Logo ARCHE

 Паталёгіі ў 4(5)-1999     .

0.gif (807 bytes)
ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

          да Зьместу 4(5)-1999

гісторыі


Iрвін Уэлш
Квартэт сэксуальных бедаў


Iрвін Уэлш — шатляндзкі пісьменьнік, жыве ў Амстэрдаме. Нарадзіўся ў 1958 г. у М’юіргаўсе, прыгарадзе Эдынбургу, дзе і адбываецца дзеяньне ягонага самага вядомага раману Trainspotting, паводле якога Дэні Бойл зьняў фільм (у гэтым фільме Ўэлш сыграў дылера Мікі Форэстэра). Кнігі Ўэлша вельмі складаныя для перакладу, бо яны напісаныя фактычна на дзьвюх мовах: аўтарская мова — на цалкам якаснай літаратурнай ангельскай, а гутарка пэрсанажаў — на эдынбурскім дыялекце. Мова ва Ўэлша часам важнейшая за зьмест тэксту. Апошні раман Уэлша Filth (1999), апошняя экранізацыя — The Acid House (1999).

Добры сын

Ён быў добрым сынам, і, як усе добрыя сыны, ён сапраўды любіў сваю маці. Дзе там, ён проста абагаўляў гэтую жанчыну.

Аднак ён ня мог займацца зь ёй каханьнем; ува ўсялякім выпадку, у прысутнасьці бацькі, які назіраў за імі.

Ён падняўся з ложку і накінуў халат на сваю няўпэўненую галізну. Праходзячы міма бацькі, ён на парозе пакоя пачуў, як стары прамовіў:

Ну, Эдыпе, ты ў нас закамплексаваны пізьдзюк, нічога ня скажаш!


 
Як сышліся курва–садыстка і пізьдзюк–эгаіст

Яна была курва–садыстка, ён быў пізьдзюк–эгаіст. Яны літаральна натыкнуліся адно на аднога ў бары Grassmarket аднойчы ўвечары. Яны былі ўжо крыху знаёмыя, але ніводны зь іх ня памятаў, скуль. Ува ўсялякім выпадку, яны казалі самі сабе й адзін адному, што ўжо знаёмыя.

Яна паводзіла сябе зьневажальна, але яму было насцаць, бо яго цікавілі толькі 80 шылінгаў ува ўласнай кішэні. Яны вырашылі пайсьці да яе трахнуцца. У яго не было сваёй хаты — а на храна мець хату, калі на кватэры за яго ўсё рабілі бацькі.

Седзячы ў ложку, яна назірала, як ён распранаецца. Яе твар скамянеў у пагардлівай ухмылцы, калі ён сьцягнуў пурпуровыя майткі. — Каво ты хочаш такой штучкай удавлетварыць? — запытала яна.

— Сябя, — адказаў ён, залазячы да яе ў ложак.

Пасьля акту яна жорстка раскрытыкавала ягоныя мужчынскія здольнасьці тырадай, ад якой крохкае сэксуальнае эга большасьці мужчын разьляцелася б на кавалачкі. Ён усё прапусьціў між вушэй. Апошнімі ягонымі думкамі перад правалам у п’яны сон былі думкі пра сьняданьне. Ён спадзяваўся, што ў яе будзе дастаткова жрачкі і што яна засмажыць нешта смачненькае.

Праз пару тыдняў яны ўжо жылі разам. Кажуць, што ў іх, здаецца, усё нармалёва.


 
Шмат сьмеху й сэксу

Ты сказала, калі мы разам ступілі на шлях гэтай вялікай прыгоды, што шмат сьмеху ёсьць важнай часткай адносінаў паміж мужчынам і жанчынай.

Я пагадзіўся.

Ты таксама заўважыла, што значныя колькасьці сэксу ня менш важныя.

Зноўку я пагадзіўся. Напоўніцу й цалкам.

Дарэчы, я памятаю твае словы дакладна: сьмех і сэкс — баромэтры адносінаў. Ты менавіта так заявіла, калі я нічога ня блытаю.

Ты не падумай, я цалкам з гэтым згодны.

Але ж не адначасова, курва ты ябаная.

 
Робэрт К.Лэйрд: сэксуальная гісторыя

Рэб ні разу ў жызьні ня трахаўся; бедны засранец. Ня то штоб яго эта очань валнавала, нада сказаць.

 
Пераклаў з ангельскай Аляксей Знаткевіч паводле
Irvine Welsh. The Acid House. W.W.Norton&Co., 1994.

 

Галасуй за ARCHE :)

br.gis.com.by

ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

Паталёгіі ў ARCHE 4(5)-1999 .

Art ARCHE

да ЗЬМЕСТУ     да Пачатkу СТАРОНКІ


E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Чаkаем вашых мэйлаў з пытаньнямі або kамэнтарамі наkонт гэтага сайту
Copyright © 1999 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 28-11-1999