Logo ARCHE (798 bytes)

1-1998     .

0.gif (43 bytes)

Пачатак Гэты праект Навіны Рубрыкі Цалкам Іншае

НАЗАД  да ЗЬМЕСТУ


лірыка

Янка Цень

Сто гадоў


СТО ГАДОЎ

гэта не істотна што ўсе мы паміраем
пыха ў чорнай бліскучай машыне
у высокім будынку так шмат усялякай працы
ужо час iсцi дадому
гiсторыя пачутая па радыё
штось маленькае вывальваецца з рота
мы смяемся
молiмся пра нешта лепшае
калi ласка пакахай мяне
пазнаёмся з маёй мамай
ды боль апаноўвае
ў чаканнi выцiну смерцi
ў чаканнi выцiну смерцi
прыбiраеш свае валасы
кароткiя бы ў патрыёта
змаганне за волю па тэлевiзii
светападзел
жыць разам з быдлам у хлеве
цi атрымалi мы ўсё
змагацца каб уцячы
боль
i пачуццё што поўзае па сходах
маленькае чарнявае дзяўчо
чакаючы суботы
смерць бацькi яе прыгнятае
ўцiскае ў люстэрка збялелы твар
мне балiць усярэдзiне
i абяртае вакол
амаль як раней у старыя часы
як у былыя днi
лашчыць старога
i маляваць безжыццёвы твар
кавалак новага мяса ў чыстым пакоi
жаўнеры падыходзяць усё блiжэй у
промнях жоўтага месяца
усе ценi i вызваленне
пад чорным сцягам
сто гадоў барвовай крывi
стужка сцiскае мне шыю
я адкрываю рот
выбух у галаве
гук такi нiбы тыгры б’юцца ў вадзе
усё мацней i мацней
мы памiраем адзiн за адным
усё хутчэй i хутчэй
мы памiраем адзiн за адным
усё больш i больш
мы памiраем адзiн за адным
адзiн за адным
адчуванне сотнi гадоў
сто гадоў
адна сотня гадоў

 

ПАРНАГРАФІЯ

рука ў маiм роце
жыццё рассыпаецца кветкамi
мы ўсе выглядаем так файна
калi падаем долу
у электрычным зiхценнi
стары растрэскаўся з узростам
яна знайшла сваю апошнюю карцiну
у попеле
малюнак каралевы
рэхi вакол прапацелага ложка
скваснелыя жоўтыя гукi ў мяне ў галаве
у кнiгах
i фiльмах
i ў жыццi
i ў небе
гук разанiны
як рух твайго цела
але ўжо запозна
але ўжо запозна
яшчэ адзiн гэткi ж дзень
i я цябе заб’ю
жаданне плоцi
сапраўднае крывi
я ўбачу цябе ў ванне
тапелiца што выцiскае маё жыццё
з сваiх незаплюшчаных вачэй
я павiнен змагацца з гэтай хваробай
знаходзiць лекi
павiнен змагацца з гэтай хваробай

 

КАРОТКАТЭРМІНОВЫ ЭФЕКТ

рух
нерухомасць
падае птах
зiмна калi яго цела кране
скрываўлены грунт
ён жыў i памёр
пабачыў
засып мяне глебай
учарнелыя шаты
статычны
бялёсы гук
неiстотныя днi
змены мыслення
з цягам часу гнiе атмасфера
мiгценне святла ў каляровай вадзе
эфект на кароткi тэрмiн
енк
спроба яго адштурхнуць
нямоглы i хворы
зубамi шаленства
танчы скачы спявай
рухайся ў бок пустэльнi
вугальны твар
б’е па маёй руцэ
саладжавы час
усё вызваляе ў бязладдзе
неiстотныя днi
змены мыслення
з цягам часу гнiе атмасфера
мiгценне святла ў каляровай вадзе
эфект на кароткi тэрмiн
кароткачасовы эфект
рэха
рука чужанiцы
эфект на кароткi час

 

ЛЕС

падыдзi блiжэй
паглядзi
у гушчары дрэў
паспрабуй адшукаць яе
падыдзi блiжэй
зазiрнi
у нутро начы
i прастуй далей
сцежкамi вачэй
сцежкамi вачэй

чую голас якi
паўтарае iмя
нiбыта маё
той глыбокi гук
у нутры начы
чую цiхi шэпт
пачынаю бег
у гушчары дрэў
у гушчары дрэў

запыняю рух
але час мiнуў
згублены мiж дрэў
зусiм адзiн
яе няма
i нiколi не было
бег у нiкуды
у гушчар нiшто
зноў i зноў i зноў i зноў

 

ЗАБІВАЮЧЫ AРАБА

стоячы на пляжы
з стрэльбай у руцэ
пазiраючы ў ваду
пазiраючы ў пясок
наставiўшы рулю
на раба на зямлi
мне вiдаць адкрыты рот
ды нiчога не чуваць
я жывы
я мярцвяк
я чужынец якi
забiвае араба

я мог бы абярнуцца
i пайсцi адгэтуль прэч
або выпалiць са стрэльбы
пазiраючы ў неба
пазiраючы ў сонца
чаго б нi абраў я
вынiк той самы
зусiм нiякi
я жывы
я мярцвяк
я чужынец якi
забiвае араба

адчуваючы слiзкасць
сталёвага прыклада
у спацелай руцэ
пазiраючы ў ваду
пазiраючы ў пясок
пазiраю на сябе
адбiтага ў вачах
нябожчыка на пляжы
нябожчыка на пляжы
я жывы
я мярцвяк
я чужынец якi
забiвае араба

.

0.gif (43 bytes) Art ARCHE (5475 bytes)

ARCHE  1-1998

НАЗАД  да ЗЬМЕСТУ     да  Пачатку Старонкі

Пачатак Гэты праект Навіны Рубрыкі Цалкам Іншае

E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com
Web-майстар: mk
Чаkаем вашых мэйлаў з пытаньнямі або kамэнтарамі наkонт гэтага сайту.
Copyright © 1999 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне:
13-04-1999