слоўніk паняцьцяў |
Вольга Караткевіч
|
— Да цябе маё жыцьцё было як вада. Ты перамяніла яго ў віно. Жоўты кашміравы пінжак, водар кляйнавага “Eternity”, моцная шыя і перакананасьць, што жанчына не павінна павышаць голасу — ужо гэтага для яе было дастаткова, каб нарэшце дазволіць сабе пачуцьці. Замяніць “feel your feelings” на “follow you feelings”. Яна хуценька ўдасканаліла веды кампутара, займела пэрсанальны адрас і стала скупляць элегантныя жаноцкія касьцюмы. Ён ажыў, памаладзеў, пачаў цікавіцца спортам. Яна пачала больш усьміхацца, менш пераймацца любоўю калег па працы, стала глядзець у вочы мужчынам. Ён пачаў гучна сьмяяцца, запрашаць супрацаўнёў і супрацоўніц на піва, стаў больш ашчадна ставіцца да асабістых праблемаў боса, хоць гэта і адбівалася на працы офіса. Яна паставіла перад фактам былых паклоньнікаў, упэўнена расказвала пра сваё шчасьце і аддавалася вечным жаночым фантазіям пра вядомую будучыню. Ён разышоўся з жонкай, усім паказваў фотаздымкі з чарнявай усьмешлівай дзяўчынай і думаў, як знайсьці сілы і грошы, каб яе ашчасьлівіць. Яна дарыла яму мяккія цацкі, прыгожыя і глыбокія цытаты ад разумных людзей. Ён прэзэнтаваў ёй кампакт–дыскі, эксклюзіўныя асадкі, шаўковыя нататнікі і тысячы пяшчотных словаў. Яна гатавала яму фантастычныя стравы. Ён запрашаў яе ў арыгінальныя эўрапейскія рэстараны. Яна плакала, калі ён хварэў. Ён не пакідаў яе ані на хвіліну, калі яна была ў дэпрэсійным настроі. Ён прапанаваў ёй стаць ягонай жонкай. Яна абяцала падумаць, згадзілася. Праз два тыдні ён сказаў, што ня мае права скрасьці яе будучыні і падкрэсьліў, што будзе змагацца з сваім рашэньнем да канца жыцьця: — Для мяне час з табою быў віном, а цяпер я вяртаюся ў халодную ваду. — А я пасаджу ныркі, запіваючы завараны табой соўс.
|
да ЗЬМЕСТУ да Пачатkу СТАРОНКІ
E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com
Web-майстар: mk |