№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ціхан Чарнякевіч

Перакладная кніга і перакладчыкі ў міжваеннай Беларусі (паводле біябібліяграфічнага слоўніка "Беларускія пісьменнікі")

15 студзеня 2014

Перакладная кніга і перакладчыкі ў міжваеннай Беларусі (паводле біябібліяграфічнага слоўніка

Ад укладальніка

Спіс быў складзены для папулярызацыі перакладной кнігі БССР і не прэтэндуе на вычарпальнасць. Як заяўлена ў загалоўку, адзінай крыніцай інфармацыі быў біябібліяграфічны слоўнік "Беларускія пісьменнікі" ў 6 тамах, дзе адлюстраваныя перакладныя выданні і асобныя публікацыі перакладаў беларускіх пісьменнікаў ад часоў сярэднявечча да 1985 года. З прычыны таго, што спіс хутчэй меўся стаць падручным дапаможнікам па вывучэнні гісторыі беларускай міжваеннай кнігі, а не гісторыі перакладу, было вырашана абмежавацца кніжнымі выданнямі і не далучаць да спісу асобныя публікацыі перакладаў у газетах і часопісах. Бібліяграфічнае апісанне (перакладчык; перакладзены аўтар; назва кнігі; мова, з якой перакладалася кніга (па змоўчанні на беларускую мову, іншыя выпадкі адмыслова агаворваюцца); год выдання) таксама падаецца паводле слоўніка, а таму можа пераносіць з яго і пэўныя недакладнасці. Праца ёсць першасным вынікам вывучэння перакладной кнігі міжваеннай БССР. У перспектыве плануецца стварыць падрабязны даведнік па гэтым перыядзе, а таксама электронны каталог кніжнай графікі міжваеннай БССР.

Спампаваць:

Перакладная кніга і перакладчыкі ў міжваеннай Беларусі (паводле біябібліяграфічнага слоўніка “Беларускія пісьменнікі”)

Чытайце таксама

Канцэпцыя “двайнога бачання” сусвету ў навэлістыцы Густава Майрынка

Наталля Ламека

Канцэпцыя “двайнога бачання” сусвету ў навэлістыцы Густава Майрынка

Аўстрыйская экспрэсіянісцкая культура пачатку ХХ стагоддзя вылучаецца асаблівай атмасферай патаемнага і містычнага. Так званы “чорны” экспрэсіянізм шырока эксплуатуе матывы падарожжа ў іншасвет, хваравітай…

Час одуму

Пётра Садоўскі

Час одуму

Прайшоў больш чым год з таго часу, як выйшла другая частка апошняга, 5-га тома Тлумачальнага слоўніка нашай роднай мовы, першага слоўніка такога памеру, складзенага не заўзятым адзінцом, а калектывам прафесійных…

Літаратурнае аб'яднанне Узвышша

"Узвышша"

“Узвышша” — літаратурна-мастацкі часопіс (“часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі”), створаны сябрамі аднайменнай літаратурнай суполкі. Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх…

Стыян Холе:

Стыян Холе: "Як шмат агульнага ў тэатра і кніжкі з карцінкамі!"

У невялікай кнігарні я заўважыла дзіўную кнігу з насупленым бялявым хлопчыкам на вокладцы. А раскрыўшы выданне, я яшчэ больш здзівілася бабулям па плечы ў траве ці на скейтбордзе, рэнтгенаўскім здымкам…

1452