гісторыі |
Iрвін Уэлш
|
|
|
Стэфані голая ляжала ў ложку, адчуваючы скарацечную асалоду поўнага спакою і задавальненьня. Але тая хвіліна ўжо сыходзіла; яна ведала, што хутка ў сэрцы будзе пуста, і яна зноў адчуе сябе скаванай і разгубленай, а ейная ўпэўненасьць у сабе пачне бурыцца па краёх, як прагнілая дамба. Яна адключыла вібратар, яшчэ мокры ад сокаў похвы, вылезла з ложку і скіравала ў душ. Фрэнк пагледзеў на плястыкавую ляльку з гумавай похвай, поўнай ягонае спэрмы. Здавалася, лялька зьдзімаецца адначасова зь ягонай эрэкцыяй. Ягоныя геніталіі нагадвалі агідную нарасьць, якой трэба саромецца — абсалютна чужая рэч. Лялька цяпер выглядала тым, чым была насамрэч: кавалкам плястыку, які прыладжаны да гратэскнай галавы манэкена. Крыху пазьней у той жа вечар Стэфані сустрэла Фрэнка ў калідоры. Яна ішла на “элітарны” фільм, ішла ў кіно адна. Ён вяртаўся з кітайскай ядальні зь вячэрай на вынас. Яны пачырванелі, пазнаўшы адно аднога; потым ён сарамліва пасьміхнуўся, і яна палахліва адказала тым жа. Ён пракашляўся. — На вуліцы дождж, — прамармытаў ён няўпэўнена. — Праўда? — адказала Стэфані дрыжачым голасам. — Даволі моцны, — прамямліў Фрэнк. Яны стаялі і глядзелі адно на аднога пару пакутлівых сэкунд — у абодвух заняло мову. Потым яны пасьміхнуліся ў напружанай сынхроннасьці, і Фрэнк сышоў у свой пакой, а Стэфані рушыла далей па калідоры. Так яны зьніклі з вачэй адно аднога, абое напружаныя, нібы спрабуючы спыніць спазм, гэты пульс болю, сораму й пагарды да сябе.
Пераклаў з ангельскай Аляксей Знаткевіч паводле
|
да ЗЬМЕСТУ да Пачатkу СТАРОНКІ
E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com
Web-майстар: mk |