Алегорыя
алігархія
алігафрэнаў
і алігатараў
.
Апраменьванне
апранаха
апраметнай
апрычонасці
.
Атрута
атракцыйны
атрымаўся
атрыбут
.
Багацце—I
ў багажы
багаткі
й багавінне
.
Багацце—II
багны
і багнеты
багавіцы
.
Вартасці
вар’ятаў
варта
вартаваць
.
Вобшук
вобмацкам
у воблаку
вобразаў
.
Водведкі
вобласць
водару
водарасцяў
.
Вопратка
вопрамеццю
вобзем
і ўся водпаведзь
.
«Волат»
да волава
ці волі
ні на волас
.
Вонках
вомрак —
і вопадзь
воплескаў
.
Вопіс
вобмаль
воблы
і вопыту
.
Вербніца
вярблюдаў
вярбуюць
у вернікі
.
Грамніца
грамадская
граматыка
грамленняў
.
Дольмэны
дольняе
дойлідства
долі
.
Дыктоўка
дыхтоўная
дыхатамія
дыху
.
Ершаскладанне
ерась
ераў
i еўразiйства
.
Змораны
змагаюся
з мроямі
ў змроку
.
Здзіўленне
здзіранне
здзірванелае
здзейсненасці
.
Імкненне
імглістае
імя
імостачкі
.
Крамзолi
крамнiна
крамянай
крамолы
.
Крывія
крывізны
крывасмокаў
і пакрыўджаных
.
Лекцыі
лякайся
лексічнае
ляксы
.
Лётнік
летаваць
у летаргічных
летуценнях
.
Мацея, 29
маца —
маці
мацункаў
.
Мы
мытнікі
на мыліцах
мыслення
.
Натрапіла
насамрэч
на самца
насарога
.
Нашэсце
нашыя
на шыях
нашэннікаў
.
Небаракi
неба
й небяспека
небыцця
.
Нярэчыўнае
ў нераце
нерэальная
нерэiда
.
Оптымум
оперны
опiюм
оптам
.
Пабраўшыся з
паброснела
пабрузла
абрыдла
.
Паляванне
палову
паліцы
на паліва
.
Пар
парыванне
поркацца
ў порах
.
Паўза
паўз мяне
паўзе
паўзмрок
.
Good porning!
Порна–капытныя—I
поспех
і поступ —
поспал
.
Порна–капытныя—II
попа
і попыт —
поплеч
.
Наўспорнакапыта—I
пост
і посцілка —
попрыч
.
Наўспорнакапыта—II
посмех
а потым
і пострах
.
На свой порнакапыл—I
паралюш
парыву —
пародыя
.
На свой порнакапыл—II
помста
і порах
і попел
.
Проза
промні
і проліўні
пройшлага
.
Прымэс
прымаю
прымат
прыкрасці
.
Прыступкі
прысмак
прысутнасці
прысуду
.
Прыхваткамі
прыхаваныя
прыхамаці
прыхільніцаў
.
Рандэву
раннія
рамонкі
на рамёнах
.
Раскоша
раскашляўся
расскуголіўся
раскашэліўся
.
Рэха
рэшта
ў рэчышчы
рэчаіснасці
.
Салажэрца
салонны
саладзiн
саладзіні
.
Спадкаемец
спадручна
спадзявацца
спадару
.
In pace
спачыць
у пацалунках
з пацуком
.
Сутнаснае
сутаргі
сутарэнных
сустрэч
.
Трызненне
трывала
трымацца
трынаццатым
.
Турботы
туляцца
з тузінам
туліпанаў
.
Уляганне
улагодзіць
улюбёнае
ўлонне
.
Увага
ваганты
не вагаюцца
ў вагоне
.
Фальклорнае
фалангі
фаласаў
і фальканэтаў
.
Харызма
харэаграфія
харавога
харчавання
.
Хораша!
хордавыя
ў хораме
і хорам
.
Храмасома
храмаваны
й храматычны
храм
.
Хулахупы
хупавая
хуліганка
ў хусці
.
Ценяваць!
цэннасць
цэнтнеру
цэнтонаў
.
Цэнзары
цэнтурыёны
ценяў
і цэнтаўраў
.
«Чарнілы»
чараванне
чарговае
чаркі
.
Шпага
шпаркая
як шпацыр
шпака
.
* * *
шолах
на шалях
шаленства
.
Экзамен
экзотыка?
экзекуцыя?
экзістэнцыя!
.
Эўфуістычнае
эўрыка:
эфектны
эўфемізм
.
Юргіні
юрысдыкцыя
юрлівага
юнацтва
.
Юшка
ютраня
ў юдолі
юдафобаў
.
«Ягня»
ягомасць
ягліцца
на ягадку
.
Яснавокая
я з мілаю
ў язычлівым
язміне
.
Якасць
яканне
як
якабінства
.