахіліўся да хлопца Вароніч, што тут робіш?
Лазу рэзаў, кашы падплесці. Аты з вайны ўжо? Зусім? высыпаў той адным подыхам.
Зусім, зусім! Але ты павітайся спачатку з панам Багданам. Ён наш госць, будзе ў нас жыць.
Вось добра! I каб доўга! хлопец зірнуў на Багдана.
А гэтаўжо будзе ад цябе залежаць, засмяяўся Вароніч. Калі не будзеш занадта назаляць...
Хлопец схіліў галаву і павітаўся. Відаць было, што выхаваны і не абыдзены бацькоўскай ласкай. Багдан адказаў на прывітанне.
А як жа цябе клічуць? запытаўся.
Панасам.
А мяне Багданам.
Страшэнна любіць гасцей, патлумачыў Вароніч, і мардуе іх пытаннямі. Асабліва тых, хто можа яму нешта распавесці. Ну, то дзе твая лаза, ды паехалі, падагнаў сына. Маці дзе?
У двары. А за лазою я пасля прыбягу.
Бацька зразумеў і падаў хлопцу руку. Ухапіўшыся за далонь і луку сядла, Панас спрытна сігануў і прымасціўся ззаду, трымаючыся за папругу Вароніча.
Рушылі! закамандаваў весела.
Невялікі, але на мураваным падмурку, дом Вароніча стаяў зводдаль па адзін бок дарогі, гаспадарчыя пабудовы насупраць, па другі. Калі не лічыць невялікіх будынкаў за хатаю, размяшчэнне было традыцыйнае, яшчэ з даўніх часоў валочнай рэформы. Далей уздоўж дарогі-вуліцы віднелася некалькі падобных сядзіб. Перад Багданам была ці то вёсачка, ці засцянковая ваколіца, адбудаваная пасля маскоўскага і шведскага патопаў.
Ну вось і нашыя парогі! сказаў Вароніч, спыняючыся перад брамай свайго падворка.
Панас кінуўся адчыняць вароты, адначасна гукаючы маці. Тая ўжо і сама бегла насустрач нечаканым гасцям.
Вітанне Варонічаў хоць і было стрыманым, бо чужы чалавек бачыць, але сардэчным. Прыветнасць, не дзеля звычаю, а шчырую адчуў Багдан, калі гаспадыня загаварыла з ім, запрашаючы пачувацца як дома і перапрашаючы, калі што не так, як хацелася б, бо не спадзявалася яшчэ гэтага шчаслівага вяртання.
Дзякуй Богу, дзякуй Богу! прыгаворвала яна, завіхаючыся па хаце. Адпачніце хвіліначку, коньмі Панасік зоймецца. Хіба выматаліся на тых закалотах?
Ну ты, Матруна, над мужчынскімі справамі не гаруй. Усё, бачыш, абышлося: цэлыя, здаровыя. А прыдумваць, што з кім магло здарыцца, сэрца сабе па пустому кроіць, не варта. Калі нічога благога не здарылася, то так значыць Богам было наканавана, а іншае выключалася. Так я кажу, Багдане?
Так, дзядзька Кузьма. Нічога асаблівага не было. Змарнавалі ежу і фураж ды раз’ехаліся, засмяяўся Багдан.
Во, бачыш, чалавек пацвярджае. А ён, каб ведала, камендантам маім быў.
Багдан крыху зніякавеў пад уважлівым позіркам гаспадыні. Відаць, яна хацела ўпэўніцца, ці не дражніцца з яе муж.
Такі малады і камендантам? крыху засумнявалася янанад вамі, старымі неслухамі ды недарэкамі?
А як жа ты думала, у тон ёй, жартаўліва тлумачыў Вароніч,так і належыць. Чаго мы, старый, як ты кажаш, недарэкі, не здолеем, тое сам малады камендант зробіць.
Хіба што, падкалола пані Матруна.
Так перасмейваючыся з мужчынамі, яна не марнавала ані хвіліны ў сваіх гаспадарчых клопатах, падганяла дзяўчыну, памочніцу, раз-пораз пасылала за нечым Панаса. Неўзабаве на стале засквірчэла яешня, ляжаў нарэзаны хлеб і шмат чаго да хле­ба, чым магла пахваліцца варонічава гаспадарка. Добра пад’еўшы, мужчыны падзякавалі гаспадыні, адхіліліся да сцяны, цешачыся сытасцю, цяплом і спакоем.
А што, Багдане, калі адзначым свае пераможныя паходы до­брей лазняй? Як ты, Матруна, глядзіш на гэта? Дровы тыя, дубовыя, не спалілі?
Як жа спалілі? Ці ты нас за дзяцей маеш? Можна і лазню, трэба вам бруд вайсковы змыць. Зараз Панасік з хлопцам зоймуцца, а вы тым часам адпачнеце. Панасік! ізноў паклікала маці, трэ ■ ба ваярам лазню напаліць!
Багдан узняўся з лавы. Якраз нагода пакінуць гаспадароў адных.
Дазвольце і мне дапамагчы, напрасіўся ён. Я гэта з прыемнасцю, патлумачыў на здзіўлены погляд Матруны і дадаў з усмешкай, я, ведаеце, вельмі нядоўга быў камендантам.
Матруна засмяялася:
А хай вам добра будзе! Ідзеце, калі хочацца.
Прыемны тэты вясёлы абыходлівы госць.
Пайшлі! радасна гукнуў Панас, хапаючы Багдана за руку.
Яму Багдан прыйшоўся да спадобы ад першага погляду.
Гэта сюды, уніз да рэчкі. Там крыніца з цамбравінаю. Вада чысцюткая, а халодная страх! Узімку не замярзае. Чаму так?
Во глыбока з зямлі б’е, а там цяпло захоўваецца і няма таго марозу, што на паверхні, у паветры. Тая вада знізу ўвесь час падпірае, там}7 крыніца не паспявае замерзнуць.
- Ясна! адказаў Панас.
Па ўсім было відаць, што пытанне было праверкай Багдана на кемлівасць і асвету.
Невысокі зруб лазні стаяў за якіх сорак крокаў ад рэчкі. Туды вяла вытаптаная ў высокая траве сцежка.
- Ракаў ловім,патлумачыў Панас, і рыбы крыху. Праўда, не вельмі буйная, але іншым разам нічога. Аўвесну, то і восцямі. Вунь бачыце на дрэвах масткі, з іх і б’ем.
- Зручна,пагадзіўся Багдан, ледзь не ля самай хаты.
Чысцюткая вада глыбока на днеўздымалася пухірамі чысцюткага пяску і дробненькіх вадаростаў, а зверху пералівалася цераз край па латку з лупанай яловай плашкі. Да лазні было якіх дваццаць крокаў. Адчыніўшы прыладжаныя на рамяных завесах дзверы, Багдан удыхнуў асаблівы водар сухіх бярозавых венікаў, лёгкага куродыму, перасохлага дрэва і паленага каменя. Пах дамовы, знаёмы з дзяцінства.
Невялікі палок, устаўлены вядзерцамі, начовачкамі, карцамі на доўгіх ручках і звычайных, усім тым начыннем і прыладамі, без якіх лазня не лазня. Выло тут месца і на цэбры, ці хутчэй кадушкі для вады, і на венікі. Перш за ўсё распалілі печ-каменку, адчыніўшы дзверы насцеж і выставіўшы засланку з невялікага ваконца, каб была добрая цяга. Пакуль тое гарэнне ды дымление, у шэсць рук нацягалі вады, бо Матруна ўсё ж даслала парабка на дапамогу. Дубовыя ды бярозавыя дровы разгараліся хутка. Невялікія скругленыя камяні, раскладзеныя на жар і прысак якраз паспеюць до­бра напаліцца да пачатку мыцця.
Нарэшцеўсё было гатова. Пырскі, кінутыя на каменку, узрываліся парам не дакрануўшыся камення. Чаду-дыму не было. Хлопцы прычынілі дзверы і пайшлі дахаты. Матруна паклапацілася пра ўсіх траіх: гатовы быў попел, прасеяны і завязаны ў чыстую палатнінку, чыстыя ручнікі і адзежа.
А гэта вам, Багдане, паказала Матруна. вы наставай на нашага старэйшага вельмі падобны.
Багдан, узрушаны клопатам, падзякаваў, і ўсе трое рушылі да лазні. Панас, хоць надоечы мыўся, не хацеў страціць нагоды наведаць лазню ў таварыстве бывалых ваяроў.
Вароніч шуснуў у гарачыню першы і пляснуў некалькі корцаў вады на каменку. Зашыпела пара, клубамі ўзнімаючыся да невысокай столі.
Заходзьце, але жвава, не выстуджвайце! крыкнуў хлопцам.
Налілі вады ў невялікія ночвы. Багдан абхапіў абцугамі распа­
лены на чырвань камень і кінуў у ваду. Паўтарыў тое ж у два вядры. Вада загатавалася. Вароніч паклаўу ночвы некалькі венікаў.
Няхай напарацца, а мы крыху пагрэемся.
Усе трое палезлі на палок і паселі, прыгнуўшы галовы. Месцячыся побач з Варонічам, Багдан убачыў на яго спіне доўгі шнар ад пляча да паясніцы. Вароніч злавіў яго погляд.
Знак мой заўважыў? У каго ix няма.
Шабляй? запытаўся Багдан.
Ятаганам. Болыпым, чым твой. Памяняліся: турку мой шнар, а мне ятаган ягоны, хмыкнуў Вароніч.
Татка яго перахоўвае, не сцярпеў Панас, а мамка кажа, што ў дрыгву трэба кінуць, бо не хрысціянская зброя.
А твой, дарэчы, адкуль? запытаўся Вароніч.
Бацькаў.
А! прамовіў Вароніч, і больш нічога не сказаў.
Памаўчалі. Целы ўжо блішчэлі ад поту, але ў пана Кузьмы, відаць быў свой звычай, паразважаць у цяпле і выгодзе з разум­ным чалавекам.
Ты скажы, пачаў ён, нібы Бог адзін для хрысціянаў, і Хрыстос усім наказаў жыць у міры. Але ж не слухаюцца! Ну няхай гэтыя, што знізу, паднявольныя, але і самі каралі, а вакол іх біскупы, кардыналы. Кожны бок, заўваж, за хрыстову веру. Чаму Бог не пакарае таго, хто больш вінаваты перад ім у якой вайне? Ну там, кажуць, тыя лютры, а тыя каталікі. Але ж у нас глянь: свае на сваіх і не свар­ка адзін на адзін, арміямі б’юцца. Адна вера, адна мова, адна кроў.
Багдан слухаў і думаў, чаму пан Кузьма пераконваў канфедэратаў, што не мае ваярскага досведу. Напэўна ж не меншы, чым ягоны.
Калі так ужо абавязкова біцца ды яшчэ за веру, то хіба ўжо на татараў, на жыдоў тых жа. Вароніч усміхнуўся. Вунь іх колькі ў Берасці, у Пінску. I Хрыста яны распнулі, і вера ў іх іншая, лезуць са сваім лакействам, з арэндамі, дзе толькі лёгкім грошам пахне. Не люблю я іх за скнарства, за здзерства. Але ж няўжо кідацца на людзей з сякерамі? Людзі ж і дзяцей маюць і любяць ix, як усе іншыя. А ну, кладзіся на палок, загадаў пан Кузьма сыну. Пачастую бярозавай кашай.
Высцебаўшы Панасу спіну і клубы, кінуў яму венік:
Астатняе сам давершыш.
Узяў у рукі новы, абмацаў, выгінаючы галінкі, страсянуў. Ізноў вымачыў у кіпені і, абтрасаючы, папрасіў Багдана:
Дай мне, браце, пытлю. А то тэты блазнюк яшчэ захоча на бацьку папомсціцца.
Багдан зірнуў на шнар.
Нічога, не зважай, ужо даўно не смыліць, здагадаўся Вароніч.
Высцебаўшыся, вымыўшы галовы свежым мяккім лугам, апаласнуліся халоднай вадою, і выкаціліся ў сенцы ледзь жывыя.
Калі тройца ўвайшла ў хату, гаспадыня завіхалася ля стала з вячэраю.
Як анёлы з купелі! абвясціў пан Кузьма, задаволены не гэтулькі лазняй, колькі тым, што вярнуўся дадому, што ўсе, дзякуй Богу здаровыя, а гаспадарка таксама ў парадку.
Не блюзнер, грэшнік! абсекла яго жонка.
А што тут такога? Анёлы таксама чысціню любяць.
От набрэшаш калі сабе бяды! Вы яго, Багдан, не слухайце. Сядайце, сядайце да стала! Найперш, можа квасу?
Пані Матруна свяцілася гасціннасцю, радая, што можа тэту гасціннасць выказаць.
Вы ведаеце, Багдан, гэта ж у нас сёння нібы ўся сям’я ў зборы. Бо як наш старэйшы ажаніўся, пайшоў на сваю гаспадарку, то ўсё не магу прывыкнуць.
Багдан кіўнуў на пацвярджэнне і, каб нешта сказаць, запытаўся: А дзе далёка жыве?
Ды не вельмі, вёрст якіх дванаццаць, адказаў Вароніч, на дзяржаве. Невялікая вёска, ну і дварок амаль як наш. На большае нас не стаць. Але дзяўчына добрая, спраўная, працавітая. Дасць Бог, усё ў ix будзе добра.
Жонка прытоена ўздыхнула, зірнуўшы на месца побач з Багданам.
-1 мне яна па душы, далучылася пані Матруна, толькі вось прывыкаць цяжка, што няма яго ў хаце. А вы ў нас пагасцюйце падаўжэй. Хоць мо’ я гэта толькі з-за свайго перажывання, то даруйце.
Ну што вы, пані Матруна! Як жа гэтага не разумець?
Гэтым і вызначылася месца Багданаў сям’і Варонічаў.
Пакуль Багдан ужываўся ў новае асяроддзе, стараўся прыкладаць свае здолнасці не толькі ў стайні, але і ў малазнаёмых справах, пан Вароніч прападаў па розных, на час канфедзрацыі закінутых справах, уласных і суседскіх, Багдан заўважыў, што пан Кузьма не апошні чалавек не толькі ў ваколіцы, але мабыць і ў павеце.
Аднаго разу пан Кузьма вярнуўся з мястэчка ў прыўзнятым настроі. Пасля абеду, яшчэ седзячы за стадом, запытаўся ў жонкі:
А што, Матруна, каб таргануць збожжам? Ёсць нагода ў Берасці.
-Гэта ж блізкі свет, усумнілася гаспадыня. Туды, ды назад. А што за нагода, кажаш?
Пані Матруна ўзнялася, каб паклікаць дзяўчыну прыбраць са стала, вярнулася.
Кум нейкаму вялікаму пану з Кароны калёс нарабіў, то па­куль снег, мусіць даставіць. Збірае ахвочых пакарыстацца зручным выпадкам. Лічы задарма, толькі ў складчыну фурманам пла­та вось і ўсе выдаткі.
А колькі ж вазоў можна мець?
Пан Кузьма махнуў рукою.
Ды хоцьчатыры, хоць шэсць. Больш, я мяркую, нам не сабраць.
А што Багдан параіць? Матруна, мабыць, хацела мець час падумаць.
Багдан ужо даўно скеміў, адкуль дабрабыт у гэтым небагатым на зямлю двары. Чаму нідзе не бачна адарваных штакецін, вароты адчыняюцца без прыкрага рыпення, а ўсе пабудовы нібы годдва як узведзеныя. Дваровыя як след апранутыя, делам налітыя і месцяцца палкам утульна. I вось гэтая згода і парада між мужам і жонкай таксама частка адгадкі.
Я то ў такіх справах недасведчаны, выказаўся Багдан, але ж Берасце падчысцілі як мышы, то пэўна і дана будзе неблагая.
Правільна думает, пахваліў пан Кузьма, збожжа там ой як патрэбна! У любым выпадку купца шукаць не давядзедца. Паблізу чалавек скупляе збожжа на веснавы сплыў, мае свірны. Яго шкуты на Бугу зімуюць. Якраз да Калядаў і ўпораемся.
Пані Матруна разумела, што муж раіцца з ёю хутчэй з павагі і звычаю, чымся дзеля меркавання, напэўнаўсё з кумам дамоўлена.
Ехаць дні праз два. Абы паспець, ужо з трывогай і клопатам прамовіў Вароніч. Бачыш, везці ж не ў скрынях, то трэба збож­жа ў мяхі насыпаць.
Мяхоў можа на гэтулысі і не набярэцца, усумнілася Матруна.
На млыне пазычым, я ўжо дамовіўся. Паеду сам, не давяраць жа такога парабку.
Татка, а нельга мне? запрасіўся Панас, вазьміце.
Нельга, сынок. Першае пара не летняя. А другое на каго гаспадарку пакінуць? Багдана ж яшчэ вучыць трэба. Ён жа цябе вучыць, ну і ты яму дапамажы. Самі вырашыце, хто з вас пан, а хто аканом. Удвох управіцеся без мяне?
Панас зірнуў на Багдана. Тое, што і той застаецда, відавочна хлопца суцешыла.
Заставайся, Панас, усміхнуўся Багдан, будзеш у мяне за пана. Толькі цярплівага да недасведчанага аканома, а то ўцяку за бацькам.
Гаспадарны пан Кузьма не доўга расседжваўся. Неўзабаве сам, Багдан з Панасам і двое парабкаў, завіхаліся ў свірне, ссыпаючы зерне ў вялізныя мяхі, адмервалі вагу і запісвалі вугалем на шуле варотаў. У стараннай працы прайшлі два дні, а на трэці пядь наладаваных вазоў Вароніча далучыліся да каравану.
* * ♦
Сам пан Кузьма з апошнім возам затрымаўся дзеля гаспадарчых дробязях, якія вылазяцьу апошнюю хвіліну перад ад’ездам гаспадара. Развітаўшыся з дамоўнікамі і аддаўшы неабходныя загады і парады, узлез на апошні воз і лёг за фурманам, загарнуўшыся ў кажух.
Паганяй, чалавеча!
Дзень быў ясны, пагодны, дарога сухая. “Дасць Бог, добра даедзем,”падумаў Вароніч і зручней прымасціўся на мяхах. Прыкінуўшы колькі ім да таго гасцінца, раптам ўспомніў, што такі м прымаразкам можна скараціць шлях. Вароніч патлумачыў фурману свой намер.
Зараз, во тут непадалёку, звернем у лес і на некалькі добрых вёрст скароцім дарогу... Не бойся, такім прымаразкам не загруз­нем. Япгчэ сваіх чакаць давядзецца.
Пан Кузьма заўважыў нейкую змену ў твары фурмана і падумаў, што той непакоіцца, ці не загрузнуць цяжкія вазы. Дарога ж па нізіне, ускрай балота.
Калі ж воз, пакалыхваючыся на пясчыстых каляінах, углыбіўся ў невысокі бярэзнік, стала ясна, што з фурманам дзеецца нядобрае. Чалавек быў моцна напалоханы, альбо ўстрывожаны: пазіраючы далёка перад сабою, здаецца нічога не бачыў, толькі вусны яго шапталі нешта, хутчэй заўсё малітву. Раз ці два нават перахрысціўся.
Што з табою, чалавеча? занепакоена таргануў фурмана за рукаў Вароніч. Блага табе?
Не, пане, нічога. Гэта так. Пройдзе.
Я ж бачу,запярэчыў пан Кузьма. Дай лейцы, прыляг во, падыхай глыбей.
Кузьма рашуча забраў лейцы і змусіў фурмана легчы на мяхі.
Добры вы чалавек, пане, спагадлівы, слабым голасам азваўся фурман. Вось загаварылі са мною, то адышла тая трывога.
Як жа зваць цябе? А то ж далёка нам ехаць разам,запытаўся Вароніч.
Алесем, пане. А вас я ведаю як, адказаў фурман.
Ён паспрабаваў сесці ямчэй, прываліўшыся да мяхоў, і пацягнуўся за лейцамі.
Не турбуйся, аддыхайся, чалавеча, пан Кузьма мякка адвёў яго руку. А што за трывога? не зразумеў ён і паглядзеў на Алеся.
Не хвароба ў мяне, пане. Страх. Страх ад дарогі гэтай і ад граху майго.
Пан Кузьма сумеўся. Mo’ што з галавою ў чалавека? Але хто ж бы выправіў у дарогу няспраўнага розумам? Ды і не выглядае на гэткага...
Вы пэўна думаеце, ці не вар’ят з вамі едзе? нібы ўгадваючы думкі, прамовіў фурман. Не, пане, не вар’ят. Проста цяжар на сэрцы вялікі, і ўсё з гэтай дарогай звязана.
Грэх які за вамі? Ці таямніца якая? Не забілі ж мо’ каго, не па вас гэта.
Хай Бог бароніць ад такога граху! перахрысціўся фурман.
Ён задумаўся і нечакана звярнуўся да пана Кузьмы.
Хацеў бы я, каб вы, пане, паслухалі і можа падказалі б, што належала рабіць, і ці вялікі грэх мною ўчынены.
Але ж, чалавеча, я не ксёндз і не поп, каб грахі адпускаць,пан Кузьма як мог прыязней усміхнуўся фурману.
А мне не на гэтым свеце залежыць, зазначыў фурман. Чалавек я, то як усе людзі і грашыў у жыцці, і нешта добрае рабіў. Як кажуць, не цяпер, то ў чацвер, але ўсведамляў, што не так, як трэба, рабілася. А ў гэтай справе не дам рады.
Ён скрушна ўздыхнуў, нібы шкадуючы, што пачаў тэту гаворку і сам для сябе незаўважна, па звычцы, цмокнуў на каня, бо не ўжываў пугі нават перад узгоркамі.
Вядома, паслухаю, прамовіў Вароніч, спрабуючы выправіць ненаўмысную несуладзіцу, таргануўшы лейцамі. -Чужоё жыццётаксама навука. Таямніцы не выпытваю, а што пачую, дзядзька Алесь, на вуліцу не панясу, не сумнявайся.
Абодва памаўчалі, нібы ўсведамляючы незвычайнасць хвілі для двух ледзьве знаёмых.
Не выглядае пан на такога, прамовіў фурман, іначай не ўспамінаў бы пра гэта. Дык такое маё апавяданне. Вось гэтай дарогаю вёз я тады дзесяціну. У запрэжцы была кабыла, а за ёю жарабё. Не ўсцераглі дома, вырвалася і ў дарозе ўжо здагнала. Не вяртацца ж з-за яго. Хай, думаю, ногі трудзіць, мацнее. Але не гнаў. А назад едучы, захінуўся ў кажух, прываліўся на бок, і не заўважыў як задрамаў. Прачнуўся воз стаіць, уткнуўшыся ў бярэзіну, кабыла хвастом абмахваецца, а жарабяці няма. А хай на яго ліха! Гэта ж ужо ладнае жарабя! А тут лес, балота і дрыгва нават. Ці доўга ваўку? Саскочыў я, лейцы за бярэзіну заматаў і кінуўся шукаць тое дурное. Туды-сюды ані знаку. Бог ведае, колькі я тут стаяў, сплючы. Палянка там проста да балота прылягае, да дрыгвы. Зірнуў, мо’ яно за травою паласавацца налезла. Ужо назад павярнуў, як раптам чую нібы галасы. I конь пырхнуў, а мая кабыла ў другім баку. Думаю, запытаю. Але добра, што не азваўся. Бо мо’ і не жыў бы зараз.
Фурман скалануўся, аж Варонічу перадаўся тэты даўні спалох.
Ого!здзівіўся пан Кузьма. Ці не разбойнікі якія?
Алесь пакруціў галавою, нібы не мог вымавіць, глыбока ўздыхнуў.
Горш, пане, азваўся нарэпще. Двое конна, трэці конь на шворцы, а на ім чалавек звязаны. Я і самлеў. Дурань уцяміць, дзе двое звязанага вязуць, простаму чалавеку трэцім не лезці. Крадком бліжэй да дрыгвы, ды ў чаратах і затаіўся. Што калі ix болей, калі на воз мой наткнуцца ды пачнуць шукаць?
Фурман чарговы раз перахрысціўся, нібыта згледзеў здань ці прывід. Вароніч слухаў моўчкі, баючыся незнарок зблытаць ча­лавеку несамавіты аповед.
Век бы такога не бачыць, пане! А тыя спыніліся і таго звязана­га, нібымех які, скінулі з каня. “Ну што, панпаручнік, прыехалі!” аднаго з двух я прызнаў бы завадатарам, ён і выгукнуў. А бед­ны той неяк адмыслова ў мех ці палатніну закручаны і зверху пастронкам абматаны. Толькі галава вольная. “Можа за лёгкую смерць скажаш, дзе схаваў?”пытае гэты галоўны.-“Не тарабанілі б цябе з-за свету, каб не твая ўпартасць.”
А той чалавек яму:
Праклён табе, гіцаль, а не грошы. I на гэтым свеце, і з таго пракляну! Не пазбегнеш Божай кары!
Хэ! Ці ты першы мяне праклінаеш! Доўга яшчэ пажыву, а цябе хутка будуць ракі жэрці, выскаляецца нелюдзь.
Фурман прыплюпічыў вочы, нібы ў страху ад таго жудаснага відовішча.
Але здохнеш ты не адразу, не разлічвай, цэдзіць нібы з асалодаю. За ўсё, пане, плаціць трэба. За лёгкую смерць таго, што ў кашалі меў, мала. Што ж, не захацеў плаціць сына твайго за плату ўзялі.
Брэшаш, злыдзень!
Хэ! Сам пераканаешся. Вось як зацягнуць цябе вадзянікі ў багну, там і спаткаешся са сваім першародным. Ён ужо там цябе чакае.
Божа мілы! I гэты нягоднік пахаджвае кругом звязанага, вы­скаляецца і па боту плёткай пасцёбвае. Спыніўся і кажа другому:
А ці не ўлажыць нам бізуноў пану паручніку? На дыване! Га-га-га! разрагатаўся так, што аж мурашкі ў мяне па скуры папаўзлі.
Слухай, Васіль, а можа кінем яго тут, каб ужо ваўкі...? і голас яго дрыжыць.
Гэтаўжо другі збір азваўся. Відаць нейкаеў яго сваё нягодніцкае сумленне яшчэ варушылася, сваімі рукамі не хацелася злачынства завяршаць.
Ты чуў, што пан сказаў? крыкнуў са злосцю старэйшы. Бачу, ты пана мала ведаеш! Апошні раз тлумачу: рабі, як пан загадаў, каб не трапіць у гэткі мех.
I так зыдню хацелася над тым паручнікам узвысіцца, яшчэ нейкі час над ім здзекваўся. А той ані слова ў адказ. Ляжыць, як
мёртвы. Хто ведае, можа з белым светам развітваўся? Нарэшце ўхапілі яны мех, павалаклі да балота і апусцілі ў вока, бо там вока вадзяное ля самага сухота. Пугаўём адштурхнулі беднага ад берага. Здагадаўся я, што мала ім над чалавекам паздзеквацца, мала загубіць, трэба, каб смерць была пакутлівая. Відаць да ног цяжар невялікі паклалі, каб дрыгва паступова ахвяру ўсмоктвала. Можа там якая пл ынь ад крыніцы была, адплыў далей тэты жахлівы пакунак, за чараціны зачапіўся. Тады Васіль бярэ пісталет і мерыцца. Доўга, старанна. Стрэліў. Ці то наўмысна, ці выпадкам, але не трапіў. Бярэ другі тое ж самае. Можа рукі дрыжэлі ад нянавісці? А той чалавек ані літасці не просіць, ані смерці. Толькі глядзіць на сваіх катаў так страшна. Схапіў тэты нелюдзь пісталет у памагатага і зноў міма. Пачаў лаяцца, ці то з-за таго, што няшчасны не просіцца, ці ад нязручнасці сваёй. Бярэ апошні пісталет і лясь асечка! Зноў курок узводзіць, а тут яму пад руку маё жарабя як зальецца здалёк. Знайшлося! Пстрык асечка! Васіль тэты размахнуўся і шпурнуў пісталет таму ў галаву. Плюхнуў побач, заляпіў твар гразёю. Зарагатаў злыдзень: ”Сам захлынешся!” і пайшоў да коней. Памагаты ўнурыўся, патыліцу паскроб. Ён увесь час патыліцу скроб. Відаць, не ў смак быў удзел ва ўсім гэтым. А жарабя маё іх напалохала, заспяшаліся. Скочылі ў сёдлы, азірнуліся на таго ў балоце, а яго ўжо ледзь галава відаць. “Ну во! А ты ваўкі! Ракам таксама ежа патрэбна!” крыкнуў той Васіль, каб да няшчаснага даляцела, і даў каню шпоры. Як лесам прыбылі, так і ад’ехалі ў той бок. А я Богу ўзмаліўся, каб падтрымаў небараку, пакуль да воза збегаю. Як злётаў, і не памятаю. Лейцы ад аброці нажом адхапіў, пастронак у мяне быў з сабою, ды сякера з тым і назад. Па дарозе сухадрэвіну ссек, асінку гонкую і да багны. А там ужо ледзь не твар над вадою. Відаць, Бог справіў, што ўглыбі нешта цвярдзейшае ці мо’ гусцейшае было, не адразу пад цяжарам падалося. Да таго ж паветра ў тым мяху затрымалася. Як бы там ні было, а ўсё на шчасце. Рыхтуюся, рукі дрыжаць, а таму ўсё шапчу: трымайся, не варушыся, не дыхай! А ўголас баюся што прамовіць, бо тыя пачуюць, вернуцца абодвум канец!
Вароніч з пашанай зірнуў на селяніна.
Адважны вы чалавек, дзядзька Алесь. Не кожны на такую вытрымку здольны.
Хто яго ведае? Мы абодва не маладзёны, то не сорам прызнацца: дрыжэў як той ліст асінавы, пане. Страшэнна дрыжэў, якая там адвага. А калі на здзекі пазіраў!
Перапыніў я, выбачайце, чалавеча.
Ды нічога, адказаў фурман. Далей усё прывычна. Не нам жа, ліцьвінам, балота баяцца. Сунуў я тую сухадрэвіну на паверхню, пятлю на лейцах зладзіў, пастронкам надтачыў і за трэцім
разам накінуў такі вакол галавы. Лёг на сухадрэвіну, каб бліжэй было. Асінкай прытапіў тую пятлю і пацягнуў асцярожна. Баяўся, каб за шыю не захліснулася, бо задушыш, пакуль цягнуць. Але на шчасце пятля плечы абхапіла, ну бо прытоплена. Спрыяла, што не твань зверху, а вада, вока тое самае. Цягну ды Богу малюся, каб што не парвалася ды вузлы вытрымалі, каб не прытапіць знячэўку. I выцягнуў усяго ў брудзе, сам такі ж. Ляжым на цвёрдым, як два вадзянікі, і адсопваемся.
Фурман прыпыніў апавяданне, нібы і зараз меў патрэбу адсапнуцца ад цяжкай і рызыкоўнай працы. Маўчанне зацягнулася на пару доўгіх хвілін, але пан Кузьма не назаляў пытаннямі. Дзівіўся ды гадаў, наколькі б хапіла смеласці яму самому.
Нядоўга я вылежваўся, працягнуў фурман сваё апавяданне з адчувальнай палёгкай. Разрэзаў тыя путы, выгарнуў небараку з палатна, твар крыху абцёр і ледзь сам не самлеў: сівы чалавек перада мною. А прывезлі, во, як пан, русявага. Што здзек з чалавека робіць! А вочы такія, нібыта і не рады, ці то не разумев, што ўратаваны. Спрабую загаварыць, не азываецца. Каб устаць, ной не трымаюць. Во гора! А хлопец дай Божа! Болат не волат, але не зломак. Кінуўся я да воза. Падагнаў бліжэй і завалок няшчаснага на драбіны. Ўсё тое, мех, камень у ім ды вяроўкі скруціў і кінуў у багну. Толькі бульбатнула. Атуліў гаротнага ў кажух, прыладзіў як мог лепей, і рушыў паціху. Бо ўсё баяўся тых нелюдзяў. I паехаў назад, да ксяндза. Бо куды, думаю, падацца? Чалавек, скажу вам, пане, маўчыць, толькі вачамі лыпае. А на свае ж вушы чуў, што не нямко. Бач, зрабілі яму, што мову адняло.
Вароніч паківаў галавою. Больш быў уражаны адчайнай смеласцю фурмана, чым усім іншым.
Гэта бывав. I ад страху, і ад болю вялікага, ці перажывання. Пасля праходзіць, але іншы раз і пажьщцёва застаецца.
Вось і тут гэтак. Сынам жа нелюдзі палохалі. А я сабе думаю, што рабіць, да каго кінуцца? фурман пакруціў галавою. Да двара якога не паедзеш, бо сам чуў, што тыя нелюдзі загад нейкага пана выконвалі. А ці не да таго ж траплю? Не з-за мора яны яго везлі: не адно ж у нас балота. А ў маёй хаце што яму за дапамога? Памыем, абагрэем, а ці абаронім чутка ж маланкай разнясецца! Не ў сялянскай хаце панскую таямніцу хаваць.
Гэта вы разумна разважылі, пахваліў фурмана пан Кузьма.
Міжволі задумаўся, якая прорва ляжыць між двума слаямі аднаго народу. Правільна думав тэты селянін, калі не спадзяецца ні на абарону, ні на справядлівасць, бо няма ад каго яе чакаць. Сам жа, трапіўшы ў панскую сварку з-за сваёй дабрыні, можа легка стаць ахвярай, бо не можа супраць пана абараніцца. А што будзе, як шляхта наша зусім на польскасць перакінецца? I з сялянамі
пачнуць размаўляць як чужынцы. Дык ці будзе гэта агульная зямля ім повяззю? Ці ўзбурыцца ўсё, як на Украіне? Як той бездані пазбегнуць?
Дайце мне, пане, лейцы, папрасіў фурман. Ачомаўся я. Кожным разам, гэтай дарогай едучы, калі нельга абмінуць, тую бяду ўзгадваю. А грэх мой у тым бачу, што не сказаў я ксяндзу, як усё было, пабаяўся. Бо і сям’ю маю, і сваё жыццё не абрыдла, А ў балоце тым шмат месца.
Ну ксёндз то пэўна да тых нелюдзяў дачынення не меў. Фурман спалохана зірнуў на Вароніча, нават перахрысціўся. Я і не кажу. Ён годны чалавек, ужо ў немалых гадах, даўно ў нас і сам з тутэйшых, так што давер да яго маю поўны. Але ж каб уратаваны чалавек словам памог, азваўся: хто ён, адкуль, хто крыўдзіцелі ды забойцы! А так я сам адзіны сведка і выратавальнік. Калі тых злыдняў знойдуць і ці будзе каму шукаць, няведама. А мяне шукаць не трэба, але хто абароніць? Пан? Богу дзякаваць, чалавек прыстойны, але на гэтым і канец. Ані заможнасці, ані сілы не мае. Вось так схаваў я ад ксяндза праўду. Едучы, кажу, жарабя адбілася. Шукаў, і во чалавека ў балоце, у гразі знайшоў, вывалак і прывёз, бо куды мог бліжэй ехаць? Чалавек можа гарачку ці трасцу якую падхапіць, калі не дапамагчы. Не скажу, каб ксёндз быў рады майму ўчынку, але служку клікнуў і ўтрох мы небаракам заняліся, прывялі яго ў людскі выгляд. Адзежа на ім добрая, панская, але ж, разумееце, уся ў брудзе. Крыжык на шыі каталіцкі. Ксёндз старанней стаў завіхацца. Ахмістрыня тым ча­сам узвар прынесла, папаілі чалавека, ежы такой-сякой змусілі пракаўтнуць. Ксёндз намагаўся з ім гаварыць і па нашаму і па польску ані гуку. Ксёндз мне і кажа:”Гэта хвароба, і яе трэба лячыць. Мы тут на плябаніі, як ні старайся, нічым не дапаможам.”
Адвёў ён мяне ўбок і так паціху кажа:
Павязеш яго да айцоў базыльянаў. Там знойдзеш айца Гераніма. Скажаш, што ад мяне, аддасі хворага і нікому ані гуку, папярэдзіў настойліва.
Відаць, ксёндз здагадаўся, што не ўсё ў парадку. Можа і мяне падазраваў, што таюся, але не распытваў. А мо’ ад клопату хацеў пазбавіцца.
Мне, кажа, не выпадае туды з’яўляцца, сам разумеет. Да айцоў езуітаў, хоцьу іх шпіталь дасканалы, везці яго не належыць. Таму хай будзе гэта наша з табою таемная справа. Зразумеў?
Як не зразумець, калі ўсё ясна. Ад тых айцоў езуітаў ён, калі і выйдзе здаровы, то голы, як бізун. Даруйце, пане, калі ўразіў, але такія яны ўжо. Раней, кажуць, былі іншыя: і школы рабілі, і лекі людзям неслі. А зараз вельмі ўжо свой інтэрас шукаюць.
Бог з імі! Не памінайце іх так людзям незнаёмым. Анічога такога, але прыкрасці можаце мець, параіў пан Кузьма.
Гэта я ведаю, кіўнуў фурман. Пад вечар ужо быў я ў базыльянаў. Пусцілі, да айца Гераніма завялі. Як паказаў я хворага і на ксяндза спаслаўся, то паклікаў паслуіпніка і загадаў несці таго ў будынак. А сам мяне пытае: “Хто гэта? Што за чалавек?”
Я кажу, што знайшоў яго на балоце, як і ксяндзу, што паручнік нейкі, да каталіцкай веры належыць. Айцец тэты так дапытліва зірнуў на мяне.
Усе мы пану Богу належым, яго дзеці. А адкуль ведает, чалавеча, што паручнік? Можа першы раз вусны фурмана крануў цень ўсмешкі.
Разгубіўся я, пане. Гэта ж, як хлапчук, здрадзіўся. Мармычу, што вопратка на ім такая, нібы як вайскоўца, ну і ў гадах, сівы, мабыць камендант нейкі, паручнік значыць. Нічога айцец Геранім на мае хітрыкі не сказаў, толькі так зірнуў на мяне. Адчуваў я, што вельмі праніклівы ён, гэты чарнец. Але і лагоднасць у ім, абыходжанне вельмі да яго прываблівала. Адразу да хворага скіраваўся і мяне паклікаў. Прыйшлі ў пакой. Чыста, цёпла. Хворы на лож­ку пад коўдрамі ляжыць, паслушнік ля яго завіхаецца.
Дык што з ім? пытае айцец.
Мову адняло, кажу.
Мову? перапытвае і зноў поглядам свідруе. А ён яе меў?
Мабыць меў, кажу, як ўсе боскія стварэнні, бо ваяр.
Усміхнуўся гэты чарнец і пачаў каля хворага завіхацца, а мяне загадаў пакарміць.
Пасля сюды прыйдзеш.
Падсілкаваўся я, адагрэўся і вярнуўся да айца Гераніма. Ён паслушніка выправіў, дзверы прычыніў і кажа:
А цяпер сядай вось тутнаўслончык і расказвай, як і што было.
Расказаў яму ўсё як і ксяндзу. Але адчуваю не верыць аніводнаму слову. А я на яго зірнуць баюся. Аднак так ужо наважыўся трымацца аднае думкі, што і тут вытрываў. Як я змоўк, чарнец той мяне пытае:
Скажы, чалавеча, хто яшчэ пра гэта ведае?
Расказаў я хто і што ад мяне ў ксяндза чуў. Ён мне і кажа:
Калі гэты чалавек загаворыць і ці увогуле невядома. А лячыць яго трэба спакоем, у бяспецы. Разумеет? Нельга яго непакоіць.
Разумею, кажу, буду маўчаць. Ды і што тут цікаўнага хво­ры чалавек. Заблудзіўся. Во-во. Разумна гаворыш. Ачуняе сам усё раскажа. Тады знойдзем радню ці сям’ю. Інакш я яму не дапамагу, не здолею.
-1 доўга ж нам так трываць? насмеліўся я запытаць.
Казаў жа не ведаю. А маніць не прывык. Спадзяюся на леп-
шае. Па ўсім выгл ядае, што часова гэта. Розум не страчаны. А ты, чалавеча, пераначуй у нас ды вяртайся з Богам.
Не,адказваю, я да плябаніі даеду. Скажу, што ўсё ў парад­ку, там і пераначую.
Ну, няхай. Тут блізка. Богу мілы учынак табою здзейснены. Бывай здаровы. Айцу Багуславу мой наклон перадай!
Назаўтра дадому вярнуўся, аканому пра дзесяціну паведаміў. Пра затрымку з-за жарабяці наплёў, але з тае пары спакою не маю. Ведаю, што дурныя гэта страхі, але не-не ды падумаю: я падглядзеў, а можа і мяне падглядзелі ды толькі зручнага выпадку чакаюць.
Але ж, як я разумею, сказаў пан Кузьма, час ужо нейкі прайшоў. Мабыць, тыя нелюдзі лічаць, што ўсё па ix намерах адбылося. Супакоіліся.
Даў бы Бог. Але, хоць і просты я чалавек, часта жахаюся: колькі розных нягоднікаў людзям гора прыносіць. У таго чалавека сын, сям’я недзе пакутуе ад невядомасці. Разумею, помсціць брыдка, але зло належыць караць. Ці ж не так?
Згодны, дзядзька Алесь, усміхнуўшыся, адказаў пан Кузьма. Нібы яно не па боскіх запаветах, але я таксама лічу, што лепш зло пакараць і пакаяцца, чымсці злыдню дазволіць беспакарана гойсаць. А ці бачылі вы яшчэ таго чалавека?
Не, не бачыў. Ды і хто я яму? Ён пан, гэта відаць! I ксёндз гэтак раіў, і чарнец той. Шчыра кажучы, цікава, як ён там. Але каб не падумалі, што падзякі якой чакаю.
Ужо каторы раз уразіла Вароніча высакароднасць чалавека.
Разумею. Скажыце, а больш аніякіх імёнаў там на балоце не называлася? Апроч таго Васіля?
Не, цвёрда магу казаць. Памагатага свайго ён ані разу імем не паклікаў.
А ці пазналі б іх, спаткаўшы? Прыкметныя чым-небудзь? Абліччам, вопраткай?
Пазнаў бы. Яны ў мяне ў ваччу, як жывыя. Можа таму, што дагэтуль Бог мілаваў з такімі спаткацца. У памагатага гэтага звычка раз-пораз патыліцу чухаць то, як шапку ссоўваў, вуха было відаць, пасечанае, амаль яго не засталося. Ну а Васіль той чорны нібы цыган, абліччам злосны, прыкметны. Не зблытаеш.
Праехалі крыху моўчкі. Дарога выбілася з лесу і пайшла краем поля. Гасцінец быў, лічы, побач, за якіх паў-вярсты. Спыніўшыся, Вароніч пачакаў астатнія вазы і брычку са сваімі фурманамі і прыпасамі на дарогу. Абышоў абоз, упэўніўся, што ўсё ў парадку і з людзьмі, і з рыштункам. Параіўшыся, вырашылі не спыняцца, а паціху рушыць гасцінцам у напрамку Бярэсця. Час ранні, шко­да траціць светлы адрэзак дня. Галоўны абоз іх пэўна здагоніць
неўзабаве, а на гасцінцы на ціхай хадзе коні не стомяцца. Так і зрабілі, аніякіх значных затрымак да самага гораду не мелі.
Закончыўшы гандлёвыя справы, Вароніч, развітваючыся з абозным, папрасіў яго адпусціць дзядзьку Алеся.
А замест яго, як хочаш, вашмосць, альбо вазьмі майго фур­мана, альбо найму тутэйшага якога, назад жа яны табе без патрэбы. Вельмі прашу, справа ў мяне з гэтым чалавекам звязаная.
Той, падумаўшы, пагадзіўся на замену. Блага, і хлопец пана Кузьмы быў гэтым задаволены, праедзецца ўсё-ткі далей свайго павету.
Пэўна, гадаеце, чаму я вас на фурмана папрасіў, дзядзька Алесь? спытаў пан Кузьма, калі выехалі ўдвох за ваколіцу Бярэсця.
Трохі думаю. Ці не з маім апавяданнем звязана?
Так. Памятаеце, у маім двары маладзён мяхі цягаў з парабкамі? Багданам зваць.
Прыгожы хлопец. Я думаў, сын.
Не, госць можна сказаць. Дык вось, у гэтага хлопца бацька прапаў. I ведаеце калі? А вось у той час, пра які вы і расказвалі. 3 тае пары сын яго шукае і ані следу.
Дык вы думаеце?... Божа літасцівы! жахнуўся селянін.
Вароніч пахітаў галавою на пацвярджэнне, што і сам лічыць здарэнне выключным.
Але чаму б і не быць супадзенню: бацька яго быў вайскоўцам, вёз грошы сябра з палону выкупіць і знік. Не дзіва, што чалавек з грашыма мог знікнуць, але спраўны ваяр не пёрся б з ладнымі грашыма ў дурную рызыку. Заедзем, запытаем.
Што ж, я чалавек паслухмяны. Калі ўжо сам разбалбатаў, то мушу ехаць, крэкнуў фурман, відавочна незадаволены пачутым.
Дык жа не дзеля цікаўнасці мы гэта рабіцьмем, чалавеча, пачаў пераконваць пан Кузьма. Вінаваты я, што затаіў свой намер перад вамі, але, шчыра прызнаюся, баяўся адмовы. А вельмі ж грызе тое супадзенне.
Вароніч вінавата зірнуў на селяніна, паціснуў плячыма.
Калі чалавек іншаму не дапаможа, а гэта яму па сілах, што за жыццё на свеце пачнецца? Самі ж прыклад далі, усміхнуўся ніякавата.
Ваша праўда, прызнаў Алесь. Часта баішся, сам сябе ўгаворваеш не лезь, а сумление пхае ў плечыідзі! Бо як да споведзі станет? Як людзям у вочы зірнеш?
Во-во! Вы там на балоце на такую адвагу наважыліся! Вось толькі як з тым манахам начнём? Можа з самім пацярпелым гаварыць давядзецца. Добра, калі ён бацька Багдана, тады ясна, што за чалавек. А калі не? Страшна пачынаць, а трэба.
Шчасце такога сына мець. Але ж перацярпеў бедны, калі гзтак бацьку шануе. Столькі ж часу! забедаваў фурман, праняўшыся чужым горам. Нежанаты яшчэ?
Пан Кузьма ўбачыў зручнасць канчаткова схіліць селяніна на свой бок.
Не. Хіба што ў прымы. У яго аніякай маёмасці. Hi зямлі, ні двара, ні дома нават. Злыя людзі пазбавілі ўсяго. Ці не тыя самыя, што на бацьку замахнуліся.
Глядзі ты, якая бяда! А з боку здаецца: шляхта-шляхта, у яе і ўежна, і ўлежна. Калі хочаце маю думку ведаць, пане, то сапраўды нейкае дзіўнае падабенства. Таго чалавека таксама абрабавалі і знішчыць меліся. Даў бы Бог!
Бачыце, можа залічыцца нам некалі за грахі агульны добры ўчынак, засмяяўся пан Кузьма. Вельмі яму хацелася падбадзёрыць дзядзьку Алеся.
Можа і залічыцца, усміхнуўся фурман.
Дзядзьку Алеся айцец Геранім пазнаў адразу, і запытальна зірнуў на пана Кузьму.
Кузьма Вароніч, гаспадарку маю ля Майзарова, калі ведаеце, назваўся ён .
Як жа не ведаць. Гэта ж непадалёку. А я айцец Геранім. Мая гаспадарка тут, ён з усмешкай павёў рукою.
Вельмі рады. Мне пра вас дзядзька Алесь расказаў. I пра ўсё іншае. Ці не будзе залішняй смеласцю папрасіць прыватнай размовы ў гэтай матэрыі?
Ігумен кінуў на Вароніча праніклівы погляд, нібы вырашаў, ці варта абмяркоўваць з гэтым чалавекам свае справы.
Разумею, што не простая цікаўнасць вас да гэтага змусіла. Пойдзем са мною, запрасіў ён.
Калі ўсе трое ўладкаваліся на лавах, Вароніч расказаў пра размову з фурманам, трымаючыся таго, што гаварыў Алесь манаху. Затым толькі выказаў спадзяванне, што вельмі верагодна той хво­ры чалавек ёсць не хто іншы, як зніклы Іван Хмялеўскі, сын якога гасцюе ў двары Вароніча. На заканчэнне Вароніч запытаўся з прытоенай надзеяй:
Ці загаварыў ён? Ці ёсць які поспех?
Твар манаха палагаднеў. Клопат гэтага сур’ёзнага, станоўчага з выгляду шляхціца растапіў апошнія рэшткі насцярожанасці.
На жаль, пакуль не загаварыў. Лекару поспехамі хваліцца не належыць, але хвораму лепш. Ен усё чуе, шмат што разумев. Але ўвесь час непакоіцца, баіцца нечага, азіраецца. Я думаю, гэта след здзекаў і пакут, што выпалі на яго долю.
Вароніч падумаў, ці не лягчэй пайшло б лячэнне, калі б айцец Геранім ведаў, што здарылася з Хмялеўскім. Ён чамусьці быў
упэўнены, што тэты хворы і ёсць Хмялеўскі. Стрымлівала абяцанне дадзенае фурману ды апасенне напужаць ігумена.
Ойча лекамі яму дапамагае? запытаўся Вароніч.
Лекі тут мала значаць. Хварэе розум і душа, таму і сродкі патрэбны адпаведныя. Што мы, служкі Божыя, умеем лепш? Несці суцяшэнне словам Божым. Гэта раблю. Дапамагае. Ён таксама моліцца, значыць розум не страчаны. Ён як бы прыспаны, за­туманены, час патрэбен, каб яму яснасць вярнуць. Час і спакой.
Ці нельга чымсці дапамагчы? Нечага давезці?
Пакуль нічога не трэба. Добра, што заехалі, пацікавіліся. Мне гэта вялікае падмацаванне. Не пакінуты чалавек людзьмі, гэта добра.
Вароніч стараўся, каб голас яго гучаў лагодна, але перакаўча. Міжволі пачынаў наследаваць манеру ігумена.
-Дазвольце, ойча, глянуць на вашага хворага. Я тады свайго госця дакладней распытаю. Дарэчы, ці няма на ім прыкмет якіх, ран альбо шнараў?
Відаць шэнціла яму на войнах. Я не раз дапамагаў вайскоўцам, але ў гэтага ані следу. Ці то здатны ды шчаслівы, ці далёка ад сечаў быў. Вядома, калі ён сапраўды вайсковы. А зірнуць для яго дазволю незаўважна. Аберагаю ад сустрэч з незнаёмымі людзьмі.
Айцец Геранім вывеў Вароніча калідорамі і праходамі да невялікага садка. Па сцежках хадзіў туды і назад высокі, строй­ны наставай чалавек. Хадзіў у задуменні, нібы нешта сіліўся вылічыць ці ўспомніць. Калі чарговы раз крутануўся і пакрочыў у іх напрамку, Вароніч міжвольна сціснуў руку манаха.
Дальбог гэта ён! пан Кузьма быў уражаны падабенствам хворага з Багданам. Ані ўзрост, ані выраз твару, ані сівыя валасы не маглі гэтага схаваць.
Што ж у такім разе з ім здарыл ася? шэптам на шэпт запытаўся айцец Геранім. Але хадзем ўжо адсюль,-папрасіў ён.
Вароніч зразумеў, што здарылася, калі не ў падрабязнасцях, то ў асноўных падзеях, але пакуль не мог гэтага выказаць. Няхай айцец Геранім жыве у спакоі, гэтак ён большага дасягне.
-■ Даведаемся сваім часам, выказаў ён манаху сваё меркаванне. Я вось зараз убачыў майго маладога госця ў сталасці. Гэта напэўна яго бацька. Беражыце яго, айцец Геранім, Богам малю! Не бывае такіх сыноў у дрэнных людзей.
I Вароніч расказаў манаху гісторыю свайго кароткага знаёмства з Багданам Хмялеўскім.
Бачу, праняліся вы лёсам гэтых людзей. Дапамагу, чым здолею.
А як вы лічыце, ойча, ці не лепш прывезці сюды сына?запытаўся Вароніч.
Счакайце крыху. Я паспрабую па-свойму падрыхтаваць хворага да сустрэчы. Ёсць у мяне думка. Я ж увесь час шукаю спосабаў. У мяне ж, даруйце, вінавата ўсміхнуўся базыльянін азарт свой ёсць хваробу перамагчы.
Не ведаю, ці здолею таіцца, прызнаўся Вароніч. Тым бо­лей, Багдан усё рвецца паехаць ці то на Валынь, ці ў Алыку, альбо ў Нясвіж да Радзівілаў.
Ігумен задумаўся. Было відаць, што прыкідвае, як лепш парадзіць у такіх складаных абставінах. Нарэшце, вырашыў:
На росшукі? Тады таіцца не трэба. Падтрымайце яго надзеяй, а пазней наведайцеся разам. Хоць бы вось так паглядзець, каб пераканацца. Не лічыце мяне жорсткім, я проста ведаю, што не кожны гэтага чалавека да жыцця верне, а я вярну, будзе здаровы і на ўнукаў парадуецца.
Строга да вашых парад застасуемся, ойча! запэўніў Вароніч. То я ўжо не стану марнаваць вашага часу і так не ведаю, як за ўсё дзякаваць.
Вароніч палез у кішэню і падаў айцу Гераніму пакуначак.
Гэта, ойча, на кляштар. Вазьміце, калі ласка.
Кожная міласціна дабро, прамовіў манах, беручы пакунак. Едзьце з Богам і не трывожцеся!
3 тым і ад’ехалі.
* * *
Ну што, як ён вам паказаўся? не вытрымаў фурман.
Пастаўны мужчына. Сапраўды, відаць вайсковы, пан Кузьма хітра прыжмурыўся, разумеў, пра што пытае дзядзька Алесь і хацеў крыху падражніцца. Не буду здзеквацца, дзядзька Алесь: на мой погляд гэта бацька Багдана. Проста не верыцца ў шчасце, але не можа быць выпадковым такое падабенства.
Дай жа Божа! узрадаваўся фурман. Гэта ж якая радасць людзям!
Спадзяюся, што некаму і няшчасце, сярдзіта хмыкнуў Вароніч. Не думаю, што два такіх зухі гэтку ю крыўду нягоднікам даруюць. Ды і прыяцелі ў ix знойдуцца, каб дапамагчы! I аддзячыць добраму чалавеку сваім часам не забудуцца.
Пан Кузьма вымоўна зірнуў на дзядзьку Алеся і падміргнуў па змоўніцку. Далейшы шлях час ад часу вяртаў ix да шчаслівай надзеі і спосабаў яе наблізіць.
Пачаставаны і ўзнагароджаны за турботы дзядзька Алесь ад’ехаў дадому з выпа дковай фурманкай, а жыццё ў двары, часова выбітае з каляіны прыбыццём гаспадара, пакрысе вярнулася да прывычнага ладу. Дзень-два адпачылі, а потым пан Кузьма абвясціў:
Паедзем, хлопцы ў лес. Панас з парабкам вазамі, а мы з
Багданам брычкаю. Учатырох да вечара ўправімся, калі зранку выберамся.
Калі назаўтра, яшчэ досвіткам рушылі ў напрамку лесу, лёгкая брычка з добрым стаеннікам у аглоблях хутка апярэдзіла дрогкія калёсы, на якіх трэсліся Панас і дваровы хлопец.
Нічога, дарогу ведаюць, не заблудзяць, а нам пагутарыць трэба.
Вароніч наўмысна так падстроіў, каб пагаварыць з Багданам без чужых вушэй.
Добрую вестку я табе прывёз, вашмосьць! На след твайго бацькі натрапіў.
Што вы кажаце? Няўжо праўда! ускінуўся Багдан.
Ну, маніць у такіх справах грэх не замоліш! супакоіў яго Вароніч. Даведаўся я, што ёсць чалавек, які па ўсіх прыкметах твой бацька.
Хто ж вам сказаў? Ці яго хто бачыў? Кажыце ж, калі ласка, што даведаліся? захваляваўся Багдан.
Ён павярнуўся да Вароніча ў чаканні тлумачэнняў.
Не спяшайся, усё раскажу, Вароніч успомніў перасцярогі ігумена. Хто бачыў? Сам на свае вочы бачыў!
Дык чаму не спыталі, прозвішча не вызналі? Ці хоць жывыздаровы?
Целам здаровы. Толькі гаварыць не можа, мову яму адняло.
Багдан сядзеў скамянелы. Відаць, баяўся даведацца чаго горшага, але рашыўся.
Кажыце, дзядзька Кузьма, я не дзіцёнак, стрываю. Ці так мод­на пакалечаны? Усё расказвайце.
Не, зусім не пакалечаны, цэлы і здаровы. Бачыў яго, калі шпацыраваў па саду. Добрыя людзі ім апякуюцца, лечаць, нічога пакуль яму не трэба. I забіраць адтуль не след. Не на карысць яму любыя турботы, спакой патрэбен. Ад цяжкіх узрушэнняў тая яго хвароба, можа ад удару ў галаву, бо памяці таксама не мае. Трэба пачакаць.
Пан Кузьма таргануў лейцамі, падганяючы каня.
Дык вы упэўнены, што гэта ён? Багдан усё яшчэ сумняваўся: Вароніч усё ж ніколі бацькі не бачыў.
Падабенства з табою выключнае: гэта не выпадак. пан Кузьма быў упэўнены зараз яшчэ ў большай ступень
Гэта ж я дзівіўся, як вы, вярнуўшыся, усё узіраліся на мяне, нібы не пазнавалі, усміхнуўся Багдан.
Навіна пакрысе мацавала надзею.
Ага! Яшчэ раз сябе правяраў, прызнаўся пан Кузьма. Вось пакуль і ўсё. Астатняе пазней абгаворым. Цешся тым, што жывы,
што ад цябе недалёка. Амы, во, якраз пад’язджаем, навернем там і дзялянка наша, і хлопцы неўзабаве будуць.
Пакуль Багдан з Варонічам абышлі дзялянку, прыкінулі, як зручней пад’ехаць да нарыхтаваных сажняў, з’явіліся і калёсы. Узяліся накладваць бярозавыя цурбаны на дровы і асобна, на другі воз роўныя яловыя плашкі.
Пэўна на дранку? запытаўся Багдан.
Ага, адказаў пан Кузьма. Складзем пад дах, хай выветрываюцца, а там і ў работу. Каб пасля па снезе не поўзаць.
У сам раз на стрэлы пашчапаць, сказаў Багдан Панасу, уладкоўваючы чарговую плашку на воз.
А ты ўмееш? загарэўся Панас.
Умею. I нават, кажуць, добра рабіў.
Навіна абнадзейвала. Добры лук ад умельца, хай сабе і маладога, гэта не цацка. Асабліва, пакуль бацька сапраўднай зброі не дазваляе кранаць.
Ну, а лук? працягваў допыт Панас, бо што ж стрэлы без лука.
На лук іншае дрэва патрэбна. не зусім пра тое адказаў Багдан. 3 нашых ціс, альбо вяз, ясень, ну яшчэ дуб. Але ты, браце, слухай ды насі! падагнаў ён хлопца.
Вароніч быў задаволены, што Панас ненаўмысна адводзіць Багдана ад цяжкіх думак. Незнарок вяртае ў хлапецтва, не та­кое і далёкае.
Няхай звыкаецца з пачутым, думаў пан Кузьма. Яму з гэтым яшчэ доўга жыць.
Вароніч з усмешкай глядзеў, як завіхаецца з плашкамі Панас, спадзеючыся, што гэта будзе ўлічана належнымі крокамі з боку старэйшых.
Што глядзіш? запытаў пан Кузьма. Ці маю такое дрэва? Ёсць, нават вытрыманае, напілуеш воз дроў атрымаеш.
Ого! Цэлы воз! А дваровыя нашто?
Бач ты, дваровыя нашто! Як будзеш Радзівіл, то можа і габляванымі дрывамі паліцьмеш. засмяяўся бацька. а пакуль ты Вароніч, працуй, каб, што маеш, не правароніў.
Багдан адчуваў, як навука Вароніча ўсё глыбей западав ў душу і розум. Ранейшае жыццё ставіла яго далёка ад гэткай штодзённай, карпатлівай гаспадарлівасці. Шчаслівы выпадак звёў яго з чалавекам, які сваім прыкладам вучыць знаходзіць месца ў свеце, абсталёўваць яго сваёй рупнасцю, не чакаючы нічыёй ласкі ці дапамогі.
Багдан, а што яшчэ трэба, каб мець добры лук ды стрэлы? Панас вырашыў змяніць напрамак размовы на больш надзённы і цікавы.
Ды не шмат. Ніткі, дратву, клей ці пакост. Ну і пер’е гусінае.
О, дык усе ёсць. I пер’я таго цэлыя крылы. Мамка беражэ чарэнь замятаць. Папросім, то дасць.
Ты ўжо, бачу, не пытаеш, ці пагодзіцца Багдан на тэту рабо­ту, падражніў сына пан Кузьма.
Пагаджаюся. Што тут зробіш, сам пахваліўся.
Вярталіся тым жа парадкам. Апгчаджаючы коней, пан Кузьма свайго нават стрымліваў, а можа хацеў мець больш часу для размовы.
Цяпер я цябе буду распытваць, Багдане, а ты памяць напружвай. Скажы ці былі ў бацькі заклятыя ворагі? Такія, што на ўсё ў варажнечы былі б здольныя?
Раней не было, але потым з’явіліся. Тут вось што: варажнечы, нейкай сваркі не было, з'явіліся збіры ці піто. Хоць з шляхоцкім клейнотам, як то кажуць. Даведаўся я гэта выпадкова ужо як бацька знік, з-за гэтага і ў Бярэсці апынуўся.
Валанцёрства? запытаўся Вароніч. Як я здагадваюся, табе пагражала тое ж, што бацьку?
Так, лічыце, цудам уратаваўся.
Вароніч павярнуўся да Багдана, перадаў яму лейцы.
Тады скажы, ці не было між вашых нядобразычл іўцаў такога Васіля? Болып нічога не ведама, толькі імя, а гадоў яму так каля трыццаці з гакам, чарнявы нібы цыган.
Гэта цівун у таго чалавека, што вялікае зло бацьку ўчыніў, імя яго зняславіў, адразу назваў Багдан. Толькі не ўсе паверылі, дадаў паспешліва.
Вось яно як? прамовіў Вароніч. А ў таго цівуна быў памагаты з вухам пасечаным? Таго ж веку?
Правым? усклікнуў Багдан.
Правым, нават крыху здзіўлены, як хутка ўсё праясняецца, пацвердзіў Вароніч, Значыць, ёсць і той Васіль, і бязвухі, і ты ведаеш, дзе яны?
Ведаю. Але цівуна таго пэўна ўжо чэрці смажаць. Загінуў ён, з дрэва зваліўшыся.
Багдан пакуль не хацеў расказваць падрабязнасці. Давялося б распавесці ўсё, а ці трэба гэта Варонічу? I так чалавек столькі дабра зрабіў, што нічым не аддзячыш. Вароніч думаў, узважваў, а Багдан моўчкі чакаў, пра што яшчэ запытаецца.
Неяк ты ўзгадаваў, што ў злачынства заўсёды ёсць сведка і Вог сам знак падасць, нарэшце прамовіў пан Кузьма.
Янка-Лесавік не раз казаў, калі ўжо ніхто, то Бог бачыць.
Праўду казаў, кіўнуў Вароніч. Набярыся, хлопча, цвёрдаспі і паслухай, што здарылася з бацькам.
Паведаміў Багдану пачутае ад фурмана і айца Гераніма. Багдан слухаў, не перапыняючы ані словам, толькі рукі, што сціскалі лей-
цы, выдавалі яго напружанне ды пільны, засяроджаны погляд, скіраваны далёка наперад.
Вось што здарылася з тым чалавекам. Зараз можам ані крыш­ку не сумнявацца, што гэта твой бацька.
Так, нават “паручнік” супадае, з уздыхам пагадзіўся Багдан.
Дай мне, Багдане, слова, што нічога не пачнеш сваім одумам. Добра трэбаўзважыць. Добра, каб і бацька меў голас. Мы яго тыдні праз чатыры, так параілі, наведаем. Можа, да таго часу і ў лячэнні зрухі будуць. Згодзен?
Згодны, наўсе ўмовы згодны, даю слова, дзядзька Кузьма. Ды як жа мне без парады? горача запэўніў Багдан.
Ну і добра, сказаў Вароніч, паляпаўшы Багдана па руцэ.
Праехалі нейкі час моўчкі, кожны са сваімі думкамі.
Мабыць павінен я, дзядзька Кузьма, расказачь вам, што са мною дома было. Я, прабачце, не хацеў сваімі клопатамі людзям галавы дурыць. А зараз вунь як вас уцягнуў.
Вароніч здагадваўся, што пачуе не такую рэдкую гісторыю пра нахабнае злачынства, хцівасць да чужога дабра, гатоўнасць затаптаць чужыя жыцці, абяздоліць дзяцей, абы толькі дапяць у можныя, яснавяльможныя ці яшчэ якія без сораму ў вачах, без пакут сумления.
Нічога. Што тут такога. А хіба ты каму не дапамог бы на маім месцы? супакоіў яго Вароніч. Расказвай, не варта таіцца, бо малады яшчэ, як ні кажы, а цябе ў нейкую зладзейскую задуму ўблытваюць. Калі бацьку загубіць хацелі, то і сыну адзінаму той жа лес рыхтавалі. Каб зразумець гэта, не трэба вялікай мудрасці. А каб абараніцца ды перамагчы, патрэбен і розум, і спрыт: спалучыць жыццёвы досвед і юначыя сілы. Я гэта так разумею. А ты? падсумаваў Вароніч свае разважанні.
Багдан ужо з палёгкай расказаў ўсё сваё жыццё. Вароніч ча­сам перапыняў яго, больш падрабязна распытваючы пра падзеі апошніх гадоў, устаўляючы свае кароткія заўвагі. Колькі хцівых павукоў, пацукоў, ваўкоў на гэтым грэшным свеце!
...Пан Кузьма свядома ганяў хлопцаў да працы, не даючы роз­дыху. То за сенам на паплавы, то на азярод нешта ўсцягнуць, ці зняць адтуль, то сечкі нарэзаць, то ў свірне заняцца. Не кажучы пра коней, хоць быў і хлопец-стаенны. Гаспадар і сябе не ашчаджаў, бо да кожнай працы быў здатны. Да вечара хлопцы ўхайдокваліся як мае быць, але ж нельга было і пра лук са стрэламі забыцца. Таму ледзьве галава на падушку ды коўдра зверху і ўжо спалі, як салому прадаўшы.
Заганяў ты хлопцаў, упікала пані Матруна мужа.
Нічога. Панасу на карысць. Хіба ж ён так улягаў бы без Багдана? Ну а таму таксама, каб менш гараваў ды непакоіўся.
Можа і праўду кажаш. Такі хлопец, хоць самой за яго выходзь! засмяялася яна.
А ці ж я быў горшы!
Не, не горшы, такі самы. супакоіла жонка Вароніча. На заўтра пярэдых дам хай папалююць, пацешацца.
♦**
Здаецца мне, Максім, ты не вельмі рады гасцям?
Казімір Ян Сапега варухнуўся ў іпырокім крэсле, зручней месцячыся між падушак.
Уражаны тым, што не трубяць сурмы на гонар тваёй берасцейскай перамогі? з лёгкай іроніяй адгукнуўся ягоны суразмоўнік, год сарака з нечым, апрануты па французску. Хапіла мне твайго трыюмфу пасля камянецкай выправы.
Ён стаяў спіною да акна, так што гетману было цяжка разгледзець выраз твару суродзіча: насміхаецца ці ўсур’ёз памінае ўрачыстае вяртанне ў Вільню пасля перамогі над туркамі, таму ўжо тры гады, калі не болей.
Мне яшчэ ад берасцейскіх званоў у вушах гудзе, чмыхнуў гетман. Сам ведаеш, які я набожны. А сурмы да гэтага палаца не пасуюць. Хіба менэстрэлі з лютнямі.
Не пасуюць, пагадзіўся Максім Сапега. Але і там не было патрэбы камедыю строіць. Satis pugnae, хопіць бітваў! Не радуюся я тваёй перамозе і не спачуваю пераможаным. Як кажуць людзі: абое рабое. Чума на вашых два дамы! Мабыць ведаеш, хто гэта сказаў з вельмі падобнай нагоды?
Вялікі гетман панурыўся, відавочна крануты словамі родзіча.
Simila similibus curantur, клін клінам выбіваюць, грэшны! уздыхнуў ён не то скрушна, не то жартуючы. Думает, я ў захапленні ад той пакоры і прысягі? Але ж яшчэ рымляне патрабавалі: caveant consules, няхай консулы будуць пільнымі! Вось заехаў сюды, каб на пару дзён адпачыць ад балагану. 3 табою пабачыцца, паспрачацца.
У голасе гетмана чулася горыч, можа папрок за неразуменне і адсутнасць спагады.
Ці ж я ўцякаю? прыязна ўсміхнуўся Максім Сапега. Для мяне госці, апроч прыемнасці, яшчэ й разнастайнасць у нашым ціхім жыцці. Але гэта не мой палац, і я не маю ані абавязку, ані права прымаць гасцей як гаспадар. Сам ведаеш, швагерка тут гаспадыня, а што ёй да вашых перамог?
Ен адышоўся ад акна і сеў у крэсла побач са сталом, занятым стосікамі кніжак і папер. Пасярэдзіне размясціліся прылады для пісьма прыгожага, хутчэй за ўсё французскага вырабу. Цяпер родзічы сядзелі блізка адзін супраць аднаго. Погляд Максіма
Сапегі быў прыветны, выраз твару спакойны і добразычлівы. Але гетман, відавочна, лічыў гэта не болып як данінай звычаю.
Усё ж адчуваецца халадок, не стрымаўся ён.
Кожнаму чалавеку патрэбен нейкі куток, дзе можна хоць на кароткі час схавацца ад абрыдлых спраў, дакучлівага атачэння, настырных паплечнікаў. Нават самым высокаўладным асобам іншым разам хочацца пагутарыць з чалавекам, які не будзе пагаджацца з кожным словам, смяяцца над няўдалым досціпам і падтакваць самаму бязглуздаму меркаванню.
Для гетмана такім чалавекам быў не такі ўжо далёкі родзіч Максім Сапега. У яго таварыстве ўсемагутны ўрадовец шукаў духоўнага прыстанішча і супакаення. Незалежнасць поглядаў, высокая адукацыя, смеласць выказванняў прыцягвалі вялікага гетмана. Ён і швагерку наведваў не столькі дзеля сваяцкіх абавязкаў, колькі з-за прыемнасці падыскутаваць з цікавым чалавекам. I вось зараз адчуваў расчараванне. Максім Сапега паціснуў плячыма:
Можа ўсё ж больш здаецца, чым ёсць насамрэч. Але, certum quantum, ў нейкай меры... маеш рацыю. Вялікая між намі адлегласць, сыходзімся рэдка. Цябе не вабяць мае заняткі, ён павёў рукою ў бок стала, а я не кваплюся на якікольвек уплыў на думкі вялікага гетмана.
Ці ж ты не Сапега?
Сапега! Ганаруся прозвішчам вялікім Паўлам, хоць нату­ральна мне бліжэй па духу Леў з яго Статутам. Але не жадаю быць кліентам сёняшніх Сапегаў менавіта таму, што я Сапега.
Які кліент? Што ты гаворыш? шчыра абурыўся Казімір.
Максім Сапега падняў руку на знак перапросін і прымірэння.
Адзінае, што мне адпавядае дэпутацтва ў Літоўскім трыбунале, дадаў ён сур’ёзна. Не супраць, калі ізноў абяруць. Там я толькі кліент Статута Літоўскага ды ценю яго вялікага складальніка.
Максім Сапега прамаўляў нібы жартам, але гетман ведаў, пра глыбокае перакананне родзіча: не першы раз Казімір Сапега вёўу гэтым пакоі падобныя размовы. Не спадзяваўся поспеху і на гэты раз, але мала што магло здарыцца ад часу апошняй сустрэчы.
Разумны ты хлопец, Максім. Шкада, што трымаешся здаля ад палітыкі. Марнуеш здольнасці, а мог бы паслужыць свайму роду.
Той слухаў, апусціўшы вочы долу, на вуснах блукала ледзь заўважная ўсмешка. Гэткія размовы Максім Сапега ўспрымаў амаль як рытуальныя. Іншым разам здавалася, нібы не Сапегі запраўлялі палітыкай, а палітыка, нібы казачны цмок, кіравала ўсімі крокамі роду. Патрабавалася шмат здольных людзей, а не кожны Сапега быў прыдатны. Традыцыйная прапанова дачакалася заўсёднага адказу.
Такія, як я, у вашай палітыцы непатрэбныя, а іншым быць не здолею. Vox clamantis in deserto, голас у пустэльні. Навошта, скажы, блытацца людзям пад нагамі, дурыць ім галовы?
Казімір жыва запярэчыў:
А мне, прыкладам, цікава слухаць твае заўвагі, нават непрыемныя. Лічу, што гэта карысна.
Можа таму, што не мусіш да ix стасавацца. А вось каб ix выказваў які Агінскі альбо Храптовіч...
Гетман спахмурнеў, пачуўшы прозвішчы непрыяцеляў, устойлівых і сталых апанентаў на палітычным полі. Максім Сапега заўважыў і дадаў апраўдальна:
Я не хацеў цябе ўкалоць. Проста звярнуў увагу, як цяжка прымаць нават справядлівыя меркаванні ненрыхільнага табе чалавека. У палітыцы гэта бадай ці не самае істотнае, і ў Сапегаў з тым не найлепей.
Казімір Сапега ведаў пра гэта не горш за Максіма, таму аспрэчваць не збіраўся. Пачаў з іншага боку.
Лічыш за лепшае разважаць над тым, што адышло? погляд яго міжволі слізгануў па паліцах з кнігамі, што займалі сцяну за сталом.
Historia magistra vitae, гісторыя настаўніца жыцця. Хоць і не прападаеш за гісторыяй, не горш за мяне ведаеш, што ва ўсіх цывілізацыях большасць бед тлумачыцца тым, што ўладныя колы выслізвалі з-пад нагляду простых смяртэльных. Прасцей кажучы, ў народа кралі ўладу. Каралі, консулы, імператары абвяшчалі, што вышэй іх улады толькі Бог. Але як бы яны ні даводзілі, што абапіраюцца на Бога, у іх няма будучыні. Дэспат жыве тольк ў сёняшнім і пасля яго нічога ягонага не застанецца. Хіба запіс у хроніках. Таму наша бязладдзе і бязглуздзіцу я стаўлю вышэй абсалютум дамініюм. Зірні на бясконцыя войны Францыі з усёй Еўропай. Гэта ж няспынныя ахвяры і гора людзей, чые дзеці ляглі ў падмурак велічы аднаго чалавека, пра якога не надта пасля і ўзгадаюць. I то несумненна злым словам! Досвед былога можа прыдацца і сёння і ў будучыні. Калі ўладар прагне дабра сваёй краіне.
Але, мабыць такое рэдка здараецца? усумніўся гетман.
У тым, пагадзіся, віна не тых, хто даследуе мінулае. Mutantur tempora et nos mutantur in illis, мяняюцца часіны i мы мяняемся разам з імі, але палітыкі Рэчы Паспалітай раз-пораз наступаюць на адны і тыя ж граблі і гузы набіваюць на тых жа месцах, у голасе Максіма Сапегі горыч прабівалася скрозь насмешку.Шляхта амаль заўсёды была змушана ваяваць супраць свайго ка­рали, бо нібыта вольнай элекцыяй кожны раз палітыкі навязвалі ёй неадпаведнага прэтэндэнта. У выніку, ледзьве яго выберуць, ён пачынае займацца тым, чаго ў пакта канвента няма і быць
не магло дынастычнымі намерамі. Што гэта немагчыма згледзець загадзя?
Гетман пакрывіўся, штосьці прыпомніўшы, хмыкнуў.
Грэх не пагадзіцца. Першае: ты ў гэтым мацнейшы. Другое: маеш рацыю. Сам такое рабіў і, напэўна, не раз яшчэ рабіць буду, Казімір зарагатаў. Нікому не прызнаўся б, а табе не саромеюся, бо ўсё адно прыпрэш да сцяны прыкладамі! Чорт не зразумее, чаму так адбываецца. Можа ты ведаеш?
Масім Сапега перачакаў усплёск гетманавай весялосці і патлумачыў:
Усё ад самазадаволенасці, ад невуцтва ўласнага і бліжэйшага атачэння. Слухаць разумнейших пыха не дазваляе. Палітыкі нашы перакананыя, нібы век не было на свеце здольных дадумацца да таго, што яны сваім розумам спасціглі. Таму і трапляюць у тыя ж пасткі, што дзяды з прадзедамі. А яшчэ дадам не адчуваюць сябе сынамі гэтай зямлі!
Максім Сапега прыгледзеўся свайму слухачу: ці не прымае ўсё пачутае выключна на свой рахунак. Бо з кім толькі не вялі торгу Сапегі? Ёсць такія, што і пад цара пойдуць і пад немца.
Адначасна не баяцца, што давядзецца адказваць. Вызнаюць толькі тое, што нясе карысць найперш ім асабіста. Калі траціць Рэч Паспалітая, траціць, у рэшце рэшт, кожны. Калі не сам і не сёння, то сын ці ўнук заўтра. Respice finem, падумалі б пра наступствы! Але для разумения гэтага трэба адчуваць повязь часоў, адказнасць за тое, што робіш, мець на думцы простае: на табе свет не канчаецца, як не з цябе пачынаўся. Магнатэрыя наша зразумець гэта не можа ды і не жадае.
Вялікі гетман пачухаў патыліцу, усміхнуўся.
Гэтак яно і ёсць, хоць і сам я з той гліны. Усё ж добра мець разумнага сваяка, які цябе не баіцца і выказваецца, не тоячыся. А ты, браце, не пасміхайся! Я ж табе па шчырасці кажу, нібы пакрыўдзіўся гетман. Ты лепш патлумач, як бачыш элекцыю ў святле мінулых памылак? Чым пагражаюць? Урэшце, парай, як мне быць!
Надышоў час рагатаць Максіму, і ён рабіў гэта не стрымліваючыся.
Пан гетман спадзяецца парады, прамовіў, адсмяяўшыся, як ратаваць Рэч Паспалітую перад самаўладнымі каролікамі і прадажнымі сенатарамі! Глядзіш, заганаруся, бо прымусіў вялікага гетмана ўзважыць а можа і выкарыстаць гістарычны досвед.
Алетутжаспаважнеўізадумаўся. Безумоўна, Казімірацікавіла не размова дзеля размовы, а меркаванне ўдумлівага чалавека, які
з гэтага ціхага, аддаленага ад гарадоў палаца бачыў і разумеў больш, чым безліч палітыкаў у варшаўскіх ды віленскіх гмахах.
Прабач мой смех. Mo’ ён і недарэчы, пустэльнік перапрашальна зірнуў на вялікага гетмана. Цяжка ўгадаць, як паўплываюць на элекцыю старый, добра засвоеныя памылкі, горка скрывіў вусны, бо шмат хто іх памылкамі не лічыць. Таму і паўтараюць так упарта.
Гетман ужо некалькі разоў пераходзіў з аднаго боку на другі. Праўда, пакул ь што ў няпэўных абяцанках эмісарам прэтэндэнтаў, у думках, у разважаннях з Бенядыктам, той больш устойлівы ў поглядах.
Максім Сапега маўчаў даволі доўга. Узняўшы галаву пільна зірнуў субяседніку ў твар.
-Вось першая памылка: шляхта горш агню баіцца absolutuni dominium, абсалютызму, як пагрозы правам вольнасці, а прэтэндэнтаў прымае з абсалютных манархій ці нямецкіх княстваў, што на адно выходзіць. Такім чынам пагаджаецца, каб і намі, і палякамі кіравалі чужыя не толькі па крыві, але і па светапогляду людзі. Не ў тым бяда, што яны не сарматы, кунтушоў не носяць, а ў тым, што цягнуць за сабою сваіх і стараюцца ўсталяваць у нас звыклыя ім парадкі. Так і бойся, што ўвядзе такі ўладар “загады аб арышце”, ці эшафот без суда і следства, толькі таму, што нехта яму не спадабаўся. Адначасна не квапяцца ані самі засвоіць ані дзецям сваім прышчапіць звычаі падуладнай краіны. Не дзіва, што супраціў іхнім намерам ледзь не ад дня каранацыі. У тым ліку непазбежна і ў справах слушных: такі ўжо закон гісторыі. Навошта ж іх выбіраць, калі не даваць ім улады! Са сваім гэтых клопатаў было б менш...
Казімір ведаў, што прыхільнікі ягоныя зачаркай ахвотна дукуюць, як проста атрымаць караля КазіміраЧацвертага, ажаніўшы вялікага гетмана з Марысенькай Сабескай, каралевай-удавою. Алеж ці не яна зладзіла супраць нас апошнюю канфедэрацыю!
Што да элекцыі, то са сваіх нібы і не відаць адпаведнага, нядбала кінуў гетман. Як ты лічыш? Караняжы на ліцьвіна век не пагодзяцца, а з іхніх каго браць? Вялікі можа быць вэрхал.
Максім Сапега стрымаў усмешку. Ведаў, што Казімір Ян, як кожны магнат, лічыць, што прынамсі адзін ёсць. Калі б не адна перашкода... Гетман і агучыў яе, не крыючы незадаволенасці.
А ліцьвіны на пал яка, услед гетману насмешліва кінуў пан Максім. Для абодвух народаў лепшы які недавучаны шкурадзёр-немчык, што і ў лаціне не петрыць. А вэрхалу болып з чужымі, ~ запярэчыў настойліва. На ўсе элекцыі магнаты ідуць з думкай пра даравізны: эканоміі, ардынацыі, пасады. Кідаюцца да ног самімі ж абранага караля, бо ў вашым разуменні яго галоўны
абавязак даць ці не даць вам яшчэ нешта, хоць маеце ўжо больш, чым неабходна і не ведаеце, як усім гэтым карыстацца. Risuni teneatis, amici, ці магчыма не засмяяцца, сябры? пан Максім, сапраўды горка ўсміхнуўся.
Але ж і малюеш ты нас, бедных! усклікнуў гетман са смехам.Спрабую ўявіць, як бы цябе слухалі на Сойме. Лупцуеш, і можных і дробных. Хіба што грэчкасеі раўлі б ад захаплення. Так жа нічога не даб’ешся!
Менавіта бязлітаснасцю падабаліся гетману размовы з панам Максімам. У думках перахопліваў ягоныя словы і перасылаў тым, каму вока ў вока выказаць не мог, але меў вялікую на тое корць.
А хіба не так? дапытваўся Максім Сапега. Хто б што ні казаў, дзяржаўных мэтаў ані ў Радзівілаў, ані ў Сапегаў не заўважна, тое ж і ў Кароне. Гэта ўжо амаль закон, выключэнні здараюцца, але яны яго пацвярджаюць. А я асмельваюся сцвярджаць, што ліцвінам ужо цеснавата ў люблінскай кашулі. Не так шмат у караняжаў тых цнотаў, каб на злом галавы ціснуцца ў палякі. Але не стае верхаводам нашага Княства палітычнае волі. Магчымасці значныя, але мэты прыземленыя, таму і ў каралі ніводзін не праб’ецца. Ліцьвіны і караняжы адно аднаму папсуюць намеры, і з гэтай прычыны на сталец чарговы раз сядзе чужынец. I не абавязкова лепшы з магчымых.
Максім Сапега чакаў, як адзавецца родзіч на выказанае.
Адкінуць вунію? А як ад Масковіі адбіцца? запытаў Казімір, паказваючы, што і сам узважваў розныя падыходы.
Наўсе пытанні ў мяне няма адказаў, прамовіў пан Максім. Але чаму вы самі сабе гэтых пытанняў не задаеце? Калі не ўдаваць сляпога, то тыя, на чыю дапамогу мы разлічвалі, забяспечыць яе не могуць. А самі сабою апекавацца па-ранейшаму не жадаем. Войска трэба мець не для попісаў перад палацамі, скарб мець не дзеля ўласнага ўзбагачэння! Тады можа і не здарыцца, як нядаўна, што маскавіты нам палову люду выцерабілі.
Седзячы на высокай пасадзе, так ці гэтак быў змушаны думаць не толькі пра даравізны і набыткі. Штодзень сутыкаўся з недахопам грошай нават на нешматлікае войска Княства, з немагчымасцю выцягнуць ад шляхты і магнатаў патрэбныя сродкі. Добра Максіму асуджаць, калі не мусіць гэтым займацца.
Не марыце пра самастойнасць, то карыстайцеся прывілеямі ды мацуйце Княства на ўзор Галандыі ці нямецкіх княстваў, Максім Сапега вёў сваю лінію. Гандлюйце самі, а не праз спрытных немцаў ды габрэяў. Дайце правы месцічам, а не магдэбурскае права на словах. Тады і скарб пачне напаўняцца. Але вам panaceum universale, лякарства на ўсе хваробы, ад прыхадня на трон мілей чакаць, чым у працу запрэгчыся.
Каб жа легка было гэта зрабіць! уздыхнуў вялікі гетман. Такое жыццё. Ад манарха шмат залежыць.
Максім Сапега глянуў на родзіча, можа жартуе, але, пераканаўшыся, што не, скрушна махнуў рукою.
Ды нічога ад яго, беднага, не залежыць, калі казаць пра дабро дзяржавы! Вы, можныя, толькі абраўшы яго, ipsa hora, у тую ж гадзіну прымушаеце дзейнічаць па вашых законах: ён, па вашаму прыкладу, пачынае кіравацца асабістымі мэтамі, што і бачым на працягу стагоддзя. Заўсёды і ваўсім грунтам для карал я павінен быць інтэрас Рэчы Паспалітай, а не мэты Караля-Сонца, Цэсара, ці справы шведскай кароны. Добрае ці благое ў такіх умовах будзе працягвацца, пакуль ён уладарыць. 3 новым пачнецца новае старое. Сама законнасць ягоных актаў спыніцца за непатрэбнасцю. Вось што дасць вам абсалютум, калі вы яго на свае галовы сцягнеце. Клер вам старанна дапаможа.
Як я зразумеў, ты настойваеш, каб выбіраць толькі свайго?
А ты сам памяркуй, прапанаваў пан Максім. Ужо за­раз думаецца і гаворыцца: француз значыць мір з туркамі, немец хаўрус з Аўстрыяй супраць султана. Дык дзе тут воля Рэчы Паспалітай, калі яе палітыка павінна паварочвацца ў залежнасці ад замежнага абранніка ў супрацьлеглыя бакі? Ужо каторы раз, пры Жыгімонту III, пры Уладыславе IV, нават пры Сцяпану Батуры абодва нашы народы былі прыладай іх асабістай палітыкі. I шляхта прывыкла, што кожны новы кароль, што б ні ўпісваць у pacta conventa. не ідзе на службу мэтам і намерам, патрэбным Рэчы Паспалітай. Найперш адсюль рокашы, канфедэрацыі, сарваныя Соймы.
Максім Сапега ўважліва прыгледзеўся гетману, прымусіў засяродзіцца. Можа ў нечым і прыслухаецца.
Калі не хочаце мяняць абсяг каралеўскай ўлады, абіраць трэба толькі свайго! Чужы чалавек на троне, ды яшчэ часовы, бо што такое чалавечы век для гісторыі,небяспека для дзяржавы. Але ж, з іншага боку глянуўшы, са сваіх выбярэце некага накшталт Вішнявецкага, які шмат моў ведаючы, ні на воднай ня меў, што сказаць. Толькі і дрыжэў, каб не здарылася дэтранізацыя.
Гетман усміхнуўся. Добра ведаў, як тое сталася, мелі і Сапегі свой удзел. Нядоўгім было панаванне хваравітага караля, хай спачывае з Богам.
Ну, кароль Ян III быў нічога сабе, нібы нехаця прызнаў гет­ман.
Максім Сапега кінуў на суразмоўніка дапытлівы погляд. Сапраўды гетман так думав, ці насміхаецца над памяццю Сабескага?
Не Сапегу пра гэта казаць! строга прамовіў нарэшце Вартасная была асоба, але выпхнуўшы яго на трон, Сапегі адра-
зу ж пайшлі супраць, а хто, як не ён, дапамог вам зваліць Пацаў? Ён яшчэ не паказаў сябе як манарх, а вы ўжо рэзалі яму папругу, каб паглядзець, ціўтрымаеццаў дзяржаўным сядле. Прыўсіх хібах ён зрабіў бы шмат добрага, каб не ваша хцівасць ды не дур­нота падманутай вамі шляхты, якая зрывала Соймы.
Можа і не здарылася б такога, калі б не яго дынастычныя памкненні, буркнуў гетман, як хлапчук, злоўлены на шкодзе.
Каб хто іншы ткнуў яго носам, гетман і за шаблю хапіўся б, а свайму, Сапегу, што скажаш, калі ведае, чым кіраваўся род, стаючы ў апазіцыю да Сабескага, якога на элекцыі разам з Радзіві ламі падтрымалі як мае быць. Немалы грош капнуў з гэтага Казіміру: трынаццаць тысяч ліўраў атрымаў ад шчодрых французаў.
Гетман хмыкнуў раз, другі, Максім Сапега дадаў:
Што да Сойму, то не хачу сухоты схапіць, пераконваючы, што робіце больш на шкоду, чым на карысць. Гэта амаль як воўка пераконваць, каб мяса не еў. Скажа, што адвучыўся, а пасля настаўніка з’есць.
Казімір засмяяўся і рашуча сцвердзіў:
Quod felix, якое шчасце, што ў Сойме мала вучоных! Занадта з імі шмат клопату.
Пан Максім падтрымаў жарт. Ведаў яго сур’ёзнасць у вуснах гетмана.
Даўнейшых лягчэй ацэньваць, сказаў Максім Сапега. Гаварыць пра сёняшніх палічаць за ліслівасць, альбо зласлівасць. А гаварыць трэба.
Пан Максім прайшоўся з кутаў кут. Ведаў, што размова застанецца, як і колішнія, без наступстваў, але балела ў душы, грыз­ла ўсведамленне бездапаможнасці.
Не пашанцуе нам з новым каралём, калі пытаеш пра мае адчуванне. Усталявалася меркаванне, што француз найлепшае выйсце: прынясе рэформы, узмоцніць скарб і каралеўскую ўладу, адным сказам, усё, што ў Еўропе лепшага пры захаванні нашага, так мілага нам горшага. Але дзе той француз-фаварыт? Ці ён такі сарамлівы, ці пагарджае нашай Рэчай Паспалітай? Пара ўжо яму аб’явіцца недзе паблізу.
Гетман уздыхнуў: сапраўды не спяшаецца пртэндэнт.
Ваяр, здаецца, не з горшых князь Канці, заўважыў гетман.
Максім Сапега хвілінку павагаўся зазлаваць ці стрымацца, прамовіў з усмешкай:
Каму што, а гетману ваяры! Каралю не смеласць драгунская патрэбна, а мудрасць у дзяржаўных справах. А яны не замыкаюцца на адваяванні Камянца.
Абодвум абілася аб вушы, што Людовік XIV не любіць князя Канці, ніколі не даручаў яму якой-небудзь дзяржаўнай функцыі.
He выключалася, што манарх бачыў зручны спосаб сплавіць яго з Парыжа і ўвогуле з Францыі. Толькі тым і кіруецца.
Згодны з табою, Максіме. Яму нібы не залежыць на кароне? Ці перакананы, што нам без яго ані кроку? Разлічвае чараваць нашых кабет ды шляхту. Ну і таргі з войскам ізноў жа нагода ваярскасцю бліснуць, бажышчам для жаўнераў стаць.
Апошняе гетмана модна непакоіла. Каралі заўсёды ўшчымліваліся між войскам і гетманамі, імкнучыся зваліць на іх адказнасць за нясплочаны жолд і, кінуўшы дробязь, выставіцца апекунамі. Не супраць былі і гетманаў пасварыць між сабою. А князь, па чутках, любіць спадабацца ўсім і кожнаму.
Я з пасланнікам сустракаўся, тлумачыў Казімір, той таксама непакоіцца: не едзе князь і голасу не падае. Сам не ведаю, палягаць выключна на французу, ці азірнуцца за іншым.
Абодва памаўчалі, занятый сваімі думкамі. Гетман пра падпісаную праз тыдзень пасля завязання канфедэрацыі дамову з французскім пасланнікам аб падтрымцы Канці, пра спо­саб ухіліцца ад яе выканання пры раптоўнай змене абставін. Пра тое, што каралеваўдава памірылася са старэйшым сынам і пастанавіла змагацца толькі за яго і нібыта ізноў марыць завязаць у Княстве новую канфедэрацыю. Максім Сапега разважаў, як цяжка, як немагчыма гэтым князям-каролікам вырвацца з утульнага павуціння сваіх звычак, каб здзейсніць нешта вартаснае для дзяржавы. Першым парушыў цішу.
Калі азірацца, то вельмі асцярожна. За вамі шмат шлях­ты стаіць. Саб’еце з панталыку, пачне сама мітусіцца між канкурэнтаў.
Можа здарыцца, пагадзіўся гетман. Рассыплет кліентаў. Ведаеш, што саксонец справай зацікавіўся?
Ён жа не вылазіў дасюль, ды і з венскім фаварытам яму не рэзон сутыкацца, цэсара злаваць, прамовіў пан Максім. Хіба што ўзгаднілі пазіцыі.
Ты ж ведаеш гэтых немцаў. Яны паладзяць. Ужо ў Вільні адчуў, нешта шабуршыць, як мыш у свірне, слаба, але шабуршыць.
Максім Сапега задумаўся. Калі нямецкі бок зацікавіўся, то зоймецца гэтым усур’ёз.
Калі пра саксонца не плётка,прамовіў гетман у роздуме, ён можа стаць небяспечным канкурэнтам. Грошы ў яго ёсць, ды і пазычыць здолее. Сядзіць побач, не тое што Бурбон. Мае до­брав войска, муштраванае, дагледжанае! Раней, чым каронныя гетманы раскатурхаюцца, прымаршыруе да Кракава. Яму абы галасаванне зладзіць на элекцыйным полі і француз адпадзе, папомніш мае словы.
Казімір круціў пальцамі, склаўшы рукі на жываце. Размова займала, бо тычылася сёняшніх спраў і яго асабістай дзейнасці. Рады быў вось так няспешна гутарыць, не маючы абавязку неадкладных высноў і загадаў.
Хто лепшы не ўгадаеш, а вось хто з гэтых двух горшы, галавою закладаюся саксонец, адказаў пан Максім.
Чаму ён? упэўненасць Максіма здзівіла гетмана.
Кніжнік не марудзіў з адказам: даўно яго выпрацаваў у разважаннях над лістамі з Варшавы ды іншых мясцінаў.
Бо немец, бо сусед! Немцаў у Кароне процьма: Гданьск, Торунь, Прусы дапамогуць аброць накінуць. Шмат хто з саксонцаў, з ліку тых, дапытлівых, ведае розніцу між Рэчай і Саксоніяй. Для іх, нават у дробязях акуратных, дакладных да нуднасці, наша сла­вянская легкадумнасць непрывычная, нестасоўная для сур’ёзных спраў. Не прымаюць яны і нашага стаўлення да грошай.: тут табе і ашчаднасць, як у скнары, і тут жа без ліку і роздуму раскіданне на глупствы. Ганарымся законамі на ўзор іншым, а выконваць іх разважлівасці не стае. Якім толькі спосабам не выкручваецца шляхціц ад выканання судовага выраку!
Гетман заківаў у згодзе. Максім Сапега патрапіў у рэчышча яго думак.
Ну і ў палітыцы ім не лягчэй нас прыняць. Амаль няспынна дзеліцца шляхта на два, а то і больш лагеры і ні ў чым не можа пагадзіцца, а то і ваюе. I няма на яе ўправы, бо толькі сама і правіць. У краях, дзе ўлада манарха абсалютная, ён стаіць панад усякім правам і законам. Ён сам права і закон. У нашай Рэчы Паспалітай гэтага не магло ўзнікнуць, а немцы не захочуць узяць нашы парадкі. Такім чынам наш агульны манарх будзе жыць як бы ў двух розных сусветах: нашым і нямецкім. Здолее ён гэта? Не запрагне прывесці да аднолькавасці? Да каэквацыі, як мы кажам? -усміхнуўся пан Максім. Graviora manet, цяжкасці наперадзе!
А той Канці, бач, не рупіцца. Вось як ты мне, так я паслу Паліньяку сказаў: не зрушыцца князь бліжэйшым часам кароны не пабачыць.
Ціха стукнуўшы, пані Дарота прыадчыніла дзверы.
Я так і думала, што палітыкі тут хаваюцца! Ім і ў галаву не прыходзіць, што там малады рыцар аж млее, каб павітаць свайго гетмана, смеючыся, папракнула яна.
Вярнуўся? запытаўся пан Максім ў швагеркі.
Прыляцеў, як толькі даведаўся, што эскорт пана Казіміра праехаў міма Чарнушак. Гэта суседзі, патлумачыла яна гетма­ну. Міхаська часта ў іх гасцюе. Ледзь каня не загнаў. Зараз пераапранаецца. Не забудзьцеся, што абед вось-вось будзе на ста­де, заспяшалася яна па сваіх справах.
Што ж, запросім рыцара на абед з найвышэйшым камендантам, калі пан гетман не супраць? Максім павярнуўся да Казіміра. Парадуй хлапца, вазьмі яго на колькі дзён у Вільню' Знойдзецца там каму ім апекавацца?
Чаму ж не ўзяць? адказаў Казімір Ян. Асабліва, калі гэтак гетмана шануе. Няхай рыхтуецца. Абы палкоўніцтва не запатрабаваў! засмяяўся ён, выходзячы з пакоя.
Забавы і палітыка
Не так далёка Саксонія ад Рэчы Паспалітай, каб не цікавіцца, што там дзеецца. Вузкая паласа прускай зямлі не замінала жыхарам Полъшчы “дакладна” ведаць пра казачныя багацці саксонскіх уладароў-курфюрстаў. Добрыя весткі хутка разносяцца, і зліткі срэбра велічынёй з камень для млына надзейна ўсталяваліся ў свядомасці не толькі простага люду, але й шлях­ты Рэчы Паспалітай.
Большасць слухачоў не доўга гадала, як гэта атрымалася, калі Саксонія меншая за Рэч Паспалітую разоў у дваццаць ці трыццаць і па абшары, і па жыхарах. Калі грошай як гразі, то набыты яны несумленным спосабам, на што немец заўсёды быў здатны. Напэўна не абышлося без нямілых Богу практык, бо там адны лютры. Кажуць людзі, што звезлі яны да Саксоніі алхімікаў з ўсяго свету, а тыя тайнымі навукамі з жалеза ды волава робяць золата ды срэбра. 1м абы мець нейкі філасофскі камень, а пра гэта ўжо не­мец расстараецца!
Светлый людзі, каб мелі магчымасць дайсці да кожнага, не пераканалі б большасць, што багацце, хоць не такое казачнае, як ім здаецца, паўстала, дзякуючы звычаям насельнікаў і парадкам той дзяржавы. Саксонскаму шляхціцу не тое што немагчыма, а найперш у галаву не ўзбрыдзе зрываць нараду аб падатках толькі таму, што ён на кагосці ўзлаваўся альбо пакрыўдзіўся. Не патрабуе ён, каб гэткая дурасць лічылася яго неаспрэчным правам. А працуюць саксонцы і на зямлі, і ў рамёствах шмат і старанна.
У Рэчы Паспалітай у гэта не хоча верыць ані просты люд, якому не даюць паны спіны разагнуць, ані слабейшая шляхта. Бо сама ад працы не бегае, але таго, што там, не мае. Але калі ўжо там ёсць, то можа і з намі падзеляцца, як пад адным каралём будзем? Адкуль бы ні з’явіліся тыя грошы ды тое срэбра, граху ўжо на іх, пэўна няма, а калі і застаўся, то невялікі. Не выкідаць жа ix, ня смецце! Трывушчая вера ў казку, калі ад яе спадзяюцца нешта мець.
Саксонскае княства было не беднае, але якіўладар не здолее спустошыць скарбніцу? Курфюрст меў двор, войска, любіў будаваць па-
лацы, захапляўся тэатрам і шматлюднымі забавамі. Немалыя стра­ты несла Саксонія з-за мытнай вайны з братняй, вельмі нямецкай Прусіяй. Збожжа, купленае ў Рэчы Паспалітай, мусіла везці вакол Даніі, аддаючы прыбыткі Гданьску ды Гамбургу.
XVII стагоддзе час утварэння розных форм абсалютызму ў Еўропе. Праўда, ў першай палове ідэя саслоўнага праўлення агалошвалася паўсюдна амаль гэтак жа рашуча, як і ў Рэчы Паспалітай. Але калі на захадзе Еўропы абсалютызм узмацняў адзінства дзяржавы, то ў Германіі ён паглыбляў раздробленасць і перашкаджаў аб’яднанню.
Святая Рымская імперыя складалася з трох соцень свецкіх і духоўных княстваў, уладанняў паўтары тысячы рэйнскіх рыцараў, а цэсар меў рэальную ўладу толькі на аўстрыйскай тэрыторыі, Праўда германскі абсалютызм выконваў і станоўчую ролю: выхоўваў грамадства ў духу паслушэнства ўладам, школіў выканаўчы апарат, спраўную бюракратыю. Важна, што да бюракратыі мелі доступ месцічы, часта выслугоўваючы гэтым шляхецтва. Разумение, што з багатага падаткаў больш, прымусіла прыгледзецца да спраў гаспадарання ў цэлым. З’явіліся “камералісты” вучоныя эканамісты, задачей якіх стаў пошук шляхоў узбагачэння грамадства.
Найбуйнейшыя асяродкі камералістаў дзейнічалі ў Аўстрыі, але іх творы ўплывалі на ўсю Германію, ды і па-за яе межамі распаўсюджваліся даволі шырока. Значны штуршок гаспадаркам пратэстанцкіх княстваў надалі французскія гугеноты. У 1685 годзе Людовік XIV пазбавіў іх правоў і ўзаконіў бязлітасны пераслед іншаверцаў. У Германію ўцякалі здольныя рамеснікі, старанныя працаўнікі, адукаваныя людзі. Для Саксоніі, страціўшай у выніку Трыццацігадовай вайны амаль траціну насельніцтва, гэта было дабратворнае падмацаванне.
У1678 годзе тут адчыняецца біржа, з’яўляюцца правілы па гандлю і вэксалях, шырацца рамёствы. На першае месца між гарадоў выбіваецца Ляйпцыг, дзе ад 1458 году ідуць славутыя таргі. Пад канец стагодзя сюды з’язджалася да тысячы нэгацыянтаў з усёй Еўропы. Менавіта Л яйпцыг распачаў шырокі гандаль кнігамі. Тут ад 1657 году выдаецца газета “Ляйпцыгер Цайтунг“, а ў 1682 го­дзе з’яўляецца навуковы часопіс “Acta Eruditorum” і першы ў свеце прыродазнаўчы часопіс “Дойчэ Эфэмэрыдэн”. Вельмі няблага для паўмільённай краіны.
Абсалютызм у Саксоніі прывіваўся павольней, чыму іншых княствах, і не ў такіх рашучых формах, як у суседняй Брандэнбургіі. Саслоўі мелі значныя правы, у тым ліку ўхвалення падаткаў. Курфюрст не мог сам склікаць саслоўнае прадстаўніцтва, а сталае войска, каштоўная ўстанова, было створана толькі ў 1682 годзе.
Але інакшы парадак кіравання дзяржавай не перашкаджаў
уладару жыць не менш весела, чым нясвіжскім князям-каралятам. Папаўняць скарб абавязак міністраў, карыстацца ім пра­ва ўладара. У тыя часы амаль па ўсёй Еўропе жыццё шляхты і заможных месцічаў ад раніцы да ночы праходзіла пад французскімі ўплывамі. Не дзіва, што і германскія курфюрсты наследавалі Караля-Сонца, Людовіка XIV, як у будове палацаў, уладкаванні садоў, так і ў жыцці двара. Саксонскі электар Фрыдрых-Аўгуст I, з роду Веттынаў, не быў выключэннем. Балі, файерверкі, оперы, камедыі перабіваліся скачкамі, паляваннямі, турнірамі. 3 волі ўладара дрэздэнскі двор ператвараўся то ў вясёлую Венецыю, то ў вялікапышную Турцыю, то ў афрыканскае каралеўства і адпаведнаўсе, нават самыя важныя асобы, мусілі падавацца насельнікамі гэтых мясцін. А сам курфюрст ад дожа, праз султанства аж да чарнаскурага князька. Не грэбаваў постацямі Геркулеса ці Юпітэра, Бог не абышоў моцаю.
Вось і зараз калідоры і залы палаца грымелі музыкай. Віраваў шматколерны натоўп рэдуты. Міністры і метрэсы, афіцэры гвардыі і дваране, прызнаныя сыны і дочкі курфюрста, дамы фраўцымеру, усе багата апранутыя ў самыя разнастайныя строі, замаскаваныя, поўнілі залу вясёлым тлумам, смехам і спевам, інтрыгавалі і забаўляліся, плялі змовы і здрады, змагаючыся замесца блізу ўладара. Моладзь бавілася гульнямі і танцам, старэйшыя спрачаліся, хто крыецца пад фантастычнымі маскамі, дзяліліся апошнімі чуткамі і плёткамі.
3 вясёлай гурмы выбраўся прысадзісты, паўнацелы чалавек у строі ўсходняга мудраца і схаваўся за штору высокага стралістага акна. Тут, у нішы было цішэй і прахалодней. Ён зняў цюрбан са спічастым навершам і старанна выцер спатнелы лоб, прыгладзіў валасы, сцягнутыя ў пук на патыліцы: супраць звычаю не насіў парыка. Рысы расчырванелага твару, чыстыя і прыемныя, неслі адбітакусведамлення сваёй значнасці нават тут, сам-насам. Нядоўга цешыўся самотнасцю: папраўляючы маску і блытаючыся доўгімі нагамі ў скураным фартуху, у нішу ціснуўся алхімік.
- Не лепшае месца для дакладу, але цікава пачуць навіны, азваўся мудрэц насустрач прыбышу, пазнаўшы, хто набліжаецца.
Прывітаўшыся, алхімік рашуча скінуў велізарныя скураныя рукавіцы, сцягнуў барадатую маску і ўздыхнуў на поўныя грудзі. Выцягнуў з рукава шаўковую хусцінку і выцер узмакрэлы твар.
- Хай на яго ліха, на гэтага Хайнрыха! прабурчаў ён скрозь тканіну. Прымусіў прыстроіцца ў блазенскія даспехі!
Чалавек год сарака, пастаўны, прыгожы, з разумным тварам і праніклівымі цёмнымі вачыма грэбліва таргануў скураны фартух.
- Інакш бы і не пусціў, з разумением адклікнуўся мудрэц, паказаўшы на свой цюрбан.
Якуб Генрых Флемінг
Алхімік ужо крыху адд ыхаўся і мог гаварыць спакойней.
Я ж проста з дарогі. Заутра нядзеля, шкода часу. Падумаў, што Яго Высокасць выдзеліць хвілінку для дакладу.
Мой мілы Гюнтэр, вы ж яго ведаеце, з сяброўскім дакорам прамовіў мудрэц. Д зеля ўдалага балю можа і пагаварыў бы з вамі, але хутчэй за ўсё толькі пра той жа баль.
Лёгкі смех мудраца гучаў без ценю кпіны, хутчэй добразычліва.
Ведаю, адказаў алхімік з ледзь улоўнай ноткай незадаволенасці. Агульную сітуацыю вам выкладаць не трэба? напалову запытаў, напало-
ву сцвердзіў ён.
Так, мудрэц зірнуў знізу ўверх на пасланца, паправіў высо­кую шпіцу свайго цюрбана. Рэляцыі нашых сталых назіральнікаў даюць дастатковае ўяўленне. Расказвайце, як з вашай місіяй? 3 кім дамаўляліся, які расклад сілаў на самым верее? Што каралева? Асобна Вялікае Княства? Ну, і чыста асабістыя меркаванні. Ці супадуць з маімі?
Супадзенне думак палкоўніка Якуба Генрыка Флеминга, даверанага міністра саксонскага электара і аднаго са шматлікіх яго пасланцоў, няспынных ваяжораў між Д рэздэнам і Варшавай, было поўным. Гюнтар Фрыч заслужыў давер, не раз выконваючы складаныя і далікатныя даручэнні. Меў значныя сувязі ў варшаўскіх і віленскіх колах, выдатна арыентаваўся ў гданьскім патрыцыяце, сябраваў з ваяводамі і старостамі. Не меў, як герр Кнап, вольнага доступу да асобы электара, але здольнасцямі і вагой мала саступаў славутаму першаму выведніку Саксоніі.
Значыць, прафранцузскія сімпатыі на ваш погляд не з’яўляюцца такімі ўжо неадольнымі? Флемінг дапытліва зірнуў у твар суразмоўніка.
Здавалася, патрабуе пацверджання слушнасці сваіх захадаў, неаспрэчнасці намераў і меркаванняў.
Так. Настроі ў значнай ступені традыцыйныя, іначай кажучы, таварыскія. Гэта настроі соймікаў, памножаныя на іх колькасць. Вы ж ведаеце, як стварыць такі настрой і як лёгка яго змяніць.
А што, яго Высокасць канчаткова вырашыў спрабаваць шчасця ў гэтай калатнечы?
Магло падацца, што Фрыч не ўхваляе намеру свайго ўладара. Флемінг разумеў яго. Удзел у барацьбе за карону Рэчы Паспалітай азначаў для здольнага пасланца шэраг няспынных і клапатлівых ваяжаў, не выключана, што небяспечных. Адмоўны вынік спробы можа зруйнаваць усю яго кар’еру.
Якуб Флемінг сам апынуўсяў падобнай сітуацыі. Задума не была вынікам яго асабістых меркаванняў. Ён мог бы пераказаць свайму падначаленаму не адну размову ў гэтай матэрыі. Хоць бы вось зусім нядаўнюю, што адбылася між ім і электарам.
Ты не ўяўляеш, як цяжка быць толькі электарам! Адным з дзевяці! Гэта ж вечная пакута! скардзіўся Фрыдрых-Аўгуст, счапіўшы пальцы на патыліцы і пацягваючыся ўсім модным де­лам.Які там primus inter pares, першы між роўных, калі ўсім запраўляе цэсар!
Адданы міністр не першы раз чуў пра цяжкую долю электара, якая дае права ўдзельнічаць у абранні Цэсара, і не першы раз падаваў сродкі суцяшэння. Бяда былаў тым, што курфюрст, прагнучы славы і велічы, быў няздольны зразумець, што на іх трэба запрацаваць. I прытым самому, а не толькі міністрам ды выведнікам.
Але ж, Ваша Высокасць, крыху паблажліва, як гэта дазваляецца фаварытам, адказаў Флемінг, у цэсары вам ужо не трапіць. Трэба да гэтага ставіцца спакойна, як да няўхільнага лесу.
Не пра цэсарства мова, пярэчыў курфюрст. Чаму не разгледзецца за якой іншай каронай? Неапалітанскай, бельгійскай, ерусалімскай урэшце! Быць суверэнам, а не васалам нейкім! Вось што мне важна. Яшчэ мой бацька...
Выглядала, Флемінг толькі з-за ляноты не хоча збегаць і прынесці з нізкім наклонам патрэбнае курфюрсту на залатым падносе.
Я разумею, Ваша Высокасць, пагаджаўся міністр. Але ў большасці малаверагодных вакансій патрэбна канверсія на каталіцтва. А гэта...
Курфюрст устаў і зрабіў некалькі шпаркіх крокаў, цвёрда ставячы моцныя ногі.
Ну і што! у запале выгукнуў ён. А ці ведаеш, што мне даў прагледзець цэсар мінулай восенню? Не? То я табе скажу!
Слухаю, Ваша Высокасць, паслухмяна азваўся Флемінг.
Электар ізноў прайшоўся туды і сюды, спыніўся перад міністрам.
Д ык вось, бацька, так, так, сам Ян Георг III, у лісце да цэсара не толькі не адмаўляў, а дапускаў мажлівасць пакінуць веру продкаў, калі гэта згодна з умацаваннем ўлады.
Фрыдрых-Аўгуст узняў палец і пераможна глянуў на Флемінга, яўна патрабуючы водгуку на нязвыклыя думкі курфюрсталютэраніна.
Аж так! Але гэта мяне не дзівіць, прамовіў ФлемінгУладар меры Яго Высокасці Яна Георга III меў права на самыя нечаканыя для нас меркаванні.
Якуб Флемінг ведаў, што бацька яго ўладара выношваў ідэю незалежнасці ад цэсара. Кожны дэспат хоча мець спадчыннікаў, дынастыю, бо ведае, што іначай ягоная легітымнасць скончыцца на ім самім. Калі ўлада трымаецца толькі на здольнасцях смертнага чалавека і не мае гарантыі працягу, то яна сказана на правая. Ян Георг III разлічваў выкарыстаць бесперапынную варажнечу Цэсарства і Францыі, частыя між імі войны. Збліжэнне Саксоніі з Францыяй павінна было забяспечыць ёй дыпламатычную, а можа і вайсковую падтрымку ў выпадку разрыву з цэсарам. Натуральна такое збліжэнне прадугЛеджвала пераход на каталіцтва, калі не ўсяго княства, то як мінімум, курфюрста.
Урэшце усе мы хрысціяне. I выпадкаў падобных між каранаваных асоб было нямала, напомніў Фрыдрых-Аўгуст.
Цяжка сказаць, колькі, прыкінуў Флемінг, але, безумоўна, не адзінкі. I ўсё ж...
Хітры міністр удаваў ваганне, каб больш дакладна высветліць пазіцыю электара, наколькі рашуча той настроены. Пры ўсёй напорыстасці і нават зухваласці ў размовах з курфюрстам ніколі не пераходзіў вызначанай самім сабе мяжы. Бачыў сваё прызначэнне ў патуранні і кіраванні бязмежнымі жаданнямі і роўнай ім легкадумнасцю ўладара.
Што яшчэ зноў? нецярпліва запытаў курфюрст, нібы неадкладна пара было мяняць веравызнанне, а гэты міністр чыніць перашкоды.
Я толькі хацеў сказаць, што маем час паразважаць. Я так разу­мею, што рашэнне вось-вось выспее? Флемінг дапытліва зірнуў у твар электара.
Можна і так лічыць, кіўнуў той. Але што тут яшчэ разважаць?
Разважаць было над чым. Шчаслівым абраннем на трон Рэчы Паспалітай клопаты толькі распачыналіся. Адзін шлях вёў да персанальнай вуніі, якая магла распасціся пасля смерці ўладара двух дзяржаў. Другі, больш складаны, злучаў Саксонію і Рэч Паспалітую непарыўна ў адну дзяржаву са спадчыннай каронай дынастыі Веттынаў. I курфюрсту і Флемінгу болып адпавядаў другі. Хоць і першы, калі пакарыстацца слабасцямі шляхоцкай рэспублікі, можа прынесці немалыя здабыткі.
Міністр ізноў завагаўся, але пад сярдзітым поглядам электара паведаміў:
Прыгадваю Вашай Высокасці, што тэстамент Яна Георга Першага выразна аддаваў трон толькі лютэранам. Калі б пераход Вашай Вялікасці на каталіцтва прывёў да неадкладнага выканання яго волі, Саксонія перайшла б да саксонска-гатайскага князя.
Яшчэ чаго! выгукнуў Фрыдрых-Аўгуст. Дрэздэн і Ляйпцыг я нікому не аддам! ён грукнуў сваім пудовым кулаком у парэнчу, так што затрашчала ўсё крэсла.
Але я мяркую, на гэта ніхто не рашыцца, паспешліва ўдакладніў міністр. Калі цэсар сам паказаў той ліст, то не дзеля сантиментальных успамінаў. Ці не дапускаў ён думкі, што крок, які мы зараз абмяркоўваем, можа стаць неабходным?
Відаць такая простая выснова не прыйшла ў галаву электара, Ён з павагай зірнуў на Флемінга.
Ты думает? прамовіў у задуменні, а чаму б і не? Калі ўспомніць пра Турцыю ды пра той жа 1683 год... курфюрст рагатнуў. Ян Трэці ўжо даўно заслаб.
Ваша Высокасць найдакладней вызначылі накірунак меркаванняў цэсара! Флемінг урачыста пакланіўся. Курфюрст Саксоніі заўсёды застанецца найперш немцам. I на думку цэсара, як паставіцца да пераходу Вашай Вялікасці на каталіцтва, паўплывае вайсковая сіла Рэчы Паспалітай і мажлівасць скіравання яе супраць Турцыі. Цэсар меў наўвазе несумненна гэту карону. Іншыя ў дачыненні да Вашай асобы, упэўнены, яго не цікавяць.
Флемінг, зразумела, не мог расказваць пра ўсё гэта нават самаму прыбліжанаму чалавеку. Таму Гюнтэр Фрыч мусіў задаволіцца сціплымі звесткамі. Сціпласць належала дапоўніць даверлівасцю, прысмакам сакрэту.
Такі крок патрабуе развагі, мілы Гюнтэр. Вы ж ведаеце нашага ўладара. Колькі разоў яго палітычныя амбіцыі стрымлівала прага ўцех! Не прыгадаю, каб здарылася наадварот.
Абодва прыцішана засмяяліся. Пасланец з разумением паківаў галавою.
Ведаеце, адзін афіцэр сказаў у сукурс вашай думцы, што дзеля добрага балету наш уладар ахвяраваў бы перамогай у бітве.
Флемінг весела засмяяўся.
Такі ўжо наш уладар! Але ж рыцар, узор галантных паводзін, шчодры мецэнат!
Так, няшмат нямецкіх князёў пахваліцца такім густам. Ну і, як ні кажы, адважны, баявы жаўнер. Я мяркую, гэтыя рысы прыйшліся б даспадобы і польскай і ліцьвінскай шляхце. Яны ж усе такія зухі!
Апошнія словы прагучалі даволі іранічна. Флемінг пагаджаўся, што памянёныя рысы могуць паспрыяць поспеху. Як надоўга, сказаць цяжка. Во каму, як не Флемінгу, ведаць, што захапленне нейкай мэтай не спалучалася ў Фрыдрыха-Аўгуста з настойлівасцю ў дасягненні, і часта не ўлічвала абставінам. Уладар меў патрэбу моцнай падтрымкі і сталай праверкі, апекі. А гэта не так лёгка з Уладаром.
Наш абавязак рыхтаваць грунт, каб у выпадку станоўчага
рашэння не мець сораму перад курфюрстам і ўсёй Саксоніяй. Ды што я кажу Цэсарствам! падвёў рысу Флемінг.
Разумею.
Адпачніце пару дзён. Мы яшчэ сустрэнемся. Ёсць для вас зада­ча. Хутчэй маску на твар! -устрывожыўся Флемінг. А то пазбавіць шляхецтва! засмяяўся ён, выглядаючы з-за шторы. Здаецца, ідзе сюды.
Дзе? ускінуўся пасланец,
Вунь, сарацын! паказаў кіўком Флемінг.
То я пабег! Да пабачэння!
Найлепшага пану! прыязна адгукнуўся Флемінг, хапаючыся за цюрбан. Адпачывайце.
Моцнай будовы сарацынскі ваяр у квяцістым строі, залачонай місюрцы і наручах прабіўся скрозь натоўп і зазірнуў за штору.
Над чым разважае ўсходні мудрэц? выгукнуў сарацын, згледзеўшы, што ніша не пустуе.
Разважае, ці хопіць яго мудрасці для вырашэння паўсталых перад ім задач, прыклаўшы рукі да сэрца, мудрэц схіліўся ў пашаноце.
Што ж, мудры чалавек заўсёды дапускае наяўнасць слабасці ў каго б то ні было, пагадзіўся сарацын. Але разумев, што мудрасці не пазычыш і трэба даваць рады з тым, што маеш.
Так і стараюся рабіць, у скрусе ўздыхнуў мудрэц.
Абодва зарагаталі. Міністр змоўк першы і вясёлым тонам паведаміў:
Баль удаўся!
-1 мне падабаецца. Але я ўжо натанцаваўся і надурэўся, аж галава баліць. Ахвотна адпачну і паслухаю. Што чуваць новага? Здаецца адсюль нехта вышмыгнуў?
Флемінг ведаў, пра што электар з ахвотай слухае ў такім настроі.
Маеце наўвазе справу кароны, Ваша Высокасць? -удакладніў ён. Але ці выпадае ў такім месцы?
А чаму не? Гэта ж размова сарацына з мудрацом. Sapiens nihil affirmat quod non probet, мудрэц нічога не цвердзіць без доказаў?
Сарацын выглянуў з-за шторы, але не заўважыў нічога цікавага і павярнуўся да суразмоўніка. Тэма падказвала неабмежаваную колькасць пытанняў.
Сваім часам будуць і доказы, мудрэц ветліва хмыкнуў. Але перш чым рабіць высновы, разглядзім стан прзтэндэнта і пред­мет адарацыі, важна прамовіў мудрэц і ссунуў свой вялізны цюр­бан на патыліцу.
Сарацынскі ваяр рагатнуў, цешачыся з забіяцкага выгляду мудраца і сцягнуў сваю раззалочаную місюрку, сапраўдны цуд турэцкіх рамеснікаў.
Пачнём з першага.
Добра! Такім чынам дастаткова малады, але ў дзяржаўных справах дасведчаны. Мае неблагіх міністраў і добрае войска. Не зусім пусты скарб. Здаровы і дужы.
Сарацын узяў посах мудраца і нібы чараціну пераламаў напалам.
Во-во! 3 гэтым выдатна, засмяяўся мудрэц, адкладваючы кавалкі на падаконне. -1 было б разумным скіраваць сілу на болып карысныя і высакародныя мэты, чым разгінаць падковы ды рваць пастронкі.
Да акна падбегла венецыянская гандлярка і падала кошык з ласункамі. Абодва нешта выбралі, а замест платы сарацын хвацка шлэпнуў маладзічку па клубах.
Але ж азадак у цябе, сеньярыта, вельмі нямецкі! весела выгукнуў ён.
Сеньярыта піскнула і знікла ў натоўпе. Зноў схаваліся за што­ру і прадоўжылі дыспут.
ІПто тычыцца Рзчы Паспалітай, то як дзяржава, гэта не падарунак лёсу. Затое ў іншым знаходка, пачаў мудрэц разгляд наступнагатэзісу, Край багаты, магчымыя выдаткі Саксоніі акупяцца шматкроць і хутка. Абсяг правінцый велізарны з мажлівасцямі далейшага пашырэння. Дзікае поле на поўдзень ад Кіева землі, якім няма роўных па ўрадлівасці. Трэба толькі забяспечыць іх ад татараў. На поўнач уздоўж Балтыйскага мора.
Спакусліва, падхапіў сарацын ледзь не з усходняй хцівасцю. Сапраўды, чаму яно не можа стаць хоць напалову германскім?
Курфюрст, уладар княства без выхаду да мора, хваравіта ставіўся да мары шведскіх каралёў бачыць Балтыйскае мора сваім уласным. Здавалася, яшчэ кавалачак берагу, і шведскі пярсцёнак замкнецца.
Не меншая спакуса і на поўдні, перавёў яго увагу му­дрэц. Саксонскія перасяленцы апанавалі не адзін значны горад у Трансільваніі і паспяхова сапернічаюць з венграмі і валахамі. Пра тыя землі марыў Ян Сабескі. Працы, Ваша Высокасць, на стагоддзі.
Флемінг уважліва паглядзеў на слухача: ці не напужаў яго гэтымі стагоддзямі. Шмат у чым курфюрст нагадвае няўрымслівага юнака: хоча мець жаданае неадкладна і цалкам.
Праўдзівы і прыдатны для здзяйснення накрыс будучай гісторыі дынастыі Веттынаў! -усходняя напышлівасць акрэслення выклікала ў абодвух вясёлыя ўсмешкі.
* * *
Амаль у тэты ж час на дзядзінцы берасцейскага замку звінелі шаблі, чулася лаянка і дзікія воклічы. Час ад часу далятаў ускрык поўны болю і злосці: нехта атрымаў штых альбо рэз варожага
ляза. Адзін з варагуючых бакоў быў расколаты больш удачлівымі і мацнейшымі непрыяцелямі. Невялікі гурт аднадумцаў апынуўся ў роспачным становішчы на высокім вале, што ападаў да Мухаўца са сцюдзёнай вадою і лёдам. Іншыя, адбіваючыся, адступалі праз мост да балатвікоўскай дарогі. Той-сёй ужо бег па ім, заціскаючы рукамі раны. Трэція адчайна бараніліся з залітымі крывёю тварамі, не маючы куды адыходзіць.
Паддавацца не збіраліся, бо не верылі, што мецьмуць міласэрнае стаўленне раз’юшаных непрыяцеляў. Тыя радасна вылі, свядомыя перавагі і беспакаранасці ў далейшым. Сапежынскі бок мог не баяцца разбору хоць бы ў самым Літоўскім Трыбунале, хоць бы і на Сойме. Ці адбудзецца яшчэ той Сойм, калі Сапегі не захочуць!
Ну што, шаноўныя, мала вам леташняй навукі? пад бразгат карабэляў крычалі сапежанскія кліенты і хаўруснікі. Паспытайце новай!
Ого! Пан Пацей ужо ў наступу! Толькі не ў той бок! Гоніць, не азіраючыся!
Але ж, пане падскарбі, мы ў вас за спіною! Азірніцеся! Го-гого! У ix мабыць, як у арыянаў, шаблі драўляныя!
А падыдзі, псяюха, пераканаешся! Падсвінак сапежанскі! адкрываліся трывалыя рэспубліканцы.
Так выглядаў непрадугледжаны пачатак грамнічнага сойміку ў Берасці лютаўскім днём 1697 года.
Справы канфедэрацыі дрэнна адбіліся на гаспадарцы Берасцейшчыны, асабліва яе сталіцы. Вялікі гетман Казімір Ян Сапега, пасля капітуляцыі не паспагадаў заняпаўшаму гораду, палічыўшы яго гнездзішчам бунту. Няхай дзякуюць, вырашыў ён, што не разрабавалі ўшчэнт, ды не падпалілі ў сумятні жыдоўскія крамы.
Павятовым уладам не заставалася нічога іншага, як даваць рады самім. Каб заняццаўсімі клопатамі, прызначылі соймік начацверты дзень лютага. Але якім бы будзённым справам ні прысвячаўся соймік, на яго непазбежна ўплывалі падзеі палітычнага кшталту. Стрэлы і звон шабляў заціхлі, але варажнеча не знікла.
Соймік быў зручнай нагодай перахапіць стырно мясцовага самакіравання і адцясніць апанентаў ад усіх асяродкаў улады. 3 гэтым камерам Сапегаў пагадзіліся і Радзівілы, паабяцаўшы падтрымку. Запэўніць сваім кліентам колькасную перавагу было лег­ка, бо на соймік меў права завітаць нават выпадковы шляхціц.
Міхал Юзаф Сапега, стараста рослаўскі і чашнік літоўскі, старэйіпы сын Бенядыкта, разам з Каралем Станіславам Радзівілам яшчэ на студзеньскім сойміку здолеў згуртаваць частку шляхты супраць “рэспубліканцаў” як парушальнікаў грамадскага спакою і ладу. Міхал Юзаф, чалавек памяркоўны, мілы ў абыходжанні і
шчодры, легка знаходзіў послух у берасцейцаў, стомленых беспаспяховым змаганнем.
Супраціўны бок таксама не драмаў. Паразу летась у кастрьгчніку разумеў як на той час непазбежную, але не канчатковую. Паддацца Сапегам значыла незваротна страціць прыхільнікаў і ўсялякую надзею ўзняцца ў будучыні. Ані Агінскія з Пацеямі, ані Слушкі і Белазоры, ані Храптовічы, ані шмат менш значных радоў не маглі на гэта пайсці. Досвед узлётаў і краху мінулых часоў сведчыў на карысць упартых і настойлівых, нязломных у веры, што магчымы паварот падзей і на іх карысць. Таму кожны збор шляхты выкарыстоўваўся дзеля расхіствання сапежанскага ўсяўладзтва. Бескаралеўе і выбар новага манарха маглі стаць зваротнымі кропкамі ў гэтай справе.
Не збіраўся саступаць і Людвік Пацей. Капітуляцыя і прыніжэнне перад вялікім гетманам не маглі зламаць волю ўпартага палітыка. Ён паклапаціўся, каб па дварах і фальварках паездзілі ганцы дзе з грашамі, дзе са скрынкай гарэлкі, дзе з тым і другім. Заручыўся падтрымкай віленскага кашталяна Юзафа Слушкі, скіраваўшага да Берасця пяхоту з райтарыяй са свайго надворнага войска. Да блізкага Балоткава (якое зараз Цярзспаль) прыехала пані кашталянава, каб падтрымаць апазіцьпо і кіраваць ёю на месцы. Але разлік на тое, што прысутнасць войска Слушкі стрымае сапежанцаў з радзівілаўцамі, быў памылковы. Сапегі ведалі сваю сілу, а іх кліенты верылі ў яе безаглядна. Берасцейская сутычка з канфедэратамі не спрычынілася для перагляду ці хоць бы частковай змены іх паводзінаў. Супраціўны бок знаходзіў у гэтым разграшэнне, што тычылася пакоры і абяцання не паўставаць. I вось на грамнічным сойміку дайшло да адкрытай сутычкі.
Пачалося, як заўжды, з дробязнай спрэчкі. Калі Пацей, як старэйшы рангам, адпаведна звычаю памкнуўся адкрыць сесію, пачуліся крыкі і знявагі. Падскарбі, са скрухай пахіліўшы галаву, слухаў гэтыя непрыстойнасці і сведчыў сваёй наставай, як гор­ка яму і прыкра, як яму ўрэшце сорамна, за крыўдзіцеляў. Але на тых не было ўправы. Пацей ужо гатовы быў адступіцца, каб не ўсчалася сварка на самым пачатку сойміка, але пакорлівасць толькі раззухваліла непрыяцеляў. Абодва бакі спадзяваліся не столькі на свае рытарскія, колькі на рыцарскія здольнасці.
А чаму ж ты, вашмосць, мусіш нам тут дырэктаваць?— насеў на Пацея пан Касцюшка, таксама берасцеец. -Хопіць табе леташняй забавы. Адступіся, калі кажу!
Пацей разводзіў рукамі, узнімаў вочы на сабраных, нібы просячы іх у сведкі сваёй памяркоўнасці і самага міралюбнага настаўлення. На пятушыстага шляхціца гэта не дзейнічала, хоць свой вынік мела. Не ўсім да спадобы было нахабства сапежанскага кліента. 3
шэрагаў пацееўскай факцыі паляцелі воклічы незадаволенасці і пагрозы. Маладыя і заўзятыя браты Садоўскія старанна падагравалі супольнікаў. Да Касцюшкі кінуўся пан Храпоўскі, гусарскі таварыш кашталяна Слушкі.
А ты, ацан, не гарлай за ўсё Берасце! Я таксама берасцейскі, і раю табе маўчаць, альбо квэкаць толькі за сябе. Іначай мецьмеш навуку!
Раз’юшаны Касцюшка схапіўся за шаблю, Храноўскі імгненна выхапіў сваю. Як толькі зазвінелі першыя ўдары, шляхта пачала раздзяляцца, выхопліваючы зброю. Хутка Храноўскі адбіваўся ўжо ад цэлай гурмы сапежанскіх. У бойку ўліваліся ўсё новыя і новыя змагары. Біліся, іншы раз не разумеючы, хто там супраць апанент ці прыхільнік. Гурма выкацілася на дзядзінец. Не прайшло і чвэрць гадзіны, як Пацей атрымаў рану ў галаву. Дасталася і бліжэйшым прыхільнікам Садоўскаму і Храноўскаму. Некалькі чалавек ляжалі на зямлі без руху. Пісар самога кашталяна быў пасечаны на смерць, маглі не выжыць і параненыя, а дзікі шал не пакідаў натоўп.
Можа заўтра гэтыя дробныя кліенты, ацверазеўпіы, засаромеюцца сваіх сёняшніх паводзінаў, пераконваючы, што нячысцік звабіў, але зараз, за дураны гарэлкай і ўсведамленнем безпакаранасці, кожны адчуваў сябе ледзь не Сапегам і насіўся па дзядзінцы між шмацця адзежы, скрываўленых хустак і пасечаных шапак, як апантаны.
Як толькі ўсчаўся гармідар, першай думкай Вароніча была “дзе Язэп?”. Сын спачатку размясціўся побач, але заўважыў знаёмых аднагодкаў і перабраўся да іх. Аглядаючыся і час ад часу клікаючы, Вароніч ухіляўся ад клубкоў счэпленай у бойцы шлях­ты. Падхоплены людской хваляй, апынуўся амаль пасярэдзіне дзядзінца і тут быў вымушаны выхапіць шаблю. Паспеў якраз, каб адбіць два выпады нейкага наседлівага маладзёна. У наступим момант перад ім было двое. Не трымаючыся аніводнай з пасвараных груповак, быў змушаны адбівацца ад раз’юшаных “палітыкаў”, бо тыя не зважалі ні на каго. Раз-пораз Вароніч клікаў сына і, дзякуючы гэтаму, побач апынуліся двое суседзяў, такіх самых “нічыіх
Давай, хлопцы, разам! пазваў Вароніч. Станьма спінамі ды будзем прабівацца адсюль.
Утварыўшы круг, пачалі адступаць крок за крокам, адганяючы нападаўшых, як сабак.
Каб нам яшчэ двое ці трое, выгукнуў Вароніч і зноў пазваў з усяе моцы, Язэп Вароніч! Язэп! Сюды!
Іду! пачулася зусім недалёка і з гурмы вырваўся Язэп ды яшчэ з двума прыяцелямі. Рукаў яго бекешы быў распаласаваны да самага пляча.
Не зачапіла? занепакоіўся Вароніч.
Не, дзякуй Богу!
Во! Цяпер у нас амаль швадрон!выгукнуў сусед.
Станавіся, хлопцы, клінам, ды услед за панам Кузьмой!
Вароніч паказаў туды, дзе за валамі высіліся званіцы. Там была надзея ўратавацца. Вяртацца на соймік было б чыстым вар’яцтвам. Сапежанскія паслугачы скакалі вокал, але не рашаліся атакаваць. Недахоп смеласці дапаўнялі няспыннай лаянкай.
Сапегі ім не падабаюцца! Пашквілі на ix складаюць!
Сапегі моцныя! Закілзаюць такіх жарэбчыкаў, ды палягчаюць, каб не ерапеніліся!
А мы дапаможам! Мы за іх стаім!
За гарэлку ты стаіш, гіцаль! Трапішся ля карчмы, то палічу табе рэбры, няздара! адкрываліся з непрыступнага кліна, што крок па кроку пасоўваўся да валоў, нібы рымская кагорта між дзікіх галаў.
На дзядзінцы сапраўды было шмат такіх, хто, заліўшы вочы, будзе пахваляцца, як зваліў якога падстаркаватага панабрата, ды яшчэ патрабаваць ад слухачоў захаплення яго мужнасцю. Цверазейшыя з непрыяцельскага атачэння разгадалі задуму Вароніча і пачалі пакрыкваць за дапамогай. Самыя апантаныя насіліся па ўсяму дзядзінцу, махаючы карабэлямі, крыкам падмацоўвалі дух паплечнікаў.
Асочвай іх, асочвай! лямантавалі яны, нібы абкладвалі мядзведзя ў пушчы. Заступай дарогу, бо праб’юцца!
Зухвалы прыхільнік Сапегаў ці Радзівілаў рынуўся наперад, але атрымаў шабляй па чэрапу і пляснуўся, не страціўшы імпэту, но­сам у зямлю. Другому нападніку дасталася толькі плазам: небарака звёў вочы ў слуп і асунуўся там, дзе стаяў. На ваяўнічыя заклікі прыбегла некалькі “асочнікаў “, але не разглядзеўшы, хто тут за каго, счапіліся са сваімі.
Вароніч не стаў чакаць, пакуль яны разбяруцца, і скарыстаў неспадзяваную дапамогу. Увесь ягоны “швадрон“ рушыў таранам, дзе лёзамі, дзе эфесамі грукаючы па п’яных галовах, а то і адкідваючы азвярэлых ад крыві паноў-братоў ударам бота. Без страт адолелі вал і дабраліся да кляштара бернардынцаў, дзе ўжо атрымалі прытулак шмат патурбаваных і параненых. У параўнанні з іншымі, супольнікі Вароніча павінны былі прызнаць свае сіньцы, раны і дрэпіны дробяззю. Сярод стогнаў і сыкаў болю чулася там і тут:
Вар’яты!
Нічога! Прыйдзе час! Палічым раны!
Ды ўжо ж! Не забудземся!
Блюдалізы! Б’юцца, каб усім той жа хамут, што самі носяць!
Міне якіх тры гады, і пабітая шляхта возьме крывавы рэванш на алькеніцкім полі, дзе не пашкадуе нікога з сапежанскіх, а цела
другога Міхала Сапегі, стрыечнага брата Міхала Юзафа, пашаткаванае шаблямі, будзе тры дні паняверьщца на бруднай вулцы мізэрнага мястэчка, дзе піравай перамогай сканфедэраванай шлях­ты над сіламі Сапегаў скончыцца страшнае братазабойства.
У гэтай дурноце і бяда наша,горка ўздыхнуў Вароніч,Якая лютасць! Нібы ворагі з ворагаў перад імі, а не свае ж людзі! I не былі б самі гарапашныя...
Біліся і гналі пабітых, сапраўды, як лютых ворагаў. Радаваліся перамозе. Разрозненыя, раскіданыя купкі пацеевых аднадумцаў, а разам з імі безліч учора яшчэ “аніякіх“ мусілі ратавацца, хто куды змог: да бернардынцаў, да Мухаўца, на мост і колькі сілы ў нагах да Балоткава, дзе можна будзе неяк абараніцца ці атрымаць дапамогу. А сярод “пераможцаў” мітусілася невысокая постаць, спрабуючы стрымаць сваіх апантаных супольнікаў. Можа дзякуючы гэтым запозненым стараниям Міхала Юзафа, не дайшло да канчатковага высякання рэспубліканцаў.
Пераможцы ўрэшце спынілі пагоню і задыханыя вярталіся на­зад. Выціралі спацелыя ілбы, пахваляліся ўдалымі выпадамі і фінтамі. Перамога натхняла, і соймік пачаўся нановаў поўнай згодзе: ухвалы, падрыхтаваныя ўвішнымі сапежанскімі пісарчукамі, прымаліся без ватавання і спрэчак.
Nemine contradicente! гарлалі перамож­цы Адзінагалосна! падхапілі менш адукаваныя паны-браты.
Калі ўсё дабром, то чаго валэндацца, разбірацца, каму тое на карысць, каму на шкоду? Таварыства да сталоў клічуць! Хто да яснавяльможнага князя, хто да пана Міхала Сапегі, новаабранага соймікам палкоўніка берасцейскага ваяводства.
* * *
Каторы раз агледзеўшы аглаблю, фурман звярнуўся да Пуцяты: Не даедзем, пане, без направы, так нам можа пярэдні капыл пашкодзіць, і дадаў апраўдальна, няма ў тым мае віны, дальбог! Абы як было зроблена.
А дзе тут які заезд ці карчма, не ведаеш?
Пан Касьян быў у добрым гуморы і не хацеў лаяць фурмана. 3 ім пашанцавала: справу ведае, спакойны, разважлівы, лепшага шукаць грэх, і коні, і санкі ў надзейных руках. Што да аглаблі, то чалавек ад пачатку папярэджваў і, сапраўды, не вінаваты, што яго не паслухаліся.
Бліжэйшая, пане, недалёка. “Смяротны грэх” завецца.
Але ж і назва! жахнуўся Пуцята.А зможам мы там вазок наладзіць?
Мянушка, трэба прызнаць, заслужоная. Ну, а як танна, то люд папрасцей спыняецца. Думаю, пане, неяк дацягнем да мястэчка.
Там і заезд неблагі, паны ўсе там гасцююць. I стэльмаха лягчэй знойдзем.
Вазок варты клопату. Палазы капаныя, з цвёрдага карэння. Вязанні надзейныя, дзе трэба падмацаваныя жалезам. Зверху пле­нены з лазіны дах, абцягнуты скурай. Лежачы пад ім на мяккім пасланні пад шырокай посцілкай з воўчых шкур, не было страху ані холаду, ані завеі. Ззаду на двух модных бэлечках увязаны лад­ны падарожны куфэрак. Пад бокам кошык з прысмакамі і пляшкай таго, што ніякі мароз не бярэ.
А затрымка глупства. Пара спыніцца на дзень-другі ў добрым заездзе са здольным кухарам не ўцячэ тая Варшава. Трэба, каб падарожжа было не толькі карысным, але і прыемным. Дзянёк вясёлы, сонечны, марозік не такі і модны, сама памарыць пра добры абед ды мяккі ложак.
У прыемных разважаннях ляцеў час, пакуль вазок не спыніўся ў двары новага вялікага заезду. Перад самымі дзвярыма Пуцята прапусціў перад сабою невысокага чалавека ў ладна скроенай шэрай бурды. Адзін за адным яны і наблізіліся да прылаўка, за якім стаялі двое, відаць гаспадар і памагаты.
Добры дзень, пане Якса, прывітаўся чалавек у бурды. Ці не спыніўся ў вас такі пан Хмялеўскі? Мы з ім павінны тут спаткацца, але я яго ў твар не ведаю.
Спыніўся, спыніўся, пане Вуглік, заківаў старэйшы з тых за прылаўкам. Дзянёк, сапраўды, выключны. А пана Хмялеўскага зараз няма, выйшаў на мястэчка.
То і я прайду пакуль, таго-сяго наведаю. Як вернецца, перадайце, калі ласка, няхай мяне пачакае, я не забаўлюся.
Пан Вуглік заўважыў, што Пуцята чакае сваёй чаргі і хутка аддаліўся, злёгку накульгваючы.
-Да панскіх паслуг, ветлівазвярнуўся карчмар да наведвальніка.
Ці маеце вольны пакой? запытаўся Пуцята. Хачу спыніцца на пару дзён.
Калі ласка. У нас і выгодна і цёпла, а не так ужо каштуе, што б ні казалі канкурэнты. Пан сваім вазком? карчмар быў сама гасціннасць.
Дарэчы ўзгадалі! узрадаваўся Пуцята. Ці не параіце якога стэльмаха? Патрэбна невялікая направа.
Здалося, карчмар і гэтаму быў рады.
Не клопат! Дзе вашы санкі? Зараз хлапчанё пакажа дарогу. Ідзі загадай і наконт рэчаў, кінуў гаспадар маладзёну побач.
Наверх да пакояў вяла некрутая лесвіца з шырокімі дубовымі, век зносу не будзе, прыступкамі. Пан Пуцята заўважыў, што аніводная не рыпела.
Сапраўды ў вас утульны заезд, пане Якса. Мабыць інтэрас ідзе няблага?
Грэх скардзіцца, хоць і збыткаў няма. А заезд амал ь новы. Сам назіраў за будоўляй: трэба ж, каб і нашчадкам не руіна засталася.
Пан Якса відавочна ганарыўся сваім заездам.
Слушна, пахваліў Пуцята. -1 публіка, як я здагадваюся, у вас прыстойная. Вось хоць бы той пан, што перада мною заходзіў. Гжэчны чалавек, відно адразу.
Не, гэта не пастаялец, тутэйшы. Пан Вуглік шкуты трымае і рум, сплыў ладзіць: збожжа, лес, што іншае з мясцовых вырабаў. Сам гаспадар, сам і рэтман іншым разам. Здольны рэтман: бывае, і двойчы ў Гданьск абернецца.
Пуцята наўмысна не пытаўся, каго шукае пан Вуглік. Не варта адразу выказваць зацікаўленне. Вудзе час выведаць, ці мае гэты Хмялеўскі якое сваяцтва з крушнянскім.
Пакой быў чысты і цёплы, разлічаны на дваіх. Але ў гэты зімовы час падарожных было менш, і пан Касьян раскашаваўся адзінотай. Дамовіўшыся наконтабеду, прысеў наўслончыку спіной да грубкі і з асалодай убіраў цяпло напаленых цаглін. Пасля халоднай утульнасці санак было прыемна пацешыцца спакоем, на мястэчка ісці зусім не вабіла. Што з таго мястэчка, калі хутка Варшава!
Пан Пуцята амаль заканчваў палуднаваць, калі ў залу ўвайшоў пан Вуглік, ледзь не ў абдымках ведучы высокага прыстойнага хлопца. Пан Вуглік, бясспрэчна чалавек вясёлага складу, быў нечым моцна ўсхваляваны. Прыемна ўсхваляваны, бо твар яго свяціўся трыюмфам адкрывальніка.
Во, пане Якса, знайшоў! з гонарам абвясціў ён карчмару, паказваючы на свайго спадарожніка. 3 дазволу пана, рэкамендую: Багдан Хмялеўскі, сын майго паручніка Івана Хмялеўскага. Гэта ж трэба ледзь не на парозе ілбамі сутыкнуліся! Гляджу, аж на мяне прэ мой паручнік, толькі без зброі, зарагатаў пан Вуглік, ляпаючы хлопца па спіне.
Пэўная разгубленасць маладзёна і неўразумеласць карчмара, толькі ўзрадавала пана Вугліка.
Што ўтаропіўся, як, не раўнуючы, нехта не тут будзь памянуты, на новыя вароты? Сын падобны на бацьку як дзве кроплі гарэлкі! ён тыцнуў у грудзі хлапца пальцам і зноў павярнуўся да карчма­ра. Вось мы зараз праверым, ці тыя кроплі так падобныя, як два Хмялеўскія. Дай нам, што маеш лепшае, ды сам далучыся, падзялі маю радасць. Гэта ж трэба так здарыцца!
Пан Вуглік захапляўся ці то збегам акалічнасцяў, ці то выключнай сваей назіральнасцю, а тым часам папіхаў Багдана да стала. Яны селі адзін насупраць другога недалёка ад Пуцяты. Радасныя воклічы пана Вугліка было чутно па ўсіх кутках шынка,
і пан Касьян, пачуўшы імя Івана Хмялеўскага ў спалучэнні з імем сына Багдан, стараўся не прапусціць аніводнага слова.
Багдан, нечакана сцягнуўшы на сябе ўвагу, гаварыў мала, толькі ветліва ўсміхаўся. Калі незнаемы шляхціц на падыходзе да заез­да разы два пільна ўгледзеўся ў твар, ён спачатку не звярнуў увагі. Але сустрэчны спыніўся проста перад ім, заплюшчыў вочы, ізноў утаропіўся і рашуча выгукнуў:
Пан Хмялеўскі, несумненна!
Так, Багдан Хмялеўскі. 3 кім маю гонар? крыху збянтэжаны, адказаў Багдан.
Вуглік. Аніс Вуглік. Мы згавораны сустрэцца, і я васпана адразу пазнаў. Ці не сын Івана Хмялеўскага, петыгорскага паручніка?
Багдан ужо даўно карыстаўся бацькоўскім прозвішчам. Ад часу, як знайшоўся бацька, увогуле не лічыў патрэбным таіцца. Тым не менш словы будучага камерцыйнага супольніка крыху здзівілі. Той гэта заўважыў.
Не дзівіся, хлопча. Калі бацька быў у тваіх гадах, мы правялі побач не адзін год. Глянуў на цябе выліты Іван. Але што ж мы на холадзе?
Так і апынуліся ў карчме ўжо знаёмцамі. Як і належыць людзям сталага веку, пан Вуглік не спяшаўся распытваць пра ўсё адным махам. Выпіўшы першую чарку, абмяняўся думкамі пра надвор’е, пра мароз, пра добрую санную дарогу і колькі яна ўезджаная пратрымаецца, бо для коней то вялікая палёгка ды і фурманам зручнасць. Ад гэтых неаспрэчных меркаванняў перайшлі да пастою.
Дык тут спыніўся? Ці зручна? запытаўся пан Вуглік.
Усё як належыць, добры заезд, адказаў Багдан.
Пан Аніс акінуў поглядам несумненна добра знаёмую яму залу, нібы менавіта ў ёй даводзіцца начаваць сыну ягонага паручніка.
Я так мяркую, што ў мяне дома будзе лепей, ветліва але ра­шуча запярэчыў ён. Можа зараз і паедзем?
Не хочацца рабіць вам клопату.
-Які там клопат! Пра што мова! -усклікнуў пан Аніс і патлумачыў: Адтуль і да шкутаў маіх бліжэй, і рум побач. Ды гэта зусім неда­лёка: мой дварок, лічы ў мястэчку, крок за ваколіцай.
А ці не пазнавата ўжо сёння?
Можа і так, пачухаў патыліцу Вуглік. Тады сёння адпачнеш тут, а заўтра ранкам я за табою прыеду.
Ён палічыў справу вырашанай і наліў чаркі, каб перайсці да другой, больш цікавай гутаркі, да роспытаў, успамінаў.
Давай, хлопча! падахвоціў Багдана. За знаёмства пілі, гэта за сустрэчу.
Пан Пуцята паабедаў і правілы прыстойнасці падказвалі пайсці з-за стала. Хоць стол быў агульны, даўжэзны як ток, але проста сядзець, вочы вырачыўшы, не выпадала. Іншых застольнікаў апроч
гэтых двух, не было, але менавіта на ix пану Пуцяту залежала. Пайсці, не высветліўшы галоўнага? У гэтага Багдана бацька Іван Хмялеўскі! Паручнік! Дакладна як той, крушнянскі. А ці не той гэта Багдан ад Бурскага? Як жа ён там зваўся? У кожным выпадку не Хмялеўскі, ага! Вайніловіч!
Пуцята знакам паклікаў служку і, пахваліўшы піва больш, чым яно заслугоўвала, папрасіў яшчэ збанок і што-небудзь смачнае да яго. Забяспечыўшы пазіцыю з напрамку добрага выхавання, пан Касьян нетаропка, нібы са смакам, пацягваў піва, прыслухоўваючыся да размовы ля дальняга канца стала.
Дык дзе, Багдане, гаспадарыш? Ці жанаты?
Не, пакуль вольны казак, Багдану не хацелася кранаць свае змовіны.
Пры бацьку, значыць, як само сабою вядомае сказаў пан Аніс, але тут жа заўважыў: лёгкі цень апаў на твар хлопца.
Што з бацькам? Ці жывы? Як жа гэта я? папракнуў сябе пан Вуглік. -Ёну маіх думках усё яшчэ той, малады, патлумачыўся сарамліва. Ды і гадамі я ўсё ж сталейшы.
Нічога, пане Аніс. Жывы ён. Жывы, на шчасце, хутка адказаў Багдан, згледзеўшы непадробную трывогу новага знаёмца.
Заняты размовай не заўважыў, як страпянуўся далёкі сусед за сталом. Пуцята, сапраўды, быў агаломшаны. Пазней і сам сабе не мог патлумачыць, адкуль прыйшла ўпэўненасць, што мова пра крушнянскага гаспадара. Можа таму, што была б выключным супадзеннем наяўнасць двух петыгорскіх паручнікаў Іванаў Хмялеўскіх, аднаго веку, кожны з сынам Багданам. Пан Вуглік уздыхнуў з палёгкай.
Жывы-здаровы! Гэта найперш! Дзе ж ён зараз? Можа ў войску, бо пры яго здольнасцях...
Не, пане Аніс, ветліва перапыніў яго Багдан, не ў войску. Хворы ён, вельмі хворы.
Багдану не хацелася паглыбляцца ў расповеды, але няёмка было паставіцца абыякава да глыбокай спагады і пашаны, што чулася ў роспытах колішняга бацькавага таварыша.
Што ж з ім, бедным, калі дазволена спытаць? мякка прамовіў пан Вуглік. Mo’ дапамог бы чым-небудзь?
Нічога пакуль не трэба. Над ім апека надежная. Ад нелюдзяў пацярпеў. Жыць будзе, а іншае ў руках Божых. Ён зараз у айцоў базыльянаў, у шпіталі.
Пан Вуглік са спачуваннем глянуў на Багдана. Палічыў, што роспыты пра бацьку варта спыніць, пасля само высветліцца.
А сам жа ты?
А я нібы рэзідэнт у пана Вароніча, ад яго і да вас пасланы.
Добрыя людзі, пасля Берасця прынялі як свайго. Сам бы такую сям’ю хацеў мець.
То дасць Бог і займееш. Ты ж малады. А якую чалавек сям’ю хоча, такую і зладзіць. Рознае здараецца, але па болыпасці ўсё ж так, задуменна прамовіў пан Аніс і зноў наліў чаркі.
За наш поспех!
Паставіў парожнюю чарку і сказаў:
А твой жа бацька мне жыццё ўратаваў. Каб не ён, я на смерць крывёю сышоў бы. А так во толькі кульгаю трохі.
А я і не здагадаўся спачатку. Падалося, па грудах тых на сцежцы слізгаецеся, сказаў Багдан.
Не, сапраўды кульгаю. Дасталася ў сцягно страдою, ды яшчэ пікаю на дадатак. То Іван, бацька твой, з сечы мяне выхапіў, з каня сцягнуў, гайдаверы на мне распаласаваў і дапамог. Кроў утаймаваў, раны закруціў і да медыкуса. Там не адыходзіў, пакуль рады не далі. I жыццё ўратаваў, і нагу разам з ім, усміхнуўся пан Вуглік. Што за рэтман з адною нагой, вельмі цяжка было б...
Ані пан Вуглік ані яго малады суразмоўца, занятыя размовай, не звярталі ўвагі на госця ля дальняга канца стала. Пуцята са свайго боку рабіў усё, каб не падацца зацікаўленым чужой гутаркай: ціха пацягваў піва, смактаў вэнджанага вугра і, здацца магло, нішто яго больш не займала.
Любіце свой занятак? запытаўся Багдан.
Вельмі. Ведаеш, як становішся на зіму, то пакуль усё забяспечыш, нібы ты яшчэ ў галоўнай справе. Час мераю направамі: што трэба зрабіць, падрыхтаваць, пакуль рака прачнецца. А там, каб паводка не заспела ў разгубленасці. Можа як хлапчук на свае сівыя гады прызнаюся, але вельмі гэта цікава: ісці з плынню ад горада да горада.
Пан Аніс у важл іва зірнуў на ма ладзёна, ці не адкажа паблажлівай ухмылкай, але той слухаўуважліва і з пашанай, належнай старэйшаму векам.
A ix жа на шляху шмат, супакоены апавядальнік адчуў брат­нюю душу. -1 кожны выплывав з-за мыса ці гары па-свойму, у сва­ей асабістай красе. 3 ракі, здаля, яны ўсе прыгажэйшыя, чым насамрэч. Так што іншы раз і не цягне на бераг, у тую будзённасць. Хочацца захаваць у сэрцы вось той малюнак. Разумеет пра што я? з надзеяй у голасе зірнуў на Багдана пан Аніс. Як я кажу, дзіцячае ўяўленне пра свет, пра людзей. Ну а клопаты, нязручнасці, дык дзе ix няма? Вось такая мая праца.
А я вось яшчэ не выбраў сабе занятку.
У словах хлопца пану Анісу пачулася шкадаванне і ледзь улоўная зайздрасць.
Выбераш, суцешыў пан Аніс. Да войска не цягне?
He, прызнаўся Багдан ніякавата. Пакаштаваў крыху, больш не вабіць. Гаспадарыць падабаецца. Вось як той Вароніч.
А чаго ж табе саромецца? заўважыў пан Вуглік. Кожнаму сваё. Я нават ухваляю, як маладыя да нечага карыснага горнуцца. Што гэта было б, каб усе ваярамі парабіліся? Адны папялішчы ды косці! Часы ўжо не татарскія, як ні кажы. Войска край бараніць павінна, а хто здатны, хай таму войску надзейны тыл робіць. Так яно лепш, чым у непагадзь кідацца з шабляй то на чужынцаў, то на сваіх, каб з таго паходу нейкую карысць мець, са здабычай вярнуцца. Шляхта толькі душу руйнуе, чужою на сваёй зямлі робіцца. Сяляне ад такіх ваяроў да пушчы хаваюцца. Дзе ж ты здабычы на ўсіх набярэшся! засмяяўся пан Вуглік.
А вы самі, пане Аніс, даўно ўстаткаваліся? з ветлівай усмешкай запытаўся Багдан.
Пан Вуглік сумеўся, як хлапчук, злоўлены ў суседскіх яблыках, пачухаў патыліцу.
Не ведаю, ці здолеў бы на той час, прызнаўся, смеючыся, Але ж, бачыш, мяне з гэтай чапялой татары ўстаткавалі, ляпнуў ён далоняю па сцягну. Не ваяр я ў страмёнах. А на рацэ сябе як знайшоў. Здаецца, як я да яе, так і яна да мяне прылягла. Можа і цябе заахвочу? прыжмурыўся ён. Ці на маёнтках сябе бачыш? Так і бацьку на старый гады лепш: на сына гледзячы, парадавацца, унукамі пацешыпца.
Ну гэтага яшчэ дачакацца трэба, засмяяўся Багдан. А баць­ку мне яшчэ не аддадуць. Непакоіць яго пакуль нельга.
Нічога. Усё сваім часам, упэўнена прамовіў пан Аніс. А па­куль перакулім страмённага ды адпачывай. Вось жонка здзівіцца!
Вачамі душыўжо бачыў жончына здзіўленне і свой чарговы трыюмф. Багдан правёў яго да санак і памахаў услед шапкай. Які цесны гэты шляхецкі свет, але які свойскі! Вось не ведалі пра існаванне адно аднаго, а ўжо амаль як сваякі развіталіся. Шкода, што і да варожасці ў гэтым цесным свеце іншым разам гэтак жа блізка. Да яе было бліжэй, чым Багдану здавалася.
Пан Пуцята не чакаў вяртання Багдана з двара. Сам яго запамятаў, а што маладзён на яго і не зірнуў, то яшчэ лепш. Падсудак Багдана ў твар не ведаў, але гэта яшчэ не сведчыла, што і той не пазнае частага госця пана Бурскага. Дзякуй Богу, пашанцавала. Сумненняў больш не было. Калі не памылка, то паперы Бурскага, а з імі і дамова вось у гэтага хлопца. Пан Пуцята крыху сцяўся ад гэтай думкі, але разважыўшы, супакоіўся. Урэшце, чым той аркуш яму пагражае? Ну, нібы дамовіліся людзі адхапіць фартуну' Ну і што? Яго, Пуцяты, справа паперы. Усю чорную, у тым ліку брудную, працу рабіць не яму. А што мае долю, дык за юрыдыч-
ную працу належыць ганарар. Як жа іначай! Канешне, паперы па Крушні месца балючае. Але ў кнігах усё як трэба, а гэта грунт!
Несумненна, пан Бурскі пэўны, што ад Хмялеўскага пазбавіўся. Хтосьці яго пераканаў, што і сын паручніка загінуў. Можа, сам Багдан і пусціў перад сабою такую чутку. А пайшло чамусьці іначай. 3 чыёй рукі?
Ужо прыцемкамі пан Пуцята ціха пастукаў у баковачку пад лесвіцай, дзе карчмар меў сваю просценькую канцылярыю. Увайшоў на запрашэнне і адразу шырокім праваслаўным кры­жам перахрысціўся на невялікі, з густам састаўлены іканастас у чырвоным куце пакойчыка. Занепакоены карчмар запрасіў сесці.
Што небудзь не так, васпане? Чымсьці не дагадзілі?
О, не! Хутчэй з майго боку належыць падзяка за тое, што атрымаў у панскай інстытуцыі за цалкам памяркоўную плату, запэўніў пан Касьян.
Прыемна чуць. Уласна дзеля гэтага і стараемся. Вядома, і на хлеб надзённы.
На знак увагі карчмар адсунуў самаробную кнігу, у якую відаць запісваў свае выдаткі і прыбыткі пры мігатлівым святле двух свечак.
Усім знаёмым буду раіць панскі заезд. I сам на зваротным шля­ху абавязковаў вас спынюся. Але я да вас, пане Якса, у прыватнай і, шчыра кажучы, крыху далікатнай справе, пан Касьян старанна ўдаваў ніякаватасць.
Кажыце, пане. Калі тое ў маёй моцы, разлічвайце на самае зычлівае стаўленне.
Не ведаю, як і пачаць, вагаўся Пуцята. Хіба так: вось тэты пан, рэтман...
Вуглік, Аніс Вуглік, падказаў карчмар.
Ага. Не запамятаў адразу. Ён, кажаце, збожжа сплаўляе?
Пан Касьян пачаў старанна прыглядацца абразам іканастаса.
Так, штогод. Увесну з паводкай і па восені, калі вада з-за дажджоў узнімаецца, адказаў карчмар.
А той малады пан, што з ім быў, я так думаю, ягоны кампаньён?
Дамаўляецца наконт кантракта. Тут няма таямніцы. Ды ў нас увогуле немагчыма яе мець у гэтых справах, засмяяўся Якса.
Разумею. Тут вось у чым справа, патлумачыў Пуцята. Я разумею, што такі малады чалавек не можа мець шмат свайго збож­жа. Пэўна, ён нейчы выбягач?
Карчмар адчуў палёгку. Простая цікаўнасць да наведвальнікаў справа для карчмы звычайная, а новы госць па ўсім выглядае на чалавека станоўчага, самастойнага.
Вядома. Хутчэй за ўсё і ў першую чаргу свайго гаспадара Вароніча. Вядомы ў нас чалавек, паважаны. На сойміках мае послух
і ўвогуле... Ну і, магчыма, ад радні якой, суседзяў таго ж Вароніча. А вас гэта чаму цікавіць? карчмар вырашыў, што можна задаць сустрэчнае пытание.
Гэта толькі паспрыяла Пуцяту.
Я, каб паи ведаў, займаюся тым жа. Толькі ў Берасці. На Мухаўцы і вышэй па Бугу, амаль да мяжы з Каронай. Не хацелася б ехаць па следу гэтага паніча, альбо каго іншага ды трапляць туды, дзе ўсё змоўлена ці скуплена.
Слушна, толькі час марнаваць ды грошы, падтрымаў пан Якса. На весну не так багата таго збожжа ў людзей застаецца.
Пан Касьян падаўся больш смелым і адкрытым.
Вось і я рашыўся даведацца, адкуль тэты маладзён. Мяркую, што займаўся ён бліжэйшымі да сябе ваколіцамі. Такі ў нас, выбегачоў, звычай. Але ж так проста не падыдзеш і не спытаеш. I непрыстойна, а да таго ж інтарэсам можа зашкодзіць. Тым болей, абодва на Буг працуем.
Разумна васпан разважае, пагадзіўся карчмар. I тут я, сапраўды, магу дапамагчы, бо нічым хлопцу не зашкоджу. Яго тут многія ведаюць. Добры хлопец. Як я казаў, ён у двары Кузьмы Вароніча жыве. Гэта побач з Буякамі, двор гэтак жа завецца.
Гэта, здаецца, блізу кляштара айцоў базыльянаў, нібы прыпамінаючы, сказаў Пуцята.
Якса заківаў на пацвярджэнне. Відавочна размова з прыемным у абыходжанні і гжэчным пастаяльцам яго цешыла. Добра ўвечары адысці ўвагаю ад штодзённасці.
Але. Айца Гераніма кляштар, дай яму Бог здароўя. Мала што набожны, як рэдка хто, дык яшчэ і лекар надзвычайны. Шпіталь трымае.
Што вы кажаце! ажывіўся Пуцята. Пра шпіталь ніколі не ЧУЎ
Так, шпіталь. Невялікі, бо кляштар небагаты, але старанна ў ім хворымі апякуюцца. Дай ім Бог здароўя і сілы, карчмар перахрысціўся.
Пуцята пайшоў за яго прыкладам. Размова ўкладалася як найлепш па яго думцы.
-• Шмат разоў рупіла туды трапіць ды ўсё не выпадала. Можа на зваротным шляху, калі час дазволіць, са шкадаваннем прамовіў пан Касьян.
Бачыце, разабраліся мы з вашым клопатам. Хутчэй за ўсё Багдан, бо так хлопца клічуць, па той бок кляштара сваё зерне збірае, а па гэты бок, да Берасця, альбо іншыя, альбо ніхто, кар­чмар добразычліва прымружыў вока.
Раіце паездзіць? усміхнуўся Пуцята. Што ж, паспрабую, можа і пашанцуе.
♦ ♦ ♦
Раным рана, яшчэ пры свечках, пан Касьян заспеў карчмара ў яго канцылярыі. Са сваей сарамлівай усмешкай падаў карчмару невялікую іконку Маці Вожай Жыровіцкай. Старанна выкананую, у прыгожым акладзе з тонкай срэбнай бляшкі. Карчмар захлынуўся а захаплення.
Гэта вам, пане Якса. Удзячнасць, сціпла вымавіў пан Касьян.
Божа мой, якое хараство! Не магу прыняць. Гэта ж каштуе.
Нічога. Адмовіць таксама не можаце, пан Касьян усміхнуўся. Падарунак адзінаверца, знойдзецца яму месца, ён перахрысціўся на кут. Вы мне дапамаглі, уважна, з захаваннем дыскрэцыі. Вось і мне хочацца зрабіць у адказ нешта прыемнае.
Што ж, дзякую шчыра, васпане. Усялякі дар дабро!шаптаў карчмар. Такі падарунак, такі падарунак!
Пан Якса ужо ўглядаўся то ў іканастас, то ў ікону, выбіраючы для яе годнае месца. Пуцята ціхенька выйшаў з баковачкі. “Кінеш за сабою знойдзеш перад сабою,” думаў, месцячыся ў вазку. Выў пэўны, што пан Якса не здрадзіцца пра яго роспыты і нічым не насцярожыць Багдана Хмялеўскага. Фурман яшчэ раз агледзеў збрую, нешта паправіў, штосьці падцягнуў.
Вазок, пане, як новы, дарога ўкатаная, паляцім як птушкі!
То і добра. Паганяй чалавеча!...
Шпаркая, утульная язда якраз і надавалася, каб яшчэ раз абдумаць усё, аб чым даведаўся ў гэтым цёплым заездзе.
Пуцята прыкідваў магчымыя хады далейшай гульні, як сумеснай з Бурскім, так і прыватнай, дзеля ўласных мэтаў. Што будзе з іх вялікай справай: крах, ці новы паварот? Чарговы ход трэба до­бра абдумаць. Папярздзіць Бурскага? Абавязкова, але не адразу. Па зіме нічога не зробіш, ды і Хмялеўскія хутчэй за ўсё нікуды не зрушацца. Вяртацца дзеля гэтага не варта.
Значыць, знікненне на сумленні пана Сымона, і сын Хмялеўскага набіўся ў давер нездарма. Вось ад гэтага трэба далей трымацца. Але ж і рызыканты, што адзін, што другі! А з ахмістрыняй зараз як? Калі Хмялеўскі жывы, то яе “забойства” лопне як мыльны пухір. Але над гэтым будзе час падумаць.
На Хмялеўскіх і Забелаў адначасна ў пана Сымона дыхту не хопіць і выбера ён, несумненна, Крушню, Хмялеўскіх. Усё звязанае з Клінком адыдзе і мабыць далёка, калі не назусім. А тым ча­сам той Андрэй Забела праслізне ў Клінок, як вуж. Варшаўскі плён можа страціць вартасць для Бурскага, але не выключана, што спатрэбіцца сапраўдным гаспадарам, Забелам. Хто ведае, ці маюць яны патрэбныя паперы і якія ім яшчэ спатрэбяцца? А на свае грошыкі ў Варшаву не наездзіш, так што скарыстаем нагоду і папрацуем старанна. Каб так знайсці нейкія інвентары, накры-
сы межаў! Можа і межавыя знакі дзе адкапаць... За такую дапамогу на плаце не ашчаджаюць. Урэшце ў мяне з Клінком спрэчкі не было! Шарэвіч пацвердзіць!
Суцешаны гэтым пан Касьян весялей зірнуў на свет і разгледзеў карысны бок свайго сённяшняга адкрыцця.
Іван Хмялеўскі жывы! Гэта ж казырны туз! За гэта, пане Сымоне, выкладвайце смачны кавалак! Бо каштуюць і вестка і захаванне таямніцы.
Тут пан Касьян адчуў непрыемны халадок недзе ў сярэдзіне: таямніцу надзейней захоўваюць нябожчыкі. Трэба асцерагацца, моцна асцерагацца, пан Бурскі здольны забяспечыць таямніцу не толькі грашыма. Трэба па вяртанні дыскрэтна папярэдзіць гарачага кампаньёна, што ўчынены пэўныя захады на выпадак гвалтоўнай смерці пана падсудка. Аякія захады, трэба разважыць, каб дайшло да свядомасці Бурскага нават у стане шалу. Дзеля гэтага як мага болып выведаць.
“Таму скіруемся найперш да айца Гераніма, каб мець поўную яснасць, ці той гэта Іван Хмялеўскі?” вырашыў Пуцята. Ён не мог дазволіць сабе памылак. Да таго ж накладка дарогі невялікая і часу няшмат зойме. Д авядзецца нейкі грош пакінуць, але і гэта акупіцца.
Айцец Геранім сустрэў госця сам. Даўшы прошанае блаславенне, згадзіўся на размову, бо чалавек шукаў парады.
Калі мае сціплыя веды ў нечым дапамогуць, буду толькі рады, сказаў ігумен. У чым жа клопат?
Як праўнік, ойча, я апынуўся ў вельмі клапатлівай сітуацыі, пачаў пан Пуцята свае тлумачэнні. Пачуўшы нямала пра вашу лекарскую практыку і, едучы міма, наважыўся непакоіць сваімі пытаннямі.
Ігумен пацікавіўся ці госць не галодны і, супакоены адказам, запрасіў прысесці.
Няма за што прабачацца. Слухаю ўважліва.
Справа тут такая, працягваў Пуцята. Чалавек, маючы не­благую маёмасць, застаўся адзін. Страціўшы ў раптоўнай бядзе сям’ю, апынуўся ў бездані адчаю і роспачы, нібы страціў розум, але пад апекай айцоў баніфатраў пакрысе ачомаўся. У знак падзякі і прызнання карыснасці іх працы вырашыў большую частку маёмасці адпісаць айцам баніфатрам. Але тут успрацівілася радня, асабліва тыя, хто меў апеку над маёмасцю падчас хваробы ўласніка. Узняўся лямант, што гэта рашэнне прынята не ў сваім розуме і пад ціскам лекараў. Шчыра кажучы, такое не абавязкова было, але магло быць. Мне прыпала сумніўнае шчасце весці спра­ву з боку гэтага чалавека. Але не хапае дасведчанага дарадцы.
Пан Касьян прымоўк, прыкідваючы, ці верыць ігумен ягонай легендзе. Нічога пазнаць не змог і вырашыў, што аповед ягоны выглядае праўдападобным.
Дарадца патрэбен, каб мець разумение, ці перажытае незваротна зашкодзіла таму чалавеку, ці сапраўды і абавязкова прывяло да страты розуму. Як праўніку, ды проста як чалавеку, мне трэба мець упэўненасць, што магло б быць і што абавязкова бывав ў падобных выпадках. Бо ніхто, радня ў тым ліку, не гаворыць пра вар’яцтва. Урэшце інтэнцыі іх зразумелыя.
Айцец Геранім счакаў, ці не дадасць наведвальнік яшчэ чаго, і зразумеўшы, што выказана ўсё, прамовіў.
Дапамагчы васпану магу толькі тлумачэннямі. А вы ўжо самі ацэніце ix прыдатнасць да вашых патрэб.
Гэта мяне цалкам задаволіць, запэўніў ігумена Пуцята.
Выслухаўшы айца Гераніма, запытаў:
А ці здараліся ў вашай практыцы падобныя выпадкі?
Не аднойчы, адказаў той. Праўда не так часта. Вось і зараз маю вельмі падобны выпадак. Не вар’яцтва, не страта розуму, про­ста хвароба душы, так скажам.
-1 як ён выглядае, ваш чалавек, бо мой кліент зусім звычайна? I з выгляду і ў разважаннях.
Погляд наведвальніка быў вельмі красамоўны, каб айцец Геранім не здагадаўся.
Ведаеце, я свайго пакуль аберагаю ад сустрэч і размоў, патлумачыў ён.
Пуцята зразумеў, што яго западозрылі ў жаданні паразмаўляць з хворым. Вырашыў рызыкнуць, падаючыся простасардэчным палястрантам, якому страх як залежыць на добрых падставах абароны кліента.
Што ж калі так..., ўздыхнуў ён. Во, ведаеце, як то кажуць, лепей раз пабачыць, чым сто разоў пачуць, закончыў са скрухай, даючы да зразумення, што ні на што больш не разлічвае.
Разлік аказаўся правільным: ігумен паспачуваў павятоваму па­трону, які за светам шукае дапамогі.
Але ўбачыць яго вы можаце. Незаўважна для яго самога.
Для мяне і гэта было б важна. Меў бы з чым параўнаць. Адчуў бы нейкі грунт для сваіх высноў.
Айцец Геранім яшчэ раз зірнуў на Пуцяту і супакоены ўстаў.
Тады, калі ласка, хадземце. Ён якраз шпацыруе па нашаму гародчыку. Так ён звычайна бавіць час.
* * *
Гульні з каронай цешылі не горш метрэсаў. Пасад вялікага князя літоўскага, рускага і жамойцкага даўно стаў неад’емным дадаткам да кароны польскай і абодва ў сваіх мройных дапушчэннях разлічвалі, што саксонскаму электу, як немцу, атрымаць каралеўскую карону для вялікага князя нішто не перашкодзіць.
Дарэчы, Ваша Высокасць можа ўспомніць, пачціва напомніў Флемінг, што спроба каранацыі на караля ў Вялікім Княстве была. Даволі даўно, але кракаўскія іерархі яе сарвалі.
Фрыдрых-Аўгуст прыкідваў, што два каралеўскія і адзін княскі пасад крыху зашмат на аднаго ўладара. Захаваць над імі панаванне на час, дастатковы для перадачы аднаго з іх сыну, будзе не легка.
А як жа Corporis Evangelicorum? занепакоіўся электар.
Пазбыцца ганаровага старшынства ў карпарацыі пратэстанцкіх ўладароў было б для амбітнага курфюрста вельмі балюча.
Тут страта несумненная і непазбежная, скрушна ўздыхнуў Флемінг. Пра наступную не рашаюся загаварыць.
А што такое? занепакоіўся Фрыдрых-Аўгуст. Кажы, не бой­ся, мы ж адны.
Не ведаю, ці дастаткова абазнана Ваша Высокасць з адным ню­ансам канверсіі, асцярожна пачаў Флемінг. Калі Ваша Высокасць стане каталіком, духоўнікі будуць лічыць вашу жонку-лютэранку толькі канкубінай.
Фрыдрых-Аўгуст крыху зніякавеў. Ягоны шлюб з кузінай Фрыдэрыка-Вільгельма, званага Вялікім Электарам, павінен быў замацаваць сувязі з Брандэнбургіяй. Невядома як там паставяцца да пераходу на каталіцтва, а тут яшчэ нечаканая асаблівасць. Флемінг, як і ўвесь двор, памятаў, як Фрыдрых-Аўгуст літаральна пасля цырымоніі шлюбу, пакінуў маладую ў карэце, каб забавіцца стралянінай з пісталетаў у сутарэннях нюрнбергскай ратушы разам з паненкамі лёгкіх паводзінаў. I сёння ў палацы круціцца безліч фаварытак і мэтрэс, але да жонкі курфюрст ставіцца з павагай і вельмі ветліва. Патрабуе гэтага і ад іншых. Яна ніколі не мела клопатаў з утрыманнем свайго фраўцымеру, не чула з яго боку якіх бы то ні было жартаў над яе выключнай набожнасцю.
Флемінг не рашаўся перарваць маўчанне курфюрста. Але бесклапотная, пазбаўленая моцных маральных абмежаванняў нату­ра Фрыдрыха-Аўгуста перамагла. Ён блазнавата прыжмурыў вока і зарагатаў:
Яе і зараз клічуць апірышчам вернікаў, а што ж тады будзе!
А можа дзеля мэтаў дынастыі?... нерашуча пачаў Флемінг.
Электар здагадаўся пра што той падумаў.
Што? Крыстына-Эбэргардына каталічка?! Ды яна хутчэй на стос узыйдзе і сама яго падпаліць! перапыніў ён міністра.
Фрыдрыху-Аўгусту мабыць лепш падышоў бы Эпікур, чым Лютэр, таму і тут рашэнне выспела хутка.
Я думаю, гэта не перашкода! сказаў ён рашуча.
Крыстына-Эбергардына так і засталася для шляхты Рэчы Паспалітай толькі жонкай караля. Яе так і не каранавалі на польскі трон і на сталец вялікалітоўскай княгіні.
Хітры Флемінг даўно зацягнуў свайго ўладара ў пастку, вырвацца з якой ФрыдрыхАўгуст не змог бы, каб і хацеў. Адмовіцца ад спакуслівых адкрыццяў і ўражанняў было звыш яго сілаў.
Недзе праз паўгода пасля смерці Яна Сабескага надворны лекар курфюрста Мацей Паўлі паведаміў пра існаванне таемнай кнігі і даў зразумець пра наяўнасць у ёй раепазнавальных знакаў лёсавызначальных падзей.
Сам вырашыў, ці нехта параіў, курфюрст не дапытваўся. Па звычаю Паўлі спалучаў лекарскія практыкі з містычнымі, астралагічнымі ды алхімічнымі. Займалі яго шмат якія іншыя навукі. Фрыдрых-Аўгуст, дзіця свайго часу, не вельмі абцяжараны ведамі, а значыць і скептыцызмам, не ўсцярогся ад захапленняў і слухаў мэтра, як дзіця казачніка.
Акультыстычны трактат часоў рэфармацыі пяра саксонскага містыка Паўла Грэбнера меў назву “Sericum mundi filum“ “Шаўковая нітка свету“. Перакладзеная з латыні на нямецкую мову Янам Вільгельмам Петэрсанам, стала даведнікам і дапаможнікам астралагічнай навукі.
Наўражанага курфюрста дыхнула велічная будучыня. Нечакана адкрылася, што сама прыналежнасць да роду Веттынаўзарука поспеху. Паўлі спрытна знаходзіў прадказанні, што ў выніку разрухаў і закалотаў палякі страцяць свае межы “з боку Інфлянтаў, Прусіі аж па Кашубы і Памор’е, і далей даўскраін брандэнбурскай Мархіі і палёў Сілезіі”.
Божа, як не закружыцца галаве! Наконт таго, хто ўсё атрымае, не трэба было гадаць: “саксонец стане польскім каралём, і пад цэсарам рымскім з племені Руты Папа зазнае поўнага вынішчэння”. Што ж тут дадумваць, калі гербам саксонскіх Веттынаў ёсць тая самая Рута!
Грэбнераўскі трактат сыпаў на Фрыдрыха-Аўгуста прыпавесці і прадказанні адно другога значнейшыя, не шкадаваў яму ані перамог над туркамі, ані вайсковай славы ў Азіі. У вірах гістарычнага прызначэння нялёгка было здабыцца на цвярозую ацэнку пачутага. Якусумніцца, калі супадае нават згадка пра караля саксонцаў напалову дацкай крыві? Гэта ж проста пра самога Фрыдрыха-Аўгуста, родзіча дацкага караля!
Асобы, дапушчаныя да абмеркавання, як адзін пагаджаліся, што прадказанні датычаць наўпрост іхнягаўладара. Якуб Флемінг чынна ўдзельнічаў у начных пасяджэннях. Хітры палітык даводзіў ненавязліва але няспынна, што прадказанні самі па сабе не здзяйсняцца, ім належыць дапамагаць. Дзейнічаць трэба з розумам, паступова, ад лягчэйшага да значнейшага.
Першай прыступкай магла б стаць польская карона, як найбольш дасягальная, бо акурат вольная, а цэсарская на потым. Не жар­
ты: узняць сённяшнюю Саксонію да ўзроўню Аўстрыі. Ёсць знак, а гады электара не выключаюць нават вяртання хрысціянскаму све­ту Канстантынопаля і адбудовы манархіі Палеалогаў.
Шмат начэй прайшло так у дрэздэнскім замку да цяперашняй рэдуты.
Але ж цяжка прыкідваць працу на стагоддзі выбарнаму каралю, Фрыдрых-Аўгуст падхапіў нітку размовы на апошняй рэдуце. Невядома, ці працягне яе наступнік. Ды і хто ім стане?
Выбарны, але пажыццёва! жвава запярэчыў Флемінг. Пачаўшы ў маладыя гады, шмат што можна памяняць да лепшага для свайго нашчадка.
Пажыццёва гэта істотна. Да таго ж, незалежны ад цэсара, не тое што мы, электары, пагадзіўся курфюрст і тут жа запярэчыў: Але залежны ад Сойму і шляхты.
На картах гадаў, ці ў крыштальную кулю глядзеў давераны міністр, але ўжо ад першых дзён панавання Аўгуст II пачаў перамовы і таргі наконт наследнай кароны коштам абшараў Рэчы Паспалітай, у тым ліку і Вялікага Княства Літоўскага.
Як і належыць удумліваму палітыку, Флемінг ставіўся да гэтай трывогі спакойна. Загадкава ўсміхнуўся, прыжмурыўшы вочы, запытаў:
Ці скінуў Сойм каго-небудзь з трона? Ці не ўпрошваў уцекача Генрыха Валуа вярнуцца? I ці так цяжка сарваць кожны Сойм? Кароль залежыць ад Сойму, але і Сойм ад яго не менш. Нездарма
Каралева Марыя Казіміра
pacta conventa век не выконваліся, як належыць. А шляхту, маючы сваё, саксонскае войска, можна прыструніць.
Апошнюю параду ўдавалася здзяйсняць час ад часу і часткова, затое з трынаццаці Соймаў, што мелі адбыцца пры Аўгусце Другім, як пазней назваўся саксонскі электар, былі сарваны ўсе. I напэўна не ўсе зрывачы былі кліентамі магнатаў.
— У сваёй незадаволенасці шляхта дзеліцца ледзь не на дзве роўныя часціны і кідаецца сама на сябе... Флемінг хмыкнуў.-Гэтая славянская дзяржаўнасць сла­бая, бо ніхто не жадае змірыцца з немажлівасцю вольнасці для ўсіх, працягваў ён свае павучэнні. -
Саксонскі ўладар атрымае магчымасць сутыкаць іх ілбамі і мірыць, калі яны кінуцца да манарха як да справядлівага суддзі.
Мудрасць прамаўляе тваімі вуснамі, схіліў галаву кур­фюрст. Манарх абароніць, але на пэўных умовах! Можа таму яны часта абіралі ўладаром чалавека, хітра падсунутага ім ледзь не ў апошні дзень?
Дакладная і своечасовая заўвага! Мае шчырыя віншаванні, Ваша Высокасць. пакланіўся мудры Флемінг. Сарваныя Яе Вялікасцю Марыяй-Казімерай Канвакацыі стварылі зручнасці менавіта для такой інтрыгі.
Якім чынам раіш тэта рабіць?
Зыходзіць трэба з таго, што большасць, якая выказалася за француза, не згуртаваная аніякім агульным рашэннем, тым больш ухвалай.
Дасведчаны палітык патлумачыў, што пазней напісаны акт не вынік усеагульнай згоды, так мілай шляхце, ён як бы не абавязвае. Такую большасць легка разбіць і пераманіць на свой бок. Пачынаць трэба з магнатаў.
-1 ўжыць дзеля гэтага...? курфюрст шматзначна змоўк.
Угаворы, абяцанкі, дзе трэба, пагрозы. Але галоўным чынам артылерыю дыпламатаў золата.
А інтэррэкс? Ён жа ў сваяцтве з Сабескімі.
Не такім і блізкім, запярэчыў міністр. Калі ўжо даводзіцца яму выбіраць між французам і каралевічамі, няхай разгледзіць яшчэ адзін выбар. Не сумняваюся, што архібіскуп не ўстаіць, калі ўдарыць золатам.
Добра, калі міністр не памыляецца.
Mary памыліцца толькі ў лічбе, рагатнуў Флемінг. Але тут гульня вартая свечкі.
Аякія звесткі з Вялікага Княства Літоўскага? Яно мяне вельмі цікавіць.
Калі казаць пра шляхту, то там вельмі неспакойна.
Гэта нам на карысць ці на шкоду? пацікавіўся курфюрст.
Флемінг мусіў затрымацца з адказам. У двух словах не патлумачыш, што адбываецца ў Княстве.
Вось з гэтым найцяжэй вызначыцца, сказаў ён, не тоячы заклапочанасці За адным бокам сіла, але за другім, слабейшым, колькасць. Bari ў кожны момант могуць перахіліцца туды альбо сюды, і атрымаем кацёл з кіпенем. Важна не памыліода ў выбары прыхільнікаў.
I вечна ў ix так! незадаволена крэкнуў курфюрст. А я прыкідваю, ці нельга запэўніць спадчынны трон коштам гэтага Княства!
Флемінг цяжка ўздыхнуў. Нецярплівасць курфюрста напэўна перашкодзіць такой доўгатэрміновай акцыі.
Цяжка гэта, Ваша Высокасць, але мажліва. Самастойнасць Княства дае патрэбныя перадумовы.
Каранацыя! здагадаўся курфюрст. Зламаць Вунію і каранавацца на абвешчанае намі каралеўства.
Прыкладам так, пацвердзіў міністр. Войска Кароны не асіліць вялікалітоўскага, асабліва калі адно аслабіць, а другое падтрымаць прысутнасцю нашага. Застанецца адзін, але вялікі клопат: абараніцца ад Масковіі.
Я мяркую, там трэба раззброіць шляхту, альбо надаць таму во­йску нашу нямецкую муштру і паслушэнства, сказаў ФрыдрыхАўгуст.
Не вельмі здольны палкаводзец, электар адчуваў сябе ваякам і ўсур’ёз цікавіўся вайсковымі справамі. Нямецкі характар не мог пагадзіцца з канфедэрацыямі, рокашамі, соймавымі бойкамі і іншымі забавамі ліцвінскай і польскай шляхты.
Сапраўды, складаная справа, пагадзіўся курфюрст, але цікавая.
Каб яна ўдалася, няблага было б напоўніць іх гарады нашымі рамеснікамі і гандлярамі, пацясніць у гэтым габрэяў. Запрасіць каталіцкіх святароў-немцаў таксама не зашкодзіць, пералічваў неабходныя захады міністр.
А не прасцей было б з Інфлянтамі? Яны ж побач з Княствам і маюць карону. Не каралеўскую пакуль, але тым не менш!
Разважлівы Флемінг у знак перасцярогі ўскінуў рукі.
Ліцьвіны, Ваша Высокасць, сустрэнуць гэткую задуму без захаплення. Войска свайго супраць шведаў не пашлюць. Сытыя яны войнамі чужых з чужымі на іхняй зямлі.
Але ж можна іх прымусіць! заўпарціўся курфюрст. Воля ка­рали, з кім і дзе ваяваць.
Гэта ў нас, Ваша Высокасць, мякка напомніў міністр. Там іначай. I Сойм можа не даць згоды, і гетман во­йска не прывядзе. Казімір Сапега, не з’явіўся пад Венай, але ані на гонары, ані на пасадзе страты не нанёс.
Бязглуздзіца! Я з гэтым абавязкова скончу! рашуча заявіў электар.
Флемінг дазволіў сабе імгненную, ледзь заўважную ўсмешку.
Толькі заяўляць пра гэта нідзе не трэба, ваша Высокасць, перасцярог свайго уладара.Шляхта шануе сваю вольнасць і будзе бараніць.
V:
Ян Ежы Пійэбэндоўскі
Такім чынам ідзем на элекцыю? пытанне адданым Флемінгам было пачута як загад.
3 мэтаю несумненна перамагчы! Прашу дазволу Вашай Высокасці паслаць у Гданьск і Вільню адпаведных людзей, практычны Флемінг карыстаўся нагодай атрымаць выразныя настаўленні. А яшчэ маю смеласць рэкамендаваць сустрэчу з маім шваграм, хэлмскім кашталянам Янам Ежым Пшэбэндоўскім, дарэчы былым лютэранінам.
А што той Пшэбэндоўскі? курфюрст разумеў, што мова не пра знаёмства.
Бестыя, Ваша Высокасць. Але здольная бестыя. Заўважу, што ён сам з’явіўся да мяне з прапановай, носам адчуў, дзе можна аблавіцца. А каб грошы не пайшлі марна, прасачу асабіста, паколькі сам рэкамендую пройду.
Давяраюся тваёй рэкамендацыі, мілы Флемінг! Рыхтуй візіт свайго швагра як належыць.
* * *
Добры дзень, Самусь, пан Пуцята адказаў на вітанне служкі. Ці пан дома?
Дома! Ісці паведаміць? ахвоча азваўся хлопец...
Яму падабаўся тэты пан, паблажлівы ў абыходжанні, схільны да жарту. Іншы раз і ў руку нешта кіне. Да таго ж, як гасцюе, то і свой пан заняты, не ганяе штохвіліны.
Не турбуйся, хлопча, я сам! А ты лепей скоч на двор ды дапамажы майму фурману з куфэркам.
А пан на мяне не раззлуецца?
Спадзяюся, што не. А калі здарыцца, то вось табе, каб крыўда лягчэй забылася.
Дзякую, пане! Ужо бягу! весела крыкнуў Самусь, хапаючы манету на ляту.
Пуцята ціхенька пастукаў і, прачыніўшы дзверы, з прыяцельскай усмешкай зазірнуў у пакой.
О! Пане Касьяне! 3 прыбыццём, са шчаслівым вяртаннем! Можна сказаць, па апошняму снегу, але не з астатнімі халадамі.
Так прыгаворваючы, пан Бурскі ўзняўся з крэсла насустрач госцю. Паціснуў халодную руку падсудка:
Чаго зычыце сабе на першы пачастунак?
Няблага чаго гарачага. Калі віна, то добра нагрэтага, ды сыпануць туды чаго-кольвечы, — смеючыся настылымі, яшчэ непаслухмянымі вуснамі папрасіў Пуцята.
Зараз, зараз будзе, Бурскі пабразгаў званком, але ніхто не азваўся. Заўсёды лайдака не даклічашся, як трэба.
Бурскі матлянуўся да дзвярэй, здзімаючы крысом халата адзіную
свечку, яіпчэ больш раззлаваўся і выскачыў у сені, мабыць, не пачуўшы тлумачэнняў, дзе падзеўся служка. Пуцята апусціўся на канапу і падскочыў, як уджалены: апёк успамін, як пані Адэля сядзела на ёй амаль у такой жа паставе. Зірнуў на дзверы, кінуўся да стала, завіхнуўся ля адной шуфляды, ля другой. Бурскі ўсё не вяртаўся, відаць, змушаны дабівацца да кухара. Упораўшыся з шуфлядамі, Пуцята ўжо супакоены ўзяў падсвечнік і выйшаў у сені запаліць свечку ад кандэлябра. За гэтым яго і застаў Бурскі.
Во! 3-за нядбальства службы госцю даводзіцца гаспадарыць, перапрашаючы, сказаў пан Сымон.
Нічога. Я ж да вас знянацку, не заехаўшы нават дадому. Напрасткі завітаў.
I разумна зрабілі. Мне весялей будзе. Па такой дарозе ўжо не варта, заначуеце ў мяне. Адна ноч у дарозе што гэта такому падарожніку! засмяяўся Бурскі.
Ці то прыезд Пуцяты і чаканне навін, ці то іншае нешта справіла, але Бурскі быў у добрым гуморы.
А вбсь і ваша віно нясуць! Сагрэйцеся, а там і за позні абед ці то раннюю вячэру сядзем.
Пуцята з прыемнасцю пацягваў гарачы напой, удыхаючы шчодры пах заморскіх карэнняў.
Дык што тут чуваць, пане Сымоне?
У нас нічога вартага ўвагі, а ў Варшаве?
Варшава жыве элекцыяй... Што б ні дзеелася, мова пра элекцыю: як пойдзе, што дасць, як паўплывае.
Ну і які расклад? Хто мае шанец? нецярпліва запытаў Бурскі.
Найбольшы, як дагэтуль, француз. Пасол іхні, дай Бог нам такую спраўнасць, завіхаецца нястомна. Грошы, кажуць, суе направа і налева. Мяркуючы па Канвакацыях, большасць соймікаў за князя Канці, але я сваім нюхам адчуў яшчэ нешта.
Пуцята адставіў кубак і наўмысна замоўк, не хацеў адным ма­хам выкладаць слухачу палітычную сітуацыю.
Супернік? падагнаў яго Бурскі Сабескія?
Супернікаў то шмат, адказаў падсудак, але небяспечны для француза адзін.
-Цікава! I хто ж гэта?
Саксонскі электар Фрыдрых-Аўгуст, нядбайна кінуў Пуцята.
Але ж пра яго не было гаворкі! Больш разважалі пра Якуба Сабескага.
Пуцята весела зарагатаў:
Каралевічу матуля дапамагла: ужо нішто не ўратуе! А вось саксонцы працуюць з нямецкай дакладнасцю і дастатковай шчодрасцю.
Хоць і неглыбока ўцягваўся Бурскі ў палітычныя справы, разумеў, што выбар можа адбіцца і на яго намерах.
Ну а як нашы справы? 3 чым добрым прыехалі? Бурскі палічыў, што пара да ўласных клопатаў.
Ёсць добрае, ёсць і горшае, з той жа бесклапотнасцю працягваў Пуцята. Усё залежыць ад пункту погляду. Ці не так?
Бурскі пачаў нервавацца. Ніколі не змірыцца ён з прэамбуламі пана падсудка, а той век ад ix не адмовіцца.
Ці нельга, вашмосьць, без забаў у гродзкі суд? незадаволена заўважыў ён. Толькі час марнуем. Кажыце пра тое, што дарэчы, зрабіце ласку.
Пуцята паказаў ветлівую ўсмешку, якраз з тых, ад гродзкага суда.
Што ж, давялося папрацаваць, нанюхацца архіўнага пылу. Роспыты, пошукі, пэўныя старый сувязі навялі на патрэбных людзей. Усё, пра што казаў пан Гарабурда, прама ці ўскосна пацвердзілася, часта вельмі вартаснымі дакументамі. Маем пацверджаныя копіі. Каралеўскі прывілей Жыгімонта-Аўгуста на валоданне Клінком і наваколлем існуе. Ёсць інвентарны перапіс уладанняў, але накрысаў аніякіх не знайшлося. Можа знікл і, а магчыма і не рабіліся.
Бурскі слухаў, не прапускаючы ніводнага слова. Твар яго распагодзіўся, пасвятлеў: мара пачынала набываць грунт, рацыю існавання.
Што тычыцца пазнейшых пацверджанняў, працягваў падсудак, з гэтым горш, але яны нам не такія патрэбныя. Прывілей не адмяняўся і не абмяжоўваўся, а вось што і хто да яго дадаваў , трэба яшчэ пашукаць.
Але ж прывілей павінен быць недзе тут? заўважыў Бурскі.
Безумоўна! Калі не загінуў ад якога выпадку. Mary сцвярджаць упэўнена, што асобнік прывілея трапіў да сям’і Забелаў. Дзе ён, у Варшаве не даведаешся, шукаць трэба тут, заключыў пан Касьян.
Бурскі натапырыў вусны і пакруціў галавою. Не пагаджаўся з кампаньёнам.
Каб быў у Забелаў, было б ведама. Гэта ж не жарты, такія ўладанні, заўважыў ён.
Мабыць, сапраўды, ў завірусе падзей страцілася пераемнасць памяці, павучальна адказаў Пуцята. Прывілей маглі схаваць дзед ці прадзед. Вайна, яшчэ вайна, сын памёр раптоўна, ўнука не было пад той час на месцы, вось звесткі і не пераказаны.
Бурскі задумаўся. Можа так і было? Гэткія паперы не кідаюць абы-дзе, іх вартасць толькі дурню незразумелая.
Але ж тэстамент стольніка, дзеда, захаваўся, напомніў Вурскі.
Так, пагадзіўся Пуцята. Толькі ж занадта ён кароткі і, дадаў бы, знарочыста невыразны. Каб не спасылка на дадатковы тэста­мент, то тэты ўвогуле датычыў бы ледзь не кліноцкага дзядзінца. Па-мойму тэты тэстамент дае знак унуку, дзе шукаць асноўны.
Пуцята памаўчаў, ці то чакаючы сустрэчных думак, ці то даючы суразмоўніку час засвоіць ягоныя.
Таму самаму ўнуку, наяўнасць якога на гэтым свеце так замінае нашым намерам, адзначыў ён.
Прыкрая супярэчнасць, пагадзіўся Бурскі. Унук замінае, але без яго тэстамент не знойдзеш. Няма ж аніводнай падказкі.
Няма, пагадзіўся Пуцята, і не чуваць. Паспрабуем, як у сапежынскай справе, ўзняць вакол гэтага размовы. Раптам нехта непіта ўспомніць, калі ажывім памяць далікатнымі падказкамі.
Бурскі ізноў пакруціў галавою.
Даўмецца б, дзе той галоўны тэстамент рабіўся і дзе захоўваецца. Ці з дзедам якая дамова была, ці можа ёсць сямейная схованка, ён паціснуў плячыма.
Трэба іпукаць! Усё-ткі мы наблізіліся да другой прыступкі пошукаў, падсумаваў Пуцята.
Толькі ж, каб вынікі былі. Як я здагадваюся, ад узятых грошай нічога не засталося.
Пан Касьян вымоўна ўздыхнуў, пашукаў адказу на столі, патлумачыў:
Жыццё ў Варшаве нятаннае, а кожная кніга запісаў адчыняецца толькі залатым ключом. У крайнасці срэбным, падкрэсліў нястомны шукальнік.
Але ж гэтыя ключы я вырабляю ў сваіх маёнтках не дзеля гістарычных пошукаў, папікнуў Бурскі.
Пуцята пачуў сябе абражаным, але не хацеў напамінаць, хто будзе мець больш карысці ад ягонай працы. А за абразу з пана Сымона сваё спагоніць.
Ну, пасля такога трактавання маіх жмудных высілкаў наступнай навіны я задарма не аддам, васпане, сказаў Пуцята нібы са смехам, але Бурскі зразумеў, што падсудак не жартуе.
ПІтосьці новае, пан Пуцята! А як жа супольніцтва? Бурскі сярдзіта прыжмурыў вочы, а зрэнкі бліснулі полымем блізкай свечкі.
Падсудак не збянтэжыўся. Ён чакаў менавіта такога водгуку і падрыхтаваў адказ пераканаўчы і цалкам справядлівы.
А гэтая вестка датычыць выключна вас і звязана з часам, не ахопленым нашай дамовай. Таму заяўляю наўпрост: васпана гэта будзе каштаваць.
Пуцята ўзяў са стала пяро і напісаў лічбу на нейкім аркушыку, і падсунуў Бурскаму. Вырашыў, што так будзе бяспечней.
Плата толькі наперад!
Бурскі зірнуў на паперчыну і аж пабялеў ад злосці.
Ці не пакінуў пан розум у Варшаве?
Спяшаюся пераканаць, што не. Самі пабачыце, пане Сымоне, тавар варты торгу.
Пуцята не хацеў сварыцца з Бурскім, але і саступаць не думаў.
-Чаму я павінен верыць, што навіна вартая такой сумы?~ крыху спакойней, але патрабавальна запытаўся Бурскі.
Слушна, пане Сымоне. Патрэбен нейкі задатак і з майго боку. Цікава вам пачуць што-кольвек пра вашага гайдука Багдана, як гэта яго...? Пуцята наўмысна не назваў прозвішча Багдана.
Вайніловіча, падказаў Бурскі нецярпліва, падаўшыся целам да падсудка.
Ага, Вайніловіча! Толькі ён не Вайніловіч, аХмялеўскі, Багдан Хмялеўскі.
Сківіцы Бурскага сцяліся, вочы ўтаропіліся ў твар Пуцяты, Страшная здагадка начала высвечваць з-пад наплыву здзіўлення.
Чаму Хмялеўскі? голас ягоны ледзь заўважна ўздрыгнуў.
Таму што гэта яго сапраўднае прозвішча, з дзіцячай прастатой патлумачыў пан Касьян. Ён вас двойчы падмануў: першы раз, як наймаўся, другі скраўшы нашы паперы.
Бурскага зачапіла гэта “нашы паперы”.
Паперы, скажам, мае. Вы ж самі лічыце, што навіна вас не датычыць. Але навіна цікавая, не адмаўляю. Толькі не маю пры сабе такіх грошай.
Пуцята адчуў, што купец паддаецца і пасмялеў.
Есць, пане Сымоне, пачаў пераконваць Бурскага, зазірніце ў шуфляду.
Бачу, вы занадта добра ведаеце, дзе і што ў мяне ляжыць!
Бурскі моўчкі выцягнуў шуфляду злева і дастаў мяшэчак. Падсудак борздзенька раскінуў на стале хусцінку. Пан Сымон сыпнуў жменьку манет і зірнуў на падсудка. Твар пана Касьяна захоўваў каменна абыякавы выраз. Вурскі крыху дадаў і твар супольніка памякчэў. Раптам яго вочы вылузалі між манет нешта нязвыклае. Пан Касьян узяў у пальцы бліскучы кружок з круглай, рванай па краях адтулінай.
-Талер? Нібы пярсцёнак рабіць збіраліся, але ж завялікі?
Бурскі сярдзіта паціснуў плячыма:
Халера яго ведае, як да мяне трапіў? Пэўна выпадкам пры якіх разліках. Час ад часу лезе ў пальцы!
Узяў манету і агледзеўся, нібы шукаючы, куды яе шпурнупь, не знайшоў і кінуў у шуфляду. Чарговы дадатак прывёў у пачуццё пана Пуцяту.
Хопіць! рашуча прамовіў Бурскі. Лічу і гэтага зашмат. Мабыць, усе юрысты павінны былі ісці ў ліхвяры.
Падсудак не пачырванеў ад такой знявагі свайго цэху.
А я думаю, не зашмат, але bis dat, qui cito dat удвайне дае, хто дае неадкладна.
Ну! запатрабаваў Бурскі.
Згарнуўшы грошы, пан Пуцята паведаміў, як раскрыў інкогніта Багдана Вайніловіча, alias Хмялеўскага, і выведаў, дзе яго можна знайсці. Было відаць, што Бурскі не пікадуе заплочаных грошай. Навіна, хоць і горкая, была таго вартая: засвяціла магчымасць атрымаць страчаныя паперы і пакараць хітруна за здраду. Падсудак скончыў пра Багдана і шматзначна замоўк.
Што там яшчэ ў вашай скрынцы Пандоры? Бурскі здагадваўся, сказана не ўсё.
Цалкам пэўную і вельмі вартасную вядомасць аддаю вам за той жа ганарар, in vim gratitudinis, як узнагароду, урачыста, як прысуд, абвясціў пан Касьян.
Бурскіпакрывіўся, але змаўчаў: хай кампаньён паблазнуе, калі так любіць. А кампаньён, сапраўды, не саступаў Пандоры.
Вядомасць такая, што Іван Хмялеўскі, бацька таго Багдана, жывы, хоць не цешыцца добрым здароўем.
Вытрымкі Бурскага, падрэзанай паведамленнем пра Багдана, не хапіла, каб схаваць узрушэнне чарговым ударам лёсу. Выкрыццё Багдана было ўдачай, але тое, што ён Хмялеўскі нечаканая і вялікая прыкрасць. А калі яшчэ Іван Хмялеўскі жывы, то ў Крушні два гаспадары!...
Як гэта?! толькі і выціснуў з сябе агаломшаны Бурскі.
Падазрэнні падсудка наконт знікнення Хмялеўскага пераходзілі ў пэўнасць. Ён не спачуваў Бурскаму ўжо з тае прычыны, што не быў ім папярэджаны пра такое.
Як здарылася, што ён жывы, не ведаю, як мог спакойней адказаў Пуцята. А што жывы, гэта дакладна. I ведаю, дзе ён зараз.
А калі даведаліся пра гэта?
Ды вяртаючыся назад, адказаў падсудак і пахваліў сябе за тое, што двойчы начаваў у тын заездзе.
Памятаў, што Бурскі і фурмана мог распытаць.
Дык дзе ён? запытаўся Бурскі ціхім, нейкім не сваім голасам.
Падсудак завагаўся. Ён ужо быў не рады, што сказаў пра Івана Хмялеўскага. Справа пахла ніжнім лёхам у вежы.
Пане Сымоне, я не хачу мець прыкрасці з-замайго ведання ці здагадак па справе Хмялеўскага. Як заўжды, я дбаю пра сваю юрыдычную абароненасць.
Але гэтым разам падсудак пралічыўся. Бурскага апаліла хва­ля дзікага гневу. Пасля другой весткі ён амаль не валодаў сабою. Ірвануўшы шуфляду справа, выхапіў пісталет і скіраваў на кампаньёна.
Дзе ён? Кажы, вашмосьць, альбо кладзі грошы назад! Мне абрыдлі дурныя жарты!
-1 не надумаю, нечакана спакойна адказаў Пуцята.
Ён зразумеў, што Бурскі лічыць яго ваганні працягам торгу, а не страхам адказнасці за пакрыццё колішняга злачынства і саўдзел у магчымым новым.
Думаеце не стрэлю? Памыляецеся, пане, з’едліва сказаў Бурскі, шчоўкнуўшы курком.
Не стрэліце, сцвердзіў падсудак і патлумачыў, не таму, што не хопіць рашучасці, проста я порах з палічкі высыпаў. А вось у маім усё як належыць!
На Бурскага глядзелі два чорныя вочкі малога пісталета ў руцэ Пуцяты. Бурскі не то здзіўлена, не то ўхвальна паглядзеў на пісталет, пасля на твар падсудка, нібы прыкідваючы, ці можа судзейскі пацук націснуць курок, седзячы вось так твар у твар.
А калі ў мяне другі пісталет тут? Бурскі шлэпнуў далонню па стале.
Першае не паспелі б, другое, калі так кажаце, значыць узважылі, ці варта было б за яго хапацца. Дапамагу адказам: не варта. Супольнікі могуць паспрачацца, але не да страляніны. Мы ж, homines sumus, людзі? Ці не так?
Бурскі ўжо крыху супакоіўся, а можа пачаў шукаць выйсце. Кінуў свой пісталет у шуфляду.
Французская цацка, Пуцята сунуў свой у кішэню. Немцы навезлі, не стрымаўся купіў. Саксонцы хоць і дрэсіраваныя, але ім таксама грошы патрэбны. Урэшце калі іхні курфюрст, падсу­дак міжволі сцішыў голас, мае тры сотні банкартаў, то і афіцэрам нягожа адставаць. А варшавянкі каштуюць.
Бурскі маўчаў, і падсудак палічыў гэта заціханнем буры. Вырашыў дапамагчы супакаенню.
Я і для васпана набыў адзін, Пуцята падаў Бурскаму дакладна гэткі ж двурульны. Толькі ён не набіты, папярэдзіў нібы жартам.
Бурскі не стрымаўся, каб не пацягнуцца да падарунка. Сапраўды цацка: невялікі, рулі адна пад адной, сунеш за пазуху, то і не вельмі выпірае, тое ж і ў кішэні. Ручка ў металічных выкладзінках і па ўсім раслінныя ўзоры. Шыкоўная зброя.
Дзякую, пане Касьян, голас Бурскага гучаў шчыра.
Як кожны беларускі шляхціц, быў панадлівы на пригожую до­брую зброю.
А вось і парахоўнічка да яго. Толькі яшчэ без пораху!
Пуцята, мабыць ненаўмысна, падколваў Бурскага, нібы цешачыся з яго цяжкага становішча. Узаемная непавага пры падабенстве натур часта праяўлялася ў іх адносінах насуперак здароваму сэнсу. Але заняты пісталетам Бурскі не адчуў крыўды. Нарэшце ціха буркнуў:
То дзе іх шукаць?
Падсудак чакаў гэтага пытання. Праз момант разважаў мажлівасць торгу, але злавіў сябе на думцы, што Бурскі можа пачаставаць яго ручкай падоранага пісталета, і адступіўся.
Пра Багдана дакладна не скажу. Праўда, не ведаю! Ён ці то рэзідэнт, ці госць нейкага Кузьмы Вароніча на Берасцейшчыне.
А бацька?
Тут прасцей. Ён у базыльянскім кляштары на лячэнні. Ад чаго лечыцца невядома, але сын гэтым засмучаны. Адно ясна, што пагрозы жыццю няма.
Пуцята вырашыў не казаць пра наведванне кляштара. Не варта ўблытвацца па сваёй волі. Бурскі круціў у руках пісталет і маўчаў. Прайшло добрых пару хвілін, пакуль сабраўся выказацца.
А можа гэта ўсё ж не мой Багдан? Вы ж яго ў твар не ведалі, як і ён вас, мабыць? у пытанні чулася кволая надзея, што так яно і ёсць.
Але пан Касьян не збіраўся ашчаджаць кампаньёна: новыя звесткі патрабавалі змены дзеянняў, а гэта залежала ад Бурскага.
Той гэта Багдан, ваш. Я сядзеў побач за стадом і змог усё падслухаць. У мяне сумненняў няма, таму і дакладваю.
I ўсё ж поўнай пэўнасці няма? з тым жа спадзяваннем паўтарыў Бурскі амаль сцвярджальна.
Падсудак пачуў у сказаным водгалас таго, рашучага Бурскага. Ці не сцвярджае ён гэта дзеля скрытых намераў, якія вынайшаў у тэты момант?
Можа і не ваш, пагадзіўся Пуцята, але што сын петыгорскага паручніка Івана Хмялеўскага, які ваяваў і быў паланёны, затым паехаў за выкупам, Багдан сам расказваў суразмоўцу. Я не мог адкрыта прыглядацца, каб заўважыць падабенства гэтага маладзёна з Іванам Хмялеўскім. Да таго ж старэйшага Хмялеўскага бачыў зрэдчас, мельгам. Але падабенства ёсць.
Ён жа мусіць каталік? Чаму ў базыльянаў?
Не ведаю, але, кажуць, для гэтага ігумена няма розніцы, калі хворы.
У цёмным пакоі павісла цяжкае, гнятлівае маўчанне. Пуцяту было не з рукі гаварыць пра нейкія дробязі, але ўстаць і пайсці таксама было б непрыстойна. Бурскі ж паглыбіўся ў свае невясёлыя думкі і не азываўся. Па нейкім часе прамовіў з уздыхам:
Па ўсім відаць, што ўсё так, як вы лічыце. Трэба над гэтым падумаць. А вам жа, пане Касьяне, падсілкавацца пара. Мне, прызнацца, не да вячэры, то я загадаю падаць у ваш пакой.
Пуцята зразумеў, што Бурскі хацеў бы застацца адзін.
Добра, пане Сымоне. Я таксама здарожыўся, ад цямна едзем, хочацца адпачыць.
Тады дабранач!
Дабранач, пане Сымоне!
Перад тым як пакласціся, пан Касьян уважліва агледзеў засаўку
і вокны, а пісталет сунуў пад падушку. Ля самых дзвярэй паставіў зэдлік. Сцеражонага Бог сцеражэ. Хмялеўскі выпадкова застаўся жывы, і Бурскі паспрабуе выправіць памылку. Цалкам верагодна, што не верыць, нібы новы сведка расказаў усё, што выведаў. А сведкі ў такіх справах нікому не патрэбны.
Задумаўся над пачутым і пан Бурскі. Пазбавіўшыся ад прысутнасці падсудка, мог разважаць над сваімі дзеяннямі. Паступова яны ўкладаліся ў дакладны шэраг, і пан Бурскі выправіўся адпачываць амаль супакоены.
♦ ♦ ♦
Ну вось, прыехаў нарэшце, прамовіла пані Дарота, заходзячы ў пакой. Як атрымаў гэтую шаблю, то з глузду хлопец з’ехаў. Ледзь не спіць з ёй.
Не дзіва, хлопец ён і ёсць, адказаў пан Максім. А шабля хоць вартая таго? Каб не пакрыўдзіць рыцара ненаўмысна, бо і мне ж пахваліцца.
Ён лічыць, што са збораў Паўла Сапегі. А як яно насамрэч, то можа толькі шабля і ведае. Ці мала гэтага жалеззя ў пана гетмана.
Ну, калі ён так лічыць, то мне сумнявацца не рэзон! зарагатаў пан Максім. Але ціха, сам ідзе, так што я нічога не ведаю. А ты, Дарота, лепш ідзі. Удваіх не ўтрымаемся.
Пані Дарота пырснула смехам і хуценька шуснула ў дзверы. Ледзь не ў тую ж хвіліну ў іх паказаўся юнак, амаль падлетак, у тым жарабячым узросце, калі свет падаецца роўна цікавым, як і недасканалым. Цікавым, бо шмат у ім адкрываецца новага, а недасканалым, бо не ўсведамляе, якая асоба ў яго ўступае пэўнай хадою бывалага рыцара. Хадзе крыху замінала вялікаватая яшчэ шабля, але гэта часова: якіх два вяршкі росту і будзе па клопаце. А пакуль...
Маё шанаванне вучонаму стрыю!
Здароў будзь, Міхась. Як шпацыр?
А нічога. Адмераў вёрст пятнаццаць, жарэбчык адсопваецца.
Мелася на думцы, што здольнаму вершніку адсопвацца няма патрэбы.
Няблага. Зазірнуў да суседзяў? Як там у ix?
Ды нічога. Я там не забавіў. Павітаўся ды каня напаіў.
“Вядома, падумаў пан Максім. Як тут час марнаваць, калі іншым трэба паказацца. I сядло, і гунька з гербамі, і конь, прыгожы каракавы жарэбчык, і шабля, о, шабля! усё новае і выдатнае.”
Але ж не гаворыцца такое ўслых!
Што гэта вы ўсё пішаце, стрыю, хацеў даўно спытаць?
Дыярыюш пішу. Апісанне жыцця Максіма Сапегі, шляхціца з Беларусі. Пішу пра ўсё, што бачу чую, думаю.
Міхась няўхвальна пакруціў галавою.
А навошта гэта рабіць? Нехта ж і прачытаць можа.
Дзеля таго і пішу, каб нехта прачытаў, сур’ёзна адказаў пан Максім.
Гэта я зусім не разумею, прызнаўся хлопец і здзіўлена глянуў на родзіча.
Паслухай і зразумееш. Я маю на думцы, што чытаць будуць людзі пасля нас. Ім цікава будзе, як мы жылі, што быўу мяне, прыкладам, такі зух-пляменнік, Міхась Сапега.
А я не люблю чытаць, а пісаць, то... хлопец скрывіўся, як жабу праглынуўшы.
Працяглае жыццё-гасцяванне ў ваяўніча-паляўнічых родзічаў не прайшло марна: будзе занятак і маці і дзядзьку.
Гэта, васпан, прыкра чуць. Шляхціц павінен гэта ўмець, заўважыў пан Максім. Вось, прыкладам, чуў ты, што наш зямляк Казімір Семяновіч напісаў трактат “Artis magnae artilleriae pars prima”?
Нешта абілася аб вушы, сказаў Міхась і злёгку пачырванеў.
Пан Максім не захацеў сарамаціць маладога ваяра на пачатку шляху славы.
Вось прачытаўшы, будзеш ведаць, што належыць, пра гарматы, прыпасы для іх і шмат чаго іншага.
Але што з тых пісанняў? Я лічу, шляхціц павінен рыцарскае рамяство дасканаліць.
Міхась злёгку прыстукнуў шабляй, якую трымаў між каленяў.
Што гэта? Ці не ад старога Паўла шабля?
Пан Максім зрабіў выгляд, што толькі зараз заўважыў зброю. Устаў, выйшаў з-за стала. Такая зброя патрабавала належнай пашаны.
Адтуль, расцвіў Міхась самазадаволенай усмешкай. Паказаць?
А як жа! пан Максім нецярпліва кіўнуў галавою. Як я ўжо не ваяр, то хоць спішу яе ў сваіх нататках. Калі ты згодны, вядома. Прыкладам так: зайшоў да мяне пляменнік мой, Міхась, са сваёю новай шабляй і далей пра яе.
-1 пра мяне можна дадаць, згадзіўся хлопец.
-1 пра цябе напішу. Дык вымай яе з похвы, загадаў пан Максім, запабегліва адступаючы на бяспечную адлегласць.
Міхась напружана, баючыся, што не хопіць размаху рук, шмаргануў уверх люстраное лязо. Пан Максім уважліва агледзеў зброю, паспрабаваў яе на гнуткасць, крануў вастрыё і з павагаю паківаў галавою.
Добрая зброя, добрая, нічога не скажаш.
А нічога сабе, спраўнае лязо, паблажліва, тонам знаўцы пагадзіўся Міхась. Стрый чытулькі ды пісулькі, а па мне то ша­бля, пісталет з добрай іскрай!
Як разумею, крамнёвых не прызнаеш? з разумением запытаўся пан Максім.
Староцце, стрыю, паблажліва патлумачыў ваяр, зараз у пашане выключна калясцовыя.
Хлапец старанна, хоць і няўмела, соваў лязо ў похву. Пан Максім адводзіў вочы, баючыся, каб той не наважыўся рухам бывалага ваяра, не гледзячы, кінуць шаблю на месца. Парэжа пальцы небарака.
Я, вашмосьць, толькі кажу, што шляхціц павінен усё ўмець рабіць, прытым рабіць добра. I шабляй i галавою, гэта значыць пісаць, чытаць, на сойміках прамаўляць, паспрабаваў апраўдацца пан Максім, баючыся ад самага пачатку знеахвоціць маладога рыцара да свайго таварыства і звязаных з гэтым заняткаў.
Але ж наш рыцарскі стан! -усклікнуў Міхась у роспачы. Ён жа дзеля ваярскай славы створаны!
Пан Максім ледзьве стрымаў смех, гледзячы на маладога пеўніка. Нечакана яму прыйшоў на розум пэўны ход. Перачакаўшы ўсплёск рыцарскага гневу, пан Максім лагодна заўважыў:
Вось каб ты, пане-браце, не ленаваўся чытаць, то ведаў бы, што адзін рыцар, дон Кіхана, звар’яцеў якраз на грунце рыцарства.
Паглядаючы на здзіўленага хлопца, пан Максім паспрабаваў уявіць, як пайшла б размова, даведайся Міхась, што ўсяму віною менавіта чытанне кніжак бедным ідальга.
Як жа гэта здарылася? Міхась пытаў, як пра заўчасную смерць няўдалага ваяра, слабога духам.
Шкода не чытаеш ты па-французску ці па-гішпанску. На той час, браце, рыцары ўжо даўно звяліся, не стала такога стану.
Як гэта звяліся, калі мы ёсць?! шабля напомніла пра гэта дастаткова гучна.
Пан Максім даўно вырашыў несці крыж змагання з рыцарствам сваіх часоў да канца. Не раз меркавалі з паняй Даротай, што лепш выправіць хлопца на які ўнівэрсітэт, чым у петыгорскую ці гусар­скую харугву. Шабля ад гетмана кіравала на другое. Жартам ці спрэчкамі пара было разбіваць ваярскія прымхі пляменніка.
Наша рыцарства, а значыць і мы з табою, яшчэ далей ад сапраўднага, чым той Кіхана. Гэтая наша назва ўсё ж умоўная.
Калі б абвалілася столь, Міхась не быў бы так уражаны.
Стрыю! крыкнуў ён строга. Як гэта ўмоўная? Калі б я вас не ведаў як колішняга ваяра, ды каб не былі вы маім родзічам, то палічыў бы вашы словы за абразу ўсяго рыцарства Вялікага Княства!
Добра, браце, што хоць не ўсёй Еўропы, бо і там рыцараў даўно са свечкай не знойдзеш, пан Максім засмяяўся, каб палагодзіць сумныя весткі. Але можа я змоўкну, калі табе крыўдна ці нецікава?
Малады рыцар уздыхнуў:
Не, расказвайце. Я толькі не магу ва ўсім пагадзіцца наконт рыцарства. Але ж ніхто так цікава не раскажа нават непрыемнае.
Дзякуй за добрыя словы, Міхась. Значыць, пра назву. Мы, шляхта, завем сябе рыцарскім станам паводле традыцыі, бо нашы абавязкі перад каралём у нечым падобныя да колішніх рыцарскіх. Благога ў гэтым няма, але ўсведамляць розніцу належыць, бо яна істотная.
А чаму?
Ды таму, васпане, што, не разумеючы сутнасці чаго-небудзь існага ў свеце, можна і ў бяду трапіць.
Відаць, нейкая іскра сумнення ўсё ж запала ў душу рыцара Вялікага Княства. Нязломная вера ў розум дзядзькі мела вялікую вагу, дарма ён гаварыць не будзе.
А пры чым тут наша рыцарства?
Я, Міхась, іншым разам думаю, ці не звар’яцела ўся наша шлях­та, як той ідальга, на грунце свайго рыцарства. Той бядак шукаў злых чараўнікоў, каб абараніць ад іх пакрыўджаных і зняважаных. А наша шляхта, не жадаючы бачыць сапраўдных ворагаў, падзялілася на дзве часткі і вынішчаецца ўзаемна. Прытым кож­ная стаіць за гонар, за годнасць, за вольнасць. Вось прыклад, калі рыцарская легенда выкарыстоўваецца ў злых мэтах. Ці ясна я тлумачу?
Нібыта ясна, панура адказаў юнак, але... шчыра прызнаюся, стрыю, не падабаецца мне гэта тлумачэнне, непрыемнае яно.
Хлопец вінавата зірнуў на пана Максіма, нібы просячы прабачэння за свой адказ, але відавочна не збіраючыся адыходзіць. Чакаў працягу размовы.
Дзякуй за шчырасць, браце, сур’ёзна прамовіў пан Максім. Іншага я не чакаў. Не адразу такое ўсведамляецца ў тваім веку. Гэта таму, Міхась, што сказанае мною нішчыць тваю мару, твой рыцарскі міф, а іншага, апроч яго, ты не бачыш. Ці не так?
Так, з уздыхам пагадзіўся пляменнік, шчыра прызнаюся.
Вось і добра! Значыць ты задумаўся над пачутым. А каб лягчэй думалася, належыць кнігі пагартаць, прыклады знаходзіць, параўноўваць.
Паклаўшы руку на эфес, малады рыцар сапраўды задумаўся над словамі стрыя. Спрачацца было цяжкавата, але...
Але ваяры быць павінны! запярэчыў Міхась.
Абавязкова! пацвердзіў пан Максім.Здольныя ваяры а над імі ўмелыя, адукаваныя гетманы і рэгімэнтары. Дарэчы, яны павінны ведаць, якім чынам здабываліся ў мінулым перамогі і чаму нават таленавітым ваярам здараліся паразы? А пра гэта, заўваж, даведаешся толькі з запісаў іх успамінаў ды хронік. Вось табе, бра­це, і чытулькі!
Міхась сарамліва ўсміхнуўся, але выказаўся па рыцарску:
Тут я папаўся, стрыю. Ваша перамога.
Прымаю з удзячнасцю тваю шпагу і вяртаю назад. Не на гэтым мне залежыць. Хачу, каб зразумеў, што не павінен ваяр служыць пасвараным радам у братазабойчых войнах, бо гэта ганьба для абодвух бакоў, асабліва ў той час, калі Айчыне пагражае чужынец, а ёй не стае сілы бараніцца.
А чаму іншыя пра гэта не гавораць? Старэйшыя навокал, удакладніў Міхась і неакрэслена павёў рукою.
Пан Максім ведаў, хто настаўляе маладых Сапегаў на рыцарскія перамогі над адзінакроўнымі непрыяцелямі. Разумеў, як цяжка будзе супрацьпаставіць ім свае довады і погляды, не прыніжаючы ані сябе ані тых “старэйшых”.
Як табе сказаць? Па розных прычынах. Адны таму, што не даюць сабе турботы пра гэта думаць. Другія проста не здольныя нешта самі зразумець. Трэція таму, што ім гэта нявыгадна. Ну, чацвертыя не хочуць пра гэта гаварыць з маладымі. Вось, прыкладна так гэта бачу.
Але ж гонар роду таксама бараніць трэба, каб іншыя яго не затапталі, пераканаўча заўважыў Міхась.
Трэба бараніць, я згодны з табою. I змагацца за годнае месца свайго роду таксама належыць. I славу свайго гербу памнажаць справа Богу мілая.
Тут і даходзіць да бойкі, заўважыў Міхась.
Вось тут і пралягала мяжа паміж тым, што ўбівалі ў галаву юнаку ваяўнічыя і пыхлівыя родзічы і што хацеў бы прышчапіць пляменніку пан Максім.
Бачыш, Міхась, само па сабе суперніцтва радоў рэч добрая, асцярожна пачаў ён. Толькі супернічаць належыць у тым, што на гэтай дзелянцы жыцця важнае. Вось у ваяроў валоданне зброяй, ваярскае умельства выводзіць чалавека у гетманы. Так добра. А калі чалавек выбіваецца на ваярскую пасаду заступніцтвам важнага пратэктара, то чакай на полі паразы і ганьбы. Ці ж не так? А за пасаду канцлера ці пісара, маршалка двара змагацца нале­жыць іначай, бо тут патрэбны не валоданне шабляй і не моцныя цягліцы, а розум, веды. I ні ў якім разе не карыстацца ліслівасцю, пранырлівасцю, а то і патаемным забойствам. Дзе замест розуму пануе сіла, там не будзе дабра, хто б ні перамог, бо Айчыне ўсе людзі патрэбныя, дзеля росквіту, а не пасвараныя часткі, з якіх адна вынішчае другую.
На задавальненне пана Максіма пляменнік слухаў уважліва і ўдумліва.
Цяжкія і складаныя для мяне рэчы, уздыхнуў Міхась. Але незвычайна цікавыя. Сам бы я такое не прыдумаў, а слухаць люблю.
Ну, сваім часам і ты нямала прыдумаеш, суцешыў пан Максім.
Не, лянаваты я на такое, стрыю. Праверыў сябе не раз, са скрухай прызнаўся юнак.
Што ты кажаш, паспачуваў пан Максім. Гэта не страшна, бо паддаецца выпраўленню.
А як? зацікавіўся хуценька Міхась. Я думаю, як лянота ўжо чалавека ўзяла ў палон, то няма яму паратунку. Яно б не шкодзіла шмат ведаць, пахваліцца было б чым.
Пан Максім не мог стрымаць усмешкі, пачуўшы такое будзённае стасаванне ведаў. Выцягнуў з-пад стоса кніг тоўстую кніжку, падобную на малітоўнік і пагартаў, выглядаючы патрэбнае.
Вось зараз прачытаем з разумнай кніжкі якраз пра гэта. Ага, знайшоў! Дык слухай, ...тут крыху прапусцім, каб карацей, ...ну вось: “таленты лягчэй задушыць, чым нарадзіць, альбо ажывіць“. Згодны з гэтым? Добра, слухай далей: “бо і бяздзеянне мае сваю асалоду і лянота, ненавісная спачатку, таксама робіцца прыемнаю.“
Твар хлапца асвяціўся пераможнай усмешкай, ён нават шабляй прыстукнуў ад задавальнення.
А што я кажу! усклікнуў ён. Чыста пра мяне! I хто гэта так разумна.піша?
Пісаў, браце, і вельмі-вельмі даўно, у Старажытным Рыме. Тацытам зваўся. А надрукавалі ў Амстэрдаме дваццаць год таму.
Разумны гэты Тацыт, прызнаў Міхась.
Ручная гамана за дзвярыма перапыніла размову і ў пакой уваліліся двое рослых, моцных дзецюкоў. Абодва выглядалі нібы ў спякотны дзень гналіся за дзічынай.
Я так і падумаў, што гэта Ян ды Сцяпан, засмяяўся пан Максім. А што гэта вы такія распараныя?
Браты Ян і Сцяпан Сапегі, таксама нейкія далёкія дзядзькі Міхасю, любілі гасцяваць у пані Дароты. Сустрэўшыся, заўсёды з-за чаго-небудзь спрачаліся. А п ляменніка дражнілі хоць і без крыўды.
Вось даводзіў гэтаму ўпартаму, што ад маёй трохгодкі, той, буланай, жарабяты будуць лепшыя, чым ад ягонай гнядой, калі памятаеш, патлумачыў Сцяпан, старэйшы з братоў, падаючы на канапу ў поўнай знямозе. Ян плюхнуўся побач,А вы чым тут займаецеся?
Дыскутавалі з Міхасём пра шкоднасць навук і прыемнасць абібоцтва, адказаў пан Максім, падміргнуўшы пляменніку.
Ці ёсць што напіцца? папрасіў, як апошнюю ласку, Ян. Аж горла ад крыку пашэрхла, паскардзіўся ён.
У збанку бярозавік, частуйцеся. Калі хочацца піва, то трэба пасылаць.
Браты прагна наталялі смагу, не маючы сілы на спрэчку.
Напрацаваліся хлопцы, насмешліва прамовіў пан Максім і паказаў на маладых родзічаў. Зірні, Міхась, на двух дарослых дурняў. Вось табе прыклад, калі лянота выступав ў выглядзе запрацаванасці. Замест каб павесці сваіх кабыл да аднаго жарабца з добрым радаводам і пасля параўнаць жарабят, яны спрачаюц-
ца, нібы за гонар сваіх жонак. Калі б не былі братамі, то напэўна дайшло б і да шабель. А чаму, запытай? Ды таму, што спрачацца можна неадкладна і колькі ўлезе, а па другому трэба цярпенне і нейкае дзеянне, а гэта іхмосцям лянота.
Іхмосці крыху аддыхаліся.
Ну, ты пра кабыл і жарабца пры хлапцу..., папярхнуўшыся, напомніў Сцяпан.
А ці ж ён, Сцяпане, думае, што стаенныя жарабят з гліны лепяць? пан Максім паказаў на Міхася. Хлопец пры шаблі ходзіць, ды не абы якой. Не заўважым, як нарачоную шукаць начнём.
Міхась не ведаў, пахвала тут ці кпіны, але ўсё ж палічыў, што стрый ім ганарыцца і лічыць калі не за роўню, то блізка гэтага. Тым болей, што Яна са Сцяпанам не ашчаджаў.
А чаму яны счапіліся, Міхась? працягваў пан Максім. Ды таму, што аніводзін не можа ўспомніць радавод сваёй славутай кабылы далей другога калена. Гэтыя дзівакі лічаць, што на тое ёсць стаенныя. Нібы стаенны будзе жыць вечна і заўсёды падкажа, хто ў якога гнядога дзед ці прабабка. Запісаць, як належыць, лянуюцца, бо пяро трымаюць нібы дубец і шкрэбаюць ім, як певень кіпцем. А было б тое запісана, глянуў, якія ў каго нашчадкі ды продкі, і спрэчка вырашана. I горла не перасохла б.
Міхась весела зарагатаў, бо дзядзькі выглядалі не пышна. Не хутка ім збярэцца на кпіны! Абодва былі значна маладзейшыя за пана Максіма, вельмі яго паважалі, таму не злавалі, а толькі чырванелі ці то ад сораму, ці ад непамыснасці.
Вось узяўся б гэты весялун, ды і зрабіў перапіс сваёй стайні, калі такі разумны. падкусіў Міхася больш языкаты Ян.
А што, і напішу, калі хто падкажа! усхапіўся Міхась.
Давай, давай, падахвоціў Сцяпан. тады ўжо да цябе будзем звяртацца за дапамогаю.
Але пан Максім не пакінуў Міхася сам-насам з бязлітаснымі да яго самалюбства дзядзькамі.
Дапамагу васпану, калі гэтаўсур’ёз, сказаў ён. -у мяне і кніга такая ёсць, дзе ўсё пра коней.
Уга! не паверыў Міхась.
Ёсць, пацвердзіў пан Максім. дзядзькі яе ўсё адно не прачытаюць, на пыжы да стрэльбаў перавядуць, а табе даверу. Калі хочаш, вядома?
Вочы хлопца загарэліся. Прачытаць і адным махам абысці гэтых задавакаў ва ўсім, што тычыцца коней! Тады глянем, хто над кім смешыкі будзе строіць! Глянем! Яшчэ і стаенных паклічам паглядзець!
А чаму ж дагэтуль стрый маўчаў? не стрымаўся ад папроку Міхась.
Надоечы атрымаў яе, хоць кніжка даўно друкавалася, патлумачыў пан Максім. А яшчэ чакаў, як шаблю атрымаеш. Гэта падарунак з нагоды.
Пан Максім падышоў да паліцы і дастаў невялікую кніжку ў тоўстых скураных вокладках.
Вось, так больш паслужыць. падаў пляменніку.
Маладыя дзядзькі як па загаду сталі з двух бакоў, каб зазірнуць. На тварах абодвух маляваўся глыбокі недавер, што ўсё пра коней можна перадаць з дапамогай паперы.
Што, сапраўды, кніжка па конскіх справах? запытаўся Сцяпан, нават не спрабуючы хаваць свае сумненні перад вучоным родзічам.
Па конскіх, засмяяўся пан Максім. Так і завецца “Нірріса”, гэта ёсць кніга пра коней.
Дзівосы! сказалі ў адзін голас Ян са Сцяпанам.
Вось прачытае Міхась і будзе вам дарадцам, асабліва як са стаеннымі паразмаўляе, засмяяўся пан Максім, уводзячы маладых дзядзькоў у поўны канфуз перад будучым знаўцам “конскіх спраў”
* * *
Пакуль не пацяплела, пан Бурскі раз-пораз вяртаўся думкамі да важных і рашучых намераў. Гайдукоў не трывожыў, не насцярожваў.
“Калі Пуцята кажа праўду, асаблівага спеху няма. Хмялеўскія неяк уладкаваліся, то навошта ім бегаць. Можна імі заняцца, як пацяплее ды падсохне, у травені, пад элекцыю, можа крыху ра­ней. Усім не да кляштараў будзе. Па халадах і ўцякаць, і схавацца хлопцам было б цяжкавата, а ў заезд ім нельга, толькі ў лес. 3 маршу такі напад не зробіш, патрэбна засада, выведка. Шкода, няма Васіля, але ж хто і вінаваты, як не Васіль! Спляжыў справу, нягоднік! Давядзецца слаць Пракопа. Нядойда, але мачаў у гэтым лапы, то няхай і выпраўляе свае хібы. 3 Багданам прасцей, знойдзецца які забіяка для паядынку. Можа ў Варшаве на той жа элекцыі, калі там апынецца. Прасачыць, ведаючы дзе ён, няцяжка.”
I вось, здаецца, самая пара пачынаць. I марозу няма і дарогі прыдатныя... I Пракоп...
Пракоп увайшоў у пакой і нізка пакланіўся.
Клікалі, пане?
Падыдзі бліжэй.
Пракоп ступіў два крокі і зноўку пакланіўся. Першы раз паклікаў пан на свае вочы, а Пракоп не ўмеў гаварыць з панамі. Бянтэжыўся ад іх багацця, ганарлівай паставы, упэўненага і спакойнага голасу. Спакойнага нават тады, калі пасылалі чалавека да яго на смяротнае збіццё. 3 маленства баяўся паноў. Можа таму і пайшоў па крывой дарожцы. Але куды дзенешся. Вось і зараз адчуваў невядомую пакуль, але блізкую небяспеку за гэтым спакойяым голасам пана Бурскага.
Скажы мне, Пракоп, пачаў пан, мы тут з панам падсудкам крыху паспрачаліся. Гэта той пан, што надоечы ў мяне быў. Дык спрачаліся мы, ці павінен чалавек плату вярнуць, калі высветлілася, што работа не завершана, альбо выканана не надежным чынам. Вось ты, просты чалавек, як бы разважыў?
Першае, што Пракоп падумаў, халеру ён некаму нешта верне, калі трапіла да яго кішэні. Але ў панскім разуменні можа і не так, таму лепш пацвердзіць.
Мабыць варта вярнуць, пане, нерашуча прамовіў Аднавухі, прыглядаючыся, ці патрапіў угадаць. Альбо зрабіць, што дамоўлена. Хіба так, пане.
Вось і я так лічу, пан нібы ўзрадаваўся супадзенню думак. Ды і закон, кажуць, гэтага патрабуе.
Пракоп крыху супакоіўся, хоць і дзівіўся, што пан яго рады пы­тав, ды яшчэ з тым законам. Моцна дзівіўся. Нешта тут не так.
А як ты думаеш, калі той усё-ткі грошы не верне, то і ў вежу можа трапіць? запытаўся пан яшчэ больш пагрозліва для Пракопа.
Пэўна можа, пане, але я не ведаю.
А каб ты, Пракопе, раптам у вежы апынуўся, ці адразу цябе пазналі б? Як лічыш?
Аднавухі збялеў і бразнуўся на калені. Не раз чуў пра гэткія гульні пана, як кот з мышшу, з вінаватымі гайдукамі.
Злітуйцеся, пане! Чым жа я не дагадзіў?
Пан толькі пакрывіўся ад нясмаку.
Не лямантуй, Пракоп! Я ж толькі пытаюся. Можа і без вежы абыдземся. Устань.
Пракоп не падняўся з каленяў. Спалоханыя вочы перабягалі з твару пана на яго рукі, што перабіралі на стале нейкія паперы. Халера іх ведае з тымі паперамі: ад іх простаму чалавеку заўсёды бяда. Іншага не чакай.
Пан Бурскі вытрымаў некалькі хвілін, каб ахвяра спазнала смак страху, усведаміла сваё становішча.
Ты мог бы вярнуць грошы, што атрымаў разам з Васілём, супакой Божа яго душу.
Бурскі замашыста перахрысціўся. Гайдук услед за панам.
Дзе ж, пане, сплылі яны, тынфа не засталося, вінавата адказаў Пракоп.
Спінаўраз пайшла потам, скеміў, пра якія грошы мова.
А справу ж змарнавалі! злосна сту кнуў пан далоняю па сталу.
Прабачце, пане, але ж мы ўсё зрабілі, як загадана. Звязалі і ў вока дрыгвянае апусцілі. Усё, як Васілю было наказана.
Бурскага апякла здагадка.
Кінулі ці апусцілі?
Апусцілі, пане, бо Васіль так загадаў. Ён, пане, ад таго пана грошы схаваныя патрабаваў, казаў, за лёгкую смерць. Бо, кажа, здабытага на ім і на хаўтуры не хопіць.
Пракоп і не думаў успамінаць сваю прапанову аддаць таго паручніка ваўкам на спажыву.
3 палёгкай уздыхнуў, спадзеючыся, што пану пачутага даволі. Вурскі адчуў непамыснасць, уявіўшы, як там адбывалася. Адно здаля загадваць, іншае выконваць вокаў вока з ахвяраю. Але паспешліва адкінуў непатрэбныя разважанні.
А я што загадваў, галгане?! рыкнуў на гайдука.
Не ведаю, пане, дальбог, не ведаю. Я ўсё рабіў, што Васіль казаў. А той усё адно захлынуўся, як у яго Васіль пісталетам шпурнуў. Добры пісталет, шмыгнуўшы носам, пашкадаваў гайдук.
Якім пісталетам? запытаўся Бурскі.
Зацінаючыся, блытаючыся гайдук расказаў, як было “на тым балоце”. Бурскі бачыў, што Пракоп, занадта тупы для болып-менш складанай маны, кажа праўду.
Ачаму не расказаў усяго, як Васіля не стала? -Запытаў Бурскі.
Баяўся, пане, бо Васіль казаў, што мяне туды ўкінеце.
Сапраўды абодвух варта было б!
Пачынаў верыць, што Васіль, сапраўды правароніў выкупныя грошы, а не прытаіў, аддаўшы толькі кашалёк з драбнатою. Успомніў, як у злосці сыпануў усё ў шуфляду, разам з нейкай дзіравай манетаю, сапраўды, тады яна і трапілася на вочы.
Бурскі змрочна маўчаў, узгадаўшы жудасную гібель цівуна. А тэты во, стокроць дурнейшы, жывы і няма лепшага.
Бачу, забыўся, што цябе ледзь не з шыбеніцы знялі?
Помню пане, і век буду служыць вашай міласці.
Скрозь цагляную чырвань абветранага твару гайдука ізноў прабілася бель спалоху.
А ці ведаеш ты, што той чалавек жывы і здаровы?
Бурскі ўтаропіў у Пракопа цяжкі дапытлівы погляд. Здзіўленне гайдука было непадробным і не меншым, чым надоечы самога Бурскага.
Як то, пане? Сам звязваў! Не мог ён маіх вузлоў паслабіць. Ды яшчэ ў той твані: абы рух, то і ўсмокча. Як жа яно? бедаваў гай­дук. -1 ні душы навокал, месца глухое. Васіль яго, тое месца, ведаў.
Пракоп не асмельваўся сказаць, што не верыць пану, але па ягонаму мармытанню Бурскі разумеў, што гэта так. Яшчэ адзін доказ праўдзівасці гайдука і выток думак, як тое вызваленне магло адбыцца.
Добра. Устань нарэшце, Бурскі прыкідваў з чаго пачаць. Што сталася, тое ёсць, але мае грошы не смецце. 3 Васілём што, ён перад Богам за сваё адкажа, а вось як з табою, трэба падумаць. Бурскі ізноў замоўк на хвіліну-другую. Можа параіцца з суддзём? А ты што параіш?
Я, пане? Што я? Як вы загадаеце, так яно і будзе.
Але ж ты сам казаў, што можна выканаць, што належа­ла? нібыта памяркоўна нагадаў пан.
Але, пане. Выправіць, значыць, што схібілі, для Пракопа засвітала кволая надзея на ратунак.
Што ж, можна і так зрабіць, -у роздуме прамовіў Бурскі. Няхай ужо. Грошы ўрэшце не такія вялікія, каб да вежы ісці.
Пракоп скамянеў у чаканні. Усё, што хавалася ў ценю слова “вежа” варажыла непазбежнае і пакутлівае развітанне з гэтым светам. I Бурскі добра ведаў, што свет тэты тупаватаму Пракопу падабаўся не менш, чым ягонаму пану.
Паедзеш, куды я скажу, і зробіш тое, што не дарабілі, тонам загаду пачаў Бурскі. Возьмеш з сабою хлопцаў, але справа на табе ляжыць. Выканаеш, як табе зручней, але сведкаў у любым выпадку не можа быць, і чалавек той другі раз не павінен уваскрэснуць. Зразумеў?
Ды ўжо ж, пане, не павінен, згодна заківаў Пракоп.
Усім вярнуцца! Калі хто куды памкнецца, спыніш куляй. Гэта і цябе тычыцца, падкрэсліў Бурскі. Хоць, калі падумаць, куды табе дзецца. А тут і ўежна, і ўлежна, і пан абароніць. Ці не так?
Пракоп не зусім так бачыў панскую абарону: ведаў, што і для яго вызначана нейчыя куля, але пярэчыць не збіраўся.
Так, пане. Зробім, што загадалі. Калі ехаць?
А зараз і збірайся. Зранку, поцемкамі паедзеце. Куды адзін ты ведаеш і маўчыш. Даўгой зброі не браць, не спатрэбіцца яна ў тым кляштары.
У кляштары?!
Спалох у вачах Пракопа падказаў Бурскаму супакоіць гайдука што да магчымых паследзін наезду.
Не палохайся! Грэка-каталіцкі кляштар, побач вёсачка. Манахаў там жменька. Што вам да іх. А той там лечыцца i гасцюе. Затаіся ў лесе і ўсё як след выведай. Не змерзнеце за якіх дзве ночы. На людзі без патрэбы не вылазьце. Karo трэба выбераш раз­ам з Макарам. Ідзі!
Як іўсім начальнікам, Пракопу не адпавядалі разумнейшыя ці спрытнейшыя за яго, таму пракопава войска склалася з падобных на яго, пабітых жыццём небаракаў. Кожны меў свой кручок лёсу, якім трымаў яго ў послуху пан Бурскі праз адданага Васіля. Смерць цівуна прынесла палёгку ў побыт “ваўкоў”, але па ранейшаму большасць мела невялікі выбар: у гайдамакі на Украіну, ці на кароткую сустрэчу з панам маладобрым. У гайдамаках век быў гучны, але кароткі, што ў таго матыля, ды паспрабуй яшчэ да ix дабярыся! Заставалася адна схованка-панская служба, што ні загадаюць.
Атрымаўшы загад збірацца да таго далёкага пакуль кляштара, Пракоп з нянавісцю падумаў пра няведама як уратаванага Хмялеўскага: не мог захлынуцца, не спраўляючы людзям гэтулькі клопату. Памінаў і нябожчыка Васіля, які з-за сквапнасці спіхнуў
справу на яго, пракопаву галаву, а найбольш думаў пра пана, пра яго незразумелыя задумы, без якіх, чутно, гайдукі ў іншых дварах абыходзяцца, а жывуць не горш. Ці то так гавораць, а насамрэч...
Можа так і добра для пана, думаў Аднавухі, але што з гэтага мне з хлопцамі? Не ў смак гэта: закрадацца як дробны злодзей, з выведваннем ды хованкамі. Было б дзеля каго! Там купка чарняцоў ды той вадзянік балотны, недатоплены. Тады ж паблізу і паселішча людскага не бачылі, апроч маленечкай вёсачкі пры кляштары, так што можна скончыць справу адразу, а затым дзен колькі ў карчме якой зацішнай добра пабавіць знойдзецца ж нешта ў манаскім скарбцу. Падобныя мудрыя развагі не пакідалі Пракопа на ўсім шляху да кляштара. Ведаў, што ўсё яго войска марыць пра тое ж.
Начная халадэча ды злоснае мармытанне хлопцаў на апошнім начлегу толькі мацавалі рашэнне, дбаючы пра панскі інтэрас, не забывацца пра ўласны. Стратэг Пракоп, загінаючы пальцы, перабіраў у памяці загады пана. Здаецца, зацвердзіў ix добра: не налятаць проста з маршу, затаіцца ў лесе, выведаць, выбраць адпаведны момант. Найлепш зрабіць усё поцемкамі, ні ў якім разе не ўсчынаць вэрхалу і рабунку. Ну і хто пачне правяраць, калі ўсё выканаецца?
***
Праехаўшы ад месца начлегу з вярсту лесам і апынуўшыся на зыходнай пазіцыі, рашуча скіраваў проста на бачную над дрэвамі званіцу. Спачатку ехалі спакойна, а перад кляштарам прышпорылі і ўляцелі на двор сваім звычаем: з крыкамі, ляскан­ием бізуноў, іржаннем коней. Гарцуючы перад самым уваходам у царкву, Аднавухі пакрыкваў, раскідваючы сваіх зухаў да кляшторных будынкаў.
Нікога не выпускаць! Піл ьна сачыце! Святых айцоў у адно мес­ца! Хутка! Хутка! падганяў ён гайдукоў.
Такім ваяводам і ўбачыў яго айцец Геранім, выступіўшы з ценю царкоўных дзвярэй.
Што за людзі? Чаму ўзнімаеце лямант на парозе храма? пачаў ён ушчуваць невядомых забіякаў.
А ты хто будзеш? крыкнуў Пракоп, тузаючы повад і падбіваючы каня на дыбкі перад самым ігуменам.
Я ігумен гэтага прытулку. А вашмосьць хто такі, каб учыняць тут непатрэбнае?
Першы раз у жыцці Пракопа назвалі вашмосьцем. Гэта толькі падагрэла яго заядласць.
А гэта табе ведаць не абавязкова. Дзе ўсе людзі? Дзе шпіталь? Паказвай!
У шпіталь нельга, там хворыя, стрымліваючы сябе, але ра­шуча прамовіў айцец Геранім. Людзі заняты справамі і што вам урэшце да іх?
Ігумен ведаў пра налёты свавольнай шляхты, але ягоны сціплы кляштар, а тым больш шпіталь не маглі прынадзіць нічым значным.
Не твой клопат, чарнец! Гэй, вы двое, зірніце, ці няма там у царкве каго, раўнуў Пракоп і штурхнуў каня да іншых пабудоваў.
Айцёц Геранім раскінуў рукі:
Спыніцеся, нехрысці! Нельга ў храм са зброяй! Не бярыце грэх на душу!
Гайдук схапіў айца Гераніма і адкінуў убок. Стары стукнуўся аб вушак патыліцай і павольна асеў на зямлю. Абодва гайдукі, не зважаючы на ігумена, сунуліся ў дзверы і нечакана апынуліся перад мажнай чорнай постаццю маладога паслушніка Уласа. Гайдукі збіраліся зладзіць з ім як з ігуменам, але не паспелі.
Нерухомае цела айца ігумена кінула маладзёна ў раптоўны шал. Згроб абодвух за каршэнь і з усяе моцы грымнуў аднаго аб другога так, што галовы грукнулі, як дзве калоды, а самі гайдукі, прываліўшыся да вушакоў, мяшкамі апаўзлі побач з ігуменам.
Спачатку ніхто гэтага не заўважыў, бо якраз упораліся сагнаць манахаў у адзін пакой. А ў іншым пакоі між розных слоікаў і пляшак нехта натрапіў на вялікую шкляніцу з празрыстай вадкасцю. Для айца Гераніма сродак ад заразы, а на думку гайдукоў выдатны пяршак. Радасныя воклічы прыцягнулі іншых.
Пракоп заўважыў, што траціць уладу над сваім войскам, закруціўся ў сядле і саскочыў з каня, каб навесці нейкі лад. Лічаныя хвіліны як уварваліся, а ўжо забыліся дзеля чаго! Тут Аднавухі і заўважыў Уласа, які скончыў з гайдукамі і кінуўся да айца Гераніма.
Ах ты! закрычаў Пракоп і памкнуўся да паслушніка, узнімаючы бізун. Хлопцы, хапай яго, нягодніка!
Але Улас змаху ўрэзаў Пракопу ў лоб і з крыкам кінуўся вясковай вуліцай.
Людзі! Рабуюць! Царкву паганяць! несучыся вуліцай, лямантаваў дзяцюк. Айца турбуюць!
На крык двое скочылі ў сёдлы, паімчаліся ўслед. Паслушнік, які іх значна апярэдзіў, нечакана для коннікаў шуснуў у нейкі двор і вылецеў насустрач з добрым калом. Усё з тым жа дзікім кры­кам кінуўся на пярздняга. Дрын са свістам трапіў не ў чалавека, а па кані. Конь заіржаў, узвіўся на дыбкі, так што вершнік ледзь утрымаўся ў сядле і марна спрабаваў прывесці да паслушэнства бедную жывёліну. Другі з гайдукоў, раз’юшаны ўбачаным, выхапіў пісталет, але яму пашанцавала яшчэ менш. Стрэл, трэск кала, зламанага аб плячук гайдука, зліліся ў адно з яго крыкам. Куля не кранула Уласа, абяззброены, ён скочыў цераз агароджу і знік між пабудовамі.
А на вуліцу тым часам, дзе асцярожна, дзе смялей выглядалі і выходзілі сяляне. Гайдукі павярнулі коней назад.
Пакуль ганяліся за Уласам, у аптэцы паспелі добра паласавацца і Пракопу давялося лаянкай і штурханцамі гнаць шчасліўцаў на пошукі Хмялеўскага ў шпіталь. Там перапужаныя жанчыны, пара падлеткаў ды старых не чулі пра чалавека такога і такога выгляду і веку. Пачуўшы стрэл, Пракоп плюнуў са злосці і выскачыў на двор, крыкнуўшы сваім:
Замкніце іх на якую зашчапку, а самі за мною! Нехта страляе!
Пагоня вярталася з адным кульгавым канём і адной нячулай правай рукою. Косці, здаецца, былі цэлыя. Шкляніцу апаражнілі і зухі вылазілі на крыкі правадыра.
Гляньце хоць, чаго тыя дагэтуль валяюода! рыкнуў Аднавухі, паказаўшы на ахвяры ўласавай сілы. Ды зазірніце каторы ў царкву, можа ён там!
Прымусіў сябе крыху супакоіцца: не так пайшло, як думалася, але ж нічога пакуль не страчана. Ніхто ж не ўцёк апроч хлапца, але ж гэта не той. Падышоў да дзвярэй, за якімі сядзелі манахі.
Хадзем са мною, паклікаў аднаго з гайдукоў. А вы тут нікога не выпускайце! крыкнуў астатнім.
Колькі ў кляштары людзей? запытаў Пракоп першага, хто трапіўся на вочы.
Не ведаю, пане, адказаў манах, чарговым разам палесціўшы Аднавухаму. Нас, чарняцоў вось усе тут, апроч Уласа. Гэта паслушнік, ён зараз з айцом ігуменам у царкве.
Ведаю! гыркнуў Пракоп. Глядзі, калі зманіў!
Ён пайшоў па пакоі, узіраючыся ў кожнага, прымушаючы стаць да святла. Што ні кажы, прыемна чуцца панам! Але Хмялеўскага між гэтых не было. Д зе ён, манахі не скажуць, прыкінуцца цялятамі. А біць іх пан не дазволіў, ды і сам не рашаўся. Трэба паспрабаваць з тым ігуменам. Пракоп выйшаў даведацца, хто ў якім стане.
Манах без памяці: гуз на патыліцы, то і самлеў. Ці шмат яму трэба, з кропляй спачування далажыў Рыгор. Аў нашых па гузу на ілбах. Ну і таксама самлеўшы, дадаў без усялякай спагады.
Давай старога ў пакой. Ну, той, дзе гарэлку знайшлі, там ка­нала. Трэба, каб ачуняў. Хто гэта ўмее?
А халера яго ведае? 3 нашых, мабыць, ніхто, адказаў Рыгор.
Давай хутчэй, а то зараз яшчэ з вёскі спаўзуцца, падганяў Пракоп. Во! знайшоўся ён. Трэба каго з манахаў. А нашыя па­куль паляжаць, самі вінаватыя.
Калі айца Гераніма ўнесл і ў пакой і паклалі на канапе, ім заняўся прыведзены Рыгорам манах. Пракоп у чаканні, калі ігумен ачуняе, нецярпліва тупаў туды і сюды і раптам згледзеў дзверы, завешаныя доўгай фіранкай з цяжкай палатніны.
Куды яны вядуць? занепакоіўся ён, баючыся нечаканага адпору ці нападу хоць бы тых вяскоўцаў.
Дзверы легка падаліся і Пракоп пераступіў парог. Пакойчык некаму служыў, бо стаяў ложак, стол, простыя крэслы. Аднавухі адчуў, што бярэ след, другія дзверы, нават не зачыненыя, некуды вялі. Аднавухі асцярожна зазірнуў у шчыліну і ўбачыў невялікі сад ці гародчык, шчыльна абкружаны пабудовамі кляштара. Ён ціхенька адчыніў дзверы шырэй і агледзеўся. Трохі дрэваў, кусты, дзе грады, а дзе проста трава, усё гэта амаль па зімоваму, а па дарожцы, зусім непадалёку роўнай хадою шпацыруе чалавек.
Вось ён дайшоў да пэўнага месца, крутнуўся і гэтак жа ў задуменні пакрочыў назад.
Ды гэта ж ён! апякла здагадка. Во! Яму хоць бы хны! узлаваўся Аднавухі.
Усё ж пашанцавала знайсці менавіта яму, Пракопу, як і было за­гадана. Мільганула думка, што нездарма пан казаўусё выведаць, але яна толькі падагрэла злосць гайдука на гэтага Хмялеўскага. Ен шпарка адолеў невялікую адлегласць і стаў на сцежцы. Хмялеўскі зрабіў якіх два крокі насустрач і спыніўся, углядаючыся ў гайдука.
Імгненні расцягнуліся ў хвіліны. Твар Аднавухага, перакрыўлены здзеклівай, самазадаволенай ухмылкай, меў для Хмялеўскага нейкую знаёмасць. Невыразную, злую, небяспечную? Так, пэўна, што небяспечную. Гайдук хмыліўся, цешачыся хуткай і канчатковай перамогай. Але тым самым дапамагаў Хмялеўскаму набраць сілы, пераскочыць неадольную дагэтуль прорву між двума жыццямі: дагэтуль і пасля...
Аднавухі не вытрымаў і выгукнуў:
Ну што, вадзянік дрыгвяны, пазнаеш?!
Не мог нацешыцца сваёй знаходкай. Не Васіль незаменны, а ён, Пракоп, давядзе справу да ладу! Аднавухі яшчэ і цівуном паходзіць, тады паспяваеце! Хто паспявае, ён і сам дакладна не ведаў: усе, хто абзывае яго Аднавухім, хто насміхаецца з яго калецтва і някемлівасці. 3 усімі разбярэцца пасля гэтага недатопленага.
I раптам Хмялеўскі спакойна і ўпэўнена прамовіў:
Пазнаю! нібы здзіўлены, як лёгка яму гаворыцца, дадаў, А дзе ж той, другі?
А на цябе і аднаго хопіць! заякатаў Аднавухі, на прыгнутых нагах набліжаючыся да Хмялеўскага. Нарабіў, падла, клопату! падбухторваў сам сябе.
Хмялеўскі стаяў, не выказваючы трывогі і не адступаючы, нібы не ўсведамляў небяспекі. Толькі пільна сачыў за рухамі гайдука.
Ад мяне не ўцячэш, панская дурнота! Не ўпершыню нам!
Аднавухі выхапіў кінжал, гатовы скончыць адным ударам. Што тут выдумляць: стукнуць пад рэбры і квіта! Урэшце, пану і галаву можна прывезці!
Аглушальны боль у вывернутай з хрустам руцэ абрынуўся на яго, як пярун. Падкінуты ўверх, Пракоп бразнуўся вобзем і выпусціў кінжал. Хмялеўскі нагою перакінуў Пракопа тварам уніз і прыставіў кінжал да шыі.
Колькі вас такіх тут?
Шмат, прахрыпеў гайдук, душачыся пяском. Не ўцячэш, калі мяне заб’еш.
Сам здохнеш! Успомніў? Хмялеўскі плюнуў на Аднавухага і хутка пакрочыў да дзвярэй.
Пракоп ляжаў, баючыся варухнуцца ад страху перад кінжалам у руцэ ворага, ад болю і сораму. Але згледзеўшы, як той знікае за дзвярыма, раптоўна зразумеў, што гэта канчатковая параза. Перакаціўшыся на левы бок, усхапіўся на ногі і, скавычучы ад нясцерпнага болю ў знявечанай руцэ, рынуўся ўслед за ахвярай, якой не адолеў.
Хмялеўскі з’явіўся ў аптэцы нечакана. Гайдук, які назіраў за манахам ды ігуменам, атрымаў поўху і прызямліўся ў куце, не зразумеўіпы ад каго такі пачастунак. Хмялеўскі выбег на двор і ў той момант, калі з аптэкі з крыкам: ’’Страляйце, гэта ён!” выва ліўся Пракоп, быў ужо ў сядле, трэба ж так, пракопавага каня. На ўздзіў гайдукам, скочыў у сядло, не кранаючы страмёнаў і, мабыць яшчэ на ляту, левай рукою злавіў повад, а правай падхапіў з лукі магутны пракопаў бізун, што бярэзінку мог перасекчы.
Крутнуўшы жарабца на месцы ледзь не ваўчком, вершнік моцнымі ўдарамі абклаў двух гайдукоў, якія памкнуліся да цугляў і штурхнуў каня абцасамі. Пакуль кінуліся да сёдлаў за пісталетамі, пакуль злажыліся да стрэлу, конь данёс уцекача да агароджы. Жарабец узяў крыху ўбок і лёгка наўскасяк пераскочыў верх­нюю жэрдку, знікаючы між дрэў і кустоў’я закінутага апошнім часам кляшторнага саду. Стрэлы былі хутчэй салютам выдатнаму конніку, чым пагрозай.
Ганіце за ім! Хутчэй! Што стаіце? гарлаў няўдалы правадыр, бегаючы па двары.
Куды гнаць, Пракоп! з горыччу адказаў адзін. Ен жа на тваім Летуне. Як ведаў, каторага ўхапіць, халера! Хто з нас яго здагоніць?
Спаліць гэта гняздо! шалеў Аднавухі, трацячы рэшткі панавання над сабою ад болю і ганьбы.
Войска стаяла разгубленае чакала, пакуль правадыр супакоіцца. Рыгор, адзін з больш разважлівых, падступіўся першы.
Не гарачыся, Пракоп, паспрабаваў супакоіць Аднавухага. За падпал кляштара і самі згарэць можам! Лепш ідзі да таго манаха, каб што з рукою палегчыць. А мы тым часам паглядзім, ці не
ўзяць нам якую навязку з гэтага, як ты кажаш, гнязда, калі ўжо той нам уцёк.
Можа яшчэ і яго знойдзем у наваколлі, суцешыў другі. Асабліва, калі ў яго з розумам не ўсё ў лад. I конь твой можа азвацца.
Абнадзеіўшы Пракопа, выправілі яго ў аптэчны пакой, дзе быў ужо нібы палявы шпіталь для гайдукоў. Рыгор з некалькімі памагатымі рынулі ў царкву. Капы, рызы, святыя дары, усё, што выглядала нечага вартым у гэтай небагатай святыні, валілі на дзве посцілкі і ўвязвалі ў клункі. Сунуўшы рукі пад вузел, двое панеслі здабычу на двор. Астатнія ішлі ўслед, акідваючы прагным вокам зрабаваны храм, ці чаго не ўпусцілі. Грэх? Ат, грэх’ Сёння мы тут, а заўтра нас і чорт не знойдзе! Mo’ i ад пана ісці давядзецца. Так што хапай, пакуль даецца!
Але, ступіўшы цераз парог, рабаўнікі сумеліся. Перад царквою стаяў ладны натоўп сялян. Больш жанчыны, як заўсёды дзеці, але і мужчын даволі. А тыя хто з калом, а хто з сякерай.
Што вам? нахабна, сілячыся на бестурботнасць, выгукнуў Рыгор.
А то не ведаеш? адкрыкнулі ў адказ. Нясі ўсё назад, злыдзень!
Рабаўнікі, збіры паганыя, нехрысці, татарва праклятая! залямантавалі з натоўпу.
Ну, вы! Не вельмі языкі распускайце! Хлопцы, увязвайце клункі да сёдлаў, -загадаў Рыгор.
Але як толькі двое з клункамі скіраваліся да коней, натоўп глу­ха загудзеў і рушыў насустрач, Гайдукі выхапілі пісталеты.
Стой, бо страляем!
Ах вы, вылюдкі! Царкву абрабавалі, айцаігуменапатурбавалі, айцоў увязнілі ды яшчэ страляць збіраюцца!заходзіліся крыкам жанчыны.
Мужчыны з лютасцю бліскалі вачамі, разумеючы, што супраць зброі з калом не папрэш, Ды яшчэ дзеці тут.
Кныры ўкормленыя! Распладзілі вас паны на нашых гарбах, злосна кінуў нехта з мужчын.
Наперад выступіў адзін са старэйшых.
Слухайце, не ведаем, хто вас паслаў і дзеля чаго, але навошта ж царкву паганіць? Ці ж на вас крыжоў няма? Ці граху не баіцеся? Не толькі Бог, але ж і ўлады такога не даруюць, горлам заплаціць можна. Пакіньце ўсё і едзьце, мы самі ўсё направім.
Ну, ты нас неўгаворвай, ганарліва перапыніў селяніна гай­дук. Нас напужаць цяжка. Ты лепш іхугаворвай, махнуў ён ру­кою на натоўп. Хай на ражон не лезуць і гуза сабе не шукаюць.
Ён ганарыста, шляхоцкім узорам, падкруціў распатланыя вусы, выставіў наперад правую нагу.
Часу маеце не шмат, далучыўся Рыгор, вось хлопцы выйдуць, паказаў ён у бок аптэкі, і мы едзем. А хто пад капыты трапіць яго бяда.
Нелюдзі! плюнуў селянін. Каб вас пярун пасмаліў, нягоднікаў!
Я ўжо казаў: хопіць лаяцца. А то і бізуном пачастуем на развітанне, прыгразіў Рыгор. Святыя айцы не дапамогуць.
Невядома колькі доўжылася б гэтая спрэчка і чым бы яна скончылася, каб з бакавой вулкі проста да царквы не вылецела невялікая кавалькада. Натоўп, пачуўшы тупат, шуснуў у бакі, даючы дарогу. Вершнікі, не звальняючы галопу, абрынулі на галовы і спіны гайдукоў удары плётак і шабляў. Напад быў нечаканы і такі імклівы, што ў адказ прагучала мо’ пара пісталетных стрэлаў. Гайдукоў адцяснілі ад коней і пад рулямі стрэльбаў змусілі стаць ля сцяны.
Кідай зброю да ног! Дзе ігумен? Дзе манахі? уладны голас не даваў гайдукам апамятацца.
Там, паказаў нехта з іх, і там.
Улас зляцеў з каня і пабег да аптэкі. Раз’юшанаму паслушніку пашанцавала натрапіць на купу шляхты: Кузьма Вароніч са старэйшым сынам і некалькі бліжэйшых суседзяў вярталіся з палявання. Улас кінуўся да іх і папрасіў дапамогі.
Пракоп, згледзеўшы праз недачыненыя дзверы, што стала з яго войскам, вырашыў пакарыстацца сваім адкрыццём і ўцячы праз садок. Але магутныя рукі паслушніка ўхапілі яго за каўнер і за пояс, адчынілі яго делам дзверы насцеж і грымнулі пад ногі вызваліцелям. Дзікі крык болю, і Пракоп выцягнуўся на зямлі без знаку жыцця.
Правадыр? запытаў Вароніч.
Ён, сабака! з агідай плюнуў Улас.
Пан Кузьма зірнуў на гайдука і здагадаўся: “Аднавухі! Д абегаўся нарэшце.”
Адцягніце нягодніка, загадаў дваім са сваіх. Улас, прыбяры яго куды пад замок.
Вароніч разумеў, што сілы яго невялікія, і дзейнічаць трэба хутка.
Язэп! клікнуў сына. Выпусці манахаў, а гэтых туды і замкнуць. Паранены ці пабіты усіх туды. Хіба ёсць тут які лёх з надзейнымі дзвярыма?
Ёсць! адгукнуўся Улас, прымерваючыся падхапіць непрытомнага Пракопа.
Бяры, Язэп, двух-трох хлапцоў і гэтых разбойнікаў па двое
туды. Але кожнага аблытвайце пастронкам, ды агледзьце ці не прыхавалі дзе нажа. Ад іх усяго чакаць можна!
Вароніч пад’ехаў да сялян:
Якую вам крыўду зрабілі?
Не паспелі, пане. Усё пагражалі, але вы якраз надарыліся. А храм Божы не пабаяліся граху, зрабавалі.
Каторыя гэта рабілі? голас Вароніча не варажыў тым дабра.
А вунь яны стаяць з клункамі! адкрыкнулі жанчыны, паказваючы пальцамі. Ды япгчэ двое: вось гэты і гэты!
Двое гайдукоў ад разгубленасці, ці па дурноце так і стаялі з нарабаваным.
Рабаўнікоў пакуль пакінем, сказаў Вароніч. Святыя айцы, забярыце, калі ласка, царкоўную маёмасць ад гэтых паганцаў.
Манахі высыпалі ўжо са сваёй вязніцы і стрымана перашэптваліся. Двое скіраваліся да аптэкі. Вароніч аклікнуў Уласа, які якраз вярнуўся.
Слухай, хлопча, шапні сваім брацішкам, няхай разыходзяцца. Нам так лягчэй будзе. Ды папрасі, каб не ўмешваліся. Толькі ціхенька.
Добра пане. Яны паслухаюцца, запэўніў паслушнік.
Калі манахі адышлі па сваіх справах, Вароніч наблізіўся да рабаўнікоў.
Чые вы людзі?
Тыя маўчалі, унурыўшыся.
Думаеце лепей маўчаць? Няхай. Адкажаце кату, бо сведкаў аж надта, папярэдзіў Вароніч.
Гайдукі спадылба зірнулі на незнаёмага пана, пераглянуліся міжсобку, нібы чакаючы смелага.
Пана Бурскага, з маёнтку Крушня, што за Гародняй, выціснуў з сябе Рыгор, якому было страшней, бо паводзіў сябе ў царкве як завадатар.
Ясна. Як сабе зычыце: копны суд ці аддаць вас царкоўным уладам? Мне то ўсё роўна, але проста пусціць вас не магу, каб і хацеў.
Гайдукі разумелі, што іх лёс зараз залежыць ад сумления i цвёрдасці гэтага шляхціца і яго сяброў. Ад таго, ці схільны ён да жорсткасці і здзекаў, залежыць якімі будуць суд і расправа.
Ну дык як? паўтарыў пытание Вароніч.
Мы ж нічога не забралі, пане. Не забілі нікога, прабубніў адзін з гайдукоў, за што ж да ўладаў?
Ну, ты, хлопец, не дзіця, ведаеш што да чаго. Але калі ніхто не пярэчыць, значыць да ўладаў не паедзеш.
I мы ўсе таксама, азваўся Рыгор. А дзе Пракоп? Ён у нас за старэйшага.
Вядзіце і гэтых у лёх, вырашыў Вароніч, а наконт Пракопа забудзьцеся.
На тварах гайдукоў выразна чыталася палёгка. Калі іх надзейна ўладкавалі ў лёх, Вароніч скіраваўся ў аптэчны пакой. Двое манахаў япічэ завіхаліся ля айца Гераніма, але той ужо мог патроху размаўляць, хоць заўважна было, як нясцерпна баліць яму галава.
Патрэбен спакой: не варушыцца, не ўставаць, патлумачыў адзін з манахаў.
Мне б толькі пару пытанняў, папрасіў Вароніч. Ойча, мы нягоднікаў паланілі, нарабаванае вернута ў царкву, паведаміў ён, павітаўшыся з ігуменам.
Бог вам аддзячыць, добрыя людзі! А піто ў вёсцы? Ці шмат нашкодзілі?
Голас ігумена быў слабы, але спакой і клопаты прынеслі палёгку. Вароніч быў рады, што яго словы не справяць прыкрасці.
Не паспелі, супакоіў Вароніч.
Яшчэ лепей, задаволена прашаптаў айцец Геранім. Бог вас скіраваў на ратунак, пане Вароніч.
Як вы лічыце, ойча, ці аддаць іхуладам для царкоўнага суда, ці мы ім дамо вывучку па-свойму?
Вароніч не сумняваўся, які адказ пачуе.
А ці нельга пакінуць пакаранне Богу?
Ойча, вы святы чалавек, але гэтыя вылюдкі не ўшанавалі ні ваш сан, ні век, ні Божы храм, не кажучы пра іншыя ўчынкі. Адзін з іх спрабаваў загубіць пана Хмялеўскага.
Ігумен з разумением і трывогай зірнуў у вочы Варонічу.
Вось яно што? А дзе ж зараз пан Іван, што з ім?
Знік. Абяззброіў забойцу, скочыў на чужога каня і знік. Што нам параіце? Дзе яго шукаць і што з яго розумам? Дзеля гэтага вас турбаваць змушаны. Даруйце.
Нічога. Мне ўжо лепш, супакоіў ігумен. А вам парада патрэбна.
Вароніч бачыў, што не надта лепш, але без парады з айцом Геранімам кідацца на пошукі Хмялеўскага баяўся. Айцец Геранім абдумваў пачутае.
Кажаце адабраў зброю? перапытаў ён. У моцнага ча лавека?
А між тых злыдняў слабых няма.
Ігумен быў відавочна ўсцешаны. Паспрабаваў нават усміхнуцца Варон ічу.
Добры знак. Рамяство сваё ўспомніў, ваярства. I выйсце знайшоў з цяжкага становішча. Я думаю, ён сюды вернецца. Вас жа не было, як ён уцёк? запытаўся айцец Геранім.
Не. Усё ад гайдукоў даведаліся.
Ігумен зноў памаўчаў ці то думаючы, ці збіраючы сілы.
Ведаеце, пане Вароніч, можа і не зусім, але ён разарваў путы сваёй немачы. Бачыце, ён жа рабіў усё дарэчы, з сэнсам. Думаю, што не памыляюся. Калі тыя разбойнікі праўду кажуць, канешне.
Суцешылі вы мяне, ойча, Вароніч не таіў радасці, верыў, што ўцякач знойдзецца. Не буду вам болей замінаць, адпачывайце. Япічэ толькі дадам: усё, што адбылося, мы апішам дакладна і подпісамі замацуем. Дайце блаславенне каму з братоў, каб і яны спісанае засведчылі.
Ігумен прыкрыў вочы. Было відаць, што Вароніч паставіў яго перад чарговым выбарам. Ціха прамовіў:
Разумею, што гэта неабходна. Вось брат Сямён гэтым зоймецца, ігумен паказаў вачамі на старэйшага з манахаў. -1 пячатку нашу прыкладзе. Што да тых нягоднікаў, то можа ваша праўда. Чаму ж добрыя людзі ласкі Божай прасіць і чакаць мусяць, а злачынцы тым часам, беспакаранасцю злоўжываючы, нібыта ласку маюць!.. Злачынства Богу няміла. Даруй Божа, але гэтыя людзі Твой храм бароняць ад знеслаўлення і паняверкі. На вашу справядлівасць спадзяюся, пане Вароніч. Ідзіце з Богам і сябрам вашым маё бласлаўленне перадайце.
Калі яны апынуліся на двары, манах ціха прамовіў:
Можа і блюзнеру, але мала для такіх разбойнікаў чакаць Божай кары, хоць яна іх не міне. Калі гэтых сёння без пакарання адпусціць, заўтра за сваё возьмуцца, альбо і зараз жаў іншым месцы.
Згодны з вамі, адказаў Вароніч. Айца Гераніма пытаў з павагі да ягонага сану і мудрасці. Мы гэту зграю трохі веда­ем. Яны прыехалі забіць пана Хмялеўскага, бо аднойчы на гэта замахнуліся, ды не давялі да страшнага канца. Зараз гэтаўжо не таямніца.
Манах у сполаху перахрысціўся, зашаптаўшы пацеру.
Што вы кажаце! жахнуўся ён.
Нажаль, гэта праўда. Таму да вас просьба. Калі Хмялеўскі вернецца, схавайце яго і нікога да яго не пускайце. А да мяне ганца! Мы яго пашукаем, як толькі разбярэмся з гэтымі гіцлямі.
Толькі, калі ласка, пакаранне не павінна адбыцца на кляштарным падворку, — манах перапрашальна зірнуў у твар Варонічу.
А мы зробім гэта на вясковай вуліцы. I сяляне паглядзяць, што шляхта ўсе храмы ад поскудзі бароніць. I не ўсе паны падобныя на таго, які наслаў гэту зграю.
Манах кіўнуў задаволены.
Вызваліўшыся, Вароніч вярнуўся да сваіх прыяцеляў.
То як зробім? Усім па гаршочку бярозавай кашы, ці каму з навязкай?
сорам і прыніжэнне. Так, мяняючы пасады, усе гайдукі прайшлі нескладаны ўрок выхавання.
Запомніце, калі б мы адвезлі вас у Берасце, лёс ваш быў бы марны. Дзякуйце Богу, што не давялі да канца вашы намеры. Маем права забраць у вас усё, але аддамо коней і сёдлы. Яшчэ калі з’явіцеся ў павеце павесім. Не зычым сабе такога зброду. Пану перадайце хай свайго памагатага не чакае, сказаў Вароніч пасля пакарання. Прэч адсюль, нягоднікі!
Упрошваць гайдукоў не давялося. У іх разуменні атрыманая кара выглядала на забаву. Не кеміў тэты шляхцюк у такіх справах. Па сапраўднаму, то дэліквэнта разы два вадой бы адлівалі, але ці варта пра гэта шкадаваць. Дай Бог ногі адскочыць да якой карчмы, тады і зоймемся азадкамі. Дзе крыху памыецца, дзе трыпутніку налепіцца, а дзе і так зажыве. Соллю, дзякуй Богу, не пасыпалі, так што, стоячы ў страмёнах, дасца выцерпець.
Вароніч звярнуўся да вяскоўцаў:
Дзякуй вам, людзі, што на абарону царквы ды кляштара стаць не пабаяліся. Бывайце здаровы!
-1 вам усім дзякуй, пане! У самчас вас Бог паслаў нам на дапамогу. Бывайце і вы здаровы! азваліся галасы ў адказ.
* * *
Аднавухі Пракоп стаяў перад Варонічам абблытаны пастронкам, які дазваляў ісці толькі дробным крокам. Рот быў заткну­ты анучай.
Лаецца, як пёс, абрыдла слухаць, патлумачыў Янка,Зараз вымем затычку.
Пракоп паварушыў сківіцай іўтаропіўся ў Вароніча, згадаўшы у ім галоўнага.
Рук-ног развязваць не будзем, размове гэта не замінае, патлумачыў Вароніч. Дык раскажы, гіцаль, што вас сюды прывяло, што вы тут шукалі? Усё расказвай.
А што расказваць? Няма чаго. Гэта ўсё манахі, яны ўсё пачалі... забубніў Пракоп.
Вароніч рашучым рухам перапыніў гайдука. Прыгледзеўся, нібы вырашаў, як з ім далей: размаўляць ці ў бізуны?
Цябе здаецца Пракопам клічуць? Так? Няўжо ты, Пракопе, такі дурань, што і нас за дурняў лічыш? Не шмат я ад цябе спадзяюся, але ж, пэўна, разумеет, чым свеціць напад на царкву. Ён жа і вогнішчам можа засвяціцца, спакойны тон тлумачэння прабіўся ў мазгі гайдука, у вачах бліснуў спалох.
Кінуўся ў тлумачэнні.
А што напад? Мы не нападалі. Мы зазірнуць хацелі, а тут
гэты боўдзіла і папёр. Хлопцаў паваліў, то мы і раззлаваліся. А дзе хлопцы? раптам запытаў няведама каго.
Ён усё ж спадзяваўся неяк абхітрыць гэтага праставатага, як яму падалося, піляхціца. Далёка яму да пана Бурскага. Але не­знаемы пан не спяшаўся адказваць, а загаварыўшы, не абнадзеіў:
Давай, Пракоп, дамовімся: спачатку ты нам раскажаш, што ведает, а пасля мы табе, што цікава. Пра хлопцаў не турбуйся: у ix зараз толькі і клопату, каб калені вытрымалі ў страмёнах стаяць ды куды ім пан даложыць. Як ты думает, даложыць? -запытаўся Вароніч.
Ой, даложыць! I думаць няма чаго, запэўніў гайдук са знаўствам.
Урэшце мова пайшла пра свойскае.
Сярдзіты, кажаш, пан? Як гэта яго завуць, выскачыла з галавы? Крушнянскі ж пан...
Бурскі, пан Сымон Бурскі. Вялікі пан, Пракоп стараўся, каб бяспамятны шляхцюк адчуў розніцу. -1 на расправу лёгкі, не дай Бог! А як той халерны Багдан уцёк, дык зусім злюцеў, не мог не пажаліцца хоць каму Пракоп. Як што не па ім, то бізун твой выхапіць ды цябе ж і пачастуе. Страх!
А што за Багдан? пацікавіўся Вароніч.
Ды той, што нашу ахмістрыню забіў. Гайдук, як і мы, але шляхціц, пісаць мог. То пан яго цаніў вышэй за нас, простых.
Размова, здаецца, паварочвалася як трэба: пра паноў, пра двор ды парадкі ў ім.
Ого! Не дзіва, што пан разгневаўся. А той таму і ўцёк?
Лухта гэта, сказаў Пракоп і памаўчаўшы дадаў. не забіваў ён нікога. А ўцёк, бо нешта ў пана скраў: грошы ці кляйноды якія, невядома.
Стараўся паказаць, як мала яго абыходзяць гэтыя шляхоцкія звадкі.
А хто ж яе, бедную, уходаў? Вароніч палічыў, што пра забойства Пракопу пойдзе лягчэй.
Ды яна не бедная, баба-зух! I яшчэ не старая. Мне б у жонкі самы раз, Пракоп паспрабаваў усміхнуцца.
Меў на яе вока? А можа яна на цябе? спагадліва запытаў Вароніч.
Пан Кузьма ведаў, як цяжка бывав змусіць да вызнанняў такіх тупаватых разбойнікаў. Упруцца на лухце і будуць чаўпсці сваё, не зважаючы ні на якія довады. Трэба не спяшацца, падладзіцца пад звычкі гэтага Пракопа, тады між рознай лухты і патрэбнае пачуеш. Размова пра жанчын, мабыць, будзе самраз.
Дзе там! Яна на такіх, як я, і не зірне! гайдук не хаваў крыўды на ганарыстую кабеціну. Кажуць, ранейшы пан яе
ўпадабаў. Аднойчы чуў, як бабы шапталіся. Але то ж бабы. Пракоп паспрабаваў пагардліва махнуць здаровай рукой, наколькі дазвалялі путы.
А хто ж яе усё-ткі забіў, калі ты кажаш, не той Багдан?
Ды ніхто не забіваў. Адзін дзень пачулі стрэл, а пасля кажуць, Багдан ахмістрыню забіў.
Можа ў Багдана было што з той ахмістрыняй? вярнуўся Вароніч да тэмы дваровай інтрыгі.
Пракоп паспяшаўся абвергнуць сумненні Варонічаў цнатлівасці крушнянскіх гайдукоў:
Ды не! Ен для яе замалады. А яна яму за старая.
Што ж у вас адбылося? не зразумеў Вароніч.
Я ж кажу. Не забівалі, пахавалі, а яна жывая.
Што, жывую пахавалі? жахнуўся пан Кузьма..
Пракоп бліснуў пераможным позіркам па тварах прысутных. Не хаваў задавальнення: нарэшце паказаў тэты шляхцюк, што не кеміць простых рэчаў. “Раскажы мне, някемнаму, што ў вас там заварылася”, думаў Вароніч. Раптам гайдук устрывожыўся.
А што гэта ён там піша? кіўнуў на Язэпа, які старанна занатоўваў размову.
А гэта чалавек нашу гутарку запісвае. Раптам забудземся, што казалі, альбо хто адмовіцца, нібы не гаварыў нечага, то папера і напомніць, цярпліва патлумачыў Вароніч. Дык як там у вас было з тым пахаваннем?
Пракоп цяжкаўздыхнуў, як цярплівы але стомлены настаўнік перад тупаватым вучнем.
Хто ж жывога хавае? з дакорам запытаў ён. Ці ж у Крушні пра Бога забыліся?
Дык жа сам кажаш яна жывая? Ажыла ці што? Вароніч паказваў поўную роспач.
Га-га! Уваскрэсла! Не памірала яна вось што! I не забівалі яе! трыумфальна абвясціў Пракоп і павёў позіркам па тварах слухачоў. Во, крыж святы, не маню! перажагнаўся гайдук дзесьці вакол пупа звязанай рукою.
Пракоп цешыўся агульнай увагай, забыўшыся і на свае становішча і на тое, ці варта выкладаць панскія таямніцы чужым людзям.
Вы, пане, не думайце, што Пракоп дурны гайдук. Я хлопец дасціпны, патлумачыў ён, няпэўны, ці павераць.
Я так не думаю, ды і ніхто так не лічыць, паспяшаўся пераканаць Вароніч. Глянь, як усім цікава, бо без цябе такой загадкі не разгрызуць. Хоць, па шчырасці, ты ўсё ж нейкія дзівы баеш: забілі бабу, а яна жывая. Пахавалі яе, а яна, нібы прывід, ходзіць.
Мала хто змог бы лепш дагадзіць Пракопу. Прызнаўшы вайско-
вую паразу, гайдук атрымліваў пэўнае задавальненне, адчуваючы сваю разумовую перавагу. Гэта глушыла горыч і адганяла страх...
Пане, павучальна пачаў Пракоп, ахмістрыня тая ад таго дня знікла. Нібыта пахавалі, але ж труну ўсе бачылі толькі забітую! Во! А навошта тады прывезл і нейку ю старую здзіру, што не па на­шему гергеча і нават не па жыдоўску? Ці то з Вільні, ці то з Рыгі яна. Га? Сваіх баб мала? А я хлопец кемны. Ну скажыце, пане, вы чалавек вучоны, навошта каму ў вядро патрэбу спраўляць у пакоі, а пасля самому ж несці выплёскваць? Хто ж такую дурасць нават у той Рызе рабіць будзе? Ну, каб служка выносіў, то вядома, у цяпле прысесці прыемней. А то ж самой!
Пракоп прымоўк, каб пераканацца, ці хопіць вучонасці Вароніча ўцяміць глыбіню і трапнасць яго назіранняў. Не мог кінуць беднага шляхцюка сам-насам у цяжкім становішчы.
Маеш рацыю, Пракоп, прызнаў Вароніч, сярдзіта кінуўшы вокам на пару нястрыманых паплечнікаў, гатовых зарагатаць. Каб ведалі мы, з якім чалавекам сутыкнемся, мякчэй бы абышліся. Але ж і так, здаецца, крыўды вялікай табе не зрабілі. Дык адкуль жа тая, як ты кажаш, здзіра з вядром бегае?
Аж з другога наверху. Я ж кажу смех! Выходзіць, цярпліва даводзіў гайдук, не сама баба на той кубел сядае, а нехта іншы.
А тады хто? пан Кузьма падумаў, ці не перацягвае стру­ны, але па гайдуку не заўважалася. Няўжо, думаеш? прамовіў нібыта нерашуча.
Ага! Скеміў пан нарэшце! Гэта ж я колькі часу чаўпу, а вы аніяк не дапетрыце, са стрыманай пагардай адзначыў гайдук. Хворых у палацыку няма, старых нямоглых няма. Хто ж так распанеў, што ў белы дзень з пакою дзеля патрэбы не выходзіць?... Ахмістрыня там наверсе жыве, а больш няма каму! Можа і была параненая, але не забітая!
Пракоп цяжкаўздыхнуў, паказаўшы, што значыць мець спра­ву з такімі нядойдамі.
Ну і зух з цябе, Пракоп, здзівіўся Вароніч. Хітра ты ўсё выснаваў. Але ж і ежу туды трэба насіць.
О! Дакладна! Пракоп задаволена адзначыў першыя зрухі ў здольнасцях Вароніча. -1 гэта ёсць. А носіць яе не пакаёўка якая, а тая ж здзіра. Яна ўвогуле туды нікога не пускае. У вокны не зазірнеш, бо высока, а з драбінай заўважаць. Я не дурань. Калі пан тоіцца, то лепш нічога не бачыць і ні з кім пра тое не гаварыць.
У пэўных справах ён сапраўды быў хлопец кемны, аж на табе, разбалбатаўся. Але непадробная ўвага слухачоў перамагла пярэпалах і падштурхнула на працяг цікавай размовы. Вароніч заўважыў змену настрою і паспяшаўся з дапамогаю:
Дык пра тую ахмістрыню ніхто і не гаворыць?
Баяцца. Труну ж бачылі. Ну то і ўсё! Невялікая пані ахмістрыня! падвёў рысу Пракоп.
Цікава ты ўсё расказаў, хлопча, Вароніч дапытліва зірнуў гайдуку ў вочы. Але ці праўда ўсё гэта?
Крыўдзіце, пане! Усё чыста праўда. Няма мне выгады няпраўду казаць, калі ўжо размова пра гэта пайшла. Жыццё мне не абрыдла, а дзецца некуды. Загналі мянеў пастку, а гінуць неахвота. Вось і куплю жыццё тое марнае, за што магу. Самі ж абяцалі, Пракоп прыніжана зірнуў Варонічу ў вочы.
На нейкі момант у душы Вароніча варухнулася спачуванне. Працаваць бы гэтаму моцнаму, не дужа кемнаму дзецюку на до­брым кавалку зямлі з такой жа дужай жанчынаю, то і не цягнуў бы за сабою хвост правінаў і злачынстваў.
Што абяцаю выконваю, паважна адказаў Варон іч. Але ж ты дасюль не сказаў, чаго вы аж сюды прыпёрліся. Ці пан вас паслаў шукаць таго Багдана з паперамі ды кляйнотамі?
А хіба ж магу я з двара сам з’ехаць? пытанием на пытание адказаў Пракоп.
Цэніць цябе пан, калі старэйшым прызначае.
Цэніць, пацвердзіў Пракоп, бо я з бізуном вельмі ўпраўны. А як Васіль, цівун наш, забіўся, то ўсё гэта на мне. Дня вольнага няма, тым болей і на іншыя маёнткі пасылаюць. Вось зараз, хто там за хлопцаў возьмецца, як мяне няма? А ў вас, пане, такога чалавека, пэўна, няма? гайдук са знаўствам агледзеў прысутных.
Цяпер ужо і Вароніч ледзьве сцярпеў, пачуўшы спачувальнапагардлівыя словы Пракопа.
Няма. прызнаўся Вароніч, падумаўшы, ці не шукае гай­дук новай пасады, ды і двор у мяне невялікі. А з сынамі сам упраўлюся.
Ну, то зразумела, паспачуваў Пракоп. Гэта ж каштуе. Я вось наконт хлопцаў адразу пачуў, што пад бізунамі выдурваюцца. Прыкладам, бярозавая каша ім, што ў лазні венікам. Яны вас, даруйце, сваім віскам абхітрылі. А ў мяне ўсё насамрэч. Нават не ведаю, хто мяне лупцаваў бы, калі б вярнуўся, з непадробным клопатам прамовіў гайдук.
Ды ўжо неяк далі б рады, суцешыў яго Вароніч, а сам падумаў: “Во жыццё: чалавек непакоіцца не толькі тым, як галаву ўратаваць, але тым ці будзе каму спаласаваць яму скуру бізуном, а не марнымі бярозавымі дубцамі, як вернецца, не выканаўшы загаду”.
Вароніч палічыў, што пара крануць іншыя справы.
А што вашаму пану да гэтага кляштара?
Наша справа гайдуцкая слухацца. А тут тэты манах. Ну і раззлаваліся.
Разумею, пагадзіўся Вароніч. Такіх быкоў адным ударам на цвінтары паклаў. То гэта айцец Геранім табе руку знявечыў? I ён жа там быў.
Не. Пракоп упёрся вачамі ў твар Вароніча. Гэта той вар’ят у гародчыку.
Смех збіў гайдука з панталыку, а тут яшчэ гэты галоўны нібыта дражніцца, а твар і вочы сур’ёзныя. Пракоп не думаў, што гэты шляхціц можа нешта ведаць пра таго шаленца.
А навошта ён табе спатрэбіўся? Хай бы хадзіў сабе па дарожках.
Пракоп сярдзіта плюнуў, каб паказаць, як яму непатрэбен быў той малахольны.
А ён мне на халеру здаўся! Я так зазірнуў, а ён на мяне!
Ну, калі шалёны, то зразумела, пагадзіўся Вароніч, як гэта яго, кажаш, клічуць?
Ды Хмялеўскі яго завуць, ляпнуў Пракоп.
Гэта ж пан табе яго імя назваў? абыякава спытаў Вароніч.
Пракоп адчуў невыразную небяспеку ў апошніх словах Вароніча. Ці не трапіў ты, Пракопе, на кручок? Не знаходзячы, што зманіць, прызнаўся:
Пан. Ён жа яго ведае.
Не разумею, нашто такіх трымаць у кляштары? павярнуўся Вароніч да суседа.
Трэба адцягнуць увагу гайдука ад таго, што ён сказаў.
Сапраўды, такіх трэба ў нейкай лякарні, падтрымаў гульню сусед. Людзям жа шкоды могуць нарабіць.
Пракоп, перакананы ў сваёй хітрасці, сам палез у сіло.
Мы і хацелі яго забраць, ды ён, бачыце што. А тут гэты манах!
Трэба было патлумачыць, што ды як, папракнуў Ваоніч. А так, бачыш, вырваўся дыўцёк. А ваш пан у сябе лякарню адчыняе? I кінжал, бачу, адабраў, махнуў Вароніч на пустую похву на поясе гайдука. Ці з рукі выкруціў?
Пракопу яшчэ здавалася, што гутарка пра вар’ята скончыцца, як з ахмістрыняй. А там дадуць бізуноў ды пусцяць жывога.
Ды ўжо ж! Таму і руку пакалечыў, падла, -узлаваўся гайдук, прыпомніўшы сутычку.
Небарака пад Божай аховай ходзіць, а ты на яго з кінжалам! мякка паўшчуваў Вароніч. Мог жа і забіць. А куды б ён мог уцячы, як ты думает?
Тут Пракопавай хітрасці не хапала, вельмі не хапала, утаропіўся ў зямлю, нібы адтуль спадзяваўся падказкі. А маўчанне зацягвалася, ён адчуваў, не на яго карысць.
А хто яго, дурнога, ведае, каб неяк азвацца, паціснуў плячыма.
Ну, а можа ёсць якое месца знаёмае і табе, і таму, як яго, Хмялеўскаму? пачуў ён голас Вароніча і адчуў, што спадзяванні на лёгкую выкрутку ляснулі.
Паспрабаваў бараніцца выпрабаваным спосабам.
Адкуль мне, пане, ведаць? Я тут упершыню. А з вар’ятамі не даводзілася сутыкацца.
Таварыства разам зірнула на Вароніча. Увесь час дзівіліся цярплівасці пана Кузьмы і яго здольнасці ў звычайнай размове, без пагроз выведаць у гэтага разбойніка патрэбнае. Сачылі, як Вароніч прыціскае гайдука да мяжы, за якой застанецца толькі прызнацца.
Можа прыгадаеш такое месца, Пракоп? у голасе Вароніча ўпершыню пачулася прытоеная пагроза. Пэўна забыўся. Улас, павярнуўся Вароніч да паслушніка, прынясіце з Янкам пару посцілак і пастронак які-небудзь. Дапаможам хлопцу ўспомніць.
Пракопа ўстрывожыў нечаканы паварот роспытаў. Ён не думаў, што гэтых шляхцюкоў больш зацікавіць той Хмялеўскі, чым рабунак царквы. Навопгга посцілкі ды пастронкі? Няўжо дзеля нейкага хітрага катавання. Ад шляхцюкоў усяго чакаць можна.
Яго сапраўды спраўна спавілі посцілкамі ад пятаў да шыі, абвязалі пастронкам.
Кладзіце на каня, хлопцы. Камень па дарозе знойдзем, спакойна распарадзіўся Вароніч.
Які камень, пане? перапужаўся гайдук. Што вы хочаце рабіць? Я ж усё расказаў!
Робім тое, што належыць. Мала што царкву зрабавалі, вяскоўцам пагражалі, то ты яшчэ з кінжалам на чалавека хворага кінуўся. Аднойчы над ім учынілі страшны здзек. Вудзе справядліва, калі мы за тэты здзек адпомсцім. Абсалюцыі за разбой не даюцца. Так што пакуль маліся. Здзекавацца не будзем. Кінем у глыбокае.
Пракоп збялеў на палатно.
Пане, злітуйцеся! Я што? Мне што загадалі! Як пан загадаў! Злітуйцеся, людзі! залямантаваў ён Так жа добра гутарылі!
Але ж ты не сказаў праўды! Спрабаваў ашукаць, напомніў Вароніч.
Не вінаваты я! Я толькі Васілю памагаў, цівуну... пралапатаў небарака.
Закалаціўся як асінавы ліст, успомніўшы сваю прапанову кінуць таго ваўкам. Што калі гэты даведаецца?
Дык гэта вы ўдвох Хмялеўскага у багну кідалі? строга запытаў Вароніч. Думаў ніхто не даведаецца? Бог усё бачыць! Месца знойдзеш?
Навошта вам тое месца? Пане, злітуйцеся! Пракоп ужо на-
ват не спрабаваў хаваць жаху. Г эта Васіл ь! Я ж толькі дапамагаў, бо той цяжкі быў.
Пакажаш месца не падману, цвёрда сказаў Вароніч. Людзі сведкамі, крыж святы. Першы раз з-за вас, нелюдзяў, у ката забаўляюся. А тое, што пра ахмістрыню сказаў, на тваю карысць залічым. Не бізуном пан цябе пачастуе галавой сплоціш прамашку.
Толькі развяжыце, пане. Каб у сядле сядзеў, як тады, то знайду. Можа крыху паблукаем, але знайду! Не падманіце, пане, Пракоп шукаў у твары Вароніча знаку літасці.
Цягам нязвыкла доўгай для Пракопа размовы да яго розуму начало даходзіць, што пан Бурскі не будзе шукаць бізуншчыка. Прысуд будзе прасцейшы і страшнейшы: паедзе гайдук з Далматам і не вернецца. Вось і шляхціц тэты папярэджвае, а чалавек у жыцці петрыць, бач, пра ўсё выпытаў, пальцам не крануўшы.
Што ж, вядзі нас да таго балота, загадаў Вароніч.
Неўзабаве кавалькада рухалася па лясной дарозе. Наперадзе ехаў Пракоп, побач Янка, трымаючы ў руках канец пастронка, абвязанага вакол пояса гайдука. Блукалі нядоўга. Пракоп спыніў каня і сказаў прыцішана:
Тут мы павярнулі. Вунь там, далей палянка.
Страх ці няпэўнасць становішча, а можа ўспаміны падзейнічал і на гайдука. Вароніч глянуў, ці ўсе на месцы і загадаў:
Стойце тут. Мы з Уласам пройдземся. Адкуль вы заязджалі, Пракоп?
Гайдук паказаў. Вароніч скіраваўся ў супрацьлеглы бок.
Калі гэта раптоўны ўсплёск, выпадковае прасвятленне, яго сюды павінна пацягнуць. Ён жа пасля дрыгвы ў бяспамяцтве быў. Я лічу, гэта ён павінен успомніць першае, так і айцец Геранім лічыць.
Мабыць, вы разумна мяркуеце, пане, ціха сказаў Улас, ступаючы ўслед Варонічу,Але як мы да яго падыдзем? Усё-ткі хво­ры ды і ўзброены.
Вароніч ухвальна зірнуў на паслушніка: не толькі цягліцамі моцны хлопец!
Разумна падказваеш, пахваліў ён. Добра было б неяк папярэдзіць пра наша набліжэнне. і нечакана запытаў: Слухай, ты спяваць умееш? Зацягнеш на падыходзе, а пасля аклікнеш яго. Ён жа цябе пазнае. Лепшага, браце, не прыдумаю.
Я, пане, болып царкоўнае, прызнаўся Улас. Зробім, як вы кажаце.
Праз некалькі крокаў Вароніч падняў абломак галіны і пачаў злёгку пастукваць па ствалах, набліжаючыся да прасвету між дрэў, дзе, відаць, і былатая паляна. Раптам пачулася конскае пырханне.
Давай, шэптам загадаў Вароніч.
Улас зацягнуў свае “царкоўнае“. Пракашляўся і зноў загудзеў. Яны ішлі, ўжо не тоячыся. Вароніч раз-пораз казаў нешта паслушніку. Калі паляна адкрылася перад імі, Вароніч няголасна, але выразна прамовіў:
Глядзі, яшчэ нехта сюды завярнуў. Можа хто знаёмы? Пайшлі павітаемся.
А што, такою парою прыемна праехацца, халадком падыхаць, падхапіў Улас.
Вароніч ухвальна зірнуў на хлапца. Вучыцца, відаць, у айца Гераніма. Павёўшы вачамі па краю паляны, згледзелі і каня, і чалавека, які сядзеў на невялікім лаўжы ламачча спіною да іх.
Які конік ладны! ужо голасна сказаў Вароніч. А дзе ж гаспадар?
Вароніч сіліўся надаць голасу будзённасць і бестурботнасць, хоць хваляванне захліствавала яго... Чалавек, не ўстаючы, павярнуўся да іх тварам і хвіліну уважліва ўглядаўся. Моўчкі.
Пане Хмялеўскі! Дык гэта вы! рашыўся Улас.
Той паволі ўстаў і чакаў, калі яны наблізяцца. У руках яго нічога не было. Вароніч не чакаў, ці здагадаецца паслушнік яго назваць і ступіў наперад.
Дзень добры, пане Хмялеўскі. Я, з панскага дазволу. Кузьма Вароніч. Маю двор непадалёку. Вось заблукалі з Уласам. Пачулі: конь пырхае. Не перашкодзім? Вароніч рашуча падаў руку.
Хмялеўскі можа імгненне ўглядаўся ў яе і падаў сваю. Поціск абодвух быў моцны.
Іван Хмялеўскі, былы паручнік петыгорцаў.
Рады, рады пазнаёміцца. А мы тут наконт палявання. Можа і вы з тым жа?
Не, я не з-за палявання, стрымана адказаў Хмялеўскі, хутчэй на мяне палююць.
Вароніч зрабіў выгляд, што не зразумеў, ці не пачуў апошніх словаў, а ў душы быў рады, што Хмялеўскі гаворыць дарэчы і без высілку.
Там у нас коні,махнуў рукою Вароніч. Можа нам па дарозе? А вы зараз куды?
Можа ў кляштар з Уласам, калі ён тут, няпэўна прамовіў Хмялеўскі.
Твар яго кранула ледзь заўважная ўсмешка.
А калі час маеце, можа паедзем з намі? мо’ ад хвалявання залішне настойліва прапанаваў Вароніч і, апамятаўшыся, пачаў угаворваць. Тут блізка, да сына майго: пагрэемся, ды тост узнімем за знаёмства ды сустрэчу.
Хмялеўскі ізноў глянуў на Уласа, затым на Вароніча, паціснуў
плячыма, якчалавек заспеты нечаканымі запросінамі. Нібы і хацелася б завітаць, але нешта замінае.
Можа не выпадае? 3-за мяне і так людзям клопату, страх успамінаць.
Улас весела зірнуў на Вароніча і хітнуў галавою: усё лепей з нашым панам Хмялеўскім. Спыніўшыся ля каня Хмялеўскага, пан Кузьма спахапіўся.
Пастойце пакуль, хлопцы, я за нашымі збегаю. Навошта нам усім кружляць, ды пасля вяртацца.
Вароніч дабраўся да сваіх і таропка загадаў дваім адвезці Пракопа ў кляштар, дзе дадуць лайдаку прытулак, а каб не ўцёк, на тое ўласава вока будзе. Захоча пазней сысці, то ўрэшце яго воля.
Не люблю я такіх як ты, хлопец, Вароніч сувора зірнуў на гайдука. Але паколькі ўсё вызнаў, то можа не зусім твая душа счарнела. Аддаць цябе твайму пану дык ён не лепшы? Мабыць, пойдзеш, куды хочаш. Але лепей сеў бы ў той лёх кляшторны шукаць тут не будуць, мы не скажам. Руку табе выправяць, нечым людскім зоймуць.
Але ж той ігумен? спалохана нагадаў Пракоп.
Здавалася згледзеў сцежку збаўлення і вялікую на ёй перашкоду.
Ён пагадзіўся, прамовіў пан Кузьма. Маліся за яго.
Твар Пракопа пасвятлеў. Ён ужо пагадзіўся са сваім лёсам, як напэўна зрабіла б большасць людзей яго складу ў падобных абставінах.
Веру вам, пане. Мусіць сапраўды няма для мяне іншага выйсця. Шмат за мной правін, калі зловяць,
Вось Улас цябе поцемкамі і ўладкуе, Вароніч шлэпнуў ру­кою па конскаму азадку.
Што ж, пара дахаты. Вярнуўшыся з коньмі на паляну, Вароніч паказаў на Язэпа:
Вось наш гаспадар. Запрашае нельга адмовіць.
Хмялеўскі павітаўся з Язэпам і падзякаваў.
Да цямна будзем у хаце, абнадзеіў Вароніч. Цэлы дзень на сцюдзечы пара і да печы. А ты, Улас, ведаеш, што рабіць. Бывай, браце, здароў. Завітай да нас пры нагодзе.
Вароніч прыстроіўся каля Хмялеўскага. Язэп адстаў на якіх дзесяць крокаў.
Як вам мой сын? запытаў Вароніч, чакаючы пахвалы, старэйшы.
Добры хлопец, прыгожы. У мяне ж таксама сын. I дачка. Тая ўжо замужам.
А ці не Вагданам вашага сына зваць?
Багданам, крыху здзіўлены, адказаў Хмялеўскі.
Дык я з ім знаёмы! усклікнуў Вароніч, баючыся, каб Хмялеўскі не адчуў фальшу. Здатны дзяцюк. Увесь у бацьку, зірнуў ён на Хмялеўскага.
Глядзі ты, прамовіў Хмялеўскі задуменна. Дзе ж вы з ім бачыліся? Дзе ён зараз?
Хмялеўскі відавочна ўсхваляваўся. Трывога адбілася на яго твары, і Вароніч паспяшаўся яго супакоіць.
Не хвалюйцеся. У яго ўсё добра. Ён зараз збожжа на сплыў збірае.
Збожжа? Гандлем заняўся? здзівіўся паручнік петыгорцаў.
Не, не гандлем. Ён тут недалёка ў адным двары рэзідэнтам жыве, а хутчэй прыяцелем, дапамагае гаспадару.
То я магу з ім спаткацца? Хмялеўскі дапытліва зірнуў на Вароніча.
Сьведама ці падсвядома лічыў, што сустрэча з сынам залежыць ад Вароніча, таму пытанне гучала як просьба.
Вядома! нібыта пра нешта звычайнае, сказаў Вароніч. Толькі пачакаць трэба, пакуль вернецца. Гэта неўзабаве. Калі так складаецца, то пажывеце ў майго сына. Не палац у яго, але месца хопіць. Сям’я пакуль невялікая. Навошта ж куды ехаць, калі і Багдан тут паблізу.
Вядома, было б зручна. Але мне, а не яму, Хмялеўскі махнуў рукою ў бок Язэпа.
Якая тут нязручнасць? азваўся той, бо неўпрыкмет набл ізіўся ічуў пра што размова. як гэта я Багдану ў вочы зірну, бацьку ягонаму ў гасціне адмовіўшы? А?
Словы Язэпа прагучалі для Хмялеўскага як выразная пахвала сыну і ён заўсміхаўся, задаволены пачутым.
Калі шчыра казаць, вашмосьці, то ехаць мне і няма куды, як добрым знаёмцам прызнаўся Хмялеўскі. Маёнтак мой ў заставе, іншыя землі далёка, ды ў арэндзе. Хіба да дачкі, але гэта няблізкі свет. А ў мяне толькі і таго, што на мне, ды вось тэты чужы конь.
Ён пахіліўся і ласкава патрапаў рукою густую грыву.
Конь тэты ваш па праву, запярэчыў Вароніч. I сын мае чым бацьку дапамагчы.
Божа! Гэта ж здаецца я сто год з ім не бачыўся, -уздыхнуў, як прастагнаў, Хмялеўскі. Усё ніяк думкі не пазбіраю, што са мною сталася і ці не сплю я зараз.
Вароніч нахіліўся з сядла і паклаў далонь на яго руку, што сціскала повад.
Усё мінавала, спагадліва прамовіў пан Кузьма, хварэлі вы доўга, але мінавала гэта, на папраўку пайшло. Цешцеся, што ўсё ззаду засталося. Наперадзе лепшае, сына сустрэнеце, дачку наведаеце. Хочаце, раскажу вам, як з Багданам спаткаўся.
- Ахвотна, пане Вароніч, Я ж даўно ні з кім не меў нагоды пагутарыць, а так хацелася. Вайсковыя таксама любяць пагаманіць, твар Хмялеўскага асвяціўся нечаканай усмепікай.
“Памагай, Божа і Маці Боская”, папрасіў у душы Вароніч і ўзяўся апавядаць нядаўнія падзеі, абыходзячы прыкрае ці злое, высвечваючы вясёлае ды смешнае. Калі ўладкоўвалі коней у стайню і на хвіліну засталіся адны, пан Кузьма павярнуўся да Язэпа:
- Ну, сыне, сказаў ён, можам ісці служыць у шпіталь баніфатраў.
- Хай нас Бог бароніць! уздыхнуў Язэп. Я на вас, тэта, дзіўлюся, як вытрымалі.
- Цяжка, вядома, уздыхнуў Вароніч. Але як трэба, то мусіш. Можа і не ўсё, як належыць, а стараўся як найлепей.
- Неяк дамо рады, тата. Каб шляхта ў сваім двары ды бяды не адолела! Быць таго не можа! запэўніў бацьку Язэп.
Абодва задаволеныя засмяяліся і скіраваліся ў дом, дзе жонка Язэпа ўжо завіхалася ля стала, каб як належыць пачаставаць і госця,і свёкра.
Фрыёр
Шкуты стаялі пад добрым наглядам наладаваныя і надзейна ўчаленыя. Апошнімі днямі перад адплыццём усе круціліся, нібы ўюны. Пан Вуглік паспяваў усюды. Неадступна за ім крочыў Богдан, атрымліваючы разам з досведам усё болый, і больш даручэнняў.
Правяраць, ацан, трэба ўсё, вучыў пан Аніс. Ёсць такія разявакі, што і порткі ўзяць забудуцца, калі не падкажаш. Д ы і сва­ей памяці не давярай залішне, бо пасля на забытае грошы траціць давядзецца, а то і горш.
Ён тут жа клікаў аканома і пытаў:
Рэестр з сабою? свой выцягваў з торбы і пачынаў: Крупы, грэчка, мука?
Усё ўзята, пане.
Добра. Сачы далей. Сала, смалец, шынка?.
Таксама, пане, на шкутах.
Пан Аніс дапытліва глянуў на аканома.
Спадзяюся, падзяліў надежна? Гарэлку ўсю да мяне. Кожнаму “шыпру“ па бутэльцы. Сяргею не даваць, бо не ўтрымаецца, выжлукціць. Шыпрамі пан Вуглік зваў крыху на вырост старэйшых на шкутах. Каб розніліся ад звычайных стырнікаў, якімі па сутнасці былі.
Як там посуд?
Ішло жмуднае пералічэнне казаноў, латушак, місак, конавак і ўсяго астатняга. А потым зноў каманда:
Ваду набраць у дзень адплыцця! Вочкі для вады ёсць?
Багдан здзівіўся, навошта ваду везці?
3 рэчкі браць нельга, тлумачыў Вуглік. Усю каламуць з берагоў бярэ, дрэнь розную, а крыніцы залівае. А студні па дарозе могуць далекавата быць, час патрацім.
Уладзіўшы гэтую праверку, пан Аніс, нібы верабей, жвава паскокваў берагам у другі канец затокі, па дарозе тлумачыў Багдану чарговае правіла.
Харчу трэба браць так, каб меней купляць, бо свой танней-
шы. Другое заўваж! Рантам вада ападзе і трэба будзе чакаць не галадаць жа людзям. А ўлетку ды па восені Буг наш часта такое выкідвае. Гандлярам нагода плытніка абадраць з апошняга гроша.
Выцягнуўшы чарговы аркуш, пан Вуглік падзываў “шыпра“ патрэбнай шкуты. Канаты, вёслы, кічкі, якары, блокі, чарпакі, пакулле, палатніна, дратва, смала і безліч усяго, што здавалася і размясціць няма дзе на гэтых невялікіх карабельчыках, пералічвалася як нейкая літанія.
Тычкі гатовы? пытаўся рэтман у рэтманьчыка.
Прывезены, пане Аніс.
На запытальны погляд Багдана ахвотна тлумачыў:
Рака, вашмосць, раскінулася зараз можа і на мілю, дзе летам і паўсотні сажняў не намераеш. Вось мы і ставім тычкі, з аднаго берага з памялом, з другога чыстую: плыві між імі як па вуліцы і ў вус не дуй!
Але як жа знойдзеш тое рэчышча ў такую паводку? не мог сам зразумець Багдан.
А гэтаўжо дасведчаныя людзі робяць. Акрамя яшчэ маю свой сакрэт.
Пан Вуглік паказаў ліст тоўстай паперы з малюнкам пакручастай ракі і мноствам розных значкоў, надпісаў і выяваў дрэў, будынкаў, узгоркаў.
Вось зрабіў сабе такія малюнкі і час ад часу ўдакладняю. Зручна і надзейна.
Сапраўды зручна. Памяць можа падводзіць, прызнаў Багдан.
Здараецца, кіўнуў пан Аніс. Але плытніцкая памяць асаблівая: янаў рацэ кожную дробязь занатуе. У чым іншым можа і ненадзейная, а што да ракі, дастаткова раз прайсці. Вядома, калі гэта сапраўдны плытнік.
Ён схаваў паперу.
Плыты за намі пойдуць. Яны ў вадзе сядзяць неглыбока, але рухаюцца павольна. Вось ім нашы тычкі і прыдадуцца, як і нам самім на зваротным шляху. Ну а добрыя людзі таксама няхай карыстаюцца, хоць бы з той жа Валыні, не шкода. А ты, Багдане, па абедзе на рум падскочыш, паглядзіш як там у Мікіты. Трэба яму вазоў дзесяць клёпкіўзяць.
Ого!
Клёпка з Беларусі высока цанілася прыморскімі бондарамі ды і пасярэднікамі, якія збывалі яе за мора ў рыбацкія мясціны, узо­рам галандскіх.
Д ы гэта няшмат, абыякава кінуў пан Аніс. Нечакана азваўся знаёмец, нельга адмовіць. Заадно пра ваду спытай! Скажы, калі бу­дзе ўпарціцца, што непатрэбны мне плытнікі, якія цэлымі днямі, спусціўшы порткі, на кукішках будуць сядзець. Ваду толькі з ка-
лодзежа! тонам загаду закончыў ён, але не ўтрымаўся ад жарту і дадаў. Чуў показку пра ксяндза, што плытнікі то найбольшыя грэшнікі, бо з ракі п’юць і ў раку с... Адсюль і хваробы, павучальна прамовіў рэтман.
- Ясна, пане Аніс, запамятаю, весела запэўніў Багдан. Але мне ўсе вашы памочнікі здаюцца дасведчанымі і надзейнымі.
На гэта пан Вуглік паківаў галавою.
- Дасведчаныя. А з ненадзейнымі я і затокі не пакіну. Таму, вашмосьць, і хаджу каторы год без страт. Дай Божа, далей так. Неспадзевак не пазбегнеш, але няхай яны не ад мяне залежаць.
Паабедаўшы, Багдан сеў у каламажку і паехаў на рум, глянуць на плыты і сустрэцца з непаслухмяным Мікітам. Паколькі падначаленыя прывыклі слухацца пана Вугліка, то ніякіх недаробак не знайпіоў. Хіба толькі справа непрыдатнасці рачной вады не знаходзіла поўнага разумения, але бочкі ўжо стаялі на плытах, заставалася наліць. Памеркаваўшы калі і як загрузіць клёпку, Багдан развітаўся з плытагонамі.
Вясенні сплыў, фрыёр, як яго часам называлі з нямецкага, быў значнейшы і лічнейшы па грузах і суднах, чым яго восеньскі субрат.
Геаграфічныя адкрыцці XV-XVI стагоддзяў і каланізацыя паскорылі развіццё флатоў прыморскіх краін. Францыя, Англія, імкліва набіраўшая сілу бязлесная Галандыя адчувалі ўсё большую нястачу лесу, пянькі, паташу, смалы і шмат чаго іншага, што мелася на абшарах Рэчы Паспалітай. Развіццё рамёстваў і прамысловасці ў гэтых краінах значна павялічыла попыт на збожжа. Рэкі Полыпчы, Украіны і Беларусі пацяклі не вадою, а пшаніцай.
Між палёў, паплавоў, праз жывічныя бары і выпалены сонцам стэп караваны ў сотні вазоў везлі збожжа да сплаўных рэк іншым разам за трыста-чатырыста вёрстаў. Ад канца XVI стагоддзя за сто наступных гадоў колькасць суднаў, занятых перавозкамі павялічылася амаль у дзесяць разоў. Павуціна рэк спрыяла дастаўцы грузаў да марскіх портаў. Вісла з яе шматлікімі прытокамі выводзіла проста да Гданьска. Туды ж праз Буг ішлі тавары з Беларусі і Украіны. Сувязь з Рыгай і Караляўцом забяспечвалі Дзвіна і Нёман.
Танны вываз вадою арганічна ўпісваўся ў збор плёну палёў і лесу. На вясенні сплыў ішлі вырабы зімовай пары: клёпка, драніца, дошкі, брусы, лес зімовай высечкі, самы прыдатны для караблёў. Восеньскі сплыў забіраў збожжа, мёд, воск і попел.
Вялікае Княства мела некалькі значных асяродкаў, дзе будавал іся судны, дзе збіраліся на сплыў грузы: Полацк і Віцебск з Вяліжам на Дзвіне, Мазыр ды Пінск на Прыпяці з Пінаю, Свержань, Любча і Гародня на Нёмане. На Дняпры з Беразіною славіліся Ворша, Бабруйск ды Рагачоў, а на Бугу праз Мухавец Берасце. Не дзіўна,
што стан рэк часта абмяркоўваўся на Сойме і сойміках, а Статут Літоўскі прысвяціў гэтаму некалькі артыкулаў. Каморніцкія ўлады асабліва сачылі за так званымі партовымі рэкамі: на іх забаранялася ўзводзіць якія б то ні было збудаванні, што маглі перашкодзіць суднаходству. Адначасна ўхваляліся і падтрымоўваліся намаганні палепшыць умовы плавания.
Прыкладам такога прызнання можа служыць ушанаванне помнікам урадоўца Мікалая Тарлы за ачыстку Немана ад камення яшчэ ў сярэдзіне XV стагоддзя. Ужо ў тыя часы існавалі інструкцыі, якімі сплыўнікам прадпісвалася ўнікаць скалаў, мысоў, рапаў, мялін ды іншых перашкодаў. У адмысловых паперах, у кнігах па гаспадаранню абавязкова даваліся дакладныя парады па дагляду за суднамі і ўсім знараддзем, пералічвалася ўсё, што належыць мець дзеля ўдалага рэйсу. Выказваліся парады па найму і аплаце рабочий сілы.
Сплыў зусім не быў бязладным, саматужным заняткам. Ім займаліся не толькі простыя шляхціцы, але і высокія ўрадоўцы: кашталяны, старосты, ваяводы і гетманы. Ян Сабескі, вялікі гет­ман каронны, затым кароль, трымаў у Янаве, на Сане ўласныя шкуты, дубы і коскі дзеля вывазу збожжа і белай солі з-пад Пярэмышля на Украіне. Гетман каронны Мікалай Сеняўскі нават прапаноўваў свае паслугі ў перавозках да Гданьска, праз каторы ў той час ішло тры чвэрці вывазу і дзве трэці ўвозу Рэчы Паспалітай. Калі сам уласнік не жадаў альбо не мог займаода гандлёвымі справамі, яго выручаў шыпер, альбо шкіпер, галоўная асоба па кіраванню выправай. Ен абавязкова павінен быў быць шляхціцам і меў для дапамогі аканома (шафара) ды пісара. Уласна навігацыйныя справы падпарадкоўваліся рэтману, таксама шляхціцу. Разам з падначаленымі яму рэтманьчыкамі і стырнікамі ён быў абавязаны давесці судны да месца прызначэння, назіраючы за станам ракі, утрыманнем суднаў, паводзінамі і вывучкай каманды.
Суднаў тады будавалася мноства. Самыя разнастайныя па прызначэнню і пабудове яны найперш дзяліліся на сплаўныя і хадавыя. Першыя будаваліся дзеля аднаго рэйсу, пасля чаго прадаваліся на разборку. Хадавыя будаваліся старанней і служылі шмат гадоў, як для руху з плынню так і для вяртання назад. Супраць плыні ішлі з дапамогай ветразяў, коннай цягі, шастоў-кічак і вёслаў, альбо людскога высілку, калі бераг быў непрыдатны для коннай запрэжкі, а веславаннем не адолець імклівай плыні. У такіх выпадках лёгкімі чаўнамі завозілі наперад якар і канатам падцягвалі да яго судна, адольваючы за дзень дваццаць-дваццацьпяць вёрстаў.
Часта вельмі падобныя судны на кожнай рацэ зваліся па-свойму. Былі і супадзенні і свядомае наследаванне добрага ўзору. Так у XVII стагоддзі былі пашыраны шкуты і нёманскія віціны, памяну-
тыя яшчэ ў Статуце Літоўскім 1588 года, ужываныя да пачатку XX стагоддзя. Нёманскіх сплыўнікаў звалі віціннікамі менавіта з-за іх караблёў. Славіліся віціны са Свержані і Пясочны. У Пінску ж будаваліся дубы, байдакі, баркі. У Бабруйску перавагу мелі лыжвы, байдакі і бярліны, аў Полацку і Вяліжы стругі, паўстругі і шкуны.
Своеасаблівы гэта быў занятак, таму і людзі, якія з яго жылі, выпрацавалі свае навыкі і звычкі, традыцыі, слоўніцтва і нормы паводзінаў. Звалі іх па рознаму ў розных канцах Рэчы Паспалітай: віціннікамі, флісакамі, асначамі, арылямі і гарвалямі. Імі самімі і вакол іх ствараўся фальклор, показкі і легенды, жарты і здзеклівыя байкі.
Вось у гэта асяроддзе трапіў Багдан Хмялеўскі. Амаль з хлапечым захапленнем прымаў удзел ва ўсім, што адбывалася. Пасмейваўся сам над сабою, але не хацеў, каб яно знікла. Можа, захварэў плытніцкім рамяством ад пана Вугліка? Было цікава, свя­точна, хвалявалачаканне прыгоды. Мабыць не менш, чым першы вайсковы паход.
Дзень адплыцця быў урачысты. Пасля настойлівай просьбы пан Аніс згадзіўся мець Багдана пры сабе нібы паручнікам якім ці ад’ютантам. На рэтманьчыка ён, вядома, не падыходзіў, а быць толькі госцем не хацелася.
Усе шкуты былі ўпрыгожаны каляровымі стужкамі, галінкамі, падмалёўкамі. На вершалінах мачтаў трапяталі новыя харугвы з вышыванымі альбо маляванымі гербамі Берасцейшчыны, святымі крыжамі, а на самай вялікай свяцілася густой чырванню імклівая Пагоня.
Сямейнікі, прыяцелі, знаёмцы, дзятва рознага веку тоўпіліся на беразе. Маляўнічым гуртом красаваліся апранутыя па святочнаму дзяўчаты і маладзіцы. Асобнай купай шляхта пры шаблях і ў шапках з пёрамі. Бліжэй да берага са сваімі міністрантамі стаялі два святары, грэка-каталіцкі і рыма-каталіцкі без Божай ласкі аніводзін віціннік ці плытагон не адыдзе ад берага.
Пан Вуглік апошнім аглядам наведаў свае караблі, пагутарыў з уласнікамі грузаў і запрасіў святароў выканаць сваю чыннасць. Абодва, пачаўшы з розных канцоў каравана, папрасілі Боскага спрыяння дзеля ўдалага плавания і шчаслівага вяртання. Святары спаткаліся, размінуліся і закончылі ў супрацьлеглых канцах. Рэтман ступіў на пярэднюю шкуту і даў каманду скінуць чалкі.
Затрубіліўрог, і ветразь папоўз угару. Спрыяльны вецер напоўніў шырокую палатніну і шкута павольна, нібы нехаця, рушыла на выхад з затокі. Плынь падхапіла судзенца і, дапамагаючы ветру, на­несла ўніз па рацэ. Стырнік першы раз варухнуў даўгім рудлем і шырокае пяро, нібы хвост вялікай рыбіны, надало шкуце надеж­ны напрамак. За ёю, пад спеў трубкі, ўжо выплывала другая, затым наступныя.
А людзям на беразе ў гэтых гуках чуўся развітал ьны покліч і запаведзь доўгага расстання. Услед каравану несліся крыкі, узляталі шапкі, трапяталі хусцінкі. Каб не забываўся чалавек, што ад гэтай хвіліны яго будуць чакаць і маліцца, каб ніякая бяда ці прыкрасць не перашкодзіла вярнуцца здаровым, каб сустрэча была такой жа ўрачыстай і сардэчнай, як развітанне.
Багдан стаяў побач з панам Анісам і думаў, як было б добра, каб на тым узгорку між дзяўчат і маладзіц стаяла Алена і махала яму пярэстай хусцінкай, каб ён мог адрозніць яе постаць, аж пакуль усіх не закрыв першы мыс.
* • *
Багдан сціскаў выслізганы рукамі канец доўгага ясеневага рудля, стоячы на вузкім памосце стырніка, што цягнуўся праз усю шырыню шкуты. Другім сваім загнутым канцом рудаль мацаваўся да стырнавога пяра, шырокага і доўгага, падвешанага на круках ззаду судна. Побач з Багданам па другі бок рудля стаяў “шыпер” Сяргей, той самы, якому нельга было даверыць адмысловай пляшкі гарэлкі.
Вы, пане, не сціскайце замоцна, вучыў ён Багдана свайму рамяству. Але і слабіны не давайце. На адчуццё трэба, каб вада знак давала. Няхай сабе пяро трымціць злёгку, абы не ляскала туды-сюды, як вароты на ветры, тлумачыў Сяргей.
На гэтым адрэзку шляху ён не баяўся неспадзяванкі, а калі панічу так хочацца, няхай забавіцца. Сіднем сядзець кожнаму абрыдне. Сяргей стараўся не паказваць, што яму падабаецца вучыць паніча. Тым болей, што той стараецца па сапраўднаму авалодаць умельствам стырніка, гадзінамі не злазіць з мастка. Багдан сваім парадкам быўудзячны шыпру за цярплівасць і паблажлівае стаўленне да непазбежных памылак. Прыемна было адчуваць, як адзываецца шкута на кожны, нават нязначны рух стырна, як прыспешвае ход, трапіўшы на моцны струмень, альбо атрымаўшы до­бры подых ветру. Жыва булькоча вада пад носам судна на стрыжні і ціхне, калі вядзеш яго праз ціхавод.
Сяргей паклаў сваю руку на рудаль і злёгку падправіў напрамак.
Як ідзеш во гэтак, з плынню, трэба вельмі сачыць за ветразем, паказаў ён уверх, каб не кінуўся з ветрам у непатрэбны бок, каб не захліснула спераду. Вялікая можа быць шкода.
Ясна, буду старацца, заківаў Багдан на знак прызнання свайго недагляду.
Супраць вады яно заўжды лягчэй, бо шкута слухаецца, на­ват стоячы на месцы, а вось зараз раку як спыніш?
Буг тут, напачатку шляху, быў зусім не падобны на нёманскія берагі, высокія, камяністыя, пакрытыя лесам. Там амаль усюды
ступіш з чаўна на бераг сухой нагою. Тут іначай: берагі амаль голыя, пляскія, а залітае вадою кустоўе падмацоўвае ўражанне запусцеласці, няўтульнасці, маркоты. Але хутка гэтыя абшары ператворацца ў шырокія паплавы з сакавітай травою, у палі пад залатой збажыной. Вяртацца будуць як у іншую краіну.
А тут нам трэба лявей трымацца, парушыў Сяргей яго летуценні. Вунь, пане, вада перакатваецца паўзверх. Так бы­вав, калі коску ледзьве пакрыла, але тут не коска, а стары яз. Занесла яго пяском, але далей у раку, то і моцныя палі тырчаць. Гэта для шкуты смерць. Хай Бог бароніць наляцець ды яшчэ пры такой хуткасці!
Сяргей старанна перахрысціўся і нешта прамармытаў, хутчэй плытніцкую замову, чым малітву. Яшчэ і азірнуўся туды, дзе вада віравала і булькатала, як на камяністым ручаі.
Час ад часу трапляліся чаўны бужанскіх рыбакоў. Таксама адрозныя ад нёманскіх. Амаль на кожным пярэдняя частка на­крыта круглаватым, як перевернутый начоўкі, берасцяным дахам-схованкай ад дажджу.
Калі берагі выглядалі непрывабна, то пра плёс гэтага сказаць было нельга. Шырокі прастор залітай даліны дазваляў бачыць увесь караван, асабліва там, дзе рака выгіналася лукою. Амаль у роўных адступах адна ад другой шкуты ішлі, прыгожа высвечваючы на сонцы жаўтавата-шэрымі ветразямі і квяцістымі харугвамі. Чаўны рэтманьчыкаў снавалі па рацэ, то застаючыся ззаду, то абганяючы шкуты пад сваімі невялічкімі ветразямі на лёгкіх, з распорамі, мачтах. Пан Вуглік некалькі разоў сам сядаў у човен і выплываў наперад, загадаўшы папярэдне падабраць ветразі і сцішыць бег.
Могуць трапіцца падмытыя дрэвы, патлумачыў Сяргей. Варта прыгледзецца.
Буг звузіўся, упершыню з’явіліся высокія берагі, пакрытыя ле­сам. Між іх рака магутна несла сваю поўную плынь.
Ну што, віціннік, прайшоў хрост на нашым Бугу? весе­ла пытаўся вечарам пан Аніс, калі шкуты сталі нанач. Плыць поцемкамі было занадта рызыкоўна.
Цікава, прызнаўся Багдан. Не менш, як каня аб’язджаць.
Во стаў да стырна! усклікнуў сваім звычаем пан Вуглік. Ого! Гэта табе не конь, бо ветру не зацугляеш, а плынь не прышпорыш. А як табе мае шкуты на ходзе?
Гаспадар выразна чакаў пахвалы.
Падабаюцца, але каб з чым параўнаць, то не маю досведу, адказаў згодна з праўдай Багдан. Мне ўсё падабаецца, пане Аніс, як таму хлапчуку!
Рады чуць, сказаў пан Вуглік. Ты гэтага не саромей-
ся... А пра шкуты пытаюся, бо я свае сам прыдумаў, яны больш прагоністыя і крыху меншыя, чым тыя, на Вісле. На Бугу зручней з такімі. Сустрэнем параўнаеш. Шкута удалы карабельчык, спраўны, што пад ветразем, што на вёслах. Можа з часам лепшы з’явіцца, бо і да яе нешта было, але аснова, мяркую, захаваецца.
Пан Аніс яшчэ крыху параспытваў пра свержанскія віціны, але хутка пераканаўся, што падлеткавых назіранняў для яго мала.
А ты адпачні, хлопча, як след, клапатліва параіў рэтман. Бо і папярэднюю ноч амаль не спаў, і сёння ад стырна не адышоў за цэлы дзень. Як будзем адплываць на золку, не ўставай, няма патрэбы, адаспіся.
Пан Вуглік акінуў задаволеным поглядам шкуты, што стаялі, зачаленыя ля берага насамі ў пясок.
Ну вось, заўтра зранку колькі вёрстаў і мы ў Вісле. Тут заначуем, ціхавод самы раз. Агледзімся і на вялікую раку.
Я, пане Аніс, схаджу да Пімена. Непіта ў яго шмат вады сабралася. Ці не падцякае занадта? сказаў Багдан.
Схадзі, глянь, хоць Пімен і сам павінен сачыць. Мабыць пралайдачылі ды не выбралі сваім часам, чмыхнуў пан Вуглік, як сярдзіты вожык.
Багдан выбраўся на бераг і заўважыў кавалькаду, што кіравалася да ракі якраз у напрамку шкутаў. Відаць, згледзелі мачты над ярыстым берагам.
Пане Аніс, пазваў Багдан, нейкія госці! Напэўна, да нас.
Пан Вуглік высунуўся з буды на карме, але знізу не могубачыць.
Нічога не парадзіш, крактануў незадаволена, трэба вылазіць. Гадай не гадай, а дзесятак конных то не вяскоўцы, трэба сустракаць.
Ён выкараскаўся на берагавы дзірван і, прыглядаючыся з-пад рукі, чакаў.
Дык я пайду, сказаў Багдан і скіраваўся ўздоўж шыхта судзенцаў.
Калі яны ўдвох з шыпрам Піменам лазілі па шкуце, выглядаючы, адкуль магла набегчы ўжо выбраная на тэты час вада, бо такая маленькая шчыліна не дасць жыцця да самай выгрузкі, на беразе пачулася пырханне коней і гамана. Вершнікі, вымушаныя абмінуць нейкую балацінку, выехалі якраз да піменавай шкуты. Падкульгваючы больш звычайнага, сюды ўжо спяшаўся пан Вуглік.
Пане падскарбі! Якім жа ветрам! Вось дык госці! крычаў ён здалёк, распазнаўшы пярэдняга.
Пане Вуглік! прагучаў у адказ нечым знаёмы Багдану голас. Дык гэта пана шкуты? Да Гданьска?
Мае! з гонарам пацвердзіў Вуглік. Да Гданьска-Хляньска, засмяяўся ён. За намі яшчэ плыты! Пагандлюем!
Гандаль з гданьскімі купцамі не належаў да простых. У порце ўсім кіравалі адпаведныя каштаны (па збожжу, солі, попелу, карэннях і г.д.). Закуп збожжа рабілі майстры цэхаў, ініпым разам праз пасярэднікаў, так званых разносчыкаў проб. Разносчыкі до­бра арыентаваліся ў цэнах на збожжа і працавалі на дастаўшчыкаў, за што цярпелі ад нэгацыянтаў Гданьска. I пана Вугліка, ён ведаў, перастрэнуць блізу горада і даложаць, што там і як.
Добрая справа. I ў пару. Там пэўна і галандцы, і немцы з французамі чакаюць. Ладныя ў вас судзенцы, пазайздросціць можна. галава малой кавалькады спешыўся, за ім па знаку, астатнія.
Хіба пан падскарбі мог бы сабе не горшыя справіць, адказаў пан Вуглік, задаволены пахвалой.
Госць і гаспадар, як і належыць, усё аглядалі без спеху і абменьваліся думкамі. Стаялі ўжо на самым скрайку берагавога адхону. Багдан пазнаў голас і знізу зірнуў на суразмоўнікаў.
Не маю, васпане, схільнасці, таму не хачу блытацца ў здольных пад нагамі, засмяяўся падскарбі берасцейскі і злавіў погляд Багдана.
Валанцёр! выгукнуў Людвік Пацей. Яшчэ адна нечаканасць!
Добры дзень, пане каменданце! з ветлівай усмешкай павітаўся Багдан. Рады вас бачыць жывым і здаровым.
Пацей ацаніў пачуццё гумару і весела зарагатаў.
Вылазь, вашмосьць, ды дакладвай, як гэта ты з рыцара на плытніка перакінуўся! ён павярнуўся да пана Аніса. Гэта ж мой спраўны жаўнер, васпане, а ты яго да стырна прыставіў!
Пан Вуглік падхапіў жартоўны тон размовы ўласцівы Пацею.
Да стырна яму ранавата, а як памагаты набытак неблагі. Але ж мы ўсё байкі баем, а гасцей жа пачаставаць трэба, ды за юшкай завіхнуцца. Рыба ўжо налоўлена. Багдан, займіся, браце!
Пацей рухам рукі прыпыніў хлопца.
Пачакай, Багдан, Пацей спахапіўся. Не крыўдуеш, ваш­мосьць, што я па свойску? Мы, пане Вуглік, да вас за дапамогаю. За пачастунак дзякуем, але часу не маем. Нам на той бераг трэба ў двор за якіх паўтары вярсты адсюль.
А што ж перашкодзіла? занепакоіўся Вуглік.
Як усе на Берасцейшчыне, пан Аніс быў яшчэ пад уражаннем дзікай сутычкі на грамнічным сойміку, дзе Пацей з прыхільнікамі быў моцна патурбаваны і нават пасечаны сапежанцамі і радзівілаўскімі. Але, відаць, рана ў галаву была не страшная, і па Пацею не пазнаць, каб дакучала.
Падскарбі супакоіў рэтмана:
Нічога такога не здарылася. Павадыры мае, выведнікі недачупалыя, пераблыталі берагі, насмешліва патлумачыў, махнуўшы рукою ў бок сваіх спадарожнікаў. Вяртаода да перавозу доўга. Спазняцца на запросіны сорамна. Ці не перавязеце нас?
Чаму ж не? Гэта проста, пан Аніс паскроб за вухам. Вось з коньмі цяжэй, а броду тут няма. Шчыра прызнаюся, што і калецтва не выключаю.
Можа здарыцца, пагадзіўся Пацей, тым болей шкуты пад грузам. Таму вы толькі нас перакіньце. Коней мае хлопцы цераз перавоз, кругаля прыгоняць. А што нам прайсці пешкі той кавалак ад берагу!
Пан Аніс заківаў галавою на знак згоды і задавальнення. Рады быў прыслужыцца павятоваму ўрадоўцу і маёмаснаму палітыку.
Як сабе зычыце, усіх разам на шкуце ці чаўзамі? запытаўся рэтман.
А як вам зручней ды хутчэй, з падкрэсленай ветлівасцю прамовіў Пацей.
Чаўнамі хутчэй атрымаецца. Толькі вы далей праходзьце, там зручней сядаць будзе, Пан Аніс скіраваў гасцей да пясчанага прыплёску ніжэй шкутаў, аддаючы па дарозе загады веслярам.
Пацей кіўком галавы запрасіў Багдана ісці побач.
Падабаецца занятак? паказаў на караван.
Жывая справа, рухлівая, шмат чаго пабачыць можна, а мне мала дзе быць давялося.
Багдану здалося, што Пацей уважліва зірнуў на яго, нібы хацеў упэўніцца, ці шчыра той выказаўся.
Гэта праўда. Гданьск вось наведает, люд там разнастайны, мова, адзежа, звычаі усё інакш, чым у нас. Порт ізноў жа навіна!
Былі там, пан камендант? пацікавіўся Багдан.
Не аднойчы, адказаў Пацей і дадаў, смеючыся, што ты мяне, вашмосьць, увесь час камендантам клічаш? Так мне і мянушку прылепіш!
Але было відаць, што тытулаванне багданава яму даспадобы.
Прызвычаіўся, перапрашальнаўсміхнуўся Багдан. Бачыў вас толькі камендантам, сустрэў, то прыгадалася.
Урэшце, і я цябе назваў валанцёрам! засмяяўся Пацей. Сапраўды звычка.
Ён над нечым задумаўся і крочыў моўчкі. Калі наблізіліся да чаўноў, падцягнутых насамі на пясок, каб людзям не замачыць ног, сядаючы, Пацей спыніўся зводдаль і паклікаў Вугліка.
Маю нечаканую прапанову, вашмосьці, сказаў ён ціха. -Хачу, пане Вуглік, забраць у вас гэтага рыцара, калі ён пагодзіцца. Еду на элекцыю, а мой сакратар, калі можна яго так назваць, раптам занядужыў, рана адкрылася, давялося пакінуцьу прыязным двары.
Лютаўская рана? спагадліва запытаў пан Аніс.
Адтуль! сярдзіта ўздыхнуў Пацей. Нягоднікі! А мне без дапамогі сакратара ў Варшаве аніяк. Між тых, што са мною, няма адпаведных.
Ён яшчэ болей сцішыў голас, каб не ўразіць сваіх прыбочных. Пацей патлумачыў Вугліку:
Я ведаю, што Багдан па нямецку здольны. Ці ж не так? ён прыязна зірнуў на хлопца.
Так. Але з лаціны не надта, прызнаўся Багдан, дзівячыся, адкуль Пацей усё ведае.
Прапанова была сапраўды нечаканая. Багдан зірнуў на свайго рэтмана, але той ізноў скроб за вухам, думаў. Пацею, відаць, сапраўды залежала на тым, каб Багдан пагадзіўся прыняць пасаду, але таму было няёмка вырашаць без згоды рэтмана ды яшчэ на сярэдзіне сплыву. Пан Вуглік сваім парадкам думаў, як схіліць хлопца да прапановы, калі яна яму не падабаецца, бо просьбу павятовага ўрадоўца збыць адмовай не выпадае.
Колькі ні думай, зразумеў пан Аніс, пачынаць гаворку яму.
Едзь, Багдане, параіў ён. Такая нагода не часта выпадае. Варшаву паглядзіш, элекцыю тую ж. А Гданьск і наступным ле­там на тым жа месцы будзе стаяць. А дасць Бог вады, то і на восень збегаем.
Багдан зразумеў параду. Яго і так вабіла, тым болей пры боку дасведчанага чалавека. Крыху непакоіла, ці здолее, але спадзяваўся, што вялікага клопату з тымі абавязкамі мець не павінен. Хіба не дурнейшы ён за берасцейскіх.
Калі пан Аніс не супраць ды яшчэ раіць, то я з ахвотай, сказаў Багдан. Значыць мне адразу з вамі, пане падскарбі?
Адразу, браце. Вазьмі самае неабходнае. Астатняе купіцца. Я няблага заплачу, вашмосьць, у страце не будзеш. Дзякуй вам абодвум.
Чаму ж не паспагадаць свайму ў падарожжы! весела падхапіў пан Аніс. Апошні човен затрымаецца, а ты, Багдане, бяжы ды спехам назад.
Пацееў эскорт ужо адплываў на той бераг.
Зблытаў вам разлікі, алеўжо прабачце, пане Вуглік, прамовіў Пацей.
Спраўны хлопец, не пашкадуеце, азваўся рэтман. Разумны. Не зашкодзіць яму перахапіць шырэйшага свету. Мястэчкі нас зацягваюць як твань.
Нежанаты яшчэ? запытаўся Пацей.
Пакуль не. Разумею так, што крыху зарабіць хоча, неяк устаткавацца, бо і ў справе шлюбу, адчуваю, такі ж сур’ёзны. Пашэнціць нейкай дзяўчыне, прамовіў пан Аніс.
Пацей кіўнуў.
Мне ён таксама даспадобы. У берасцейскай справе добра прыслужыўся.
Абодва замоўклі, бо вяртаўся Багдан, несучы невялікую тор­бу і шаблю падпахай. Пацей засмяяўся, паказаўшы на шаблю:
То вашмосьць з карабэляй. Як спадзяваўся, што паклічуць на элекцыю.
А як жа без шаблі перад гданьскімі паненкамі, рагатнуў пан Аніс.
Развіталіся з панам Вуглікам і селі ў апошні човен. Далі веслярам на пачастунак і скіраваліся на дарогу, што вілася ўздоўж берага. Павінна вывесці да патрэбнага двара.
Ну во, усё выдатна склалася, Пацей звярнуўся да Багдана, запрашаючы ісці побач. 3 хлопцамі пазней пазнаёмлю. Сыйдзешся, я ўпэўнены. А як з бацькам?
Багдан разумеў што пытанне з ветлівасці, але спагадлівы тон, сама памяць пра ягоны клопат былі прыемныя і ён падзяліўся сваёй радасцю.
Знайшоўся бацька! Цудам знайшоўся! Дзякаваць Богу, жывы, здаровы, хоць выцерпеў нямала.
Дык гэта ж шчасце, хлопча! Пацей быў шчыра ўзрушаны і не саромеўся гэтага. Баяўся запытацца, але і не запытацца было б не па людску. Аж тут такая ў чалавека радасць!
Пацей нібы тлумачыўся ў сваёй стрыманасці, а тым самым заваёўваў сэрца Багдана, не распешчанае спачуваннем за апошні час. Меў пан падскарбі дар выклікаць давер, схіляць суразмоўніка да шчырасці, да таварыскасці, хоць і не належаў да характараў, як то кажуць, моцных. Усё гэта не абавязкова было прыкрыццём свядомай хітрасці, жадання падпарадкаваць сабе нейчыю волю. Гэта была дадатная рыса, ужываная іншым разам і ў палітычных мэтах. Хапала яе і на шчырую спагаду знаёмцам і паплечнікам.
Што ж яго, беднага, напаткала? Як з тым выкупам?
Напалі, каб загубіць. 3 Божай ласкі добры чалавек уратаваў. Але маёнтак няпраўным наездам і махлярствам захоплены дагэтуль не вернуты, патлумачыў Багдан. Бацька пакуль даходзіць да ладу са здароўем у прыязных людзей.
— То можа пара вашмосьці свой дом заводзіць? Разгледзецца за добрым пасагам, унукамі старога парадаваць?
Багдан усміхнуўся.
Не стары яшчэ бацька. Што да астатняга, то спачатку трэба дзедзіну вярнуць.
Разумна. Асабліва як дзедзіна, пахваліў Пацей.
* * *
У кожнага свой абсяг дзейнасці і неабавязкова звязаны з палітыкай. Грунт, каб не выпускаць з вачэй галоўнага і сцісла
трымацца вызначанай мэты. Натуральна, з улікам усіх ранейшых і новых абставін.
Ну, вось і прыехалі, пане Тодар, абвясціў пан Пуцята.
Каламажка спынілася ля невялікага дамка ў завулку, што крыху далей упіраўся проста ў лес. Павозіў пан падсудак сам, не мог каб не паказаць свой новы выезд местачковаму таварыству, а пан Аскерка быў патрэбен як сведка важнай размовы. Дзяўчына зразала ссохлыя галінкі ў гародчыку вялікімі кравецкімі нажніцамі, кінула ім мімалётны позірк і не перапыніла свайго занятку.
Ці пані Юрага дома? -тучна запытаў падсудак, разумеючы, што сустрэчнага кроку можна і не дачакацца.
Дома. А дзе ж ёй быць, дзяўчына старанна складвала сцябліны ў вялікі пук.
Зрабі ласку, васпанна, паведамі, што мы хацелі б з ёю пагутарыць, павучыў пан Касьян, успомніўшы, што ён не ў Вільні.
Дык ідзіце ў хату, яна там, крыху здзіўленая такою нясмеласцю, кіўнула дзяўчына на дзверы.
Заўважыўшы ваганне іхмосьцяў, паціснула прыгожымі плячыма і выйшла з гародчыка, нядбала кінуўшы:
Хадземце.
Пані Мар’яна Юрага завіхалася па сваёй нескладанай гаспадарцы і таксами не надала прыходу абодвух палястрантаў вагі, чым значна спрасціла задачу візіцёраў. Павітаўшыся і запытаўшы пра здароўе, госці адразу перайпілі да мэты свайго наведвання.
Мы, шаноўная пані, па такой справе, падкрэслена ветліва пачаў Пуцята, калі помніце, пан Юрага, requiscat in расе, хай спачывае ў міры, пал ястранты згодна перажагналіся, дык вось, пан Юрага ўзяў ад Івана Хмялеўскага ў арэнду маёнтак Крушню.
Пані Юрага пацвярджальна кіўнула. Успамін быў горкі, але раны ўжо зацягнуліся і не так шчымелі.
Чаму ж не помніць? Не так даўно гэта было, яна скрушна ўздыхнула.
Вось мы і хацелі б гэта абмеркаваць, лагодна заўважыў Пуцята і прымоўк, даючы час на роздум.
А што там гутарыць, пані Мар’яна не стала загл ыбляцца ва ўспаміны. Едзьце да Крушні ды размаўляйце з тым, хто там гаспадарыць, у яе голасе чулася непрыхаваная крыўда.
Пан падсудак успомніў, як даводзіў беспадстаўнасць яе намаганняў аспрэчыць захоп Крушні Бурскім.
А мы, шаноўная пані, якраз па даручэнню пана Сымона Бурскага, з лёгкім адценнем афіцыйнасці паведаміў падсудак.
А што яму ад мяне спатрэбілася? Мае тое, што ўхапіў, ска­зала пані Юрага, не сілячыся на зычлівасць.
Пан Бурскі хацеў бы, stante pede, гэта значыць неадкладна, узяць ад вас у арэнду тэту самую Крушню, патлумачыў Пуцята
з наймілейшай са сваіх усмешак. Разумею, што прапанова падасца вам дзіўнай.
Пан Пуцята не памыляўся. Прапанова было для пані Юразіхі нечаканай і незразумелай.
Як гэта ў арэнду? Ён жа цвердзіць, што набыў Крушню ад Хмялеўскага.
Перш, чым перайсці да тлумачэнняў падсудак паківаў галавою, зірнуў нібы дзеля пацверджання іх сумесных прадбачанняў на Аскерку, памаўчаў, падбіраючы адпаведныя словы.
Certissima veritas! Найдакладнейшая праўда! падсудак паружавеў, каб пані Юрагаўсведаміла, як ён яе разумев і як спадзяецца на ўзаемнасць. 3 юрыдычнага боку гледзячы, стварылася недарэчнае становішча. Ваша арэнда Крушні не скасавана, грошы вам не вернуты. Ex oposito, з супрацьлеглага боку, валоданне пана Бурскага Крушняй праўна не аспрэчана і ён таксама мае адпаведныя паперы. Пан Бурскі прагне выправіць гэту бязглуздасць самым прасцейшым чынам.
А навошта яму гэта спатрэбілася толькі зараз? падазрона ўставіла пані Мар’яна.
Разумела, што не прага дабрадзейнасці рухае сквапным Бурскім і ягонымі, нібыта спагадлівымі памагатымі.
Розныя на тое склаліся прычыны, разважна працягваў Пуцята, старанна выбіраючы словы. Апрыкрыла пану Бурскаму слухаць розныя чуткі ды плёткі. Затым той наезд свавольнага цівуна, соймік, дзе працягваліся пра тэта размовы. спачувальна сказаў Пуцята. Разумееце? Соймік яго проста агаломшыў. Пан Сымон чалавек выключна ўражлівы на пункце гонару. Вось і вырашыў залагодзіць справу.
Не выкладаць жа недаверлівай бабе, што сам дадумаўся, як замацаваць за Бурскім Крушню болып грунтоўна. Пакуль усе заняты элекцыяй, самы час заняцца і давесці да ладу сваё. Калі ўдасца схіліць Юразіху да арэнды, раптоўнае з’яўленне Хмялеўскага не прывядзе да неадкладнага вяртання Крушні праўнаму ўладальніку.
Бок пана Юрагі, тэта значыць шаноўная пані, як мага пераканаўча працягваў падсудак, атрымаеце страту, якую панеслі з-за неразважнасці пана Хмялеўскага і тым самым выйдзеце са спрэчкі. А з вяртаннем пана Хмялеўскага, будзе разгледжана другая супярэчнасць і ўсё стане на сваё месца.
Пан падсудак даў пані Мар’яне час згледзець сваю выгаду ў прапанове. Пакул ь пані Юрага думала, Пуцята перабіраў у памяці падрабязнасці нядаўняй размовы з Бурскім.
Пасля ганебнага вяртання пабітых гайдукоў з налёту на кляштар Бурскі не на жарты ўстрывожыўся. Прытоеныя намеры pan-
там вытыркнуліся, як шыла з меха, і Бурскі сам кінуўся да падсудка за парадай. Добра паспрачаўшыся, абодва, ледзь не адначасна, але з перавагай падсудка, прыйшлі да аднае высновы.
Божа! I як гэта мы раней не дадумаліся! ускл ікнуў здзіўл ены Бурскі. Урэшце лепш аддаць крышку, чым страціць усё.
Не было штуршка, пане Сымоне, глыбакадумна зазначыў Пуцята, задаволены знаходкай, якую лічыў найперш сваей. Ды і патрэбы ў гэтым не было.
Пан падсудак баяўся і намякнуць, што кампаньён да нядаўняга быў упэўнены ў смерці ўладальніка Крушні. Чаму быў упэўнены, пан Касьян баяўся думаць. Асабліва пасля вяртання гайдукоў без Пракопа.
I што мне дасць гэтая валтузня? пані Юрага парушыла цішыню.
Як што дасць? здзівіўся Пуцята. На падставе кантракту з Хмялеўскім вы здаеце Крушню ў арэнду пану Бурскаму на ўвесь той тэрмін, атрымліваючы плату па сёняшніх коштах. Сёняшніх! падкрэсліў ён.
Шчыра адкажу, бянтэжыць мяне такая шчодрасць, завагалася пані Мар’яна, недаверлівая да крыўдзіцеля свайго мужа. Чула пра пана Бурскага хутчэй як пра апгчаднага, калі не скупога.
Пан Касьян быў сама разгубленасць ад такой, мякка кажучы, нягжэчнай ацэнкі пана Бурскага.
Бо не ведаеце пана Сымона зблізку! горача запярэчыў ён. Хварэе з-за гэтай балбатні вакол яго імя. Не хоча, каб людзі лічылі яго вінаватым без віны ў вашых нягодах. Ды і да вас мае спачуванне з-за панесеных страт. Ці ж тое не па хрысціянску? запытаўся Пуцята.
Засаромеўся, значыць, упікнула адсутнага Бурскага пані Юрага. Але ж меў ад Крушні за мінулы час неблагі прыбытак на суцяшэнне.
Няхай будзе і так, пагадзіўся падсудак. Але ж гаспадарыць ён старанна, і сам. Усе гэта прызнаюць.
Усё ж трэба з некім параіцца, уздыхнула пані Юрага.
Пуцята з дакорам і лёгкай крыўдай зірнуў ёй у вочы.
Перад вамі аж два юрысты, шаноўная пані, а вы яшчэ збіраецеся некага шукаць.
Падсудак падумаў, што яны з Бурскім залішне паспадзяваліся на хцівасць пані Мар’яны. Не ўлічылі яе пачуццё гонару і незаслужанай крыўды. Але ход быў вельмі спакуслівы: уся спра­ва вярталася ў праўнае поле. Да заканчэння тэрміну арэнды ў Крушню можна было не пускаць нават самога ўладальніка Івана Хмялеўскага, хіба што праз суд з выплатай няўстойкі і вяртаннем атрыманай арэнднай сумы. У такім разглядзе справа запісаў у кнігах адыдзе ў бок, што пану Касьяну вельмі падабалася. Які
б лес ні напаткаў пана Бурскага, пан Пуцята не павінен панесці ўшчэрбку.
-Я разумею насцярожанасць пані, лагодна прамовіў падсудак. Недавер ваш цалкам слушны, калі не паглыбляцца ў сутнасць абставін. А пан Бурскі мае, не трэба хаваць, і палітычныя амбіцыі. Чалавек заможны, выхаваны, а тут розныя плёткі. Пагодзішся на любыя траты, абы ціха.
Хто яго ведае, азвалася пані Юрага. Мне цяжка меркаваць. Пан Хмялеўскі зацны чалавек, супакой, Божа, яго душу, калі ён сапраўды загінуў. Не мог ён такога зрабіць, каб мой Юрага ў дурні пашыўся.
Пан Пуцята паціснуў плячыма, паказваючы, што не пярэчыць, але тлумачэння таму, што здарылася, не мае. У душы дапускаў, што арэнда тая была прыкрыццём звыклай пазыкі ды сяброўскай паслугі, каб маёнтак быў дагледжаны, пакуль вернецца ўладальнік.
Можа ў роспачы, што грошы на гвалт патрэбны, а ўзяць недзе,выказаў ён сваё меркаванне.
Яму шмат хто пазычыў бы, не пагадзілася пані Мар’яна. Дарэчы, і мы яму апроч платы, крыху пад вэксаль далі.
Думаю, што пан Бурскі захоча выкупіць у пані той вэксаль.
Падсудак усё яшчэ спадзяваўся на сквапнасць, а не на спагаду пакутам сумления пана Бурскага.
Ці ж пан Бурскі бярэ ўсе пазыкі Хмялеўскага? крыху насмешліва запытала пані Юрага.
Чаму ўсе? пакрыўдзіўся Пуцята? Паколькі перамовы ў справе Крушні, то ўсё з ёю связанае яго можа цікавіць.
Пан Аскерка паслухмяна выконваў патрабаванне падсудка маўчаць, пакуль не запытаюць, але не вытрымаў.
Ці ж вам грошы не патрэбныя, шаноўная? Гэта ж лічы самі з неба валяцца, і рабіць нічога не трэба! Што вам карысці з тае ўяўнае арэнды? Паперка і не болей з таго кантракту, калі прыбытку няма.
Выстраліўшы сваё абуранае здзіўленне, пан Тодар задумаўся, што было б з родам чалавечым, каб тою Еваю апынулася пані Юрага. Пэўна засталася б яна з Адамам у раі, не скаштаваўшы яблыкаў.
Чаму не патрэбныя? уздыхнула жанчына, самі бачыце, жыву небагата. Не скарджуся, але маю абавязкі, то мушу прыслухацца да прапановы. Дзеўка ж вунь на выданні, а пасагу ані шэлега.
Але ж, наколькі я абазнаны, уставіў падсудак, яна не пад вашай апекай.
Што ж з таго, заўважыла пані Мар’яна. Яна хоць і стры-
ечнай сястры дачка, а глядзіць за мною, як родная. Чаму мне пра яе не падумаць?
Пан Пуцята вырашыў адысці ад сумнаватага.
Але ж пані і сама хоць пад вянец! ветліва ўсміхнуўшыся, заўважыў пад судак.
Ат, скажаце! са смехам, але прыемна ўражаная, адмахнулася ўдава.
То можа і прыдаліся б тыя грошы? напомніў пан Касьян.
Пані Юрага памаўчала, напружана думаючы.
Мушу падумаць, рашуча адказала нарэшце. Калі пан Бурскі гэтулькі чакаў, то тыдзень-другі нічога не мяняе. Не дробязь справа. 3 іншага боку глянуўшы, сама ішла за Юрагу амаль беспасажная. Наслухалася спачуванняў, што горш за здзекі. Не кажу пра майго чалавека дай Бог іншым такой згоды, як між намі была, але ж навокал вушы не залепіш!
Пані Мар’яна ізноў паддалася горкім успамінам, але Пуцяту здалося, што вагі перахіліліся на яго карысць.
Ці не выказваеце ео ipso, тым самым значыць, згоду вырашыць справу ў адпаведнасці з прапановай? не вельмі настойліва паспрабаваў падказаць удаве адпаведнае рашэнне.
Не люблю я спеху, Панове. Можа, каб не тыя непатрэбныя ўзрушэнні, то і Юрага мой быў бы жывы.
Усе мы пад Богам ходзім, паспачуваў пан Касьян. Абы не задоўга, шаноўная пані, бо адклад не ідзе ў лад у падобных спра­вах. А мы, з вашага дазволу, парадуем пана Бурскага, што спра­ва на добрай дарозе.
Але ж я нічога не абяцаю, засцераглася пані Юрага.
Пан падсудак напэўна быў бы больш настойлівы, калі б ведаў, што пляменніца пані Мар’яны, хоць не абазнаная з дворскімі манірамі, мае добры слых і спрытны розум. Падаючы сціплы пачастунак і прыпыніўшыся за дзвярыма, што пачула, а пра што і здагадалася.
Не пашкодзіла б пану падсудку ведаць, што беспасажная па­ненка мае шчырага адаратара ў асобе Эдварда Шахлача, хлоп­ца з добра забяспечанай спадчынай і вартага самай заможнай шляхцянкі наваколля. А ў таго шмат надзейных дружбакоў.
Бацькі не пахвалілі б яго залётаў менавіта з-за адсутнасці пасагу. Што ўсё астатняе пры ёй, не стаў бы аспрэчваць самы прыдзірлівы сват, але ў свеце, дзе капіталам была зямля, бацькі дбалі, каб капітал рос і праз ажэнкі. Не магла дзяўчына не падзяліцца навіной, што закранала яе будучыню. А далей прапанова Бурскага стала вядомая Севярыну Мяжэвічу, а затым Лявону Шарэвічу.
Гэтыя двое ўпарта спрабавалі ўгадаць мэту няўдалай выправы гайдукоў і адразу адкінулі мажлівасць згрызот пана Бурскага.
Падумаўшы, палічылі неабходным учыніць адпаведныя крокі. Пані Юрага з пляменніцай неадкладна выправіліся ў пілігрымку да Маці Жыровіцкай, ці то да Будслаўскай, але не дзіва, калі і да Вострабрамскай. Туды ці сюды, але дом і гарод засталіся над до­гляд суседзяў, у чым і пераканаўся пан Пуцята, з’явіўшыся за адказам. Яму заставалася толькі гадаць, што пераважыла: асцярожнасць і страх памыліцца, ці бабскі недавер да ўсяго, што вышэй іх розуму.
А пераважыла вера ў досвед трох мужчын: двух старэйшых і аднаго маладога, але адоранага найвышэйшым даверам. Абедзьве жанчыны хутка даліся пераканаць, што калі заставацца тут, дабром гэта не скончыцца. Калі знік Хмялеўскі з грашыма Юрагі, то тое ж можа надарыцца і Юразісе з грашыма Бурскага. Пра гісторыю з Багданам не казалі нават Шахлачу, але Эдвард, паважаючы абодвух старых, горача пераконваў сваю абранніцу і яе клапатлівую цётку не квапіцца на лёгкія грошы, бо з імі прыйдуць цяжкія выпрабаванні.
Паляванне на золата
Пан Антон Чыж, як любіў калі-некалі дадацъ, Вішнявецкі, выправіўся ў чарговы “крыжовы паход“ на Варшаву, маючы дзвемэты. Адна з іх выспела, як толькі пільнае вока пляменніка зазірнула ў ліст пана Бурскага да віленскіх вярхоў. Хто ж бы думаў, што звычайны твор ганчарнага ўмельства здольны так авалодаць думкамі.
Другая мэта вынікала з цвярозага ўліку мажлівасцяў здо льнага чалавека падчас значных палітычных падзей. Пан Антон сам перад сабою ніколі не распускаў паўлінаў хвост. “Дзе раздолле тарбахватам і прайдзісветам?” пытаўся ён, і сам сабе адказваў: ”На кірмашах.” А ці можна ўявіць болыпы кірмаш, чым Элекцыйны Сойм?
Дзеля гэтых мэтаў пан Антон вымаліў пазыку над заставу свайго лепшага каня з каламажкай, выціснуў, што здолеў, са свайго аканома і падаўся ў Варшаву. Прыляпіўшыся да нейкага з радзівілаўскіх абозаў, даехаў хутка і танна... Па дарозе пашэнціла сесці за стол з двума купцамі з Рыгі. Як ні гергаталі немцы, як ні пераморгваліся, а супраць магілёўскага спрыту не ўстоялі, чаго не належала, не заўважылі, і кашалёк пана Чыжа прыбавіў у вазе...
Пэўна, і на элекцыйным полі не абыдзецца без улову. Так што заклад вернем, аможа і карэтай чацверыком вернемся. Здольнасці не страчаны, адпаведны выгляд і строй дапамогуць. Яшчэ дома дагледзеў, каб і французскі, і ліцвінскі строй, былі пачышчаныя і адпрасаваныя. Французскаму-асабліваяўвага. Па-першае, прыкмета дворскасці, гарадская прэзентацыя, а іншым разам і за францу­за варта падацца. Валасы пачарніць, падкруціць, вусы нафабрыць, а мова тым, для каго ўвесь гэты тэатар, і так за парыскую сыйдзе.
Пан Чыж глядзеў у будучыню праз мрою, што наплывала з таямнічага ліста ў канцылярыю вялікага гетмана. Знайсці таго Шахлача не будзе клопату: праз “свайго” кашталяна і пан Эдвард выявіцца, бо цесная повязь між імі не ўкрылася ад пільнага вока. А памагатых у Варшаве за тынф пучок!
Усё і сапраўды пайшло добра. Так лёгка, што пан Антон крыху
збянтэжыўся. Дом, дзе Эдвард Шахлач меў, як тады казалі, сваю станцыю, знайшоўся хутка. Здольныя людзі выглядалі, як і належыць пры іх рамястве, і каштавалі няшмат.
Браліся хутка выведаць, дзе той Шахлач начуе, калі вяртаецца, дзе бывае. Калі ёсць нейкія складанасці, то наўсё ёсць свае спосабы. Не носіць жа той Шахлач патрэбнае пану Антону з сабою. Абы апынуцца ў пакоі, калі гаспадара няма. Адно: адцягваць справу нельга, бо могуць з’явіцца іншыя ахвотнікі. Па ўсіх разліках па­трэбнае ўжо на месцы, бо дзе ж яму тое трымаць.
Выведнікі справу не спляжылі. Абы дзве доўбні не запраглі пажывіцца тым, што пры Шахлачу будзе. Каб замест спраўна аглушыць, звязаць, заткнуць зяпу ды пакласці ў зацішку, не надумалі рабунак. Абавязкова сам павінен нагледзець за нягоднікамі. Але так, каб не дацца пазнаць, ды, што горш, не атрымаць на арэхі. Дай Бог, як кажуць, што ні крок, то ў масць.
Тым жа днём пан Багдан Хмялеўскі, карыстаючыся нагодай, з цікавасцю назіраў нязвыклае для яго жыццё вялікага горада. Куды таму Берасцю альбо Магілёву! Можа Вільня і падобная на гэта, але быць там дагэтуль не даводзілася. А ў Варшаве, ого! Добра, што згадзіўся паехаць, добра, што пан Аніс падштурхнуў. Калі яшчэ такое надарылася б? Пад элекцыю наезджых тут мабыць болып, чым саміх жыхароў: на вуліцах ды рынках ні прайсці, ні праехаць. Будзе пра што апавядаць, вярнуўшыся.
Багдан памятаў пра сваё кароткае наведванне Варшавы і той незразумелы напад, таму заўсёды хадзіў узброены. Праўда, гэта нікога не дзівіла, бо такога патрабавала ўласная бяспека.
***
Людвік Пацей адразу ўліўся ў вірлівае перадэлекцыйнае жыццё, але Багдан, на сваё здзіўленне занятку меў няшмат. Бясконцыя нарады, патаемныя спатканні, розныя дамовы і пагадненні запоўнілі час пана Пацея без астатку. Час ад часу пасылаў свайго сакратара да нейкага палацу з паведамленнем альбо лістом, іншым разам трымаў як ахову ці ганаровае суправаджэнне. Багдан пачынаў думаць, што не вельмі быў патрэбны Пацею як сакратар. Мабыць, меў яго за надзейнага і стараннага пасланца дзеля магчымых небяспечных даручэнняў. Можа і памыляўся, але не гараваў.
Далей ад велічных палацаў і рэзідэнцый народу менела і ўсё спакайнела. Вядома, не паблізу розных шынкоў ды заездаў, альбо гэтых аўстэрый, бо для варшаўскага вуха “карчма”, гучыць як абраза. Вось, кіруючыся да такой аўстэрыі, Багдан пачуў крыкі і бразгат сталі ў глухім закутку між будынкамі.
Ты што, баран, адступаешся! далятаў сіплы голас. Кідай на яго мех! Кідай, кажу!
Я табе кіну, падла! гучала ў адказ. Кіну так, што не зловіш!
Пачуўся прарэзлівы крык. Але ніхто не квапіўся надбегчы, нікому не рупіла ўблытвацца.
Абыходзь, дурань, ззаду! Абыходзь! Колькі з ім вэждацца!
Не даецца ж! ужо плаксіва агрызнуўся няўдаліца.
От, падла! I мяне дастаў! войкнуў сіпаты, відаць атрымаўшы, на што набіваўся.
Я ж кажу не даецца!
Нападнікі зусім не асцерагаліся, спадзеючыся на агульны вэрхал і веданне ўсіх навакольных закамаркаў.
Адыйдзіцеся, ёлупні! загадна прагучаў малады яшчэ голас. Даўно паклаў бы вас трупамі ды шаблі пэцкаць неахвота.
Бач ты! А гэтага не хочаш!
Бразнула сталь, і зноў прагучаў ні то сык, ні то слабы енк. Атакаваны бараніўся ўмела. Багдан шпаркім крокам ірвануўся да месца сутычкі. Адразу заўважыў чалавека, з выгляду шляхціца ці заможнага месціча, які спіною да сцяны адбіваўся ад двух рослых, моцных з выгляду мужчын. Нападнікі выглядалі на звычайныя адкіды да найму ў такіх вось справах: звесці парахункі, не ставячыся да паядынку, не зірнуўшы ў твар супарату ці непрыяцелю. Адзін трымаў у руцэ корд ці кароткую рапіру, другі нейкую дзяругу, якую, відаць, не здолеў знянацку накінуць на галаву ахвяры. Мяркуючы па ўсім, захапіць хацелі жывога. Атакаваны меў шаблю, хутчзй за ўсё парадную карабэлю дзеля элекцыйнай урачыстасці.
На бягу выхапіўшы сваю, Багдан кінуўся на дапамогу і заўважыў як з-за вугла будынка высоўваецца трэці збір, нябачны атакаванаму. Здрадніцкі ўдар з-за спіны не пакідаў шанцаў на жыццё.
Злева! Увага! крыкнуў Багдан штосілы.
Вастрыё шаблі абаронцы імгненна апісала круг, прымусіўшы адскочыць двух перад ім і паспела збіць напрамак удару трэцяга. Праціўнік страціў апору і хіснуўся ўперад. Самая дзюба шаблі трапіла ў нагу атакаванага. Той пахіснуўся, але ўстояў і здолеў шмаргануць ворага па руцэ. Ціхар, скеміўшы, што надбегла падмога, знік за вуглом, а двое памагатых кінуліся ў бакі. Усё ж сіпатаму Багдан прайшоўся вастрыём па абодвух клубах, што добра напіналі порткі. Прарэзлівы віск агаласіў вуліцу і надаў сілы таму з мяшком. Гнацца за поскуддзю было не варта. Сіпаты, выпусціўшы рапіру, ухапіўся рукамі ззаду і на паўсагнутых нагах знік у блізкай шчыліне між будынкамі.
Ну і халера з вамі! плюнуў Багдан, ляскаючы шабляй у похву. ПІто, вашмосць, з табою? павярнуўся ён да чалавека.
Hary развярэдзіў падлюга! Каб не васпан, было б мне ліха, адказаў маладзён, праводзячы рукою па калашыне портак, дзе ўжо набрыняла крывёю ладная пляма.
Трэба перавязаць. Ісці здолееш? спытаў Багдан.
Паспрабую,
Было відаць, што ісці таму надта балюча. Багдан прымусіў яго стаць да сцяны, выцягнуў з кішэні хусціну і абматаў паверх калашыны, туга сцягнуўшы вузламі.
Не будзе так крывавіць, патлумачыў. Абхапі мяне, васпане, за шыю ды пройдзем хоць да гэтага заезду. каб падбадзёрыць параненага, Багдан зірнуў яму ў твар і спыніўся ад нечаканасці.
Пане Шахлач? не верачы самаму сабе, усклікнуў ён. Пане Эдвард Шахлач! Багдан паўтарыў ўжо упэўнена.
Так. А вашмосьць адкуль мяне ведае?
Землякі ж мы, з аднаго навету. Вось дык нагода: у Варшаве спаткацца ды пазнаёміцца! засмяяўся Багдан. Але пайшлі. Калі зем­ляку дапамагаеш, то яшчэ больш трэба старацца.
Знайсці вольны пакой у перапоўненай Варшаве было немагчыма. Таму з дапамогай служкі Багдан перавязаў нагу Шахлача про­ста ў шынку, упрасіў двух маладых шляхціцаў прыгледзець за параненым, і кінуўся шукаць якую каламажку, каб забраць прыяцеля на кватэру. Давялося пабегаць, але ўрэшце абяцанка добрай пла­ты ды лёгкія штурханцы змусілі фурмана пад’ехаць да астэрыі, дзе Шахлача з дапамогаю паноў-братоў уладкавалі як мага ўтульней. Багдан сеў побач, абхапіўшы яго за плечы.
Паганяй, чалавеча, але з увагаю. Плачу не за хуткасць, а за зручнасць. Едзьма!
Ужо рушылі, пане, шлэпнуў фурман пугаю свайго коніка, наўрад ці здольнага на хуткасць.
Калі дагледжаны знойдзеным цырулікам Шахлач ляжаў на сваёй пасцелі, а гаспадыня напаіла яго нейкім цудадзейным узварам, што гоіць проста на вачах, хлопцы нарэшце ўздыхнулі з палёгкай.
Ну, зараз усё будзе добра, суцяшальна прамовіў Багдан. Ад такой раны не паміраюць. Слухай, а як гэта яны на цябе?
Ды звычайна: “панічыку, дай тынфа на лекі“. А голас, як у канавала. Пакуль чалавек той тынф з кашаля дастае мех на галаву і абрабуюць, а то і заб’юць. Не ў пару мне гэтая рана, вельмі не ў пару, злосна сказаў Шахлач.
Нічога, які тыдзень давядзецца паляжаць, уставіў Багдан.
Які тыдзень! жахнуўся Шахлач. У мяне зараз на гадзіны час ідзе! А тут нават тыднем не абыдзешся, знаюся на ранах.
Ен нечакана замаўчаў, нібы спалохаўся, што сказаў зашмат.
А мне ўжо трэба ісці, нібы перапрашаючы, патлумачыў Багдан.
Клопаты з Шахлачом занялі шмат часу і Багдан непакоіўся, што яго мог патрабаваць Пацей.
Спяшаешся? запытаў Шахлач і трохі зніякавеў. Што гэта я кажу? Ты і так на мяне палову дня змарнаваў.
Не кажы так. Хіба мог я дазволіць такі гвалт. А ў чым бяда? Скажы, можа змагу дапамагчы. Вызвалюся ад клопатаў і абавязкова зраблю.
Шахлач маўчаў. Відаць было, над нечым думае, нарэпще адказаў:
Можа пазней. Крыху ачуняю.
Багдан не налягаў і заспяшаўся да Пацея. На шчасце ніякіх за­дач не атрымаў і мог быць вольным. Як толькі надвячоркам прыбег да Шахлача, той рашыўся патлумачыць свой непакой.
Не магу я заставацца тут нанач, Багдан. А куды зараз з нагою?
Багдан хвіліну падумаў і сказаў, як змог бестурботна:
Такой бяды! Забяру да сябе на станцыю. Альбо, хочаш тут заначую?
Ен заўважыў, як пасвятлеў твар Эдварда. Відаць, вялікую пагрозу адчувае, калі баіцца застацца адзін.
Лети канешне да цябе. Але як твой Пацей да гэтага паставіцца?
А што яму? Ён зводдаль, а ўвесь двор сваімі заселены. Пасля лютаўскага пабоішча Пацей моцна сцеражэцца. Кажы, што забраць, ды я за каламажкай.
Усё зрабілася вельмі хутка. Гаспадыня здзівілася, пачуўшы пра шпіталь, але чалавек сплаціў каморнае наперад і мае права рабіць, як яму лепей.
Выбраліся на двор, узбіліся на каламажку і рушылі ўжо цёмнымі вуліцамі. Хлапец, што круціўся непадалёку, спачатку наважыўся за каляскай, але, нешта ўспомніўпіы, крутнуўся і пабег у іншым накірунку.
Гаспадыня прыняла рыцараў без спрэчак і папрокаў. Мажлівыя пярэчанні Багдан скасаваў паведамленнем, што даплаціць за турботы з новым пастаяльцам.
Хоць Шахлач не таіў задавальнення тым, як уладкаваўся, было відаць, што трывога яго не пакінула. Звычайна, калі ўжо так здарылася, чалавек хворы спрабуе знайсці нейкія, хоць прывідныя, карысці ў сваім новым становіпгчы, асабліва як хвароба ці рана лёгкія. Паспаць, паваляцца ў выгодзе, калі ўжо гэта не з яго віны. А тут бачна, грызе чалавека нейкі клопат неадступна, хоць ведае, што яму нішто не пагражае.
Дапытвацца ў Шахлача Багдан лічыў нязручным, бо дагэтуль яны былі, лічы, незнаёмыя. Калі і трапляўся Шахлачу ў мястэчку, то ці звяртаў той увагу на кліноцкага гайдука? Хай Эдвард сам вырашае, дзяліцца сваімі бедамі ці не. А пакуль разам з гаспадыняй стараўся дагадзіць, чым мог, новаму прыяцелю. Бо зблізіся яны лёгка. Таму не здзівіўся, калі той на наступны дзень запытаў:
Ці не сходзіш ты, Вагдане, на маю станцыю?
Прынесці што трэба? Чаму ж не схадзіць?
Не, не прынесці. Шахлач завагаўся, думаў, як сказаць. Выведаць трэба. Там нават засада можа быць. Так што трэ­ба асцярожна і ўдзень, каб бяспечней.
Багдан зразумеў, што гэта і ёсць тая згрызота, якая мучыць Шахлача ад моманту нападу. Але не быў, вядома, пэўны сваёй здагадкі і не здраджваўся з ёю.
Ізноў, думаеш, якія грабежнікі?
Не зусім, браце... Эдвард усё муляўся.
Кажы! Што ты вагаешся? -падагнаў яго Багдан. Калі гэта табе так важна, то кажы ў чым клопат і я дапамагу. Не бойся, не адступлюся.
Важна мне ведаць, што пасля адбылося, ці палезлі да майго пакоя. Не магу даўмецца, хто ганяецца за мною, Багдан. Гэта і дзеля цябе ведаць неабходна, бо са мною звязаўся, ратуючы, вінавата патлумачыў Эдвард.
Ат! Дапамог, як і кожны іншы. Кажы, што маю выведаць. За мяне не турбуйся, Багдан махнуў рукою.
Дамок наш запамятаў? Ля самай Віслы. Адтуль лепш агледзець яго, перш чым падысці...
Дамок знайшоўся лёгка і Багдан старанна прыгледзеўся здалёку, як параіў Эдвард. Падышоў бліжэй. Навокал усё нібы ціха. Жыццё ў сціплым мястэчку і вайсковых біваках прывучыла Шахлача да беражлівасці, таму відаць і выбраў гэта някідкае жытло. А можа не хацеў сяліцца ў сумятні вуліц.
Гаспадыня адразу пазнала яго. Багдан прывітаўся і, як вучыў яго Эдвард, запытаўся, ці хто не заходзіў да яе пастаяльца па якой пільнай справе, ці не пакінуў якіх паведамленняў альбо папер.
Не, нічога ніхто не пакідаў, хуценька адказала жанчына.
Перш чым яна паспела пра што-небудзь запытацца, Багдан дадаў:
Мой прынцыпал павінен быў сустрэцца з панам Шахлачом, а тут гэта здарэнне. Мой пан вельмі ўплывовая асоба, каб пускаць без увагі такое нядбальства, як нестаўленне на сустрэчу па важнай справе.
А якая ж то справа? не ўцярпела гаспадыня.
Багдан памаўчаў, гледзячы на неба, каб тая скеміла, што хоць яны і бачыліся раней, пытанне, як найменей, недарэчы і ў сваю чаргу запытаў:
Дык ніхто не з’яўляўся?
Толькі малады шляхціц за тым глякам.
За глякам? здзівіўся Багдан па сапраўднаму.
Шахлач нічога не казаў яму пра нейкі гляк. Багдан вырашыў не разводзіцца з роспытамі, лепш калі гаспадыня сама раскажа пра нечаканы візіт.
Але. Паведаміў просьбу пана Эдварда пераслаць яму ў шпіталь той гляк з мёдам, што ў яго пакоі, ахвотна тлумачыла жанчына,
здзіўленая тым, як ліцьвіны не лянуюцца цягаць з сабою гляк з мёдам. Той гжэчны паніч казаў, што вельмі захацелася параненаму мёду з уласных борцяў. Але, калі падумаць, то чаму ж не? спагадліва закончыла яна.
Што ж, абы на здароўе, пагадзіўся Багдан,Дамовае ўдвая смачней!
Паступова складвалася сякое-такое ўяўленне пра “гжэчнага” паніча.
Я прапанавала адабраць крыху ў гладышок, каб самой занесці, але ён рашуча адмовіўся ствараць мне турботы і сам забраў той вялізны гляк. А я, няздара, толькі тады спахапілася, што не спытала, дзе той шпіталь. Ну, але, як вы ведаеце, то бяды няма. Можа там сарочку чыстую, ці што з ежы захочацца? Паведамце.
Багдан цярпліва выслухаў гаспадыню, папрасіў захаваць, калі прынясуць якія лісты, а ён за імі яшчэ зойдзе. За турботы перапрасіў, за клопаты падзякаваў і супакоіў:
У шпіталі догляд выдатны. Дарэчы туды пакуль нікога не пускаюць, баяцца заразы. Народу ж наехала, самі ведаеце.
Тлумачэнне прыйшлося як найлепей.
Каб жа толькі ўсё добра было. Вельмі зацны чалавек пан Эдвард, у голасе жанчыны чулася шчырая пашана. Каторы раз у мяне спыняецца і не зычу сабе лепшага пастаяльца.
Багдан запэўніў, што ўсё абыдзецца і развітаўся. Калі Багдан пераказваў размову, твар Шахлача спахмурнеў, але адразу ж засвяціўсяўсмешкай. Падумаў, сустрэў неўразумелыпозірк Багдана і зарагатаў.
Зрабіў як належала! рашуча сцвердзіў сам сабе. Забралі, кажаш, гляк! усхліпваў ён скрозь смех. Хай ласуюцца на здароўе!
Што цябе так развесяліла? пачаў дапытвацца Багдан. ПІто за гісторыя з тым глякам?
Пацярпі, зараз і ты будзеш весяліцца, выціраючы слёзы, сказаў Шахлач.
Калі Багдан, выслухаўшы апавяданне Эдварда, у сваю чаргу адрагатаўся, уявіўшы пысы выкрадальнікаў гляка з мёдам, надышла хвіліна асэнсавання падзеі з іншага боку.
Высачылі цябе і ідуць па следу? запытаўся Багдан,-1 напад, мабыць, з тае прычыны? паказаў на нагу.
Зразумеў, пахваліў Шахлач. Ой, уцягнулі паны ў вялікія гульні, і агледзецца не паспеў, пагараваў ён.
Эдвард памаўчаў, узважваючы прычыны і скуткі сваіх дзеянняў як кур’ера.
Але ж не маглі Сапегі такую поскудзь наймаць. Яшчэ нехта за мною палюе. Як ратавацца і справу не спляжыць?
Багдан пачынаў разумець шахлачоў клопат. Калі вязе грошы ў Княства, то супраць Сапегаў, ясна з апошніх словаў. Нядаўні
берасцейскі кур’ер дагэтуль адчуваў неприемную трывогу, успамінаючы, як паказваў пярсцёнак у глухую фортку.
Гэта ж я ім з-пад носа такую здабычу звёў! усклікнуў Шахлач. Будуць шукаць і дзеля золата, і каб канцы схаваць, а параіцца, апрача як з табою, няма з кім, хоць паноў тых поўная Варшава!.. На гляк навёў нехта ўведзены ў таямніцу, але як даведацца каторы і каму зараз можна даверыцца? Эдвард заклапочана ўздыхнуў. У гэтых вялікіх змоўшчыкаў, Багдане, языкі, як мянташкі. Чым пан значнейшы, тым хутчэй расплявузгае на ўсю Рэч Паспалітую самае патаемнае, каб усе ведалі, які ён змагар і якімі таямніцамі валодае.
Думаю, і галавою можаш заплаціць? запытаўся Багдан.-Але ж збіў з тропу пераследнікаў?
Яму вельмі спадабалася шахлачова хітрасць.
3 тваёй дапамогаю, дадаў Шахлач. Зараз будуць ламаць галовы, хто ім такога псікуса падстроіў, не падумаюць, што кур’ер сам на такое рашыўся, каб галаву захаваць. Занадта той гляк вочы прыцягваў сваёй асаблівасцю, ды яшчэ ў такога маладога, як я.
Сапраўды, вёз бы яго які стары шлягон між рознага посу­ду іншая справа, падтрымаў Багдан. Такому і бочка з уласным квасам пасавала б.
Абодва згодна засмяяліся, пакуль неўяўляючы сваіх падарожжаў інакш як улегцы.
А зараз вось ляжу, як барсук у чужой нары, і не ведаю, што пачаць, Шахлач ізноў спахмурнеў. Баюся, каб не заспелі мяне тут з гэтым скарбам. Да таго ж і для цябе небяспека. Хацелася б ад яго пазбавіцца найхутчэй.
Няўжо не маеце якога запаснога спосабу?
Спосаб ёсць, але ў такім стане я да яго непрыдатны, скрушна адказаў Эдвард.
А я на што! усклікнуў Багдан і зніякавеў пад пільным поглядам Шахлача. Не бойся, не здраджу. Вядома, калі здолеў бы дапамагчы, адчуў, як нязграбна тлумачыцца і замоўк збянтэжаны.
Шахлач зразумеў багданаву разгубленасць і паспяшаўся супакоіць земляка.
-1 не падумаю, каб сын Івана Хмялеўскага мог здрадзіць, урачыста прамовіў ён. Але я баяўся загаварыць пра гэта: справа небяспечная. Вазьмі ў рукі мой жупан.
Багдан паспрабаваў страсянуць жупанам і ледзь не выпусціў з рук. Нязвыклая адзежына была ўся прашыта знізу да верху і цяжкая нібы кальчуга казачнага волата.
Зразумеў?усміхнуўся Шахлач. Там і паперы, вартыя не менш золата.
Ого! Так на сабе і цягаў? Багдан міжволі прыцішыў голас,Кажы, што трэба рабіць, ды падумаем, як лепей.
Сходзіш да рэзідэнцыі Радзівілаў, сказаў Эдвард. Табе, як пацееву сакратару, гэта будзе нават зручней, чым мне. Там запытаеш Мар’яна Зубовіча, княскага кур’ера. Скажаш яму словы. Нахіліся, бо часам і сцены маюць вушы.
Багдан прысеў на пасланні, шэптам паўтарыў умоўны сказ і адказ на пароль.
Дамовішся, калі і куды прынесці мой жупан. Толькі ўвесь час асцерагайся. Разумеет, што Радзівілы не даруюць хлопцу.
Вядома, адказаў Багдан. Д ык я пабег. Зазірну да пана, а калі нічога такога, адразу туды наведаюся. А ты пакуль паспі, толькі зашчапіся.
А ў дамок блізу Віслы тым часам завітаў яшчэ адзін маладзён. Але толькі і выведаў, што пан Эдвард спажывае мёд ад уласных пчол у нейкім шпіталі, куды пакуль нікога не пускаюць, баючыся заразы.
* * •
Дружбакі мелі падставы весяліцца, асабліва каб маглі бачыць, як зусім іх не меў іх зямляк, пан Антон Чыж.
Калі пан Антось ледзь не на крылах ляцеў да свайго пакоя з цяжкім глякам у торбе, неба ззяла сінню, сонца сляпіла золатам, а птушкі заліваліся радаснымі хваласпевамі. Фартуна за хвост схоплена, у тор­бе завязана і нікуды не выслізне!
Пан Антось прыслухаўся: ціха за дзвярыма, ціха за сценкамі. Закінуў засаўку на дзвярах і выцер узмакрэлы лоб. Торбу з глякам асцярожна апусціў на падлогу. Вось ён! Мроя і надзея! Скінуў кафтан, бо раптам стала горача. Штурхануў акяніцу, пастаяў хвіліну, аддыхваючыся. Сцягнуў з ложка посцілку і паслаў на стале. Развязаў тор­бу і асцярожна абхапіў гляк рукамі.
Але ж і цяжкі, халера! выдыхнуў у захапленні.
Паставіў на стол і адступіў на два крокі. У пэўных справах варта расцягнуць асалоду. Ого! Смак удачы мацней лепшага віна! Чыж азірнуўся і ўзяў ля печы малую качарэжку. Наблізіўся да стала. Счакаў хвілінку, прыжмурыўся і стукнуў па кругламу баку.
Тоўстая абалонка суха трэснула і развалілася. Змесціва з шоргатам і стукам пасыпалася на засланы посцілкай стол. Але гукі былі не тыя! Не чулася меладычнага ціхага звону, калі залатыя кружочкі перасыпаюцца з далоні ў далонь. Пан Антон расплюшчыў вочы і аслупянеў у роспачы. Фартуна адляцела ў недасяжнасць, пакінуўшы на ста­ле з паўвядра жвіру і круглы праснак загуслага мёду між гліняных аскалёпкаў.
Пройды! Зладзеі! зароў пан Чыж, ірвануўшы посцілку са стала.
Заменнікі залатых дукатаў сыпанулі па падлозе нібы град. Хляпнуўся мядвяны праснак, аблеплены глінянымі аскалёпкамі. Раз’юшаны пан Антось схапіў яго ў дзве рукі і шпурнуў у расчыненае вакно. Злы ці шчаслівы лёс, ён пляснуўся пад ногі нейкаму чалавеку, не крануўшы галавы.
Зірнуўшы на гэты блін, той не раззлаваўся, нават не вылаяўся. Нібы ўзрадаваўся нечаканаму жарту, і перабег на другі бок вуліцы, каб зірнуць, дзе гэта адчынена вакно ў такую негарачую пару. Паўглядаўся, ці то запамінаючы, ці ў чаканні, што нехта адтуль выгляне. Але ніхто не паказаўся.
Пан Чыж, прыбіты няўдачай, сядзеў, склаўшы рукі на стале, а на ix сваю гаротную галаву. Спрабаваў не думаць ні аб чым. Hi пра тое, чаму ў гляку жвір замест золата, абяцанае ў тым лісце, каб ён спрах перад тым, як трапіўся на вочы! Hi пра таго, хто здзейсніў нікчэмную замену, ізноў заліўшы горла гляка густым мёдам. Hi пра тое, дзе за­раз усё выцягнутае. Пан Антось чуўся не толькі абрабаваным, але і абражаным. А шляхціц абразы не даруе! I перапросіны тут справы не паправяць. Хіба што будуць падмацаваны вяртаннем скрадзенага. Але гэта, калі дакапаешся да адказу хоць на адно з надакучлівых пытанняў...
Адна бяда не ходзіць. Як вядома за сабою другую водзіць. Надзея хоць на нейкі час забыцца на сваё гора штурхнула пана Антона на людзі, а потым і да стала з картамі. Там і далётаўся Чыж! Калі ў адпаведны момант пацягнуўся пачухаць патыліцу, ззаду моцна ўхапілі запясце і не выпускал і. Цікава было іхмосьцям, як гэта тая рука знайшла на патыліцы выключна неабходную на ход пана Антона карту. Натуральна, пан Чыж не лічыў патрэбным дзяліцца сваімі сакрэтамі з выпадковымі партнэрамі. Але тыя вырашылі пераканаць пана Чыжа, каб ён змяніў сваё да іх стаўленне. Для зручнасці і патаемнасці размовы завезлі яго ў нейкі будынак, ці то лямус, ці пакінутую людзьмі хату. З’явіўся яшчэ адзін суразмоўнік, іўсе трое пачалі настойліва дапытвацца ўжо не пра карты, а пра той самы злашчасны гляк. Якім чынам пан Чыж пра яго даведаўся, ад каго, дзе? Як знайшоў ягонага трымальніка, ці ўласніка? Як ім завалодаў, і чаму ў пакоі такі непарадак?
На ўсё пан Чыж ахвотна даваў тлумачэнні, але відаць было, што яснасці яго суразмоўнікі не атрымоўваюць. Пан Чыж не мог на тое парадзіць, бо сам пакутваў ад тых самых пытанняў. Яго прапанова аб’яднаць высілкі дзеля пошукаў страчанага, каб пасля годна падзяліць, іхмосьцяў не зацікавіла. Была сустрэта хутчэй непрыхільна, як спроба завесці ў зман. Пан Чыж атрымаў сустрэчную прапанову, каб ня стала горш, добра падумаць ды прыпомніць, дзе ўсё схаваў. Байкі пра жвір няхай пакіне для дурнейшых. Не зважаючы на пратэсты, звязалі яму рукі і ногі, заткнулі рот і пакінулі ў цёмным катуху, зарыгляваўшы дзверы.
Калі знясілены пан Антось абрынуўся ў кароткае забыццё, ачомаўшыся, не могўявіць, што знадворку: ноч ці дзень. Вокны былі шчыльна забіты дошкамі, анідзе аніводнага праменьчыка, мабыць, ноч. Усё цела здранцвела, нельга было не тое што павярнуцца, але і паварушыцца. Адно, што заставалася перабіраць у памяці ўсё, што
адбылося, раз-пораз вяртаючыся да адных і тых жа выпадкаў і не знаходзячы ім уцямнага тлумачэння.
Што кампаньёны па картах навязаліся ў партнёры і наўмысна давялі да таго, каб ён учыніў неразважны крок, здагадацца лёгка. Падлавілі на простым з прасцейшага, але знайшлі б што іншае, каб мець яго ў руках. А вось чые яны, адкуль тэты трэці ўзяўся, зразумець цяжэй.
Не ведаў пан Антось, што пасля ягонага адыходу з засмечанага жвірам пакоя, туды праз адчыненае вакно без вялікіх намаганняў залезлі двое ўвішных панічоў. Непрыбраныя жвір і пясок лёгка супаставіліся з тым, што прыліпла да мядовага корка.
Што ты на гэта? шэптам запытаўся адзін другога, махнуўшы рукою на засмечаную падлогу і стол.
Можа наўмысна зманлівы след, а тавар іншым спосабам?
Ды не! Нібы надзейна прасочана. Захацелася некаму асаблівасці. Ніхто не падумае, што ў гляку не толькі мёд.
Другі з панічоў падняў кавалак гляка з наліплымі каменьчыкамі.
Спяшаўся, заўважыў ён. А сапраўды не падумалі б, каб не падказка.
Таму і блытаніна ўзнікла, сказаў першы, паціраючы сківіцу і акідваючы поглядам сціплы пакой. Ахто гэты фірцык, што жвірам з мёдам разжыўся?
Д ы ніхто. Звычайны пан-брат-тарбахват. Зараз такіх яшчэ болып наплодзіцца.
Гэта чаму? не зразумеў кампаньён.
Бо ўсё гэта брыдоцтва ад немцаў і французаў, голас гучаў неаспрэчным перакананнем.
Ягоны таварыш ціха рагатнуў і шлэпнуў сябе па вуснах.
Але ж ты дзівак, вашмосьць, ды спрачацца няма часу. Што будзем рабіць? запытаўся шэптам.
Я лічу, трэба нам браць гэтага зуха на спыткі. I не нам адным, а каб далі каго вышэй.
Самім жа вальней. Нам абы даведацца.
Хлопец быў праставаты і прыкідваў, ці нельга што-кольвечы з таго багацця пакінуць бедным памагатым. Няўжо там да злотагаўсё палічана: хіба дзіва, калі нешта ў валтузні страціцца.
Не падумаў ты, так кажучы, станоўча запярэчыў другі, калі не смялейшы, то болып разважлівы. А як не павераць, што мы знайшлі толькі чарапкі ды жвір? А як з гэтага нічога не выб’ем?
О, Божа! спалохана ўсклікнуў таварыш. Сапраўды нічым не давядзеш, што самі не скралі і гэты жвір не падсыпалі!
Скеміў! задаволена адзначыў кампаньён. Тады, браце, не мы, а нам спыткі наладзяць. Ну і што мы скажам? здзекліва запытаўся ў таварыша.
Устрывожаны таварыш заспяшаўся.
Дык давай не марудзіць! Нічога мы тут не знойдзем, і так бачна. Не! Спачатку абшукаем пакой, а тады ўжо кінемся лавіць Чыжа. Якога Чыжа? не зразумеў супольнік.
Чыжа! Прозвішча вось гэтага, абвёў рукою пакой, Чыж. Наш ён, ліцьвін.
Вось і трапіў Чыж у сіло. Няўжо адлётаўся, так і не стаўшы сапраўды Вішнявецкім? Адна мэта, не даўшыся ў рукі, зруйнавала другую, сціплейшую, затое выпрабаваную. I на ёй, бач, паслізнуўся. Колькі яшчэ пратрымаюць у гэтай хаціне? Пакуль не пераканаюцца, што пра золата нічога не ведае? А як пераканаюцца? Проста павераць слову шляхціца, ці толькі замардаваўшы катаваннем?
Думка пра гэта выклікала дрыжыкі па ўсяму целу. Хто пачуе ў глухім кутку, а, пачуўшы, насмеліцца прыйсці з дапамогай?
Паколькі адзіна слых звязваў пана Антося з навакольным светам, ён міжвольна ўвесь час прыслухоўваўся. I нечакана пачуў нейкае шабуршэнне пад падлогаю. Падумалася пацукі, але раптам грукнула і нібы сцішаныя гукі, затым зашоргала проста пад ім. Можа сабакі ў непагадзь хаваюцца ды вурчаць? Але не могуць сабакі так грукаць. Раптам, збіўшы зашчапку, адкінулася покрыва падполля, і нечаканыя наведвальнікі пачалі выграмольвацца ў пакой, зусім не асцерагаючыся. Відавочна пераследнікі Чыжа не ведалі пра тэты лаз, а гэтыя былі тут на сваім. Пачулася прыцішанае:
Давай сюды, глядзі, не зваліся ў яму.
Пан Антон прыслухаўся. Размаўлялі па польску, што не дзіўна, але не панскай гаворкай, нават не мовай прасталюддзя, а гварай варшаўскага шалупіння. Слоў было няшмат, больш сапення, мармытання і лаянкі. Двое прыбышоў падпаўзлі, намэцалі пана Чыжа і ў дзве пары рук пацягнулі па падлозе. Ён ужо вырашыў, што набліжаецца апошняя хвіліна і пачаў успамінаць адпаведныя малітвы. Спробы падаць нейкі гук носам не мелі аніякага выніку. А што з ім зробяць гэтыя двое, мог толькі здагадвацца. Асабліва, калі яны ад тых трох.
Але пакуль што яго сцягнулі пад падлогу і некуды валаклі. Праз кароткі час адчуўся прахалодны павеў і пан Антон зразумеў, што яны ўжо на вольным паветры. Матлянуўшы галавою, рашыўся расплюшчыць вочы, якія баяўся запарушыць падчас дакучлівага падарожжа. Вокал цемень і ціша. Відаць ён нядоўга быў у забыцці. А зараз ляжаў пад единою, а над ім дзве чорныя постаці аб нечым раіліся. Пан Антон ізноў тузануўся, спрабуючы звярнуць на сябе ўвагу, але дарэмна. Калі б хацелі адразу забіць, то не вэждал іся б гэтак. Чамусьці ўспомнілася, што на ім французскі строй. Няшмат засталося ад яго прыгажосці.
Ну што, пайшлі? сказаў адзін.
Чыжа падхапілі і панеслі, час ад часу кладучы на зямлю, каб адпачыць. Размоў не вялі. Праз паўгадзіны ці крыху больш даляцеў плюскат хваль і пах прыбярэжнай плесні. Чыжа ізноў апусцілі на зям­лю і адзін з выкрадальнікаў знік. Другі хадзіў паблізу і, павярнуўшы галаву, пан Антон бачыў, як той углядаецца ў цемру. Хмарыстае, ветранае надвор’е спрыяла збірам, як іх вызначыў для сябе пан Антон.
Тут, у прыбярэжным лазняку ды яшчэ ноччу спадзявацца на ратунак не даводзілася. Забіць не забілі, але ўтапіць яшчэ прасцей, працяла страшная здагадка. Пан Антон ізноў пачаў тузацца, але той нахіліўся і злосна прашыпеў:
Ціха будзь!
Пачулася глухаватае пагрукванне вёслаў і мерный ўсплёскі вады, шурхануў на пясок нос чаўна.
Ну што? аклікнуў тэты з берага.
Як бачыш, гатова.
То бярыся.
Чыжа ізноў падхапілі і занеслі ў даволі ладны човен. Пасадзілі не вельмі зручна на залітае вадой дно, абаперлі спіною да лаўкі, прыхапілі да яе вяроўчынай.
Ну, паехалі? запытаўся вясляр. На выспу?
Куды! стрымаў кампаньён. А торбы?
Забыўся, халера! Закруціліся з гэтым фацэтам, плюнуў вяс­ляр. Слухай, а можа запытаем яго зараз? Паспрабуе крыкнуць зат­кнем зяпу. Колькі таго часу спатрэбіцца.
А што ты думает, сапраўды! Ціха ж навокал.
Развязалі хустку, што трымала кляп, і выцягнулі скрутак ануч. Пан Антон застагнаў і зрабіў некалькі цяжкіх уздыхаў. Збіру здалося, што вязень хоча закрычаць, таму хутка прыкрыў яму рот далонню.
Будзь пан ціха, каб не мець клопату, папярэдзіў ён і зноў даў Чыжу мажлівасць дыхаць на поўныя грудзі.
Пачакаўшы пакуль ён прыйдзе да ладу, прыселі, каб лепей чуць і пачалі допыт.
Слухайце, пане, аддайце нам тое золата і будзеце вольным. Можа яно дзе-небудзь блізка, то не варта нікуды плысці. Га?
Пан Антон адзначыў, што пытаюцца ветліва, зразумеў, што тапіць, прынамсі неадкладна, не збіраюцца, але, падслухаўшы размову пра золата, проста так яго не адпусцяць. Гэтых пераканаць у памылцы будзе яшчэ цяжэй, а па праўдзе, немагчыма. Прывід залатога скарбу простым чалавекам авалодвае неадступна.
Няма ў мяне ніякага золата, з цяжкасцю варушачы знямелай сківіцай, прамовіў Чыж.
Кажы... з недаверам працягнуў вясляр,
Першы рухам спыніў прыяцеля і пачаў пераконваць упартага палоннага.
Мы ж усё чулі, пане. Тыя вас напэўна не паміл авалі б, а нам, про­стым людзям, ваша жыццё непатрэбна. I крыві мы не прагнем. Ä грошы нікому не зашкодзяць. Мы і вам частку пакінем. Ці ж гэта не ганарова?
Чыж падумаў, што гэтыя сапраўды маглі б яго адпусціць, куды вочы глядзяць, атрымаўшы добрый грошы. Праз які тыдзень даліся б злавіць і хутчэй за ўсё скончылі б на шыбеніцы. Няхай Богу дзякуюць, што не абловяцца, горка ўсміхнуўшыся, падумаў пан Антон.
He прыходзіла ў галаву аніякая думка, каб звесці гэтых двух і, скарыстаўшы момант, уцячы.
Я ж кажу, няма ў мяне ніякага золата. Тыя сабе ўбілі ў галаву, а вы падслухалі і паверылі. На крыжы паклянуся, няма. Памылка гэта.
Ну што ж, калі пан так, то... расчаравана прамовіў збір. Пайшлі за тррбамі, кіўнуў прыяцелю.
Ён нядбалым рухам, нібы корак у пляшку, уставіў кляп у рот Чыжу і выкараскаўся на бераг. Калі вясляр выскачыў услед за ім, човен злёгку гайдануўся. Пан Антон мог бачыць толькі раку, бо сядзеў спіною да берага. Чуў як аддаляецца шоргат крокаў, затым прагучалі крыкі і тупат ног.
Стой! Стой, пся крэў!
Як падалося Чыжу, галасы не належалі ягоным выкрадальнікам.
Лаві іх! Вацэк! Рысек, забягай, пся маць! Забягай ад ракі! Цемра, халера ясна, як у пекле!
Пан Антон падумаў, што яго выкрадальнікі самі трапілі ў нейкую аблаву. Няўжо апынецца ў руках трэцяй зграі, прагнай золата?
Заслухаўшыся ў шум на беразе, пан Антон не заўважыў, як мяняецца краявід перад яго вачыма. Цені і плямы на рачным люстэрку, паморшчаным лёгкімі хвалямі, пачалі рухацца іначай, чым дагэтуль. Дапамагла затрымка з торбамі. Човен змыты з пясчыстага прыплёску выпадковай хвалькай ціха рушыў з плынню. Лавіць ніхто не кінуўся.
Пан Антон паспрабаваў разгледзець нешта на беразе, але не здолеў і нават нічога не пачуў. Ці то выкрадальнікі ягоныя ўцяклі, ці былі ў сваю чагу паланёныя некім, здагадацца немагчыма. Невядома хто за імі ганяўся: гарадская старожа ці гэткія самыя збіры, таму крычаць паратунку не варта.
Дзеля гэтага яшчэ трэба рот вызваліць. Добра, што гэтыя двое забыліся абвязаць рот хусткай. Пасля доўгіх высілкаў нарэшце можна было як след аддыхацца. Здаецца, няма большай асалоды. На нейкі час перастала муляць дошка за спіною, забылася пра мокрае адзенне.
Але настала пара падумаць, што ж далей. Ноч, холад, а ён адзін пасярод ракі ў гэтым чаўне. Паспрабаваў варухнуцца, вяроўка трымала моцна, вузлы на руках і нагах не аслаблі. Крычаць і клікаць на дапамогу не варта: дакрычышся да тых, хто і ўладкаваў на пракляты човен. Маглі ж ацалець і кінуццаў пошукі іншым чаўном.
Пан Антон паспрабаваў зірнуць на сваё становішча з лепшага боку. Усё ж ён пазбавіўся ад непасрэднай небяспекі, а рана ці позна яго заўважаць. Човен з непрыбранымі вёсламі ды ляжачым весляром напэўна трапіць некаму на вочы. Лепш, калі гэта адбудзецца да­лей. Трэба цярпець.
Цярпець давялося доўга. Знясіленне, здранцвенне сцягнутага вяроўкамі цела прывялі ўрэшце да збаўчай страты прытомнасці, ці нейкага цяжкага забыцця.
Падарожжа з каралевай
Ад моманту вяртання королевы з Бялянаўу Варшаву Сапегі з Любамірскімі згодным высілкам стараліся выперці Міласцівую пані яшчэ куды далей. Замінало яе прысутнасць і Мэльхіёру Паліньяку, бо магла зашкодзіць абранню князя Канці.
На думку прыхільнікаў Францыі паводзіны каралевы само імя французскае зрабілі для палякаў ненавісным, а Паліньяк папракаў, што яна паспрыяла аўстрыйскаму боку болып, чым якая немка. Д аведаўшыся пра гэта каралева звярнулася са скаргай да Л юдовіка XIV, але той стаў на бок пасла. Сама ж каралева штодзень мяняла думку, за каго змагацца, канчаткова руйнуючы надзеі на падтрымку нават прыязных ёй людзей, і нарэшце вырашыла ізноў пакінуць Варшаву. Але ўсё не магла выбрацца. Па сталіцы раздавал! газэткі, дзе тлумачылі што “ад’езд Яемосьці каралевы нагадвае камень млына, які няспынна круціцца, але стаіць на месцы.”
10 красавіка 1697 года, пасля Вялікадня, каралева-ўдава паддалася на ўгаворы прымаса і выправілася ў Гданьск. Частка яе двара ад’ехала ў каратах, услед рушыў значны абоз, а сама МарыяКазімера разам з некалькімі фрэйлінамі, дваранамі і слугамі скарыстала зручнейшы спосаб падарожжа, Віслаю.
Падарожжа ракою пазбаўляла турбот з начлегам, абмяжоўвала клапатлівыя сустрэчы з падданымі розных станаў, дазваляла стварыць неблагія ў такіх абставінах умовы бытавання.
Карабель быў пабудаваны па ўзору вісленскіх, але болыпых памераў і ладнейшых прапорцый. Там, дзе звычайныя шкуты мелі засекі для грузаў, каралеўскае судна было абсталявана каютамі, памяшканнямі для кухараў і прыпасаў. Невялічкі салонік даваў утульнае ўкрыццё падчас дажджу і холаду для ўсяго таварыства. Маленечкі плывучы палацык.
Не толькі дамы фраўцымеру, але і сама каралева шука­ла ў плаванні прыемную змену штодзённасці, адпачынак ад варшаўскага палацавага тлуму. Таму шкіпер каралеўскай яхты не спяшаўся, не гнаў з поўнай плынню. Яго задача правесці кара­бель бяспечна, без прыкрых здарэнняў і нечаканасцей.
Але нечаканасць таму так і завецца, што яе нельга прадбачыць. Як толькі апошнія будынкі сталіцы схаваліся за мысам левага берага, з носу закрычалі, што наперадзе нейкі човен. Зірнуўшы ў тым напрамку, шкіпер зразумеў, што з дарогі човен не сыйдзе: вёслы плёхаліся ў вадзе без усялякага ўжытку, а вясляр, звесіўшы галаву, сядзеў не на адпаведным месцы і ў непрывычны для весляра спосаб. Наблізіўшыся з падабраным да райны ветразем, каб сцішыць бег, разгледзелі, што чалавек звязаны па руках і нагах і ў дадатак прывязаны да лаўкі. Міма такога праплысці было б не па-людску.
Спраўна падвярнулі да чаўна і двое хлапцоў падчапілі яго баграмі. Трэці скочыў у човен і, прыбраўшы вёслы, зачаліўся да борта шкуты. Цяпер можна было заняцца пацярпелым. Небарака дыхаў, але быў непрытомны. Хто не сядзеў у каютах, з цікавасцю прыглядаўся ратаванню невядомага. Маршалак двара згледзеў французскі строй і занепакоіўся.
Асцярожна! Асцярожненька, хлапакі! Можа гэтаякі замежнік. Наша Міласцівая пані тэж з Францыі, напомніў ён, акінуўшы во­кам цікаўных. Прасачыце, пане шыпэр!
Сам заспяшаўся далажыць каралеве пра незвычайную знаходку і затрымку з гэтай прычыны.
Так пан Антон Чыж, просты ліцьвінскі шляхціц, апынуўся між фрэйлінамі і дваранамі Яе Вялікасці каралевы-ўдавы. Вызвалены ад путаў і перанесены ў каюту, ён быў старанна агледжаны лекарам самой Марыі-Казімеры, затым паддаўся адпаведным старан­иям служак і нарэшце адагрэты, адпоены і накормлены здолеў сказаць, хто ён і што з ім здарылася. Неўзабаве і Міласцівай пані было даложана, што панЧыж-Вішнявецкі з Вішняўца, каторыў Вялікім Княстве, быў абрабаваны і пакінуты на волю лёсу людзьмі, з якімі дамовіўся плыць да Гданьска, дзе меў сустрэць свайго дзядзьку, які вяртаецца з Галандыі. Шчаслівы выпадак, за які век будзе дзякаваць Богу, уратаваў яму жыццё і ўзнагародзіў шчасцем пабыць на караблі Міласцівай пані.
Міласцівая пані паспачувала гаротнаму і, як паведамілі, цалкам прыстойнаму, хоць і знясіленаму пакутамі шляхціцу і дазволіла з ласкі сваёй застацца на караблі да самага Гданьска. Ці трэба расказваць, як гэтая навіна ўзрадавала пана Чыжа і дадала яму бадзёрасці? Знікнуць з Варшавы на нейкі час так ці гэтак ён мусіў. Дык што можа быць лепш, чым зрабіць гэта на шкуце самой каралевы ў напрамку багатага Гданьска, дзе столькі мажлівасцяў для спрытных рук! Натуральна, пан Антон не меў на думцы шматлікія рамёствы: яны не для шляхціца.
Ужо праз дзень-другі, адноўлены ў туморах пан Антон уліўся ў бесклапотны вір фраўцымеру. Спевы па-французску, з тых дасціпнейшых і вальнейшых, крыху па-нямецку і нават па-
ліцьвінску, неадменныя фокусы з картамі, жарты і гарэзлівыя гісторыйкі з местачковага жыцця легка ўвялі “вясёлага ліцьвінчыка” ў вышуканае таварыства, стомленае сваёй замкнутасцю і аднастайнасцю. Яго аднолькава прыязна сустрэла як жаночая так і мужчынская палова насельнікаў плывучага палаца. Як часовы ён нікому не перабягаў дарогі, ні ад каго не забіраў каралеўскай прыхільнасці.
Калі трэба, пан Антон быў здольны ўстрымацца і ад віна, і ад азарту дзеля здабыцця нечага на той момант істотнейшага: грошай, альбо карыснай прыхільнасці. У такіх абставінах яго выгляд незаўважна падпадаў ледзь не раптоўнай змене: пан Бурскі напэўна не пазнаў бы ў стрыманым гжэчным кавалеры шалапутнага пляменніка. У карты Чыж гуляў з асцярогай, без махлярства, нават сам наўмысна прайграючы. Небяспека “зрыву” магла ўзнікнуць пры здабыцці значнай сумы, калі пана Антона раптоўна і неадольна апаноўвала спакуса вялікага поспеху. На шчасце абмежаванасць прасторы і грамады, усведамленне выключнасці становішча дапамаглі яму ўтрымацца ў адпаведных рамках. Давалася гэта не так лёгка, таму 30 красавіка пан Антон без шкадобы развітаўся з гасцінным караблём, узяўшы пасільньі ўдзел ва ўрачыстасцях сустрэчы каралевы з грамадзянамі горада.
Гданьскія ўлады прымалі Марыю-Казімеру з шацункам на­дежным каралеве. Ледзь не ўсе жыхары марскіх варотаў Рэчы Паспалітай сталі шпалерамі ад Жулаўскай брамы, праз якую каралева ўехала ў горад, да самага Длугога Таргу, дзе чакалі яе бурмістры і прадстаўнікі трох ардынкаў насельніцтва, а гэта до­брый паўтары-дзве вярсты. Заняўшы апартаменты падрыхтаваныя для яе ў доме поштмайстра Паўла Граты, выслухала прывітальныя прамовы і засела да шматгадзіннай вячэры, выдадзенай горадам на яе гонар.
Пан Чыж разумеў, што злоўжываць выпадковым набліжэннем да двара каралевы не выпадав. Добры маршалак не адпусціў “вясё­лага ліцьвінчыка” з пустой кішэняй. Пан Антон знайшоў тайную кватэру з такім жа стадом і пачаў спрабаваць шчасця ў шматлікіх шынках і заездах, асабліва між людзей мора. Ведаючы мовы, мог паразумецца, балазе сёння яны тут, а заўтра і следу ix не застанецца.
Не забываўся і пра дворскія сувязі. Час ад часу з’яўляўся там, падтрымліваючы лёгкія, неабавязковыя знаёмствы, не назаляючы сваёй прысутнасцю, але мякка яе сцвярджаючы. Само аціранне паблізу апартаментаў каралевы ў якім выключным выпадку можа надаць яму ў вачах гарадскіх урадоўцаў статус набліжанага да Яе Вялікасці.
Выпадак сапраўды надарыўся. Паколькі Міласцівая Пані жыла ў галоўнага гданьскага паштара, то лёгка дамові лася наконт неафіцыйнага прагляду пошты, што ішла з Еўропы да Варшавы.
Асабліва цікавіла Яе Вялікасць перапіска Вэрсаля з французскім пасланнікам у Рэчы Паспалітай абатам Мэльхіёрам Паліньякам.
Амаль ад моманту з’яўлення ў Варшаве на пачатку 1693 году маладжавы, паслужлівы абат стаў даверанай асобай МарыіКазімеры. Набліжанасць да спраў каралеўскай сям’і сягала нават такіх спраў, як атрыманне лекаў для Яна III з Францыі, альбо забеспячэнне каралеўскай маёмасці перад неспатольнай сквапнасцю каралевіча Якуба. Падчас хваробы караля Марыя-Казімера раілася з Паліньякам наконт будучай элекцыі. Разлады пачаліся з-за таго, што пасланнік Людовіка XIV не стаў змагацца за карону для Сабескіх. Здарылася нават горшае.
Падчас перамоў і кансультацый Паліньяк абвесціў змест перапіскі Якуба Сабескага з цэсарам, што значна скараціла шэрагі прыхільнікаў каралевіча. У выніку далейшых захадаў пасланніка і перамоваў з Сапегамі і Любамірскімі з французскага спісу кандыдатаў былі выкрэсленыя ўсе трое сыноў Сабескага, і застаўся адзін князь Канці. Для Марыі-Казімеры гэта было ўжо занадта. У выніку трохгадзіннай размовы з пасланнікам, падчас якой Паліньяк спрабаваў давесці каралеве слушнасць сваёй пазіцыі, між сябрамі пралягла неадольная прорва. Непрымірымая МарыяКазімера начала ў сваіх лістах паліваць брудам нядаўняга прыяцеля і дабрачыньцу. На знак поўнага разрыву з’явілася ў кватэры Паліньяка з дваранамі і загадала выламаць з рамы свой партрэт, колішні падарунак пасланніку, а наступным днём вярнула пярсцёнак, атрыманы ад яго на свае імяніны. Трэба зазначыць, што гэтыя ўчынкі звялі ролю каралевы ў палітыцы амаль да нуля.
У Гданьску, яна атрымала мажлівасць помсціць няўдзячнаму дыпламату. Пасланніку метадычна адсылаліся пустыя канверты, змесціва якіх пераходзіла ў ру кі каралевы. Бедны пасол скардзіўся ў Вэрсаль, што копіі яго лістоў у Францыю распаўсюджваюцца ў Рэчы Паспалітай. Прасіў праверыць, ці не атрымлівае іх каралева з французскага двара. Што прынёс гешэфт згаворліваму паштару, невядома, але напэўна не быў у страде. У несумненнай стра­де быў князь Канці. Адсутнасць звестак пра яго намеры ставіла Паліньяка ў вельмі нязручнае становішча перад інтэррэксам і шляхтай. Паколькі Сапегі былі апорай прафранцузскага боку ў Вялікім Княстве, каралева працягвала падтрымліваць там супрацьсапежанскія групоўкі.
У палітычным віры нечаканая рыбка трапілася і пану Чыжу. Перабіраючы чарговую пошту з Францыі, людзі каралевы натрапілі на ліст у Вялікае Княства. 3 разбегу ці то з цікаўнасці адкрылі яго і спатыкнуліся на незразумелай мове. Хутка паны палякі заспакоілі натуральную цікаўнасць і дапамаглі разабраць, што гэта па-беларуску, а ліст прыватны, да палітыкі альбо дыпламатыі
недатычны. Тут нехта ўспомніў, што паблізу круціцца той вясёлы ліцьвінчык, пан Антуан.
На здзіўленне і захапленне ўсіх, месье Антуан, прагледзеўшы ліст, праз сціснутае хваляваннем горла паведаміў, што гэта ліст ягонага сябра дзяцінства да сваёй бабулі, адзінай жывой з усёй некалі шматлікай сям’і. Слёзы ўзрушэння, як боб, пасыпаліся на паперу.
Жывы любы суседзе! мармытаў пан Антон, абводзячы радасным поглядам прысутных. А ўжо лічылі, што загінуў на чужыне! Як жа ўзрадуецца пані Яніна! Адзіная ўцеха старасці, нашчадак усяго, што мае! А мае не так і мала!
Паненкі шморгалі насамі ў батыставыя хусцінкі, пекныя хлопцы-дваране, паклаўшы левыя рукі на эфесы шабель, сувора злучалі бровы. Усе адзінадушна вырашылі аддаць ліст пану Чыжу, каб не рызыкаваць перасылкай. Не кожны здолее лепш за месье Антуана падрыхтаваць старэнькую да няспадзяванай радасці і прачытаць ліст надежным тонам.
Спадзяюся неўзабаве выбрацца, пагадзіўся пан Чыж з ганаровым абавязкам, накладзеным дворскім таварыствам. Як толькі дзядзька з’явіцца.
Перачытаўшы ліст дома, пан Антон неадкладна перапісаў яго для Бурскага, дадаўшы свае меркаванні, што варта пры выпадку падаваць Забелу як французскага эмісара, які чакаецца канцістамі Вялікага Княства, бо пра такіх тут частая мова. Калі пераможа француз, гэта нам не зашкодзіць, а ў выпадку абрання немца вельмі дапаможа. Варта падумаць і пра больш рашучыя захады, якія ён, Чыж, тут распачне, бо нагода можа скласціся выключная. Пан Чыж старанна запакаваў паперы і заадрасаваў на земскі суд павета, асабіста пану падсудку Касьяну Пуцяту. Так надзейней.
♦ * *
Бенядыкт Павел Сапега, падскарбі вялікі літоўскі, альбо як яго вельмі ціха звалі за спіною, літоўскі Мак’явелі, пабразгаў званочкам і падняў вочы ад папер.
Пакліч мне, вашмосьць, Ачапоўскага, загадаў сакратару, які неадкладна з’явіўся ў дзвярах. I паручнік Сурмач няхай будзе паблізу.
Мажная постаць магната нібыта прызначана была чалавеку, створанаму аддаваць загады дзеля іх няўхільнага выканання. Валодаючы скарбам Княства, Бенядыкт разам з братам Казімірам, вялікім гетманам літоўскім, былі фактычнымі яго ўладарамі і неаспрэчнымі правадырамі роду. Вяршэнства трымалася не толькі на дасведчанасці, але й на значных пажыццёвых пасадах, якія апроч карысці неслі безліч абавязкаў. Падчас бескаралеўя барацьба за дамінацыю абвастрылася.
“Можа прасцей было б”, думаў часам пан вялікі падскарбі, “калі б і ў нас дзейнічала правіла: ’’кароль памёр няхай жыве кароль”?.. Але і новы валадар павінен вызначацца, няхай сабе і загадзя, пры ўдзеле значных і ўплывовых асоб, а не простым паходжаннем з сям’і папярэдніка. Іначай, што станецца са статусам гэтых асоб? ”
Рэферэндар Вінцэсь Ачапоўскі, чалавек дзеля важных і клапатлівых даручэнняў, з’явіўся адразу ж.
Заходзь, вашмосьць, сядай, зрабі ласку. Дзверы шчыльна зачынены? Размова будзе не кароткаю, сказаў Бенядыкт, не даслухаўшы прывітання.
Ni fallor, калі не памыляюся, зноў гэтыя?... выказаў здагадку Ачапоўскі, грэбліва сцепануўшы плячыма, каб выказаць пагарду ворагам Сапегаў, што замінаюць ім у важных справах Княства.
Пан Вінцэсь са сваёй рухавай наставай адчуваў сябе ніякавата перад важкім, буйным целам прынцыпала, а яшчэ больш перад яго праніклівым, цяжкаватым для вачэй суразмоўніка поглядам.
Яны! жыва адгукнуўся Сапега. Хто ж яшчэ? Агінскія, Слушкі, Заранкі. Пакуль нас, Сапегаў, не зможуць не сунімуцца. Fortes fortuna adjuvat, лес дапамагае смелым, так разважаюць, -закончыў з’едліва.
3 Ачапоўскім мог дазволіць сабе крыху адкрытасці.
А пасля між сабою счэпяцца, яснепане, падхапіў Ачапоўскі. Хай бы ўжо пачакалі, што новы кароль пачне.
Не паслухаюць яны добрай парады, Сапега пакрывіўся. Стараюцца ўплішчыцца ў новае прыдворнае кола, пакуль яшчэ не десна пры карыце.
Абодва лічылі неаспрэчным правам сваёй групоўкі, ці як тады казалася, факцыі, дыктаваць новаму каралю сваю волю праз Сойм і соймікі, атрымліваючы галоўныя пасады і прывілеі.
Ачапоўскі паторгаў вус, пакруціўся ў крэсле і асмеліўся запытаць:
Дык што за даручэнне маю атрымаць, яснавяльможны пане? паказваў, што гатовы слухаць і запамінаць. Такі яго абавязак.
Сапега ўзяў у рукі невялікі лісцік. “Дэпеша”,здагадаўся рэфе­рэндар.
Справа заблытаная, таму зоймешся пакуль найбольш істотнай часткай. Задача якраз па табе.
Ачапоўскі ведаў, якія задачы якраз па ім, натапырыў вусы і ўпіўся вачыма ў пана падскарбія.
Бачыш, вашмосць, ex abrupto, нечакана, Сапега прымоўк, выбіраючы словы, наша Міласцівая пані ізноў пачала раскідвацца грашыма.
Голас падскарбія гучаў лагодна, але з непрыхаванай ноткай насмешлівасці.
Пасажная ўдава, у тон Сапегу азваўся падначалены, але гэта на яе ненадобна.
Вось і я здзіўлены! ужо здзекліва выгукнуў падскарбі.
Бенедыкт Сапега ведаў, што мае на думцы Ачапоўскі. МарыяКазімера пасля шлюбу з Янам Сабескім, тады яшчэ вялікім харужым каронным, атрымала значнае вена, а пасля каранацыі, ўжо як каралева другое, ад Рэчы Паспалітай. Сквапныя, акурат як бацькі, сыны настойвалі, што ўдовай матулі хапіла б аднаго, а дру­гое прыдалося б ім. Сваім парадкам шмат хто з паслоў і сенатараў на Канвакацыях настойваў пазбавіць нашчадкаў Яна III княскіх тытулаў, а каралеўскую маёмасць канфіскаваць на карысць дзяржавы. У выніку жмудных таргоў з удзелам сенацкай камісіі кара­лева атрымала ладны кавалак маёмасці.
Вось і я здзіўлены, паўтарыў Сапега. Адкуль лішнія грошы ў Міласцівай пані? Свае ці французскія, а можа ад Гданьска, там жа французскія банкіры? Адкуль бы ні былі, яна хоча іх кінуць на нашы абшары. пан падскарбі падкруціў вус і адным вокам зірнуў на субяседніка Але не нам!
Шчодрая ўдава Найяснейшая Міласцівая пані, ацаніў Ачапоўскі з дазволенай доляй іроніі, не зводзячы вачэй з прынцыпала. Але калі кідае, варта злавіць.
Сапега адкінуўся на высокую разьбяную спінку крэсла, паглядзеў нібы з вышыні на кемлівага слугу.
Важна, вашмосьць, не тое, колькі тых грошай, а на што яны пойдуць, зазначыў. Мэты каралевы з нашымі не супадаюць...
Бенедыкта Сапегу, сапраўды, не тое каб вельмі цікавілі самі гро­шы, хоць сума была значная і ў золаце. Сваіх хапае. Але “літоўскі Мак’явелі“, пазіраючы ў люстэрка, не раз бачыў на сваёй галаве прывід кароны.
А чаму б і не? Як выскачыў на трон Міхал Карыбут Вішнявецкі? Не кароль гэта быў, а сумны доказ, што кожны шляхціц можа ім стаць. Жалю вартая асоба, аж на табе! Чаму ж здольнаму Сапегу не выйсці з прапановай, падмацаваўшы яе ажэнкам з МарыяйКазімерай? Ведаў дакладна, што каралева яшчэ пры жыцці Яна III азіралася за мажлівым наступнікам, які падзеліць з ёю не толькі ложак але і трон. Ажаніўся ж кароль Ян-Казімір з удавою па сваім браце Уладыславе IV. Магло б адбыцца падобнае паўтарыцца.
Сёння, нажаль, позна. Вельмі моцныя канкурэнты. Хіба калі счэпяцца за чубы, то і трэці можа займець шанец. А пакуль галоўнае трымаць у руках Вялікае Княства, тады з кожным каралём дамовімся. Але вось гэтая калізія з каралевай! Ці даўно шу­кала з намі паразумення?
А на чыім жа баку Міласцівая пані, калі нам тут псуе спра­вы? запытаўся Ачапоўскі.
Бенядыкт Павел усміхнуўся думкам, пакліканым пытаннем. Ведаў, што пры ўсёй сваёй праніклівасці і хітрасці каралева часта кіруецца пачуццямі, настроямі хвілі.
Што значыць пасварыцца з жанчынай! усклікнуў Сапега. Асабліва калі яна каралева. Забылася, што і францужен­ка. Перахапіла сувязі з князем Канці! А бедны Паліньяк мітусіцца, не ведае, што і пачаць. А былі ж такія сябры... Мабыць для князя ўсе шанцы страчаны.
Сапегу залежала, каб падначалены пазбавіўся ўсялякага стра­ху перад магчымымі наступствамі дзеяння насуперак каралеве.
Абяцала ахвяраваць усю маёмасць, але захаваць карону ў сям’і, хоць не з яе натурай такая шчодрасць, смеючыся дадаў падскарбі. Ясна, што так не атрымаецца. Але навошта шкодзіць князю Канці?
Не думав яна, баламуцячы шляхту, наблізіцца да саксон­ца? выказаўся Ачапоўскі.
Сапега зручней паправіў падушкі вакол сваёй самавітай тушы. Не спяшаўся адказваць.
Да Фрыдрыха-Аўгуста іншыя прыстануць, сцвердзіў без ценю вагання. Яна ўсё ж каралева. Не да фраўцымеру ж ёй ісці. Калі і прыме нешта, то ад Людовіка XIV, там яе інтарэсы. А з кня­зем Канці яшчэ можа быць клопат. Вялікі гетман, не для ўсіх вушэй кажу, акт элекцыі не мог не падпісаць, але ад рашучых дзеянняў пакуль устрымаецца, патлумачыў Бенядыкт Павел. Неабходна глыбейшае выведванне.
Ex consuetudine, па адвечнаму звычаю, гэта i будзе маёй задачай? запытаўся Ачапоўскі, злёгку прыўзняўшыся, нібы гатовы бегчы выконваць.
Вялікі падскарбі адмоўна пакруціў галавой.
Найперш грошы. Але не таму, што я падскарбі, хмыкнуў ён. Яны не павінны трапіць канфедэратам. Была магчымасць перахапіць іх у Варшаве, але ўблытаўся невядома хто і сцягнуў з-пад носа нашых недарэкаў. Ізноў, невядома як, аб’явіліся ў тых жа колах і ладзіцца іх далейшая перасылка.
Твар Ачапоўскага засвяціўся паляўнічым азартам. Задача запавядалася інтрыгоўная, жывая задача.
Можа ўжо іншыя, яснепане? засумняваўся ён.
Не, тыя самыя, запэўніў Сапега.
Дык далейшы шлях вядомы?
Павязе кур’ер Радзівілаў. Цябе не дзівіць?
Ого! Дык і Радзівілы ў гэтым? вочы Ачапоўскага бліснулі.
Удзел у змаганні магнатаў вызначаў як асабістую заслугу. Сапега паціснуў плячыма.
Пакуль няма падстаў так думаць. Хутчэй за ўсё кур’ер перакуплены, альбо ў змове. Калі ён паедзе, атрымаем знак. Дзе за­раз перасылка і як трапіць да кур’ера, нажал ь невядома. Адсюль адзіны спосаб дзеяння перахапіць у дарозе. Ёсць дадатковая выгада: зазірнём у пошту Радзівілаў. Трэба высветліць іх дачыненні з улікам новых абставін, us que ad finem. Бенядыкт Павел змоўк, каб Ачапоўскі лепш усведаміў важнасць даручэння.
“Аж да канца”, адзначыў рэферэндар. Кароткае паразуменне між Сапегамі і Радзівіламі скончылася неўзабаве пасля пабоішча на берасцейскім грамнічным сойміку. Кожны з двароў пайшоў сваім шляхам, не жадаючы дзяліцца поспехамі. Праўда, у сакавіку вялікі гетман на віленскай сесіі войска Вялікага Княства атрымаў поўную падтрымку і мог выступіць супраць апанентаў значнай сілай.
Чаго ж нам чакаць: узмацнення старой канфедэрацыі ці абвяшчэння новай, з Радзівіламі? засмяяўся Ачапоўскі, захоўваючы бесклапотны выгляд.
Радзівілы з гарапашнымі не пойдуць, катэгарычна, нават крыху з крыўдай, запярэчыў Сапега. Але ранейшая канфедэрацыя не знікла. Ім толькі грошай не хапае. Чутно, Міхал Кацёл з Ашмяніпчыны ажывіўся. Здольны на такія справы чалавек, нельга адмовіць.
Перапоўнены шляхтаю Ашмянскі павет быў можа не галоўным па неафіцыйнай іерархіі, але між тамтэйшай шляхты заўсёды знаходзіліся прыхільнікі кожнага руху, групоўкі, альбо канфедэрацыі.
Які маю час на падрыхтоўку, яснавяльможны пане?
Ачапоўскі дакладнаўгадваў, калі ўводзіны заканчваюцца і пара перайсці да сутнасці заданы. Сапега хвіліну памаўчаў.
Пачынай, вашмосьць, зараз жа. Знойдзеш Сурмача і зоймецеся разам. Можа выкарыстай тых гарадзенскіх “лісоўцаў”, ці “ваўкоў”? Пацішэе ў павеце, хмыкнуў яснепан Венядыкт. Але, як заўсёды, каб аніякага следу да двара Сапегаў! засцярог падскарбі.
Пра гэта і напамінаць не трэба, яснепане! Не ўпершыню нам, запэўніў Ачапоўскі.
Не шкодзіць! усміхнуўся Сапега. Добра падумай, хто будзе над усім гэтым.
Сам прасачу. А ў поле выйдзе Вырвіч. Няхай крыху пратрасецца. Дазволіце, яснепане, узгодніць справу ў галоўных рысах?
Кажы, Сапега адкінуўся ў крэсле, чакаючы.
Ведаў, што, слухаючы, здольны памочнік прыкідваў дзе, як і што будзе выконвацца. I не ў адзін, а ў некалькі мажлівых спосабаў. За гэта цаніў Ачапоўскага не менш, чым за адданасць.
Sit venia verbo, няхай мне дазволена будзе сказаць, перахоп трэ­ба рабіць у Княстве, але не на самой мяжы, бо можам захапіць парожнюю карэту, -усміхнуўся той, хітра зірнуўшы на прынцыпала.
Згода! кіўнуў Сапега. Можа нават бліжэй да Нясвіжа. Там і кур’ер, і ахова будуць менш насцярожаныя, а перасылка напэўна будзе ў кур’ера. Не выключана, што і пры ёй будуць нейкія лісты.
У складанай перадэлекцыйнай гульні кожная паперка можа стаць козырам.
Вельмі слушная заўвага, яснавяльможны пане, ўдзячна пахіліў чуб Ачапоўскі. Другое маё меркаванне: усё павінна нагадваць рабунак. Карэту ці вазок спаліць, а коней падсунуць канакрадам. Няхай іх пасля знойдуць. Як ні глянь, з радзівілаўскай стайні!
Коней могуць мяняць на падстаўных, але крок разумны, пагадзіўся Сапега. А што з аховай?
Не думаю, што іх будзе шмат, нядбала махнуў рукою Ачапоўскі. Загіне ў нападзе.
Сапега прыкінуў ці сродак апраўдваецца мэтай. Вырашыў, што так.
Ясна. Калі ахова будзе звычайная, як з поштай, значыць Радзівілы недатычныя гэтай справы, спадзяюцца на свой герб, у роздуме прамовіў Сапега. Але, прабач, вашмосьць, перапыніў! Кажы далей.
Нічога, яснепане. Людзей экіпірую пад шляхту. Менш падазрэнняў. Напад адбудзецца ў лесе: ёсць выдатнае месца на ix звычайным шляху. Людзей дзясяткі два, каб мець замену і падставу спераду на выпадак нечаканасці.
Так, усё здараецца, прызнаў Сапега. Але лепш, каб гэтага не было. А дзе будзеш сам?
Недзе паблізу. У карэце як падарожны з парай гайдукоў.
Сапега пасунуў да сябе невялікі сшытачак і накрэсліў на чыстай старонцы некалькі лічбаў і словаў.
Што ж, як аснова падыходзіць. Але яшчэ падумай, хачу ведаць усе дробязі.
Ачапоўскі зразумеў, што размова скончана, а праз пэўны час адпаведна запісу яго запытаюць пра вынікі.
3 дазволу яснавя льможнага пана іду выконваць? узняўшыся, схіліўся ў нізкім паклоне.
Tempus fugit, час бяжыць! папярэдзіў Сапега, з-над папераў.
Тым жа днём паручнік Сурмач выправіўся з даручэннем. А праз кароткі час, стоячы на рынку мястэчка, азіраўся за канавязам, а заадно за якім шынком, каб прамачыць горла. Невялікі пляц абкружылі, нібы беручы ў аблогу з мэтай пацясніць крамы і крамкі, пара шынкоў пры сціплых пабудовах заездаў трымалі дзверы гасцінна расчыненымі, хоць магчымых наведвальнікаў на пуставатым рынку не бачылася. Пуста было і на цвінтарах царквы і касцёла. Несумненна рынак ажываў толькі падчас кірмашу ды перад нядзельнай імшой. А зараз толькі чародка падшпаркаў мітусілася
ў адным канцы з нейкай не надта гучнай гульнёй. Паблізу канавяза стаяла невялікая каламажка, запрэжаная карым конікам, а ля яе самавіты з выгляду шляхціц, які хутчэй пасаваў бы да віленскай ці гарадзенскай вуліцы, чым да рынку гэтага павятовага мястэчка і адзеннем, і наставай, і нават гэтай фацэтнай каламажкай. Шляхціц таксама з цікавасцю глядзеў на вайскоўцаў, відаць не частых на тутэйшым рынку. Гэта асмеліла паручніка звярнуцца да ягамосця, які здаўся яму нейкім павятовым урадоўцам. Павітаўшыся і назваўшыся, адразу запытаў пра вручную дарогу на маёнтак Крушню.
Аднойчы давялося быць у гэтых мясцінах, але тады трапіў ад Крушні ў мястэчка вельмі дрэннай дарогаю, пажаліўся вайсковец.
То пэўна вашмосць збіўся з тракту. Ёсць добры шлях. Прысядзьма, я табе на зямлі накрэслю.
Сурмач быў задаволены, што тлумачэнне пойдзе не на пальцах і пераліках нейкіх прыкмет, якіх і ў памяці не ўтрымаеш. Абодва селі на паблізкай лаўцы, і пан Севярын на ўбітай зямлі дубчыкам крэсліў шляхі, што вялі да Крушні і далей да Клінка. Пры ўпамінанні Клінка Сурмач стаў яшчэ больш уважліва прыглядацца рыскам і каменчыкам, што вызначалі двары і вёскі. Калі пытанні і тлумачэнні скончыліся, а Сурмач ужо хацеў падзякаваць і развітацца, шляхціц раптам запытаўся:
Як ты, вашмосць, назваўся? Сурмач?
Сурмач. Паручнік пры галоўнай кватэры вялікага гетмана.
А скуль твой корань, калі не сакрэт?
Які сакрэт, усміхнуўся Сурмач. Не ў капусце знойдзены.
3 Бярэзыня я, за Менскам па Ігуменскаму тракту сотня з нечым вёрстаў.
3 Бярэзыня кажаш? А бацьку твайго часам не Міхалам клічуць? уважліва ўглядаючыся ў твар паручніка запытаў стары.
Так, Міхал Сурмач, крыху здзіўлена адказаў ён.
Паручнік гусарыі, ужо упэўнена ўдакладніў шляхціц.
Ведаеце яго? Дзед апошні грош ахвяраваў, каб сына толькі ў гусарыю, усміхнуўся Сурмач.На мяне ўжо не хапіла.
Не дзіва! Сам жа быў ня з горшых! Ведаю і дзеда і ён мяне ве­дав. Севярын Мяжэвіч я, назваўся незнаёмы і патлумачыў, з бацькам разам пад Монтвамі гаравалі. Спачатку я тапіўся ён мяне ратаваў, потым яго паранілі я валок, каб абодвух не ўходалі. Такая была ганебная бойка.
Сурмач ад пачатку роспытаў пачаў здагадвацца, што перад ім колішні бацькаў паплечнік па войску, але самому дапытвацца ў старэйшага векам не выпадала.
Можа чуў ты пра мяне?
Так. Тата не раз узгадаваў, як толькі той рокаш успамінаў, а гэта часта здаралася.
А тут ты якім трафам? запытаў пан Севярын.
Сурмач расказаў дзеля чаго і куды дасланы ён у тэты павет.
Ведаеш, хлопча, няхай твае зухі тут у шынку пасядзяць, а ты са мною пойдзеш. Хоць ненадоўга, але зрабі такую ласку старому, пагамонім. Раскажаш мне, як там бацька, ды і пра мяне паслухаеш, каб яму пераказаць. Згода?
Адмовіцца не выпадала, ды і не хацелася.
Развітаўшыся з гасцінным домам Мяжэвіча, Сурмач скіраваўся так, каб нанач трапіць не ў Крушню, а да Клінка. Спаслаўшыся на Мяжэвіча, паручнік быў сустрэты як жаданы госць. Яшчэ лепшая повязь узнікла між ім і панам Лявонам, калі апошні пачуў пра Багдана.
Сустрэліся мы, пане Шарэвіч, пад Берасцем, Сурмач наўмысна прыпыніўся.
-1...? Нецярпліва падагнаў Шарэвіч.
I здаўся я вашаму Багдану ў палон, засмяяўся Сурмач, прымусіўшы і пана Лявона далучыцца да яго.
Тут ужо паручнік расказаў, добра змякчыўшы небяспеку, пра незвычайныя абставіны іх знаёмства і пра знойдзеныя ў сядле паперы.
Відаць звялі злыдні са свету нашага Івана, уздыхнуў пан Лявон.
У адчыненых дзвярах мільганула дзявочая постаць.
-Аленка! паклікаў Шарэвіч. Вось пан паручнік бачыў Багдана. Жывы ён і здаровы!
Пляменніца, сказаў пан Лявон, калі Алена выйшла.
-Ясна, -усміхнуўся Сурмач. Патаму, якусхвалявалася дзяўчына, як заружавеўся яе твар, усё зразумеў.
Элекцыя
Сярэдняга веку шляхціц, невысокі але складны, аглядаў поле, застаўленае вазамі, будамі, шапграмі і намётамі.
Але ж і з’ехалася народу! усклікнуў ён.
Увесь тэты неаглядны табар раскінуўся адразу за кавалкам раўніны, прызначаным пад шыхты ваяводскіх і павятовых харугваў падчас самога акту элекцыі, падачы і ўліку рысак-галасоў. Там ужо стаяла “шопа”: падобная на павець будыніна без адной сцяны. Шопу і невялікі пляц перад ёю акаймляў неглыбокі роў. Тут, “у акопах” размяшчаліся сенатары і вышэйшыя ўрадоўцы на чале з інтэррэксам. Падчас элекцыйнай працэдуры на пляцыку ставіўся сімвалічны вольны трон, нагадваючы прысутным урачыстасць хвілі. Але зараз у акопе было пуста.
Пакуль тое галасаванне, з’язджаліся, уладкоўваліся, знаёміліся, гасцявалі ды наведвалі горад, прыносячы навіны і плёткі. Прыходзілі і з гораду.
Дзе тут знойдзеш тых берасцейскіх! разгубіўся чалавек і азірнуўся навокал, нібы запрашаючы прысутных у сведкі свайго клопату.
Апрануты небагата але дастатна, рухавы і відаць вясёлага нора­ву, ён прыцягваў увагу дабразычлівай усмешкай, нібы толькі што ўспомніў нейкі жарт і гатовы ім падзяліцца. Такому заўжды хтонебудзь ды адгукнецца.
А берасцейскія, здаецца, недзе там, махнуў рукою ягамосць ад бліжэйшых намётаў. Дакладна ведаю, што там ліцьвіны, лягчэй будзе дапытацца.
Д зякую вашэці, берасцеец намерыўся рушыць у падказаным кірунку, але азірнуўся, спынены воклічам зводдаль.
Пане Мацею! Гэй, пане Мацею! малады моцны голас перакрываў навакольную гаману. Сюды ідзеце, я вас правяду!
Бач, заўважыў! Што значыць маладыя вочы! пакруціў галавою пан Мацей, кіўнуў на развітанне выпадковым суразмоўнікам і пашыбаваў насустрач земляку.
Пасол Мацей Крыжэвіч уладкаваўся ў самой Варшаве, а сюды, на
элекцыйнае поле, выбраўся ў вольны дзень наведаць землякоў, якія напэўна з’явяцца раней, балазе ад Берасця ехаць не ад Рэчыцы ці Амсціслава.
Атабарыліся вы тут няблага, аглядаючы не новы, але пал­кам яшчэ прыдатны колішні вайсковы шацёр, у якім размясціўся Кузьма Вароніч з двума сваімі суседамі.
Ды нічога сабе, месцахапае. Ты вось сюды, а мае суседзі якраз у горад выбраліся. прыгаворваў пан Кузьма, збіраючы просты пачастунак. Ну размясціся, як табе зручней, а я займуся, прывезенае яшчэ не выпілі.
Не паспелі наліць па першай чарцы, як вярнуліся суседзі. Павітаўшыся, перамовіўшыся, заселі поўным таварыствам.
Адклалі мы на заўтра Варшаву, патлумачыў Барыс Кудзевіч. Калёсы Мікіта ўзяўся падмазаць, а да каго іншага не хацелася набівацца.
Не ўцячэ Варшава за ноч, затое во пана Крыжэвіча мой хлапец заўважыў, кружляць па табары не давялося, старэйшы з усіх Клімэнт Лешка прыязна ўсміхнуўся Мацею. Ну, як там ідуць сесіі?
Усіх цікавілі звесткі ад непасрэднага ўдзельніка, а не чуткі праз колькі вушэй ды вуснаў.
Якія сесіі, пане! Тры тыдні маршалка не маглі абраць. Сорам дый годзе!
Крыжэвіч сярдзіта засоп і пацягнуўся за кавалкам варанага мяса.
Што ты кажаш! жахнуўся Вароніч. Ну няма на шляхту ўправы, хоць забіся!
Сварка, як на жыдоўскім кагале. пажаліўся абураны пасол. Пачалі нібы, як належыць: імшу ў касцёле Святога Яна сам нунцый спраўляў, казань біскуп Залускі правіў, французскага кня­зя выхваляў, а пра каралеўскі дом не надта зычліва выказваўся. Можна сказаць і незычліва, удакладніў ён. А не паспеў новаабраны маршалак жазло ўзняць, як тут скарга ад нашых паслоў на Сапегаў.
Гэтага трэба было чакаць, крактануў Кадзевіч. Ну і што?
Справа скаргі на Сапегаў была для іх мо’ цікавейшай за іншыя. Хто б ні стаў каралём, а да іх, простай шляхты, Сапегам заўжды блізка.
А што таму Казіміру Бялінскаму заставалася?
Пан Мацей не спяшаючыся падступіўся да аповеду пра соймавыя беды.
Маршалак разумеў, што ўхіленне ад разгляду скаргі раўназначна зрыву Сойму якім-небудзь няўрымслівым ліцьвінам. Галава дэпутацыі, складаўшай скаргу на рукі маршалка, заявіў:
Шаноўны пане маршалку, распаношыліся Сапегі неймавер-
на. Яны даўно перайшлі мяжу, за якою наша скарга магла б быць адрынута, альбо пакінута без увагі Пасольскай Ізбою.
Абмеркаванне скаргі заняло некалькі сесій, але лячэнне застарэлай хваробы Вялікага Княства, засілля магнацкіх радоў, было немагчыма без каэквацыі, гэта значыць ураўнання ў правах шлях­ты Княства і Кароны, чаму магнаты ўпарта працівіліся.
Утаймавалі іх хоць трохі? Прысаромілі? горка ўсміхнуўся Вароніч.
Утаймуеш іх хіба толькі шаблямі, а за Сапегамі тых пакуль што болей, Барыс Кадзевіч не забываўся на берасцейскую аблогу, дзе быў адначасна з Варонічам.
Праўду кажаш, браце, падтрымаў яго думку пан Мацей. Пра скаргу шмат хто выказваўся. Караняжаў дыскусія моцна парушыла.
Вядома! кіўнуў Вароніч, аглядаючы таварыства.
Разумнейшыя з кароннай шляхты ведалі, чаго ім трэба асцерагацца: іхнія магнаты з зайздрасцю паглядалі на вялікалітоўскіх і не квапіліся падтрымаць патрабаванне каэквацыі.
Таму спрэчкі былі гарачыя, працягваў пан Мацей. -1 ў прамовах і ў лавах між сабою. Сенатары ўвесь час перашэптваліся. Ну і наш пан падскарбі не змарнаваў аказіі. Не ва ўсім ён мне даспадобы, але гаварыў палітычна і дарэчы.
Пацей? удакладніў пан Лешка.
Пан Мацей сваім апавяданнем ізноў перенёс землякоў у соймавую залу, дзе Людвік Пацей настойліва даводзіў Сойму:
Датуль не будзе ў Княстве спакою, пакуль не знясем звычай, згодна з якім адной асобе можа быць нададзена, а што горш, прададзена некалькі ўрадавых пасад. А калі да гэтага ёсць маж лівасць займаць вышэйшыя ўрады асобам з адной фаміліі, то не пазбегнуць злоўжыванняў, прывацтва, а што за гэтым ідзе сваволі, як і супраціву ёй.
Стрыманая гамана сведчыла, што прамоўца завалодаў увагай і кранае цікавую, а шмат у чым балючую тэму. Пацей тым часам працягваў:
Так сталася, што збройны супраціў застаецца іншым раз­ам адзіным і апошнім сродкам пратэсту і абароны, бо ніхто пакрыўджанай шляхты не бачыць і не чуе. Тыя, каму належыць бараніць справядлівасць і ёсць крыўдзіцелі. Спаленыя двары, пабітыя і пасечаныя людзі, разагнаныя соймікі, спанявераныя судыгэта малы пералік злачынстваў, чынімых кліентамі Сапегаў.
Прамоўца прымоўк не так для пярэдыху, як дзеля ўвагі слухачоў, бо пераходзіў ад усім вядомага да ясных прапаноў.
Карыстаючыся нагодаю абрання новага караля, варта адпаведную ўхвалу далучыць да пакта-канвента, што складзем мы на рукі электа. Час скончыць з ганебнай для рыцарскага стану Княства
розніцай у правах. Час скончыць самаволю і самаўладства аднагодвух радоў коштам правоў усяе шляхты.
А што, разумна чалавек правіць, азваўся нехта з сенатараўкараняжаў.
Можа таму, што сам яшчэ не вялікі гетман, з’едліва заўважыў сусед. Ведаю я іх, ліцьвіноў!
Як на пацверджанне гэтай непрыхільнай ацэнкі загаварыў малады, напорысты ашмянец. Падаўшы прыклады разбэшчанасці сапежанскіх надворных рэгімэнтаў, бязглуздай жорсткасці і гвал­ту, ён горача падтрымаў сутнасць скаргі і неабходнасць грунтоўных зменаў ухвалаў і законаў:
Пара адкінуць старыя прымхі! заклікаў ашмянец на заканчэнне. Як роўнасць, то роўнасць! Калі маем права Сойм сарваць, прасоўванне карыснай ухвалы спыніць, то як можам пагадзіцца на бяспраўе і паняверку па-за соймікам ці Соймам? 3 прычыны таго, што ўсе пасады захоплены адной фаміліяй? Не Сапега ж у нас вялікім князем!
Не маглі не крануць справы скаргі паслы і сенатары ад Кароны. Тон і змест розніўся не толькі ў залежнасці ад асабістага стаўлення да сапежанскага двара, але і ад маёмаснага і службовага стану прамоўцы.
Усё ж ёсць і дадатнае ў наяўнасці сілы, здольнай уплываць на па­радак у краі, прымірэнча даводзіўпасол з караняжаў. Прыкладам, як Сапегі ў Княстве. А то ледзь не ваколіцы пачалі ствараць канфедэрацыі з-за таго, што суседскае цяля забрыло ў шкоду. Хто ж утаймуе такіх зухаў?! скрушна запытаўся ён, не спадзеючыся адказу. Войска слабое, ды і само канфедэруецца. Паспалітае рушанне збіраць няма з каго усе канфедэраты!.. Нездарма той ды другі ваявода змушаны абвяшчаць канфедэратаў ворагамі Айчыны. На каго, скажыце, таму ваяводу разлічваць?
Адкрыта супраць скаргі ніхто не выказаўся, але можныя з Кароны спачувалі Сапегам і не спрабавалі з гэтым крыцца. Абмеркаванне натуральным ходам пашырала дыскусію на клопаты кіравання Рэчай Паспалітай.
Пошасць канфедэрацый нішчыць дзяржаву, сенатар з біскупаў пачаў прамову нібы ўрачыстую Казань. Почасту гэта не абарона парушаных правоў, а звыклы разбой. Не спыняюцца нават перад рабаваннем касцёлаў! голас прамоўцы ўзвысіўся, перакрываючы пчаліны гул сходу. Патрабуюць выкуп з Гданьска, пагражаючы спаленнем яго вёсак. Хто? Рабаўнікі? Не! Канфедэраты з Грудзёндза, шляхта, а не чорны люд. Што ж будзе сабрана з палёў, калі вёскі пойдуць з дымам? У Гданьску дадасца галоты. А праз які горад ідзе гандаль той жа грудзёнскай шляхты? Гэта ж нішчэнне падстаў Рэчы Паспалітай! біскуп няўхвальна паківаў галавою і сеў.
Усё сказанае было праўдай. Тым не менш выпад яго быў скіраваны на дробную шляхту: хацеў ён гэтага ці не хацеў, а даводзіў, што над ёю павінен быць бізун. Але знайшліся ў Кароне людзі з іншай думкай наконт прычын бясконцых закалотаў.
Не вырашыць тэту справу наскокам, але і Сапегаў у анёлы вывесці не ўдасца! Сусед я ліцьвінам, з нурскага староства, так што ведаю ўсё не па чутках і слёзным заявам Сапегаў не паверу. Кажаце, яны моцныя і парадак трымаюць. Але чаму супраціў ім не зводзіцца? Ды з тае простае прычыны, што парадак сапежынскі непарадкам і гвалтам наводзіцца.
Дапамагчы ім трэба! Кароннае войска паслаць! падтрымаў прамоўцу насмешлівы выклік. Можа тады і паны сенатары суцешацца.
Менавіта там, на першых лавах, між сенатараў, найвышэйшых урадоўцаў, найбольш прыхільнікаў моцнага роду гаспадароў Княства.
Кажуць, Сапегі Берасцейскую канфедэрацыю суцішылі амаль без крыві і пана Пацея змусілі скарыцца, працягваў пасол нурскай зямлі. А не хочуць бачыць прычын таго берасцейскага супраціву і не пытаюцца, чаму сапежанскія кліенты праз кароткі час учынілі крываву ю бурду на лютаўскім сойміку ў тым жа Бярэсці? Ці ж гэта так даўно было, ці памяць занікае? Адкуль пэўнасць, што падобнае не паўторыцца?
Паслы Вялікага Княства, удзячныя караняжу за нечаканую і таму яшчэ больш приемную падтрымку, пастуквалі шаблямі і стрымана гулі.
Як ні востра выказваліся паслы і сенатары, усе абыходзілі ўвагай найістотнейшы хіб Рэчы Паспалітай: слабасць каралеўскай улады. Страх перад абсалютызмам французскага ці нямецкага ўзору прымушаў забыцца на гэтым полі пра карпаратыўныя шляхоцкія сваркі. Так і хадзіла шляхта ў зачараваным коле, не здольная пераступіць раз і назаўсёды вызначанай рысы, бо некаму было задаволіць яе скаргі.
Тым не менш, дзякуючы скарзе на Сапегаў, справа каэквацыі зрушылася з месца. Ухвалена было, што ад гэтага часу ў Княстве “найвышэйшыя ўрады гетманскія, маршалкоўскія, канцлерскія павінны быць так устроены, як у Кароне. Таксама і судзебнасць.” Камісія на чале з Рыгорам Агінскім павінна была пераняць частку абавязкаў, якімі дагэтуль Казімір Сапега карыстаўся самаўладна. Скасоўваліся райтарскія, казацкія і татарскія харугвы звыш кампута, чым абмяжоўвалася ўтрыманне прыватных войскаў за кошт дзяржавы.
Галоўным жа для Сойму былі выбары караля, той урачысты момант, калі інтэррэкс будзе аб’язджаць харугвы шляхты, ушыхта-
ваныя пад штандарамі з Арлом і Пагоняй, з выявамі Багародзіцы і Арханёла Міхаіла.
Тое, што не адбылося на Канвакацыях, непазбежна павінна было ўзнікнуць зараз, на элекцыйным Сойме. Іншай нагоды дазмагання не будзе. Найбольш зацятая барацьба закіпела між групоўкамі князя Канці і каралевіча Якуба. Спачатку пайшлі ўзаемныя абвінавачанні ў сканфедэраванні войска. А праз два тыдні пасол з Каліша вынес на разгляд нейкія паперы, як доказ датычнасці каралевы да вайсковай канфедэрацыі. ПрыхільнікіМарыі-Казімеры даводзілі, што паперы сфальшаваны яе непрыяцелямі. У выніку выступы замежных паслоў пачаліся толькі праз колькі дзён.
Амбасадар цэсара Леапольда выступаў, прапануючы каралевіча Якуба Сабескага. Пасольства дона Одэскальчы, пляменніка Папы, модна спазнілася і разлічвала на падтрымку каралеўскага згуртавання толькі ў выпадку адхілення Якуба. А каралева шматлікімі лістамі да ўплывовых асобаў, сустрэчамі і зваротамі старалася сабраць галасы для сына. Нібыта нават дар на яе старание ў лісце да прымаса выказаўся супраць кан­дидатуры князя Канці. Але заця­тая барацьба нечакана скончы-
Мельхіёр дэ Паліньяк лася абвяшчэннем Якуба, што ён выходзіць з канкурэнцыі. Пайшлі чуткі, нібыта цэсар заявіў, што будзе падтрымліваць князя нэйбурскага. Больш здагадлівыя пераконвалі, што тут мачала пальцы цэсарыха, каб мець на троне Рэчы Паспалітай не швагра Якуба, а свайго брата.
Амбасадар цэсара вырашыў кінуць наяўныя грошы на саксонскага электара, абы не прапусціць Канці. Калі за Бурбона ўжо даўно змагаліся, то саксонец па сапраўднаму выйшаў на боішча ледзь не перад самай элекцыяй. Затое вакол яго пачалі гуртавацца ўсе, хто быў супраць францу-
Франсуа Луі дэ Бурбон за, у тым ліку і былыя прыхільнікі князь дэ Канці Якуба Сабескага.
У выніку ватаванне звялося да таго, чаму варта выбіраць менавіта між французскім князем і саксонскім электарам. Прамоўцы выкарыстоўвалі апошні шанец перацягнуць на свой бок тых, хто мае послух у паноў-братоў і на элекцыйным полі ўгаворыць іх аддаць рыскі за адпаведнага канкурэнта.
Казімір Сапегамала праймаўся нападамі на сябе і свой род, при­вык. Важней было вызначыццаз прэтэндэнтам. Гетмана настойліва ўгаворвалі пакінуць французскі бок. Ён і сам вагаўся, наракаючы пры кожнай нагодзе на затрымку Версалем грошай, на адсутнасць князя Канці ў такі важны момант. Схіляўся, насамрэч ці прыкідваючыся, то на бок нэўбургскага Фрыдрыха-Вільгельма, то бадэнскага Людвіка. Наконт бадэнскага прэтэндэнта, з якім, на яго думку, маглі б усе пагадзіцца, не раз размаўляў з Бенядыктам і прымасам, але абодва згодна працівіліся яго абранню. Бенядыкт стаяў за француза, а Казімір, пад ціскам і наляганнямі прасаксонскай факцыі быў не супраць адступіцца ад яго на карысць Фрыдрыха-Аўгуста.
Скончыцца тым, што пад уплывам Бенядыкта 5 ліпеня вялікі гетман падпіша акт падтрымкі вольнай элекцыі Канці, чым канчаткова адступіцца ад саксонца. Разам з ім падпішацца і пляменнік Міхал, пасол ад Берасцейшчыны, шчырапрыхільны французу, за што і будзе вызначаны рэзідэнтам пры прымасе.
Якуб Сабескі яшчэ спадзяваўся, што непазбежны канфлікт між Канці і саксонцам паспрыяе яму і вынесе на трон, а каралева нача­ла схіляцца да думкі, што для яе самым адпаведным будзе менавіта саксонец. А французскі пасланнік Мэльхіёр дэ Паліньяк, падтрыманы згуртаваннем на чале з Сапегамі і Любамірскімі, быў пэўны поспеху князя Канці да дня канчатковага ватавання па галоўных прэтэндэнтах. 3 такім настроем і стаў перад элекцыйным Соймам.
Яго Высокасць Франсуа Луі дэ Бурбон князь дэ ла Рош-сур-Ён князь дэ Канці належыць да аднаго са значнейшых радоў Францыі. Прынц крыві мае трыццаць шэсць год, узрост, калі мужнасць спалучаецца з досведам і мудрасцю. Рыцарскія здольнасці падмацаваны выдатнай адукацыяй. Багаты, прыстойны і здольны, Яго Высокасць не мог не стаць улюбёнцам Яго Вялікасці караля Францыі ЛюдовікаХІУ. Несумненна, што сантыментЯго Вялікасці да Яго Высокасці сыйдзе і на Рэч Паспалітую, заскарбіць ёй падтрымку і абарону ва ўсякай патрэбе, даводзіў пасланнік выгады абрання свайго прэтэндэнта.
Хто-ніхто з сенатараў, набліжаных да замежных спраў, ведаў, што з той сімпатыяй караля да прынца крыві не ўсё так, як падае пасланнік. Больш адпавядала сапраўднасці, што Людовік XIV карыстаецца нагодай аддаліць з Парыжа непрыемнага яму кня­зя. Французскі манарх быў зайздросны, раўнівы і помслівы. Не
Аўгуст II
зычыў сабе дзяліць уладу з кардыналамі, міністрамі, ці можнымі арыстакратамі. Стаўленне да прынцаў крыві было выключил непрыхільнае. Любімец двара Канці ніколі не атрымаў аніводнай дзяржаўнай пасады ці функцыі. А для Рэчы Паспалітай будзе ў самраз. Можа і прыжывецца, не ўцячэ, як Валуа. Мае адпаведныя рысы. Герой для афіцэраў, бажышча жаўнераў, адначасна прыяцель і дабрачынца вучоных і праўнікаў. Мае цікавасць да астраномаў, матэматыкаў, паладзіць з адукаванай шляхтай.
А Паліньяк, спыніўшыся на ваярскіх здольнасцях, старанна пералічваў перамогі князя ў вой­нах як за, так і супраць, (было і та­кое!) нібыта ўлюбёнага ў яго караля. Маляўніча распавёў, як ірваўся князь дапамагчы Яну III пад Венай у змаганні за веру хрысціянскую і не трапіў туды з прычын, ад яго не­залежных.
Натуральна, пасол не ўспамінаў, што затрымка адбылася ў значнай меры па жаданню караля Францыі, які не зычыў сабе, каб ягоныя ваяры дапамагалі варожай Вене. Так ці іначай, ваярскі дух у крыві прэтэндэнта, бо нездарма ён пляменнік Вялікага Кандэ, ваяраз ваяроў, што ў свой час таксама ледзь не сеў на трон Рэчы Паспалітай. Каму як не
князю Канці вярнуць ад турак ганебна страчаны Камянец, а раз­ам з ім набыць шмат чаго іншага? Апрача здольнасцяў гэтаму паслужаць дзесяць мільёнаў злотых, якія неадкладна пакладзе ў дзяржаўную скарбніцу шчодры прэтэндэнт.
Паслы і сенатары слухалі Паліньяка вельмі добразычліва, але і наступим прамоўца здолеў завалодаць увагай Сойму. Цікава слухаць, калі цябе ўпрошваюць, а ты можаш схіліцца і туды, і сюды, як табе прыйдзе ахвота. За курфюрста Саксоніі ўгаворваў Якуб Генрык Флемінг.
Д ынастыя Веттынаўстары нямецкі род, пачаў ён, Цюрынгію і Мэйсэнскую марку атрымаў у ленна яшчэ ў першай палове XIII стагоддзя. На пачатку XV-ra цэсар аддаў мэйсэнскаму маркграфу Фрыдрыху I Саксонскае княства разам з правам удзелу ў выбары цэсара.
Флемінг урачыста падкрэсліў апошнія словы і абвёў поглядам сенатараў і пасольскую гурму, даючы ім час усведаміць, якое шчас-
це мець манарха з такім радаводам. Жвавая, смелая манера выказвацца, кароткія, дасціпныя акрэсленні трымалі ўвагу паслоў.
Бацька майго ўладара Ян Георг III прымаў вялікі ўдзел у Венскай бітве побач са славутым Ільвом Лехістану Янам III. Будзе знакам лесу, калі стырно Рэчы Паспалітай пяройме ў свае рукі сын баявога паплечніка Яна III. Тым болей, што ў свае дваццаць сем год уладар пабыў на мностве войнаў, даўшы прыклад мужнасці і вайсковага досведу.
Слухаючы пра ваярскія здольнасці, шмат хто з паслоў не хаваў ўсмешкі. Авантурнік і гуляка Фрыдрых-Аўгуст I змагаўся не гэтулькі на полі бітваў, колькі ў паядынках. Смеласць не суправаджалася баявымі перамогамі, часцей наадварот. Але самаўпэўненасць прамоўцы, яго, здавалася, нязломная вераў сказанае не схілялі да спрэчак ці незычлівых заўваг.
Япічэ болып нечакана для сармацкіх вушэй прагучала спасылка немца на гістарычную повязь роду Веттынаў з Польшчай часоў Баляслава Хробрага. Так гэта ці не так, але прапродак электара Отта III быў, калі верыць міністру, тым мастом, які ўтвараў тэту лучнасць. Ад таго і павялося. Гэральдысты і гісторыкі старанна вылічылі, што з 8191 вядомага продка канкурэнта аж 934 былі Пястамі, гэта значыць палякамі, а 320 Ягелонамі, чытай ліцьвінамі. О, Божа! Ніякі Грунвальд не перашкодзіў стаць сак­сонцу братам па крыві абодвум народам Рэчы Паспалітай! Паслы, асабліва з тых, якія не бачылі немца братам, толькі кракталі ў здзіўленні.
Даўшы спракаветны грунт пад сённяшнюю прэтэнзію, саксонскі міністр адзначыў вялікую вядомасць і такі ж послух у дварах Еўропы і падкрэсліў, што малады курфюрст гарантуе працягласць працвітання і ўзбагачэння Рэчы Паспалітай пад яго скіпетрам.
Вы ж разумеце, Панове, што на ляйпцыгскіх таргах, найлепшых у свеце, вы будзеце не замежнікамі, а блізкімі кампаньёнамі, спакушаў ён не вельмі схільную да гандлю шляхту. На роўні з саксонскай шляхтай будзеце карыстацца здабыткамі асветы і культуры, якія расцвілі пад міласцівым і шчодрым пратэктаратам Фрыдрыха-Аўгуста I. Дзе вы знойдзеце лепшыя чым у Ляйпцыгу кнігі? Выдаем трактаты як на лаціне, пашыранай у вашых народаў, так і жывой нямецкай мовай, пра што, спадзяюся, прыемна чуць паслам з Гданьска, Торуня, ды і ўсіх Прусаў.
Флемінг перадыхнуў і працягваў з тым жа натхненнем:
А наш тэатр, наша дойлідства! Сам уладар княства вызначаецца тонкім густам. Хіба можна паставіць каго б то ні было побач з ім? Вам выбіраць, шаноўнае панства, але дазволю сабе папярэдзіць вас словамі Вялікага Электара Фрыдрыха-Вільгельма Брандэнбурскага: “Лепей жыць пад пратэктаратам турка, чым у
няволі ў французаў“. Падкрэслю, што гэтасловычалавекаўцэлым прыхільнага Францыі. Вы стаіце перад лепшым выбарам. Зрабіце яго з улікам думкі мудрага палітыка.
Трымаўся Флемінг упэўнена. Дапамагала не толькі перанятая ў немцаў пыха, але і ўсведамленне значнай падтрымкі аўстрыйскіх і расійскіх дыпламатаў. Царскі рэзідэнт Нікіцін, засвоіўшы польскую мову, палымянай арацыяй схіляў паслоў да саксонскага электара. Яму ўжо ўдалося ўгаварыць куяўскага біскупа Домбскага ўзяць на сябе адказную ролю абвяшчэння выбару і каранацыі, насуперак законнаму і неаспрэчнаму праву прымаса. Расея і Аўстрыя згодна марылі штурхнуць Рэч Паспалітую ў вайну з Турцыяй, а выбар Канці руйнаваў гэту задуму, бо Францыя ў вечным суперніцтве з цэсарскім дваром ладзіла з туркамі. Магнацкія групоўкі, спадзеючыся на матэрыяльныя карысці, ішлі насустрач расейскай і аўстрыйскай палітыцы гэтак жа ахвотна, як і ў рэчышча французскай. Палітыка ўласна Рэчы Паспалітай разглядалася шмат кім выключна як сродак у асабістых інтрыгах.
Насуперак насцярогам Якуба Флемінга размовы з прымасам прайшлі ў палкам прыязным тоне. Абодва разумелі, што адкрыты пераход прымаса на другі бок перад самай элекцыяй выставіць яго перад шляхтай як здрадніка. Нахрапісты Флемінгусведамляў гэта і паводзіўся з вялікай асцярожнасцю, прасіў толькі аднолькавага стаўлення да прэтэндэнтаў.
Паколькі папскі нунцый пацвердзіў, што 2 чэрвеня 1697 года Фрыдрых-Аўгуст I выракся лютэранства, і адпаведны дакумент атрыманы ў Варшаве, пытанне канверсіі было знята. Але Флемінг ведаў, што для прымаса змена веравызнання саксонскім курфюр­стам крок чыста пал ітычны, пазбаўлены якога-кольвек рэлігійнага пачуцця. Важна, каб меркаванне Радзеёўскага як найвышэйшага іерарха не стала шырокавядомым і не пасіліла недавер да сак­сонскага прэтэндэнта з боку шчырых каталікоў, якіх на элекцыйным полі будзе болыпасць. Непрыхільнасць да “лютраў”, значна пасіленая езуіцкімі ўплывамі, амаль абавязвала да такога недаверу. Але, здаецца, і тут паразуменне знойдзена. На шляху да элекцыйнага поля Фрыдрых-Аўгуст I не меў аніякіх перашкод.
Напад на кур’ера
Зранку Івана Хмялеўскага паклікалі глянуць на новы зруб клеці.
Старая ўжо даўно нікуды не вартая. Бог ведае, калі ставілася, тлумачыў Язэп Вароніч свайму госцю.
Ня гледзячы на розніцу ў гадах і зусім нядаўняе знаёмства, Іван Хмялеўскі ставіўся да свайго маладога гаспадара з вялікай пашанай. Можа таму, што лічыў сябе менш дасведчаным у гаспадарчых справах. Усё ж адно ваяваць, а другое даглядаць поле і чараду, будынкі і падворак, лес ды сенажаць. Ведаць, калі што рабіць, каб і з сілы не выбіцца і з усім на час управіцца. Добры знаўца свайго вайсковага рамястваумеў заўважыць і ацаніць падобную рысу ў іншых.
Зруб стаяў на ўзлеску амаль гатовы і здалёк залаціўся старанна акоранымі сасновымі вянцамі.
Я, ведаеце, не хацеў у двары смеціць ды залішне талаку ўтвараць, казаў Язэп. А тут і бярвенні вазіць блізка і цеслярам вальней. Застанецца толькі пазначыць ды перавезці. Падваліны добрыя вечна стаяць будзе.
Цесляры спынілі працу і падышлі павітацца.
Дзень-два, пане, і будзе гатова, далажыў старэйшы. Заадно варта было б і кроквы зладзіць, усё спраўней будзе. Часу хопіць, да дажджоў на месцы стане.
Згодны з вамі, мужчыны, але кошт застанецца той самы, дамоўлены, засцярогся Язэп. Тут і мне і вам зручней. Ніхто не траціць.
— Вядома. Мы і не патрабуем. Падабаецца нам тут працаваць. Ані падшыванцы пад рукі не лезуць, ані сабакі ці свінчо якое, засмяяўся цясляр.
Хто гэта на злом гал авы ляціць? увагу ўсіх заняў хлопец, які імчаў ад двара на неасядланым коніку.
Задыханы споўз на зямлю і хапаў ротам паветра.
Ну што там? устрывожыўся Язэп. Пажар ці што?
Не, пане, паматаў галавой хлапчук, паступова прыводзячы да ладу сваю дыхаліцу. нічога.
Чаго ж ляцеў, як ад татараў? Сам больш загнаўся, чым конь.
Нарэшце мог сказаць нешта ўцямнае.
Там ў двары, пане, нейкі важны пан у карэце. Вельмі прасіў адпіукаць пана, то пані паслала. Як знайду, то прасіць, каб неадкладна з ім спаткаліся. Казаў, справа дзяр-жаў-ная. Во!
Хлопец замоўк, задаволены выкананнем даручанага важным панам з гербамі. Чые гербы ён, вядома, не ведаў.
Што ж, паедзем, пане Іване, прапанаваў Язэп. Урэшце тут мы скончылі. Ну а ты, гусар, імчыся, перадай, што едзем.
Хлопец узлез на свайго коніка і, гучна гікнуўшы, паімчаў назад.
Пакуль пасланец аддыхаецца, пане, то і вы там будзеце, пад агульны смех сказаў цясляр.
У двары, сапраўды, стаяла карэта. Не проста буда на калёсах, як у каго з мясцовай шляхты, а спраўная, каштоўная рэч. Гербы таксама былі: на дзвярах збоку і на тыльнай сцяне. Пэўна, каб не кожны, здагнаўшы, насмеліўся апярэдзіць.
Трубы! Радзівілаўская! лёгкая трывога варухнулася ў сэрцы Хмялеўскага.
Наблізіўшыся, заўважылі маладога яшчэ, мабыць аднагодка Язэпу, шляхціца ў французскім строі, пры шпазе, які сядзеў у адчыненых дзвярах.
Мабыць шпагу прыпаясаў, нас чакаючы, ціха сказаў пан Іван і ўсміхнуўся, успомніўшы ганца. Важны пан!
Маладзён саскочыў, ступіў ім насустрач і дворна, спрактыкавана пакланіўся.
Прашу прабачыць, вашмосьці, што патурбаваў вас і адарваў ад заняткаў. Служба. Пэўна пан гаспадар? ён звярнуўся да Хмялеўскага.
Яшчэ як той вылазіў, абодва ўбачылі, што ў карэце болып нікога няма. Затое ля коней круцілася двое моцных дзецюкоў, а на коз­лах ляжаў мушкет.
Не, гаспадар вось, паказаў Хмялеўскі. Пан Язэп Вароніч.
Даруйце, пане, ветліва схіліў галаву маладзён. Хвалююся, таму не ўсё, як належыць па этыкету. Сам я Мар’ян Зубовіч, кур’ер яснавяльможнага князя Радзівіла. Спяшаюся да Нясвіжа, бо князь можа ў любы дзень ад’ехаць, а я мушу заспець яго ў рэзідэнцыі.
Нешта васпана затрымала? запытаўся Язэп.
Спакойны зычлівы тон Язэпа паўплываў на госця, ён паспакайнеў.
Трэба замяніць каня, а да станцыі далёка. На трох нязручна, і чакаць, пакуль перакуюць, не стае часу. Вось мой клопат. Ці не магу атрымаць дапамогу?
Язэп кіўнуў галавою.
Чаму ж не дапамагчы? Дам, што ёсць лепшага! Вашага пакінеце, прыгледзім, перакуём, а пасля забярэце.
Божа мой! Вы мяне ратуеце! кур’ер горача паціснуў руку Язэпа. Не ў вялікіх я чынах, самі разумееце, але чым магу, аддзячу!
Язэп раптам вымоўна зірнуў на Хмялеўскага. Ужо не раз і не два абгаворвалі яны, што надышоў час даведацца, як з тым радзівілаўцам, Пятром Літвіновічам, які пайшоў за Хмялеўскага ў няволю. Стан Хмялеўскага дазваляў спакойна абмяркоўваць трагічныя падзеі апошніх год.
Пане Зубовіч, ветліва звярнуўся Язэп да кур’ера, у нас таксама ёсць просьба. Дапамажыце пану Хмялеўскаму, давязіце яго да Нясвіжа. Яму крайне неабходна адшукаць таварыша з панцырнай харугвы князя.
Просьба збянтэжыла кур’ера. Лёгка было здагадацца, што яму не дазвалялася браць спадарожнікаў. Нездарма і карэту такую далі. Спешна! А што да дэпеш, то Радзівілам звыклыя паперкі не возяць. Лёгкае воблачка заклапочанасці прабегла па твары кур’ ера і знікла. Ён кіўнуў галавою на знак згоды. Разумеў, што адмова з яго боку будзе стратай гонару ў вачах уважлівых да незнаёмага людзей.
Добра, сказаў ён. Толькі едзем адразу.
Можа абед! Як жа так адпусціць з двара? занепакоўся Язэп.
Дзякуй, вашмосць, іншым разам заеду на абед, з усмешкай паабяцаўкур’ер.-Астокроцьдзякуйзаканя! Едзьма! -закамандаваў сваім спадарожнікам.
Пакуль перапрагалі, жонка Язэпа паспела сабраць у дарогу лад­ны кошык і зараз ён стаяў у нагах Хмялеўскага. Коні, перахапіўшы адпачынку і свежай вадзіцы, беглі жвава.
Не спадзяваўся гэтак хутка ўправіцца, кур’ер вінавата ўсміхнуўся Хмялеўскаму. Але я сапраўды мушу спяшацца.
Хмялеўскі разумеў, чым выклікана няёмкасць хлопца, і пастараўся яе не заўважыць
Пан Вароніч гаспадар увішны, азваўся ён. А як вы да нас трапілі?
Выпадкова. Запыталі стрэчнага, дзе бліжэйшы двор, ён і паказаў дарогу. Гэтак і даехалі. Кур’ер памаўчаў і прамовіў як сам сабе, як той конь раскаваўся, не разумею?
А пры ад’ездзе аглядалі? Сам ці фурман?
Пан Іван амаль не сумняваўся, якім будзе адказ: хлопец не выглядаў на хітруна.
Не, сарамліва прызнаўся ён. Палягалі на стаенным.
Вось і адказ. Прабач, вашмосць, што павучаю, але ў вашым рамястве, як і ў войску, палягаць можна толькі на сабе. Страмёны, сядло, папруга. Аброць, капыты ды падковы усё сам правер, калі хочаш жывым з бітвы вярнуцца.
— Ваша праўда, сам вінаваты. Добра, што зацны чалавек трапіўся.
Ці не пара глянуць, што нам на дарогу сабралі? бадзёра абвясціў Хмялеўскі, каб выбавіць спадарожніка з прыкрага становішча.
Ён паставіў на пярэднюю лаўку кошык і адхінуў сурвэтку.
Ого! Галодныя не будзем. Рыхтуй, васпане, нож ды дзе ўсё гэта раскласці.
Дзякуй. Але я не галодны, паспрабаваў адмаўляцца кур’ер. Сілкуйцеся на здароўе. А ножык я зараз.
Як гэта? запярэчыў Хмялеўскі. Як гэта я адзін буду ласавацца? Рыхтуй, васпан, стол ды не марудзь!
Кур’ер паслухмяна падняў палічку, што мацавалася завесамі да дзвярэй, замацаваў распоркі.
Ну вось. Цяпер відаць, што мы ў княскай карэце. Хмялеўскі пачаў выкладваць вяндліну, халоднае мяса, хлеб.
Глядзі ты і яйкі не забылася, і соль, і цыбульку зялёную. Смаката! Вось майму б сыну такую дзеўку!
Сына маеце? запытаўся кур’ер, заядаючы дар’іны ласункі.
Сына і дачку. Дачкаўжо сваю сям’ю мае, а сын пакуль кавалер.
Ну з гэтым няма клопату. Знойдзе, тонам знаўцы выказаўся маладзён.
Хмялеўскі стрымаў усмешку, каб не пакрыўдзіць бывалага чалавека, хоць па ўсім выглядала, што згаданы клопат у яго наперадзе. Хмялеўскі адкроіў па добран лусце хлеба, прыкрыў ix скрылікамі мяса.
Падай, вашмосць, хлапцам. Табе зручней.
Кур’ер высунуўся ў вакно і падаў пачастунак. Вясёлыя воклічы засведчылі, што ў сам час.
А што, мушкет заўсёды з табою? Хмялеўскі кіўнуў на перадок карэты.
Як Вільня ці Варшава, то заўсёды. Калі далёка пасылаюць, таксама. А так, то ўдвох.
Падабаецца служба? Бачу, дбаеш.
— Лепш, чым у двары. Вальней. Менш папіхаюць.
Ну а мушкет той калі спатрэбіўся?
-Мне пакуль шанцуе. Але іншым давялося адбівацца. Былі хто і параненыя. Рэдка, праўда, нібы супакойваючы сябе адказаў кур’ер.
Але Хмялеўскі адчуваў, што хлопец хвалюецца, хоць стараецца гэтага не паказваць. Яно і не дзіўна ў часы беззакония і нязгоды ў народзе. I брыда розная ажыўляецца і групоўкі палітычныя зводзяць рахункі коштам вось такіх хлапцоў, што з канца ў канец Рэчы Паспалітай возяць у паперах волю і намеры правадыроў. Могуць і жыцця пазбавіцца, так і не ведаючы, што таму прычынай.
А як з канфедэратамі?
Ды неяк не чапалі. Але спынялі разы два. Пыталі чый ды адкуль. Гвалту не чынілі. Можа да князя рэспект мелі, не ведаю. Дарэчы ці сапраўды канфедэраты, дапытваць не рашыўся, усміхнуўся кур’ер.
Хмялеўскі ізноў пачуў у словах і тоне кур’ера глыбока затоеную трывогу.
Ці то ад стомы, ці ад добрай перакускі, запітай яшчэ не нагрэтым квасам, размова сама па сабе разладжвалася. Карэта кацілася мякка па ўкатаных каляінах, фурман не гнаў коней і Хмялеўскі задрамаў, прываліўшыся ў вугал на падушках лепшай, задняй лаўкі. Кур’ер, не зусім зручна перагнуўшыся да акна, лена аглядаў добра знаёмыя, не раз бачаныя краявіды. Вось яшчэ тэты пясчысты пагорак і дарога пойдзе ўніз, каб схавацца ў моцна забалочаны, і летам не прасыхае, лес. А там праз якія дзве мілі абшар ізноў пачне падымацца, пойдуць палі з гайкамі, а за імі мястэчка. Там можна крыху пастаяць. З’есці абед, выпрастаць ногі ды паясніцу разварушыць.
Фурман і яго сусед па козлах, маладыя, моцныя драмаць не збіраліся. Ды паспрабуй, прыдрамі, не згледзіш, як грымнеш пад колы. Хлопцы балбаталі пра рознае, пазіраючы наўкруга, прыкідвалі, ці адразу іх выправяць назад, ці дадуць пару дзён перадыху. Мушкет ляжаў на каленях. Не таму, што чакалася нейкай пагрозы, а з прызвьгчаення: кур’ера і тое, што пры ім належыць ахоўваць. Праца не цяжкая, а як на маладыя гады то і прыемная. I туды з’ездзіш, і там пабудзеш. Нішто не нарушала прывычнага туркоту колаў і скрыпу караты на глыбейшых каляінах. Кур’еру надакучыла адзінота.
Ну, што цікавага зверху, хлопцы? высунуўся ён з акна, задраўшы галаву.
А ўсё па старому, пане. Нават вунь і ссохлая алешына не павалілася, азваўся фурман, паказваючы пугаўём, і рантам усклікнуў: А што гэта там? Вунь, як на алешыну!
Кур’ер кінуўся да супрацьлеглых дзвярэй, зачапіўшы ногі Хмялеўскага. Той нібы схамянуўся, але вачэй не расплюшчыў, а толькі ўладкаваўся ямчэй. Кур’ер высунуўся ў вакно. 3 правага боку па прасёлку да дарогі неслася купа коннікаў. 3-за пылу цяжка было палічыць, але напэўна больш паўтузіна.
Узброеныя! крыкнуў ахоўнік.
Кур’ер і сам заўважыў, што той сёй з коннікаў меў нешта з даўгой зброі. Што за людзі?
Што будзем рабіць пане? Прапусцім ці прыспешым?
Паганяй! не завагаўся кур’ер. Хто б там ні быў, лепш мець яго ззаду.
На войска не выглядае, сказаў ахоўнік.
Каб леней бачыць ён прыўзняўся, трымаючыся за дах караты.
Хутчэй шляхта. Можа з палявання? і рантам усклікнуў: Дальбог, напярэймы йдуць!
Кур’ер паверыў досведу падначаленага.
Ганіце, хлопцы!
Што там? Хмялеўскі прачнуўся і расплюшчыў вочы.
Нейкія вершнікі скачуць на перахват!
На перахват? тут ужо і Хмялеўскі кінуўся да акна.
Тут дарога збоку ўліваецца, таму так кажу. Хто яго ведае, што за людзі, але ўзброеныя, то лепш ад іх адарвацца, адказаў кур’ер.
Ну, карэтай ад вершнікаў не адарвешся. Калі яны, вядома, за намі. Можа ў другі бок павернуць?
Хутка ўбачым, але лепш насцярожыцца.
Кур’ер дастаў з кішэні на сцяне два пісталеты, праверыў порах на палічках і накруціў спружыны. Ключ на аздобным плеценым шнурку павесіў на шыю.
Добрая зброя, пахваліў Хмялеўскі. Але я ўсё ніяк да гэтых калясцовых замкоў не прывыкну. Здаецца крамянёвыя прасцей, хоць разумею звычка.
Яшчэ адзін, пане! даляцела зверху. Услед за намі!
Хмялеўскі і кур’ер высунуліся з абодвух вакон. Вершнікі і ка­рата ляцелі да скрыжавання дарог і была бачна, што карэта будзе першай. Ззаду, сапраўды, здаганяў коннік, то паказваючы бізуном у бок карэты, то махаючы вершнікам. Мабыць на тэты знак, адзін з пярэдніх, зразаючы вугал, скіраваў на поле. Але конь адразу за­груз на раллі вышэй бабак і вершнік мусіў выкараскацца назад, знікаючы ў воблаку пылу, ўзнятага таварышамі на сухой дарозе.
-Хлопцам пільна з намі спаткацца, павярнуўся Хмялеўскі да кур’ера. Толькі з якімі намерамі, калі даўгую зброю трымаюць напагатове? А што ў нас?
Два маіх пісталеты і мушкет у хлапца.
Няшмат, паважна зазначыў Хмялеўскі. -1 ў мяне пара.
— Век на гэтьхм шляху было спакойна, як апраўдваючыся, сказаў кур’ер.
Ну, не такі ўжо вялікі панскі век, усміхнуўся Хмялеўскі, жадаючы падбадзёрыць устрывожанага маладзёна. А гэта не можа быць якая ахова?
Якая там ахова! Маю загад не спыняцца і ні з кім не весці размоў. Вось і васпана ўзялі толькі з удзячнасці.
Трэба рабіць, як загадваюць, кіўнуў Хмялеўскі. Значыць, гэтыя не з дабром. Падгані, вашмосьць, фурмана.
Кур’ер высунуўся ў вакно:
Паганяй, чалавеча! Тыя нам, хутчэй за ўсё, не сябры!
“Усё ж хлопец трымаецца,”падумаў Хмялеўскі. Зірнуў назад. Кавалькада была даволі блізка. Карэта кацілася з пагорка, дарога тут пачынала звужацца, выходзячы на колішнюю граблю, до­бра прысыпаную зямлёю і жвірам. Калі да лесу заставалася якіх сто сажняў, шкло задняга ваконца караты разляцелася на дробныя пырскі. 3-за грукату колаў гук стрэлу даляцеў неяк запознена. Але наступныя стрэлы заляскалі выразна, ад караты паляцелі трэскі.
* * *
Страляюць! нібы не верачы вушам, ускрыкнуў кур’ер.
Высунуўся з акна і не мерачыся, стрэліў насустрач пагоні. Услед зверху грымнуў мушкет.
Міма, халера! вылаяўся кур’ер.
Што будзем рабіць, пане? ахоўнік звесіўся з даху.
Уцякаць і адбівацца! Ганіце, хлопцы!
Ганю, пане, данеслася ад фурмана. Шпарчэй немагчыма.
Кур’ер кінуў позірк на Хмялеўскага. Відаць дзівіўся яго спакою. Можа падумаў, таму што старонні, аніякім бокам да прычын гэтай пагоні. Не ведаў Хмялеўскага. А той, прыняўшы нейкае рашэнне, павярнуўся да кур’ера.
Лепш, калі ваш чалавек злезе сюды, а фурман схіліцца, а можа і ляжа на козлах, параіў ён. Голас Хмялеўскага гучаў амаль загадна, але кур’ер мабыць гэтага і не заўважыў. Сам жа, вашмосьць, набівай пісталеты.
Хлопец тым часам, чапляючыся за дах і прыадчыненыя дзверы з дапамогай Хмялеўскага ўваліўся ў карату.
Набіты? Хмялеўскі пацягнуўся да мушкета.
Якраз паспеў.
Дай паспрабую.
Ахоўнік запытальна зірнуў на кур’ера і аддаў зброю.
Адчыняй левыя дзверы і адкінь прыступку, толькі залішне не высоўвайся, загадаў Хмялеўскі. А ты, вашмосьць, кіўнуў кур’еру, крыкні фурману, хай добра крыецца, бо як яго саб’юць, лёс наш марны. А з пісталетаў пакуль не страляй.
Няўдалыя стрэлы з караты раззухвалілі пераследнікаў і яны асмялелі. Але на шчасце, карэта ўжо ўлятала ў лес і ахапіць яе з бакоў стала немагчыма. Абагнаць на вузкай дарозе тым больш рызыкоўна, бо апынешся побач.
Хмялеўскі апусціўся на левае калена, стаў на прыступку правей нагою і прываліўся да задняга вушака дзвярэй. Загадаў ахоўніку:
Трымай мяне, хлопча, за пас. Гэй, фурман! гучна крыкнуў паручнік петыгорцаў. Спаволь, не сцёбай коней!
Злажыўшыся да стрэлу, счакаў адпаведнай хвілі і мякка пацягнуў спуск.
А зараз гані! крыкнуў, увал ьваючыся ўнутр разам з клубамі парахавога дыму.
Адзін бразнуўся! радасна выгукнуў ахоўнік, зірнуўшы ў выбітае вакно.
Пагоня сыпанула ў сваю чаргу і зноў кулі грукнулі ў допікі ка­раты.
Трапляюць, падлы, крэкнуў кур’ер, прыбіваючы шомпалам зарад. Мушкецёр ладаваў сваю зброю.
Хмялеўскі скруціў у адно, што трапіла пад руку, і заткнуў задняе вакенца.
Гэта добра, што страляюць, працягнуў руку за пісталетам, усміхнуўся на няўцямныя позіркі таварышаў. Ім жа набіць зброю на скаку не тое, што нам.
А праўда, пане! узрадаваўся хлопец. Зарад рассыплет ці кулю згубіш, мусіш запаволіць.
Стрэл з пісталета быў не такі ўдалы: трапіў не ў вершніка а ў каня.
Ну што ж, нібы апраўдваючыся, сказаў Хмялеўскі, але і тэты не пагоніцца.
Але ж упартыя! здзівіўся ахоўнік, падаючы мушкет Хмялеўскаму, не чакаючы загаду.
Маюць задачу. Не выпадковыя людзі, Хмялеўскі вымоўна глянуў на ўстрывожанага кур’ера. Ну, хапайся, хлопча. У гэтай справе нельга марудзіць.
Хмялеўскі заняў месца ў дзвярах, а хлопец прывычна ўчапіўся за яго пояс, упіраючыся нагою ў парог. Грымнуў стрэл і яшчэ адзін конь пазбавіўся гаспадара.
Можа зараз крыху астынуць? з надзеяй азваўся кур’ер.
Хмялеўскі, узрушаны паядынкам, завіхаўся ў цесным карабку карэты і падганяў сваіх памочнікаў.
Хутчэй, хлопцы! Калі носіш зброю, то трэба ўпраўляцца з ёю як належыць. Шведы шмат выйграюць, бо зараджаюць шпарчэй за непрыяцеля, у тым ліку і за нас.
Хоць бы коні вытрымалі, прамовіў кур’ер і гукнуў да фур­мана. Як ты там?
Нічога, пане! Страшна, але трываю. Конікаў таксама не зачапіла.
Хмялеўскі засмяяўся, перабіраючыся гэтым разам да правых дзвярэй:
Вось гэта сапраўдны жаўнер! Сам страх адольвае і коням надае бадзёрасці.
Скеміўшы, што з другога боку не прагучала ніводнага стрэлу, пагоня пачала трымацца правай узбочыны. Невядома, што з тымі падбітымі, але пяцёра не адставалі, хоць і не стралялі, несумненна ашчаджаючы зарады.
Пужанем іх адсюль, паказаў Хмялеўскі. Стрэлім з пісталетаў удвох, трэба іх збянтэжыць.
Абодва не доўга мерыліся і стрэлілі залпам. Пераследнікі не стрымаліся і адказалі тым жа.
Не вельмі здатныя, адзначыў Хмялеўскі гэту нястрыманасць. Так ці гэтак, мусяць прыпыніцца, каб наладаваць зброю.
Нам толькі тут і адбівацца, сказаў кур’ер. За лесам ізноў поле, легка акружыць. Але там мястэчка блізка. Не думаю, што наважацца ў ім страляць па карэце Радзівілаў.
Хмялеўскі недаверліва пакруціў галавою.
Залежыць, хто за намі гоніцца і дзеля чаго, заўважыў ён і запытаў, памаўчаўшы: Грошы вязеце, паперы?
Кур’ер устрывожана зірнуў на Хмялеўскага, памуляўся перш чым адказваць. Нібы і казаць нельга, тым больш пры сведку, але адмовіць адказу таксама не выпадала.
Есць і тое і другое, прамовіў урэшце.
Тады гадаць цяжка. Але за паперамі заўсёды болып настойлівыя.
Адстаўшая пагоня няўхільна скарочвала адлегласць да кара­ты і Хмялеўскі ізноў стаў у дзвярах.
Бліжэй, бліжэй, нахрапы, запрашаў ён скрозь зубы. Ну, вось так!
Стрэл, і яшчэ адзін паляцеў употырч, узараўшы галавою сыпкі пясок. Але пагоня, страціўшыўжо траіх, не сунімалася. Хмялеўскі схапіў пісталет і стрэліў для перапуду, не мерачыся.
Зарадаў у нас хопіць? запытаўся, падаючы мушкет.
Гэтага, пане, даволі! весела адкрыкнуў ахоўнік. Але ж з пана і стралец! дадаў у шчырым захапленні.
Глядзі, не ўракні, адказаў Хмялеўскі.
Злажыўся праз задняе ваконца і не змарнаваў зараду.
Не ўракнуў! крыкнуў кур’ер, не ўцярпеўшы, каб не выглянуць.
Асцярожна, хлопцы. Не высоўвайцеся без дай прычыны. -Хмялеўскі чарговы раз папярэдзіў непаседлівых спадарожнікаў. Халера іх ведае, можа ў запасе трымаюць наладаванае.
Ахоўнік адкусіў верх патрона і, трымаючы кулю ў роце, прамармытаў невыразна:
I як ім не абрыдла? ссыпаў порах і выплюнуў кулю ў муш­кетную рулю, дадаў сярдзіта, На што спадзяюцца?
Выпадковая заўвагараптам насцярожылаХмялеўскага. Ачаму б і не быць падтрымцы спераду?
Бакавой дарогі не чакаецца? запытаўся ён.
Не, тут у лесе няма, дакладна ведаю, адказаў кур’ер.
Што ж пара, хлопча, паклікаў Хмялеўскі.
Фурман ужо засвоіў свой абавязак. I гэтым разам стрэл быў трапны. Але і ў адказ дзве кулі пашчапалі тонкія дошкі дзвярэй.
Бач, здолелі набіць, адзначыў Хмялеўскі. Не такія ўжо няздары.
Кур’ер, а тым болей мушкецёр не крыліся са сваім захапленнем:
Але ж у пана вока і рука! Век не бачыў такога!
Гэта, хлопцы, найшла такая хваля. Даўно не меў нагоды, але нешта паспрыяла. Ну і мушкет несумненна выдатны. Набівай, хлопча, але мне здаецца ім нарэшце досыць. Не самазабойцы ж яны.
Сапраўды, пагоня страціла імпэт. Нейкі час яшчэ ўдавала посціг, але мабыць больш дзеля роздыху стомленых коней.
Божа, няўжо адчапіліся? прамовіў кур’ер, не верачы ў збаўленне.
Тым больш марудзіць не варта. Могуць мець падмацаванне. Залежыць ім на захопе. Няхай фурман глядзіць, каб коням хапіла сілы да мястэчка, папярэдзіў Хмялеўскі.
Як добра, што пан да нас далучыўся, проста выказаўся кур’ер. Так і скажу князю.
А паперы да князя?
Непасрэдна, ва ўласныя рукі, адказаў кур’ер.
Хмялеўскі заўважыў імгненне няпэўнасці ў яго голасе, ваганне. “Урэпіце, што мне да таго”, падумаў ён. Памаўчаў, прыкідваючы мажлівы ход падзей і прамовіў:
Хто ж мог насмеліцца зачапіць радзівілаву карэту? Гербы ж усім вядомыя. Не галота такую пагоню зладзіла, дзіцяці ясна.
Вось і я не ўцямлю, азваўся кур’ер з яшчэ большым адценнем няпэўнасці. Страшна назад ехаць гэтай дарогай.
Назад гэта пасля, у роздуме прамовіў Хмялеўскі. А зараз трэба аб’ехаць мястэчка, калі яно не радзівілаўскае.
Кур’ер яшчэ невыразна ўхапіў намёк Хмялеўскага.
Яшчэ не, пацвердзіў ён. Зараз параюся з фурманам.
Не трэба і пытаць, пане, умяшаўся ў размову ахоўнік, пяшчотна пагладжваючы свой выключны мушкет. Есць дарога. Не вельмі каб, але такою парою прыдасца. Выб’емся ёю на тракцік, а там кругаля, ад двара да двара і ў Нясвіжы!
Вось толькі як з коньмі. У мястэчку была б падмена, -уздыхнуў кур’ер, бездапаможна зірнуўшы на Хмялеўскага.
Яму так хацелася верыць, што небяспека нарэшце мінулася.
Паверце, пане Зубовіч, там нас могуць чакаць, напомніў той.
Хмялеўскі першы раз звярнуўся да хлапца з поўным ушанаваннем, не мог дазволіць сабе самазаспакаення, але баяўся маладой упартасці альбо самалюбства. Гэта было б вельмі недарэчы.
Мяркуйце самі, пачаў тлумачыць. Калі захоп ладзілі не
дурні, то зрабілі і нейкую падставу на ўсялякі выпадак. Вось гэтыя, ён махнуў рукою назад, маглі быць толькі загоншчыкамі.
Я неяк пра гэта не падумаў, прызнаўся кур’ер. Пасля панскіх стрэлаў...
Ен пачырванеў амаль як дзяўчына, усёведаміўшы сваю легкадумнасць.
Гэта таму, што нечакана ўсё звалілася. Не было часу разважыць, суцяшальна сказаў Хмялеўскі. А нам трэба быць гатовымі і ў лес скочыць, калі спераду перастрэнуць. Але найлепш згубіцца, знікнуць з іх вачэй, каб і след наш страцілі. Калі тыя, спераду, нас не дачакаюцца, палічаць, прынамсі на нейкі час, што з намі тут управіліся.
А на самай справе, мы з імі ўправіліся, не ўтрымаўся ахоўнік. То я, з панскага дазволу, наверх? запытаўся ён. Ды будзем з Маркам выглядаць тае дарожкі.
Лезь, пагадзіўся кур’ер. -1 назад, і наперад глядзі!
Ды ўжо ж! Жыццё не абрыдла. Прасочым!
Калі яны засталіся ўдвох, кур’ер стомлена адкінуўся на спінку лаўкі, выцер узмакрэлы лоб. Перад старэйшым не хацеў таіцца.
Упершыню мне такая прыгода.
Хмялеўскі спагадліва прамовіў:
Кур’ер, васпане, як жаўнер, не ведае, куды пашлюць яго ге­нералы ды гетманы, і кулі на яго галаву могуць сыпануць у кожны момант.
-1 не кажыце, пане! Да гэтага дня лічыў, што служба мая раскоша радзівілаўскага герба і цёмныя шышы баяцца. Аж на табе!
Ваяваць не давялося?
Дагэтуль не.
Хлопец злёгку пачырванеў, нібы быў вінаваты, што не мае досведу.
То вашмосьць маладзец, пахваліў Хмялеўскі. Паводзіў сябе як абстраляны.
Вось цяпер абстраляны, кур’ер раптам панізіў голас ледзь не да шэпту. Баяўся я моцна.
А гэта якраз не грэх, засмяяўся Хмялеўскі. Страх свой адолеў і да паядынку стаў. Усе баяцца.
-1васпан?
-1 я.
Цяжка паверыць, прызнаўся кур’ер, але такому, як пан, не верыць нельга.
Патрэбную сцяжыну, сапраўды, не кожны мог заўважыць. Калі, прадраўшыся скрозь кустоў’е, аддаліліся ад дарогі на дзесятак сажняў, фурман спыніў коней і разам з ахоўнікам зацёр сляды колаў на ўзбочыне.
Не думаю, што згледзяць, пане, пахваліўся кур’еру. Але можа зменім коней у якім бліжэйшым двары?
Добра. Кіруй да якога маёнтка, калі ведаеш дарогу, дазволіў Зубовіч.
Ёсць тут неблагі двор і ўжо радзівілаўскі, але гэта крыху ўбок і дадасць дарогі.
Едзь ужо, калі вырашылі, падагнаў той, спадзеючыся, што такім чынам пазбавяцца небяспекі.
...Адолеўшы пару апошніх пагоркаў, дзе коням сапраўды давялося збіраць астатнія сілы, карэта пакацілася ўздоўж кароткай прысады да сярэдняй рукі маёнтка. Спыніліся, не заехаўшы на дзядзінец. Хмялеўскі стомлены боем, узрушэннямі і высілкам не такой і зручнай вандроўкі тым часам ізноў прыдрамаў. Кур’ер пашкадаваў яго будзіць і, загадаўшы хлопцам быць ціха, пайшоў шукаць гаспадара. Таму Хмялеўскі не пачуў, як выпраглі і павялі ў стайню коней, як прывялі замену і нейкія людзі наблізіліся да пакалечанай карэты.
Божа мой! Іван! Жывы, ці прывід? Ці то я трызню! гучны вокліч вырваў Хмялеўскага з дрымоты.
Рослы, моцнага целаскладу і ваярскай паставы мужчына стаяў, упіраючыся ў вушакі дзвярэй, і глядзеў на Хмялеўскага здзіўленымі, радаснымі вачыма. Хмялеўскаму спатрэбілася некалькі доўгіх хвіль, каб ачомацца і ўсвядоміць, дзе ён і што дзеецца.
Жывы! Жывы, браце, і да цябе ехаў!
Ён ці не вылецеў з карэты проста ў абдымкі гаспадара маёнтка.
А я ж па табе не адну імшу справіў, прамовіў той, моцна тулячы да грудзей неспадзяванага госця.
Кур’ер з ахоўнікам, бо фурман пайшоў дагледзець пакінутых коней, здзіўлена пазіралі, як з вачэй гэтых суворых людзей коцяцца самыя сапраўдныя слёзы. Асабліва нечаканымі яны былі ў адважнага таварыша падарожжа.
Вось я і прыехаў, хлопцы, азваўся да іх Хмялеўскі. Вось каго я шукаў, паказаў на гаспадара. Цяпер мне і Нясвіж непатрэбен.
А як жа мы, пане? разгублена, неяк па дзіцячаму шчыра выгукнуў ахоўнік.
А ў чым справа? гаспадар не зразумеў трывогі хлапца.
Дык мы ж таварышы па зброі, усміхнуўся Хмялеўскі, абхапіўшы хлапца за плечы. Шкода расставацца.
Вядома давялося расказваць усю прыгоду ад пачатку і падрабязна.
Ну, далей такой пагрозы няма. Землі пойдуць спрэе княскія. Але пару хлапцоў з вамі выпраўлю, вырашыў Пятро Літвіновіч, даўні таварыш Хмялеўскага, які пайшоў калісьці ў заклад за яго вызваленне.
Абодва ўглядаліся адзін у аднаго шчаслівымі вачыма, нібы толькі вось-вось уратаваліся ад вялікай бяды і яшчэ ў гэта не верылі.
Пажывеш пакуль у мяне, Іване. Адпачнеш. Гаспадаркай сва­ей пахвалюся, прыгаворваў Пятро Літвіновіч, частуючы сябра усім, чым быў багаты яго дом.
Аповедам абодвух, здавалася, не будзе канца.
Вось і праясніліся ўсе загадкі, уздыхнуў Літвіновіч, праслухаўшы пра ўсе прыгоды і няшчасці Хмялеўскага. Застаецца вярнуць на месца, што парушана, усміхнуўся заклапочана. А пакуль гасцюй ды сілы набірайся.
Ахвотна, браце, за дзень-два не нацешуся нашай сустрэчай.
Ды ўжо ж, падтакнуў Літвіновіч, а я не адпусціў бы, каб ты і ўцякаў.
Абодва згодна засмяяліся. Памаўчалі.
А ведаеш, як мне казалі, гаспадарка мая ў добрых руках, калі можна да такога нягодніка ўжываць тэты выраз. Чуў, што не разрабавана і дае добры прыбытак, паведаміў Хмялеўскі.
А гэта, Іване, добра, Літвіновіч быў выразна усцешаны пачутым. Маёнтак мы ўсё адно забяром, так што няхай пакуль гаспадарыць, як належыць. Паўсім відаць, хацеў там грунтоўна асесці. Таму і цябе са свету зжываў, ды і сына, калі б здолеў распазнаць.
Літвіновіч пасунуў да госця поўны келіх, пачаў, як малому, падкладваць смачнейшыя кавалкі.
Жудасны чалавек, як падумаю, прызнаўся Хмялеўскі. Пэўна не адно мае на сумленні, калі на незнаёмага чалавека такі замах учыніў. 3 кім ваяваць не давялося, а вось супраць такога не ведаю як і пачынаць. Нібы свой, аднае крыві...
А горш татарына, браце, падхапіў Літвіновіч, бо злачынца ўсёй людскасці вораг. Яму абы сваё, для такіх няма ані Боскіх прыказанняў, ані Бацькаўшчыны, ані сумления. Але нам пакуль лепш яго не спудзіць. Падумаем, папіукаем падтрымкі. Можа і князю да ног прыпадзем. Памятае ён цябе, не адмовіць, я думаю. А тады хутка і адным махам, каб злыдзень ў апошні момант не нарабіў шкоды.
Літвіновіч змоўк, чакаючы водгуку на прапанаванае. Хмялеўскі азваўся не адразу. Відаць, сапраўды, думаў над словамі калегі, узважваў яго меркаванні і параўноўваў ці прыстасоўваў да сваіх. Нарэшце загаварыў:
Ёсць, браце, абставіны, што прымушаюць спяшацца, голас Хмялеўскага гучаў ціха, з выразным адценем непакою, Баюся за жыццё чалавека. А як успомню пра замах на маё...
Сын? запытаў Літвіновіч. Расказвай! Калі ўжо абдумваем наступ, усё трэбаўлічваць, загадаў ён тонам старэйшага афіцера.
Хмялеўскі пераказаўусё пачутае ад Вароніча пра Адэлю Карпека і не хаваў ад сябра сваіх да яе пачуццяў.
- Скажы, які вампір! абурыўся пан Пятро. Гэта ж трэба рашыцца на такое! Цікава было б даведацца пра мінулае гэтага гругана.
- У павеце пра яго сапраўды мала вядома. Прыехаў, пасяліўся, але як абвык, то пачалося. Я трапіў у яго сіло, бо спяшаўся, нібы ў апраўданне сказаў Хмялеўскі, а сябра з разумением кіўнуў галавою.
Пасля працяглага маўчання Літвіновіч прамовіў:
- У любым выпадку трэба наш наезд падрыхтаваць. I людзей, і паперы. Але пашэнціла табе з тым Варонічам!.. Зацны, відаць, чалавек. Трэба і мне з ім сустрэцца. А мо і ў павет заглянуць, мяне ж там не ведаюць. А табе пакуль не след адсюль вылазіць. А там калі не сватам, то дружбаю возьмеш мяне абавязкова, засмяяўся Літвіновіч. Сыну вестку праз Вароніча дашлём. Зух ён у цябе, бачу. Але берагчыся і яму трэба, каб не трапіць у пастку па маладосці. Па нашаму выйдзе, Іване, запэўніў Літвіновіч і ўзняў свой келіх. За наша шчасце, браце!
Ад пана Чыжа з надежным шацункам
Пан Бурскі сядзеў у задуменні і не мог адарваць вачэй ад хісткага полымя свечкі. Яно то кідалася на бакі, то ізноў стаяла вострым як джала дзіды языком. Не падабалася пану Сымону яго становішча. Сам не мог патлумачыцъ чым і чаму, але пачуццё неўсвядомленай небяспекі прыгняталамацней і мацней. I што яму да элекцыі!
Вось забыўся пра існаванне таго паручніка Сурмача і на табе! Алеўспомніў, вядома, даўняе наведванне татарскай сотні, і адразу ж падумалася, што аб’явіўся афіцэр ні з чым добрым.
Прагледзь, вашмосьць, ліст ды я забяру яго, бо спатрэбіцца ў іншых дварах, прамовіў, даючы да зразумення, што ўдакладняць не павінен.
Вурскі прачытаў ліст і запытальна глянуў на афіцэра.
Што ж маеце патрабаваць на словах, як тут пазначана? Бурскі вярнуў ліст паручніку.
Вядомая вам асоба патрабуе, каб вы аддалі пад маю каманду пэўную колькасць сваіх людзей, якіх вы ў вядомых вам абставінах назвалі як сваіх лісаўчыкоў. Гэта вам пра нешта сведчыць? афіцэр дапытліва глянуў на Бурскага.
Той вытрымаў позірк, памаўчаў, узважваючы патрабаванне.
Так, пацвердзіў нарэшце. Гэта амаль як пароль, ён злёгку ўсміхнуўся. -1 колькі ад мяне патрабуюць?
Дзесятак. Больш не трэба, менш непажадана. Неадкладна з коньмі і зброяй, тонам загаду паведаміў паручнік, каб выключыць спробу торгу.
Ясна. Ці магу даведацца дзеля якой мэты і на які час?
Паручнік старанна скруціў ліст і сунуў у торбу.
Гэтага я і сам не ведаю, голас афіцэра гучаў шчыра. Ад мяне іх пяройме іншы чалавек. Магчыма, ён будзе іх начальнікам, як я зразумеў з ускосных заўваг, не больш як на пару тыдняў.
Бурскі здагадаўся, што бяруць яго “ваўкоў”, каб не ўблытваць сваіх, бо людзей у Сапегаў хапала. Можа які падпал ці рабунак, а можа і што горшае. Розныя рахункі зручна зводзіць падчас безкаралеўя. Hi Вільні ні Варшаве не да гэтага.
Можа гэты Сурмач і падказаў, дзе ўзяць выканаўцаў невядомай, але хутчэй за ўсё, брыдкай справы. Яшчэ тады пан Бурскі падумаў, што сваіх “ваўкоў” не пабачыць, і вось, лічы, у двары іх амаль не засталося.
I пан Антон Чыж панёсся за лёгкім хлебам у Варшаву. А што, калі напаткае яго тое, на што ўжо столькі год напрошваецца? Як тады пераняць тыя вёсачкі ды Вішнявец ягоны мізэрны? Тэты прайдзісвет маім тэстаментам цікавіцца, а свой дзеля мяне не склаў, хоць бы на ўсялякі выпадак. Ізноў браць наездам у адсутнасць гаспадара? усміхнуўся Бурскі. Напэўна падумаюць, як і пра таго Хмялеўскага. А дарэчы, з Хмялеўскім як? Дзе ён урэшце і чаго чакаць з яго боку? Хоць бы Касьян заехаў ды памеркавалі б удвох, што рабіць. А то і вячэра аднаму не ў смак.
Як бы падслухаўшы яго сумныя разважанні, азваўся аддалены звон бомаў. Бурскі прыслухаўся: няўжо Пуцята?
Пан падсудак завёў звычай ездзіць пад бомы, набытыя ў Варшаве. Бразганне цугляў яго не задавальняла. “Амаль як на вяселле васпан выбраўся,” дражніўся іншы раз Бурскі.
Сёння пан Сымон не хаваў, што рады госцю. I па твары падсудка было бачна, што прыехаў не ў адведкі.
Я да вас з капой думак, пане Сымоне, паведаміў Пуцята адразу пасля прывітання.
Рады буду паслухаць, але спачатку павячэраем. Ужо думаў, ад­наму давядзецца за стол сядаць, пажаліўся Бурскі кампаньёну.
Пасля вячэры зручна ўладкаваліся ля комінка. Хоць была ўжо цёплая пара, па вечарах Бурскі любіў так пасядзець не столькі дзеля цяпла, колькі дзеля той незразумелай цягі да агню, што караніцца Бог ведае ў якіх часах і звычках.
Пан Касьян выцягнуў з падарожнай торбы пакунак, старанна разгарнуў і паклаў перад Бурскім залеплены пячаткамі скрутак.
Ад пана Чыжа з надежным шацункам, засмяяўся ён. 3 Гданьска. Сёння ранкам даставілі на маё імя. Дробная і, будзем спадзявацца, прыемная нечаканасць.
Бурскі пакруціў пасылку ў руках. Нібы так сабе, але пан Касьян разумеў, што кампаньён неўпрыкмет аглядае пячаткі.
Занеслі яго чэрці! Я ўжо думаў, ці не пара памінальную імшу спраўляць. Дык ён што, на земскі суд заадрасаваў?
Пуцята кіўнуў пацвярджальна.
Разумна зрабіў, бо так надзейна. Я спачатку і не глянуў ад каго гэта мне, аж бачу, што вам, патлумачыў ён.
Пан падсудак не стаў расказваць, што для дасведчанага чалавека пячаткі пана Чыжа не мацней хлебнага мякіша і прачытаўшы змесціва, усё лёгка вярнуць у папярэдні стан так спрытна, каб і сам пан Чыж не пазнаў.
Hy і што ён тут нагрызмоліў? Бурскі зрэзаў зламаныя пячаткі і пачаў распасціраць аркушы на стале. Ого! Ну і папера ў пана Антося. Пазайздросціць!
Бурскі лічыў, што няёмка было б пакідаць прагляд ліста на пасля, аднаму сабе. Да таго ж не спадзяваўся нічога апроч выпрошвання грошай. Пуцяту ж было цікава пабачыць, як сустрэне Бурскі пэўныя нечаканасці, выкладзеныя Чыжом.
Будзем спадзявацца, звесткі будуць вартыя паперы, ветліва абнадзеіў падсудак.
Гэта яшчэ як сказаць, -усумніўся адрасат. Ну і што ж тут? Ага... “міласцівы пане-браце...” ну і так далей. Усё гэта глупства... Бурскі прабягаў поглядам роўныя, прыгожа выпісаныя радкі. Ну, вось... “Шчаслівым збегам акалічнасцяў я прыбыў ў Гданьск на караблі Яе Вялікасці Марыі-Казімеры, нашай Міласцівай пані...”
Во, пройда! здзіўлена выгукнуў Бурскі. Як ён там мог апынуцца, на тым караблі? Якім збегам акалічнасцяў?
Пан Касьян здзіўляўся не менш Бурскага, хоць і рабіў гэта другі раз, сам-насам доўга думаў, але не прыйшоў да якіх-небудзь высноў.
Я ж не раз казаў, што хоць да гаспадаркі пан Антось не горнецца, у спрыце і розуме яму не адмовіш.
О, Божа мой! прастагнаў Бурскі. -1 якія гэта двары Еўропы мелі гонар прымаць пана Чыжа-Вішнявецкага з заняпалага Вішняўца! Мабыць і паперу сцягнуў праз той фраўцымер.
Бурскі аж плюнуў ад такога нахабства. Пан Касьян азваўся з паблажлівай усмешкай:
Д айце ж, пане Сымоне, чалавеку пахваліцца. Каму яшчэ з нашага павету надорыцца гасцяваць на каралеўскім караблі? Урэшце існуюць у Маскоўшчыне пастаялыя двары, а шляхоцкія па ўсёй Еўропе.
Пуцята ўжо ўдосталь нарагатаўся сам-насам, чытаючы выхваленні пана Чыжа. У адрозненне ад Бурскага, не звязаны аніякім павінавацтвам з непапраўным хвальком, ён успрымаў аповед як забаўную байку. Бурскі бачыў усё крыху іначай.
Ведае нягоднік, што для мяне яго захапленні мёртваму Ка­зань, бо напэўна зараз пачне пра грошы. Вакол бедака такое атачэнне, а ў кішэні, як той казаў... Але пойдзем далей. “Ад картаў устрымліваўся... трымаўся ў межах прыстойнасці...” Уяўляеце, пане Касьяне, якія чалавек меў пакуты? з’едліва запытаўся Бурскі. А ці меў выбар? Кінулі б махляраў Віслу, і плыві хоць да Швецыі.
Пан падсудак, сам карцёжнік, здагадваўся, што Чыжу якраз атачэнне дапамагала адолець спакусу, напэўна меў болыпыя выгады ад такіх паводзінаў.
“Татка Міласцівай пані таксама ўганараваў гульню сваім удзелам...” Бурскі няўцямна зірнуў на падсудка.
Гэта ён пра кардынала дэ Аркуэн, бацьку каралевы.
Бурскі схапіўся за галаву.
Божа мой, Божа! “...яго вялебнасць, нажаль мае схільнасць да круцельства і гэта прыкра.” Скажы якая вытанчанасць, крэкнуў Бурскі. Два вяльможныя круцялі сыйшліся!
Калі не махляваў пры картах, то і даехаў цэлы, упэўнена сказаў Пуцята.
-1 за гэта Богу дзякаваць, хмыкнуў Бурскі. “Маю паведаміць шэраг цікавых навін. Крыніцы іх цалкам верагодныя, бо з атачэння самой каралевы.” Скажы ты! Бурскі ізноў пакруціў галавою. Самой каралевы! Во занесла небараку на вярхі, як дурня на азярод! Ці здолее злезці?
Пуцята, які надаваў палітычным падзеям больш увагі, выказаўся пра пачутае сур’ёзна.
Смех-смехам, пане Сымоне, але і мы можам мець з гэтага пажытак. Каралева адплыла ў Гданьск, але невядома да якой прыстані прыб’ецца: саксонскай ці французскай. Пан Антон мае спрыт і неадно выведав, калі яго папрасіць.
Вы пра французскага князя?
I пра яго, кіўнуў Пуцята. Французскія караблі з’явяцца ў Гданьск. Цікава ведаць, як да гэтага ставяцца ў высокіх сферах. Уласны шпег там для нас нечаканая але карысная асаблівасць. На Вялікае Княства водгалас даляціць пазней, а мы ўжо будзем ведаць.
Хоць казаў усё з усмешкай, было бачна, што ўспрымае нагоду выведвання ўсур’ёз.
Што ж, чытаем далей. Што нам яшчэ наш шпег паведаміць? Ого! голас Бурскага раптоўна страціў насмешлівы тон, нават выраз твару змяніўся. Хуценька прабегшы вачамі па радках, Бурскі зірнуў на Пуцяту. Ведаеце, што тут далей? Сапраўды вартае ўжытай паперы.
Пан Касьян пастараўся спалучыць спакой, неўразуменне і цікаўнасць. Ніводнай рысачкай не здрадзіў, што яму вядома, пра якія важный справы піша пану Сымону пляменнік.
Як жа магу здагадацца? усклікнуў ён. Што-небудзь істотнае?
Бурскі кінуў засяроджаны погляд на ліст у руках, падняў вочы на падсудка.
Мяркуйце самі, пане. Паведамленне тычыцца нашых вялікіх намераў. Мова пра Забелу. Андрэя Забелу, маладога, удакладніў ён.
Што вы кажаце! Здзіўленне падсудка было вартае нясвіжскага тэатру. Пан Касьян нават пацягнуўся рукою да ліста. Якая ж там навіна?
Бурскі, не спяшаючыся, перачытаў ліст, а пан Пуцята другі раз даведаўся, што невядомы яму пакуль Андрэй Забела жывы-здаро-
вы і канчаткова намерыўся вярнуцца дадому. Служыў на моры, то і вяртацца будзе морам. Спрыяе гэтаму магчымасць трапіць на эска­дру, што павязе да Рэчы Паспалітай князя Канці, прэтэндэнта на трон. У Францыі амаль упэўнены, што каралём стане ён. Калі так не адбудзецца, давядзецца шукаць іншай аказіі. Але ў любым выпадку караблём да Гданьска зручней і нават бяспечней, чым праз усю Еўропу, праз некалькі краін, часта пасвараных. Выдаткі могуць з’есці ўсё набытае.
Кампаньёны ўперылі позіркі адзін у аднаго. Неўзабаве давяд­зецца стаць супраць праўнага гаспадара кліноцкай фартуны, альбо адступіццаад сваёй Вялікай Задумы. Прабеглі поглядам астатняе, што пішуць дзядам і бабулям вінаватыя ў працяглай адсутнасці ўнукі. У пэўных момантах пачуваліся крыху ніякавата, чытаючы чулыя словы Андрэя да бабулі і памерлага дзеда, якога лічыў жывым. Але абодва кавалеры сваімі зачарсцвелымі сэрцамі не адчувалі сямейнай повязі, лёгка адольвалі няёмкасць перад чужой шчырай адданасцю і любоўю.
Навіна! пакруціў галавою Бурскі і паўтарыў са злосцю. Навіна, халера на яе!
Пан Касьян даў час наўсведамленне і супакаенне. Раней перажыў трывогу, але сам не галоўны ў сядле, то і пачуваўся бяспечней.
-Але ж я абяцаў вам, пане Сымоне, капу думак. Спадзяюся, яны не менш цікавыя і могуць прыдацца ў новых абставінах.
Паказаў на ліст вішнявецкага Чыжа. Не мог жа прызнацца, што з’явіліся яшчэ ў выніку азнаямлення з яго зместам. Цярпліва чакаў водгуку Бурскага. Нарэшце Бурскі кіўнуў.
Дык паслухайце, што я надумаў, пане Сымоне, пачаў падсудак. Мне не давалі спакою новыя абставіны, таму і збіраў розныя меркаванні. Усё ёсць у нашым славутым Статуце!
Бурскага часта весяліла захапленне падсудка прыдатнасцю артыкулаў звода законаў менавіта для парушэння тых жа законаў. Статут для лайдацкіх выкрутасаў, махлярскіх задумаў! Трэба ж дадумацца! Відаць і зараз чакаецца нешта падобнае.
Цікава, што ж вы знайшлі?
А вось паслухайце, пан Касьян пачаў з задавальненнем. У сёняшніх абставінах найважней змусіць Хмялеўскіх не з’яўляцца ў павеце, і нават паблізу яго.
А як перашкодзіць? заўважыў Вурскі. Гайдукоў амаль не засталося, сярдзіта буркнуў ён, нібыта падсудак быў у гэтым вінаваты.
Ёсць лепшы спосаб. Спосаб probatum est, ужо выпрабаваны, сказаў падсудак. Ва ўсякім разе для больш небяспечнага, сына.
Бурскі паправіў палаючае смаллё невялікай качарэжкай.
Вы думаеце, бацька яшчэ не ачомаўся? запытаўся з прыхаванай надзеяй.
Спадзяюся, пацвердзіў Пуцята. Захаванне нашчадка de essenta hominum, вось сутнасць чалавечая. Дзеля бяспекі сына бацька не рушыць з нары, дзе б зараз ні сядзеў.
Якім жа спосабам іх напужаць? Бурскага распірала нецярплівасць.
Ужо не першы раз падсудак даваў неблагія парады, як захаваць становішча амаль без рызыкі страт. Трэба толькі вытрываць яго лаціну і замілаванне ў дробязях. Але перакладзе, халера, сам, нідзе дзенецца. Ну, а з гэтымі даўжэзнымі падыходамі да самага істотнага Бурскі ўжо сцярпеўся.
Варта выкарыстаць супраць Багдана закон. Ну і нашы магчымасці ўжыць той закон у сваіх мэтах.
Але на колькі хопіць таго страху? Не баязлівец!
Страх перад законам, пане Сымоне, наймацнейшы, павучальна прамовіў падсудак. Супраць яго нават невінаваты не ўстаіць. Ці ж не нам, служкам Феміды, гэта ведаць.
Што праўда, то праўда, пакрывіўся Бурскі.
Пан Касьян не быў збіты з тропу недахопам павагі да служак багіні, якая з завязанымі вачыма бралася ў нечым разабрацца.
Мы, пане Сымоне, ведаем, што Багдан Хмялеўскі, alias Вайніловіч, жыве ў Берасцейскім павеце. Ён там не аселы. Гэта істотна. Аселасць умова sine qua non, неадменная, каб ён мог абараніцца ад нашых захадаў. А так мы можам вытрабаваць яго як збеглага слугу праз берасцейскі гродзкі суд.
Вы маеце на думцы забойства? занепакоіўся Бурскі.
Бурскі не жадаў ніякага разгляду справы ахмістрыні. Баяўся тым болей, што залежаў ад волі падсудка, на цвёрдасць якога не спадзяваўся.
Не, супакоіў яго Пуцята. Навошта нам ублытваць наш гродзкі суд?
Бурскі сквапна пагадзіўся.
Сапраўды гэта лішняе. Няма там на каго абаперціся.
Можа і знайшлі б, але навошта рызыка? Прасцей ужыць напрамак падсудны земскаму ўраду.
Пуцята ненадоўга засяродзіўся. Бурскі цярпліва чакаў, разумеючы, што толькі перашкодзіць, калі азавецца. Справа складаная і належыць неаднораз падумаць. Нарэшце падсудак зірнуў на Бурскага больш уцямна. Патрываў яшчэ хвілю, трасянуў галавою.
Падыдзе! Напэўна падыдзе!
Што ж? Запытаў Бурскі, крыху здзіўлены тым, што Пуцята як быццам толькі зараз знайшоў канчатковае рашэнне.
А вось слухайце ўважліва, пане Сымоне. Багдан Вайніловіч, alias Хмялеўскі ваш слуга. Так?
Ну нешта накшталт. Скажам слуга-шляхціц, надзелены да­
верам, пацвердзіў Бурскі, яшчэ не разумеючы, навошта гэтыя ўдакладненні.
Во, гэта яшчэ лепш. Слуга, дапушчаны да сур’ёзных спраў свайго пана. удакладніў Пуцята.
Бурскі задумаўся, гледзячыў агонь. Па хвіліне азваўся. Не хацеў чарговы раз выглядаць вучнем падсудка.
Гэта так. Урэшце ім пісана шмат маіх лістоў.
Яшчэ раз лепш! Амаль сакратар. А мо і сакратар, які пісаў лісты, вазіў іх і прывозіў адказы, а жыў побач з гайдукамі. Апроч заняткаў з коньмі, з яго жадання, простых, грубых заняткаў не меў. Да таго ж шляхціц, падкрэсліў падсудак.
А гэта істотна? запытаў Бурскі.
Ен устаў і запаліў ад свае свечкі цяжкі, яшчэ ад Хмялеўскіх, пазалочаны кандэлябр. У пакоі пасвятлела і абодва неяк павесялелі.
Як убачыце, істотна, кіўнуў Пуцята і працягваў. Пану, назавем так, Вайніловічу даручаліся вартасныя паперы, прыкладам, па закладах, лісты, датычныя нейкіх трансакцый, кантракты і да таго падобнае. Разумееце?
У гэтай матэрыі так, разумею, пацвердзіў Бурскі.
А гэта грунт, зазначыў Пуцята. На ім абапрэцца наша абвінавачанне. Давераны слуга ўцёк ці з’ехаў, не паведаміўшы пану, не развітаўшыся і не разлічыўшыся па даручаных справах. Пасуе да нашага выпадку?
Як найпаўней! Ён і абвергнуць не змог бы, пагадзіўся Вурскі.
Пуцята счакаў хвілінку, каб падкрэсліць істотнасць таго, што выкладае.
Вось гэта для нас самае істотнае! Не маючы шанцаў абвер­гнуць, не асмеліцца
стаць перад судом. I “жалезнаму лісту“ не даверыцца. Тым бо­лей, што без
прычыны затаіў сваё сапраўднае прозвішча.
Для Бурскага ўсё сказанае гучала вельмі пераканаўча. Падмацаванае спасылкамі на артыкулы Статута, сапраўды выглядала як пастка для Багдана.
А хіба на гэтых падставах мы можам паклікаць да адказу шляхціца? каб адагнаць астатнія сумненні, запытаўся Бурскі.
Можам, упэўнена заявіў падсудак. Не зусім так, як вам , магчыма, уяўляецца, але можам. Мы, ці дакладней, вы мелі пра­ва схапіць яго пры ўцёках ці ад’ездзе, як каму прыемней, пан Пуцята іранічна пакрывіўся. Вы яго і схапілі, крыху жарсткавата, in facie loci, на месцы злачынства, але ён уцёк, альбо лепей, знік. Мелі права шукаць і выпадкова, падкрэсліваю, выпадкова сустрэлі на Берасцейшчыне. Так гэта належыць выкласці ў позве і мамраме нашага суда. Напомню, што ў такіх выпадках правамоцны земскі суд.
Вось як! весела адгукнуўся Бурскі.
Твар яго дагэтуль толькіўважлівы, ажывіўся. Вестка пра Забелу канешне важная, але захаванне захопленага задача першарадная, Пан Сымон зручней уладкаваўся ў крэсле, разумеючы, што аповед будзе не кароткі. Але не выказваў, як іншымі днямі, свайго незадавальнення. Разумеў, як важна ўтрымаць у памяці ўсе дробязі.
Пане Касьяне, але ж я на свае вочы яго там не бачыу?
Даведаліся ад мяне. А я пацверджу над прысягай я ўсё ж судзейскі!з гонарам зазначыў пан Касьян. Сам затрымаць не мог, бо абставіны не дазвалялі, ды юрыдычна не да падсудка земскага гэта належыць.
Пуцята ўжо даўно не меў нагоды пакрасавацца сваімі ведамі.
Значыць, звяртаемся ў Берасцейскі замах?... выказаў здагадку Бурскі.
Так. Позва ад вас, мамрам ад земскага суда, а калі прасцей, ад мяне, самазадаволеная ўхмылка асвяціла твар падсудка.
Бліскуча, пане Касьяне! Бурскі не мог не прызнаць перамогу Пуцяты.
Разумнае выкарыстанне multarum scientarum, вялікіх ведаў нашых продкаў, сціпла апусціў вочы пан Касьян. Статут дае пану выбар у справе беглага слугі: альбо да гродзкіх, альбо ў земскі ўрад. Orbit judicans conscientas, куды нахіліцца талерка вагаў сум­ления, як казалі старажытныя.
Натуральна, я выбіраю земскі! ужо зусім весела выгукнуў Бурскі, падміргнуўшы.
Ён устаў і пачаў пахаджваць з кута ў кут, тлумячы рухам нецярплівасць. Ізноў апусціўся ў крэсла, павярнуўся тварам да падсудка, нібы падганяючы.
Менавіта так, бо справа не гарлавая, не крывавая, удакладніў падсудак і дадаў, крыху памаўчаўшы і прыцішыўшы голас, для ўсіх яна такая, апроч Багдана. Ён адзін разумев, што апынуўшыся ў межах нашай юрысдыкцыі, атрымае наступную позву ў справе забойства...
-1 пабаіцца гэтага, з разумением кіўнуў Бурскі. А з ім і бацька.
На яго погляд уся задума выглядала вельмі зграбна і нават прыстойна. На захаванні прыстойнасці пану Бурскаму ў новых абставінах вельмі залежала.
Яшчэ адно ўдакладненне, пане Сымоне, насцярожыў падсу­дак. Паведамляем пра панесеную вамі страту з-за неадшуканых папер. Не выкрадання, а неадшукання! Не разлічыўся шляхціц з абавязкаў перад панам, недзе закінуў, ці згубіў
вартасныя паперы. Гэта лепш, чым абвяшчаць яго злодзеем. Тут трэба кіравацца правілам quieta non movere, не варушы мінулага.
Варыць галава ў пана падсудка, падумалася Бурскаму. Можа і дарма ён напускаецца на яго іншым разам. У кожнага свае хібы ды дзівосы. Пуцята ж таксама быў задаволены паводзінамі кампіліёна.
Пры такім нашым стаўленні Берасце павінна схапіць яго і перадаць вам. Гэта якраз і грунтуецца на яго шляхоцкім статусе.
А што мне далей з ім рабіць?
Бурскі, прывучаны да думкі аб недатыкальнасці шляхты, ізноў засумняваўся, а хутчэй разгубіўся ў пуцятаўскім юрыдычным лабірынце.
Маеце яго судзіць, уцешаны разгубленасцю Бурскага, патлумачыў падсудак. 3 удзелам тутэйшага вознага і сведкаў.
Шляхціца? Не чакаў, прызнаўся Бурскі.
Уявіце сабе! задаволена зазначыў Пуцята. Можаце трымаць яго нават у кайданах, бо слуга, хоць і шляхціц. I патрабаваць адшкадавання з-за незнойдзеных папер. Вось калі ўсё гэта яму патлумачаць тамтэйшыя сябры, ён не толькі сюды не сунецца, але і з Берасцейшыны ўцячэ. Калі ведаць куды, то там яго, як неаселага ды пад ізводам, можна... пан Пуцята пстрыкнуў пальцамі. Толькі скарыстаць не Пракопа, а віленскага якога ці варшаўскага.
А вы не думаеце, што ён уцячэ на Украіну?
Шчаслівай дарогі! пажадаў падсудак далёкаму Багдану. Але больш верагодна, што далучыцца да якой канфедэрацкай зграі, гэта больш пасуе ліцьвінскаму шляхціцу, чым нейкае гайдамацтва.
Кампаньёны напэўна шукалі б іншага ходу, каб ведалі, што Багданзбіраецца ратаваць Адэлю, а не хавацца.
* » *
Яшчэ мацней дзівіліся б кампільёны вялікай задумы, калі б маглі бачыць вачыма душы пана Чыжа-Вішнявецкага. А той стаяў насупраць Збраёўні, углядаўся ў незвычайную будыніну і прыкідваў, куды яго цягне больш: на Длугі Тарг ці бліжэй да партовых вулак. Будынак быў цікавы. Ён нібы складаўся з чатырох блізняча падобных, злітых у адно. Ніжні наверх просты, нават грубаваты, наступны сціплы, затое шмат шкла і толькі паддашша аздоблена ляпнінай і рознымі фігурамі.
Падабаецца пану Збраёўня? пачуўся голас крыху ззаду.
Пан Антон азірнуўся і ўбачыў апранутага па нямецку, з выгляду заможнага месціча. Аднаго росту з Чыжом, чалавек здаваўся вышэйшым з-за сваёй хударлявасці. Тулава на танклявых нагах схілялася наперад, нібы збіраўся падаць ці дзеўбануць нешта вос­трым носам. Чыжа ўразіла гэтае птушынае падабенства. Польскае вымаўленне мела выразны нямецкі ці дакладней гданьскі акцэнт, але было цалкам прымальнае.
Цікавы будынак, адказаў пан Антон, каб падтрымаць размову. У нас у Гародні такіх не сустрэнеш.
Значыць пан ліцьвін! здагадаўся незнаемы. Вашых тут не вельмі часта сустрэнеш. Хіба што пасля фрыёру.
Чалавек трымаўся ветліва, не назаляючыся. Хутчэй сведчыў гатоўнасць патлумачыць ці падказаць чужому чалавеку ў выпадку патрэбы. Хоць Чыж не адчуваў цікаўнасці да размовы з ім, але і непрыязнасці ці жадання пазбавіцца ад выпадковага сустрэчнага не ўзнікала.
У нашым горадзе шмат цікавага. А гэта па нідэрландскаму ўзору, сказаў той, паказаўшы на Збраёўню. Пан пэўна прыехаў па інтарэсах?
Не. Я з дваром Яе Вялікасці Каралевы. міжволі вырвалася ў пана Антона, і ён крыху спалохаўся, ці не пачуў хто-небудзь. Але тут жа супакоіўся. Урэшце, сказанае праўда, і не гучыць як сведчанне прыналежнасці да двара.
Заняты сваёй думкай Чыж не заўважыў, што незнаёмага зацікавіла датычнасць ліцвінскага шляхціца да двара каралевы.
А я сталы жыхар. -адказаў ён ветліва. I бацькі, і дзеці тут нарадзіліся. 3 панскагадазволу, Карл Шторх, грамадзянін Гданьска.
Чалавек нахіліўся ў ветлівым паклоне. Пан Антон ледзьве стрымаўся ад смеху. Але ж і пашанцавала чалавеку на такое буслянае прозвішча! I пасуе яму дакладна. Нездарма з першага погляду паказаўся падобным на птушку. Але хіба гэта не загана, каб смяяцца над незнаёмым, папракнуў сам сябе і назваўся:
-Антон Чыж-Вішнявецкі з Вялікага Княства, вырашыў не казыраць гербам, але ад Вішнявецкага не адмовіўся, бо пра Чыжоў тэты Бусел напэўна і не чуў, а пра Вішнявецкіх у Рэчы Паспалітай усе ведаюць.
Прыемна, калі шляхціц высокага роду мае сантымент да нашага гораду. Нажаль, здараецца грэблівае стаўленне да гэтага дыяманту ў кароне Рэчы Паспалітай. Ці не зайсці нам ў які прытульны куток дзеля прыемнай гутаркі, калі васпан мае час і не пагрэбуе запрашэннем?
Запрашэннем грэбаваць не выпадала, ды пан Антон і не збіраўся. Часу вольнага мае аж надта. У апартаментах толькі што пакруціўся, адзначыўся за цэлы тыдзень, пагергатаў з фрэйлінамі ды камерыстачкамі, хай на іх халера, ягадкі такія!
Пазнаёмімся яшчэ з адной адметнасцю Гданьска, прагаварыў Шторх, замаўляючы пару першых куфляў лепшага піва, калі яны ўладкаваліся за цяжкім сталом адзін насупраць другога. Гародня, дарэчы, таксама горад партовы.
Давялося быць? запытаўся Чыж. Я, прызнацца, далёка ад гэтага занятку, гаспадару на зямлі.
Ен уявіў сабе пысу пана Сымона, а можа і падсудка, калі б яны пачулі гэтыя словы. Але Шторх хлопец сур’ёзны.
Быў, хоць і не доўга, адказаў немец. Горад, канешне, драўляны, невялічкі, хоць з замкамі, але сплыў варты увагі.
Напэўна, васпан, гэтым заняты? выказаў здагадку пан Антон.
У пэўнай меры. Працую з капітанамі порта. Больш па збожжу, але соль і лес не мінаю, адказаў Шторх, з увагаю знаўцы разглядаючы пену ў куфлі. Дарэчы, у Гародні віціны спыняюцпа якраз насупраць замкаў. Вядома, абсталявана там не так, як у нас. А рух значны, і шлях проста на Кралявец. Варта увагі, паўтарыў ён.
Так слова за словам новыя знаёмцы ад спраў гандлёвых перайшлі да палітычных. Абодва бакі былі прыемна ўражаныя збежнасцю поглядаў. Здагадка засвітала ў галаве пана Антона неяк нечакана. Ен стаў больш абачлівым у сваіх выказваннях, хоць і надалей падаваўся праставатым ліцвінам, дробным земянінам, закінутым у вялікі горад. Пан Шторх цікавіўся ўсім: дваром каралевы, яго наведвальнікамі, якімі размовамі бавяць там час. Нават увага да прычын і абставін адплыцця з Варшавы была несумненна глыбейшай, чым належала чакаць ад звычайнага месціча. Само са­бой склалася, што новы знаёмы больш выпытваў, чым апавядаў пану Антону.
Не адны вы, немцы, такія ўвішныя, злаваўся ў душы пан Антон, хоць адкрыццё справіла яму вялікую радасць. Слухай, калі табе так цікава, што і як там у двары каралевы, мне што з таго, але і ты мне паслужыш. Падсуну і я табе, Вусле, жабу! Нібы мімабегам здрадзіўся пан Антон з тым праглядам лістоў, але, натуральна, гэта чутка, альбо балбатня тых кабетак. Так баюць, што калі Яе Вялікасць жыве ў паштара, то... сам, вашмосьць, разумееш... жанчыны народ цікаўскі...
Пан Шторх сапраўды разумеў і пагаджаўся. Жанчына не ўтрымаецца, каб не ўсцібіць носа, куды не след. Можна дапусціць, што плёткі, але дыму без агню... Чыж адчуў, што клюе, але падсякаць не спяшаўся. Урэшце вудзільна ў маіх руках, думаў ён і прыкідваў як падступіцца да галоўнага.
Другая цікавая плётка была натуральным вынікам прызнання першай за праўду. Можа яно і не зусім так, але пайшла кружыць пагалоска, што з Францыі кіруюцца эмісары на карысць князя Канці. Адзін, то дакладна, з’явіцца з эскадрай і праз Гданьск рушыцьу Вялікае Княства, каб там пачаць закалоты, калі што пойдзе не на карысць французскаму князю. Зноў жа нібыта тыя стрыкозы выведалі з лістоў. Але як? Хіба можна ім даць веры, хоць і прозвішча таму пасланцу прыдумалі, як то і не ўспамінаецца?
Урэшце, якая розніца, праўда?
Пан Антон адкінуў покрыўку вялізнага куфля і пачаў старанна і доўга смактаць цёмнае гданьскае піва, нібы вываліўся з распаленай лазні. Неўпрыкмет кідаў погляд на суразмоўніка.
Але як толькі той спрабаваў нешта запытаць, пан Антон пачынаў пад нябёсы ўсхваляць гданьскіх півавараў, якія са звычайнага яч­меню, якога на яго палетках касі не выкасіш, жні не сажнеш, утвараюць такі райскі напой.
Чуў, што маеце ўстанову дзеля вызначэння колькі збожжа пакінуць на піва, на гарэлку, а можа і ўвогуле забараніць вываз. Бачу стараюцца! пахваліў пан Антон невядомых рупліўцаў піваварнай справы.
Адначасна заўважаў, як пана Шторха выразна брала халера ад гэтых хваласпеваў. Нарэшце, баючыся перастарацца, адставіў куфаль і з цяжкім уздыхам адваліўся назад.
Грэх не скаштаваць яшчэ! прастагнаў з асалодаю.
Смакуе пану? радасна адгукнуўся Шторх і паклікаў служ­ку. Яшчэ раз найлепшага!
Пакуль той бегаў ды прыносіў, пан Шторх стрымліваў сябе і не адразу вярнуў размову ў рэчышча перапіскі, цікаўных дам з каралеўскага атачэння і чутак пра французскія інтрыгі.
За другім куфлем узяліся за каралёў. Усё ж суперніцтва канчаткова не вырашана, і абодва прэтэндэнты будуць рабіць свае захады. Электар з нямецкай дакладнасцю ўвойдзе з войскам і будзе трываць, а француз з гальскай хітрасцю пачне інтрыгі, каб узбаламуціць шляхту на сваю карысць. Так што можна адусюль чакаць ганцоў з паперамі і грашамі, меркаваў пан Шторх. Чыж ваўсім быў згодны.
Калі вашмосьць палітычна ўсё вывеў, то можа і тыя плёткі пра эмісараў маюць грунт пад сабою? як у болып дасведчанага запытаўся ён у гданьскага палітыка.
Чаму б і не? выказаўся той. Як жа таго француза зваць?
Якога? нібы не разумеючы, перапытаў Чыж.
Ну таго, што да Княства... напомніў ІПторх.
Пара падсякаць, падумаў пан Антон, рыба на кручку і па ўсім відаць, не сарвецца.
А, таго? Пачакайце, дайце ўспомніць, пан Антон пакутліва зморшчыўся і цёр пальцамі скроні, прымушаючы варушыцца жорны свайго розуму. Ды ён і не француз, а нібыта наш. О! Успомніў. Як толькі згадалася што наш, адразу ўспомніў.
Ну! нецярпліва нахіліўся да яго немец.
Андрэй! Дакладна, Андрэй. Паненкі яшчэ перайначвалі пад Андрэ, на французскі манір, разумеет, вашмосьць?
Вашмосьць разумеў і на думку пана Антона з ахвотаю апусціў бы куфаль на яго галаву, каб не трэба было дапытацца астатняга.
А прозвішча не ўспомнілася?
Чаму ж не ўспомнілася. I прозвішча было. Зараз, калі ўжо так пану цікава.
Ну як жа! Чалавек мае імя, то і прозвішча павінна быць, памяркоўна напомніў Шторх.
Апошнім высілкам пан Антон вылузаў з памяці так неабходнае пану Шторху прозвішча таго эмісара, хай на яго паляруш!
Забела! Божа мой, як усё проста, калі ўспомніш, з палёгкай усклікнуў Чыж. У нас гэтых Забелаў, як маку. Дзе французы ўзялі свайго? Але давай, вашмосьць вернемся да піва, бо галава ў мяне ад гэтага ўспамінання перагрэлася.
Пан Шторх не пярэчыў. Загадаў падаць поўныя куфлі і ахвотна тлумачыў сабутэльніку, што ўсе якасці гданьскага піва ад выключнай плесні, што гняздзіцца і спеліцца ў сутарэннях піўных бровараў. Вядома і ў стараннасці майстроў. Пра каралёў і эмісараў забыліся, і рэшта часу сплыла на вясёлай бяседзе, асабліва пасля далучэння яшчэ двух знаёмых пана Шторха.
Пацяжэлыя ад выпітага бяседнікі пакідалі шынок даўнімі і шчырымі сябрамі, спадзеючыся не на адно такое сядзенне, пакуль таварыскі ліцьвін будзе знаходзіцца ў гасцінным Гданьску.
Пан Чыж меў немалы досвед з мацнейшымі напоямі, каб паддацца нават лепшаму піву. Не стае ў піва сілы на сармацкую галаву, і пан Антон меў падставы лічыць сябе калі не самым разумным у гэтым горадзе, то адным з хітрэйшых. Паляванне на французскіх эмісараў распачнецца, у гэтым ён не сумняваўся. Таму ці не пара наведаць радзіму? Пакуль тая эскадра можна ўправіцца туды і назад. Нешта ж павінен кінуць пан Сымон за такую навіну. I наезд ладзіў і ўвогуле Забеламі цікавіцца ды яшчэ з тым хітруном Касьянам.
* * *
3 набліжэннем элекцыйнай урачыстасці ўсё жвавей завіхаліся давераныя асобы прэтэндэнтаў, іх шматлікія памагатыя. На элекцыйным полі, у рэзідэнцыях магнатаў, у заездах, на рынках, дзе заўгодна, снавалі людзі, якія мелі ўдзел у вялікім торгу, дзе адзіным таварам быў трон Рэчы Паспалітай Двух Народаў, а з тузіна пакупнікоў засталося двое. Давераныя асобы і дробныя па­магатыя круціліся, пераконваючы, даводзячы, перацягваючы найперш уплывовых і заможных, затым драбнейшых але гарластых, балазе гэтыя каштавалі танней. Пускалі па руках друкі, каб адукаваны шляхціц за вячэрняй чаркай у цішы шатра прачытаў сабе ды прыяцелям, якія здольнасці і карысці прынясе той ці іншы прэтэндэнт у пасаг Рэчы Паспалітай і якія беды можна набыць, абраўшы каго іншага. Але самым дзейсным сродкам уплыву было золата. Яно дзейнічала лепш самых гучных прамоў і не патрабавала марнавання часу, якога ўжо не ставала.
Вядучыя прыхільнікі саксонскага курфюрста: Якуб Флемінг, і Ян Пшэбэндоўскі непакоіліся.
Усё сведчыла аб настроях шляхты на карысць француза. Старанні пасланніка і грошы Людовіка XIV, праца людзей Сапегаў
і Любамірскіх давалі свой плён. Сам жа вялікі гетман штодзень мяняў свае схільнасці, прыводзячы ў роспач сваё атачэнне і ўсю прафранцузскую факцыю. У самы рашучы момант, у дзень элекцыі раптам заняў нейтральную пазіцыю, нібыта дзеля пагаднення пасвараных бакоў. Тлумачыўся страхам перад у варваннем расійскага, брандэнбургскага і цэсарскага войска.
Але супернік француза не збіраўся адступацца, тым больш, што атрымаў падтрымку маскоўскага цара. Сваім удзелам у канкурэнцыі Фрыдрых-Аўгусті быў у значнай меры абавязаны якраз Пшэбэндоўскаму. Пасля гучнага і багатага, амаль на афіцыйнымузроўні, прыёму ў Дрэздэне, хэлмскі кашталян зрабіўся прытоеным прадстаўніком Фрыдрыха-Аўгуста і ўжо ад лютага завіхаўся на карысць саксонскага прэтэндэнта.
Неўзабаве з Дрэздэна рупіылі пасольствы: у Рым з паведамленнем аб жаданні перайсці на катал іцтва, і ў Варшаву на чале з Якубам Флемінгам як афіцыйным прадстаўніком курфюрста.
2 травеня Флемінг з Пшэбэндоўскім з’явіліся ў Варшаве і распачалі вярбоўку прыхільнікаў свайму кандыдату. Чалавек рэдкай бессаромнасці, Пшэбэндоўскі выявіў выключную стараннасць пад час бескаралеўя, але ніхто не мог дакладна сказаць, за каго ён стараецца. У перадвыбарчым хаосе, дзе панавалі інтрыганцтва, прадажнасць і непрыхаваная хлусня, не ўсім і не адразу ўдавалася разгледзець сапраўдны твар спрытнага кашталяна. Атрымаўшы грошы ад Якуба, сына Яна Сабескага, ён бег паведаміць французскаму пасланніку пра якубавы намеры. Французаў палохаў саксон­цам і наадварот. Абодва бакі аплочвалі звесткі сумніўнай вартасці, прынесеныя махляром. Але галоўнай яго справай было мацаванне лагеру курфюрста.
Шмат што будзе залежаць ад паводзін інтэррэкса на полі, задуменна прамовіў кашталян, праглядаючы спіс надзейных прыхільнікаў Фрыдрыха-Аўгуста з лічбамі насупраць кожнага прозвішча.
Можа з ім яшчэ раз пагутарыць? Флемінг вымоўна дзвынгнуў кашальком.
Ён ужо такіх гутарак наслухаўся! з’едліва сказаў Пшэбэндоўскі. Але паспрабаваць варта. Ён хітры, і калі захоча, нешта прыдумае.
Паспрабуем, рашуча сцвердзіў Флемінг.
Так, варта паспрабаваць,Пшэбэндоўскі яшчэ над нечым падумаў, трасянуў галавою, але ў мяне з ім размова не атрымаецца.
Флемінг і сам ведаў, што абодва, баючыся здрады, не змогуць дамовіцца. А час ідзе ўжо не на дні, а на гадзіны.
Трэба, пане Якубе, каб ён паверыў, што думка большасці шлях­ты можа перамяніцца літаральна за ноч. Грошы вось-вось будуць
тут, людзі ў нас ёсць, сказаў Пшэбэндоўскі. Халера! Гэта ж так не пашанцавала з тымі ганцамі! ён сярдзіта стукнуў кулаком ў далонь.
- Здараецца, па філасофску ўздыхнуў міністр. Чалавек істота слабая. Хвароба не здрада.
- Хоць у гэтым суцяшэнне. Але мне пара. Павінен яшчэ з тым ды гэтым перамовіцца.
Хітры кашталян неўводзіў швагра ваўсе свае інтрыгі. Зусім неабавязкова Флемінгу ведаць, як у апошні раз сарве нешта з тых, што за француза. Разумнае цяля ад двух матак ласуецца.
Задача Флемінга была цяжэйшай. Можа і ўдалося б перацягнуць інтэррэксана свой бок, але зараз, калі прафранцузскія настроі так моцна праяўляюцца, ён не рызыкне памяняць напрамак.
Напрамак прымас не памяняў, але далейшы ход падзей міжволі наводзіць на думку, што ён наўмысна ці выпадкова даў шанец прыхільнікам Фрыдрыха-Аўгуста, і тыя скарысталі яго. Прымас не мог ігнараваць відавочныя вынікі галасавання, і яго дзеянні адпавядалі законам і традыцыям, але засталіся безвыніковымі. Інтэррэкс ведаў, што прафранцузскі бок, хоць лічны, але не згуртаваны. Можа параўнаў неразваротлівасць Канці і настойлівасць саксонца, а можа ізноў не ўстаяў, калі па ім ударылі золатам.
26 чэрвеня, калі шляхта на конях уставілася ваяводствамі і паветамі на ўсім абшары элекцыйнага поля, прымас, таксама конна ехаў ад аднаго шыхта да другога, збіраючы галасы. Самі воклічы сведчылі, што за князя Канці стаіць пераважная большасць. Нездарма Паліньяк настойваў, што ў выпадку прыбыцця князя Канці да прускіх берагоў з флотам яшчэ да злекцыі, яна будзе аднагалоснай.
3 усіх ваяводстваў толькі кракаўскае, пад уплывай гетма­на Ябланоўскага, выказалася за Якуба.
Калі збор галасоў завяршыўся, пераможны бок пачаў дамагацца неадкладнага абвяшчэння князя Канці каралём Рэчы Паспалітай. Абвяшчэнне было выключным абавязкам прымаса і рабіла абранне іншага прэтэндэнта беспадстаўным. Менавіта з гэтай прычыны нязгодныя з абраннем Канці голасна пратэставалі супраць неадкладнай намінацыі электа. Адзін бок баяўся падвойнай элекцыі, другі на
Міхал Радзяёўскі
яе разлічваў. Шмат дзе ўзняўся вэрхал і гвалт, бліснулі шаблі. Хто паважаў рыцарскі этыкет, дамаўляўся куды паслаць сэкундантаў. А прымас Радзеёўскі, чуючы ўсе гэтыя крыкі, чамусьці зацягваў з важнай працэдурай, і раптам адклаў яе на заўтра.
Як з іншай нагоды пісаў старажытны грэк, “у адну гаротную ноч” адбыліся, гледзячы здалёк, сапраўды гаротныя па наступствах змены ў настроях шляхты. Давераныя людзі саксонскага электара, атрымаўшы дадатковыя грошы, да раніцы шчыравалі ў гасподах, рэзідэнцыях і намётах выбаршчыкаў. Велізарныя ха­бары павярнулі можных, неблагія падачкі і прыклад прынцыпала змянілі погляды значнейшай кліентуры і гэтак далей уніз па лесвіцы шляхоцкай дэмакратыі. Як снежны камяк з пагорка расла саксонская партыя.
Калі назаўтра прымас Радзеёўскі стаў перад шляхтай, саксо­нец меў прыхільнікаў удвая больш, чым француз. Прымас, тым не менш, абвясціў каралём князя Канці. Скараспелая большасць не пагадзілася. На яе баку апынулася другая ў касцельнай іерархіі асоба, куяўскі біскуп Станіслаў Домбскі, якому і даручылі справу новай элекцыі.
28 чэрвеня на тым жа полі абвясцілі каралём Фрыдрыха-Аўгуста Веттына.
Кал і Якуб Флемінг ад імя Фрыдрыха-Аўгуста ў касцё ле Святога Яна прысягнуў на пакта-канвента, удзельнікаў цырымоніі не збянтэжыла, што дзень таму гэтую ж працэдуру выканаў Мэльхіёр дэ Паліньяк ад імя князя Канці ў гэтай жа самай катэдры.
Каму-нікаму не спадабалася, што лютэранін Флемінг прысягае ў каталіцкім храме. Баяліся, ці не дасць гэта падставы каралю ігнараваць прынятыя абавязацельствы. Лёгкаверныя не разумелі, што немец і не збіраўся іх выконваць, а падпісаны арыгінал пак­та-канвента некуды знікне.
Адбылася астатняя з элекцый, дзе рашэнне, добрае ці дрэннае, належала шляхце, хоць пабочныя палітычныя сілы мелі на яго значны ўплыў. Наступныя карал і сядуць на трон Рэчы Паспалітай ужо толькі па волі гэтых самых пабочных сіл.
Шмат каго адразу пасля элекцыі пачаў апаноўваць запознены жаль. П’янае ачмурэнне саступала цвярозым роздумам: а з наго б гэта за адну ноч раптам памяняліся меркаванні? Не здаралася ж нічога выключнага! Карыстаючыся гэтымі настроямі, прымас і Паліньяк яшчэ не трацілі надзеі на ўсталяванне Канці на трон. Спадзяваліся на дапамогу каралевы, слалі да яе давераных асобаў, але тая не саступала, баючыся, што французская партыя ў выпадку перамогі адпомсціць, адбіраючы ў Сабескіх спадчыну па каралю Яне III. Урэшце заявіла хадайнікам, што “элекцыя саксонца для яе больш карысная, чым было б вынясенне на трон яе сыноў”. Ад Фрыдрыха-Аўгуста чакала большай памяркоўнасці, хоць бы ў падзяку за нейтралітзт і падтрымку колішнімі прыхільнікамі Якуба.
♦ ♦ ♦
Ну што, поўны крах? з’едліва запытаў Бенядыкт Сапега, як толькі Ачапоўскі павітаўся.
Пане падскарбі, гэта сапраўдныя Фэрмапілы! патэтычна ўсклікнуў рэферэндар, уражаны, хоць і не здзіўлены, што прынцыпал ужо ўсё ведае.
Нават у неспрыяльных для яго абставінах пан Ачапоўскі не мог адмовіцца ад драматызацыі.
Ni fallor, калі не памыляюся, грэкі ўратаваліся, іранічна заўважыў Сапега, а нашы персы ганебна пабіты. Розніца ўсё ж істотная.
Бачу, яснавяльможны пане, вы ўжо ўсё ведаеце. Сітуацыя выглядае менавіта так, Ачапоўскі вінавата схіліў галаву. Меа culpa! Меа maxima culpa! Мая віна! Мая вялікая віна!
Усё ж хачу паслухаць, як там адбывалася. Колькі людзей бараніла радзівілаўскія Фэрмапілы?
Ачапоўскі ведаў, што маніць не варта, але з вялікай цяжкасцю прымусіў сябе сказаць праўду.
Двое на козлах, фурман і ахова. Ну, і кур’ер у карэце. Больш нібыта нікога не было.
Нібыта, ці насамрэч? Сапега ўтаропіў у падначаленага цяжкі погляд.
Не мелі выпадку спраўдзіць. Назіралі здалёк, пасля невялікай паўзы патлумачыў Ачапоўскі.
Ясна. Пакуль прымем да ведама. А колькі ж было стральцоў з тых трох, бо і коньмі нехта ж павозіў?
Двое па сведчанню Вырвіча, паспешліва адказаў запытаны.
Размова набліжал ася да самага небяспечнага. Пан Вінцэсь баяўся гэтай справаздачы болып чым ранения. Справу змарнавалі так, як і ўявіць не маглі б, калі б увогуле на такое ўяўленне наважыліся. Змарнавалі непапраўна. Усё, што было ў той карэце, напэўна трапіла, дзе належала.
А сам сведка хоць жывы? Ці нават на гэта яго здольнасцяў, выключных, як вы казалі, не хапіла?
Паранены. Па яго словах адным з апошніх.
Відаць страціў галаву ад страху, ужо са злосцю сказаў князь.
Асмелюся запярэчыць, пане падскарбі, страх яму не ўласцівы, як і спагада. Мабыць, як пачалі сыпацца з коней адзін за ад­ным... Ачапоўскі развёў рукамі, паказваючы свой адчай.
Не вельмі спадзяваўся ўзрушыць гэтым суворага прынцыпала, але ведаў, што ані слязьмі, ані перапросінамі не кране сэрца літоўскага Мак’явелі.
Я ж і кажу страціў галаву, Бенедыкт Сапега не цярпеў пярэчанняў нават ад улюбёнцаў. Няўжо ў Радзівілаў з кур’ерамі такія адмысловыя стральцы ездзяць?
Ды не, па ўсім звычайны гайдук. На свае вочы ўпэўніўся.
Можа з паляўнічых каго выбралі. Але дзеля чаго? Сапега за-
думенна звёў бровы. Калі б везлі нешта каштоўнае, узялі б цэлы швадрон. Ім не прасіць... Наша “знаходка“ ішла без іх ведама. Нешта тут іншае. Не мог кур’ер так страляць.
Ачапоўскі з імпэтам падхапіў зручную яму думку прынцыпала:
Выключана, пане падскарбі. Тут нейкі д’ябал кіраваў тым муш­кетам. Палажыў пяцёра нашых і то на хаду, з карэты!
Рэферэндар і зараз не хаваў здзіўлення, калі не захаплення та­кой спраўнасцю.
Можа лезлі за блізка? Не дае мне спакою гэта загадка, пане Вінцэсь, голас Бенедыкта крыху палагаднеў, відавочна хацеў, каб суразмоўца не баяўся выказаць свае меркаванні і назіранні.
Ужо за першымі стрэламі ўсведамілі, што ў карэце не абыякі мушкецёр, тлумачыў Ачапоўскі, крыху перавёўшы дух пасля першага страху. Спакуса была вялікая, таму ішлі на рызыку. Менш удзельнікаў застанецца, болыпы куш кожнаму, так ім было заяўлена. А сябе гэтыя зухі заўсёды лічаць непаражальнымі.
А як жа з падставай? У тым мястэчку? спытаў і пра гэта Сапега.
Там хутчэй вёска з карчмою, Але гэта не істотна. Падстава павяла сябе найгорш. Памыліліся мы з гэтымі “лісоўцамі“, -у голасе Ачапоўскага прагучала глыбокая горыч. -1 стральцы з іх марныяі ва ўсім астатнм. Прадалі тыя збіры карчмару падстаўнога каня, дарэчы не свайго, нашага, іупіліся як свінні. Менавітаўгэты дзень.
Што з імі? сківіцы Сапегі сціснуліся, як абцугі.
Зараз Ачапоўскі быў не ўпэўнены, ці належна абышоўся з пазычанымі гайдукамі, але маніць ці таіцца лічыў занадта рызыкоўным.
3 імі канчаткова разлічыліся. Уздоўж дарогі балота, лепшага шукаць не трэба, Ачапоўскі шматзначна змоўк, потым дадаў, нібы перапрашаючы за самастойнасць, Там жа і тыя, што на дарозе...
Ясна. А карчма?
Пайшла з дымам. Выпадак, неасцярожнасць. Карчмар з’ехаў.
Дык карэту знайшлі толькі ў Нясвіжы? Дзе ж яна знікла? Мак’явеллі нічога не пакідаў без даследавання.
Хутчэй за ўсё, павярнула на незаўважаную намі сцяжыну і скіравалася бакавымі дарогамі. Да мястэчка яна не трапіла, уздыхнуў Ачапоўскі.
Пазней зразумеў, што, упораўшыся з тымі “лісаўцамі“, трэба было кінуцца шукаць следу ўроссып. Можа і знайшлі б. Свае коні былі свежыя, іх жа павінны былі ледзь зіпець. Але сам вырашыў, што кур’ер паспяшаецца да мястэчка, на людзі.
-Памыліліся з кур’ерам, -прызнаў Ачапоўскі, нахіліўшы галаву.
Бо мелі справу з дасведчаным чалавекам, заўважыў Сапега. Альбо той маладзён вельмі добра шыецца ў прасцякі, альбо з ім, ці замест яго, быў яшчэ нехта. Такі чалавек можа згуртаваць вакол сябе нямала людзей. Адной вось гэтай здольнасцю страляць. А я перакананы, гэта не адзіная яго здольнасць.
Мы з Вырвічам таксама прыйшлі да высновы, што тут ваярская рука, а не гайдуцкая, асмеліўся сцвердзіць Ачапоўскі.
Сапега прыгледзеўся памагатаму сваімі бязлітаснымі вачыма.
Што ж, fas est et ab hoste doceri, i ў ворага дазволена вучыцца, здзекліва азваўся Сапега. Для нас жа, sine dubio, адно несумненна: чакай умацавання канфедэратаў. Альбо ўблытаюцца ў бойку за князя Канці, альбо чарговы раз выйдуць супраць нас. Бярэсце ім не пайшло ў навуку! Зараз трэба сачыць, дзе гэтыя грошы праявяцца. Усюды сачыць! Асабліва у Віцебску, Ашмянах, Гародні. А што з тым першым кур’ерам, куды ён скіраваўся?
Знік, пане падскарбі, прызнаўся Ачапоўскі
Твар яго ледзь заўважна пабялеў. Другая прамашка! Барані, Божа, ад трэцяй, бо чацвертай можа не быць!
-1 тут нітка абарвалася, зразумеў Венедикт Сапега. А маглі да клубка дайсці, са злым папрокам закончыў ён.
Хлопцаў, што ім займаліся, Вырвіч узяў з сабою, на выпраўленне віны, ціха прамовіў Ачапоўскі. Як на гора, адзіныя з нашых трапілі пад кулі.
У пакоі павісла гнятлівае маўчанне. Параза сапраўды выглядала поўнаю.
Аў Нясвіжы што выведалі?
Ачапоўскі адчуваў сябе амаль на ўласным адпяванні. Кожную хвіліну цярплівасць Сапегі можа скончыцца.
Карэту моцна пашчапалі. Хлопцы аглядалі, але слядоў крыві ці знакаў, колькі там ехала, не заўважылі. Кур’ера, хутчэй за ўсё, адразу ж некуды паслалі.
За грашамі маглі да яго з’явіцца. Народу ў тым Нясвіжы, як на кірмашы.
Сапегі люта зайздросцілі Радзівілам наяўнасці ледзь не афіцыйна вызначанай сталіцы. 3 велічным замкам, з касцёламі і цэрквамі, з тэатрам і навакольнымі рэзыдэнцыямі. Ачапоўскі на апошнія словы пацвярджальна нахіліў галаву.
Цалкам мажліва, яснавяльможны пане. 3 ахоўнікам пагутарыць удалося. Заманілі ў шынок... Моцны аказаўся на галаву, але, падпіўшы, расказаў, як адбіўся ад зграі разбойных і паклаў іх не менш як пяцёра, не лічыўшы коней. Ад князя пахвалу атрымаў і абяцанне ўзнагароды.
Ачапоўскі ведаў, што таіцца з нечым перад “літоўскім Мак’явелі” не варта. Меў звычай спраўджваць паведамленні і надзейнасць памагатых. Не выключана, што ад некага іншага адразу ўсё даведаўся.
Скажы, цар Леанід: коней не лічыць! хмыкнуў Сапега. Але ж блізка праўды.
Сапраўды, ахоўнік перабраўся з козлаў у карэту, насамрэч стралялі з прыступак, патлумачыў Ачапоўскі.
Але абодвум не верылася, што дваровы хлопец з трох крокаў патрапіць у шапку. Не вучылі іх гэтаму, хапала ваяўнічай паставы ды радзівілаўскіх гербаў, каб лясная набрыдзь іх не спыняла.
Удае ваяра ці насамрэч яго справа вызнаць не удалося, падвёў вынік падскарбі.
Нажаль. Падпаілі, то колькасць забітых стала удвая большей, паведаміў Ачапоўскі з горкай усмешкай.
Без уліку коней, чмыхнуў Сапега.
Больш таго, пане падскарбі, Ачапоўскі нібы скардзіўся на нясціпласць мушкецёра, калі яму верыць, праз мястэчка праляцелі, як маланка. Кур’ер адбіваўся ззаду, а ён церабіў дарогу спераду. Колькі палажылі, не паспеў палічыць, ён драматычна ўздыхнуў, просячы спачування ў цяжкай працы з непапраўнымі балбатунамі.
Тут ужо і Бенедыкт Сапега не стрымаў усмешкі. Добра ведаў гэты гатунак гайдукоў, што пераймалі ад шляхты звычай пахваляцца не так сапраўднымі як прыдуманымі чынамі.
Няблага яго настроілі, што і з п’янай галавы пляце бздуры і не блытаецца, заўважыў ён. Сапраўды, fortuna favet fatuis, лёс спрыяе дурням!
Бенядыкт замоўк і праз хвілю роздумаў вырашыў:
3 гэтым пакуль усё.
Ачапоўскі перавёў дых. Ведаў, што пасля такіх слоў “Мак’явелі“ да справы не вернецца. Прынамсі сёння. Яшчэ лягчэй стала дыхацца, калі ён зразумеў, што з ім яшчэ пра нешта будуць размаўляць.
Яшчэ адно выплыла. Ці дакладней яшчэ плыве, Сапега усміхнуўся аднымі вуснамі, а вочы пільна ўтаропіліся ў твар суразмоўніка. 3 таго ж павета цікавая навіна: si fabula vera, калі аповед праўдзівы, засцярогся ён, чакаецца ад французаў камісар, ці нейкі пасланец.
Можа другі раз пра тое самае? Ізноў наблыталі? Ачапоўскі рашыўся выказаць сумненні, бо баяўся другой паразы, звязанай з гэтым паветам. Верыў ў прымхі.
Калі быць шчырым, вашмосць, погляд Сапегі пасуровеў, з той перасылкай не яны наблыталі, а мы заблыталіся.
Ачапоўскі з палёгкай адчуў, што Сапега і сябе прызнае ў душы вінаватым за няўдачу з грашыма. Нехта ж накноціў яшчэ да Варшавы. Гэта варожыць, што для яго бяда пройдзе стараною.
Варта паслаць туды чалавека, спраўдзіць. Хто там быў апошнім разам? спытаў Бенедыкт Сапега.
Паручнік Сурмач ад кватэры вялікага гетмана, пане падскарбі.
Сапега вызваніў сакратара.
Знайдзі мне, вашмосць, паручніка Сурмача. Хай прыйдзе да пана Ачапоўскага. Ды вось перадай суплічку пану вялікаму гет­ману, Бенедыкт Сапега накрэсліў апошнія словы на аркушыку, падпісаўся і падаў сакратару, Паручніку скажаш, што з вялікім гетманам усё ўзгоднена.
Урэшце Найяснейшая пані адплылаў Гданьск і невядома, ці будзе ёй пажытак з грошай, дасланых у Вялікае Княства. Дапаможам, каб расплыліся па руках і следу не пакінулі.
А пан Вінцэсь цяжка ўздыхнуў і асцярожна прычыніў за сабою цяжкія разьбёныя дзверы.
Feci quod potui, faciant meliora potentes, зрабіў усё, што мог, хто можа, няхай зробіць больш! прамовіў ён не то сам сабе, не то маладзёну, спачувальна пазіраўшаму на яго заклапочаны твар.
Post acta electionis пасля элекцыі
Гарачыня стала, алесонцабылояшчэ высока і вуліцы Варшавы як вымерлі. Гюнтэр Фрыч шкадаваў, штозмушаны пакінуць прахалоду пакояў Ізабэлі Чартарыскай дзеля дамоўленай сустрэчы, якую нельга было адкласці. Калі б не элекцыйныя справы, усе даўно раз’ехаліся б па далёкіх і блізкіх рэзідэнцыях і маёнтках, да лясоў і азёр, каб перачакаць гарачыню, пыл і нудоту гарадскога лета.
Але элекцыя перш-наперш. Ёсць пэўны поспех, але нельга супакойвацца. Наступная прыступка дасца не лягчэй. Непрыяцель не толькі не склаў зброі, але не сышоў з поля бітвы.
Гер Фрыч пакідаў салон пані Ізабэлы з дваістым пачуццём. ІПкада, што стаім за супраціўныя партыі, і пекная жанчына пацерпіць паразу. Удар, які ён рыхтуе, у блізкай будучыні знявечыць усе папярэднія дамоўленасці і спадзяванні французскай групоўкі.
Ехаць, на шчасце, было блізка, і неўзабаве гер Фрыч апынуўся ў збаўчым ценю пакояў сындыка Караля Альбертыні, паўнамоцнага прадстаўніка горада Гданьска пры варшаўскіх уладах. Горад меў у Варшаве свайго сакратара-рэзыдэнта з вышэйшых урадоўцаў. Сындык найвялікшая пасада адміністрацыі, часта доктар пра­ва, прымаў удзел у пасяджэннях Рады, прамаўляў ад яе імя ў перамовах з каралём і вышэйшымі чынамі Рэчы Паспалітай. Радай прызначаліся яго бліжэйшыя супрацоўнікі.
Віна? гаспадар сустрэў госця шырокай усмешкай даўняга знаёмага, калі не шчырага прыяцеля. Спадзяюся, размова будзе хутчэй сяброўскай, чым афіцыйнай?
Ад паловы XVII стагоддзя ў Гданьску мода мянялася ад гішпанскай да французскай. На змену гішпанскім жабо прыйшлі шырокія карункавыя каўняры. Але пан Альбертыні апранаўся пагішпанску. Можа спадзяваўся, што разам з прозвішчам, гэта падкажа на прыналежнасць да якога неапалітанскага ці кастыльскага роду. Госць следаваў французскай модзе даволі старанна: жакет і кафтан да каленяў, дапасаваны ў верхний частцы і свабодны знізу,
з пашыранымі рукавамі, быліў карунках. Панталоны па-за калені не хавалі стройнасці моцных ног у шаўковых панчохах.
Вы ж ведаеце, гер Караль, смеючыся, Фрыч уладкаваўся ў крэсле блізу адчыненага акна, што я схільны весці любыя размовы за шкляніцай віна, куфлем піва альбо кілішкам гарэлкі, але ўсё тэта павінна быць халодным.
“Што за жыццё, у якім няма віна?” казаў цар Саламон, а тым больш халоднага, дадамо мы, пагадзіўся сындык, ставячы на стол срэбнае вядзерца з колатым лёдам і пляшкай віна ў ім.
Ого! Ваша гасціннасць пераўзыйшла мае найлепшыя спадзяванні, глыбокая ўдзячнасць Фрыча ўсцешыла сындыка. Не шкадую, што пакінуў дом пані Ізабэлы,
Налітыя келіхі ўраз пакрыліся дробным пылам вільгаці. Альбертыні ўважліва зірнуў на госця.
-Частуйцеся, калі ласка! -запрасіў гаспадар, асцярожна ставя­чы келіх на стол і запытаў. Як там у пані Чартарыйскай?
Бліскучы салон княгіні Ізабэлы быў куточкам Вэрсалю ў Варшаве. Там пад покрывай лёгкіх размоў пра моды, тэатр, літаратуру і філасофію няспынна пляліся палітычныя інтрыгі. Чар гаспадыні дому спрыяў гэтаму як найлепей. Французскае выхаванне, абазнанасць у жыцці Версаля, бездакорны густ, мода на ўсё парыжскае прыцягвалі ў яе салон найзначнейшых асоб.
Пэўныя назіранні падаюцца цікавымі, адказаў Фрыч. Наводзяць на думкі, на здагадкі.
Здагадлівасць і разумение вашы моцныя рысы, гер Фрыч, прыязна зазначыў Альбертыні.
Дзякую, гер Караль, разумею, вам цікава пачуць.
Тое, што салон княгіні Чартарыскай ад пачатку бескаралеўя ператварыўся ў выбарчы асяродак французский партыі і другую штаб-кватэру пасланніка Мэльхіёра дэ Паліньяка, ведалі ўсе.
Перамога князя Канці здавалася бясспрэчнай. Ізабэла, прагная ўлады, спадзявалася падтрымкай французскага прэтэндэнта ўзвысіць род Чартарыскіх, а свайго мужа зрабіць даверанай асобай караля, незаменным чалавекам, імя якога стане вядомым і цанімым у так блізкім яе сэрцу Вэрсалю. А далей не будзе нічога незвычайнага ў тым, што ў адпаведны час князя Канці зменіць кандыдат з роду Чартарыскіх.
Два цікавых назіранні, расказваў Фрыч, нібы супрацьпастаўныя. Паліньяк у разгубленасці: князь Канці, як дагэтуль, не парупіўся наладзіць стасункі з пануючымі коламі свай­го будучага каралеўства, Фрыч з’едліва хмыкнуў. Пагарджаць прыхільнасцю Сапегаў ды Любамірскіх небяспечна: адхіснуцца Канці каралём не быць!.. А пасланнік не ведае, што адказваць на пытанні прыхільнікаў. Ды і грошы ў яго, ведаю, скончыліся.
Як сындык, так і Фрыч цвяроза ацэньвалі несумненныя поспехі французскага пасла. Хоць бы тая важная дамова з Любамірскім, Сапегамі і біскупам Залускім! Але магутны хаўрус можа быць змарнаваны няўпраўнасцю і сквапнасцю князя Канці. А колькі адбылося сустрэч, размоў, подкупаў? Гэты французскі святар рухаў усю кампанію, калі казаць шчыра, з неблагім вынікам. Быў бы князь паблізу на першы дзень галасавання, саксонцы не мелі б шанцаў.
Гэта, скажам так, адмоўнае назіранне, кіўнуў Альбертыні, а станоўчае? Для іх боку, вядома.
Няўрымслівы апат не здаецца. Сыпле дэпэшы ў Вэрсаль, настойвае на неадкладным прыбыцці князя ў Рэч Паспалітую.
Якім цікава шляхам? запытаў з цікаўнасцю сындык.
Шлях, як і можна было меркаваць раней, марскі.
Разумею, гер Фрыч, сэнс вашага візіту, з лёгкай іроніяй уставіў гаспадар.
Водны шлях вёў да адзіных варотаў Рэчы Паспалітай на моры Гданьска.
Здагадлівасць і разумение ўласцівыя не мне аднаму, прызнаў з усмешкй Гюнтэр Фрыч. Але я хацеў бы скончыць з тым другім назіраннем.
Уважліва слухаю, гер Фрыч, пахіліў галаву сындык.
Дык вось тэты святар выказаў здольнасці стратэга, не хаваючы пэўнага здзіўлення пачаў Фрыч. Ад пачатку настойваў, каб эскадру ўзкачаліў адмірал Жан Барт!
Ого! Гэты прарвецца, дзе хочаш! усклікнуў сындык. У яго і два караблі дзеяздольная эскадра. Адна надзея, што справа зацягнецца, а там восеньскія штормы, затым зіма.
Вось у гэтым і сэнс нашай сустрэчы, падвёў вынік Фрыч. Спадзявацца на надвор’е, ці пачаць падрыхтоўку да су­стрэчы? Дакладнага адказу пасланнік дагэтуль не дачакаўся, як і грошай.
Бачу, вы не траціце часу марна, гер Фрыч. А ці не выклікаеце там якую насцярожанасць? сындык меў на ўвазе французскія настроі салона.
На шчасце, не, бестурботна адказаў Фрьгч. Магу смела сцвярджаць я па-за ўсякімі падазрэннямі.
Homme du monde (святовец), homme du cour (дваранін) i monsieur a la mode (модны чалавек), Гюнтэр Фрыч, вытанчаны аматар добрай музыкі, найлепшых вінаў і паклоннік пекных жанчын, у са­лоне пані Ізабэлы адчуваў сябе як рыбаў вадзе і выглядаў бліскуча сярод падобных яму “еўрапейцаў”. Нямецкае паходжанне перакрывалася бездакорнай французский мовай, старанным наследаваннем французскіх звычаяў. У Варшаве “Еўропа” на той час атаясамлівалася з абфранцужваннем: калі не суцэльным, то хоць
звонку. Калі ўвогуле магчымае ідэальнае ўвасабленне фрацузскага ўзору жыцця, Гюнтэр Фрыч адпавядаў яму ў найвышэйшай меры.
Як я разумею, спазненне князя Канці мы не павінны лічыць абавязковай умовай
нашых дзеянняў? запытаў, памаўчаўшы, Альбертыні.
Безумоўна. Прыкладныя тэрміны прыбыцця французаў мы будзем удакладняць цягам падзей, але захады па іх спатканню трэба пачаць неадкладна, гэта прагучала амаль як патрабаванне.
Па сындыку было не пазнаць, як яму не падабаецца падобны тон. Не час на асабістае стаўленне.
Горад пачне мабілізацыю не раней жніўня, паведаміў ён. -1 час, і сродкі дыктуюць такі тэрмін.
Я думаю, гэта не выкліча пярэчанняў Яго Вялікасці, памяркоўна заўважыў Фрыч.
Ад Якуба Флемінга ён ведаў пра падрыхтоўку лістоў ФрыдрыхаАўгуста I да гданьскіх уладаў, пра не вельмі паспяховыя спробы пераканаць караля не выстаўляць залішне вострых патрабаванняў, непрымальных для гарадскога патрыцыяту.
Гданьск займаў асаблівае месца між гарадоў Рэчы Паспалітай і па складу насельніцтва, і па гаспадарчай дзейнасці, і па наяўнасці правоў і прывілеяў. Для самакіравання меў Шырокую Лаву з трох ўладных ўтварэнняў (ардынкаў): Рады, Лавы і Трэцяга Ардынка. Рада прызначала дванаццаць лаўнікаў і сто сяброў Трэцяга Ардынку, а таксама прадстаўнікоў з правам аднаго голасу ад кожнага цэха. Супрацьстаянне завышаным патрабаванням каралёў Гданьск выяўляў неаднораз і рашуча, часам нават збройна. Фрыч меў загад Флемінга падрыхтаваць, наколькі мажліва, глебу для прыняцця каралеўскіх лістоў.
Я спадзяюся, заўважыў сындык, атачэнне караля разумев, што горад не выстаіць у збройным сутыкненні, таму будзе рабіць усё, каб не выклікаць яго.
Болыпасць гэта разумев і прымае такі падыход, пацвердзіў Фрыч. Нажаль, Яго Вялікасць у пэўныя моманты выказвае схільнасць да рашучых дзеянняў і спадзяецца ад Гданьска як найбольшай дапамогі, прызнаўся ён.
Вось гэтага мы і баімся, гер Фрыч, не хаваючы незадаволенасці сказаў Альбертыні. Наш горад не вайсковы лагер, а купецкі, усміхнуўся ён. Да ўсіх клопатаў, мы ледзь не перад самай элекцыяй знайшлі новага каменданта. Палкоўнік шведскай службы, але чалавеку патрэбен час асвоіцца.
Вядома, кіўнуў Фрыч. Здольны чалавек?
Убачым, адказаў сындык. Час пакажа.
Толькі непрыяцель пацвердзіць, ці не намарна пойдуць восем тысяч злотых у мірны час, дзевяць у вайну. Але нездарма кажуць, хто шкадуе грошай свайму войску, будзе плаціць чужому.
Гэта так, засмяяўся Фрыч, лепшага спосабу спраўдзіць няма. Але будзем спадзявацца, што да вайны не дойдзе. Абмяжуемся іншымі дзеяннямі.
Менавіта?
Альбертыні не хаваў, што гэткі паварот тэмы выклікаеў яго нашмат болыпы энтузіязм. Ведаў, што і гарадскія ўлады выкажуцца за любыя дзеянні апроч вайсковых.
Найважней прасачыць дух і сувязі прыхільнікаў Канці. Пагроза вайны груповак не выключаецца. Чым болып выведа­ем, тым лягчэй будзе запабегнуць яе выбуху. Думаю вы з гэтым пагодзіцеся? Тое ж і наконт зграі гэтага пірата.
Тут мы дапаможам ахвотна, сындык адчуў пад нагамі надзейную глебу. Нашы людзі з морам абазнаныя, у мовах спрактыкаваныя, лёгка сыходзяцца з іншаземцамі.
Хабар, патаемныя кантракты, спрыянне сваяцкім суполкам нэгацыянтаў вось зброя гданьскага патрыцыяту. Наёмнае вой­ска, добра аплочанае служила падмацаваннем, а не наступальнай сілай.
У гэтым іх вартасць, а ў пэўных выпадках нават незаменнасць, падтрымаў Фрыч. Дарэчы аб іншаземцах! Ёсць меркаванне, што аніводзін іншаземец не павінен апынуцца па-за увагай адпаведных уладаў. Што вы на гэта, гер Караль?
Прыймальна, кіўнуў сындык. Намеснік бургамістра і так мае іх пад сваей юрысдыкцыяй. Абавяжам, прыкладам, камандзіраў рот грамадзянскіх харугваў штодзённа перапісваць мэты і тэрміны перабывання чужых па сваіх акругах і перадаваць звесткі вызначаным радцам і намесніку бургамістра. Задавальняе такое рашэнне?
Хіба аніводзін горад Рэчы Паспалітай не быў здольны на падобную спраўнасць, апрача Гданьска. Нямецкая дакладнасць выканання!
Бліскуча, гер Караль. Лепшага і жадаць грэх!
Што да піратаў, сындык засмяяўся весела, то партовыя гарады іх баяцца і не дражняць без прычыны. Думаю, у прымальных межах можна зменшыць адначасную колькасць французскіх маракоўу горадзе і пускаць на бераг толькі без зброі. Можа, пэўныя выключэнні прадугледзець для афіцэраў, асабліва ў справах аправізацыі.
Фрыч не мог запярэчыць. Не могуць гданьскія купцы неўрваць лішні грош ад згаладалых па свежым правіянце маракоў.
Разумна. Мяркую, князь на гэта пагодзіцца: бойкі і сутычкі яму першаму зашкодзяць, пахваліў Фрыч. Тут яго і вашы мэты супадаюць. У справе з французам! ёсць адна асаблівасць, гер Караль. Мяркую, павінен даверыць вам гэтую таямніцу.
Поўную дыскрэцыю ў нашых дачыненнях, гер Гюнтэр, я пацвярджаў не аднойчы. Ці ж не так? з адценнем папроку запытаў сындык.
Нібы на пацверджанне напоўніў келіхі, знакам запрасіўшы частавацца.
Няма мовы! засцярогся Фрыч. Мы яшчэ аніразу не падвялі адно аднаго ў даверы, гер Караль, таму слухайце. Есць звесткі, з атачэння самой каралевы, што з эскадрай прыбудуць адмысловыя эмісары ці пасланцы князя Канці, а можа і Вэрсалю, на Карону і Вялікае Княства. Цалкам мажліва, што наяўнасць саксонскага вой­ска ў Кароне падказвае князю замацавацца найперш у Княстве. Варта нагадаць, што сам вялікі гетман Сапега належыць да французскай групоўкі... Войска Княства на яго утрыманні, так што...
Такое мажліва, падхапіў сындык. Затрымка гетмана з падпісаннем акту абрання француза магла быць хітрым прыкрыццём сапраўднага стаўлення. Падняць тамтэйшую шляхту яму будзе лёгка. Асабліва пры наяўнасці залатых аргументаў...
Па сутнасці, яе лёгка скіраваць у любым кірунку. Дастаткова скіраваць правадыроў, усміхнуўся Фрыч.
Абодва былі згодны, што няспынная барацьба ў Княстве скончыцца толькі тады, калі шляхта сама сабе скруціць галовы. Сындык быў не менш абазнаны з тамтэйшымі дачыненнямі.
Але ж вынікі элекцыі...? усумніўся ён. А вынікі іх соймікаў? А вынікі першай элекцыі? насмешліва прамовіў Фрыч. Княства мае немалую вагу. Які мудрэц адкажа, каторая з элекцый адпавядае сапраўдным настроям гэтых вечных бунтаўнікоў супраць саміх сябе?
Так, Альбертыні заківаў галавою. Дачыненняў у Княстве не зразумець нават седзячы тут, не кажучы пра Вэрсаль ці Парыж. Можа князь прайграе менавіта з гэтай прычыны?
Гюнтэр Фрыч весела зарагатаў.
А ці не шкадуеце вы, што гэтак здарылася, гер Караль?
Усё залежыць ад таго, як кожны з супаратаў будзе сябе паводзіць, бо пакуль ніхто не каранаваны, засцярогся сындык. Для нас галоўнае, як хто глядзіць на Гданьск, на яго месца ў дзяржаве, прывілеі, правы грамадзянаў. А гэтага загадзя не ведае ніхто, на­ват самі канкурэнты.
Фрыч не пярэчыў. Усё менавіта так. Выключную ролю Гданьска, як адзінага порту велізарнай дзяржавы, не так лёгка ўсвядоміць князю Канці, жыхару краіны з найвялікшым флотам і другому, курфюрсту Саксоніі, дзе ані флоту, ані партоў няма.
Улада караля ў Гданьску абмяжоўвалася штогадовым прызначэннем бурграфа, выбранага з васьмі кандыдатаў-радцаў. Выключным правам бурграфа было зацвярджэнне кары смерцю.
Нажаль, у гэтых дачыненнях мы ім не дапаможам, з уда-
ванай скрухай зазначыў Фрыч. Але вы, мяркую, маеце пэўныя спадзяванні на прыязныя крокі Яго Вялікасці пасля, будзем верыць, несумненнай каранацыі?
Так, нашы пастулаты нязменныя, купецкія, усміхнуўся Альбертыні. Як мага хутчэй пацвердзіць прывілеі, атрымаць дадатковыя. Вырашыць справы запазычанасці...
Раней каранацыі гэта немагчыма, уставіў слова Фрыч. А каранацыя можа супасці са з’яўленнем Барта на вашым рэйдзе.
В тым сэнк, як кажуць палякі.
Ну, гэта не апошняя наша сустрэча, упэўнена сказаў Фрыч. На кожную неспадзяванку знойдзем адпаведныя крокі і сродкі. А пакуль я вельмі задаволены нашымі перамовамі, гер Караль! Так і буду дакладваць Яго Вялікасці.
Што ж. Шчаслівай дарогі і поспехаў, гер Гюнтэр!
* * *
Здаецца, ледзь не ўчора-пазаўчора тое было...
Вернется паедзем сустракаць карал я, прыязна ўсміхаючыся, Людвік Пацей падаў залакаваны пакет.
Каторага? вырвалася ў Багдана.
Пацей весела зарагатаў, патлумачыў жартам на жарт.
Але з цябе, валанцёр, і палітык! Ды таго, хто першы прыбяжыць.
Называючы Багдана валанцёрам, Пацей нібы напамінаў пра іх асабістую повязь.
Што ў цябе? Бачу, нешта хочаш запытаць.
Хацеў бы прасіць дазволу застацца ў Княстве, рашыўся Багдан.
Не падабаецца служба? Пацей уважліва зірнуў Багдану ў вочы.
Служба адпавядае, горача запярэчыў Багдан. Лепшай і не шукаў бы, але...
Нецікава караля пабачыць? Каранацыю? Пацей нібы спакушаў Багдана, але разумеў, што тэты сур’ёзны хлопец занепакоены чымсці важным.
За бацьку непакоюся, пане падскарбі, патлумачыў Багдан. Трэба наведаць, калі ўжо апынуўся блізка. Ён жа пасля цяжкай хваробы, баюся, каб ізноў не падпаў.
Пацей з большага быў абазнаны з бядой Хмялеўскага, хоць не ведаў, адкуль яна з’явілася. Крануты сыноўскай трывогай, падышоў да Багдана, паклаў руку яму на плячо.
Добра. Хай будзе так, як просіш. Разумею. А захочаш вярнуцца ведаеш, дзе мяне шукаць, служба знойдзецца!
Дзякую, пане падскарбі! Даручэнне выканаю неадкладна і як найхутчэй.
А вось у гэтым я не сумняюся ані крышку, усміхнуўся Пацей і мякка штурхнуў яго да дзвярэй. Шчаслівай дарогі, хлопча.
I вось Берасце, даручэнне ліста, першыя адведкі належалі двару Вароніча. Пасля кароткага абмену пачутым і бачаным, пан Кузьма выцягнуў з-за абразоў невялікі аркуш.
Паслухай, як гэта паперына тут апынулася, прапанаваў з усмешкай.
Паведаміў, што возны Берасцейскага замку перш чым з’явіцца ў маёнтку Вароніча, затрымаўся ў недалёкім двары з роспытам і размовамі. Вёў іх не тоячыся, таму пан Кузьма ведаў, з чым да яго едуць, раней, чым сустрэў пана вознага на падворку. Пан Сякерка, не спяшаючыся, злез з брычкі, гэтак жа нетаропка пайшоў за Варонічам ў дом, дзе прывітаўся з гаспадыняй. Уважліва слізгануў вачамі па дзвярах, глянуў на твары гаспадароў і застаўся выразна задаволены.
Дык з чым вы, пане, да нас? запытаў пан Кузьма, калі пачастунак быў спажыты.
Ды вось, паслалі, пан Сякерка ўздыхнуў ад імя ўсіх гаротных людзей, адрываных дробязямі ад спраў, вартых іхняга ўдзелу. Ганяюць, ліха ix матары, як падлетка.
Служба! пагадзіўся пан Кузьма, паказваючы, што падпарадкоўваецца неабходнасці прымаць ад ураду і добрае, і благое. Дык што там да мяне?
Пан возны, сярдзіта крактануўшы, палез у торбу і выцягнуў некалькі паперын, нібы трымаў у руцэ жабу ці якое іншае брыдкае стварэнне.
Ды не да вас, да рэзідэнта, ці то госця вашага, Багдана Хмялеўскага ці то Вайніловіча.
Калі да Вайніловіча, то гэта не ён. А калі Хмялеўскі, то якраз у ад’ездзе.
А гэта мне ўсё роўна, не міргнуўшы вокам, вызнаў дзяржаўны чалавек. Мог бы і ў вароты ўваткнуць, але калі вы дома, то ўсё ў парадку. Паслухайце, што тут напісана, а таму Багдану, як вернецца, даручыце.
Пан возны, далёка адставіўшы паперы, урачыста абвясціў змест позвы і мамрама.
Але ж ён можа і не паспее ў чатыры тыдні. Такі ж тэрмін? папярэдзіў Вароніч.
Ну, а што я зраблю? пакрыўдзіўся возны. Такі закон.
Пан Сякерка спачуваў гасціннаму гаспадару. А тут яшчэ блытаніна з прозвішчамі. А што калі не той? Ат! Зробіцца, што дасца, а там Бог бацька.
Прыкладам, паведаміце, калі той Багдан позву ад вас возьме, і засведчыце разам з якімі суседзямі. Во іначай хлапцу прывя-
жуць нестаўленне ў суд. Навошта яшчэ адзін клопат, хопіць і гэтага, пан возны пляснуў па паперах далонню. А так падумаўшы, не глядзеў разява за сваімі паперамі, а зараз чэпіцца да чалавека. Як ён, хлапец?
Хлопец добры, усміхнуўся Вароніч. I сумленны. Лухта тут усё, паказаў на лісты. Заўзяліся на яго, бо хочуць дзедзіны пазбавіць.
Ну то ведаеце, што рабіць, сказаў замест развітання пан Сякерка.
Гэта было некалькі дзён таму. Даведаўся і пра позву, і пра паставу берасцейскага вознага, які сам шукаць Багдана не квапіўся, але, сустрэўшы, затрымае. Мусіў асцерагацца, якучасы Берасцейскай канфедэрацыі. А зараз, лічы, на месцы, хоць і не па позве. Менавіта позва штурхнула яго не адкладваць ратаванне пані Адэлі. Увесь час рупіла, але ж няўдача з нападам на кляштар напэўна насцярожыла Бурскага. А зараз трэба падумаць, з кім і як усё зладзіць. Толькі б вырваць жанчыну з кіпцюроў, а там можна і Пацею да ног прыпасці! Мабыць, не адмовіць у прытулку жанчыне... А на першы час пан Кузьма схавае.
Багдан прыглядаўся знаёмым забудовам Клінка, але пільна сачыў за вершнікам, якога спадзяваўся перахапіць на ўзлеску. Магчыма першы патрэбны чалавек хутка апынецца блізу высокіх ядлоўцаў.
Гэй, казак, заедзь сюды!
Ад нечаканасці Стась спыніў каня і, наблізіўіпыся, прыўзняўся ў страмёнах, павёў поглядам па ўзлеску.
Сюды, сюды, не бойся, голас прагучаў мацней і выразней.
А чаго мне баяцца! адгукнуўся Стась, кіруючы каня проста на зараснікі.
Але таго, хто клікаў, заўважыў не раней, як самога з канём ужо немагчыма было ўгледзець з поля ці дарогі. Нейкі маладзён між ядлоўцаў прыветна ківаў галавою. Плётка ў руцэ сведчыла, што ён конна.
Добры дзень, Стась! павітаўся той, здзівіўшы хлопца: адкуль ведае яго імя незнаёмы?
Стась варухнуў каленам, змусіўшы каня зрабіць пару крокаў, каб не сляпіла сонца. Твар чалавека нечым знаёмы. Але чым? 3 якой нагоды?
Пачакай, яшчэ не зусім упэўнена сказаў Стась. Ты ж той гайдук, з Крупіні? 3 наезду!
Успомніў, задаволена сказаў Багдан. Вось і добра. Калі не вельмі спяшаешся, то злезь з каня ды пагутарым.
Можна і пагутарыць, крыху насцярожана, але без незычлівасці сказаў Стась.
Саскочыў, кінуў повад на галіну, сеў не супраць, але і не побач. Так што незнаемы, хоць і пазнаны, быў над правай рукою. Зброі, праўда, пры ім не відно, пэўна пры сядле.
Мяне Багданам клічуць, калі не ведаеш. Багдан Хмялеўскі.
Багдан Хмялеўскі? з недаверам перапытаў Стась.
Хмялеўскі, пацвердзіў Багдан. Вазьмі пакуль на веру, але пра гэта пазней. Скажы, калі ласка, як там пан Лявон?
Завіхаецца. Вось і мяне пагнаў полем праехацца.
Алесь? Пан Алесь? паправіўся Багдан. Ці ў маёнтку?
Здаровы. Што яму? Малады ж яшчэ. Стась не мог схаваць здзіўлення тым, што тэты Багдан так цікавіцца насельнікамі Клінка.
А паненка? Багдан стараўся не паказаць свайго ўзрушэння, але мабыць Стась нешта западозрыў. Голас яго прагучаў мякчэй, цяплей.
Жывая-здаровая. Усё ў яе добра, весела зазначыў Стась і нечакана для самога сябе дадаў. Часам крыху маркоціцца. Можа за некім, як гэта дзяўчыны іншым разам...
Багдан з падазрэннем зірнуў Стасю ў твар, але не заўважыў ані кпіны, ані гарэзлівасці. Крыху памаўчалі.
Але ж не дзеля гэтага ты мяне спыніў? Мог бы і сам паехаць ды даведавда, зазначыў Стась.
Багдан падумаў, што Стась мог не ведаць усіх тарапатаў, праз якія яму давялося прайсці.
Правільна мяркуеш. Не дзеля гэтага. Першае я вораг пана Бурскага, і ён паслаў за мной позву. Не магу лезці на вочы. Другое мне трэба абавязкова і як найхутчэй сустрэцца з Алесем. Трэцяе, вашмосьць, самае важнае ніхто не павінен ведаць, што я тут. Ці ты даеш слова гонару, ці мушу з’ехаць, не зрабіўшы таго, што павінен.
А што ж павінен? запытаўся Стась і спахапіўся. Не бойся. Маеш маё слова гонару. Бурскі і мне першы вораг.
3-за Аўгінькі?
А ты адкуль ведаеш? здзіўлена ўскінуў галаву Стась.
Ведаю, — адказаў Багдан. Можа пасля пра тое пагаворым. А пакуль скажы яна яшчэ ў двары?
Там. Некуды ёй, беднай, дзецца, як і мне, у голасе Стася прагучала непрыхаваная горыч.
Не адну бяссонную ноч біўся над тым, як і дзе маглі б уладкавацца і не знаходзіў выйсця. На Клінок не мог разлічваць, а сіраціне Аўгіньцы і ўвогуле некуды было падацца.
Ясна, Багдан задумаўся.
А ты дзе тут? махнуў Стась на гушчар. 3 ежай як? Я прывязу. Толькі скажы калі.
Пакуль ёсць што есці. А прывезці можна хоць бы сюды. Я тут
ужо другі дзень і нікога не сустракаў, вырашыў Багдан. Але мне конча патрэбен пан Алесь!
А мне нельга з ім прыехаць? спытаў з нейкай надзеяй Стась. Тады я зараз жа!
Багдан зразумеў, што хлопец падазрае ці здагадваецца, з якімі ён тут намерамі круціцца. Падумаўшы хвіліну, запытаўся:
Маеш рахункі да Бурскага?
Маю. I хачу, каб гэты злыдзень іх сплаціў, Стась хмурна ўглядаўся ў мыскі сваіх ботаў.Аднаму мне сілы не стае. А можа і вынаходлівасці. Кожнаму дапамагу.
Добра. Але аніяк мяне не павінны заўважыць пан Лявон і... паненка.
Стась канчаткова зразумеў, што нешта між гэтым Багданам і паненкай ёсць, і кіўнуў на пацвярджэнне. Памаўчалі.
А ты не ведаеш, Бурскі ў маёнтку?
Дома...
А гэты, як яго, Чыж?
Халера яго ведае! Не магу сказаць, Стась паціснуў плячыма. Здаецца, з’ехаў.
Багдан устаў, пацягнуўся, толькі зараз адчуў, што стаміўся чаканнем. Але нарэшце справа зрушыцца.
Ну, то гані! Калі не атрымаецца, наступным днём і так далей, але прыкладна у такі ж час як сёння, вызначыў ён.Усё ж лепш сёння!
Добра, зараз жа будзем. запэўніў Стась. Чакай.
Будзь асцярожны, не гучна клікнуў Багдан ужо ўслед.
Застаўшыся адзін, Багдан прысеў на гадзіну, над нечым разважаючы, затым устаў і пайшоў углыб лесу. Усё ж выбраў іншую схованку. Неўзабаве ад Клінка пачуўся конскі тупат. Вярнуўшыся на дамоўленае месца, застаў Алеся са Стасем у чаканні. Нарада пачалася з пераказу вядомага і прыпынілася на галоўным.
Дык як жа нам дабрацца да пані Адэлі? Алесь з надзеяй на лёгкі спосаб зірнуў на Багдана.
Відаць было, што Стась з Алесем чакаюць ад яго выразнай каманды ці хоць бы папярэдніх загадаў. 3 прычыны веку, і па дасведчанасці ён у іх разуменні павінен быць правадыром.
Калі яна яшчэ жывая, з уздыхам зазначыў Багдан.
Па ўсім відаць, што так, -прамовіў Стась, бо Аўгіньку не трымалі б пры той немцы.
Дарэчы, хлопцы, сказаў Алесь, трэба разумець, што бяда з паняй Адэляй неадступна пацягне бяду і з дзяўчынай.
Стась спахмурнеў і сціснуў сківіцы.
Уратуем абедзвух, рашуча азваўся Багдан.Начнём з выведвання. Хоць часу марнаваць не выпадае, але і з гарачкі кідацца ўтрох на гняздо шэршняў...
Ці ведаеш, Багдан, што “ваўкоў“ там амаль не засталося? сказаў Алесь.
Не, адкуль жа. А дзе ж іх чэрці панеслі?
Забраў іх аднойчы афіцэр ад самога гетмана і з канцамі!
Гэта была добрая навіна. Багдан не спадзяваўся на такое палягчэнне заданы.
Ты глядзі! Стась, ты можаш неяк пагаварыць з Аўгінькай?
Апошнім часам цяжка. Але здолею. Дзень-два, і даведаюся, што трэба, запэўніў той.
Добра, тады слухай!-
Багдан выклаў Стасю, пра што распытаць дзяўчыну і што ёй, магчыма, трэба будзе зрабіць. Пакуль не ўспамінаў пра ЯнкуЛесавіка і яго магчымую дапамогу. Стась хмурыў бровы, але згодна ківаў галавою.
А ты, Алесь, мог бы пад нейкай спасылкай ў двор да іх завітаць?
Знайду. Надумаю і знайду.
Доўга яшчэ раіліся, прапаноўвалі, спрачаліся, як вызваліць паланянку.
Добра, падвёў рысу Багдан. Як навучыўся ад пана Лявона, пох fert consilium, ноч прыносіць параду!
Развіталіся ў спадзяванні, што разведка падкажа нейкі ход, а можа і самотныя роздумы прывядуць да нечаканых знаходак. Багдан даведаўся, што Крушня і Клінок жывуць сваім размераным жыццём, але не варта адкладваць высвятленне крушнянскіх таямніц. Прайшоў да свайго каня і па кароткім часе быў паблізу Крушні. Выбраў каню надзейнае ўкрыцце і назіркам рушыў у пер­шую выведку.
I собіла ж так, што менавіта ў тэты час у зручнай баразне зажываў прыемнага адпачынку адзін з тых апошніх “ваўкоў”, што засталіся ў пана Бурскага. Казік-баламут меў дзве адметнасці: звычку размаўляць сам з сабою, альбо са сваім канём, нібы з іншым чалавекам і марыў праўласны млын. У кожнага свае дзівацтвы! Бядаў тым, што дзеля сваёй мары гайдук быў згодны на любое злачынства.
Не трапіў ён пад каманду Пракопа, бо быў не дурней таго, хоць і не надта разумнейшы. Не выбралі да сапежанскіх паслуг, бо нечым не паказаўся. I вось толькі што Казік пераканаў пана, што заснуўшы ў баразне, бачыў, як хмызнячкамі да двара пракрадаўся той Багдан Вайніловіч, які збег, казалі, з нечым крадзеным.
Можа прытрызнілася табе з перапою? усумніўся Бурскі.
Не, пане! даводзіў гайдук, кланяючыся. Сам я прачнуўся, ужо ўзняцца сабраўся, аж тут нейкае шапаценне, то я прыгледзеўся. Далібог, той наш Багдан.
Казік ні ў якім разе не прызнаўся б у сваім ленаванні, каб не спадзяваўся добрай узнагароды. Памятаў, які вэрхал быў з-за Багдана. I пану, выглядала, тое ж прыгадалася.
“Значыць, не спужаўся позвы”, падумаў Бурскі.
То чаму ж ты прыяцеля здрадзіць вырашыў?
Што вы кажаце, пане, абурыўся, хоць і стрымана Казік. Які ж мне прыяцель тэты фірцык наваксаваны? Я яго на дых не вытрымліваў, задаваку!
Бурскі ведаў, што ўсе гэтыя ёлупні ненавідзяць кожнага, хто хоць нечым вышэй за іх. Самі ж апроч дурной сілы і бязлітаснасці анічым не вызначаюцца. Таму і рады выпадку павыхваляцца адзінай перавагай. Ім абы дазвол ды загад. Што ж, падражнім і гэтага ўяўным шанцам. Але ахову двара трэба ўзмацніць. Ненадобна, каб Багдан сваю дзедзіну паліў, але нешта ж тут шукае.
Дык ты што, бярэшся яго злавіць? Бурскі ўбіў погляд у шкляныя вочы гайдука.
Магу, пане, пакланіўся Казік. Толькі час патрэбен. Знайду, дзе хаваецца і схаплю.
Жывога ці мёртвага? дадаў Бурскі ў тон гайдуку.
А які пану патрэбен? твар Казіка перасмыкнула ліслівая ўхмылка.
Бурскі прыкінуў, што разумней даць гайдуку поўную волю. Абы напэўна, абы нарэшце пазбыцца клопату хоць з адным Хмялеўскім.
-А мне што, няма розніцы, прамовіў Бурскі абыякава. Праўда ў жывога запытацца можна, што яму тут трэба.
Калі так, то пастараюся дні праз тры прывезці яго вам жыво­га, а не то прывязу мёртвага, гыгыкнуў Казік. Калі дазволіце, зранку паеду. Толькі загадайце, каб ежы добрай далі.
Пан добра ведаў сваіх гайдукоў.
Што ж, паспрабуй, прамовіў ухвальна. Памаўчаў крыху. Прывядзеш ці прывязеш яго атрымаеш млын. Такое табе абяцаю.
Пане, захлынуўся ад радасці гайдук, ды я за такое... Ды не тое што...
Грымнуў на калені, але Бурскі грэбліва махнуў рукою.
Добра ўжо. Ідзі, рыхтуйся.
Казік узняўся з каленяў, узіраючыся ў пана, як у абраз маці Востабрамскай. Задам адступаў да дзвярэй, раз-пораз аддаючы паклоны. Каб падзяліцца неспадзяванай радасцю яму хапала свайго ўласнага таварыства, а быў жа яшчэ конь яго любімы і паслухмяны Верасок.
Прычэшам цябе, падкормім, адпачнеш ды на паляванне! прыгаворваў Казік, завіхаючыся ў стойле.
Стайня была пустая, час догляду за коньмі яшчэ не настаў, але Казік не мог сцярпець.
На паляванне! падпяваў сам сабе, а там і на млынок. Млынок, браце Багдане, варты таго, каб за табой пабегаць. Варты, коею. А пасля будзеш на мурагу пасвіцца ды ля рэчкі вылежвацца. Пазірацьмеш, як іншыя вазы з мукою цягаюць.
Казік адну за другой агледзеў падковы, калупнуў з іх каменьчыкі ды гразь, пагладзіў рукою зграбныя бабкі.
Справа сур’ёзная, косю! Можа і пагойсаць давядзецца за тым дурнем. Пэўна там хаваецца, дзе і тады папаўся. Не ў нашым жа лесе яму сядзець.
Можа і хапіла б Казіку-баламуту цярплівасці стрымаць сваю звычку, каб ён ведаў, што і ў пустой стайні яго могуць пачуць непрьххільныя вушы.
Так здарылася, што стары стаенны Харытон незадоўга згледзеў у страсе разматляную пасму саломы амаль над Верасковым стой­лам. На падобныя выпадкі меў старанна забяспечаныя снапочкі, каб ніхто не патруіпчыў пругкія, залацістыя, нібы ўчора з поля, сцябліны. Набраўшы некалькі пукоў, занёс іх пад сцяну, прыладзіў драбіну, выбраў пашкуматаную ветрам салому і пачаў падплятаць між латамі свежую, калі пачуў стук вядра з вадою і прывычнае мармытанне Казіка. Хіба на тэты раз яно было нейкае радаснае і мо’ таму гучнейшае. Маліўся той баламут, ці што?... Можа гэта і змусіла Харытона прыслухацца. Апрыслухаўшыся, стаіўся і, прылёг вухам да дзіркі. Няцяжка было звязаць адно да аднаго і здагадацца, што свеціць.
“Млын табе прымроіўся, нягодніку!” раззлаваўся ста­ры. Іншых вось нейкая трасца забрала, а гэтыя недабіткі ўсё не ўгамоняцца”.
Закончыў справу тол ькі пасл я адыходу Казіка. Конь не вінаваты, што паскуду на сабе носіць, яму спагада і догляд належыць, ну і каб зверху не ліло. Але, вызваліўшыся ад піл ьнай працы, Харытон пачаў кружыць па двары, пакуль не злавіў свайго ўнука-падшыванца.
Знайдзі мне Аўгінню, ведаеш тую, што ад кухара, і скажы, няхай падскочыць да вунь той каморы. Толькі, каб незаўважна ўсё. Ну і ёй ціхенька.
Разумею, дзеду, не маленькі.
Неўзабаве Аўгіння з нейкай пасудзінай, пакрытай ручніком, з’явілася ля каморы, дзе Харытон прысеў на перакуленым цэбры і пачэсваў то спіну, то бок.
От, якраз у пару, дзяўчынка, узрадаваўся ён. Зірні мне, дачушка, за каўнер, ці не насыпалася там якой церухі.
Калі ж Аўгінька адцягнула каўнер сарочкі, каб зазірнуць, ста­ры, гэтак жа гледзячы проста перад сабою, прамовіў:
Слухай, дзеўка, ўважліва, але завіхайся ля маёй спіны. Ведаеш, старога сон не трымаецца, іншы раз бачу, што не для маіх вачэй. Так і цябе заўважыў са Стасем кліноцкім.
Аўгінька напружылася.
Ты, дзеўка, не дранцвей. Чашы спіну, вымятай, чаго там няма. Не дурніца, разумеет, што не дзеля гэтага цябе паклікаў.
Дзяўчына супакоілася і занялася дзедавымі немачамі. Той зада-
волена пакрэктваў, паказваючы рукою то адзін бок, то другі. Нікому гэта не было цікава. Іншай справы да Аўгінькі стары мець не мог.
Вярнуўся Багдан Вайніловіч. Дзе ён хаваецца, невядома. Дык можа Стась яго знойдзе ды перадасць, што яго згледзелі. Заўтра Казік-баламут паедзе яго высачыць, а калі патрапіць, то і забіць. Пан заплоціць за жывога ці мёртвага.
Ой, Божачкі! жахнулася дзяўчына.
Ды чашы ты! Чашы! Вучыся, дзеўка, пазней спатрэбіцца, узмаліўся стары, бо якраз міма прайшла маладзіца з пакояў.
Дык як мяркуеш, знойдзе Стась таго Багдана? Шкада, калі добрага хлопца схопяць, ці са свету звядуць.
Змог бы, дзеду, але як яму паведаміць. Сёння яго не спадзяюся. Ды і ўвогуле нам зараз цяжка спатыкацца.
А гэтаму дамо рады. Ты ж пісьму вучаная?
Дзяўчына здзівілася і адказала:
Так, магу, хоць не вельмі.
А гэта не ў суд, супакоіў дзед. Як здолееш, абы зразумеў. Нашкрэбай, хоць вугалем, але каротка. Толькі, каб ніхто не заўважыў. Вечарам аддасі ўнуку, ён занясе.
Добра, дзеду. Ну што, ўжо лягчэй? Замучыў мяне дзед, паскардзілася Аўгінька той жа маладзіцы, якая вярталася назад.
Хіба і дзеду прыемна, як прыгажунька спіну пачухае, зухавата прыжмурылася пакаёўка.
Вой, дзяўчаткі, дальбог не прыкідваюся! То аціры, то церуха з саломы, то асцюкі якія за каўнер сыплюцца, паскардзіўся Харытон.
Ды мы верым! Гэта толькі мужчыны не вераць, таму і не чухаюць, залілася смехам пакаёўка.
Аўгінька, кіўнуўшы дзеду, зніклаўпаблізкай клеці.Старыўстаў, пацепаў плячыма, перагнуўшыся, паскрэбаў спіну нягнуткімі пальцамі і скіраваўся да стайні.
А позна вечарам увішны хлапчук прашмыгнуў міма варты, пабег да Клінка, аддаў Стасю кавалак палатна з накрэсленымі вуга­лем літарамі, і хуценька скіраваўся да крушнянскіх начлежнікаў.
Дзед не пускаў, але ўпрасіў, пахваліўся, сядаючы да зыркага вогнішча.
Дома ж усе ведалі, што хлопец з начлегам пры конях і не турбаваліся.
Няхай прывыкае. Вялікі ўжо, прамовіў Харытон да сына і нявесткі.
* * *
...Раненька паснедаўшы, Казік-баламут выехаў з двара і скіраваўся да лесу. Знайсці след, альбо схованку, ад таго і таньчыць. Урэшце не каму іншаму, а яму трапіла нагода зваліцца ў
тую баразну. На чалавека, які краем поля пранёсся ў напрамку Клінка, увагі не звярнуў. Вырашыў, што Багдан будзе кружляць па ўскрайку, у лес пакуль не заглыбляўся. Найперш праверыць кліноцкую леснічоўку. Шмат балбатні было, ці не кліноцкія тады ўратавалі Багдана. Нешта яму нашэптвала, што Багдан мог ізноў там атабарыцца. Блізка ад Крушні і да карчмы недалёка, як што купіць, а мо і кілішак кульнуць.
Казік быў пэўны сваей удачы, але першы дзень не прынёс удачы. Вядома, калі не лічыць слядоў у леснічоўцы. Г алавешкі, лежбішча з лапніку і папараці. Ну і конскія глышкі, там дзе каня ўвязвалі, не сказаць каб свежыя, але ж нядаўнія. Казік праехаўся па бліжэйшых сцежках. Разглядаўся і прыслухоўваўся. Здалося, штодаляцеладалёкае іржанне. Аднекуль з глыбі лесу, можа з пушчы? I гэта добры знак. Каму тут асабліва ездіць.
Памеркаваўшы і параіўшыся з Вераском, Казік наважыўся заначаваць у лесе, хоць да Крушні крок ступіць. Апроч усяго не хацелася сустрэць пана з пустымі рукамі. Ды і пан лепш ацэніць ста­рание. Млын, гэта, браце, не жорны ў сенцах.
Надвячоркам нават рызыкнуў наблізіцца да кліноцкага двара, але нічога асаблівага не згледзеў. Ноч праседзеў на чатах блізу леснічоўкі, але нікога не дачакаўся. Ізноў праехаўся па наваколлі і мусіў крыху перадрамаць. Удачу прынёс трэці дзень. Зранку падкраўся да леснічоўкі і быў узнагароджаны. Яшчэ набліжаючыся, у пэўніўся, што шанцуе, пачуўшы ў тым баку іржанне. Кулём скаціўся з сядла і сышоў ў гушчар. Хто хітрэйшы можа і не трапіў бы на кручок так лёгка, але Казік вельмі ўжо настроіўся на ўдачу. Пастаяў, паслухаў і, ведучы каня за повад, пачаў прабірацца далей. Але так было нязручна ды і шум-трэск быў моцны. Прывязаўшы каня, павесіў яму торбу з аўсом, каб не іржаў па дурному, і пачаў паціху скрадацца. Быўупэўнены, штотрапіўдалеснічоўкі незаўважаны. I меў узнагароду!
Ля хаціны стаяў прывязаны конь пакрыты гунькай ад зыкоў! Людзей не відаць, але дзе ёсць конь, з’явіцца і вершнік. Не ўсё адразу, на млын запрацаваць трэба, падаграваў сябе Казік. Можна рызыкнуць і зазірнуць у леснічоўку. Нічога, калі нехта і сустрэнецца. Трапны стрэл і па клопаце. Так разважыўшы, Казік асцярожна пракраўся да акна. Бярлог у куце нейкім рыззём закіданы, вогнішча яшчэ дыміцца.
Ну вось! Што я казаў, прамырматаў сам сабе Казік. Тут ён атабарыўся. Тут на яго і засядзем.
Ён пасунуўся уздоўж сцяны, выглянуў з-за вугла і скамянеў ад нечакасці! Проста ў ценю сасны ляжаў Багдан, прыкрыўшыся посцілкай, падмасціўшы сядло пад галаву а саламяны брыль зверху. Відаць і ён правёў ноч не ў выгодах. Паснедаў і натура запатра-
бавала сваё. Дае храпака дурны задавака, пакуль тут чалавек між рознага камар’я поўзае. Не марнаваць жа такой нагоды!
Казік ліхаманкава перабіраў спосабы, Кінуцца і звязаць? Але ці ўдасца так легка? А калі пры ім нож ці кінжал? Застрэліць соннага? Сумленне Казіку ніколі не замінала. Але жывы, то пану прынадней. За мёртвага можа і не даць годнай платы. А калі грымнуць прыкладам па гэтаму брылю ды звязаць? Пакуль давязу, ачомаецца. Задаволены, намацаўу кішэні падрыхтаваныя шнуры. Падкраўся так, каб у два-тры крокі апынуцца ў адпаведным месцы.
Ухапіўшы мушкет аберуч за рулю, Казік рашуча скочыў наперад і грымнуў прыкладам па саламянаму брылю, цаляючы, каб на пляск. Удар прагучаў неяк глуха і мякка аддаўся ў руках. Здзіўленне Казіка перапыніў свіст аркана, які захліснуўся вакол тулава і, таргануўшы, зваліў яго на зямлю. Мушкет адляцеў убок.
Ну вось, справа зроблена, пачуў Казік нечы голас, павярнуў галаву, у якой крыху гудзела, і убачыў праклятага Багдана.
Стаіць і шчэрыць зубы, не разумев, што з яго смешыкамі адлятае надзея стаць млынаром. Перабірае аркан, набліжаецца да таго брыля.
-1 што табе зрабіў тэты хлопец? насмешліва запытаў Багдан, падбіваючы нагою брыль. Пад ім ляжала нейкая торбачка, набітая хутчэй заўсё травою. Бач, неблагі яшчэ брыль сапсаваў. А каб табе па мазгаўні гэтым прыкладам?
Казік маўчаў, водзячы вачыма за Багданам, які праходжваўся побач з ім. Вопратка на Багдане тая самая, што і тады, на крушнянскім полі.
Посцілка падвяла, са злосцю плюнуў гайдук у напрамку кучы лапніку.
Мазгаўня твая дурная падвяла, паправіў Багдан. Добра, не хочаш казаць пра гэтага хлопца, махнуў ён на посцілку з брылём, то скажы, чым я табе не дагадзіў? Чаму палюеш за мною?
Казік не адказваў, спрабуючы вызваліць рукі з пятлі.
Не тужся дарма, беражы сілы, параіў Багдан. Лепш падрыхтуйся адказаць, пра што запытаю.
-1 не падумаю! агрызнуўся Казік.
Як хочаш, абыякава прамовіў Багдан. Заб’ю цябе і будзем квіты. Мы тут удвох, хто даведаецца?
Не заб’еш, пабаішся, голас Казіка прагучаў не такупэўнена, як хацелася.
Усё ж тлілася вера ў сілу пана Бурскага, у славу ягоных “ваўкоў”.
Karo ці чаго? Пана твайго? Я яго і раней не баяўся, сказаў Багдан. Вы якраз тут мяне некалі хацелі ўходаць, то маю права на помету. Хочаш маліся, хочаш падумай, але часу маеш няшмат.
Багдан падцягнуў аркан, канец якога выбраў Стась, стоячы за
вуглом, нябачна для Казіка, і пайшоў у леснічоўку. Калі ён выйшаў з мушкетам і, пачаў старанна яго набіваць, Казік занепакоіўся. Уважліва сачыў, як Багдан дзьмухнуў у адтуліну палічкі, як узяў зарад і засыпаў порах у рулю, потым сунуў туды лямцавы пыж і даслаў шомпалам. Злёгку прыбіў. Пакруціў у пальцах кулю, апусціў у рулю і прыбіў другім пыжом. Прыладзіў шомпал на месца.
Засталося насыпаць порах на палічку і гатова, паведаміў Багдан гайдуку, нібы суцешыў, што чакаць нядоўга.
Прыставіў мушкет да сцяны і зірнуў на сонца, каб спраўдзіць час.
Што ты ад мяне хочаш? не вытрымаў Казік.
Ахвотна скажу, ад гукнуўся Багдан. Але перад тым хачу даведацца, што табе ад мяне трэба?
На чорта лысага ты мне патрэбен, калі б не абяцаны млын! з адчаем крыкнуў Казік.
Магло здацца і жыццё страціла для яго вартасць разам з развеянай мрояй. У навале злосці і крыўды на злы лёс паведаміў Багдану, як яго высачыў і паквапіўся на шчодрую ўзнагароду. Больш нічога не мог паведаміць, ды Багдану і не патрабавалася. Даведаўся, што Бурскаму стала вядома пра яго прыбыццё выпадкова і гэта было важна. Янку-Лесавіка наведаў, гэтага дурня паланілі, можна пачынаць вызваленне пані Адэлі. Дадаўся клопат з гэтым баламутам, але з яго ўдзелам справа пойдзе лягчэй. А пакуль што леснічоўка будзе яму вязніцай, насуперак надзеі злавіць тут задаваку-Багдана.
Рыхтуючыся да налёту на Крушню, Багдан не-не ды падумваў, што надыдзе пара адбіраць яе ў злыдня Бурскага. Думаў, што ў бацькі знойдзецца хто-небудзь з вайсковага таварыства. Напэўна і Варонічы з панам Мацеем, і кліноцкія дапамогуць. А пакуль бацьку не варта трывожыць. Разумна пан Кузьма ўстрымаўся расказваць яму пра Адэлю. У таго радзівілаўца яму будзе бяспечней... Багдан усміхнуўся сам сабе. Выходзіць, бацьку маладую выкрасці збіраецца. А сабе мачыху? Дзівосы!
Зранку пан Бурскі быў не ў гуморы. Ці то прыснілася што прыкрае, ці то ўчора нечым настрой сапсаваўся. Нібы нічога такога не ўзгадваецца, а непакой застаецца. Нават пасля добрага сняданку быў гатовы сарваць злосць на кім-небудзь ды выехаць на палеткі, як раптам прынёсся ганец. Тэрмінова клікалі ў земскі суд, але з якой нагоды ані ад ганца, ані з кароткай пісулькі даведацца было немагчыма.
Ганец спяшаўся, пракрычаў, што нямачасу кожнаму ўсётлумачыць і пагнаў карага ў белыя яблыкі жарабца дарогай на Вішнявец. Чалавек сапраўды меў права сердаваць, бо ўвесь быў узмакрэлы і запылены, толькі вочы ды зубы блішчаць.
“Мабыць трэба збірацца”, падумаў Бурскі. Сесіі суда не чакалася, але можа што з тымі каралямі звязана? Перастаў вагацца, калі па дарозе праляскатала каламажка з Лявонам Шарэвічам, відаць яму вестку прывезлі раней.
Аканомам пан Бурскі не разжыўся, таму, як і пры Васілю, абавязкі ў двары дзяліў з Макарам, які так і быў за цівуна. Не вельмі ўвішны, але лепшага пакуль не знаходзілася. Праўда Бурскі заўважыў, што і на дзядзінцы, і ў цэлым на гаспадарцы спакою і ладу стала больш. Можа з тае прычыны, што Макар быў не такі люты, як Васіль і не назаляўся дворні.
Між звычайных на час адсутнасці пана загадаў адзін быў выключны.
Запамятай, Макар, калі вернецца без мяне Казімір...
Казік-баламут? удакладніў Макар.
Бурскі нават не заз лаваў на недарэку, магіла гарбатага выправіць, а тэту доўбню навучыць нейкаму абыходжанню.
Ён. Дык вось, калі з ім нехта будзе, хай перадасць Далмату. Прыгледзь за гэтым.
Разумею, пане. Аддаць Далмату таго, каго Казік прывядзе.
Правильна. Ну і ўвогуле, наглядай тут, можа і нанач у мястэчку застануся, то каб варту неслі, як належыць.
Усё зробім, як загадалі, пане, запэўніў Макар, кланяючыся.
Едучы, пан Бурскі ўсё ж непакоіўся, ці ўправіцца Макар, калі Казік прывязе ці прывядзе Багдана. Можа варта было б ужыць і дваровых Антона, але там не лепшыя недарэкі.
У земскім судзе весяліліся. Ніхто з тых, што жывуць у мястэчку, аніякіх запросін не атрымалі. Пан Пуцята, адзначыў, піто ўсе няпрошаныя наведнікі з наваколля Крушні і Клінка. Бліжэйшыя двары наведаў ганец на кані з яблыках, у аддаленыя завітаў ганец на гнядку, але такі ж апантаны і крыклівы. Відаць жартаўнікоў было некалькі. Усё ж пан падсудак падумваў, ці не крыецца за гэ­тым жартам нешта сур’ёзнае. Але нічога такога не надумвалася.
Аў Крушні з ад’ездам панаўсталявалася тая разняволенасць, што ўзнікае ў грамадзе, калі аддаляецца правадыр. Абед спажываўся з болыпым смакам і вясёлай гаманой. Дворня, гайдукі, пакаёвыя заседзеліся за сталамі крыху больш звычайнага. Але хутка абед і пітво а карміў людзей Бурскі добра узялі сваё, і дворня нача­ла распаўзацца па кутках ды закутках крыху прыдрамаць. Цівун Макар даваў паслабленне, бо сам быў схільны да разумнага ашчаджання сілы і здароўя. Для яго найлепшым месцам была вазоўня. Урэшце і двароваму чалавеку належыць пэўная спагада, тады і цівуна ніхто не зняславіць.
Можа і было трохі дзіўнага ў тым, як зладжана і аднадумна адпачывае такая гурма людзей, але чужых не было і не было каму
дзівіцца. Праўда зводдаль, з-за ручая, даўно сачылі за тым, што дзеецца ў двары, тры пары пільных вачэй. Адтуль, з-за поплава, на якім некалі гасцявала татарская сотня, з густота гаю бачна было ўсё, як на далоні.
Нечаканыя госці выбраліся адтуль толькі тады, калі ўсе разамлелі ад ежы і цеплыні. Каб было каму прыгледзецца, то двух пазнаць можна было адразу: Казік-баламут трымаў у руках канец пастронка, другім канцом абматанага вакол тулава колішняга гай­дука Багдана. Строй Багдана сведчыў, што паланіць яго далося не легка. Можа таму і пысы пераможцаў былі замурзаныя і вопратка патармошаная. Нібы дзеля здзеку палоннаму пакінулі пісталеты, хоць порах з палічак несумненна высыпалі. Трэцяга было зусім не пазнаць, бо твар меў абматаны зашмальцаванай, скрываўленай анучай. Гэты трэці ішоў крыху ззаду і быў узброены. На плячы, нібы які татарын, меў скручаны колцамі аркан. Уся тройца наблізілася спачатку да вазоўні, і той, скрываўлены, раскатурхаў соннага Макара.
3 цяжкасцю ачомаўшыся, цівун пазнаў не толькі Казіка, але са здзіўленнем і Багдана, з-за якога меў прыкрасці. Але, як падумаць, то дзякуючы яму стаў цівуном, таму злосці на хлапца не маючы, сказаў Казіку аддаць Багдана Далмату, бо такі загад пана. Выканаўшы гэта важнае даручэнне, Макар крыху паслабіў пас і паваліўся на салому. Не заўважыў, як аднекуль з’явіўся яшчэ адзін, такі ж мурзаты і разбойны з выгляду. Усе чацвёра зніклі ў дзвярах палацыка.
Далмат, седзячы на падлозе, акінуў прыхадняў насцярожаным позіркам. Казік пераказаў загад пана і быў рады, што Далмат пра гэта ведае. А той, цяжка ўзняўшыся, зірнуў на звязанага Багдана 1 зверавата выскаліўся. Прамычэў нешта задаволена і падышоў да дзвярэй, за якімі павінен быў апынуцца арыштант. Як толькі Далмат узяўся за клямку, той, з арканам, выхапіў з запазухі кароткую доўбню і грымнуў гайдуку па галаве. Далмат пахіснуўся, але другі ўдар зваліў яго з ног. Адным рухам Багдан скінуў пад ногі звоі пастронка і кінуўся да суседніх дзвярэй. Тузануў ix чамусьці не паддаліся. Багдан пахаладзеў ад раптоўнага страху. А што як тыя заперліся і паснулі! Грымнуў кулаком у роспачы, але згледзеў засаўку, якой раней не было.
- А хай на цябе халера!
Шмаргануўшы засаўку, ірвануў дзверы і яны адчыніліся, лёгка, як і тады, калі яго самога трымалі за імі.
У пакоі было два ложкі і на абодвух спалі жанчыны так моцна, што не чулі аніякіх грукаў. Таксама пачаставаліся аўгінькіным зеллем.
- Хутчэй, хлопцы, закамандаваў Багдан. Гэтых двух сюды.
Алесь са Стасем ужо звязалі Далмата і нядопілага млынара. Заткнуўшы зяпы, зацягнулі ix у пакой да немкі.
- Спачатку трэба забраць пані Адэлю. Прыхапі, што лепшае з яе вопраткі!загадаў Багдан Алесю.
Разам са Стасем загарнуў яеў посцілку, абвязаў нейкім поясам.
- Нібы малое спавілі, усміхнуўся сам сабе. Цяпер кладзіце гэтых бугаёў і ўцякайма.
Гэтага да немкі, рагатнуў Стась.А Баламута пад ложак. Невялікі пан.
Накрылі Далмата коўдрай, зірнулі на немку і зачынілі дзверы. Шкрэбнула засаўка. Заставалася неўпрыкмет выйсці з дому іўцячы.
Першы наперадзе, другі за мною, загадаў Багдан, несучы пані Адэлю на руках.
Падказваючы дарогу, правёў усіх да задніх дзвярэй і паказаў дарогу праз сад.
Давай памагу, прапанаваў Алесь.
Не трэба. Лепш часцей азірайся, каб не заспелі нас знянацку.
Але шчасце было на іх баку. Знаёмай сцяжынай Багдан выйпіаў на памятную ўтравелую дарожку, дзе стаялі коні, а між іх адзін кары са змытымі ўжо белымі яблыкамі. Алесь скочыў у сядло і прыняў да сябе пані Адэлю. Чамусьці Багдан падумаў, з якой радасцю прыняў бы Стась у сядло Аўгіньку...
Багдан і Стась узялі напагатоў зброю, і ўсе рушылі ў напрамку лесу. У Янкі-Лесавіка ніхто пані Адэлі не знойдзе. Ачомаецца, адпачне і рушыць да свайго каханага. А вось ён, Багдан, з-за той праклятай позвы не павінен сустракацца з кліноцкімі, нават з Аленай.
Калі хто і назіраў за імі, то не паказаўся і пану Бурскаму пазней не прызнаўся. Бо стары Харытон еў і піў гэтак жа мала, як і спаў.
Балазе пан Бурскі вярнуўся пад вечар. Нібы і не забавіў у мястэчку, але пакуль пасмяяліся ў судзе, пакуль паабедалі ў пана Касьяна, час сышоў. На жартаўніка за падман пан Сымон не вельмі злаваў, рана ці пазней жартаўнік сам здрадзіцца, выхваляючыся за келіхам ці картамі, тады і атрымае сваё.
Дворня займалася вечаровай працай, як кожны дзень, толькі чамусьці сноўдалася, нібы восеньскія мухі. Нават услужны і заўсёды жвавы Самусь за кожным выклікам ускідваўся, як ачмурэлы.
Падпілі тут без мяне, падумаў Бурскі. Але дзе ўзялі?
У іншых маёнтках, чуў, падкрадалі панскую гарэлку, выменьвалі ў карчмара на што-кольвек, зноў жа скрадзенае недзе, але ў Крушні такога не вялося. Ды і шмат бы пітва на ўсіх спатрэбілася. Пакліканы Макар таксама не выглядаў хвацка, але Бурскага гэта ўжо не дзівіла: усе нечым перачаставаліся, як сказаў бы дваранін пана Жабы.
Казімір не аб’яўляўся? запытаў пан Сымон.
Вярнуўся, пане, вярнуўся, заківаўся ў паклоне цівун. Неўзабаве, як паехалі. I таго Багдана прывёў.
Быў рады, што пан нечым зоймецца.
Дзе ж ён? Бурскага здзівіла, што Казік не лезе на вочы са сваім учынкам.
Не ведаю, пане. Можа святкуе? выказаў Макар найбольш пэўнае на яго думку меркаванне. Скіраваў я яго, як загадвалі, да Далмата. Павёў ён туды Багдана разам з тымі двума.
3 якімі “тымі“? занепакоіўся Бурскі.
А двое яму дапамагалі. Разам вялі Багдана звязанага. Такія, пане, забіякі, жах!
Бурскі мог здагадацца, каго і дзе знайшоў Казік на дапамогу, але калі Багдан у Далмата, няма прычыны непакоіцца. Зоймемся ім пазней.
Д ык не ведаеш, дзе той Казімір? Выхваляўся пэўна? заўважыў Бурскі.
Не, пане. Маўчаў як рыба, хмурны такі, заклапочаны. Нават нязвыкла, як на Казіка, разгаварыўся Макар.
“Сапраўды нязвыкла,”падумаў Бурскі, уявіўшы, якая радасць павінна была распіраць будучага млынара. Бурскі ўжо думаў, ці не паслаць за Казікам, як раптам ледзь не ўвесь палацык затросся ад грукату і пранізлівага жаночага віску.
Усе выскачылі ў сені. Бурскі піхнуў служку, і той, як мог шпарчэй, пабег наверх, бо адтуль несліся грукат і крыкі.
Пане, там наверсе непгга не так, -скаціўся ўніз Самусь. Далмата ля дзвярэй няма, а грукаюць у гасцінным.
Бурскі махнуў цівуну і падняўся на другі паверх. Далмата ані следу, у запёртыя на засаўку дзверы нечым грукалі, час ад часу далятаў жаночы віск і крыкі па нямецку.
Дзе ж Далмат? Бурскі павярнуўся да Макара.
Не ведаю, пане. Я ж сюды не хаджу, аглядаючыся навокал, адказаў цівун. Нібы нічога такога...
-1 немка з кублам даўно не выбягала, дадаў Самусь заклапочана.
Ён здагадаўся грукнуць кулаком у дзверы, і ўсё сціхла.
Можа ёй прыспела, а выйсці не можа, хлопец паказаў на засаўку, каб дапамагчы пану разабрацца ў складаных абставінах, але пан толькі хмыкнуў.
Адчыняй! загадаў цівуну.
Немка сустрэла іх дзікім лямантам. Шпурнулаў кут зэдлік, якім напэўна грукала ў дзверы, і тыцкала ў напрамку свайго ложка, з якога відаць толькі ўзвілася. Там, спавіты пастронкам, з анучай у роце лыпаў вачыма Далмат. 3-пад ложка тырчэлі нечыя ногі, але мужчынскія, у нагавіцах. Пасланне ахмістрыні было пакамечана,
сама яна знікла. Цівун прыгнуўся і выцягнуў з-пад ложка Казікабаламута, таксама звязанага і з анучай у зяпе.
Сунулі б і гэтай здзіры заадно, падумаў Бурскі, сярдзіта азіраючы раз’юшаную немку.
Цівун лыпаў вачыма, нічога не разумеючы. Сам жа бачыў, як Багдана вялі, нібы бычка на вяроўцы. Не мог жа ён адзін гэтых бугаёў так уходаць.
Хіба што з тымі? засвітала яму ў галаве і адразу ўспомніў, што і яму належала прыгледзець. А ён што?
Дык што тут у вас адбылося? знакам загадаўшы немцы замоўкнуць, запытаў Бурскі цівуна, калі прайшло першае агаломшанне.
Пэўна без чараў не абышлося, пане, нясмела амаль шэптам адказаў Макар.
Дурань! сыкнуў на яго Бурскі і адвёў убок. Ані гуку пра чары! загадна прамовіў да цівуна. Не разумеш, доўбня бярозавая, чым гэта найперш табе свеціць? Што пра свайго цівуна наплятуць дваровыя, як іх возьмуць на спробу агнём ды жалезам?
Макар збялеў. Чулася тое-сёе пра сустрэчы з панам маладобрым, калі ішло пра чары. Уратуй, Царыца Нябесная!
Даруйце, пане. Я ж не вучаны, узмаліўся цівун.
Не вучаны, то слухайся. Хай лепш над табою ды гэтымі двума рагочуць, чым усім плакаць крывавымі слязьмі.
Пан Бурскі кіраваўся не столькі спагадай да сваіх дваровых, колькі цвярозым усведамленнем, што можа прынесці чутка пра чары. Ведаў, што ў такіх выпадках айцы езуіты з’яўляюцца як з-пад зямлі, нават там, дзе іх ніколі не было. Добра, калі задаволяцца парай чараўніц а спадабаецца маёнтак, то і пана лёс будзе няпэўны. Зыркім полымем палыхнуў цяжкі ўспамін, калі давялося самому выбіраць між верай і каханнем дачараўніцы. Не дай Бог другой та­кой нагоды, уздрыгнуў Бурскі. Прымусіў сябе супакоіцца і загадаў Макару з Самусем:
Развяжыце гэтых абодвух, хай прыйдуць да розуму, і вядзіце ўніз. Паспрабуем разабрацца, што з вамі адбылося.
Разабрацца было не так і цяжка. Апаілі ўсіх макавым зеллем ці яшчэ нечым. I немка спала, як забітая, калі ёй Далмата ў пасцель падклалі. Адзін Казік трываў, але што мог зрабіць звязаны? Пан Сымон не стрымаўся ад смеху, уявіўшы яе абуджэнне.
Першае падазрэнне: не абышлося тут без кліноцкіх, Бурскі адкінуў адразу. Успомніў, як грымеў Шарэвіч, калі сам Бурскі з’явіўся ў судзе.
Калі страну на гэтым тыдні ў параўнанні з леташнім, заскарджу на вашым урадзе, пагражаў аканом. У мяне улік па днёх за ўсе гады! Параўнаю, то бяда вам!
Але мы нікога не выклікалі! усклікнуў хтосьці з судзейскіх. Пры чым жа наш урад?
Як то пры чым? умяшаліся суседзі, згледзеўшы надзею сарваць грош з судзейскіх п’явак.
А шляхцюкі гэтыя, падумалася тады Бурскаму, напэўна, не памятаюць, колькі сабралі пазалетась, не кажучы пра дзённы ўлік.
Кухарка Марцэля бажылася, што ўвесь час назірала за кухняй і чужых там не было, а каб і з’явіўся, то ад катлоў яна ні на крок! Раптам Бурскі ўспомніў Аўгіньку. Няўжо гэтае дзяўчо пайшло на такую рызыку? Дзе яна зараз?
А дзе ж ёй быць, ляноце? зарыпела Марцэля на запытанне. Ледзьве раскатурхала над вечар. Сноўдаецца, як муха пад Змітраву суботу.
Пра тое, калі сама ачомалася, пану, яна лічыла, нецікава. Старая, увасабленне брыдоты, не любіла прыгожую дзяўчыну, якая трапіла пад яе цяжкую руку. Па цвярозаму разумению пры ўдзеле дзяўчына павінна была ўцякаць разам з выкрадальнікамі. Што Багдан з’явіўся, каб вызваліць пані Адэлю, канчаткова пацвердзілася пасля аповеду Казіка. Можна было б паспрабаваць пагоні, але і час страчаны, і лішняя пагалоска непатрэбная. Як патлумачыш чутку пра забойства, чаму Багдан Вайніловіч стаў Хмялеўскі?
Уцякла то ўцякла. Нічога асаблівага не давядзе, ды і не пойдзе яна ў суд, па пэўных разважаннях вырашыў Бурскі. Параюся яшчэ з Касьянам, але пакуль вэрхал усчынаць не варта, вырашыў ён. Крушня галоўнае!
Цягне вас на тыя арканы, як матылёў на полымя, хмыкнуў Бурскі, зірнуўшы на вінаватую пысу Казіка. А што з канём?
Забралі, пане, майго Вераска! уздыхнуў гайдук.
Ну, хутчэй майго, чым твайго, сярдзіта ўдакладніў Бурскі. Што ж, давядзецца табе замест млына задаволіцца жорнамі. I да таго не ўласнымі, зласліва ўсміхнуўся ён. Прыстаў яго, Макар, да са­мых цяжкіх.
Слухаю, пане, пакланіўся Макар, шчаслівы, што ўсё, здаецца, скончыцца лагодна.
За Аўгінняй праз пару дзён прыехаў далёкі дзядзька.
Сваты едуць, пане. Можа і зладзіцца, патлумачыў бедна, але чыста апрануты засцянковец. Можаўсёй раднёю збярэм на пасаг.
Бурскі не стаў распытваць.
Спадзяюся, вашмосць, чуў пра маю завядзёнку: з двара нікога не ганю, але і назад не бяру, папярэдзіў ён.
Ведаю, пане Бурскі, спакойна, з годнасцю адказаў той.
« * *
Пан Антон Чыж-Вішнявецкі ўязджаў у браму заможнага і шчодрага Гданьска з прадчуваннем цікавых і приемных прыгод і сустрэч. Колькі дзён прабавіў у вясёлай Варшаве, але каб з карысцю прыкласці свае высілкі да каралеўскай сумятні, трэба падаць лісты каралеве да з’яўлення французскай эскадры. Дарэчы, не толькі ёй.
Лёгкім і прыемным было падарожжа ў абодва канцы, пагойдваючыся ў каламажцы між пакункаў з ежай і пітвом. Клопаты высокапастаўленых асоб іншым разам нясуць ніжэйпастаўленным разам з турботамі пэўныя прыемнасці, думаў пан Антон, успамінаючы, чаму нясе яго каляска з Вільні праз Гародню да Варшавы, а там і далей да знаёмага ўжо Гданьска. Нездарма круціўся ды шчэрыў зубы з маршалкам і дваранамі Яе Каралеўскай Міласці.
Паколькі гданьская Рада бурчэла, што двор каралевы рассы­лав безліч кур’ераў, нехта з яе канцылярыстаў падказаў карыстацца людзьмі не належнымі да двара. Сапраўды, чаму б “вясёламу ліцьвінчыку“ не злётаць ў свой маёнтак вытрасці грош з аканома? Заадно завязе, што трэба ды каму трэба. Абыдзецца тайней уласнага і нікому не ўпадзе ў вочы.
Вось і з’ездзіў дадому, не змарнаваўшы гроша, ды яшчэ і ў кашальку дораны пазвоньвае. Ёсць і на хлеб, і да хлеба, і горла палашчыць, радаваўся новаспечаны даручэнец Яе Вялікасці МарыіКазімеры. Дай ёй Бог здароўя, каб яшчэ з чым паслала: хай сабе і далёка, абы па добрым тракце! У Гародні пан Антон хутка і спраўна даручыў лісты каралевы адрасатам. Далей, ведаў, іх павязуць у Вільню, але гэта ўжо яго не датычыла. Вяртаючыся, падхапіў у той жа Гародні лісты да каралевы і да сапегавых прыхільнікаў. А яму што? Хто праверыць?
Пан Антон усё часцей прызнаваўся сабе, што засмакаваў у інтрыгах і карты адышлі ў цень дворскіх сувязяў. Неадольную схільнасць да дворскасці і вытанчанасці адчуваў здаўна. Але толькі падарожжа Віслаю, а потым і наведванне апартаментаў каралевы ў палацы паштара Паўла Граты наказала яму іншы, прыемнейшы бок жыцця без вялікага высілку. Можа праз дробныя паслугі і ўдасца болып грунтоўна асталявацца ў гэтых колах. А там і да шлюбнага дываніка ступіць. А што? Канешне і сваю з добрым кавалкам зямлі было б няблага засватаць, але ж такую фрэйлінку да Вішняўца прытарабаніць! Ого!
Варухнуўся, зручней ладкуючы ногі, і міжволі ўсміхнуўся. Досвед картачных пройгрышаў прывёў пана Антона да разумения, што ані ў патаемных кішэнях, ані ў паясах ці крысах жупана запас на злы выпадак хаваць не належыць. Падманутыя партнёры абмацаюць і знойдуць. Застаецца адзінае, хоць таксама не зусім пэўнае:
высокія абцасы ды тоўстыя падэшвы. Усё ж і Варшава і Гданьск гарады вірлівыя. Разумны чалавек павінен у іх не страціць, а набыць. А пан Антон Чыж упарта лічыў сябе чалавекам, калі не са­мым разумным, то хітрым. Такім, ва ўсякім разе, ён не толькі сабе здаваўся, успамінаючы кароткае наведванне Крушні...
Таварыства было якраз па абедзе. Пан падсудак, задаволена пагладжваючы падбароддзе, запытаў:
Як вы лічыце, пане Антось, хто возьме верх пры новым каралі?
Хто будзе зверху, пакуль сам не ведаю, важна прамовіў ён, але добра, калі мы будзем з ім...
Чыжу было прыемна, што пытаюцца яго думкі, Відаць, апошнія прыгоды паднялі яго вагу ў вачах кампаньёнаў. Бурскі і падсудак зарагаталі. Чыж пазіраў на іх, як ніколі задаволены.
Вось гэта адказ! Ў самую сутнасць, вашмосць, урэзаў! скрозь смех прамовіў Бурскі. Як вам, пане Касьяне, гэта мудрасць?
Не чакаў ад ягамосці такой сцісласці, прызнаўся Пуцята, выціраючы слёзы. Ex орозіто, з другого боку, калі гэтак жа сцісла падкажа, як гэтага дапяць, то трэба яго ў Кракаў, на універсітэт!
Настрой у тройцы быў выдатны, чакалі далейшых Чыжовых досціпаў.
Дык як гэтага дасягнуць, не памыліўшыся? настойліва дапытваўся Бурскі.
Чыж важна надзьмуў шчокі, узняў угару вочы, думаў. Урэшце знайшоў.
Палітыка тыя ж карты! прыжмурыў ён вочы. Каб напэўна выбраць, трэба ведаць, якія карты ў супарата! урачыста прадэкламаваў ён.
Пане Сымоне! у захапленні ўсклікнуў Пуцята, сапраўды ўцячэ хлопец у Кракаў, а то і ў Ляйпцыг.
Пакуль сумняюся, адказаў Вурскі, смеючыся.
Але ж ён ізноў ео ipso, тым самым, даў вельмі трапны адказ. Толькі, як усе мудрацы ці хітруны, што па мойму адно і тое ж, прытаіў істоту думкі.
Прашу прасцей, пане Касьян, папрасіў Бурскі. Апроч двух мудрацоў тут сядзіць звычайны чалавек.
Усе трое зноў зарагаталі. Пуцята супакоіўся першы, бо настала яго чарга пахваліцца альбо мудрасцю, альбо дасціпнасцю.
Не ведаю ці патраплю як васпан, пане Антось, пахіліў галаву падсудак, але рызыкну патлумачыць вашему стрыю, што вы падказваеце зазірнуць у тыя карты.
Менавіта так, задаволена кіўнуў Чыж.
Што ж, кракаўская кафедра для такога лёгкадуха, прабачце, мудраца, будзе занадта, а вось келіх добрага віна ён заслужыў, азваўся Бурскі і пазваніў, каб прынеслі пляшку венгерскага.
Тройца ажывілася, чакаючы пачастунку, а падсудак працягнуў свой выклад.
На мой погляд, вашмосьці, узняў па звычцы палец, ужо пачалася ператасоўка карт.
А чаму вы так лічыце? запытаў Бурскі.
Гэта ж проста, нечакана загаварыў Чыж, здзіўлены някемлівасцю Бурскага. Саксонскай групоўкі, як такой, ані ў нас, ані ў Кароне не было. Калі б сам Фрыдрых-Аўгуст з міністрамі не патурбаваўся, то ў канкурэнцыю невядома ці трапіў бы.
Што значыць пацёрся хлопец у вярхах! шлэпнуў сябе па калену Бурскі і паказаў на прынесеную служкам пляшку. Налівай, калі ты такі разумны!
Апаражніўшы свой келіх, Бурскі паставіў яго на стол і хвіліну другую паўглядаўся ў пляменніка.
Добра, сказаў ён нібы ў адказ сваім думкам. Шмат не дам, ды і няма пад рукою, але голым не паедзеш.
Пан Антон нібыта сарамліва апусціў вочы долу і нават схітрыўся злёгку паружавець. Ат! Няхай і пабурчаць, ці я пахудзею з гэтага? Бурскага гэтыя прыпадкі сарамлівасці ўжо даўно не падманвалі. Ведаў, што галоўнай прычынай наведвання Крушні былі не сваяцкія пачуцці.
Але калі ізноў прайграешся, то лепш не вяртайся. На стайню аддам. Пан Касьян сведка.
Esse quam bonum et quam judcundum, як учыніш дабро, так і ўзрадуешся, падвёў рысу пан Касьян.
Але што б ні прыгадвалася, думкі пана Антося ўпарта вярталіся да нечаканага ўвядзення ў Велічную Задуму. Менавіта так пачаў называць тое, пра што пан Сымон і падсудак і раней перашэптваліся, але пра тое не вабіла даведвацца. Не хацеў набівацца ў кампаньёны, бо лічыў, што яго пачнуць ганяць з даручэннямі, гроша ламанага не даючы за паслугі ў чарговым лайдацтве. Да таго ж пабойваўся, што ў выпадку выкрыцця на карты ніхто не запросіць. А высветлілася зусім нечаканае...
Пан Бурскі ведаў, чым спакусіць родзіча. Грошы то грошы, але пан на Вішняўцы не ўспрымаў іх, як скажам, ліхвяр. Вялікіх грошай варта было дабівацца толькі ў спалучэнні з іншымі дабротамі і дзеля тых даброт. Грошы павінны наблізіць да таго, што бачылася суцэльным і бясконцым святам у атачэнні вытворных кавалераў і пекных паненак. Калі гэта немагчыма, то трэба задаволіцца тым, што без высілку прыносяць карты ды жабрацкі Вішнявец. Пан Сымон ведаў гэту філасофію і спрытна яе абышоў.
Калі наша задума здзейсніцца, то не выключана, што не ты будзеш ляпіцца да роду Вішнявецкіх, а іх будуць распытваць, ці яны не з тых Чыжоў-Вішнявецкіх, што на Гарадзеншчыне.
Сказанае нядбалым тонам, як нешта зусім натуральнее, зачаравала.
Па сутнасці адзіная перашкода Андрэй Забела, прыкідваў нібы сам сабе пан Бурскі. -Хмялеўскіх не вартаўлічваць. Сумленных людзей заўсёды лёгка пераканаць пакаяннем, прыстойна старгавацца.
Пану Антону цяжка было ўявіць, як будзе каяцца пан Сымон. Але ж расказвалі, як перапрашаў Шарэвіча на сойміку, як з ім мірыўся. Вось і яго пераканаў з той Велічнай Задумай. Што ж, ён нічым асабліва не рызыкуе.
Яшчэ, калі прыйшоў адказ Бурскага на ліст пра Забелу, пан Антон улавіў, што паведамленне нечым важнае. Нездарма ж пан Сымон выказаў думку, што найлепш было б уберагчы Вялікае Княства ад прыбыцця такой небяспечнай для спакою дзяржавы асобы. Па яго меркаванню ўмовы порта, дзе перавальваецца процьма самага рознага люду з усяго свету, для такой справы вельмі спрыяльныя. Няблага было б удакладніць, спаткаўшыся.
I вось спаткаліся, абмеркавалі, удакладнілі... Чыж быў згодны, што знайсці рукі загрэбці жар у Гданьску не справіць клопату. Горш з грашыма, бо задарма ці напавер ніхто за такое не возьмецца. Таму і даводзіў пану Сымону, што скнарыцца не разумна, але выцыганіў няшмат. Пан Антон са скрухай прызнаваў, што сам вінен: не раз падводзіў дзядзьку. Не верыў пан Сымон, што зараз, з даручэннем каралевы, пазбягаў спакусы карт, як нячысцік кры­жа! Час канешне ёсць, можа нешта і назбіраецца, але гэта ўжо на крайнасць. Асноўным заняткам у Гданьску павінна стань справа Вялікай Задумы. А пачаткам яе будзе распаўсюджанне чутак пра місію Андрэя Забелы. Тыя, каму такая місія будзе не даспадобы,
Гданьск
ахвотна прымуць дапамогу “вясёлага ліцьвінчыка”. Пан Чыжу падабалася гэта мянушка.
У тэты ж час заангажаваны вораг канцістаў Якуб Генрык Флемінг, едучы вуліцамі Гданьска, з вялікім задавальненнем назіраў падрыхтоўку да абароны. На бастыёнах завіхаліся ля гармат, цягнуліся некуды фуры з каменнем для ўмацавання валоў і сцен. На невялікім пляцы грамадзянская харугва няскладна, але старанна засвойвала муштру пад наглядам афіцэра гарадской варты. Напаткаўся нават невялікі значок кавалерыі. Што ён будзе рабіць у цесных вуліцах пры зачыненых брамах, міністр, сам вайсковец, не мог даўмецца. Хіба спатрэбіцца для патрулявання? Патрулёў на вуліцах было можа і зашмат як на мірнае пакуль становішча. Хутчэй за ўсё, гараджанам падабалася пахаджваць са зброяй.
Самастойнасць Гданьска пашыралася і на вайсковыя справы. Але амаль дваццаць год, як пастановай Яна III вайсковыя чыны і вышэйшыя урадоўцы прысягаюць і Радзе і каралю. Харугвы набіраліся з грамадзянаў горада і наймітаў за кошт падаткаў, ухваленых Шырокай Лавай. Наёмным быў і камендант гарнізона. Апроч жаўнераў брамы вартавалі дэлегаваныя цэхамі майстры, каб змагацца з кантрабандай рамесніцкіх вырабаў з па-за горада. Брамы замыкаліся штоноч, але маглі не адчыняцца цягам дзён, а то і пары тыдняў, калі лавілі злачынцаў, альбо не пускалі непажаданых. Выключна старанна ахоўваліся выспы свірнаў, дзе месціліся важныя склады. Нанач падымалі масты і выпускалі сабак, аў выпадку пагрозы за кошт дадатковага збору з уладальнікаў складоў павялічвалі варту. Так што горад дбаў пра сваю бяспеку, што прыдасца ў выпадку сутыкнення з нежаданымі гасцямі. Але ж не з цэлай эскадрай!
Дамоўленая аўдыенцыя ў каралевы-ўдавы не бачылася міністру складанай. Так яно і адбылося. I чакаць давялося не доўга. Хутчэй за ўсё,думаў Флемінг, страціўшы надзею на карону для сыноў, Марыя Казімера супакоілася і аддаецца прыемнаму для палітычнай жанчыны занятку інтрыгам. Планы пометы ў адрозненне ад планаў каранацыі не былі занадта складанымі і не псавалі гумору пры няўдачах: назаўтра можна пачаць новую спробу з новымі ўдзельнікамі.
У каралевы свае парахункі з тымі, хто не падтрымаў яе сыноў. Не забылася, яку Вэрсалі выкрэслівалі іх імёны са спісу фаварытаў на карысць гэтага няўдаліцы Канці, ваяра знакамітага! Маруда дагэтуль не мог выбрацца! Чакаў ад Бога выспятка! Не хапала з-за яго апынуцца пад абстрэлам французскіх гармат! Пара даведацца, калі пачнуць грызціся канцісты і іх рашучыя непрыяцелі ў Кароне,
ва Украіне і асабліваў Княстве. Не на шмэльц жа залічыць грошы, ужо ахвяраваныя і на войска вялікаму гетману ды ФрыдрыхуАўгусту, і на канфедэрацыі адпаведным панам-братам Абодвух Народаў. Пара ім паварушыцца хоць бы дзеля яе забавы! А з чым тэты немец, апроч цыганіць грошы?
Міласцівая Пані, Флемінг павітаў каралеву зграбным накло­нам, замятаючы дыван пёрамі капелюша. Маю гонар і прыемнасць перадаць ліст Яго Вялікасці Аўгуста Другога з выразамі шацунку і пажаданнямі добрага здароўя Вашай Каралеўскай Міласці.
Марыя-Казімера сядзела не пад чорным балдахінам, як у першы дзень прыезду да Гданьска. Сонечныя промні, расквечаныя вітражамі, адбіваліся ад залацістай тканіны і падалі на прыгожа ўкладзеныя складкі сукні каралевы. Яе чырвонага адцення строй з безліччу каштоўных камянёў ні ў чым не нагадваў удовін. Цяжка было паверыць, што прыгожая маладжавая жанчына на троне маці некалькіх дарослых дзяцей.
Трымаючы аберуч прыгожа запакаваны ліст з прывешанымі пячаткамі электа Саксоніі і караля Рэчы Паспалітай, Флемінг наблізіўся і падаў яго з глыбокім наклонам. Марыя-Казімера не наказала, ці не заўважыла нестасоўнасць называць ФрыдрыхаАўгуста новым імем да каранацыі. Мажліва, палічыла гэта не істотным, але хутчэй давала зразумець, хто, на яе думку, утрымае трон Рэчы Паспалітай. Відавочна, як і Флемінг, не верыла, што з’езд шляхты, які павінен сабрацца 26 жніўня, каб пацвердзіць абранне князя Канці, зменіць расклад сіл на яго карысць.
Даведаўшыся пра падвойную элекцыю, каралева нядоўга гадала. Другое галасаванне сведчылапра дастатковую сілу натхніцеляў, бо выйгралі пасля пераможнага ўхвалення князя Канці напярэдадні. 3 версальска-варшаўскага ліставання відаць, што Фрыдрых-Аўгуст мае неаспрэчную перавагу, усталюецца на троне і не саступіць без вайны. Думаць трэба, як яе пазбегнуць. Пакідаць Рэч Паспалітую яшчэ рана, а калі заставацца тут, то не мышкай пад венікам. Даўно чакала з’яўлення пасланца і была задаволеная, што ім стаў найбольш прыбліжаны да Аўгуста II (няхай ужо!) чалавек. Прымала яго з ганорамі амбасадара.
Падзякаваўшы за ліст, каралева пацікавілася здароўем Яго Вялікасці, запрасіла міністра прысесці і перайшла да роспытаў пра дрэздэнскія і варшаўскія навіны. Паведамленне пра ліст караля да ўлад Гданьска, у якім гораду прапануецца збройна выступіць супраць эскадры князя Канці, устрывожыла Марыю-Казімеру. Ёй, відавочна, не падабалася, што новы кароль пачне сваё панаванне з вайны на польскіх абшарах. Адступіцца ці не князь Канці, артылерыйская дуэль скончыцца не на карысць Гданьску.
Я не думаю, што Гданьск пойдзе на такія крокі. Вы ведаеце,
на што здольны Жан Барт. I гданьскія ўлады ведаюць ад сваіх капітанаў... Марыя-Казімера ўсміхнулася Флемінгу, запрашаючы да шчырасці.
Той разумеў, што каралеве вядома і пра дачыненні горада з новаабраным каралём, і пра намеры Рады. Магчыма, яна крыш­ку ганарылася славай французскага адмірала, вельмі пасуе да яе характару. Але залішнюю шчырасць у размовах дапускаць было рызыкоўна. Флемінг схіліў галаву ў наклоне:
Сваім лістом Міласцівы пан, Флемінг свя дома ўжыў тутэйшага тытулу, дае зразумець, што дачыненні з Гданьскам будуць за лежаць ад таго, як горад паставіцца да нежаданых для караля гасцей.
Марыя-Казімера злёгку пахіліла галаву:
Можна разлічваць не больш як на выказванне непрыхільнасці, на стрыманасцьу стасунках. Ваўсім астатнім... больш будзе залежаць ад гэтых самых гасцей.
Ці дазволена запытаць пра стаўленне Вашай Міласці? з падкрэсленай ветлівасцю і чарговым наклонам пацікавіўся Флемінг.
Каралева здагадвалася, якога адказу чакае міністр. Якуба Флемінга паслалі не ў адведкі. Фрыдрых-Аўгуст, баіцца, каб фран­цуженка Марыя-Казімера не паўплывала на паставу Рады, а магчы­ма і Шырокай Лавы да яе супляменнікаў. Падставы для апасенняў ёсць і даволі важкія. Вакол Марыі Казімеры рояцца французы і францужанкі. I партрэт Яна Сабескага дасюль на ганаровым месцы ў Белай Зале ратушы Галоўнага горада, а кніга Лаганоўскага “Польская муза” пра венскую перамогу выйшлаўжо ў 1684 годзе.
У спрэчках з Гданьскам Ян III не раз паступаўся інтарэсамі каралеўскай улады. Палагоджваў супярэчнасці між цахамі і гарадскімі ўладамі, ганараваў званнямі слугаў караля здольных рамеснікаў, даючы значныя выгоды ў гандлі і вытворчасці. Прывілеем каралеўскага слугі вызваліў ад падаткаў славутага вучонага Ёгана Гэвэліўса, аўтара вядомай працы “Machina coelestis”, а пасля пажару абсерваторыі звольніў ад акцызы солад, што дастаўляўся ў бровары астранома.
Шмат добрага бачыў Гданьск ад Сабескага і яго жонка пашану і послух у горадзе яшчэ не страціла.
Маё стаўленне будзе прымальным для караля, прамовіла Марыя-Казімера, наўмысна не ўжываючы імені. -Аніякіхзахадаў, што маглі б зашкодзіць яго інтарэсам, з майго боку не будзе. Але схіляць горад да збройных дзеянняў я, натуральна, не збіраюся. Дарэчы, гэта не ўдалося і паслу Шатоню.
Каралева абвяшчала нейтралітэт, але давала зразумець, што будзе працівіцца нацкоўванню горада на французаў, бо Гданьску, а з тым і Рэчы Паспалітай, гэта можа дорага каштаваць. Флемінг адчуў палёгку. Што ж, і гэта добра. Гданьск не кінецца ў адчайны
супраціў, але адсутнасць падтрымкі гараджан не дасць Канці замацавацца, каб пачаць адсюль паход на трон. Але ці гэта толькі нейтралітэт?... Міністр рызыкнуў:
Кароль вельмі сцяснёны ў сродках і даручыў мне звярнуцца да Вашай Міласці, Найяснейшая пані, з адпаведнай просьбай.
Марыя-Казімера спадзявалася і гэтага. Але ж і ненажэрныя гэтыя немцы. Сама сквапная да хваравітасці не прызнавала іншым права мець падобную звычку.
Мажліва, пан міністр не ведае, што яўжо ахвяравала значную квоту дзеля аплаты войску затрыманага жолду. Спадзяюся яе вяртання ў адпаведным часе. Што датычыць дадатковага... каралева давала да разумения, што яе рашэнне будзе залежаць ад пацверджання звароту пазыкі.
Для Флемінга роля пяцідзесяці тысяч талераў каралевы ў атрыманні кароны была бясспрэчнай. Роспуск канфедэрацыі кароннага войска за некалькі тыдняў да элекцыі значна аслабіў групоўку Канці. Нездарма Любамірскія спрабавалі выкарыстаць роспуск у сваіх мэтах. Флемінг чакаў, ведаючы, што ўсё, што можна зрабіць для поспеху, гэта захоўваць спакойны выраз твару.
Удава Сабескага хвіліну падумала:
- Я параюся са скарбнікам і ўзважу свае магчымасці. Апроч дапамогі Яго Вялікасці, для тых жа мэтаў я пазычыла грошы вялікаму гетману Ябланоўскаму.
Флемінг пра гэта не чуў, хоць ведаў пра добрыя стасункі кара­левы з вялікім гетманам каронным. Пляткарылі і пра мажлівасць шлюбу.
- Разумею, уздыхнуў ён.
Вялікай сумы ад каралевы не прадбачыцца і з гэтым трэба пагадзіцца.
Легка ступаючы па мяккаму дывану, фрэйліна паставіла залачоны паднос на столік побач з каралевай.
Лісты з Вялікага Княства, Найяснейшая пані, ледзь заўважная ўсмешка кранула вусны фрэйліны. Толькі што дастаўлены “вясёлым ліцьвінчыкам”.
Нехта з канцылярыстаў пабаяўся зацягваць падачу спешнай пошты з-за аўдыенцыі і выручыўся пекнай дворкай, каб не нарвацца на незадаволенасць Марыі Казімеры. Каралева звяла бровы на фрэйліну, але тут жа падумала, што гэта спосаб скончыць аўдыенцыю. Працягнула руку да папер і ўзняла вочы на Флемінга.
- Памянуты тут ліцьвінчык мог бы быць вам карысным у зносінах з Вялікім Княствам. Паслужлівы і абыходлівы. Навязанне даверу, дастаўка лістоў. Пагаварыце з маім маршалкам...
Намёк быў празрысты і Флемінг не зацягваў размову.
Абавязкова, Ваша вялікасць! запэўніў з усёй мажлівай шчырасцю.
На развітанне паведаміў Марыі Казімеры, што па апошніх звестках эскадра чакаецца ў канцы верасня, ці пачатку кастрычніка, хоць каралева, напэўна, мела свае крыніцы. 3 тым і атрымаў дазвол аддаліцца.
Вяртаючыся, Флемінг міжволі задумаўся над асаблівасцямі сітуацыі. Вось, каралева, францужанка, апантаная пометай дзяржаве, якаяяеўзнесланавяршыню славы. Кароль, саксонец, спадзяецца ажыццявіць свае дынастычныя мроі з дапамогай шляхецкай рэспублікі, такім памкненням варожай. I ён, Флемінг, чужаземец, але правая ці левая рука манарха, які не завагаецца ахвяраваць нованабытымі падданымі дзеля нейкай прывіднай кароны. I ўсе яны не пачуваюцца хоць нечым абавязанымі панам-братам, іх соймікам і Сойму. Можатаму, што шляхта ваўзаемнай варажнечы не бачыць сваіх страт, выконваючы навязаную ім ролю? Можа таму, што так даверліва кідаюцца насустрач кожнаму шукальніку стальца Рэчы Паспалітай, скуль бы яго чэрці ні прынеслі? Складанасць заданы ў тым, каб тая варажнеча тлілася, але не шугала полымем.
Слоўнік і каментары
ПАЛІТЫЧНЫЯ КЛОПАТЫ ПАНАЖАБЫ
Лашт мера велічыні суднаў, вызначаемая грузам, які можна бяспечна перавезці. Прыблізна роўны 2000 кілаграмаў. Мяняўся ў залежнасці ад порта і характару груза.
Прафіты выгоды, прыбытак.
Канвакацыі, Канвакацыйны Сойм абмяркоўваў прэтэндэнтаў на элекцыю, узгадняў меркаванні соймікаў тэрыторый, прызначаў час элекцыі і хто будзе да яе дапушчаны.
Рэляцыйны соймік справаздачны для паслоў Сойму.
Те Deum Laudamus Цябе, Божа, хвалім. Касцельная песня, спяваная перад і пасля важнага здарэння.
БЕРАСЦЕЙСКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ
Канфедэрацыя -часовы ўзброены хаўрус шляхты дзеля абароны пэўных ідэй і пастулатаў (караля, шляхецкіх вольнасцяў, веры і т. п.).
Легатвышэйшы дыпламатычны прадстаўнік Ватикану.
Нунцый пасол Папы.
Шышы тут разбойнікі, лясныя валацугі.
Попіс перыядычны прагляд і ўлік войска, кампутовага, павятовага.
Гарда (з франц.) ручка халоднай зброі сфармаваная так, каб надзейна ахоўваць руку ваяра.
Ольстры кабуры прысядзельных пісталетаў.
Глейт ахоўны ліст.
Вігілія-куцця.
ПРАМЕНЬ НАДЗЕІ
Чарэнь гладкі верх вялікай печы, дзе можна было спаць.
Кварцянае войска сталае войска, створанае адпаведна канстытуцыі Сойму ад 1562 году. Утрымоўвалася з чвэрці(кварты) даходаў ад каралеўшчын.
Цамбравіна абмуроўка альбо зруб з бруса калодзежа.
Луг раствор попелу ў вадзе, даўней ужываны для мыцця.
Плябанія — дом святара рыма-каталіцкай парафіі.
Кляштар манастыр рыма-каталіцкай канфесіі.
Фэрмапілы цясніна ў Грэцыі, дзе цар Леанід і яго трыста спартанцаў гераічна загінулі ў змаганні з велізарнымі сіламі персаў.
ЗАБАВЫ I ПАЛІТЫКА
Электар асоба, надзеленая правам абрання, тут курфюрсты германскіх княстваў, абіраўшыя цэсара, манарха Святой Рымскай Імперыі.
Рэдута тут карнавал, касцюмаваны баль.
Метрэса сталая, прызнаная атачэннем, фаварытка манарха.
Канверсія переход верніка на іншую канфесію.
Місюрка шалом усходняга ўзору ў выглядзе неглыбокай міскі, сегмент шару, з падвешаным да яго палатном кальчугі для аслоны вушэй, шыі і плячэй ваяра.
Наручы частка даспехаў для аслоны рукі.
Адарацыя пакланенне.
Арыяне рэлігійная секта з прагрэсіўнай грамадскай праграмай. Выступалі за ліквідацыю прыгону, шмат зрабілі дзеля пашырэння асветы. Падчас контррэфармацыі іх праграма выклікала вострую рэакцыю і Сойм ухвалай 1658 года сказаў іх на выгнанне. У знак прагэсту супраць войнаў найбольш зацятыя арыяне насілі драўляныя шаблі.
Рэспубліканцы абаронцы адвечных правоў залатой вольнасці шляхты.
Грамнічны соймік адбываўся падчас Грамнічных дзён.
Рытар прамоўца.
Капыл -частка санак, якой мацуецца полаз і верхняя рама.
Стэльмах рамеснік па вырабу калёсаў і колаў.
Шкутарачное судна на Вісле, і яе прытоках.
Рум месца, дзе вяжуцца плыты, звычайна пахілы бераг з водмеллю. Іншым разам штучна асушаны на час працы з плытамі.
Рэтман кіраўнік сплывам, абавязкова шляхціц.
Выбягач чалавек, які прапануе збожжа набыўцам загадзя, перад прыбыццём суднаў.
Баніфатры манаскі ордэн, які, у прыватнасці, апекаваўся разумова і псіхічна хворымі.
Corporis Evangelicorum карпарацыя электараў пратэстанцкіх нямецкіх княстваў.
Газета-апроч перыядычнага выдання на той час так зваліся злабадзённая песенька, памфлет, улётка.
Гайдаверы шаравары.
Канкубіна сужыцелька ў шлюбе не асвечаным царквою. Дзеці ад такогашлюбу лічыліся незаконнанароджанымі.
Рокаш арганізаваны збройны супраціў карал ю, дапушчаны за­конам і звычаем.
Пандоражанчына, створаная Гефестам пазагаду Зеўсаў пакаранне людзям за грэх Праметэя. 3-за сваёй празмернай цікаўнасці адчыніла посуд з чалавечымі няшчасцямі, атрыманы ад Зеўса і выпусціла на свет усе, апроч надзеі.
Ліхвяр чалавек, які пазычае грошы пад адсоткі (бярэ ліхву).
Вежа тут умоўная назва вязніцы, якая не абавязкова мела выгляд вежы.
Афіцынабудынаку двары для размяшчэння службы, дваровых, асоб кіруючых гаспад аркай.
Сапега Павел ваявода віцебскі, затым вялікі гетман літоўскі, герой змагання са шведскім патопам.
Стрый дзядька (брат бацькі).
ФРЫЁР
Фрыёр( з ням.) вясенні сплыў на рэках Рэчы Паспалітай.
Яз пабудова на рацэ ў выглядзе паляў альбо калоў, загнаных у дно і аплеценых лазою. Служылі дзеля адвядзення струменяў ракі на стрыжань, каб зберагчы бераг ад размыву і падтрымаць надеж­ную глыбіню фарватара.
Абсалюцыя аб’яўленне невінаватасці, апраўданне, разграшэнне.
Рэтманьчык памочнік рэтмана, кіраўніка сплыву.
Віціньнікі звычаёвае найменне абслу гі віціны, нёманскага суд­на.
Конаўкакубак, кружка, драўляная, металічная альбо гліняная.
ПАЛЯВАННЕ НАЗОЛАТА
Станцыя месца часовага кватаравання.
ПАДАРОЖЖАЗ КАРАЛЕВАЙ
Шкутарачное судна, распаўсюджанае на Вісле і яе прытоках.
Фраўцымер жаночы склад двара каралевы.
ЭЛЕКЦЫЯ
Каэквацыя ураўненне правоў.
Вялікі Кандэ князь Людовік II Кандэ выдатны французскі палкаводзец, нацыянальны герой.
Вялікі Электар так звалі Фрыдэрыка-Вільгельма, курфюрста Брандэнбургіі, галаву пратэстанцкіх электараў цэсара.
НАПАД НА КУР’ЕРА
Шышы тут лясныя разбойнікі.
АД ПАНА ЧЫЖА 3 НАЛЕЖНЫМ ШАЦУНКАМ
Прымас(Архібіскуп) вышэйшы іерарх каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай.
Элекцыя працэдура выбараў караля ў Рэчы Паспалітай.
Шторх па нямецку бусел.
Кампіліён кампаньён, супольнік.
POST ACTA ELECTIONIS, ПАСЛЯ ЭЛЕКЦЫІ
Возны службовец земскага ўрада. Сярод мноства функцый падаваў позвы асобам у суд, пры неабходнасці дастаўляў пазваных У суд.
Позва пісьмовы выклік на суд, замацаваны подпісам пісара і дзяржаўнай пячаткай.
Мамрам уласнаручны запіс стараной сутнасці справы з уласным подпісам і подпісамі сведкаў, які належала падаваць земскаму ці гродзкаму суду. Папера ў суд, ліст пергаменту для дакумента.
Змест
Уступ 3
Палітычныя клопаты пана Жабы 5
Берасцейская канфедэрацыя. 17
Прамень надзеі 63
Забавы і палітыка 101
Фрыёр. 173
Паляванне на золата. 191
Падарожжа з каралевай 205
Элекцыя 217
Напад на кур’ера. 227
Ад пана Чыжа з надежным шацункам. 241
Post acta electionis пасля элекцыі 261
Слоўнік і каментары ... _ 294
Літаратурна-мастацкае выданне
Аркадзь Ліцьвін
ПРАСТРЭЛЕНЫ ТАЛЕР кніга другая
Выдадзена ў аўтарскай рэдакцыі
Вёрстка А. А. Рыжы, АС. Кур'ян
Падпісана да друку 18.06.2018 г. Фармат 60x84/16. Папера афсетная. Рызаграфія.
Ум.друк.арк. 17,32. Ул.-выд.арк 16,4.
Наклад 90 ас.
Падрьгхтоўка макета, паліграфія Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЮрСаПрынт». Вул. Карла Маркса,11. 230015, г. Гродна.
+375 152 77 18 20
+375 295 87 84 11 e-mail sanryzhy@gmail.com
Вялікі гетман памаўчаў, шукаючы патрэбных слоў хмыкнуў:
-...як скончылася дынастыя нашага Ягайлы, у каралях заўсёды чужыя. I галоўным чынам з-за паставы саміх ' караняжаў, хоцъ яны любяцъ спасылацца на нас. Хвороба ў іх такая. Выключзнні рэдкія: Вішнявецкі, у якога бацька ўкраінец, ды Сабескі, якога ці ж не ліцьвіны моцна
*' падтрымауііі^ -

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.