— Прабачце, можна сесьцi i разам з вамi побач
на сонца паглядзець? —
кабета ўжо старая на ўскраек лаўкі села,
дзе бабка ў барме друзлай у промнях косьцi грэла.
— Як цудна! — Дык, канечне, ня тое, што ў зямельцы
на могілках ляжаць!
Наўкола сьнег палiўся ды сiнюкi сьпявалi,
дзьве бабцi нетаропка гамонку зачыналi.
— Настаўнiцай у школцы усё жыцьцё рабiла,
ды што тут гаварыць, —
я хатняй гаспадарцы вучыла ў ёй дзяўчынак,
па ўзросту скарацiлi, пайшла на адпачынак.
— А я была забойцай, па турмаx вандравала, —
такое вось быцьцё, —
за тое, што аднойчы забiла дзесяць хлопцаў
я дваццаць год з калючай драцiнай праз ваконца
на сонейка глядзела, i ўсё ж такi шкадую,
што не забiла больш.
— Табе з душой зайздрошчу, ты дай мне, баба, веры, —
Заўжды жадала стрэлiць, — ды зачыняла дзьверы…