Logo ARCHE

 Панславізм у 1(6)-2000     .

ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

          да Зьместу 1(6)-2000

прадмова


Сакрат Яновiч
Ад бяды зь бядою


Панславiсцкая iдэя сьцiсла вяжацца з палiтычнай сытуацыяй у XIX стагодзьдзi: росквiт Расейскай Iмпэрыi i паняволеньне ўсiх славянскiх народаў (акрамя расейскага). Хоць i ўзьнiкла яна ў iнтарэсах iмпэрыi, з аднаго боку, i тых жа няшчасных народаў — з другога, аднак уяўляла сабою тыповую ўтопiю. Перш за ўсё таму, што ў тую эпоху iмпэрыяў у Эўропе панславянскiя памкненьнi цалкам залежалi ад расейскага патэнцыялу. Дакладней кажучы: ад дзяржаўных iнтарэсаў Пецярбургу з Масквою. Ну, i ад эўрапейскiх абумоўленасьцяў.

 
Яскрава тое паказала глумленьне вугорскай рэвалюцыi ў Вясну Народаў, калi дапамагаць Аўстрыi прыйшла царская армiя, зусiм не клапоцячыся пра свабоду тадышнiм чэхам, славакам, палякам, харватам, славенцам, украiнцам галiцкiм, што знаходзiлiся пад ботам Вены. Саюз двух iмпэратараў — расейскага i аўстрыйскага — аказаўся важнейшым, а славяне лiчылiся неiстотнай маргiналiяй. На павярхоўны выгляд, iначай бачылася балканская вайна праз трыццаць гадоў пасьля, закончаная ўтварэньнем — аднаўленьнем — Баўгарыi. Рамантыка т. зв. освободителей — гэта байкi для простага люду. Гiстарычная праўда iншая: Расея спрабавала рэалiзаваць сваю адвечную мару выбiць з рук Турцыi пралiвы Баспор i Дарданэлы, каб выйсьцi ў Мiжземнае мора, на поўдзень Эўропы, поўнач Афрыкi i на захад Блiзкага Ўсходу. Што супярэчыла iнтарэсам iмпэрыяў брытанскай i францускай. Таксама й нямецкай, тады вельмi маладой, якой патрэбны быў балканскi калiдор у арабскi сьвет, каб будаваць стратэгiчную лiнiю Бэрлiн—Багдад з акном на Iндыйскi акiян i Палiнэзiю (каб захапiць пакуль не захопленыя „ў дзiкiх“ землi). Палiтычна Расея апынулася ў становiшчы 1:3 i мусiла прайграць, а першым манархам новай Баўгарыi стаў не расейскi князь, а нямецкi.

 
Калi Расея такая славяналюбная, дык чаму iмкнулася русіфiкаваць палякаў, беларусаў, украiнцаў?! Кожнага славянiна, якi знайшоўся быў пад яе ўладаю? Гэта што — ад вялiкага каханьня цiснуў такi мус пазбавiць усiх тоеснасьцi? Брутальная праўда наступная: каб утрымаць iмпэрыю, трэба всех и вся перарабiць у аднолькавасьць. Вядома, чарговая расейская ўтопiя. Справа ў тым, што асымiлюе не адмiнiстрацыя, а эканомiка, лепшы быт ад этнiчна горшага. Гiсторыя вучыць, што дабрабыт магчымы, аднак, толькi ў нацыянальнай дзяржаве. Iмпэрыя непазьбежна падзяляецца  на „багаты Рым“ i ўбогiя правiнцыi; яна прытым ракатворная структура, такiм чынам, значыць, i самазьнiшчальная. Дадатковая асаблiвасьць Расеi ў тым, што яна бесьперапынна разгортвалася прасторава, замест разьвiвацца (як Захад). Жыла выключна анэксiямi, рабаваньнем тэрыторыяў. Iначай не магла, бо не Расея мела армiю, але армiя — Расею. Армiя — бы амяла, нiчога не будуе, не займаецца гаспадаркаю. Усё ваюе.

Славянафiльства канчаткова анахранiзавалася адначасова з самаарганiзацыяй славян ва ўласныя дзяржавы. Сёньнячы гэта палiтычны фальклёр, якi любяць слухаць адны настальгiкi па Савецкiм Саюзе. Асаблiва ў Беларусi, бо цывiлiзацыйна патанае яна. I ў Расеi, бо там падобнае становiшча плюс смуткаваньне па былой iмпэрыi, агонiя якой адбываецца на нашых вачох. Гiсторыя Расейскае Iмпэрыi вельмi чытабэльная: без Украiны яе проста не было б. Знакамiта гэта разумеў Ленiн, лёгка аддаючы ў 1919 годзе палякам усю Беларусь, але аберуч трымаўся ён за Ўкраiну менавiта (Беларусь Маскве — ня больш як калiдор у Эўропу, эканамiчнага значаньня яна ёй ня мела i ня мае).

Цiкава зазначыць у заканчэньне, што ўсякiя пан-рухi нараджаюцца ў заняпалых зонах сьвету, прыкладам: панцюркiзм, панарабiзм, панамэрыканiзм у Лацiнскай Амэрыцы цi панафрыканiзм. Цалкам у згодзе з прыродаю ўтопii, г.зн. успрыманьня жаданага за рэальнае.

Невыпадкова сьлед панславянiзму даўно прастыў у эўрапейскай Славяншчыне, нават у Сэрбii, што сябе адчула моцна здраджанай цяпер Масквою, якая — сэрбы таго ня кемiлi — ад спакон вякоў кiруецца перш за ўсё глябальнымi iнтарэсамi. I разам з тым усё яшчэ цёплы той сьлед у драме жыцьця постсавецкага. Гэтак ад бяды зь бядою!

 


ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

Панславізм у ARCHE 1(6)-2000 .

Art ARCHE

да ЗЬМЕСТУ     да Пачатkу СТАРОНКІ


E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Чаkаем вашых мэйлаў з пытаньнямі або kамэнтарамі наkонт гэтага сайту
Copyright © 1998-2000 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 4-03-2000

TopList