Logo ARCHE

 Паталёгіі ў 4(5)-1999     .

0.gif (807 bytes)
ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

          да Зьместу 4(5)-1999

аўтапартрэты


Славамір Адамовіч
Чарнавікі
(часопісны варыянт)


Славамір Адамовіч (нар. 1962) — паэт–“правакатар”, стваральнік палітычнага пэрформансу — арганізацыі “Правы рэванш”. Першы палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі, які 10 месяцаў (1996) прабыў у турме за верш “Убей президента”. У большасьці сваіх твораў Адамовіч выступае як тонкі лірык і мэтафарыст, асноўныя тэмы вершаў — каханьне, вайна, Бацькаўшчына; характар паэзіі экспрэсіўны, напорысты і адначасова прадметны, рэалістычны; проза лірычная, часта правакацыйная. У 1997 годзе на мітынгу ў абарону свабоды слова ў знак пратэсту супраць палітыкі ўладаў публічна зашыў сабе рот.

 
1986—1988. Прыкіна

Мы спаткаліся зь ёю ў “Талацэ”.

Я тады шукаў беларусаў, яна — мужа.

Мне было 24 гады, ёй — 26. Я стаў студэнтам дзённага аддзяленьня філялягічнага факультэту БДУ, яна працавала на нейкай інжынэрскай пасадзе ў нейкім сталічным трэсьце. Я ўжо гаварыў па–беларуску, яна — не, хоць і ўмела.

У яе былі формы і нейкая шчымлівінка ў абліччы — і я здаўся. Я тэрмінова захацеў ажаніцца.

Вясельле заплянавалі на канец лістападу. На Камароўцы ёй купілі белы строй, мне ў салёне “Шчасьце” — гэдээраўскі цёмна–сіні гарнітур зь “іскрой”, сынтэтычны гальштук і дыхтоўныя скураныя пантофлі.

У пасаг Прыкіна атрымлівала 12 мэтраў жылплошчы, канапу, капу, два мяккія крэслы, тэлевізар і сямейны альбом ад першага замужжа.

Першы быў ваенным, меў пад два мэтры росту і зьвераватую фізіяномію. Прыкіныя формы насіў на сваіх кляшчастых руках усяго два гады, а потым сышоў да іншай.

Другое вясельле Прыкінай і маё першае жанімства мы наладзілі ў рэстаране “Журавінка”, аддаўшы за мерапрыемства 400 савецкіх рублёў, што было эквівалентна кошту матацыклю “Менск”. У працэсе застольнай прыглядкі да сваіх новых родзічаў я зьмерз і пачаў псыхаваць, таму ў першую шлюбную ноч нічога ў мяне з Прыкінай ня здарылася. Пазьней узяла яна за моду даваць мне пад раніцу, перад самым уставаньнем. Пасьля стараньняў над жаночым ляндшафтам у жаночы вулей філфаку ішлося лёгка і молада. Вулей віраваў, злаваўся, дражніў, але аўтарытэт Маткі падарваць ня змог.

Летам 1987–га Прыкіна зьбіралася мне нарадзіць. Ужо быў пашыты гранатавага колеру сарафан, ужо пацягнула маю мамачку на салёнае, ужо ішоў пяты месяц цяжарнасьці, і работу мы рабілі цяпер толькі на бачочку, але... Але здарыўся выкідыш, потым другі, і ў красавіку 1988–а году мы з Прыкінай разьвяліся.


 
1990. Мастафанава

Яна была рыжая і белацелая, зь мясістай цэраю і вялікім чэрапам, з плячыма, як абняць, і крыху вузейшай заднічкай.

На ярка–зялёным фоне азёрна–лясістай Карэліі такую лісіцу цяжка было не заўважыць. І мы сталі хадзіць паркаю: на рэчку, да возера, па суніцы, на сьвежыя расьцярэбы, па марошку на тарфянікі.

Пэрыяд рамантычных пад’ездаў я расьцягнуў тыдні на два. Потым была пуня, набітая сенам, і ейны бацька, які рабіў выгляд, што дапільноўвае дачку, хоць насамрэч высочваў жонку, якая дзесьці схавала паўлітроўку самагнёту. Як толькі Мастафанавы–старэйшыя скруціліся спаць, мы з малодшай пачалі вызваляцца ад майткаў; мая рука хутка знайшла сваё, і тады рыжая прашаптала, што ў яе “красныя прыйшлі”. Але я ўжо і сам адчуў, як на пальцах маёй правай, нацягваючы скуру, засыхае мэнструальная кроў.

“Гэта нармальна — твае рэгулы”, — адшаптаў я ў адказ і прыпаў да маёй мэнструальнай жанчыны. Быццам зямля пад снарадам, раскрылася пада мной Мастафанава. Водар семя й крыві заглушыў пахі сена. Камары, растрывожаныя нашым рытмам, падняліся вышэй. І толькі дзесьці ў раёне Пэтсама пахла трэцяй сусьветнай вайной.

Лістапад 1990–га. Карткі, талёны. Добра, што канец мой стаіць нават у мяне галоднага. Хітрасьці тут ніякай, проста спачатку мне трэба жанчына, а ўжо потым — хлеб.

І таму я ў Петразаводзку. Я прыехаў да маёй Мастафанавай. Ёй толькі што споўнілася 18, і яна працуе касіркай у прадуктовай краме. Вечарам мы вяртаемся ў ейную аднапакаёўку з паршывай сантэхнікай і наладжваем сякую–такую вячэру з вэрмутам і курацінай на закуску. Як некалі мой прыдуркаваты дзядзька Козюс, Мастафанава вельмі многа крышыць вакол сябе і забываецца выціраць рукі. Я насьцярожваюся, але яна своечасова сядае мне на калені. Праз хвіліну мы перамяшчаем нашы пэрсаналіі ў ложак.

У Мастафанавай на лабку валасы гэткія ж рыжыя і цьвярдыя, як і на галаве.

Праўда, мне няма калі гуляцца зь імі, бо касірка патрабуе ад мяне стараньняў чэлесам, а не ручных маніпуляцыяў. У яе там добра–ткі падцякае. Раблю ёй і раз, і другі, на бачок адвальваюся, прысынаю, а яна мне ціха так на вуха сваё расейскае: “Ещё хочу!” Ну, калі яшчэ хочаш, тады станавіся, избушка, да мяне попай.

У пазыцыі “ззаду” і мне зручней, і Мастафанаву дастае. Я так шчыра заганяю паветра ў касірчыну ракаўку, што ракаўка пачынае задаволена адгукацца: булькоча, пукае, цмокае і нават падсьвіствае.

Але нават пасьля пятага заходу Мастафанавай ня сьпіцца. Накрыўшыся з галавою, яна поўзае па мне, цалуючы то ў пуп, то ў змарнелы чэлес, аж пакуль я не засынаю.

На другі дзень Мастафанава першы раз хадзіла ў мясцовы тэатар. Давалі “Баядэру” Кальмана. Рэзкім пахам танных духоў мая дзевачка зьвяртала на сябе ўвагу тэатральнай публікі, што выклікала ў мяне сум і нянавісьць да сацыяльнай дэмагогіі.

Пасьля спэктаклю я хацеў звадзіць Мастафанаву на могілкі, але яна не дала сябе навярнуць на філязофскія роздумы. Гэта лішняе, калі працуеш на касе.


 
1992. Пэтыт

Дачка прафэсара і студэнтка гуманітарнага факультэту, яна прыйшла да мяне на трэці дзень новага году, ды так і засталася — на два месяцы.

Росту яна была паважнага, мэтар 80 з хвосьцікам, таму я ўвесь вечар перажываў, што не дастану да вуснаў, дастаўшы паміж ног. І наадварот, цалуючы ў вусны, не змагу патрапіць у бурштынавую. Прырода, аднак, і тут усё ўпарадкавала. Аказалася, што не даўжыня тулава, а даўжыня ног вызначае рост чалавека. Зрэшты, праблема была зьнятая, як толькі мы леглі. З Пэтыт увогуле не было праблемаў. Яна ўсё рабіла сама: укладвала мяне дагары, сядала зьверху і рабіла. Рабіла граматна, акуратна, адчуваючы магчымасьці партнэра.

Пачаўшы ў 12, яна супакойвала сваю прыроду з мужчынамі, старэйшымі за яе, і больш–менш надзейнымі ў пляне гігіены. Як сапраўдная натуралка, яна не любіла з прэзэрватывам.

Пэтыт — першая жанчына, якая паказала мне аральны варыянт. З пэнісам яна абыходзілася надзвычай далікатна, але семя не глытала, а размазвала яго рукой па жываце мужчыны альбо нырала ў эякулят сваім маладым тварыкам са сьлядамі ад болек–хацімчыкаў.

Праз год Пэтыт выйшла замуж за сабе падобнага, жыве без матэрыяльных праблем, здаецца, нарадзіла, але мужа ня любіць, хоць і запэўнівае сябе ў адваротным.

 
1992. Асьпірантка

Мы пазнаёміліся зь ёю ў інтэрнаце Акадэміі навук, у якім некалі зьбіраліся на свае паседжаньні сябры літаратурна–грамадзкага аб’яднаньня “Тутэйшыя”. Яна была пад мой рост, хударлявая, але з ладнымі грудцамі і нармальнай такой срачкай. Яшчэ ў яе быў вельмі мілы і нават сэксуальны прыкус, з–за чаго асьпірантка крыху прышапельвала.

Любілася яна безь вялікага энтузіязму, хоць зь ёю я нават кунілінгус пачаў практыкаваць. Баялася зацяжарыць і таму прымушала з гумкай, якую сама й купляла. Дастаць ейную вантробу я, здаецца, так і ня змог: заўсёды яна енчыла, што ёй “больно”. Уражвала тое, зь якой інтэнсіўнасьцю яна курыла свой “Космас” — паўтара пачкі ў дзень! У запасе ў яе заўсёды былі адзін–два блёкі.


 
1993. Прафэсіяналка

У яе было нешта зь верхняй вуснаю, нешта недалёкае ад таго, што называецца заечай губой. Але гэтая хібка не псавала твару. Наадварот, яна, трэба думаць, дапамагала жанчыне авалодваць майстэрствам аральных маніпуляцыяў. Мінэт Руслана рабіла проста геніяльна!

Мы зьляцеліся зь ёю ў цягніку “Віцебск—Баранавічы”. Яна расказала мне, што завяршае завочную вучобу ў Інстытуце культуры, што ў разводзе і мае сына шасьці гадоў, а на жыцьцё зарабляе апэрацыямі тыпу “купі–прадай” (Турцыя, Кітай, Усходняя Эўропа, тавар туды, тавар адтуль).

Выкройваючы час паміж спатканьнямі з сынам, экзамэнамі і паездкамі па тавар, яна забягала да мяне. Зь першага ж разу Руслана паказала, што і як можа даць вопытная жанчына.

Калі яна сказала, каб я не канчаў туды, я і не канчаў, падрыхтаваўшыся завяршыць работу не вышэй жывоціка. Але праз хвіліну, адчуваючы, што я блізкі да кульмінацыі, Руслана шэпча сваё мілае “кончи в меня”. Зразумела, што я спачатку разгубіўся і ледзь не псыхануў: як гэта “кончи”, калі толькі што прасіла не канчаць? Праўда, удакладняць, што яна мае на ўвазе, я ня стаў, а пайшоў шляхам спробаў і памылак — і паднёс сваё дабро да яе грудзей. Астатняе Руслана зрабіла сама, хапіла некалькіх рухаў, і, як пішуць порначасопісікі, ніводнай кроплі не пралілося міма.

На другі дзень дагары ляжаў я, а жанчына далікатна і разам з тым упэўнена пазбаўляла мяне апошніх сокаў. І хоць стаўбурок мой памераў самых звычайных, але схаваць яго ўвесь у роце трэба ўмець. Руслана ўмела.

Цікава было зь ёю і пры звычайным кантакце. Праўда, ззаду яна атрымлівала менш, чым я, з–за ладных памераў сваёй уежджанай каляіны. Затое, сядаючы на мяне конна, Руслана заходзілася адразу. Працуючы сьценкамі ўзад–уперад і з боку ў бок, яна залівала мяне трыццацісяміградуснай вадкасьцю і чырванела, як чырванеюць, падымаючы нешта вельмі цяжкае. Спачатку я падумаў, што сэксуальнага напружаньня не вытрымлівае мачавы пухір жанчыны, але вадкая субстанцыя была празрыстай і зусім не салёнай (па крайняй меры пра гэта я магу сьцьвярджаць дакладна). Не было яно ані спэрмай, ні тым больш любрыкатам. Зрэшты, чым бы яно ні было — вадою, лімфай альбо таямнічым фізрастворам любоўнай жарсьці — гэта ў любым выпадку быў лівень радасьці, у якім я пускаў бурбалкі задавальненьня.

Празь дзён сорак пасьля нашай сустрэчы яна разам з сынам ад’яжджала ў Кіраваград. Прыпаўшы тварам да вагоннай шыбы, жанчына глядзела так балюча і малітоўна, што на імгненьне падумалася, быццам бацька ейнага дзіцяці і ейны жорсткі муж, які выпраўляе родную жонку ў белы сьвет, — гэта і сапраўды я.

 
1993. Чытэльніца

Чорт бы пра яе пісаў, ды трэба дзеля агульнага дабра чалавекаў.

Я і сёньня злы на чытэльніцу. Здаецца, так і ўрэзаў бы гумай па срацы: а не займайся мінэтамі, калі па–нармальнаму ня хочаш!

І сапраўды, на нармальны полавы акт яна ня йшла ну ніяк. Я паспрабаваў быў сілу прымяніць, дык мяне так зашчаміла ножкамі, што ледзь вырабіўся. Ну, думаю, гуляй тады са струком, пакуль не засну. Але тут жа выявілася, што мая нявіньніца і мінэт рабіць ня ўмее: па–першае, рвотныя спазмы пры спробе ўхапіць чэлес ня толькі ротам, але й горлам; па–другое, яна не глытала, а гэта ўвогуле мала чым адрозьніваецца ад мастурбацыі, якая дастае мяне 25 гадоў, хоць задушыся.

Чытэльніца, можа, і сёньня цэлая ходзіць, бо казала ж мне тады, што нечапаная і для мужа беражэ.


 
1993. Фіктыўная хоча замуж

Ліст №1

Прывітаньне і добрай раніцы! У цябе ня ведаю як, а ў мяне яна файная. Прывезла зь Менску ўсе свае ружы, скінула іх на падлогу і хаджу босымі нагамі па пялёстках. Дарэчы, цяпер ідзе дождж, а навокал лес.

Чаму я пішу табе, калі ўсё — “словы дзеля словаў”? І які ты сапраўды, Міраслаў? Калі думаю пра цябе, дык чамусьці ўяўляецца восень, Мірскі замак, званічка, дзяўчынкі ў белых сукенках... Чаму ў цябе вочы нібы выпаленыя? Ня трэба мне зараз прасіць прабачэньня, але ўсё ж, Міраслаўчык... Ты быў у пятай клясе, калі я нарадзілася. Міраслаў, табе часта здраджвалі? І што цябе прымушае пакідаць пасьля сябе боль і пакутаваць самому? Пэўна, крыеш мяне матам, бо задаю зашмат пытаньняў? Тады задам яшчэ адно: што такое “фатэль”?

Твой імідж немагчымай істоты (файна зараз размаўляць з табой на “ты”) — ці ня штучны ён? Вытанчаны, кусьлівы, сьмешны, нахабны пяшчотны Міраслаўчык... Цяжка навучыцца быць побач. Вазьмі мяне замуж, Міраслаў. Вось прыйшла да цябе дзяўчына з ружовымі вуснамі і прапанавала быць тваёй жонкай. Буду ваксаваць твае боты і здаваць бутэлькі.

Не сумуй, дзядулька. Я вось думаю налета ўзяць адпачынак і пахадзіць па Беларускім Палесьсі. У вёсках — людзі, але я застацца нідзе не змагу. Ну нічога, лепш давай верш табе падару.

Мы все уходим понемногу,
Мы вышли не на ту дорогу,
Не тех от мира ждем вестей,
Сквозь эту ночь в прорывах плача
Мы, больше ничего не знача,
Сойдем в костер своих костей.

Гэта Жданаў, цікава, што ты яго ня ведаеш. А што ты любіш, Міраслаў, што цябе трымае? Прыяжджай да мяне, Міраслаўчык. У нас у Пінску ёсьць калегіюм, туды можна залезьці, на самы верх, і праз вакно глядзець на горад. Сафістычны ерэтык, ну што табе яшчэ такое абразьлівае сказаць? А нічога не скажу, усё. Усё!

 
Ліст №2

Прывітаньне! Прывітаньне, мой пакорны служка, Міраслаў Адамушка! Шкада мне цябе: сядзіш у дурным Менску, пыл глытаеш, туфту пішаш. Прыехаў бы лепш да мяне, я б цябе ў вёсачку якую–небудзь, дзе хаты з пачатку стагодзьдзя стаяць, завезла. Эх, Мірончык, добры чалавечак быў, а стаў — урбанізаваная істота. Дарэчы, ты калі–небудзь быў на Палесьсі? У нас косяць сена пасярод дрыгвы, файна — каб падысьці да стажкоў, трэба — па калені ў вадзе. Мы з Вольгай асьвячаем сваёй прысутнасьцю ўсе навакольныя азёры і лужыны, бо яна, здаецца, падхапіла маю дурную звычку лезьці ў любую сустрэтую ваду адразу ў джынсах і швэдры.

Цікава: чытала я твой ліст, чытала разоў сорак і прыпомніць не магла, пра што я табе той раз пісала. Дый што ўзяць зь мяне, я, здаецца, калі пісала, не казаць што й цьвярозая была. Адно зразумела — што задала, відаць, табе процьму пытаньняў. Не, мне дакладна не хапае тваіх калючых вочак, каханы клясык! Натхненьня няма, на практыку хаджу, але нічога не пішу. Ох, міленькі мой Мірончык!..

20.07.93 году.

 
1995. Фіктыўная думае пра развод

Мінулі два гады. Адбыўся першы рэфэрэндум, адмянілі нацыянальныя сымбалі і дзяржаўны статус беларускай мовы…

Ліст №3

Бедалага, няўжо ўсю ліпеньска–жнівеньскую сьпякоту ты зьбіраешся праседзець у Менску, палохаючы грамадзкасьць сваімі зусім не рэваншысцкімі жарцікамі, і штодзень кіпяціць бялізну? Ці ня лепш завітаць да мяне ў Пінск? Пабачыш, адкуль бяруцца паляшучкі, маю Ясельду–рэчку, саламяныя вёскі з саламянымі дахамі, у якіх амаль ніхто не жыве, акрамя стогадовых бабуль (чамусьці толькі бабуль?). Дарэчы, у мяне можаш напаткаць цікавую кампанію: брата Віталя, майго Тараса з Чалябінску і S.S. Я страшна задаволеная роляю “ружы гімназістаў” і ўпершыню за апошні год выкінула з галавы ўсялякія праблемы, бо вырашыла правесьці клясычны адпачынак у стылі тургенеўскай барышні. Вось толькі цябе не хапае для пэўнага калярыту (жарт, вядома, ты заўсёды ў маім сэрцы на правах пэрманэнтнага кашмару).

Нічога, Мірончык, нічога, маленькі мой. Прыйдзе і нам з табой час разводаў — бяз залі суду, бяз судзьдзяў і падсудных, нават ня трэ будзе плаціць алімэнтаў (...). А наагул, толькі тут, дома, бачу каляровыя сны пра нешта незразумелае. Вось я ўзьлятаю высока–высока, не адчуваю больш зямлі, а вочы — на аблоках. Спрабую расправіць рукі, а яны марскім вузлом застываюць на шыі кагосьці прыгожага, але ў той жа час зямнога, які цягне мяне ўніз. Адчуваю ягонае цела, вочы зьнікаюць у вішнёвым бяздоньні, і раптам цьвёрда ўстаю на граніт зямлі.

Я ведаю, што аднойчы восеньню, калі будуць паліць лісьце, мне ўдасца разарваць свой марскі вузел, пераадолець прыцягненьне і адляцець. А Ён і ўсе яны, і ты, шаноўны, знойдзеце сабе іншых, якія не глядзяць на неба і ня мараць пра яго.

12.07.95 году.

 
1996. Фіктыўная пасьля скасаваньня шлюбу

Ліст №4

Мираславчик! Прости мне сейчас “паганую расейскую мову”. Просто я неделю лишена возможности видеть что–либо, кроме голубых глаз командира челябинского РНЕ и слышать что–то не на русском. Мираславчик, простится ли мне то, что я всего лишь женщина и в подобные минуты не слышу даже собственного сердца, не нахожу слов, чтобы вытащить наружу то, что заставляет непрерывно плакать беззвучными слезами? Знаю лишь, что никого сейчас не хочу видеть столь сильно, как тебя. Такое вот письмо в одно солнечное утро, милый мой фиктивный муж. Ну почему в других, даже в голубоглазом и белоголовом мальчике я не нашла твоей жёсткости и твоего цинизма!? Мираслав, я выхожу замуж за Тараса, славного героя Белого дома, который по утрам будит меня нежными поцелуями, и я, улыбаясь сквозь слёзы, убегаю курить на балкон. Но я не могу перечить судьбе. Так надо, не знаю почему, но надо. Чувствую, что это мой путь, и молю Бога, чтобы хоть этот Новый год я ещё была здесь. Нет, не думай, что изменения в моей жизни заставят отказаться от написания книги об СБМ. Просто завершается определённый цикл жизни, и я ухожу на новый виток. Уходить всегда больно, так много людей, которым придётся многое объяснять, за многое просить прощения. Да, подло оставлять эту страну сейчас, когда у неё нет никого, кроме неврастеников типа тебя, играющих в штурмовые отряды. Мираслав, неужели бесполезно ожидать от тебя чего–то решительного? Ты не имеешь права играть в этой стране роль эмоционального стимула! И не надо предсказывать в стихах свою судьбу, это делали многие, и почти всегда сие происходило.

Боже, нужно остановить поток эмоций. Увы, сказывается привычка искать у тебя ответы на все вопросы. И что же страшного в том, что, любя свою страну, я уезжаю с человеком умнейшим, порядочнейшим, благороднейшим. Ты сам оценишь его, когда увидишь. Тарас — замечательный мужчина, так стоит ли обращать внимание на то, что ночами я слушаю в ванной грустные французские песенки и временами зажмуриваю глаза, чтобы не выдать отвращения. Впрочем, всё, что я делаю сейчас, ты бы одобрил. А я уже вижу себя там, среди северных лесов. И не могу больше ждать осени, моего любимого времени года. Напиши мне полстрочки откровенного хамства. Пожалуйста. И поинтересуйся моей пропиской…


 
1995. Арганістка пачынае гуляць…

Ліст №1

Добры дзень... Мне здаецца, хутка зьненавіджу тэлефон з–за таго, што толькі тры хвіліны магу чуць твой голас, што не магу сказаць тое, што хачу. А хачу сказаць, што я ўсё мацней і мацней кахаю цябе, што гэтае пачуцьцё з кожным днём становіцца большым. Але пачынае жыць у сэрцы і нейкая няўпэўненасьць, асабліва, калі падбягаю да паштовай скрынкі, а там пуста, калі гляджу вечарам на тэлефон, а ён маўчыць. Ці не забыўся пра мяне, ці хочаш ты яшчэ, каб я была побач?

Як ты жывеш, як справы з работай?

Калі прыеду ў Менск — дакладна ня ведаю. N. пра мяне забылася, ня звоніць. Буду чакаць ад цябе ліста. Спадзяюся, ён ужо на падыходзе. Буду чакаць і думаць пра цябе. Цалую, твая Галька. 8.10.95 г.

 
1996. Гуляе

Ліст №2

Привет, моя любименькая козявочка! (...) А вообще, пишу я тебе какую–то, извини за выражение, пидорманию, ведь всё это фигня! Главное то, что ты есть, что я тебя люблю. До меня дошли сведения, что вы, достопочтенный сударь, очень часто удостаиваете вниманием дверь бизнес–школы “Тайпинг”, а особенно стоящих у этой двери тайпингисток! Уж не основами ли бизнеса вы хотите овладеть, а? А по поводу визита того араба у меня есть оправдание: не виноватая я, он сам пришёл.

Пиши мне побыстрее, ладно? А то мне так плохенько без моей козявочки! Твоя Галька. P.S. А маленький у нас будет в сто, не, в тысячу раз лучше, чем у соседей–ментов. Не веришь? Увидишь! Целую. 8.02.96 г.

 
1996. Хвалюецца

Ліст №3

Здравствуй… Прямо не знаю, с чего начать. Пишу после грандиозного шухера. Мама прочла твоё письмо, более того, выучила наизусть. Утром был собран семейный совет, на котором мы с тобой были обвинены в разврате и блядстве. Папа как–то к этому отнёсся более–менее спокойно, но махатма... Короче, она собирается писать тебе грозное письмо. Я, конечно, отрицала нашу с тобой интимную связь и объясняла всё твоим бурным воображением. Помни, что я тебя люблю, что мы должны пережить и это. Пережили изобилие, переживём и коммунизм. После 20–го приеду, тогда всё обсудим. Ты писал, что испытываешь удовольствие в преодоление маральна–псыхалягічных перашкод. Вот тебе и очередная доза кайфа. Пераадольваць перашкоды будзем разам. Спадзяюся, пераможам. Як думаеш?

Ладно, теперь пойду домой, буду слушать дальше литанию на тему нашей с тобой распущенности. Вот написала, покурила, вроде и легче стало. Люблю тебя, целую! Галька. 10.02.96 г.

 
1996. Абнадзейвае і шле модлы Пану Богу

Ліст №4

Добры дзень... Не пісала, бо ня ведала, куды пісаць, дзе ты знаходзішся. Два тыдні адпачывала я на турбазе ля мястэчка Кентшын (Польшча). Гэта Мазурскае Паазер’е, нешта падобнае да Браслаўскіх азёраў. Цудоўнае месца, але ўжо дні праз тры захацелася адтуль уцякаць. Сумна было. Ішлі дажджы.

Цяпер я займаюся авалодваньнем шафёрскага майстэрства. Першая мая спроба скончылася тым, што я заехала на гару сасновага паленьня і разьбіла падфарнік. Мама разам з бацькам зрабілі мне такі падарунак з нагоды атрыманьня дыплёму — купілі машыну фальксваген–пасат, колер — срэбны мэталік. Калі–небудзь сам убачыш.

Ну, што яшчэ? Зьбіраю ў лесе ягады, ад якіх у мяне празь пяць хвілін усчынаюцца “казлы”. Вось і ўсё.

Чаму не напісаў, калі адбудзецца суд? А цяпер адказваю на галоўнае пытаньне. У мяне склалася такое ўражаньне, што на дадзены момант табе ўсё роўна, з кім браць шлюб. І хвалюе цябе толькі, каб жанчына (бяз розьніцы — хто) нарадзіла для цябе дзіця. Калі гэта так, то прабач... Зразумей, што я, як і ўсе людзі, вялікая эгаістка, і мне хочацца быць — хай сабе гэта і банальна — “единственной”.

Пазаўчора, калі ехалі з бацькам у лес, праяжджалі каля той асінкі, памятаеш, каторая рыпела, а насупраць яе мы з табой зьбіралі маліну. У гэтым годзе маліны мала.

Пастарайся напісаць мне да суду, буду чакаць. 5.08.96 г. Люблю. Галіна.

P.S. Праз гадзіну пайду ў касьцёл і буду маліцца за “дзяржаўнага злачынцу”. Бог мяне зразумее, як думаеш?

 
1996. Піша да таварышкі

Ліст №5

Здравствуй, многоуважаемая Фадеевна! Мамо! Прости меня, засранку, за молчание. Сейчас буду оправдываться. В субботу, 2.10., я живо представила, что чувствует собачка, которая получает серпом по кокам. С 4 ноября по 9–е я должна была быть в Минске на курсах польского языка, но РОНО на такие мелочи денег не имеет. Представь, какой был “круты аблом”.

В тоске протекает жизня моя поганая. Все обеспокоены нехваткой денег и эпидемией сифилиса, а я хочу на митинг, да грехи не пускают. А. позабыл меня, бедную. Видимо, он понял, что я не “тая жанчына, якая народзіць яму дзіця”. На роль инкубатора я не подхожу.

Бэдя на костылях передвигается быстрее, чем я пешком, и очень–очень... озабочен. Но я, полная воспоминаний и впечатлений от посещения пресловутой Прилуцкой улицы, никак не могу рискнуть и согласиться на близкий контакт. Писать о себе мне абсолютно нечего, работа, дом, да изредка прогулки с инвалидом в качестве сестры милосердия. Ты мне тоже лучше пиши, а то на телефонный звонок у Кристины Петровны реакция, как у твоей Жульки на поэтические пятки соседа. Уши у неё тут же принимают форму граммофона и в глазах появляется хищный блеск.

Собираешся ли ты на референдум?

Жду от тебя письма! Кстати, последнее письмо ты выслала 31.10., а я получила его 1–го ноября. Видно, госбезопасность прочитать не успела. Ты, мать, не унывай. Лично я не теряю надежды, что скоро встретимся. Цалую і абдымаю. Галина Стальевна. 4 ноября 1996.

 
Ліст №6

А теперь паслухайце мае навіны.

Бэдя мне предлагает уехать в Москву. Первое время можно будет перебиться у его двоюродной сестры или у отца. Потом можно снять квартиру. Единственная сложность — это прописка. Его, как “лицо кавказской национальности”, тут же по этому вопросу засношают. Я могла бы с кем–нибудь расписаться (за деньги, конечно, и с тем, у кого есть жилплощадь), а потом купить хотя бы комнату. Но мне придётся торговать. А это для меня — атас! Что ты думаешь по этому поводу? Страшно хочется в Минск хоть на пару дней, но эта долбаная работа не позволяет.

Читала ли ты “Нашу Ніву”? 25–го начался суд над Мирославом. И без присутствия адвоката. А что говорят в Минске об этом, или уже все забыли?

Димочке посоветуй поберечься и на правах старшей проведи с ним инструктаж по безопасному сексу. Передавай всем привет. Галька.

 
1997. Кажа, што не хацела

Ліст №7

…Прабач, я сапраўды не хацела, каб усё так атрымалася. Калі табе яшчэ цікава, то напішу пра сябе. Як і раней, я працую ў школе, у мяне новая пасада — пэдагог–арганізатар — і 2 клясы (10 і 6). У вольны час спрабую вязаць (традыцыйны занятак старой панны) і чытаю кніжэнцыі па псыхалёгіі. Чакаю ліста. Цалую. Твая Галіна. 15.02.97 г.

 
1997. Гульня працягваецца

Ліст №8

Добры дзень... Дабралася я нармальна. Жанчына, якая ехала са мной разам у купэ, сказала, што “где–то я видела этого мальчика”. Гэта пра цябе. Так што ты добра захаваўся.

А ўчора я сказала сваім, што зьбіраюся за цябе замуж. І што тут пачалося! З 15.00 да 21.00, а потым дзесьці з трох ночы да сямі раніцы быў “кардэбалет”. Бацька многа не гаварыў: выпіў пляшку гарэлкі, і ўсё. А маці хацела атруціцца, я абудзілася ўначы з–за таго, што яна пачала шамацець у маім пакоі таблеткамі. Мне было заяўлена, што калі я свой выбар ужо зрабіла, то яны зробяць таксама і разьвяжуць мне рукі. Галоўнае, з чым яны ня могуць згадзіцца — твае дзьве жонкі, і кажуць: “Будзеш трэцяй, але не апошняй”. Люблю. Твая Галіна. 11.03.97 г.
 

Галасуй за ARCHE :)

br.gis.com.by

ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

Паталёгіі ў ARCHE 4(5)-1999 .

Art ARCHE

да ЗЬМЕСТУ     да Пачатkу СТАРОНКІ


E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Чаkаем вашых мэйлаў з пытаньнямі або kамэнтарамі наkонт гэтага сайту
Copyright © 1999 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 28-11-1999