Logo ARCHE

 Паталёгіі ў 4(5)-1999     .

0.gif (807 bytes)
ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

          да Зьместу 4(5)-1999

архіў


Iлья Куркоў
Як гадавалася «трэцяе пакаленне»


Iлья Куркоў — беларускі архівіст, археограф Нацыянальнага Архіву. У ARCHE-"Кабеты" друкавалася ягонае эсэ "Жанчыны Беларусі "эпохі калектывізацыі" ў дакументах ЦК КП(б)Б".
Таксама аўтар тэксту "Як кахаюць беларускі" ("Беларусь", 5/ 98).

Комсомольская правда” приводит статистические данные, что каждый день в Москве рождается 225 детей — через каждые шесть с половиной минут рождается один новый член будущего социалистического общества (смех в зале). Из этого вы поймете ту огромную легкость, с которой в нашем социалистическом обществе проходит производство ребятишек. Но вы поймите, что за шесть с половиной минут трудно сделать доклад. Оказывается доклад труднее сделать, чем произвести новых членов социалистического общества (смех в зале)”.1

Са справаздачнага дакладу першага сакратара ЦК КП(б)Б Гiкалы
на XV з’ездзе КП(б)Б (1934г.)

Лозунг “Усё лепшае — дзецям” не адно дзесяцігоддзе вісеў на фасадзе савецкай дзяржавы. На жаль, гэтыя добрыя словы даўно ўжо з’яўляюцца агульным месцам. А што мы ведаем сёння пра дзяцінства нашых суайчыннікаў у гады “Вялікага пералому”, калі памянёны лозунг пачаў актыўна выкарыстоўвацца дзяржаўнай прапагандай? Збольшага агульныя штампы: “няўхільны клопат партыі і ўраду”, “усеагульнае навучанне”, а таксама “юныя піянеры”, “кулацкія сынкі”, “беспрытульнікі”... Наяўнасць апошніх у 1920–я — 30–я гады зараз успрымаецца нават як нешта анекдатычнае. Памятаеце класіку?

— Дзядзя, дай дзесяць капеек!

— Можа, табе даць яшчэ ключ ад кватэры, дзе грошы ляжаць?

Дыялог гэты з раману “12 крэслаў” датуецца даволі дакладна — 25 красавіка 1927 году. Амаль праз год, у ліпені 1928 году, не ў літаратурнай, а ў рэальнай Беларусі адбылося пасяджэнне Сакратарыяту ЦК КП(б)Б, на якім разглядалася пытанне “Аб дзіцячай беспрытульнасці”. Як бачна з матэрыялаў пасяджэння, погляды на азначаную праблему ў партыйнага кіраўніцтва былі некалькі супярэчлівыя. Так, з аднаго боку: “Дзіцячая беспрытульнасьць па БССР за апошнія гады, дзякуючы эканамічнаму ўзросту краіны і прынятых дзяржаваю і савецкай грамадзкасьцю мерапрыемствам, значна паменшылася....” І ў той жа час: “Адзначыць, што да гэтага часу слаба зьвярочвалась увага з боку савецкіх, партыйных і грамадзкіх арганізацый на ліквідацыю дзіцячай беспрытульнасьці, чаму і назіраецца ў некаторых месцах нават павялічэньне дзіцячай беспрытульнасьці, асабліва вулічнай”2. Прайшоў час. 28 верасня 1932 году ў рэзалюцыі гэтай жа ўстановы было адзначана: “... зусім нездавальняючае становішча дзіцячых дамоў, дрэнная пастаноўка вучэбна–выхаваўчай і арганізацыйна–гаспадарчай работы ў дзіцячых дамах, адсутнічаньне ўласнай харчовай базы... НК аховы здаро’ўя ў месячны тэрмін правесьці санітарны нагляд у дзіцячых дамах і мэд. агляды ўсіх дзяцей. Вывезьці зь дзіцячых дамоў хворых дзяцей (эпілептыкаў, сіфілітыкаў, цяжка–сухотных), зьмясьціўшы іх па спэцыяльным лячэбным установам. Наркамсабезу правесьці такую–ж работу ў адносінах калек”3.


Увесну 1934 году ў Беларусі пачаўся рашучы наступ на беспрытульнасць. 27 красавіка былі зацверджаны “Прапановы Камісіі Бюро ЦК КП(б)Б па пытанні ліквідацыі дзіцячай беспрытульнасці”, згодна з якімі ліквідаваць гэтую з’яву ў гарадах БССР меліся да 15 траўня 1934 году4. У тым жа годзе кіраўнік Маскоўска–Беларуска–Балтыйскай чыгункі дакладаў першаму сакратару ЦК КП(б)Б Гікалу і старшыні ЦВК Чарвякову аб беспрытульнасці на буйных чыгуначных вузлах Беларусі: “По Орше: стационарный детприемник, рассчитанный на 10—12 человек, обычно содержит по 25—30, т.к. городской детприемник вследствие перегрузки не принимает ребят... на вокзале создается невыносимое положение. Детприемник превратился в очаг сыпного тифа, давшего вспышку в 12 человек беспризорных и несколько человек обслуживающего персонала, в том числе охраны... Минский стационарный приемник находится еще в худших условиях. Рассчитанный максимально на 6—8 человек, состоящий из необорудованного вагонного кузова, он совершенно не разрешает вопроса борьбы с беспризорностью на ст.Минск... По стационарным детприемникам в пределах Белоруссии (особенно Орше) много бездомных ребят из белорусских деревень. На этот контингент необходимо направить особое внимание, размещать их по детдомам, т.к. пребывание их в общих с беспризорными приемниках нецелесообразно”5. У 1934 годзе, такім чынам, назіраўся значны наплыў беспрытульных. Якія ж прычыны выклікалі гэтую з’яву, на думку тагачаснага кіраўніцтва Беларусі? — “ЦК адзначае значнае павялічэнне дзіцячай беспрытульнасці, асабліва ў буйных прамысловых цэнтрах з прычыны дрэннай пазашкольнай работы школ, слабай работы піонэрскіх і комсамольскіх арганізацый, зусім няўважлівых адносін да гэтай справы з боку прафсаюзных арганізацый, недастатковай папулярызацыі пытанняў комуністычнага выхавання сярод дарослых, рабочых і бацькоў”6.

Праз год — 19.04.1935 г., ацэньваючы вынікі выканання пастановы ад 27.04.1934 г., А.Р.Чарвякоў павінен быў канстатаваць: “Это постановление на то время было выполнено. За 1934 год пропущено через приемники БССР беспризорных и безнадзорных детей около 7000 человек. Однако, несмотря на это, в настоящее время по БССР опять имеется уличная детская беспризорность, насчитывающая около 500 человек беспризорных и до 1000 безнадзорных детей... Изучение их состава показывает, что они являются преимущественно детьми раскулаченных и высланных, либо умерших кулаков, детьми репрессированных и высланных в судебном или административном порядке родителей, а также детьми обедневших единоличников, бросивших свое хозяйство и семью. Небольшую группу составляют дети вдов, разведенных и др. категорий материально не обеспеченных одиноких женщин. Не прекращается также приток детей, убегающих из детских домов вследствие плохой постановки работы в этих детских домах”. Далей у тым жа лісце А.Р.Чарвякоў адзначыў некаторыя змены ў савецкім заканадаўстве, якія далі магчымасць больш эфектыўна змагацца са злачыннасцю: “... существовавшее до последнего времени законодательство не разрешало подвергать изоляции малолетних правонарушителей моложе 14–ти летнего возраста. Все это значительно ослабляло борьбу с детской преступностью. В настоящее время опубликованы два постановления Правительства Союза ССР и в развитие их постановление правительства БССР, направленные на усиление борьбы с хулиганством и детской преступностью. Эти постановления требуют усиления борьбы против хулиганства, поножевщины, допуская распространение мер судебного воздействия на общих основаниях и по отношению к малолетним правонарушителям начиная с 12–ти летнего возраста”7.

Некаторыя з мясцовых чыноўнікаў, магчыма, адчуўшы натхненне пасля прыняцця названых пастановаў, пайшлі яшчэ далей. З дакладной запіскі сакратара Мінскага гаркаму КП(б)Б Рыскіна першаму сакратару ЦК Гікалу: “Постановление ЦИК СССР о борьбе с детской преступностью вызвало широкий отклик среди трудящихся гор.Минска... Кроме ряда мероприятий по городу необходимо принятие мер к прекращению бесцельной передвижки беспризорных детей по железной дороге, присылка их в гор.Минск из районов, что до сих пор еще продолжается, и срочное открытие специального дома для трудно–воспитуемых детей до 12–ти лет”8.

А зараз затрымайцеся на хвіліну і паспрабуйце адказаць: ведаеце каго–небудзь з сучасных дзяцей “да 12 гадоў”, якія не былі б “цяжкімі для выхавання”?

У 1935 годзе ў БССР было 93 дзіцячыя дамы і прыёмнікі, у якіх знаходзілася 8525 чалавек9.

8 ліпеня 1935 году на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б разглядалася дакладная запіска наркома ўнутраных справаў БССР Леплеўскага, дзе паведамлялася наступнае: “... мы вскрыли ряд фактов избиения детей в Минском, Бобруйском и Витебском детприемниках. Сейчас, при более детальном ознакомлении с жизнью детприемников, мы столкнулись с новыми фактами массового избиения детей и другими издевательствами в названных приемниках, а также в г.Гомеле. ЭТИ ФАКТЫ ВСКРЫВАЮТ ЖУТКУЮ КАРТИНУ СПЛОШНЫХ ИЗДЕВАТЕЛЬСТВ НАД ДЕТЬМИ...10 ...систематически избивали детей за опоздание к ужину, к обеду, за невыход на утреннюю зарядку, за грубость со служащими детприемника и т.п. Детей били по лицу, головам, по шее, драли за уши, заставляли есть траву, песок, кал... В настоящее время производится проверка, не было ли избиения детей в Оршанском, Полоцком и Могилевском детприемниках”. У пастанове Бюро ЦК КП(б)Б па гэтым пытанні гаварылася аб неабходнасці строгай судовай адказнасці ўсіх вінаватых, а таксама аб пасылцы ў прыёмнікі на пастаянную працу прадстаўнікоў партыі і камсамолу11.


Як ужо адзначалася, некаторыя з дакументаў, дзе закраналіся пытанні беспрытульнасці, мелі супярэчлівы характар. На працягу некалькіх гадоў партыйнае кіраўніцтва было павінна адзначаць чарговыя перамогі над беспрытульнасцю і адначасова канстатаваць рэальны стан справаў, з мэтай дамагчыся яго паляпшэння. Таму, напэўна, у адной з сумесных пастановаў ЦК КП(б)Б і СНК БССР у 1935 годзе гаварылася: “В условиях непрерывного улучшения материально–культурного положения трудящихся города и деревни и производимого государством отпуска огромных средств на содержание детских учреждений, наличие беспризорных детей в столице и других городах объясняется плохой работой местных советских органов и партийных, профессиональных и комсомольских организаций”. І тут жа, праз некалькі старонак, чытаем наступны пункт: “Обязать НК Социального Обеспечения, т.Марусевич, перестроить работу касс общественной взаимопомощи колхозов так, чтобы содержание детей–сирот и помощь детям колхозников, впавших во временную нужду, считать одной из важнейших задач”12.

“Велізарных дзяржаўных сродкаў” на ўсіх не хапала. Іх не хапала і праз тры гады — такую выснову можна зрабіць, калі ўзяць чарговую пастанову беларускіх ЦК і СНК ад 4.05.1938 г. Тут разгледжаны пытанні выканання пастановы маскоўскага кіраўніцтва, прынятай яшчэ 1.06.1935 г. у мэтах ліквідацыі беспрытульнасці і паляпшэння становішча дзіцячых дамоў у БССР. Вось некаторыя з пунктаў: “... даручыць Саўнаркому і Наркомасветы БССР к 1 верасня 1938 г. стварыць два дзіцячыя дамы: адзін у Менску і адзін у Магілёве, ў якіх устанавіць утрыманне дзяцей на сродкі бацькоў... арганізаваць масавую растлумачальную работу сярод калгаснікаў і на прадпрыемствах — сярод рабочых аб выкананні пастановы ЦВК БССР ад 6 студзеня 1938 г. “Аб парадку перадачы дзяцей на выхаванне (патранат) у сем’і працоўных”... Ва многіх дзіцячых дамах зусім слабая дысцыпліна, нізкая паспяховасць у вучобе; ў радзе дзіцячых дамоў працвятае хуліганства, кражы, пабегі і інш. СНК БССР і ЦК КП(б)Б лічаць зусім неправільнай практыку Наркомасветы БССР у справе размеркавання выпускнікоў дзіцячых дамоў, выражаючуюся ў агульным прымацаванні да прадпрыемстваў альбо навучальных устаноў без уліку жадання і інтарэса дзяцей, не ствараюцца для іх нармальныя бытавыя і матэрыяльныя ўмовы”13.

“Крайнімі”, як бачым, у шэрагу выпадкаў заставаліся працаўнікі асобных наркаматаў, а не тыя, хто рабіў вялікую палітыку. Цікавая сітуацыя склалася ў 1935 годзе, калі ў Крамлі разглядаўся праект адной з найбольш “фундаментальных” пастановаў цэнтральнага кіраўніцтва па ліквідацыі беспрытульнасці. Сталінскія наркомы, відаць, добра разумелі, што той, каго зараз зробяць адказным за не вельмі ўдзячную справу “сяброўства з дзецьмі”, павінен будзе змагацца з беспрытульнасцю да канчатковай перамогі, а іншыя тым часам будуць атрымліваць узнагароды на больш пачэсных франтах барацьбы за сацыялізм. Таму адбіваліся як маглі. У праекце, напрыклад, было запісана: “Считая совершенно нетерпимым положение, когда на улицах, особенно столиц и крупных городов, имеют место безобразные хулиганские выходки детей и подростков (драки, оскорбления взрослых, езда на трамвайных буферах и т.п.), возложить персональную ответственность на милицию за установление нормального и культурного порядка на улицах городов и за обеспечение должного поведения детей во всех общественных местах”. Па гэтай пазіцыі ўзніклі спрэчкі. Нарком унутраных справаў Генрых Ягода выказваў сваю думку: “Возражаю против редакции второй части п.12. Упор на милицию неправилен, ибо дело не в милиции, которая может изымать и изымает хулиганствующих детей только по мере наличия мест для их размещения. Поэтому я считаю, что упор должен быть направлен на безусловный прием органами Наркомпроса изымаемых милицией детей”. Старшыня Дзіцячай камісіі пры УЦВК Мікалай Сямашка пярэчыў: “Целиком стою за оставление п.12, ибо милиция совершенно недостаточно борется с хулиганством”14.

Асобныя непаразуменні паміж кіраўнікамі існавалі і ў Беларусі. Нарком унутраных справаў БССР Берман 9 ліпеня 1937 году скардзіўся першаму сакратару ЦК Шаранговічу на тое, што пастанова ЦК КП(б)Б і СНК БССР ад 15.01.1936 г. часткова супярэчыць іх жа папярэдняй пастанове ад 19.06.1935 г., і таму ўстановы наркамату асветы атрымалі магчымасць не прымаць у дзіцячыя дамы ўсіх беспрытульных, якіх затрымлівае міліцыя15.

Але тых, хто адмаўляў у прыёме, можна і зразумець — на іх у канчатковым рахунку ляжаў абавязак не толькі выхоўваць, але і забеспечваць дзяцей усім неабходным. Возьмем, напрыклад, чарговую пастанову Бюро ЦК ад 28.10.1938 г. Больш за дзесяць год рашуча змагаецца партыя з беспрытульнасцю і ўсё ж: “ЦК КП(б)Б установлено, что во многих детских домах БССР дети не имели обуви, осенне–зимней одежды, постельных принадлежностей, что ведет к срыву учебы в школах и заболеванию детей”16.

Былі і іншыя цяжкасці. У адным з паведамленняў на імя першага сакратара ЦК КП(б)Б адзначалася: “В Демьяновском детском доме Ветковского района из–за плохого досмотра за детьми имела место массовая заболеваемость детей стригучим лишаем, чесоткой, кровавым поносом и т.д. Детский дом обслуживает фельдшер, который лечит от всех болезней. При осмотре детей он не надевает халата, не моет рук, грязными пальцами осматривает глаза детей... В Заозерском детском доме Сенненского района после вскрытых прорывов в прошлом году РК ЛКСМБ установил шефство, послав туда группу комсомольских работников без достаточной проверки их состава. В результате этого детский дом был доведен до полного развала. Заведующий, бывший член ЛКСМ, оказался жуликом. Воспитатель Д. развращал воспитанниц и находился в половой связи с воспитанницей Л., о чем знали все служащие и дети. Средства подсобного хозяйства заведующий расходовал на пьянки с воспитателями, а детей кормил исключительно перловой крупой... В Мстиславльском школьном детском доме воспитатель принуждал к сожительству девочек, являясь ночью к ним в спальню и всячески притесняя их, когда они ему отказывали. Все это установлено судом и виновник осужден на 8 лет. В школьном доме II концентра дети на протяжении последнего месяца устраивали два раза “бунты”, били стекла, посуду, ломали мебель в виде протеста против существующих порядков. Заведующий раскрадывал детское имущество, а также “в педагогических целях” поставил в спальню девочек свою кушетку, где спит во время дежурства... В дошкольном детском доме обнаружена чрезвычайная засоренность чуждым элементом. Там работали: дочь попа, дочь исправника, дочь помещика, дочь урядника, дочь городского головы, бывший городской голова, бывшая монашенка того монастыря, в здании которого размещен этот детский дом”17.

Перад пачаткам вялікай айчыннай вайны ў БССР было 156 дзіцячых дамоў, з іх 29 дашкольных. Агульная колькасць выхаванцаў — 14404 чалавекі18.

* * *


Гэтак, праблема з педагагічнымі кадрамі была далёка не апошняй для дзіцячых дамоў. А што адбывалася ў той жа час у звычайных школах? І тут назіраліся падобныя цяжкасці. Агульную сітуацыю даволі добра, на наш погляд, адлюстроўвае адна з апошніх у мірны час пастановаў Бюро ЦК КП(б)Б, прынятая 10 чэрвеня 1941 году “О директорах средних и неполных средних школ БССР”. У ёй адзначалася: “Наркомпрос БССР, имея в своей системе около 6 тысяч учителей с высшим образованием, во многих случаях назначал директорами средних и неполных средних школ, не имеющих высшего образования и опыта педагогической работы. Из 894 директоров школ Белоруссии, работающих в настоящее время, только 497 имеют высшее образование. Из 2848 директоров неполных средних школ республики с высшим образованием только 239 человек. Многие партийные и советские организации часто без ведома Наркомпроса и его местных органов увольняли директоров школ, перемещали на работу не по специальности, назначали директорами школ лиц “провалившихся” на другой работе и не имеющих опыта учебно–воспитательной работы с детьми”19. Калі на дваццаць першым годзе савецкай улады ў Беларусі прымаецца такая пастанова, дык, напэўна, “келіх цярпення перапоўніўся”, а неабходнасць нешта змяніць у сістэме дзіцячай асветы стала відавочнай.

Прывядзем яшчэ некалькі прыкладаў.

У сакавіку 1935 году прэса пісала аб судзе над настаўнікам Бельскай школы, які абвінавачваўся ў згвалтаванні вучаніцы. Суд адбываўся ў Крычаве. Дзяўчына, не вытрымаўшы ганення ў школьным калектыве, загубіла сябе. Паведамлялася таксама, што ў мінулым годзе некаторыя настаўнікі гэтай школы “сістэматычна разбэшчвалі” старэйшых вучаніц, а дырэктар, сумесна з групай настаўнікаў і піянерважатым, наладжваў п’янкі замест антырэлігійнай працы20. Падобны выпадак адбыўся ў тым жа годзе і ў адной са школ Пухавіцкага раёна, дзе дырэктар фактычна пакрываў амаральныя паводзіны настаўніка ў адносінах да 15–гадовай вучаніцы. Фармальна меры былі прыняты толькі тады, калі дзяўчына павінна была зрабіць аборт, пра што “даведаўся ўвесь раён”21. У 1933 годзе дырэктар Міхнавіцкай няпоўнай сярэдняй школы згвалціў 13–гадовую вучаніцу, пасля чаго каля году жыў з ёй, абяцаючы “жаніцца, калі яна скончыць школу”. Усё гэта ведалі настаўнікі. Як вынік, дырэктар быў зняты з работы, выключаны з камсамолу і аддадзены пад суд, а педагагічны калектыў цалкам расфармаваны22.

Тое, што вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў 30–я гады вельмі сур’ёзна ставілася да праблем выхавання, бачна з наступнай справы, якую разглядаў асабіста першы сакратар ЦК КП(б)Б М.Ф.Гікала. 21 сакавіка 1935 году кіраўніцтва НКУС БССР данасіла яму: “... отдельные школьники гор.Минска, связанные с несовершеннолетними преступниками, посещают притоны разврата, принимая участие в сбыте краденных вещей... В притонах несовершеннолетние преступники устраивали кутежи на деньги, вырученные от сбыта ворованных вещей, и на эти кутежи привлекали некоторых школьниц гор. Минска... Из признаний школьниц в Городском Отделе Народного Образования установлено, что они в пьяном состоянии имели половую связь с несовершеннолетними ворами, от которых получали вознаграждения”. Нельга не адзначыць, што тут жа ў справе, побач з пратаколамі паседжанняў Бюро ЦК КП(б)Б, падшыты асабісты дзённік адной з гэтых дзяўчынак. Тут запісана, дзе і пры якіх абставінах яна сустракалася з “фартовымі пацанамі”, а таксама ўражанні ад гэтых сустрэч. Вось, напрыклад, некаторыя з радкоў, якія чыталі ў сакавіку 1935 году ў ЦК КП(б)Б: “Я сегодня барахолила с Колькой. Мы взяли такси и катались долго. Коля профундил 16 рублей. В такси мы очень бузили. Я думала, что машина перевернется. Когда я вылезла с машины, то у меня кружилась голова...”23. Дзённік, дарэчы, пісаны ў звычайным школьным сшытку. На вокладцы надрукаваны партрэт У.І.Леніна і яго ж словы: “Если я знаю, что знаю мало, то добьюсь того, чтобы знать больше”. Лозунг гэты, здаецца, занадта літаральна ўспрымаўся некаторымі дзяржаўнымі мужамі БССР.

Але размовы пра “сацыялістычнае выхаванне нашай будучыні” весці значна лягчэй, чым ажыццявіць яго на практыцы. У разгляданы перыяд аб’ектам выхавання зрабілася ўжо пакаленне, якое нарадзілася пры новым грамадскім ладзе, ніякага іншага не ведала, таму чарговыя недаробкі ўсё цяжэй было спісваць на “перажыткі цёмнага мінулага”. Як жа выхоўвалі дзяцей савецкая школа і савецкая вуліца? “В Минске на Революционной улице, № 4, живет некий темный элемент неизвестной профессии, который систематически созывает к себе детей, в том числе учеников 17 школы, и рассказывает им контрреволюционные рассказы, анекдоты. Он продает ученикам старую враждебную литературу, беря с них по 15 копеек за экземпляр”24. (З дакладной у ЦК).

На XV з’ездзе КП(б)Б у студзені 1934 году дэлегат Галкоўскі гаварыў:

“... Совершенно правильно указал товарищ Гикало, что мы очень слабо руководим нашим третьим поколением. А если вы помните, то в рапорте пионеров говорилось, что они, в свою очередь, недостаточно руководят октябрятами. А ведь это вина комсомола. Партия доверила нам воспитание третьего поколения и мы обязаны во что бы то ни стало этот пробел в своей работе ликвидировать”25. “Трэцяе пакаленне”, такім чынам — дзеці піянерскага ўзросту, першае і другое, адпаведна — члены партыі і камсамольцы. Чаму ж такая вялікая ўвага надавалася партыяй 10—12–гадовай “малечы”? А таму, напэўна, што ніякае на самой справе гэта пакаленне не “трэцяе”, а першае і адзінае. Першае “цалкам савецкае” пакаленне беларусаў, якое ўжо нешта з сябе ўяўляла, і больш таго — часам вельмі актыўна дзейнічала! Вось што сказаў на тым з’ездзе сам М.Ф.Гікала па пытанні працы з піянерамі: “... имейте в виду, товарищи, что то положение школы, которое мы имеем (плохая организация дела с целым рядом националистических антисемитских выступлений, когда молодежь в школе доходит чуть ли не до фашистских разговоров иногда) — это говорит об исключительно слабой работе комсомола по руководству этим детским движением, имеющим величайшее значение”26.

Кіраўнік КП(б)Б вёў размову не на пустым месцы. У ЦК ведалі аб найбольш характэрных выпадках праяўлення антысемітызму ў БССР. Вось, напрыклад: “В Негневичской школе Борисовского района выявлены факты антисемитизма по отношению к двум молодым учительницам–еврейкам т.т.Гордон и Лосик. Дело дошло до того, что ученик Телюк отказывался отвечать на вопросы учительницы Лосик. Директор школы т.Шупеня (член партии) в присутствии учеников начал кричать на т.Лосик, называя ее плохой учительницей за то, что она не может выговорить ясно букву “р”27.

14 кастрычніка 1933 году група вучняў Слаўненскай чыгуначнай ФЗС зрабіла напад на яўрэйскую школу — разбілі мэблю, шкло, на сценах школы напісалі “антысеміцкія контррэвалюцыйныя лозунгі”. У мясцовай камсамольскай ячэйцы была прынята пастанова: “... правесці растлумачальную працу сярод дзяцей, даказваючы ім, якую вялікую палітычную памылку зрабілі яны, выкінуўшы такі факт антысемітызму”28.


У Быхаве 20 сакавіка 1935 году адбыўся напад вялікай групы вучняў, узброеных халоднай зброяй, на некалькіх яўрэйскіх дзяцей. У паведамленні адзначалася: “... асабліва шмат удзельнікаў з трэцяй, чацвёртай і чыгуначнай школ... З іх боку былі чутны воклічы з контррэвалюцыйнымі лозунгамі, з якімі яны сюды і прыйшлі: “Бі жыдоў”... адным з кіраўнікоў гэтай справы з’яўляўся вучань трэцяй школы, сын адказнага работніка, старога бальшавіка”. Далей паведамлялася, што гэта ўжо другі такі выпадак “у агульна–гарадскім маштабе”, але і зараз дадзенаму факту не надаецца належная ўвага. Дырэктар чацвертай школы Фрумкіна фактычна ўзяла пад сваю апеку хуліганаў, каб толькі ўтрымаць назву “ўзорнай школы”. А між іншым, тут і раней былі выпадкі контррэвалюцыйных выступленняў вучняў (распяванне антысавецкай песні аб чэлюскінцах)29.

Наступная група дакументаў дае падставы для разважання аб тым, што ў краіне пераможнага сацыялізму гадаваць дзяцей у сям’і было, магчыма, не лягчэй, чым у іншых, “больш адсталых”.

Сярод матэрыялаў ЦК КП(б)Б захаваліся некалькі тысяч лістоў грамадзян Беларусі, накіраваных у 1930–я гады сакратарам ЦК. Гэта заявы, скаргі, просьбы, прапановы і г.д. Прывядзем некаторыя з найбольш характэрных дакументаў, адпаведных нашай тэме.

Удава Я.Л.Яцунаса, які быў членам партыі і “чырвоным партызанам” у часы грамадзянскай вайны, звярталася да сакратара ЦК Валковіча з просьбай аб павелічэнні пенсіі: “Мой муж умер 10 января 1935 года. Осталось четверо детей не одетых и не обутых. Даже когда дети хотели идти провожать последний раз своего отца, то не было чего одеть. Соседи со двора принесли старые пальто и валенки своих детей. Придя с кладбища пришлось все вернуть, после чего дети заболели и пролежали месяц — трое дома, а четвертый в туберкулезном детском санатории. И теперь старший ребенок — 11 лет, больной. Питать нечем. После смерти мужа получаю пенсию 101 руб. 95 коп., чем трудно питать больных туберкулезных детей, и у самой за последнее время расшатались нервы”30.

Былы супрацоўнік Акадэміі Навук БССР І.М.Лушчыцкі 28 студзеня 1940 году звяртаўся да першага сакратара ЦК П.К.Панамарэнкі з просьбай аб матэрыяльнай дапамозе. Ён паведамляў, што быў арыштаваны, каля двух гадоў знаходзіўся пад следствам, потым вызвалены: “... за время моего нахождения под стражей тяжелые испытания перенесла и моя семья. В результате материальных и других лишений умер годовалый сын. Ввиду тяжелых квартирных условий, созданных моей семье после моего ареста, на общей кухне при небрежном обращении соседей мою четырехлетнюю дочь обожгли кипятком. Она получила ожоги 3 степени и болеет уже второй месяц... Ввиду болезни детей жена долгое время не работала — не было кому досматривать детей. Жена для целей лечения детей и существования все распродала, вплоть до моей библиотеки и постельного белья”31.

З ліста былога старшыні Халопеніцкага раённага выканаўчага камітэту А.Р.Кіша кіраўнік БССР даведаўся, што той таксама быў арыштаваны, а пасля працяглага “следства” вызвалены ў лютым 1940 году: “... двадцать месяцев издевательств надо мной, о которых я подробно хочу рассказать лично, вырвали от меня физическое здоровье и потерю моей ни в чем не повинной семьи. За эти двадцать месяцев нахождения под стражей и плохих условий по отношению к моей семье жена покончила самоубийством (повесилась), двое детей остались беспризорными”. На дакуменце ёсць рэзалюцыя П.К.Панамарэнкі: “Вызвать ко мне”. У выніку А.Р.Кіш атрымаў тры пуцёўкі ў Барысаўскі санаторый ЦК КП(б)Б і 2000 рублёў32.

У верасні 1939 году з Беларусі ў Чырвоную армію быў прызваны па мабілізацыі значны ўзроставы кантынгент — 1901—1920 гадоў нараджэння33. Сярод іх было шмат людзей сямейных. У адной з даведак вайсковага аддзела ЦК КП(б)Б адзначаны цікавы факт: “В период проведения мобилизации в сентябре 1939 году и в период действий РККА на Финляндском фронте трудящиеся Советской Белоруссии проявили подлинный советский патриотизм. Так, например, военнообязанный колхозник колхоза “Вторая пятилетка” Брагинского района Демченко Иван Иванович, несмотря на то, что его жена в час ночи родила ребенка и находилась в очень плохом состоянии, с чувством патриота своей социалистической родины явился во время — в 2 часа ночи в сельсовет”34.

Сем’і мабілізаваных павінны былі атрымліваць дзяржаўную дапамогу, але, як сведчаць дакументы, з–за бюракратызму мясцовых установаў вельмі часта гэтага не адбывалася35. Некаторыя сем’і, такім чынам, былі пастаўлены на мяжу галечы. Маці чатырох дзяцей, жонка чырвонаармейца Максіма Марціновіча з г.Барысава не дабілася ад гарадскіх улад вырашэння свайго пытання. У адчаі яна звярнулася да камісара часткі, дзе служыў яе муж: “... мне отвечают: что Вы хотите, нужно идти на работу, детей в ясли... в чем их доставить зимой, если все босые, голые, все разутые, если в доме не имеется даже ватного одеяла... Мне всю жизнь сгубила эта двойня, за которых я все силы теряю и кормлю таких детей грудью из–за того, что им не могу купить литр молока. Разве я могу их кормить грудью при таком плохом питании. Не жалею сама себя и ращу таких два бойца, которые в один день пойдут на защиту родины взамен своего отца. Я прошу у Вас совета, что мне делать в таком положении и с такими малыми детьми, если одному 8 лет, ходит в школу, этим остальным — 3 году и по году двое”36.

Сакратар Палескага абкаму паведамляў у дакладной запісцы П.К.Панамарэнку: “... выявлен факт: у мобилизованного красноармейца Фещенко Степана Филипповича после смерти жены осталось трое детей от 5 лет до 3 месяцев. Родственник обратился к председателю райисполкома об оказании помощи и устройства детей, но тот до вмешательства обкома никаких мер не принял. В настоящее время дети определены”37.

Такім чынам закрывалі справы — “дети определены”. Цяпер гэта ўжо мінулае. Прыйшоў час больш пільна ўгледзецца ў лёсы тых, хто нарадзіўся амаль адначасова з савецкай дзяржаўнасцю, тых, хто з матчыным малаком усмактаў новыя правілы жыццёвай гульні.

“Трэцяе пакаленне” — гэта пакаленне нашых бацькоў.
 

1 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд 4, вопіс 2, справа 107, аркуш 123;
2 НА РБ, ф.4, воп.8, спр.13, арк.793;
3 НА РБ, ф.4, воп.8, спр.97, арк.14;
4 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.157, арк.164;
5 НА РБ, ф.4, воп.15, спр.80, арк.3;
6 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.157, арк.167;
7 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.244, арк.152–153, 155;
8 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.244, арк.146–147;
9 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.244, арк.97;
10 Так вылучаны дадзены сказ у арыгінале (машынапіс);
11 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.249, арк.92, 148–153;
12 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.244, арк.190, 195–196;
13 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.651, арк.175;
14 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.244, арк.173–174, 177;
15 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.423, арк.24–25;
16 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.622, арк.26;
17 НА РБ, ф.4, воп.19, спр.14, арк.29; ф.4, воп.3, спр.244, арк.158;
18 НА РБ, ф.4, воп.27, спр.357, арк.7;
19 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.1200, арк.62;
20 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.244, арк.94;
21 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.244, арк.125;
22 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.244, арк.121, 131–132;
23 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.233, арк.141–142, 153;
24 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.244, арк.81;
25 НА РБ, ф.4, воп.2, спр.108, арк.274;
26 НА РБ, ф.4, воп.2, спр.107, арк.182;
27 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.244, арк.81;
28 НА РБ, ф.4, воп.14, спр.148, арк.6, 8;
29 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.244, арк.140–144;
30 НА РБ, ф.4, воп.3, спр.239, арк.295;
31 НА РБ, ф.4, воп.21, спр.2217, арк.177;
32 НА РБ, ф.4, воп.21, спр.2219, арк.63–65;
33 НА РБ, ф.4, воп.37, спр.8, арк.94;
34 НА РБ, ф.4, воп.37, спр.14, арк.69;
35 НА РБ, ф.4, воп.37, спр.12, арк.50;
36 НА РБ, ф.4, воп.37, спр.12, арк.52–53;
37 НА РБ, ф.4, воп.37, спр.14, арк.17.

Галасуй за ARCHE :)

br.gis.com.by

ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

Паталёгіі ў ARCHE 4(5)-1999 .

Art ARCHE

да ЗЬМЕСТУ     да Пачатkу СТАРОНКІ


E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Чаkаем вашых мэйлаў з пытаньнямі або kамэнтарамі наkонт гэтага сайту
Copyright © 1999 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 28-11-1999