прабел |
Ілья Куркоў
|
У 1920–х гадах у БССР, рэспубліцы пераважна аграрнай, ішоў працэс фармавання новых грамадскіх адносін. Тады афіцыйная прапаганда заклікала сялянак пакінуць адвечную “кудзелю” і актыўна далучыцца да будаўніцтва сацыялізму. Аб важнасці для тагачаснага кіраўніцтва краіны “работы сярод жанчын” сведчыць факт арганізацыі Жаночага аддзелу ЦК КП(б)Б, які каардынаваў працу разгалінаванай сеткі мясцовых жаночых аддзелаў, займаўся арганізацыяй з’ездаў сялянак. Іншыя аддзелы ЦК таксама прымалі ўдзел у гэтай працы. Паступова ў партыйных архівах адкладваліся сотні справаў, дзе назаўсёды былі зафіксаваны змены, якія адбыліся ў становішчы жанчын беларускай вёскі з надыходам савецкай улады. Матэрыялы гэтыя захоўваюцца цяпер у Нацыянальным архіве РБ, у складзе фонду ЦК КПБ (№4), які налічвае больш за сто тысяч адзінак захавання. Унікальнасць іх не толькі ў тым, што ўстанова–фондаўтваральнік на працягу дзесяцігоддзяў была фактычна вышэйшым органам улады ў Беларусі. Большасць дакументаў іншых устаноў перыяду 20–х — 30–х гадоў страчана ў гады другой сусветнай вайны, а матэрыялы ЦК КП(б)Б былі паспяхова эвакуяваны. Можна гаварыць, такім чынам, аб іх першараднасці для нашага даследавання. Знаёмства з дадзеным дакументальным комплексам мэтазгодна пачаць з вопісу № 9 “Архивных дел Женотдела ЦК КП(б)Б за 1924—1930 годы”, у якім налічваецца 216 спраў. Сярод іх: пратаколы Усебеларускіх з’ездаў сялянак, анкеты дэлегатак, перапіска аб “рабоце сярод жанчын”, справаздачы і пратаколы пасяджэнняў павятовых жаночых аддзелаў, звесткі пра бытавое абслугоўванне сялянак, асабістыя пісьмы супрацоўніц аддзелу. Матэрыялы па “жаночай тэматыцы” ў іншых вопісах найбольш верагодна выявіць метадам палістнага прагляду спраў (што мы і рабілі). Тлумачыцца гэта тым, што навукова–даведачны апарат фонду не адпавядае сучасным патрабаванням. Зараз ён знаходзіцца ў стадыі перапрацоўкі. У якасці прыкладу “праблемнага” дакументу з вопісу №9 можна прывесці цытату з выступлення на 7–й Усебеларускай нарадзе жаночых аддзелаў (1926 г.) дэлегаткі Радкевіч: “… Часто крестьянки заявляют, что они дочерей своих в ЛКСМ не пустят, ибо это к добру не приведет. Девушка там согрешит, а потом будет сидеть в девках. Такие разговоры имеют под собой почву, ибо они объясняются часто тем неправильным подходом к девушкам, которые есть среди ЛКСМ, и по этой линии, в смысле разъяснительной работы среди крестьянок, увязка в работе с ЖО (жаночымі аддзеламі — заўвага аўт.) нужна”1. Падобная інфармацыя сустракаецца таксама ў дакладзе аб выніках абследавання Калінінскай партарганізацыі інструктарам ЦК КП(б)Б А.Разеншайнам (1924 г.): “… Недавно выяснилось, что один секретарь комсомольской ячейки (кандидат партии) принимал в КСМ только тех крестьянских девушек, которые ему отдавались, и этим доказывали свой “не мещанский” взгляд на половой вопрос. Пятерых он таким образом обманул и четверых исключил из союза”2. Аб важнасці гэтага пытання для партыйнага кіраўніцтва можна зрабіць вывад з дакладу на IX з’ездзе КП(б)Б (снежань 1925 г.) сакратара ЦК М.Галадзеда: “… Нам нужно обязательно усилить вовлечение в ряды КСМ девушек, ибо до сих пор мы очень мало сделали в этом отношении. Всего в комсомоле девушек — 17,3%, причем большее количество из них представляют городские, а крестьянок совсем мало, их процент незначительный. Мы должны довольно сильно в будущем поднажать на эту сторону работы”3. |
Як адзін з вынікаў вывучэння партыйных дакументаў таго часу адзначым цікавы факт: у вёсцы існаваў не толькі “класавы” антаганізм (беднякі — кулакі), але і, так бы мовіць, “полавы” — паміж “класава–несвядомымі” жанчынамі і іх у грамадстве актыўнымі мужамі. Гэта адзначалася, хаця і вельмі асцярожна, яшчэ даследчыкамі савецкага часу: “… Медленнее шло становление новых взглядов у женщин села, слабее связанных с общественной жизнью, больше занятых в домашнем хозяйстве”5. Наколькі павольней ішло гэта станаўленне, бачна з прац навукоўцаў пазнейшага перыяду. Вось, напрыклад, з якімі цяжкасцямі сутыкаліся раённыя ўлады пры арганізацыі калгасаў: “… Отмечались агитация и открытые выступления на собраниях, разгоны сельсоветов, как в Дубровенском районе Оршанского округа, вывешивание угроз на воротах домов активистов. Особенно деятельно вели себя женщины. В деревне Хойники Бобруйской округи во время собрания женщины с кулаками бросались на своих мужей, преследовали представителей районных властей. Также подвергались нападению представители района в деревне Глушки того округа”6. Сведчанні аб настроі сялянак у часы ўсеагульнай калектывізацыі захаваліся сярод матэрыялаў фонду № 4. У лютым 1930 года палітаддзел 8–й стралковай дывізіі накіраваў у ЦК КП(б)Б данясенне аб выніках агітпаходу часцей дывізіі, дзе паведамлялася наступнае: “… В большинстве, со стороны бедноты, середнячества, настроения вполне советские. Приходу частей Красной Армии рады. Во многих деревнях были организованы встречи частей. Особенно отсталыми элементами, антиколхозно настроенными, показали себя женщины. Почти во всех деревнях. Характерные случаи их выступлений были: в д. Юзефон целиком почти собрание женщин плакало, когда докладчик предлагал обобществить коров. В д. Рыня на сходе появилась женщина, которая, раскрыв тулуп, оказалась совершенно голая, заявив: “мы все голые и в колхозы не можем идти”. В д. Емельян Мост жена председателя комитета взаимопомощи Агафья Бородина открыто выступала против колхозов, и за ней идет большинство женщин деревни. На сходе бедноты, во время записи в колхоз ее мужа, вышла на середину избы с истерическими криками: “не надо колхозов”, и упала на пол. Ее выходка чуть ли не сорвала собрание бедноты”7. |
Некаторыя з дакументаў даюць падставы меркаваць, што “класавая несвядомасць” жанчын на сяле была з’явай не толькі “спецыфічна беларускай”. Адметнай рысай БССР у 1920–я гады была значная колькасць яўрэйскіх земляробскіх гаспадарак. Як і іншыя, яны знаходзіліся пад пільным наглядам партыйнага кіраўніцтва. 27 жніўня 1925 года сакратар Журавіцкага райкаму КП(б)Б Магілёўскай акругі дакладаў у ЦК: “… В еврейских сельскохозяйственных артелях замечается пассивность, ввиду того, что в артелях работают бывшие торговцы и, по видимому, они думают заняться своим прежним ремеслом, так что некоторые хотят, чтобы их исключили из артели… за последнее время заметно пала дисциплина и некоторые совершенно не хотят слушать правление артели, главным образом в артели “Пахарь”. Им это лето не пришлось пользоваться наемным трудом, а работали сами, совместно со своими женами. Вот эти–то женщины и нападают на своих мужей, говорят: “что мы тут работаем, а посмотрите как живут женщины у тех, которые занимаются торговлей — полные, жирные, а мы худые”9. Агульная карціна сацыялістычнага будаўніцтва ў вёсцы была спачатку, як бачым, некалькі аднабокай. Але “няма такіх вяршынь, якіх не дасягнулі б бальшавікі”. Паступова палітыка партыі, накіраваная на ператварэнне “цёмнай сялянкі” ў “свядомую калгасніцу” дала пэўныя вынікі. Для гэтага выкарыстоўваліся ўсе магчымыя сродкі. Так, пасля з’ездаў калгаснікаў–ударнікаў, якія адбыліся ў 1933 годзе, кіраўніцтва аднаго з раёнаў вырашыла правесці “з’езд гультаёў”. Аб гэтым дакладаў на XV з’ездзе КП(б)Б дэлегат Дэнценер: “Мы развернули работу по созыву районного съезда лодырей. Все колхозы начали выбирать делегатов на этот съезд. Мы сами не верили, что этот съезд может дать такие результаты. Сотни колхозниц плакали, когда их выбирали на съезд лодырей, сотни колхозниц давали обещание на собрании ударно работать, и не только в эту ночь, но и в последующие 10—15 дней давали хорошие результаты работы. И вот такая простая, казалось бы, мера дала такие разительные результаты. Или такая мера, как премирование карманными часами, объявление, что мы лучших ударниц запишем в фотоальбом, который преподнесем съезду… Вся эта сумма мероприятий несомненно удвоила и утроила темпы работы”10. Тут трэба адзначыць, што выступленні на партыйных з’ездах не маглі быць “выпадковымі”. Калі ўжо дакладчык трапіў на “найвышэйшую трыбуну” то, зразумела, прайшоў перад гэтым адпаведную фільтрацыю. Таму “асобныя прыклады”, якія прыводзіліся тут у паведамленнях, можна лічыць характэрнымі ў той ці іншай ступені для ўсёй Беларусі. На X з’ездзе, у студзені 1927 года, дэлегатка Муратава расказвала аб цяжкасцях, з якімі сутыкаліся сялянкі–актывісткі: “… Одна заместительница председателя сельсовета деревни Боровки Полоцкого округа и Полоцкого же района, когда председатель уехал на курсы осталась замещать его. Председатель решил, что как же это так можно — бабе доверить печать, лучше уж он эту печать возьмет с собой (смех в зале). И вот он уехал, и с собой печать увез, а секретарь подумал: “если председатель своему заму печать не доверяет, стало быть и бумажки нельзя доверить”. И вот, он бумажки, получаемые из РИКа тоже начал прятать… Другой факт: одна крестьянка, весьма активный член сельсовета, участвовавшая все время в практической работе сельсовета, вышла замуж. И вот, когда она вышла замуж (это было в Глусском районе Бобруйского округа), то пленум сельсовета решил, что она активной больше быть не может, и постановил: “в связи с тем, что она вышла замуж, исключить ее из состава сельсовета” (смех в зале)”11. |
Зародак сучаснай традыцыі шлюбу ці разводу “каб атрымаць дадатковую плошчу” можна ўбачыць у справаздачы, якую накіраваў у ЦК 1 кастрычніка 1925 года сакратар Кармянскага райкаму: “… в районе имеется случай, когда пожилой крестьянин разводится со своей женой с тем, чтобы получить лишний кусок земли по землеустройству, а также имеется тенденция массовая к разделу имущества с той же целью, но райземотдел такие случаи не допускает”13. |
І вядома ж, у той час, як і, напэўна, заўжды на працягу гісторыі чалавецтва, жаночую прыгажосць выкарыстоўвалі як сродак уплыву на “патрэбнага чалавека”. У пратаколе першай Гомельскай акруговай канферэнцыі груп беднаты (лістапад 1928 г.) чытаем: “… Приезжает работник в деревню, он не заедет к бедняку, а заедет к тому, у кого дом с карнизом и крыльцо расписное… Мы имеем такие случаи, когда наши секретари ячеек не уделяют должного внимания бедноте. Приедет молодой работник в деревню, познакомится с дочкой кулака, и забывает нашего брата. Кулаки всяческими мерами стараются привлечь на свою сторону работников, и они забывают бедноту”16. …Гэта толькі некаторыя з прыкладаў таго, як адлюстравана “жаночая гісторыя” Беларусі ў архіўных дакументах ЦК КП(б)Б. Нам вядома, што нядаўна імі зацікавіліся навукоўцы, якія лічаць “гендэрны (фемінісцкі) падыход” да гістарычнай навукі больш аб’ектыўным, чым “традыцыйны”. Таму, мяркуем, ёсць падставы спадзявацца на з’яўленне ў будучыні новых цікавых прац, дзе ўзнятая тэма будзе распрацавана значна лепш. |
|
да ЗЬМЕСТУ да Пачатkу СТАРОНКІ
E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com
Web-майстар: mk |