Logo ARCHE

Кабеты ў 3(4)-1999     .

0.gif (807 bytes)
ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

          да Зьместу 3(4)-1999

запiсы


Вiнцэсь Лiпскi
Назiраннi за назiральнiкамi


Івонка Сурвiлла ў iнтэрвiю “Нашай Нiве” прапанавала кожнаму беларусу схадзіць да суседскай бабулькi i дапамагчы ёй жыць — бо яна беларуска. Добра, што хоць можа да Канады не дакацiлася савецкае дысiдэнцтва. А вось чую па радыё: адзiн райкам БПСМ арганiзаваў атрад валанцёраў, якiя задарма памагаюць старым людзям. Гэта ўсё ж блiжэй да прапановы старшынi Рады БНР, чым нашанiўскае “свечачкi ў вокнах запалiць…” цi маладафронтаўскiя акцыi па спiсванні сцен.

Пасьля падпісання нейкага чарговага дагавору аб інтэграцыі з Расеяй Таварыства Беларускай Мовы выступіла з пратэстам, што дагавор складзены толькі на расейскай мове. Калі ТБМ так хвалюецца за правільны ход інтэграцыі, то магло б прапанаваць свае паслугі ў перакладзе на беларускую.

Раман Ул.Сакалова “Заўсёды светла ля турэмных муроў” у расейскiм варыянце большы па аб’ёме i лепш “распiсаны”, чым беларускi, якi нагадвае нейкi кiнасцэнар. Але малаверагодна, што яго магла б заўважыць расейская лiтаратурная крытыка, бо кнiжак у Расеі навалам, i Сакаловых у аднoй Маскве — колькi хочаш. А вось Лiда Куратава ў “Нашай Нiве” пiша — пра беларускі варыянт, — што гэта сапраўдны шэдэўр беларускай лiтаратуры. Бедная Л.

Аб’ява ў вестыбюлі інстытута культуры: “Запрашаюцца дзяўчаты ў балетную трупу для працы за мяжой. Уменне танцаваць неабавязковае”. Для гэткіх жа танцаў вярбуюць дзяўчат два італьянцы амаль штодня ў цэнтры Менску, не хаваючыся, на адным і тым жа месцы. Трэба сказаць, што густы ў іх куды лепшыя, чым у журы конкурсу “Міс Малады Фронт”.

Славамiр Адамовiч апiсвае, як ён на вулiцы пазнаёмiўся з маладой цыганкай. Tая выпалiла дзве цыгарэты, яны два разы пацалавалiся, i яна добра пахла. Як па–мойму, дык цыганка, што выпалiла запар дзве цыгарэты, магла б пахнуць хiба якiм цыганскiм чортам. (Бо я сам не палю — як i Славамiр.) Але пакiнем тых вiртуальных цыганак i арганiстак паэтам. Я вось заўважыў, што сам стаў прыглядацца дзяўчат з валасамi рыжага адцення, ды не да фарбаваных, а да сапраўдных, што часам любяць схавацца ад бязлiтасных сонечных прамянёў у прахалодзе метро. А не скажу, каб раней мне надта ўплываў колер валасоў.

Не ўдалося мне высветлiць, як уяўляе сябе сама дзяўчына, калi палiць. Лепей і не пытацца. Сярод мужчын звычайная рэч — размовы аб тым, што добра было б кiнуць палiць, а для жанчын такiя размовы, мякка кажучы, нехарактэрныя. Бо каб гаварыць аб гэтым, трэба прызнаць, што нешта будзе не так, а значыць — уявiць сабе ранiшнi кашаль, мяшкi пад вачмi, якiя ўжо не праходзяць, бесталковых мужоў, аборты, разводы… Мне таксама шкада гэта сабе ўяўляць, але заўсёды хочацца натаўчы галаву тым асобiнам мужчынскага полу, якiя паляць разам з дзеўкамi. Таталiтарная лiчнасьць, кажуць.

 

Галасуй за ARCHE :)

br.gis.com.by

ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links
0.gif (807 bytes)

Кабеты ў ARCHE 3(4)-1999 .

Art ARCHE

да ЗЬМЕСТУ     да Пачатkу СТАРОНКІ


E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Чаkаем вашых мэйлаў з пытаньнямі або kамэнтарамі наkонт гэтага сайту
Copyright © 1999 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 19-05-2000